прорва
глытаць як прорва. Няўхв. 1. Пра чалавека, што многа есць. 2. Пра марнасць нейкіх намаганняў, высілкаў. Янкоўскі, 189.
жраць як прорва. Асудж. Станкевіч, 906. Пра чалавека, што многа есць.
Горла як прорва, праглынець, што ў рот пападзець. Прык. Пра непераборлівасць чалавека ў ежы. ПП 1, 398.
Панскае горла як прорва, праглынець, што ў рот пападзець. Прык. Пра прагнасць паноў. Рапановіч, 21.
гаціць як у прорву. Няўхв. Санько, 122. Тое, што глытаць як прорва.
есці як у прорву, да больш жадаць. Слуцк., Дзятл., Уздз. Няўхв. Пра ненасытнага чалавека, што есць і больш хоча. Сержпутоўскі 1999, 73; Сцяшковіч, 620; Никифоровский, 144; ФА.
тахці як у прорву. Краснап. Няўхв. Сержпутоўскі 1999, 50. ≺ Тахтоль, тахці - відаць, словы гукапераймальныя, ад тахаць - ляскаць, стукаць (Бялькевіч, 441), тут: гучна запіхваць. Тое, што гаціць як у прорву.

Паведаміць пра недакладнасьць