Бэрка
разумны як Бэркавы штаны. Рэч. Іран. Пра не вельмі разумнага чалавека. Pietkiewicz, 390.
чэсны як Бэркавы штаны на леву сторану. Карэл. Іран. Пра нячэснага чалавека, махляра. Высл., 421.
толку дзе як у Бэркавым возе (Бэркавых калёсах). Іран. Пра адсутнасць парадку, ладу дзе-н. Васюковіч, 19. ≺ Бэрка - анучнік.
глядзець як Хайка на Бэрку. Гл. Хайка.

Паведаміць пра недакладнасьць