стары
ныць бы стара баба. Гл. баба.
як у старага вераб'я калена. Гл. верабей.
губы развесіць як старая кабыла. Гл. кабыла.
кашляць як старая баба. Гл. баба.
раскірачыцца як старая баба. Гл. баба.
сварлівы як старая баба. Гл. баба.
як гарэлка старая, так і дзеўка маладая. Гл. гарэлка.
валасы сівыя як у старой бабы. Гл. баба.
жыць як старой авечцы. Гл. авечка.
пад'ясі ад сына хлеба як ад старой курыцы яек. Гл. курыца.
поле як старой бабе сесці сраць. Гл. баба.
прывязацца як чорт да старой ігрушы. Гл. чорт.
сядзець наверсе як зуб у старой бабы. Гл. зуб.
угадзіць [каму] трудней як кату старой паненкі. Гл. кот.
як старой бабе сесці. Гл. баба.
ліпець як тое гнілое да старое дзераво. Гл. дзераво.
крычаць як на старога. Мін. Няўхв. Пра чалавека, што моцна крычыць на кагосьці. ЛЦ, 83. ≺ У архаічным грамадстве нямоглага старога крыўдзілі, яго не шанавалі.
смачна як старому маладая жонка. Насмешл. Пра чалавека, якому нешта вельмі да густу. Фед. Арх.
трэба як старому каню маці. Гл. конь.
барабаніць як стары барабан. Гл. барабан.
бурчаць як стары. Ушацк. Няўхв. Пра маладога чалавека, які мае благі настрой, незадаволена некага папракае, ушчувае. МК, 172.
гаворыць як стары. Івац. Пра дзіця, падлетка, які разважае па-даросламу. ЗЗайкі.
закопчаны як стары гаршчок. Гл. гаршчок.
зморшчыцца як стары. Сміл. Няўхв. Пра выраз твару маладога чалавека, які залішне моршчыцца. Шатэрнік, 118.
крэктаць як стары дзядулька. Гл. дзядулька.
маўчаць як стары казёл. Гл. казёл.
памагаць як стары конь мацеры. Гл. конь.
патрэбны як стары конь воўку. Гл. конь.
плесці як стары дзед кашалі. Гл. дзед.
разбалбатацца як стары цецярук. Гл. цецярук.
разлезлы як стары грыб. Гл. грыб.
разбурчэцца як стары кот. Гл. кот.
раскіснуць як стары грыб. Гл. грыб.
спыніцца як стары конь перад канавай. Гл. конь.
танцаваць як стары воўк у піліпаўку. Гл. воўк.
уздыхаць як стары конь перад пустым цэбрам. Гл. конь.
чоўкаць як стары. Гродз. Няўхв. Пра чалавека, што гучна жуе, чмякае, чоўкае. Цыхун, 163.
як стары. Ваўк. п., Слон. Івац. Пра дзіця, якое разважае не па-дзіцячаму, цікавіцца клопатамі дарослых. Federowski, 359; Высл., 431; ЗЗайкі.
як стары воўк смерці шукаючы. Гл. воўк.
як стары маслюк. Гл. маслюк.
цвісці як стары мухамор. Гл. мухамор.
драцца як старыя гаці. Гл. гаці.
як старыя рэзгіны. Гл. рэзгіны.
хітрыя як старыя. Слон. п. Ухв. Пра хітрых разважлівых дзяцей, падлеткаў. Federowski, 52.

Паведаміць пра недакладнасьць