макаўка
Галоўка як макаўка, а розуму як насрана. Рэч. Насмешл. Вульг. Пра маладых і прыгожых, але нявопытных і неразумных. Pietkiewicz, 369.
цвісці як макаўка. Ухв. Пра дзяўчыну, жанчыну, што добра жыве, хораша прыбрана. Киркор, 239; Нос., 179; Dybowski, 191.
шчокі як макаўкі. Ухв. Пра румяныя шчокі, твар. Янк., Пар., 198.
галоўка як макоўка. Пра прыгожую галоўку маладога чалавека. Нос., 25; Ляцкий, 8.
Галоўка як макоўка, а розуму як накакана. Прык. Пра чалавека прыгожага, але недалёкага. Нос., 25.
спаць ек послі макоўкі. Стол. Жарт. Пра працяглы, беспрабудны сон. ТС 4, 191.

Паведаміць пра недакладнасьць