дзёгаць
такая праўда як сучка дзёгаць піла. Гл. сучка.
чорны як дзёгаць. Ваўк. п., Слон. Няўхв. Пра нешта чорнае, бруднае, ліпкае. Federowski, 66; Высл., 418.
прапахнуць як смаляр дзёгцем. Гл. смаляр.
такая праўда як сабака сякеру з'еў і дзёгцем запіў. Гл. сабака.
напіцца як дурань дзёгцю. Гл. дурань.
прыйсці дамоў як дзёгцю з'еўшы. Шчуч. Пра чалавека, якому давялося перажыць прыкрую сітуацыю. Арх. Гр.

Паведаміць пра недакладнасьць