гняздо
як з свіннога гнязда што. Мсцісл. Няўхв. Пра нешта бруднае, памятае, часцей пра адзенне. Юрчанка, 173.
брудна як у свінным гняздзе. Мсцісл. Асудж. Пра неахайнае, бруднае, запушчанае памяшканне. Юрчанка, 201.
Дзеці як вераб'і: пакуль голыя - у гняздзе, а як апярыліся - паляцелі. Гл. верабей.
корпацца як курыца ў гняздзе. Гл. курыца.
кубліцца як курыца на гняздзе. Гл. курыца.
любіцца як галубкі ў гняздзе. Гл. галубок.
мясціцца як курыца на гняздзе. Гл. курыца.
як у свінным гняздзе дзе. Мсцісл. Асудж. 1. Пра беспарадак у памяшканні. 2. Жарт. Пра цеплыню дзе-н. Юрчанка, 201.
галава як сарочье гняздо. Смал. Няўхв. Пра растрапаную, калматую прычоску. Добровольский ІІІ, 63.
дом як сарочча гняздо. Смал. Пра дом, напоўнены рознымі аздобамі. Добр., Смол., 793.
накласці як буслу на гняздо. Гл. бусел.
прыліпнуць як ластаўчына гняздо. Пра прыліпанне нечага, моцнае трыманне за нешта. Высл., 371.
Старому з маладой жыць, як саве з ластаўкай гняздо віць. Гл. сава.
як сарочча гняздо. Вілен. Няўхв. Пра нешта зробленае абы як. Sielicki, 159.

Паведаміць пра недакладнасьць