лунь
ссівець як лунь. Івац., Паст. Пра моцна ссівелага чалавека. СПЗБ 4, 558; ЗЗайкі.
стаяць як лунь. Гарад. Няўхв. Пра кагосьці, хто стаіць з разгубленым, няўцямным выглядам. Высл., 389.
сядзець як лунь. Ушацк. Няўхв. Пра нерухомага, панурага, прыгнечанага чалавека. Скарбы, 134.
хадзіць з кутка ў куток як лунь. Глыб., Віл., Брасл. Няўхв. Пра чалавека, які трохі не ў сабе, рухаецца бязмэтна, трымае сябе адчужана. Нар. лекс., 166-167.
хадзіць як лунь па небу. Віл. Пра чалавека, які рухаецца без бачнай мэты. СПЗБ 2, 683.
хадзіць як лунь. Ушацк. Няўхв. Пра неўраўнаважанага, прыгнечанага чалавека. Скарбы, 134.

Паведаміць пра недакладнасьць