ластаўка
віцца як ластаўка перад дажджом. Пра трывожную, імклівую мітусню, бегатню каго-н. Ляцкий, 48.
вясёлы як ластаўка. Ухв. Пра вясёлага прывабнага чалавека. Янк., Пар., 33.
Дачка як ластаўка: пашчабечыць, пашчабечыць ды й паляціць. Пін. Прык. Пра непазбежнае замужжа дачкі і яе адыход да мужа. АВНЛ.
насіцца як ластаўка на пакорме. Няўхв. Пра занадта мітуслівыя паводзіны каго-н. Янк., Пар., 116.
шчабятаць як ластаўка на вясну. Ваўк. п. Ухв. Пра дзяўчат, што вядуць мілыя размовы. Federowski, 297.
ластаўкай віцца. Гродз. Ухв. Пра жанчыну, якая імкнецца дапамагчы, пашкадаваць, палячыць. Цыхун, 185.
Старому з маладой жыць, як саве з ластаўкай гняздо віць. Гл. сава.
гуляць як ластаўкі над поплавам. Ухв. Пра моладзь, што весяліцца гуртам. Янк., Пар., 46.
любіцца як ластаўкі ў стрэсе. Слон. Фальк. Ухв. Пра шчырае прыгожае каханне. Высл., 342.
наляцець як ластаўкі на кошку. Ваўк., Брэсц. Пра калектыўны напад на каго-н. ЛЦ, 38.
прыліпнуць як ластаўчына гняздо. Гн. гняздо.

Паведаміць пра недакладнасьць