бура
падхваціцца як дурная бура. Мсцісл. Няўхв. Пра імпульсіўнага, неўраўнаважанага чалавека. Юрчанка 1969, 175.
як бура. 1. Ашм. Пра хуткага, імклівага чалавека. СПЗБ 1, 240; 2. Пра некага поўнага, вялікага. Юрчанка, 179.
як перад бураю ціш ды гладзь. Мсцісл. Пра злавесную, пагрозлівую цішыню, што можа закончыцца няшчасцем. Юрчанка 1977, 178.
пахіліцца як кветка ў буру. Гл. кветка.
таўчыся як хмары ў буру. Гл. хмара.

Паведаміць пра недакладнасьць