21 Солтыс, сельскі стараста ў Польшчы. 22 Стаіцызм, 1) Кірунак антычнай філасофіі, прадстаўнікі якога вагаліся паміж матэрыялізмам і ідэалізмам, ураўноўвалі ўсіх людзей (вольных і рабоў, грэкаў і варвараў,… 23 Староста, службовая асоба, якая кіравала адміністрацыйнай акругай у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. 24 Стацкі саветнік, цывільны чын 5-га класа ў царскай Расеі. 25 Стольнік, дварцовы, які адказваў за сервіроўку стала вялікага князя, пазней прыдворны чын у Вялікім Княстве Літоўскім. 26 Стражнік, службовая асоба ў войску Вялікага Княства Літоўскага. 27 Стыхар, царкоўнае адзенне рэлігійных служак і святароў. 28 Стэхіялогія, навука аб хімічных злучэннях. 29 Субрэтка, сцэнічнае амплуа; у камедыях 17-19 ст. бойкая, дасціпная служанка, давераная асоба, пасвячоная ў сакрэты сваёй гаспадыні. 30 Сугестыўнасць (у паэзіі), уздзеянне на ўяўленні, эмоцыі і падсвядомасць чытача праз аддаленыя тэматычныя, вобразныя, рытмічныя, гукавыя асацыяцыі. 31 Суперінтэндант, у пратэстантаў духоўная асоба, якая ўзначальвае царкоўную акругу. 32 Суфраган, біскуп без епархіі. 33 Сфрагістыка, дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае пячаткі і іх гісторыю. 34 Схаластыка, сярэдневяковая рэлігійная філасофія, заснаваная на спалучэнні царкоўных догматаў з рацыяналістычнай методыкай; характэрная фармальна-лагічнымі праблемамі… 35 Схізма, тэрмін, якім абазначаўся раскол у хрысціянскай царкве; у Рэчы Паспалітай схізматыкамі называлі праваслаўных.