Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі (909 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  я  
са  св  се  сё  ск  сл  см  сн  со  сп  ст  су  сх  сц  ся  
 
Старонкі:  1  2  3  4  
 


На ваш запыт знойдзена 79 артыкулаў

  1. саета (сает) 
    саета (сает) саета, -ы, ж. і сает, -а, м. Тонкое высококачественное сукно. На вяселле-разгул наплыло, як на сход, госці знатных зусюль, на паўсвету, ...
  2. сакуны 
    сакуны, -оў, спец. Беларусы, твёрдо произносящие звук [с] в частице -ся. Толькі я не з паўднёвай часткі, а з паўночнай, бліжэй да Гомеля. Сербаў - ...
  3. саладзець 
    саладзець, незак. Становиться слаще. На яблынях жа наліваюцца цудадзейнымі сокамі, саладзеюць яблыкі... Сачанка.
  4. саланець 
    саланець, незак. Становиться солёным, более солёным. І зноў саланее на вуснах: - Адзіны з адзіных каханы! Аколава.
  5. сальнік 
    сальнік*, -а, м. Торговец салом. На самым праходзе між вазамі стаяў местачковы сальнік Адольф Крывадубскі, з кублам на возе. Чорны. Кожны дзень я ...
  6. самотнічаць 
    самотнічаць, незак., разм. Находиться, проводить время в одиночестве. У задуме глядзіць Хомка на галузванне і дуронства малых, і, калі іх пачынаюць ...
  7. сапсець 
    сапсець*, зак., разм. Выжить из ума. І дзед махаў рукою: - зусім бацян сапсеў! А бусел думаў тое ж, але сказаць не ўмеў. Лужанін.
  8. сасмягнуць 
    сасмягнуць*, зак. Истомиться от жажды. Меншыя нашы - Грышка і Косцік - зусім сасмяглі, аж румзалі ўжо. Сачанка. Сінеча, спакой і пустэча над зрубам. ...
  9. сахор 
    сахор, сахара, м. Железные вилы, предназначенные для накидывания навоза. Не відно было яе [Еўдакіі] і на агародзе, хоць ужо многія гаспадыні гнуліся ...
  10. сацьмець 
    сацьмець, зак. Догореть постепенно, без пламени, тлея. Агонь, забыты людзьмі, хутка апаў, сацьмеў. Мележ.
  11. свінаваты 
    свінаваты, -ая, -ае; разм. Проявляющий низкие (свинские) качества. Аканом запнуўся, падбіраючы слова. Усе ведалі яго як служаку грубага, свінаватага. ...
  12. свяжак 
    свяжак, свежака, м., разм. Прохладный, свежий ветер. Ці пену з заліва здзімае свяжак? Барадулін. На вуліцы, на свежаку [Мікалай] адчуў хутка, як ...
  13. селядзёўка (селядцоўка) 
    селядзёўка (селядцоўка), -і, ж., разм. Сельдяная бочка. Там Ворка на рагу карчму трымае, а ў карчме людзей, як селядцоў у селядзёўцы, там сабе ...
  14. сенаванне 
    сенаванне, -я, н. Заготовка сена. ...Не закончана сенаванне, а ўжо асыпаецца жыта, не закончана жніво, а ўжо, бачыш, падганяе бульба. Сіпакоў. Не ...
  15. сенаваць 
    сенаваць, незак. Заготавливать сено. Дзень той выдаўся сухі і ветраны - ужо сенавалі. Адамчык. Тое балота - бралі на часць, сенавалі - рабілі сена. ...
  16. серадольшы (селядоршы) 
    серадольшы (селядоршы), -ая, -ае; абл. Средний по возрасту. На другі дзень трэба ісці серадольшаму брату. Сержпутоўскі. Раскідаліся Шэметы па свеце: ...
  17. сёлета 
    сёлета, прысл. В этом году. Ты бачыш, колькі ў нас з табою сёлета работы? Скрыган. Я па ўсіх прыкметах бачу - будзе сёлета багаты ўраджай. Панчанка. У ...
  18. скавароднік 
    скавароднік, -а, м., абл. Плоский круглый хлеб, испечённый на сковороде. Неўзабаве яна [Гануся] спякла такім парадкам тры скавароднікі, пульхныя і ...
  19. скавыш 
    скавыш, -у, м., разм. Сквозной ветер с характерным звуком, напоминающим завывание. Няміра адубеў, стоячы на скавышы, не бачачы людзей на пустой ...
  20. скалка 
    скалка, -і, ж. Капля жира на поверхности воды или жидкой еды. Не давялося яму, беднаму [Трахіму], і разу глытнуць. А такая была на погляд капуста ...

Старонкі:  1  2  3  4  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008