сена
валасы шорсткія як сена. Ваўк. п. Няўхв. Пра жорсткія валасы кагосьці. Federowski, 338.
зваліцца як дождж сярод яснага дня на сухое сена. Гл. дождж.
з'ехаць як сабака з сена. Гл. сабака.
Любіць - не сена касіць. Насмешл. Пра складанасці ў каханні. БВ, 104.
любіць як свіння сена. Гл. свіння.
наляцець як дождж на сухое сена. Гл. дождж.
Нявестка порсткая як сена жорсткае. Прык. Пра жвавую, рухавую маладзіцу. Янкоўскі 1971, 150.
павязаць каго як сухое сена. Капыл. Пра людзей, якіх пазбавілі свабоды. ДА.
патрэбна як сена сабаццы. Бераст. Іран. Пра нешта, мала патрэбнае каму-н. Даніловіч 2008, 137.
прыбраць што як сухое сена. Гор. Ухв. Пра хуткае, тэрміновае выкананне справы. АВНЛ.
сядзець як капа сена. Гл. капа.
трэба як матыка для сена. Гл. матыка.
прапасці (знікнуць, згубіцца) як іголка ў сене. Гл. іголка.
сядзець як сабака на сене: i сам не гам, i другому не дам. Гл. сабака.

Паведаміць пра недакладнасьць