Nomina anatomica alboruthenica (выпуск I) (БНТ)

(1651 артыкулаў)

Nomina anatomica alboruthenica (выпуск I) (БНТ)

Створана на падставе:

Nomina anatomica alboruthenica (выпуск I). Менск: Інбелкульт, 1926.

Прадмова

Мэдычная сэкцыя, якая заснавалася пры Інстытуце Беларускае Культуры 17 красавіка 1924 г., адным з найпершых сваіх заданьняў паставіла апрацаваньне беларускае мэдычнае тэрмінолёгіі, як патрэбнае падставы дзеля выкладаньня пачатковых вед з анатоміі, фізіолёгіі, гігіены ў агульных школах, дзеля пераходу да выкладаньня пабеларуску ў вышэйшых мэдычных і прыродаведчых школах, дзеля друкаваньня популярных біолёгічных і мэдычных кніжак і, нарэшце, дзеля разьвіцьця ў беларускай мове навуковае літаратуры па мэдыцыне і біолёгіі. Да рэорганізацыі Інстытуту ў лютым 1925 году сэкцыя пасьпела толькі перагледзець апрацаваны д-рам Іванам Цьвікевічам зборнік тэрмінолёгіі ў 1294 назвы, галоўным чынам з анатоміі, але таксама з паасобнымі назвамі з патолёгіі, патолёгічнае анатоміі, бактэрыолёгіі і г. д. У гэтым пераглядзе найбольш актыўны ўдзел прынялі: доктар Фурс, доктар Былінскі студ.-мэд. Павал Кравайчык.

Пасьля рэорганізацыі Інстытуту і лічбовага разросту сэкцыі тэрмінолёгічная праца была вынесена ў асобную Тэрмінолёгічную Камісію ў складзе: доктара Івана Цьвікевіча (старшыні), доктара Паўла Трэмповіча (член) і доктара (тады яшчэ студэнта) Паўла Каравайчыка (сакратара і дакладчыка).

Камісія пастанавіла апрацаваньне тэрмінолёгіі весьці ў абхваце падрабязных падручнікаў дзеля вышэйшае школы і пачаць з анатоміі. У якасьці такога падрабязнага падручніка па анатоміі была выбрана праца Раўбэр-Копша, як найбольш пашыраная (з падрабязных) на расійскіх мэдычных факультэтах. З крыніц меліся такія:

1. Анатомічная і фізіолёгічная тэрмінолёгія Я. Драздовіча (з Вільні) − 1100 назваў.

2. Вышэйпаказаная тэрмінолёгія д-ра І. Цьвікевіча.

3. В. Шпальтегольцъ. Атласъ по анатоміи человѣка. Ч. І. Москва. 1901.

4. А. Рауберъ. Руководство по анатоміи человѣка. Въ обработкѣ д-ра Ф. Копша. Юрьевъ. 1914 г.

5. Dr. Stanisław Krysiński. Słownictwo anatomiczne Cz. I-III Warszawa. 1898. (Польскі пераклад вядомае „Базэльскае” анатомічнае номэнклятуры. У першай частцы не хапала остэолёгіі, сіндэсмолёгіі і міолёгіі).

6. Російсько-Украінський медичний словник. Киів. 1920.

7. Медицинскій латинско-русскій и русско-латинскій словарь. Подъ ред. д-ра Б. Окса. Петроградъ. 1918.

8. Н. Кронебергь. Латинско-русскій и русско-латинскій лексиконъ. (Год і месца выданьня невядомы).

9. Вайсбродъ. Греческо-русскій словарь.

10. І. Носовичъ. Словарь бѣлорускаго нарѣчія. С.-Петербургъ. 1870.

11. Н. Макаровъ и В. Шеереръ. Полный русско-нѣмецкій словарь. С.-Петербургь. 1900.

12. Н. Макаровъ. Полный русско-французскій словарь. С.-Петербургъ. 1900.

13. А. Александровъ. Полный русско-англійскій словарь. С.-Петербургь. 1913.

14. Мэдычныя назвы, выпісаныя д-рам І. Цьвікевічам з расійска-беларускага слоўніка Ластоўскага (Коўня 1925).

15. Мэдычныя назвы, выпісаныя д-рам П. Каравайчыкам з этнографічных прац датычных Беларусі.

16. Выдадзеныя Інстытутам Беларускае Культуры тэрмінолёгіі па элемэнтарнай матэматыцы, літаратуры, гэографіі і космографіі, лёгіцы і псыхолёгіі, геолёгіі, мінэралёгіі, крышталёграфіі, ботаніцы.

Калі остэолёгія і сіндэсмолёгія былі ўжо апрацаваны, атрымалася выданьне Украінскае Акадэміі Навук: Nomina anatomica ucrainica − пераклад Базэльскае номэнклятуры.

Надрукаваная ніжэй тэрмінолёгія па остэолёгіі і сіндэсмолёгіі разам з уступнаю часткаю зложана так: уступная частка выпісана з Крысіньскага, лацінскія назвы па остэолёгіі сіндэсмолёгіі − з Раўбэра, расійскі тэкст − з Шпальтэгольца Раўбэра, Окса і інш. Дзеля таго, што ў расійскім перакладзе Шпальтэгольца імкненьне даваць усюды пры лацінскіх назвах расійскія пераклады іх − найбольш вытрымана, асноваю расійскага тэксту зьяўляецца іменна тэкст расійскага выданьня Шпальтэгольца, з другіх крыніц расійскія назвы браліся толькі тады, калі іх ня было ў Шпальтэгольца. Падгатаваны дакладчыкам камісіі проэкт быў разгледжаны і папраўлены на сходах Камісіі, пасьля чаго прыняты тэкст быў перададзены ў Правапісна-Тэрмінолёгічную Камісію Інстытуту.

Перед здачаю ў друк тэкст тэрмінолёгіі па остэолёгіі і сіндэсмолёгіі зьвераны што да свайго абхвату з украінскім выданьнем Базэльскае номэнклятуры і назвы, якіх у адпаведных аддзелах Базэльскае номэнклятуры няма, азначаны знакам []. Сюды ўваходзяць як тыя назвы, што наагул не ўпамянуты ў Базэльскай номэнклятуры, так і тыя, што ўспамінаюцца ў іншых яе месцах.

Тэрмінолёгія выдаецца з тэкстам на трох мовах: лацінскай, расійскай і беларускай. Расійскі тэкст устаўлены дзеля таго, што мэдычныя працаўнікі на абшарах БССР у пераважнай большасьці праходзілі навуку ў расійскай мове, пераважна парасійску ў сучасны момант вядзецца выкладаньне ў вышэйшых мэдычных школах БССР. Зьмяшчэньне расійскага тэксту побач з беларускім палегчыць асобам, знаёмым з расійскаю мэдычнай тэрмінолёгіяй, лепшае ўсваеньне асаблівасьцяй прапанаванага проэкту беларускае тэрмінолёгіі.

Тэрмінолёгічная Камісія Мэдычнае сэкцыі ІБК спадзяецца ў бліжэйшыя месяцы закончыць распрацоўку беларускае тэрмінолёгіі па нормальнай анатоміі і перайсьці да распрацоўваньня беларускае тэрмінолёгіі іншых галін мэдыцыны.

Менск.

Красавік 1926 г.

Préface

La Section médicale fondée 17 avril 1924 à l'Institut de la Culture Blanche-Ruthénienne avait posé parmi ses buts principaux la création d'une terminologie médicale blanche-ruthénienne comme une base nécessaire:

1° pour l’enseignement en langue blanche-ruthénienne des éléments d'anatomie, de physiologie et d’hygiene dans les écoles d'ordre général;

2° pour l'introduction d’enseignement en langue blanche-ruthénienne dans les écoles supérieurs de médecine et de biologie sur la territoire de la Republique Socialiste Soviétique Blanche-Ruthénienne (B.S.S.R.);

3° pour l’édition en langue blanche-ruthénienne des livres populaires de médecine et de biologie etc.

4° pour la création en langue blanche-ruthénienne d’une littérature scientifique biologique et médicale.

Jusqu'à la réorganisation de l’Institut en février 1925, la Section a pu examiner seulement un projet de terminologie élaboré par le Dr. Jean Tzvikévitch (1294 termes), pour la plupart termes d'anatomie avec termes isolés de pathologie, d'anatomie pathologiqne, de bactériologie etc.

Une part active à ce travail ont pris le Dr. Fource, le Dr. Bylinski et l’étudiant en médecine P. Karavaїtchik.

Après la réorganisation de l'Institut et l'augmentation du nombre des membres de la Section, les travaux terminologiques étaient transmis à une commission spéciale composée du Dr. Jean Tzvikévitch (président), du Dr. Paul Trempovitch (membre de la commission), du Dr. Paul Karavaїtchik (rapporteur et secrétaire de la commission)

La commission a résolu d'élaborer une terminologie de médecine conformément aux manuels détaillés pour les écoles supérieurs et de commencer par l’anatomie. Comme type d’un manuel d’anatomie détaillé la commission a choisi l’ouvrage de Rauber-Kopsch, comme étant le plus répandu dans Ecoles de médecine russes.

La commission avait comme sources des ouvrages suivants:

1. La terminologie anatomique et physiologique de J. Drozdovitch (de Vilno) − 1100 termes.

2. La terminologie surnommée du Dr. J. Tzvikévitch.

3. W. Spalteholtz. Atlas d'anatomie humaine. 1-re partie. Moscou. 1901. 

4. À. Rauber-Kopsch. Manuel d’anatomie humaine. Derpt 1914 (traduction russe).

5. Dr. Stanisław Krysiński. La terminologie anatomique. Parties I−III. Varsovie 1898. (La traduction polonaise de la terminologie connue de Bâle. Dans la prémière partie manquaient l’ostéologie, la syndesmologie et la myologie).

6. Dictionnaire de médicine Ucraïnien-Russe. Kiew 1920.

7. Dictionnaire de médecine Latin-Russe et Russe-Latin. Sous la rédaction du Dr. B. Ochs. Pétrograd 1918.

8. I. Kroneberg. Dictionnaire. Latin-Russe et Russe-Latin. (L’anuée et la ville de l’édition inconnues).

9. Weisbrod. Dictionnaire Grec-Russe.

10. I. Nossovitch. Dictionnaire du dialect blanc-russe. Saint-Pétersbourg 1870.

11. N. Makaroff et V. Scheerer. Dictionnaire Russe-Allemand complet. Saint-Pétersbourg 1911.

12. N. Makaroff. Dictionnaire Russe-Français complet. Saint-Pétersbourg 1900.

13. A. Alexandroff. Dictionnaire Russe-Anglais complet. Saint-Pétersbourg 1913.

14. Les termes de médecine du Dictionnaire Russe-Blanche-Ruthénienne de Lastowski (Kovno 1925) extraits par le Dr. Tzvikévitch.

15. Les termes de médecine des ouvrages ethnographiques concérnant la Ruthénie Blanche extraits par le Dr. P. Karavaïtchik.

16. Les terminologies publiécs par l’Institut de la Culture Blanche-Ruthénienne: de mathématique élémentaire, de litterature, de géographie et kosmographie, de logique et de psychologie, de géologie, de minéralogie et de cristallographie, de botanique.

Quand les travaux traitant l’ostéologie et la syndesmologie étaient déjà terminés, la commission a reçu l’édition ukraїnienne de l’Académie des Sciences − Nomina anatomica ucrainica (une traduction de la nomenclature de Bâle).

La terminologie relative à l’ostéologie et à la syndesmologie imprimée ci-après ainsi que l’introduction ont été composèes d’après le schéma suivant: l’introduction était empruntée à Krysińki, les termes latins d’ostéologie et de syndesmologie à Rauber, le texte russe à Spaiteholtz, Ochs et à d'autres.

Etant donné que la traduction russe de Spalteholtz tâche de donner dans tous les cas à côté de la terminologie latine la traduction russe, le texte russe de Spalteholtz était pris comme la base pour le texte russe de la terminologie ci-après. Les termes russes étaient pris d’autres ouvrages seulement dans les cas quand iIs manquaient dans l’ouvrage de Spalteholtz.

Le projet proposé par le rapporteur de la commission a été examiné et corrigé aux réunions de la commission, après quoi le projet adôpté a été transmis à la commission terminologique et orthographique de l’Institut.

Quant aux proportions du texte ranfermant la terminologie d’ostéologie et de syndesmologie, il a été vérifié, avant d’être imprimé, par la Nomenclature de Bâle − édition ukraїnienne.

Les termes, qui manquaient dans les parties correspondantes de la Nomenclature de Bâle, été marqués par le signe [ ]. Jci se rapportent les termes qui, en général, font défaut dans la Nomenclature de Bâle ainsi que ceux qui sont placés d'ailleurs. La terminologie ainsi que le texte sont rédigés en trois langues: latine, russe et blanche-ruthénienne.

On y a intercalé le texte russe parce que le corps médical sur le territoire de B. S. S. R. a presque in corpore fait ses études en langue russe, et que maintenant encore l’enseignement dans les Ecoles supérieurs de B. S. S. R. se fait principalement en russe.

Le texte russe, placé à côté du texte Manc-ruthènien, va aider aux personnes connaissants la terminologie médicale russe de retenir les particularités de la terminologie blanche-ruthénienne.

La commission terminologique de la Section médicale de l’Institut espère de terminer dans quelques mois d’ici la terminologie de l’anatomie normale et de procéder à la création d’une terminologie blanche-ruthénienne traitant des autres branches de la médecine.

Minsk. Avril, 1926.

Увагi

1) „Termini” можна перадаць і прыняўшымся ўжо ў беларускай мове словам „тэрміны”. Але таксама добра надаюцца і чыста беларускія словы „назвы” альбо „назовы”. Усюды, дзе толькі можна, камісіяй прапануюцца словы утвораныя ад беларускіх карэньняў, каб апрацаваны проэкт тэрміналёгіі быў бы як найбольш зьвязаны з беларускаю народнаю глебаю. Магчыма, што ў навуковых творах і ў выкладаньні ў вышэйшых школах будуць больш шырока ўжывацца беларусізаваныя грэцка-лацінскія назвы, але таксама магчыма (і пажадана) пераважнае ўжываньне чыста беларускіх назваў у папулярных творах.

2) Узята з бел. матэм. тэрміналёгіі.

3) „Sagittalis” азначае ня толькі: „роўны, як страла”, „падобны да стралы” − „стралаваты”, але таксама і „ў кірунку (палёту) стралы паложаны” − іначай кажучы: „пярэднязадні”, пры чым у анатоміі больш важна гэтае другое значэньне, так што назва „стрэлаваты” ня зусім перадае поўнае значэньне слова „sagittalis”.

4) „Лобны” − тое, што беспасрэдна адносіцца да лобу. „Фронтавы” − дапушчана дзеля азначэньня кірунку „па фронту” − справа налева. Вайна моцна ўвагнала слова „фронт” у беларускую мову. Os frontale − лобная косьць, sectio frontalis—фронтавы разрэз.

5) Разьмежаваньне назваў „transversalis” i „transversus” так, як яно праводзіцца ў анатоміі: папярочны да восі тулава і да восі канцавіны − па-беларуску перадаць адным словам нельга.

6) Latus, eris − бок, аадгэтуль „lateralis” − „бакавы”. У працівалегласьць гэтаму „medialis” азначае тое, што бліжэй да „medium” (gen. − medii), бліжэй да сярэдзіны, што знайходзіцца пры сярэдзіне. „Medius” − усё сярэдняе паміж двума другімі. „Medianus” − што ляжыць пасярэдзіне, сярэдзіннае. Напрыклад, вынік дзеі можа быць „сярэдні”, але ня можа быць „сярэдзінны”. Intermedius − пасярэдзіне між іншымі двума, па рас. „промежуточный”. Па рас. таксама i „interstitialis” − „промежуточный". Тут робіцца проба разьмежаваць іх, перадаючы „intermedius” словам „міжсярэдні”, a „interstitialis” − „праміжлеглы".

7) „Зад“ і „тыл” блізка што аднакава ўжываюцца ў беларускай мове. Тут робіцца проба разьмежаваць іх так, што „тыльнымі” называюцца такія ўтварэньні, якія могуць часткова зьменьваць сваё палажэньне, адносна сагіттальнага і франтальнага сячэньня цела, напр., тыл рукі. «Задні» − заўжды разумеецца, як бліжэйшы да задняе паверхні цела і да вышэйазначанае зьмены няздольны.

8) Па беларуску ёсьць словы: „бруха", „жывот”, „чэрава”, але не ад усіх іх аднакава дагодна можна ўтвараць вытворныя словы.

9) „Proximalis” i «distalis» азначаюць проста «бліжэйшы» і «далейшы», але ў анатоміі ўжываюцца спэцыяльна дзеля азначэньня пунктаў і ўтварэньняў, бліжэйшых да кораня канцавіны, ці далейшых ад яго.

10) «Radialis» можа азначаць і тое, што адносіцца да праменнае косьці − праменьніцы, і тое, што паложана ў кірунку променя, радыяльна. 

11) „Alveolus” − зьменшана з „alveus" − карыта, карыта ракі, жолаб, ванна, вулей, чайка, карабель, калідор, ямка і г. д. У анатоміі ўжываюцца галоўным чынам: alveoli de tales (яшчэ ад часаў Вэзалія) i alveoli pulmonales (ад 1846 г., калі былі ўведзены Rosignol’eм).

12) „Ampulla” называлася ў рымлян гліняная судзіна з пашыранаю ніжняю часткаю і звужанаю верхняю, нешта падобнае да беларускага «гарлача» альбо „гарлачыка”.

13) Дзеля азначэньня дзірак у анатоміі ўжываецца шмат назваў: foramen, ostium, orificium, apertura, hiatus, aditus, introitus, exitus. Найцяжэй паддаюцца разьмежаваньню першыя з іх. Aperio, rui, ertum, erire − адчыняць, раскрываць, тлумачыць. Слова „атворына” добра перадае сэнс слова „apertura", хібаю толькі зьяўляецца тое, што па-беларуску цяпер няма слова „атвараць".

14) Іншыя падходныя назвы: верхавіна, вяршына.

15) Appendo, ndi, nsum, ndere (ad-pendeo) − прывешваць, падвешваць. Адгэтуль „appendix" бліжэй перадаедца словам „прывесак”, чым „прыдатак”, „дадатак".

16) У анатоміі „brachium" азначае частку рукі ад плечавое да лакцявое суставы. Хоць народнае беларускае азначэньне „плячо” не супадае з гэтым, аднак прыходзіцца прыняць слова „плячо" дзеля перакладу слова „brachium”, падобна, як гэта зроблена ў расейскай і ўкраінскай мове.

17) У анатоміі ўжываюцца: canalis, canaliculus, ductus, ductulus, meatus, semicanalis, tuba, tubulus дзеля азначэньня злучэньняў паміж паласьцямі і пячорамі. „Ductus" (ад „duco" − вяду) літаральна перадаецца словам „правод", „meatus” (ад „meo, meare" − ісьці, праходзіць − „праход". „Canalis” − роў, канава, але дзеля таго, што ў жывой беларускай мове мы прывыклі, што канава адкрыта зьверху, а ў анатоміі „canalis" азначае закрытыя з чатырох бакоў злучэньні паміж паласьцямі, ямкамі, пячорамі, − ні „роў”, ні „канава” не падходзяць. Словы „праход” і „правод” заняты. Застаецца проста „ход”.

18) Мэд. тэрм. камісія прапанавала слова „капшук”, лічучы, што яно трапіла ў беларускую мову. як пераробленае з „capsula”. Правап.-тэрм. кам. пастанавіла пакінуць „капсуля".

19) Мэд. тэрм. кам. прапанавала слова “паражня“, так што vena cava − парожняя вэна. Пр.-тэрм. кам. знашла, што можна ўжыць слова „поласьць”, „полы”, раз па беларуску ёсьць слова таго-ж кораня „палонка”.

20) „Cisterna” у рымскіх дамох азначала яму, выкапаную ва ўнутранай, бяздахавай частцы дому дзеля збору дажджавое вады. Cisterna – тое, куды што-небудзь зьбіраецца. Слова „зборня” ёсьць у беларускай народнай мове.

21) Прапанавалася яшчэ слова „злучок”.

22) Дзеля азначэньня розных формаў узвышшаў у анатоміі ўжываюцца: mons, monticulus, collis, colliculus, tuber, tuberculum, tuberositas, eminentia, prominentia, protuberantia, torus, vallum. Да пэўнае меры разьмежаваньне іх можа быць устаноўлена так: „eminentia” – проста „узвышша”, „tuber” − груд. Тагды „tuberculum” − грудок, a „tuberositas” − „грудаватасьць”. „Mons” літаральна азначае „rapa", але гучыць ня вельмі добра: якія-такія „горы” могуць быць у (альбо на) чалавечым целе? „Гара” нешта занадта вялікае. Прыходзіцца больш-менш ураўняць i „mons” i „collis”, прыняўшы дзеля першага „узгорак”, а дзеля другога „пагорак“. Тагды: monticulus − узгорчык, a colliculus − пагорчык. Prominentia − тое, што выпукляецца з сярэдзіны − „выпукліна”. Дзеля „protuberantia” застаецца тагды толькі „гуз”.

23) Επί − над, ή Δηλή − сасок. Выраз, уведзены Рюішам, які азначыў ім балонку, пакрытніцу саска і губаў, азначае цяпер тканку, якая пакрывае цела, высьцілае кішкі, залозы − „пакрытніца”. 

24) Endo − унутры. Выраз мала ўдачны і дзеля гэтага беларускі яго пераклад таксама мала ўдачны. Выходзіць, што „нутратканка” азначае нешта як бы ўнутры тканкі, а ня высьцілку ўнутраных поласьцяў цела, крывяных і лімфатычных жылаў.

25) Extremus − крайні, канцавы, адгэтуль: „extremitas” − „канцавіна” (новатвор).

26) Паверхня у рэчаў, твар − у людзей.

27) Fascio, avi, atum, are − абвязваць, аперазваць. Фасцыю можна было-б назваць „абвязка", але тагды атрымліваецца непажаданая блізкасьць да „вяз“ − ligamentum. Бяручы под увагу, што фасцыя, як пялёнка, агартае цягліцы, яна названа „пялёньніца”.

28) Насовіч, стар. 156.

29) Imprimo, ressi, ressum, mêre (іп-primo) − уціскаць, уціснуць, выціскаць, выціснуць.

30) „Рыса” − матар'яльная, а „лінія” − як азначэньне кірунку.

31) Mus, muris альбо ό μῦς−μυός −азначае проста мыш, a musculus − мышаня. Калі цягліца, асабліва дзьвёхгалоўчатая пляча, сьцягваецца і расьцягваецца, атрымліваецца ўражаньне, што пад скураю нешта бегае, як бы мышаня. Такая назва, як зрэшта і шмат іншых, сьведчыць хіба толькі аб фантазіі яе аўтараў і толькі таго. Навуковага ў ёй мала. Я. Драздовічам у яго тэрміналёгіі запрапанавана назва ад дзейнасьці мускула: цягніца. Што робіць цягніца? Яна сьцягвае, збліжае пункты свайго прымацаваньня. Прав.-тэрм. кам. паправіла „цягніцу" на „цягліцу”. У народнай белар. мове ёсьць слова „цяглі", але яно адносіцца да сухажылаў m. m. semimembranosi, semitendinosi, bicipitis femoris. „Даць чалавеку па цяглях”.

Славянская назва «мышца», перайшоўшая потым у расійскую мову, утворана па ідэі лацінскага «musculus» і мае тыя-ж самыя ўласьцівасьці. Украінская і польская тэрміналёгіі выводзяць назву цягліцы ад „мяса“ − mięsień, м'ясень.

32) Τò νεῦρoν — жыла, мускул, валакно, сіла, моц, вяроўка, шнурок з жылаў, цеціва, рэмень прашчы.

Ува ўсіх бадай мовах назва гэтая пакінута без перакладу і лічыцца мужчынскага роду. Пабеларуску трэба было-б сказаць „нэрв“, але канчатак атрымліваецца нямілагучны і з гукавога боку форма „нэрва” (жаноч. роду) больш падходзіць. Што пераважыць − ці трэбаваньне мілагучнасьці, ці жаданьне мець гэтае слова і пабеларуску ў тым-жа родзе, як палаціне (і ў іншых мовах), − вырашыць само жыцьцё. Тут-жа, паміж іншым, цікава адзначыць, што недагоднасьць канчатку ў мужчынскім родзе адчувалася некаторымі і ў расейскай мове. Так, у лацінска-расійскім слоўніку Кронеберга проціў слова „nervus“ гаворыцца: жила чувственная, нерва, сила, крепость і г. д.

33) Слова „парэнхіма” належыць да вельмі часта ужываемых у тэорэтычнай мэдыцыне слоў, хоць у сучасны момант зусім не адпавядае нашым анатомічным ведам. Τò παρέγχυμα−ατος (χέω= χεύω − лію, ἐγχέω=ἐγχεύω − уліваю, παρά − вакол) − тое, што ўліта, альбо выліта вакол чаго. Эразістрат, грэцкі лекар, які жыў гадоў за 300 да Η. X., ужыў гэты выраз дзеля азначэньня мязгі ўнутраных органаў, бо лічыў, што яны ўтварыліся з запёкшаеся крыві, вылітае з крывяходных жылаў. Адрыўкі з пісаньняў Эразістрата ёсьць у творах Галена. Арыстотэль, які называў мязгу προχεῦμα, кіраваўся тымі-ж поглядамі.

Адгэтуль выцякае, што, не зважаючы на моцнае становішча назвы „парэнхіма“, перанасіць яе мэханічна ў нацыянальную тэрміналёгію наўрад ці варта. Пабеларуску больш-менш падходяць словы: мязга, мяздра, мякіш. Папольску (Крысіньскі) парэнхіма перададзена словам miąższ, па ўкраінску (N. A. U.) − м‘якіш (мезга). 

34) Мэд. тэрм. кам. прапанавала: нахрасткавіца, накасьцявіца.

35) „Канцавосьсе” ўзята з матэм. тэрм.

36) „Адростак” дзеля цьвёрдых утварэньняў, .атожылак” – дзеля мяккіх.

37) Recedo, cessi, cessum, cedêre − адступаць адыходзіць. Бяручы пад увагу, што „recessus” ужываецца ацносна высьцілкі розных паласьцёў, у беларускай мове могуць быць запрапанаваны: завараць, вывараць, захілак, закутак, адступ.

38) Τό ῥήγμα (ῥήγω=ῥήσσω − дзяру, разьдзіраю),

39) Мэд. тэрм. кам. прапанавала адрозьніць так: torus − валец, a vallum—валак. Пр.-тэрм. кам. зраўняла іх.

40) У народзе ўжываецца выраз „похва шаблі”. Па аналёгіі з нямецкім словам „die Scheide” запрапанавана і пабеларуску назваць vagina muliebris − похва.

41) Асноўнае значэньііе: „вір”, далей „цемя” і нарэшце: „вяршок”: Vertex est contorta in se aqua, vel quidquid aliud similiter vertitur, inde propter flexum capillorum pars et summa capitis, et ex hoc, quod est in montibus eminutissimum. Quint.

42) У некаторых мясцох Беларусі вантробамі завуць толькі печані, а ў другіх назва − „вантробы” адносіцца да ўсіх унутраных органаў.

43) „Шыя” − агульная назва; „карк” − задняя частка шыі.

44) Дакладнага разьмежаваньня: pharynx, larynx, trachea, oesophagus − y народнай беларускай мове няма (зрэшты і ў расійскай: калі чалавек нешта гаворыць, а другія нездаволены, дык кажуць: „чего глотку дерешь?”). Прыходзіцца ступіць на шлях тварэньня новых слоў. Ведама, што ў народзе існуюць назвы: „горла“, „гарляк” („дзерці горла“, „гарляк выпірае”). Назва „гарляк” прынята дзеля азначэньня „larynx”; дзеля азначэньня „pharynx” мэд. тэрм. камісія прапанавала назову „глытніца", а пр.-тэрм. кам. Замяніла яе на „глотку”. „Trachea” − дыхальнае горла, дыхніца. Oesophagus, і [ὁ οὶσοφάγος (ὂιαω − нясу, φάγω − ем) − тое, што нясе ежу, страву] перадаецца даволі добра словам „страваход” (літаральна: „страванос”, „ежанос”).

45) „Хрыбет” існуе ў белар. народнае мове, але насколькі нам ведама гаворыцца аб жывых жывёлах адносна касьцей разам з мяккімі часткамі. Адгэтуль „vertebra” прынята „хрыбетка”, а косны хрыбет − „хрыбетніца”.

46) Pelvis, is − азначала ў рымлянаў міску, мядніцу, пры чым адрозьнівалася: malluvium=maniluvium − міска да мыцьця рук i pelluvium=pediluvium − міска да мыцьця ног. У анатомію выраз „pelvis” увеў Mundinus (1275−1320): pelvis cerebri, р. auris, р. renis. Параўнаньне лагва да міскі і азначэньне яго словам „pelvis” увёў Realdus Columbus, вучань Вэзалія (1559). У сучасных мовах „pelvis” перадаецца словамі таз (рас.), миска (укр.), miednica (пол.), das Becken (ням.), le bassin (фр.) i the basin (анг.). У прыведзенных прыкладах назва даецца па форме. Як „pelvis” называецца ў беларускай народнай мове і ці ёсьць яму асобная назва − нам невядома. Слова „клубы” хутчэй можа быць аднесена да cristae os. ilium („у каровы клубы тырчаць"). У этнаграфічных матарыялах, (напр. казках) ёсьць выразы прыкладна такога роду: „чуе баба, нешта трапечыцца ў лане. Парасійску symphisis ossium pubis азначаецца як „лонное сочлененне”. Але каб „лона” (лано) азначала „pelvis”, усё-ж такі няма доказу, бо можа быць, што ў вышэйпададзенным прыкладзе разумеецца „uterus”. Прапануемая назва „лагво”, („логва”, альбо „логвы” бяз адзін. ліку) ёсьць хутчэй разуменьнем фізыолёгічным: у ім, як у логаве (зьвярыным) вылежваюцца органы, разьвіваецца заплодак у маціцы. Літаральны лераклад pelvis − міска.

47. Pubeo, bere − 2 i pubesco, êrе – 3 − дасьпяваць, рабіцца дарослым. Pubis, is − азнака даросласьці, валасы над родавымі часткамі цела. Па беларуску „лабок” (па рас. „лобок”) мабыць, дзеля сходнасьці з лобам: выпінаецца, як лоб, але меншы. 

48) „Соха” − азначае ў анатоміі пояс ніжняе канцавіны разам з мяккімі часткамі, па бел. „сьцягно”, „лядзьво“. Вольная частка ніжняе канцавіны называецца „femur”. Пабел. таксама трэба правясьці розьніцу паміж поясам і вольнаю часткаю канцавіны.

49) У народнай беларускай мове ёсьць шмат назваў дзеля азначэньня гэтае часткі цела: зад, азадак, задніца, азаддзе, (ад палажэньня), седніца, ceдаўка, сядуха (ад функцыі) і шмат назваў ад функцыі anus. Але усе яны азначаюць абедзьве палавінкі разам. Слова „крумянка” (дзьве − „крумянкі”) можа быць дастасавана да аднае палавінкі.

50) Народная назва ня можа быць дапушчана.

51) Ад ἄχρος-α-ον − востры, найвышэйшы; ό ωμός − плячо.

52) 3 „manus” вялікі клопат. Па ням. ёсьць der Arm, die Hand, пa фр. le bras, la main. У беларускай мове такога адрозьніваньня няма. Дзеля гэтага прапануецца „ручыца”, як „малая рука”. Таксама жывая мова не дае апоры дзеля далейшага дзяленьня „manus”, бо мае толькі „далонь” ды „пальцы”.

53) Patella − літаральна „талерачка”, народная назва „рэпка”.

54) Tarsus, і, [ό ταρσός, plur. τά ταρσά − нешта шырокае і плоскае, лапата, шырокая частка вясла, распасьцёртае крыло птушкі, пляцёнка з трасьця, краты, плот, плецены кошык, шырокая і плоская частка рукі]. У сярэдніх вякох tarsus было упадоблена carpus і ўжыта адносна нагі. Адгэтуль відаць, што ў сваім асноўным значэньні tarsus не дае опоры дзеля выбару адпаведнага беларускага слова. Трэба йсьці іншым шляхам. Здаралася чуць, як пра чалавека з ампутацыяй па суставе Лісфранка або Шапара казалі, што „у яго ад нагі застаўся толькі ступак”. Калі чалавек ходзіць і з цэльнаю ступою, дык ён ступае спачатку задняю часткаю яе. Дзеля гэтага назва „ступак” прыраўнена да „tarsus”, а тагды „metatarsus” павінен быць „заступак”.

55) ἐπί − над, φύω − расту.

56) διά паміж. Сярэдняя частка доўгіх касьцей птушак называецца „пянёк”, але да чалавечых касьцей такое далікатнае азначэньне мала падходзіць, а больш ужо надаецца параўнаньне з ствалом дрэва.

57) ἀπό − ад.

58) ή διπλόη − удвая зложаны, падвойны. Спачатку diploe азначала падвойныя пласткі плоскіх касьцей чэрапа і толькі Rufus з Эфэсу ужыў гэтае слова на азначэньне таго, што знаходзіцца паміж гэтымі пласткамі. diploe inter cranii ossa meditullium.

59) „Rotatoriae et ilexoriae” − па лаціне ў Раубэра няма, утвораны ад „rotator” і „flexor” аналёгічна „obturatorius” ад „obturator”.

60) Spina, ае − што-небудзь вострае (у Кронеберга: ость, спица терновая, игла на растениях, терние, терн, волчец, колючая чешуя у животных, позвонки у животных и у человека, кости рыбы). Па бел. ёсьць словы „восьць”, „асьцюк”. Суфікс „ават”, „еват” − перадае падобнасьць, схожасьць.

61) „Vertebralis” − мае дваякае значэньне: 1) тое, што адносіцца да асобнае хрыбеткі, 2) што адносіцца да ўсяе хрыбетніцы.

62) επί— над, στρέψω − кружу вакол.

63) У Заходн. Бел. кажуць яшчэ „скабы”, асабліва аб жывёлах.

64) Разумеецца „m-Ii scaleni”.

65) Os sphenoidale+fos occipitale=os basilare. Os sphenoidale y pac. перакладзе Шпальтэгольца названа „основная кость”.

66) ό κόνδυλος − кулак.

67) Які мае пастаць грэдкае літары λ

68) ό σφήν − клін, τò εἶδος − постаць. 

69) ή κλίνη − ложак. Clinoideus − пахілены, як ложак, ложа грэцка-рымскае.

70) Τό χίασμα-ατοσ − што мае выгляд грэцкае літары χ−(хі)

71) Папольску błędnik. Пабел. можна было-б назваць „многаходнік”.

72) Petrosus − можа мець значэньні: 1) падобны да каменя па цьвёрдасьці (каменьняваты), 2) што мае шмат каменьняў (камяністы шлях), 3) прыналежнасьць да чаго-небудзь падобнага да каменя.

73) Caroticus − можа паказваць і прыналежнасьць. У даным выпадку поўная і дакладная назва павінна была-бы быць: унутраная дзірка ходу соннае артэрыі.

74) Pars nasalis − носавая частка, бо яна прыймае ўдзел у тварэньні коснае асновы носа, a margo nasalis − прынасавічны край, бо ён суседзіць з носавымі касьцямі − насавіцамі.

75) μασσάομαι − жую, mando, ére=μασσω − таўку, тру, жую. Mala, maxilla, mandibula − раней ужываліся бяз розьніцы, прычым maxilla часьцей азначала ніжнюю сківіцу: maxilla est mobile os, eoque una est (Celsus). Haзывалі таксама: maxilla superior, m. inferior: Camelus in superiori maxilla dentes primores non habet (Plinius). Цяпер „maxilla” прымацавана да верхняе сківіцы, a „mandibula” да ніжняе, аднак glandula submaxillaris не перароблена нa gl. submandibularis. Па бел. ёсьць сківіца, пашчака, шчэлепа. Літаральны пераклад лацінскіх maxilla i mandibula быў-бы: „жавалка”.

76) ά μασσητήρ − той, што жуе.

77) ὑοειδής−ὑωδης (ό ὒς − сьвіньня). Hyoideus—падобны да сьвіньні а ўласьціва сьвінога рыла, альбо ляжачае грэцкае літары іпсілён. Параўнаньне з сьвіньнёю туманна, а з літараю іпсілён гаворыць беларусу мала.

78) Раней ή χόανη=τò χόανον=ό χόανος азначала (праз 20 вякоў) infundibulum cerebri (ή χοάνη − лейка). Выраз быу ужо вышаў з ужытку, але Гальлер ізноў увёў яго, толькі ў множным ліку і ў іншым значэньні: aperturae narium posticae. Прычынаю, мабыць, было не фармальнае падабенства да лейкі (бо хоаны з лейкаю ніяк не параўнуеш), але тое, што праз хоаны выліваецца (χέω − лію) сьлізь у глотку.

79) ή γληνη − зрэнка вока. Glenoidalis − блішчасты, як зрэнка вока. Cavitas glenoiadlis − блішчастая западзіна.

80) Clavis=ή χλεις−ειδός − ключ, засоўка, клямка, націскадла, клявіш. У Драздовіча − „рамёна, рамёніна”, што мае сувязь з славянскімі „рамена”. Можна было-б назваць яшчэ „клюшня", „ключыца”.

81) Матэм. тэрм.: окружность − акружына.

82) „Паўмесячны” „паўмесяцаваты” − ня вельмі добра, і дзеля гэтага ўсюды заменена параўнаньнем з сярпом.

83) ὁ σήσαμος − сэзам, далінная індыйская расьліна − Sesamum orientale, Linn. Sesamoideus − што мае выгляд даўгаватага насеньня сэзаму. Назва дадзена Галенам. Параўнаньне ў нас на Беларусі ня вельмі нагляднае. 3 ведамых на Беларусі расьлін найбольш падышла-бы, можа, сачавіца.

84) Большая частка лагва ўтвараецца праз os coxae.

85) Acetum − воцат. Acetabulum − судзіна з араматычным воцатам, якая ставілася на стол пры абедзе, кубак плоскі.

86) Co=cum − з, jungo, érе – злучаць.

87) σύν − разам, δέσμός − вяз, павязка, аковы, ό λόγος − слова, навука.

88) ή συνάρθρωσις − εως (σύν − разам, τό ἄρθρον − частка цела, сустава). Злучэньне касьцей нярухомае, зрост.

89) У этнаграф. зборніках ёсьць форма „сустава” і „сустаў”.

90) ή άρμονία − сувязь, згоднасьць, адпаведнасьць.

91) ό γόμφος − цьвік, клін.

92) Мэд. тэрм. кам. прапанавала „капшук”, згодна з народнаю моваю.

93) Выраз штучна ўтвораны Парацэльсам, (па Гіртлю) не належыць ні да аднае мовы; раней азначаў chylus: nutrimenta omnia digeruntur in synoviam. Цяпер азначае сустаўную жыжку, ранейшую smegma articulorum. Каб адрозніць ад mucus − сьлізь, мэд. тэрм. кам. праэктавала прыняць дзеля synovia − скліза.

94) Фактычна: bursae synoviales.

95) ή αρθρώδια (Гален). Зусім вольная сустава.

96) Мэд. тэрм. камісія праэктавала: „міжступаковыя суставы”. 

Паведаміць пра недакладнасьць