пчала
пайсці як пчала між кустоў. Ваўк. п. Пра нейчую надта лоўкую, умелую, каб нідзе не зачапіцца, хаду. Federowski, 211.
прыстаць як пчала да смалы. Іўеў. Няўхв. Пра некага недарэчна дакучнага, прыставучага. Сцяшковіч, 618.
руплівы як пчала. Ухв. Пра працавітага чалавека. Санько, 180.
люду як пчол у караніку (вуллі). Маладз. Пра шматлікі збор людзей. Мін.-Мал., 1977, 61.
шумець як рой пчол у рэшаце. Гл. рой.
жыць ек пчола ў меду. Стол. Ухв. Пра нечае багатае жыццё. ТС 4, 275.
зызкаць бы пчола. Стол. Пра нейчае характэрнае бурканне. ТС 2, 169. ≺ Зызкаць - бзыкаць.
помалюсеньку ісці як пчола ў мёд. Стол. Ухв. Пра чалавека, які вельмі далікатна, асцярожна ідзе. ТС 4, 150.
Дай, божа, каб пладзіліся як пчолы ў вулеі. Фальк. Дабразычэнне на прыбаўленне сям'і. Federowski, 377.
загудзець як пчолы ў вуллі. Ухв. Пра ажыўленне збору, сходу, вяселля. НН 1911, 635.
махаць рукамі так, быццам на яго напалі пчолы (восы). Хоц. Насмешл. Пра кагосьці, хто адмахваўся, жэстыкуляваў. ЛЦ, 72.
напасці як пчолы на неўмывацьку. Насмешл. Пра калектыўны дружны напад на некага. Янк., Пар., 111.
рабіць як Шыманелевы пчолы. Смарг. Ухв. Пра дружную, энергічную працу. Сцяшковіч, 622.
узяцца за работу як пчолы ў цёплы дзень. Хоц. Ухв. Пра дружную працу людзей. ЛЦ, 38.
як пчолы пакусалі каго. Маст. Іран. Пра каго-н. неспакойнага, злога, раздражнёнага. Даніловіч, 243.

Паведаміць пра недакладнасьць