барсук
лысы як барсук. Пра лысага чалавека. Янк., Пар., 97. ≺ Параўнанне з барсуком, відаць, таму, што ў яго морда белая. Але, магчыма, тут іронія: у барсука поўсць грубая і даўгаватая.
сядзець як барсук у нары. Мін. Няўхв. Пра ціхае непрыкметнае існаванне. ЛЦ, 123.
тлусты як барсук. Ваўк. п. Пра дагледжанага, сытага чалавека. Federowski, 312.
у начальства як у барсука - у адну нару пяць выхадаў. Пра рознае стаўленне кіраўніцтва да падначаленых: у залежнасці ад адносін дае адмоўны ці станоўчы адказ. Аксамітаў, 264.
зарабіць як Саўка на барсуку. Гл. Саўка.

Паведаміць пра недакладнасьць