дзіця
вытрашчыць вочы як яшчарыца на дзеці. Гл. яшчарыца.
жыць як аднае мацеры (маткі) дзеці. Гл. маці.
Любіліся, кахаліся як малыя дзеці, разышліся як туман па свеце. Гродз. Фальк. Пра шчырасць кахання ў юнацтве і розныя яго наступствы. Цыхун, 186.
унадзіцца куды як дзеці ў гарох. Рэч. Няўхв. Пра чалавека, што не стрымлівае свае дзеянні, памкненні. Pietkiewicz, 397.
як гадзіна, што свае дзеці пажрэ. Гл. гадзіна.
як дзеці. Пра непасрэдных, шчырых альбо залішне дураслівых дарослых. БПФС, 80.
без клопату як дзіця. Няўхв. Пра бесклапотнага чалавека. Янк., Пар., 15.
гартоўны як цыганскае дзіця. Ваўк. п. Ухв. Пра чалавека не спешчанага, без хваробаў, здольнага пераносіць і голад, і холад. Federowski, 60.
гуляць як дзіця малое. Няўхв. Пра дарослага, што захаваў дзіцячыя звычкі. Янк., Пар., 46.
забаўляцца як малое дзіця. Ваўк. п., Івац. Federowski, 345; ЗЗайкі. Тое, што гуляць як дзіця малое.
заснуць як малое дзіця. Слуцк. Ухв. Пра крэпкі, бестурботны сон каго-н. Сержпутоўскі 1999, 41.
здзяцінець што малое дзіця. Краснап. Няўхв. Пра старога чалавека, што неадэкватна рэагуе на навакольны свет. Бялькевіч, 210.
плакаць як дзіця малое. Стаўб. Пра шчыры і слёзны плач каго-н. МК, 165.
прывыкнуць як дзіця да матчынай калыханкі. Пра прывыканне да нечага добрага, прыемнага. Янк., 422.
прывыкнуць як дзіця да матчынай цыцкі. Івац. Насмешл. ЗЗайкі. Тое ж.
прывыкнуць як дзіця да мацеры. Ваўк. п. Ухв. Пра прывыканне да каго-н. добрага, ласкавага. Federowski, 251.
рад як дзіця. Івац., Слон. Пра шчырую радасць некага. Высл., 375; ЗЗайкі.
Шануй старое як дзіця малое. Смал. Прык. Пра неабходнасць такой жа ўвагі і пашаны старому, як і малому. АВНЛ.
Галоўка як у дзіцяці, што не знае ні бацькі, ні маці. Прык. Пра чалавека ненавучанага, нявыхаванага. Ляцкий, 7.

Паведаміць пра недакладнасьць