печ
Без дачкі сям'я што печ без агня. Свісл. Прык. Пра святло і цеплыню, што прыносіць у сям'ю дачка. Сцяшковіч, 581.
белы як печ. Ухв. Пра нешта вельмі белае. Ройзензон, 67.
крута што на печ [чуць узлезеш]. Мсцісл. Пра круты, стромкі пад'ём куды-н. Юрчанка 1977, 236.
рухавая як печ. Чэрык. Іран. Пра некага зусім нерухавага. ЛЦ, 74.
сядзець як паследняе ў печ усыпаўшы. Гл. паследняе.
тоўстая (разрабілася) як печ. Слуцк., Уздз., Івац. Няўхв. Пра жанчыну, што моцна распаўнела. Сержпутоўскі 1999, 79; Мін.-Мал., 1970, 116; МК, 112; ЗЗайкі.
тоўсты як печ. Слуцк. Ухв. Пра тоўстыя дрэвы. Сержпутоўскі 1999, 40.
Чалавек без сяброў што печ без дроў. Прык. Няўхв. Пра неабходнасць мець сяброў. Сцяшковіч, 665.
шырачэзная як печ. Лаг. Ухв. Пра нешта вялікае, шырокае. Высл., 423.
як апошняе ў печ усыпаўшы. Гл. апошняе.
як паследняе ў печ усыпаўшы. Гл. паследняе.
сядзець як за печай. Астр. Ухв. Пра чалавека, што мае падмогу ад кагосьці, жыве ў дастатку. СПЗБ 5, 66.
добра [табе сядзець] як у Пана Бога за печчу. Гл. пан.
ажаніўся як з печы зваліўся. Івац. Насмешл. Пра неспадзяваную, без доўгіх заляцанняў жаніцьбу. ЗЗайкі.
горача як у печы. Няўхв. Пра гарачае надвор'е, спёку. Янк., Пар., 43.
Жаніўся як дурань з печы зваліўся. Гл. дурань.
лёгка як ката з печы скінуць. Гл. кот.
ляжаць як кот на печы. Гл. кот.
Начуе ў будцы, а кашляе як на печы. Мсцісл. Жарт. Пра таго, хто жыве ў дрэнных умовах, але імкнецца паказаць сябе ў выгадным святле. Юрчанка, 45.
паўзці як Хоўра з печы. Гл. Хоўра.
спяваць як кажухом па печы. Гл. кажух.
сядзець як клоп на печы. Гл. клоп.
цёпла як на печы. Ухв. 1. Пра цёплае, утульнае месца. 2. Пра надвор'е. Янк., Пар., 188.
швардыкнуць ек бу дурэнь с печы. Гл. дурань.
ляжаць як ворапень на пячы. Гл. ворапень.
як у Лукаша на пячы. Гл. Лукаш.

Паведаміць пра недакладнасьць