дзед
плесці як стары дзед кашалі. Ваўк., Свісл. Насмешл. Аповед пра нешта непраўдападобнае. Federowski, 237; Высл., 367.
прычапіцца як дзед да штаніны. Астр. Няўхв. Пра вельмі моцнае, неадступнае, назойлівае прыставанне да каго-н. Даніловіч, 220. ≺ Дзед - калюча-ўчэпістае суквецце, шышка лопуху.
чыкільдаць як стагодні дзед. Жлоб. Насмешл. Пра нязграбную хаду маладога чалавека. Жыв. сл., 120.
любіць як сабакі дзеда ў цеснай вуліцы. Гл. сабака.
любіць як сабакі дзеда. Гл. сабака.
малы нос, задзірысты, бы люлька ў дзеда. Гл. люлька.
напасці як сабакі на дзеда. Гл. сабака.
як у дзеда ў торбе дзе. Шчуч. Насмешл. Пра непарадак, раскіданыя рэчы. Сцяшковіч, 620.
за пнём галава, як за дзедам баба. Брасл. Пра надзейнае пачуванне, хаванне сябе дзе-н. Рабкевіч, 77.
смела як за дружным дзедам. Іран. Пра чалавека, які паводзіць сябе смела толькі за надзейным прыкрыццём. Янк., Пар., 152.
каму што як лысаму дзеду грабянец. Мсцісл. Іран. Пра нешта зусім не патрэбнае. Юрчанка, 190.
спяваць як дзяды пад касцёлам. Вілен. Насмешл. Пра фальшывае, нязладжанае, немілагучнае спяванне. Sielicki, 161.

Паведаміць пра недакладнасьць