ліст
дрыжаць як ліст. Слуцк. Пра вельмі напалоханага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 184.
калаціцца як асінавы ліст. Івац., Мядз. ФА; ЗЗайкі. Тое ж.
прыкарэць як банны ліст да цела. Астр. Няўхв. Пра вельмі прыставучага, прыліпчывага чалавека. СПЗБ 4, 140.
прыстаць як банны ліст да аднаго места. Нясв. Няўхв. ФА. Тое ж.
прыстаць як банны ліст. Мсцісл. Няўхв. Бялькевіч, 67. Тое ж.
прыстаць як ліст у лазні да цела. Рэч. Няўхв. ЛЦ, 119. Тое ж.
прычапіцца як банны ліст. Мядз. Няўхв. ФА. Тое ж.
як ліст восенню. Лоеў. Спачув. Пра хворае на жаўтуху дзіця. Янкова, 115.
гаворыць як лістам (пухам) сцеле (сцелецца). Ваўк., Слон. п., Навагр., Слуцк. Пра ласкавую альбо ліслівую гаворку. Federowski, 282; Высл., 301; Сержпутоўскі 1999, 127; Высл., 301.
лістам слацца. 1. Пра чалавека, які вельмі дагаджае каму-н., мякка і пакорна гаворыць. 2. Пра паводзіны паслухмянага, добрага, памяркоўнага чалавека. Янкоўскі 1968, 437; МК, 140.
лістам сцелецца, а ўкусіць цэліцца. Няўхв. Пра двурушнага чалавека. Янкоўскі, 227.
У галоўцы можа й што, але языком быццам лістам сцеле. Прык. Няўхв. Пра крывадушнага чалавека, які думае адно, а гаворыць іншае. Ляцкий, 47.
Хітры чалавек гаворыць, як лістам сцеле, а ў кішэні гарачы камень трымае. Асудж. Пра ліслівага і падступнага хітруна. Federowski, 52.
як лістам слаць. Івац., Смарг. Няўхв. Пра ліслівую, няшчырую гаворку. Сцяшковіч, 616; ЗЗайкі.
гаварыць як з лісту браць. Ухв. Пра лагічную, правільную, складную гаворку. Dybowski, 9.
усё роўна як лісту. Лельч. Ухв. Пра вялікую колькасць яблыкаў на дрэве. Кучук, Малюк, 78.
багата як лісця. Пра вялікую колькасць чаго-н., асабліва пладоў на дрэве. Янк., Пар., 12.
слёзы льюцца бы з лісця раса. Слуцк. Пра буйныя, частыя слёзы каго-н. Сержпутоўскі 2000, 240.

Паведаміць пра недакладнасьць