гарбуз
аголеная галава як гарбуз. Віц. Насмешл. Пра лысую галаву. Каспяровіч, 10.
біць як свіння гарбуз. Гл. свіння.
вырасці бы гарбуз на агародзе. Слуцк. Ухв. Пра спраўнае, дагледжанае, сытае дзіця. Сержпутоўскі 1999, 149.
галава голая як гарбуз. Чэрв. Насмешл. Мін.-Мал., 1977, 10. Тое, што аголеная галава як гарбуз.
жывот як гарбуз, а морда як рэшата. Мін., Брэсц. Насмешл. Пра чалавека з вялікім жыватом і шырокім тварам. ЛЦ, 70.
качацца па хаце як гарбуз па градах. Сміл. Пра паводзіны малых дзяцей, што поўзаюць па падлозе. Шатэрнік, 133.
качаць як свіння гарбуз. Гл. свіння.
круглы як гарбуз. Слон. Пра нешта круглае і вялікае. Высл., 336.
лезці як гарбуз на пляцень. Мсцісл. Жарт. Пра ўпартае, настойлівае прасоўванне, перамяшчэнне. Юрчанка, 181.
любіць як свіння гарбуз. Гл. свіння.
маладэй ды нястанны як гарбуз. Хоц. Пра круглага, таўставатага чалавека. Нястанны - нязграбны «як удоўж, так і ўпоперак». Бялькевіч, 288.
сядзець як гарбуза наеўшыся. Карэл. Насмешл. Пра добра, уволю пад'еўшага чалавека. Высл., 394.
як гарбуз. Мсцісл. Пра некага, нешта тоўстых і круглых. Юрчанка, 181.
як свіння гарбуз. Гл. свіння.
набрацца гарэлкі як Цюрла гарбуза. Гл. Цюрла.
насіцца як [та] Віхна з гарбузою на базары. Гл. Віхна.
вочы як [тыя] гарбузы. Люб. Няўхв. Пра вялікія круглыя вочы. ФА.
картоплі порослі ек гарбузы. Жытк. Ухв. Пра вялікую бульбу. ТС 4, 184.

Паведаміць пра недакладнасьць