мурашка
людзей як мурашак (як мурашок). Ваўк. п., Зэльв., Слон. Пра сабраную разам вялікую колькасць людзей. Federowski, 63; Высл., 342; Сцяцко 2005, 89; Ройзензон, 81.
Сам як мурашка, галава як ражка (як цэбар). Жарт. Гратэскнае выяўленне непрапарцыянальнай чалавечай фігуры. Санько, 181.
цягнуць як мурашка. Няўхв. і Ухв. Пра чалавека, які цягне дадому, што ні трапіць. Янк., 439.
ядавіты на работу ўсё роўна як мурашка. Сміл. Ухв. Шатэрнік, 131. Тое, што як мурашка.
як мурашка. Івац., Мсцісл. Ухв. Пра стараннага, працавітага чалавека. Юрчанка, 191; ЗЗайкі.
лезці як мурашкі ў пляшку з-пад мёду. Брэсц. Няўхв. Пра людзей, што імкнуцца трапіць у прывабнае для іх месца. ЛЦ, 38.
працаваць як [тыя] мурашкі. Лаг. Ухв. Пра дружную, нястомную працу. Varłyha, 2.

Паведаміць пра недакладнасьць