тхор
вонючы ек тхор. Жытк. Няўхв. Пра некага вельмі пахучага, смярдзючага. ТС 1, 139.
жыловаты ек тхор. Жытк. Пра гнуткага, жылістага, лоўкага чалавека. ТС 2, 71. ≺ Жыловаты - жылісты.
ляжаць моўчкі бы тхор. Слуцк. Пра кагосьці, хто сцішыўся, не падае ніякіх гукаў. Сержпутоўскі 2000, 219.
папасціся як тхор у пастку. Хоц. Зласл. Пра кагосьці, хто трапіў у цяжкую сітуацыю. ЛЦ, 62.
смярдзець як нача тхор набздзеў. Рэч. Няўхв. Вульг. Пра нешта страшэнна смярдзючае. Pietkiewicz, 396.
шкодны як тхор. Няўхв. Пра некага шкоднага. Янк., Пар., 196.

Паведаміць пра недакладнасьць