матка
аўчынная латка як родная матка. Гродз. Ухв. Пра фізічную цеплыню кажуха. Цыхун, 177.
дарагі як матка родная. Ухв. Пра некага вельмі дарагога і блізкага. Янк., Пар., 50.
дзе кажушная латка, то як родная матка. Federowski, 170. Тое, што аўчынная латка як родная матка.
любіць каго як матка дзіцятка. Пра шчырую, моцную любоў да каго-н. Янк., Пар., 97.
плакаць як матка па дзіцятку. Спачув. Пра моцны несуцешны плач каго-н. Янк., Пар., 128.
Свая хатка як родная матка. Чэрык. Смал. п., Рэч., Светл., Асіп., Мядз. Прык. Пра жыццёвую каштоўнасць і важнасць дома для шчасця чалавека. Tyszkiewicz, 418; МК, 395; Hoc., 147; Dybowski, 189; Добр., Смол., 129; Pietkiewicz, 360; Federowski, 50; СПЗБ 5, 281.
чакаць каго як матка дачушку з дарогі. Пра нецярплівае чаканне каго-н. Янк., Пар., 191.
шчаслівая як матка, унукаў дачакаўшыся. Ухв. Пра шчаслівага чалавека, які адчувае радасць ад пражытых гадоў жыцця. Янк., Пар., 198.
як Матка Божжая. Мсцісл. Ухв. Пра жанчыну з лагодным, літасцівым характарам. Юрчанка, 190.
баяцца як стары конь сваёй маткі. Гл. конь.
замаркоціцца як дзіцятка без маткі. Гл. дзіцятка.
прысупоніцца як куранё да маткі. Гл. куранё.
трэцца як цялятка каля маткі. Гл. цялятка.
плакаць як па матцы. Спачув. Пра моцны жаласны плач каго-н. Янк., Пар., 128.
жыць як аднае мацеры (маткі) дзеці (дзеткі). Ваўк. п., Шчуч. Ухв. Пра блізкіх, клапатлівых, прыязных адзін да аднаго людзей. Federowski, 368; Высл., 320; Янкоўскі, 10.

Паведаміць пра недакладнасьць