Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі (908 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  я  
а  з  н  р  у  ы  э  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт знойдзены 38 артыкулаў

  1. давеку
    давеку, прысл. До глубокой старости, до конца дней своих. Плыць бы нам, маракам, плыць праз ночы і дні, каб давеку матроскай не чуць цішыні. Зарыцкі.
  2. дакоскі
    дакоскі, -ак, адз. няма. Окончание косьбы. Хай Нача серабрыцца між імшарын, злы лістабой не правіць хай дакоскі... Зуёнак.
  3. дакупіцца
    дакупіцца, зак. Купить что-либо с трудом. Мог бы і гаршка аплесці - цяпер жа новага мо не дакупішся - і іншае што мог бы зрабіць. Лобан. Гутарку мужчыны
  4. дапытнік
    дапытнік, -а, м. Человек, проводящий допрос. Глянуўшы на старога, ён [Сурвільчык] выйшаў, і на яго месца ўвайшоў другі дапытнік. Чорны.
  5. дарэктар
    дарэктар, -а, м., уст. Домашний учитель. І кончыў [бацька] тым: лепш к сабе ў хату - не трэба й кланяцца Яхіму - наняць дарэктара на зіму, ну хоць бы
  6. даспяліць
    даспяліць, зак. Довести до зрелости. А во глядзі: у вусіках яно [сонца] іскрыцца, даспеліць зярняткі ў коласе, а ён дасць нам мукі на бліны. Бялевіч.
  7. дашчанік
    дашчанік, -а, м., разм. Строение, сбитое из досок. Дашчаніку стаяць сярод муроў, - хай будаўніцтва летапісам будзе з аўтографамі рупных муляроў, падсобнікоў
  8. дзедаваць
    дзедаваць, незак. Участвовать в обряде поминания покойников. А памятаеш, у тых, бывала, што за стол дзедаваць сядуць, сабе кожнаму сем'яніну ветла моргае
  9. дзедзіч (дзедзіц)
    дзедзіч (дзедзіц), -а, м. Наследник дедовского имения, поместья, двора; владелец имения, полученного в наследство от предков. А ён, магнат насупроць
  10. дзейкаць
    дзейкаць, незак., абл. Разносить молву, пускать слухи. - Ат, можа і няпраўда гэта зусім. Мала што дзейкаюць людзі. Зарэцкі. ...Бабкі, дрэмлючы на лавах,
  11. дзеравяшкі
    дзеравяшкі*, -ак, адз. няма. Обувь, выдолбленная из куска дерева, или на деревянной подошве. Яна [Эльзі] праляскала некалькі крокаў па непадмеценым бруку
  12. дзірван
    дзірван*, -у, м. Непаханая земля, густо поросшая травой. Мартын Рыль, апёршыся на локаць, ляжыць на баку на прагрэтым дзірване. Колас. Белая вопратка
  13. дзірванець
    дзірванець, незак. Порастать травой. Ён усё часцей і часцей прыходзіў пад дзічку, глядзеў, як больш і больш пад ёю дзірванее зямля. Чорны. А абшары гэтыя
  14. дзічка
    дзічка*, -і, ж. Плод дикого дерева (яблони, груши и т.д.). Сівы дзед мой, пан з сям'і мужыцкай, гэтак дзіўна ўнучку гадаваў, сыпаў шчодра ў прыполік
  15. дзічыха
    дзічыха, -і, ж. Самка дикого кабана. Дзік ходзіць з дзічыхай, за ім - табун воўчы. Купала.
  16. дзюбаты (дзюбасты)
    дзюбаты (дзюбасты), -ая, -ае. С большим клювом; похожий на клюв. ...Ядловец быў повен чорных ягад, дзюбастая птушка кінулася ў куст... Чорны. Адзін спазніўся
  17. дзядзіна
    дзядзіна, -ы, ж. Жена дяди. ...Тое лепшае чалавецка-беларускае, што ўзгадавала ва мне сям'я (не ўся сям'я наша, а мама, дзядзіна, цётка, дзед, дзядзька
  18. дзядзінец
    дзядзінец*, -нца, м. Огороженный двор вокруг какого-либо строения. Прайшоўшы праз невялічкі, абгароджаны дзядзінец, абросшы густа крапівою і палыном,
  19. дзядзькаванне
    дзядзькаванне, -я, н. Старый обычай беларусских панов отдавать своих сыновей на воспитание в крестьянские семьи. Стары Вежа прытрымліваўся старых звычаяў
  20. дзяды
    дзяды*, -оў, адз. няма. Древний обряд поминания умерших; день этого поминания. Каб успакоіць бацькаву душу, чатыры разы на год спраўлялі «дзяды», на

Старонкі: 1  2  
 
Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі   Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017