шчаня
цюхаць услед як шчанё. Крыч. Насмешл. Пра чалавека, які стараецца не адстаць ад кагосьці. Бялькевіч, 485. ≺ Цюхаць - бегчы.
дзяўкуць як шчаня. Слон. Няўхв. Пра нейчае скуголенне, рэдкія ціхія гукі, словы. Высл., 313.
дурны як шчаня да году. Навагр., Зэльв., Івац. Асудж. Груб. Пра вельмі недасведчанага неразумнага чалавека. Даніловіч, 245; ФА.
Сваё дзіця не шчаня: за плот не выкінеш. Брасл. Прык. Пра неабходнасць прымаць сваё дзіця такім, якое яно ёсць. ПП 1, 114.
Паны як папы, a паняты як шчаняты, яшчэ горшыя. Прык. Няўхв. Пра панскіх спешчаных дзяцей. Ляцкий, 33.
набрацца як шчэня сыроваткі. Стол. Няўхв. Пра моцна п'янага чалавека. ТС 3, 110.

Паведаміць пра недакладнасьць