сокал
Жонка як сокал, мужык як дзьявал, тады добрая пара. Пол. Прык. Пра розныя ролі сужонкаў у іх саюзе. АВНЛ.
Чужы празнік як сокал ляціць, а свой як гара валіць. Прык. Пра неадназначнае стаўленне, успрыняцце аднолькавых з'яў. Аксамітаў, 142.
Як пазычаць, то вочы як у сокала, а як аддаваць, то як у савы. Прык. Жарт. Пра тое, што лёгка пазычаць, а неахвотна аддаваць. Янкоўскі, 232; Dybowski, 10; Federowski, 226; Добровольский ІІІ, 30.

Паведаміць пра недакладнасьць