Створана на падставе: Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
«Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь» - афіцыйны даведнік аб стане рэдкіх і тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, відаў фауны і флоры Беларусі. У ёй прыводзяцца даныя аб стане арэала, колькасці, біялогіі, а таксама аб прынятых і неабходных мерах аховы 182 відаў жывёл і 214 відаў раслін.