сыч
глядзець як сыч. Мін. Няўхв. Пра насуплены, надзьмуты выгляд кагосьці. Высл., 306.
маўчаць як сыч. Мін. Няўхв. Пра чалавека надзьмутага, крыўдлівага, капрызнага. Высл., 346.
морду завернуць як сыч. Слон. Няўхв. Пра чалавека, што не хоча гаварыць, адварочваецца. Высл., 347.
надзьмуцца як сыч. Івац., Мсцісл. Няўхв. Пра крыўдлівага, капрызнага чалавека. Юрчанка, 198; Санько, 155; ЗЗайкі.
пануры як сыч. Івац. Няўхв. ЗЗайкі. Тое, што глядзець як сыч.
сядзець як сыч на плоце. Дзятл. Няўхв. Даніловіч 2008, 137. Тое ж.
Сядзіць як сыч і думае, што паніч. Прык. Пра капрызнага і ганарлівага, які зашмат пра сябе думае. Санько, 186.
сядзіць як сыч, і з носу капціць. Насмешл. Пра чалавека, які сядзіць надзьмуўшыся ды зашмат пра сябе думае. Матэрыялы 1981, 124.
сярдзіты як сыч. Рэч. Няўхв. Пра сярдзітага, злоснага, непрыветнага чалавека. ЛЦ, 63.

Паведаміць пра недакладнасьць