каса
Голы як біч, а востры як каса. Рэч. Прык. Жарт. Пра збяднелага, але задзірыстага чалавека. Pietkiewicz, 370.
гостры як каса. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека з вострым, задзірыстым характарам. Federowski, 113.
джыгацца як каса. Мсцісл. Пра апёкі крапівай. Юрчанка, 186.
трапіць як каса на камень. Стол. Пра сутыкненне двух моцных характараў. Высл., 400.
язык ходзіць як мянташка (мянта) па касе. Гл. мянташка.
грыбоў хоць касу закладай. Пух., Слуцк. Ухв. Пра вялікую колькасць грыбоў. Мін.-Мал., 1970, 159; Сержпутоўскі 1999, 79.
кідацца як жаба на касу. Гл. жаба.
крычаць як той дурань касу схаваўшы. Гл. дурань.
языком мянціць як касу чысціць. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. Ройзензон, 80.
чыста (роўна) як пасля касы. Глуск. Ухв. Пра прыбраную пляцоўку. Мат., 186.
дзеркач дзерэ як косу менціць: жах-жах! Стол. Пра спеў драча, падобны на гук вастрэння касы. ТС 2, 14.

Паведаміць пра недакладнасьць