Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Элемэнтарная матэматыка (БНТ) (896 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е/ё  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  э  


Створана на падставе:
Элемэнтарная матэматыка (Арытмэтыка, Альгэбра, Геомэтрыя, Трыгономэтрыя, Асновы Аналітычнай Геомэтрыі і Вышэйшага Аналізу). Менск: Інбелкульт, 1922.


Прадмова

Выходзячая ў сьвет «Беларуская тэрмінолёгія элемэнтарнай матэматыкі» зьяўляецца вынікам працы Матэматычнай Сэкцыі Беларускай Навукова-Тэрмінолёгічнай Камісіі, утворанай у лютым 1921 году, і Прыродазнаўчага Аддзелу Інстытуту Беларускае Культуры (з пачатку 1922 году).

Праца гэтая вялася ў наступным парадку: кожны з членаў Матэм. Сэкцыі браў на сябе апрацаваньне ў чатырох мовах (расейскай, польскай, украінскай і беларускай) тэрмінолёгіі пэўнай галіны матэматыкі і свой проект падаваў на разгляд Матэм. Сэкцыі. Прынятая Сэкцыяй тэрмінолёгія канчаткова зацьверджвалася агульным сходам Нав.-Тэрм. Камісіі, а ў Інстытуце Беларускай Культуры - агульным сходам Прыродазнаўчага Аддзелу.

У аснову матэматычнай тэрмінолёгіі паложаны словы, істнуючыя ў жывой народнай мове, як астача, бок, велічыня, вышыня, вылічыць, даўжыня, дуга, кірунак, лік і г.д. Але, дзякуючы абстрактнасьці матэматычных разуменьняў, такіх чыстых тэрмінаў народная мова мае надта мала. Дзеля гэтага прыходзілася або ўтвараць нэолёгізмы, або браць чужаземныя тэрміны. Нэолёгізмы ўтвараліся выключна на аснове істнуючых у жывой мове слоў, згодна з унутраным сэнсам данага тэрміну і з законамі беларускай мовы. Такім чынам, зьявіліся тэрміны: прастора, ступень, уяўны, дасьледаваньне, адмоўны, простакутнік і г.д.

У тых выпадках, калі ў народнай мове ня было адпаведных слоў, або калі ўтвораныя нэолёгізмы былі вельмі штучныя, або, урэшце, калі даныя тэрміны прынялі ўжо інтэрнацыянальную ахварбоўку, - прыймаліся чужаземныя тэрміны, як, напрыклад: гомотэтыя, інтэрполяцыя, дыфэрэнцыял, інтэграл, факторыял, модуль і г.д.

У некаторых выпадках (як компроміс пры асабліва спрэчных тэрмінах) прыймаліся па два тэрміны: чужаземны і беларускі (нэолёгізм). Такім чынам зьявіліся: аксіома і пэўнік, дырэктрысы і кіраўніцы, дыскрымінант і адрозьнік, сымэтрыя і суразьмернасьць і г.д.

Часам у слоўніку сустрачаюцца па два беларускія тэрміны на адзін расейскі. Гэта бывае тады, калі расейскі тэрмін можа ўжывацца ў двох розных сэнсах (напрыклад, расейскае «заключение» можна разумець у сэнсе «заключэньня», як трэцяй часткі ўсяго разважаньня, і ў сэнсе «вываду», як выніку з разважаньня).

Па ўсіх галінах матэматыкі (арытмэтыка, альгэбра, геомэтрыя, трыгономэтрыя, аналітычная геомэтрыя і вышэйшы аналіз) аўтарамі было запрапанована больш за 2 тысячы тэрмінаў; посьле падвойнага фільтру (сэкцыі і агульнага сходу) было прынята да 1200 тэрмінаў.

Пры тэхнічнай апрацоўцы данага слоўніка гэты лік быў скарочаны да 900.

Апрацаваньне тэрмінолёгіі паасобных галін матэматыкі належыць:

  • па арытмэтыцы - Л.Більдзюкевічу і Ф.Бураку,
  • па геомэтрыі і трыгономэтрыі - Ф.Бураку,
  • па альгэбры, аналітычнай геомэтрыі і вышэйшаму аналізу - А.Круталевічу.

Сэкрэтар Прыродазнаўчага Аддзелу Інстытуту Беларускай Культуры А.Круталевіч.







Спампаваць слоўнік: StarDict
 
Элемэнтарная матэматыка (БНТ)   Элемэнтарная матэматыка (БНТ)
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017