Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік глебазнаўчае тэрмінолёгіі (праект) (БНТ) (832 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е/ё  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  


 

Створана на падставе:

Слоўнік глебазнаўчае тэрмінолёгіі (праект). Менск: Інбелкульт, 1927.

Ад Галоўнае Тэрмінолёгічнае Камісіі

Слоўнік глебазнаўчае тэрмінолёгіі выходзіць у сьвет, як і папярэднія тэрмінолёгічныя слоўнікі, з значэньнем проекту які ў далейшым можа зьмяняцца, калі запатрабуе таго навуковы досьлед і пэдагогічная практыка.

Глебазнаўчая тэрмінолёгія прагледжана і выпраўлена Г. Т. Камісіяю і ўхвалена да друку ў трох мовах − расійскай, беларускай і нямецкай.

Выпускаючы ў сьвет кожную тэрмінолёгію, Г.-Тэрмінолёгічная Камісія і далей зьбірае тэрмінолёгічны матар‘ял − народны і літаратурны, каб у наступных выданьнях пашыраць і выпраўляць тое, што на падставе новага матар’ялу будзе вымагаць належных выправак і дадаткаў.

Даць дакладную тэрмінолёгію, якая-б адпавядала ў поўнай меры навуковасьці і здавальняла-б пэдагогічную практыку − справа нялёгкая, і Камісія лічыць, што ўдасканаліць сваю работу яна зможа толькі ў тым выпадку, калі на помач ёй прыдзе актыўная праца ўсіх зацікаўленых асоб і ўстаноў. Вось чаму Камісія зварачаецца да іх з просьбаю дапамагчы ёй у цяжкай справе распрацаваньня беларускае навуковае тэрмінолёгіі.

Сабраны тэрмінолёгічны матар‘ял Камісія просіць надсылаць у Інбелкульт (Менск, Рэволюцыйная, 21) на імя Галоўнае Тэрмінолёгічнае Камісіі. Корэспондэнцыя на імя Інбелкульту паштовай аплаце не падлягае.

Галоўная Тэрмінолёгічная Камісія.

Менск, 10 мая 1927 г.

Прадмова

Укладаньне беларускае глебазнаўчае тэрмінолёгіі пачата мною з 1924 году і працягнулася, гэткім чынам, тры гады. Гэткі доўгі тэрмін тлумачыцца як цяжкасьцю самое працы, так і тым, што пры ўкладаньні тэрмінолёгіі, у яе беларускай частцы, тэрміны набываліся ў розных мясцох Беларусі, што я мог рабіць на працягу досыць абмежаванага часу − улетку 1924, 25 і 26 гадоў.

Усю працу па складаньні тэрмінолёгіі можна падзяліць на некалькі частак. Перш за ўсё былі выпісаны расійскія тэрміны з лепшых курсаў глебазнаўства апошніх выданьняў і з надрукаваных глебазнаўчых прац пра Беларусі; тэрміны выпісваліся як спэцыяльныя, гэтак і іншыя, якія наогул ужываюцца ў гэтай галіне. Апрача гэтых тэрмінаў, у расійскую частку тэрмінолёгіі былі ўведзены яшчэ „падвойныя” тэрміны (два словы на адно паняцьце), якія зьявіліся дзякуючы таму, што ў замежнай, асабліва нямецкай, літаратуры ўжываецца цэлы рад слоў, якія парасійску немагчыма перавесьці адным словам, і якія, бязумоўна, павінны знаходзіцца ў глебазнаўчым слоўніку. Некаторыя з гэткіх слоў знайшлі сабе выраз у адным беларускім слове, некаторыя ў двох, але большую частку іх я пакінуў, як міжнародныя, але у беларускай транскрыпцыі.

Гэткім чынам знайшлося больш за тысячу тэрмінаў. Яны былі ўзгоднены з надрукаванай ужо Інбелкультам тэрмінолёгіяй − агульнай геолёгічнай і географічнай. У выніку гэтай працы частка тэрмінаў была выкінута, як ужо надрукаваных, частка-ж была пакінута, бо бяз іх глебазнаўчы слоўнік ня быў-бы поўным. Далей можна было пачаць укладаньне беларускай часткі тэрмінолёгіі. 

Перш за ўсё былі адзначаны тэрміны, якія можна было знайсьці ў народнай мове, паняцьці якіх былі-б знаёмы беларускаму сялянству. Сьпіс гэтых тэрмінаў, трэба сказаць невялікі, запаўняўся на мясцох як у часы глебазнаўчых досьледаў на Беларусі, якія я праводзіў у памянёныя вышэй гады, гэтак-жа і ў часы прыватных паездак па Беларусі. Гэтак былі набыты тэрміны з некаторых частак Магілеўшчыны, Калініншчыны, Меншчыны, Случчыны, Віцебшчыны.

Далейшая праца была ў адшуканьні найлепшага беларускага выразу для тых слоў, якіх ня было ў жывой народнай мове. Большасьць з гэтых слоў я пакінуў у міжнароднай форме, але ў беларускай транскрыпцыі, тым больш, што і ў расійскай мове яны ўжываюцца як чужаземныя.

Далей былі ўкладзены украінская і нямецкая часткі тэрмінолёгіі. Тут я карыстаўся як слоўнікамі, гэтак-жа і навейшай украінскай і нямецкай глебазнаўчай літаратурай.

У заключэньне лічу патрэбным адзначыць, што нямецкую частку тэрмінолёгіі мне ласкава прарэдагаваў магістар агрономіі Г. В. Краўзэ, за што складаю яму сваю шчырую падзяку.

Сьпіс

літаратуры, выкарыстанае пры складаньні Беларускае Глебазнаўчае Тэрмінолёгіі.

1. Глинка К. Д. Почвоведение.

2. Вильямс В. Р. Почвоведение.

3. Афанасьев Я. Н. Этюды о покровных породах Белоруссии.

4. Афанасьев Я. Н. Очерки почв Белоруссии.

5. Гедройц К. К. Учение о поглотительной способности почвы.

6. Гедройц К. К. − статьи о ненасыщенности почв и ультрамеханическом составе.

7. Гедройц К. К. Химический анализ почв.

8. Дюкло. Коллонды.

9. Часопіс „Почвоведение” за апошнія гады.

10. Беларуская Навуковая Тэрмінолёгія:

выпуск трэці − географічныя і г. д. гэрміны

выпуск пяты − геолёгія, мінэралёгія і г. д.

выпуск восьмы − лясныя тэрміны. 

11. Расійска-беларускі слоўнік (Байк. і Гарэцк.).

12. В. Ластоўскі. Расейска-крыўскі слоўнік.

13. П. Tутковський, акад. словник геологічноï терминологіï.

14. Г. Махов. Грунтознавство.

15. Русско-украинские словари (апошніх выпускаў).

16. Павловский. Немецко-русский и русско-немецкий словари.

17. „Internationale Mitteilungen für Bodenkunde” за апошнія гады.

18. Actes de la IV conférence internationale de pédologie. Rome, 1924. (Ha нямецкай i іншых мовах).

19. Verhandlungen der II bodenkündlichen. Kommission. 1926, Teil A und В.

Кучынскі П.

Асьпірант пры Глебазнаўчай катэдры Белорускай Дзяржаўнай Сельска-Гаспадарчай Акадэміі у Горках.

Горкі. С.-Г. Акадэмія 22 студзеня 1927 г.

 
Слоўнік глебазнаўчае тэрмінолёгіі (праект) (БНТ)   Слоўнік глебазнаўчае тэрмінолёгіі (праект) (БНТ)
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018