чмель
буіць як чмель. Іўеў. Пра дзіця, што, выплакаўшыся, усхліпвае. СПЗБ 1, 249.
гудзець як чмель. Слон. Жарт. Пра чалавека з нізкім голасам. Высл., 309.
загусці як чмялі ў купіне. Слон. Пра людзей, што ўстрывожана загаманілі. Высл., 322.
шавардаць бу шмель гудзе. Жытк. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. ТС 5, 318. ≺ Шавардаць - балбатаць.
выскачыць як шмяля схваціўшы (ухваціўшы). Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які імгненна аднекуль выскачыў. Юрчанка, 204.
сядзець як шчамель на каманіцы. Смал. п. Пра кагосьці, хто вельмі добра дзе-н. уладкаваўся. Добр., Смол., 309. ≺ Шчамель - чмель; каманіца - травяністая расліна з блакітнымі кветкамі.

Паведаміць пра недакладнасьць