1 Дагматызм, мысленне застылымі нязменнымі формуламі без уліку канкрэтных умоў, месца і часу. 2 Дваістая ісціна, канцэпцыя ў сярэдневяковай філасофіі, паводле якой дапускаецца супярэчнасць паміж філасофскай ісцінай і ісцінай тэалогіі. 3 Дзедзічы, асобы, якія атрымалі ў спадчыну маёнткі ад дзядоў і прадзедаў. 4 Дзямідаўская прэмія, ганаровая навуковая ўзнагарода на сродкі П.М.Дзямідава, якую прысуджала Пецярбургская акадэмія навук у 1832-1865 за апублікаваныя працы па навуцы, тэхніцы,… 5 Драгаман, перакладчык пры дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульствах на Ўсходзе. 6 Дрэварыт, гравюра на дрэве. 7 Дуалізм, філасофскае вучэнне, якое зыходзіць з прызнання двух пачаткаў - духа і матэрыі; дваістасць. 8 Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт (псеўд. Навум Прыгаворка; 04.02.1808 [паводле інш. звестак 1807] - 29.12.1884), прадстаўнік культурна-асветнай плыні ў грамадскай думцы Беларусі, адзін… 9 Дыдактыка, раздзел педагогікі, які выкладае тэарэтычныя асновы адукацыі і навучання. 10 Дысідэнт, раскольнік, які адступае ад догматаў пануючай царквы; у Рэчы Паспалітай так называлі і праваслаўных. 11 Дыстрыкт, адміністрацыйная і судовая акруга ў некаторых краінах. 12 Дыялектыка, вучэнне пра найбольш агульныя законы развіцця прыроды, грамадства і мыслення; пра заканамерныя сувязі, станаўленне і развіццё быцця, пазнання і метад… 13 Дыярыуш, жанр гістарычна-дакументальнай прозы ў старажытнай беларускай літаратуры, у якім падзеі жыцця выкладаліся ў храналагічнай паслядоўнасці; дзённік. 14 Дэнацыяналізацыя, страта нацыянальных асаблівасцей у культуры, мове і да т.п. 15 Дэпартамент, назва аддзела ў вышэйшых адміністрацыйных і судовых установах у дарэвалюцыйнай Расеі. 16 Дэспатызм, форма самадзяржаўнай неабмежаванай нічым улады.