мыла
пазнацца як свіння на мыдлі. Гл. свіння.
дапасці як дурны да мыла. Гл. дурны.
набрацца як дурны мыла. Гл. дурны.
набрацца як Марцін мыла. Гл. Марцін.
пайсці як мыла з'еўшы. Віл., Ашм., Івац., Слуцк., Маст., Гродз., Пін. Незадав. Пра чалавека, які адчуў незадавальненне, прыкрасць, расчараванне. МК, 313-314; Станкевіч, 711; ФА; СПЗБ 3, 92; Ззайкі; Нар. скарбы, 142.
як ворану мыла, так умертаму паможа кадзіла. Гл. воран.
як шыла ў мыла. Гл. шыла.
выйграць як Заблоцкі на мыле. Гл. Заблоцкі.
зарабіць як Заблоцкі на мыле. Гл. Заблоцкі.
шанцаваць як Заблоцкаму на мыле. Гл. Заблоцкі.
заробіць бы Броцкі на мылі. Гл. Броцкі.
заробыць як Бруцкі на мылу. Гл. Бруцкі.

Паведаміць пра недакладнасьць