цела
бела як свіное цела. Ваўк. п., Карэл., Ушацк. Іран. Пра нешта не зусім белае. Federowski, 30; Высл., 286; Барадулін, 103.
бяромся за дзела як вошы за цела. Гл. вош.
прыкарэць да каго як банны ліст да цела. Гл. ліст.
прыстаць як ліст у лазні да цела. Гл. ліст.
скура зрабілася як курача цела. Шчуч. Пра скуру ў пупырышках ад холаду ці яшчэ чаго. СПЗБ 4, 471.
трымацца як хвароба цела. Гл. хвароба.
уеліся злыдні як вошы ў цела. Гл. вош.
хадзіць як душа без цела. Гл. душа.
хадзіць як цела без душы. Ваўк. Спачув. Пра чалавека, нечым моцна расстроенага, напалоханага, абыякавага да жыцця. Federowski, 48; Санько, 68.
цягацца як цела без душы. Ваўк. п. Federowski, 48, 57. Тое ж.
як сярпом па целе. Гл. серп.
напіцца як шавец на Божа цяла. Гл. шавец.

Паведаміць пра недакладнасьць