капуста
галава як капуста. Насмешл. Пра не вельмі разумнага чалавека. Ройзензон, 69.
папасці як пальцам у капусту. Гл. палец.
унадзіцца як заяц у капусту. Гл. заяц.
Цела не скварка, капусту не заправіш. Гл. скварка.
галава што качан капусты: хоць і вялікая, але без розуму. Гл. качан.
баяцца як каза капусты. Гл. каза.
пасівець як храпка ў капусты. Гл. храпка.
гадавацца як заяц у капусце. Гл. заяц.
разбірацца як свіння ў капусце. Гл. капуста.
стыдацца як казёл у капусце. Гл. казёл.
цягацца як Броня па капусце. Гл. Броня.
хавацца ек зеўзюля по капусці. Гл. зязюля.

Паведаміць пра недакладнасьць