21 Сінтэз у мастацтве (грэч. synthesis - аб'яднанне, спалучэнне, састаўленне), адзін са спосабаў творчага мыслення, які заключаецца ў супастаўленні і аб'яднанні розных частак… 22 Скань, гл. Філігрань. 23 Складзень, складны абраз з дзвюх (дыпціх), трох (трыпціх) або некалькіх частак (паліпціх); часцей за ўсё металічныя (бронзавыя, медныя) абразкі з эмалевымі выявамі… 24 Скляпенне (ад польск. sklep), перакрыцце крывалінейнага характару, у якім гарызантальны цяжар (распор) успрымаецца контрфорсамі, сценамі, папярочнымі сценамі, слупамі,… 25 Скрыпторый (с.-лац. scriptorium ад лац. scriptor - перапісчык), майстэрня рукапіснай кнігі ў заходнеэўрапейскіх кляштарах 6-12 стст. 26 Скульптура (лац. sculptura ад sculpo - высякаю, выразаю), таксама пластыка (грэч. plastike ад plasso - ляплю), від выяўленчага мастацтва, заснаваны на прынцыпе аб'ёмнага… 27 Слоік (слой), высокая шкляная або гліняная пасудзіна з пукатымі (радзей прамымі) бакамі і шырокім горлам, з прамымі ці расхіленымі беражкамі; гліняны С. часам… 28 Смальта (іт. smalto - эмаль, ням. Smalte ад schmelzen - плавіць), каляровае непразрыстае шкло ў выглядзе невялікіх (памерам 5x5x5 см) кубікаў ці пласцінак, з… 29 Спавядальня (канфесіянал), элемент касцельнага памяшкання, прызначаны для здзяйснення споведзі (пакаяння). Уяўляе сабой закрытае з усіх бакоў крэсла з дзверцамі.… 30 Спарыш, ганчарны выраб, пасудзіна з 2 ці 3 гаршкоў (з накрыўкамі), змацаваных ручкай. У С. насілі ежу на поле ў сенакос і жніво. 31 Станковае мастацтва, род выяўленчага мастацтва, творы якога нясуць самастойны характар і не маюць прамога дэкаратыўнага або ўтылітарнага прызначэння (у жывапісе - карціны,… 32 Станок скульптурны, прыстасаванне з гарызантальнай рухомай круглай ці квадратнай дошкай-падстаўкай, на якой размяшчаецца скульптура ў працэсе работы. 33 Стараверства, сукупнасць рэлігійных груп і цэркваў у Pacii, якія не прынялі царкоўных рэформ 17 ст. і сталі апазіцыйнымі або варожымі афіцыйнай праваслаўнай царкве.… 34 Стары запавет, 47 (каталіцкая царква) і 50 (праваслаўная царква) кніг Бібліі, напісаных у 1 ст. да н.э. - 13 ст. н.э. на старажытнажыдоўскай, часткова на старажытнагрэчаскай… 35 Статуя (лац. statua), адзін з асноўных відаў скульптуры, для твораў якой характэрна свабоднае размяшчэнне выявы ў прасторы. Невялікія С. прызначаныя для ўпрыгажэння… 36 Стафаж (ням. Staffage ад staffieren - упрыгожваць карціны фігурамі), фігуры людзей, жывёл, паказаныя ў пейзажы з мэтай ажыўлення віду. Увядзенне С. у карціну… 37 Стрэчанне (Грамніцы), 1. У мастацтве выяўленне сцэны прынясення Язэпам і Марыяй Хрыста ў храм на 40-ы дзень пасля нараджэння. Паводле Евангелля ад Лукі (в. 22-39)… 38 Студыя (іт. studio - старанне, вывучэнне ад лац. Studium - месца заняткаў), 1. У выяўленчым мастацтве спецыяльная школа, разлічаная на шырокае кола вучняў,… 39 Стука (стук; іт. stucco - гіпс, алебастр), штучны мармур з абпаленага гіпсу з дабаўкамі клею, мармуровай пудры і фарбавальнікаў; матэрыял для аздаблення сцен,… 40 Стылабат, гл. Стэрэабат.