Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

сука
брахаць як сука. Вілен., Мёр. Асудж. Зняважл. Пра жанчыну, якая сварыцца, брыдка гаворыць. Sielicki, 158; СПЗБ 5, 12.
віжаваць як сука на памыях. Свісл. Няўхв. Зневаж. Пра чалавека, які нешта выведвае, вышуквае, інтрыгуе. СПЗБ 1, 309. ≺ Віжаваць - шныраць, гойсаць.
круціцца як сука ў каробцы. Бераст. Асудж. Зневаж. Пра чалавека, што трымаецца нястрымна, непаседліва, залішне актыўна. Даніловіч, 254.
малоць языком як сука хвастом. Шчуч. Асудж. Пра жанчыну, якая балбоча, лаецца. СПЗБ 3, 26.
праворна як сука дворна. Ваўк. п. Зласл. Зневаж. Пра хітрую, вынаходлівую жанчыну. Federowski, 247.
трапаць языком як сука хвастом. Шчуч. Асудж. Пра жанчыну, якая сварыцца, брыдка гаворыць, маніць. СПЗБ 5, 116.
рукі як кукі, а язык як у сукі. Гл. кука.
Ні стуку, ні груку, повезлі ек суку. Стол., Лід. Прык. Асудж. Пра маладую, якая пайшла замуж без традыцыйнага вяселля. ТС 5, 111; СПЗБ 5, 197.

Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019