горла
бальшыя вочы як горла. Ваўк. п. Няўхв. Пра вялікія прагныя вочы. Federowski, 335.
трудно як у воўка з горла вырваць. Гл. воўк.
як бы на чыё горла нож гастрылі. Ваўк. п. Пра жорсткія, хцівыя захады каго-н. Federowski, 112.
як з воўчага горла дастаны што. Шчуч. Пра вельмі камечанае, неадпрасаванае адзенне. Даніловіч, 225.
як у сабакі з горла выцягнуць. Гл. сабака.
госці як у горле косці. Маст., Дзятл., Зэльв. Няўхв. Пра несвоечасовых, дакучлівых гасцей. Даніловіч, 257.
змята як у сабакі ў горле было. Гл. сабака.
прасторна як у сабачым горле. Ваўк. п. Іран. Пра адсутнасць прастору, пра цеснату. Federowski, 245.
срано, марано дзе як у сабачым горле. Вульг. Асудж. Пра непарадак у якім-небудзь цесным кутку. Federowski, 288.
У хатэ нэвістка бы ў горле кістка. Гл. котска.
як костка ў горле. Гл. костка.

Паведаміць пра недакладнасьць