дзверы
біць як дурны ў дзверы. Гл. дурны.
лёгка як гэтыя дзверы адкрыць/закрыць. Гродз. Пра вельмі лёгкае, простае, без намаганняў выкананне якой-н. работы. Даніловіч, 218.
стукаць як дурны ў дзверы. Гл. дурны.
цягнуць як дурань дзверы. Гл. дурань.
як у Бога за дзверыма. Гл. Бог.
бяспечны як у Бога за плячыма (дзвярыма). Гл. Бог.
жыць як у Бога за дзвярыма (дзвярмі). Гл. Бог.
стаяць як сабака пад дзвярыма. Гл. сабака.
шукаць як дзвярэй у полі. Пра марнасць пошукаў чаго-н. там, дзе яго і быць не можа. Янк., Пар., 197.

Паведаміць пра недакладнасьць