1 Кракелюр (франц. craquelure), растрэскванне грунту, фарбавага слою або лаку ў творах жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Асноўнымі прычынамі ўзнікнення… 2 Кракі (франц. croquis - накід), хутка зроблены малюнак, які схоплівае найбольш характэрныя рысы натуры або бегла фіксуе агульную кампазіцыйную задуму твора… 3 Кракле (франц. craquele), сетка тонкіх трэшчын на паверхні керамічных вырабаў, на тканіне, распісанай у тэхніцы гарачага батыка. 4 Кранштэйн (ням. Kragstein), выступ у сцяне, звычайна прафіляваны. Служыць для падтрымкі балконаў, карнізаў, часам скульптуры. 5 Крашанкі, гл. Пісанкі. 6 Кроквы, апорныя канструкцыі страхі і даху; брусы, верхнімі канцамі злучаныя пад вуглом, a ніжнімі прымацаваныя да бэлек або да верхняга вянца надоўжных сцен… 7 Кромлех (брэтон. crom - круг і lech - камень), адзін з відаў мегалітычных збудаванняў; уяўляе сабой групу камянёў, размешчаных па крузе ці па незамкнёнай крывой,… 8 Круглая скульптура, адзін з відаў скульптуры, у якім твор вызначаецца трыма вымярэннямі, што дае магчымасць аглядаць яго з усіх бакоў. 9 Крывічы, група ўсходніх славян, якія жылі на тэрыторыі басейнаў Верхняга Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні ад Чудскага возера. Назву К. выводзяць ад прозвішча… 10 Крыж (польск. krzyż ад чэш. križ ад стар.-в.-ням. kruzi), сімвал і прадмет культу хрысціянства, сімвал пакут (страсцей) Хрыста. Выявы К. (скульптурныя, жывапісныя… 11 Крыжова-купальны храм, тып культавага збудавання, які сфармаваўся ў Візантыі ў 6-12 стст. Канструкцыйна ўяўляе сабой чатыры вертыкальныя апоры, на якія з дапамогай ветразяў… 12 Крыналін (франц. crinoline ад лац. crinis - волас і linum - палатняная тканіна), у 18-19 стст. ніжняя спадніца з валасяной тканіны або на абручах з металічных… 13 Крышталь (польск. krysztal ад лац. cristallus ад грэч. krystallos - крышталь, лёд), від шкла, у склад якога ўваходзяць вокісы свінцу або барыю. Пры апрацоўцы вырабу…