![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
камяніца, -ы, ж. 1. Каменное или кирпичное строение. Учарнелыя драўляныя пабудовы і аблезлыя камяніцы хмурна і санліва драмалі абапал. Мележ. Той, каго чакалі, хто зайшоў у камяніцу, ці не выходзіў, ці выпарыўся праз комін, растаў у паветры. Лужанін. І я хадзіў, валэндаўся сюды-туды міма абгароджаных жалезнымі платамі дворыкаў і змрочных камяніц. Сачанка. 2. абл. Каменистая почва. Там пясок і камяніца - кепска для ячменя: на адну кальвіну збожжа зелля больш як жменя. Колас. На камяніцы (гэта, можна сказаць, не была ўжо камяніца) добра расло, добра спела і добра павінна было прыбрацца з поля пад працавітымі рукамі гэтай сям'і. Чорны. Цяпер у Катоў асталася шастуха - шостая частка валокі, па цяперашніх мерках - тры гектары з нечым, ды і тая не зямля, адна камяніца. Адамчык. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|