![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
завіхацца, незак. 1. Усердно, старательно выполнять какую-либо работу. З абсыпаным тырсаю тварам завіхаецца Майсей, які служыць разам з бацькам на чыгунцы. Навуменка. Тыя [жнеі] завіхаліся з сярпамі ля ўскраю леса, жалі калгаснае жыта. Чыгрынаў. 2. Выражать свою преданность кому-либо, показывать своё расположение к кому-либо. Анэта глядзела на старшыню, на тое, як завіхаецца ля яго дачка, успамінала ягоную маці, поле, каляску, у якой ляжала маленькае дзіця... Жук. Пакуль я завіхаўся ля яго цяцеры, дык ён маёй вароне ставіць мат... Валасевіч. - Скрыдлеўскія маладзіцы завіхаюцца ля яго [Шчэпака], - ціха засмяяўся Мітрафан, - і радуюцца, што секвестратара ліхаманка трасе... Бажко. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|