##ShortTitle: Беларускія народныя параўнанні ##LongTitle: Слоўнік беларускіх народных параўнанняў ##FrontpageTitle: Беларускія народныя параўнанні ##ExpandArticle: false ##Type: slo ##TitleNote: частка, тэст ##HTMLDescription_BEGIN Створана на падставе:
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў. Менск: Беларуская навука, 2011. ISBN 978-985-08-1346-6

Параўнанні надаюць мове яркасць, адметнасць і той непаўторны каларыт, які адрознівае адну мову ад іншай. Яны ўзбагачаюць гаворку за кошт сваёй здольнасці трапна і вобразна выяўляць сутнасць самых разнастайных з'яў. Прапанаваны слоўнік - вопыт найбольш поўнага збору ўстойлівых беларускіх народных параўнанняў. Змяшчае больш за 8 тыс. параўнальных выразаў рознага тыпу. Дэфініцыя ўключае тлумачэнне значэння, геаграфічную і стылістычную характарыстыку, у неабходных выпадках даецца каментарый культаралагічнага характару. Захаваны дыялектныя асаблівасці маўлення. Слоўнік разлічаны на фалькларыстаў, лінгвістаў, перакладчыкаў, будзе карысны як настаўнікам беларускай мовы, так і майстрам слова - пісьменнікам, журналістам, а таксама ўсім, хто шануе родную мову.

Спіс прынятых скарачэнняў

Абуральн. - абуральна
Абразл. - абразліва
Асудж. - асуджальна
Вульг. - вульгарна
Груб. - груба
Жарт. - жартоўна
Захапл. - з захапленнем
Здзекл. - здзекліва
Зласл. - зласліва
Зняважл. - зняважліва
Іран. - іранічна
Кплів. - кпліва
Насмешл. - насмешліва
Незадав. - незадавальняльна
Няўхв. - няўхвальна
Пагардл. - пагардліва
Памянш. - памяншальнае
Памянш.-ласк. - памяншальна-ласкальнае
Прык. - прыказкі
Раздраж. - раздражнёна
Спачув. - спачувальна
Ухв. - ухвальна
Фальк. - фальклорныя выразы





##HTMLDescription_END @абабак
ціхі як абабак. Добр. Спачув. Пра ціхага, бяскрыўднага чалавека. Мат. Гом., III, 161. ≺ Абабак - падбярозавік. @абакрасці
праўда як сляпы голага абакраў. Гл. сляпы. @абаранак
лёгка як абаранак з'есці. Слуцк. Пра выкананне нескладанай справы, якая пад сілу кожнаму. Сержпутоўскі 1999, 30.
як за грош абаранак. Гл. грош. @абарваны
хадзіць як сабака з абарванай вяроўкай. Гл. сабака. @абблутаны
хадзіць як абблутаны. Сміл. Пра няўпэўненую і нязграбную павольную хаду. Шатэрнік, 2. @абдаць
як жарам абдало. Гл. жар. @абдзёрты
прыкметны як з абдзёртым носам. Гл. нос. @абдзіраны
толку як з абдзіранай кнігі. Гл. кніга. @абед
Добры сусед як сытны абед. Слуцк. Прык. Пра суседа, якога выгадна, карысна мець. Сержпутоўскі 1999, 186.
збірацца (плесціся, паўзці) як старцы на абед. Гл. старац.
патрэбен як гарчыца пасля абеду. Гл. гарчыца. @аб'еўшыся
бегаць як блёкату аб'еўшыся. Гл. блёкат.
гаварыць як бобу аб'еўшыся. Гл. боб.
як мух аб'еўшыся. Гл. муха. @аблава
захадзіць як воўк у аблаві. Гл. воўк. @аблізаны
глядзець як аблізаны. Пагардл. Пра прысаромленага чалавека. Нос., 24; Крэмнеў, № 187.
сядзець як аблізаны. Пруж. Пагардл. Пра прысаромленага чалавека. Рабкевіч, 197. @аблізаць
як чорт аблізаў (пацалаваў). Гл. чорт.
пазіраць як мяла аблізаў[шы]. Гл. мяла. @абліць
як халадзёнкай аблілі. Гл. халадзёнка.
спацець як варом абліло. Гл. вар. @абліты
выйсці як халоднаю вадою абліты. Гл. вада.
выскачыць як варам абліты. Гл. вар.
што малаком абліты. Гл. малако.
як памыямі абліты. Гл. памыі.
як кіпятком аблітый (ашпараный). Гл. кіпяток.
цвіце сад як молоком обліты ўсей. Гл. малако. @аблудны
адзін як аблудны. Дзятл. Няўхв. Пра нязручнасці жыцця адзінокага чалавека, няўпэўненасць яго ўнутранага стану. ФА. @аблуплены
ведаць каго як аблупленага. Івац., Мсцісл., Пруж. Пра дасканалыя, да ўнутраных падрабязнасцяў веды пра каго-н. Бялькевіч, 27; Босак, 30; ЗЗайкі.
гатова як яечка аблупленае. Гл. яечка.
завішчаць як аблуплены пятух. Гл. пятух.
ведаць каго як аблупленую кабылу. Гл. кабыла.
ведаць каго як аблупленую казу. Гл. каза. @аблямоўка
Мужыку жонка як жыду аблямоўка. Прык. Пра ролю жонкі ў сям'і, калі яна ўпрыгожвае мужа. БВ, 122. ≺ Аблямоўка - абшыўка краёў вопраткі першапачаткова лямай (парчой), а потым іншай прыгожай тканінай, канчатковае афармленне, упрыгожанне (відаць, пераважна ў гарадскім асяроддзі, мода ў яўрэяў). @абмёрзлы
доўбсці як гусь обмерзлэ корыто. Гл. гусь. @абмоклы
стаяць як чапля абмокла. Гл. чапля.
хадзіць як абмоклы. Ваўк. п. Няўхв. Пра прыгнечанага, прысаромленага, панурага чалавека. Federowski, 48. @абмотка
як абмотка перад сапагом (ботам). Мсцісл. Іран. Пра высакамерныя паводзіны ніжэйшага ў сацыяльнай іерархіі, які выхваляецца, ганарыцца на пустым месцы. Юрчанка, 177. @абоз
загрукацець як абоз на мосце. Слуцк. Іран. Пра моцны грукат. Сержпутоўскі 1998, 34. @абора
Антось ды Тадора - што лапаць ды абора. Гл. лапаць.
дзяліць як Тодар з Тадораю [лапаць з абораю]. Гл. Тодар.
упусціць як воўка да гавец [у хлеў, абору]. Гл. воўк. @абпаліць
Паклёп (плёткі) як сажа: калі не абпаліць, то запэцкае. Гл. сажа.
праціўны як кабан абпалены. Гл. кабан. @аброць
заскакаць як конь, якога першы раз узялі ў аброць (уціснулі ў аглоблі). Гл. конь.
надзяваць як на кошку аброць. Гл. кошка.
падыходзіць як кату аброць. Гл. кот. @абруч
роўны як абруч. Ваўк. п. Іран. Пра нешта не такое роўнае, як хацелася б. Federowski, 247.
разваліцца (рассыпацца) як бочка без абручоў. Гл. бочка.
трэба як бочка без абручоў. Гл. бочка.
як бочка без абручоў. Гл. бочка. @абрэзкі
разбірацца як свіння ў калбасных абрэзках. Гл. свіння. @абсеклы
лысы як пень абсеклы. Гл. пень. @абсмалены
бегаць як мыш абсмаленая. Гл. мыш. @абтраўлены
хадзіць як рыба абтраўленая. Гл. рыба. @абух
дурны як абух. Слон. Няўхв. Пра дурнога, тупаватага чалавека. Высл., 316. ≺ У адрозненне ад ляза секеры, якое вострае і прыдатнае на розныя справы, абух - тупы, ім толькі кліны забіваць.
расправіцца як абух з клінам. Мсцісл. Пра нейкую рашучую расправу з кім-н. Юрчанка, 177.
тупы як абух. Санько, 188. Тое, што дурны як абух.
даў (выцяла бяда) як абухам па галаве. Лаг., Слуцк. Кажуць пасля нечаканай жудаснай весткі. Высл., 311; Сержпутоўскі 1999, 22.
ляпаць як у сценку абухам. Клецк. Пра моцны, грубы стук. МК, 307.
як абухом б'ець. Пра моцнае, з усяе сілы ляпанне, стук, крык. Нос., 165.
[прывыкнуць] бы вул до обуха. Гл. вол. @абцугі
ціснуць як у апцугох. Віл. 1. Няўхв. Пра дыскамфортнае адчуванне, боль ад нашэння цеснага абутку. 2. Пра сцісканне чаго-н. СПЗБ 5, 361.
узяць як каваль абцэнгамі жалеза. Гл. каваль. @абэрда
як абэрда. Гродз. Асудж. Пра нешта вялікае, непрыгожае. Цыхун, 9. ≺ Абэрда - недарэчны будынак вялікіх памераў. @аб'ядала
жраць што аб'ядала [які]. Брасл. Асудж. Пра празмерны апетыт. СПЗБ 1, 45. ≺ Аб'ядала - абжора. @абяз'яна
скамурдзіцца як абязьяна. Сен. Няўхв. Груб. Пра чый-н. скрыўлены, зморшчаны твар. Каспяровіч, 281. @авадзень
сляпы як авадзён. Слон. Пагардл. Пра сляпога чалавека. Нар. слов., 30. ≺ Асобны падвід аваднёў і называецца «сляпень».
бомкаць (бзыіць) як авадзень. Івац., Слон. Кплів. Пра дакучлівую, незразумелую гаворку. Высл., 288; ЗЗайкі.
дакучлівы як авадзень. Мін. Няўхв. Пра назойлівага, дакучлівага чалавека. ЛЦ, 103.
нахлябтацца як авадзень. Слон. Пагардл. Пра чалавека, які моцна, многа выпіў. Высл., 353.
махаць галавою як конь ад аваднёў. Гл. конь.
уцякаць (бегчы) як карова ад аваднёў. Гл. карова.
гудзець як авадні. Янк., Пар., 45. Тое, што бомкаць як авадзень. @авёс
лыбіцца як конь на авёс. Гл. конь.
спаць як авёс прадаўшы. Воран. Жарт. альбо іран. Пра нейчы моцны бесклапотны сон. Даніловіч, 211.
так як ад гусі авёс купляць. Гл. гусь.
пазычаць як у гусі аўса. Гл. гусь.
уцякаць што кабыла ад аўса. Гл. кабыла.
хацець як кабыла аўса. Гл. кабыла.
храпсці як конь каля аўса. Гл. конь.
як конь каля аўса. Гл. конь.
бегчы (пабегчы) услед за ім (ёю) як конь за торбай з аўсом. Гл. конь.
захацецца як кабыле аўсу. Гл. кабыла. @авечка, гл. таксама аўца
адной - як авечка бляець: ні туды ні сюды. Сен. Пра чалавека, які пачувае сябе разгубленым і бездапаможным. ПП 2, 38.
бляяць як авечка. Івац. Няўхв. Пра нейчыя стогны, нараканне, пустую гамонку. ЗЗайкі.
Дару свечку, каб не была як авечка. Фальк. Пажаданне быць упэўненай у сабе. БВ, 42.
дурны як авечка. Асудж. Пра чалавека недалёкага, які слаба арыентуецца ў справах. Янк., Пар., 56.
жвакаць як авечка. Сен. Пагардл. Пра непрыгожую манеру есці. Каспяровіч, 107.
задрыпаная як авечка. Сміл. Пагардл. Пра неахайную жанчыну, па аналогіі з воўнай гэтых жывёл, якая лёгка забруджваецца. Шатэрнік, 100.
запырхаць як авечка. Слуцк. Насмешл. Пра чалавека, які задыхаўся пры хадзьбе, бегу. МК, 145.
пакорны як авечка. Пра пакорлівую, ціхмяную, сціплую асобу. БПФС, 22.
чмякаць як тая авечка. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які пры спажыванні ежы робіць непрыемныя гукі. Шатэрнік, 306.
як нявінная авечка. Мсцісл. Пра чалавека, які прыкідваецца невінаватым. Юрчанка, 192.
шарыць вачыма як воўк па авечках. Гл. воўк.
бабы як авечкі бягуць. Няўхв. Пра жанчын, што бягуць гуртам, адна за адной, не арыентуючыся. Высл., 283.
баяцца як воўк авечкі. Гл. воўк.
вэльваль як у пароснае авечкі ўсёроўно. Зэльв. Няўхв. Пра вялікі жывот. СРЛГ, 28. ≺ Вэльваль - жывот.
збіцца як авечкі. Насмешл. Пра натоўп людзей. Янк., Пар., 69
збіцца ў кучу як авечкі ў дождж. Чэрык. Пра натоўп людзей. ЛЦ, 106. Тое, што збіцца як авечкі.
пладзіцца як авечкі ў хляве. Пра актыўнае размнажэнне каго-н. Federowski, 377.
абірычыць (абстрыгчы, абубніць) каго як авечку. Стаўб., Сміл., Лаг., Лоеў. Асудж. Пра нестараннае, паспешлівае падстрыганне каго-н. Нар. слов., 83; Шатэрнік, 178; Мін.-Мал., 1977, 10; Янкова, 170; ТС 3, 240. ≺ Абірычыць - абстрыгчы нядбайна, нароўна.
адбіць каго як авечку ад стада. Івац., Маладз. Спачув. Пра дэзарганізаванне каго-н., увядзенне яго ў няпэўны, роспачны стан. Высл., 280; ЗЗайкі.
глядзець як воўк на авечку. Гл. воўк.
Да пяці год пястуй дзіця як яечка, з сямі пасі як авечку - тады выйдзе на чалавечка. Гл. яечка.
пацягнуць як воўк авечку. Гл. воўк.
схапіць як воўк авечку. Гл. воўк.
як старой авечцы жыць. Ваўк., Капыл. Спачув. Пра дрэннае жыццё. Сцяшковіч, 620; БД, 146.
паглядаць (пазіраць) як воўк на гаўцу (авечку). Гл. воўк.
бы овэчка дурная. Драг. Няўхв. Пра бесталковую мітуслівую жанчыну. Лучыц-Федарэц, 222.
крычаць бу овечкі тые кручоные. Жытк. Няўхв. Пра моцны, пранізлівы, непрыемны для слуху крык. ТС 5, 323.
кашляць бы овэчка. Кам. Пра сухі часты кашаль. ЖН, 43.
пакараны як гавечка. Ваўк. п. Спачув. Пра пакаранага, набітага чалавека. Federowski, 212. ≺ Авечка - бяскрыўдная жывёліна і вечная ахвяра.
чатаваць каго як воўк гавечку. Ваўк. п. Пра пільнае адсочванне, вартаванне каго-н. Federowski, 65. ≺ Чатаваць - вартаваць, пільнаваць (польск. czatować). @авечы
прыстаць як дзядоўнік да авечага (сабачага) хваста. Гл. дзядоўнік.
прычапіцца як рэпей к авечаму хвасту. Гл. рэпей.
абрасці як авечая нага. Гл. нага.
дрыжаць (трасціся, матацца, скакаць) як авечы (баранні, баранчыкаў) хвост (хвосцік). Гл. хвост.
зацёпывацца як авечы хвост. Гл. хвост.
сэрца дрыжыць як авечы хвосцік. Гл. хвосцік.
як хвост авечы. Гл. хвост. @агарод, гл. гарод @аглабля, гл. аглобля @аглашоны
крычаць як аглашоны. Нав. п., Кір. Няўхв. Пра моцны, непрыемны, бязмэтавы крык. Federowski, 154; Нар. слов., 65.
насіцца як аглашоны. Смал. п., Бял., Карэл. Няўхв. Пра бязмэтавы рух, мітусню. Добр., Смол., 569; Яўсееў, 20; Нар. слов., 102.
бегчы як аглашэнная. Лоеў., Слаўг. Няўхв. Пра хуткі, імклівы бег. Янкова, 19; Матэрыялы 1981, 9; Нар. слов., 83. @аглобля
як аглабля. Мсцісл. Няўхв. Пра высокага, худога чалавека. Юрчанка, 177.
заскакаць як конь, якога першы раз уціснулі ў аглоблі. Гл. конь.
не хочацца як ляному каню ў аглоблі. Гл. конь.
убіцца як дурань у аглоблі. Гл. дурань.
Шчасце не конь - у аглоблі не запражэш. Гл. конь.
баба як аглобля. Шчуч. Асудж. Пра непрывабную жанчыну. Арх. Гр.
доўгая як аглобля. Карэл. Няўхв. Пра высокую нязграбную дзяўчыну/жанчыну. Высл., 314.
як аглобля. Гродз. Няўхв. Пра высакарослага чалавека. Цыхун, 175.
як аглобляй па зубах агрэць. Брэсц. Груб. Пра нечаканую вестку. ЛЦ, 62. @агонь
паправіцца як скурат на агне. Гл. скурат.
асцярожна як з агнём. Ваўк. п., Слон. Пра максімальна асцярожнае абыходжанне з чым-н. Federowski, 10; Высл., 282.
вецер зімні проста як агнём паліць. Слон. п. Пра моцны сівер. Federowski, 331.
вочы пылаюць агнём. Пра чалавека ва ўзбуджаным стане, пра чый-н. гнеўны погляд. НН, 292.
кусачыя мухі як агнём пякуць. Ветк. Пра балючыя ўкусы мух. Мат. Гом., IV, 270.
паліць (смаліць) як агнём. Краснап., Лаг., Слон. 1. Пра дотык нечым моцна гарачым. 2. Пра моцны боль у грудзях. Federowski, 7, 118; Бялькевіч, 404; Высл., 360.
пячы вачамі як агнём. Рэч. Пра жаночыя заляцанні, жаркія погляды. Пяткевіч, 559.
як агнём апякло каго. Леп. Пра дотык нечым распаленым, гарачым. ЗВалодзінай.
як агнём пячэ. Ваўк., Слон. п. Federowski, 179; Янк., 442; Нар. лекс., 56. Тое, што паліць (смаліць) як агнём.
як агнём спаліла каго. Пра нейчае рашучае і безнадзейнае знікненне. АВНЛ.
адзенне ляціць як на агні. Лаг. Пра адзенне, якое хутка зношваецца, пра неберажлівую носку адзення. Varłyha, 38.
вочы блішчаць як агні. Мядз. Пра чый-н. гнеўны погляд. СПЗБ 5, 278.
выкручвацца як скурат на агні. Гл. скурат.
выпінацца (напінацца) як скурат (шкурат) на агні. Гл. скурат.
галава як у агні. Бял. Пра хваравіты стан, гарачку, тэмпературу. Бялькевіч, 427.
гарэць як у агні. Лаг. Пра высокую тэмпературу. Varłyha, 42.
знікнуць як у агні згарэць. Астр. Пра бясследнае знікненне чаго-н. Даніловіч, 255.
круціцца як бяроста на агні. Гл. бяроста.
правіцца як скурат на агні. Гл. скурат.
як на агні гарыць. Іўеў., Слон., Лаг. Пра адзенне, якое вельмі хутка зношваецца. Сцяшковіч, 616; Varłyha, 38.
як на агні згарэў. Мядз., Драг. Пра зношаны, стаптаны абутак. СЦБ, 161; ЖНС, 83.
баяцца як агню. Івац. Пра панічны страх перад нечым. ЗЗайкі.
бегчы як агню ўхапіўшы. Пра хуткі і разам з тым асцярожны бег. Санько, 70.
Вады бойся як і агню. Светл. Прык. І агонь, і вада аднолькава небяспечныя. ПП 1, 58.
выскачыць як з агню. Івац. Пра разгарачонага чалавека, які доўга спрачаўся ці сварыўся. ЗЗайкі.
выхапіць што як з агню. Пра хуткае, умомант выратаванне чаго-н. Янк., Пар., 32.
забяжыцца (пабудзе) як агню ўхапіўшы. Ваўк. п., Івац., Пол. Пра вельмі кароткі візіт. Federowski, 207; З нар. лекс., 15; ЗЗайкі.
панесціся як агню ўхапіўшы. Маладз. Пры імклівы, паспешны бег. Янк., 1968, 427.
прыбегчы як агню пазычыць (ухапіць). Івац. Пра вельмі кароткі, мітуслівы візіт каго-н. Даніловіч, 211; ЗЗайкі.
рваць як з агню. Дзятл., Воран. Пра вельмі хуткую, энергічную працу. Даніловіч, 164.
стаяць як на агню. Ваўк. п. Пра нейчыя неспакойныя паводзіны, узбуджанасць. Federowski, 289.
ухапіць як з агню. Лоеў. Пра хуткае, імклівае хапанне чаго-н. Янкова, 20.
уцякаць як ад агню. Ваўк. п., Івац. Пра панічныя ўцёкі. Federowski, 316; ЗЗайкі.
хватаць як з агню. Ваўк. п. Federowski, 56. Тое, што рваць як з агню.
як агню баяцца (сцерагчыся). Пра моцны, панічны страх перад чым-н., кім-н. Брасл., Гродз., Ваўк. п., Івац., Лаг., Federowski, 20; Сержпутоўскі 1999, 185; Янкоўскі, 232; Цыхун, 124; СЦБ, 37; СПЗБ 1, 49; ЗЗайкі.
Без дачкі сям'я, што печ без агня. Гл. печ.
баяцца як агонь вады. Мсцісл. Юрчанка, 177. Тое, што як агню баяцца.
быстры як агонь. Ваўк. п., Глыб. Пра вельмі хуткага, імклівага чалавека, жывёлу. Federowski, 46; Высл., 288.
бярэцца як агонь. Пра хуткае распаўсюджванне чаго-н. Янк., Пар., 21.
валасы як агонь гараць. Чэрык. Пра яркі, вогненна-рыжы колер валасоў. Бялькевіч, 391.
гарачы як агонь. Сак. п. Пра ўспыльчывы, гарачы характар. Federowski, 103.
гарэць як агонь. Слон., Брэсц. Спачув. Пра чалавека, у якога высокая тэмпература. Высл., 303; ЛЦ, 63.
да работы як агонь. Ухв. Пра хуткага, ахвочага, здольнага чалавека. ЛА, 26.
дзеўка як агонь. Астр., Мсцісл. Захапл. Пра здатную, прыгожую дзяўчыну. Высл., 312; Юрчанка 1977, 220.
есці як на агонь кідаць. Івац. Няўхв. Пра хуткае, без апетыту спажыванне ежы. ЗЗайкі.
жыць як агонь з вадою. Зэльв. Асудж. Жыццё несумяшчальных па характары людзей. Даніловіч, 212.
каса як агонь. Мсцісл., Слон. Ухв. Пра дужа вострую касу. Юрчанка 1969, 152; Нар. лекс., 60.
лезці як свяршчок на агонь. Гл. свяршчок.
моцная што агонь. Слон. Пра моцную гарэлку. Высл., 347.
нязгодныя як агонь з вадою. Ваўк. п. Пра зусім несуладныя характары. Federowski, 202.
прыляцець як на агонь. Шальч. Пра рашучае, імклівае да чаго-н. набліжэнне. СПЗБ 4, 146.
хлопец як агонь. Ухв. Пра гарачага хуткага хлопца. Янк., Пар., 182.
чырвона як агонь. Ваўк. п. Пра што-н. яркае, насычана-чырвонае. Federowski, 70.
як агонь у ваду. Бераст. Пра бясследнае знікненне каго-, чаго-н. Даніловіч, 212.
як на агонь ляцець. Івац. Няўхв. Пра настойлівае імкненне каго-н. куды-н., дзе, аднак, небяспечна. ЗЗайкі.
як у агонь укінуць. Няўхв. Пра знішчэнне нечага, марнаванне. БПФС, 23. @агнісцік
бегаць як агнісцік. Лоеў. Пра дзіця, якое бегае і ніяк не можа суняцца. Янкова, 19. ≺ Агнісцік - гарэза, свавольнік. @агрызак
махенький, примахенькій як агрызык. Смал. п. Пагардл. Пра нізкарослага чалавека. Добр., Смол., 404. @агрэць
як аглобляй па зубах агрэў. Гл. аглобля. @агурчык
як агурчык кругленькі. Мсцісл. Пра нешта, некага круглых і невялікіх. Юрчанка 1977, 138. @Адам
жыть як Адам у раю. Смал. п. Ухв. Пра добрае, бесклапотнае жыццё. Добровольский ІІІ, 5. @адбіць
як пятамі адбіць. Гл. пята. @адбрыць
як адбрыць. Мсцісл. Пра рашучы, цвёрды адказ. Юрчанка, 172. @адбыць
Душка не птушка: мякінаю не адбудзеш. Гл. птушка.
Кароста ні папоўства: сем год адбудзіць, тады ні будзіць. Гл. папоўства. @адвакат
язык як у адваката. Мсцісл. Кплів. Пра гаваркога знаходлівага чалавека. Янк., Пар., 200. @адваражыць
усё роўна як бабка адваражыла. Гл. бабка. @адвесіўшы
стаяць як конь у алешніку, губу адвесіўшы. Гл. конь. @аджаваць
маўчаць, баццэ каровы язык аджавалі. Гл. карова.
як цяляты язык аджавалі. Гл. цяля. @адзежа
брацца як рапей за адзежу. Гл. рапей.
Грыб - ні ежа, а шляпа - ні адзежа. Гл. ежа. @адзін
Век звекаваў як адзін дзень згуляў. Прык. Пра хуткабежнасць жыцця. Янк., Пар., 25.
жыць суладне як адзін. Пра дружнае жыццё. Высл., 313.
Старая дзеўка як дзіравы кажух - адзін дух. Гл. кажух.
як адзін цвет. Мсцісл. Ухв. Пра моцнае дружнае цвіценне чаго-н. Юрчанка, 172.
як адным грэбенем пачасаліся. Пра вельмі падобных адзін да аднаго. Янк., 442. @адліць
здзелаець - як атальець. Мсцісл. Ухв. Пра дасканалае выкананне работы. Юрчанка 1977, 210. @адмалаціць
як боб адмалаціць. Гл. боб. @адна
зляцелі гадочкі як адна вясна. Пра хутка прамінулае жыццё. Янк., Пар., 75.
як адна мінута месяц праляцеў. Мсцісл. Пра хуткі бег часу. Юрчанка 1977, 210.
прыстаць як банны ліст да аднаго места. Гл. ліст.
як аднае мацеры дзеткі. Ваўк. п., Шчуч. Ухв. Пра блізкіх, клапатлівых, прыязных адзін да аднаго людзей. Federowski, 368; Высл., 320; Янкоўскі, 10.
пахожы як пантоплі з адной кожы. Гл. пантоплі.
як у адной кашулі хрышчаныя. Лаг., Стаўб. Пра моцную, трывалую, шчырую дружбу людзей. МК, 319; Мін.-Мал., 1970, 171.
дзерціся як два каты ў адном мяшку. Гл. кот. @адняць
як рукою адняў. Гл. рука.
скрыўдзіць усё роўна як бязногаму кій адняць. Гл. бязногі. @адпароць
Жонка не рукаў - не адпораш. Гл. рукаў. @адрасці
Валасы ня зубы - адрастуць. Гл. зуб.
Мужык як баран: астрыжы, то ён зноў адрасце. Гл. баран. @адрына
аграмністы (велькі) як адрына. Слон., Ваўк. п. Пра высокага поўнага чалавека. Federowski, 7, 332; Высл., 280.
хата што адрына. Слон. Няўхв. Пра вялікую і бедна абстаўленую хату. Высл., 408. @адрэзаць
як адрэзала [ні разу не паказаўся]. Івац., Мсцісл. Пра катэгарычнае перапыненне чаго-н. Юрчанка 1977, 210; ЗЗайкі.
як нажом адрэзала. Гл. нож.
сказаць як адрэзаць. Мсцісл. Пра рашучы, цвёрды, катэгарычны адказ. Юрчанка, 172. @адсячы
сказаў як адсек. Паст. Пра рашучы, цвёрды, катэгарычны адказ. СПЗБ 4, 434.
як тапаром адсек. Гл. тапор. @адуроны
ходить як одурённый. Смал. п. Няўхв. Пра чыесьці няўцямныя паводзіны. Добр., Смол., 524. @адурэлы
бегаць як адурэлы. Клім. Асудж. Пра мітуслівую бязмэтавую бегатню. Бялькевіч, 47. @адхадзіць
схуднець быццам сем баб адхадзіла. Гл. баба.
як сто (сем) баб адхадзіла каго. Гл. баба. @адымка
чорны як адымка. Няўхв. Пра бруднае, неахайнае адзенне, рэч. Станкевіч, 40. ≺ Адымка - ануча для вымання чыгуноў з печы. @Адэльск
лад як у Адэльску на кермашы. Гродз. п. Іран. Пра беспарадак. Federowski, 4. ≺ Адэльск - мястэчка каля Гродна.
толк як у Адэльску. Гродз. Няўхв. Пра беспарадак дзе-н. Высл., 399. @адэльскі
чыста як на ярмарку адэльскім. Гл. ярмарка. @Адэля
пагуляць як Адэля ў Кузьмах. Іўеў. Насмешл. Пра дрэнна, не ў задавальненне адбытую гулянку. Сцяшковіч, 613. @Адэса
як бог y Адэсе, на цёплым месце. Гл. Бог. @ажаніўшыся
бедаваць як позна ажаніўшыся. Мсцісл. Насмешл. Пра нейкае дарэмнае бедаванне з-за нечага незваротнага. Янк., Пар., 20. @ажаніць
цяжка што чорта ажаніць. Гл. чорт. @Аза
выць як Фанасёва Аза. Маст. Асудж. Пра моцны і працяглы плач. Даніловіч, 261. ≺ Аза - клічка сабакі. @азязюлены
сядзець як азязюлены. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека нібыта соннага, напаўп'янага, з няўцямным выглядам. Бялькевіч, 50. @азярод
брахаць як сабака на азярод. Гл. сабака. @айцец
радзіла малайца - акурат як айца. Слуцк. Пра падобнага на бацьку сына. Сержпутоўскі 1999, 53.
Цар як айцец: возьме карову, прышле на скапец. Мсцісл. Прык. Іран. Пра царскую «справядлівасць». Янк., 65.
лядцы як родныя атцы. Смал. п. Пра ўрадлівае ляда. Добр., Смол., 40. @акваланг
трэба як зайцу акваланг. Гл. заяц. @акно
як за акно выкінуць. Ваўк. п. Няўхв. Пра нешта змарнаванае, згубленае. Federowski, 343.
кленчыць як жабрак пад акном. Гл. жабрак. @акораны
голы як акоранае бервяно. Гл. бервяно. @акуляры
патрэбны (прыдаўся) як сляпому акуляры. Гл. сляпы. @алавяны
вейкі як алавяныя. Слон. Пра неадольнае жаданне спаць, калі закрываюцца вочы. Высл., 292. @аладка
гладка як аладка. Ваўк. п., Слуцк. Ухв. Пра жанчыну прывабнага выгляду. Dybowski, 9; Сержпутоўскі 1999, 72; Federowski, 110.
ні едуха, ні пітуха, а гладка як аладка. Маст. Аксамітаў, 179; ФА. Тое, што гладка як аладка. @алей
Праўда як алей: што ні рабі, то яна наверх выйдзе. Рэч. Прык. Пра немагчымасць схаваць праўду. Pietkiewicz, 387. @Алеся
як Алеся дворная. Карэл. Няўхв. Пра неахайную асобу. Сцяшковіч, 613. @алешнік
стаяць як конь у алешніку, губу адвесіўшы. Гл. конь. @алешына
вулупіць очы ек жаба на олешыну. Гл. жаба. @аліва
Праўда як аліва - выйдзе наверх. Шчуч. Прык. Пра немагчымасць схаваць праўду. Federowski, 246; Сцяшковіч, 606. @алтар
зграбны як свіння да алтара. Гл. свіння. @альховы
зарыжэцца як коўш альховы. Гл. коўш.
зачырванець як альховы (асовы) клін. Гл. клін.
сядзець як альховый клін: ні туды, ні сюды. Гл. клін.
чырвоны як пень (коўш) альховы. Гл. пень. @аман
ведаць што як аман у пацерах. Ваўк. п., Сак. п., Кам. Ухв. Пра дасканалае веданне чаго-н. Federowski, 8, 226; ЖН, 37.
як аман сказаць. Астр. Ухв. Пра вельмі хуткае, без запінкі прагаворванне чаго-н. Даніловіч, 212.
піхаць як амана. Гродз. Асудж. Пра чалавека, якога зневажаюць, піхаюць, ганьбуюць. Цыхун, 12. ≺ Аман тут: Гаман. @амут
выплыць як чорт з амута. Гл. чорт. @амярцвелы
сядзець як амярцвелы. Касц. Няўхв. Пра чалавека, які панура, нерухома сядзіць. Бялькевіч, 52. @аналлё
як аналлё якое наваліцца. Пол. Асудж. Пра нахабнае нападзенне на каго-н. ЖН, 14. ≺ Аналлё - нахабныя птушкі, жывёла. @ангел
Ляцела як ангел, ударылася як чорт. Смал. п. Прык. Іран. Пра беспаспяховае завяршэнне ўдала распачатай працы. Магчыма, пра ганарыстую дзеўку, што няўдала выйшла замуж. Добровольский ІІІ, 132. @ангельскі
гнуцца як ангельскі цюцька. Гл. цюцька.
далікатны як ангельскі цюцька. Гл. цюцька. @анёл
Ляцеў як анёл, а ўпаў як чорт. Петр. Пра няўдачлівы канец пры прыгожым пачатку. ЛЦ, 112.
Анёлам ляцеў, а чортам сеў. Шчуч. Іран. ПП 2, 322. Тое ж. @анёлак
дзіця як анёлак. Сміл. Захапл. Пра прыгожае, мілае, нявіннае дзіця. Носович, 6; Шатэрнік, 18.
звіцца як анёлак. Слон. Ухв. Пра дзіця, якое спіць. Высл., 326.
Дару грошы на фіёлкі, каб маладыя жылі і любіліся як анёлкі. Фальк. Вясельнае пажаданне. Пра пару закаханых, якія пяшчотна, шчыра ставяцца адзін да аднаго. БВ, 58.
прыгожы як анёлак. Івац. Захапл. Пра некага прыгожага, часцей пра дзіця. ЗЗайкі. @Антоська
напіцца і ляжаць як той Антоська на покуці. Смаляв. Жарт. Пра моцна п'янага чалавека. ФА. @ануча
вялы як ануча. Воран. Няўхв. Пра вялага, бязвольнага, безыніцыятыўнага чалавека. Высл., 300.
згінуць як ануча з плоту. Маст., Свісл. Жарт. Невядома куды, невядома дзе (згінуць, знікнуць). Даніловіч, 212.
зрабіцца як ануча. Пух. Няўхв. СПЗБ 3, 292. Тое, што вялы як ануча.
карэлы як ануча. Лоеў. Пагардл. Пра бруднага, неахайнага чалавека. Янк., Пар., 84.
як ануча. Мсцісл. Няўхв. Пра нешта бруднае, памятае. Юрчанка, 177.
насіцца быццам падавіўся анучай. Рэч., Чэрык., Мін. Пагардл. Пра бяссэнсную мітусню. ЛЦ, 72.
насіцца як дурны з анучай. Гл. дурны.
як мокраю анучаю па зубах каму. Слон. Няўхв. Пра непрыемную, нечаканую вестку. Высл., 428.
бузаваць як анучу. Мсцісл. Асудж. Пра моцную лупцоўку, пакаранне. Юрчанка 1969, 188. ≺ Бузаваць - біць, лупцаваць.
змяць як анучу. Мсцісл. Няўхв. Пра неахайнае стаўленне да адзення, якой-н. рэчы. Юрчанка, 177.
накінуцца на каго як на мокрую анучу. Пра жартоўнае нападзенне. Крэмнеў, № 633.
пяяць як чорт анучы дзярэ. Гл. чорт.
спяваць як свіння анучу дзярэ. Гл. свіння.
трапаць каго як анучу. Мсцісл. Няўхв. Пра абгаворванне, ганьбаванне каго-н. Юрчанка 1969, 188.
рваць як дурны анучы. Гл. дурны.
худая, от бы тая жыдоўка, што анучы збірае. Гл. жыдоўка.
вялы як гануча. Воран. Спачув. Пра абяссіленага чалавека, што зусім не мае пругкасці ў целе. Высл., 300.
як гануча. Івац. Няўхв. Пра безыніцыятыўнага, нясмелага чалавека. ЗЗайкі. @анучка
збузаваць каго як анучку. Памянш. Мсцісл. Няўхв. Пра абгаворванне, зневажанне каго-н. Юрчанка, 177.
усунуцца на каго як на мокрую анучку. Памянш. Няўхв. Пра нападзенне на каго-н., сварку, бойку. Высл., 406. @анучніца
сядзець як онучніца. Жытк. Няўхв. Пра неахайную жанчыну. ТС 3, 257. @анцуюд
хадзіць як анцуюд. Езяр. Няўхв. Пра мітуслівага, легкадумнага, нястрыманага чалавека. Каспяровіч, 21. ≺ Анцуюд - чалавек, які не сядзіць на адным месцы (тлумачэнне аўтара). @анямелы
маўчаць як анямелы. Ваўк. п., Бялын., Мсцісл. Пра зацятае, напружанае маўчанне каго-н. Federowski, 180; Юрчанка 1977, 182; Яўсееў, 18. @апалонік
умяшацца як апалонік у лыжкі. Воран. Насмешл. Пра сованне, умешванне не ў сваю справу, куды не трэба. Даніловіч, 212. @апантаны
бегаць як апантаны. Ваўк. п., Мсцісл., Сміл. Няўхв. Пра бяссэнсную, імклівую, мітуслівую бегатню. Federowski, 160; Шатэрнік, 19; Бялькевіч, 56; Санько, 70.
крычаць як апантаны. Навагр. п., Кір. Асудж. Пра чалавека, які моцна, голасна, не да справы крычыць. Federowski, 154; Нар. слов., 65.
хадзіць як 〈які〉 апынтаны. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які бяссэнсна ходзіць туды-сюды, паводзіць сябе як душэўна хворы. Бялькевіч, 56. @апанча
хадзіць як апанча. Гродз. Няўхв. Пра бязмэтавае, недарэчнае бадзянне каго-н. Даніловіч, 212. ≺ Апанча (устар.) - старадаўняе верхняе адзенне ў выглядзе шырокага плашча. @апараны
бегаць як апараны. Гродз. Няўхв. Пра імклівы, хуткі, панічны бег. Цыхун, 167.
выскачыць як апараны. Івац. Пра чалавека, які хутка, знянацку выскоквае адкуль-н. Высл., 298; ЗЗайкі.
кідацца як апараны. Няўхв. Пра хуткую, рашучую, панічную бегатню, мітусню. НН 1911, 394.
пабегчы як апараны. Мсцісл., Пруж. Няўхв. Хутка, знянацку, панічна пабегчы, панесціся. Янк., 418; Босак, 33.
падскочыць як апараны. Насмешл. Пра раптоўную, рэзкую рэакцыю на што-н. нечаканае. Янк., Пар., 122.
уляцець як апараны. Насмешл. Пра чалавека, які хутка, імкліва ўскочыў куды-н. СПЗБ 1, 85. @апарасіцца
у пасцелі так як сем свіней апарасілася. Гл. свіння. @апаросная
гладкая ходзіць як апаросная. Бых. Пра адкормленую, сытую жывёлу. Нар. слов., 84.
як апаросная. Бых. 1. Пра тоўстую, з вялікім жыватом жывёлу. 2. Груб. Пра тоўстую жанчыну. Матэрыялы 1981, 11. @апельсін
разбірацца што свіння ў апельсінах. Гл. свіння. @апенька
глухі як апенькі. Клецк. Насмешл. Пра глухаватага чалавека. Янк., 402; ФА. @апечаны
здаровая як апечаная. Івац. Пра крамяную, моцную, дужую жанчыну. ЗЗайкі.
трапятацца як апечаны. Карэл. Насмешл. Пра чыесьці мітуслівыя рухі. Высл., 400. @апілкі
глядзець як дурак на апілкі. Гл. дурак. @аплатка
худы як аплатка. Слон. Кплів. Пра худога, высахшага чалавека, жывёлу. Высл., 413. ≺ Аплатка - тоненькая пласцінка з цеста. @аплік
высахнуць як аплік. Сміл. Шатэрнік, 19. ≺ Аплік - гаплік. @аплывуда
цягнуцца 〈ззаду〉 як аплывуда. Сміл. Няўхв. Пра марудны, павольны рух, перасоўванне. Шатэрнік, 19. @аплыцька
хадзіць як аплыцька. Ветк. Асудж. Пра неахайнага, непрыемнага чалавека. Скарбы, 82. ≺ Аплыцька - апушчэнец. @апока
ляжаць як апока. Смал. п. Пагардл. Пра лянівага чалавека, які не рупіцца пра працу. Добр., Смол., 6. ≺ Апока - тоўстае бервяно. @апошняе
сядзець рукі злажыўшы як апошняе ў гаршчок палажыўшы. Навагр. Няўхв. Пра чалавека, які знаходзіцца ў роспачы, не адпаведнай яго рэальнай сітуацыі. ФА.
рукі апусціць як апошняе ў печ усыпаўшы. Рэч., Гор., Леп. Руд., 252; ФА. Тое ж. @аптэка
дорага (па крышачцы) як у аптэцы. Ваўк. п. Пра дарагую, хаця і дробную рэч. Янк., Пар., 124.
як у аптэцы. Докш., Мсцісл. Пра вельмі дакладную вагу. Высл., 431. @апудала
адзявацца як апудала (пудала). Карэл., Пін. Няўхв. Нехайна, непрыгожа, дзіўнавата апранацца. Нар. лекс., 112. ≺ Апудала - неахайны чалавек, пудзіла.
хадзіць як апудала. Добр. Асудж. Пра неахайнага, дрэнна апранутага чалавека. Мат. Гом., III, 177. @апусціць
сказаць як у вар апусціць. Гл. вар.
як свіння вушы апусціўшы. Гл. свіння. @апушчаны
круціцца як апушчаны ў вар. Маладз., Брэсц., Рэч., Мін. Няўхв. Пра мітуслівыя, рэзкія, бессэнсоўныя рухі. ЛЦ, 30.
хадзіць як у воду апушчоны. Гл. вада. @апушчэнка
хадзіць як паследняя апушчэнка. Мсцісл. Пагардл. Пра неахайную, непрывабную жанчыну. Юрчанка 1998, 37. @арап
чорны як арап. Краснап. Пра смуглага, загарэлага чалавека. Бялькевіч, 57. @арда
пішчаць, крычаць бы татарская арда. Слуцк. Няўхв. Пра віск, крык, валтузню. Сержпутоўскі 1998, 274. @ардзель
красен як ардзель. Смал. п. Ухв. Пра здаровага, чырванашчокага старога, мужчыну. Добр., Смол., 534. ≺ Ардзель - ярка-чырвоная кветка. @арлянё
біцца як арлянё. Сміл. Спачув. Пра чалавека, што трапіў у цяжкое становішча і ўсімі сіламі імкнецца выйсці з яго. Шатэрнік, 21. @арол
бачыць як арол. Ухв. Пра добры, востры зрок. Янк., 397.
конь як арол. Смал. п. Ухв. Пра добрага, хуткага, спрытнага каня. Добр., Смол., 299. @артыст
лоўкі як артыст. Ухв. Пра зграбнага, прыгожага, лоўкага чалавека. Янк., Пар., 97.
фігурысты як артыст. Мсцісл. Ухв. Пра статнага чалавека. Янк., Пар., 177. @архірэй
услугоўваць бы архірэя. Слуцк. Насмешл. Пра далікатнае, стараннае, руплівае абслугоўванне каго-н. як вельмі важнага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 37. @аршын
як аршын праглынуў. Пра чалавека ў ненатуральна прамой паставе. ФСБМ 2, 205. @арэнда
выйграць як Шлёма на арэндзе. Гл. Шлёма. @арэх
ліпець як арэх на сухой галіне. Спачув. Пра бядотнае, поўнае клопатаў і небяспекі жыццё. Янк., 413, Санько, 150.
Смех не арэх - зуб не лупіць. Прык. Пра тое, што смех арганізму ніяк не пашкодзіць, а толькі карысны. Ром., Бел., 309.
углядацца як жаба ў арэх. Гл. жаба.
цвёрды як арэх. Мсцісл. Пра нешта цвёрдае. Юрчанка, 177.
Чалавек не арэх - не раскусіш. Прык. Пра немагчымасць адразу раскрыць натуру іншага. Янкоўскі 1971, 41.
сыпаць як арэхамі. Пра чалавека, што хутка, выразна, заўзята нешта апавядае. Высл., 392.
бульба як арэхі. Лаг. Няўхв. Пра дробную, маленькую бульбу. Varłyha, 23.
Галаву згубіць як арэх раскусіць. Прык. Пра хісткасць і няўпэўненасць чалавечага жыцця, лёгкасць яго згубіць. Янкоўскі, 175.
заўсёды ўдвух як арэхі блізняты. Ушацк. Пра вельмі дружных людзей. ЛЦ, 78.
Здаўся на прыказкі як арэхі дзеля пацехі. Пра словаахвотлівага чалавека, які перасыпае сваю гаворку шматлікімі прыказкамі. Янк., 167.
трашчаць як арэхі пад нагамі. Пух. Пра моцны, з гукам трэск. ЛЦ, 124.
як арэхі шчоўкаць. Ваўк., Шчуч. Ухв. Пра лёгкае, спрытнае вырашэнне якой-н. задачы, справы. Даніловіч, 212.
вылушчыцца (вылузацца) як гарэх [з шапачкі]. Ваўк. п. Жарт. Пра модна і прыгожа апранутага чалавека. Federowski, 344; Янк., Пар., 29.
залгаць як гарэх раскусіць. Няўхв. Пра лёгкі падман. Federowski, 348. @аса, гл. таксама асва
лезці як аса ў вочы. Ваўк. п., Смал. п. Асудж. Пра назойлівае дакучанне каму-н.; чаплянне да каго-н. Federowski, 163; Добр., Смол., 533.
ліхая (злая) як аса. Асудж. Пра злосны, куслівы, прыдзірлівы характар жанчыны. Янк., 413.
сыкаць як аса. Валож. Няўхв. Пра злосную жанчыну, што агрызаецца, пырскае злымі словамі. Гілевіч 2007, 49.
як аса перавязістая. Слон. Пра жанчыну з тонкай таліяй. ЖНС, 184. ≺ Перавязісты - з тонкай у таліі фігурай.
асою лезці ў вочы. Маст., Мін., Рэч. Няўхв. МК, 242; ЛЦ, 54. Тое, што лезці як аса ў вочы.
махаць рукамі так, быццам на каго напалі восы. Хоц. Насмешл. Пра залішнюю жэстыкуляцыю. ЛЦ, 72.
пазлятацца як восы на мёд. Мін. Іран. Пра энергічны збор людзей, у нечым асабіста зацікаўленых. ЛЦ, 117.
Праўда як восы: лезе ў вочы. Прык. Пра немагчымасць схаваць праўду. Янкоўскі 1971, 45.
сказаць як у восы прут уваткнуць. Іран. Пра нешта сказанае, што выклікае агульную злосную рэакцыю. Фед. Арх.
як восы злыя - і дарослыя, і малыя. Рэч. Асудж. Пра зласлівы характар у сям'і, стаўленне іх да іншых. ПП 2, 45. @асака
вочы як асакою прарэзаны. Пра вузкія вочы. Ройзензон, 68. @асалавеўшы
маўчаць як асалавеўшы. Пра чалавека, які маўчыць, слаба разумеючы, што наўкола, як захмялеўшы. НН 1911, 3. @асва, гл. таксама аса
злая як асва. Мядз. Няўхв. СЦБ, 29. Тое, што злая як аса.
прывязацца як асва. Мсцісл. Няўхв. Бялькевіч, 349. Тое, што лезці як аса ў вочы.
прычапіцца як асва. Лаг. Няўхв. Varłyha, 16. Тое, што лезці як аса ў вочы. @Асвенцым
як з Асвенцыма. Бераст., Гродна. Спачув. Пра вельмі худога, слабага, страшнага чалавека. Даніловіч, 224. @асенні
дакутлівы як дождж асенні. Гл. дождж.
хмуры як асенні дзень. Гл. дзень.
непастаянны як асенняе надвор'е. Гл. надвор'е.
непастаянны як асенняе сонейка. Гл. сонейка.
дакучлівы як асенняя муха перад здыханнем. Гл. муха.
злая як асенняя муха. Гл. муха.
кусацца (куслівы) як асенняя муха перад здыханнем. Гл. муха.
стара дзявуха як асенняя муха. Гл. муха.
чорны як асенняя ноч. Гл. ноч. @асеўкі
разбірацца як свіння ў асеўках. Гл. свіння. @асець
курна як у асеці. Няўхв. Пра вельмі закапцелае памяшканне. Янк., Пар., 91.
чорна як у асеці. Мядз. Пра цёмнае памяшканне. ЗСалавей.
лезці як Хомка ў асець (падасецце). Гл. Хомка.
тоўсты як асець. Мсцісл. Пра празмерна поўнага, тоўстага чалавека. Юрчанка, 177. @асёл
дурны як асёл. Вілен. Асудж. Пра вельмі дурнога чалавека. Sielicki, 158.
як дзікі асёл. Шчуч. Пра чалавека, які вельмі многа працуе. Даніловіч 2010, 91.
як асёл на кірмашы. Астр. Няўхв. Пра чалавека, што паказвае сябе не з лепшага боку. Даніловіч, 212. @асілак
дужы як асілак. Сміл. Ухв. Пра дужага, моцнага чалавека. Шатэрнік, 21. ≺ Параўнанне з казачным асілкам - адна з вышэйшых ступеняў народнай пахвалы. @асіна
горкі як асіна. Бых. Пра нешта вельмі горкае. ЖН, 91.
калаціцца як асіна. Лаг., Слон. Фалькл. Пра моцныя дрыжыкі, страх каго-н. Varłyha, 49; ЖН, 123.
Як у полі асіна - так і сіраціна: яе вецер гне і мачаха б'е. Светл. Прык. Пра горкую долю сіраты, якая церпіць і ад мачахі, і ад людзей. ПП 2, 102.
выперці як асіну ў лесе. Лаг. Пра падлетка, што выцягнуўся за кароткі час. Гілевіч 2007, 13.
улюбіцца як чорт у сухую асіну. Гл. чорт.
горкота ек осіна. Жытк. ТС 3, 267. Тое, што горкі як асіна. @асінавы
калаціцца як асінавы ліст. Гл. ліст. @асінка
абадраць як асінку. Памянш. Маст. Пра поўнае абрабаванне. Даніловіч, 213. ≺ Утворана па мадэлі класічнага параўнання абадраць як ліпку. @асіпшы
храпсці як асіпша курыца. Гл. курыца. @аслупянелы
як аслупянелы. Чашн. Няўхв. Пра нечакана застыўшага, нерухомага чалавека. Каспяровіч, 25; Санько, 68. @асмалак
як асмалак стаць. Клецк. Пра моцна загарэлага чалавека. ДА. @асмаліць
лёгка як перыну асмаліць. Гл. перына. @асмалоўскі
як чорт асмалоўскі. Гл. чорт. @аснова
хадзіць як аснова. Гродз. 1. Няўхв. Пра бадзянне, хаджэнне без справы, без сур'ёзнага занятку. Даніловіч, 213. 2. Спачув. Пра саслабелага чалавека. ЗСалавей. ≺ Аснова - дэталь кроснаў. @аспідка
сіпець як аспідка. Асудж. Пра злосную, сварлівую жанчыну. Высл., 382. @астатнё
уздыхаць як астатнё спёкшы. Слон. Іран. Пра вельмі забедавалага, заклапочанага чалавека. Высл., 404; Санько, 70. @асташоны
лётаць як асташоны. Мёр. Няўхв. Пра мітуслівую, бязмэтную, імклівую бегатню. Нар. слов., 105. ≺ Асташоны - звар'яцелы. @астопак
іншэ прожыве ек у карты проёграе, а іншы - ек у остопку протопчэ. Гл. карты.
губська наставыв бы остопкы. Драг. Абразл. Пра надзьмутага чалавека. ЛА, 24. @астрог
баяцца чаго як астрогу. Пра вельмі моцны страх. Янк., Пар., 13. @астыць
Дзеўка не зацірка: не астыне. Гл. зацірка. @асуждзёны
хадзіць як на смерць асуждзёны. Гл. смерць. @асцюк
як асцюк [за каўняром]. Мсцісл. Насмешл. Пра нешта, што моцна дакучае, непакоіць. Юрчанка, 178.
круціцца як з асцюком за каркам (пад языком). Слон. Няўхв. Пра непаседлівага чалавека, яго мітуслівыя, вяртлявыя рухі. Высл., 337. @асцялёпак
дзіця як асцялёпак. Добр. Пра поўнае, важкае дзіця. Мат. Гом., III, 179; ФСГ, 29. ≺ Асцялёпак - паскрэбак. @асыпана
многа як асыпана. Мсцісл. Пра вялікую колькасць чаго-н. Юрчанка, 178. @асялок
трэба як асялку (для асялка) кірпічына. Мсцісл. Іран. Пра непатрэбную рэч. Юрчанка, 172.
трэба як кірпічыне асялок. Гл. кірпічына. @атадура
жыць адзін як атадура. Астр. Няўхв. Пра свядома адасобленае жыццё нелюдзімага, дзікаватага чалавека. СПЗБ 1, 118. ≺ Атадура - нелюдзь, упарты. @атлумлены
хадзіць як атлумлены. Смал. п. Няўхв. Пра чые-н. няўцямныя паводзіны. Высл., 410. @атнімач
хадзіць як атнімач. Карэл. Асудж. Пра неахайнага, бруднага чалавека. Высл., 411. ≺ Атнімач - ануча, якой бралі закапцелыя гаршкі. @атняць
як рукой атняло. Гл. рука. @атопак
Прывычка не атопак: з нагі не скінеш. Прык. Пра складанасць пазбавіцца ад якой-н. звычкі. Матэрыялы 1981, 122.
як атопак. Мсцісл. Спачув. Пра зусім слабога альбо хваравітага чалавека. Юрчанка, 178.
ляпнуць (сказаць) як атопкам па балоце (па гразі) [пляснуць]. Шчуч. Няўхв. Пра штосьці нетактоўна сказанае. Сцяшковіч, 598; З нар. сл., 40.
ляпнуць як атопкам па цымбалах. Няўхв. Янк., Пар., 98; Янк., 442. Тое, што ляпнуць як атопкам па балоце.
плаваць як гаўно ў атопку. Гл. гаўно. @аторва
як паследняя аторва. Мсцісл. Асудж. Пра паводзіны лянівага, нявыхаванага, грубаватага чалавека. Юрчанка 1998, 97. @атручаны/атруяны
кідацца ва ўсе бакі як атручаны. Брэсц. Няўхв. Пра роспачныя дзеянні нечым моцна ўражанага чалавека. ЛЦ, 71.
хадзіць як атруяны. Навагр. Пра чалавека запаволенага, соннага, вялага. ФА. @Аўгіння
дрыжаць як Аўгіннін кулеш. Гл. кулеш. @Аўгуст
зарабіць як Аўгуст на петушках. Воран. Іран. Пра нулявы заробак ад якой-н. справы. Сцяшковіч, 613. @аўтамат
армія без мата што салдат без аўтамата. Гл. салдат. @аўтобус
як Франак у аўтобусе. Гл. Франак. @аўца, гл. таксама авечка
Будзеш знаць да канца, састарышся як аўца. Мсцісл. Жарт. Фальк. Романов 1901, 69; ПП 2, 185. ≺ Паходзіць з жартаўлівага павер'я, што празмерныя веды спрыяюць больш хуткаму набліжэнню старасці.
глядзець як аўца з-пад ножняў. Мсцісл. Кплів. Пра спалоханы позірк каго-н. Юрчанка, 178.
дрыжаць як стрыжаная аўца. Мсцісл. Кплів. Пра моцныя частыя дрыжыкі ад холаду альбо ад страху. Юрчанка, 198.
кашляць як аўца матылічная. Слон. Пра рэзкі, адрывісты, часты кашаль. Высл., 335. ≺ Матылічная авечка - авечка з захворваннем лёгкіх, якое ў народзе завецца матыліцы.
хыраць як здохлая аўца. Слон. Няўхв. Пра цяжкае дыханне, часты глухі кашаль. Высл., 414. ≺ Хыраць - кашляць.
як аўца безгалосы. Спачув. Пра ціхмянага забітага чалавека. Носович, 19.
глядзець як баран на стрыжаную аўцу (на запіску). Гл. баран.
глядзець як кот на аўцу. Гл. кот.
накінуцца як воўк на аўцу. Гл. воўк.
трэба як аўцэ расчоска (пяршчаткі). Мсцісл. Іран. Пра непатрэбную рэч. Юрчанка, 178.
як воўка да гавец [у хлеў, абору] упусціць. Гл. воўк. @ахламон
як ахламон [які]. Гор. Няўхв. Пра неахайнага чалавека. Матэрыялы 1981, 12. ≺ Магчыма, запазычана з рускай мовы. @ахмістрыня
хадзіць ханянём як ахмістрыня. Пол. Пра ганарлівую, напышлівую жанчыну. Нар. лекс., 17. @Ахонаўскі
укапацца як Ахонаўская дружка. Гл. дружка. @ачмурэлы
бегаць як ачмурэлы. Бял. Няўхв. Пра панічную, ненармальную бегатню чалавека, якая нагадвае паводзіны псіхічна хворага. Бялькевіч, 77.
насіцца як ачмурэлы. Смал. п., Бялын., Лоеў., Карэл. Няўхв. Добр., Смол., 569; Яўсееў, 20; Нар. слов., 102. Тое ж. @ачумелы
бегаць як ачумелы. Слон. Высл., 285. Тое, што бегаць як ачмурэлы. @ачэп
п'яны як ачэп. Браг. Асудж. Пра вельмі п'янага, «мокрага» чалавека. АВНЛ. ≺ Ачэп - тут: вочап у калодзежы-жураўлі, на якім мацуецца шост і які часта апускаецца ў ваду, «мокне». @ашалелы
бегчы як ашалелы. Беш. Няўхв. Каспяровіч, 28. Тое, што бегаць як ачмурэлы.
крычаць як ашалелы пан. Гл. пан.
насіцца як ашалелы. Мсцісл. Няўхв. Бялькевіч, 78. Тое, што бегаць як ачмурэлы. @ашаломлены
як ашаломлены. Лях. Пра моцна здзіўленага, разгубленага, нібы ўдаранага моцна па галаве чалавека. СПЗБ 1, 139. @ашмётак, асмётка
хадзіць як асмётка якая. Асудж. Пра неахайную, брудную жанчыну. Носович, 369.
чорны як ашмётка. Няўхв. Пра штось бруднае, неахайнае. Станкевіч, 68.
валяитца як ошмёток. Смал. п. Няўхв. Пра нешта непатрэбнае, скарыстанае. Добр., Смол., 569. @ашмянскі
хадзіць як ашмянскі шляхціц: адну калошу выпусціўшы, другую абуўшы. Гл. шляхціц. @ашпараны
падскочыць як ашпараны кот. Гл. кот.
як кіпятком ашпараны. Гл. кіпяток. @ашчэп
як ашчэпам ціснуць. Слон. Пра моцны галаўны боль. Federowski, 302. @баба
быццам сем баб адхадзіла каго. Мін. Пра добрую дапамогу, калі адразу палепшала. ЛЦ, 74.
як сем баб пошэптало каго. Жытк. ТС 4, 211. Тое ж.
як сто баб адхадзіла каго. 1. Навагр. Слуцк. Тое, што быццам сем баб адхадзіла. 2. Навагр. Пра палепшаны настрой, калі адышла злосць, непрыязнасць. Даніловіч, 25.
аббрахаць як баба [якая]. Раснян. Пагардл. Пра беспадстаўную і бесталковую лаянку, абгаворванне. Бялькевіч, 17.
выцягацца як баба дурная. Мсцісл. Няўхв. Пра беспадстаўны плач, бедаванне. Юрчанка 1969, 156. ≺ Выцягацца - тут: плакаць, бедаваць.
за пнём галава, як за дзедам баба. Брасл. Пра нечае надзейнае сховішча. Рабкевіч, 77.
кашляць як старая баба. Ваўк. п. Няўхв. Пра часты, адрывісты кашаль, не ўласцівы маладзейшым асобам. Federowski, 139.
Мужык так гаруіць па жонцы, як баба па іголцы. Ушацк. Прык. Кплів. Пра недастаткова моцныя перажыванні мужа па жонцы. Барадулін, 98.
насіцца як баба з качаргой. Насмешл. Пра хуткага, імклівага, мітуслівага чалавека. Ляцкий, 29.
ныць бы стара баба. Саліг. Асудж. Пра чалавека, які залішне наракае на лёс, здароўе і інш. ДА.
плакаць як баба. Івац. Няўхв. Пра мужчыну, што залішне эмацыянальна выказвае свае пачуцці, плача. ЗЗайкі.
раскірачыцца як старая баба. Лоеў. Асудж. Пра непрыгожую позу чалавека. Янкова, 306.
распусціцца як баба над ночвамі. Насмешл. Пра жанчыну без галаўнога ўбору, з распушчанымі валасамі. Ляцкий, 37.
сварлівы як старая баба. Ваўк. п. Няўхв. Пра сварлівага, нуднага, зласлівага мужчыну. Federowski, 294.
стаць як баба. Лаг. Кплів. Пра мужчыну або маладую дзяўчыну, што набылі звычку бурчаць, сварыцца, займацца дробязнымі разборкамі. Гілевіч, 79.
хітры бы баба. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека не мужчынскага характару, выкрутлівага, хітрага. Сержпутоўскі 1999, 71.
што ні пупала несці як [ікая] дурная баба. Мсцісл. Няўхв. Пра беспадстаўную гаворку, бязглуздзіцу. Юрчанка 1993, 23.
шыць як сляпая баба. Ваўк. п. Насмешл. Пра неахайнае шыццё. Federowski, 301.
як баба з яешняю. Гродз. Насмешл. Пра настырнае чаплянне, дакучлівае прыліпанне. Сцяшковіч, 613.
як благая баба. Вілен. Няўхв. Пра сварлівага, бурклівага, злоснага чалавека. Sielicki, 159.
як [тая] баба балбатаць. Слон. Асудж. Пагардл. Пра чалавека, які любіць гаварыць абы-што. Высл., 431.
цесна як двум бабам на кухні. Астр. Жарт. Пра цеснату ў вельмі маленькім памяшканні. Даніловіч, 136.
гэты кашаль як бабе радзіць. Бых. Пра цяжкі, надрыўны, гучны кашаль. Высл., 310.
зямлі (дзялка, ласкуцінка) як [добрай] бабе сесці. Віл., Стаўб., Уздз., Лаг. Іран. Пра колішні мізерны надзел зямлі. Янк., 410; Нар. слов., 143; Мін.-Мал., 1974, 190; МК, 319; ДА; Гілевіч 2007, 10.
поле як старой бабе сесці сраць. Лельч. Груб. ФА. Тое ж.
Як бабе цяжка радзіць, так скупому даўгі плаціць. Прык. Пра напругу скупога чалавека пры аддаванні даўгоў. Крэмнеў. ПП 1, 493.
як на забітай бабе. Слон. Няўхв. Пра беспарадак, калі вельмі многа, у беспарадку ўсяго настаўлена. Даніловіч, 236.
накідаць як на забітую бабу. Слон. Няўхв. Пра навальванне рэчаў абы-як, у беспарадку. Даніловіч, 236.
адгладзіць як добрай бабы сраку. Мінск. Насмешл. Вульг. Пра старанную апрацоўку глебы, аддзелку нечага. ЗСалавей.
валасы сівыя як у старой бабы. Спачув. Пра рана пасівелыя валасы ў жанчыны. Бялькевіч, 79.
раздрыпкацца як старыя бабы. Мсцісл. Асудж. Пра неахайна апранутых жанчын. Юрчанка 1998, 37.
сядзець наверсе як зуб у старой бабы. Гл. зуб.
у каго стан як у бабы, рукі, ногі як у жабы. Гродз. Насмешл. Пра чыю-н. непрапарцыянальную фігуру. Цыхун, 194.
чыста як тры бабы убіралі. Карэл. Ухв. Пра добрае, стараннае прыбіранне дзе-н., парадак. Высл., 420. @баба-яга
вытрашчыцца як [тая] баба-яга. Няўхв. Пра недалікатны, непрыгожы позірк. Шпилевский, 177. @бабёр
плакаць як бабёр. Міл., Дзярж., Івац. Фальк. Пра нейчы моцны, несупынны плач. Бялькевіч, 79; ФА; ЗЗайкі. ≺ Верылі, калі бабёр знаходзіць перашкоду на сцежцы да сваёй хаткі, ён не можа пайсці іншай, а садзіцца і плача.
тоўсты як бабёр. Ухв. Пра дагледжанага здаровага чалавека. Янк., Пар., 167.
зубы ў каго як у бабра. Карэл. Ухв. Пра чые-н. моцныя, здаровыя зубы. Высл., 331.
слёзы як у бабра. Ваўк. п. Пра буйныя слёзы каго-н. Federowski, 303.
сыплюцца як із бабра слёзы. Лоеў. Спачув. Пра чый-н. нястрыманы плач. Янкова, 350.
прыволле як бабру на возеры. Ухв. Пра нейчае свабоднае, прывольнае жыццё. Янк., Пар., 132.
жыць бы бобер [сам]. Стол. Пра адзінокага чалавека. ТС 1, 65. @бабінец
як чорт у бабінец. Гл. чорт.
уцякаць як чорт з бабінцу. Гл. чорт. @бабіч
жыць як бабіч. Стаўб. Няўхв. Пра адзінокае жыццё, без жонкі, дзяцей. МК, 89.
хадзіць як бабіч. Краснап. Няўхв. Пра жанападобнага мужчыну. Бялькевіч, 79. @бабка
усё роўна як бабка адваражыла. Карэл. Высл., 406. Тое, што як сто баб адхадзіла.
хлопцы ростуць ек грыбы, а дзеўкі - ек бабкі. Стол. Пра хуткі рост моладзі. ТС 1, 32. ≺ Бабка - тут: падбярозавік. @бабулька
добры як бабулька. Памянш.-ласк. Ухв. Пра спагадлівага, ласкавага чалавека. Янк., Пар., 54. @бабульчын
хораша як у бабульчынай казцы. Гл. казка. @бабыль
жыць як бабыль. Докш. 1. Пра беззямельнага селяніна. 2. Пра старога халасцяка. СПЗБ 1, 135.
топіцца як у караля, а варыцца як у бабыля. Гл. кароль. @багаты
браць як багатага за сэрца. Ваўк. п. Пра чалавека, які моцна разгневаўся. Federowski, 42.
браць/узяць (ухапіць) як багатага за жывот. Ваўк. п., Жытк., Капыл. Пра таго, хто моцна разгневаўся. Federowski, 324; Высл., 404; Янк., 398, 435; Ройзензон, 78; Аксамітаў, 193; ТС 2, 69.
бярэ як шчырага за сэрца, а багатага за жывот. Рэч. Пра шчыльна падагнаныя дошкі. Pietkiewicz, 359. ≺ Заўвага збіральніка: «Так кажа цесля, калі яму ўдасца штось капітальна замацаваць».
гонару як у багатага свата. Гл. сват.
наўчыць каго як багатага. Мсцісл. Іран. Пра безвыніковае навучанне. Юрчанка 1977, 210.
пасылаць каго куды як багатага (багатаму) па смерць. Гродз. Воран. Іран. Пра пасыланне, адпраўленне каго-н. без надзеі на хуткае вяртанне. Даніловіч, 213.
цёпла дзе як у багатага ў кішэні. Ваўк. п. Ухв. Пра значную ступень цяпла, забеспячэння. Federowski, 58.
пайсці як багатаму па смерць. Няўхв. Пра павольную, марудную хаду. Сцяшковіч, 613.
хочацца каму што як багатаму ўміраць. Ваўк., Сак. п., Івац. Іран. Пра нежаданне штосьці рабіць. Dybowski, 192; Federowski, 54; ЗЗайкі.
як багаты. Мсцісл. Насмешл. Пра важнага, задаволенага чалавека. Юрчанка 1977, 210. @багатыр
хадзіць як багатыр [які]. Лельч. Няўхв. Пра чалавека, які задаецца сваім багаццем. Кучук, Малюк, 10. ≺ Багатыр - тут: багаты чалавек. @Багародзіца
сядзець як Багародзіца. Насмешл. Пра кагосьці, хто сядзіць са складзенымі рукамі. БПФС, 27. @багіня
як багіня. Мсцісл. Пра адзінокую жанчыну. Юрчанка, 178. ≺ Тлумачэнне збіральніка. @баглай
цягацца як баглай. Няўхв. Пра таго, хто бадзяецца без справы. Бялькевіч, 96. ≺ Баглай - гультай. @багна
совесць зарасла мохам, як багна ў балоце. Мін. Асудж. Пра несумленнага чалавека. ЛЦ, 45.
як багну таптаць. Ветк. Няўхв. Даваць многа, без ніякага знаку. Гор., Руд., 255. @бадак
калючы як бадак. Слон. 1. Пра нешта калючае. 2. Насмешл. Пра з'едлівага, калючага чалавека. Высл., 333. ≺ Бадак - асот. @бадзяга
цягацца як бяздомны бадзяга. Краснап. Асудж. Пра чалавека, што не любіць сядзець на месцы, спакойна працаваць. Бялькевіч, 99. @базар
галгатаць як на базары. Бял. Няўхв. Пра голасную гамонку, калі гавораць усе адразу. Бялькевіч, 144.
насіцца як та Віхна з гарбузою на базары. Стол. Насмешл. Пра бязладнасць гаворкі і дзеяння. ТС 1, 195.
расхіхітацца як Сідар на базары. Гл. Сідар.
як на дурным базары дзе. Мсцісл. Няўхв. Пра беспарадак дзе-н. Юрчанка, 191. @базарніца
крычаць як базарніца. Няўхв. Пра празмерную крыклівасць. Носович, 12. ≺ Базарніца - базарная гандлярка. АВНЛ. @байбус
здорову ек байбус. Жытк. Асудж. Пра гультаяватага падлетка. ТС 1, 37. @байструк
хадзіць як байструк. В.Дзв. Няўхв. Пра гультаяватага чалавека. СПЗБ 1, 153. Заўвага збіральніка.
шанцаваць каму як байструку. Іран. Пра адсутнасць шанцавання, удачлівасці. Ляцкий, 59, 6. @бакала
дзівіцца як бакала. Пагардл. Пра марудлівае азнаямленне з чымсьці. Носович, 12. ≺ Бакала - рассеяны, няўважлівы чалавек. @балабан
балбатаць як балабан. Люб. Няўхв. Пра празмерную, не думаючы, гаворку, балбатню. ДА. @балалайка
трэба каму што як умерламу балалайка. Гл. умерлы.
хадзіць як поп (Хомка) з балалайкаю. Гл. поп. @баландзюк
цягацца як баландзюк. Бых. Асудж. Пра неадпаведныя для працавітага чалавека паводзіны. ЖН, 88. ≺ Баландзюк - брадзяга, валацуга. @балван, балбан
ляжаць як балбан. Гродз. Няўхв. Пра таго, хто не рупіцца працаваць, доўга спіць, нерухома ляжыць. Цыхун, 17. ≺ Балбан - балван.
стаяць як балван. Драг. Зняважл. Пра лянівага, затарможанага чалавека. СПЗБ 1, 157. @балерына
хто як з мяне балерына. Гродз., Шчуч. Іран. Пра чалавека, які не адпавядае патрабаванням. Даніловіч, 227. @балота
выскачыць як чорт з бурага балота. Гл. чорт.
Каму як балота, а каму як залота. Прык. Пра разнастайнасць стаўлення да каго-, чаго-н. Federowski, 21.
як балота гразкае. Маст. Асудж. 1. Пра асяродак, абставіны, што спараджаюць застой. 2. Груб. Пра вельмі дурнога, неразумнага чалавека. Даніловіч, 213.
як у балота ўкінуць што. Ваўк. п. Пра бясследнае, беззваротнае знікненне чаго-н., марнаванне. Federowski, 21.
як чорт з балота. Гл. чорт.
як чорт з маславага балота. Гл. чорт.
араць як чорт балотам. Гл. чорт.
калаціць як чорт балотам. Гл. чорт.
круціць як чорт балотам. Гл. чорт.
вадзіць як чорт п'янага па балоту. Гл. чорт.
дыбаць бы бусько по болоту. Гл. буська.
прывыкнуць як чорт к балоту. Гл. чорт.
ляпнуць (сказаць) як лапцем (атопкам) па балоце (па гразі) [пляснуў]. Гл. лапаць.
пахне як у балоце. Няўхв. Пра дрэнны, непрыемны пах. Ройзензон, 76.
скакаць як заяц на балоце - з купіны на купіну. Гл. заяц.
скакаць як хохлік у балоце. Гл. хохлік.
совесць як купіна ў балоце - мохам зарасла. Гл. купіна.
сядзець як чорт у балоце. Гл. чорт.
у каго совесць зарасла мохам як багна ў балоце. Гл. багна.
увязнуць як (бы) чорт у балоце. Гл. чорт.
хадзіць як бусел па балоце. Гл. бусел.
цякець з каго і плывець як ад чорта з балота. Гл. чорт.
што чарцей у балоце [жаніхоў]. Гл. чорт.
Язык у роце як чорт у балоце. Гл. чорт.
ляжаць ек лось у болоці. Гл. лось. @балотны
як кікімара балотная. Гл. кікімара.
выцапкацца як чорт балотны. Гл. чорт. @бальны
вазіцца як з бальною скулаю. Гл. скула. @бальшы
У міру як на бальшым піру: хто скачыць, а хто плачыць. Гл. пір. @балячка
пачырванець як балячка. Рэч., Чэрык. Кплів. Здзекл. Пра чыюсьці рэакцыю на нешта непрыемнае. Янкоўскі, 1968, 396.
гладзіць як балячку. Хоц., Мін. Іран. Пра вымушаную асцярожнасць, далікатнасць. ЛЦ, 50. @Банапарт
убірацца як ад Кутуза Банапарт. Гл. Кутуз. @бандоля
Доля як бандоля, а шчасце як мушкет. Прык. Жарт. Пра незайздросную долю. Federowski, 79. @бандур
[от чоловерно] як полескі бандур. Жытк. Зняважл. Пра нязграбнага ці неразвітага чалавека. ТС 5, 293. ≺ Бандур - высакарослы хлопец. @банк
хаваць што як у фінскім банку. Астр., Шчуч. Жарт. Пра надзейнае захоўванне чаго-н. Даніловіч, 261. @банка
памагло як памерламу банкі. Гл. памерлы. @банны
прыкарэць да каго як банны ліст да цела. Гл. ліст.
прыстаць да каго як банны ліст. Гл. ліст.
прыстаць да каго як банны ліст да аднаго места. Гл. ліст.
прычапіцца да каго як банны ліст. Гл. ліст.
шустры як банны венік. Гл. венік. @банцік
трэба каму што як лысаму банцік. Гл. лысы. @баня
выпухтуліць каго як у бані. Шчуч. Пра фізічнае пакаранне, лупцоўку. СПЗБ 1, 365.
духота ўсёдна як у бані. Мсцісл. Пра моцна нагрэтае, душнае паветра ў памяшканні. Бялькевіч, 160.
напалена слова у бані. Смал. п. Добр., Смол., 452. Тое ж.
парнасць што ў бані. Слон. Высл., 362. Тое ж. @барабан
барабаніць як стары барабан. Чэрв. Няўхв. Пра пустую, гучную гаворку каго-н. Гілевіч 2007, 198.
бокі параздувала як барабан. Лельч. Няўхв. Пра акруглыя бакі. З нар. сл., 180.
галава што [табе] барабан [і такая ж пустая]. Брэсц., Мін., Чэрык. Няўхв. Пра абсалютна пустую, бяздумную галаву. ЛЦ, 44.
жывот (трыбух) як (бы) барабан. Слон., Драг., Івац. Жарт. Пра напоўнены жывот, калі чалавек добра пад'еў. Высл., 320; Нар. лекс., 222; Юрчанка 1969, 137; ЗЗайкі. @баравік
Мухамор не баравік, ён не пойдзе ў залік. Пол. Прык. Пра адсутнасць карысці з мухамора, яго непатрэбнасць. ЗЛобача.
як баравік. Мсцісл. Ухв. Пра моцнага чалавека. Юрчанка, 178.
красен як боровик. Смал. п. Ухв. Пра здаровага, румянага старога. Добр., Смол., 37. @барада
лезці як казёл з барадою. Гл. казёл.
насіцца як казёл з барадою. Гл. казёл.
рабіць што як старца за бараду цягнуць. Гл. старац. @баран
Адзеўся як пан, а дурны як баран. Гл. пан.
бляяць як дурны баран. Ваўк. п. Пагардл. Пра пустую, недарэчную гаворку. Federowski, 32.
боўтнуць як баран у воду. Гродз. Пагардл. Пра нешта сказанае недарэчы. Цыхун, 178.
вывалыты очы ек баран на ейця. Драг. Здзекл. Пра нейчы непрывабны погляд. Скарбы, 93.
вылупіць вочы як баран на воўка. Слуцк. Пагардл. Пра няўцямнае ўзіранне ў штосьці незразумелае. Ляцкий, 6; Сержпутоўскі 1999, 124.
вылупіць вочы як дурны баран. Ваўк. п. Пагардл. Federowski, 336. Тое ж.
вытарапіцца на каго/на што як баран на новыя варота. Карэл. Пагардл. Нар. слов., 50. Тое ж.
глядзець на каго/на што як баран на новыя вароты. Сен., Стаўб., Гом., Бабр., Мядз., Саліг. МК, 55; АВНЛ; ФА. Тое ж.
глядзець на каго/на што як баран на стрыжаную аўцу (на запіску). Мсцісл. Насмешл. Пра здзіўлены, без разумення, позірк. Юрчанка, 178.
глядзець на каго/на што як баран у Біблію. Іран. Пра тупое, няўцямнае разгляданне чагосьці. Янк., Пар., 40.
глядзець на каго/на што як [дурны] баран [на ваду]. Ваўк. п., Сен. Пагардл. Federowski, 109; МК, 55. Тое, што вылупіць вочы як баран на воўка.
дурны як баран. Ваўк. п., Сен., Маст. Пагардл. Пра вельмі тупога чалавека. Federowski, 86; Каспяровіч, 101; ФА.
дывыцьця бы баран на воду. Кам. Няўхв. ЖН, 54. Тое, што глядзець як баран у Біблію.
жыць як баран да восені. Зэльв. Пра бесклапотнае жыццё, не думаючы пра будучыню. ФА.
жыць як баран да дзядоў. Зэльв. Даніловіч, 213. Тое, што жыць як баран да восені.
жыць як баран да Пакроў. Ваўк. ФА. Тое, што жыць як баран да восені.
жыць як баран да рэзі. Гродз. Цыхун, 180. Тое, што жыць як баран да восені.
круціцца як дурны баран. Ваўк. п. Пагардл. Пра незразумелыя мітуслівыя дзеянні. Federowski, 153.
кучаравы як баран. Гродз., Івац. Пра крэпка кучаравага, лахматага чалавека. СПЗБ 2, 594; ЗЗайкі.
Мужык як баран: астрыжы, то ён зноў адрасце. Рэч. Прык. Пра здольнасці селяніна працай нажываць адабранае панам. Pietkiewicz, 379.
набрухаціцца як баран. Насмешл. Пра бяздумнае, непатрэбнае аб'яданне. Носович, 35.
пазіраць як дурны баран на ваду. Санько, 171. Тое, што глядзець як баран у Біблію.
рабіць як баран на трыбух. Гродз. Няўхв. Пра працу, вынікі якой ідуць толькі на ежу. Цыхун, 191.
разбірацца як баран па кнізе. Брэсц., Касц. Іран. Пра няўцямнае, тупое чытанне, разглядванне чаго-н. ЛЦ, 120.
раскінуць ножкі як баран рожкі. Ушацк. Жарт. 1. Пра шырока разведзеныя ногі. 2. Пра жанчыну лёгкіх паводзінаў, у якой ногі разведзены (для любога ахвотнага), як рогі ў барана. Барадулін, 123.
стаяць як муты баран. Няўхв. Пра панурага, празмерна спакойнага, бяздзейнага чалавека. ТС 1, 42.
упарты (упірліў) як баран. Ваўк. п., Краснап., Мсцісл., Глыб., Глуск., Слон., Асіп., Докш. Няўхв. Пра занадта ўпартага, незгаворлівага чалавека. Federowski, 32; Бялькевіч, 460, 461; Высл., 406.
утаропіцца як баран на новыя вароты. Лаг. Няўхв. Varłyha, 145. Тое, што глядзець як баран у Біблію.
вылупіць вочы як воўк на барана. Гл. воўк.
галава раскалочана як у барана. Мсцісл. Насмешл. Пра неахайную прычоску. Бялькевіч, 395.
галава як у барана [уся ў кучаравых кацяках]. Барыс. Жарт. Пра кучаравую непрычасаную галаву. Мін.-Мал., 1974, 18. ≺ Кацяк - завіток.
хыхлаччо як на дурным барану. Мсцісл. Няўхв. Пра неахайную прычоску. Юрчанка 1998, 281. ≺ Хахлаччо - непрыбраныя валасы.
як бараны п'яныя. Карэл. Пагардл. Пра дурных і забіячных. Высл., 425.
біцца як [тыя] баранэ. Зэльв. Іран. Пра няўступных, заўзятых забіяк. Нар. слов., 23.
сцяцца біцца як [тыя] баранэ. Зэльв. Пагардл. Пра ахвочых да бойкі. Нар. слов., 23. @барана
валасы як барана. Краснап. Няўхв. Пра чые-н. рэдкія, жорсткія валасы. Бялькевіч, 349.
галава як барана растрэсена. Ваўк. п. Няўхв. Пра растрапаную прычоску. Federowski, 99.
зубы што барана. Шчуч. Няўхв. Пра чые-н. рэдкія зубы. СПЗБ 2, 329.
цягацца як барана за свіннёю. Мсцісл. Няўхв. Пра недарэчнае хаджэнне, цяганне некага за некім. Юрчанка, 178.
Пражыць як на баране праехаць. Гродз. Прык. Няўхв. Пра дрэнна, няўдала пражытае жыццё. Даніловіч 2010, 91.
З жонкай як з бараной у лесе. Прык. Іран. Пра цяжкасці, нязручнасці жыцця жанатага мужчыны. Federowski, 366; Янкоўскі, 69.
з кім як з бараной у лесе. Івац. Пра нязручнасці абыходжання з кімсьці. ЗЗайкі.
ідзець як бараной грабець. Чэрык. Няўхв. Пра нязграбную, няўклюдную хаду. Бялькевіч, 138.
схавацца як ліса пад бараной. Гл. ліса.
схавацца як заяц пад барану. Гл. заяц.
схавацца як лісіца пад барану. Гл. лісіца. @барані, гл. баранні @баранішніца
крычаць як баранішніца. Асудж. Пра чыюсьці крыклівую гаворку. Носович, 15. ≺ Баранішніца - гандлярка абаранкамі. АВНЛ. @баранні
калаціцца як барані хвост. Гл. хвост.
сэрца трапечыць як барані хвосцік. Гл. хвосцік.
дрыжаць (трэсціся, матацца, біцца, скакаць) як баранні хвост (хвосцік). Гл. хвост.
язычок лятае як баранні хвасток. Гл. хвасток. @барановы
целепацца бы барановы яйца. Гл. яйцо. @баранчук
кудраванькі як баранчук. Пра чыю-н. моцную кучаравасць. Носович, 15. @баранчык
кудлы на галаве у каго як баранчык. Памянш. Лоеў. Пра кучаравыя валасы. Янкова, 170.
ершукі ўюцца як у баранчыка. Памянш. Лельч. Кучук, Малюк, 38. Тое ж. @барвінак
як барвінак віцца. Лельч. Фальк. Пра заляцанні хлопца. Кучук, Малюк, 11. @барвінчык
вочкі сінія як барвінчык. Памянш.-ласк. Слон. Ухв. Фальк. Пра чые-н. сінія вочы. Высл., 294. @бардадын
лезці ўсюды як бардадын [сераўно]. Клецк. Насмешл. Пра залішнюю цікаўнасць. Нар. лекс., 201. ≺ Бардадын - тут: адзінокі, беспрытульны чалавек. Відаць, скажонае бернардзін - манах каталіцкага ордэна. @баркулабаўскі
спяваць як баркулабаўскія старцы. Гл. старцы. @баровы
здаровы як рыжык баровы. Гл. рыжык. @барон
хадзіць як барон. Касц. Іран. Пра празмерна фарсістага важнага чалавека. Бялькевіч, 96. @барсук
лысы як барсук. Пра лысага чалавека. Янк., Пар., 97. ≺ Параўнанне з барсуком, відаць, таму, што ў яго морда белая. Але, магчыма, тут іронія: у барсука поўсць грубая і даўгаватая.
сядзець як барсук у нары. Мін. Няўхв. Пра ціхае непрыкметнае існаванне. ЛЦ, 123.
тлусты як барсук. Ваўк. п. Пра дагледжанага, сытага чалавека. Federowski, 312.
у начальства як у барсука - у адну нару пяць выхадаў. Пра рознае стаўленне кіраўніцтва да падначаленых: у залежнасці ад адносін дае адмоўны ці станоўчы адказ. Аксамітаў, 264.
зарабіць як Саўка на барсуку. Гл. Саўка. @бархамотнік
гразны як [тэй] бархамотнік. Бран. Няўхв. Пра неахайнага чалавека. Расторгуев, 49. ≺ Бархамотнік - абадраны, брудны, у рыззі чалавек. @бархат
мякенька як бархат. Лельч. Ухв. Пра нешта вельмі мяккае. Кучук, Малюк, 8. ≺ Бархат (аксаміт) - эталон мяккасці. @барын
жыць як за барынам. Мсцісл. Ухв. Пра прывольнае, бесклапотнае жыццё. Юрчанка, 183. @барыня
жыць як барыня. Віл. Ухв. Пра добрае, прывольнае, заможнае жыццё. Гілевіч 2007, 128.
талія ў каго што ў барыні. Міл. Ухв. Пра тонкую талію. Бялькевіч, 122. ≺ Як успамін пра зацягнутых у гарсэты паненак. @бас
абед без мяса - як скрыпка без баса. Гл. скрыпка. @басалыга
ісці як басалыга. Вілен. Няўхв. Пра нязграбнага, але высокага чалавека. Sielicki, 159. @басіна
дрыжаць як жыд на басіне. Гл. жыд. @басурман
хадзіць як басурман. Беш. Асудж. Пра небяспечнага агрэсіўнага чалавека. Каспяровіч, 35. ≺ Басурман - тут: вораг-татарын, небяспечны чалавек. @басяка
ісці як басяка. Мсцісл. Пра асцярожную, мяккую хаду. Юрчанка, 178. @батлен
напіцца як батлен. Карэл. Няўхв. Пра крэпка п'янага чалавека. Высл., 352. ≺ Відаць, як успамін пра той час, калі батлейшчыкаў шчордра частавалі, у тым ліку і гарэлкай. Батлей - тут: батлейшчык. @батон
як Манька з батонамі. Гл. Манька. @Батый
як Батый прайшоў дзе. Няўхв. Пра поўны непарадак, неразбярыху дзе-н. ФСБМ 2, 17. @баўтануць
як у ваду баўтануць. Гл. вада. @бац, гл. таксама пацук
мокры як бац. Гродз. Няўхв. Пра вельмі мокрага, спацелага чалавека. Даніловіч, 241. ≺ Бац-пацук.
спацець як бац. Гродз. Няўхв. Даніловіч, 241. Тое ж. @бацвінінка
хлопчык як бацвінінка. Памянш. Леп. Спачув. Пра слабенькае, кволае хлапчаня. ЗВалодзінай. @бацька
даглядаць каго як родны бацька. Слуцк. Ухв. Пра добры, шчыры догляд, клопаты. Сержпутоўскі 1999, 116.
Старэйшы брат як другі бацька. Прык. Пра стаўленне старэйшых дзяцей у сям'і да малодшых. БФБ, 251. ≺ Старэйшы брат павінен быў апекаваць малодшых.
шанаваць каго як роднага бацька. Слон. Ухв. Пра моцнае, шчырае шанаванне. Высл., 421.
нож як для (да) роднага бацькі. Навагр. Няўхв. Пра тупы, ненавостраны нож. Даніловіч, 220.
драць (запрасіць) што цыган за бацьку. Гл. цыган.
запрасіць як чорт за бацьку. Гл. чорт.
крычаць на каго як на роднага бацьку. Мін. Іран. 1. Відаць, пра нерашучы крык, бо на бацьку добрым людзям крычаць нельга. 2. Пра чалавека, які моцна крычыць на некага і тым яго крыўдзіць. ЛЦ, 83.
так дорага хоча прадаць як цыган бацьку. Гл. цыган. @бацькаў
жыць як за бацькавай галавой. Гл. галава. @бацькаўшчына
цягне куды як [з гадамі] на бацькаўшчыну. Пра моцную цягу куды-н. Янк., Пар., 190. @бачонак
як бачонак. Мсцісл. Пра тоўстага чалавека, жывёлу. Юрчанка, 178. @бачыць
худы як ніколі хлеба ў вочы не бачыў. Гл. хлеб.
стары як малы: што бачыць, то просіць. Гл. малы. @башлык
прапасці як Сымонаў башлык. Маст. Насмешл. Пра бясследнае знікненне чаго-н. Даніловіч, 254.
як Сымонаў башлык. Маст. Няўхв. Пра чалавека, які зусім апусціўся, дайшоў да непрыстойнага, нізкага. Даніловіч, 254. @баярынь
надзецца як баярынь. Сміл. Насмешл. Пра пышна разадзетага чалавека. Шатэрнік, 30. @бедны
Панская хвароба як беднага здароўе. Гродз. Прык. Жарт. Пра неаднолькавую ацэнку сітуацыі: спешчанаму дрэнна тады, калі няспешчанаму яшчэ прымальна. Цыхун, 190.
што як у беднага сарочка. Навагр. Пра нешта адзінае ў чалавека. Даніловіч, 255.
сядзець ціха як бедны сваяк. Гл. сваяк. @без'языкі
маўчаць як без'языкі. Няўхв. Пра зусім маўклівага чалавека. Санько, 68.
мікаць як без'языкі. Няўхв. Пра чалавека, які гаворыць невыразна. Станкевіч, 697. @белень
горкі шчо белень. Стол. Няўхв. Пра нешта вельмі горкае, часцей пра яблык. ТС 1, 51. @белка, гл. таксама вавёрка
голы як белка. Леп. Пра цалкам збяднелага, немаёмаснага чалавека. АВНЛ.
круціцца як белка. Свісл. Пра вельмі занятага, заклапочанага чалавека. Даніловіч, 213.
круціцца як белка ў калясе. Лаг. МК, 132. Тое ж.
лазіць як белка па соснах. Мсцісл. Ухв. Пра чыё-н. спрытнае, хуткае перамяшчэнне. Юрчанка, 179.
хітры як белка. Няўхв. Пра пранырлівага, хітрага чалавека. Ройзензон, 79.
абабраць каго як белку. Кап., Чэрык. Няўхв. Пра поўнае, абсалютнае пазбаўленне маёмасці каго-н. Даніловіч, 213; ЛЦ, 49; ДА.
абірычыць каго як белку. Стаўб. Няўхв. МК, 13. Тое ж.
аблупежыць каго як белку. Смал. п. Няўхв. Добр., Смол., 502. Тое ж. ≺ Аблупежыць - абадраць.
глядзець як заяц на белку. Гл. заяц. @белы
як па белай бірозі пілой. Гл. бяроза.
відна як у белы дзень. Гл. дзень.
Убяры і пень, то будзе як белы дзень. Гл. дзень.
як дзень белы. Гл. дзень.
як пень у белы дзень. Гл. пень. @бель
як бель. Мсцісл. Ухв. Пра пакрыты белымі кветкамі сад. Юрчанка, 179. @бераг
перці як плот на бераг. Гл. плот. @беразняк
трава як беразняк. Мсцісл. Пра высокую, роўную траву. Юрчанка, 179. @бервяно
спухла нага як бервянё. Шальч. Пра вялікую пухліну. СПЗБ 4, 554.
голы як акоранае бервяно. Мін. Спачув. Пра немаёмаснага, беднага чалавека. ЛЦ, 70. ≺ Без кары бервяно зусім голае і таму служыць эталонам беднасці.
круглы як бервяно. Мсцісл. Пра нешта круглае. Янк., 411; Юрчанка, 179.
ляжаць як бервяно. Міл. Няўхв. Пра нерухомасць каго-н. Бялькевіч, 298.
цяжкі як бервяно. Мсцісл. Пра нешта цяжкае. Юрчанка, 179.
як бервяно стала [нага]. Лаг., Бран. Высл., 425; Слов. брян., 46. Тое, што спухла нага як бервянё. @Берка
вочы павылазілі от бы ў Берка лудатаго. Слуцк. Насмешл. Пра чалавека з вачыма навыкаце. Сержпутоўскі 1999, 106. @Берман
спраў як у Бермана на заводзе. Леп. Жарт. Пра вялікую колькасць спраў, занятасць каго-н. ФА. ≺ Завод Бермана, відаць, лічыўся ўзорам дзелавітасці, энергічнай дзейнасці. @бес
Вырас як лес, а дурны як бес. Гл. лес.
Вялікі як лес, дурны як бес. Гл. лес.
доробляць шо бес. Жытк. Няўхв. Пра неадэкватныя паводзіны, свавольства, дурасць. ТС 2, 31.
у вочы лісам, а за вочы бісам. Гл. ліс. @бёрда
горла як суконнае бёрда. Асудж. Пра таго, хто ахвотны да выпіўкі. Ром., Бел., 310. ≺ Суконнае бёрда - рэдкае, лёгка прапускае ніткі асновы.
кашляць як у бёрда. Мсцісл. Пра моцны глухі кашаль. Юрчанка, 200.
як бёрда. Жлоб. Няўхв. Пра вельмі худога чалавека. Гор., Руд., 255. @бздзець
смелы як жыд, калі ў школе са страху бздзіць. Гл. жыд. @бздзюх
курыць як бздзюх. Гродз. Няўхв. Пра моцнае курэнне, калі шмат цёмнага дыму. СПЗБ 1, 184. ≺ Бздзюх - порхаўка. @Біблія
панімаць як мядзведзь у Бібліі. Гл. мядзведзь.
разбірацца як вол па Бібліі. Гл. вол.
разумець як вол па Бібліі. Гл. вол.
глядзець як баран у Біблію. Гл. баран.
учытацца як поп у Біблію. Гл. поп. @бізун
абарвацца як бізун. Івац. Пра абсалютнае збядненне каго-н. ЗЗайкі.
абгаліцца як бізун. Сен. Каспяровіч, 2. Тое ж.
голы як бізун. Ваўк. п., Івац., Сміл., Уздз., Мін., Барыс., Лоеў., Шчуч., Маладз., Гродз. Пра зусім беднага чалавека. Ром., Бел., 293; Ляцкий, 8; Federowski, 112; Шатэрнік, 31; Мін.-Мал., 1970, 159; Высл., 306; Янкова, 87; СЦБ, 97; Цыхун, 180; ТС 5, 174; АВНЛ; ФА; Гілевіч, 165; ЗЗайкі.
падляцець як голы пад бізун. Гл. голы.
худыысах, выпетрыў) як бізун. Гродз., Мсцісл. Насмешл. Пра дужа схуднелага, высмяглага чалавека. Сцяшковіч, 284; Юрчанка 1977, 222.
чорны як бізун. Ваўк. п. Рэдка. Пра нешта чорнае. Federowski, 66.
рабіць як з-пад бізуна. Слон. Пра цяжкую працу пад прымусам. Высл., 379.
прывыкнуць як срака к бізуну. Гл. срака.
як бызун. Жабін. Насмешл. Пра добра вымаклага чалавека. Ганчук, Касцючык, 85. @біржа
вырасці як біржа. Мсцісл. Няўхв. Пра высокую худую дзяўчыну. Юрчанка 1969, 60.
насіцца як біржа. Мсцісл. Няўхв. Пра хуткага, імклівага чалавека. Юрчанка 1977, 210. @бісер
як бісер. Мсцісл. Ухв. Пра нешта дробнае, бліскучае, яснае. Юрчанка, 179. @біты
падскочыць, быццам наступіў босай нагой на бітае шкло. Гл. нага. @біцца
з дурным сварыцца як з вадою біцца. Гл. вада.
з табою гаварыць як з вадою біцца. Гл. вада.
як дурному бытыся. Гл. дурны. @біць
п'ець як з лука б'ець. Гл. лук.
п'ець як з ружжа б'ець. Гл. ружжо. @біч
Галыш як біч, гуляка як сабака. Прык. Няўхв. Пра лайдака, які ўсё праматаў. Аксамітаў, 189.
галыш як біч. Пруж. Пра зусім збяднелага, згалелага чалавека. Шейн, 475.
Голы як біч, а востры як каса (сякера). Рэч. Прык. Пра чалавека беднага, неўплывовага, але з задзірлівым, вострым характарам. Pietkiewicz, 370; ТС 1, 60.
Голы як біч, востры як меч. Прык. Шпилевский, 178; Носович, 67; Сержпутоўскі 1999, 24. Тое, што Голы як біч, а востры як каса.
голы як біч. Івац., Люб. ФА; ЗЗайкі. Тое, што галыш як біч.
круціцца як біч на цапільні. Дзярж. Іран. Пра чалавека, якому даводзіцца часта і шмат выкручвацца. АВНЛ.
любіць як сабака біч. Гл. сабака.
распусціцца як жыдоўскі біч. Гродз., Маст. Жарт. Пра чалавека, які паводзіць сябе надта свабодна, непаслухмяна. Даніловіч, 223.
распусціць язык як хурманскі біч. Ваўк. п. Жарт. Іран. Пра чалавека, які надта разгаварыўся. Федароўскі, 127.
Хоць гол як біч, да вумён як Саламон. Прык. Пра беднага, але вельмі дасведчанага чалавека. ПП 1, 408.
паперці адкуль як з біча. Карэл. Пра імклівае выскокванне аднекуль, хуткі рух, перамяшчэнне. Высл., 361.
біць як па снопе бічам. Гл. сноп.
памагчы як бічам па вадзе. Астр. Іран. Пра немагчымасць штосьці зрабіць. СПЗБ 3, 374.
як бічам па вадзе каму. Воран. Няўхв. Пра адсутнасць уплыву на каго-н. Даніловіч, 214.
каласы як бічэ. Гродз. Ухв. Пра вялікія, цяжкія каласы. Сцяшковіч, 187. @бічоўка
каласы як бічоўкі. Лаг. Ухв. Пра вялікія, цяжкія каласы. Varłyha, 49. @благі
чапацца як благая скула. Гл. скула.
як благая баба. Гл. баба.
як благая свіння. Гл. свіння.
гадзіць як благой скуле. Гл. скула.
драцца як благі мацер'ял. Гл. мацер'ял.
пхаць як у благі мяшок. Гл. мяшок.
раз'ехацца як благія порткі: то там, то там баліць. Гл. порткі.
біць як благога ката. Гл. кот. @блакадны
як з блакаднага Ленінграду. Гл. Ленінград. @блашчыца
сядзець як блашчыца ў шчыліне. Насмешл. Пра чалавека, які сцішыўся, схаваўся, прытаіўся. Янк., 431.
вочы як у блашчыцы. Мін. Насмешл. Пра маленькія і невыразныя вочы. Высл., 295. @блёкат
бегаць як блёкату аб'еўшыся. Асудж. Пра мітусню як пры атрутных канвульсіях. Янк., Пар., 15.
гаварыць як блёкату наеўшыся. Ваўк. п., Івац. Няўхв. Пра няўцямную гаворку. Federowski, 108; ЗЗайкі. @блізняты
заўсёды ўдвух як арэхі-блізняты. Гл. арэх.
родныя як блізняты. Пра вельмі блізкіх адзін аднаму людзей. Янк., 425. @блін
ламацца як грэцкі блін. Насмешл. Пра хуткую страту знешняга выгляду. БФГ, 171.
лёгкі на ўспамін як з патэльні блін. Докш. 1. Пра часты і прыемны ўспамін. 2. Пра чалавека, які кожны раз з'яўляецца тады, калі пра яго ўзгадваюць. Высл., 341.
марнавацца як грэцкі блін у торбе. Валож. Высл., 345. ≺ Грэцкі блін крохкі, ломкі і ў торбе хутка траціць выгляд. Тое, што ламацца як грэцкі блін.
Ні то, ні сё - як гарэлы блін. Няўхв. Пра нягеглага работніка, нікчэмнага чалавека. Станкевіч, 139.
прыставаць як кепскі блін. Няўхв. Пра настойлівае прыставанне, прыліпанне каго-н. да кагосьці іншага. Янк., Пар., 134.
тонкі як блін. Маст. Насмешл. Пра нешта тонкае, пляскатае. Сцяшковіч, 610.
цягацца што гусь з блінам. Гл. гусь.
Праўда не шкварка - з блінамі не з'ясі. Гл. шкварка.
нахватацца як сярбун бліноў. Гл. сярбун.
Ілжэ як бліны пячэ: толькі шыпіць. Прык. Асудж. Пра таго, хто з лёгкасцю лжэ. ПП 2, 312.
пячы як бліны. Жарт. Пра лёгкае, хуткае выкананне пэўнай працы. БПФС, 30.
утрэскацца як чорт у кіслыя бліны. Гл. чорт.
як бліны пячы. Мсцісл. Юрчанка 1977, 210-211. Тое, што пячы як бліны. @бліскавіца
мігнуць як бліскавіца. Ваўк. п., Слон. Пра хуткае, імклівае мінанне чаго-н. Federowski, 186; Высл., 346.
сцебануць як бліскавіца. Пра нешта хуткае, рэзкае - удар, словы. Янк., Пар., 159.
шпаркі як бліскавіца. Ваўк. п. Ухв. Пра рухавага, хуткага, імклівага чалавека. Federowski, 300.
глядзець як гусь на бліскавіцу. Гл. гусь.
схапіць як бліскавіцу. Іран. Пра немагчымасць нешта зрабіць, схапіць, атрымаць. Янк., Пар., 158. @бліскаўка
шпаркі як бліскаўка. Ваўк. п. Ухв. Federowski, 300. Тое, што шпаркі як бліскавіца. @блішчоны
глядзець як дурань на боты блішчоныя. Гл. дурань. @блудзень
як блудзень [сваёй хаты не пазнаеш]. Дзятл. Асудж. Пра моцна п'янага. Жыв. сл., 6. @блудзяшчы
хадзіць як блудзяшчы. Чыж. Зласл. Пра чалавека, што бадзяецца, не пільнуецца дому. СПЗБ 1, 196. @блудны
хадзіць як блудная гаўца. Гл. аўца. @блыха
гонару што ў свінні блох. Гл. свіння.
гонару як у сабакі блох. Гл. сабака.
даўгоў як у сучкі блох. Гл. сучка.
набрацца як Мурза блох. Гл. Мурза.
набрацца як сучка блох. Гл. сучка.
дзёргацца нібы блохі ў штанах. Гом. Пагардл. Пра нейкія нявартыя намаганні. АВНЛ.
напасці як на мокрага блохі. Гл. мокры.
як той, што ў саломе спіць, а зубамі блохі б'е. Гл. салома.
выпаўзці як блыха на пуза. Смарг. Іран. Насмешл. Пра чалавека, які раптам разбагацеў, выбраўся на віднае месца. ФА.
прыткі як блыха. Беш. Насмешл. Пра кагосьці хуткага, рэзкага, імклівага. Каспяровіч, 255.
скакаць як блыха ў штанах. Мін. Кплів. Пра нейчыя рэзкія, непрывабныя, нечаканыя падскокі, мітусенне. ЛЦ, 122.
скакаць як блыха. Мсцісл. Кплів. Пра мітуслівыя рухі. Бялькевіч, 88.
набрацца як сабака (цюцька) вошай. Гл. сабака. @бляха
блішчаць як вош на блясе. Гл. вош.
выцыгаць як на гарачай блясе. Слон. Насмешл. Пра нейчае незайздроснае становішча, калі добра падпячэ. Высл., 299. ≺ Выцыгаць - падскокваць.
падскокваць як кот на гарачай блясе. Гл. кот.
брэмкаць як па блясе. Пра характэрны гук, лясканне. АВНЛ.
як град па бляхе. Гл. град. @бляшанка
лысы як бляшанка. Насмешл. Пра лысую галаву. СПЗБ 2, 698. @бляшка
балабоніць як у бляшку. Мсцісл. Іран. Пра гучную гамонку. Бялькевіч, 97. @бляяць
адной як авечка бляець: ні туды, ні сюды. Гл. авечка. @боб
вочкі як боб. Гом. Пра чые-н. маленькія выразныя вочкі. ПП 2, 114.
пшаніца як боб. Ухв. Пра буйную, ураджайную пшаніцу. Янк., Пар., 135.
слёзы як боб. Івац. Спачув. Пра нейчыя буйныя горкія слёзы. ЗЗайкі.
сыпацца як боб. Слон. Пра частыя смерці ў выпадках эпідэміі, голаду. МК, 29-30.
чытаць як боб малаціць. Маладз. Ухв. Пра выразнае і хуткае чытанне. ФА.
як боб адмалаціць. Стаўб. Ухв. Пра беглае і выразнае прачытанне чаго-н. МК, 308.
бобам гаварыць. Ашм. Пра гаворку ў хуткім тэмпе. СПЗБ 1, 398.
чытаць як бобам сыпаць. Ушацк., Светл. Ухв. МК, 308; Высл., 393. Тое ж.
як бобам плакаць. Слон. п. Пра буйныя слёзы, моцны плач каго-н. Federowski, 238.
як бобам сыпаць. Ашм., Ушацк., Стаўб. Пра хуткую гаворку каго-н. Даніловіч, 214; МК, 308.
блох у хаце як бобу. Сміл. Пра вялікую колькасць блох у хаце. Шатэрнік, 32.
гаварыць як бобу аб'еўшыся. Ваўк. п. 1. Пра балбатню, хуткую гаворку. 2. Насмешл. Пра выпусканне газаў. Dybowski, 9; Federowski, 108.
Дзяцей як бобу, а хлеба ні дробу. Гродз., Навагр. Прык. Пра беднасць мнагадзетнай сям'і. Сцяшковіч, 588; Гілевіч, 154.
дзяцей як бобу. Івац. Пра шматлікасць дзяцей у сям'і. Шпилевский, 179; Киркор, 238; Нос., 35; Аксамітаў, 200; ЗЗайкі.
наесціся як дурань бобу. Слон. Жарт. Пра таго, хто неабачліва наеўся да небяспечнага стану. Высл., 351.
насыпаць як бобу. Слуцк. Асудж. Пра балбатлівасць і нястрыманасць жанчыны. Сержпутоўскі 1999, 47.
як бобу ў гаросе шукаць. Пра лёгкае заданне. Янк., 443. @бобуль
хадзіць як бобуль. Жытк. Пра вытрыманага, але панурага чалавека. ТС 1, 66. ≺ Бобуль - стары халасцяк. @Бог
глухі як бог. Чав. Пра чалавека, да якога колькі не звяртайся, а адказу не пачуеш. 1970.
жыць як Бог [усё ў руках]. Мсцісл. Ухв. Пра заможнае, бесклапотнае жыццё. Юрчанка 1977, 211.
жыць як Бог вяліць. Слуцк. Ухв. Пра жыццё сумленнае, працавітае, суладнае. Сержпутоўскі 2000, 185.
праўда як Бог на небе. Ваўк. п. 1. Ухв. Пра абсалютную дакладнасць пачутага, сказанага, пра шчырую праўду. 2. Іран. Пра адсутнасць праўды, падман. Federowski, 246.
распісаць як Бог чарапаху. Пра моцнае, бязлітаснае знявечванне каго-н. ФСБМ 1, 108.
як Бог на небе, так пан на зямлі. Аксамітаў, 236. Тое, што жыць як Бог.
як бог y Адэсе, на цёплым месце. Ухв. Гом. ПП 1, 343. Тое, што жыць як Бог.
ашукаць як жыд Бога. Гл. жыд.
ашукаць як жыд пана Бога. Гл. жыд.
бяспечны як у Бога за плячыма (дзвярыма). Ваўк. п. Ухв. Пра бесклапотнага чалавека, які жыве заможна і ў поўнай бяспецы. Federowski, 29.
дзяржацца як Халімон за Бога. Гл. Халімон.
ждаць як бога. Івац. Слон. Пра моцнае чаканне, спадзяванне на нешта добрае. Высл., 319; ЗЗайкі.
Жыццё як дарога: прасі Бога. Гл. дарога.
Жыццё як дарога: прасі ў Бога. Гл. дарога.
жыць (сядзець) як у Бога за пазухай. Смал. п., Стаўб., Лаг., Бабр., Астр., Карэл., Карм., Мсцісл., Стол. Ухв. Пра спакойнае, ціхае жыццё, без асаблівых клопатаў і трывог. Ром., Бел., 295; Добр., 119; Ляцкий, 12; Pietkiewicz, 403; Мін.-Мал., 1970, 171; МК, 320; Высл., 319; Юрчанка 1969, 44; Цыхун, 180; СПЗБ 3, 334; АВНЛ; Барысюк, Буян, 13; ЗЗайкі.
жыць як у Бога за дзвярыма. Маладз., Петр., Жытк. Ухв. ТС 1, 66; МК, 320; ФА. Тое ж.
жыць як у Бога за плячыма. Булгаковский, 178; Цыхун, 180. Тое ж.
жыць як у Бога ў вусе. Навагр. Ухв. Даніловіч, 256. Тое ж.
кахаць як бога. Ваўк. п. Ухв. Пра вельмі шчырае, моцнае каханне. Federowski, 132.
мучыць як жыды пана Бога. Гл. жыд.
п'яны ек у Бога дзень. Жытк. Няўхв. Пра моцна п'янага чалавека. ТС 1, 180.
рад як бы бога за ногі злавіў. Ваўк. п. Насмешл. Пра беспадстаўную радасць нейкага залішне самаўпэўненага чалавека. Federowski, 38.
спадзявацца на каго як на Бога. Мсцісл. Пра чые-н. цвёрдыя спадзяванні. Юрчанка, 191.
стаяць як у бога цялё ўкраўшы. Іўеў. Насмешл. Пра чалавека, які стаіць вінавата, разгублена, з адчуваннем няёмкасці. Даніловіч, 256.
сядзець як у бога за плячыма. Дзярж. Ухв. Гілевіч, 161. Тое, што жыць (сядзець) як у Бога за пазухай.
сядзець як у Бога не прыняты. Брасл. Насмешл. Пра разгубленага, забедаваўшага, што не трапіў у рай (куды хацеў). Рабкевіч, 198.
сядзець як у пана Бога за печчу (печкай). Ваўк. п. Ухв. Dybowski, 17; Federowski, 274. Тое, што жыць (сядзець) як у Бога за пазухай.
жыць як за богам. Санько, 71. Тое, што жыць (сядзець) як у Бога за пазухай.
каяцца як перад богам. Мсцісл. Пра шчырае, чыстасардэчнае, без падману апавяданне пра што-н. Бялькевіч, 18.
як з Богам пагаварыць. Зэльв. Ухв. Пра адчуванне фізічнай ці маральнай палёгкі, задавальнення. Даніловіч 2008, 136. @Божа
сядзит руки палажа як святэй Божа. Смал. п. Пра бяздзейнага, пасіўнага, падобнага сваёй позай да святога на абразе. Добровольский III, 57. @божы
сядзець як Мацер Божая. Гл. мацер.
як Матка Божжая. Гл. матка.
глядзець як шавец на божа цяля. Гл. шавец.
зажурыцца ек божы непотрэбнік. Гл. непатрэбнік.
стаяць як божы непотрэбнік. Гл. непатрэбнік.
ясна як божы дзень. Гл. дзень.
ціха як у божым вушку. Гл. вушка.
як у божым (боскім) вушку (вуху). Гл. вуха.
распусціцца як боскі кій. Гл. кій. @бойня
грызціся як сабакі на бойні. Гл. сабака.
упірацца як вол, якога вядуць на зарэз (на бойню). Гл. вол. @бок
ускочыць як скула на баку. Гл. скула.
муляць як скула на баку. Гл. скула.
дарога, хоць бокам каціся. Ваўк. п., Слуцк., Івац. Ухв. Пра добрую, наезджаную дарогу. Federowski, 133; Сержпутоўскі 1999, 123; ЗЗайкі.
хадзіць як пан у бокі ўзяўшыся. Гл. пан. @болька
як да болькі прылажыць. Смарг. Кплів. Пра вельмі малую, мізэрную колькасць чаго-н. ФА. @большы
паслухмяны як перад большым начальнікам. Гл. начальнік. @бомба
вылитіў як бомба. Смал. п. Пра раптоўнае імклівае знікненне альбо з'яўленне. Добр., Смол., 735. @бонда
печані тоўстыя як бонды. Воран. Ухв. Пра тоўстыя печані. СПЗБ 1, 204. ≺ Бонда - буханка хлеба. @бондараў
хадзіць як бондарава карова. Гл. карова.
адбучыць як бондараву карову. Гл. карова. @бондачка
твар кругленькі як бондачка. Памянш.-ласк. Шчуч. Ухв. Пра кругленькі прыемны чый-н. твар. СПЗБ 1, 205. ≺ Параўнанне з булачкай хлеба мусіць несці дадатны сэнс. @бонк/бонка
апіцца (напіцца) як бонк конскай крыві. Ваўк., Сак. п. Асудж. Пра моцна п'янага. Federowski, 9, 230. ≺ Бонк - авадзень.
бубнець як бонка. Слон. п. Насмешл. 1. Пра манеру гаварыць бомкаючы. 2. Пра надта гаварлівага чалавека. Federowski, 43. @бор
[яна] як той камень на бару. Гл. камень.
багата як ігліцы ў бары. Гл. ігліца. @Борах
цягацца як Борах па дворах. Мсцісл. Жарт. Цягацца ад хаты да хаты, як гарбрэі-арандатары, што часта мянялі арэндадаўцаў. Юрчанка 1977, 222. @борахаў
бу-бу-бу як борахава кіла. Гл. кіла. @борна
збірацца куды як галодны ў борну. Гл. галодны. @босы
падскочыць быццам наступіў босай нагой на бітае шкло. Гл. нага.
лёгка як босаму разуцца. Пра вельмі простае, лёгкае выкананне працы. ФСБМ 2, 261.
хадзіць як сабака босы. Гл. сабака. @бот
ажаніцца як нагу ў бот уставіць. Гл. нага.
блішчаць як паваксаваны бот. Слон. Насмешл. Пра самазадаволенага і празмерна ўбранага. Высл., 287.
галава як бот з левай нагі. Смарг. Пагардл. Пра неразумнага чалавека. ФА.
глухі як бот. Мін. Жарт. Пра няўважлівага, глухога. ЛЦ, 88.
дружыць як бот з лапцем. Мсцісл. Іран. Пра адсутнасць сяброўства. Юрчанка, 173.
дурны што бот разінавы. Чэрв. Пагардл. Пра дурнога чалавека. АВНЛ.
дурны як бот без халявы. Дзятл. Пагардл. Даніловіч 2008, 136. Тое ж.
дурны як бот [парваны, з левай нагі]. Ваўк. п., Івац., Сміл., Касц., Маладз., Уздз., Слон., Віл., Докш., Нясв., Мін., Касц., Стаўб. Пагардл. Federowski, 86; Шатэрнік, 89; Бялькевіч, 160; МК, 79; Высл., 316; ЛЦ, 42; ФА; ЗЗайкі. Тое ж.
дурны як бот дзіравы. Астр. Пагардл. ФА. Тое ж.
дурны як левы бот 〈з дзюркай на пяце〉. Ашм., Астр. Пагардл. Даніловіч, 231. Тое ж.
дурны як мой левы бот. Люб. Пагардл. ФА. Тое ж.
дурны як Пятроў бот з левай нагі. Гродз. Пагардл. Даніловіч, 243. Тое ж.
дурны як рускі бот. Лаг. Пагардл. Варлыга 1966, 32. Тое ж.
дурны як стаптаны бот. Мін., Касц. Пагардл. ЛЦ, 42. Тое ж.
Жонка не бот - не скінеш. Прык. Пра сур'ёзнасць сямейных сувязяў. Нос., 43.
задавацца як бот перад лапцем. Мсцісл. Іран. Пра ганарыстае стаўленне да ніжэйшых у сацыяльнай іерархіі. Юрчанка, 179.
набрацца як бот. Чэрв. Асудж. Пра добра ап'янелага чалавека. Гілевіч, 166.
п'ець як у бот ліець. Ушацк. Асудж. Пра таго, хто непамерна многа п'е. Барадулін, 103.
усё гатова як нагу ў бот уставіць. Гл. нага.
як бот дзюравы. Леп. Пагардл. КВДУ. Тое, што дурны як бот.
як у бот ступіць. Астр. Пра атрыманне нечага ў гатовым выглядзе, часцей пра прыход жыць/працаваць на ўсё гатовае. Даніловіч, 256.
выхваляцца як абмотка перад ботам. Гл. абмотка.
спяшацца як шавец на кірмаш за ботамі. Гл. шавец.
стаяць як у новых ботах. Нясв. Насмешл. Пра ганарыстага, важнага чалавека. ФА.
глядзець як дурань на боты блішчоныя. Гл. дурань.
патрэбен як карове боты. Гл. карова.
як шавецкі нож - і боты шыць, і бульбу крышыць. Гл. нож.
муляць як цвік у боце. Гл. цвік.
рады як цвіку ў боце пад пяткай. Гл. цвік.
толк дзе як у парваным боце. Воран. Асудж. Пра бесталковую сітуацыю. Сцяшковіч, 592.
толку дзе як у дзіравым боце. Воран. ФА. Тое ж. @бохан
у каня персі як баханэ. Шчуч. Ухв. Пра шырокія, моцныя грудзі ў каня. СПЗБ 1, 209. @бохаўка
баба тоўстая што бохаўка. Віл. Пра мажную жанчыну. СПЗБ 1, 209. ≺ Бохаўка - тоўстая калода. @бочачка
як бочачка. Памянш.-ласк. Мсцісл. Пра поўнага, сытага чалавека альбо жывёліну. Юрчанка, 179. @бочка
баба гладзь ек бочка. Стол. Пра мажную жанчыну. ТС 1, 201.
барабаніць як парожняя (пустая) бочка. Асудж. Пра таго, хто громка і недарэчы гаворыць. Янк., 397.
бурчаць як дзіровая бочка. Мсцісл. Няўхв. Пра надакучлівае бурчанне каго-н. Юрчанка, 182.
жывот як бочка. Пра чый-н. вялікі тоўсты жывот. Янк., Пар., 62.
здуло карову як бочка. Слуцк. Пра абдутую ў выніку пераядання карову. ЖНС, 154.
круглы як бочка. Мін. Пра ўкормленага і тоўстага чалавека, жывёлу. Высл., 336.
наесца ек бочка. Жытк. Няўхв. Пра празмернае наяданне. ТС 3, 154.
напіцца як бочка. Слон. Пра чалавека, што выпіў шмат вадкасці альбо гарэлкі. Высл., 352.
разваліцца (рассыпацца) як бочка без абручоў. Мін. Пра любое раз'яднанне. ЛЦ, 120.
табе нада і не нада як жужалю бочка жыта. Гл. жужаль.
таўсты (таўшчарэзны, таўшчэнны) як бочка. Ваўк. п., Слуцк., Краснап., Кам., Івац. Пра тоўстага чалавека, жывёлу. Federowski, 311; Сержпутоўскі 1999, 134; Бялькевіч, 441; СПЗБ 5, 102; ЗЗайкі.
тоненькі як бочка. Іран. Пра тоўстага чалавека. Янк., 432.
трэба як бочка без абручоў. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Янк., Пар., 170.
хозяйка моўна - як бочка поўна. Стол. Пра гаваркую жанчыну. ТС 3, 94.
гаварыць бы з бочкі. Слуцк. Пра глухую, грубую гаворку. Сержпутоўскі 1999, 134.
грукацець бы на мосце, як вязуць пустыя бочкі. Гл. мост.
з каго хазяйка як ад пустой бочкі затычка. Астр. Няўхв. Пра няўмелую, нядбайную гаспадыню. СПЗБ 5, 281.
найшло ў хату як сялёдак у бочкі. Мсцісл. Пра вялікае напаўненне памяшкання людзьмі. Юрчанка 1969, 121.
параз'есціся як бочкі. Мін., Бран. Няўхв. Пра абжорлівых людзей, жывёлу. Высл., 362; Слов. брян., 13.
як шпунт ад бочкі. Гл. шпунт.
бухаць як у бочку. Уздз., Маст., Зэльв., Чэрв. Няўхв. Пра моцны кашаль. Янк., Пар., 19; Мін.-Мал., 1977, 136; СЦБ, 46; ТС 1, 77; Даніловіч, 256; ФА.
валіць што як у бяздонную бочку. Слон. Няўхв. Пра безвыніковую працу, дапамогу. Высл., 291.
гаварыць як у пустую бочку. Рэч. Няўхв. ЛЦ, 102. Тое, што гаварыць бы з бочкі.
есці як у бочку. Бабр., Браг. Асудж. Пра празмернае спажыванне ежы. МК, 85; Горленка, 251.
кашляць (пірхаць) як у бочку. Івац., Слон., Мсцісл. Няўхв. Пра гучны кашаль. Высл., 335; Юрчанка 1969, 119; Барысюк, Буян, 13; ЗЗайкі.
напаіць як бочку. Ваўк. п. Няўхв. Пра празмернае прымушэнне каго-н. да спажывання алкагольных напояў. Federowski, 197.
піць як у бочку ліць. Зэльв., Івац. Асудж. Пра празмернае спажыванне алкагольных напояў. Dybowski, 18; Леп., 95; Даніловіч, 256; Янкоўскі, 244; ЗЗайкі.
піць як у дурную бочку. Юрчанка, 200. Тое, што піць як у бочку ліць.
жыць як сала ў бочцы. Гл. сала. @брага
дабрацца (дапасці, дарвацца) як вол (карова, свіння) да брагі. Гл. вол.
набрацца як свіння брагі. Гл. свіння.
падторкнуцца як чорт з каўшом пад брагу. Гл. чорт. @бражны
як карова бражная. Гл. карова. @брат
Голад не свой брат. Слуцк. Прык. Пра бязлітаснасць голаду. Сержпутоўскі 2000, 188.
пагаварыць як з братам. Ухв. Пра нейчую шчырую, прыязную, даверлівую размову. ФСБМ 1, 185.
жыць як браты. Івац., Слуцк. Ухв. Пра дружнае сужыцце. Сержпутоўскі 1999, 59 ЗЗайкі.
падобны ўсё адно як браты. Пра падобных мужчын. ЛА, 25.
як родныя браты. Ваўк. п. Пра падобных альбо дружных людзей. Federowski, 42; ЛА, 25.
Жывем як браце, рахуемся як жыдзе. Прык. Кажуць у папрок родным, якія не робяць палёгкі. Нос., 42; Даніловіч 1996, 143. @брахня
пакацілася (разышлася) гарэлка па жывату як брахня па сялу. Мін. Жарт. Пра гарэлку, якая хутка заняла ўсе куточкі ў страўніку і стварыла адпаведны настрой. ЛЦ, 97.
пійшло як брыхня по сылі. Насмешл. Кажуць, выпіўшы чарку гарэлкі. ФА. @брацкі
раскалыхацца як брацкі звон. Гл. звон. @бровар
бегаць як бровар падпаліўшы. Свісл. Насмешл. Пра неспакойную, мітуслівую бегатню. Даніловіч, 214.
лятаць як жыд бровар запаліўшы. Гл. жыд.
сыты як вол на бровары. Гл. вол. @Броня
цягацца як Броня па капусце. Люб. Няўхв. Пра некага, хто цягаецца па сяле, як мясцовая вядомасць Броня ў выпадку з капустай. ФА. @Броцкі
заробіць бы Броцкі на мылі. Стол. Іран. Пра адсутнасць заробку, а толькі страты. Барысюк, Буян, 17. @бруд
шанаваць як бруд на шчэпках. Лаг. Пра благога чалавека, якога трэба шанаваць не дзеля таго, што ён заслужыў пашану, а за тое, каб ён прыкрасьці не нарабіў. Варлыга 1966, 94. @брус
тоўсты як брус. Мсцісл. Пра нешта альбо некага надта тоўстых. Юрчанка, 179.
тоўсты як драўляны брус. Мядз. Пра тоўстага чалавека. ЗСалавей.
цвёрды як брус. Гом. Пра нешта дужа цвёрдае. Мат. Гом., VII, 164.
менціць як [тым] брусом по косе. Асудж. Пра нядобразычлівую балбатлівасць, што закранае іншых. ТС 3, 73. @брусніца/брушніца
красны як брушніца. Ухв. Пра нешта чырвонае, прывабнае. Ройзензон, 72.
маладзіца як брусніца. Ухв. Пра здаровую, румяную, прывабную маладзіцу. Янк., 414; Станкевіч, 149; Санько, 152.
ля паясніцы як брушніцы. Рэч. Пра вялікіх вошаў. Пяткевіч, 376. @бруха
Блін не клін - бруха не распора. Гл. клін.
Судзейскі карман [быў] што папоўскае бруха. Дзятл. Прык. Іран. Пра сквапнасць адзначаных службоўцаў. Сцяшковіч, 609. @бруштын
жоўты як бруштын. Беш. Пра нешта жоўтае, яркае. Каспяровіч, 42. ≺ Бруштын - бурштын, янтар. @брыда
Зяць на дачцэ што золата ў руцэ, а сын на нявестцы што брыда на трэсцы. Дзярж. Прык. Пра неаднолькавую ацэнку тых самых сітуацый і асоб. ФА. @брыднік
расці як брыднік у лесе. Люб. Пра хуткі, інтэнсіўны рост чаго- альбо каго-н. СПЗБ 1, 225. ≺ Брыднік - зараснік. @брызгель
вішань што брызгель. Слон. Пра вялікую колькасць вішань, чырвоных ягад. Высл., 293. @брысь
чырвоны як брысь. Слон. Ухв. Пра чырванашчокага, паўнатварага чалавека. Нар. слов., 32. ≺ Брысь - ужываецца выключна ў параўнанні.
як брысь. Мсцісл. Ухв. Пра здаровага моцнага чалавека. Юрчанка, 179. @брытва
вайстренный што брытва. Мсцісл. Пра нешта вельмі вострае. Юрчанка, 1993, 71.
востры (гостры) як брытва. Ваўк. п., Слон. Federowski, 113; Янк., 399; Высл., 294. Тое ж.
коса ярка шо брытва. Слон. Ухв. Пра вострую касу. ТС 5, 364.
язык як брытва. Івац., Слон., Мядз. Пра занадта востры язык. Высл., 424; ФА; ЗЗайкі.
Язык што брытва: як намылішся, то і пабрые. Касц., Хоц. Прык. Асудж. Пра занадта востры язык. ЛЦ, 66. Тое, што язык як брытва.
хадзіць як на брытвах. Ваўк. п., Бяроз. Пра асцярожную, напружаную хаду. Federowski, 48; АВНЛ.
як брытваю рэзаць. Мсцісл. 1. Пра хуткае і роўнае адразанне чаго-н. 2. Пра адкрытае, рэзкае выказванне сваёй думкі. Юрчанка 1998, 8. @брыць
касіць як брыць. Маст. Ухв. Пра дакладнае, чыстае, роўнае скошванне чаго-н. Сцяшковіч, 28.
лёгка жаніцца што лысага брыць. Гл. лысы.
лёгка як голага брыць. Гл. голы. @буба
малыі як буба. Кам. Пра нешта дробнае. ЖН, 38. ≺ Буба - ягады. @бубак
качацца як бубак. Краснап., Мсцісл. Няўхв. Пра гультаяватага чалавека, які толькі валяецца, а не працуе. Бялькевіч, 93; Юрчанка 1998, 178. ≺ Бубак - круглы шар. @бубен
бубнець і бубнець як [той] бубен. Уздз. Няўхв. Пра надакучлівую гаворку. ФА.
выган як бубен. Івац. Пра пусты, выгаралы на сонцы, выбіты капытамі жывёл выган. ЗЗайкі.
гаварыць як у бубен біць. Ваўк. п., Маз., Слуцк., Гродз., Малар. Пра моцную, гучную гаворку. Federowski, 108, 30; Высл., 300; Сержпутоўскі 1999, 3; Pietkiewicz, 311; Цыхун, 190; БД, 93.
гол[ы] як бубен. Ваўк. п., Слуцк., Ушацк. Пра голага, беднага чалавека. Federowski, 112; Сержпутоўскі 1999, 24; Шатэрнік, 36; Барадулін, 122.
лупіць як у бубен. Слон. Пра гучны стук. Высл., 341.
лысы як бубен. Насмешл. Пра безвалосую галаву. Янк., Пар., 97; СПЗБ 2, 698.
ударыць у звон як у бубен. Ваўк. п., Гродз. Пра гучны, звонкі гук звона. Federowski, 362; Цыхун, 190.
насіцца як чорт з бубнам. Гл. чорт. @бугай
дужы што бугай. Слон. Ухв. Пра дужага чалавека. Высл., 315.
розбуцецца як бугай. Стол. Насмешл. Пра чалавека, што раскрычаўся, разгаварыўся, разнерваваўся. ТС 4, 298. ≺ Розбуцецца - разгудзецца.
хадзіць як бугай. Карм., Стаўб. Асудж. Пра здаровага мужчыну, які свядома доўга не жэніцца. МК, 288.
хадзіць як трольскі бугай. Лельч. Няўхв. Пра здаравеннага гультая. Матэрыялы 1981, 129. ≺ Трольскі - пародзісты, здаровы.
як бугай хутка бегаць. Гродз. 1. Пра нейчы шпаркі бег. 2. Няўхв. Пра бегатню мужчыну ў стане сексуальнага запалення. Сцяшковіч, 613.
гізаваць як бугаі. Пін. Няўхв. Пра тых, хто бушуюць, не маючы куды дзяваць сілу. Нар. лекс., 109.
карак як у [таго] бугая. Лаг. Ухв. Пра моцны карак мужчыны. Высл., 334.
лоб як у бугая. Краснап. Пра высокі лоб. Бялькевіч, 246.
сілы як у бугая. Слон. Ухв. Высл., 382. Тое, што дужы што бугай. @буда
корова як буда. Кам. Ухв. Пра добрую вялікую карову. ЖН, 38. @будка
заседзецца дома як сабака ля будкі. Гл. сабака. @буза
шмат як бузы ў возеры. Пра вялікую колькасць чаго-н. Янк., Пар., 196. @бузіна
стаяць як бузіна ў полі. Люб. Спачув. Пра поўную самотнасць, адзіноту. ФА. @букатка
деўка як букатка. Смал. п. Пра поўную дзяўчыну. Добр., Смол., 43. ≺ Букатка - бочка. @булава
Галава не булава, мозгі не пілавіны. Прык. Пра абавязковасць розуму ў чалавека. Dybowski, 8.
галава як булава. Слон. Няўхв. Пра вялікую галаву. Высл., 302. @булка
шчокі як булкі. Слон. Ухв. Пра акругласць шчок. Высл., 423.
лёгка як нож у булку. Гл. нож. @бульба
очы навэрсы бы бульба. Няўхв. Пра вялікія вочы навыкаце. ЛА, 24.
пякуцца французы бы бульба ў прыску. Пра нягоды французаў у час напалеонаўскай кампаніі. Янк., 74.
разабрацца як повар з бульбай. Гл. повар.
цягнуцца як туман па бульбе. Гл. туман.
унадзіцца як свіння ў бульбу. Гл. свіння.
утравэцца ў гарод як вэпрык у бульбу. Гл. вэпрык. @бульбіна
нос як бульбіна. Лаг., Кір. Насмешл. Пра вялікі тоўсты нос. МК, 223; Янк., Пар., 115; ФА. @бульдозер
гарнуць (вярнуць) як бульдозер. Слон. Ухв. Пра заўзятую працу моцнага мужчыны. Высл, 307. @бунька
пропав як бунька на воді. Драг., Мёр. Пра нейчае бясследнае знікненне. Скарбы, 94; Нар. скарбы, 141. ≺ Бунька - бурбалка. @бура
падхваціцца як дурная бура. Мсцісл. Няўхв. Пра імпульсіўнага, неўраўнаважанага чалавека. Юрчанка 1969, 175.
як бура. 1. Ашм. Пра хуткага, імклівага чалавека. СПЗБ 1, 240; 2. Пра некага поўнага, вялікага. Юрчанка, 179.
як перад бураю ціш ды гладзь. Мсцісл. Пра злавесную, пагрозлівую цішыню, што можа закончыцца няшчасцем. Юрчанка 1977, 178.
пахіліцца як кветка ў буру. Гл. кветка.
таўчыся як хмары ў буру. Гл. хмара. @буры
выскачыць як чорт з бурага балота. Гл. чорт. @бурак
чырвоны як бурак. Ваўк. п., Слуцк., Сміл. Насмешл. Звычайна пра чалавека з чырвоным тварам (у тым ліку ад сораму). Federowski, 70; Ром., Бел., 299; Сержпутоўскі 1999, 79; Шатэрнік, 37; Янкоўскі, 95. @бурачок
Мой хвор мужычок, да красён як бурачок; а я здарова, да жоўта як маркова. Памянш.-ласк. Прык. Не ўсе здаровыя, якія такімі выглядаюць. Нос., 78. @бурбалка
набраць як бурбалак на вадзе. Пра марнасць намаганняў штосьці зрабіць. Янк., Пар., 108.
дзяўчынка як бурбалка. Маладз. Ухв. Пра дагледжаную, сытую дзяўчынку. ФСБМ 1, 473; Гілевіч 2007, 71.
лопнуць як бурбалка. Беласт. Іран. Пра нейкую справу, пачынанне, што хутка закончылася нічым. «Ніва», 1978, № 46.
скула як бурбалка. Сміл. Пра вялікую скулу, якая нарывае. Шатэрнік, 38.
моцы ў каго/дзе як у бурбалцы на вадзе. Іран. Пра нешта эфемернае, слабое, што хутка знікае. Янк., Пар., 104. @буржуазія
глядзець як Ленін на буржуазію. Гл. Ленін. @буркала
бурчаць як буркала. Мсцісл. Няўхв. Пра надакучлівае, нуднае, раздражнёнае бурчанне, сварку. Юрчанка 1969, 52. @бурклівы
як свёкар бурклівы пурхаць. Гл. свёкар. @буркнуць
прапаў як чорт у ваду буркнуў. Гл. чорт. @бурлак
здаровы, чырвоны як бурлак. Мядз. Ухв. Пра здаровага чырванатварага мужчыну. Высл., 327. @бурыла
як бурыла. Швянч. Няўхв. Пра злоснага, грубага чалавека. СПЗБ 1, 245. @бусел, гл. таксама буська, буцян
браць як бусел у дзюбу. Астр., Івац. Пра далікатнае, акуратнае трыманне чаго-н. ФА.
даўганогі (даўгалыгі, пустыгалы, дліннаногі) як бусел. Краснап., Беласт., Бран. Насмешл. Пра чалавека з тонкімі доўгімі нагамі. Янк., 404; Бялькевіч, 16; «Ніва», 1978, № 16; Расторгуев, 281.
дзыгаць як бусел. Пра адпаведныя рухі чалавека. Янк., Пар., 53. ≺ Дзыгаць - скакаць.
нахапацца як бусел жаб. Навагр. Насмешл. Пра ежу спехам, на скорую руку. Даніловіч 2008, 136.
хадзіць як бусел ля вады. Маладз. Пра характэрную паходку кагосьці. Высл., 411.
хадзіць як бусел па балоце. Сміл. Шатэрнік, 38. Тое ж.
цыбаты як бусел. Пра высокага даўганогага чалавека. Янк., 439.
нос як у бусла дзюба. Зэльв. Жарт. Пра доўгі востры нос. Янк., Пар., 115; Сцяцко 2005, 61.
шыя доўга як у бусла. Ваўк. п. Пра доўгую хударлявую шыю. Federowski, 301.
як у бусла дзюба. Гродз. Пра нешта тонкае, доўгае. Цыхун, 75.
накласці як буслу на гняздо. Ваўк. Пра нешта накладзенае абы-як. СПЗБ 3, 152. @буська
ножышча ек у буська доўгіе. Стол. Пра доўгія цыбатыя ногі. ТС 5, 279.
дыбаць бы бусько по болоту. Стол. Насмешл. ТС 2, 48. Тое, што хадзіць як бусел па балоце.
ек бусько жабу - коўць, і нема. Стол. Пра кароткую расправу над некім. ТС 2, 227. @буськаў
парадак як у буськавым кубле. Гл. кубло. @бутэлька
дурны як бутэлька ад газы. Докш. Жарт. Пра пустагаловага чалавека. Высл., 316.
збітая як бутэлька. Шальч. Ухв. Пра жанчыну моцнага целаскладу. СПЗБ 2, 276.
як слон па бутэльках. Гл. слон.
прычапіцца як п'яніца да бутэлькі. Гл. п'яніца. @буцян
кешкацца як буцян з лягушкаю. Іран. Пра хуткую расправу. Арх. Гр.
як буцян перад петухом. Мсцісл. Насмешл. Пра нейчыя ганарыстыя паводзіны. Юрчанка, 179.
ногі як у буцяна. Маг. Насмешл. Пра цыбатыя ногі. Высл., 355.
выставіцца як куры перад буцяном. Гл. ---.
як лягушка перад буцяном. Гл. лягушка. @буян
вочы вырачыць бы буян. Пін. Няўхв. Пра позірк упартага, настырнага чалавека. МК 40. @быдла
крычаць на каго як на быдла [якоё]. Слон. Асудж. Пра грубую, з крыкам размову. Высл., 338. @быдля
смярдзець як быдля. Пух. Пагардл. Пра неахайнага, недагледжанага, апушчанага чалавека. СПЗБ 1, 251. @бык
Бацька да дзіцяці як бык да цяляці. Прык. Пра недастатковыя бацькоўскія пачуцці ў параўнанні з мацярынскімі. Даніловіч 1996, 141.
вылупіць (вырачыць) вочы як бык на новае шула. Пін. Няўхв. Пра ўпартую няўцямную паставу, погляд каго-н. МК, 40.
гаварыць як бык сцыць. Пол. Насмешл. Вульг. Пра немнагаслоўную гаворку з перапынкамі. АВНЛ.
глядзець як бык на чырвоно. Слон., Брэсц. Насмешл. Пра чыйсьці злосны пагляд. Высл., 305; ЛЦ, 70.
глядзець як бык на мясніка. Мсцісл. Насмешл. Пра перапалоханы і няўцямны погляд. Юрчанка, 179.
глядзець як бык на новае шула. Касц., Хоц., Рэч., Ганц. Жарт. Пра няўцямны погляд на штосьці невядомае. ЛЦ, 70; ФА.
затупяніцца як бык. Краснап. Няўхв. Пра чыюсьці незвычайную ўпартасць. Бялькевіч, 206.
Здаровы як бык, а розуму ні на глык. Бярэз. Прык. Няўхв. Пра вялікага ды неразумнага чалавека. СЦБ, 95.
здаровы як бык. Ваўк. п., Смал. п., Докш. Пра моцнага чалавека. Federowski, 353; Добр., Смол., 488; Высл., 327; Ройзензон, 80.
крычаць як бык у студні. Іўеў. Няўхв. Пра моцны крык, лямант. Даніловіч, 214.
ляжыць як бык, бо ён так прывык. Маст., Слон. Няўхв. Пра лянівага чалавека. СРЛГ, 54; Арх. Гр.
наесца (наладавацца) як бык. Ваўк. п. Няўхв. Пра схільнага да абжорства чалавека, што празмерна наеўся. Federowski, 196, 197.
Наеўса як бык, а кішка як смык. Жытк. Прык. Іран. Пра нейчы слабы наедак. ТС 2, 193.
Наеўся як бык, перагнуўся як смык, а галодны як сабака. Лоеў. Прык. Іран. Янкова, 332. Тое ж.
наеўся як бык, не знаю як быць. Мін., Чэрык. Жарт. Пра чалавека, што празмерна наеўся. ЛЦ, 93.
Наеўся як бык, перагнуўся як смык. Рэч. Прык. Іран. ЛЦ, 19. Тое, што Наеўса як бык, а кішка як смык.
паглядаць скоса як бык. Сміл. Няўхв. Пра пагрозліва касы пагляд. Шатэрнік, 258.
рабіць як бык. Віл. Ухв. Пра працавітага чалавека. СПЗБ 1, 251.
раўсці нема як бык. Івац., Пол. Няўхв. Пра нейчы гучны, голасны крык, рык. Нар. лекс., 16; ЗЗайкі.
сапець як бык раз'яроны. Кап. Няўхв. Пра паводзіны злоснага, раз'юшанага чалавека. ФА.
унурыцца як бык. Мсцісл., Капыл. 1. Пра насупленага, упартага чалавека. 2. Пра таго, хто актыўна ўключыўся ў справу. З нар. сл., 129. ≺ Унурыцца - тут: заўзята ўзяцца за справу. Тое, што рабіць як бык.
упарты (упірліў) як бык. Ваўк. п., Краснап. Няўхв. Пра надта ўпартага, упірлівага, незгаворлівага чалавека. Federowski, 32; Бялькевіч, 460, 461; Высл., 406.
хадзіць услед за кім як бык за каровай. Хоц. Няўхв. Пра ўпартае пераследванне, навязлівае таварыства. ЛЦ, 126.
як бык сцыць. Ушацк. Вульг. Пра няроўнае выкананне чаго-н. Барадулін, 58.
як бык у студні дзе. Смарг. Насмешл. Пра няёмкае, нязручнае адчуванне сябе дзе-н. Даніловіч, 214.
завыик тоўстый як у быка. Смал. п. Жарт. Пра чалавека ўкормленага, з тоўстым каркам. Добр., Смол., 224. ≺ Завыек - карак.
надзімацца як жаба, гледзячы на быка. Гл. жаба.
станчыць шыйку як у быка. Іран. Пра ладную тоўстую адгадаваную шыю каго-н. Ройзензон, 77.
як з быка малака чаго. Дзятл., Лаг., Слон. Іран. Няўхв. Пра адсутнасць якой-н. карысці ад каго-, чаго-н. Высл, 426; Даніловіч, 225; ФА.
мужыкі як быкі. Глыб. Ухв. Пра моцных, здаровых мужыкоў. Высл., 347. @быліна
адна як быліна ў полі. Рэч., Светл. Спачув. Пра самотную жанчыну. Высл., 281; Янк., 443.
загнуцца як быліна. Ваўк. п. Пра слабога чалавека, што гнецца пад гнётам абставін. Federowski, 347.
тонкі як быліна. Рэч. Пра чалавека з тонкім станам, хударлявага. ЛЦ, 75. @быліначка
ссушыць, зморыць як буліночку. Памянш. Жытк. Спачув. Фальк. Пра здзекі, прыніжэнне, абцяжаранасць клопатамі (пра жанчыну). ТС 1, 92. ≺ Сцябло травы - сімвал самотнасці, пакінутасці.
тонкая як быліначка, жаркая як маліначка. Памянш.-ласк. Лаг. Захапл. Фальк. Пра прывабную зграбную дзяўчыну. Varłyha, 171. @былінка
адна як былінка ў полі. Памянш. Астр., Маст., Рэч., Мсцісл., Светл. Спачув. Пра самотную адзінокую жанчыну. Высл., 281; Янк., 443; Юрчанка, 174; Даніловіч, 214.
высахнуць як былінка ў полі. Памянш. Смал. п., Слуцк. Спачув. Пра самотнае жыццё адзінокай жанчыны. Добр., Смол., 46; Сержпутоўскі 1999, 31.
вянуць (ад думак) як былінка ў полі. Памянш. Пра нейчыя перажыванні, думкі, клопаты. НН, 400.
жыве адна сірацінка як у полі былінка. Гл. поле. @быльняг
нарасці як быльнягу. Пра непрыкметна падрослае маладое пакаленне. Янк., Пар., 112. @бычанок
уперціся як бычанок. Памянш. Мсцісл. Жарт. Пра ўпартага чалавека, часцей, падлетка, таго, хто заўсёды адмаўляецца. Юрчанка, 269. @бычок
Выпі, маладзенькі, малачка, каб стаяў як у бычка. Памянш. Слуцк. Вясельны жарт. ФА.
гладкі як бычок. Памянш. Ухв. Пра дагледжанага моцнага хлопца. Янк., Пар. 39.
дундзіць (дундзе) як бычок. Памянш. Слуцк., Маладз. Пра прагнае піццё з асалодаю. Жыв. сл., 62; Мат., 98.
надундзіцца малака як бычок. Памянш. Слон. Жарт. Пра дзіця, што добра, у смак, напілося малака. Нар. лекс., 54.
хадзіць услед за кім як бычок за цялушкай. Памянш. Хоц. Жарт. Пра хлопца, што ходзіць услед за ўпадабанай дзяўчынай. ЛЦ, 126.
як Дашкавіча бычок. Памянш. Воран. Жарт. Пра нязграбнага, няўдалага хлопца. Сцяшковіч, 614. @бычыны
шыя як бычыны хвост. Гл. хвост.
араць бычыным сікам. Гл. сік. @бэйбас
хадзіць як бэйбас. Асудж. Пра гультаяватага хлопца. Каспяровіч, 38. @бэля
ляжаць як бэля. Нясв. Асудж. Пра п'янага да непрытомнасці. СПЗБ 3, 502.
п'яны як бэля. Смарг., Іўеў., Шчуч., Маладз. Асудж. Пра моцна п'янага чалавека. Даніловіч, 214; ФА; АВНЛ. @бэмбаль
жывот як бэмбаль. Слон. Насмешл. Пра туга набіты жывот. Нар. лекс., 48. @Бэрка
разумны як Бэркавы штаны. Рэч. Іран. Пра не вельмі разумнага чалавека. Pietkiewicz, 390.
чэсны як Бэркавы штаны на леву сторану. Карэл. Іран. Пра нячэснага чалавека, махляра. Высл., 421.
толку дзе як у Бэркавым возе (Бэркавых калёсах). Іран. Пра адсутнасць парадку, ладу дзе-н. Васюковіч, 19. ≺ Бэрка - анучнік.
глядзець як Хайка на Бэрку. Гл. Хайка. @бэсця
упіцца як бэсця. Ваўк. п. Няўхв. Пра крэпка п'янага чалавека. Federowski, 321. @бягунка
як бягунка падганяе. Ваўк. п. Жарт. Пра нечыю нястрыманую спешку. Federowski, 330. ≺ Бягунка - панос. @бяда
Дуда як бяда: пачнеш дзьмуць, дак аж слёзы набягуць. Барыс. Прык. Сержпутоўскі 1999, 23; Шейн, ІІ, 473.
спяваць як курыца на бяду. Гл. курыца.
напіўся вады як з'еў поў бяды. Ваўк. п. Пра адчуванне чалавека пасля наталення смагі. Federowski, 325. @бяздомны
цягацца як бяздомны бадзяга. Гл. бадзяга. @бяздонне
(рабіць) як у бяздонне. Беш. Няўхв. Пра марную працу, намаганні. Станкевіч, 119. @бяздонны
валіць як у бяздонную бочку. Гл. бочка.
жраць як у мех бяздонны таптаць. Гл. мех.
кідаць як у бяздонны калодзеж. Гл. калодзеж.
таптаць як у бяздонны мех. Гл. мех.
тахтоліць (пхаць) як у бяздонны (бяздэнны) мяшок. Гл. мяшок.
шэльма як бяздэннае мора. Гл. мора.
есці як у бяздэнную кадушку. Гл. кадушка. @бяззубы
жваць як бяззубы. Пол. Насмешл. Пра нязграбнае павольнае жаванне. Нар. слов., 198. @бязлецце
як на бязьлецьце. Беш. Пра вялікую колькасць чаго-н. спажыўнага. Станкевіч, 123. @бязмен
як бязмен (абязмен). Ваўк. Груб. Пра вельмі неразумнага, бесталковага чалавека. Даніловіч, 211.
галава як бязмен. Івац., Вілен. Няўхв. Пра цяжкую да думак галаву. Sielicki, 158; ЗЗайкі.
разбірацца як свіння на бязмене. Гл. свіння. @бязмозглы
як з бязмозглага ската. Гл. скот. @бязногі
скрыўдзіць, усё роўна як бязногаму кій адняць. Ваўк. п. Асудж. Пра крыўду нанесеную бездапаможнаму, слабейшаму чалавеку. Federowski, 354.
ісці як безногі. Стол. 1. Пра павольнае перамяшчэнне каго-н. 2. Іран. Пра нешта немажлівае. ТС 1, 50.
Чалавек ўбогі як конь бязногі. Прык. Пра мажлівасці беднага чалавека. ПП 1, 407. @бязрукі
трэба як бязрукаму рукавіцы. Ушацк. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Барадулін, 107.
Без навукі як бязрукі. Гродз. Прык. Пра неабходнасць навучання для чалавека. Санько, 114; Цыхун, 195. @бяльмо
павіснуць як бяльмо на воцы. Люб. Няўхв. Пра сітуацыю, становішча, адносіны, што перашкаджаюць жыць. ФА.
як бяльмо на воку. Івац. Няўхв. ЗЗайкі. Тое ж. @бярвенне
ногі як бярвенне. Мсцісл. Няўхв. Пра тоўстыя ногі. Юрчанка, 179. @бярлог
койкі як берлаге. Смарг. Няўхв. Пра непазасціланыя ложкі. СПЗБ 1, 261.
качацца як паршук у берлагу. Гл. паршук.
у хаце як свіны бяглог. Смарг. Няўхв. Пра непрыбраную хату. СПЗБ 1, 261.
мармытаць як мядзведзь у бярлозе (мярлозе). Гл. мядзведзь.
як мядзведзь у бярлозе. Гл. мядзведзь. @бяроза
плакаць, што бяроза ліецца. Ганц., Лоеў. Спачув. Вельмі слёзна плакаць, разлівацца слязьмі. СПЗБ 2, 664; Янкова, 366. ≺ Метафарычнасць выразу ўзнікла па асацыяцыі з тым, як вясною з галінак бярозы капае сок.
як ліпа з бярозай. Гл. ліпа.
як па белай бірозі пілой. Ветк. Няўхв. Пра безвыніковасць угавораў каго-н., папрокаў да каго-н. ЗЛапаціна. @бярозавы
ляжаць як бярозава кара. Гл. кара. @бярозка
адна як бярозка ў полі. Памянш. Мін. Спачув. Пра самотную адзінокую жанчыну. ЛЦ, 37.
выцягнуцца як бярозка. Памянш. Слон. Ухв. Пра стройную дзяўчыну. Высл., 299. @бяроста
круціцца як бяроста на агні. Мсцісл. Іран. Пра чалавека, які вымушаны выкручвацца, хутка дзейнічаць. Юрчанка, 179. @бярэменная
бруха як у бабы бярэменнай. Гл. баба. @бясхвосты
круціцца як сучка бясхвостая. Гл. сучка.
Жанаты як пан багаты, а халосты як сабака бясхвосты. Гл. пан. @вавёрка, гл. таксама белка
Дару маладой вядзёрка, каб была спрытная як вавёрка. Фальк. Вясельнае пажаданне маладой увішнасці і працавітасці. БВ, 38.
спрытная як вавёрка. Ухв. Пра спрытную, увішную, працавітую дзяўчыну. Янк., Пар., 155. @ваган
цяжкі як ваган. Мядз., Паст. Ухв. Пра цяжкое, дагледжанае, сытае дзіця. Нар. слов., 7; СПЗБ 1, 264. @вагон
корова як вагон. Кам. Ухв. Пра рослую дагледжаную карову. ЖН, 38.
улегчы як казёл за вагонам. Гл. казёл. @вада
адставаць як вада ад туку. Пра відавочнае аддзяленне чаго-н. ад нечага іншага. НН 1911, 339.
Божая міласць - як вада на плыт. Прык. Пра знікненне, няўлоўнасць Божай ласкі, дапамогі. Янкоўскі 1971, 10.
Быль як смала, а нябыль як вада. Гл. смала.
войска ідзе як вада плыве. Ваўк. п. Пра вялікі паток салдатаў. Federowski, 334.
гадзінкі ідуць як вада плыюць. Шальч. Пра няўмольны рух часу. СПЗБ 4, 19.
грошы як вада. Івац., Мсцісл. Пра хуткае разыходжанне грошай. Юрчанка, 180; ЗЗайкі.
дзіцяці патрэбна ласка як рыбе вада. Гл. рыба.
жыццё мяняецца як у рацэ вада. Гл. рака.
кіпець як вада ў гаршку. Слуцк. 1. Пра чалавека, які моцна задаецца, нервуецца. 2. Пра натоўп узрушаных нечым людзей. Янк., 411; Сержпутоўскі 1999, 32.
круціцца як у колі вада. Гл. кола.
людзі ідуць бы вада плыве. Слуцк. Пра вялікі людскі паток. Сержпутоўскі 1998, 240.
ляты (гады) ідуць як вада плыве. Ваўк. п. Пра няўмольны рух часу. Federowski, 262; Янк., 401.
праўда ў каго як у рэшаце вада. Гл. рэшата.
работа ідзе як вада. Лаг. Ухв. Пра тую працу, калі чалавек працуе паволі, але спорна. Varłyha, 47.
так і жывуць людзі бы вада цечэ ў рацэ. Слуцк. Пра вечную зменлівасць жыцця людзей. Сержпутоўскі 1999, 137.
трымацца як на гусі вада. Гл. гусь.
усмоктвацца як вада ў губку. Пра добрае ўпітванне, усмоктванне. НН 1911, 339.
ціхі як вада. Ваўк. п. Спачув. Пра чалавека, які вельмі ціха, асцярожна сябе трымае. Federowski, 57; Ройзензон, 78.
ціхманы як вада ў лужыне. Мін. ЛЦ, 75. Тое, што ціхі як вада.
ціхманы як стаячая вада. Мін. ЛЦ, 75. Тое, што ціхі як вада.
чысты як крынічна вада. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта вельмі чыстае, прыемнае. Federowski, 71.
што з гуся (вада). Гл. гусь.
як вада змыла (панесла) каго. Брасл. Няўхв. Пра нейчае вельмі хуткае, імклівае знікненне, уцёкі. СПЗБ 1, 316; Санько, 68.
як вада ўнясла. Свісл. Сцяшковіч, 614. Тое, што як вада змыла.
як вада ў рэку жызьня пайшла. Свісл. Ухв. Пра добрае, спрыяльнае жыццё каго-н. Даніловіч 2008, 136.
жыць як вутка (вуця) на вадзе. Гл. вутка.
кідацца як рыба ў вадзе. Гл. рыба.
ляпнуць як пасталом па вадзе. Гл. пастол.
набраць як бурбалак на вадзе. Гл. бурбалка.
плаваць як качка ў вадзе. Гл. качка.
плёхацца як качка ў вадзе. Гл. качка.
слабы як цень на вадзе. Гл. цень.
спрытны як качка на вадзе. Гл. качка.
цалуецца як лапцем па вадзе плешча. Гл. лапаць.
шлёпаць як кура па вадзе. Гл. кура.
як (што) пугаю па вадзе [што ні скажаш]. Гл. пуга.
як бічам па вадзе каму. Гл. біч.
як бічам па вадзе, так ты мне памог. Гл. біч.
як пранікам па вадзе. Гл. пранік.
як пугай па вадзе правёў (ляснуў). Гл. пуга.
як рыбка (рыбе) у вадзе. Гл. рыбка.
азызлы чалавек як вадой наліты. Ашм., Івац. Няўхв. Пра апухлага, ацёчнага чалавека. СПЗБ 1, 69; ЗЗайкі.
як вадой плывуць да каго. Маст. Пра грошы, якія лёгка дастаюцца чалавеку. Сцяшковіч, 617.
як рыба з вадой. Гл. рыба.
бяда за бядою як рыба за вадою. Гл. рыба.
выйсці як халоднаю вадою абліты. Мсцісл. Спачув. Пра чалавека, якога расстроілі, расчаравалі, збянтэжылі. Юрчанка 1977, 219.
добра як з вадою. Пра нейкую чыстую, надзейную, прыгожую сітуацыю. Янк., Пар., 54; Высл., 313.
ехаць як вадою плыць. Ваўк. п. Ухв. Пра гладкую дарогу, мяккую павозку. Federowski, 128.
жывуць між сабою як рыба з вадою. Гл. рыба.
З дурным сварыцца як з вадою біцца. Прык. Пра немагчымасць даказаць неразумнаму чалавеку сваю праўду. Санько, 135.
з кім гаварыць як з вадою біцца. Віл. Асудж. Пра размову з чалавекам, які не ўмее слухаць думку іншага. ФА.
звыкнуць з бядою як рыба з вадою. Гл. рыба.
людзі як вадою плылі. Ваўк. п. Пра вялікі натоўп людзей. Federowski, 63.
мы з табою як рыба (рыбка) з вадою. Гл. рыба.
мы з табою як рыба з вадою: рыба на дно, а мы ў гаўно. Гл. рыба.
мы з табою як рыба з вадою: рыба на дно, а ты гаўно. Гл. рыба.
мы з табою як рыбка з вадою: ты ў ваду, а я над табою. Гл. рыбка.
нету як вадою ўмыла. Смал. п. Добр., Смол., 14. Тое, што як вада змыла.
нязгодныя як агонь з вадою. Гл. агонь.
як агонь з вадою. Гл. агонь.
як вадою згладзіла. 1. Пра хуткае фізічнае знікненне чагосьці. 2. Пра забыўлівасць чалавека. Янк., Пар., 202.
як вадою разліўся. Янк., 443. Тое, што як вада змыла.
Бога прасіць - што рэшатам ваду насіць. Гл. рэшата.
боўкнуць як камень у ваду. Гл. камень.
гаварыць як ваду на кола ліць. Карэл. 1. Пра расказванне нечага добрага, прыемнага. 2. Пра пустую балбатню. Высл., 300.
гарадзіць як казёл, на ваду гледзечы. Гл. казёл.
гарэлку жлукціць як ваду. Слуцк. Асудж. Пра празмерную схільнасць чалавека да гарэлкі. ДА.
гарэлку лыкаць як ваду. Лаг. Асудж. Varłyha, 65. Тое ж.
глядзець як [дурны] баран [на ваду]. Гл. баран.
З начальствам сварыцца, што супраць ветру ваду ліць, - заўсёды абальешся. Маз. Прык. Пра наступствы спрэчкі з начальствам. ПП 1, 340.
кануць як камень у ваду. Гл. камень.
пазіраць як дурны баран на ваду. Гл. баран.
прапаў як чорт у ваду буркнуў. Гл. чорт.
прапаў як у ваду ўпаў. Пра знікненне чаго-, каго-н. без следу. Dybowski, 16.
ражышча якраз як чугун ваду грэць. Гл. чугун.
сказаць як у ваду перднуць. Кплів. Вульг. Пра недарэчнае, пустое выказванне чалавека, што не пакідае следу ў памяці. Фед. Арх.
сказаць як у ваду пёрнуць. У ваду пёрнеш, хоць бурбалкі пойдуць, а тут... Лаг. Вульг. ФА. Тое ж.
сказаць як у ваду плюнуць. Маст., Воран., Шчуч. Няўхв. Пра што-н. зусім недарэчае, неўпапад сказанае. Даніловіч, 256; Даніловіч 2010, 91.
чыя гаворка - як ваду вязеш на гару, а яна не йдзець. Няўхв. Пра гаворку чалавека, які не можа пераканаць, угаварыць. Романов 1901, 68.
укараць рыхтык як рака ў ваду ўпусціўшы. Гл. рак.
як агонь у ваду. Гл. агонь.
як ваду ліць. Мсцісл., Лоеў. Пра пустое нагаворванне на каго-н. Юрчанка, 180; Янкова, 62.
як ваду ў торбу ліць. Няўхв. Пра бескарыснасць, безвыніковасць гаворкі, дзеяння. Янк., 443.
як у ваду апушчаны. Мсцісл., Стол. Спачув. Пра моцна заклапочанага, прыбітага нечым чалавека. Бялькевіч, 56; Барысюк, Буян, 13.
як у ваду баўтануць. Дзятл. Сцяшковіч, 620. Тое, што прапаў як у ваду ўпаў.
як у ваду глядзець. Мёр., Івац. Пра загадзя выказаныя здагадкі, меркаванні. Нар. слов., 125; ЗЗайкі.
як у ваду кануць. Маладз., Стол. Пра чыё-н. бясследнае знікненне. СЦБ, 182; Барысюк, Буян, 13.
як у ваду сюкнуць. Астр. Няўхв. Іран. Пра нешта сказанае недарэчы, абы-што. Даніловіч 2008, 138.
баяцца як [шалёны] сабака вады. Гл. сабака.
баяцца як чорт (д'ябал) свянцонай вады. Гл. чорт.
бы капелька вады. Гл. капелька.
бясслоўны як вады ў рот набраў. Івац., Валож. Няўхв. Пра чалавека, што баіцца выказацца, сказаць слова. СЦБ, 48; ЗЗайкі.
гутаркі як вады. Лаг. Пра шматлікасць тэм для гаворкі ў прыязных адзін да аднаго людзей. Varłyha, 13.
да песень як камень да вады. Гл. камень.
дастанеш (трудно) як з каменя вады. Гл. камень.
забегчы як вады каўтнуць. Пра вельмі кароткі візіт. Янк., Пар., 66.
забегчы як вады ўхапіць. Івац. ЗЗайкі. Тое ж.
захацець як улетку вады. Гл. улетку.
ідзе як нясе шклянку вады на галаве. Гл. шклянка.
маўчаць як вады ў рот (у губы) набраў (набраўшы). Мін., Хоц., Чэрв. Federowski. 181; ЛЦ, 65; ФА. Тое, што бясслоўны як вады ў рот набраў.
мокрая што з вады. Віл. Пра нешта, некага вельмі мокрых. СПЗБ 5, 500.
мучыцца як рыба без вады. Гл. рыба.
не выйсці беднаму з бяды як каменю з вады. Гл. камень.
разгавораў як вады. Стаўб. МК, 155. Тое, што гутаркі як вады.
сын як капля вады, у татка ўдаўсо. Гл. капля.
трэба як вады напіцца. Пра пільную, моцную патрэбу чагосьці. Янк., 433.
у каго праўды як у рэшаце вады. Гл. рэшата.
успацець увесь як з вады. Мсцісл. Пра чалавека, што вымак ад поту. Юрчанка 1969, 152.
уцякаць як чорт ад свянцонай вады. Гл. чорт.
хадзіць як бусел ля вады. Гл. бусел.
хацець як у пагоду вады. Гл. пагода.
чые мруць, а нашы як із вады йдуць. Смал. п. Пра добрае гадаванне дзяцей, без смерці і асаблівых хваробаў. Добр., Смол., 29.
як вады напіцца. Маст. Пра вельмі лёгкае, простае выкананне якой-н. справы. Даніловіч, 215.
як дзве каплі вады. Гл. капля.
як з вады выйшаў. Ваўк. п. Пра моцна ўпацелага чалавека. Federowski, 343.
як рыба без вады. Гл. рыба.
пропав як бунька на воді. Гл. бунька.
боўтнуць як баран у воду. Гл. баран.
глядзець начэ казёл у воду. Гл. казёл.
дывыцьця бы баран на воду. Гл. баран.
знікнуць як ключ у воду. Гл. ключ.
ні племені, ні роду, як бел камень у воду. Гл. камень.
ні роду, ні плоду - як камень у воду. Гл. камень.
пакараць як рака ў воду ўкінуўшы. Гл. рак.
прапасці як камень у воду. Гл. камень.
трапіць як камень у воду. Гл. камень.
хадзіць як у воду апушчоны. Смал., Івац. Добр., Смол., 533; ЗЗайкі. Тое, што як у ваду апушчаны.
Я доброго роду, п'ю горэлку як воду. Жытк. Фальк. Жарт. Пра самахвальства падвыпіўшай кабеты. ТС 1, 223.
як у воду ўпаў. Краснап. Бялькевіч, 342. Тое, што як вада змыла.
як чорт у воду (у лужыну) плюнуў. Гл. чорт.
бояцца як полешук воды. Гл. паляшук.
ек воды ў рот набраўшы. Стол. ТС 1, 131. Тое, што бясслоўны як вады ў рот набраў. @важыць
жыць як золата важыць. Гл. золата. @вазон
лезці як кот у вазона. Гл. кот.
сядзець як кветка ў вазоне. Гл. кветка. @вайна
бегчы адкуль як з вайны. Мсцісл. Пра хуткія, рашучыя ўцёкі адкуль-н. Юрчанка, 184.
не трэба як вайны. Пра нешта, некага зусім не патрэбных, рашуча непрымальных. Янк., Пар., 113. @вайтоўна
прыбрацца як вайтоўна. Рас. Ухв. Пра добра, прыгожа, багата ўбраную дзяўчыну. Бялькевіч, 103. @Вайцех
Такая пацеха як на святога Вайцеха. Ваўк. п. Прык. Пра вялікае святкаванне, весялосць. Federowski, 326; Санько, 174. ≺ Вайцех адзначаецца каталікамі 23 красавіка. Раней супадала з Юр'ем, калі пастухі спраўлялі сваё свята. @вакса
трэба як лапцю вакса. Гл. лапаць. @валасок
галасок як тоненькі валасок. Памянш. Слуцк. Жарт. Пра чый-н. голас высокага рэгістру, пісклявы. Нос., 26; Сержпутоўскі 1999, 134.
мякенькі як дзіцячыя валосікі. Памянш.-ласк. Слон. Ухв. Пра мяккасць, далікатнасць якой-н. рэчы. Высл., 348. @валассё
патрэбны як валассё ў носе. Іран. 1. Пра нешта непатрэбнае. 2. Пра малапатрэбнага чалавека для якой-н. справы. Дуб., Нар., 362. @валасы
патрэбен хто дзе як у срацы валасы. Гл. срака. @валенак
дурны як сібірскі валенак. Астр., Нясв. Абразл. Пагардл. Пра вельмі неразумнага, цёмнага чалавека. Даніловіч, 249; ФА. @валіза
брухаты як валіза. Барыс. Няўхв. Пра чалавека з тоўстым жыватом. ФА. ≺ Валіза, валізка - чамадан. @валіць
Чужы празнік як сокал ляціць, а свой як гара валіць. Гл. сокал. @валлё
збіраць як курыца валлё. Гл. курыца. @валок
як валкам круціць. Шчуч. Насмешл. Пра чалавека, што шмат з'ядае. Даніловіч, 215. @валоў
як у волове ухо попаў. Гл. вуха. @валяр'янка
піць што як кот валяр'янку. Гл. кот. @вандзонка
як вандзонка. Мсцісл. Няўхв. Пра лянівага, вялага, непаваротлівага чалавека. Бялькевіч, 103. @вандзэлак
цяжкі як вандзэлак. Мядз. Ухв. Звычайна пра цяжкое, сытае, дагледжанае дзіця. Высл., 417. ≺ Ванзэлак - клунак (польск. węzełek). @ванна
як на сонешных ваннах дзе. Мсцісл. Пра бесклапотнае, прывольнае прабыванне дзе-н. Юрчанка, 192. @ванцыпар
насіцца як ванцыпар. Краснап. Асудж. Пра нейкую незразумелую, раздражняльную актыўнасць кагосьці. Бялькевіч, 104. ≺ Ванцыпар - Люцыпар. @вапер
лезці да каго як вапер на вяселлі. Мсцісл. Асудж. Пагардл. Пра настырнае чаплянне да кагосьці. Юрчанка, 174.
як кормный вапер. Мсцісл. Пра сытага, тоўстага чалавека. Юрчанка, 187.
насцебацца як вапри. Смал. Асудж. Пра людзей, што крэпка напіліся і наеліся. Добр., Смол., 464. ≺ Вапры - вепрукі. @вапрук
льецца кроў абы з вапрука, як яго заколюць. Слуцк. Пра параненага, пабітага чалавека, які не выклікае спагады. Сержпутоўскі 1998, 56.
растаўсцець як адкормлены вапрук. Слуцк. Сержпутоўскі 1999, 80. Тое, што як кормны вапер. @вар
круціцца як апушчаны ў вар. Маладз., Брэсц., Рэч., Мін. Пра чалавека, які мітусіцца ў цяжкіх абставінах. ЛЦ, 30.
сказаць як у вар апусціць. Б.Каш. Пра нешта сказанае, што даводзіць да крайняй ступені раздражнення. Высл., 383.
скочыць як у вар. Спачув. Пра траплянне чалавека ў надта небяспечную сітуацыю. Янк., Пар., 149.
Январ як вар. Брасл. Прык. Пра пякучы мароз у зімовы месяц. ПП 1, 74.
выскачыць як варам абліты. Мсцісл. Пра рэзкае, імклівае выскокванне адкуль-н. каго-н. Юрчанка 1977, 223; Янк., 443.
дагадзіць як зброднай сучцы варам. Гл. сучка.
пабегчы як варам абліты. Дзятл. Пра чый-н. вельмі шпаркі бег. Сцяшковіч, 614; Янк., Пар., 85.
разбегчыся ва ўсе бакі як тараканы, калі на іх лінулі варам. Гл. таракан.
спацець як варам абліло. Віл. Спачув. Пра чалавека, што ўспацеў ад цяжкіх фізічных намаганняў ці моцных перажыванняў. СПЗБ 1, 282.
як варам варыць. Пра гарачыню, спякоту. БПФС, 39. @вараннё
як вараннё [тое] глядзець. Няўхв. Пра настырную зацікаўленасць да некага групы людзей. Нос., 194. @вараняты
з вушамі паўлазіць што вараняты [якея]. Мсцісл. Няўхв. Пра дзіцячыя вылазкі, цікаўнасць. Юрч., 1977, 130. @вараточак
раточак як вараточак. Памянш. Жарт. Пра нейчы вялікі рот і добры апетыт. Нос., 145. @варацакі
пацягнула як ката на варацакі. Гл. кот. @Варванскі/Зарванскі
як на вырванскай (варванскай, варварскай) вуліцы у каго, дзе. Гл. вуліца.
бы на Зарванскай гуліцы. Гл. вуліца. @варона
вісець як варона на калку. Пруж. Насмешл. Пра нязручнае сядзенне каго-н. на чым-н. ФА.
гарланіць як варона. Няўхв. Пра моцны крыклівы голас чалавека. Янк., 11.
глядзець як варона. Ваўк. п. Няўхв. Пра насуплены, але зацікаўлены позірк каго-н. Шпилевский, 178; Tyszkiewicz, 426; Federowski, 109.
глядзець як варона на косць. Маст. Няўхв. Пра злосны, прагны позірк. Даніловіч, 215.
грагаць як варона. Шчуч. Няўхв. СПЗБ 3, 26. Тое, што гарланіць як варона.
гракаць як варона. Ваўк. п. Няўхв. Federowski, 97; ФА; СЦБ, 100. Тое, што гарланіць як варона.
Дурань як варона, а хіцёр як чорт. Прык. Пра чалавека, які прыкідваецца прастаком, але такім не з'яўляецца. Federowski, 85.
дурны (глуп) як варона. Сак. п., Шчуч. Няўхв. Пра вельмі дурнога чалавека. Federowski, 86; Сцяшковіч, 613. ≺ Варона - фальклорны сімвал дурноты.
жыць як варона на колічку. Раг. Няўхв. Пра немаёмаснага чалавека, бедняка. СПЗБ 2, 171.
збірацца куды як варона ў вырай. Капыл. Няўхв. Пра марудлівыя зборы куды-н. ДА.
змокнуць як варона. Карэл. Насмешл. Пра жанчыну, што патрапіла пад дождж. Высл. 329.
зяваць як варона. Хоц. Іран. Пра незадачлівую спявачку. ЛЦ, 71.
каркаць як варона. Сміл. Насмешл. Пра гаворку, расказ некага не вельмі шанаванага. Шатэрнік, 131.
каркаць як варона гервяцкая. Астр. Насмешл. ФА. Тое, што каркаць як варона.
кошкацца як варона. Няўхв. Пра нейчую бесталковую работу. СПЗБ 2, 511.
крычаць як варона на дождж. Маладз. Насмешл. Пра няўцямна крыклівую асобу. Высл., 329.
маўчаць як варона. Сміл. Іран. Пра звяглівую, крыклівую, балбатлівую асобу. Шатэрнік, 156; Высл., 345.
Мужык глядзіць як варона, a хіцёр як чорт. Прык. Гаворыцца як ацэнка хітрасці і праніклівасці мужыка, селяніна. Ляцкий, 21; Czeczot, 111; Federowski, 192; Kolberg, 472.
Мужык дурны як варона, а хітры як чорт. Аксамітаў, 203. Тое ж.
нарабіць як варона на хвасце панясе. Гродз. Пагардл. Пра малыя вынікі чыёй-н. працы. Federowski, 198.
разявіць горла як варона. Ваўк. п. Няўхв. Пра крыклівую асобу. Federowski, 112.
расхадзіцца як варона на дождж. Астр. Насмешл. Пра шумныя, узбуджаныя паводзіны кагосьці. Арх. Гр.
расшугакацца як загумённая варона. Мсцісл. Насмешл. Юрчанка, 313. Тое, што расхадзіцца як варона на дождж.
спяваць як варона (на галіне). Мін. Насмешл. ЛЦ, 123. Тое, што зяваць як варона.
трапіць як варона ў кісель. Астр. Насмешл. Пра недарэчнае траплянне ў якую-н. прыкрую сітуацыю. Даніловіч, 215.
тырчаць (сядзець, круціцца) як варона на палцы (калу). 1. Уздз., Слон. Няўхв. Пра нейкага не вельмі ўдалага чалавека. Высл. 402. 2. Леп. ЗВалодзінай. Тое, што вісець як варона на калку.
углядацца як варона ў шпік. Астр. Няўхв. Пра пільны, прагны позірк на што-, каго-н. Даніловіч, 215.
хітра сказаць як варона. Чэрв. Іран. Пра жанчыну, што нешта не дарэчы сказала. Высл., 409.
Хітры наш брат як чорт, але і дурны як варона. Гл. чорт.
ціліпацца як варона на калку. Лаг. Насмешл. Пра таго, хто дрэмле седзячы. Варлыга 1966, 91.
чорны як варона. Лаг. Пра некага чорнага. Мін.-Мал., 1974, 47.
як мокрая варона. Няўхв. Пра неахайную, непрывабную, засмучаную жанчыну. БПФС, 39.
як вароне на хвасце панесці чаго. Пра нязначную колькасць чаго-н. Санько, 208.
глядзець на каго як на варону. Ваўк. п. Пра пагардлівы, недружалюбны позірк. Federowski, 109.
як чорт варону пагнаў. Гл. чорт.
галдзяць, як вароны, бабы сабраўшыся. Віл. Няўхв. Пра шумлівую бесталковую гаворку натоўпу жанчын. СПЗБ 1, 410.
злятацца як вароны на здыхляціну. Мін., Чэрык. Пагардл. Пра збор людзей, зацікаўленых у нечым карыслівым. ЛЦ, 53.
сядзець як загуменныя вароны. Астр., Люб. Насмешл. Пра ціхае, мала заўважнае жыццё, сядзенне нейкіх людзей. ФА.
У мяне як у вароны - няма абароны. Бераст. Прык. Пра безабароннае жыццё каго-н. Янкоўскі, 7; Даніловіч 1997, 139. ≺ У народнай традыцыі варона - вобраз не шанаваны і ганьбаваны.
бу ворона зехаць. Жытк. Няўхв. Пра непрызваітае пазяханне чалавека. ТС 2, 152.
бы ворона розявіць рот да роззіраць. Стол. Насмешл. Пра чалавека, які так захапіўся разглядваннем чаго-н., што раскрыў рот. ТС 4, 303. @вароты
адзін што вароты ў полі. Пра адзіноту чалавека, што не мае ніадкуль дапамогі. Сахараў.
адчыніць горла як вароты ў заезднай карчме. Няўхв. 1. Пра чалавека, што многа і прагна п'е. 2. Пра заўзятага крыкуна. Federowski, 112.
вытарапіцца як баран на новыя варота. Гл. баран.
глядзець як баран на новыя вароты. Гл. баран.
глядзець як цяля на рабыя вароты. Гл. цяля.
насіцца як дурны з варотамі. Гл. дурны.
разявіць ляпу як вароты. Няўхв. Каспяровіч, 264. Тое, што адчыніць горла як вароты ў заезднай карчме. @варочацца
у жываце як мядзведзь варочаецца. Гл. мядзведзь. @варыць
як варам варыць. Гл. вар. @варэнне
выдурвацца як муха на варэнні. Гл. муха. @васілёк
цвісці як васілёк. Ухв. Пра радаснае жыццё маладога чалавека. Янк., 437. @васілёчак
вочкі [сінія] як васілёчкі. Памянш.-ласк. Докш. Ухв. Пра нейчыя прыгожыя сінія вочы. Высл., 294; Янк., 426. @вата
мяккі (мякенькі) як вата. Ваўк. п., Слон. Ухв. Пра вопратку, матэрыял, што прывабліваюць сваёй мяккасцю. Federowski, 182; Янк., Пар., 105; Высл., 348. @ватны
ногі як ватныя. Івац., Слон. Пра саслабелыя, няпругкія ногі састарэлага ці хворага чалавека. Высл., 355; ЗЗайкі. @ваўкалак/ваўкалака
мае смак бы да коней ваўкалак. Слуцк. Насмешл. Пра чалавека, якога цягне да нечага шкоднага. Сержпутоўскі 1999, 98.
бы ваўкалака шнырыць. Няўхв. Шпилевский, 172. Тое, што хадзіць як ваўкалак.
спрыкрыцца як ваўкалака. Асудж. Пра чалавека, які надакучыў, стаў прыкрым сваім блізкім. Санько, 185.
глядзець ваўкалакам. Няўхв. Пра нейчы злосны, насуплены, варожы пагляд. БПФС, 39.
ходить як воўкулак. Смал. п. Няўхв. Пра чалавека, які таямніча снуецца, невядома чаго шукае. Добр., Смол., 351. @ваўкаўня
холадна дзе як у ваўкаўні. Ушацк. Няўхв. Пра няпаленую, халодную хату. Барадулін, 90.
як ваўкаўня хата. Валож. Няўхв. Пра неапаленую, з волкім паветрам хату. СЦБ, 56. @ваўчанё
пазіраць (паглядаць) [з-пад ілба] як тое ваўчанё. Сміл., Стаўб. Няўхв. Пра погляд напалоханага ці варожа настроенага дзіцяці. Шатэрнік, 261; МК, 208. @ваўчуга
хадзіць як [той] ваўчуга. Жытк. Няўхв. Пра варожа настроенага чалавека, які ходзіць ні на кога не гледзячы. Мат. Гом., III, 211. @ваўчыца
спяваць як ваўчыца на Каляды. Глыб. Няўхв. Пра спевы, калі спявак не мае голасу. КВДУ. @вашывы
абрыднуць як вашывы кажух. Гл. кажух. @ведзьма
раструхацца як ведзьма. Ваўк. п. Пагардл. Пра ўскудлачаную, непрывабную жанчыну. Federowski, 48.
страшная як ведзьма. Мсцісл., Івац. Няўхв. Пра жанчыну з непрывабнай, неахайнай знешнасцю. Бялькевіч, 106; ЗЗайкі.
хадзіць (насіцца) як ведзьма на таўкачах. Слон. п., Карэл. Няўхв. Пра жанчыну, якая непрыемна выглядае і неадпаведна сябе паводзіць. Federowski, 48; Высл., 410.
хадзіць як ведзьма на Купальскага Івана. Асудж. Пра жанчыну, што стараецца зрабіць нешта шкоднае, нядобрае. Ройзензон, 79.
як чорт з ведзьмаю. Гл. чорт.
жару хоць ведзьму спалі. Жарт. Пра добра напаленую печ, дзе шмат гарачага вуголля. Янк., 406.
як ведзьма з таўкачамі. Нясв. Няўхв. ФА. Тое, што хадзіць як ведзьма на таўкачах.
валасы тырчаць як у ведзьмы. Лаг. Няўхв. Пра ўскудлачаныя, непрыбраныя валасы. Гілевіч 2007, 23. @везці
едзе як дровы вязе. Гл. дровы.
едзе як чорт мацеру да доктара вязе. Гл. чорт.
твая гаворка - як ваду вязеш на гару, а яна не йдзець. Гл. вада.
лёд [тоўсты] хоць гарматы вязі. Гл. гармата.
грукацець бы на мосце, як вязуць пустыя бочкі. Гл. мост. @век
жыць як [тому] чарвяку па вяку. Гл. чарвяк. @векавуха
вясёлы як векавуха. Іран. Пра невясёлага, заклапочанага чалавека. Янк., Пар., 33. @веліконны
абходзіцца як з веліконным яйцом. Гл. яйка.
цацкацца як з веліконным яйком (яйкам). Гл. яйка. @венік
баба як венік. Івац. Насмешл. Пра ўвішную, спрытную, хуткую кабету. ЗЗайкі.
бегаць як венік. Дзятл. Жарт. Пра чалавека, што ўсюды трапляе. ФА.
выпетраць як пятроў венік. Маладз. Насмешл. Пра схудалага чалавека. Гілевіч, 107. ≺ Нарыхтаваны пасля Пятра (12 ліпеня) венік хутка губляе лісце.
голы як стары венік. Няўхв. Пра беднага, згалелага чалавека. БПФС, 41.
ссохнуць як майскі венік. Ушацк. Спачув. Пра вельмі схуднелага чалавека. Барадулін, 90.
шустры як банны венік. Слон. Жарт. Пра непаседлівага, хуткага, жвавага чалавека. Высл., 422.
шустры як венік. Івац. Жарт. ЗЗайкі. Тое ж.
як венік. Астр. Даніловіч, 215. Тое ж.
завея як венікам мяце. Воран. Пра вялікую замець, завею. СПЗБ 2, 189.
сядзець як мыша пад венікам. Гл. мыш.
як венікам змяло. Пра нейчае хуткае знікненне. Санько, 68.
ілжэ як венікі вяжа. Лід. Няўхв. Пра вельмі спрытнае, штукарскае казанне няпраўды. Даніловіч, 215.
спаць як венікі прадаўшы. Мсцісл. Жарт. Пра чалавека, які бестурботна і моцна спіць. Бялькевіч, 474.
як венікі прадаўшы хто. Мсцісл. Пра вясёлыя, задаволеныя паводзіны каго-н. Юрчанка, 180.
жыць як верабей у веніку. Гл. верабей.
сядзець як верабей у веніку. Гл. верабей.
шавяліцца (шумець, разгуляцца) як верабей у веніку. Гл. верабей.
завязаць вузла як гараб'я. Бар. Відаць, пра вялікі вузел. СПЗБ 1, 335. @вераб'ёў
з вераб'ёву душу. Пра зусім малую колькасць чаго-н, драбок, каліва. Янк., 407. @верабей
непаспешны як мядзведзь за вераб'ём. Гл. мядзведзь.
як у каморы пасля вераб'ёў [чыста]. Гл. камора.
авадні як вераб'і. Леп. Пра вялікіх і дакучлівых аваднёў. ЗВалодзінай.
валтузіцца як вераб'і ў гнаі. Мін. Няўхв. Пра нейкую дробязную мітусню, валтузню. ЛЦ, 63.
Дзеці як вераб'і: пакуль голыя - у гняздзе, а як апярыліся - паляцелі. Бераст. Прык. Пра непазбежнасць адыходу дзяцей з бацькоўскай хаты. ФА.
накінуцца (наляцець) як вераб'і на спелыя каноплі (на спелае проса). Жлоб. Няўхв. Пра паспешлівы, таропкі напад на ежу дзятвы. ЛЦ, 72.
унадзіцца як вераб'і ў проса. Ваўк. Няўхв. Пра нейкую звычку чалавека, непрыемную для іншых. Высл., 405.
кусочак як вераб'ю ўклюнуць. Глуск. Пра вельмі малы кавалачак ежы. Мат., 116.
як вераб'ю дзеўбануць чаго. Пра нешта ў малой колькасці, найперш пра ежу. Санько, 20.
жыццё як у таго вераб'я: скача па сцежцы ды гаўно клюе. Рэч. Жарт. Пра беднае, незабяспечанае, нявартае чалавечае жыццё. Pietkiewicz, 398.
як у вераб'я пад каленкамі што. Акц. Жарт. Пра нешта зусім нязначнае, непрыкметнае. ДА.
як з вераб'я часавы. Мсцісл. Іран. Пра чалавека, зусім непрыгоднага да нейкай справы. Юрчанка 1998, 174.
як у старага вераб'я калена. Леп. Жарт. Пра нейчыя не вельмі развітыя мышцы рук. ЗВалодзінай.
жыць як верабей у веніку. Віл., Смарг. Пра жыццё ў нястачы, у пастаянным страху. МК, 308; Сцяшковіч, 614.
адна як верабей. Слуцк. Пра адзінокага чалавека. МК, 232.
вузел як гарабей. Бар. Насмешл. Пра вялікі, неахайны вузел, пра няўменне кагосьці вязаць вельмі малыя, непрыкметныя вузлы. СПЗБ 1, 335.
клюнуць як верабей. Жарт. Пра чалавека, які зусім мала з'еў. Янк., Пар., 86.
круціцца як верабей на сучку. Мсцісл. Жарт. 1. Пра мітуслівага, неспакойнага чалавека. 2. Пра дзеянні чалавека, які стараецца неяк пратрымацца ў жыцці. Юрчанка, 180.
натапырыцца як верабей. Лаг. Жарт. Пра чалавека, які з супрацівам, насцярожана прымае нейкае паведамленне. Высл., 353.
от даў пылі (духу) як верабей кабылі. Ваўк. п., Клім., Шкл. Іран. Пра напад, агрэсію кагосьці бяссільнага, параўнальна нязначнага, незаўважнага. Нос., 31; Federowski, 73, 83; Бялькевіч, 300.
папасціся як верабей у шапку. Насмешл. Пра чалавека, які патрапіў у нявыкрутнае становішча. Ляцкий, 33.
прынёс як верабей. Пра малы аб'ём ці вагу прынесенага. Янк. Пар., 134.
Слова як верабей: вылеціць і не паймаеш. Рэч. Прык. Пра незнішчальнасць і незваротнасць сказанага. Pietkiewicz, 383.
узяць што як верабей. Ваўк. п. Пра невялікую колькасць узятага кімсьці. Federowski, 324.
ціўкаць як верабей. Жарт. Неяк паціху падаваць пра сябе знакі, пускаць голас, паціху жыць. Янк., Пар., 188.
шавяліцца (шумець, разгуляцца) як верабей у веніку. Докш. Іран. Пра няўдалае пагулянне ў зусім неспрыяльных для таго ўмовах. Tyszkiewicz, 433; Шпилевский, 187; Нос., 185; Dybowski, 192; Дуб., Нар., 2. @верабейка
жвавы як верабейка. Памянш.-ласк. Ухв. Пра рухавага, жвавага хлопчыка, дзіця. Янк., Пар., 60.
уюшны як верабейка. Памянш.-ласк. Жытк. Матэрыялы 1981, 158. Тое, што жвавы як верабейка.
сядзець як верабейкі. Памянш.-ласк. Глуск. Пра сцішаны гурток дзяцей. АВНЛ.
есці як верабейку. Памянш.-ласк. Пра малую колькасць ежы на стале. Янк., 406. @вераценца
худы як вераценца. Памянш.-ласк. Мсцісл. Пра худзенькага невысокага хлопчыка. Юрчанка, 180.
як вераценца. Памянш.-ласк. Мсцісл. Пра спрытнага невысокага чалавека. Юрчанка, 180. @верацяно
дрыжаць як на верацяне. Карэл. Пра трымценне, дрыжыкі чалавека ад страху, хвалявання. Высл., 315.
круціцца як верацяно. Ваўк. п. Пра непаседлівага чалавека. Federowski, 153.
ссушыць каго як верацяно. Няўхв. Пра кагосьці, хто змучыў, замарнаваў іншага. Янк., Пар., 158.
як верацяно. Жлоб. Тое, што круціцца як верацяно. Гор., Руд., 255. @верая
баба як верая. Шчуч. Ухв. Пра дужую поўную жанчыну. СПЗБ 1, 299. ≺ Верая - шуло; бэлька. @вербалозіна
схіліцца як вербалозіна. Спачув. Пра самотную, збедаваную, стомленую жанчыну. Янк., Пар., 159. @верны
служыць каму як верны сабака. Гл. сабака. @верхаводка
халодная як верхаводка. Стаўб. Няўхв. Іран. Пра нешта не той якасці, якая чакалася. Высл., 407. ≺ Верхаводка - тут: верхні слой вады ў калодзежы, што паступіла не з глыбінных слаёў, а нацякла падчас таяння снегу, вялікіх дажджоў. @верцялі
круціцца як [тыя] верцялі. Мін. Няўхв. Пра мітуслівых, непаседлівых дзяцей. Высл., 338. @весліца
ісці як па весліцы. В.Дзв. Ухв. Пра чалавека, які лёгка падымаецца па прыступках кар'еры, набывае навыкі, асвойвае рамяство. СПЗБ 1, 301. ≺ Весліца - драбіны. @ветачка
лёгка як за ветачку ўхапіцца. Памянш. Ваўк. п. Пра простае і хуткае выкананне нейкай работы. Federowski, 316. @ветла
бу гнілая ветла, да не трухніць. Жытк. Пра старую поўную, але яшчэ моцную жанчыну. ТС 5, 157. @вехаць
падружыцца як срака з вехцем. Гл. срака. @вецер
паляцець як ветрам гнаны. Валож. Пра вельмі хуткі, імклівы бег каго-н. Высл., 360.
як ветрам здула каго. Івац., Лаг., Мсцісл., Стол., Чав. Пра чалавека, што некуды хутка адыйшоў. МК, 308; Нар. слов., 132; Юрчанка 1977, 211; Барысюк, Буян, 12; ЗЗайкі.
гаварыць як з пустога ветру. Мсцісл. Няўхв. Пра пустыя гаворкі. Юрчанка, 173.
З начальствам сварыцца, што супраць ветру ваду ліць, - заўсёды абальешся. Маз. Прык. Пра небяспечнасць пярэчыць начальству, якое можа адпомсціць. ПП 1, 340.
усё роўна што пляваць проці ветру. Гл. пляваць.
як ветру ў полі шукаць. Івац. Пра марныя намаганні што-н. знайсці. Янк., 443; ЗЗайкі.
адзін як у полі вецер. Гл. поле.
брахаць як сабака на вецер. Гл. сабака.
вольны як вецер. Ухв. Пра вельмі вольнага чалавека. Янк., Пар., 26.
гадавацца як вецер у полі. Мсцісл. Пра гадаванне дзяцей без належнага прыгляду. Юрчанка, 173.
гуляць як вецер дымам. Няўхв. Пра бяздумнае, зменнае распараджэнне кімсьці. НН, 481.
гуляць як вецер. Пра паводзіны незалежнага, свабоднага і безадказанага чалавека. Янк., Пар., 46.
злавіць каго як вецер у полі. Іран. Пра чалавека, якога не зловіш, які ўжо далёка. Янк., Пар., 74.
кідаць як на вецер. Мсцісл. Асудж. Пра бяздумную, марную трату грошай. Юрчанка, 191.
ляцець як вецер. Івац., Лельч. Пра вельмі хуткае перамяшчэнне, бег. Янк., 411; Матэрыялы 1981, 142; ЗЗайкі.
няма каго як вецер звеяў. Ваўк. п. Няўхв. Пра хуткае знікненне кагосьці. Federowski, 184.
пашкадаваць/шкадаваць каго як вецер страху. Лід. Іран. Пра добрыя ўчынкі, шкадаванне каго-н., што на самай справе толькі шкодзіць. ФА.
Песні як вецер у полі: вецер падуў - і песні прайшлі. Смал. п. Прык. Пра няўлоўнасць, хвіліннасць уражанняў ад песень. Добр., Смол., 98; Рапановіч, 168.
пусты як вецер. Няўхв. Пра легкадумнага, несур'ёзнага чалавека. Янк., Пар., 135.
розумам раскідаць як вецер. Мсцісл. Пра палёт думкі, шырыню фантазіі каго-н. Юрчанка 1977, 15.
такі справядлівы як вецер у полі. Ваўк. п. Іран. Пра непастаяннага чалавека. Federowski, 288.
шкадаваць каго як вецер падраную стрэху. Шчуч. Іран. Даніловіч, 215. Тое, што пашкадаваць як вецер страху.
што вецер у полі. Мсцісл. Асудж. Пра нясталага, «ветранага» чалавека, хлопца. Юрчанка 1977, 223.
як бы каго вецер панёс (памчаў). Ваўк. п. Няўхв. Незадаволенасць паводзінамі чалавека, які знік, збег. Federowski, 330.
як вецер на загуменні. Ваўк. Вельмі хутка, шпарка (хадзіць, бегаць і пад.). Даніловіч, 215.
як вецер. Мядз. Няўхв. 1. Пра нясталы характар чалавека, няўрымслівасць, зменлівасць. ЗСалавей. 2. Мсцісл. Пра расхлябая, неарганізаванага чалавека. Юрчанка, 296. @вечар
плакаць як о дзявіч вечар. Жарт. Іран. Пра упаданне ў роспач, успомніўшы маладосць. Dybowski, 188; Аксамітаў, 205. @вечарынка
разыйсціся як Ігналя на вечарынцы. Гл. Ігналя. @вешаць
гаварыць як воўну на плот вешаць. Гл. воўна.
гаварыць як на ўзгароду вешаць. Гл. ізгарода.
есці як на кол вешаць. Гл. кол.
есці як на плот вешаць. Гл. плот. @веялка
дошч што веялкай веіць. Віл. Пра густы, часты, спорны дождж. СПЗБ 1, 305. @веяць
дошч што веялкай веіць. Гл. веялка.
клясці як марозам на вяргіню веяць. Гл. мароз. @вёска
цындацца як воўк каля вёскі. Гл. воўк. @Віганцы
збірацца куды як у Віганцы на танцы. Воран. Жарт. Пра хуткае, мітуслівае збіранне куды-н. Даніловіч, 256. @відук
плодны як відук. Пра расліну, што хутка распаўсюджваецца. Янк., 421. ≺ Відук - мак-самасей.
узыйсці як відук. Пра добрую ўсходлівасць раслін. Янк., Пар., 173.
учэпісты як відук. Няўхв. Пра некага з асаблівымі здольнасцямі да выжывання. Янк., 436. @відэлец
насіць што як на відэльцы скварку. Нясв. Жарт. Пра надта ўважлівае абыходжанне з чым-н., цацканне. ФА. @віж
хадзіць як [той] віж. Стаўб. Няўхв. Пра вельмі цікаўнага, пранырлівага чалавека. Нар. слов., 149. ≺ Віж - чалавек, які ўсё выглядае і выведвае. @вілы
дзеўка як віламі скіданая. Стаўб., Капыл. Няўхв. Пра неразумную ці не надта выхаваную або не вельмі станістую дзяўчыну. ФА; БД, 146.
круціцца як вуж у вілах. Гл. вуж.
насіць як чорта на вілах. Гл. чорт.
падняць як чорта на вілах. Гл. чорт.
шанаваць каго як на вілах. Івац. Няўхв. Пра пажаданні чагосьці злога некаму. ЗЗайкі.
ногі як вілы. Ушацк. Насмешл. Пра крываногага чалавека. Скарбы, 130. @вілашнік
высокі як вілашнік. Мсцісл. Пра высокага чалавека. Юрчанка, 203.
любіць як сабака вілашнік. Гл. сабака.
як вілашнік. Мсцісл. Пра тонкага, худога чалавека. Юрчанка, 180. @Вільня
як дзядзька ў Вільні. Гл. дзядзька.
як у Вільні на Кальвары дзе. Шчуч. Маст. Пра люднае і шумнае месца, вялікі вэрхал дзе-н. Даніловіч, 257.
хата як Вільня. Івац. Ухв. Пра вялікую, прасторную хату. ЗЗайкі. @вінаграднік
хадзіць як ліса каля вінаградніку. Гл. ліса. @вінаход
як вінаход. Мсцісл. Пра непаседлівага чалавека, часцей пра дзіця. Юрчанка, 180. @Вінцэсь
гаранцаваць як Вінцэсь у танцы. Астр. Жарт. Пра чые-н. адметныя, незвычайныя выхадкі, паходку і г. д., што нагадваюць манеру танцаваць прыкметнай на мясцовым узроўні асобы. ФА. @вір
базар як вір. Пра кругавы рух людзей на прасторы рынку. Янк., Пар., 13.
паехаць куды як у вір галавою. Няўхв. Пра рашучае небяспечнае прадпрыемства, паездку каго-н. Янк., Пар., 122.
як у вір. Пін. ДА. Тое, што паехаць як у вір галавою.
круціць мірам як чорт вірам. Гл. чорт.
круціць як чорт вірам. Гл. чорт.
круціцца як у віры. Спачув. Пра вялікую занятасць каго-н., каму даводзіцца паспешліва рабіць шмат спраў. Янк., Пар., 89; Санько, 148. @вісельнік
падтрымліваць каго як вісельніка вяроўка. Брасл. Іран. Пра ўмяшальніцтва, якое вядзе да поўнай катастрофы. Рабкевіч, 158.
шанцаваць як вісельніку. Івац., Слуцк. Іран. Пра вельмі рэдкае шанцаванне. Сержпутоўскі 1999, 72; ЗЗайкі. ≺ Алюзія да рэдкіх выпадкаў, калі вяроўка не вытрымлівае і рвецца пад цяжарам вісельніка. @вітрына
стаяць як у вятрыня лялька. Астр. Жарт. Іран. Пра манерыстага альбо модна апранутага чалавека, які як бы выстаўляе сябе напаказ. СПЗБ 4, 586. @віхар/віхор
круціць як віхар у полі. Слон., Ваўк. п. Асудж. 1. Пра нечае круцельства, падман, нядобрасумленнасць. 2. Пра надта злоснага, раз'юшанага чалавека. Federowski, 153.
хадзіць усё роўна як віхар. Ваўк. п. Пра чыю-н. імклівую паходку. Federowski, 48, 410.
несціся як віхор. Няўхв. Пра чыё-н. імклівае перамяшчэнне, бег. Янк., 418.
павіхрыцца недзе як віхор. Слон. Няўхв. Пра знікаючага сямейніка, які не паведамляе, куды ідзе. Нар. слов., 36.
віхром вада ўе. Брасл. Пра кругавы рух вады, крыніцы, пра вір. СПЗБ 1, 316. @віхла
быстры, удалы як віхла. Ухв. Пра энергічнага чалавека, у якога хутка і спорна ідзе работа. З нар. сл., 99. ≺ Віхла - тут: агонь. @Віхна
насіцца як та Віхна з гарбузою на базары. Стол. Жарт. Пра мітуслівую жанчыну. ТС 1, 195. @віхуратка
лётаць як віхуратка. Астр. Пра мітуслівае, хуткае перамяшчэнне каго-н., Даніловіч 2008, 136. @віціна
здаровы як віціна. Ваўк. п. Ухв. Пра моцнага, жылістага мужчыну. Federowski, 353. ≺ Віціна - тут: прэнт.
як віціна. Гродз. Ухв. Пра прыгожую, стройную, тоненькую дзяўчыну. Цыхун, 175. @вішанька
вочкі як вішанькі. Памянш.-ласк. Захапл. Пра цёмныя, прыгожыя, бліскучыя вочы. Янк., 399. @вішнёвы
пачырванець як вішнёвы сок. Гл. сок. @вішня
дзеўка як вішня. Ваўк. п. Ухв. Пра прыгожую, ладную дзяўчыну. Federowski, 95. ≺ Вішня - фальк. сімвал дзявочай прыгажосці. @вогір
як вогір расхаджацца. Мсцісл. Няўхв. Пра празмерна энергічнага чалавека. Юрчанка 1977, 206. ≺ Вогір - жарабец (гл. польск. ogier). @воглум
хадзіць як у воглумі. Няўхв. Пра няўцямны стан, калі няясна помніцца, не разумеецца. НН, 306. @водка
Усё воцат не водка, а кума не жонка. Прык. Насмешл. Пра немагчымасць замяніць гарэлку воцатам, а жонку кумой. Ляцкий, 51.
трудна як водку піць. Іран. Пра даволі лёгкае і прыемнае заданне. Ляцкий, 46. @вожык
Дару кошык, каб не быў да жонкі як вожык. Фальк. Вясельнае пажаданне жаніху, каб быў ласкавы да жонкі, а не калючы. БВ, 48.
тапырыцца/натапырыцца як вожык. Слон., Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які востра ўспрымае заўвагу, параду, вымову. Носович, 63; Шатэрнік, 276; Высл., 353; Санько, 158.
праўда, як голай дупай вожыка задушыш. Капыл. Іран. Пра няпраўду, выдумку, падман. ФА.
валасы як на вожыку. Ваўк. п., Івац. Насмешл. Пра жорсткія валасы тарчком. Federowski, 338; ЗЗайкі.
сядзець як на вожыку. Нясв. Зласл. Пра нечае некамфортнае становішча. ФА.
хадзіць як ёж па дрожджы. Сак. п. Насмешл. Пра нейчыя марныя, дарэмныя паходкі. Federowski, 48.
надуцца як яжа праглынуў. Рэч. Асудж. Пра крыўдлівага, незадаволенага чалавека. ЛЦ, 72.
як на яжа сесці. Рэч. Пра пакутлівы выраз твару каго-н. ЛЦ, 76.
глядзець як ёжык на лісіцу. Мсцісл. Насмешл. Пра палахлівы погляд чалавека. Юрчанка, 183.
зарасці як ёжык. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека з калючай шчацінай, няголенага. Юрчанка, 298.
як ёжык. Мсцісл. 1. Няўхв. Пра знешні выгляд непрычасанага, узлахмачанага чалавека. 2. Пра чалавека з няўжыўчывым характарам. Юрчанка, 183.
ятвеж як еж. Няўхв. Пра калючы, задзірысты характар яцвягаў. ПП 1, 508. ≺ Ятвеж, ятвягі - старажытнае літоўскае племя. @воз
цягацца як цыганская каза на вазах. Гл. каза.
ісці як за сабою воз цягнуць. Няўхв. Пра марудную, з намаганнямі паходку каго-н. Янк., Пар., 80.
як затычка ад воза. Гл. затычка.
бегчы (валачыся) як сабака за возам. Гл. сабака.
патрэбен як пятае кола ў возе. Гл. кола.
як на жыдавым возе на чым. Дзятл. Няўхв. Пра памяшканне, стол, дзе вельмі многа розных рэчаў, размешчаных абы-як, у беспарадку. Даніловіч, 236.
трэба як разбітае калясо ў возе. Гл. калясо.
як у Бэркавым возе дзе. Гл. Бэрка. @возера
прыволле як бабру на возеры. Гл. бабёр.
раскоша каму, дзе як шчупаку ў возеры. Гл. шчупак.
шмат як бузы ў возеры. Гл. буза. @войска
У Лагойску як у войску: лаўкі шырокі, ёсьць дзе сесьці, ды нечага есьці. Прык. Лаг. Жарт. Пра не вельмі прывабную сітуацыю ў названым горадзе. Варлыга 1966, 84. @вока
адзін (анно) як вока [у лобе, у ілбе]. Крыч., Віл., Івац., Лоеў., Слон. п., Стаўб., Уздз. Пра кагосьці адзінага, які патрабуе асаблівай увагі. Federowski, 6; МК, 19; Высл., 280; Мін.-Мал., 1977, 141; Янкова, 24; ЗЗайкі.
адно дзіця як вока ў лобе. Пра асаблівы догляд за адзіным у сям'і дзіцём. Сцяшковіч, 624.
берагчы каго/што бы сваё вока. Слуцк., Лоеў. Пра вельмі стараннае і беражлівае абераганне, ахоўванне, догляд каго-, чаго-н. Сержпутоўскі 1998, 53; Янкова, 68.
блішчаць як воўчае (воўча) вока. Слон. Пра цьмяны бляск чаго-н. Янк., Дыял., I, 204; Высл., 287.
газнічка як воўчае вока. Пра цьмяны бляск газнічкі ці іншай слабай крыніцы святла. Янк., Пар., 31.
гарэць як воўча вока. Шчуч. СПЗБ 1, 403. Тое, што блішчаць як воўчае (воўча) вока.
глядзець каго/што як вока. Асіп. Янкоўскі 1968, 108; Высл., 305. Тое, што берагчы каго/што бы сваё вока.
глядзець (пілноваці) каго/што як вока ў ілбе. Дзятл., Кам., Пруж. Сцяшковіч, 614; ЖН, 40; Босак, 32. Тое, што берагчы каго/што бы сваё вока.
Двое дзетак як дзве окі ў лобе. Прык. Пра найвышэйшую каштоўнасць дзяцей для бацькоў. Federowski, 91.
завісны (зайздросны) як папова вока. Слон. п. Пра вельмі зайздроснага, хцівага чалавека. Federowski, 351; Янк., 408.
павіснуць як бяльмо на воцы. Гл. бяльмо.
падобны як з вока выдраны. Брасл. Пра чалавека, вельмі падобнага на іншага, як бы яго візуальная копія. Рабкевіч, 158.
поўны (поўна) як вока. Брасл., Краснап., Леп., Люб., Івац. Пра поўна налітую вадкасцю ёмістасць. Бялькевіч, 336; ФА; Скарбы, 106; ЗЗайкі.
поўнае як рыбяе вока. Валож. Гілевіч 2007, 51. Тое ж.
свяціць як воўча вока. Чэрв. СПЗБ 4, 396. Тое, што блішчаць як воўча вока.
цемень хаць ты вока выкаль. Івац., Слуцк. Пра густую цемру, аж да чарнаты. Сержпутоўскі 2000, 215; ЗЗайкі.
чысты як рыбічае вока. Іран. Пра нешта быццам бы чыстае: рыбіна вока ўвесь час знаходзіцца ў вадзе. Янк., 441.
як вока дастане (згледзіць, кіне, схопіць). Янкоўскі, 1968, 431.
як вока ў ілбе. Уздз. СЦБ, 63. Тое, што адзін як вока.
як з вока выпаў. Свісл. Пра чалавека такога самага, падобнага. Янк., Пар., 203; Санько, 69; Сцяшковіч, 615.
як з вока вырвана. Смарг., Докш. Высл. 426; Даніловіч, 225. Тое, што як з вока выпаў.
як вокам змерыць. Пра плошчу, якую можна толькі ахапіць позіркам. НН, 310.
як вокам змігнуць. Стаўб. Пра хуткае, імгненнае здзяйсненне чаго-н. МК, 308.
як вокам скінуць. Слуцк., Ваўк. п., Стаўб., Ганц., Раснян., Мядз. Захапл. Сержпутоўскі 1999, 18; Federowski, 75; МК, 309; Бялькевіч, 26; Сцяшковіч, 617; СПЗБ 4, 449; СПЗБ 1, 324. Тое, што як вокам змерыць.
як вокам сцяміць (сцягнуць). НН, 310. Тое, што як вокам змерыць.
як вокам сцяць. Шчуч. Даніловіч 2008, 136. Тое ж.
блішчаць як у ката вочы. Гл. кот.
завісны (зайздросны) як паповыя вочы. Слон. п., Івац. Асудж. Пра вельмі зайздроснага, хцівага чалавека. Federowski, 351; Янк., 408; ЗЗайкі.
лезці ў вочы як муха ў спасаўку. Гл. муха.
лезці як аса (асва) ў вочы. Гл. аса.
лезці як дым у вочы. Гл. дым.
лезці як муха ў вочы. Гл. муха.
любіць як вочы соль. Мін. Іран. Пра абсалютнае непрыманне чаго-н. Высл., 396.
ляпнуць як гразёй у вочы. Гл. гразь.
начай солі хто ў вочы насыпаў. Гл. соль.
Праўда як восы: лезе ў вочы. Гл. аса.
праўда як соль у вочы. Гл. соль.
прымаўкаю як граззю ў вочы. Гл. гразь.
Сорам не воран - вочы не выдзяўбе. Гл. воран.
Сорам не ёлка - вачам не колка. Гл. ёлка.
Стыд не дым - вачэй (вочы) не выкура. Гл. дым.
трэба як солі ў вочы. Гл. соль.
ныч тэмна, хоч у вочы совганы. Драг. Пра цёмную ноч. Скарбы, 91.
худы як ніколі хлеба ў вочы не бачыў. Гл. хлеб.
прыйсці бы ў собакі вочэй позычыўшы. Гл. сабака. @вол
валіць як на вала. Ваўк. п. Няўхв. Пра занадта вялікія заданні для аднаго чалавека. Federowski, 326; Янк., Пар., 24.
вочы як у вала. Дзятл. Няўхв. Пра вялікія, невыразныя вірлаватыя вочы. СПЗБ 1, 313.
распёрла каго як вала, a работы няма. Слуцк. Асудж. Пра добра дагледжанага, адкормленага, але гультаяватага каня. Сержпутоўскі 1999, 45.
цягнуць як вала на стрэху. Івац. Здзекл. Пра цяжкую і непатрэбную работу. ЗЗайкі.
шыя як у вала. Ухв. Пра дужага чалавека з моцнай шыяй. Янк., Пар., 199.
шыя што ў вала хвост. Гом. Насмешл. Пра тонкую, выцягнутую шыю худога чалавека. Янк., Пар., 198; Высл., 423.
зарабіць як на валах седакоў возячы. Петр. Іран. Пра вельмі нязначныя заробкі. Мат., Гом., VIII, 1980, 185.
як на валах. Слон. Жарт. Пра маруднае, павольнае перасоўванне. Даніловіч, 236.
есць як валоў шэсць. Сак. п. Жарт. Пра чалавека з празмерным апетытам. Federowski, 129; Санько, 130.
спаць як валоў (вала) прадаўшы. Воран., Дзятл. Жарт. Пра вельмі моцны, спакойны сон. Даніловіч, 215.
як валоў патапіўшы. Зэльв. Пра разгубленага, засмучанага, прыгнечанага чалавека. Даніловіч, 215.
жывецца каму як валу ў ярме. Іран. Пра цяжкое працоўнае жыццё. Янк., 407.
сказав ек віл у лужу. Драг. Няўхв. Пра нешта сказанае недарэчы. Скарбы, 94.
вылупіць (вырачыць) вочы як вол на новае шула. Пін. Насмешл. Пра няўцямнае разглядванне чаго-н. МК, 40.
вытрашчыць (вырачыць) вочы як вол на разніка. Няўхв. Пра нейчы трывожны, няўцямны погляд. Federowski, 337.
вярнуць як вол. Слуцк., Стаўб. Пра чалавека, які многа, шчыра працуе фізічна. МК, 309.
гаварыць гладка як вол языком ліжа. Навагр. Жарт. Пра лоўкую, складную, прыемную гаворку каго-н. Высл., 300.
гараваць як чорны вол. Рэч. Спачув. Пра цяжкое жыццё беднага, хаця і працавітага чалавека. Pietkiewicz, 369.
гол як вол. Слуцк. Няўхв. Пра беднасць, немаёмаснасць. Сержпутоўскі 1999, 25.
дабрацца (дапасці, дарвацца) як вол да брагі. Ваўк. п., Слон. Іран. Няўхв. Пра нечую прагнасць, пра чалавека, што не можа спыніцца, калі атрымлівае мажлівасць нешта ўзяць. Federowski, 76; Высл., 310.
дзень як вол. Ваўк. п., Рэч. Federowski, 94; Pietkiewicz, 368. ≺ Так кажуць, што ўжо позна, а хтось яшчэ не ўзяўся за работу (заўвага збіральніка).
дужы як вол. Слон. Ухв. Пра здаровага, дужага чалавека. Высл., 315.
здаравенны як вадзяны вол. Лоеў. Пра вельмі вялікага, моцнага, дужага чалавека. Янкова, 62.
здаўся (прыдаўся, прышоўся; спрытны, такі спасобны, ловак, здатны, зграбны) як вол да карэты. Ваўк. п., Пух., Карэл., Смарг. Іран. Пра чалавека, які зусім не адпавядае пэўнай справе, задачы. Dybowski, 17; Ляцкий, 44; Federowski, 248, 352, 353; Шатэрнік, 148; Янк., 409; Высл., 328; ФА.
ляны як вол. Слуцк., Івац. Няўхв. Пра лянівага, марудлівага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 46; ЗЗайкі.
ляпаць як вол на трэскі. Жытк. Груб. Пра чалавека, які гаворыць абы-што, не да месца. ТС 3, 57.
няма як вол языком злізаў. Івац. Пра знікненне, адсутнасць чаго-н. ЗЗайкі.
перці што вол. Клецк. Пра чалавека, які нясе цяжкую паклажу. Нар. лекс., 211.
пісаць як вол ідзе. Гом. Насмешл. Пра няроўнае, крывое пісанне, неакуратны почырк. Высл., 365.
працаваць як вол у ярме. Маладз. Гілевіч, 167. Тое, што вярнуць як вол.
працавіты як вол. Раснян. Ухв. Пра працавітага чалавека. Бялькевіч, 111.
рабіць як вол. Сен. МК, 23. Тое, што вярнуць як вол.
рабіць як чорны вол. Лельч., Навагр., Карэл. Сцяшковіч, 621; АВНЛ; Кучук, Малюк, 94. Тое, што вярнуць як вол.
Работай як вол, будзеш мець багаты стол. Гом. Прык. Пра залежнасць дастатку ад працы, намаганняў. АВНЛ.
разбірацца як вол па Бібліі. Пагардл. Пра чалавека, хто па вызначэнні не можа разбірацца ў нечым, што патрабуе іншага ўзроўню. ЛЦ, 120.
разумець як вол па Бібліі. Касц., Мін. Пагардл. ЛЦ, 40. Тое, што разбірацца як вол па Бібліі.
растаўсцець як вол. Пра надта распаўнелага чалавека. Янк., 424.
смуліць на роботу бу вол. Стол. Ухв. Пра працавітага, цягавітага чалавека. ТС 5, 65.
спаць як волы продаўшы. Стол., Воран., Дзятл. Жарт. Пра спакойны сон пасля цяжкай адказнай справы. ТС 1, 135; Даніловіч, 215.
сыты як вол на бровары. Пра здаровага тоўстага чалавека. Янк., Пар., 160.
таўсцяк як вол. Сміл. Шатэрнік, 277. Тое ж.
узяцца за работу як вол. Мсцісл. Ухв. Пра спакойнае і надзейнае стаўленне да справы. Юрчанка 1969, 60.
упарты як вол. Івац. Няўхв. Пра ўпартага, незгаворлівага чалавека. ЗЗайкі.
уперціся ек вол у ермо. Жытк. Няўхв. Пра паводзіны ўпартага чалавека. ТС 2, 52.
упірацца як вол, якога вядуць на зарэз (на бойню). Мін. Пра моцнае супраціўленне каго-н. ЛЦ, 75.
цягавіты як вол. Ухв. Пра працавітага моцнага чалавека. Янк., 439.
цягнуць як вол [ярмо]. Ваўк. п., Івац. Ухв. Пра шчырае стаўленне да сваёй працы. Federowski, 57; ЗЗайкі.
чакаць беды бы вол доўбні. Слуцк. Няўхв. Пра пасіўнае чаканне катастрофы, бяздзейнічанне. Сержпутоўскі 1999, 149.
як вол варочаць. Слуцк., Мсцісл. Сержпутоўскі 1999, 37; Юрчанка 1977, 55. Тое, што вярнуць як вол.
як вол злізаў каго/што. Лях. Жарт. Пра знікненне каго-, чаго-н. Санько, 69; ЗВалодзінай.
На Беларусі пчолы як гуci, a гуci як волы, а паны - як голы, так голы. Гл. гусь.
[прывыкнуць] бы вул до обуха. Пін. Іран. Пра немагчымасць прывыкнуць да пакарання. ФА. @волас
як волас перапаліць. Рэч. Пра вельмі хуткае, імгненнае і лёгкае дзеянне. Янкоўскі 1968.
як воласу перагарэць. Слуцк. Пра вельмі хуткае, імгненнае мінанне часу. МК, 309. @волат
Дару вам гару золата, каб дзеці былі як волаты. Фальк. Вясельнае пажаданне маладым мець моцных і здаровых дзяцей. БВ, 60. @волік
гнядзенькі як волік. Памянш. Слон. Пра гнядога каня. Высл., 306. @воміга
кіслы як воміга. Бран. Пра нешта вельмі салонае, атрутнае або кіслае. Расторгуев, 41. ≺ Воміга - перасол (Носович, 66); вомег - горыч, цыкута (Станкевіч, 1180). @вораг
проміж намі як проміж ворогамі. Жытк. Пра непрыязныя адносіны паміж людзьмі. ТС 4, 223. @воран
круціцца што воран над кроўю. Мсцісл. Асудж. Пра нечыя злавесныя, варожыя намеры. Юрчанка 1977, 224.
Сорам не воран - вочы не выдзяўбе. Капатк. Прык. Пра фізічную неадчувальнасць сораму. ПП 2, 347.
як ворын крыви жилаить. Смал. п. Асудж. Пра злачынныя намеры альбо помсту каго-н. Добр., Смол., 360.
як ворану мыла, так умертаму паможа кадзіла. Іран. Пра безвыніковасць якой-н. дапамогі, адбывання справы. Federowski, 320. @ворапень
ляжаць як ворапень на пячы. Мсцісл. Асудж. Пра гультаяватага чалавека. Бялькевіч, 112. ≺ Ворапень - гультай. @ворак
сядзець як кум у ворку. Воран. Іран. Пра маўклівага чалавека. СПЗБ 3, 46. ≺ Відаць, з анекдатычнай гісторыі пра схаванага кума.
як у дзюравым ворку. Ашм. Няўхв. Пра бяздумныя, бязмэтавыя, упустую, пастаянныя траты чаго-н. у каго-н. ≺ Ворак - параўн. польск. worek ‘мех, мяшок’. Даніловіч, 257. @восень
жыць як баран да восені. Гл. баран.
у галаве як у восені на дварэ. Іўеў. Пра шум і зменлівае адчуванне ў галаве. Сцяшковіч, 660.
як ліст восенню. Гл. ліст.
здоўжыцца як восень. Няўхв. Пра зацягнутую справу, чаканне чаго-н. Янк., Пар., 73.
цягнуцца як восень. Няўхв. Пра зацягнутую справу, чаканне чаго-н. Янк., Пар., 190.
зольна на двары як увосень. Ветк. Пра халоднае, непрыемнае надвор'е не ў пару. Мат. Гом., IV, 183.
паміраць бы аб осень мухі. Слуцк. Пра вялікі мор у народзе. Сержпутоўскі 1999, 160. @восець
людзей што снапоў на восеці. Гл. сноп. @воск
жоўты як воск. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта жоўтае. Federowski, 366; ТС 2, 65. ≺ Воск - шанаваны матэрыял, параўнанне з ім характарызуе прадмет станоўча.
масла жоўтая як воск. Пра тугое, жоўценькае, пахучае, якаснае масла. СПЗБ 3, 39.
масла як воск. Маладз. Ухв. Высл., 345. Тое ж.
мяккі як воск. Слон., Слуц. Пра нешта пругкае, падатлівае, мяккае. Сержпутоўскі 1999, 128; Высл., 348; Юрчанка, 180.
хороша пшэніца як воск. Ухв. Пра добрую ядраную пшаніцу. ТС 4, 330.
харошы як з воску. Ваўк. п. Ухв. Пра прадмет добрай якасці, прывабны на выгляд. Federowski, 50.
шчокі як з воску. Пра хваравіты колер твару, калі ён здаецца нежывым. Янк., Пар., 198. @вотмут
у хаце што ў вотмуце. Лоеў. Няўхв. Пра непарадак у хаце, калі ў ёй бязладдзе. Янкова, 70. ≺ Вотмут - вір. @воўк
етраўке як ваўке. Шчуч. Асудж. Пра злосных жонак мужавых братоў. СПЗБ 2, 124.
абставіць як ваўка ў логаве. Карэл. Пра чалавека, якому непрыяцелі не даюць ходу, перашкаджаюць у справах. Высл., 280.
глядзець як на ваўка. Віл. Пра позірк са страхам і здзіўленнем. Sielicki, 158.
гукаць як на ваўка. Паст. Пра крык, нападкі на якога-н. чалавека. СПЗБ 1, 500.
каляная спіна што ў ваўка. В.Дзв. Пра спіну худога чалавека. СПЗБ 2, 386.
навастрыць вушы як конь, пачуўшы ваўка. Гл. конь.
у сыбакі вушы тарчаць як у ваўка. Мсцісл. Пра вушы сабакі, што нагадваюць ваўчыныя. Бялькевіч, 441.
хадзіць як ваўка спаймаўшы. Рэч. Жарт. Пра чалавека, які ідзе, шырока расстаўляючы ногі. Найчасцей у адрас п'янага. ЛЦ, 75.
як у ваўка з ляпы. Глыб. Няўхв. Пра моцна памятую вопратку. КВДУ.
разгуляцца як ваўкі ў Піліпаўку. Чэрв. Пра людзей, што празмерна разышліся, разгуляліся. СПЗБ 4, 254.
глядзець (пазіраць) ваўком. Зласл. Пра нахмураны, пануры, драпежны пагляд каго-н. НН, 316.
У вочы ліском, а за вочы ваўком. Гл. ліс.
пабегчы ваўком. Пра асцярожны, цікуючы бег каго-н. НН, 282.
ад пажару не ўцячэш як ад ваўкоў. Саліг. Ад пажару немагчыма застрахавацца. З нар. сл., 105.
даць як ваўку ў ляпу. Глыб. Пра нешта назаўсёды аддадзенае, страчанае. КВДУ.
як ваўку ў ляпу. Глыб. Пра нешта страчанае бясследна. КВДУ.
абжора як воўк. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека з празмерным апетытам. Federowski, 3.
аброс (зарос) як воўк. Краснап. Няўхв. Пра знешні выгляд няголенага, нястрыжанага чалавека. Бялькевіч, 423.
аглядацца як воўк каля вуглоў цындаючы. Ваўк. п. Асудж. Пра чалавека, які шукае сабе спажывы альбо падглядае за іншымі. Federowski ≺ Цындаць - цікаваць, выглядаць.
адзін як воўк. Мядз. Спачув. Пра адзінокага самотнага чалавека. СПЗБ 3, 33.
баяцца як воўк казы. Іран. Пра той выпадак, калі ніхто не баіцца, а ахвяра і драпежнік мяняюцца месцамі. Нос., 7.
баяцца як воўк сабакі. Ваўк. п. Іран. Federowski, 20; Высл., 283. Тое, што баяцца як воўк казы.
баяцца як воўк ягняці (авечкі). Слуцк. п., Івац., Слон. Іран. Federowski, 20; Сержпутоўскі 1999, 68; Янк., Пар., 13; Шейн, 473; Высл., 283; ТС 2, 50; ЗЗайкі. Тое, што баяцца як воўк казы.
бліскаць як воўк за гарою. Рэч. Пра цьмяны бляск, нейкія далёкія знікомыя агеньчыкі, як бляск воўчых вачэй у цемры. Pietkiewicz, 399.
бліскаць вачыма як воўк. Слуцк. Няўхв. Пра хцівы, жорсткі пагляд чалавека. Сержпутоўскі 1999, 77.
Брат да сястры - гасцёк мілы, сястра брату - як воўк сівы. Мін. Прык. Пра розныя стаўленні сястры да брата і брата да сястры. АВНЛ.
вылупіць вочы як воўк на барана. Насмешл. Пра нейчы хцівы пагляд. Ройзензон, 68.
выць (храпсці) як воўк. Ваўк. п., Бялын., Івац., Карэл. Няўхв. Пра грубае праяўленне чыіх-н. эмоцый. Federowski, 343; Высл., 296; Яўсееў, 27; ЗЗайкі.
выць што воўк піліпаўскі. Лаг., Капыл. Няўхв. ФА. Тое, што выць як воўк.
выць як воўк у Калядню. Віл. Няўхв. ФА. Тое, што выць як воўк.
выць як воўк у Піліпаўку. Івац., Карэл., Лаг. Няўхв. Высл., 296; Янк., Пар., 29; ЗЗайкі. Тое, што выць як воўк.
галодны як (што) воўк. Івац., Слон., Слуцк., Чэрык., Рэч., Драг. Пра вельмі галоднага чалавека. Высл., 302; Сержпутоўскі 1999, 38; ЛЦ, 90; СПЗБ 1, 330; ЗЗайкі.
галодны як воўк жаробны. Ушацк. Насмешл. Барадулін, 91. Тое, што галодны як воўк.
глядзець з-пад лоба як воўк. Ваўк. п., Гродз. Асудж. Пра нейчы насцярожаны, хмуры, непрыветлівы пагляд. Federowski, 109; Цыхун, 133.
глядзець скоса як воўк піліпаўскі. Маг. Няўхв. Пра злосны, непрыязны пагляд. ФА.
глядзець як воўк на авечку. Мін., Хоц., Петр., Ганц., Докш. Пра прагны, хцівы пагляд на каго-н. як на ахвяру. ЛЦ, 50; ФА; Гілевіч, 165.
глядзець як воўк на казу. Крэмнеў, № 186. Тое, што глядзець як воўк на авечку.
глядзець як воўк. Жытк. Няўхв. Пра нейчы хмуры, непрыязны, злосны пагляд. ТС 4, 152.
дзерці каго як воўк кабылу. Ваўк. п. Пра пераследванне каго-н., яго абіранне. Federowski, 81; Санько, 127.
дзівіцца як воўк на казу (ягня). Ваўк., Гродз. п. Ром., Бел., 294; Federowski, 109; Крэмнеў. Тое, што глядзець як воўк на авечку.
жыць як воўк. Гродз. Асудж. Пра чалавека, што імкнецца жыць адасоблена і ізалявана. Цыхун, 10.
завыць як воўк на Грамніцы. Слон., Шчуч. 1. Пра выражэнне свайго болю, жалю; 2. Іран. Пра непрыемны для слыху спеў. Высл., 322; Даніловіч, 216.
завыць бы ваўкі над падлам. Слуцк. Няўхв. Пра нейчы прагны ўзбуджаны крык, голас. Сержпутоўскі 1999, 103.
закінуць за плечы як воўк гаўцу. Ваўк. п. Пра рашучае закідванне цяжару на плечы. Federowski, 348.
захадзіць як воўк у аблаві. Зэльв. Зласл. Пра панічныя дзеянні чалавека ў небяспецы. СРЛГ, 46.
зірнуць як воўк. Янк., Пар., 74. Тое, што глядзець як воўк.
злы як воўк. Рэч. Асудж. Пра чалавека з благім, злым, агрэсіўным характарам. ЛЦ, 63.
змокнуць як воўк. Слон. Пра моцна ўпацелага, вымаклага чалавека. Высл., 329.
зрахманіцца як воўк у яме. Зласл. Пра чалавека, які пад уплывам адбставін зрахманіўся і перастаў быць агрэсіўным. Носович, 561; Матэрыялы 1981, 121.
кідацца як воўк на прывязі (цапу). Мсцісл. Пра бяссільныя, безвыніковыя высілкі штосьці зрабіць, вырвацца. Юрчанка, 180.
любіць як воўк ягня. Мін. Іран. Пра чалавека, які любіць карысна, для сваёй спажывы. ЛЦ, 52.
Люты як галодны воўк, а баязлівы як заяц. Мін. Прык. Асудж. Пра супярэчлівы характар чалавека. ЛЦ, 57.
ляскаць зубамі як воўк. Сміл. Насмешл. Пра вельмі галоднага чалавека. Шатэрнік, 152.
мужык пагарэўшы як воўк не еўшы. Слуцк. Пра імкненне да набыцця чаго-н. селянінам пасля пажару. Сержпутоўскі 1999, 62.
накінуцца на каго як воўк на аўцу/авечку. Смал., Ашм. Асудж. Пра драпежны напад на каго-н. Добр., Смол., 443; Даніловіч, 216.
нарабіць [дзялоў] як воўк у Маркунах. Астр. Няўхв. Сцяшковіч, 600; Высл., 353; ФА, Даніловіч, 216. ≺ Маркуны - вёска ў Астравецкім раёне.
настырин як воўк. Смал. Асудж. Пра настырнага хмурага чалавека. Добр., Смол., 465.
нялюдны як воўк. Няўхв. Пра замкнёнага, насупленага, недружалюбнага чалавека. ЛА, 31.
паглядаць (пазіраць) як воўк на гаўцу (авечку). Ваўк. п. Federowski, 210; Янк., 418. Тое, што глядзець як воўк на авечку.
падстаўляць галаву як воўк пад доўбню. Няўхв. Пра пасіўныя паводзіны пры смяротнай пагрозе. ЛЦ, 73.
папасці як воўк у доўбні. Смарг. Пра траплянне ў непрыемную сітуацыю, пастку. Даніловіч, 216. ≺ Доўбня - лоўчая паляўнічая прылада.
пасунуцца як воўк па загуменні. Карэл. Няўхв. Пра чалавека альбо жывёлу, якія выглядваюць здабычу. Высл., 362.
патрэбны як стары конь воўку. Гл. конь.
Пашкадаваў як воўк кабылу: пакінуў хвост да грыву. Івац. Прык. Іран. Пра адсутнасць шкадавання, драпежныя намеры. ЗЗайкі.
пашкадаваць як воўк цяля. Уздз. Іран. Пра адсутнасць шкадавання наогул. Мін.-Мал., 1970, 165.
посунуцца бу мокры воўк. Жытк. Іран. Пра панурага, прыгнечанага чалавека. ТС 4, 196.
прыкрадацца як воўк. Пра кагосьці, хто асцярожна набліжаецца да ахвяры. Ройзензон, 76.
пуцаваць як воўк. Гродз. Няўхв. Пра прагнае накідванне на ежу. ЖН, 29. ≺ Пуцаваць - прагна есці.
пышить як жарёбный воўк. Смал. п. Пра злоснае, пагрозлівае сапенне некага. Добр., Смол., 760.
пяяць як воўк вые. Асудж. Пра нейчыя непрыгожыя спевы. Ляцкий, 24.
Рабіць як конь, есці як воўк. Гл. конь.
развыцца як воўк у каноплях. Глуск. Няўхв. Пра нейчыя непрыемныя, немілагучныя спевы. БД, 146.
свіснуць бы воўк з перапалоху. Слуцк. Пра чалавека, жывёлу, што імкліва, рэзка кінуліся бегчы. Сержпутоўскі 184.
сераватай масці нача воўк. Лоеў. Пра падобнага на воўка па масці каня. Янкова, 242.
страшыцца як воўк ягняці. Мядз. Іран. ФА. Тое, што баяцца як воўк казы.
сунуць бы воўк. Слуцк. Пра прыгнечанага, хмурага, раздражнёнага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 56.
схапіць як воўк авечку. Вілен., Івац. Пра рашучае, смелае нападзенне. Sielicki, 162; ЗЗайкі.
сярдзіты ек воўк. Слон. Асудж. ТС 1, 147. Тое, што злы як воўк.
танцаваць як стары воўк у Піліпаўку. Асіп. Жарт. Пра нейкія недарэчныя рухі, выхілянні. Высл., 398. ≺ Алюзія да шлюбных танцаў старога ваўка.
трымаць бы воўк зубамі. Слуцк. Няўхв. Пра нейчае беззаконнае трыманне чаго-н. Сержпутоўскі 1999, 136.
трэба хто куды як воўк на неба. Смарг. Іран. Пра некага, абсалютна не патрэбнага дзе-н. Высл., 401; Даніловіч, 216.
ты завядзеш басам, як воўк часам, а я за табою, як мядзведзь парою. Люб. Жарт. Пра нейкі хаўрус, агульны «спеў», пра падтрымку адзін аднаго. АВНЛ.
пацягнуць як воўк авечку. Карэл., Беласт. Асудж. Пра рашучае драпежнае нападзенне. Высл., 407.
хапаць як воўк. Слуцк. Асудж. Пра прагнасць у здабыванні даброт. Сержпутоўскі 1999, 73.
хітры як сівы воўк. Мёр. Пра хітрага чалавека, які ўмее выкруціцца ў любой сітуацыі. Высл., 409.
цахкаць як воўк зубамі. Янк., Пар., 186. Тое, што ляскаць як воўк зубамі.
цікаваць як воўк. Пра чалавека, што адсочвае, падпільноўвае ахвяру. Янк., 437.
цындацца як воўк каля вёскі. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які ходзіць каля чаго-, каго-н. і нешта выглядае, падпільноўвае. Federowski, 339. ≺ Цындаць - цікаваць, выглядаць.
цягацца як стары воўк смерці шукаючы. Воран. Няўхв. Пра бесталковае, безвыніковае бадзянне. Даніловіч, 252.
цягаць як воўк ягня. Карэл. Няўхв. Пра лёгкую, безабаронную здабычу ахвяры. Высл., 416.
чакаць як воўк доўбні. Іўеў. Іран. Пра дарэмнае, безвыніковае чаканне чаго-н. Даніловіч, 216.
чатаваць як воўк на гавечку. Ваўк. п. Няўхв. Пра неміласэрнае адсочванне ахвяры. Federowski, 65. ≺ Чатаваць - вартаваць, пільнаваць (польск. czatować).
чужы грош бяжыць як воўк. Іран. Пра цяжкасці, што чакаюць таго, хто хацеў бы здабыць чужы грош. Jelski, 15.
шанасьць такая, як воўк кабылу шанаваў. Ушацк. Іран. Зневаж. Пра нейчае благое стаўленне да свайго бліжняга. Барадулін, 103.
шарыць вачыма як воўк па авечках. Няўхв. Пра настойлівы, хцівы, прагны позірк. Ройзензон, 80.
шукаць як воўк смерці. Ваўк. п. Няўхв. Пра дарэмную, безвыніковую справу. Federowski, 301.
як воўк вільнуў (мільнуў, мялькнуў) хвастом. Ваўк. п. Пра кароткі адрэзак часу. Шпилевский, 187; Киркор, 239; Dybowski, 192; Federowski, 56.
як воўка да гавец [у хлеў, абору] упусціць. Ваўк. п. Асудж. Пра непажаданасць пускаць злодзея да матэрыяльных даброт. Federowski, 339.
як той воўк, што прасіў: «анно хвост падвязі». Ваўк. п. Іран. Пра сітуацыю, калі малая ўступка цягне за сабою вялікую небяспеку. Federowski, 339.
баяцца як воўка. Ваўк. п. Пра сапраўдны моцны страх. Federowski, 20.
вылупіць вочы як баран на воўка. Гл. баран.
крычаць як на воўка. Ваўк. п. Няўхв. Пра грубы, гучны, зняважлівы крык на чалавека. Federowski, 154.
не прылашчыць як воўка. Ваўк. п. Няўхв. Пра дзікаватасць, зацятасць, недаверлівасць чалавека альбо жывёлы. Federowski, 250; Янк., Пар., 113.
трудно як у воўка з зубоў (горла) вырваць. Ваўк. п. 1. Пра выпадкі цяжкога спагнання даўгоў. 2. Пра складанасці ў выкананні той ці іншай справы. Federowski, 314.
У яго сталоўка, як у воўка: дзе ўрве, дзе ўхопіць. Прык. Пра драпежнага, вынаходлівага, прагнага чалавека. Даніловіч 1996, 148.
цюгакаць як на воўка. Няўхв. Пра празмерныя нападкі на каго-н. Янк., Пар., 189.
як у тога воўка. Зэльв. Пра вялікую колькасць спраў у кагосьці. Даніловіч 2008, 138.
воўкам выць. Мсцісл. Бялькевіч, 126. Тое, што выць як воўк.
У вочы лісам, а за вочы воўкам. Гл. ліс.
есці хочацца як воўку. Ваўк. п. Няўхв. Пра вельмі галоднага чалавека. Federowski, 130. @воўна
як мяшок з воўнай. Гл. мяшок.
гаварыць як з воўнаю ў роце. Пол. Няўхв. Пра невыразную гаворку. Янк., Пар., 36; ФА.
зарабіць як Хоўра на воўне. Гл. Хоўра.
зарабіць што (як) Хама на воўне. Гл. Хама.
гаварыць як воўну на плот вешаць. Ушацк. Жарт. Няўхв. Барадулін, 121. Тое, што гаварыць як з воўнаю ў роце.
такая карысць як з [таго] казла: ні воўны, ні малака. Гл. казёл.
як з таго казла: ані воўны, ані малака. Гл. казёл.
як з ягняці воўны. Гл. ягня. @воўчы
гарэць як воўча вока. Гл. вока.
свяціць як воўча вока. Гл. вока.
блішчаць як воўчае (воўча) вока. Гл. вока.
як з воўчага горла дастаны. Гл. горла.
газнічка як воўчае вока. Гл. вока.
патрэбен як кабыле воўчы хвост. Гл. кабыла.
вырваць як з воўчых зубоў. Гл. зуб. @воцат
кіслы як воцат. Ваўк. п., Сміл., Стаўб. Пра нешта вельмі кіслае. Federowski, 144; Шатэрнік, 49; СЦБ, 252.
зажадацца (захацецца) як кабыле воцату. Гл. кабыла.
маўчаць як воцату выпіўшы. Няўхв. Пра зацятае, але вымушанае маўчанне. Ляцкий, 20; Санько, 68.
яблык кіслы што оцат. Стаўб. Няўхв. Пра вельмі кіслы яблык. СЦБ, 252.
спяшацца як [той] мужык з оцтам. Гл. мужык. @вочап
доўгі як вочап. Маладз. Пра надта высокага чалавека або доўгі прадмет. Гілевіч, 27. @вочка
малая як рыб'я вочка. Памянш. Ушацк. Пра вельмі маленькі прадмет. Барадулін, 122.
маленькі як козья вочка. Памянш. Лаг. Высл., 357. Тое ж.
як рыбеччае вочка. Памянш. Лоеў. Янкова, 142. Тое ж.
як з вочка вырваны. Памянш. Шарк. Пра вельмі падобнае да бацькоў дзіця. КВДУ. @вош
блішчаць як вош на блясе. Мядз. Пагардл. Пра нешта непатрэбна заўважнае. Высл., 287.
выкаблучвацца як вош на грабянцы. Астр., Гом., Лід., Пін. Асудж. Зневаж. Пра непрызваітыя паводзіны людзей. ФА; АВНЛ; Даніловіч 2008, 136; Нар. скарбы, 142.
вылазіць як вош на лоб. Івац., Рэч. Пагардл. Пра чалавека, які хоча беспадстаўна паказацца, вылучыцца. Pietkiewicz, 399; ЗЗайкі.
дакучаць як вош у кажусе (сарочцы). Ваўк. п., Слон. Пагардл. Пра вельмі дакучлівага, непрыемнага чалавека. Federowski, 75; Высл., 310.
задавацца як вош на грэбені. Івац. Зласл. Пра пустую ганарлівасць, фанабэрыстасць каго-н. ЗЗайкі.
надуцца як вош на марозі. Ваўк., Гродз., Бераст. Пагардл. Пра нейчыя спробы паказацца важным, значымым. Сцяшковіч, 614; Санько, 155; Даніловіч, 216.
круціцца як вош на засланцы. Свісл. Іран. Здзекл. Пра пастаянны, несупынны рух, які хутка скончыцца, бо кінуць у агонь. Даніловіч, 216.
лезці як вош на каўнер. Маст. Асудж. Пра настойлівае, настырнае імкненне чалавека да пасады, цёплага месца і да т. п. Даніловіч, 216.
лезці (пнуцца) як вош пад (на) струп. Мядз., Слон., Брасл., Астр. Іран. Высл., 340; Янк., Пар., 94; СПЗБ 1, 332; Даніловіч, 217. Тое, што лезці як вош на каўнер.
надуцца як вош на кажусе. Ваўк. Насмешл. Federowski, 195. Тое, што надуцца як вош на марозі.
надуцца як салдат на вош. Дзярж. Насмешл. Пра нейчае пагардлівае, зневажальнае да каго-н. стаўленне. ФА.
Не дае спаць чужы грош як вош. Слуцк. Прык. Пра неспакой зайздроснага чалавека з-за чужога багацця. Сержпутоўскі 1999, 126.
прыгрэцца дзе як вош за каўняром. Люб. Іран. Пра становішча ўтрыманца, прыжыванца. ФА.
сунуцца куды як вош. Шальч. Іран. Пра імкненне чалавека куды-н. пралезці. СПЗБ 5, 18.
сядзець дзе як вош пад струпам. Навагр., Шчуч. Іран. Пра ціхае, спакойнае прабыванне чалавека дзе-н. Даніловіч, 217.
такая праўда як вош кашляе. Гом., Бераст. Іран. Пра абсалютную няпраўду. ПП 2, 314; Даніловіч 2010, 91.
трымацца як вош за кажух. Рэч., Брэсц. Іран. Пра моцнае трыманне каго-н. за добрую пасаду, прыбытак і г. д. Pietkiewicz, 368; ЛЦ, 20.
трэба як вош на лобе. Іран. Пра нешта абсалютна непатрэбнае. Ройзензон, 78.
чапурыцца як вош на марозі. Гродз. Кплів. Цыхун, 164. Тое, што надуцца як вош на марозе.
набрацца як сабака (цюцька) вошай. Гл. сабака.
спаўзацца як вошы на струп'е. Мін., Чэрык. Іран. Пра хуткі збор звабленых на спажыву людзей. ЛЦ, 53.
уеліся злыдні як вошы ў цела. Пра заняпад гаспадаркі, няшчасці ў сям'і. Высл., 403. ≺ Злыдні - увасабленне напасці, бяды, нягоды, якія, паводле даўніх народных павер'яў, «нападаюць» на чалавека, яго сям'ю, гаспадарку.
узяцца за дзела як вошы за цела. Вілен., Касц., Жлоб. Жарт. Пра працу, якая вымагае сумесных высілкаў. Sielicki, 157; Нос., 167; Высл., 404; ТС 1, 147. @вугал
трэба як пяты вугал у хаце. Дзятл. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Даніловіч, 243.
чухацца як свіння аб вугал (плот, пад плотам). Гл. свіння.
аглядацца як воўк каля вуглоў цындаючы. Гл. воўк. @вугалёк
чорны як вугалёк. Памянш. Мсцісл. Пра некага вельмі чорнага і невялічкага. Юрчанка, 180. @вугалёчак
як вугалёчак. Памянш.-ласк. Мсцісл. Юрчанка, 180. Тое, што чорны як вугалёк. @вугаль
чорны (счарнець) як вугаль. Клецк., Слон., Краснап. Пра нешта альбо некага вельмі чорных. Высл., 418; Бялькевіч, 91.
бегаць як з вуглямі ў нагавіцах. Слон. Іран. Пра панічную мітусню кагосьці. Высл., 285. @вуголіна
обгорэць як вуголіна. Жытк. Пра насычаны, інтэнсіўны загар чалавека. ТС 3, 221. @вуголле
сядзець як на вугаллі. Мсцісл. Пра неспакойнае, нястрыманае сядзенне, калі што альбо трывожыць, альбо нечага чакаеш. Бялькевіч, 113.
Благі чалавек - што вуголле: або апячэ, або абмарае. Прык. Пра благія наступствы кантактавання з нядобрым чалавекам. Янкоўскі, 174.
гарэць як вуголле. Слуцк. Пра гарэнне чаго-н. без полымя. Сержпутоўскі 1999, 42.
Паклёп (плёткі) як вуголле: калі не абпаліць, то запэцкае. Мін. Прык. Пра непрыемныя, адмоўныя вынікі абгаворвання для чалавека. ЛЦ, 46; ПП 2, 396.
чорны як вуголле. Лоеў. Пра нешта насычана чорнае. БД, 98.
як на гарачым вуголлі. Пра паводзіны чалавека, які нечым моцна занепакоены, нечага чакае, перажывае. БПФС, 51.
прыпячы як раку на вуголлях. Гл. рак. @вуда
Нож як вуда, да рэзаць ім худа. Прык. Пра чалавека, які ў гутарцы кпіць з іншых, але сам у рабоце няўмелы і лянівы. Нос., 115; Крэмнеў, № 805.
п'яныя як вуда: ківень, ківень. Пух. Няўхв. Пра няроўную паходку п'яных. СПЗБ 1, 333.
роўна ісці як вуда. Чэрв. Іран. Пра асаблівасці паходкі п'янага. СПЗБ 1, 333.
як вуда ўбакі хадзіць. Ушацк. Насмешл. Барадулін, 112. Тое, што роўна ісці як вуда.
ногі як вуды. Бар. Няўхв. Пра доўгія худыя ногі. СПЗБ 1, 333.
пайсці як з вуды. Навагр. Пра хуткае, шпаркае перамяшчэнне каго-н. Даніловіч, 225. @вуж
выкручвацца як вуж. Няўхв. 1. Пра немагчымасць спакойна пабыць, уседзець на адным месцы. 2. Пра занятак, клопаты чалавека, якія патрабуюць шмат сіл. 3. Пра няшчырыя, падманныя паводзіны чалавека. Янк., Пар., 29; Санько, 120.
вярцецца як вуж у вілах. Свісл. Сцяшковіч, 614; Санько, 148. Тое, што выкручвацца як вуж 3.
жылаву ек вуж. Жытк. Пра жылістага хударлявага мужчыну. ТС 2, 71.
круціцца (віцца, звівацца) як вуж [ушчымлены]. Янк., Пар., 88. Тое, што выкручвацца як вуж.
круціцца як вуж у вілах. Шчуч. Дзятл. Воран. Даніловіч, 217. Тое ж.
Муж не вуж, а кроў высмакча. Жытк. Прык. Асудж. Пра стаўленне да жонкі жорсткага, неспагадлівага мужа. АВНЛ.
паўзці як вуж. Няўхв. Пра павольнае перасоўванне, няшпаркую хаду кагосьці. Янк., Пар., 125.
сядзіць нядуж: налізаўся як вуж. Іран. Пра моцна п'янага чалавека. Ром., Бел., 308; Янкоўскі, 245.
цягнуць як вуж. Асудж. Пра кагосьці, хто сушыць каго, паціху і непрыкметна забірае жыццё. Янк., 1968, 409.
чорны як вуж. Пра чорную жывёлу (ката, каня). Ром., Бел., 314; Ляцкий, 58.
як вуж на патэльні. Няўхв. БПФС, 51. Тое, што выкручвацца як вуж 3.
выкручвацца вужам. БПФС, 51. Тое, што выкручвацца як вуж.
звівацца вужам. БПФС, 51. Тое ж.
круціцца вужом. БВ, 126. Тое, што выкручвацца як вуж 1. @вужака
выкручвацца як вужака. Мін. Бялькевіч, 233; ЛЦ, 101. Тое, што выкручвацца як вуж.
глядзець як вужака на яйкі. Петр. Асудж. Пра прагны, злосны, варожы погляд. ЛЦ, 50.
Дурань не вужака - не ўкусіць. Прык. Пра частую бяскрыўднасць не вельмі разумных людзей. Янкоўскі, 176.
круціцца як вужака. Сен., Чэрв. МК, 270; Гілевіч, 165. Тое, што выкручвацца як вуж 3.
поўзці як [яка] вужака. Стол. ТС 1, 159. Тое што паўзці як вуж.
чорны як [тая] вужака. Пра чорную жывёліну (ката, каня). Ром., Бел., 314; Ляцкий, 58.
віцца вужакай перад кім. Няўхв. Пра нейчыя лісьлівыя, але зланамысныя захады перад кімсьці. БПФС, 53. @вузел
прыказку скажа як вузлом (вузел) завяжа. Добр. Пра трапнае, да месца, яркае выслоўе ў гаворцы. Рапановіч, 206. @вузлік
маленькі як вузлік. Памянш.-ласк. Карэл. Жарт. Пра маленькае, кругленькае дзіця, кацяня, кураня і г. д. Высл., 345. @вулей
на плошчы як у вулеі. Беласт. Пра вялікую колькасць людзей, шум на плошчы. Высл., 348.
баба як вулей. Бабіц. Ухв. Пра мажную, поўную кабету. СПЗБ 1, 142.
тоўсты як вулей. Люб. Пра поўнага, тоўстага чалавека. ДА.
загудзець як пчолы ў вуллі. Гл. пчолы.
люду як пчол у караніку (вуллі). Гл. пчолы.
распуціцца як ксяндзы ля вулляў. Гл. ксёндз.
оводоў як із вулья рой. Жытк. Пра вялікую колькасць аваднёў. ТС 1, 164. @вуліты, гл. выліты @вуліца
Пракос весці - не вуліцу месці. Прык. Пра складанасць і патрабаванне спрыту пры касьбе. Янкоўскі, 183.
любіць як сабакі дзеда ў цеснай вуліцы. Гл. сабакі.
як з вырванскай вуліцы. Астр. Няўхв. Пра неахайна апранутага, з неўпарадкаванай знешнасцю чалавека. Даніловіч, 225.
бы на Зарванскай гуліцы. Пруж. Босак, 29. Тое ж. @вулкан
жыць як на вулкане. Няўхв. Пра жыццё ў пастаянным чаканні якіх-н. непрыемнасцей. ФСБМ 1, 196. @вулляк
як вулляк. Мсцісл. Пра тоўстага чалавека. Юрчанка, 180. @вупар
стаяць як вупар. Іўеў., Гродз. Няўхв. Пра надзьмутага, упартага, незадаволенага чалавека. СПЗБ 1, 337; Цыхун, 19. ≺ Вупар - упарты чалавек. @вус
блішчаць як тараканні вусы. Кліч. Жарт. Іран. Пра чысціню, парадак. АВНЛ. @вусень
валасаты як вусень. Насмешл. Няўхв. Пра аброслага, няголенага чалавека. Янк., Дыял., III, 154.
паўзці як вусень. Насмешл. Пра павольны рух, хадзьбу, перамяшчэнне. Янк., Пар., 125; Санько, 71. @вутка
жыць як вутка (вуця) на вадзе. Лоеў. Ухв. Пра вельмі добрае, спакойнае жыццё. Янкова, 71.
ідзе як (быццам) вутка плыве. Ваўк. п., Клім. Ухв. Пра плаўную, павольную хаду кагосьці. Federowski, 48; Янк., Пар., 80; Бялькевіч, 114.
пражыць за кім як вутка на вадзе. Люб. Ухв. Пра шчаслівае, у дастатку жыццё жанчыны ў замужжы. Скарбы, 158.
як вутка. Мсцісл. 1. Пра павольнага чалавека. 2. Пра распаўнелага чалавека. Юрчанка, 180.
да каго як да вуткі на сёмыя суткі. Раг. Жарт. Пра чалавека, які вельмі павольна кеміць. АВНЛ.
прамая кішка як у вуткі. Касц. Пра чалавека, які многа есць, а не папраўляецца. АВНЛ. @вуха/уха
маленькі што ў вусе памесціцца. Карэл. Насмешл. Пра некага вельмі маленькага. Высл., 398.
сядзець як у вусі. Лоеў. Пра чыё-н. бесклапотнае жыццё. Янкова, 71.
ціха як у вусе (вуху). Івац., Слуцк., Кам. Пра цішыню, спакой дзе-н. Янк., 439; Высл., 415; Сержпутоўскі 1999, 69; ЖН, 55; ЗЗайкі.
як у вусі дзе. Светл. Ухв. Пра ўтульнае, спакойнае, надзейнае пачуванне дзе-н. Матэрыялы 1981, 158.
убачыць што як сваё вуха без люстэрка. Астр., Бераст. Іран. Пра немагчымасць што-н. убачыць. Даніловіч, 246.
як у вуха слухаць каго. Лоеў. Пра паслушэнства, павагу да каго-н. Янкова, 71.
жыць як у божым (боскім) вуху. Астр. Шчуч. Ухв. Пра вельмі добрае, прывольнае, бесклапотнае жыццё. Даніловіч, 256.
цёпла дзе як у мядзведжым вуху. Докш. Ухв. Пра лагодную цеплыню дзе-н. Высл., 415. ≺ У казках у мядзведжым вуху не толькі цёпла, але і багата, і бедная дзяўчына знаходзіць там багацце.
цяпло як у вуху. Гродз. Цыхун, 195. Тое, што цёпла як у мядзведжым вуху.
як у божым (боскім) вуху. Лід., Маст., Воран. Даніловіч, 256. Тое, што ціха як вусе.
як у каровячым вуху. Гродз. Ухв. 1. Тое што ціха як вусе. 2. Пра хуткае, дружнае, спорнае выкананне якой-н. працы. Даніловіч, 258. ≺ Згодна з беларускімі казкамі, у вуху каровы-апякункі прадзецца кудзеля, тчэцца палатно для дзяўчыны-сіроткі.
пабачыш як свае вушы. Петр. Пра немажлівасць нешта паглядзець, штосьці атрымаць. Federowski, 318; Высл., 397; Санько, 189; НН, 321; Янк., 397.
хадзіць як свіння, вушы апусціўшы. Гл. свіння.
хоць вушы затыкай. Няўхв. Пра грубую гаворку, брыдкую лаянку, калі становіцца немагчыма слухаць. НН, 321.
не відаць як сваіх вушэй. Крыч. Высл., 354; ТС 1, 181. Тое, што пабачыш як свае вушы.
як у волове ухо попаў. Жытк. Ухв. Пра траплянне ў ціхае утульнае месца. ТС 1, 135.
жыць як у божэму уху. Віл. Ухв. Пра добрае, спакойнае жыццё каго-н. СПЗБ 2, 161. @вуцяня
жыць добрэ як вуценя ў сітніку. Жытк. Ухв. Пра прывольнае добрае жыццё. ТС 2, 24. @вучаны
як вучаныя. Ушацк. Іран. Пра паводзіны людзей, што намагаюцца выглядаць больш разумнымі, здольнымі. Васюковіч, 19. @вушка
усяго дзе як у мядзведжа вушку. Памянш. Мядз. Ухв. Пра казачнае багацце ў хаце. Высл., 406.
цёпла як у мядзведжджым вушку. Памянш. Вілен., Докш. Ухв. Пра прыемнае, лагоднае цяпло. Sielicki, 158; Высл., 415.
сядзець як у мядзведзя ў вушку. Гл. мядзведзь.
ціха як у Божым вушку. Памянш. Ухв. Пра прыемную цішыню дзе-н. Станкевіч, 353.
як у божым (боскім) вушку. Памянш. Лід., Маст., Воран., Смарг. Ухв. Пра прыемнае знаходжанне дзе-н. Даніловіч, 256; Сцяшковіч, 620; Санько, 71.
як у мядзьвежжу вушку. Памянш. Ушацк. Ухв. Барадулін, 106. Тое, што як у божым (боскім) вушку. @вывад
шыпить як змей на вываде. Гл. змей. @вывернуць
Душа чалавека не кажух: не вывернеш. Гл. кажух. @вывернуты
шурпаты як вывернуты трыбух. Гл. трыбух. @выган
хадзіць як коньска смерць па выгане. Гл. смерць. @выдраць
падобны як з вока выдраны. Гл. вока.
злітавацца як рак над жабаю [узяў ды й очы выдраў]. Гл. рак. @выкалаць
цемень хаць ты вока выкаль. Гл. вока. @выкапаны
як выкапаны хто. Воран. Маст. Пра чалавека, вельмі падобнага на каго-н. Даніловіч, 217. @выкінуць
Сваё дзіця не шчаня: за плот не выкінеш. Гл. шчаня.
грошы як за плот выкінуць. Гл. плот.
як за акно выкінуць. Гл. акно.
з'есці як за сябе выкінуць (закінуць). Ваўк. п., Стаўб. Пра хуткае, лёгкае спажыванне ежы. Federowski, 356; Янк., Пар., 74; МК, 310. @выкурыць
Жытку пражыць - не люльку выкурыць. Гл. люлька. @вылеплены
як з цеста злепленый (вылепленый). Гл. цеста. @вылецець
Слова як верабей: вылеціць і не паймаеш. Гл. верабей. @выліты
увесь бацюта як выліты. Бялын. Пра падобнае на бацьку дзіця. Яўсееў, 23.
як вуліты. Ухв. Пра гладкага, адкормленага чалавека. ТС 1, 165.
як з яйца выліты. Гл. яйцо. @выліць
як выліць. Лоеў. Ухв. Пра добрае, дакладнае, хуткае выкананне справы. Янкова, 73.
як за сябе выліць што. Слон. Пра лёгкае, хуткае спажыванне ежы. Даніловіч, 224. @вылупіцца
глядзець як з яйца вылупіўся. Гл. яйцо. @вылупка
адзецца як вылупка [якая]. Езяр. Няўхв. Пра багата і вычварна апранутую жанчыну. Каспяровіч, 64. @вымесці
як мятлою вымела (змяло, змецена) [гасцей з хаты]. Гл. мятла.
як вымецена дзе. Пра знікненне чагосьці, спусташэнне дзе-н. БПФС, 55. @выняць
як душы не выняць. Гл. душа. @выпіць
маўчаць як воцату выпіўшы. Гл. воцат. @выпхнуць
глядзець як шыбы ня выпхне. Гл. шыба. @вырай
цёпла як у выраі. Ухв. Пра ідэальныя ўмовы, выключна прыемную цеплыню. Янк., Пар., 188.
збірацца як варона ў вырай. Гл. варона.
збірацца як сойка ў вырай. Гл. сойка. @вырваць
красен-чырван як са сракі вырван. Гл. срака.
як з вока вырвана. Гл. вока.
жраць як з галоднага краю вырваўсё. Гл. край.
трудно як у воўка з зубоў (горла) вырваць. Гл. воўк. @высеўкі
выскаліць зубы як сабака на высеўкі. Гл. сабака.
глядзець (узірацца) як сабака на высеўкі. Гл. сабака.
глядзець як кабыла на высеўкі. Гл. кабыла. @выскідзь
сядзець як чорт на выскідзі. Гл. чорт. @высмактаць
Муж не вуж, а кроў высмакча. Гл. вуж. @высмаліць
як перуном высмалена. Гл. пярун. @выстаўка/выстава
выбрацца як на выставу. Зэльв. Насмешл. Пра занадта модна, прыгожа ці нават вычурна апранутага чалавека. Сцяцко 2005, 22.
разадзецца як на выставу. Маладз. Насмешл. Гілевіч, 30. Тое, што выбрацца як на выставу.
хоць на выстаўку. Ухв. Пра нешта вельмі прыгожае, дасканалае, высокай якасці. НН, 380. @выць
пяяць як воўк вые. Гл. воўк. @в'юн, гл. уюн @вэпрык
утравэцца ў гарод як вэпрык у бульбу. Малар. Няўхв. Пра чалавека, што нарабіў шкоды на чужой тэрыторыі. Нар. лекс., 88. ≺ Утравэцца - унадзіцца рабіць шкоду. @вядзмедзь, гл. мядзведзь @вядзьмак
заказерыць вочы як вядзьмак. Сміл. Пра непрыветны, здзіўлены, варожы позірк. Шатэрнік, 102. ≺ Заказерыць - закаціць вочы і глядзець здзіўлена. @вядро
очы ек [этэ] ведро. Жытк. Пра вялікія, але невыразныя вочы. ТС 1, 109.
дождж як з вядра [ллець]. Ваўк. п., Івац., Сміл., Шчуч., Стаўб., Мсцісл., Чав. Пра моцны, праліўны дождж. Federowski, 81; Шатэрнік, 84; З нар. сл., 44; Юрчанка 1969, 69; МК, 311; Юрчанка, 1974, 194; Нар. слов., 85, 189; СЦБ, 216; ТС 4, 143; ЗЗайкі.
ліць як з вядра. Свісл. Сцяшковіч, 615. Тое ж.
велька лымя як вядро. Пра вялікае вымя малочнай каровы. СПЗБ 1, 360. ≺ Лымя - вымя.
бухаць як у вядро. Дзятл. Пра моцны кашаль. Сцяшковіч, 580.
галава як вядро. Ваўк. п. Пра вялікую галаву. Federowski, 99.
ідзе, роўна вядро на галаве нясе. Воран. Пра павольную, асцярожную хаду. Сцяшковіч, 426.
бегчы (пабегчы) услед за кім як цяля за вядром з пойлам. Гл. цяля.
таўчыся як рыба ў вядрэ. Гл. рыба. @вязаць
ілжэ як венікі вяжа. Гл. венік.
кажа як вяжа. Пра гладкі, паслядоўны расказ. Янк., Пар., 84.
пісаць вершы як панчошкі вязаць. Гл. панчошка. @Вялікдзень
жоўты як свечка перад Вялікаднем. Гл. свечка.
пад'есці як на Вялікдзень. Гродз., Мін. Пра сытнае, добрае сталаванне. Даніловіч, 236; ЛЦ, 95.
брадзіць па хатах як старац на Вялікдзень. Гл. старац. @вянец
рыхтык да вянцу выбрацца. Зэльв. Ухв. Пра добра, па-святочнаму прыбранага чалавека. Сцяцко 1970, 139.
прыбрацца як маладая да вянца. Гл. маладая.
прыбрацца як пад вянец. Івац. Ухв. ЗЗайкі. Тое, што рыхтык да вянцу выбрацца. @вянок
як венок. Лоеў. Ухв. Пра спрытную, працавітую, вясёлую гаспадыню. Янкова, 307.
як у вянку. Стаўб. Захапл. Пра вельмі добрае, паспяховае выкананне справы, пра дасканалы выгляд чаго-н. СЦБ, 79; ТС 1, 112.
жыць як вянкі плесці. Ухв. Пра добрае, вясёлае, лёгкае жыццё. Санько, 131. @вяночак
Свой дварочак як вяночак. Памянш.-ласк. Слуцк. Прык. Пра родны блізкі замчысты двор. Сержпутоўскі 1999, 58.
сыночак як вяночак. Маг. Захапл. Пра дарагога, прыгожага, ладнага сына. Высл., 392.
у садочку як у вяночку. Івац. Захапл. Пра ўтульны дагледжаны сад. ЗЗайкі.
хата як у вяночку. Памянш.-ласк. Ухв. Пра дагледжаную, акуратную хату. Янк., Пар., 181. ≺ Магчыма, адлюстроўвае асаблівасці вяночнага тыпу сялібы. @вяпрук
насцябацца як вапры. Смал. Няўхв. Пра п'яных людзей. Добр., Смол., 464. ≺ Вапры - вепрукі.
гладкі як вяпрук. Пра сытага, адкормленага мужыка. Янк., Пар., 40.
тлусты як вяпрук. Сміл. Шатэрнік, 277; Янк., 432. Тое ж. @вярба
высока як вярба. Ваўк. Ухв. Пра высокую стройную дзяўчыну, жанчыну. СПЗБ 1, 389.
гнуцца як вярба. Кір. Пра старанную, працавітую дзяўчыну, жанчыну. ДА.
Дзеўкі як вярба - іх усюды перасаджваюць. Прык. Пра пераход маладой жанчыны ў хату мужа. Federowski, 95; Янкоўскі, 66.
нахіліцца як вярба. Фальк. Спачув. Пра самотную дзяўчыну. Янк., Пар., 112.
стройная як вярба. Гродз. Ухв. Пра зграбную, прыгожую дзяўчыну. Цыхун, 175.
гойдацца бы русалка на вярбе. Гл. русалка.
назбіраць як на вярбе груш назрываць. Іран. Пра безвыніковае збіранне. Янк., Пар., 110.
што як на вярбе грушкі. Іран. Пра тое, чаго не бывае ў жыцці. ПП 2, 313. @вярблюд
згорбіцца як ярблюд. Карэл. Насмешл. Пра згорбленага, няўклюднага чалавека. Нар. лекс., 164. @вяргіня
клясці як марозам на вяргіню веяць. Гл. мароз. @вярмо
загнуць карк як пад вярмом. Ваўк. п. Спачув. 1. Пра цяжкую фізічную працу. 2. Пра прыгнечаны душэўны настрой. Federowski, 137. @вяровачка
гуляць/пагуляць як цяля на вяровачцы. Гл. цяля.
жыць як цяля на вяровачцы: дзе прывяжуць, там і стой. Гл. цяля. @вяроўка
Доўг не вяроўка, не парвецца. Асіп. Прык. Жарт. Пра абавязковасць аддаваць доўг. АВНЛ.
дрыжаць як вяроўка перад нажом (ножыкам). Мсцісл. Жарт. Пра дрыжыкі, трымценне ад страху. Юрчанка, 180.
круціцца як вяроўка. Няўхв. Пра чалавека, які імкнецца знайсці выйсце з якога-н. становішча. Янк., Пар., 88.
п'яны як вяроўка. Маладз. Асудж. Пра няцвёрдую, хісткую паставу п'янага чалавека. ФА.
падтрымліваць як вісельніка вяроўка. Гл. вісельнік.
хадзіць як сабака з абарванай вяроўкай. Гл. сабака.
хто вяроўкаю за кім. Лельч. Пра неадступны рух каго-н. за іншым чалавекам. Кучук, Малюк, 21.
вусы як вяроўкі (вераўкі). Слон. Насмешл. Пра доўгія вусы. Высл., 295.
круціць каго як вяроўкі. Ушацк. Спачув. Пра залежнасць чалавека ад розных абставін. Барадулін, 113.
ліць як з вяроўкі (як з веравок). Зэльв., Маст., Слон. Пра вельмі моцны, суцэльным патокам дождж. Леп., 86; Даніловіч, 226; Санько, 69.
скруціць каго як вяроўку. Слуцк. Няўхв. Пра рашучае падпарадкаванне кагосьці. Сержпутоўскі 2000, 162.
задавацца як свіння на вяроўцы. Гл. свіння.
нагуляцца як каза на вяроўцы. Гл. каза.
разгуляцца як цяля на вяроўцы. Гл. цяля.
як свіння на вяроўцы. Гл. свіння. @вярста
адзін што вярста ў полі. Слуцк. Спачув. Пра адзінокага, самотнага чалавека. Сахараў. ≺ Вярста - тут: верставы слуп.
стаяць як вярста. Няўхв. Пра вельмі высокую дзяўчыну. НН, 288.
цыбастая як вярста. Хоц. Няўхв. Пра вельмі высокую дзяўчыну, жанчыну. Бялькевіч, 483. @вяртун
круціцца як вяртун. Сміл. Няўхв. Пра нясталую пазіцыю чалавека. Шатэрнік, 60. @вярцёлка
круціцца як вярцёлка. Івац., Шальч. Няўхв. СПЗБ 1, 392; ЗЗайкі. Тое, што круціцца як вяртун. @вяселле
розгуляцца як дурэнь на вэсельі. Гл. дурань.
збірацца як вяселле ладзіць. Пра добрую, старанную падрыхтоўку да нечага. Янк., Пар., 70.
вырадзіцца як на вяселле. Бых., Івац. Асудж. або ўхв. Пра залішнюю вычурную прыбранасць не да месца. Мат., 85; ЗЗайкі.
наесціся як на вяселле. Івац. Пра добры, сытны, смачны наедак. ЗЗайкі.
нарабіць як на Ганніна вяселле. Люб. Жарт. Пра залішнюю колькасць нарыхтаваных страваў. ФА.
Старасць не радасць, а смерць - не вяселле. Гл. радасць.
шыкавацца як на вяселле. Янк., Пар., 198. Тое, што збірацца як вяселле ладзіць.
галасіць як маладуха на вяселлі. Гл. маладуха.
гасцяваць дзе як на вяселлі. Слуцк. Пра вельмі добрае гасцяванне, баляванне дзе-н. Сержпутоўскі 1999, 70.
накідаць маслоў пад стол як на вяселлі. Хоц. Жарт. Пра неахайнасць у паводзінах добра пад'еўшых, выпіўшых гасцей. Бялькевіч, 260.
сядзець як жаба на вяселлі. Гл. жаба.
сядзець як малады на вяселлі. Гл. малады.
сядзець як на вяселлі. Івац. Няўхв. Пра чалавека, які не рупіцца да работы. ЗЗайкі.
усесціся як кулля на вяселлі. Гл. кулля.
як свіння (кабан, вапер) на вяселлі. Гл. свіння.
здаровы хоць да вяселля. Слуцк. п. Ухв. Пра некага моцнага, здаровага, у поўнай сіле. Federowski, 353. @вясло
астацца як на моры без вясла. Гл. мора.
Багацце як вясло, упусціш - паплыло. Чэрв. Прык. Пра неабходнасць дбаць пра дастатак, інакш зноў збяднееш. Гілевіч, 152. @вясна
зляцелі гадочкі як адна вясна. Пра хуткае мінанне гадоў, усяго жыцця. Янк., Пар., 75.
крактаць як жаба на вясну. Гл. жаба.
шчабятаць як ластаўка на вясну. Гл. ластаўка. @вясной
прыгожая як кветка вясной. Гл. кветка.
фарсісты як певень вясною. Гл. певень.
шчабятаць як птушка вясною. Гл. птушка. @вясновы
худы як вясновы грак. Гл. грак. @вячэра
ісці як змарлыя душы на дзедавую вячэру. Гл. душа.
адвярнуцца як Юда ад святой вячэры. Гл. Юда. @гавяда
мныго як гавяды каго. Кам. Пра вялікую колькасць людзей. ЖН, 40. @гаварыць
балбатаць як пацеры гавараць. Гл. пацеры. @гагой
насіцца як гагой. Мсцісл. Пра нейчую мітуслівую, неразумную бегатню. Юрчанка, 240. ≺ Гагой - здаравяка. @гаголь
як гаголь. Мсцісл. Пра сівога чалавека. Юрчанка, 181. @гад
біцца як гад. Пра жыццё ў цяжкіх умовах, празмерную працу ў дамаганнях лепшага. НН, 407.
бы гад на сковороді. Пін. Няўхв. Пра непаседлівага чалавека. Нар. скарбы, 142.
цягнуцца як гад па зямлі. Мядз. Пра маруднае перамяшчэнне кагосьці непрыемнага. Янк., Абр., 126.
задушыць каго як гада. Івац. Пагардл. Пра жорсткае, неміласэрднае знішчэнне каго-н. Янк., Пар., 67; ЗЗайкі. @гадаваны
як у лесе гадаваны (гадованы, гадаваўся). Гл. лес. @гадзіна
злаваць як гадзіна. Слуцк. Асудж. Пра раз'юшанасць, што пагражае небяспекай. Сержпутоўскі 1999, 90.
скача ў гочы бы гадына. Драг. Асудж. Пра агрэсіўную, злую, сварлівую жанчыну. Лучыц-Федарэц, 222.
як гадзіна, што свае дзеці пажрэ. Ашм. Асудж. Пра злосную жанчыну. СПЗБ 1, 401. ≺ Па народным паданні, гадзіна (вужака), як раджае дзяцей, перавешваецца праз галінку, ловіць іх пры выпадзенні з цела і з'ядае. Толькі тое выжыве, якога не паспее злавіць. @гадзіннік
працаваць як гадзіннік. Ухв. Пра дакладную i бесперабойную працу. ФСБМ 1, 245. @гадзіць
Жыццё як у куратніку: кажды лезе вышэй, каб гадзіць на ніжняга. Гл. куратнік. @гадзюка
круціцца як гадзюка. Калінк. Няўхв. Пра чалавека, што злосна выкручваецца, прыціснуты доказам. СПЗБ 3, 236.
слізкі як гадзюка. Няўхв. Пра нешта або некага слізкіх, непрыемных. Янк., 428.
шыпець/зашыпець (сыкаць) як (бы) гадзюка. Ваўк. п., Слуцк., Лельч. Няўхв. Пра злоснае, яраснае нараканне на каго-н. Federowski, 296; Сержпутоўскі 1998, 53; Шатэрнік, 270; Кучук, Малюк, 63.
баяцца каго як гадзюкі. Пра моцны, панічны страх перад некім. Янк., Пар., 13. @газа
дурны як бутэлька ад газы. Гл. бутэлька. @гай
жыта як гай. Івац. Ухв. Пры высокае, умалотнае збожжа. ЗЗайкі.
расці як гай. Лоеў. Ухв. Пры высокую збажыну. Янкова, 79.
працаваць як гай шуміць. Лях. Ухв. Пра вясёлую, спорную, грамадскую працу. ФА.
Сухі марац, мокры май - будзе жыта як гай. Шарк., Ашм., Смарг. Прыкмета. Пра залежнасць ураджайнасці жыта ад надвор'я ўвесну. ПП 1, 79.
Як дождж ідзе ў май, то будзе жыта як гай. Навагр. Прыкмета. ПП 1, 80. Тое ж. @гайдачка
бегаить як гайдачка. Смал. Пра бегатню непаседлівай, бойкай дзяўчынкі. Добр., Смол., 117. @гайдук
хадзіць як гайдук. Сміл. Няўхв. Пра ганарыстае расхаджванне з усведамленнем сваёй службовай сілы. Шатэрнік, 62. @гайсцер
худы як гайсцер. Пра вельмі худога чалавека, жывёлу. ТС 1, 190. ≺ Гайсцер - чорны бусел. @галава
патрэбен як дурню галава. Гл. дурань.
хоць гаць гаці да па галавах хадзі. Гл. гаць.
лысы - як месяц свеціць на галаве. Гл. месяц.
раве як галаве сцяць. Карэл. Няўхв. Пра нейчы гучны, голасны крык, рык. Высл., 374.
роўна вядро на галаве несці. Гл. галава.
сядзець цвіком у галаве. Гл. цвік.
хадзіць як з яйкамі на галаве. Гл. яйка.
як абухам па галаве каму. Лаг., Слуцк. Пра нечаканую жудасную вестку. Высл., 311; Сержпутоўскі 1999, 22.
як галаве сцяць. Навагр. Пра вельмі моцны боль. СЦБ, 84.
як пустым мяшком па галаве стукнуты. Гл. мяшок.
жыць як за бацькавай галавой. Ухв. Пра бесклапотнае добрае жыццё каго-н. БПФС, 60.
напіўся - як галавой аб сцяну пабіўся. Пра моцны галаўны боль пасля п'янкі. ПП 2, 356.
схавацца як цецярук галавой у корч: нічога не відаць, а хвост тырчыць. Гл. цецярук.
паехаць як у вір галавою. Гл. вір.
з курачую галаву. Жарт. Пра нешта невялічкае. БПФС, 61.
зваліца як халодны снег на галаву ўлетку. Гл. снег.
зваліцца як снег на галаву ў самы сенакос. Гл. снег.
напрадзе ек с курыну голову. Жытк. Няўхв. Пра малы клубочак напрадзеных нітак. ТС 3, 152.
як зайцаву галаву з'еўшы. Іўеў. Няўхв. 1. Пра мітуслівую і бязмэтную бегатню. 2. Пра вельмі хуткія ўцёкі. Даніловіч, 224.
прыстаць як калтун да галавы. Гл. калтун.
хадзіць як без галавы. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які дзейнічае бязмэтна, непрадумана. Federowski, 48.
шанаваць што як свае галавы. Слон. п. Пра шчырае шанаванне, зберажэнне чаго-н. Federowski, 297.
як без галавы. Мсцісл. Асудж. Пра непрадуманыя, нелагічныя дзеянні, развагі. Юрчанка 1977, 221.
Розум не кулеш, у голаву не ўліеш. Гл. кулеш. @галавешка
абгарэць як галавешка. Слуцк. Пра счарнелага, загарэлага чалавека. Сержпутоўскі 1998, 52.
качацца як галавешка. Мсцісл. Пра слабага, хворага чалавека. Юрчанка, 47.
чорны (счарнець, учарнець) як галавешка. Ваўк., Слон. п., Жытк., Івац., Стаўб., Мсцісл., Сміл. Federowski, 66; Янк., 431; Юрчанка 1977, 224; Шатэрнік, 291; ЖНС, 194; ЗЗайкі. Тое, што абгарэць як галавешка.
бульба як галавешкі. Люб. Ухв. Пра вялікую бульбу. СПЗБ 1, 407.
сіняк ек головешка. Жытк. Пра вялікі чорны сіняк. ТС 5, 36. @галайка
малоць як галайка. Жытк. Няўхв. Пра балбатлівую жанчыну. Нар. слов., 302. ≺ Галайка - крыклівая балбатуха. @галееўскі
як галееўская старчыха. Гл. старчыха.
раздрыпаць як галеіўскую старчыху. Гл. старчыха. @галёнчыха
п'яны як галёнчыха. Мсцісл., Асудж. Пра моцна п'янага чалавека. Юрчанка, 181. ≺ Галёнчыха - дробная гандлярка у 40-50-х гг. у Мсціславе. АВНЛ. @галіна
зяваць як варона (на галіне). Гл. варона.
ліпець як арэх на сухой галіне. Гл. арэх.
тлець як гарэх на сухой галіне. Гл. арэх. @галінка
(зрабіць) што як за галінку. Памянш. Астр., Слон. Пра хуткае, без пярэчанняў выкананне чаго-н. Даніловіч, 224. @галка
чорны як галка. Ваўк. п., Браг., Івац. Пра каго-н. вельмі чорнага. Federowski, 66; Мат. Гом., IV, 57; ЗЗайкі. ≺ Галка - узор чарнаты, смуглявасці. @галодны
жраць як з галоднага краю вырваўсё. Гл. край.
як з галоднага краю. Гл. край.
злятацца як галоднае крумкаччо. Гл. крумкач.
цягнуцца як галоднае лета. Гл. лета.
што каму як галоднаму пост. Мсцісл. Пра нешта абсалютна непатрэбнае. Юрчанка, 181.
брацца за што як галодны за хлеб. Пра руплівае, рэзкае дзеянне, хапанне каго-н. Янк., Пар., 21.
збірацца як галодны сраць. Старадар. Вульг. Пра вельмі маруднае, неахвотнае збіранне куды-н. Dybowski, 16; ФА.
збірацца як галодны ў борну. Дзятл. Іран. Даніловіч, 217. Тое, што збірацца як галодны сраць. ≺ Борна - параўн. руск. уборная ‘прыбіральня’.
збірацца як галодны ў каноплі (крапіву). Карэл., Пол. Іран. Высл., 326; З нар. лекс., 14. Тое, што збірацца як галодны сраць.
Люты як галодны воўк, а баязлівы як заяц. Гл. воўк.
накінуцца як галодны на хлеб. Мін. Няўхв. Пра вельмі прагнае, імклівае дзеянне каго-н., накідванне на што-н. ЛЦ, 72.
наляцець як галодны крумкач. Гл. крумкач.
рабіць як галодны сера. Рэч. Вульг. Пра маруднае, скуднае выкананне чаго-н. Pietkiewicz, 389.
як галодный сабака. Гл. сабака.
сябраваць як галодныя сабакі, што дзеляць костку. Гл. сабака.
лупаць очыма бы голодна сова. Гл. сава. @галстук
каму што як сабаку галстук. Гл. сабака. @галубіны
рабы як галубінае яйцо. Гл. яйцо. @галубка
біцца як галубка падстрэленая. Памянш. Спачув. Пра жанчыну ў бядзе, роспачы. Янк., 397. @галубок
брукаваць як галубкі. Памянш. Ваўк. п. Слон. Пра шчырую, сардэчную размову закаханых. Federowski, 43; Янк., Пар., 19; Высл., 288.
жыць [удваіх] як галубкі ў пары. Памянш. Ваўк. п. Ухв. Пра шчырае, вернае жыццё сужонкаў. Federowski, 367; Юрчанка 1972, 213; Янк., Пар., 62.
жыць як галубкі. Памянш. Мсцісл. Ухв. Юрчанка, 181. Тое, што жыць як галубкі ў пары.
кахацца як галубкі. Памянш. Ухв. Пра шчыра закаханых. Янк., Пар., 85.
Любіліся, кахаліся як галубкі ў стрэсе, а ціпер разышліся як ягадкі ў лесе. Памянш. Гродз. Прык. Пра нярэдкае заканчэнне кахання расстаннем. Цыхун, 186.
любіцца (мілавацца) як галубкі. Памянш. Ваўк. п., Смал. п., Слон. Ухв. Federowski, 167; Высл., 342; Добр., Смол., 410. Тое, што кахацца як галубкі.
любіцца як галубкі ў гняздзе. Памянш.-ласк. Мін. Ухв. АВНЛ. Тое, што кахацца як галубкі. @галуза
абгарэць як галуза. Светл. Пра моцна абгарэлага, счарнелага чалавека. Мат. Гом., III, 228. ≺ Галуза - тут: галавешка. @галушка
Дару грошы на пялюшкі, каб дзеці каціліся як галушкі. Фальк. Вясельнае пажаданне многа здаровых дзяцей. БВ, 67.
як галушка па масле плаваць. Ваўк. п., Карэл. Ухв. Пра чыё-н. заможнае спакойнае жыццё. Federowski, 239; Высл., 366; Санько, 71. @гаман
черный як гаман. Смал. Пра чорнага, страшнага чалавека альбо жывёлу. Добр., Смол., 120. ≺ Гаман - тут: д'ябал.
біці каго як гамана. Драг. Пра моцнае, бязлітаснае збіванне каго-н. З нар. сл., 137. ≺ Гаман - біблейскі персанаж, вельмі люты чалавек, якога веруючыя яўрэі ў дзень свята Пурым у сінагозе сімвалічна «білі», уздымаючы грукатанне бразготкамі.
гармідар дзе баццэ жыды гамана б'юць. Гл. жыд.
крычаць як на гамана. Пра беспадстаўны крык на кагосьці. Станкевіч, 187.
накінуцца на каго як жыды на гамана. Гл. жыд.
напасці (наваліцца) на каго як на гамана. Ваўк. п. Пра беспадстаўнае нападзенне на каго-н. Federowski, 102; Носович, 195; Станкевіч, 187. ≺ Узята са звычаю яўрэяў пераследваць Амана ў час Пурыма.
таўчы каго бы гамана. Нар. лекс., 222. Тое, што біці як гамана. @гамара
як гамара. Навагр. Няўхв. Пра вельмі бруднага чалавека. Даніловіч, 217. @гамолак
як гамолак. Ухв. Пра пухлае дзіця. Высл., 426. ≺ Гамолак - кружок сыру. @гамэрня
у хаце як у гамэрні. Ушацк. Пра моцны шум дзе-н. З нар. сл., 168. ≺ Гамэрня - шумнае зборышча людзей. Відаць, ад гамарня - кузня медніка, у якой заўсёды раздаваўся стук. @ганавіцы, гл. нагавіцы @ганак
круціцца як сабака ля ганку. Гл. сабака. @гандля
трапіць як на сабачую гандлю. Карэл. Пра траплянне ў злосную мітуслівую кампанію. Высл., 400. ≺ Сабачая гандля - сабачае зборышча, гайня.
што гандля воўчая. Стаўб. Асудж. Зласл. Пра групавое нападзенне, ад якога цяжка адбіцца. СЦБ, 15. @Ганна
розуму ў каго што ў Ганны - радзіць пастаянна. Мінск. Жарт. Пра чалавека, які гатовы ўсім нешта радзіць, падказваць. АВНЛ.
нарабіць як на Ганніна вяселле. Гл. вяселле. @гануча, гл. ануча @ганучнік
хадзіць як ганучнік [які]. Івац., Слон. Асудж. Пра неахайнага чалавека. Жыв. сл., 153; ЗЗайкі. @ганчак
перці як ганчак. Уздз. Пра нейчае імклівае перамяшчэнне, хуткі бег. Мін.-Мал., 1977, 140. @ганчарка
чорны як ганчарка. Няўхв. Пра чорную, брудную рэч. Станкевіч, 192. ≺ Ганчарка - ануча, якой вымаюць гаршкі з печы. @ганчура
як ганчура гразная. Лоеў. Пра неахайную, брудную жанчыну. Янкова, 81. ≺ Ганчура - ануча. @гаплік
хлопчык як гоплюк. Лельч. Пра худзенькага, але моцнага хлопчыка. Кучук, Малюк, 140. @Гапон
дарвацца як Гапон [да] сліў. Гом. Жарт. Пра чалавека, які нечага моцна, без меры нахапаўся. Высл., 311; Янк., 416. ≺ Гапон - асабовае імя Агафон.
набрацца як Гапон сьліў. Ушацк. Жарт. Барадулін, 122. Тое ж. @гара
абрыняць як Магілянска гара. Гродз. Пра значнае распуханне, раздуванне каго-, чаго-н. Цыхун, 8.
ляжаць як гара. Івац. Няўхв. Пра хворую нерухомую жывёлу. Дуб., Нар., 1; Sielicki, 159; ЗЗайкі.
наесціся як гара. Стаўб. Пра многа і ўдосталь пад'еўшых (звычайна пра жывёлу). МК, 155.
Не рух Рыгара, хай сядзіць як гара. Гродз. Прык. Парада не патрабаваць ад пэўных асоб дзейнасці, лепш пакінуць іх у спакоі. Цыхун, 188.
Не чапай Рыгара, хай стаіць як гара. Прык. Люб. ФА. Тое ж.
раздуцца як гара. Маг. Пра моцнае распуханне, расшырэнне чаго-н. Бялькевіч, 365.
Чужы празнік як сокал ляціць, а свой як гара валіць. Гл. сокал.
як (нібы) гара з плеч спала (звалілася). Докш., Івац., Слуцк. Пра адчуванне палёгкі пасля нейкага здарэння, падзеі, весткі. Нос., 194; Сержпутоўскі 1999, 133; Высл., 426; Санько, 69; ЗЗайкі.
як гара. Слон. Пра нешта вялікае. Высл., 426.
жыць як за каменнаю гарой. Дзятл. Пра спакойнае жыццё пад надзейнай апекай, аховай каго-н. Санько, 69; Даніловіч, 224.
бліскаць (свяціцца) як воўк за гарою. Гл. воўк.
галасок як у таго салаўя, што за гарою (на зарэ) кабылу душыць (коней круціць). Гл. салавей.
Дару бярозавай карою, каб за мужам была як за гарою. Фальк. Вясельнае пажаданне маладой надзейнага, спакойнага жыцця ў замужжы. БВ, 40.
ляцець дадому як з гары ўніз. Уздз. Пра ахвотны рух дадому. Мін.-Мал., 1977, 138.
пашэнціць як жыду з гары. Гл. жыд.
смяяцца як з гары едучы. Пра смех без бачнай прычыны. Нос., 152.
трэба як стаптаны лапаць на гарэ. Гл. лапаць.
[сядзець] як чарвяк за гарэю. Гл. чарвяк.
[падушкі] як горы стаяць. Карм., Гом. Ухв. Пра высокія, вялікія падушкі. Мат. Гом., VI, 142. @гарабей, гл. верабей @гарадзіць
гаварыць як [п'яны] плот (пляцень) гародзіць. Гл. плот. @гарадскі
зграбная як якая гарадская паненка. Гл. паненка.
раўсці як сарэна гарадская. Гл. сарэна. @гарац
У марцы як у гарцы: уноч пячэ, а ўдзень цячэ. Гродз. Прык. Пра вялікую рознасць дзённых і начных тэмператур у сакавіку. Цыхун, 193. @гарачы
круціцца як кот вакол гарачага малака. Гл. кот.
выцыгаць як на гарачай блясе. Гл. бляха.
круціцца як уюн на гарачай патэльні (скаўрадзе, скаварадзе). Гл. уюн.
падскокваць быццам на гарачай скаварадзе. Гл. скаварада.
падскокваць як кот на гарачай блясе (патэльні). Гл. кот.
як у гарачый кацёл. Гл. кацёл.
круціцца як на гарачым жалезе. Гл. жалеза.
як на гарачым вуголлі. Гл. вуголле. @гарачка
брэдзіць як у гарачцы. Ваўк. п. Няўхв. Пра нелагічнае маўленне, трызненне. Federowski, 43.
уцякаць як у гарачцы. Навагр. Няўхв. Пра імклівыя і ў той жа час мітуслівыя ўцёкі. Гілевіч 2007, 212. @гарбаты
прыляпіць як гарбатага да сцяны. Івац., Слон. Насмешл. Пра нейкае няўдалае, няскладнае дзеянне, прыкладанне да якой-н. справы. Высл., 371; ЗЗайкі.
так паможа каму што як гарбатага магіла параўняе. Смарг. Іран. Пра адсутнасць дапамогі ад каго-, чаго-н. СПЗБ 4, 146.
доложыцца як горбаты до стэны. Кобр. Насмешл. ФА. Тое, што прыляпіць як гарбатага да сцяны. @гарбуз
аголеная галава як гарбуз. Віц. Насмешл. Пра лысую галаву. Каспяровіч, 10.
біць як свіння гарбуз. Гл. свіння.
вырасці бы гарбуз на агародзе. Слуцк. Ухв. Пра спраўнае, дагледжанае, сытае дзіця. Сержпутоўскі 1999, 149.
галава голая як гарбуз. Чэрв. Насмешл. Мін.-Мал., 1977, 10. Тое, што аголеная галава як гарбуз.
жывот як гарбуз, а морда як рэшата. Мін., Брэсц. Насмешл. Пра чалавека з вялікім жыватом і шырокім тварам. ЛЦ, 70.
качацца па хаце як гарбуз па градах. Сміл. Пра паводзіны малых дзяцей, што поўзаюць па падлозе. Шатэрнік, 133.
качаць як свіння гарбуз. Гл. свіння.
круглы як гарбуз. Слон. Пра нешта круглае і вялікае. Высл., 336.
лезці як гарбуз на пляцень. Мсцісл. Жарт. Пра ўпартае, настойлівае прасоўванне, перамяшчэнне. Юрчанка, 181.
любіць як свіння гарбуз. Гл. свіння.
маладэй ды нястанны як гарбуз. Хоц. Пра круглага, таўставатага чалавека. Нястанны - нязграбны «як удоўж, так і ўпоперак». Бялькевіч, 288.
сядзець як гарбуза наеўшыся. Карэл. Насмешл. Пра добра, уволю пад'еўшага чалавека. Высл., 394.
як гарбуз. Мсцісл. Пра некага, нешта тоўстых і круглых. Юрчанка, 181.
як свіння гарбуз. Гл. свіння.
набрацца гарэлкі як Цюрла гарбуза. Гл. Цюрла.
насіцца як [та] Віхна з гарбузою на базары. Гл. Віхна.
вочы як [тыя] гарбузы. Люб. Няўхв. Пра вялікія круглыя вочы. ФА.
картоплі порослі ек гарбузы. Жытк. Ухв. Пра вялікую бульбу. ТС 4, 184. @гарбузік
адзін радзіўся Юзік, і той - як гарбузік. Брасл. Ухв. Пра ўпітанае, сытае дзіця. АВНЛ.
дзяцей як гарбузікаў. Памянш. Пра шматлікасць дзяцей. Янк., Пар., 53.
Дару гузікі, каб дзеці былі як гарбузікі. Вясельнае зычэнне, каб было шмат здаровых дзяцей. БВ, 39. @гарбыль
ісці як гарбыль. Паст. Няўхв. Пра няўклюдную, марудную хаду. СПЗБ 1, 425. @гаргаз
як Маня з гаргазу. Гл. Маня. @гарманіст
хто як з свінні гарманіст. Гл. свіння. @гармата
таўсты як гармата. Ваўк. п. Пра сапраўды тоўстага і моцнага чалавека. Federowski, 312.
грымаціць бы тысяча гармат смаліць. Слуцк. Пра моцныя раскаты грому. Сержпутоўскі 1998, 35.
лёд хоць гарматы вязі. Ваўк. п. Пра тоўсты трывалы лёд. Federowski, 167. @гармонік
каму што як папу гармонік. Гл. поп.
расцэнкі як гармонік, як хочаш, так і расцягвай. Гродз. Насмешл. Пра нясталасць, адвольнасць расцэнак. Цыхун, 191. @гармоня
трэба як папу гармоня. Гл. поп. @гармошка
у грудзях як гармошка іграе. Чэрв. Жарт. Пра прастуджанага, з закладзенымі дыхальнымі шляхамі чалавека, хто дыхае з шумам і рознымі гукамі. ФА. @гарод
уляпаць сваё як свіння ў агарод. Гл. свіння.
унадзіцца як свіння ў агарод. Гл. свіння.
вырасці бы гарбуз на агародзе. Гл. гарбуз.
гаспадарыць як парсюк у агародзе. Гл. парсюк.
утравэцца ў гарод як вэпрык у бульбу. Гл. вэпрык.
гаспадарыць як свіння ў гародзе. Гл. свіння.
нарабіць як свіння ў гародзе. Гл. свіння.
сядзець як моркаў у гародзе. Гл. моркаў.
зогнуцца ек соношнік на городзі. Гл. соношнік. @гарох
удалося як свінні ў гаросе. Гл. свіння.
як бобу ў гаросе шукаць. Гл. боб.
як пятух у гаросе. Гл. пятух.
Адзін не жыхар, так як гарох пры дарозе: хто ідзець, шчыпнець. Арш. Прык. Пра безабароннае жыццё адзінокага чалавека, якога кожны можа пакрыўдзіць. ПП 2, 38.
жыць (сядзець) як гарох пры дарозе. Ваўк. п., Мін., Драг. Прык. Пра безабароннае жыццё самотнага чалавека, якога кожны можа пакрыўдзіць. Нос., 42; Federowski, 368; Высл., 320; Сержпутоўскі 1999, 87; СПЗБ 1, 429.
Жыць як гарох пры дарозе: хто ідзе, той ірве. Рэч. Прык. Пра безабароннае жыццё самотнага чалавека, якога кожны можа пакрыўдзіць. ЛЦ, 61.
не прыстае як да сцяны гарох. Ваўк. п. Пра таго, хто не слухае іншых, не рэагуе на заўвагі. Federowski, 251; Янкоўскі, 99.
Сірочае жыццё як гарох пры дарозе: хто ідзе, той ускубне. Прык. Пра безабароннае, самотнае жыццё сіраты. Federowski, 278.
скакаць баццэ гарох на гарачай скаварадзе. Слуцк. Насмешл. Пра чалавека, які падскоквае, перапоўнены эмоцыямі. Сержпутоўскі 2000, 217.
слёзы як гарох. Акц., Івац. Пра буйныя слёзы каго-н. Высл., 385; ЗЗайкі.
так да каго [прыстае] як да сцяны (аб сцяну) гарох. Ваўк. п., Мёр., Мядз., Слуцк. Federowski, 251; Нар. слов., 111; Сержпутоўскі 1999, 11; СПЗБ 4, 161. Тое, што гарох аб сценку.
трымацца за што як гарох за пруціну (хварасціну). Мсцісл. Пра моцнае, учэпістае трыманне, прымацаванне да чаго-н. Юрчанка, 181.
унадзіцца як дзеці ў гарох. Гл. дзеці.
што гарох аб сценку. Паст. Асудж. СПЗБ 1, 429. Тое, што не прыстае як да сцяны гарох.
языком малоць як гарох сыпаць. Бярэз. Пра хуткую балбатлівую гаворку. Ляцкий, 3; Санько, 153; ФА.
як гарох прадаўшы. Бераст. Пра моцны, спакойны сон. Даніловіч, 217.
як гарох. Крыч. Няўхв. Пра дробную гародніну. Бялькевіч, 483.
як чорт гарох малаціў на чым. Гл. чорт.
казаць як гарохам аб сцяну. Клецк., Лаг., Стаўб. Незадав. МК, 307; АВНЛ. Тое, што гарох аб сценку.
сыпаць словам як гарохам. Рэч. ЛЦ, 66. Тое, што языком малоць як гарох сыпаць.
дзяцей як гароху. Пра шматлікасць малых дзяцей. Шпилевский, 179; Киркор, 238; Нос., 35.
талкаваць як гароху наеўшыся. Ваўк. п. 1. Пра балбатню, хуткую гаворку. 2. Насмешл. Пра выпусканне газаў. Federowski, 310. @гарохавы
худы як гарохава лапатка. Гл. лапатка.
як пудзіла гарохавае. Гл. пудзіла.
галава як гарохавая кітка. Гл. кітка.
надзецца як чучала гарохавая. Гл. чучала. @гарошына
як гарошына. Круп. Пра нізкарослага поўнага чалавека. СЦБ, 91.
як мала гарошына. Пра нешта малое, дробнае. Ройзензон, 81. @гаруд
сядзець як мыш у гарудзя. Гл. мыш. ≺ Гаруд - аруд, засек. @гарчыца
патрэбен як гарчыца пасля абеду. Хоц. Іран. Пра нешта зусім не патрэбнае. ЛЦ, 118. @гаршчок
пазбыткавацца як кацёл з гаршка. Гл. кацёл.
памалу як з гаршкамі на торг. Ваўк. п. Пра павольную, асцярожную язду. Federowski, 215.
ехаць як з гаршкамі. Ваўк. п., Зэльв. Federowski, 128; Даніловіч, 226. Тое, што памалу як з гаршкамі на торг.
сядзець як гаршкі. Гом. Жарт. Пра дзяўчат, што доўга не ідуць замуж. ЗВалодзінай.
як таўкач кала гаршкоў. Гл. таўкач.
бы ў гаршку кіпіць. Слуцк. 1. Пра мноства людзей, што знаходзяцца ў пастаянным хваляванні, узбуджэнні. 2. Пра набліжэнне навальніцы, імклівае перамяшчэнне хмарак, грымоты. Сержпутоўскі 1998, 35.
варыць як у гаршку. Зэльв. Пра душнае, парнае надвор'е. Сцяцко 2005, 22.
вісець як у гаршку. Бар. Пра хмурнае надвор'е. АВНЛ.
вяшчуешся як рак у гаршку. Гл. рак.
кіпець як вада ў гаршку. Гл. вада.
круціцца як вьюн у гаршку. Гл. уюн.
парыць як у гаршку. Шчуч. Пра вялікую парнасць перад дажджом. Нар. слов., 45.
прайшоў век як у гаршку пракіпеў. Пра бязладна, у цяжкасцях пражытае жыццё. Ройзензон, 76.
як у гаршку. Шчуч. Пра ціхае, бязветранае надвор'е. СПЗБ 3, 228.
закопчаны як стары гаршчок. Слон. Насмешл. Пра бруднага, счарнелага чалавека. Высл., 323.
сядзець рукі злажыўшы як апошняе ў гаршчок палажыўшы. Гл. апошняе.
мозгоўня бы горшок стоўбуноваты. Драг. Няўхв. Пра не надта разумную, цяжкую да думак галаву. Лучыц-Федарэц, 222.
стары чоловек ек горшчок разбіты. Жытк. Пра нядужасць старых людзей. ТС 4, 297. @гарэлка
як гарэлка старая, так і дзеўка маладая. Пра палкае каханне з маладой дзяўчынай. БВ, 107.
цягнуць як п'яніцу да гарэлкі. Гл. п'яніца.
знікнуць як канфор (кампора) [у гарэлцы]. Гл. канфор. @гарэлы
Ні то, ні сё - як гарэлы блін. Гл. блін. @гарэхаўка
забегацца як [тая] гарэхаўка. Пра чые-н. мітуслівыя паводзіны. Каспяровіч, 77. ≺ Гарэхаўка - птушка з сям'і варановых. @гарэць
як гарыць. Мсцісл. Пра хуткае зношванне адзення. Юрчанка, 181.
рабіць як мокрае гарыць. Гл. мокрае.
як мокрае гарыць. Гл. мокрае. @гаспадар
азірацца як сабака на кірмашу, згубіўшы гаспадара. Гл. сабака. @гастрыё
жыць як на гастрыі. Слуцк. Пра жыццё ў нябеспецы, пастаяннай няпэўнасці. Сержпутоўскі 1999, 70. @гастрыць
як бы на чыё горла нож гастрылі. Гл. нож. @гасцінец
як кобрынскый гостынэць хто. Жабін. Ухв. Пра здаровага тоўстага чалавека. Ганчук, Касцючык, 85. @гасцяваць
добра як у мамы гасцяваць. Гл. мама. @гаўно
з каго такі работнік як сякера з гаўна. Гл. сякера.
ажаніцца як у гаўно ўваліцца. Вілен. Вульг. Здзекл. Іран. Пра няўдалую жаніцьбу. Sielicki, 173.
жыццё як у таго вераб'я: скача па сцежцы ды гаўно клюе. Гл. верабей.
змёрзнуць як гаўно. Груб. Іран. Пра кагосьці моцна замерзлага. Dybowski, 21.
Мы з табою як рыба з вадою: рыба на дно, а мы ў гаўно. Гл. рыба.
Мы з табою як рыба з вадою: рыба на дно, а ты гаўно. Гл. рыба.
плаваць як гаўно ў атопку. Вілен. Вульг. Пра вясеннія павадкі. Sielicki, 161.
раз'ехацца як гаўно пад лапцем. Груб. Здзеклів. Пра чалавека, які разняволіўся, расслабіўся. Фед. Арх.
маўчала б як гаўном рот замазаўшы. Бабр. Абразл. Пра таго, каму няма чым апраўдацца. АВНЛ.
трасціся як жыд над гаўном. Гл. жыд.
як гаўном па зубах. Груб. Зласлів. Пра вельмі абразлівы адказ, аргумент. Federowski, 107. @гаўца
блукацца як гаўца без пастуха. Ваўк. п. Пагардл. Пра несамастойнага, пасіўнага чалавека. Federowski, 32.
хадзіць як блудная гаўца. Ваўк. п., Зэльв. Няўхв. 1. Пра збродлівага, несамастойнага чалавека. 2. Пра бязмэтавае, без пэўнага кірунку перамяшчэнне чалавека. Federowski, 48; Гілевіч, 166.
паглядаць (пазіраць) як воўк на гаўцу. Гл. воўк.
закінуць за плечы як воўк гаўцу. Гл. воўк. @гаўядо
дурны бы гаўядо: куды яго гоняць, туды йдзе, што кажуць, тое робіць. Слуцк. Няўхв. Пра пакорлівага, ціхмянага, бязвольнага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 147.
пазіраць як на гаўядо. Слуцк. Няўхв. Пра зняважлівае, пагардлівае стаўленне паноў да сялянства. Сержпутоўскі 1999, 148. @гаці
драцца як старыя гаці. Слон. Асудж. Пра вельмі гучны, непрыемны для слыху крык, лямант. Даніловіч, 61. ≺ Гаці - споднія штаны.
хто такі мудрэц як Саламонавы гаці. Іран. Пра вельмі сумнеўнага «мудраца». СПЗБ 1, 437. @гаць
многа хоць гаць гаці. Ваўк. п., Івац. Пра вялікую колькасць чаго-н. Federowski, 188; ЗЗайкі.
хоць гаць гаці да па галавах хадзі. Слуцк. Сержпутоўскі 1999, 103. Тое ж. @гвалт
крычаць як на гвалт. Пра кліканне на дапамогу. Носович, 111. @гвозд, гл. таксама цвік
сказаць як гваздом прыбіць. Пра тое, што цяжка змяніць, пра строгі загад. Крэмнеў, № 1000.
баба як гвозд. Маг. Жарт. Па моцную кабету. Высл., 283.
крэпкі як гвозд. Пра моцнага, здаровага мужчыну. Высл., 339. @гвоздзік
як гвоздзік. Памянш. Мсцісл. Ухв. Пра здаровага, добра складзенага хлопчыка, падлетка. Юрчанка, 182. @геман
злы як геман які. Бран. Асудж. Пра вельмі злога, лютага чалавека. Расторгуев, 78. ≺ Геман - злы дух, больш верагодна - Гаман. @гервяцкі
каркаць як варона гервяцкая. Гл. варона. @Гіна
зажадацца як Гіне каснікоў. Насмешл. Пра нейкае вельмі нястрыманае і недарэчнае жаданне. Tyszkiewicz, 422. ≺ Гіна - асабовае імя. @гіра
паднімаць як двухпудовую гіру. Мсцісл. Пра значныя намаганні, прыкладанне сілы. Юрчанка, 182. @гірос
кіслы як гірос. Карэл., Мядз. Пра нешта вельмі кіслае. З нар. сл., 88. ≺ Лет. gira - квас. @Гітлер
планы ў каго як у Гітлера. Воран. Насмешл. Пра вялікую колькасць планаў. Даніловіч, 257.
адна касма на лоб спала ў каго, як у Гітлера якога. Ушацк. Пра асаблівасць прычоскі. ЖНС, 143. @гладзіць
гаварыць быццам гладзіць па шэрсці. Мін. Іран. Пра ліслівую гаворку. ЛЦ, 50. @гладыш
Мужчына жанаты ўсё роўна як гладыш шчарбаты. Прык. Насмешл. Пра жанатага як пра ўжываную, не новую рэч. Federowski, 191. @гладышка, гл. таксама ладышка
вісець як гладышка на калу. Рэч. Пра знаходжанне каго-, чаго-н. на віду ва ўсіх. ЛЦ, 69. @глёк
сырый хліб як глёк. Кам. Пра сыры, непрапечаны, няўдалы хлеб. ЖН, 40.
ляжаць як глёк. Мсцісл. Пра таго, хто нерухома, без справы ляжыць. Юрчанка, 181.
тоўсты як глёк. Мсцісл. Пра тоўстага, непаваротлівага чалавека. Юрчанка, 181.
паглядзець як сава ў глёк. Гл. сава. @гліна
разлазіцца як гліна. Івац. Пра нешта вязкае, што распаўзаецца ў бакі. Янк., Пар., 137; ЗЗайкі.
цяжкі як гліна. Ваўк. п., Івац. Пра нешта сапраўды цяжкае. Federowski, 57; ЗЗайкі.
вытрашчыць вочы як кот на гліне. Гл. кот.
кідацца як той кот, што ўвяз у мокрай гліне. Гл. кот. @гліснік
даць як Моська глісніку. Гл. Моська. @гліст
Быў цар Нікалашка - былі шчы і кашка, а прышлі камуністы - усе паніціліся як глісты. Чэрв. Прык. Пра наступленне галодных часоў пасля рэвалюцыі. ФА.
тонкі ек гліст. Насмешл. Пра вельмі тонкага чалавека. ТС 1, 203. @глумак
засвістаць што глумакі нейкія. Мсцісл. Пра нейчы неабдуманы, дзёрзкі ўчынак. Юрчанка 1977, 48. @глухі
стаяць як глухая сцяна. Гл. сцяна.
пагаварыць як дурны з глухім. Гл. дурны. @глушак
раскрычацца як глушак у лесі. Стаўб. Жарт. Пра таго, хто крычыць, не слухаючы іншых. СЦБ, 31. ≺ З назіранняў над паводзінамі глушца ў час току. @глынуць
бегаць як рыцыны глынуўшы. Гл. рыцына.
нясмачна як (бы) мыш глынуўшы. Гл. мыш.
як лом глынуўшы. Гл. лом.
як рыцыны глынуўшы. Гл. рыцына.
як журавін жменю глынуць. Гл. журавіны. @глядзець
як у ваду глядзець. Гл. вада.
гарыць як сляпы глядзіць. Гл. сляпы. @гляк
сказаць як у гляк перднуць. Люб. Няўхв. Вульг. Пра неўпапад, недарэчы сказанае. ЗВалодзінай.
цяжкі як гляк. Карэл. Ухв. Гавораць звычайна пра цяжкое, дагледжанае, сытае дзіця, калі яго бяруць на рукі. Высл, 417; Янк., 443. @гнаны
паляцець як ветрам гнаны. Гл. вецер. @гнёт
ляжаць як гнёт. Мсцісл. Пра нерухомасць каго-н. Юрчанка, 181.
цяжолы/цяжкі як гнёт. Краснап., Мсцісл. Пра нешта вельмі цяжкое. Бялькевіч, 136; Юрчанка, 181.
як гнёт на няньку (каноплі). Мсцісл. Жарт. Пра моцны ціск на што-н. Юрчанка, 181. @гнілы
абрыднуць як рыба гнілая. Гл. рыба.
бу гнілая ветла, да не трухніць. Гл. ветла.
размокнуць як гнілая салома. Гл. салома.
ліпець як тое гнілое да старое дзераво. Гл. дзераво.
гнілою калодаю жыцце пражыць. Гл. калода.
лішні як гнілы корань у роце. Гл. корань.
як гнілы корань у роце. Гл. корань.
як грыб гнілы (стаць, зрабіцца). Гл. грыб.
толку як у гнілым колку. Гл. кол.
як на гнілым кіі. Гл. кій.
як чорт у гнілыя грыбы (бліны). Гл. чорт. @гніль
сварліва жонка шчо гніль у косцях. Стол. Пра пакуты ад сварлівай жонкі. ТС 2, 63. @гніляк
размякнуць як гніляк. Пух. Насмешл. Пра чалавека, што ад гарачыні, стомы, нейкіх пачуццяў размяк, «растаяў». Высл., 376. @гной
валтузіцца як вераб'і ў гнаі. Гл. верабей.
адна на свеця век пражыла, як свіня па гнаю хвост працягнула. Гл. свіння.
сядзець як гною кучка. Леп. Няўхв. Пра кагосьці, хто сядзіць прыгнечаны, нерухомы, незадаволены, буркатлівы. ЗВалодзінай.
як гною. Слуцк., Мсцісл. Пра вялікую колькасць каго-н. альбо чаго-н. (звычайна пладоў). Сержпутоўскі 2000, 165; Юрчанка, 182. @гняздзечка
шапка як гняздзечка. Памянш. Ухв. Пра круглую акуратную шапку. Янк., Пар., 195. @гняздо
як з свіннога гнязда што. Мсцісл. Няўхв. Пра нешта бруднае, памятае, часцей пра адзенне. Юрчанка, 173.
брудна як у свінным гняздзе. Мсцісл. Асудж. Пра неахайнае, бруднае, запушчанае памяшканне. Юрчанка, 201.
Дзеці як вераб'і: пакуль голыя - у гняздзе, а як апярыліся - паляцелі. Гл. верабей.
корпацца як курыца ў гняздзе. Гл. курыца.
кубліцца як курыца на гняздзе. Гл. курыца.
любіцца як галубкі ў гняздзе. Гл. галубок.
мясціцца як курыца на гняздзе. Гл. курыца.
як у свінным гняздзе дзе. Мсцісл. Асудж. 1. Пра беспарадак у памяшканні. 2. Жарт. Пра цеплыню дзе-н. Юрчанка, 201.
галава як сарочье гняздо. Смал. Няўхв. Пра растрапаную, калматую прычоску. Добровольский ІІІ, 63.
дом як сарочча гняздо. Смал. Пра дом, напоўнены рознымі аздобамі. Добр., Смол., 793.
накласці як буслу на гняздо. Гл. бусел.
прыліпнуць як ластаўчына гняздо. Пра прыліпанне нечага, моцнае трыманне за нешта. Высл., 371.
Старому з маладой жыць, як саве з ластаўкай гняздо віць. Гл. сава.
як сарочча гняздо. Вілен. Няўхв. Пра нешта зробленае абы як. Sielicki, 159. @год
Гора як зеллё: колькі не рві - кожны год новае. Гл. зелле.
з мужам жытку пражыць як год. Ушацк. Пра суладныя адносіны ў сям'і, калі час хутка мінае. Васюковіч, 19.
Кароста ні папоўства: сем год адбудзіць, тады ні будзіць. Гл. папоўства.
улетку дзень як год. Рэч., Брэсц. Пра вельмі доўгі летні працоўны дзень. ЛЦ, 14.
дурны як сабака (шчаня) да году. Гл. сабака.
як у сабакі да году. Гл. сабака. @гойда
ісці як гойда. Гарад. Няўхв. Відаць, пра паходку з гойданнем. Каспяровіч, 82. ≺ Гойда - высокая танклявая жанчына. @голад
есці як на голад. Няўхв. Пра празмерны поцяг да ежы. Янк., Пар., 59. @голас
гаварыць як не сваім голасам. Слон. Пра гаворку напалоханага ці вельмі ўражанага чалавека. Высл., 301. @голаў
гаварыць як лапатаю ў голаў класці. Гл. лапата. @голены
глядзець як стрыжаный на голенага. Гл. стрыжаны.
як голеный перад стрыжаным. Мсцісл. Жарт. Пра чые-н. ганарыстыя паводзіны перад іншым. Юрчанка, 182. @голка, гл. іголка @голуб
любіцца (мілавацца) як галубы. Ваўк. п. Пра шчыра закаханых. Federowski, 167; Слон. Высл., 342; Добр., Смол., 410. ≺ Голуб - сімвал лагоднасці і шчырасці ў каханні.
брукаваць (буркаваць) як галубы (галубкі). Ваўк. п. Слон. Пра шчырую, сардэчную размову закаханых. Federowski, 43; Янк., Пар., 19; Высл., 288.
каб вы пасівелі як галубы сівыя. Пажаданне доўгага жыцця. Federowski, 377.
сівы як голуб. Івац., Жытк. Пра моцна ссівелага чалавека. Санько, 182; ТС 5, 33; ЗЗайкі. @голы
праўда як сляпы голага абакраў. Гл. сляпы.
як голага брыць. Навагр. Пра лёгкае, простае выкананне якой-н. справы. Даніловіч, 217.
праўда як голай дупай вожыка задушыш. Гл. дупа.
пагуляць як голаму ў крапіве пасядзець. Люб. Іран. Пра няўдалае, кепскае гулянне. ФА.
як голаму памыцца. Мсцісл. Юрчанка, 182. Тое, што як голага брыць.
выскачыць як голы з канопель. Лях. Насмешл. Пра чалавека, які аднекуль выскачыў моцна ўражаны, напалоханы, апечаны. ФА.
выскачыць як голы з крапівы. Насмешл. БПФС, 69. Тое ж.
гульнуць як голы ў крапіве. Янк., 404. Тое, што пагуляць як голаму ў крапіве пасядзець.
дачакацца як голы марозу. Чэрык. Іран. Нечага неспадзявана дачакацца. ЛЦ, 103.
круціцца як голы ў крапіве. Навагр. п., Дзярж. Насмешл. Пра мітуслівыя паводзіны чалавека ў цяжкіх абставінах. Federowski, 153; ФА.
круціцца як голы ў мурашніку. Слон. Насмешл. Санько, 69; Высл., 337. Тое ж.
падляцець як голы пад бізун. Насмешл. Пра чалавека, які трапіў у непрыемнае становішча. Высл., 358.
пажывіцца як голы ў крапіве. Уздз., Шкл., Карэл. Іран. Пра няўдалую справу, адсутнасць поспеху. Высл., 359.
як голы ў крапіве. Карэл., Зэльв. Пра чыё-н. няёмкае становішча, прыкрую сітуацыю. Даніловіч, 217; Сцяшковіч, 614.
любіць што як голый крапіву. Мсцісл. Іран. Пра адмоўнае, непрымальнае стаўленне да чаго-н. Юрчанка, 173.
танцаваць як голыя ў крапіве. Мядз. Насмешл. Пра рэзкія, мітуслівыя, непрывабныя рухі ў танцах. Высл, 398. @горад
вялікі як горад. Пра вялікі пасёлак. Янк., Пар., 32. @горб
Навука не горб, за плячамі не нясці. Мядз. Прык. Пра патрэбнасць ведаў, якія ў жыцці не абцяжарваюць, а дапамагаюць. ФА. @горкі
надаесці як горкае сала. Гл. сала.
апрыкрыць як горкая цыбуліна. Гл. цыбуліна.
надаесці як горкая (паганая) рэдзька. Гл. рэдзька.
надаесці як горкі яблык. Гл. яблык.
як горкі перац (яблык, чэмер). Гл. перац. @горла
бальшыя вочы як горла. Ваўк. п. Няўхв. Пра вялікія прагныя вочы. Federowski, 335.
трудно як у воўка з горла вырваць. Гл. воўк.
як бы на чыё горла нож гастрылі. Ваўк. п. Пра жорсткія, хцівыя захады каго-н. Federowski, 112.
як з воўчага горла дастаны што. Шчуч. Пра вельмі камечанае, неадпрасаванае адзенне. Даніловіч, 225.
як у сабакі з горла выцягнуць. Гл. сабака.
госці як у горле косці. Маст., Дзятл., Зэльв. Няўхв. Пра несвоечасовых, дакучлівых гасцей. Даніловіч, 257.
змята як у сабакі ў горле было. Гл. сабака.
прасторна як у сабачым горле. Ваўк. п. Іран. Пра адсутнасць прастору, пра цеснату. Federowski, 245.
срано, марано дзе як у сабачым горле. Вульг. Асудж. Пра непарадак у якім-небудзь цесным кутку. Federowski, 288.
У хатэ нэвістка бы ў горле кістка. Гл. котска.
як костка ў горле. Гл. костка. @горн
дурны як кавальскія гарны. Ваўк. п. Няўхв. Пра недалёкага чалавека. Federowski, 86; Санько, 129. @госць
угасціць і выправадзіць як гасця. Краснап. Ухв. Пра пачцівую сустрэчу і гасцінны пачастунак. Бялькевіч, 38.
Будзьце як дома, але не забывайце, што ў гасцях. Гл. дом.
добра як у гасцях на Случчыне. Ухв. Пра прыемнае баўленне часу дзе-н. Янк., 404; Ройзензон, 69.
рассесціся як у гасцях. Івац., Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які надта вольна рассеўся. Высл., 377; ЗЗайкі.
частаваць як госця. Слуцк. Пра сардэчны гасцінны пачастунак. Сержпутоўскі 1999, 49. @грабежны
гараваць як конь грабежны (грабежна кабыла). Гл. конь. @граблі
пальцы як граблі. Няўхв. Пра застылыя пальцы, што не слухаюцца ў больш далікатнай працы. Янк., 419.
рукі як граблі. Гродз., Івац. Няўхв. Пра няўмелыя, няспрытныя рукі. СПЗБ 1, 335; ЗЗайкі.
хоць граблямі грабі. Мядз. Ухв. Пра вялікую колькасць (часцей грыбоў). СЦБ, 104.
як дурны з граблямі. Гл. дурны.
як свіння з граблямі. Гл. свіння. @грабянец
каму што як лысаму дзеду грабянец. Гл. дзед.
выкаблучвацца як вош на грабянцы. Гл. вош. @грабсці
ідзець як бараной грабець. Гл. барана.
хоць граблямі грабі. Гл. граблі. @град
грукаць як град па блясе. Мсцісл. Пра гучнае, звонкае грукатанне. Юрчанка, 182.
як град сыпле. Ваўк. п. Пра нешта, што сыпле спорна, густа. Federowski, 296.
словы сыпяцца як градам. Астр. Пра хуткую і калючую гаворку. СПЗБ 4, 486. @градка
сядзець як рэдзька на градцы. Гл. рэдзька. @грады
тлець як дрова за градамі. Гл. дровы.
качацца [малы] па хаце як гарбуз па градах. Гл. гарбуз.
патрэбны (так страшан) як леташні (лонскі, тагрочны) снег [на градах]. Гл. снег.
прайсці як конь па градах. Гл. конь.
як рак у градзе. Гл. рак.
як грады загробшы. Мсцісл. Іран. Пра ганарлівыя паводзіны каго-н. Юрчанка, 182. @гразкі
як балота гразкае. Гл. балота. @гразь
ляпнуць як гразёй у вочы. Маладз. Няўхв. Пра нешта сказанае нечакана, недарэчна і груба. Высл., 343.
рынуць прымаўкаю як граззю ў вочы. Dybowski, 188; Янкоўскі, 106. Тое ж.
абкешкацца (выкачацца) як свіння [у гразі]. Гл. свіння.
багата як гразі. Пра вялікую колькасць чаго-н. Янк., 396; Янкоўскі 1971, 43.
ляпнуць (сказаць) як лапцем (атопкам) па балоце (па гразі) [пляснуў]. Гл. лапаць.
многа як гразі ўвосень. Пруж. ФА. Тое, што багата як гразі.
многа як гразі. Ваўк. п., Івац., Слон., Стаўб., Капыл. Янк., Пар., 104; МК, 310; Янкоўскі 1971, 43; Federowski, 117; Высл., 308; ДА; ЗЗайкі. Тое, што багата як гразі.
набрацца як жаба гразі (мулу, твані). Гл. жаба.
набрацца як свіння гразі. Гл. свіння.
наесціся як свіння гразі. Гл. свіння.
прывыкнуць як свіння да гразі. Гл. свіння.
як жаба да гразі. Гл. жаба.
п'яны як гразь. Асудж. Пра моцна п'янага чалавека. Санько, 178.
слабая як гразь. Стол. Спачув. Пра слабасць, знямогласць, ватнасць у нагах. ТС 1, 227.
уважацца як гразь. Ваўк. п. Асудж. Пра крэпка вымаклага і забруджанага чалавека. Federowski, 323.
улезці як жаба ў гразь. Гл. жаба.
улюблівы як жаба ў гразь. Гл. жаба.
ускочыць як цюцька ў гразь. Гл. цюцька.
як у гразь пляснуць. Асудж. Пра неразумныя стратныя ўкладанні, пра марнатраўства. Янк., Пар., 209.
як у гразь укінуць. Ваўк. п. Асудж. Federowski, 117. Тое, што як у гразь пляснуць. @грак
сядзець як грак. Смал. п. Пра насупленага, нахохленага чалавека. Добр., Смол., 122.
худы як вясновы грак. Мін. Жарт. Пра некага схуднелага, згаладнелага. Высл., 413.
чорны як грак. Ваўк. п. Пра некага вельмі чорнага. Federowski, 55; Янкоўскі 1971, 42. ≺ Традыцыйнае параўнанне, дзе грак мае эталонныя характарыстыкі чарнаты. @грамадка
Калі сказаў бабцы, то як усёй грамадцы. Памянш. Прык. Няўхв. Пра жаночую балбатлівасць, няздольнасць захоўваць сакрэты. Санько, 144. @граматка
Матка не граматка - за злоты (злотку) не купіш. Прык. Пра немагчымасць ні купіць, ні знайсці замену роднай маці. Нос., 77; ПП, 2, 82, 144. @Грамніцы
завыць як воўк на Грамніцы. Гл. воўк.
як воўк на Грамніцы. Гл. воўк. @граць
Бяда не дуда: пішчыць, а не грае. Гл. дуда.
гаварыць як у скрыпку граць. Гл. скрыпка.
ткаць кросна бу ў скрыпку граць. Гл. скрыпка. @гроб, гл. таксама дамавіна, труна
цёмна (ціха) як у гробе. Ваўк. п., Мсцісл., Слон. Пра абсалютную цемру і цішыню. Federowski, 59; Высл., 415; Янк., 439; Юрчанка 1977, 246. @Гродна
як Гродна. Зэльв. Жарт.-іран. Пра каго-н., што-н. вельмі старых. Даніловіч, 218. @гром
баба [тоўстая] як гром. Сміл. Захапл. Пра моцную, мажную кабету. Шатэрнік, 278; Янк., Пар., 12.
навіна як гром з яснага неба звалілася. Стаўб. Мяц., 310. Тое, што як гром з яснага неба.
скаціцца як гром. Пра некага або нешта, што звалілася з рэзкім гукам. Ройзензон, 77.
уляцець у хату як гром з неба. Рэч. Пра чыё-н. раптоўнае, неспадзяванае з'яўленне. ЛЦ, 125.
як гром з яснага неба. Ашм., Клецк. Пра неспадзяваную, раптоўную вестку. МК, 310; СПЗБ 1, 481.
як гром за маладнёю. Мсцісл. Пра чыё-н. абавязковае з'яўленне. Юрчанка, 182.
як калядный гром. Мсцісл. Жарт. Пра нешта зусім не страшнае. Юрчанка, 185.
баяцца вады як чорт грому. Гл. чорт.
баяцца як грому. Пра вельмі моцны страх. НН 1911, 590. @грош
нос як за грош. Ваўк. п. Насмешл. Пра не вельмі прыгожы нос. Federowski, 205.
як за грош абаранак. Ваўк. п., Слон. п. Пра зразумелую, лагічную цану. Dybowski, 10; Federowski, 1, 316.
плаваць як тапор за пяць грошай. Гл. тапор.
праўды ў каго як у жабрака грошай. Гл. жабрак.
такі харошы як люлька за тры грошы. Гл. люлька.
такі харошы як лялька за тры грошы. Гл. лялька.
харошы як драпянка за тры грошы. Гл. драпянка.
харошы як цукерка за два грошы. Гл. цукерка.
як тры грошы даць. Гродз., Слуц. Няўхв. Пра нядобразычлівы, злосны погляд. Носович, 115; Нос., 128; Сержпутоўскі 1999, 39, 137; Даніловіч, 255. @груган, гурган
абіраць як груган косці. Смарг. Асудж. Пра поўнае рабаванне. ФА.
назлятацца як груганы. Асудж. Пра нейкі актыўны збор дзеля непрыгожай справы, з карыслівымі мэтамі. Янк., Пар., 110.
пазлятацца як груганы на падлу (на пакорм). Барыс. Высл., 359; Янк., Пар., 123. Тое ж.
стаяць як гурган над ім. Смал. Няўхв. Пра пастаяннае адчуванне небяспекі ад каго-н. СЦБ, 267. @груд
аднаму ідзе як па масле, а другому як па грудзі. Гл. масла. @грудзі
як камень з грудзей ссунуўся. Гл. камень. @груз
ляжаць мёртвым грузам. Няўхв. Пра нешта, што застаецца непатрэбным, некарыстаным. БПФС, 73. @грузд
як грузд. Мсцісл. Ухв. Пра здаровага, добра складзенага чалавека. Юрчанка, 182. @груздзік
як груздзік. Памянш.-ласк. Мсцісл. Ухв. Пра здаровага, добра складзенага хлопчыка. Юрчанка, 182. @груздзіла
трэба як сабаку (для сабакі) груздзіла. Гл. сабака. @груша
назбіраць як на вярбе груш назрываць. Іран. Пра безвыніковае, дарэмнае збіранне. Янк., Пар., 110.
наліцца як груша. Слон. Пра моцнае распуханне. КВДУ.
уросшы як груша ў мяжу. Беласточчына. Пра моцнае трыманне за якое-н. месца, прывязанасць да роднага куточка. «Ніва», 1973, № 50.
Любі дзіця як душу, а калаці як грушу. Гл. душа.
улюбіцца (утрэскацца) як чорт у сухую грушу. Гл. чорт.
Шкадуй як душу, калаці як грушу. Гл. душа.
як чорт сухую грушу: засуша, засуша, а тады і любіць. Гл. чорт.
прывязацца як чорт да старой ігрушы. Гл. чорт. @грушка
гэта так як на вярбе грушкі. Гл. вярба.
Любі дзіця як душку і калаці як грушку. Гл. душка. @грыб
Век пражыць як салёны грыб праглынуць. Ваўк. Прык. Пра адчуванне хуткасці часу. Янк., 157; Даніловіч 1997, 131.
згніць бы разлезлы грыб. Слуцк. Няўхв. Пра прападанне, гніенне, псаванне нечага. Сержпутоўскі 2000, 180.
зморшчыцца як грыб на сонцы. Мін. Здзекл., іран. Пра старэнне, маршчыністы твар. ЛЦ, 70.
ламацца як здобны грыб. Карэл. 1. Пра тое, што хутка губляе прыгожы знешні выгляд, крышыцца, ламаецца. 2. Насмешл. Пра чалавека, які капрызнічае, нешта з сябе выстаўляе. Высл., 340. ≺ Здобны грыб - баравік.
разлезлы як стары грыб. Івац. Няўхв. Пра старога нямоглага чалавека. Янк., 424; ЗЗайкі.
раскіснуць як стары грыб. Івац. Няўхв. ЗЗайкі. Тое ж.
сядзець як грыб пад ігліцай. Рэч. Пра чыё-н. спакойнае, забяспечанае месца, становішча. Pietkiewicz, 371.
трухлявы як грыб. Дзятл. Няўхв. Пра старога нямоглага чалавека. СПЗБ 5, 133.
як грыб гнілы. Маладз. Няўхв. Пра нядужага, слабага чалавека. СЦБ, 102.
прыстаць як слімак да грыба. Гл. слімак.
седзець як грыбу ў порослі. Пра надзейнае становішча. ТС 4, 184.
вусны як грыбы. Ушацк. Няўхв. Пра тоўстыя непрыгожыя, часта надутыя вусны. Скарбы, 134.
дзеці растуць як грыбы. Лід. Пра хуткі, непрыкметны рост дзяцей. АВНЛ.
дзяўчата так хутка растуць як грыбы пасля дажджу. Івац., Тал. Пра хуткае падрастанне дзяўчат. Federowski, 95; МК, 18; ЗЗайкі.
Хлопцы ростуць ек грыбы, а дзеўкі - ек бабкі. Стол. Прык. ТС 1, 32. ≺ Бабка - падбярозавік. Тое, што дзеці растуць як грыбы. @грыбок
ужо малочнічкі лезуць як тыя грыбкі ў лесі. Памянш. Клецк. Пра хуткі рост дзіцячых зубоў. ДА. @грыбочак
Дару пянёчкі, каб дзеці раслі як грыбочкі. Памянш.-ласк. Вясельнае пажаданне здаровых дзяцей. БВ, 67. @грывеннік
як новый грывеннік. Мсцісл. Іран. Пра задаволенага чалавека. Юрчанка, 192. @грызці
чытаць як рэпу грызці (сячы). Гл. рэпа.
як рэпу грызе, так лае. Гл. рэпа.
задачкі рашаець як рэпу грызець. Гл. рэпа. @грыўна
праціўна як старцу грыўна. Кпіны з таго, хто прыкідваецца, што яму нешта не падабаецца. Крэмнеў, № 939; Матэрыялы 1981, 127. @грэбень
як адным грэбенем пачасаліся. Гл. адзін.
задавацца як вош на грэбені. Гл. вош.
лезці як мычка на грэбень. Гл. мычка.
скрывіцца як у пеўня грэбень. Гл. певень.
як лысаму грэбень. Гл. лысы.
як лысы да грэбня. Гл. лысы. @грэбля
грыбоў хоць грэблю масці. Гродз. Пра вялікую колькасць грыбоў. Сцяшковіч, 586.
дзяўчат хоць грэблю масці. Івац. Жарт. Пра вялікую колькасць дзяўчат у вёсцы, у хлопца. ЗЗайкі.
уперціся як чорт у грэблю. Гл. чорт.
доўгі як Алекшыцка грэбля. Ваўк., Гродз. п. Пра доўгую дарогу, сцяжынку, адлегласць. Federowski, 8. ≺ Алекшыцка грэбля - дарога ля в. Алекшыцы. @грэх
вісець нада мной як грэх над душой. Гом. Асудж. Пра нейкую пастаянную пагрозу, перашкоду. Высл., 293.
страшны як смяротны грэх. Няўхв. Пра нешта альбо некага невыносна страшнае, непатрэбнае, злое. БПФС, 74.
хадзіць як грэх без душы [па пекле]. Ваўк. Жарт. Пра бязмэтнае хаджэнне, няпэўнае перамяшчэнне. Federowski, 48.
хадзіць як грэх па пеклі. Ваўк. п. Federowski, 48. Тое, што хадзіць як грэх без душы.
як на грэх. Пра непамысны збег абставінаў, як на жаль. НН, 476. @грэцкі
ламацца як грэцкі блін. Гл. блін.
марнавацца як грэцкі блін у торбе. Гл. блін. @грэшнік
кудаса баццэ велікі грэшнік засіліўса. Слуцк. Няўхв. Пра вялікую завею, мяцеліцу. Сержпутоўскі 2000, 200. ≺ Гл. народнае павер'е аб тым, што гвалтоўная, раптоўная смерць каго-н. уплывае на прыродныя стыхіі. @грэшны
несціся як чорт з грэшнай душой. Гл. чорт.
згрыбчыць як чорт грэшную душу. Гл. чорт.
панесці (паперці, схапіць) як чорт грэшную душу. Гл. чорт. @губа
як хвастом па губах. Гл. хвост.
есці як не сваёю губою. Ваўк. п. Няўхв. Пра павольнае, неакуратнае, неахвотнае з'яданне чаго-н. Federowski, 130.
есці як губу. Слаўг. Няўхв. Пра марудную, без апетыту ежу. Высл., 317.
стаяць як конь у алешніку, губу адвесіўшы. Гл. конь.
як хто каму губу замаляваў. Ваўк. Няўхв. Пра таго, хто ўвесь час маўчыць. Federowski, 120.
маўчаць быццам у каго губы прыраслі да зубоў. Мін., Хоц. Няўхв. Пра ўпартую маўклівасць. ЛЦ, 65.
маўчаць як вады ў губы набраў (набраўшы). Гл. вада. @губіна
есці як губіну. Слаўг. Высл., 317. Тое, што есці як губу. @губка
як вада ў губку. Гл. вада. @гудзець
шавардаць бу чмель гудзе. Гл. чмель.
ідзець як гудзець. Ухв. Пра шчаслівае жыццё, удачнае складванне абставінаў. Нос., 54. @гузічак
нос як гузічак. Памянш.-ласк. Жарт. Пра курносы носік у дзіцяці. Янк., Пар., 115. @гума
кот жывушчы як гума. Шчуч. Пра жывучасць ката. СПЗБ 2, 163. @гумно
аграмністы (велькі) як гумно. Слон., Ваўк. п. Пра вялікае памяшканне. Federowski, 7, 332; Высл., 280.
хата што гумно. Слон. Пра вялікую і пуставатую хату. Высл., 408. @гурок
круглыя як гуркі. Ваўк. п. Пра нешла невялікае і круглае. Federowski, 153.
качацца як гурок. Мсцісл. Пра дзіця, якое спакойна сябе паводзіць. Юрчанка, 182. @гусак
выцягваць шыю як гусак. Віл. Няўхв. Пра нечыю нязграбную постаць. Жыв. сл., 96.
сыкаць як гусак. Няўхв. Пра чыёсьці незадаволенае бурчанне, калючыя словы. Янк., Пар., 160.
щипитца як гусак. Смал. Пра нейчыя рэзкія выпады супраць апанентаў. Добр., Смол., 155.
як гусак наставіцца. Стол. Пра чыю-н. устрывожана-агрэсіўную паставу. ТС 3, 154.
ісці як гусі за гусаком. Гл. гусь.
як пятух гусаку. Гл. пятух. @гусь
ісці як гусі за гусаком. Пра імкненне трымацца ззаду, паблізу вядучага. Янк., 411.
на Беларусі пчолы як гусі, рэзгінамі мёд носяць. Жарт. Пра непамернае выхвалянне багатага жыцця на Беларусі. Янкоўскі, 4.
пазычыць як у гусі аўса. Іран. Пра безвыніковасць спробы пазыкі. Янк., 419.
так як ад гусі авёс купляць. Ваўк. п. Іран. Пра безвыніковае, марнае жаданне нешта купіць. Federowski, 158.
таўстыя хакаюць як гусі. Паст. Пра задышку ў час хацьбы тоўстых людзей. СПЗБ 5, 282.
трымацца як на гусі вада. Іран. Пра тое, што зусім не трымаецца дзе-н. Янк., 433.
гаварыць як гусь з свіннёю (з парэсем). Воран., Навагр. Іран. Пра гаворку, не разумеючы адзін аднаго, па-рознаму адносячыся да прадмета размовы. Даніловіч, 218.
глядзець як гусь на бліскавіцу. Насмешл. Пра няўцямны погляд. Янк., 402; Высл., 305.
доўбаць як гусь обмерзлэ корыто. Жытк. Няўхв. Пра дарэмныя намаганні. ТС 2, 34.
керкаць як гусь. Лях. Няўхв. Пра незразумелую гаворку кагосьці. СПЗБ 2, 458.
лезці як гусь у мякіну. Мсцісл. Насмешл. Пра настырнае, упартае куды-н. імкненне. Юрчанка, 182.
сапсці як гусь. Валож. Пра задышку пры хадзьбе, размове і інш. СПЗБ 4, 366.
хадзіць [кавалерам] як гусь. Насмешл. Пра ганарлівую паставу кавалера. Ройзензон, 79.
цягацца што гусь з блінам. Маладз. Няўхв. Пра маруднае выкананне работы. АВНЛ.
што з гуся (вада). Навагр., Раг. Хоць бы што. НН 1911, 238; АВНЛ; СЦБ, 107.
зарабіць як Солтан на гусях. Гл. Солтан. @гусіны
сіні як пуп гусіны. Гл. пуп.
ссінець як гусіны пуп. Гл. пуп.
чырвоныя [рукі] як гусіныя лапы. Гл. лапа. @гусіха
дзівіцца як пятух на гусіху. Гл. пятух. @гусяня
Дзеўкі як гусяняты: як пер'ямі абрастуць, так і разляцяцца. Прык. Пра адыход дзяўчат з бацькоўскай хаты ў сям'ю мужа. БФБ, 251.
схудалы, замэрлы як гусяня пятровае. Карэл. Спачув. Пра малое, кволае дзіця. Высл., 398. ≺ Гусяня пятровае - позна выседжанае. @гута
есці як у гуту гуціць. Мядз. Няўхв. Пра прагную, празмерную ежу. Высл., 318. ≺ Гута - шклозавод. @гуталін
трэба як лапцю гуталін. Гл. лапаць. @дабрацца
наесціся як добры кот, дабраўшыся да смятаны. Гл. кот. @дабро
Зімнё цяпло як мачышыно дабро. Слон. Прык. Пра недастатковасць і нелагоднасць для чалавека зімовага цяпла. Высл., 328. @дажынкі
добра як на дажынках. Ухв. Пра вясёлае і шчодрае частаванне, свята. Янк., Пар., 54. ≺ Дажынкі - абрад заканчэння жніва, калі гаспадары частуюць работніц, а тыя спяваюць і танцуюць пад музыку. @дайніца
ногі як дайніцы. Вілен. Няўхв. Пра вялікія, грубыя, хутчэй хворыя ногі жанчыны. Sielicki, 160. @далонь
відаць як на далоні. Ваўк. п., Гарад., Івац. Ухв. Пра вельмі добрую бачнасць чаго-н. Federowski, 75, 330; Каспяровіч, 92; БПФС, 77; ЗЗайкі.
нашчыпаць чаго як на далоні. Іран. Пра сітуацыю, калі не ўдасца нічога зрабіць. Янк., Пар., 112.
Праўда - як сонца: далонню не закрыеш. Гл. сонца.
велізные ек долоні. Жытк. Ухв. Пра добра развітую расліну з шырокім лісцем. ТС 1, 110. @дамавіна
з'ехаць на чужыну як зваліцца ў дамавіну. Слон. Пра чалавека, страчанага для родных у сувязі з ад'ездам за мяжу. Сцяшковіч, 592.
хоць у дамавіну кладзі. Спачув. Пра вельмі бледнага, знясіленага чалавека. БПФС, 77. @Даніла
зарабіць як Даніла на лісічках. Светл. Здзекл. Пра няўдалую спробу лёгкага заробку. Высл., 324. ≺ З анекдота пра няўдалы гандаль. @дарога
Жыццё як дарога: прасі Бога. Докш. Прык. Пра нязведанасць падзей у жыцці чалавека і вартасць зваротаў да Бога па садзейнічанне. Ляцкий, 12; АВНЛ.
пытацца як сляпы дарогі. Гл. сляпы.
чакаць як матка дачушку з дарогі. Гл. матка.
як у мяцеліцу дарогу знайсці. Гл. мяцеліца.
адзін не жыхар, так, як гарох пры дарозе: хто ідзець, шчыпнець. Гл. гарох.
адзін як кол [пры дарозе]. Гл. кол.
жыць як гарох пры дарозе. Гл. гарох.
жыць як гарох пры дарозе: хто ідзе, той ірве. Гл. гарох.
замінаць як корч на дарозе. Гл. корч.
застацца як палын пры дарозе. Гл. палын.
кланяцца як крыніцы пры дарозе. Гл. крыніца.
маўчаць як камень пры дарозе. Гл. камень.
сірочае жыццё як гарох пры дарозе: хто ідзе, той ускубне. Гл. гарох.
спакойна як у сланечніку пры дарозе. Гл. сланечнік.
стаў у парозе як пень на дарозе. Гл. пень.
як стоўб (слупак) пры дарозе. Гл. стоўб. @дастаць
як вока дастане (згледзіць, кіне, схопіць). Гл. вока.
як з воўчага горла дастаны. Гл. горла.
зачырванецца як у морду дастаў. Гл. морда.
наесціся як пальцам дастаць. Гл. палец.
як (хоць) рукой дастаць. Гл. рука.
як кату сала: ніяк з кубла не дастаць. Гл. кот. @даўбешка
дурны як даўбешка. Няўхв. Пра не вельмі разумнага чалавека. Янк., Пар., 57; Санько, 129. @даць
паглядзець (глянуць) так, быццам даў пятак. Гл. пятак.
сон як у руку даў. Гл. рука.
так як каму ў морду даў. Гл. морда.
адказаць як па мордзе даць. Гл. морда.
глянуць (паглядзець, зірнуць) як капейку (тры грошы, грош) даць. Гл. капейка.
глянуць як капейку даць. Гл. капейка.
сказаць як у лоб даць. Гл. лоб.
як доўбней даць. Гл. доўбня.
як тры грошы даць. Гл. грош.
як тры рублі даць. Гл. рубль. @дачакацца
шчаслівая як матка, унукаў дачакаўшыся. Гл. матка. @дачушка
Кукушка - не птушка, нявестка - не дачушка. Гл. птушка.
чакаць як матка дачушку з дарогі. Гл. матка. @два
дзяруцца як два каты ў адном мяшку. Гл. кот.
згодны як два каты ў вадном мяшку. Гл. кот.
знайсці як два канцы ў кальцы (як канец у коле). Гл. канец.
падобны як два курыныя яйкі. Гл. яйка.
падобны як два пшанічныя зерні. Гл. зерне.
сябраваць як два каты ў мяху. Гл. кот.
уперціся як два казлы лоб у лоб. Гл. казёл.
харошы як цукерка за два грошы. Гл. цукерка.
як двойчы два. Пра нешта бясспрэчнае, абавязковае, без усякага сумнення. ФСБМ 1, 328.
як раз ды два. Гл. раз.
як каза паміж двух стагоў: не ведае, да каторага (куды) і кінуцца. Гл. каза. @двор
кінуцца як певень на пеўня з чужога двара. Гл. певень.
аглядацца як злодзей (сабака) у чужым двары. Гл. злодзей.
бы сабака на дварэ жыць. Гл. сабака.
на свеце як на дварэ. Пра шматлікасць праяваў жыцця, сітуацый, падзей на свеце. Ляцкий, 23.
у галаве як у восені на дварэ. Гл. восень.
цягацца як Борах па дворах. Гл. Борах. @дворны
пагаворна як свіння дворна. Гл. свіння.
праворна як сука дворна. Гл. сука.
як Алеся дворная. Гл. Алеся. @двухпудовы
падымаць як двухпудовую гіру. Гл. гіра. @джгур
разыграцца як джгур. Люб. Няўхв. Пра мужчыну, які паводзіць сябе вельмі нястрымана, узбуджана. СПЗБ 2, 38. ≺ Джгур - самец жывёлы. @дзве
бяда ды хвароба як дзве птушкі-зязюлькі: накукуюцца ўдоваль, пакуль яны вытаўкуцца. Гл. птушка.
дабрацца як дзве кроплі (каплі) вады. Гл. кропля.
не ўцяць, не ўзяць як дзве каплі вады. Гл. капля.
падобны як дзве кроплі вады. Гл. кропля.
сыкаць адна на адну, як дзве кошкі каля аднае міскі з малаком. Гл. кошка.
як дзве каплі вады. Гл. капля. @дзверцы
насіцца як дурань з дзверцамі. Гл. дурань.
патрэбны як у срацы дзверцы. Гл. срака. @дзверы
біць як дурны ў дзверы. Гл. дурны.
лёгка як гэтыя дзверы адкрыць/закрыць. Гродз. Пра вельмі лёгкае, простае, без намаганняў выкананне якой-н. работы. Даніловіч, 218.
стукаць як дурны ў дзверы. Гл. дурны.
цягнуць як дурань дзверы. Гл. дурань.
як у Бога за дзверыма. Гл. Бог.
бяспечны як у Бога за плячыма (дзвярыма). Гл. Бог.
жыць як у Бога за дзвярыма (дзвярмі). Гл. Бог.
стаяць як сабака пад дзвярыма. Гл. сабака.
шукаць як дзвярэй у полі. Пра марнасць пошукаў чаго-н. там, дзе яго і быць не можа. Янк., Пар., 197. @дзвік, гл. цвік @дзвінуць
наклалі воз як дзвінуць. Слон. Пра поўны, максімальна нагружаны воз. Нар. лекс., 50. @дзевіч
плакаць як о дзевіч вечор. Гл. вечар. @дзевяціручка
круціцца як дзевяціручка [якая]. Ушацк., Слуцк. Спачув. Пра чалавека, якому належыць спраўляцца з вялікай колькасцю работ. ЖНС, 141; ДА. ≺ Дзевяціручка - той, хто вымушаны «разрывацца на часткі», каб усё паспець. @дзед
плесці як стары дзед кашалі. Ваўк., Свісл. Насмешл. Аповед пра нешта непраўдападобнае. Federowski, 237; Высл., 367.
прычапіцца як дзед да штаніны. Астр. Няўхв. Пра вельмі моцнае, неадступнае, назойлівае прыставанне да каго-н. Даніловіч, 220. ≺ Дзед - калюча-ўчэпістае суквецце, шышка лопуху.
чыкільдаць як стагодні дзед. Жлоб. Насмешл. Пра нязграбную хаду маладога чалавека. Жыв. сл., 120.
любіць як сабакі дзеда ў цеснай вуліцы. Гл. сабака.
любіць як сабакі дзеда. Гл. сабака.
малы нос, задзірысты, бы люлька ў дзеда. Гл. люлька.
напасці як сабакі на дзеда. Гл. сабака.
як у дзеда ў торбе дзе. Шчуч. Насмешл. Пра непарадак, раскіданыя рэчы. Сцяшковіч, 620.
за пнём галава, як за дзедам баба. Брасл. Пра надзейнае пачуванне, хаванне сябе дзе-н. Рабкевіч, 77.
смела як за дружным дзедам. Іран. Пра чалавека, які паводзіць сябе смела толькі за надзейным прыкрыццём. Янк., Пар., 152.
каму што як лысаму дзеду грабянец. Мсцісл. Іран. Пра нешта зусім не патрэбнае. Юрчанка, 190.
спяваць як дзяды пад касцёлам. Вілен. Насмешл. Пра фальшывае, нязладжанае, немілагучнае спяванне. Sielicki, 161. @дзедаваць
з добрым рабіць як Дзяды дзедаваць. Гл. Дзяды. @дзедаў
язык як дзедава пуга. Гл. пуга.
баяцца чаго як дзедавай пугі. Гл. пуга.
распусціць як дзедаву пугу. Гл. пуга.
ісці як змарлыя душы на дзедавую вячэру. Гл. вячэра. @дзень
Без гаспадынькі хата што дзень без сонца. Пух. Прык. Пра важнасць прысутнасці гаспадыні ў хаце. Мін.-Мал., 1970, 158.
Век звекаваў як адзін дзень згуляў. Гл. адзін.
відна як у [белы] дзень. Ваўк. п., Мсцісл., Драг. Ухв. Пра добрую асветленасць (месяцам, электрычнасцю) у цёмную пару сутак. Federowski, 330; Бялькевіч, 108; СПЗБ 1, 250.
Госьць як і рыба: на трэці дзень сьмярдзіць. Гл. рыба.
доўгі як пятроўскі дзень. Глуск., Люб. Пра нешта вельмі доўгае, працяглае. Янк., Дыял., III, 157; АВНЛ. ≺ Пятроўскі дзень - самы доўгі дзень у годзе.
падобна як дзень да ночы. Ваўк. п., Мін. Іран. Пра нешта альбо некага абсалютна непадобных. Federowski, 209; Высл., 426.
Прыбяры пень, то будзе як белы дзень. Прык. Пра важнасць убрання, адзення для ўспрымання чалавека. Federowski, 316; БВ, 105.
рад як дзень сонцу. Рэч. Ухв. Пра шчырую радасць чалавека чаму-н. ЛЦ, 60.
узяцца за работу як пчолы ў цёплы дзень. Гл. пчала.
хадзіць як дзень пацяраўшы. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які разгублена, панура ходзіць, не ведаючы, што рабіць. Нар. лекс., 191; Юрчанка 1977, 212.
хмуры як асенні дзень. Няўхв. Пра чалавека ў благім настроі. Ройзензон, 79.
як мілы дзень. Лоеў. Ухв. Пра нешта вельмі добрае, прыемнае для чалавека. Янкова, 101.
як мілы день. Лоеў. Ухв. Пра мілага, прыветнага, прыгожага чалавека. Янкова, 226.
як пень у белы дзень. Гл. пень.
ясна як божы дзень. Пра што-н. бясспрэчнае. ФСБМ 1, 333.
як маладзён трох дзён [разумны]. Іран. Пра зусім не дасведчанага чалавека ў якой-н. справе. Васильев, 144.
гаварыць як тры дні не еўшы (не еў). Докш., Маз., Мядз., Навагр., Слон. Асудж. Пра чалавека, што марудна, ціха, невыразна гаворыць. Высл., 301; Мін.-Мал., 1974, 186.
жэрці як тры дні не еў. Івац., Хойн. Асудж. Пра чалавека, які прагна і шмат есць. Высл., 318; ЗЗайкі.
рабіць як тры дні не еўшы. Вілен. Няўхв. Пра чалавека, што марудна, павольна працуе. Sielicki, 162.
як тры дні нічога не еў. Краснап. Насмешл. Пра маруднага, вялага чалавека, што неахвотна бярэцца за работу. Бялькевіч, 233.
зваліцца як дождж сярод яснага дня на сухое сена. Гл. дождж. @дзераво, гл. дрэва @дзеравянны
ногі яе дзеравянныя. Слуцк. Пра фізічнае адчуванне цяжару ў нагах. МК, 83. @дзерць
як дзерць. Маст. Пра нешта вельмі мокрае. Даніловіч, 220. ≺ Дзерць - дзірван. @дзесянцёры
верыць як сабака ў дзесянцёры. Гл. сабака. @дзесяць
як той бобер, дзесець вер. Гл. бабёр. @дзетка
як аднае мацеры дзеткі. Гл. маці. @дзеўбануць
як вераб'ю дзеўбануць. Гл. верабей. @дзеўка
Вантроба не мяса, а ўдава не дзеўка. Гл. мяса.
Гарэлка не дзеўка, не саромеючыся п'ецца. Жарт. Нос., 27. ≺ Дзяўчына па вызначэнні мусіць быць сарамлівай, а гарэлка і п'ецца без развагаў, і вядзе да бессаромнасці.
Машына любіць змазку як дзеўка ласку. Гом. Прык. Пра ўважлівае і асцярожнае абыходжанне з механізмамі. АВНЛ.
палахлівы як дзеўка. Кплів. Пра надта палахлівага хлопца. Станкевіч, 819.
сарамлівы як дзеўка. Бран. Кплів. Пра надта далікатнага, сарамлівага, нясмелага хлопца. Расторгуев, 237.
восеньская муха як дзеўка-векавуха. Мін. Жарт. Пра асаблівую куслівасць і дакучлівасць асенніх мух. Высл., 294.
у Спасаўку муха як дзеўка-векавуха. Круп. Жарт. СПЗБ 1, 294. Тое ж. @дзёгаць
такая праўда як сучка дзёгаць піла. Гл. сучка.
чорны як дзёгаць. Ваўк. п., Слон. Няўхв. Пра нешта чорнае, бруднае, ліпкае. Federowski, 66; Высл., 418.
прапахнуць як смаляр дзёгцем. Гл. смаляр.
такая праўда як сабака сякеру з'еў і дзёгцем запіў. Гл. сабака.
напіцца як дурань дзёгцю. Гл. дурань.
прыйсці дамоў як дзёгцю з'еўшы. Шчуч. Пра чалавека, якому давялося перажыць прыкрую сітуацыю. Арх. Гр. @дзёдзя
зацялескацца як дзёдзя. Карэл. Жарт. Пра забруджанага, неахайнага чалавека. З нар. сл., 88. ≺ Зацялескацца - запэцкацца, дзёдзя - свіння. @дзёрнуць
калодзішча як каню дзёрнуць. Гл. конь. @дзіва
аглядаць як якое дзіва. Пра празмерна зацікаўленае разглядванне чаго-н. НН, 562.
глядзець як на якое дзіва. Івац., Слон. Высл., 305; ЗЗайкі. Тое ж. @дзікі
ноч як дзікай казе пераскочыць. Гл. каза.
як дзікі асёл. Гл. асёл. @дзіра
патрэбен (патрэбны, трэба) як дзіра у (на) мосце. Ваўк. п., Стаўб., Докш., Уздз., Слон. Іран. Пра абсалютную непатрэбнасць і нават шкоднасць чаго-н. Federowski, 224; Dybowski, 49; Высл., 362; Сцяшковіч, 605. @дзіравы
сыпацца як з дзіравага мяха. Гл. мех.
дурны як бот дзіравы. Гл. бот.
як у дзіравы мех: ніколі поўна не насыплеш. Гл. мех.
толку як у дзіравым боце. Гл. бот.
як дзіровая бочка. Гл. бочка.
як у дзіровым (дзіравым) мяшку. Гл. мяшок.
як бот дзюравы. Гл. бот.
як у дзюравым ворку. Гл. ворак. @дзірка
многа як дзірак у рэшаце. Пол. Пра вялікую колькасць чаго-н. ЗЛобача.
патрэбен як у мосце дзірка (дзюра). Гл. мост.
трэба як у плоце дзірка. Гл. плот. @дзіцёнак
турлюдзіць што дзіцёнак. Мсцісл. Няўхв. Пра нецікавую, наіўную для субяседніка гутарку. З нар. сл., 129. ≺ Турлюдзіць - надакучліва лапатаць.
як дзіцёнак без цыцкі. Мсцісл. Спачув. Пра чалавека ў бядотным стане, пазбаўленага самага неабходнага. Юрчанка, 182.
дурыцца як з дзіцёнкам. Мсцісл. Пра дураслівыя, жартаўлівыя адносіны з кім-н. Юрчанка 1977, 52. @дзіця
вытрашчыць вочы як яшчарыца на дзеці. Гл. яшчарыца.
жыць як аднае мацеры (маткі) дзеці. Гл. маці.
Любіліся, кахаліся як малыя дзеці, разышліся як туман па свеце. Гродз. Фальк. Пра шчырасць кахання ў юнацтве і розныя яго наступствы. Цыхун, 186.
унадзіцца куды як дзеці ў гарох. Рэч. Няўхв. Пра чалавека, што не стрымлівае свае дзеянні, памкненні. Pietkiewicz, 397.
як гадзіна, што свае дзеці пажрэ. Гл. гадзіна.
як дзеці. Пра непасрэдных, шчырых альбо залішне дураслівых дарослых. БПФС, 80.
без клопату як дзіця. Няўхв. Пра бесклапотнага чалавека. Янк., Пар., 15.
гартоўны як цыганскае дзіця. Ваўк. п. Ухв. Пра чалавека не спешчанага, без хваробаў, здольнага пераносіць і голад, і холад. Federowski, 60.
гуляць як дзіця малое. Няўхв. Пра дарослага, што захаваў дзіцячыя звычкі. Янк., Пар., 46.
забаўляцца як малое дзіця. Ваўк. п., Івац. Federowski, 345; ЗЗайкі. Тое, што гуляць як дзіця малое.
заснуць як малое дзіця. Слуцк. Ухв. Пра крэпкі, бестурботны сон каго-н. Сержпутоўскі 1999, 41.
здзяцінець што малое дзіця. Краснап. Няўхв. Пра старога чалавека, што неадэкватна рэагуе на навакольны свет. Бялькевіч, 210.
плакаць як дзіця малое. Стаўб. Пра шчыры і слёзны плач каго-н. МК, 165.
прывыкнуць як дзіця да матчынай калыханкі. Пра прывыканне да нечага добрага, прыемнага. Янк., 422.
прывыкнуць як дзіця да матчынай цыцкі. Івац. Насмешл. ЗЗайкі. Тое ж.
прывыкнуць як дзіця да мацеры. Ваўк. п. Ухв. Пра прывыканне да каго-н. добрага, ласкавага. Federowski, 251.
рад як дзіця. Івац., Слон. Пра шчырую радасць некага. Высл., 375; ЗЗайкі.
Шануй старое як дзіця малое. Смал. Прык. Пра неабходнасць такой жа ўвагі і пашаны старому, як і малому. АВНЛ.
Галоўка як у дзіцяці, што не знае ні бацькі, ні маці. Прык. Пра чалавека ненавучанага, нявыхаванага. Ляцкий, 7. @дзіцятка
замаркоціцца як дзіцятка без маткі. Памянш. Пра вялікі, шчыры сум, тугу чалавека. Янк., Пар., 67.
любіць як матка дзіцятка. Гл. матка.
плакаць як матка па дзіцятку. Гл. матка. @дзіцячы
мякенькі як дзіцячыя валосікі. Гл. валосікі. @дзічка
кіслы як яблык з дзічкі. Гл. яблык. @дзыба
хадзіць як дзыба. Сен. Няўхв. Пра чалавека з непрыгожай, павольнай паходкай. Носович, 132; Каспяровіч, 141. ≺ Дзыба, дзыбала - той, хто павольна ходзіць; высокі нязграбны чалавек. @дзындра
зямля як дзындра. Карэл. Няўхв. Пра цвёрдую, неўрадлівую, недагледжаную глебу. СПЗБ 2, 59. ≺ Дзындра - шлак. @дзюба
нос як у дзятла (бусла) дзюба. Гл. дзяцел.
як у бусла дзюба. Гл. бусел.
браць як бусел у дзюбу. Гл. бусел.
як верабей з дзюбы, так з рота зубы. Гл. верабей. @дзюндзіха
хадзіць як [тая] дзюндзіха. Бых. Няўхв. Пра неахайную асобу. Мат., 86. @дзюравы, гл. дзіравы @дзявіца
Майская травіца нібы маладая дзявіца. Саліг. Прык. Ухв. Пра свежасць і прыгажосць майскай расліннасці. ПП 1, 84. @дзядзька
прыслужыцца як дзядзька сучцы: тая хвост незнарок прытуліла да калодкі, а ён сякерай - гак! І адрубіў. Мёр. Іран. Здзекл. Пра чалавека, што не ўмее прыслужыцца, а замест карысці прыносіць шкоду. ПП 1, 364.
як дзядзька ў Вільні. Пра збянтэжанае, непрывычнае, ніякаватае адчуванне сябе, чые-н. паводзіны ў нязвыклай сітуацыі. ФСБМ 1, 336. @дзядоўнік
прыстаць як дзядоўнік да авечага (сабачага) хваста. Чэрык. Няўхв. Пра назойлівае, упартае прыставанне чалавека да каго-н. ЛЦ, 119.
прыстаць як дзядоўнік да кажуха. Мін. Няўхв. ЛЦ, 119. Тое ж. @дзядоўскі
як дзядоўская пуга. Гл. пуга. @дзядулька
крактаць як стары дзядулька. Памянш. Насмешл. Пра прытворныя альбо няшчырыя стогны маладога чалавека. Янк., Пар., 90. @Дзяды
Не ўсегды ек на Дзеды. Жытк. Прык. Не заўсёды такое багатае частаванне, як за памінальным сталом. ТС 5, 211.
жыць як баран да Дзядоў. Гл. баран.
з добрым рабіць як Дзяды дзедаваць. Ухв. Пра плённыя і прыемныя партнёрскія дачыненні. Янк., Пар., 66.
на стале як на Дзяды. Пра багаты стол, застаўлены стравамі. Янк., Пар., 108.
наесціся як на Дзяды (Дзядэ). Мсцісл., Саліг., Слон., Пін. Няўхв. Пра ўдосталь, добрае сталаванне. Бялькевіч, 154; МК, 155; Высл., 351; Янк., Пар., 110; Нар. скарбы, 146.
Яды як на Дзяды, а работы як у нядзелю. Прык. Пра вельмі прывабную сітуацыю, калі і работы няма, і стол багаты. НН 1911, 634.
яды як на Дзяды. Мін., Лях., Смарг., Стол. Пра багаты, шчодры стол. ЛЦ, 95; Высл., 424. @дзяжа
гарбуза шчо дзежа. Ухв. Пра вялікі гарбуз. ТС 5, 105.
тоўста як дзяжа. Слон. Няўхв. Пра занадта тоўстую кабету. Высл., 400.
сіжу да гляжу як кошка у дзяжу. Гл. кошка.
разыйсціся як цеста ў дзяжы. Гл. цеста. @дзяк
перагуквацца от не раўнуючы рыхтык поп з дзяком у цэркві. Гл. поп. @Дзямян
убіцца як Дзямян у касцёл. Капыл. Жарт. Пра недарэчнае пранікненне, траплянне чалавека ў неадэкватную сітуацыю, памяшканне. Рабкевіч, 212. ≺ Магчыма, алюзія на мясцовае анекдатычнае здарэнне. @дзяркач
у старога чалавека голас як дзяркач. Рэч. Няўхв. Пра хрыпаты, дзярлівы старэчы голас. АВНЛ.
як дзяркач. Гродз. Няўхв. Пра задзірыстага, супярэчлівага па характару чалавека. Цыхун, 175. @дзяўчонка
краснець як дзяўчонка. Мсцісл. Жарт. Пра маладога сарамлівага чалавека, які бянтэжыцца і чырванее. Юрчанка 1998, 131. @дзяўчына
спаць як дзяўчаты на Купалле. Іран. Пра невялікую працягласць сну ці яго адсутнасць. Янк., Пар., 153. ≺ Купальскую ноч дзяўчаты праводзяць ля вогнішча, у варожбах, спевах, забавах.
засаромецца як дзеўчына. Слон. Высл., 325. Тое, што краснець як дзяўчонка.
сарамлівы як дзяўчына. Мсцісл. Бялькевіч, 401. Тое, што краснець як дзяўчонка. @дзяцел
нос як у дзятла дзюба. Жарт. Пра доўгі і непрыгожы нос. Янк., Пар., 115.
вязе як жароному дзятлу. Стол. Іран. Пра абсалютнае нешанцаванне, няўдачу. ТС 2, 58.
трэба каму што як дзятлу шчыпці. Мсцісл. Іран. Пра непатрэбнасць нейкіх прадметаў, інструментаў. Юрчанка, 183.
[вы ўсе] харашы як дзятлы ў куляшы. Жарт. Пра не вельмі прыгожых хлопцаў. Васильев, 58.
рабенькі як дзяцел. Ваўк. п. Пра некага рабога, пярэстага. Federowski, 256; Янк., 423.
даўбсці як той дзяцёл. Стол., Жытк. Няўхв. Пра няўмелае, упартае вядзенне гутаркі, частае паўтарэнне аднаго і таго ж. ТС 2, 34.
удаўбсціся як той дзяцёл у дзерэво. Жытк. Няўхв. Пра імкненне, траплянне чалавека туды, дзе яго не чакалі. ТС 5, 182. @дзяцеліна
цвісці як дзяцеліна. Ухв. Пра прыгажосць, росквіт маладой прывабнай дзяўчыны. Янк., Пар., 187. ≺ Дзяцеліна - канюшына. @дзячыха
пляснуць як дзячыха на лёдзе. Івац. Насмешл. Пра чалавека, які паваліўся, прыклаўся мяккім месцам да нечага цвёрдага. Высл., 366. @дзяшовы
працы як з дзяшовага пастуха. Гл. пастух.
умелы як дзяшовы пастух. Гл. пастух. @дно
мы з табою як рыба з вадою: рыба на дно, а мы ў гаўно. Гл. рыба.
пайсці як тапор на дно. Гл. тапор.
як кулём на дно. Гл. куль.
хадзіць як рыба па дну. Гл. рыба. @добры
голас тоўсты як у добрага мужыка. Гл. мужык.
у каго ключоў як у добрага злодзея. Гл. злодзей.
зямлі (дзялка, ласкуцінка) як [добрай] бабе сесці. Гл. баба.
адгладзіць як добрай бабы сраку. Гл. баба.
стаяць як чорт над добраю душой. Гл. чорт.
чыхаць як чорт на добру душу. Гл. чорт.
абманіць каго як чорт добрую душу. Гл. чорт.
завесці (ашукаць, звесці, змануць, падманіць) як чорт добрую душу. Гл. чорт.
наесціся як добры кот, дабраўшыся да смятаны. Гл. кот.
як добры дурань. Гл. дурань. @дождж
віцца як ластаўка перад дажджом. Гл. ластаўка.
курчыцца як шчанюк пад дажджом. Гл. шчанюк.
надзьмуцца як курыца перад дажджом. Гл. курыца.
дзяўчата так хутка растуць як грыбы пасля дажджу. Гл. грыб.
ждаць як каня дажджу. Гл. каня.
як зоркі после дажджу. Гл. зоркі.
сядзець як курыца на дажджы. Гл. курыца.
брызкі ляцяць як дождж. Сміл. Пра густыя, у вялікай колькасці пырскі вадкасці. Шатэрнік, 36.
дакутлівы як дождж асенні. Карм. Няўхв. Пра чалавека, які доўга, нудна навязвае сябе камусьці. Мат. Гом., III, 241.
дзеці сыплюцца як дождж. Капыл. Пра частае нараджэнне дзяцей. Высл., 312.
дружна як жабы на дождж. Гл. жаба.
енчыць як каня на дождж. Гл. каня.
застракатаць як сарока на дождж. Гл. сарока.
збіцца ў кучу як авечкі ў дождж. Гл. авечка.
зваліцца як дождж сярод яснага дня на сухое сена. Мін. Няўхв. Пра нечаканае і зусім не пажаданае з'яўленне каго-н. ЛЦ, 106.
зграбны як [худая] свіння ў дождж. Гл. свіння.
капашыцца як курыца на дождж. Гл. курыца.
красівая як свіння ў дождж. Гл. свіння.
крычаць (пішчаць) як свіння ў дождж. Гл. свіння.
крычаць як варона на дождж. Гл. варона.
наляцець як дождж на сухое сена. Мін. Асудж. Пра шкадлівае і непатрэбнае нападзенне на каго-н. ЛЦ, 61.
прыгожы як свіння ў дождж. Гл. свіння.
разыйсціся як свіння на дождж. Гл. свіння.
расквахтацца як курыца на дождж. Гл. курыца.
расхадзіцца як варона на дождж. Гл. варона.
расхадзіцца як жыды на дождж. Гл. жыд.
усхадзіцца як свіння на дождж. Гл. свіння. @дожджык
разгуляцца як свінні на дожджык. Гл. свіння. @дойная
стаяць як дойная карова. Гл. карова. @доктар
наесціся як доктар параных каўбас. Слуцк. Насмешл. Пра чалавека, які да атвалу наеўся якіх-н. дэлікатэсаў. Высл., 351.
ехаць як чорт мацеру да доктара вязе. Гл. чорт. @дол
як дол. Гродз. Няўхв. Пра вельмі п'янага чалавека. Даніловіч 2010, 91. @долата
Мужык хай будзе як долата, абы ты за ім была як золата. Зэльв., Брасл. Прык. Пра тое, што мужык можа быць простым, рабочым чалавекам, каб толькі жонцы за ім добра жылося. Сцяшковіч, 598.
круціцца як цыган на долаце. Гл. цыган. @доля
валачыцца па дзеўках як ліхая доля. Слон. Няўхв. Фальк. Пра настойлівыя заляцанні хлопца да некалькіх дзяўчат адначасова. Сцяшковіч, 583.
нешчаслівы як мая доля. Брэсц., Навагр. Іран. Пра чалавека, якому пастаянна не шанцуе. ЛЦ, 62; Даніловіч 2010, 91.
такое даброыта) як мая доля. Ваўк. п., Івац. Іран. Пра дрэннае, рэдкае жыта. Federowski, 72; ЗЗайкі. @дом
Будзьце як дома, але не забывайце, што ў гасцях. Карм., Мсцісл. Жарт. Парада гасцям. ПП 1, 394.
быць дзе як дома. БПФС, 81. Тое ж.
распараджацца дзе як дома. Дзярж. Няўхв. Пра чалавека, які ў чужым месцы камандуе, распараджаецца. Гілевіч, 141.
бы ў сваім доме. Пра вольнае, свабоднае, упэўненае пачуванне сябе дзе-н. БПФС, 81.
хто такі хазяін як ад пустога дому закрутка. Астр. Пагардл. Пра благога, няўважлівага, нестараннага гаспадара. СПЗБ 5, 280. @доска, гл. дошка @достачка, гл. дошчачка @доўбня
як доўбней даць. Круп. Пра нешта сказанае, што моцна ўразіла, «прыбіла» слухача. Высл., 426.
ждаць як дурань доўбні. Гл. дурань.
чакаць беды бы вол доўбні. Гл. вол.
як воўк у доўбні. Гл. воўк.
падстаўляць галаву як воўк пад доўбню. Гл. воўк.
галава як доўбня. Няўхв. Пра лысага чалавека. ФСБМ 1, 105.
сядзець як доўбня. Няўхв. Пра нерухомае і доўгае сядзенне дзе-н. АВНЛ.
як [тая] доўбня рабінавая. Воран. Няўхв. Пра не вельмі разумную дзяўчыну. Арх. Гр. @дохлы
уцякаць як скочкі з дохлай сабакі. Гл. скочкі. @дошка
лежаць нібі доска. Стол. Няўхв. Пра лянівага альбо хворага чалавека, што праводзіць свой час у ложку. ТС 2, 242.
як доска. Мсцісл. 1. Пра нешта роўнае і гладкае. 2. Няўхв. Пра худога і плоскага чалавека. Юрчанка, 183.
як доска-саракоўка. Маст. Няўхв. Пра худую і плоскую жанчыну. Сцяшковіч, 614.
тонкі як дошка. Ваўк. п. Federowski, 313. Тое, што худы як дошка.
худзюшчы, хлёсткі бу дошка. Стол. ТС 5, 259. Тое, што худы як дошка.
худы як дошка. Ваўк. п. Няўхв. Пра худога тонкага чалавека. Federowski, 55.
перыць як у дошку. Лаг. Пра гучны часты кашаль. Varłyha, 55. @дошчачка
як достачка. Памянш. Юрчанка, 183. Тое, што як доска.
зрабіць бяду як дошчачку. Памянш. Драг. Пра нескладанасць учыніць якую-н. бяду. ФА. @драбіны
бы драбіна. Стол. Няўхв. Пра вельмі худога чалавека. Барысюк, Буян, 12.
насіцца як дурны з драбінамі. Гл. дурны.
пайсці угору як цыган па драбінах на неба. Гл. цыган. @дражніцца
дождж як дражніцца [кап, кап і сціх]. Мсцісл. Пра малы, кароткачасовы, што не прамочыць глебу, дождж. Нар. лекс., 176. @дранка
высахнуць як дранка. Нараўл. Няўхв. Пра вельмі схуднелага чалавека. Горленка, 248. ≺ Дранка - шчапаная дошчачка. @драпянка
харошы як драпянка за тры грошы. Слон., Валож. Іран. Жарт. Пра нешта не самай лепшай якасці, вартасці. Высл., 408; Даніловіч, 220. ≺ Драпянка - матузок, вяровачка. @драць
ногі як сабакі дзяруць. Гл. сабака.
пяяць як чорт анучы дзярэ. Гл. чорт.
спяваць як свіння анучу дзярэ. Гл. свіння.
храпсці як карчы драць. Гл. корч. @драч
худы як драч. Стаўб. Няўхв. Пра хударлявага, падцягнутага чалавека. МК, 269. @Дробат
чыста як у Дробата на надворку. Івац. Насмешл. Пра нейкі адмысловы парадак у кагосьці ў двары. ЗЗайкі. ≺ «Жыў даўней Дробат, які трымаў свой надворак у чысціні і парадку» (тлумачэнне інфарманта). @дровы
кашляць як дрова рубаць. Ваўк. п. Пра моцны, гучны кашаль. Federowski, 139.
многа як дроў. Ваўк. п. Пра вялікую колькасць чаго-н. Federowski, 188.
навазіць як дроў. Пра назапашванне нечага ў вялікай колькасці. Янк., Пар., 108.
нагаварыць як дроў накалоць. Навагр. Іран. Пра пустое, бессэнсоўнае ці нават грубае нагаворванне. Даніловіч, 220.
накласці як дроў. Слон. п. Federowski, 197. Тое, што навазіць як дроў.
чалавек без сяброў, што печ без дроў. Гл. печ.
як палка дроў [дурны]. Гл. палка.
едзе як дровы вязе. Слуцк. Няўхв. Пра павольную, асцярожную язду. ФА.
п'яны як дровы. Нясв. Няўхв. Пра моцна п'янага чалавека, што не можа нават рухацца. ФА. @дрожджы
расці як на дражджах. В.Дзв., Івац., Леп., Мсцісл., Мядз. Ухв. Пра добры, хуткі рост жывёлы, дзяцей. СПЗБ 3, 285; Юрчанка 1998, 76; ФА; ЗЗайкі.
шарахоніцца як на дражджах. Мсцісл. Кплів. Пра паводзіны празмерна ганарыстага, самаўпэўненага чалавека. Бялькевіч, 495. ≺ Шарахоніцца - задаецца, ганарыцца.
глядзець (вылез) як мыш з дражджэй. Гл. мыш.
хадзіць як ёж па дрожджы. Гл. ёж. @дрозд
поттуліць хвост як той дрозд. Жытк. Кплів. Пра чалавека, што мусіць прыціхнуць, стуліцца, не выступаць. ТС 2, 40. @дроздзік
скакаць як дроздзік. Памянш. Кплів. Пра кагосьці, што лоўка, весела падскаквае, часцей пра дзіця. Янк., 427. @дронк
ляжаць як дронк. Зэльв. Няўхв. Пра нерухомае ляжанне чалавека ад стомленасці ці ап'янення. Даніловіч, 220.
стаяць як дронк уеўшы. Іран. Пра роўную, нерухомую постаць чалавека здзіўленага, не вельмі разумнага, напалоханага. Даніловіч, 220. @дрот
валасы як дрот (з дроту). Слон. Няўхв. Пра жорсткія валасы, што не ўкладваюцца ў прычоску. Высл., 291; Янк., Пар., 24.
здаровы што дрот. Ухв. Пра моцнага, трывалага чалавека. Янк., Дыял., I, 210. @дроцік
пруткі як дроцік. Памянш. Лід. Ухв. Пра дзябёлага, моцнага чалавека. СПЗБ 4, 119. @дружка
укапацца як Ахонаўская дружка. Дзятл. Асудж. Пра неахайнага чалавека. Сцяшковіч, 38. ≺ Аб паходжанні гэтага параўнання: «Адна дружка з вёскі Ахонавічы калісьці вельмі закапала ўсю сукню тлусням і воткай; цяпер на дзяцей ці дарослых, якія брудна ходзяць, гавораць: «укапалася, як ахонаўская дружка». @друза
ісці як друза. Паст. Няўхв. Пра павольную, няўклюдную хаду, калі чалавек як бы дрыжыць, перавальваецца з боку на бок. СПЗБ 5, 282. ≺ Друза - твань.
мяса як друза. Брасл. Пра сапсаванае мяккае мяса. СПЗБ 2, 93. @дрыгва
дрыжаць як дрыгва. Ваўк. п. Пра нешта хісткае, што ўгінаецца, калоціцца. Federowski, 82.
як дрыгва стаць. Мсцісл. Няўхв. Пра жанчыну, што стала вельмі тоўстай і кволай. Юрчанка 1998, 82.
ісці як па дрыгве. Няўхв. Пра хісткую, няўпэўненую хаду. Янк., Пар., 80.
ненадзейна як з малітваю праз дрыгву. Гл. малітва. @дрында
як дрында выцягнуцца. Мсцісл. Нясмешл. Няўхв. Пра чалавека, які вольна разлёгся. Юрчанка 1969, 60. ≺ Дрында - нікудышная павозка (ЖНС, 179). @дрыстачка
Каханне як дрыстачка: не хочаш, а ляціш. Мін. Прык. Кплів. Вульг. Пра стан пачуццяў чалавека, якія пазбаўляюць яго волі. ЗВалодзінай. @дрэва
як дерава трухлявае шапацець. Лоеў. Спачув. Пра старога, нямоцнага чалавека, яго здароўе. Янкова, 362.
ліпець як тое гнілое да старое дзераво. Слуцк. Спачув. Пра старога слабога чалавека, які ледзь трымаецца за жыццё. Сержпутоўскі 1999, 182.
удоўбацца як той дзяцёл у дзерэво. Гл. дзяцел.
зляцець як лісток з дрэва. Гл. лісток.
прычапіцца як смала да дрэва. Гл. смала.
цвёрдае як дрэва. Віл. Няўхв. Пра слаба зваранае мяса. СПЗБ 5, 340. @дуб
выбухацца як дуб. Мсцісл. Ухв. Пра вырастанне хлопца моцным, здаровым, дужым. Юрчанка 1993, 146.
вырасці як дуб. Ваўк. п. Ухв. Federowski, 344. Тое ж.
вялікі як дуб. Ухв. Пра рослага, моцнага чалавека. Янк., Пар., 32.
здаровы (здараўляка, крэпкі, моцны) як дуб [скарбовы]. Ваўк. п., Гродз., Івац., Мсцісл., Слуцк. Ухв. Янк., Пар., 73; Шаталава, 88; Federowski, 188; Сержпутоўскі 1999, 79; Юрчанка 1969, 60; Цыхун, 175; ЗЗайкі. Тое, што вялікі як дуб.
здаровы як дуб, ды моцны як зуб. Ухв. Санько, 135. Тое, што вялікі як дуб.
лезці як свярдзёлак у дуб. Гл. свярдзёлак.
хлопец дзябёлы як дуб. Сміл., Слон. Ухв. Шатэрнік, 84; Высл., 409. Тое, што вялікі як дуб.
цвёрды як дуб. Івац. Ухв. Пра нешта сапраўды цвёрдае. ЗЗайкі.
Чоловек ек дуб, а жонка - ек та хвойка. Стол. Прык. Ухв. Пра здаровых і прыгожых мужа і жонку. ТС 2, 43.
як з дуба зваліцца (рухнуць). Шчуч. 1. Жарт. Пра чыё-н. нечаканае з'яўленне. 2. Пра чыюсьці немагчымасць зразумець, асэнсаваць навакольнае. Даніловіч, 226.
згінацца як лаза перад дубам. Гл. лаза.
здуру як з дубу. Ашм. Жарт. Пра нешта сказанае, зробленае не падумаўшы, раптам. Даніловіч, 226.
зглуху як з дубу. Смал. Пра чалавека, які нешта зрабіў не дачуўшы. Добровольский ІІІ, 17.
сыны як дубы. Івац. Ухв. Пра рослых, моцных, прыгожых сыноў. ЗЗайкі. @дубец
адзінокі як дубец у полі. Спачув. Пра адзінокага чалавека. ЛА, 30.
ліць як з дубца. Гродз. Лід. Пра вельмі моцны суцэльным патокам дождж. Даніловіч, 226. @дуб'ё
здаровыя як дуб'ё. Бялын. Ухв. Пра здаровых моцных людзей. Яўсееў, 67. @дубіна
як дубіна. Астр. Няўхв. Пра няскладную, непаваротлівую жанчыну. СПЗБ 3, 224. @дубовы
цвёрда як дубова. Ваўк. п. Пра нешта цвёрдае. Federowski, 59.
не скранеш як пень дубовы. Гл. пень.
як дубовый. Мсцісл. Пра фізічны стан скачанелага, змерзлага чалавека. Юрчанка, 183. @дубок
адзін як дубок у полі. Памянш. Мін. Спачув. Пра адзінокага, самотнага чалавека. ЛЦ, 37.
Дару агурок, каб рос сын як дубок. Памянш. Фальк. Вясельнае віншаванне з пажаданнем здароўя і сілы будучаму сыну. БВ, 53. @дубочак
Дару зялёны лісточак, каб мужык быў як дубочак. Памянш.-ласк. Фальк. Вясельнае пажаданне здаровага, моцнага мужа. БВ, 49.
гібкі як маладзенькі дубочак. Памянш.-ласк. Ухв. Пра гібкага, лоўкага маладога хлопца. НН, 604.
Дару бочкі, каб дзеткі былі моцныя, як дубочкі. Памянш.-ласк. Фальк. Вясельнае пажаданне моцных, здаровых дзяцей. БВ, 54. @дуга
дедуга сагнуўся як дуга. Лоеў. Спачув. Пра старога сагнутага чалавека. Янкова, 101.
крывы як дуга. Бял. Пра рэч з моцна выяўленай крывізной. Бялькевіч, 232.
ксяндзоўскі слуга сагнуўся як дуга. Пра чалавека-прыслугача, якому даводзіцца часта нізка кланяцца. Янкоўскі 1971, 97, 336, 624; Нос., 194.
панскі слуга сагнуўся як дуга. Матэрыялы 1981, 122. Тое ж.
правільна як дуга. Касц. Іран. Пра справу, пытанне, сітуацыю не простую і не правільную. ЛЦ, 119.
праў ек дуга. Іран. Пра чалавека хітрага, які толькі прыкідваецца простым. ТС 5, 362.
просты як дуга. Нос., 141; Крэмнеў, № 938; Станкевіч, 906. Тое ж.
глядзець як з-пад дугі. Маг. Няўхв. Пра насуплены, з-пад ілба позірк чалавека. Высл., 305.
глядзець як конь з-пад дугі. Гл. конь.
што як з дугі кастыль. Мсцісл. Іран. Пра штосьці ненадзейнае, няправільнае. Юрчанка, 173.
хвост дугой дзяржаць. Слуцк. Не сумаваць, не падаць духам, трымацца з гонарам. МК, 286. @дуда
Бяда не дуда: пішчыць, а не грае. Прык. Пра цяжкасці і боль перажывання бяды. Federowski, 25.
Бяда як дуда: зачнеш дуць, аж слёзы набягуць. Прык. Пра непрыемнасці, што ідуць адна за адной. Tyszkiewicz, 430; Шпилевский, 176; Шейн, 473; Сержпутоўскі 1999, 21; Арх. Гр.
Бяда як дуда: станеш дуць, слёзы самі йдуць. Слуцк. Сахараў; Hoc., 12. Тое ж.
вазіцца як з дудою. Кажуць з незадавальненнем пра тых дарослых, якіх праз іх ляноту альбо нядбайнасць нельга ні да чога прывучыць альбо выдаць замуж (калі гэта дзяўчына). Крэмнеў, № 124. @дудка
з каго як з дудкі жане. Ваўк. п., Івац. Пра моцны панос у хворага чалавека ці жывёлы. Federowski, 110; ЗЗайкі.
наеўся як пук, а ногі як дудкі. Гл. пук.
перыць як у дудку. Дзятл. Пра моцны кашаль у хворага. Арх. Гр. @дужы
паімчаць як дужы. Пра бег ва ўсю сілу, шпарка, хутка. Янк., 419. @дук
стаць як дук. Стол. Насмешл. Пра акруглелага, поўнага чалавека. ТС 2, 45. ≺ Дук - шайба, якую ганялі дзеці па лёдзе. @Дунай
вялікі як Дунай. Мядз. Ухв. Фальк. Пра ўдалага, вялікага чалавека. Высл., 300.
як Дунай. 1. Мсцісл., Валож. Ухв. Пра мажнага здаровага чалавека. 2. Гродз. Ухв. Пра ўсё, што выклікае захапленне прыгажосцю, ростам, багаццем і г. д. Юрчанка, 183; АВНЛ; Цыхун, 175. @дунда
ісці як дунда. Гродз. Асудж. Пра нязграбную няскладную жанчыну. СПЗБ 2, 104. ≺ Дунда - соня. @дундук
хадзіць як дундук. Чэрв. Няўхв. Пра насупленага, няскладнага, непаваротлівага чалавека. СЦБ, 126. @Дунька
застацца як Дунька ад поезда. Валож. Насмешл. Пра недарэчнае спазненне. ФА. ≺ Хутчэй, новае, запазычанае з рускай мовы.
гаварыць як Сяргей з Дунькаю. Гл. Сяргей. @дупа
праўда, як голай дупай вожыка задушыш. Капыл. Іран. Здзекл. Пра нешта зусім непраўдзівае, нерэальнае, смешнае. ФА. @дупло
сядзець як жаўна ў дупле. Гл. жаўна. @дурак
глядзець як дурак на апілкі (шчэпкі, шклянкі). Мсцісл. Няўхв. Пра няўцямны, непаразумелы позірк каго-н. Юрчанка, 183.
нажрацца як дурак на памінках. Мсцісл. Асудж. Пра непрызваітыя паводзіны чалавека, што ладна выпіў, наеўся. Высл., 351. @дурань
бегаць як дурань. Карм. Асудж. Пра непрадуманую, недарэчную мітусню каго-н. Мат., Гом., VIII, 122.
гігікаць як дурань. Пух. Няўхв. Пра чалавека, што смяецца без прычыны альбо проста задужа весяліцца. Шатэрнік, 67.
глядзець як дурань на боты блішчоныя. Касц., Рэч. Няўхв. Пра няўцямнае, тупое ўзіранне, угляданне каго-н. на новы, незразумелы прадмет. ЛЦ, 70.
глядзець як дурань на чырвоно. Слон. Няўхв. Высл., 305. Тое ж.
жаніўся як дурань з печы зваліўся. Слуцк. Насмешл. Пра нейчую нечаканую, без доўгіх заляцанняў жаніцьбу. Сержпутоўскі 1999, 64.
ждаць як дурань доўбні. Слуцк. Няўхв. Пра пасіўнае чаканне чаго-н. небяспечнага. ФА.
крычаць як той дурань касу схаваўшы. Слон. п. Пра нейчы няўцямны пусты крык. Federowski, 154.
Мужык п'ець, як у леечку льець, а як прыдзецца плаціць, то як дурань маўчыць. Прык. Пра карыслівага чалавека, які, каб пазбегнуць плаціць выдаткі, гатовы прыкінуцца дурным. Шпилевский, 184; Нос., 142.
набрацца як дурань заціркі. Капыл., Карэл. Няўхв. Пра празмерную неразумную прагавітасць чалавека ў піцці, ежы. Высл., 349.
набрацца як дурань клочча. Гом. Няўхв. Высл., 349. Тое ж.
наесціся як дурань бобу. Слон. Няўхв. Высл., 351. Тое ж.
наесціся як дурань клочча. Мін., Чэрык., Рэч. Няўхв. ЛЦ, 93; Высл., 351. Тое ж.
накінуцца як дурань на зацірку. Нясв. Няўхв. ФА. Тое, што набрацца як дурань заціркі.
напіцца як дурань дзёгцю. Воран. Асудж. Даніловіч, 220. Тое ж.
насіцца як дурань з дзвярмі (дзвярыма). Астр., Нясв. Няўхв. Пра недарэчнае перасоўванне з месца на месца грувасткай рэчы; пра празмерную ўвагу да чаго-н. недарэчнага, неістотнага. Янк., Пар., 115; Высл, 356; ФА; СПЗБ 3, 37.
насіцца як дурань з мялам. Асіп. Высл., 356. Тое ж.
насіцца як дурань з пісанай торбай. Кругл. Няўхв. ДА. Тое ж.
пазіраць у вочы як дурань. Сміл. Няўхв. Пра позірк вінаватага чалавека, які не хоча ў гэтым прызнацца. Шатэрнік, 193.
прычапіцца як дурань да дзверцаў. Паст. Няўхв. Высл., 372. Тое, што насіцца як дурань з дзвярмі.
убіцца як дурань у аглоблі. Мін. Насмешл. Пра чалавека, што сам улез у цяжкую справу, узяў на сябе клопат. Высл., 403.
цягнуць як дурань дзверы. Карэл. Высл., 416. Тое, што насіцца як дурань з дзвярмі.
як добры дурань. Івац., Мсцісл., Слон. Пра паводзіны не вельмі разумнага чалавека. Юрчанка 1977, 212; Высл., 426; ЗЗайкі.
як той дурань. Клецк. Асудж. Пра чалавека, які зрабіў нешта не так, не здагадаўся, не прадбачыў, паверыў. ДА.
глядзець дурнем. Няўхв. Пра чалавека, які паставіў сябе ў непрыемнае становішча. НН, 610.
патрэбен як дурню галава. Мін. Іран. Жарт. Пра нешта не зусім патрэбнае. ЛЦ, 118.
вускочыць ек дурэнь з-за куста. Жытк. Асудж. Пра недарэчнае ўмяшанне чалавека ў нейкую справу, размову. ТС 1, 175.
насіцца ек дурэнь со ступою. Глуск., Жытк. Няўхв. Мат., 121; ТС 5, 112. Тое ж.
швардыкнуць ек бу дурэнь с печы. Жытк. Няўхв. Жарт. Пра падзенне аднекуль па неасцярожнасці. ТС 5, 362. @дурачок
рабіць як дурачок. Памянш. В.Дзв. Спачув. Пра чалавека, што надта шчыра працуе на іншых. СПЗБ 4, 232. @дурнап'ян
трэліць як дурнап'яну наеўшыся. Слон. Асудж. Пра чалавека, які гаворыць абы-што, як пад уздзеяннем наркатычнага зелля. Высл., 402. @дурніца
хляхатаць як дурніца. Кругл., Леп. Няўхв. Пра беспрычынны гучны смех каго-н. ФА; ЗВалодзінай. @дурніцы
гаварыць як дурніцаў з'еўшы. Пра чалавека, які гаворыць абы-што, нелагічна, як пад дзеяннем наркатычнага зелля. Даніловіч, 220. @дурны
адзецца як пава, але дурная слава. Гл. пава.
выцягацца як баба дурная. Гл. баба.
падхваціцца як дурная бура. Гл. бура.
самагонка як дурная жонка. Гл. жонка.
тут такі парадак як у дурнога ў торбе. Гродз. Няўхв. Насмешл. Пра поўны беспарадак у нечым, у справах, рэчах, паперах. Цыхун, 193.
як у дурнога фанцікаў. Гродз. Насмешл. Пра нешта малапатрэбнае ў вялікай колькасці. Даніловіч 2008, 138.
Гатовае як дурное. Рэч. Прык. Пра тое, куды не ўклаў сваёй працы і што здаецца горшым. ЛЦ, 29.
Чужое як дурное. Асіп. Прык. Пра частае неадэкватнае ўспрыманне чалавекам нечага чужога. Высл, 419.
сыпацца як з дурной торбы. Гл. торба.
як у дурной мельніцы. Гл. мельніца.
як дурному бытыся. Пін. Няўхв. Пра моцную прагу, хаценне кагосьці. Нар. скарбы, 146.
піць як у дурную бочку. Гл. бочка.
бегаць як дурны. Івац. Асудж. Пра чалавека, які неразважліва мітусіцца ў нейкай справе. Ройзензон, 67; ЗЗайкі.
біць як дурны ў дзверы. Іўеў. Асудж. Пра ўпартае стаянне на сваім, не зважаючы ні на што. Сцяшковіч, 579; Санько, 114.
бляяць як дурны баран. Гл. баран.
вылупіць вочы як дурны баран. Гл. баран.
глядзець як [дурны] баран [на ваду]. Гл. баран.
дапасці як дурны да мыла. Карэл. Іран.-асудж. Пра прагнае хапанне чаго-н., прыкладам, ежы. Даніловіч, 221.
круціцца як дурны баран. Гл. баран.
крычаць як дурны ў малінах. Гродз. Асудж. Пра моцны беспрычынны крык. Даніловіч, 221.
набрацца як дурны мыла. Маст. Асудж. Даніловіч, 221. Тое, што дапасці як дурны да мыла.
напіцца як дурны на памінках. Докш. Асудж. Пра празмерна п'янага чалавека. ФА.
насіцца ек дурны со ступою. Жытк. Няўхв. Пра празмерную ўвагу да чаго-н. недарэчнага, неістотнага. ТС 3, 214.
насіцца як дурны з дзвярыма (-амі). Астр., Свісл. Сцяшковіч, 631. Тое ж.
п'яны што й дурны. Івац., Светл. Прык. Пра аднолькавыя паводзіны п'янага і дурнога. ПП 2, 356; Санько, 178; ЗЗайкі.
пагаварыць як дурны з глухім. Віл. Іран. Пра поўнае непаразуменне паміж двума суразмоўцамі. ФА.
пазіраць як дурны баран на ваду. Гл. баран.
рабіць як дурны. Івац. Няўхв. Пра непатрэбную заўзятасць пры нейкай працы. ЗЗайкі.
рваць як дурны анучы. Астр. Іран. Пра вельмі хуткія ўцёкі. Даніловіч, 164.
смэяціся бы дурны з сыру. Пруж. Іран. Пра чалавека, які смяецца без бачнай на тое прычыны. Босак, 32.
стаяць як дурны. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які трапіў у прыкрае становішча. Бялькевіч, 54.
стукаць як дурны ў дзверы. Смарг. ФА. Тое, што біць як дурны ў дзверы.
утрэскацца як дурны ў саладуху. Акц. Жарт. Пра моцную закаханасць. Горленка, 250.
хоча п'яны піць як дурны борацца. Гом. Насмешл. Пра неадэкватнасць паводзін і п'янага, і дурнога. Высл., 413.
цягаць як дурны каменне. Пруж. Насмешл. Пра шчырую заўзятасць у цяжкай непатрэбнай рабоце. ФА.
што дурны. Віц. Пра чалавека, які робіць нешта заўзята, з ахвотай. КВДУ.
зарасці як у дурным лесе. Гл. лес.
цёмна як у дурным лесе. Гл. лес.
шумець як у дурным лесе. Гл. лес.
як на дурным базары. Гл. базар.
як на дурным барану. Гл. баран.
уплятаць як за сямёх дурных. Гл. сем.
як сто дурных. Шчуч., Слон., Ваўк. Іран.-абразл. Пра дурнаватага чалавека. Даніловіч, 253. @дух
Старая дзеўка як дзіравы кажух - адзін дух. Гл. кажух.
хадзіць як дух па ганавіцах. Свісл. Іран. Пра бадзянне дзе-н. без справы, без занятку. Даніловіч, 221.
баяцца як злога духа. Ваўк. п. Пра вельмі моцны страх каго-н. Federowski, 20.
есці як не ў свае духі (не ў свой дух). Зэльв. Гродз. Няўхв. Пра вельмі прагнае, ненасытнае спажыванне ежы. Даніловіч, 238.
расказаць усё як на духу. Мсцісл. Шчыры аповед пра ўсё садзеянае. Юрчанка 1977, 217. @духі
трэба каму што як кошцы духі. Гл. кошка. @душа
дарагі як свая душа. Ухв. Пра вельмі дарагога, блізкага чалавека. Янк., Пар., 51.
жыць як душа жадае. Ухв. Пра свабоднае, спакойнае, заможнае жыццё. БПФС, 86.
вісець над кім як грэх над душой. Гл. грэх.
насіцца як чорт з грэшнай душой. Гл. чорт.
стаяць як чорт над добраю душой. Гл. чорт.
хадзіць як душа без цела. Івац. Пра нячутнае, непрыкметнае і разам з тым бязмэтнае хаджэнне чалавека дзе-н. Высл., 411; ЗЗайкі.
як у латыша хрэн ды душа ў каго. Гл. латыш.
абмануць каго як чорт добрую душу. Гл. чорт.
з вераб'ёву душу. Пра зусім малую колькасць, драбок, каліва. Янк., 407.
завесці (ашукаць, звесці, змануць, падмануць) як чорт добрую душу. Гл. чорт.
згрыбчыць як чорт грэшную душу. Гл. чорт.
Любі жонку як душу, а трасі як грушу. Прык. Пра неабходнасць патрабавальнага стаўлення нават да блізкага чалавека. Tyszkiewicz, 419; Шпилевский, 183; Нос., 75; Dybowski, 7; Pietkiewicz, 402; Дуб., 32; Federowski, 365; Добр., Смол., 60.
Любі як душу, трасі як грушу. Пра неабходнасць патрабавальнага стаўлення нават да блізкага чалавека. Czeczot, 160; Federowski, 168.
любіць як сваю душу. Сак. п. Federowski, 168. Тое, што думаць як аб сваёй душы.
панесці (паперці, схапіць) як чорт грэшную душу. Гл. чорт.
таргувацца як за душу. Няўхв. Пра бурны, няўступлівы торг за што-н. Янк., Пар., 166.
чыхаць як чорт на добру душу. Гл. чорт.
Шкадуй як душу, калаці як грушу. Валож. ФА. Тое, што Любі як душу, трасі як грушу.
як за душу пацягнутый. Мсцісл. Няўхв. Пра дакучлівага, прывязлівага, раздражнёнага чалавека. Юрчанка, 173.
як за душу пачэплены. Мсцісл. Спачув. Пра бесперастанны плач, прычытанне, скаргі. Юрчанка, 261.
як у душу плюнуць. Івац. Абуральн. Пра нешта вельмі крыўдна сказанае альбо зробленае. Ройзензон, 81; ЗЗайкі.
гарэць што ў мёртвага на душы. Гл. мёртвы.
думаць як аб сваёй душы. Ваўк. п. Пра вельмі клапатлівае, шчырае стаўленне да каго-н. Federowski, 84.
жадаць (чакаць) як збавення душы. Гл. збавенне.
ісці як змарлыя душы на дзедавую вячэру. Ваўк. п. Фальк. Пра перамяшчэнне гуртам, суладна альбо адзін за адным. Federowski, 122.
Калі без грашы, так як без душы. Пра адчуванне скаванасці, несвабоды пры адсутнасці сродкаў. Federowski, 117.
лазіць як цялё без душы. Гл. цялё.
ляжаць як без душы. Ваўк. п. Пра нерухомы стан чалавека. Federowski, 161.
хадзіць (цягнуцца) як цела без душы. Гл. цела.
цяжка як камень на душы. Гл. камень.
што маслам па душы. Гл. масла.
як душы не выняць. Лоеў. Пра гаворку, спевы, якія соладка, прыемна слухаць. Янкова, 73.
як маслечкам па душы. Гл. маслечка.
як у душы дзе. Ашм. Ухв. Пра вельмі цёплае, утульнае пачуванне сябе дзе-н. Даніловіч, 257. @душыць
галасок як у таго салаўя, што за гарою кабылу душыць. Гл. салавей. @дыван
трава як дыван рассцілаецца. Чэрык. Захапл. Пра вельмі прыгожы, каляровы абразок прыроды. Бялькевіч, 396. @дым
горкі як дым. Няўхв. Пра нешта вельмі горкае, непрыемнае. Янк., Пар., 43.
густы як дым. Пра густы туман. Янк., Пар., 47.
доля горкая як дым на качарзе. Капыл. Жарт. Пра незайздросны лёс каго-н. Wereńko, 214; ФА.
замуж як у дым. Смал. Пра невядомасць будучага лёсу ў замужжы. Добр., Смол., 245.
лезці як дым у вочы. Івац. Асудж. Пра дакучлівае, назойлівае чаплянне чалавека да каго-н. іншага. Янк., Пар., 94; ЗЗайкі.
погода ек дым после дожджа. Жытк. Пра парнасць, цішу. ТС 4, 81.
расплыцца бы дым. Слуцк. Пра паступовае знікненне чаго-н. Сержпутоўскі 2000, 197.
расці як дым. Гродз. Пра імклівае распаўсюджанне чагосьці, разрастанне, павялічванне. Леп., 85; Даніловіч, 221.
рэдкі як дым. Слуцк. Пра нешта рэдкае, празрыстае, часцей пра тканіну. Сержпутоўскі 1998, 65.
Сорам ня дым - у вочы ня лезе. Прык. Пра фізічную неадчувальнасць сораму для чалавека. Станкевіч, 1014.
Стыд не дым - вачэй (вочы) не выкура. Ром., Бел., 309. Тое ж.
упёкся як качарэжны дым. Лоеў. Пра нешта вельмі надакучлівае, нуднае, непрыемнае. Янкова, 376.
як дым. Гродз. Пра высокі, буйны, густы лес. Цыхун, 175.
гуляць як вецер дымам. Гл. вецер.
міргаць як кот у дыме. Гл. кот.
нагарнуць як дыму ў мех. Іран. Пра марныя намаганні зрабіць нешта нерэальнае. Янк., Пар., 109.
як сто пудоў дыму. Смарг. Здзекл. Пра вельмі дурнога чалавека. Даніловіч, 253. @дырба
вырасці як дырба. Слон. Няўхв. Пра тонкага, высокага чалавека. Нар. лекс., 50. ≺ Дырба - жэрдка. @дырда
як дырда. Астр. Няўхв. Пра высокага чалавека. СПЗБ 1, 295. @дышла
выйсці як з дышла. Слон. Жарт. Пра тое, што атрымалася інакш, не так, як хацелася, меркавалася. Даніловіч, 226.
Закон як дышла: куды павярнуў, туды і вышла. Капыл. Прык. Пра несправядлівае маніпуляванне законам на карысць кагосьці. ПП 1, 356.
уперціся як кабыла ў дышла. Гл. кабыла. @д'ябал
жонка як сокал, мужык як дзьявал, тады добрая пара. Гл. сокал.
прыслужыцца як д'ябал у Чанстахове. Ваўк. п. Пра нейкія асабліва выкрутныя дзеянні нячысціка. Federowski, 65.
прычапіцца як д'ябал да святога Міхала. Гродз. Пра чалавека, які неадчэпна, назойліва камусьці дакучае. Даніловіч 2008, 136.
баяцца як свенты Міхал д'ябла. Гл. Міхал.
звязацца як чорт з д'яблам. Гл. чорт. @д'ябэлак
умазацца як д'ябэлак. Насмешл. Пра чалавека, які моцна забрудзіўся (сажай, граззю). Носович, 149. @ежа
Грыб - ні ежа, а шляпа - ні адзежа. Рас. Прык. Пра невялікі наедак з грыбоў. БД, 35. @ездзіць
у трыбусе як калесьмі ездзіць. Гл. калёсы. @Езус
барада не раўнуючы як у Пана Езуса на абразе. Лаг. Пра акуратную, падстрыжаную бараду мужчыны. Varłyha, 80. @елка
сівізна як мох на елцы. Гл. мох. @ераплан
як ераплан. Валож. Няўхв. Пра ўспыльчавага, хуткага чалавека. Гілевіч 2007, 50.
гаспадарку весці - не кашу есці. Гл. каша. @есці
трэба як есці. Пра нешта вельмі патрэбнае чалавеку, без чаго не абыйдзешся. Янк., Пар., 170.
курыць як жаба траву есць. Гл. жаба.
як свіння: дзе есь, там і сера. Гл. свіння.
аплятаць як тыждзень не еўшы. Гл. тыждзень.
гаварыць як тры дні не еўшы (не еў). Гл. дзень.
рабіць як тры дні ня еўшы. Гл. дзень.
худы як ніколі нічога не еўшы. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека сухарлявага целаскладу. Federowski, 55. @ехаць
рад як жыд з гары едучы. Гл. жыд.
смяяцца як з гары едучы. Гл. жыд.
як жыду з гары 〈едучы〉. Гл. жыд. @ёж, гл. вожык @ёжык, гл. вожык @ёлка
Сорам не ёлка - вачам не колка. Слуцк. Прык. Пра фізічную неадчувальнасць сораму для чалавека. Сахараў. @ёлуп
стаяць як ёлуп. Віц. Няўхв. Пра кагосьці, хто стаіць з разгубленым, няўцямным выглядам. Каспяровіч, 103. @ёрш
натапырыцца бы ёрш. Івац. Няўхв. Пра надзьмутага, непрыветнага, сярдзітага чалавека. ЗЗайкі. @жаба
нахапацца як бусел жаб. Гл. бусел.
боўнуць як жаба ў калодзежы. Шчуч. Асудж. Пра нешта сказанае нетактоўна. Арх. Гр.
всунутыся як жаба в мулю. Кобр. Пагардл. Пра жанчыну, якая недарэчна з'явілася ў таварыстве, дзе яе не чакалі. ФА.
вулупіць очы ек жаба на олешыну. Жытк. Няўхв. Пра няўцямны, здзіўлены, разгублены позірк. ТС 2, 54.
вырачыць вочы як жаба з ночы. Берас. Груб. Даніловіч, 42. Тое ж.
вырачыць вочы як жаба. Ваўк. п., Рэч. Няўхв. Pietkiewicz, 337; Янк., Пар., 30; Высл., 297. Тое ж.
выскачыць як жаба з куста. Насмешл. Пра чалавека, што недарэчна заявіў пра сябе. Высл., 298; Санько, 69.
вытарашчыцца як жаба серучы. Люб. Абразл. Вульг. Пра чалавека, які нетактоўна ў нешта ўзіраецца. ФА.
глядзець як жаба на купіне. Бераст. Няўхв. Даніловіч, 222. Тое, што вулупіць очы ек жаба на олешыну.
дапасці як жаба да гразі (да мулу). Лід. Свісл. Няўхв. Пра чалавека, які прагна накідваецца на нешта не зусім станоўчае. Даніловіч, 222.
драцца як жаба (старая). Стаўб. Няўхв. Пра вельмі дрэннае выкананне песні, спевы непрыемным голасам. МК, 78.
драцца як жаба на корч. Гом. Насмешл. Пра чалавека, што некуды моцна імкнецца, ціснецца. АВНЛ.
драцца як жаба на крэў. Ушацк. Няўхв. Барадулін, 98. Тое ж.
драцца як жаба на купіне. Лід. Няўхв. Даніловіч, 222. Тое ж.
дужы як жаба ў лужы. Ганц. Іран. Насмешл. Пра слабага, знямоглага чалавека. ФА.
знікнуць як жаба ў твані. Касц. Жарт. Пра чалавека, які неяк непрыкметна выйшаў, схаваўся. ЛЦ, 107.
зялёны як жаба. Ваўк. п. Няўхв. Пра колер нейкага прадмета, без захаплення. Federowski, 354.
кідацца як жаба на касу. Наваг. Іран. Пра чалавека, які ў сваіх дзеяннях непрадбачлівы, не адчувае відавочнай небяспекі. ЛЦ, 71.
круціцца як жаба ў калясе. Маз. Насмешл. Пра марныя намаганні чалавека. Высл., 337.
крэктаць як жаба на вясну. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, які пры нейкай справе раптам падае голас, праяўляе сябе. Federowski, 152.
лезці як жаба на кол. Асіп. АВНЛ. Тое, што драцца як жаба на корч.
лезці як жаба на корч. Глыб., Круп. Жарт. КВДУ; Гілевіч, 165. Тое, што драцца як жаба на корч.
маўчы як жаба на карчы. Дзятл., Докш., Капыл., Мін., Саліг., Рэч. Кажуць пра спрэчку моцнага са слабым, калі апошняму лепш памаўчаць. Аксамітаў, 152; ЛЦ, 112; АВНЛ; Высл., 345; Санько, 15; Даніловіч, 222.
набрацца (нахлябтацца) чаго як жаба мулу. Слон. п., Зэльв., Івац., Гродз., Шчуч. Няўхв. Пра чалавека, які нечага сквапна нахапаўся альбо залішне напіўся. Federowski, 194; ФА; ЗЗайкі. ≺ Мул - рачны, азёрны глей.
набрацца як жаба гразі. Сміл. Астр., Докш. Няўхв. Шатэрнік, 163; ФА. Тое, што набрацца чаго як жаба мулу.
набрацца як жаба калу. Гродз., Воран. Няўхв. Цыхун, 187; Даніловіч, 223. Тое, што набрацца чаго як жаба мулу.
набрацца як жаба твані. Касц., Мін. Няўхв. ЛЦ, 97. Тое, што набрацца чаго як жаба мулу.
надзімацца як жаба, гледзячы на быка. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які занадта імкнецца паказаць сваю значнасць. ЛЦ, 56.
надзьмуцца як жаба на карчы. Санько, 155. Тое ж.
надуцца як жаба на корч. Рэч., Гродз. п., Калінк. Няўхв. Пра чалавека, што празмерна важнічае, ганарыцца. Federowski, 195; Высл., 350; ДА.
надуцца як жаба на купіну. Гродз. Няўхв. Даніловіч, 222. Тое ж.
нязграбны як жаба. Ваўк. п. Няўхв. Пра нязграбнага, нялоўкага, непрывабнай знешнасці чалавека. Federowski, 202.
паўзці як жаба. В.Дзв. Няўхв. Пра чалавека, які марудна павольна перамяшчаецца, пляцецца. ЗВалодзінай.
пляхацца як жаба. Карэл. Насмешл. Пра нейчую нязграбную хаду, перамяшчэнне. Шаталава, 136.
пнуцца як жаба на купіну. Жытк., Пух., Мін., Лаг. Няўхв. ТС 4, 65; ФА; ЛЦ, 118; Varłyha, 99. Тое, што драцца як жаба на корч.
Рабая баба ўсё роўна як жаба: ні людзям паказаць, ні сабе паглядзець. Прык. Пра зняважлівае стаўленне да жанчыны з пабітым воспай тварам, непрыгожай. Ляцкий, 37.
распяяцца як жаба на карчы. Мядз. Кплів. Пра чалавека, які надта заўзята расспяваўся, не зважаючы на іншых. Высл., 376.
рассесціся дзе як жаба на купіну. Смарг. Насмешл. Пра чалавека, які занадна вольна рассеўся і важна сябе пачувае. ФА.
скакаць як жаба - з купіны на купіну. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які робіць нейкія рухі, якія не выклікаюць захаплення альбо спачування. ЛЦ, 122.
скверціся як жаба. Няўхв. Пра капрызнае дзіця. ТС 3, 60.
скокнуць як жаба з купіны. Мсцісл. Жарт. Пра лёгкае, спрытнае перамяшчэнне, выкананне якой-н. справы. Юрчанка, 183.
сядзець як жаба на вяселлі. Рэч. Насмешл. Пра ганарыстую, надзьмутую асобу. ЛЦ, 74.
сядзець як жаба над купінаю. Мсцісл. Пагардл. Пра ціхае, маўклівае адбыванне часу. Юрчанка, 183.
углядацца як жаба ў арэх. Нясв. Насмешл. Пра кепскі зрок. ФА.
улезці як жаба ў гразь. Хойн. Асудж. Пра чалавека, які моцна ўвяз у непрыгожую сітуацыю. АВНЛ.
улюблівы як жаба ў гразь. Уздз. Насмешл. Пра часта і лёгка ўлюблівага чалавека. Высл., 405.
хадзіць як расплюшчаная жаба. Ваўк. Абразл. Кплів. Пра чалавека ў прыбітым, гаротным стане. Высл., 412.
халодная як жаба. Ваўк. п., Драг., Бярэз. Няўхв. 1. Пра безэмацыйнасць некага. 2. Пра раўнадушную жанчыну ў палавых дачыненнях. Federowski, 49; Нар. лекс., 222; ФА.
цягнуцца ззаду як жаба. Сміл., Хойн. Няўхв. Пра марудлівых, не жадаючых прыспешыць хаду людзей. Шатэрнік, 19; Мат. Гом., III, 189.
Як була молода, то була рэзка, а як постарэла - як жаба облезла. Жытк. Фальк. Жарт. Пра заганы старасці ў параўнанні з маладосцю. ТС 4, 346.
як жаба на лісапеце. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які паводзіць сябе дзівосна, з выкрутасамі. Юрчанка, 183.
як жаба ў лапцях. Свісл. Іран. Пра чалавека, які недарэчна выглядае ў якім-н. адзенні. Даніловіч 2010, 91.
насіцца як кошка з жабай: гадка з'есці і шкада кінуць. Гл. кошка.
злітавацца як рак над жабаю [узяў ды й очы выдраў]. Гл. рак.
заняло як жабе на зіму. Дзятл., Карэл. Кплів. Пра чалавека, якому ў спрэчцы рашуча не было ўжо чаго сказаць. Янк., 408; Даніловіч, 222; Гілевіч, 165.
бы жабу з'еў. Пруж. Насмешл. Пра чалавека, які выглядае неяк нязвыкла, маўкліва. Босак, 29.
маўчаць як жабу праглынуўшы. Шчуч. Насмешл. Пра маўчанне чалавека, што трапіў у непрыемную сітуацыю. Даніловіч, 223.
сядзець як жабу прыглынуўшы. Мёр. Здзекл. Пра незайздросны стан чалавека ў пэўнай сітуацыі. ДА.
бы жабы топчэ. Пін. Насмешл. Пра чалавека, які непрыгожа ходзіць. Нар. скарбы, 142.
вочы [рабы] як у жабы. Ваўк. п., Сен. Насмешл. Пра непрывабныя выпуклыя вочы. Federowski, 336; Каспяровіч, 181.
вочы як жабы навярху сідзяць. Маладз. Здзекл. Пра нейчыя выпуклыя непрыгожыя вочы. Гілевіч, 53.
дружна як жабы на дождж. Іран. Пра людскую мітусню, актыўнасць, крык. Янк., Пар., 55.
рукі як жабы. Віл., Слон. Пра халодныя, застылыя рукі. Sielicki, 162; Барысюк, Буян, 13.
шчочкі рабы як у жабы. Паст. Насмешл. Фальк. Пра рабыя, у плямках, больках, вяснушках шчокі. СПЗБ 5, 179.
як з жабы сала з чаго. Свісл. Іран. Пра адсутнасць ці вельмі малую карысць, толк з чаго-н. Даніловіч, 226. @жабіны
рукі як жабіны лапы. Гл. лапа.
шчасця як з жабіны прыгаршчы. Гл. прыгаршчы. @жабрак
абдзёрты (абадраны, абарваны) як жабрак. Ваўк., Гродз. п., Сен., Івац., Слон. Няўхв. Пра вельмі бедна і неахайна апранутага чалавека. Federowski, 2; Каспяровіч, 1; Высл., 279; ЗЗайкі.
есці як жабрак. Івац. Няўхв. Пра прагнае, неахайнае спажыванне ежы. ЗЗайкі.
кленчыць як жабрак пад акном. Няўхв. Пра чалавека, які дакучліва і настойліва нешта выпрошвае. Янк., 411.
спамогся як жабрак на кісель. Слон. Насмешл. Пра прагнае спажыванне ежы. Высл., 387. ≺ Спамогся - тут: накінуўся.
хадзіць як жабрак. Івац., Клім. Няўхв. Матэрыялы 1981, 81; ЗЗайкі. Тое, што абдзёрты як жабрак.
цягацца (валачыцца) як жабрак [які]. Слон. Асудж. Пра чалавека, які ходзіць ад хаты да хаты замест таго, каб заняцца справай. Высл., 416.
праўды ў каго як у жабрака грошай. Іран. Пра надта невялікую долю праўды ў чыім-н. расказе. Янк., 421.
як у жабрака ў торбе дзе. Маст., Воран., Лід. Няўхв. Пра вялікі беспарадак у чым-н. Высл., 361; Даніловіч, 258. @жабянё
грябсціся як жабянё на корч. Няўхв. Пра імкненне чалавека некуды патрапіць. Фед. Арх.
лезці як жабянё на корч. Маст. Няўхв. ФА. Тое ж. @жаваранак
трэба як жаваранку паспяваць. Фальк. Пра нешта вельмі неабходнае, што хочацца і трэба зрабіць. Янк., Пар., 170.
вясёлы як жаўранка. Ухв. Пра чалавека з вясёлым характарам. Янк., Пар., 33. @жагаўка
круціцца як жагаўка. Ельск. Няўхв. Пра чалавека, які мітусіцца пры розных справах. Мат. Гом., IV, 137. ≺ Жагаўка - невялікі шчупак. @жадаць
жыць як душа жадае. Ухв. Пра свабоднае, спакойнае, заможнае жыццё. БПФС, 86. @жалеза
грызці як іржа жалеза. Гл. іржа.
есці як ржа жалеза. Гл. іржа.
лень жуе чалавека як іржа жалеза. Гл. іржа.
лізнуць як жалеза на марозе. Асудж. Пра неабачлівае, небяспечнае дзеянне чалавека. Янк., Пар., 96.
узяць як каваль абцэнгамі жалеза. Гл. каваль.
круціцца як на гарачым жалезе. Няўхв. Пра чалавека, які праяўляе неапраўданую актыўнасць. Сержпутоўскі 1999, 87.
цвёрды як залеза. Ваўк. п. Пра цвёрды характар чалавека. Federowski, 59.
халодны як залеза. Ваўк. п. Няўхв. Пра халодны, раўнадушны характар чалавека. Federowski, 49.
цяжка, як зялеза ўсёдна напхана. Стаўб. Пра нешта вельмі цяжкае. СЦБ, 170. @жалезка
лыбіцца як жалезка знайшоўшы. Івац. Насмешл. Пра нейчую радасць з пустога. ЗЗайкі. ≺ Лыбіцца - усміхацца. Жалезка - лязо нажа. @жалуд
дзяўчына як жалуд. Ушацк. Ухв. Пры крэпенькую, прывабную дзяўчыну. Барадулін, 93. @жаніх
убраны як жэніх. Жытк. Ухв. Пра святочна, вельмі добра ўбранага чалавека. ТС 4, 12. @жаніцьба
задумацца як перад жаніцьбаю. Карэл. Насмешл. Пра сур'ёзны роздум перад важнай справай. Высл., 323. @жар
аганёк як жар гарыць. Лоеў. Ухв. Пра яркае квітненне пакаёвай кветкі. Янкова, 18. ≺ Аганёк - бальзамін.
золата бы жар ззяе. Слуцк. Захапл. Пра гарачы бляск золата. Сержпутоўскі 1999, 108.
чырвоны як жар. Ваўк. п., Чэрык. Ухв. Пра колер тканіны ці якой-н. іншай рэчы. Federowski, 71; Бялькевіч, 493.
што як жар гарыць. Мсцісл. Захапл. Пра нейкую прыгожую бліскучую рэч найчасцей цёплага чырвонага колеру. Янкоўскі 1968, 434.
бегаць як з жарам у нагавіцах. Слон. Няўхв. Пра мітуслівую, бяссэнсную бегатню каго-н. Высл., 285.
наўстыдзіць каго як жарам сыпануць. Слон. п. Пра моцнае прысаромліванне каго-н. Federowski, 199.
як жарам абдало. Пра атрыманне нечаканай і моцна ўразлівай весткі, паведамлення. БПФС, 89.
як з жарам у нагавіцах. Іран. Пра чалавека гарачага, нярвовага, неспакойнага. Санько, 70.
бегчы як жару ўхапіўшы. Мсцісл. Пра чалавека, які моцна спяшаецца, бяжыць без агляду. Ром., Бел., 291; Ляцкий, 5.
забяжыцца (пабудзе) як жару ўхваціць. Ваўк. п., Пол. Пра вельмі кароткі, паспешлівы візіт. Federowski, 207; Нар. лекс., 15.
ляцець як жару ўхапіўшы. Рэч. ЛЦ, 72. Тое, што бегчы як жару ўхапіўшы.
нанасіць як жару ў шапцы. Іран. Пра вельмі малую колькасць прынесенага, назапашанага. Янк., Пар., 111.
панесціся як жару пад хвост насыпалі. Лаг. Мін.-Мал., 1974, 188. Тое, што бегчы як жару ўхапіўшы.
як жару на каго сыпнулі. Слон. Пра ўспрыманне чалавекам чагосьці крыўднага, абразлівага, балючага. Высл., 426. @жара
хотыв як у жару пыты. Кам. Пра моцнае жаданне чалавека. ЖН, 55. @жарабец
быстры як жарабец. Ваўк. п. Ухв. Пра здаровага, хуткага, спартыўнага чалавека. Federowski, 46.
вольны як жарабец. Маладз. Ухв. Пра вольнага, свабоднага чалавека. СЦБ, 133.
Дару ядлавец, каб пасля вяселля не бегаў як жарабец. Фальк. Вясельнае пажаданне мець вернага мужа. БВ, 53.
зарагатаць як жарабец. Слуцк. Няўхв. Пра вельмі гучны, задаволены смех каго-н. ТС 2, 76; Сержпутоўскі 1999, 63. Тое, што іржаць як жарабец.
вываліць зубы як кабыла да жарабца. Гл. кабыла.
запрагці як сівага жарабца. Зласл. Пра чалавека, якога моцна нагрузілі абавязкамі, цяжкой работай. Ройзензон, 71.
стары конь, а розум што ў жарабца. Гродз. Асудж. Пра чалавека старога, але не вельмі разважлівага. Арх. Гр.
Хвалілася аўца, што ў яе хвост як у жарабца. Брэсц. Прык. Пра чалавека, які хваліцца неіснуючымі якасцямі. ЛЦ, 56.
за кім хадзіць як жарабцы. Краснап. Асудж. Пра хлопцаў, што празмерна пускаюцца ў залёты. Бялькевіч, 170.
іржаць ек жэрэбец. Жытк. Няўхв. Тое, што зарагатаць як жарабец. @жарабок
растубыхацца як жарабок. Мсцісл. Няўхв. Пра гучныя, звонкія крокі чалавека. Юрчанка, 296. ≺ Растубыхацца - гучна ступаць. @жарабя
бегчы за кім як жарабя за кабылаю. Пра чалавека, які вельмі залежны ад іншага, наследуе яму, імкнецца быць разам. Янк., Пар., 20. @жардзіна
вымахаць як жардзіна. Мсцісл. Няўхв. Пры высокага, хударлявага, танклявага чалавека. Юрчанка 1969, 60.
як жардзіна. Леп., Ушацк. ЗВалодзінай. Тое ж. @жаржына
як жэржына красны. Лоеў. Ухв. Пра здаровага, моцнага, чырванашчокага чалавека. Янкова, 114. ≺ Жаржына - вяргіня. @жарноў
вярцецца як мельнічны жарноў. Сен. Няўхв. Пра чалавека, які з цяжкасцю выконвае нейкую справу. Каспяровіч, 70. @жаробны
галодны як воўк жаробны. Гл. воўк. @жарон
як жарон. Пра нешта вялікае, круглае. Тарас на Парнасе. @жаробка
дзеўкі як жаробкі маладыя. Узд. Няўхв. Пра маладых, здаровых, поўных энергіі дзяўчат, якія шумна сябе паводзяць, раздражняюць старэйшых. СЦБ, 221. @жарства
тварог як жарства. Леп. Няўхв. Пра жорсткі, ператоплены тварог. ЗВалодзінай.
хлеб як жарства. Бран. Няўхв. Пра сухі, цвёрды хлеб. Расторгуев, 99. @жарт
гуртам як жартам. Пра лёгкасць сумеснай працы. Янк., Пар., 46.
Карты - не жарты. Мінск. Пра неабходнасць выконваць правілы гульні. ПП 2, 362.
Карты не жарты: прайграй да й аддай. Прык. Ром., Бел., 298. Тое ж. @жарэбчык
натурысты як малады жарэбчык. Насмешл. Пра непаслухмянага, упартага маладога чалавека. Янк., Пар., 112. @жаўмер
ходить як жаўмерь. Смал. Няўхв. Пра вялага, нерашучага чалавека. Добр., Смол., 215. @жаўна
сядзець як жаўна ў дупле. Капыл. Пра чалавека, які ціха пражывае ў сваім сховішчы. Рабкевіч, 197.
доўгі язык як у жаўны. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека залішне балбатлівага, нястрыманага на язык. Аксамітаў, 211; Сержпутоўскі 1999, 5. ≺ Жаўна - чорны дзяцел.
надоесці як жоўна. Жытк. Няўхв. Пра надакучлівага сваімі размовамі, стукам чалавека. ТС 3, 124. @жаўранка, гл. жаваранак @жаўток
жоўты як жаўток. Ваўк. п. Ухв. Пра эталонна жоўты колер чаго-н. Federowski, 366.
падлога як жаўток. Івац. Ухв. Пра добра вымытую, адшараваную падлогу. ЗЗайкі.
хата як жаўток. Ухв. Пра зграбную, утульную хату, чыста вымытыя драўляныя сцены якой захоўваюць светлы колер. Янк., Пар., 181. @жаўточак
лавы (стол) як жаўточак. Памянш. Слон. Ухв. Пра добра вымытыя, нашараваныя драўляныя вырабы. Высл, 339. @жбан
улезці як сучка ў жбан (збан). Гл. сучка. @жменя
як журавін жменю глынуць. Гл. журавіны. @жмодзь
ек та жмодзь: і свое поедзяць і нашэ покрадуць. Стол. Асудж. Пра вялікую колькасць малых пражэрлівых істот. ТС 2, 61. ≺ Жмодзь - саранча, навала. @жмут
падхапіцца быццам яму сунулі за пазуху жмут крапівы. Гл. пазуха. @жмында
гаварыць як жмында. Сен. Асудж. Пра балбатлівага чалавека, пустамелю. Каспяровіч, 107. ≺ Жмында, жмінда - назола, пустамеля. @жолаб
вычысціць як конь у жолабе. Гл. конь. @жом
набрацца як мурза жому. Гл. мурза. @жонка
Хлеб не жона, з'еў да няма. Івац. Прык. Пра надзейнасць шлюбу, пастаянную прысутнасць жонкі ў сям'і. ЗВалодзінай.
многа як у ксяндза жонак. Гл. ксёндз.
дзянёк што жонка змоладу. Навагр. Ухв. Пра прыгожы, пагодны дзень. ЛЦ, 15.
самагонка як дурная жонка. Насмешл. Пра заганы і адмоўныя вынікі ад спажывання гарэлкі. Янк., Пар., 144.
смачна як старому маладая жонка. Гл. стары.
Усё воцат не водка, а кума не жонка. Гл. водка.
робіць як п'яны з жонкай сьпіць. Гл. п'яны.
без люлькі як без жонкі. Ваўк. п. Жарт. Пра цяжкасць абыходжання без люлькі для ахвотніка паліць. Federowski, 168.
язык доўгі як у жонкі. Валож. Насмешл. Пра балбатлівага, гаваркога мужчыну. ФА.
Як жонцы цяжка радзіць, так скупому доўг плаціць. Прык. Карэл. Насмешл. Пра скупога чалавека, якому цяжка аддаваць пазыку. АВНЛ. @жорны
скрытны як сподні жорнаў камень. Гл. камень.
роўны як мелін у жорнах. Гл. мелін.
трапіць як у жорны. Мін. Пра сітуацыю, у якой чалавека чакаюць значныя выпрабаванні і цяжкасці. ЛЦ, 62.
Язык што жорны: перамалывае і косці. Мін. Прык. Пра абгаворванне чалавека, асуджальныя размовы пра яго. ЛЦ, 47.
як паследняе ў жорны засыпаўшы. Воран. Спачув. Пра чалавека, які адчувае сябе забедаваным, разгубленым. Даніловіч, 241. @жорсткі
нявестка порсткая як сена жорсткае. Гл. сена. @журжа
бегаць позна як журжа. Касц. Асудж. Пра дзяўчыну, жанчыну недысцыплінаваную, што парушае агульнапрынятыя правілы паводзін. Бялькевіч, 168. ≺ Журжа - распусніца. @жужаль
нада каму што як жужалю бочка жыта. В.Дзв. Насмешл. Пра нешта непатрэбнае сваёй празмерна вялікай колькасцю. ФА. ≺ Жужаль, жужак - авадзень, хрушч, жук. @жук
конь як жук. Нараўл. Пра каня чорнай масці. СПЗБ 2, 156.
чорны як жук. Слон. п. Пра некага эталонна чорнага. Federowski, 66.
обселся детьми як у жука вокыла лапык. Смал. Насмешл. Пра шматдзетнага чалавека. Добр., Смол., 513.
пячы як лісіца жука. Гл. лісіца.
лезці да каго як жукі на кучу. Лях. Няўхв. Пра празмерна назойлівае, бессаромнае чаплянне мужчын да жанчыны. ФА.
спасу няма ад каго як ад каларадскіх жукоў. Слон. Асудж. Пра складанасць пазбавіцца ад кагосьці вельмі надакучлівага. Высл., 387.
травіць як жукоў. Воран. Пра бязлітаснае пераследаванне кагосьці, чалавека ці групы людзей. Арх. Гр. @жулік
круціцца як жулік на кірмашы. Ушацк. Асудж. Пра неспакойныя, мітуслівыя, насцярожаныя паводзіны каго-н. Барадулін, 108. @жур
вада як жур. Ваўк. п. Пра каламутную, густую, з мулам ваду. Federowski, 325. @журавей, гл. журавель
шыю выцягнуць як журавей. Зэльв. Насмешл. Пра занадта цікаўнага чалавека, які выцягвае шыю, каб што-небудзь убачыць. Сцяцко 2005, 43. ≺ Журавей - журавель. @журавель
дзыбаты як журавель. Ваўк. п. Пра няскладную фігуру даўганогага чалавека. Federowski, 96.
такая праўда як жураўлі ў небе. Ваўк. п. Іран. Пра не вельмі надзейную праўду. Federowski, 247. @журавіна
кіслы як журавіна. Пра вельмі кіслы прадукт, кіслую страву. Янк., Пар., 86. ≺ Журавіны - эталон, сімвал кіслага.
як журавін жменю глынуць. 1. Пра нейкую няскладную, непрыемную справу. 2. Пра зморшчанага чалавека, з кіслым тварам. Санько, 70.
бульба як журавіны. Віл. Няўхв. Пра дробную бульбу. Нар. слов., 139. @жучок
што жучкі воласы. Памянш. Хойн. Ухв. Пра чорныя бліскучыя валасы чалавека. Мат. Гом., IV, 249. @жуваць
ногі [баляць] як сабакі жуюць (рвуць). Гл. сабака. @жывот
праехацца гладка як жыватом па пяску. Рэч. Кплів. Іран. Пра язду ці наогул работу, выкананую з непрыемнасцямі, нязручнасцямі. ЛЦ, 119.
як таркаю па жываце. Гл. тарка.
як у матчыным жываце дзе. Лід. Пра вельмі добрае, спакойнае, без турбот і клопатаў пачуванне сябе, жыццё. Сцяшковіч, 620; Санько, 71; Даніловіч, 259.
Бярэ як шчырага за сэрца, а багатага за жывот. Рэч. Так кажа цесля, калі яму ўдасца штось капітальна замацаваць. Pietkiewicz, 359 (заўвага збіральніка).
Галава не жывот, кашай не наб'еш. Прык. Пра доўгі і няпросты шлях назапашвання ведаў і вопыту. Янкоўскі, 175.
крычаць як на жывот. Слуцк. Няўхв. Пра крыклівую, рэзкую гамонку чалавека. Сержпутоўскі 1999, 137; Санько, 148.
узяць як багатага за жывот. Жытк. Пра таго, хто моцна разгневаўся. Аксамітаў, 193; ТС 2, 69. @жывы
хадзіць як смерць жывая. Гл. смерць.
бегаць як што жывое. Слон. п. Пра рухомую дэталь чаго-н. Federowski, 30.
як жывое серабро. Гл. серабро.
у вачах хто стаіць як жывы. Івац. Пра вельмі выразнае ўзгадванне кагосьці. ЗЗайкі. @жыгун
вярцецца як жыгун. Ушацк. Няўхв. Пра хуткага, вяртлявага чалавека. ЖНС, 132. ≺ Жыгун - хуткі, вяртлявы чалавек. @жыд
адважны як жыд. Ваўк. Іран. Пра палахлівага, ляклівага чалавека. Federowski, 368.
ашукаць каго як жыд бога. Насмешл. Пра нейкае мудрагелістае ашуканства, падман. Dybowski, 5.
ашукаць каго як жыд пана Бога. Навагр. Насмешл. Federowski, 368. Тое ж.
даць як жыд перцу. Шчуч., Лід., Воран., Пруж. Іран. Пра вельмі нязначную колькасць чаго-н. атрыманага, аддадзенага. Даніловіч, 223; ФА.
дрыжаць як жыд на басіне. Воран. Насмешл. Пра нейчыя дрыжыкі. Даніловіч 2008, 136.
есці ў шапцы як жыд. Віл. Асудж. Пра чалавека, які парушае этыкет застолля. Sielicki, 186. ≺ Хрысціянін у час застолля у знак павагі здымае галаўны ўбор, у габрэяў, наадварот, галава мусіць быць пакрыта.
завёўся як жыд у танцы. Ваўк. Насмешл. Пра заўзятасць каго-н. у пэўнай справе, гаворцы, лаянцы і г. д. Federowski, 371.
зарабіць як жыд на мякіне. Астр. Іран. Пра зусім нязначны заробак. Даніловіч, 223.
зафлёндрыцца як жыд. Ваўк. Няўхв. Пра неахайную брудную вопратку. Federowski, 371.
лётаць як жыд, бровар запаліўшы. Гродз. Няўхв. Пра панічную мітусню, бегатню. Цыхун, 185.
на грошы ласы як жыд. Ваўк. Асудж. Пра нейчую прагнасць да грошай. Federowski, 369.
набожны як жыд падарожны. Іран. Пра не вельмі набожнага чалавека. Нос., 82. ≺ Падарожным габрэям давалася паслабленне ў адбыванні рэлігійных рытуалаў.
насіцца як жыд з подранікамі. Свісл. Няўхв. Пра чалавека, што займаецца нечым неістотным, непрыемным. Даніловіч, 223. ≺ Габрэі часта былі анучнікамі, збіралі і абменьвалі ўтыль.
рад як жыд з гары едучы. Іран. Пра беспадстаўны радасны настрой каго-н. Аксамітаў, 163.
скупы як жыд. Наваг. Асудж. Пра вельмі скупога, дробязнага чалавека. Federowski, 370. ≺ Жыд - эталон скупасці ў народнай творчасці.
смелы як жыд, калі ў школе са страху бздзіць (у сінагозе). Рэч. Іран. Абразл. Пра палахлівага чалавека. Pietkiewicz, 403.
спяшацца як жыд на шабас. Ваўк. Насмешл. Пра чалавека ў спешцы, які баіцца спазніцца куды-н. Federowski, 371.
таргавацца як жыд. Ваўк. Няўхв. Пра чалавека, які доўга і настойліва таргуецца нават за дробязі. Federowski, 371.
трасціся як жыд над гаўном. Ушацк. Асудж. Пагардл. Пра залішнія клопаты пра нешта малавартаснае. Барадулін, 121.
трэсціся як жыд над кучай. Шчуч. Няўхв. Даніловіч, 182. Тое ж.
фарбавацца як жыд. Ваўк. Пра чалавека, што мае дачыненне да фарбаў. Federowski, 369. ≺ Раней фарбаваннем займаліся рамеснікі-габрэі.
хваліцца як жыд пархамі. Ваўк. п., Рэч. Іран. Здзекл. Пра чалавека, які выхваляецца нечым, таго не вартым. Federowski, 369; Pietkiewicz, 403.
хітры як жыд. Слон., Ваўк. Няўхв. Пра вельмі хітрага чалавека. Federowski, 369.
чухацца як жыд. Ваўк. Асудж. Пра чалавека, які не ўмее сябе паводзіць на людзях, чухаецца, скрабецца. Federowski, 369.
як жыд да Хрыста да каго. Капыл. Няўхв. Пра благое стаўленне да некага. ДА.
грошай як у жыда. Слон. Ухв. Пра няўнасць вялікіх грошай, багацця. Dybowski, 9; Federowski, 369.
падняць гоман як жыды ў школе. Чашн. Насмешл. Пра гоман, крык, калі людзі гавораць, перабіваючы адзін аднаго. Станкевіч, 171.
панчохі доўгія як у жыда. Рэч. Насмешл. Пра чые-н. доўгія панчохі. Пяткевіч, 477.
узяць як чорт жыда. Гл. чорт.
як у жыда ў торбе дзе. Маст. Няўхв. Пра вялікі непарадак у нечым. Даніловіч, 257.
як чорт жыда з'еўшы. Гл. чорт.
цягнуць як жыд за жыдам. Ваўк. Пра людзей, што ўвесь час гуртуюцца, імкнуцца быць разам. Federowski, 369.
жывем як браце, рахуемся як жыдзе. Гл. брат.
пашэнціла як жыду з гары. Астр., Ашм. Іран. Пра чалавека, якому не пашанцавала ў нейкай справе. Аксамітаў, 258; ФА. ≺ Заўвага збіральніка: яўрэі любяць хуткую язду з гары, але часта перкульваюцца.
багатыя як жыды. Слон. Пра багатых, заможных людзей. Federowski, 368.
брахлівыя як жыды. Слон. Няўхв. Пра людзей, што любяць бясконца лаяцца, спрачацца, перапірацца. Federowski, 368.
гармідар, баццэ жыды гамана б'юць. Слуцк. Няўхв. Пра моцны шум, лаянку, крык, які нагадвае пэўны рытуал габрэяў. Сержпутоўскі 1998, 274.
загаманіць як жыды на кірмашы. Слуцк. Насмешл. Пра моцную, гучную, бязладную гамонку. Сержпутоўскі 1998, 34.
заўзімацца як жыды за жыдамі. Ваўк. Пра рашучае заступніцтва кагосьці за сваіх. Federowski, 371.
крычаць як жыды ў школе. Ваўк. Няўхв. Пра крык, незразумелы гоман (як у час малення габрэяў у сінагозе - школе). Federowski, 369.
менчыць каго як жыды Пана Бога. Ваўк. Пра вялікія пакуты, якія нехта церпіць ад людзей. Federowski, 369. ≺ Алюзія на Хрыстовыя пакуты.
накінуцца на каго як жыды на гамана. Слуцк. Няўхв. Пра рэзкае бязлітаснае нападзенне на каго-н. Сержпутоўскі 1999, 2.
расхадзіцца як жыды на дождж. Лаг. Насмешл. Пра залішнюю актыўнасць дзяцей, іх свавольства. Варлыга 1966, 75. ≺ Заўвага збіральніка: жыды на кірмашы шпарка рухаюцца, каб закупіцца да дажджу. @жыдаў
як на жыдавым возе на чым. Гл. воз. @жыдоўка
зафлёндрыцца як жыдоўка. Ваўк. Няўхв. Federowski, 371. Тое, што зафлёндрыцца як жыд.
худая от бы тая жыдоўка, што анучы збірае. Слуцк. Няўхв. Пра вельмі худую непрывабную жанчыну. Сержпутоўскі 1999, 37. @жыдоўскі
галасаваць як у жыдоўскай школе. Гл. школа.
як у жыдоўскай школе. Гл. школа.
распусціцця як жыдоўская панчоха. Гл. панчоха.
распусціцца як жыдоўская пуга. Гл. пуга.
доўгі як жыдоўскі пачакай. Гл. пачакай.
разумны як жыдоўскі шпектар. Гл. шпектар.
разумны як рабін жыдоўскі. Гл. рабін.
твой січас, як жыдоўскі зараз. Гл. зараз.
цікавы як жыдоўскі парабак. Гл. парабак.
як жыдоўскі пачакай. Гл. пачакай.
агню як на жыдоўскія каляды. Гл. каляды.
цягнуцца як жыдоўскія коні. Гл. конь.
зрабіць як жыдоўскую мацу. Гл. маца.
волочыцца бы жыдоўська корова. Гл. карова. @жыжка
загарэцца як жыжка. Браг. Няўхв. Пра чалавека, які вельмі хутка і востра на нешта рэагуе альбо хутка загараецца нейкай ідэяй. З нар. сл., 156. ≺ Жыжка - агонь. @жыраф
як да жырафа да каго. Гродз. Іран. Пра вельмі маруднае, запозненае разуменне чаго-н. сказанага. Даніловіч, 218. @жыта
нада як жужалю бочка жыта. Гл. жужаль.
прапасці як торба жыта. Гл. торба.
седзець як заяц у жыце. Гл. заяц. @жыццё
такое добрае як маё жыццё. Ваўк. п. Іран. Пра нешта не вельмі добрае. Federowski, 78. ≺ Па звычаі з меркавання засцярогі ніхто пра сваё жыццё не скажа, што яно добрае. @жыць
Злосць што лёд: да цяпла жыве. Гл. лёд.
трэба як жыць. Пра пільную патрэбу нечага для чалавека. Янк., 433.
як жыць не збіраецца. Асудж. Пра неразважлівыя паводзіны чалавека, нібы ён не думае пра будучыню. Санько, 68. @жэбра
худая як жебра. Смал. Няўхв. Пра вельмі худую карову. Добр., Смол., 216. @жэмжа
як жэмжы. Свісл. Пра вялікую колькасць казявак. СПЗБ 2, 363. @жэрдзь
як жэрдзь. Краснап. Няўхв. Пра чалавека вельмі худога, танклявага. Бялькевіч, 239. @жэрдка
вуросці ек та жэрдка. Жытк. ТС 2, 49. Тое, што высокі як жэрдка.
вываліцца як жэрдка. Івац. ЗЗайкі. Тое ж.
высокі як жэрдка. Слон. Пра чалавека празмерна высокага. Высл., 298.
доўгі як жэрдка. Ваўк. п. Federowski, 81; Санько, 129. Тое, што высокі як жэрдка.
худы як жэрдка. Івац. Няўхв. Пра худога высокага чалавека. ЗЗайкі. @жэўжык
бегаить як жевжик. Смал. 1. Няўхв. Пра дураслівае дзіця. 2. Ухв. Пра чалавека жвавага, што рухаецца як падлетак. Добр., Смол., 221. @забіты
як на забітай бабе. Гл. баба.
накідаць як на забітую бабу. Гл. баба.
удадзіны як забіты. Лаг. Пра недапушчальнасць абгаворваць чалавека за вочы, што наносіць яму вялікі ўрон. Varłyha, 140. ≺ Удадзіны - завочна абвінавачаны.
Чалавек працавіты спіць ноччу як забіты. Прык. Пра чалавека напрацаванага, што моцна спіць. Jelski, 15.
спаць як забітый. Мсцісл., Слон., Слаўг. Івац. Пра чалавека, што моцна, не прачынаючыся, спіць. Янк., 408; Высл., 325; Юрчанка 1993, 121; Нар. слов., 76; ЗЗайкі.
вісець як на забітым чорце. Гл. чорт. @Заблоцкі
вязці (шанцуе) як Заблоцкаму на мыле. Тал., Сен., Смарг. Іран. Пра няўдачу ў планаваных справах, мерапрыемствах. Каспяровіч, 348; Высл., 299; ФА. ≺ З народнага анекдота пра купца Заблоцкага, які вёз на караблі мыла і меркаваў добра зарабіць на ім, але карабель даў цечу і ўвесь яго тавар змыла вадой.
выйграць як Заблоцкі на мыле. Насмешл. Іран. Пра чалавека, які меркаваў зарабіць, а растраціўся. Аксамітаў, 144.
зарабіць як Заблоцкі на мыле. Валож., Асіп., Астр., Карм., Мін. Іран. СЦБ, 152; АВНЛ; ЛЦ, 37; ФА. Тое ж. @забойня
тоўсты што забойня. Слон. Пра тоўстага, круглага чалавека. Высл., 400. ≺ Забойня - вялікая бочка для захавання жыта. @завадны
балбатаць як завадная. Мсцісл. Няўхв. Пра гаваркіх, балбатлівых людзей, што гавораць без супынку. Юрчанка 1977, 27.
талатоніць ек заводна. Жытк. ТС 5, 132. ≺ Талатоніць - плявузгаць, гаварыць. Тое ж. @заваліцца
як за сцяну заваліцца. Гл. сцяна. @заварожаны
спыніцца перад кім/чым як заварожаны. Пра чалавека, які спыніўся нечым моцна захоплены, уражаны. ФСБМ 1, 157. @заведзены
як заведзеная машына. Гл. машына.
як заведзены (-ая, -ыя). Пра амаль механічныя, аднолькавыя рухі, дзеянні чалавека. ФСБМ 1, 385. @завешаны
не бачу, усё роўна як палатном завешаны. Гл. палатно. @завіруха
злосны як сонца ў завіруху. Гл. сонца. @завод
спраў як у Бермана на заводзе. Гл. Берман. @заводны
во якая курносая як заводная свіння. Гл. свіння. @завуглічу
бегаць як сабакі па завуглічу. Гл. сабака. @завушніцы
трэба (патрэбны) як свінні завушніцы. Гл. свіння.
пасаваць як свінні завушніцы. Гл. свіння. @завязаць
прыказку скажа як вузлом (вузел) завяжа. Гл. вузел.
як завязана. Слон. Пра поўную адсутнасць апетыту. Высл., 427.
як язык завязаў. Гл. язык.
як завязаць. 1. Лоеў. Пра страту ахвоты да ўсяго. 2. Мсцісл., Стол. Пра напаўненне да мажлівага ўзроўню пэўнай тары, часцей мяшка. Янкова, 121; Юрчанка 1977, 212; Барысюк, Буян, 28. @загад
як па загаду. Пра дакладнасць, строгасць выканання. НН, 547. @загарак
ідзе як загарак. Сак. п. 1. Пра дакладную работу нейкага механізма. 2. Пра чалавека, які з'яўляецца на службу ў адзін і той жа час. Federowski, 122, 128. ≺ Загарак - дыял. гадзіннік. @загат
у хаце як у загаце. Ваўк. п., Гродз. Ухв. Пра цеплыню ў памяшканні, у хаце. Federowski, 50; Цыхун, 194. ≺ Загата - ацяпленне хаты на зіму. @загваздка
як каток без загваздкі. Гл. каток. @заграбаць
хоць лапатай заграбай. Гл. лапата.
як грады загробшы. Гл. грады. @загробны
плесціся як цень загробная. Гл. цень. @загумённы
расшугакацца як загумённая ворона. Гл. варона.
сядзець як загуменныя вароны. Гл. варона. @загуменне
як вецер на загуменні. Гл. вецер. @задавіцца
Ажаніўся як задавіўся. Леп. Прык. Пра адказнасць жаніцьбы, пра яе пераважную незваротнасць у традыцыйным грамадстве. АСЭТ. @задушыць
праўда як голай дупай вожыка задушыш. Гл. дупа. @заездны
сэрца бы заезджая карчма. Гл. карчма.
адчыніла горла як вароты ў заезднай карчме. Гл. вароты. @зайцаў
як зайцаву галаву з'еўшы. Гл. галава. @зайчык
бегаць як зайчык шэранькі. Памянш. Слаўг. Пра жвавасць, шпаркасць некага, часцей дзіцяці. Высл., 357.
сівы як зайчык. Памянш. Пра некага або нешта мякка-сівога колеру. Высл., 382. @закажанець
як закажанеў(шы). Ушацк. Няўхв. Пра дзіця малога росту, што вельмі павольна расце. Васюковіч, 200. ≺ У павер'ях, калі на дзіця сядзе кажан, яно больш не вырасце (заўвага збіральніка). @заказ
як на (пад) заказ [зрабіў]. Рэч. Ухв. Пра дакладна выкананую задачу, добра зробленую Янк., Пар., 207; Ройзензон, 81. @закідваць
не калёсы закідаць. Гл. калёсы.
есці як у сячкарню закідваць. Гл. сячкарня. @закінуць
выбраць як за сябе закінуць. Пра чалавека, што лёгка і хутка нешта з'еў. МК, 310.
жыць як за сябе закінуць. Ухв. Пра чалавека, які добра жыве, якому ўсяго дастаткова. Ройзензон, 70.
з'есці як за сябе закінуць. Стаўб. Federowski, 356; Янк., Пар., 74; Янк., 444; Нар., 169. Тое, што выбраць як за сябе закінуць. @закладаць
грыбоў, хоць касу закладай. Гл. каса. @закляты
рабіць як закляты. Няўхв. Пра надсадную працу без адпачынку. ФСБМ 1, 398. @закон
як закон. Гродз. Ухв. Пра абавязковае, несумненнае, пэўнае выкананне нейкіх абавязкаў, спраў. Даніловіч, 224. @закрутка
хто такі хазяін, як ад пустога дому закрутка. Астр. Асудж. Пра дрэннага гаспадара, ад якога няма ніякай карысці. СПЗБ 5, 280. @закрыць
Праўда - як сонца: далонню не закрыеш. Гл. сонца.
як гэтыя дзверы адкрыць/закрыць. Гл. дзверы. @закуска
Сыр не закуска, кум не сваяк. Гродз., Свісл. Прык. Жарт. Пра няздатнасць сыру выступаць у ролі закускі і немагчымасці замяніць сваяка кумам. Сцяшковіч, 609.
даць як зайцу на закуску. Гл. заяц.
націскаць як п'яніца на закуску. Гл. п'яніца. @зала
прычапіцца як зала. Ашм. Няўхв. Пра назойлівага чалавека. СПЗБ 2, 222. ≺ Зала - тут: попел. @залеза, гл. жалеза @замазаць
маўчала б як гаўном рот замазаўшы. Гл. гаўно. @замаляваць
як хто каму губу замаляваў. Гл. губа. @заморскі
перанімаць як заморская кікімара. Гл. кікімара. @замуж
збірацца як папоўна замуж. Гл. папоўна.
убірацца ек попоўна замуж. Гл. папоўна. @замясіць
што цеста: як замясіў, так і вырасла. Гл. цеста. @запалак
з кім пасварыцца як запалак запаліць. Івац. Пра дачыненні са сварлівым, схільным да скандалаў чалавекам. ЗЗайкі. @запаліць
лётаць як жыд, бровар запаліўшы. Гл. жыд.
з кім пасварыцца як запалак запаліць. @запіска
глядзець як баран на запіску. Гл. баран. @запрагаць
здаровы, хоць ты ў плуг запрагай. Гл. плуг.
Шчасце не конь - у аглоблі не запражэш. Гл. конь. @запраданы
Уданы як запраданы. Прык. Пра незайздросны лёс абылганага чалавека. Hoc., 166; Federowski, 317; Носович, 651; Матэрыялы 1981, 124. ≺ Уданы - абгавораны, абылганы, той, на каго ўзведзены паклёп. Гэта чалавек, выдадзены ўладам, а, значыць, прададзены некім. @зараз
твой січас як жыдоўскі зараз. Ушацк. Іран. Пра чалавека, які нешта абяцае, але доўга даводзіцца гэтага чакаць. Барадулін, 105. @зараза
баяцца чаго як заразы. Пра страх нечага благога, небяспечнага, непрыемнага. Янк., Пар., 13.
уцякаць адкуль як ад заразы. Ваўк. Пра хуткія, рашучыя ўцёкі аднекуль. Federowski, 317. @зарваць
змоўк як зарвало каму. Слон. Здзекл. Пра чалавека, які гаварыў нешта непрыемнае, але нарэшце сціхнуў. Высл., 330. @зарослы
твар як мохам зарослы. Гл. мох. @заручаны
сядзець як заручоная. Пра ціхае, спакойнае, задуменнае пачуванне каго-н. Янк., Пар., 161. @зарэз
карміць як на зарэз. Пра вельмі сытнае, багатае кармленне каго-н. БПФС, 93.
упірацца як вол, якога вядуць на зарэз. Гл. вол. @зарэзаны
крычаць (храпсці) як зарэзаны. Ваўк. п., Смал. Няўхв. Пра чалавека, які вельмі моцна адчайна крычыць. Federowski, 55; Добр., Смол., 624.
спаць бы зарэзаны. Слуцк. Пра нейчы моцны беспрабудны сон. Сержпутоўскі 2000, 95. @засада
нарвацца як немцы на засаду. Гл. немец. @засек
прытаіцца як пацук у пустым засеку. Гл. пацук. @засеяць
так ціха сядзіць як мак засеялі (засеяўшы). Гл. мак. @засланка
белы як засланка. Ваўк. п. Іран. Пра нешта чорнае, закапцелае. Federowski, 31.
блішчаць як засланка. Шчуч. Іран. Сцяшковіч, 579. Тое ж.
плечы як засланка. Івац., Лун. Пра шырокія плечы. Янк., 421; Ззайкі; Гілевіч 2007, 213.
чорны як засланка. Ваўк. п., Жытк. Пра нешта вельмі чорнае. Federowski, 66; ТС 2, 101.
углядацца як чорт у засланку. Гл. чорт.
круціцца як вош на засланцы. Гл. вош. @заснуць
трэба як заснуць. Пра нешта вельмі патрэбнае, неабходнае чалавеку. Янк., 433. @застыць
як застыў. Івац. Пра кагосьці, хто раптам знерухомеў, спыніўся, змоўк. ЗЗайкі. @засцянковы
гонару як у засцянковай шляхцянкі. Гл. шляхцянка. @засыпаць
рот, хоць картоплю засыпай. Гл. картопля.
як пасьледняя ў жорны засыпаўшы. Гл. паследняе. @заткала
баба як заткала да коміна. Ваўк. п. Пагардл. Пра непрыемную, неахайную, магчыма, чарнявую кабету. Federowski, 11. ≺ Заткала - засланка.
стаяць як заткала. Шчуч. Няўхв. Пра чалавека, які стаіць на дарозе, перашкаджае іншым. Сцяшковіч, 615. @затыкаць
хоць вушы затыкай. Гл. вуха. @затычка
кім бы затычкою усі дырке затыкають. Драг. Няўхв. Пра ўзвальванне розных абавязкаў на аднаго і таго ж чалавека. Лучыц-Федарэц, 222.
з каго хазяйка як ад пустой бочкі затычка. Гл. бочка.
патрэбна што каму як затычка ад воза. Бераст. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Даніловіч, 224.
сунуцца ззаду як затычка. Маладз. Зневаж. Пра чалавека, які неадступна пераследуе кагосьці. Гілевіч 2007, 70. @заўтра
Работа не мядзведзь: можна заўтра паглядзець. Гл. мядзведзь.
трэба як заўтра паміраць. Дзярж. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. ФА.
як на заўтра трэба. Пруж., Жабін. Няўхв. Пра марудны, няспешны тэмп работы. АВНЛ; Босак, 29; Ганчук, Касцючык, 85. @зацерка, гл. зацірка @зацірка
ляснуць як пярун у зацерку. Гл. пярун.
сказаць як пярун у зацерку. Гл. пярун.
Дзеўка не зацірка: не астыне. Нараўл. Прык. Жарт. Пра недапушчальнасць паспешлівасці пры жаніцьбе. АВНЛ.
дапасці як дурны да заціркі. Гл. дурны.
набрацца як дурань (мурза, сабака) заціркі. Гл. дурань.
ратавацца як прусак з заціркі. Гл. прусак.
накінуцца як дурань на зацірку. Гл. дурань.
уляпацца як мурза ў зацірку. Гл. мурза.
умазацца як мурза ў зацірку. Гл. мурза.
круціцца як прусак у зацірцы. Гл. прусак. @зацяло
змоўкнуць як зацяло. Слон. Зласлів. Пра чалавека, якога перамаглі ў спрэчцы, якому не хапіла аргументаў і які канчаткова змоўк. Высл., 330. @зачараваны
як зачараваны. Пра чалавека, які нешта робіць і гаворыць як бы не па сваёй волі. Санько, 69. @зачыніць
Чужы рот не хлеў - не зачыніш. Гл. хлеў. @зашпіліць
чужы роцік не каўнерык - яго не зашпіліш. Гл. каўнерык. @зашчыт
гаворыць як зашчыт у судзе. Беласт. Ухв. Пра чалавека, які ўмее складна і лагічна гаварыць. «Ніва», 1978, № 40. @зашыты
маўчыць, нібы ў каго рот зашыты. Гл. рот. @заяц
вочы заспаныя як у зайца. Ушацк. Іран. Жарт. Пра шырока адкрытыя вочы. Барадулін, 121. ≺ Заяц нават у сне не заплюшчвае вочы.
вушы як у зайца. Пра доўгія вузкія вушы ў якой-н. жывёліны. Янк., Пар., 28.
памяць як у зайца хвост. Рэч., Гом. Насмешл. Пра кароткую, слабую памяць у чалавека. ЛЦ, 73; АВНЛ.
пяе як сава зайца выклікае. Гл. сава.
разарваць каго як сабакі зайца. Гл. сабака.
сватоў як у зайца ламоў. Ваўк. п., Сен. Пра вялікую колькасць сватоў да дзяўчыны, якія, аднак, не спяшаюцца жаніцца. Federowski, 80; Каспяровіч, 179; Нос., 167. ≺ Ламы - куча галля ў лесе.
смеласці як у зайца. Мсцісл. Жарт. Іран. Пра зусім нязначную смеласць і адвагу каго-н. Юрчанка, 200.
такое сала як у зайца пер'е. Мін., Віл. Іран. Пра адсутнасць сала ў кабана. Высл., 398.
у каго дамкоў як у зайца ламкоў. Ушацк. Пра бадзягу, які, дзе спыніцца, там днюе і начуе. Аксамітаў, 183; Барадулін, 93.
у каго даўгоў як у зайца ламоў. Ушацк. Жарт. Пра вялікую колькасць даўгоў у каго-н. Барадулін, 93.
улетку ноч (каротка) як у зайца хвост. Слон. Пра кароткую летнюю ноч. Янк., 435; Высл., 405.
даць як зайцу на закуску. Ваўк. п. Насмешл. Пра нешта ў малой колькасці. Federowski, 73.
патрэбен каму што як зайцу стоп-сігнал. Слон., Нясв. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Высл., 362; ФА.
трэба каму што як зайцу акваланг. Лід. Іран. Даніловіч, 224. Тое ж.
трэба каму што як зайцу скрыпка. Мсцісл. Іран. Юрчанка, 183. Тое ж.
трэба каму што як зайцу хлясцік. Дзятл., Люб. Іран. Даніловіч, 224. Тое ж.
Абед не заяц, не ўцячэ. Лід. Прык. Пра непатрэбнасць паспешлівасці да абеду, з якім можа пачакаць. АВНЛ.
выскачыць як зайіць. Кам. Насмешл. Пра нечаканае з'яўленне каго-н. ЖНС, 77.
выскачыць як заяц з крапівы. БПФС, 94. Тое, што выскачыць як зайіць.
выскачыць як заяц з-пад купіны. Санько, 71. Тое ж.
гадавацца як заяц у капусце. Іўеў. Жарт. Пра добрае, у дастатку гадаванне дзіцяці. Высл., 301.
глядзець як заяц на белку. Мсцісл. Насмешл. Пра здзіўлены, няўцямны позірк на каго-н. Юрчанка, 184.
дагадзіць як заяц кабыле. Вілен. Іран. Насмешл. Пра адсутнасць якога б ні было дагаджэння. Sielicki, 158.
даць як заяц кабыле. Гродз. Іран. Пра зусім слабы, неадчувальны ўдар каму-н. альбо пра малую колькасць дадзенага, падараванага. Даніловіч, 225.
ёмкі як заяц. Сміл. Пра хуткага, спрытнага чалавека. Шатэрнік, 76.
задаць пылі як заяц кабыле. Ваўк. п., Клім., Касц., Шкл. Іран. Federowski, 83, 73; Нос., 31; Бялькевіч, 300; Высл., 357; ЛЦ, 106. Тое, што даць як заяц кабыле.
круціцца як заяц у пятлі. Мал., Брэсц., Рэч., Мін. Пра чалавека, што актыўна дзейнічае ў нязручнай сітуацыі. ЛЦ, 30.
люты як галодны воўк, а баязлівы як заяц. Гл. воўк.
мітусіцца як падсмалены заяц. Мін., Рэч., Чэрык. Здзекл. Пра бязмэтавую, рэзкую, няўцямную мітусню каго-н. ЛЦ, 72.
навастрыць вушы як заяц. Мін. Жарт. Пра чалавека, што пільна прыслухоўваецца. ЛЦ, 72.
наплутаць як заяц слядоў. Маг. Няўхв. Пра чалавека, які наўмысна нешта плутае, блытае. Высл., 352.
падхапіцца як заяц з-пад купіны. Жарт. Пра чалавека, які порстка ўскочыў, прахапіўся, узнік. Янк., Пар., 122.
палахлівы (баязлівы, труслівы) як заяц. Мсцісл., Клецк. Няўхв. Пра баязлівага чалавека. Бялькевіч, 445; Янк., Пар., 15; Высл., 360. ≺ Заяц - сімвал палахлівасці.
памагчы як заяц кабыле. Ваўк. п., Івац. Іран. Пра адсутнасць якой ні было б дапамогі. Federowski, 215; ЗЗайкі.
памагчы як заяц кабыле воз падцягнуць. Воран. Іран. Жарт. Даніловіч 2008, 136. Тое ж.
паспаць як заяц пад мяжой. Зэльв. Пра зусім нядоўгі, кароткачасовы сон. Даніловіч, 225; Леп., 86.
пацеры не заяц, не ўцякуць. Пра магчымасць троху адкласці вымаўленне пацераў. Federowski, 207.
перці як заяц. Пра імклівы бег каго-н. Янк., Пар., 135.
пятляць як заяц на снезе. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які не гаворыць праўды, выкручваецца. ЛЦ, 53.
Работа не заяц - не пабяжыць. Прык. Пра магчымасць троху адкласці работу. Federowski, 255.
седзець як заяц у жыце. Пра знаходжанне ў бяспечным месцы. Киркор, 238; Нос., 159; Аксамітаў, 205.
скакаць як заяц на балоце - з купіны на купіну. Мін. Пра вымушанасць чалавека рабіць пэўныя імклівыя крокі. ЛЦ, 122.
спаць як заяц. Мін., Ашм. Пра нейчы чуйны, насцярожаны, неспакойны сон. ЛЦ, 122; ФА.
спаць як заяц пад кустом. Рэч., Смарг. ЛЦ, 58; Даніловіч, 225; Леп., 86. Тое ж.
спрытны як заяц. Светл. Ухв. Пра спрытнага, увішнага, хуткага чалавека. Высл., 388.
схавацца як заяц пад барану. Смарг. Іран. Пра такі схоў, калі ўсё бачна. СПЗБ 5, 30.
сядзець (прытаіцца) як заяц пад мяжою. Ваўк., Слон., Свісл. Насмешл. Пра чалавека, які дзесь прытаіўся, сцішыўся. Federowski, 275; Гілевіч, 166.
унадзіцца як заяц у капусту. Драг. Насмешл. Пра чалавека, які па ўнутраным памкненні недзе часта бывае, куды яго цягне. Янк., Пар., 174; Нар. лекс., 222.
уцякаць як заяц ад сабакі. Ваўк. п., Рэч. Насмешл. Пра вельмі імклівыя, панічныя ўцёкі ад кагосьці. Federowski, 317; Pietkiewicz, 396.
як заяц. Мсцісл. Іран. Юрчанка, 184. Тое, што палахлівы як заяц.
Як кот шкадлівы, а як заяц баязлівы. Гл. кот.
як п'яны заяц. Маст. Насмешл. Пра чалавека, які выхваляецца, задаецца на пустым месцы толькі ў п'яным стане. Сцяшковіч, 618. @збавенне
жадаць (чакаць) што як збавення душы. Ваўк. п. Пра вельмі моцнае, шчырае чаканне чаго-н. Federowski, 362, 65. @збан
Гаворыць як у скрыпку іграе, а робіць як у разбіты збан бразгае. Гл. скрыпка.
нік! як сучка ў збан. Гл. сучка.
стукаць як у пусты збан. Мін. Пра моцны гук з характэрным глухім тэмбрам. ЛЦ, 66.
улезці як сабака ў збан. Гл. сабака.
уткнуцца як сучка ў збан. Гл. сучка.
блытацца як сабака ў збане. Гл. сабака. @збанок
трутні [у гэтам вуляі] як збанкі. Слон. Няўхв. Пра тоўстых, тлустых трутняў. Высл., 401. @збаночак
як Керанскі са збаночкам. Гл. Керанскі. @збізумелы
хадзіць як збізумелый. Краснап. Няўхв. Пра чалавека, які паводзіць сябе неразумна, нагадвае вар'ята. Бялькевіч, 187. @збірацца
як жыць не збіраецца. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, што паводзіць сябе бесклапотна, абыякава. Санько, 68; Юрчанка 1977, 49. @збіраць
ідзе бытта грошы збірае. Гл. грошы.
от бы тая жыдоўка, што анучы збірае. Гл. жыдоўка.
відна ноч, хоць шпількі збірай. Гл. шпілька.
відно, хоць голкі збірай. Гл. іголка. @збіць
сыты як кукамі збіты. Гл. кука.
таўстая як кукамі зьбіта. Гл. кука.
як чорт лапатай збіў. Гл. чорт. @збродлівы
верыць як збродліваму сабаку. Гл. сабака.
як збродлівы кот хто. Гл. кот.
дагадзіць як зброднай сучцы варам. Гл. сучка. @збыць
спаць як тавар збыўшы. Гл. тавар. @збянтэжаны
бегаць як збянтэжаны Саўка. Гл. Саўка.
як збянтэжаны Саўка. Гл. Саўка. @зваліцца
навіна як гром з яснага неба звалілася. Гл. гром.
як гара з плеч звалілася. Гл. гара.
як сто пудоў звалілася з каго. Гл. пуд.
ажаніўся як з печы зваліўся. Гл. печ.
жаніўся як дурань з печы зваліўся. Гл. дурань.
з'ехаў на чужыну як зваліўся ў дамавіну. Гл. дамавіна.
як з дуба зваліўся. Гл. дуб.
як з месяца зваліўся. Гл. месяц.
як з неба зваліўся. Гл. неба.
хто як цыган: як надзеніць надзетку якую, пакуль ня зваліцца - носіць. Гл. цыган. @зваліць
ударыць як з палкі зваліць. Гл. палка. @званіць
як у званы звоняць. Гл. звон. @званковы
як туз званковы. Гл. туз. @званок
галасок як званок. Памянш. Ухв. Пра звонкі, выразны, гучны голас. Янк., Пар., 37.
ляскучы як званок. Памянш. Пін. 1. Пра нешта звонкае. 2. Пра чалавека, які шмат і пустога гаворыць. Нар. лекс., 110.
бразкаць ек звонец. Жытк. Няўхв. Пра чалавека, які гучна гаворыць, але пустое. ТС 1, 79. @званочак
як званочак. Памянш.-ласк. Мсцісл. Ухв. Пра вясёлае дзіця. Юрчанка, 197. @звараны
як звараны. Слон., Навагр. 1. Пра чалавека, які пачырванеў. 2. Пра разамлелага чалавека. Высл., 427; Даніловіч 2008, 136. @звер
бегаць як люты звер. Смал. п. Асудж. Пра злоснага, агрэсіўнага чалавека. Добр., Смол., 43.
выскаліць зубы як звер. Сен. Асудж. Пра каго-н., хто моцна і злосна агрызаецца. Каспяровіч, 67.
выскачыць як раз'юшаны звер. Лаг. Асудж. Пра нечаканае нападзенне чалавека на кагосьці. Varłyha, 114.
вярнуць як звер. Глыб. Пра чалавека, які многа і цяжка працуе. СПЗБ 5, 432.
галодны як звер. Слон. Пра моцна згаладнелага чалавека. Высл., 302.
глядзець як звер [які]. Краснап., Старадар. Асудж. Пра погляд злоснага, агрэсіўнага чалавека. Бялькевіч, 188; АВНЛ.
Губа як звер: ніколі ёй не вер. Старадар. Прык. Іран. Пра немагчымасць верыць усяму сказанаму кімсьці. АВНЛ.
здаровы як звер. Мсцісл. Ухв. Пра здаровага, моцнага, вынослівага чалавека. Юрчанка, 184.
злосны як звер. Мсцісл. Няўхв. Янк., Пар., 75; Юрчанка, 184. Тое, што як звер люты.
крепкій як зьверь. Мсцісл. Ухв. Пра моцнага, здаровага каня. Юрчанка 1993, 215.
одзінокі чоловек шо звер. Пра самотнага чалавека без падтрымкі і спагады. ЛА, 30.
понуры чоловек як звер. Стол. Няўхв. Пра панурага, змрочнага чалавека. ТС 4, 162.
шалёны як звер. Івац. Асудж. Пра злога, раз'юшанага чалавека. ЗЗайкі.
як звер люты. Касц. Асудж. Бялькевіч, 255. Тое ж. @звераня
глядзець з-пад ілба як звераня. Краснап. Няўхв. Пра насцярожаны, непрыветны погляд. Бялькевіч, 188. @звеяць
няма як вецер звеяў. Гл. вецер. @звон
дзераво як звон. Івац. Ухв. Пра лесаматэрыял добрай якасці. ЗЗайкі. ≺ «Стукняш сакераю па дзераві, ажно звініць» (прыклад інфарманта).
звінець як звон. Слон. 1. Пра дасканала зробленую рэч. 2. Пра гучную, звонкую гутарку чалавека. Высл., 326.
раскалыхацца як брацкі звон. Пра чалавека, які надта разышоўся, разгаварыўся, раскрычаўся. Санько, 179.
хата (зруб, пастройка) як звон. Докш., Мсцісл. Ухв. Пра зграбную, якасную новую пабудову. Янк., Пар., 181; Высл., 408; Янк., 410; Юрчанка 1969, 148.
як звон. Гродз. Ухв. Пра нешта вельмі добрае, высокай якасці, з добрага матэрыялу. Цыхун, 175.
як у звон б'юць. Смал., Мсцісл. Пра актыўнае абмеркаванне чаго-н. грамадой людзей. Добр., Смол., 263; Юрчанка 1977, 219.
як у званы звоняць. Краснап. Бялькевіч, 8. Тое ж. @звязаны
галасаваць бы звязаны. Драг. Няўхв. Пра крыклівага чалавека. Нар. лекс., 225. @звязаць
сказаў як звязаў (скажа як звяжа). 1. Пра вынясенне канчатковага прысуду, канчатковага рашэння. Аксамітаў, 136; ЛЦ, 66. 2. Лід., Іўеў., Нараўл. Ухв. Пра нешта сказанае дасціпна, трапна. Даніловіч, 226; ФА; АВНЛ; ЗЗайкі. @згарэць
як згарэлі. Мсцісл. Пра поўнае знікненне чаго-н. Юрчанка 1977, 39.
як на агні згарэць. Гл. агонь. @згладзіць
як вадою згладзіла. Гл. вада. @зглянуць
як зглянуць вокам. Ваўк. п., Слуцк. Пра адлегласць у межах бачнасці чалавекам. Federowski, 75; Сержпутоўскі 1999, 18. @згубіць
азірацца як сабака на кірмашу, згубіўшы гаспадара. Гл. сабака. @згуляць
Век звекаваў як адзін дзень згуляў. Гл. адзін. @здань
хадзіць за кім як здань. Чэрык. Няўхв. Пра чалавека, які неадступна і ціха трымаецца ля іншага. Бялькевіч, 190.
як здань з таго свету хто. Няўхв. Пра чалавека альбо вельмі худога, альбо страшнага. Янк., 444. @здароўе
Панская хвароба як беднага здароўе. Гл. бедны.
твая хвароба як маё здароўе. Пра аднолькавае стаўленне двух субяседнікаў да свайго здароўя, калі нараканні хворага не прымаюцца здаровым. Янук., 30. @здобны
ламацца як здобны грыб. Гл. грыб. @здоены
хадзіць ек здоены. Стол. Насмешл. 1. Пра чыюсьці лёгкую, увішную хаду. 2. Пра кагосьці панурага, заклапочанага. ТС 2, 146. @здохлы
расцягнуць як сабакі здохлага каня. Гл. сабака.
важдацца як кот са здохлай мышшу. Гл. кот.
хыраць як здохлая аўца. Гл. аўца. @здохнуць
бы корова здохла. Гл. карова. @збруя
Дзеўка - не конь, збрую не надзенеш. Гл. конь. @здуць
як ветрам здула (змяло, знясло) [яго адетуля]. Гл. вецер. @здых
спяваць як курыца на здых. Гл. курыца. @здыханне
дакучлівы як асенняя муха перад здыханнем (як авадзень). Гл. муха.
кусацца (куслівая) як асенняя муха перад здыханнем. Гл. муха. @здыхата
як курыца на здыхату. Гл. курыца. @здыхліна
смярдзець як здыхліна. Няўхв. Пра непрыемны рэзкі пах, смурод. Высл., 386. @здыхля
хадзіць як здыхля. Кір. Зласл. Пра ціхага вялага альбо вельмі худога чалавека, які павольна ходзіць і марудна працуе. Матэрыялы 1981, 37. @здыхляціна
злятацца як вароны на здыхляціну. Гл. варона. @зелле
Гора як зеллё: колькі не рві - кожны год новае. Прык. Пра немагчымасць назаўсёды пазбавіцца ад гора. Арх. Гр.
прапасці як кураня ў зеллі. Гл. куранё.
На вяку як на доўгай ніве: зелля, якога хочаш. Гл. ніва. @землямер
напіцца як землямер. Рэч. Няўхв. Пра моцнае ап'яненне каго-н. Pietkiewicz, 385. @зеркала
вада чыстая як зеркала. Светл. Ухв. Пра чыстую, празрыстую паверхню вадаёма. Высл., 290.
як [о то] зеркала: такая хорошая стала. Лоеў. Ухв. Рэдка. Пра поўную, прыгожую жанчыну. Янкова, 273.
прычапіцца як п'яны к зеркалу. Гл. п'яны.
Кішка ня зеркыла, што ўпёр, абы ня керкала. Прык. Пра магчымасць з'есці і не вельмі прыгожыя знешне стравы, абы быць сытым. Романов 1901, 69. @зерне
дробненькі як макавае зерне. Асіп., Івац. Пра нешта вельмі дробнае, маленькае. ДА; ЗЗайкі.
папасціся як сляпой курыцы зерне. Гл. курыца.
пашанцавала як сляпой курыцы знайсці зерне. Гл. курыца.
чуць ек муш зернета. Гл. мыш.
падобны як два пшанічныя зерні. Мін. Пра вельмі падобных адзін да аднаго людзей, прадметы. ЛЦ, 73.
яна як каласок без зерня. Гл. каласок.
надуцца як мыш на зярно. Гл. мыш.
як сляпой курыцы зярня 〈на сметніку〉. Гл. курыца. @зернятка
з макава зернятка. Памянш. Слон. Высл., 321. Тое, што дробненькі як макавае зерне. @з'есці
залгаць як хлеба з маслам з'есці. Гл. хлеб.
лёгка як абаранак з'есці. Гл. абаранак.
лёгка як хлеба з маслам з'есці. Гл. хлеб.
насіцца як кошка з жабай: гадка з'есці і шкада кінуць. Гл. кошка.
У месце, як у цесце, не купіўшы - не з'есці. Гл. цеста.
мазуру біцца, так як людям хлеб з маслам з'есць. Гл. хлеб.
хто як кот: сколькі весіць, столькі з'есць. Гл. кот.
вычысціць як конь у жолабе - усё з'есці. Гл. конь.
напіўся вады як з'еў поў бяды. Ваўк. п. Пра адчуванне палёгкі пасля піцця. Federowski, 325.
праўда як сабака сякеру з'еў. Гл. сабака.
такая праўда як сабака сякеру з'еў і дзёгцем запіў. Гл. сабака.
бегаць як зайцаву галаву з'еўшы. Гл. галава.
(лётаць) уцякаць як зайцаву галаву з'еўшы. Гл. галава.
гаварыць як дурніцаў з'еўшы. Гл. дурніцы.
лятаць як чорта з'еўшы. Гл. чорт.
распаўзліся як мышы, стог з'еўшы. Гл. мыш.
смяяцца як подмазку з'еўшы. Гл. подмазка.
стаяць як лом з'еўшы (глынуўшы). Гл. лом.
як дзёгцю з'еўшы. Гл. дзёгаць.
як муху з'еўшы. Гл. муха.
як мыла з'еўшы. Гл. мыла.
як чорт жыда з'еўшы. Гл. чорт. @зеўзюля, гл. зязюля @зёрнышка
як макавае зёрнышка [дробнае]. Памянш. Никифоровский, 149. Тое, што дробненькі як макавае зерне. @зіма
заняло як жабе на зіму. Гл. жаба.
баяцца каго як такрочнай зімы. Воран. Іран. Пра поўную адсутнасць боязі перад іншым. СПЗБ 5, 79. @зімовы
з'яўляцца як зімовае сонейка. Гл. сонейка.
Удаўцова і ўдавінае сэрца як зімовае сонца, а малайцова і дзявоцкае як летняе сонца. Гл. сонца. @зімой
заняло (зарвала) як жабе зімою. Гл. жаба.
пяро скрыпіць бы зімою лапаць. Слуцк. Пра характэрны скрып пяра. Сержпутоўскі 2000, 88.
садок летам што кажух зімою. Гл. кажух.
спаць як кот зімою. Гл. кот. @злавіць
рад як бы бога за ногі злавіў. Гл. Бог. @злажыць
Жыццё пражыць - не казку злажыць. Гл. казка. @злезці
як з месіка злез (злезшы). Гл. месік. @злеплены
як з цеста злепленый. Гл. цеста. @злізаць
як карова языком злізала. Гл. карова.
няма як вол языком злізаў. Гл. вол.
як вол злізаў. Гл. вол. @злодзей
аглядацца як злодзей у чужым двары. Мін. Няўхв. ЛЦ, 47. Тое, што глядзець як злодзей.
вуросці як полескі злодзей. Стол. Рэдка. Пра надта высокага чалавека. ТС 4, 141.
гаспадарыць як злодзей у чужой клеці. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які прысвойвае сабе нешта з чужой уласнасці. ЛЦ, 48.
глядзець як злодзей. Асудж. Пра чалавека, які нешта вышуквае, запамінае, адсочвае. Янк., Пар., 41.
ісці азіраючыся як злодзей. Сміл., Слон. Няўхв. Ісці азіраючыся, быццам баючыся пагоні. Шатэрнік, 16; Высл., 331.
хітры як злодзей. Няўхв. Пра вельмі хітрага чалавека. Янк., Пар., 182.
цікаваць як злодзей. Янк., Пар., 188. Тое, што глядзець як злодзей.
Івану ў кафтане што злодзею ў кармане. Мін. Пра чалавека, якому ў гэтым адзенні ўтульна, камфортна, прыемна. ЛЦ, 107.
вочы [бегаюць] як у злодзея. Івац., Слуцк., Мсцісл. Няўхв. Пра няшчыры, бегаючы, вінаваты пагляд. Сержпутоўскі 1999, 88; Янк., Пар., 27; Юрчанка, 1993, 288; ЗЗайкі.
зарыцца як на злодзея. Касц. Няўхв. Пра чый-н. падазроны погляд. Матэрыялы 1981, 35.
кішэнь як у палескага злодзея. Ваўк. п. Жарт. Пра вялікія кішэні ў нейкай вопратцы. Federowski, 214.
пальцы доўгія як у злодзея. Рэч. Няўхв. ЛЦ, 73. Тое, што рукія як у злодзея.
рукі дрыжаць як у злодзея. Лаг. Кплів. Пра дрыжэнне нейчых рук. Высл., 379.
рукі як у злодзея. Асудж. Пра схільнага да крадзяжу чалавека. Леп., 95.
рукі як у палескага злодзея. Свісл. Асудж. Іран. Даніловіч, 259. ≺ Палескі - які жыве ў лясной мясцовасці. Тое, што рукі як у злодзея.
у каго ключоў як у добрага злодзея. Мін. Жарт. Пра ўладальніка вялікай колькасці ключоў. ЛЦ, 49.
укараць каго як злодзея за плот перакінуўшы. Ваўк. п. Іран. Пра замену належнага пакарання папушчаннем каму-н. Federowski, 318. @злосць
як на злосць. Дзятл. Пра адсутнасць патрэбнага ў дадзены момант. Сцяшковіч, 617. @злота
Матка не граматка - за злоты (злотку) не купіш. Гл. граматка. @злы
баяцца як злога духа. Гл. дух.
рыжага да крывога бойся як пса злога. Гл. пёс. @злыганы
ісці як злыганыя. Пра неразлучных спадарожнікаў, што ідуць побач. Янк., Пар., 81. ≺ Злыганыя - запрэжаныя ў ярмо валы. @злыдні
пожыраць ек злыдні. Жытк. Асудж. Пра благіх людзей, што карыстаюцца нейкімі дабротамі, якія ім не на карысць. ТС 5, 327. @змалаціць
галава як на ёй ячмень змалацілі. Гл. ячмень. @змаргнуць
хутка як змаргнуць. Слон. Пра вельмі кароткі час, імгненне. Высл., 414. @змарлы
паможа як змарламу кадзіла (прыпарка). Івац., Слуцк., Касц., Ваўк., Слон., Нясв., Пін. Іран. Пра безнадзейнасць нейкіх захадаў, заведама непатрэбных, нядзейсных. Сержпутоўскі 1999, 137, 138, 383; Бялькевіч, 216; Высл., 361; ФА; Ззайкі; Нар. скарбы, 146.
ідуць як змарлыя душы на дзедавую вячэру. Гл. душа.
паснуць бы змарлыя. Слуцк. Пра моцны, беспрабудны сон. Сержпутоўскі 1998, 265. @змаяваць
прапала як май змаяваў. Гл. май. @змей
шыпить як змей на вываде. Смал. Асудж. Пра чалавека, які злосна, востра выказвае сваё раздражненне. Добр., Смол., 272. @змерыць
як вокам змерыць. Гл. вока. @змесці
як мятлою змецена дзе. Гл. мятла.
як венікам змяло каго. Гл. венік.
як ветрам змяло каго. Гл. вецер.
як мятлою змяло каго. Гл. мятла.
як бы змясці і счысціць мятлой. Пра абсалютнае знікненне чагосьці. НН 1911, 300. @змігнуць
як вокам змігнуць. Гл. вока. @змоладу
дзянёк што жонка змоладу. Гл. жонка. @змораны
Родная зямелька як зморанаму пасцелька. Ганц. Прык. Пра любасць і пашану да роднай зямлі. ПП 1, 287. @змыдзганы
хадзіць як змыдзганы. Навагр. Няўхв. Пра прысаромленага чалавека. Жыв. сл., 23. @змыць
як вада змыла (панесла) каго. Гл. вада. @змяя
ліхі (злы) як змяя. Ваўк. п., Бял. Асудж. Пра вельмі злога, ліхога чалавека. Federowski, 164; Яўсееў, 70.
скакаць як змяя. Івац. Няўхв. Пра захады злога, хітрага чалавека. ЗЗайкі.
хітры як змяя. Ваўк. п. Няўхв. Пра вельмі хітрага, асцярожнага і злога чалавека. Federowski, 86. @знайсці
пашанцавала як сляпой курыцы знайсці зерне. Гл. курыца.
як у мяцеліцу дарогу знайсці. Гл. мяцеліца.
лыбіцца як жалезка знайшоўшы. Гл. жалезка.
маўчаць як птушак знайшоўшы. Гл. птушка.
Сёння зробіш - заўтра як знойдзеш. Прык. Пра карыснасць своечасовай работы. Янкоўскі, 44.
як знойдзеш. Гродз. Шчуч. Пра рэч, якая спатрэбіцца, будзе вельмі дарэчы. Даніловіч, 227; ФСБМ 1, 448.
попало шчасце, бы слыпуй курыцы зэрне. Гл. курыца. @знасіць
Жыццё пражыць - не шапку знасіць. Гл. шапка. @знахар
такая праўда як Рыгор знахар. Ваўк. п. Іран. Пра адсутнасць праўды ў расказе каго-н. Federowski, 247. @знесці
як вецер знёс. Гл. вецер.
як курыца знёсшы яйцо. Гл. курыца. @знічка
зіхнуць як знічка. Пра кароткае жыццё чалавека, пра нядоўгае яго знаходжанне дзе-н. Янк., Пар., 74. @зняць
як рукой зняло. Гл. рука.
белы як з крыжа зняты. Гл. крыж.
бы з крыжа зняты хто. Гл. крыж.
як з іголкі зняты. Гл. іголка. @золата
свіння ў балоці як пан у злоці. Гл. пан.
блішчэць як золата. Хоц., Слон. Ухв. Пра яркі, зіхоткі, прыемны бляск чаго-н. Бялькевіч, 196; Высл., 287.
гарэць як золата. Янк., Пар., 38. Тое ж.
жыць як золата важыць. Віл., Мядз., Смал. Захапл. Пра дружнае, добразычлівае, памяркоўнае, з павагай адзін да аднаго жыццё. СЦБ, 139; Санько, 131; Добр., 119; Высл., 320; Гілевіч, 154.
зіхацець як золата. Карэл. Захапл. Высл., 328. Тое, што блішчэць як золата.
зярно адно ў адно як золата. Краснап., Івац. Ухв. Пра адборнае, высокай якасці зерне. Бялькевіч, 62; ЗЗайкі.
Зяць на дачцэ што золата ў руцэ, а сын на нявестцы што брыда на трэсцы. Дзярж. Прык. Пра рознае стаўленне бацькоў да дачкі і нявесткі. ФА.
каму як балота, а каму як залота. Гл. балота.
мужык хай будзе як долата, абы ты за ім была як золата. Гл. долата.
харошы як золата. Ваўк. п. Захапл. Пра найвышэйшую ступень хараства чалавека, прадмета. Federowski, 50.
хоць жонка як свіння, абы золата сяўня. Гл. свіння.
чысты (ясны) як золата. Ваўк. п., Слон. п. Ухв. Пра чысціню, якасць нейкага прадмета альбо (пераносна) чалавека. Federowski, 71, 126. @зонцік
нада каму што як рыбе зонцік. Гл. рыба.
трэба каму што як раку зонцік. Гл. рак.
як рак пад зонцікам. Гл. рак. @зорачка
ясны як зорачка. Памянш.-ласк. Ваўк. п. Захапл. Пра нешта прыемнае, яснае, зіхоткае, часцей пра позірк. Federowski, 125. @зорка
багата як зорак на небе. Пра вялікую колькасць чаго-н. Янк., Пар., 12.
многа як зорак (зораў) на небе. Ваўк. п. Federowski, 359.
[от] красівая як зорка. Брасл. Захапл. Пра прыгожую жанчыну, дзяўчыну. СПЗБ 2, 324.
ясны як зорка. Слуцк. Захапл. Пра ясны, прамяністы позірк. Сержпутоўскі 1999, 39.
блішчаць як зоркі после дажджу. Мсцісл. Ухв. Пра яркі, прыемны бляск чаго-н. Юрчанка, 184.
вочкі як зоркі. Ухв. Пра ясныя, прамяністыя вочы. Янк., 399.
як зоркі перад месікам хто перад кім. Мсцісл. Захапл. Пра дзяўчат, што гуртуюцца вакол хлопца. Юрчанка, 184.
як зорку схапіў. Жарт. Пра чалавека, нечым вельмі задаволенага, шчаслівага. Янк., 444. @зрэнка
берагчы што як зрэнку вока. Пра вельмі стараннае, клапатлівае абераганне чаго-н. ФСБМ 1, 453. @зуб
здаровы як дуб, ды моцны як зуб. Гл. дуб.
ныць як хворы зуб. Мін., Саліг. Няўхв. Пра нейчае дакучлівае, раздражняючае ныццё. ЛЦ, 85; АВНЛ.
Смех не арэх - зуб не лупіць. Гл. арэх.
сядзець як зуб у старой бабы. Ваўк. п. Насмешл. Пра некага, хто сядзіць бяздзейсна, ганарліва. Federowski, 275.
есці як не сваімі зубамі. Мсцісл. Няўхв. Пра павольнае, неахайнае перажоўванне ежы. Юрчанка 1969, 114.
мучыцца як з зубамі. Спачув. Пра чалавека, які ад нечага пакутуе. Янк., Пар., 105.
трымаць бы воўк зубамі. Гл. воўк.
цахкаць як воўк зубамі. Гл. воўк.
як аглобляй па зубах агрэць. Гл. аглобля.
як гаўном па зубах. Гл. гаўно.
як мокраю анучаю па зубах каму. Гл. ануча.
як рандэлькам па зубах каму. Гл. рандэлек.
бы з воўчых зубоў. Стол. Няўхв. Пра пакамечанае адзенне. Барысюк, Буян, 12.
вырваць як з воўчых зубоў. Слуцк. Асудж. Пра цяжкасці спагнання доўгу. Янк., Пар., 30; Сержпутоўскі 1999, 127.
есці як без зубоў. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 179. Тое, што есці як не сваімі зубамі.
маўчыць быццам у каго губы прыраслі да зубоў. Гл. губы.
трудно як у воўка з зубоў (горла) вырваць. Гл. воўк.
Валасы ня зубы - адрастуць. Бар. Прык. Пра няўдала абстрыжаныя валасы. ФА. ≺ Кажуць часцей пасля няўдалай стрыжкі.
папасці як лапцем у зубы. Гл. лапаць. @зубёр
здароў як зубёр. Ваўк. п. Ухв. Пра здаровага, моцнага чалавека. Federowski, 353. @зубр
дужы як зубр. Ухв. Пра вельмі дужага, моцнага чалавека. Янк., Пар., 56. @зундаль
хадзіць як зундаль. Чашн. Няўхв. Пра высокага лянівага чалавек. Каспяровіч, 135. ≺ Зундаль - ? @зьвіронык
пазіраць як зьвіронык. Краснап. Няўхв. Пра недаверлівы, насцярожаны, баязлівы позірк дзіцяці. Бялькевіч, 209. @зэт
скрывіцца як польскі зэт. Ашм. Жарт. Пра чалавека з выразнай мімікай, які вельмі моршчыцца, перакрыўляючы твар. Даніловіч, 242. @зюзя
назюзіцца як зюзя. Насмешл. Пра моцна п'янага чалавека. Станкевіч, 473.
Сядзіць ня дуж, упіўся як зюзь. Станкевіч, 473. Тое ж. @зязюлька
адна як зязюлька. Памянш. Спачув. Пра жанчыну без сям'і. Санько, 70.
жыць як зязюлька. Памянш. Няўхв. Пра жанчыну, што жыве без дому, без сям'і. Янк., Пар., 61.
зязюлісты як зязюлька. Памянш. Мсцісл. Пра светла-шэрае апярэнне птушак, колер рэчаў. Бялькевіч, 212. ≺ Зязюлісты - светла-шэры, падобны па апярэнні да зязюлі.
укінуць як зязюлька яйка. Памянш. Воран. Асудж. Пра вельмі мала зробленае, для адчэпнага і без далейшага адказвання. Даніловіч, 187.
шэрая як зязюлька. Памянш. Ухв. Пра афарбоўку матэрыялу, шэрае апярэнне птушак, курыцы. Янк. Пар., 199.
гаварыць як салавей з зязюлькаю. Гл. салавей. @зязюля
плакаць як зезюля куе. Лоеў. Спачув. Пра плач ці галашэнне над хворым, памерлым. Янкова, 366.
ховацца як зеўзюля по капусці. Жытк. Пра ўдалае хаванне ад каго-н. ТС 2, 165.
адна як зязюля шэрая. Маладз. Спачув. Пра самотную жанчыну. Гілевіч 2007, 64.
кукаваць як зязюля. Слуцк. Спачув. Пра плач, прычытанне чалавека. Сержпутоўскі 1999, 137.
рабы як зязюля. Івац. Пра некага рабога. ЗЗайкі.
шчабятаць як салавей з зязюляю. Гл. салавей. @зялеза, гл. жалеза @зялёны
трэсці як зялёны мак. Гл. мак. @зяляпуха
зялёны як зяляпуха. Ваўк. п. 1. Пра хваравіты выгляд худога чалавека. 2. Пра афарбоўку якога-н. матэрыялу. Federowski, 354. ≺ Зяляпуха - зялёны, недаспелы плод. @зямля
грымнуць як сосна аб землю. Гл. сосна.
п'яны ек земля. Стол., Зэльв. Няўхв. Пра вельмі п'янага чалавека. ТС 2, 151; Сцяцко 1970, 132.
сыно чорнэ як зымля в мулі. Кам. Няўхв. Пра счарнелае ад дажджоў сена, што страціла кармавую якасць. ЖН, 55.
чорный як зымля. Кам., Зэльв., Івац., Маладз. Няўхв. Пра нешта чорнае, брудна, неадмытае. ЖНС, 78; Сцяцко 2005, 49; Ззайкі; Гілевіч 2007, 68.
як неба з зямлёй. Лід., Стаўб. Пра зусім розных, процілеглых людзей, прадметы, падзеі. МК, 311.
як пад зямлёй. Смарг. Пра адчуванне суму і заклапочанасці. Сцяшковіч, 617.
хадзіць як пад зямлёю. Слуцк., Івац. Спачув. Пра чалавека, які моцна нешта перажывае, бядуе, не мае надзеі. Янк., 515; Сержпутоўскі 1999, 38; Санько, 68; ЗЗайкі.
вырасці як з-пад зямлі. Пух., Мсцісл. Пра нейчае нечаканае з'яўленне. Мін.-Мал., 1970, 159; Юрчанка 1977, 213.
прамовіць як з-пад зямлі. Пра нейчы глухі, далёкі голас. Янк., Пар., 130.
так падобна як неба да зямлі. Гл. неба.
цягнуцца як гад па зямлі. Гл. гад.
як (нібы) з-пад (з) зямлі вырас. Пра нейчае зусім нечаканае, раптоўнае з'яўленне.
як з зямлі вырасці. Пра нечаканае, раптоўнае з'яўленне. НН, 371.
Ажаніцца - як пад зямлю праваліцца. Прык. Брасл. Пра чалавека, які пасля жаніцьбы перастаў з'яўляцца на людскіх зборышчах. Рабкевіч, 20.
згінуць як праз зямлю праваліцца. Івац. Пра каго-альбо што-н., якія бясследна зніклі. Янк., Пар., 72; ЗЗайкі.
хадзіць як зямлю прадаўшы. ВДзв. Спачув. Пра прыгнечаны, разгублены, нярадасны стан чалавека. Высл., 411; Санько, 70.
як скрозь зямлю праваліцца. Навагр., Стаўб., Стол. Няўхв. Пра нейчае бясследнае, раптоўнае знікненне. Сцяшковіч, 619; МК, 214; Барысюк, Буян, 13.
багаты як зямля [святая]. Вілен. п., Івац., Лід. Ухв. Пра вельмі багатага чалавека. Federowski, 19; ЗЗайкі.
здарова як карова, багата як зямля, пладавіта як свіння. Гл. карова.
набрацца як зямля. Слон. Няўхв. Пра вельмі п'янага чалавека. Высл., 349.
напіцца як зямля. Няўхв. Санько, 157. Тое ж.
п'яны ек земля. Зэльв. Асудж. Пра моцна п'янага чалавека. ТС 2, 151; Сцяцко 2005, 100.
усё прымае як зямля святая. Ваўк. п. Пра кагосьці, хто прымае ўсё, што даюць ці трапляецца. Federowski, 359.
цёмны бы зямля. Слуцк. Спачув. Пра чалавека, счарнелага ад хваробы, няшчасця. Сержпутоўскі 1999, 58.
чорна як зямля. Зэльв., Кам. Няўхв. 1. Пра брудную вопратку. 2. Пра жанчыну, што моцна перажывае, бядуе. Сцяцко 1970, 64; ЖНС, 78.
чорны як святая зямля. Ваўк., Слон., Мсцісл. Пра нешта чорнае. Federowski, 66; Сцяшковіч, 12; Юрчанка 1977, 228.
Як таму, што зямля на яму. Капатк. Прык. 1. Пра чалавека, якому гранічна блага. 2. Пра таго, каму ўсё роўна, як памерламу. Высл., 431. @зярно, гл. зерне @зярнятка
як сляпой курыцы зярнятка 〈на сметніку〉. Гл. курыца.
жанчына без дзіцяці як колас без зярняці. Гл. колас. @зяць
Хлеб не зяць, як захочуць, то з'ядзяць. Саліг. Прык. Жарт. Пра тое, што хлеб любой якасці будзе спажыты. ДА.
Хлеб не зяць: паглядзяць ды з'ядзяць. Рэч. АВНЛ. Тое ж. @Іван
хадзіць як ведзьма на Купальскага Івана. Гл. ведзьма. @ігла, гл. іголка @ігліца
сядзець як грыб пад ігліцай. Гл. грыб.
багата як ігліцы ў бары. Пра вялікую колькасць чаго-н. дробнага. Янк., Пар., 12.
многа як ігліцы. Янк., Пар., 104. Тое ж. @Ігналя
разыйсціся як Ігналя на вечарынцы. Жарт. Пра нейкага чалавека, што дужа раззухваціўся, стаў падобны на вядомага ў дадзенай масцовасці персанажа. Санько, 178. @іголка
як на голках. Пра трывожнае, нецярплівае чаканне. Санько, 70.
відно хоць голкі збірай. Ваўк. п. Пра ясную, месячную ноч, добра асветленае памяшканне. Federowski, 330.
як з голкі зняты. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта зусім новае, часцей пра ўбранне. Federowski, 111.
каляить як иглами. Смал. Пра адчуванне колікі, колючых боляў. Добр., Смол., 336. ≺ Каляіць - коліць.
прапасці (знікнуць, згубіцца) як іголка ў сене. Хоц., Мін. Пра бясследнае знікненне чалавека альбо прадмета. ЛЦ, 119; Юрчанка 1977, 213.
як (што) іголка ў стозе 〈сена〉. Пра зусім непрыкметнага, такога, што немагчыма знайсці, выявіць, адшукаць. ФСБМ 1, 461.
як нітка з іголкай: куды ён, туды і яна. Гл. нітка.
як іголкамі коле. Люб. Пра адчуванне колікі, колючых боляў. ДА.
сядзець як на іголках. Івац. Пра стан крайняга хвалявання, неспакою. ФСБМ 1, 462; ЗЗайкі.
як з (з-пад) іголкі. Мсцісл. Ухв. Пра рэч, вопратку, якая выглядае зусім новай. Юрчанка, 184.
мужык так гаруіць па жонцы, як баба па іголцы. Гл. баба. @іграць
гаворыць як у скрыпку іграе, а робіць як у разбіты збан бразгае. Гл. скрыпка.
у грудзях як гармошка іграе. Гл. гармошка. @ігруша, гл. груша @ігрышча
весела як на ігрышчы. Пра вясёлае зборышча, дзе смех, жарты, музыка, танцы. Янк., Пар., 25. @ігуменша
баба што ігуменша [тоўстая]. Гом. Ухв. Пра тоўстую, мажную кабету. Мат. Гом., IV, 186. @ідал
раскрычацца як ідыл [якей]. Мсцісл. Асудж. Пра чалавека нядобрага і грознага, крыклівага, якім малявалі язычніцкага ідала. Юрчанка 1998, 61. @ізгарода
гаварыць як на ізгароду вешаць. Шум. Няўхв. Пра чалавека, які дазваляе сабе гаварыць не падумаўшы, няпраўду, да таго ж марудліва і невыразна. Гілевіч, 165. @ікона
маліцца на каго як поп на ікону. Гл. поп. @Ілля
камандаваць як Ілля хмарамі. Слон. Пра чалавека, які любіць камандаваць, грозна распараджацца. Сцяшковіч, 642. ≺ Святы Ілля лічыцца адзінаўладным распарадчыкам хмар, маланкі, навальніцы. @ільвіца
гладкыя як ільвіца. Мсцісл. Ухв. Пра сытую, спраўную карову. Юрчанка, 1993, 87. @імяніны
сядзець як пан на імянінах. Гл. пан. @індзючка, гл. індычка @індык
балбатаць як індык. Слон. Няўхв. Пра чалавека, які многа і непрыгожа гаворыць. Высл., 284.
глядзець як індык на чырвоно. Слон. Жарт. Пра злосны, раздражнёны, абуральны пагляд. Высл., 305.
есці як індык. Карэл. Няўхв. Пра чалавека, які хутка глытае, не перажоўваючы ежу. СПЗБ 1, 440.
надзьмуцца (надуцца, нахохліцца) як індык. Ваўк. п., Касц., Іўеў., Слуцк., Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які важна, ганарыста сябе паводзіць. Federowski, 195; Сцяшковіч, 203; Нос., 84; Сержпутоўскі 1999, 90; Ройзензон, 74; Юрчанка 1977, 33; Бялькевіч, 215; Юрчанка 1998, 246; Санько, 159.
начапурыцца як індык. Ваўк. п. Няўхв. Пра залішне начапуранага, прыбранага чалавека. Federowski, 194; Янк., Пар., 135.
расставіць пер'е як індык. Івац. Насмешл. ЗЗайкі. Тое, што надзьмуцца (надуцца, нахохліцца) як індык.
фанабэрыцца як індык. Сен. Няўхв. Каспяровіч, 322. Тое ж.
ходзіць, харабруець як індык. Віц. Каспяровіч, 145. Тое ж.
цікавы як індык да кавы. Маст., Лід. Іран. Пра чалавека, які нічым зусім не цікавіцца. Даніловіч, 228; ФА.
чырвоны як індык. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека ў злосці, раздражнёнага і чырвонага. Federowski, 70. @індычка
крахаць што індзючкі на яечках седзя. Рас. Няўхв. Насмешл. Пра бурчанне, нараканне каго-н. Высл., 336.
сярдита як индычка. Смал. Асудж. Пра злосную жанчыну. Добр., Смол., 299. @Ірад
трасетца як [тэй] Ірод. Асудж. Пра злоснага чалавека ў гневе. Янчук, 12. @іржа
грызці як іржа жалеза. Ваўк. п., Сміл., Івац., Іўеў., Клецк., Паст., Слон., Мсцісл. Асудж. Пра чалавека з дакучлівым злосным характарам, што ўвесь час дакарае, папракае. Federowski, 119; Шатэрнік, 124; Высл., 308; Нар. лекс., 202; Сержпутоўскі 1999, 95; СПЗБ 4, 402; Юрчанка, 185; ЗЗайкі.
Журба як іржа. Прык. Пра цяжасць, разбуральнасць журбы для чалавека. Янк., Пар., 60.
лень жуе чалавека як іржа жалеза. Пра шкоднае ўздзеянне ляноты на характар чалавека. ПП 2, 167.
Туга як іржа. Прык. Пра разбуральную ўласцівасць тугі, якая вельмі шкодзіць чалавеку. Янк., 434. @ісар
як ісар. Старадар. Няўхв. Пра дрэннага чалавека. ДА. @іскарка
дзяўчонка як іскарка. Памянш.-ласк. Мсцісл. Ухв. Пра вясёлую, прыгожую, яскравую дзяўчыну. Юрчанка 1977, 228.
сенца бы іскарка. Памянш.-ласк. Слуцк. Ухв. Пра хутка і добра высушанае сена. Сержпутоўскі 1999, 34. @іскацца
такая праўда як сляпы іскаўся. Гл. сляпы. @іскра
чырвоны як іскра. Ваўк. п. Ухв. Пра вельмі яскравы чырвоны колер. Federowski, 70.
падскочыць як ад іскры. Пра хуткае, раптоўнае, порсткае падскокванне каго-н. Янк., Пар., 121. @іспанцы
танцы як іспанцы. Глуск. Высл., 398. ≺ Утворана на падставе рыфмы, простага сугучча. @Ісус
як Ісус Хрыстос распяты. Маладз. Кплів. Пра нястрыжанага хлопца. ФА. @ісці
упіраецца як каза на торг ідучы. Гл. каза.
як назаўтро ісці. Гл. назаўтра.
чые мруць, а нашы як із вады йдуць. Гл. вада. @кабан
гладкі як кабан. Няўхв. Пра раскормленага чалавека, якому добра паводзіцца. Янк., Пар., 40.
памагчы каму як кабан на вяселлі. Мсцісл. Іран. Пра адсутнасць альбо шкоднасць чыёй-н. дапамогі. Юрчанка, 174.
праціўны як кабан абпалены. Бран. Няўхв. Пра кагосьці агіднага, знешне непрыемнага. Расторгуев, 29.
тлусты як кабан. Сміл. Няўхв. Пра тоўстага, масіўнага чалавека. Шатэрнік, 277; Янк., 432.
як кабан кормны ўсё роўна. Краснап. Няўхв. Бялькевіч, 253. Тое, што тлусты як кабан.
акарак як у кабана. Бял., Кругл., Краснап., Сен. Няўхв. Пра тоўстую спіну, шыю. Бялькевіч, 400; Каспяровіч, 154; Нар. слов., 84; Матэрыялы 1981, 10.
падбародуш як у кабана. Краснап. Няўхв. Пра масіўны, тлусты падбародак у каго-н. Бялькевіч, 358. @кабыла
Басня (байка) без канца як кабыла без хваста. Бар. Прык. Жарт. Груб. Пра неабходнасць лагічнай завершанасці нейкага аповеду. Federowski, 23; Янкоўскі, 101; ФА.
вываліць зубы як кабыла да жарабца [смяецца-цешыцца]. Асудж. Груб. Пра жанчыну, якая вельмі прыхільна камусьці ўсміхаецца. «Ніва», 1978, № 45.
вышчарацца як кабыла на пасеі. Лаг. Няўхв. Пра кабету, якая непрыемна ўсміхаецца. Varłyha, 91. ≺ Пасеі - неразмолатыя часткі зярнят і шалупіны.
губы развесіць як старая кабыла. Слуцк. Пагардл. Пра непрыемны выраз твару каго-н. Сержпутоўскі 1999, 59.
зацяцца як наравістая кабыла. Слуцк. Няўхв. Пра вельмі ўпартага, наравістага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 122.
здарова як кабыла. Нараўл. Няўхв. і ўхв. Пра моцную, вынослівую жанчыну. Мат. Гом., IV, 170.
лятаць як кабыла. Шчуч. Няўхв. і ўхв. Пра энергічную, моцную, вынослівую жанчыну. СПЗБ 2, 645.
напінацца як кабыла перад пропасцю. Насмешл. Пра чалавека, які прыкладвае ўсе намаганні, каб выйсці з цяжкага становішча. Нос., 133.
наравісты як кабыла. Ваўк. п. Няўхв. Пра вельмі ўпартага, наравістага чалавека. Federowski, 198.
паны бы наравістая кабыла. Слуцк. Няўхв. Пра ўпартых, грозных, наравістых паноў. Сержпутоўскі 2000, 163.
рагатаць як кабыла на высеўкі. Іўеў. Абразл. Пра моцны, голасны рогат каго-н. Сцяшковіч, 615; Даніловіч, 228.
уперціся як кабыла ў дышла. Капыл. Ухв. Пра энергічнае, настойлівае, рашучае ўключэнне ў якую-н. цяжкую работу. Высл., 406.
уцякаць адкуль што кабыла ад аўса. Іран. Пра ніякія не ўцёкі, а актыўнае імкненне да чаго-н. Янк., 387.
цягацца як кабыла Лейзарава. Зэльв., Маст. Няўхв. Пра хаджэнне, цяганне, бадзянне без справы, без сур'ёзнага занятку. Даніловіч, 229.
як кабыла бальшая. Сен. Груб. Пра рослую дзяўчыну. МК, 254.
хваліцца як цыган карослівай кабылай. Гл. цыган.
бегчы як жарабя за кабылаю. Гл. жарабя.
як з кабылаю пацеры мовіць. Насмешл. Пра размову з няздольным да разумення субяседнікам. Санько, 70.
дагадзіць як заяц кабыле. Гл. заяц.
даць як заяц кабыле. Гл. заяц.
ек кобылі покачацца. Стол. Насмешл. Пра малы лапік зямлі. ТС 5, 83.
задаць пылі як заяц кабыле. Гл. заяц.
зажадацца (захацецца) як кабыле воцату. Слон. Насмешл. Пра чалавека, якога турбуюць нейкія несур'ёзныя пажаданні. Шпилевский, 180; Нос., 45; Высл., 323.
захацецца/хацець як кабыле аўсу. Воран. Насмешл. Пра моцнае, прагнае жаданне чаго-н. Даніловіч, 228.
не падступіцца к каму бы к наравістай кабыле. Слуцк. Няўхв. Пра складанасці дачыненняў з кімсьці ўпартым, наравістым, незгаворлівым. Сержпутоўскі 2000, 253.
Па забыле б'юць як па кабыле. Капыл., Чэрык. Прык. Пра значныя пакаранні чалавеку, які часта забываецца. Рабкевіч, 156; ФА.
памагчы як заяц кабыле. Гл. заяц.
патрэбен як кабыле воўчы хвост. Слон. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. ФА.
даць пылі (духу) як верабей кабылі. Гл. верабей.
ведаць каго як аблупленую кабылу. Здзекл. Пра дасканалыя веды пра каго-н. Нос., 50.
шанасьць такая як воўк кабылу шанаваў. Гл. воўк.
дзерці як воўк кабылу. Гл. воўк.
галасок як у таго салаўя, што за гарою кабылу душыць. Гл. салавей.
любіць як цыган сляпую кабылу. Гл. цыган.
набожны як святога Юр'я конь: ён да касцёла, а ён да кабылы. Гл. Юр'е. @кабыліца
зарзаць як кабылица. Смал. Асудж. Пра нейчы моцны, нястрыманы, непрыемны смех, рогат. Добр., Смол., 674. @кабылячы
каса даўгая (густая) як кабылячы хвост. Гл. хвост. @кава
патрэбен як перац у каве. Гл. перац.
цікавы як індык да кавы. Гл. індык.
цікавы як Марцін да кавы. Гл. Марцін. @кавадла
плаваць як кавадла. Светл., Слон. Іран. Няўхв. Пра няўменне плаваць наогул. Высл., 366. @каваль
узяць як каваль абцэнгамі жалеза. Лід. 1. Пра надзейнае, моцнае трыманне чаго-н. у руках. 2. Пра чалавека, які можа наладзіць дысцыпліну. МК, 164. @кавальскі
дзьмуць як кавальскі мех. Гл. мех.
надуцца як кавальскі мех. Гл. мех.
сапсці як кавальскі мех. Гл. мех.
дурны як кавальскія гарны. Гл. горн. @кадаўб
таўсты як кадаўб. Ваўк. п., Пух. Насмешл. Пра тоўстага, непаваротлівага чалавека. Federowski, 312; СЦБ, 175. ≺ Кадоўб - вялікая бочка, выдзеўбаная з калоды. @кадзіла
паможа як мёртваму кадзіла. Гл. мёртвы.
як ворану мыла, так умертаму паможа кадзіла. Гл. воран.
носытыся як поп з кадылом. Гл. поп. @кадка
гладка як кадка. Ваўк. п. Ухв. Пра поўную дагледжаную жанчыну. Federowski, 110; Матэрыялы 1981, 116. @кадук
сказаў як кадук у лужу плюнуў. Круп. Асудж. Пра чалавека, які нешта злосна і вычварна сказаў. КВДУ. @кадушка
баба як кадушка. Смал. Няўхв. Пра залішне распаўнелую жанчыну. Добр., Смол., 304.
таўсты як кадушка. Ваўк. п. Няўхв. Пра моцна тоўстага чалавека. Federowski, 312.
як кадушка стаць. Клім. Няўхв. Пра залішне распаўнелага чалавека. Матэрыялы 1981, 40.
есці як у бяздэнную кадушку. Ваўк. п. Асудж. Пра чалавека, які празмерна есць. Federowski, 130.
ліць як у кадушку. Ваўк. п. Асудж. Пра моцна пітушчага чалавека. Federowski, 166.
храпсці як кандзер у кадушку. Гл. кандзер. @кажан
гідкі (праціўны) як кажан. Пагардл. Пра непрыемнага, агіднага чалавека. Янк., 402, 422. ≺ Кажан як хтанічная начная жывёліна выклікала страх і агіду.
ні расцець парасёнак як кажан. В.Дзв. Пра слабы рост парасяці. СПЗБ 3, 285. ≺ Па павер'ях, рост жывой істоты перапыняецца пасля таго, як на яе сядзе кажан. @кажух
дакучаць як вош у кажусе. Гл. вош.
надуцца як вош на кажусе. Гл. вош.
цяпло як у кажусе. Краснап. Ухв. Пра вельмі прыемнае, надзейнае цяпло. Бялькевіч, 144.
абрыднуць як вашывы кажух. Гродз. Пагардл. Пра нешта, што вельмі моцна надакучыла, абрыдзела. Даніловіч, 215.
дзяржацца як вош за кажух. Гл. вош.
Душа чалавека не кажух: не вывернеш. Глуск. Прык. Пра неспасціжнасць чалавечай душы. АВНЛ.
Садок летам што кажух зімою. Прык. Захапл. Пра прыемны халадок у садзе ўлетку. Рапановіч, 228.
Старая дзеўка як дзіравы кажух - адзін дух. Слуцк. Прык. Здзекл. Пра марнасць спадзяванняў дачакацца ад састарэлай незамужняй дзеўкі цеплаты, ласкі. Сержпутоўскі 1999, 63; БВ, 107.
прыстаць як дзядоўнік да кажуха. Гл. дзядоўнік.
як (што) кажухом па печы. Глуск., Клецк. Няўхв. Пра немілагучнае, няскладнае спяванне, гаворку. Янк., 1968, 436 ≺ Паходзіць з непрыемнага дысанансавага ўражання: шум скарэлага кажуха, калі яго сцягваюць з печы. @каза
баяцца як каза капусты. Нясв. Іран. Пра адсутнасць страху перад чым-н. ФА.
бляяць як каза нядоеная. Докш. Насмешл. Пра чалавека, які непрыемна спявае, дакучае. ФА.
брыкаць як каза. Ваўк. п. Ухв. Пра нейчую лёгкую хаду з падскокамі. Federowski, 43.
зблудзіўся розум як каза ў лесе. Маст. Пра немагчымасць самастойна знайсці слушнай высновы, рашэння. Сцяшковіч, 637.
кароўка як каза. Няўхв. Пра маленькую худую кароўку. Янк., Пар., 84.
нагуляцца як каза на вяроўцы. Астр. Іран. Пра немагчымасць добра пагуляць, вырвацца на волю. ФА.
скакаць як каза. Віц. Кплів. Пра дарослую дзяўчыну, што яшчэ бавіцца дзіцячымі гульнямі. КВДУ.
унадзіцца куды як каза ў [а]гарод. Рэч., Капыл. Няўхв. Пра частае наведванне чаго-н. з карыслівымі мэтамі. Pietkiewicz, 397; Высл., 405; Янк., Пар., 174.
упірацца як каза на кладцы. Шчуч. Няўхв. Пра зацятае, наравістае ўпіранне. Даніловіч, 228.
упірацца як каза на торг ідучы. Ваўк. п. Няўхв. Federowski, 321. Тое ж.
цягацца як цыганская каза на вазах. Воран. Асудж. Пра чалавека, які не працуе, а цягаецца ў пошуках лёгкай спажывы. Даніловіч, 262.
як казаозка). Мсцісл. Ухв. Пра маладую спрытную дзяўчыну. Юрчанка, 185.
як каза паміж двух стагоў: не ведае, да каторага (куды) і кінуцца. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які не можа зрабіць выбар, рашыцца на нешта адно. ЛЦ, 130.
зажадацца каму чаго як казе перцу. Мядз. Насмешл. Пра чалавека, якога турбуюць нейкія несур'ёзныя жаданні. ЗСалавей.
захацецца чаго як казе воцату. Брасл. Насмешл. Рабкевіч, 80. Тое ж.
ноч - як дзікай казе пераскочыць. Капатк. Пра зусім кароткую летнюю ноч. ПП 1, 96.
от Ганін до Роздва - ек козе скочыць. Стол. Пра невялічкі прамежак часу паміж святамі Ганны і Ражства. ТС 5, 48.
біць (абадраць, даіць, лупасіць, таўчы) каго як сідараву казу. Ваўк. п., Карм., Люб., Уздз., Астр., Чэрв., Дзярж. Пра бязлітасную эксплуатацыю, біццё некага. Мат., Гом., III, 218; Шырма, 205; Высл., 287; Сцяшковіч, 619; ФА; ЖН, 102; Гілевіч, 66.
ведаць каго як аблупленую казу. Здзекл. Пра дасканалыя веды пра каго-н. Ром., Бел., 297.
глядзець як воўк на казу. Гл. воўк.
шчасце як у казы хвост. Кплів. Пра чыё-н. невялікае, нядоўгае шчасце. Federowski, 377.
хто як з казы нявеста (ухажорка). Мсцісл. Іран. Пра некага няздатнага. Юрчанка, 173.
дзевка як коза. Смал. Ухв. Пра вёрткую, зграбную, жвавую дзяўчыну. Добр., Смол., 331.
спяшацца як з козамі на торг. Кругл. Іран. Пра няспешлівае збіранне, выпраўленне куды-н. Высл., 422.
дзеўкі ўпарты як козы. Нараўл. Няўхв. Пра незгаворлівых, упартых дзяўчат. Дуб., 14; АВНЛ.
пабегчы як козы. Ваўк. п. Жарт. Пра дзяўчат, што жвава, лёгка некуды пабеглі. Federowski, 206.
спаць як козы прадаўшы. Слон. Пра вельмі моцны, салодкі, бестурботны сон. Даніловіч, 230.
у вушах як козы пераначавалі. Насмешл. Пра нямытыя вушы нейкага дзіцяці. Янк., Пар., 172. @казак
выскачыць як казак з маку. Ваўк. п. Насмешл. Пра нейчае нечаканае з'яўленне, выступленне, недарэчныя паводзіны. Federowski, 345; Санько, 69. @казальніца
правіць як ксёндз з казальніцы. Гл. ксёндз. @казань
сядзець як на нямецкай казані. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, які сядзіць важна, чынна, але з няўцямным выглядам, бо нічога не разумее. Federowski, 203.
гаворыць як казань кажа. Ухв. Пра чалавека, што гаворыць складна, павучальна, як па пісанаму. Янк., Пар., 36. @казарма
хата як казарма. Лаг. Няўхв. Пра вялікую няўтульную хату. Мін.-Мал., 1977, 84. @казёл
біцца як сляпы казёл аб яслі. Няўхв. Пра ўпартае і безвыніковае, сляпое змаганне з нечым. Ром., Зап., I, 215.
гарадзіць як казёл, на ваду гледзечы. Насмешл. Пра чалавека, які гаворыць абы-што. Ляцкий, 7.
глядзець начэ казёл у воду. Рэч. Няўхв. Пра няўцямны, недаўменны позірк каго-н. Pietkiewicz, 374.
маўчаць як стары казёл. Рэч. Жарт. Пра панурага, маўклівага чалавека. Пяткевіч, 553.
смярдзець як казёл. Ваўк. п. Абразл. Пра непрыемны рэзкі пах ад некага, смурод. Federowski, 305.
стыдацца як казёл у капусце. Іран. Пра адсутнасць сораму ці ніякаватасці ў чалавека, які чыніць шкоду. Дуб., Нар., 1.
узірацца як казёл. Слон. п. Няўхв. Federowski, 324. Тое, што глядзець на'чэ казёл у воду.
улегці як казёл за вагонам. Слон. Асудж. Пра пустое, недарэчнае даганянне каго-н. Высл., 405; Янк., 435.
упарты як казёл. Мсцісл., Свісл. Няўхв. Пра беспадстаўна, моцна ўпартага, незгаворлівага чалавека. Бялькевіч, 460; Гілевіч, 166.
утаропіцца (утупіцца) як казёл. Слон., Сміл. Няўхв. Высл., 406; Шатэрнік, 290. Тое, што глядзець начэ казёл у воду.
улазіць як казёл з барадою. Мсцісл. Асудж. Пра чалавека, які ўмешвацца, ублытваецца ў чужыя справы. Юрчанка, 185.
дастаць як у казла малака. Ваўк. п. Іран. Здзекл. Пра немагчымасць нешта атрымаць ад каго-н. Federowski, 76.
Зла як у казла, а сілы як у камара. Гом. Прык. Кплів. Пра задзірыстага і слабога чалавека. ПП 2, 257.
Пользы як ад казла, а грахоў як у чорта. Мсцісл. Прык. Асудж. Пра шкадлівую асобу, ад якой адны непрыемнасці. Юрчанка, 58.
Сам мужычок з кулачок, а зла як у казла. Маладз. Прык. Пра малога невысокага чалавека з упартым і злосным характарам. ПП 2, 257.
як ад казла - ні шэрсці, ні малака. Пра адсутнасць карысці з каго-, чаго-н. Аксамітаў, 194.
як з казла малака. Віл., Івац. СЦБ, 176; ЗЗайкі. Тое ж.
як з таго казла: ані воўны, ані малака. Ваўк. п., Гродз., Рэч. Federowski, 138; Pietkiewicz, 374; Аксамітаў, 269; АВНЛ. Тое ж.
уперціся як два казлы лоб у лоб. Насмешл. Пра двух упартых, што ніяк не саступяць адзін аднаму. Янк., 435. @казіны
як смерць казіная. Гл. смерць.
цягнуцца як казіная смерць. Гл. смерць.
як казліныя рогі ў мяшку. Гл. рог. @казка
Жыццё пражыць - не казку злажыць. Арш. Прык. Пра тое, што ў жыцці ўсё цяжэй, складаней, не так цікава, як у казцы. ФА.
нарабілася як у казцы. Пра адбыванне розых незвычайных падзей. Янк., Пар., 111.
хораша дзе як у бабульчынай казцы. Ухв. Пра нешта ўтульнае, прыгожае, прывабнае. Янк., Пар., 184. @казна
Зіма як казна - сваё возьме. Мін. Прык. Пра тое, што баланс халодных дзён, агулам беручы, захоўваецца заўсёды. ПП 1, 73. @кал
зайцоў у лесе як калу. Свісл. Пра вялікую колькасць зайцоў. СПЗБ 2, 365.
набрацца як жаба калу. Гл. жаба.
ягад як калу. Івац. Пра мноства ягад дзе-н. ЗЗайкі. @калакольчык, гл. таксама званок
як кылакольчык [якей]. Мсцісл. Ухв. Пра прыемную гаворку, звонкі голас некага. Юрч, 1993, 7. @каланіца
як [тая] каланіца чорная. Маладз. Пра нешта або некага чорных, брудных. Мат., 99. ≺ Каланіца - мазь для калёс. @калапні
утапіць як калапні ў лужу. Мядз. Здзекл. Пра ганьбаванне, крыўду каго-н. ЗСалавей. ≺ Калапні - каноплі. @каларадскі
спасу няма ад каго як ад каларадскіх жукоў. Гл. жук. @каларнет
трашчаць як каларнет. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчую гучную, бесперапынную гаворку. Юрчанка, 185. @каласок
адзін як каласок. Памянш. Мсцісл. Спачув. Пра адзінокага, самотнага чалавека. Юрчанка, 187.
хто як каласок без зерня. Памянш. Мін. Спачув. Пра бяздзетную жанчыну. ЛЦ, 87. @калаўродак
язык як калаўродак. Ваўк. п. Няўхв. Пра вельмі балбатлівую асобу. Federowski, 126. @калаўрот
круціцца як калаўрот. Віл. Пра надта мітуслівага, няўрымслівага, бойкага чалавека. БД, 146.
язык ляшчыць што калаўрот трашчыць. Няўхв. Ляцкий, 61. Тое, што язык як калаўродак. @калбасны
разбірацца як свіння ў калбасных абрэзках. Гл. свіння. @калгас
рабіць як у калгасе. Мсцісл. Жарт. Пра павольнае, неахвотнае, як не для сябе выкананне справы. Юрчанка, 200. @калдычыць
як чэрці пад каўняром калдычуць. Гл. чорт. @калека
робыть як каліка. Драг. Няўхв. Пра благую, неакуратную работу некага. СПЗБ 2, 373. @калена
галава як калена. Клім., Гом., Слон., Мсцісл. Пра зусім лысую галаву. Бялькевіч, 27; Высл., 302; Нар. слов., 188.
голы як калена. Івац., Мсцісл. Янк., Пар., 42; Юрчанка, 185; ЗЗайкі. Тое ж.
лысы як калена. Ваўк. п., Віл., Вілен. Federowski, 100; СПЗБ 2, 373, 698; Sielicki, 160. Тое ж.
мускулы як у старага вераб'я калена. Гл. верабей.
рука бы ў швораба калена. Гл. швораб.
грудзі як у петуха калені. Гл. пятух. @каленкі
баліць усё маё цела, як псюк пад каленкамі кусаець. Гл. псюк.
як у вераб'я пад каленкамі. Гл. верабей. @калёсы
у трыбусе як калесьмі ездзіць. Ваўк. п. Насмешл. Пра бурчэнне ад голаду ў жываце. Federowski, 314.
ну й гыласок - скрогыт як з калёс німазыных. Мсцісл. Насмешл. Пра непрыемны, скрыпучы голас каго-н. Бялькевіч, 408.
як у Бэркавых калёсах дзе. Ушацк. Насмешл. Пра адсутнасць парадку дзе-н. Васюковіч, 19.
Баба без мужыка як калёсы без каня. Маст. Прык. Пра важную ролю мужчыны ў сям'і. ФА; ПП 2, 106.
не калёсы закідаць. Лаг. Пра работу, якая не патрабуе разваг, умення, а вымагае больш фізічнай сілы. Гілевіч, 147.
разьехацца як калёсы нямазаныя. Воран. Насмешл. Пра пагаршэнне ўнутранага стану, разбітасць, несабранасць у паводзінах. Гілевіч 2007, 207.
скрыпець бы нямазаныя калёсы. Слуцк. Няўхв. 1. Пра чые-н. скаргі, нараканне на здароўе, незадаволенасць. 2. Пра непрыемны, скрыпучы голас каго-н. Сержпутоўскі 1999, 95. @каліна
гарэць як каліна. Слон. п., Сен. Захапл. Пра нешта чырвонае яскравае, зіхоткае, прыгожае. Federowski, 104; МК, 445.
ек каліна хорошуха. Жытк. Захапл. Пра румяную, прыгожую дзяўчыну, жанчыну. ТС 5, 253.
хлопец як каліна. Ваўк. п., Мсцісл. Ухв. Пра харошага на выгляд хлопца. Federowski, 54; Мсцісл. Бялькевіч, 461.
чырвона як каліна. Ваўк. п. Захапл. Federowski, 70. Тое, што ек каліна хорошуха. @калінавы
нявеста як калінавая кветка. Гл. кветка. @каліначка
Узяў дочку як каліночку, а ссушыў, зморыў як буліночку. Памянш.-ласк. Жытк. Фальк. Пра лёс жанчыны з благім мужам. ТС 1, 92. @калода
глухі як (што) калода. Ваўк. п., Слуцк., Стаўб., Светл., Старадар. Пра зусім аглохлага чалавека. Federowski, 110; Сержпутоўскі 1999, 36; Pietkiewicz, 370; Янк., 402; МК, 53, Высл., 305.
круглы як калода. Пра нешта круглае, тоўстае. Янк., 411.
ляжаць як калода. Беш., Лаг., Мсцісл. 1. Асудж. Пра лянівага чалавека. 2. Спачув. Пра хворага, што не ў стане рухацца. Каспяровіч, 5; Янк., Пар., 98; Varłyha, 14; Юрчанка, 185.
распухнуць як калода. Івац. Спачув. Пра распухлую частку цела. ЗЗайкі.
рукі як калода. Краснап. Няўхв. Пра распухлыя, непаслухмяныя рукі. Бялькевіч, 240.
стаяць як калода. Уздз. Няўхв. Пра кагосьці, хто нерухома стаіць з разгубленым, няўцямным выглядам. Высл., 389.
цяжкі як калода. Ваўк. п., Мсцісл. Пра некага, нешта цяжкае, тоўстае. Federowski, 57; Юрчанка, 185.
гнілою калодаю жыццё пражыць. Пра раўнадушнае, абыякавае жыццё каго-н. НН, 450.
як пень цераз калоду. Бран. Няўхв. Пра бесталковае, абы-якое выкананне справы. Расторгуев, 260.
ногі як калоды. Лаг., Сміл., Лоеў. Няўхв. Пра тоўстыя, распухлыя, непаслухмяныя ногі. Высл., 355; Янкова, 224.
прывіцца як чарвяк у калодзе. Гл. чарвяк.
гладзелны бы колода. Стол. Пра вельмі сытага, тоўстага чалавека, жывёлу. ТС 1, 201.
жыто як колода. Жытк. Ухв. Пра густое добрае жыта, траву. ТС 2, 207.
тоўсты ек колода. Жытк. Няўхв. Пра тоўстага непаваротлівага чалавека. ТС 5, 148. @калоддзе
ножышчы як калодзьдзя. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчыя вельмі тоўстыя непаслухмяныя ногі. Юрчанка 1993, 265. @калодзеж
кідаць як у бяздонны калодзеж. Ваўк. п. Няўхв. 1. Пра чалавека, які бяздумна ставіцца да грошай і шмат траціць. 2. Пра чалавека, які шмат есць. Federowski, 143; Санько, 146.
боўнуць як жаба ў калодзежы. Гл. жаба.
цёмна як у калодзежы. Рэч. Пра цемень у памяшканні. ЛЦ, 14.
як у калодзежы дзе. Мсцісл. Юрчанка, 200. Тое ж.
вісець ек у колодзежы. Стол. Пра надвор'е, калі хмурыцца, навісае. ТС 1, 127. @калодзішча
як калодзішча. Мсцісл. Няўхв. Пра занадта тоўстую, няўклюдную жанчыну. Юрчанка 1998, 36. @калодка
ногі як калодкі. Памянш. Ганц., Зэльв. Няўхв. Пра тоўстыя, апухлыя ногі. ДА; Сцяцко 2005, 49.
рукі як калодкі. Івац. Няўхв. Пра нязграбныя апухлыя рукі. ЗЗайкі.
сядзець як колодка. Лоеў. Асудж. Пра неруплівага, няўмелага чалавека. Янкова, 149. @калок
рукі як калкі. Паст. Пра азяблыя ці амярцвелыя рукі, што не хочуць гнуцца, дзейнічаць. СПЗБ 2, 324.
як калком набіта дзе. Ваўк. п. Пра перапоўненае людзьмі памяшканне. Federowski, 194.
вісець як варона на калку. Гл. варона.
ціліпацца як варона на калку. Гл. варона.
адзін (сам адзін, адзінокі) як калок [у полі, у плоце]. Навагр. Спачув. Пра самотнага адзінокага чалавека. Federowski, 6, 280; ФА.
адзінокі як калок у полі. ЛА, 30. Тое ж.
голы як калок. Ваўк. п. Спачув. Пра беднага няшчаснага чалавека. Federowski, 112.
як той калок. Пра нешта нягнуткае, цвёрдае, непрыдатнае для чаго-н. Санько, 70.
вісець (матляцца) як на калу (калку). Брэсц., Івац., Лаг., Слуцк. Няўхв. Пра адзенне на схуднелым чалавеку. Высл., 293; Нар. лекс., 197; Ройзензон, 81; ЗЗайкі.
як од колка. Стол. Пра вельмі хуткае, рэзкае падскокванне, кіданне. ТС 2, 208.
толку як у гнілым колку. Докш. Іран. Пра адсутнасць ладу, парадку дзе-н. Высл., 399. @каломазь
прыставаць да каго як каломазь. Жытк. Няўхв. Пра надта прыставучага, надакучлівага чалавека. Мат. Гом., IV, 199. @калошы
такі хорошы ек у старца калошы. Гл. старац. @калтун, гл. каўтун @калун
востры як калун. Слон. Іран. Пра нешта не толькі не вострае, але і выразна тупое. Высл, 294.
як калун плаваць. Іран. Пра чалавека, які не ўмее плаваць. ФСБМ 1, 480. @калхозны
абабіцца як калхозны конь. Гл. конь. @калыханка
прывыкнуць як дзіця да матчынай калыханкі. Гл. дзіця. @Кальварыя
як у Вільні на Кальвары дзе. Гл. Вільня. @кальцо
знайсці як два канцы ў кальцы. Гл. канец. @калядны
даўжэзны як калядная свяча. Гл. свяча.
як калядный гром. Гл. гром.
як калядный лёд. Гл. лёд. @Каляды
як ад куцці да Каляд. Гл. куцця.
асмалены бы свіння перад Калядамі. Гл. свіння.
агню як на жыдоўскія Каляды. Ваўк. Калі хата асветленая больш, чым заўсёды. Federowski, 368.
спяваць як ваўчыца на Каляды. Гл. ваўчыца.
галава пустая як засяк посьля Калят. Гл. засяк.
мароз як на Коляды. Ваўк. п. Пра самыя моцныя маразы. Federowski, 147. @каляска
Ласка не каляска, сядзеш - не паедзеш. Мядз. Прык. Жарт. Пра ветлівасць, з якой няма вялікай бачнай карысці. Tyszkiewicz, 417; Dybowski, 13; Дуб., 33; Federowski, 169; Сцяшковіч, 596; АВНЛ.
Ласка - не каляска, не сядзеш, не паедзеш. Слуцк. Прык. Васильев, 29; Сахараў. Тое ж. @калясніца
як чорт на калясніцы. Гл. чорт. @калясо
круціцца як жаба ў калясе. Гл. жаба.
вочы як на калясе. Пра какетлівы, ігрывы жаночы позірк. Тарас на Парнасе.
круціцца як белка ў калясе. Гл. белка.
лад дзе як у млынавым калясі. Слон. п. Ухв. Пра парадак, адладжанасць. Federowski, 169.
круціцца як калясо. Івац. Няўхв. Пра надта мітуслівага, няўрымслівага, бойкага чалавека. ЗЗайкі.
трэба як разбітае калясо ў возе. Ваўк. Іран. Пра абсалютную непатрэбнасць чаго-н. ФА.
раз'ехацца як калясо. Слон. Жарт. Пра чалавека, што ўрэшце ад душы рассмяяўся. Даніловіч, 162.
Броў калясом і сапель пад насом. Прык. Насмешл. Пра некага недарослага, які, аднак, задзірыста, ганарыста сябе паводзіць. Дуб., 7; Нос., 9. @калячко
як калячко круціцца. Памянш. Гродз. Пра вельмі хуткае мінанне часу. Даніловіч, 229. @каманда
як па камандзе. Ухв. Пра адначасовае і дакладнае выкананне чаго-н. некалькімі асобамі. ФСБМ 1, 481. @каманіца
сядить як щамель на каманицы. Смал. Ухв. Жарт. Пра чалавека, які добра, утульна недзе ўладкаваўся. Добр., Смол., 309. ≺ Шчамель - чмель; каманіца - травяністая расліна з блакітнымі кветкамі. @камар
гудзець над вухам як камар. Няўхв. Пра дакучлівага чалавека, які ўвесь час падае свой голас. ФСБМ 1, 199.
звінець як камар. Докш. Няўхв. Высл., 326; Янк., Пар., 71. Тое ж.
Карчмар як камар: дзе сядзе, там і п'е. Прык. Жарт. Пра карчмара, які проста знаходзіць сабе прыбытак. Ахрым., 15.
Крамар як камар: дзе сядзе, там і п'е. Прык. Жарт. Пра гандляроў, якім лёгка знаходзіць сабе прыбытак. Янкоўскі 1971, 90.
лёгкі што камар. Слон. Пра малога худога дзіця. Высл., 341.
надаедны як камар. Маг. Асудж. Высл., 350. Тое, што звінець як камар.
напіцца як камар крыві. Слон. Асудж. Пра крэпкае ап'яненне. Высл., 352.
скакаць бы камар у вочы. Асудж. Пра дакучлівага непрыемнага чалавека. Нар. лекс., 235.
сядзець што камар за печкаю. Мсцісл. Пра ціхае жыццё без якой-н. актыўнасці. Юрчанка 1977, 228.
укол як камар укусіў. Мін. Пра небалючы ўкол. ЗВалодзінай.
якое яго жыла: як камар на камарницы. Смал. Няўхв. Пра чыёсьці беднае, неўладкаванае жыццё. Добровольский ІІІ, 35.
Зла як у казла, а сілы як у камара. Гом. Прык. Здзекл. Пра злоснага, рэзкага, але слабога чалавека. ПП 2, 257.
высмактаць як расянка камара. Гл. расянка.
сілы як у камара. Ваўк. п., Слуцк. Іран. Пра слабога, нямоглага чалавека. Federowski, 277; Сержпутоўскі 2000, 218.
пальцы лятаюць па паперы як камары. Ваўк. п. Пра спрытнае пісанне. Federowski, 235.
таўчыся як камары на пагоду. Мсцісл. Пра нейчы бесперапынны рух. Юрчанка, 185.
таўкуць (таўкуцца) як камары мак. Янк., 432. Тое ж.
седзець ек комар у порохне. Жытк. Няўхв. Пра беднае, ціхае жыццё чалавека. ТС 2, 211.
ядок ек той комар. Стол. Насмешл. Пра чалавека, які зусім мала есць. ТС 2, 50. @камарніца
якоя яго жыла: як камар на камарницы. Гл. камар. @камароў
малюсенькі як камаровы насок. Гл. насок.
каласкі як камаровыя наскі. Гл. насок.
зімовы дзянёк што камароў насок. Гл. насок. @камашачка
маленькае як камашачка. Памянш.-ласк. Лоеў. Спачув. Пра вельмі маленькае дзіця. Янкова, 237. @камашка
як камашка старанны. Лоеў. Ухв. Пра стараннага, працавітага, руплівага чалавека. Янкова, 149. ≺ Камашка - мурашка. @камель
моцны як камель. Люб. Ухв. Пра моцнага, дужага хлопца. ДА.
хлопец як камель. Ухв. Янк., Дыял., I, 223. Тое ж.
На роднай зямлі як на камлі. Прык. Пра пачуццё ўпэўненасці, спакою на радзіме. Янкоўскі 1971, 10. @каменне
цягаць як дурны каменне. Гл. дурны.
як каменне. 1. Пра нешта цяжкае. 2. Пра нейкі вялікі плод, прадмет наогул. Юрчанка, 186.
многа як камення. Пра вялікую колькасць чаго-н. Янк., Пар., 104. @каменны
як за каменнай сцяной. Гл. сцяна.
жыць (пражыць век) як за каменнай сцяной. Гл. сцяна.
жыць як за каменнаю гарой. Гл. гара.
як каменная сцяна. Гл. сцяна. @камень
сядзець каменем. Сен., Стаўб. Зласл. Незадав. 1. Пра нейкую перашкоду ў справе. 2. Пра сцішанае, спакойнае сядзенне. МК, 254.
боўкнуць як камень у ваду. Няўхв. Пра бясследнае знікненне чаго-, каго-н. Носович, 28.
быццам камень з сэрца спаў. Ухв. Пра чалавека, які адчуў вялікую палёгку, супакоіўся. Санько, 69.
вісець як камень на шыі. Ваўк. п. Няўхв. Пра адчуванне цяжару доўгу, нейкай справы, абавязку. Federowski, 155.
глізовы хлеб бы камень. Лун. Няўхв. Пра ацеслівы хлеб. Шаталава, 41.
дзеці гадаваць як сініцы камень кляваць. Гл. сініца.
заснуць/спаць бы/як камень. Слуцк., Маст., Воран. Пра чалавека, які заснуў моцным, беспрабудным сном. Сержпутоўскі 1999, 169; Даніловіч, 229.
зацяцца як камень. Слон. Пра чалавека, які моцна і рашуча змоўк, заўпарціўся, зацяўся. Высл., 325; Санько, 133.
здаровы як камень. Мсцісл. Ухв. Пра вельмі здаровага, моцнага чалавека. Юрчанка 1969, 93.
зямля [перасохла] як камень. Жлоб., Мсцісл. Пра значную сухасць і цвёрдасць глебы. Мат. Гом., IV, 207; Юрчанка 1969, 72.
кануць як камень у ваду. Валож. ДА. Тое, што боўкнуць як камень у ваду.
кінуць што/каго як камень у ваду. Няўхв. Пра выкінутую рэч або чалавека, пакінутага на згубу. Янк., Пар., 85.
крэпкі як камень. Ухв. Пра вельмі здаровага, моцнага чалавека. Янк., 412.
ляжаць як камень. Мсцісл. Пра нерухомае ляжанне. Юрчанка, 186.
маўчаць (спаць) як камень. Хоц., Рэч. Пра чалавека, які нічога не выдаў, ні пра што не сказаў. ЛЦ, 65.
маўчаць як камень пры дарозе. Янк., Пар., 103. Тое ж.
моцны як камень. Ухв. Янк., 415. Тое, што крэпкі як камень.
Ні роду, ні плоду - як камень у воду. Віл., Гродз. Пра чалавека, што не мае нашчадкаў. ФА; Янкоўскі, 78; Цыхун, 189.
пайсці на дно як камень. Слуцк. Пра нешта цяжкае, што адразу пайшло на дно. Сержпутоўскі 1999, 72.
папярок горла стаў як камень. 1. Пра непрыемнае адчуванне ў час спажывання цяжкай, тлустай ежы. 2. Няўхв. Пра чалавека, які не дае жыць другому, перашкаджае яму. Ройзензон, 75.
прапасці як камень у воду. Слуцк. Пра рашучае знікненне чаго-, каго-н. Сержпутоўскі 1999, 68.
праўда як камень плавае. Ваўк. п. Іран. Пра няпраўду, выдумку. Federowski, 247.
скрытны як сподні жорнаў камень. Пра чалавека скрытнага, маўклівага, што не імкнецца да грамады. Высл., 385.
Сэрца не камень. Прык. Пра мяккасць, адчувальнасць, пачуццёвасць каго-н. Federowski, 274; Сержпутоўскі 1999, 62.
такая праўда як камень плавае. Іран. Пра адсутнасць праўды наогул. Янкоўскі, 217.
трапіць як камень у воду. Рэч. Pietkiewicz, 357. Тое, што прапасці як камень у воду.
трапіць як каса на камень. Гл. каса.
цвёрды як камень. Ваўк. п., Мсцісл., Івац. 1. Няўхв. Пра чорствы хлеб. 2. Ухв. Пра цвёрды характар прынцыповага чалавека. Federowski, 59; Янк., Пар., 186; Юрчанка, 186; ЗЗайкі.
цяжкі як камень. Мсцісл. Пра нешта вельмі цяжкае. Юрчанка, 186.
цяжка каму як камень на душы. Ваўк. п., Івац. Спачув. Пра моцныя душэўныя перажыванні. Federowski, 57; ЗЗайкі.
хто да песень як камень да вады. Іўеў. Іран. Пра няздатнага да спеваў чалавека. АВНЛ.
язык лятае як камень у млыне. Сак. п. Іран. Пра балбатлівага чалавека, што без перапынку круціць языком. Federowski, 126.
як камень з грудзей ссунуўся. Ваўк. п. Federowski, 135. Тое, што быццам камень з сэрца спаў.
як камень з душы спаў. Івац. ЗЗайкі. Тое ж.
як камень з сэрца спаў. Слон. Высл., 427. Тое ж.
як камень на шыі хто/што. Няўхв. Пра нешта, некага, што моцна абцяжарваюць чалавека. Янк., 445.
як сабака на камень - так ты пагараў. Няўхв. Пра вельмі няякаснае ворыва. СПЗБ 1, 422.
як [той] камень на бару. Вілен. Спачув. Пра самотную адзінокую жанчыну. Sielicki, 159.
Не выйсці беднаму з бяды, як каменю з вады. Слон. Прык. Пра вялікую цяжкасць вырвацца з беднасці. Арх. Гр.
дастанеш (трудно) як з каменя вады. Ваўк. п., Слон. Іран. Пра немагчымасць нешта дастаць, атрымаць. Federowski, 246, 314; Высл., 311.
ідзе як з каменя. Ваўк. п. Няўхв. Пра надта марудны рост раслін. Federowski, 122. @камёлак
цяжкі як камёлак. Хоц. Ухв. Пра крэпкае, дагледжанае дзіця. ЛЦ, 128.
здаровы як камёлык. Хоц. Ухв. Пра моцнага, здаровага чалавека. Бялькевіч, 474. ≺ Камёлак - камель, ніжняя частка ствала дрэва, больш моцнае, цвёрдае ў параўнанне з вяршыняй. @камінар
вымазацца як камінар. Карэл., Лаг. Няўхв. Пра бруднага, чорнага, закопчанага чалавека. Сцяшковіч, 212; Мін.-Мал., 1977, 60.
увесь як камінар. Лоеў. Няўхв. Янкова, 81. Тое ж. @камінарнік
хадзіць як камінарнік. Уздз. Няўхв. Пра вельмі забруджанага, закапцелага чалавека. СЦБ, 180.
чорны (мурзаты) як камінарнік. Ваўк. п., Стаўб. Няўхв. Federowski, 66; Жыв. сл., 107; Янк., Пар., 105. Тое ж. @камісарскі
як камісарскія дочкі рышчачэніцца. Гл. дачка. @камора
як у каморы пасля вераб'ёў дзе. 1. Няўхв. Пра поўны беспарадак, забруджанасць. 2. Насмешл. Пра поўнае з'яданне, знішчэнне чаго-н. адкуль-н. Ройзензон, 81. @камушак
крэпкі як камушак. Памянш.-ласк. Мсцісл. Юрчанка, 186. Тое, што крэпкі як камень.
цвёрды як камушак (камушок). Памянш.-ласк. Мсцісл. Юрчанка, 186. Тое, што цвёрды як камень. @камушочак
крепінькій як кумушочык. Памянш.-ласк. Мсцісл. Ухв. Пра здаровенькае, дагледжанае, поўненькае дзіця. Юрчанка 1993, 210. @камяк
што камяк. Шчуч. Ухв. Пра цяжкую, сытую хатнюю птушку. СПЗБ 2, 393. @камярдзёлак
здаровы як камярдзёлак. Сміл. Ухв. Пра здаровага, моцнага чалавека. Шатэрнік, 129. ≺ Камярдзёлак - тут: здаравяк. @канава
спыніцца як стары конь перад канавай. Гл. конь. @канавязь
крычаць як у канавязі. Брасл. Асудж. Пра чалавека, які неадпаведна сябе паводзіць, у памяшканні крычыць, нібы на дварэ. Рабкевіч, 99. @канапліна
тонкі як канапліна. Ваўк. п. Пра тонклявага, хударлявага чалавека. Federowski, 313.
выцягнуло як канапліну. Гродз. Пра маладога чалавека, што неўпрыкмет вырас, стаў высокі. Цыхун, 178. @кандалы
ступаць як у кандалах. Мсцісл. Няўхв. Пра хаду чалавека ў нязручным абутку. Юрчанка, 296. @кандзер
храпсці як кандзер у кадушку. Слон. Няўхв. Пра нейчы моцны, раскацісты, гучны храп. Даніловіч 2008, 136. @кандыбіна
выцягнуцца як кандыбіна. Валож. Няўхв. Пра высокага, хударлявага чалавека. МК, 267. ≺ Кандыбіна - доўгая жэрдка або высокае, здаровае дрэва. @канец
як на пустэй (пустый) канец. Мсцісл. Пра дрэннае развіццё справы, тупіковую сітуацыю. Юрчанка, 174.
знайсці як два канцы ў кальцы. Брэсц. Насмешл. 1. Пра чалавека, які «знайшоў» тое, чаго няма па вызначэнні. 2. Пра бессэнсоўнасць пошукаў, немагчымасці знайсці каго- ці што-н. ЛЦ, 107. @канёўка
дождж лье як з канёўкі. Ваўк. п. Пра моцны дождж. Federowski, 81. ≺ Канёўка - конаўка, кубак. @каноплі
выскачыць як з канапель. Віл. Насмешл. Пра нейчае нечаканае з'яўленне. СПЗБ 1, 369; Станкевіч, 535.
выскачыць (вырвацца) як Піліп (Раман, шляхціц, певень) з канапель. Гл. Піліп.
I ў старца душа не пень: хоча хлеба і канапель. Гл. пень.
выскачыць як голы з канопель. Гл. голы.
збірацца як галодны ў каноплі. Гл. галодны.
ціснуць як гнёт на каноплі. Гл. гнёт.
накінуцца (наляцелі) як вераб'і на спелыя каноплі. Гл. верабей.
Дзяцей як каноплі, а хлеба ні кроплі. Гарад. Прык. Жарт. Пра беднага чалавека, у якога шмат дзяцей. АВНЛ.
кінуцца ў пакуту як сабакі ў каноплі. Гл. сабака.
сябраваць як таўкач з каноплямі (маслёнкаю). Гл. таўкач.
уцякаць як чорт з канопляў. Гл. чорт.
пазяхаць як сучка ў каноплях. Гл. сучка.
што ў коноплі. Іван. Няўхв. Пра непрыгожага, абарванага чалавека. ЗВалодзінай.
плутацца бы п'яны по коноплях. Гл. п'яны.
развыцца як воўк у каноплях. Гл. воўк. @кануць
знік як у Нёман кануў. Гл. Нёман.
як у ваду кануць. Гл. вада. @канфор
знікнуць як канфор (кампора) [у гарэлцы]. Мядз., Слон. Пра хуткае бясследнае знікненне каго-, чаго-н. Высл., 330. ≺ Канфор - камфара. @капа
жонка ў папа як капа. Слуцк. Жарт. Пра мажную матушку-пападдзю. Сержпутоўскі 1999, 139.
сядзець як капа сена. Бран. Насмешл. Пра тоўстую непаваротлівую жанчыну. Расторгуев, 131.
блоха бі копа. Жытк. Жарт. Пра задужа буйную блыху. ТС 1, 63. @капейка
як новая капейка. Іўеў., Слон. Ухв. Пра нешта, некага вельмі прыгожых, прыстойных. Даніловіч, 239.
глянуць (паглядзець, зірнуць) як капейку (тры грошы, грош) даць (як рублём падарыць). Жарт. Пра асаблівы, вельмі выразны погляд. Высл., 306; Дуб., 22; Носович, 115; Нос., 128; Сержпутоўскі 1999, 39, 137; Шырма, 205; Янк., 403; Матэрыялы 1981, 116.
страціць як адну капейку. Пра хуткае і бяздумнае развядзенне ўсіх грошай. БПФС, 105.
у свет як у капейку. Смаляв., Мсцісл. Жарт. Пра нейкае адчайнае падарожжа ў невядомае. ФА; Юрчанка, 174.
просты як тры капейкі. Нясв. Жарт. Пра наіўнага, нямудрага чалавека. ФА.
одзецца ек нова копейка. Жытк. Жарт. Пра чалавека ў новым святочным адзенні. ТС 2, 216. @капелька
бы капелька вады. Памянш. Слуцк. Пра кагосьці вельмі падобнага да іншага. Сержпутоўскі 1999, 10. @капля
дабрацца як дзве каплі вады. Ваўк. п., Рэч. Пра дзвюх асоб, вельмі падобных адна на адну. Federowski, 324, 71; Pietkiewicz, 397; ЛА, 25.
не даць, не ўзяць як дзве каплі вады. Нос., 111. Тое, што дабрацца як дзве каплі вады. @капуста
галава як капуста. Насмешл. Пра не вельмі разумнага чалавека. Ройзензон, 69.
папасці як пальцам у капусту. Гл. палец.
унадзіцца як заяц у капусту. Гл. заяц.
Цела не скварка, капусту не заправіш. Гл. скварка.
галава што качан капусты: хоць і вялікая, але без розуму. Гл. качан.
баяцца як каза капусты. Гл. каза.
пасівець як храпка ў капусты. Гл. храпка.
гадавацца як заяц у капусце. Гл. заяц.
разбірацца як свіння ў капусце. Гл. капуста.
стыдацца як казёл у капусце. Гл. казёл.
цягацца як Броня па капусце. Гл. Броня.
хавацца ек зеўзюля по капусці. Гл. зязюля. @капыл
прыгож: нос капылом, барада кляўцом. Краснап. Іран. Пра некага зусім непрыгожага, з шырокім вялікім носам. Бялькевіч, 289. @капыт
грукаць як конь капытамі. Гл. конь. @капыток
грыбкі як капыткі. Памянш. Пра форму грыбоў, што нагадваюць конскі капыт. Янк., Пар., 45. @кара
кара
ліць што з кары. Шум. Пра моцны, спорны дождж. СПЗБ 2, 411.
як бярозава кара. Капыл. Спачув. Пра скуру хворага, усыпаную струпкамі, балячкамі. ДА.

кара
лезці ў вочы як кара [тая]. Сміл. Няўхв. Пра назойлівага, прыставучага чалавека. Шатэрнік, 146.
Смэрть - ны кара. Драг. Прык. Пра разуменне смерці як заканамернасці. Скарбы, 94.
як за кару. Гродз. Пра вельмі цяжкае, пакутлівае выкананне чаго-н. Даніловіч, 224; Леп., 85. @карагод
стаяць на кім карагодам. Бран. Пра жаночае адзенне з грубай тканіны. Расторгуев, 132. @карак
круціцца як з асцюком за каркам. Гл. асцюк. @каралеўна
дачка як каралеўна. Захапл. Пра прыгожую, хораша апранутую, гордую дзяўчыну. Янк., Пар., 52.
хадзіць як каралеўна. Захапл. Янкоўскі, 1968, 45. Тое ж. @каранік
выцягнуць як трутня з караніка. Гл. труцень.
люду як пчол у караніку (вуллі). Гл. пчала. @караўнік
рукі як у караўніка. Пол. Асудж. Пра брудныя нямытыя рукі. ЖН, 18. @карач
як карач. Лях. Асудж. Пра нешта вельмі забруджанае, запушчанае. СПЗБ 2, 416. ≺ Карач - брудны ручнік, сцірка. @карачы
хадзіць як на карачах. Лаг. Няўхв. Пра хаду на хворых нягнуткіх нагах. Varłyha, 51. ≺ Карачы - высокія драўляныя падстаўкі пад ногі, на якіх падлеткі любяць шуткавацца. @Карла
рабіць як папа Карла. Бераст., Свісл. Пра цяжкую, з высілкамі працу. Даніловіч, 240; Леп., 91. @карман
Івану ў кафтане што злодзею ў кармане. Гл. злодзей. @кармушка
унурыцца як конь над пустой кармушкай. Гл. конь. @каробачка
круціцца як уюны ў каробаццы. Гл. уюн. @каробка
Галава як каробка, а дурны як пробка. Клецк. Прык. Няўхв. Пра дурнога чалавека. АВНЛ; БФМ, 241.
Век пражыць - не каробку сшыць. Ветк. Прык. Пра складанасці ў жыцці, яго няпросты бег. ЗЛапаціна.
круціцца як сука ў каробцы. Гл. сука. @карова
абленавацца як Лейзерава карова. Ваўк. п., Слон., Уздз., Слуц. Насмешл. Пра чалавека, што зусім разгультаіўся, абленаваўся. Federowski, 2; Высл., 279; Сержпутоўскі 1999, 60.
вадзіцца як карова з целям. Ваўк. п. Няўхв. Пра нейчую празмерную клапатлівасць, апякунства. Federowski, 326.
валачыцца бы жыдоўська корова. Стол. Пагардл. Пра бязмэтавае бадзянне, шуканне занятку ці спажывы. ФА.
выдурвацца як карова на лёдзе. Маст. Няўхв. Пра непрыгожае, нязграбнае выдурванне кагосьці. Даніловіч, 229.
вылізаць як карова цяля. Ваўк. п. Жарт. Пра старанны, клапатлівы догляд кім-н. свайго дзіцяці. Federowski, 344.
глядзець як карова на карову. Ушацк. Відаць, пра абыякавы, непрыхільны пагляд. Барадулін, 112.
дабрацца (дапасці) да чаго як карова да брагі. Ваўк. п., Слон. Кплів. Пра чалавека, які моцна ў нешта ўсмактаўся, дарваўся да нечага лакамага. Federowski, 76; Высл., 310.
задрыпацца як мельнікава карова. Ваўк. п. Асудж. Пра неахайную жанчыну. Federowski, 347.
здарова як [мельнікава] карова. Ваўк. п. Жарт. Пра сытую, здаровую жанчыну. Federowski, 353.
Здарова як карова, багата як зямля, пладавіта як свіння. Брасл. Фальк. З вясельнага пажадання маладой. Рабкевіч, 82.
змята (пакамечана) як карова пажавала. Слон. Няўхв. Пра моцна пакамечаную вопратку ці яе дэталі. Высл., 330.
ісці [паволі] як карова наеўшыся. Хоц. Няўхв. Пра павольную, няспешную хаду каго-н. Бялькевіч, 301.
ісці як карова па лёдзе. Касц., Бар., Воран., Свісл. Жарт. Пра няўпэўненую, асцярожную хаду па слізкай паверхні, калі ногі раз'язджаюцца ў розныя бакі. ЛЦ, 71; Даніловіч, 229.
красіва як карова сіва. Драг. Іран. Пра зусім не прыгожага чалавека. Скарбы, 93.
лётаць як карова бражная. Лаг. Зневаж. Пра нястрыманую ў паводзінах, узбуджаную часцей жанчыну. СЦБ, 186.
ляжаць як карова ляндэрская. Шчуч. Няўхв. Пра бесклапотнае, без справы і дбання ляжанне. Даніловіч, 229.
[няма нічога] як карова языком злізала/злізнула. Асіп., Івац., Дзярж., Маст., Валож., Мін., Рэч., Стаўб., Стол., Пін. Пра хуткае і бясследнае знікненне каго-, чаго-н. Юрчанка 1977, 214; Сцяшковіч, 616; МК, 311; СЦБ, 165; ЛЦ, 130; ФА; АВНЛ; Барысюк, Буян, 13; ЗЗайкі; Нар. скарбы, 142.
Праходзіць Пакрова - раве дзеўка бы карова. Слуцк. Прык. Пра падрыхтоўку дзяўчыны да плачу на вяселлі альбо пра дзеўку, якая на гэты год засталася нявысватанай. Сержпутоўскі 1999, 64. ≺ З Пакровамі надыходзіць перыяд вяселляў, калі маладусе давядзецца плакаць.
разбрыняць як карова на добрай пашы. Карэл. Няўхв. Пра занадта распаўнелую на добрых харчах жанчыну. Высл., 375.
раўсці як карова ляндэрская (рандэльская). Маст. Асудж. Пра вельмі моцны, голасны плач, крык. Даніловіч, 229.
рыкаць як нядоеная карова. Хоц. Няўхв. Пра часты, дакучлівы поклічны крык каго-н. ЛЦ, 120.
скаўзацца як карова на льду. Асіп. АВНЛ. Тое, што ісці як карова па лёдзе.
стаяць як дойная карова. Уздз. Насмешл. Пра тоўстую, непаваротлівую жанчыну. Высл., 389.
танцаваць як карова на ляду (лёдзе). Капыл., Слон. Насмешл. Пра нейчыя нязграбныя непрыгожыя танцы. Высл., 398.
танцор з каго як карова на лёдзе. Івац. Іран. ЗЗайкі. Тое ж.
таўчыся як карова ў цесце. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчыя нязграбныя дзеянні, павольнае выкананне працы. Юрчанка, 186.
трапаць языком як карова хвастом. Лід. Няўхв. Высл., 402. Тое, што менціць езыком ек корова помелом.
уцякаць (бегчы) як карова ад аваднёў. Мін., Хоц. Насмешл. Пра хуткія, імклівыя ўцёкі каго-н. ЛЦ, 58.
хадзіць удваіх як карова з цялём. Смарг. Пра неразлучных людзей, маці з дзіцем. ФА.
хадзіць як бондарава карова. Ветк. ФА. Тое, што валачыцца бы жыдоўська корова.
Хоць жонка як карова, абы здарова. Слуцк. Пра найпершую важнасць здароўя жонкі, а затым яе прыгажосці. Сержпутоўскі 1999, 68.
цягацца як карова (кабыла) Лейзарава (Лайзэрува). Зэльв., Івац., Кам., Маст. Няўхв. Даніловіч, 229; Скарбы, 178; ЗЗайкі. Тое, што валачыцца бы жыдоўська корова.
цягацца як карова за целям. Ваўк. п. Насмешл. Пра нейчае неадвязнае хаджэнне за кім-н. Federowski, 57.
што карова раўсці. Воран. Асудж. Пра моцны жаночы плач, крык. Арх. Гр.
як карова ляндэрская (рандэльская). Астр., Маст., Слон., Шчуч. Груб. 1. Пра каго-н. вельмі тоўстага. 2. Пра каго-н. нязграбнага, няўклюднага. Даніловіч, 229.
як Сідарава карова. Мсцісл. Жарт. Пра поўнага, тоўстага чалавека. Юрчанка, 197.
хадзіць услед як бык за каровай. Гл. бык.
патрэбен каму што як карове боты. Хоц. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. ЛЦ, 118.
трэба каму што як карове сядло. В.Дзв. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. ФА.
як на карове (на свінні) сядло. Чэрык. Касц., Хоц. Брэсц., Івац. Кплів. Пра неадпаведны ўбор, вопратку на кім-н. ЛЦ, 76; ЗЗайкі.
ідзе (пасуе, падыходзіць, прыстала, прыходзіцца) як карове набэдрыкі (сядло, паўшоры, падсядзёлак). Ваўк. п., Слуц., Валож., Гом., Івац., Слон., Мсцісл. Іран. Пра нешта, што зусім не пасуе, не падыходзіць. Federowski, 251; Сержпутоўскі 1999, 56; Янк., 411; Высл., 332; Юрчанка 1977, 288; Даніловіч, 218; ЗЗайкі. ≺ Набэдрыкі - частка збруі: шляі, якія ідуць ад хамута па баках каня і злучаюцца папярэчнымі шляямі.
патрэбен як карове шляя. Хоц. ЛЦ, 118. Тое, што трэба як карове сядло.
адбучыць каго як бондараву карову. Насмешл. Пра моцную лупцоўку каго-н. Ром., Бел., 305. ≺ Адбучыць - пабіць.
драмаць як каровы на стойле. Насмешл. Пра сонных, марудных людзей. Янк., Пар., 56.
бы корова здохла. Пін. Спачув. Пра сумнага, заклапочанага, нечым прыгнечанага чалавека. Нар. скарбы, 142.
менціць езыком ек корова помелом. Жытк. Асудж. Пра балбатлівага чалавека. ТС 5, 160. @каровячы
ціха як у каровячым вуху. Гл. вуха.
робіцца як у каровячым вуху. Гл. вуха. @кароль
топітца як у караля, а варытца як у бабыля. Смал., Ветк. Насмешл. Пра беднага чалавека, які імкнецца выставіць напаказ сваё нібыта багацце. Добровольский ІІІ, 78; ЗЛапаціна.
жыць як кароль. Слон. Ухв. Пра добрае, заможнае жыццё. Высл., 319. @каромысел
як каромісел. Мсцісл. Няўхв. Пра нязграбнага, сутулага чалавека. Юрчанка, 186. @карослівы
хваліцца як цыган карослівай кабылай. Гл. цыган.
чухацца як карослівы. Зэльв. Асудж. Пра чалавека, які пастаянна чухаецца, цярэбіцца. Сцяцко 1970, 172. @кароста
лезці як тая кароста. Асудж. Пра назойлівага, прыставучага чалавека. СЦБ, 237.
Любось як кароста: калі каросту болі дзярэш, дык ёна горы сьвярбіць. Лаг. Прык. Заўвага збіральніка: «Прыказваюць аб сабе тыя, хто ашукаліся ў каханьні». Варлыга 1966, 50.
прычапіцца/прыстаць як кароста. Няўхв. Пра нейчае настойлівае і такое непрыемнае прыставанне, чаплянне да каго-н. БПФС, 107; Янк., 423.
у гарелку как у каросту. Смал. Асудж. Пра крэпка схільнага да гарэлкі чалавека. Добровольский ІІІ, 44.
драцца як у каросце. Лаг. Асудж. Пра чалавека, які пастаянна чухаецца, цярэбіцца. Varłyha, 35.
часацца як у каросце. Слуцк. Асудж. Сержпутоўскі 1999, 74. Тое, што драцца як у каросце. @картопля
рот, хоць картоплю засыпай. Карэл. Насмешл. Пра нейчы шырокі рот. Высл., 379.
Пацеры не картопля - не акіснуць. Жарт. Пра магчымасць адкласці вымаўленне пацераў. Federowski, 207. @картоха
Вочы як картохі, а не бачаць ні трохі. Слуцк. Прык. Пра неадпаведнасць велічыні вачэй і зроку. Сержпутоўскі 1999, 80. @карты
Іншэ прожыве, ек у карты пройграе, а іншы - ек у остопку протопчэ. Стол. Прык. Пра розны лёс людзей. ТС 4, 229. @каруселі
як на каруселях. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчыя неспакойныя паводзіны. Юрчанка, 191. @карцінка
Верачка як тарэлачка, тарэлачка як скрыпка, а Вера як карцінка. Гл. тарэлачка.
як карцінка. Мсцісл., Маладз. Ухв. Пра вельмі прыгожага, дагледжанага чалавека. Юрчанка, 186; Гілевіч 2007, 71.
як на карцінцы. Ухв. Пра добры парадак, лад, прыгожае абсталяванне. Янк., Пар., 184. @карчак, гл. таксама карчок
зрабіцца як карчак. Навагр. Спачув. Пра чалавека, што састарэў, стаў нязграбны, непрыгожы. СПЗБ 2, 426. @карчма
сэрца бы заезджая (заезная) карчма. Ваўк. п., Слуцк. Пра занадта адкрытага, даступнага, магчыма, і шчырага чалавека. Federowski, 273; Сержпутоўскі 134.
адчыніць горла як вароты ў заезднай карчме. Гл. вароты.
крык як у карчме. Ваўк. п. Няўхв. Пра вельмі шумныя паводзіны людзей. Federowski, 152.
крычаць як у карчме. Санько, 148. Тое ж.
бегчы як шавец да карчмы. Гл. шавец. @карчмар
запомніць як карчмар даўгі. Насмешл. Пра памятлівага, уважлівага чалавека. Янк., Пар., 68. @карчок
ляжаць адной у хаце як карчок. Памянш. Брасл. Спачув. Пра адзінокую, нямоглую, недагледжаную жанчыну. СПЗБ 2, 426.
худзенькі, старанькі як карчок. Памянш. Паст. Спачув. Пра старога, нямоглага, недагледжанага чалавека. СПЗБ 5, 332. @карчыжка
нага як корчижка. Смал. Няўхв. Пра хворую скручаную нагу. Добр., Смол., 347. @каршун
біць каго як каршун курыцу. Мін. Пра рашучы моцны напад на кагосьці. Высл., 285; ЛЦ, 23.
бяжыць як каршун ляціць. Бран. Няўхв. Пра хуткае перамяшчэнне з агрэсіўнымі намерамі. Расторгуев, 183.
наляцець/прыляцець як каршун. Івац., Паст. Няўхв. Пра рашучае, драпежнае з'яўленне каго-н. СПЗБ 3, 138; ЗЗайкі.
крычаць як на каршуна. Навагр. п. Пра гучны, настойлівы, рэзкі крык. Federowski, 138; Ройзензон, 72.
разбегчыся хто куды як кураняты ад ценю каршуна. Гл. куранё. @карыта
варочаць як свіння ў карыце. Гл. свіння.
задавацца як свіння ў карыце. Гл. свіння.
поркацца як лычом у карыце. Гл. лыч.
такая павага як свінні ў карыце. Гл. свіння.
цмокнуць бы свіння ў карыце. Гл. свіння.
доўбаць як гусь обмерзлэ корыто. Гл. гусь. @карытца
жыць як сабакі ў карытцы. Гл. сабака. @карэнне
цвёрда як на карэнні. Няўхв. Пра мулкую пасцелю, няроўнае пасланне. Янк., Пар., 186. @карэта
здацца (прыдацца, прыйціся; спрытны, такі спасобны, ловак, здатны, зграбны) як вол да карэты. Гл. вол.
На свеце як у карэце: едзеш і калышашся, пакуль не вывернешся. Прык. Пра розныя падзеі ў жыцці, якое заканчваецца адным сумным фіналам. Нос., 87. @каса
Голы як біч, а востры як каса. Рэч. Прык. Жарт. Пра збяднелага, але задзірыстага чалавека. Pietkiewicz, 370.
гостры як каса. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека з вострым, задзірыстым характарам. Federowski, 113.
джыгацца як каса. Мсцісл. Пра апёкі крапівай. Юрчанка, 186.
трапіць як каса на камень. Стол. Пра сутыкненне двух моцных характараў. Высл., 400.
язык ходзіць як мянташка (мянта) па касе. Гл. мянташка.
грыбоў хоць касу закладай. Пух., Слуцк. Ухв. Пра вялікую колькасць грыбоў. Мін.-Мал., 1970, 159; Сержпутоўскі 1999, 79.
кідацца як жаба на касу. Гл. жаба.
крычаць як той дурань касу схаваўшы. Гл. дурань.
языком мянціць як касу чысціць. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. Ройзензон, 80.
чыста (роўна) як пасля касы. Глуск. Ухв. Пра прыбраную пляцоўку. Мат., 186.
дзеркач дзерэ як косу менціць: жах-жах! Стол. Пра спеў драча, падобны на гук вастрэння касы. ТС 2, 14. @касец
трэба каму што як касцу матыка. Мсцісл. Іран. Пра непатрэбную для пэўнай справы рэч. Юрчанка, 186. @касіць
грыбоў, хоць касіць. Слон. п., Івац. Ухв. Пра вялікую колькасць грыбоў. Federowski, 118; ЗЗайкі.
Любіць - не сена касіць. Гл. сена. @каснік
зажадацца як Гіны каснікоў. Гл. Гіна. @Каспар
даняць як Каспар сучку. Вілен. Жарт. Пра чалавека, які надта да кагосьці прычапіўся, назаляе. Sielicki, 158. @кастра
липнуть як кастра. Смал. Няўхв. Пра некага ці нешта ліпучае, прыставучае. Добр., Смол., 351. @кастыль
як з дугі кастыль. Гл. дуга. @касцёл
талака як у касцелі. Ваўк. п. Пра вялікі збор народу, цеснату ў памяшканні. Federowski, 310. ≺ Талака - тут: таўкатня.
як у касцелі [не раўнуючы] дзе. Мін. Ухв. Пра чысціню і прыгажосць у памяшканні. Высл., 432.
убіцца як Дзямян у касцёл. Гл. Дзямян.
убіцца як Янкель у касцёл. Гл. Янкель.
набожны як святога Юр'я конь: ён да касцёла, а ён да кабылы. Гл. Юр'е.
прыбрацца як да касцёла. Докш. Ухв. Пра добра, па-святочнаму апранутага чалавека. Высл., 369.
спяваць як дзяды пад касцёлам. Гл. дзед. @катарга
рабіць як на катарзе. Слон. Пра цяжкую працу не для сябе. Высл., 379. @катацца
як сыр у масле катацца. Гл. сыр. @катляр
чорны як катляр. Смал. Няўхв. Пра вельмі чорнага, нямытага чалавека. Высл., 419. @каток
хадзіць як крывэй каток. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчую нязграбную хаду. Юрчанка, 188.
што як каток без загваздкі. Мсцісл. Няўхв. Пра нешта ненадзейнае. Юрчанка, 186.
як каток. Мсцісл. Пра шустрага, непаседлівага чалавека. Юрчанка, 186. @каточак
як коточек. Памянш.-ласк. Смал. п. Ухв. Пра малое дзіця. Добр., Смол., 353. @катух
дом як котух. Смал. Няўхв. Пра малы неакуратны дом. Добр., Смол., 353. @каўбаса
наесціся як доктар параных каўбас. Гл. доктар.
глядзець (пазіраць) як кот на каўбасу. Гл. кот.
губы бы каўбасы. Слон., Слуцк. Абразл. Пра чые-н. тоўстыя вусны. Сержпутоўскі 1998, 43; Высл., 309; ЛА, 24.
ласы як кот (поп, пан) на каўбасы. Гл. кот.
унадзіцца як кот у каўбасы. Гл. кот.
як у сабакі кілбаса на шыі. Гл. сабака.
што кот на кілбасы жмурыцца. Гл. кот.
вдэржыцьця як кувбаса на шыйі в субакы. Брэсц. Казалі, калі дзіця хутка зношвае адзенне. Скарбы, 106. @каўнер
лезці як вош на каўнер. Гл. вош.
ліць як за каўнер. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які шмат і прагавіта п'е. Federowski, 166.
прыгрэцца як вош за каўняром. Гл. вош.
хто як асцюк [за каўняром]. Гл. асцюк.
як чэрці пад каўняром калдычуць. Гл. чорт. @каўнерык
Чужы роцік не каўнерык - яго не зашпіліш. Памянш. Гродз. Прык. Пра немагчымасць забараніць гаварыць іншым. Сцяшковіч, 615. @каўтнуць
забегчы як вады каўтнуць. Гл. вада. @каўтун
прыстаць як калтун да галавы. Воран. Раздраж. Пра дакучлівага чалавека, ад якога цяжка адчапіцца. СПЗБ 2, 380.
грыва ўсероўно як каўтун. Гродз. Няўхв. Пра зблытаную, збітую грыву ў каня. Цыхун, 72. @кацаўба
рукі як коцаўбы. Івац. Няўхв. Пра няспрытныя, няўмелыя рукі. ЗЗайкі. ≺ Кацаўба - таўкач. @кацёл
кіпець як у катле. Пра стан узбуджэння ў сям'і, грамадзе. Янк., 411.
мяшацца як у катле дзе. Ваўк. п. Federowski, 186. Тое ж.
серца ў каго як у катле кипить. Смал. Пра вельмі эмацыянальнага, пачуццёвага чалавека. 2. Пра стан узбуджанасці, хвалявання каго-н. Добр., Смол., 41.
парыць як у котле. Івац., Жытк. Пра надвор'е перад дажджом. ТС 4, 15; ЗЗайкі.
Галава бы кацёл, а вума няма. Слуцк. Прык. Насмешл. Пра чалавека, які неразумна сябе паводзіць. Сержпутоўскі 1999, 60.
галава як піўны кацёл. Няўхв. Пра нейчую вялікую галаву. БПФС, 107.
голая як кацёл. В.Дзв. Насмешл. Пра лысую галаву. ЗВалодзінай.
пазбыткавацца як кацёл з гаршка. Слон. Іран. Пра жарты аднаго чалавека з другога, калі яны абодва роўныя. Высл., 359. ≺ Пазбыткаваць - пасмяяцца. Параўн.: Смяяўся кацёл з гаршка, што ён чорны, але абодва яны роўны.
ускочыць куды як у гарачый кацёл. Мсцісл. Няўхв. Пра неабдуманае ўмяшанне ў небяспечную справу. Юрчанка, 200. @кацёлка
пакаціцца як кацёлка. Бар. Пра хуткае аддаленне кагосьці. СПЗБ 2, 442. @каціцца
дарога, хоць бокам каціся. Гл. бокам. @кацялок
прыйшлося як меднаму кацялку. Маст. Пра нейкае значнае пакаранне, цяжкі абавязак. Даніловіч, 234. @кацянёнак
насіцца як кошка з кацянёнкам. Гл. кошка. @кацяня
дурэць як кацяняты. Ухв. Пра малых дзяцей, што забаўна сваволяць. Янк., Пар., 57. @качалка
пакаціцца як качалка. Івац. Пра лёгкае, хуткае перамяшчэнне каго-, каго-н. ЗЗайкі. ≺ Качалка - качалкі, прыстасаванне для разгладжвання тканіны, бялізны і інш. @качан
галава аблезла як качан. Смал. п. Пра чалавека з аблыселай галавой. Добр., Смол., 206.
Галава што качан капусты: хоць і вялікая, але без розуму. Брэсц., Чэрык., Мін. Насмешл. Пра чалавека, які робіць неразумныя ўчынкі. ЛЦ, 44.
круглы як качан. Пра коратка абстрыжаныя валасы. Янк., 411. @качар
закручваюцца валасы як у качара. Карэл. Ухв. Пра трохі кучаравыя валасы. Высл., 323.
розуму няма што ў качара. Капыл. Насмешл. Пра чалавека не вельмі разумнага, які робіць нешта не падумаўшы. ФА. @качарга
баба што качарга. Гродз. Зневаж. Пра худую, сагнутую, нязграбную жанчыну. СПЗБ 2, 444.
скорчыцца як качарга. Вілен. Няўхв. Пра чалавека, які прывык горбіцца, сутуліцца. Sielicki, 162.
рукі як качоргі. Вілен., Івац. Няўхв. Пра нязграбныя, нялоўкія рукі. Sielicki, 162; ЗЗайкі.
насіцца як баба з качаргой. Гл. баба.
доля горкая як дым на качарзе. Гл. дым. @качарэжны
упёкся як качарэжны дым. Гл. дым. @качка
ісці як (быццам) качка плыве. Ваўк. п., Клім. Ухв. Пра роўную, плаўную хаду кагосьці. Federowski, 48., Бялькевіч, 114; Янк., Пар., 80.
ненаедны (ненажэрны) як качка. Няўхв. Пра чалавека з празмерным апетытам. Янк., Пар., 114.
плаваць як качка ў вадзе. Мін. Ухв. Пра чалавека, які добра, упэўнена трымаецца на вадзе. ЛЦ, 74.
плёхацца як качка ў вадзе. Дзярж. Пра чалавека, які ўпэўнена адчувае сябе ў вадзе. Высл., 373.
спрытны як качка на вадзе. Глуск. Ухв. Пра спрытнага, увішнага, хуткага чалавека. Высл., 388.
сядзець як качка на яйках. Іўеў. Насмешл. Пра чалавека, які ціха сіднем сядзіць дома. Сцяшковіч, 615.
улезці як качка ў шмаравідла. Люб. Насмешл. Пра траплянне каго-н. у брудную, непрыемную справу. ФА.
нос як у качкі. Няўхв. Пра пляскаты непрывабны нос. Янк., Пар., 115. @качолка
тоўсты як качолка. Рэч. Пра тоўсценькага, круглага чалавека. Матэрыялы 1981, 118. @качулка
поўны як качулка. Мсцісл. Юрчанка, 186. Тое ж. @каша
понаравіцца як каша Максіму. Стол. Насмешл. Пра нешта, што прыйшлося каму-н. да густу. ТС 4, 242.
снег як каша. Івац. Пра мокры, вязкі снег. Янк., Пар., 153; ЗЗайкі.
Галава не жывот, кашай не наб'еш. Гл. жывот.
Гаспадарку весці - не кашу есці. Прык. Пра цяжкасці гаспадарання. Янкоўскі, 22.
любіць як кашу з маслам. Воран. Насмешл. Пра шчырыя добрыя пачуцці да каго-, чаго-н. Даніловіч 2008, 136.
чыстая падлога, хоць кашу лажы. Івац. Насмешл. Пра добра вымытую, вышкрабаную падлогу. ЗЗайкі.
круціцца як кот вакол гарачай кашы. Гл. кот.
маўчаць быццам поўны рот кашы. Мін., Хоц. Няўхв. Пра чыё-н. адмоўчванне. ЛЦ, 65.
хадзіць як кот каля гарачай кашы. Гл. кот. @кашаль
падлезці як кашаль пад хваробу. Гродз. Асудж. Пра ўмяшанне каго-н., што толькі пагоршыла ход спраў. Цыхун, 189.
памагае (трэба, патрэбны, прыстаў) як кашаль у хваробе. Ваўк. п., Арш., Гродз., Івац., Капыл., Люб., Зэльв., Маладз., Уздз., Ушацк., Шальч. Іран. Пра выпадак не дапамогі, а шкоды. Federowski, 215, 224; Ляцкий, 33; Сержпутоўскі 1999, 138; Юрчанка 1977, 249; Ройзензон, 78; Высл., 360; Сцяшковіч, 604; СПЗБ 3, 374; Высл., 311; Янк., 404; АВНЛ; Барадулін, 100; ФА; ЗЗайкі.
патрэбен як кашаль у кольцы. Іран. Пра нешта зусім не патрэбнае. Dybowski, 16.
трэба як хваробе кашаль. Гл. хвароба.
З каханнем як і з кашлем - не схаваешся. Прык. Пра цяжкасці схаваць ад іншых свае пачуцці. Янкоўскі, 69. @кашляць
такая праўда як вош кашляе. Гл. вош. @кашуля
як у адной кашулі хрышчаныя. Гл. адна. @кашэль
плесці як стары дзед кашалі. Гл. дзед. @квакуха
капашыцца як квакуха. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які павольна нешта робіць, поркаецца на месцы. Юрчанка, 186.
хто перад кім як квакуха перад петухом. Мсцісл. Насмешл. Пра незалежныя, ганарлівыя паводзіны перад кім-н. Юрчанка, 186.
баяцца як кот квакухі. Гл. кот.
бегчы як кот ад квакухі. Гл. кот. @квач
мокры як квач. Івац. Няўхв. Пра мокрага, неахайнага чалавека. ЗЗайкі.
хадзіць як квач. Лях. Няўхв. Пра неахайна апранутую, непрычасаную жанчыну. ЗВалодзінай. @квет
адна як макаў квет. Слуцк. Спачув. Пра самотную прыгожую адзінокую жанчыну. Сахараў.
Рад лету як матылі квету. Гл. матыль. @кветачка
нявестачка як кветачка. Памянш.-ласк. Захапл. Пра прыгожую маладую нявестку. Янк., Пар., 116.
выгадаваць каго як кветачку ў садочку. Памянш.-ласк. Клецк. Ухв. Пра добрае гадаванне дзяўчыны. ФА. @кветка
Дару ветку, каб жонка была як кветка. Фальк. З вясельнага пажадання прыгажосці маладой жонцы. БВ, 38.
Дару манетку, каб жонка была як кветка. Фальк. БВ, 49. Тое ж.
дзеўка як кветка. Захапл. Пра прыгожую дзяўчыну. Янк., 405.
Калі мужык лахматы, то жонка бы кветка. Брэсц. Прык. Пра жонку, якая дбае найперш пра сябе, а не пра мужа. ЛЦ, 83.
невеста як калиновая кветка. Смал. Захапл. Пра прыгожую нявестку. Добр., Смол., 971.
Няхай сабе мужык як шкарпэтка, абы я была як кветка. Гл. шкарпэтка.
пахіліцца як кветка ў буру. Спачув. Пра самотную, забедаваную жанчыну. НН, 450.
прыгожая як кветка вясной. Івац., Чэрык. Захапл. Бялькевіч, 193; ЗЗайкі. Тое, што дзеўка як кветка.
сядзець як кветка ў вазоне. Гродз., Шчуч. Іран. Пра важную, напышлівую дзяўчыну, жанчыну. Даніловіч, 230.
хароша (прыгожая) як кветка. Ваўк. п., Івац., Хоц. Захапл. Federowski, 49; Бялькевіч, 225; ЗЗайкі. Тое, што дзеўка як кветка.
хароша як кветка сярод летка. Захапл. Ройзензон, 79. Тое ж.
цвісці як кветка. Сак. п. Захапл. Federowski, 59. Тое ж.
як кветка. Гродз. Захапл. Цыхун, 175. Тое ж.
выгадаваць каго як кветку ў садочку. Ухв. Пра добрае гадаванне дзяўчыны. Янкоўскі 1971, 243. @кельня
хата маленькая, усероўна як кельня. Касц. Няўхв. Пра малую, цесную хату. Бялькевіч, 463. @кепка
спала крепка, устала як кепка. Смал. п. Жарт. Пра адчуванні пэўнай разбітасці адразу пасля крэпкага сну. Добровольский ІІІ, 113. @кепскі
прыставаць як кепскі блін. Гл. блін. @Керанскі
як Керанскі са збаночкам. Лід. Няўхв. Пра нейчыя бязмэтавыя, мітуслівыя паводзіны, бадзянне. Даніловіч 2008, 137. @кермаш, гл. кірмаш @кідаць
як у трасцы кідае. Гл. трасца. @кіёк
худенькая як [еты] кіёк. Памянш. Лоеў. Няўхв. Пра схуднелую, ссохлую жанчыну. Янкова, 157.
сядзець як на кійках. Мсцісл. Няўхв. Пра адзенне, што абвісае на худых станах. Юрчанка, 192. @кій
народу як кіем набіта. Ваўк. п. Пра перапоўненае людзьмі памяшканне. Federowski, 198.
як у старца кіёў. Гл. старац.
трымацца як на гнілым кіі. Смарг. Пра ненадзейную апору. Сцяшковіч, 616.
распусціцца як боскі кій. Насмешл. Пра чалавека, які занадта разышоўся, выйшаў з-пад кантролю. Высл., 377.
скрыўдзіў, усё роўна як бязногаму кій адняў. Гл. бязногі.
галава як на кію. Івац. Пра вяртлявага, хуткага чалавека. ЗЗайкі.
пусціць каго як сляпога без кія. Гл. сляпы. @кікімара
перанімаць як заморская кікімара. Мсцісл. Асудж. Пра чалавека, што безразважліва кагосьці капіруе. Бялькевіч, 226.
як кікімара балотная. Леп. Пагардл. Пра неахайную, дрэнна апранутую, непрывабную жанчыну. ЗВалодзінай. @кіла
бурчаць як кіла. Ваўк. п., Івац., Мёр. Няўхв. Пра бурклівага, незадаволенага чалавека. Federowski, 44; ЖН, 78; ЗЗайкі.
хадзіць як борахава кіла. Мсцісл. Насмешл. Здзекл. Пра нешта, што перакачваецца, пераліваецца з боку ў бок. Нар. лекс., 170.
толку з каго/чаго як з кілы мазгоў. Ушацк. Іран. Пра адсутнасць толку з каго-, чаго-н. Барадулін, 88. @кілавы
хадзіць (сунуцца, ісці) як кілавы. Слон. п., Карэл. Насмешл. Пра нязграбную, як раскірака, хаду. Federowski, 122, 293; Высл., 410. @кілбаса, гл. каўбаса @кінуць
як за плечы кінуў. Гл. плечы.
як вокам кінуць. Гл. вока.
ек поленом кінуць. Гл. палена. @кіпень
круціцца як муха ў кіпені. Гл. муха. @кіпець
бы ў гаршку кіпіць. Гл. гаршчок.
так веле мужык жонку любіць, як кісель на лаве кіпіць. Гл. кісель. @кіпцюр
дзярэцца ногцямі як кот кіпцюрамі. Гл. кот. @кіпяток
выскачыць як кіпятком аблітый (ашпараный). Мсцісл. Насмешл. Пра хуткае, імгненнае выскокванне адкуль-н. Юрчанка, 174.
угадзіць як сабацы кіпятком. Гл. сабака.
ускочыць як муха ў кіпяток. Гл. муха. @Кірзева
выскачыць як чорт з Кірзевай сажалкі. Гл. чорт. @кірмаш
лад як у Адэльску на кермашы. Гл. Адэльск.
круціцца як цыган на кермашы. Гл. цыган.
валіць народ як на кірмаш. Слон. Пра інтэнсіўны рух людзей. Высл., 291.
з'язджацца так як на кірмаш. Ваўк. п. Пра вялікі збор народу. Federowski, 356.
спяшацца як шавец на кірмаш за ботамі. Гл. шавец.
як бы кірмаш які кішыць. Пра вялікае, шумнае зборышча людзей. Тарас на Парнасе.
азірацца як сабака на кірмашу, згубіўшы гаспадара. Гл. сабака.
выкручвацца як цыган (шавец) на кірмашу. Гл. цыган.
галасаваць дзе як на кірмашу. Ваўк. п. Няўхв. Пра крык, гучную, голасную гамонку ў памяшканні. Federowski, 99.
як пасля кірмашу. Пра стомленега чалавека. Санько, 212.
гучна як на кірмашы. Пра вялікі шум, гаману, мітусню. Янк., Пар., 47.
загаманіць як жыды на кірмашы. Гл. жыд.
круціцца як жулік на кірмашы. Гл. жулік.
народу як на кірмашы. Слон. Пра вялікі збор народу. Высл., 353.
талака як на кірмашы. Ваўк. п. Пра вялікую колькасць народу, мітусню, таўкатню. Federowski, 310. ≺ Талака - тут: таўкатня.
шум як на кірмашы. Слон. Высл., 422. Тое, што гучна як на кірмашы.
як асёл на кірмашы. Гл. асёл.
як людзей на кірмашы. Слуцк. Пра мноства некага. Сержпутоўскі 1998, 241. @кірпічына
як асялку (для асялка) кірпічына. Гл. асялок.
трэба каму што як кірпічыне (для кірпічыны) асялок. Мсцісл. Іран. Пра поўную непатрэбнасць чаго-н. Юрчанка, 172. @кісель
збірацца як убогі на кісель. Гл. убогі.
папасці як муха ў кісель. Гл. муха.
папасці як мяла ў кісель. Гл. мяла.
спамогся як жабрак на кісель. Гл. жабрак.
так веле мужык жонку любіць, як кісель на лаве кіпіць. Жарт. Пра ілюзорнасць і непрацягласць кахання мужыка да жонкі. Federowski, 193.
трапіць як варона ў кісель. Гл. варона.
кешкацца як муха ў кісялю. Гл. муха. @кіслы
скрывіцца быццам укусіў кіслы яблык. Гл. яблык.
улезці (ублытацца) як чорт у гнілыя (у кіслыя) грыбы (бліны). Гл. чорт. @кісляк
ляжаць як кісляк. Воран. Няўхв. Пра нямоглага, састарэлага чалавека. СПЗБ 2, 466. @кітка
галава як гарохавая кітка. Касц. Пра курчавыя валасы. Бялькевіч, 239. @кішка
набрацца як Мурза кішак. Гл. Мурза.
цягнуцца як кішка. Івац., Карэл., Лаг., Слуцк. Няўхв. 1. Пра павольнае, маруднае перасоўванне, хаду. 2. Пра нешта доўгае, дакучлівае, заблытанае. Даніловіч, 230; Варлыга 1966, 92; Сержпутоўскі 1999, 65; ЗЗайкі. @кішэнь
цёпла дзе як у багатага ў кішэні. Гл. багаты.
цешыцца як хто каму ў кішэню насраў. Ваўк. п. Здзекл. Вульг. Пра чалавека, які цешыцца з пустога. Federowski, 58. @кішэць
як бы кірмаш які кішыць. Гл. кірмаш. @кладка
упірацца як каза на кладцы. Гл. каза. @кладоўка
зямля як кладоўка. Ухв. Пра ўрадлівую зямлю. Янк., Пар., 79. @класці
галодны як шалёны: то кладзе паклоны, то праклёны. Гл. шалёны.
так звалі як у лапаць клалі. Гл. лапаць.
гаварыць як у торбу класці. Гл. торба. @клевер
як птушка на клевер паляцела б. Гл. птушка. @клетка
Нораў - не клетка, не пераставіш. Прык. Пра немагчымасць так проста перамяніць нораў, характар іншага. Ром., Зап., III, 225.
трымаць як у клетцы. Івац. Пра трыманне каго-н. у няволі. ЗЗайкі. @клець
гаспадарыць як злодзей (жабрак) у чужой клеці. Гл. злодзей. @клешч
прычапіцца як клешч. Ваўк. п., Вілен., Івац. Няўхв. Пра назойлівага, прыставучага чалавека. Federowski, 249; Sielicki, 161; Янк., 435; ЗЗайкі.
трымацца як клешч. Пра моцнае, учэпістае трыманне за што-н. Янк., Пар., 169.
даўгоў як у сабакі кляшчоў. Гл. сабака. @клешчы
трымаць што як клешчамі. Слуцк. Пра моцнае трыманне чаго-н. Сержпутоўскі 1999, 55.
лезці як лямец з-пад кляшчэй. Гл. лямец. @клёцка
падыходзіць як Марцін да клёцак. Гл. Марцін.
дзяўчонка як клёцка. Мсцісл. Ухв. Жарт. Пра невялічкую, поўненькую, прывабную дзяўчыну. Юрчанка 1977, 239.
жыць як клёцка ў масле. Мсцісл. Ухв. Пра спакойнае, сытае, заможнае жыццё. Юрчанка 1969, 44.
харашы як клёцкі ў куляшы. Тал. Жарт. Пра дзяўчат, якія няблага выглядаюць. Шейн, 482; Янкоўскі, 17; АВНЛ. @клізма
патрэбны як мёртваму клізма. Гл. мёртвы. @клін
Блін не клін - бруха не распора. Саліг. Прык. Пра адсутнасць шкоды ад аднаго бліна. ФА.
брэша як клін чэша. Гом. Асудж. Пра нейчую складную ману. Высл., 288.
зачырванецца як альховы (асовы) клін. Ваўк. п. Пра чалавека, што моцна зачырванеўся, засаромеўся. Federowski, 347.
сядеть як альховый клин; ни туды, ни сюды. Смал. Іран. Пра нейчае бызвыходнае становішча. Добровольский ІІІ, 73.
Я брашу як клін чашу, а ты праўду гаворыш, як плот строіш. Глуск. Прык. Пра складную ману і нязграбную праўду каго-н. АВНЛ.
расправіцца як абух з клінам. Гл. абух. @клоп
добра ўладкаваўся як клоп, што з халоднай столі скочыў у цёплую паніну пасцель. Брэсц. Няўхв. Пра чалавека, які занадта добра ўладкаваўся ў чужым доме. ЛЦ, 51.
надутца як клоп. Смал., Леп. Няўхв. Пра надзьмутага, крыўдлівага, наравістага чалавека. Добровольский ІІІ, 41; ЗВалодзінай.
схавацца як клоп у шчыліну. Касц. Асудж. Пра чалавека, які ўхіляецца ад агульных спраў. ЛЦ, 123.
сядзець як клоп на печы. Валож. Здзекл. Пра чалавека, які дзесь уладкаваўся ў ціхім цёплым месцы. МК, 242. @клочча
наесціся як дурань клочча. Гл. дурань. @клубок
дзевачка як клубок. Мсцісл. Ухв. Пра кругленькую, невялічкую, але жвавую дзяўчынку. Юрчанка 1969, 93.
каціцца як клубок. Івац. Ухв. Пра лёгкае, бесперашкоднае перамяшчэнне. Янк., Пар., 87; ЗЗайкі. @клубочак
поўны як клубочак. Памянш.-ласк. Мсцісл. Ухв. Пра сытае, дагледжанае дзіця. Юрчанка, 187.
як клубочак. Памянш.-ласк. Мсцісл. Ухв. Пра рухавага чалавека. Юрчанка, 187. @клундзюк
малы як клундзюк. Паст. Насмешл. Пра невысокага поўнага чалавека. СПЗБ 2, 480. ≺ Клундзюк - страўнік, начынены мясам. @клуня
шырока бы клуня. Драг. Пра тоўстую мажную кабету. Лучыц-Федарэц, 222. @клышня
рукі як клышні ракавыя. Паст. Няўхв. Пра касцістыя дужыя, але нязграбныя рукі. СПЗБ 2, 484. @ключ
як ключ у воду. Мсцісл. Пра нейчае бясследнае знікненне. Юрчанка, 187. @кляваць
дзеці гадаваць як сініцы камень кляваць. Гл. сініца. @кляпня
як у кляпні дзе. Мсцісл. Няўхв. Пра цёмнае няўтульнае памяшканне. Юрчанка, 201.
жыць як у кляпні. Мсцісл. Няўхв. Пра замкнёнае, адзінокае жыццё. Юрчанка, 201. @кляшчоткі
сядить як у клящётках. Смал. Спачув. Пра чалавека ў нялёгкім становішчы. Добр., Смол., 327. @кніга
трэба каму што як парваная кніга. Навагр. Іран. Пра не вельмі патрэбнае. Даніловіч, 227.
толку з каго як з абдзіранай кнігі. Смарг. Насмешл. Пра адсутнасць толку ад каго-н. ФА.
разбірацца як у парванай (у падранай) кнізе. Іўеў. Няўхв. Пра заблытанасць справы, немагчымасць разабрацца. Даніловіч, 259. @кніжка
глядзець як у кніжку. Памянш. Ухв. Пра чалавека, які нешта прадбачыў, угадаў. Янк., Пар., 41.
як па кніжцы чытае. Памянш. Івац., Крыч. 1. Ухв. Пра чалавека, які складна, разумна пра нешта гаворыць. 2. Насмешл. Пра жанчыну, што складна сварыцца. Бялькевіч, 339; ЗЗайкі. @кніжыны
рабы як кніжынае яйцо. Гл. яйцо. @кнот
як кнот [тонкі]. Няўхв. Пра залішне танклявага падлетка. Янк., 445. @кнур/кнюр
бегаць за дзеўкамі як кнур. Ваўк. п. Асудж. Пра залішнія заляцанні хлопца да дзяўчат. Federowski, 95.
такі ярзун як кнюр. Ашм. Няўхв. Пра неспакойнага, непаседлівага, схільнага да заляцанняў чалавека. СПЗБ 5, 558. ≺ Ярзун - хто ёрзае, круціцца, не сядзіць на месцы. @кнут
крычыць як кнутом хлешча. Светл. Няўхв. Пра чалавека, які падганяе іншых у рабоце, крычыць, сварыцца. Мат. Гом., VI, 124. @княгіня
нарадзіць каго як княгіню. Лельч. Ухв. Пра дзяўчыну, прыбраную як маладуха на вяселлі. Кучук, Малюк, 67. @князь
У язя ў галаве што ў князя, а ў шчукі што ў удавы. Прык. Пра асаблівасці анатамічнай будовы названых рыб, а таксама пра мужчынскі і жаночы розум. БФГ, 166. @кобрынскі
як кобрынскый гостынэць хто. Гл. гасцінец. @кожа
пахожы як пантоплі з адной кожы. Гл. пантоплі. @кокавінь
хадзіць як кокавінь сярод курэй (з курамі). Краснап. Насмешл. Пра ганарыстага мужчыну, які красуецца сярод жанчын. Бялькевіч, 229; Ройзензон, 79. ≺ Кокавінь - певень. @кол
прыстаць як смала да кала. Гл. смала.
учапіцца як смала да кала. Гл. смала.
так рэдка пасходзіла як чорт калом патыкаў. Гл. чорт.
як калом набіта. Гродз. Пра перапоўненае памяшканне. Даніловіч 2010, 91.
вісець як гладышка на калу. Гл. гладышка.
стаяць як сарока на калу. Гл. сарока.
сядзець як сарока на калу. Гл. сарока.
вісець (матляцца) як на калу (калку). Лаг., Слуцк., Брэсц. Пра адзенне на схуднелым чалавеку. Высл., 293; Нар. лекс., 197; Ройзензон, 81; Varłyha, 42; МК, 286.
жыць як сарока на калу. Гл. сарока.
тырчэць (сядзіць, круціцца) як сарока (варона) на палцы (калу). Гл. сарока.
адзін як кол. Слуцк. Няўхв. Пра самотнага, адзінокага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 53.
адзін як кол у плоце. Воран., Свісл. Няўхв. Даніловіч, 230. Тое, што адзін як кол.
стаяць як кол. Чаш., Старадар. Няўхв. Пра чалавека, які трымаецца скована, нясмела, няўпэўнена. Станкевіч, 1071; ДА.
адзін як кол пры дарозе. Чашн., Слаўг., Слуцк. Каспяровіч, 7; Сержпутоўскі 1999, 6; Высл., 281. Тое, што адзін як кол.
гол як кол. Няўхв. Пра беднага, немаёмаснага чалавека. Станкевіч, 171.
лезці як жаба на кол. Гл. жаба.
адно дзіця як кол у плоці. Шчуч. Пра самотнасць, адзіноту аднаго дзіцяці ў сям'і. СПЗБ 2, 57.
есці як на кол вешаць. Дзярж. Няўхв. Пра спажыванне ежы без смаку, абыякава, не хацеўшы. ФА.
толку дзе як у гнілым колку. Докш. Пра адсутнасць у чым-н. толку, ладу. Высл., 399. @кола
гаварыць як ваду на кола ліць. Гл. вада.
круглы як кола. Пра нешта цалкам круглае. Янк., Пар., 88.
круціцца як кола ў млыне. Маладз., Рэч., Мін. Пра актыўнасць чалавека, яго прадпрымальнасць. ЛЦ, 30.
патрэбны (трэба) як пята кола (пятае калясо) да возу (у возе). Ваўк. п., Мін., Слон. Іран. Пра нешта, некага зусім непатрэбных. Federowski, 224; Dybowski, 187; Высл., 363; ЛЦ, 118.
рыпець як кола нямазанае. Мін. 1. Пра не вельмі добрае здароўе чалавека. 2. Пра залішнія папрокі, нараканне, дакучанне. Янкоўскі, 118.
скрыпець як нямазанае кола. Чэрык., Касц., Хоц. Насмешл. ЛЦ, 122. Тое ж.
пайшло як на мазаных колах. Ухв. Пра добрае вырашэнне нейкай справы. Янк., 419; Санько, 70.
круціцца як у коле вада. Івац. Пра актыўнасць чалавека, яго прадпрымальнасць. Санько, 148; ЗЗайкі.
знайсці як канец у коле. Гл. канец.
Вяселле без гарэлкі, што колы без мазі. Уздз. Прык. Жарт. Пра неабходнасць гарэлкі на вяселлі для больш вясёлага застолля. ПП 2, 34. @колас
адзін як колас. Карэл., Мсцісл., Стаўб. Спачув. Пра самотнага адзінокага чалавека. Высл., 281; Юрчанка, 187; МК, 19.
Жанчына без дзіцяці як колас без зярняці. Крыч. Прык. Пра важнасць мець дзіця для жанчыны. АВНЛ.
як колас на ржышчы. Санько, 70. Тое, што адзін як колас. @колічак
жыць як варона на колічку. Гл. варона. @колька
патрэбен як кашаль у кольцы. Гл. кашаль.
памагаць як кашаль у кольцы. Гл. кашаль. @Коляды, гл. Каляды @комін
мараты (замуляны) бы комін. Пруж. Няўхв. Пра вельмі бруднага, неахайнага чалавека. Босак, 31.
чорны як комін. Слуцк. Няўхв. Пра некага, нешта вельмі брудных, чорных. Сержпутоўскі 1999, 13.
чысты як комін навыварат. Слуцк. Іран. Пра моцную забруджанасць нечага. Сержпутоўскі 1999, 13.
баба як заткала да коміна. Гл. заткала.
як чорт з коміна вылезшы. Гл. чорт.
цемра як у коміне. Пра густую, чорную цемень. Янк., Пар., 186.
нудная як у коміне песня. Няўхв. 1. Пра чыюсьці нудную, сумную, нецікавую гаворку. 2. Пра занудную, панурую жанчыну. Фед. Арх.
свістаць як у коміне. 1. Пра рэзкія парывы ветру. 2. Пра нейкія пранізлівыя гукі. Янк., Пар., 146. @конаўка
ліць як з конаўкі. Пра моцны дождж. Санько, 69. @конёў
ек конёва нога. Гл. нага. @конскі
напіцца як бонк конскай крыві. Гл. бонк.
цягацца як коньска смерць па выгане. Гл. смерць. @конь
хваліцца як цыган канём. Ваўк. п. Няўхв. Пра залішняе расхвальванне чаго-н. беспадстаўна. Federowski, 59.
камандаваць кім як дармавым канём. Асудж. Пра выкарыстанне некага не шкадуючы. Янкоўскі 1968, 233.
шпарка як на спутаным кані. Іран. Пра павольны рух альбо пра яго адсутнасць. Янк., Пар., 196.
бяды - як на кані павезці. Мін. Пра вялікую бяду альбо пра шэраг непрыемных здарэнняў. ЛЦ, 24.
выязджаць усё роўна як на серым кані. Шкл. Асудж. Пра бязлітаснае выкарыстанне чалавека, узвальванне на яго шматлікіх абавязкаў. Высл., 282.
Пражыць як на кані праехаць. Прык. Ухв. Пра ладна, з задавальненнем і з карысцю пражытае жыццё. БПФС, 110.
сядзець на чым як на кані. Гродз. Насмешл. Пра сядзенне на ўслоне, лаве, бервяне і інш., акірначыўшы іх нагамі. Цыхун, 11.
як на кані павезці. Мін. Пра вялікую колькасць чаго-н. ЛЦ, 24.
будзе каму як сіваму каню. Івац. Пра пераследванне, пакаранне кагосьці, не заўсёды заслужана. ЗЗайкі.
даць як каню сечкі. Пруж. Няўхв. Пра моцную, без жалю лупцоўку. ФА.
калодзішча як каню дзёрнуць. Мсцісл. Пра тоўстую калоду, якую зрушыць можна толькі канём. Юрчанка 1977, 172.
не хочацца як ляному каню ў аглоблі. Насмешл. Пра чалавека, якому не хочацца брацца за цяжкую справу. Янк., 417.
патрэбна як старому каню маці. Шчуч. Іран. Пра некага, іншаму чалавеку зусім непатрэбнага і нецікавага. Юрчанка 1977, 172; Даніловіч, 252.
трэба як каню тапкі. Мсцісл. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Юрчанка, 186.
уваліць як каню сечкі. Дзятл., Пруж., Слон., Шчуч. Няўхв. Даніловіч, 229; ФА. Тое, што даць як каню сечкі.
уваліць як каню. Мін. Высл., 403. ≺ Уваліць - тут: пабіць. Тое ж.
як каню. Карэл., Лаг. Пра вялікую колькасць чаго-н., выдадзенага камусьці. Высл., 294.
як каню пазёмка. Шчуч. Іран. Пра вельмі малую колькасць чаго-н. для пэўнай справы або для чалавека. Даніловіч 2008, 136.
як каню перакаціцца, дык яму заснуць. Круп. Пра хуткае і лёгкае засыпанне. СПЗБ 2, 500.
каму чаго як каню пернік. Мін. Іран. Пра нешта, чаго адчувальна замала. Высл., 427.
адпалчыць каго як каня. Шчуч. Няўхв. Пра моцную, без жалю лупцоўку. Нар. лекс., 40.
Баба без мужыка як калёсы без каня. Гл. калёсы.
валіць як на каня. Ваўк. п. Няўхв. Пра перакідванне абавязкаў, спраў, адказнасці на каго-н. іншага. Federowski, 326; Янк., Пар., 24.
вочы як у каня. Слон. Няўхв. Пра нейчыя вялікія вочы. Высл., 295.
ганарылася свіння, што пуза як у каня. Леп. Насмешл. Пра чалавека, які чымсьці неапраўдана, незаслужана ганарыцца. АВНЛ.
дзяржаць каго як каня на мунштуку. Ваўк. п. Пра трыманне некага ў дысцыпліне, пад наглядам. Federowski, 95. ≺ Мунштук - цуглі.
зубы як у каня. Лельч. Пра вялікія моцныя зубы. Кучук, Малюк, 25.
кандзюх як у каня. Чэрык. Насмешл. Пра нейчы вялікі жывот. Бялькевіч, 220. ≺ Кандзюх - жывот.
напірыць каго як каня. Гродз. Няўхв. Цыхун, 92. ≺ Напірыць - набіць, налупцаваць. Тое, што адпалчыць каго як каня.
прыраўнавацца як свіння да каня, да шэрсць не така. Гл. свіння.
расцягнуць як сабакі здохлага каня. Гл. сабака.
раўня як свіння да каня. Гл. свіння.
таргавацца як за каня. Ваўк. п. Пра занадта доўгі і настойлівы торг. Federowski, 311.
уссесці на каго як пан на каня. Гл. пан.
мае смак бы да коней ваўкалак. Слуцк. Асудж. Пра чалавека, які мае схільнасць да нечага благога. Сержпутоўскі 1999, 98.
як на сто коней сесці (уссесці). Мін. Ухв. Пра вялікае шанцаванне ў нечым. Санько, 211; Гілевіч, 166.
Бабы як тыя коні: сустрэнуцца, адзін другому шыю пагрызе, пагрызе, дый разыйдуцца. Рэч. Фальк. Пра звычку жанчын абгаворваць адна адну. Пяткевіч, 377.
душа мінчуецца бы коні ў цыгана. Лоеў. Насмешл. Пра душэўныя хваляванні. Янкова, 194. ≺ Мінчавацца - хвалявацца, трывожыцца.
знацца як лысыя коні. Ваўк. п. Насмешл. Пра людзей, якія жывуць між сабою ў непрыязных адносінах: у першым выпадку прыкрываюць адзін аднаго ў сваіх свавольствах, а ў іншых - рэзка выкрываюць дурныя ўчынкі. Нос., 50; Дуб., 22; Federowski, 358; Матэрыялы 1981, 117.
іржаць як коні. Маст. Няўхв. Пра гучны недалікатны смех. Сцяшковіч, 203.
мяняць як цыган коні. Гл. цыган.
рэмзаць як тыя коні. Акц. Няўхв. Мат. Гом., VII, 1979, 154. ≺ Рэмзаць - смяяцца. Тое, што іржаць як коні.
цягнуцца як жыдоўскія коні. Лаг. Няўхв. Пра тых, што несуладна, непрадуктыўна працуюць. Варлыга 1966, 92.
абабіцца як калхозны конь. Ляхав. Пагардл. 1. Пра мужчыну, што, знаходзячыся ўвесь час у жаночым калектыве, прыдбаў жаноцкія звычкі. 2. Пра чалавека ў запушчаным, вартым жалю стане. ФА.
апусціць галаву як той конь убоісты. Насмешл. Пра чалавека, які панура апусціў галаву, замаркоціўся. НН 1911, 634.
баяцца як стары конь мацеры/маткі. Гродз., Лід., Мін. Іран. Пра адсутнасць страху перад кім-н. Даніловіч, 253; Высл., 285.
бегчы ўслед за кім як конь за торбай з аўсом. Ушацк., Касц. Насмешл. Пра чалавека, што надта цягнецца за іншымі. ЛЦ, 90.
бегчы/пабегчы як конь. Няўхв. Пра чалавека, які бяжыць хутка і з грукатам. Нар. слов., 302; НН, 614.
вырабатаны бы конь. Ушацк. Спачув. Пра спрацаванага, стомленага чалавека. Барадулін, 110.
вычысціць як конь у жолабе. Пра галоднага чалавека, які з'еў усё, што было. Янк., Пар., 32.
вышчэрыць зубы бы конь. Стол. Няўхв. Пра чыю-н. непрыемную ўсмешку. ТС 1, 186.
вялізны (вялікі, велькі) як конь. Ваўк. п. Пра вялікага здаровага чалавека альбо пра што-н. вялікае ў памерах. Federowski, 329, 332.
гайдачить як конь стяпскей. Смал. Няўхв. Пра не зусім прывабныя паводзіны хлопца. Добр., Смол., 876. ≺ Гайдачыць - бегаць; стяпскей - стэпавы.
гараваць як конь грабежны. Ваўк. Пра нейчыя пакуты. Federowski, 103, 242. ≺ Конь грабежны - конь, «забраны ў шкодзе» (тлум. М. Федароўскага).
глядзець як конь з-пад дугі. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчы насцярожаны, незадаволены погляд. Юрчанка, 187.
глядзець як конь на падкову. Мсцісл. Жарт. Пра здзіўлены, няўцямны погляд. Юрчанка, 187.
глядзець як конь на салядэру (на салідэру). Маст., Навагр. Іран. Пра прагны, сквапны погляд на каго-н. Даніловіч, 230. ≺ Салядэра - сырадой.
грукаць як конь капытамі. Няўхв. Пра чалавека з цяжкой хадой, моцным топаннем, грукатам. Янк., Пар., 44.
грыву задзёр як конь. Няўхв. Пра позу чалавека з узбуджана узнятай галавой. Нос., 29.
Дзеўка - не конь, збрую не надзенеш. Прык. Пра немагчымасць так проста падпарадкаваць дзяўчыну. Янкоўскі 1971, 41.
дрыгаць нагамі як конь у пякоту. Лаг. Насмешл. Пра чалавека, які перабірае нагамі, неспакойна пераступае з нагі на нагу. Гілевіч 2007, 23.
дыхаць як конь удушлівы. Ваўк. п. Няўхв. Пра цяжкое дыханне, сапенне каго-н. Federowski, 90.
есці як спісаны конь. Гродз., Шчуч. Іран. Пра прагнае, ненасытнае спажыванне ежы. Даніловіч, 251.
жлукціць як конь. Мсцісл., Пух. Няўхв. Пра чалавека, які многа і прагна п'е. Бялькевіч, 167; Высл., 319. ≺ Жлукціць - тут: піць доўга і многа.
зарагатаць бы конь. Ваўк. п., Слуцк. Пра гучны непрыемны смех каго-н. Federowski, 350; Сержпутоўскі 1999, 108.
заскакаць як конь, якога першы раз узялі ў аброць (уціснулі ў аглоблі). Мін. Няўхв. Пра чыю-н. рашучую нязгоду, супраціўленне, пярэчанне. ЛЦ, 32.
здаровы як конь. Ваўк. п. Лоеў., Брасл., Докш., Мін. Ухв. Пра моцнага, дужага чалавека. Federowski, 353; Высл., 327; Добр., Смол., 222; Янкова, 290; СПЗБ 4, 171.
ісці як конь ступае. Янк., Пар., 80. Тое, што грукаць як конь капытамі.
лезці як конь у хамут. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, якому неахвотна брацца за справу. Юрчанка, 187.
лізнуць як конь. Ваўк. п. Іран. Пра хапанне адразу вялікага кавалка ежы. Federowski, 167.
лупаты як конь. Шчуч. Няўхв. Пра вялікія непрывабныя вусны, непрыгожы выраз твару каго-н. СПЗБ 2, 685.
лупу атвесіць як конь. Паст. Няўхв. Пра непрывабны выраз твару каго-н. СПЗБ 2, 684.
лыбіцца як конь на авёс. Слуцк. Насмешл. Пра нейчы прагны задаволены позірк. Высл., 341. ≺ Лыбіцца - усміхацца.
лындаць як той конь, катораму німа чаго есьці вясной. Стаўб. Няўхв. Пра чалавека, які валочыцца ў пошуках нейкай спажывы, карысці. СЦБ, 217.
махаць галавою як конь ад аваднёў. Глыб. Няўхв. Пра чалавека, які ўвесь час паддаквае, толькі і згаджаецца. АВНЛ.
набожны як конь падарожны. Ваўк. п. Іран. Пра зусім не набожнага чалавека. Pietkiewicz, 194.
набожны як святога Юр'я конь. Слуцк. п. Шейн, 478. Тое ж.
набожны як святога Юр'я конь: ён да касцёла, а ён да кабылы. Federowski, 131. Тое ж.
навастрыць вушы як конь, пачуўшы ваўка. Мін. Пра чалавека, які стаў уважлівым, адчуўшы небяспеку. ЛЦ, 72.
нягідкая як конь. Ушацк. Іран. Пра звычайную, не вельмі прывабную кабету. Барадулін, 111.
пажаніліся, што малады конь і стары конь спрэгліся. Мядз. Няўхв. Ці то пра суладнасць рознаўзроставых сужонкаў, ці то наадварот. Янк., Дыял., І, 217; АВНЛ.
памагаць як стары конь мацеры. Гродз. Іран. Пра адсутнасць якой бы ні было дапамогі. Даніловіч, 253.
патрэбны як стары конь воўку. Маладз. Іран. Пра штосьці не вельмі прывабнае. Высл., 363.
прайсці як конь па градах. Асудж. Пра кагосьці, хто зруйнаваў, патаптаў напрацаванае. Янк., Пар., 129.
пудлівы як конь. Краснап. Пра пуглівага, асцярожнага чалавека. Бялькевіч, 358.
раўсці як конь. Стаўб. Няўхв. Пра нейчы гучны, голасны крык. МК, 312.
Робіш як конь, ясі як воўк. Дзятл. Жарт. Пра цяжкую працу і адпаведную патрэбу ў ежы. Арх. Гр.
скакаць як цыганскі конь. Крыч. Няўхв. Пра значныя няшчырыя захады чалавека. Бялькевіч, 483.
спыніцца як стары конь перад канавай. Хоц. Няўхв. Пра нерашучага, асцярожнага чалавека. ЛЦ, 58.
стаяць як конь у алешніку, губу адвесіўшы. Маладз. Пагардл. Пра чалавека, які трымаецца абыякава. ФА.
трухаць ек конь. Жытк. Насмешл. Пра няспешную хаду чалавека. ТС 5, 157.
трэсці галавою як конь ад мух. Хоц. 1. Насмешл. Пра чалавека з доўгімі непрычасанымі валасамі, якія ён мусіць пастаянна адкідваць з твару. 2. Пра чалавека, які пастаянна паддаквае. ЛЦ, 75.
трэсці галавою як конь у горач. Зэльв. СРЛГ, 57. Тое ж.
уздыхаць як конь над пустым цэбрам. Рэч. Пра таго, хто цяжка ўздыхае. Гор., Руд., 255.
узрагатацца як конь. Няўхв. Пра чалавека, які моцна, гучна разрагатаўся. Носович, 55.
унурыцца як конь над пустой кармушкай. Брэсц. Пра незадаволены, але скароны выгляд чалавека. ЛЦ, 75.
фыркаць як конь. Лаг. Няўхв. 1. Пра сапенне, фырканне чалавека. 2. Пра таго, каму ўсё не ў гумор. Высл., 407.
храпсці як конь каля аўса. Ветк. Пра таго, хто храпе ў сне. Гор., Руд., 255.
цягнуць бы конь на млыне. Драг. Пра чалавека, якому даводзіцца цяжка працаваць. Нар. лекс., 222.
Чалавек ўбогі як конь бязногі. Прык. Пра беднага і таму бязвартаснага чалавека. ПП 1, 407.
Шчасце не конь - у аглоблі не запражэш. Маладз. Прык. Пра немагчымасць проста кіраваць сваім шчасцем ці знаходзіць яго. ПП 2, 422.
Жытка - не конь, пугаю не адсцябнеш. Прык. Пра немагчымасць падагнаць або рэзка павярнуць жыццё. Янкоўскі 1971, 41.
як конь на градах. Докш. Асудж. Пра чалавека, прысутнасць якога шкодная. Янк., 445; АВНЛ.
як конь раўці. Лід., Стаўб. Няўхв. Пра моцны, голасны плач. МК, 312.
як конь стаенны. Іўеў. Пра здаровага чалавека. Сцяшковіч, 615. @копша
сядзець як копша. Гом. Няўхв. Пра непаваротлівага панурага чалавека. ФСГ, 155. @кораб
сыпацца як з кораба. 1. Пра моцны снег; вялікую колькасць грошай у каго-н. 2. Пра чыюсьці хуткую, няспынную гаворку. БПФС, 111. @корань
лішні як гнілы корань у роце. Няўхв. Пра нешта зусім непатрэбнае, лішняе. Янк., Пар., 96.
трэба як гнілы корань у роце. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Санько, 70.
учапіцца як рак за корань. Гл. рак. @корж
ломацца як вупечаны корж. Стол. Няўхв. Пра чалавека, які манернічае, крыўляецца. ТС 3, 41. @кормнік
як кормнік. Мсцісл. Ухв. Пра вельмі сытага чалавека. Юрчанка, 187. @кормны
як кормны кабан. Гл. кабан.
насадзіцца як свінні кормныя. Гл. свіння. @корч
сцішыцца як мянтуз пад карчом. Гл. мянтуз.
сядзець карчом. Пух. Няўхв. Пра невылазнае, нерухомае сядзенне дзе-н. МК, 92.
маўчаць як жаба ў карчы. Гл. жаба.
надзьмуцца як жаба на карчы. Гл. жаба.
распяяцца як жаба на карчы. Гл. жаба.
рукі як карчы. Івац. Няўхв. Пра нязграбныя, няўмелыя рукі. ЗЗайкі.
храпе як карчы дзярэ. Насмешл. Пра моцны гучны храп каго-н. Янк., Пар., 184.
адзін як корч на пасецы. Пра адзінокага чалавека. Янк., 395.
грябецца як жабянё на корч. Гл. жабянё.
дзед як смаловы корч. Ухв. Пра яшчэ моцнага старога. Янк., Пар., 52.
замінаць як корч на дарозе. Няўхв. Пра чалавека, які замінае іншым. Янк., Пар., 67.
лезці як жаба на корч. Гл. жаба.
лезці як жабянё на корч. Гл. жабянё.
надуцца як жаба на корч. Гл. жаба.
пнуцца як жаба на корч. Гл. жаба.
схавацца як цецярук галавой у корч: нічога не відаць, а хвост тырчыць. Гл. цецярук.
сядзець як корч на сцежцы. Няўхв. Янк., Пар., 162. Тое, што замінаць як корч на дарозе.
худы як корч. Брасл. Пра худога сагнутага чалавека. СПЗБ 4, 323. @костачка
як костачка. Памянш. Мсцісл. Пра схуднелага чалавека. Юрчанка, 187. @костка
скакаць, быццам без касцей. Касц. Ухв. Пра спрытнага гнуткага танцора. ЛЦ, 122.
У хатэ нэвістка бы ў горле кістка. Драг. Прык. Пра ўспрыманне нявесткі залішне патрабавальнай сям'ёй мужа. БА.
голы як костка. Слон. Няўхв. Пра беднага чалавека. Высл., 306.
стаяць як костка ў горле. Івац., Стаўб. Няўхв. Пра моцную дакучлівую перашкоду ў чым-н. МК, 131; ЗЗайкі.
цвёрды як костка. Пра нешта вельмі цвёрдае. Янк., Пар., 186.
як сабаку костка. Гл. сабака.
сядзець у горле косткаю. Рэч. Няўхв. Пяткевіч, 568. Тое, што стаяць каму як костка ў горле.
абсмактаць (абабраць) як сабакі костку. Гл. сабака.
глядзець як сабака на костку. Гл. сабака.
накінуцца як сабака на костку. Гл. сабака.
сябраваць як галодныя сабакі, што дзеляць костку. Гл. сабака.
угледзеца як сарока на костку. Гл. сарока.
абіраць як груган косці. Гл. груган.
Госці як у горле косці. Гл. горла.
збіраць што як крумкач косці. Гл. крумкач.
збіраць як сабака косці. Гл. сабака.
Язык што жорны: перамалывае і косці. Гл. жорны.
глядзець як варона на косць. Гл. варона. @кот
аддрэнчыць як ката. Сміл. Няўхв. Шатэрнік, 10. ≺ Аддрэнчыць - моцна набіць. Тое, што біць як шкоднага (благога) ката.
біць як шкоднага (благога) ката. Астр., Навагр. Няўхв. Пра моцнае біццё каго-н. Даніловіч, 265.
блішчаць як у ката вочы. Мін. Пра нейкія слабыя агеньчыкі ў цемры. Высл., 287.
блішчаць як у ката яйцы. Нясв. Здзекл. Вульг. Пра нешта занадта бліскучае, часцей пра боты. ФА.
валіць як на ката. Мсцісл. Асудж. Пра перакладванне сваёй віны на іншага. Юрчанка, 174.
везці абы сярлівага ката ў мяшку. Івац. Здзекл. Вульг. Пра шкоднага чалавека, якога вязуць на кару. ФА.
ганяць як ката. Няўхв. Пра чалавека, якога адусюль ганяюць. Янк., Пар., 38.
захавацца што, у каго як у ката за лапаю пясок. Лід. Іран. Пра чалавека, які ніяк не можа трымаць нешта ў сакрэце. Даніловіч, 258.
Злосці поўны косці, а сілы як у ката. Леп., Мядз. Прык. Насмешл. Пра злоснага, але слабога чалавека. ФА; ЗВалодзінай.
капцюрэ як у ката. Сміл. Жарт. Пра чыесьці доўгія вострыя пазногці. Шатэрнік, 130.
лёгка як ката з печы скінуць. Мсцісл. Жарт. Пра лёгкую, простую справу. Юрчанка, 186.
любіць як сабака ката. Гл. сабака.
надзеяцца як на ката: кілбаскі адрэжа, схваціць і катане. Мсцісл. Іран. Пра безнадзейныя, марныя спадзяванні на каго-н. Юрчанка, 174.
напужаць як ката шкваркаю. Капыл. Іран. Пра ніякае не палоханне, а наадварот пра заахвочванне. ФА.
настрашыць як ката скваркаю. Слон. Іран. Высл., 353. Тое ж.
не адцягнеш як ката ад мышы. Мін. Жарт. Пра чалавека, увага якога моцна да нечага прыцягнутая. Высл., 354; Санько, 160.
пацягнула як ката на варацакі. Ушацк., Лаг. Насмешл. Пра непрыгожы нутраны поцяг чалавека на нядобрую справу. Барадулін, 115; Гілевіч, 24.
прывезці што як ката ў мяшку. Паст. Няўхв. Пра нешта невядомае. СПЗБ 2, 243.
разбегчыся як мышы ад ката. Гл. мыш.
таўкці як ката. Лоеў. Насмешл. Янкова, 356. Тое, што біць як шкоднага (благога) ката.
цягаць як ката за хвост. Хоц. Няўхв. Пра нейкую валакіту, сумысную цяганіну, марнаванне часу. Бялькевіч, 457.
грызуцца як сабака з катом. Гл. сабака.
дзерціся як сабака з катом. Гл. сабака.
жарты як у мышы з катом. Гл. мыш.
даць як кату пад'есці. Карэл., Лаг. Няўхв. Пра малую колькасць нечага, часцей ежы. Мін.-Мал., 1974, 186; АВНЛ.
есці як кату. Лаг., Леп., Івац. Высл., 317; Янк., 406; ЗЗайкі. Тое ж.
падыходзіць што каму як кату аброць (лапці). Маст., Свісл. Іран. Пра адзенне, яго частку, якое зусім не падыходзіць каму-н. Даніловіч, 230.
угадзіць каму трудней як кату старой паненкі. Насмешл. Пра цяжкасці ў адносінах з капрызным чалавекам. Ляцкий, 47.
чэсць як кату ў мяху. Насмешл. Пра здзеклівыя адносіны да чалавека. Дуб., Нар., 1.
як кату сала: ніяк з кубла не дастаць. Брэсц. Насмешл. Пра чалавека, якому нечага вельмі хочацца, але тое немагчыма дастаць. ЛЦ, 54.
як кату ў мяху. Віл. Насмешл. Пра чалавека ў дрэнных, невыносных абставінах. МК, 311-312; Юрчанка 1977, 214.
дзяруцца як каты. Докш. Асудж. Пра вельмі нядружных, варагуючых людзей. Высл., 313.
драцца як два каты ў адном мяшку. Ваўк. п. Насмешл. Пра вельмі нядружных, варагуючых людзей. Federowski, 95.
згодны як два каты ў вадном мяшку. Ваўк. п. Іран. Federowski, 354. Тое, што сябраваць як два каты ў мяху.
сябраваць як два каты ў мяху. Іран. Пра адсутнасць дружбы, бясконцае варагаванне. Санько, 186.
як каты мармочуць. Віл. Асудж. Пра сучасныя песні. Гілевіч 2007, 121.
аблізвацца што кот на сала. Сміл., Бярэз. Насмешл. Пра сквапнае на нешта пагляданне, жаданне. Шатэрнік, 4; Янк., 395; Ройзензон, 67; ФА.
адточаны як кот на смятане. Бялын., Круп. Ухв. Пра добра дагледжанага чалавека. Яўсееў, 15; КВДУ.
баяцца як кот квакухі. Мсцісл. Жарт. Пра страх перад кімсьці агрэсіўным, злосным. Юрчанка, 187.
баяцца як кот сабакі. Насмешл. Пра сапраўдны страх перад кім-н. Янк., Пар., 13.
бегчы як кот ад квакухі. Мсцісл. Насмешл. Пра шпаркія ўцёкі ад каго-н. Юрчанка, 187.
брыдзіцца чым як кот салам. Ваўк. п. Іран. Пра прагнае жаданне чаго-н. з ежы. Federowski, 43.
бурчаць як кот. Мсцісл. Няўхв. Пра незадаволенае бурчанне, выгаворванне. Юрчанка, 187.
важдацца з чым як кот са здохлай мышшу. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які залішне з нечым цацкаецца. Высл., 290.
валачы што як кот селядца. Ваўк. п., Нясв. Насмешл. Пра чалавека, які нешта сквапна павалок. Federowski, 326; ФА.
вылупіцца як кот. Няўхв. Пра нейчы асаблівы погляд. Янк., Пар., 30.
вылупіць вочы як кот. Івац. Няўхв. ЗЗайкі. Тое ж.
вылучвацца як кот. Лельч. Жарт. Пра нейчае пешчанне, пацягванне, выгібанне. Кучук, Малюк, 22. ≺ Вылучвацца - пацягвацца, выгінаць спіну.
вытрашчыць вочы як кот на гліне. Слон. Няўхв. Пра нейчы характэрны пагляд. Высл., 299.
глядзець (пазіраць) на што як кот на сала (каўбасу, масла). Карэл., Слон., Мін., Хоц., Петр. Жарт. Пра нейчы прагны, сквапны позірк. Янк., 402; Высл., 305; ЛЦ, 50.
глядзець як кот на труса. Відаць, пра злосны, драпежны погляд. Янк., 402.
гуляць (граць, дражніцца) як кот з мышкаю. Ваўк. п., Івац., Слон., Хойн. Няўхв. Пра чалавека, які доўга з нечым забаўляецца, цацкаецца. Federowski, 121; Высл., 309; Мат. Гом., VI, 174; ЗЗайкі.
дарвацца як кот да рыбы (да сала). Брэсц. Насмешл. Пра чалавека, які атрымаў доступ да нечага жаданага. ЛЦ, 51.
дзівіцца як кот на аўцу. Мсцісл. Жарт. Пра нейчы здзіўлены, няўцямны позірк. Юрчанка, 174.
дзярушчы (дзярэцца) як [той] кот. Гродз. п., Сміл. Няўхв. Пра задзірлівага, драпежнага чалавека. Federowski, 95; Шатэрнік, 87.
драцца ногцямі як кот кіпцюрамі. Сміл. Няўхв. Пра таго, хто ў бойцы пускае ў ход пазногці. Шатэрнік, 178.
душыць як кот мышэй. Ваўк. п. Пра бязлітаснае распраўленне са слабейшымі альбо ворагамі. Federowski, 89.
жмурыцца што кот на кілбасы. Мсцісл. Пра сквапны задаволены позірк на ласошчы. Юрчанка 1977, 230.
жмурыцца як кот на сонцы. Кплів. Пра нейчы асаблівы прыжмураны пагляд. Янк., 407.
жывучы (жывушчы) як кот. Навагр. п., Івац., Зэльв., Сміл., Маладз., Чэрв. Ухв. Пра загартаванага жыццяздольнага, жыццястойкага чалавека. Federowski, 373; Шатэрнік, 95; Нос., 43; Мін.-Мал., 1974, 59; СПЗБ 2, 163; Сцяцко 2005, 43; ЗЗайкі.
жыць (дружаць, любіцца) як кот з сабакам. Ваўк. п., Маз., Івац., Іўеў., Сміл., Стаўб., В.Дзв. Іран. Пра людзей, якія варагуюць, пастаянна сварацца. Дуб., Нар., 1; Шатэрнік, 96; Высл., 321; МК, 312; Янк., 413; Pietkiewicz, 391, 403; СПЗБ 2, 171; ЗЗайкі.
збродаваць па хаце як [той] кот. Дзярж. Няўхв. Пра чалавека, які ўсюды шукае сабе лёгкай спажывы. Нар. слов., 32. ≺ Збродаваць - лазіць усюды, шукаючы ежы.
іграць як кот на цымбалах (на раялі). Мін. Іран. Пра чалавека, які зусім не ўмее іграць. ЛЦ, 32.
каго хоць з даху скінь, а ён як кот стане на ногі. Мін. Ухв. Пра жывучасць каго-н. ЛЦ, 37.
кешкацца як кот з селядцом. Няўхв. Пра чалавека, які доўга і марудна займаецца нечым не вартым. Янук., 31. ≺ Кешкацца - забаўляцца, а таксама варушыцца.
кідацца як [той] кот, што ўвяз у мокрай гліне. Брэсц. Насмешл. Пра чалавека, што роспачна кідаецца ў цяжкіх абставінах. ЛЦ, 71.
круціцца як кот вакол гарачага малака (вакол гарачай кашы). Мін. Насмешл. Пра чалавека, які ніяк не адступаецца ад нечага, яму пакуль не даступнага. ЛЦ, 71.
ласаваць на каго/што ек кот на сало. Жытк. Насмешл. Пра ласы, сквапны погляд. ТС 3, 14.
ласы як кот на каўбасы. Гродз., Ваўк. п., Зэльв., Маз., Маст., Нясв., Гродз. Кплів. Пра ласага чалавека. Federowski, 140; Pietkiewicz, 377; Сцяшковіч, 597; Антырэліг. казкі, 200; Ахрым., 15; Высл., 340; Цыхун, 185.
лашчыцца (ласіцца) як кот. Слон. Ухв. Пра ласкавага альбо ліслівага чалавека. Federowski, 169; Янк., Пар., 94; Высл., 340.
лезці як кот у вазона. Хоц. Насмешл. Пра нейчае нахабнае імкненне куды-н. Сцяшковіч, 615.
лыпаць вачыма як кот у дыме. Ашм. Няўхв. 1. Пра частае міганне, лыпанне вачыма. 2. Пра чалавека, якому няёмка, няма куды дзець вочы. Даніловіч, 230.
ляжаць як кот на печы. Няўхв. Пра лянівага чалавека, які любіць выгоду. Ройзензон, 73.
ляпнуць ек кот на чэрэн. Жытк. Няўхв. Пра нейчае нечаканае, раптоўнае з'яўленне. ТС 5, 313-314.
мармытаць як кот. Слон. п. Няўхв. Пра невыразную гаворку. Federowski, 118.
моцна як кот убрыкнуў. Іран. Пра нешта зусім нямоцнае, невыразнае. Янк., Пар., 104.
на сэрцы як кот пацарапаў. Пра чалавека, якому шчыміць сэрца, які моцна перажывае. БФГ, 171.
надуць лупы як кот на крупы. Бераст. Насмешл. Пра чалавека надзьмутага, пакрыўджанага. Даніловіч, 120.
наесціся як добры кот, дабраўшыся да смятаны. Карэл. Ухв. Жарт. Пра чалавека, які даволі наеўся смачнага. Высл., 351.
напіцца як кот маслянкі. Свісл. Няўхв. Пра залішне, празмерна п'янага чалавека. Даніловіч, 230.
насіцца як кот з салам. Ваўк., Сак. п., Рэч., Докш., Стаўб. Няўхв. Пра чалавека, які доўга носіцца з нейкай справай, прадметам і выхваляецца. Dybowski, 15; Federowski, 198; Pietkiewicz, 380; Высл., 356; МК, 312.
насіцца як кот з мышшу. Мсцісл. Юрчанка 1977, 229. Тое, што насіцца як кот з салам.
насіцца як кот з селядцом. Капыл., Уздз., Свісл., Смарг. Няўхв. Шатэрнік, 171; Высл., 356; Даніловіч, 230. Тое, што насіцца як кот з салам.
насіцца як кот угарны. Шум. Няўхв. Пра чалавека, які шмат мітусіцца без толку. КВДУ.
нашкодзіць як кот. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які шкодзіць спадцішка. ЛЦ, 61.
няма як кот пазлізаў. Мсцісл. Пра поўнае знікненне нечага без следу. Бялькевіч, 369.
павадзіцца хадзіць куды як кот у сала. Хоц. Няўхв. Пра частае наведванне таго месца, дзе можна пажывіцца, паласавацца. Бялькевіч, 357.
пагана бы начэ кот насраў на сэрца. Рэч. Вульг. Пра непрыемнае адчуванне ў роце пасля пераядання альбо перапою. Пяткевіч, 570.
паглядаць як кот на сала. Касц. Няўхв. Пра нейчы сквапны, хцівы погляд. Бялькевіч, 478.
пагуляць як кот на жарнах. Смарг. Іран. Няўхв. Пра нейчае няўдалае, прыкрае гулянне. Сцяшковіч, 615.
падскокваць як кот на гарачай блясе (патэльні). Жарт. Пра чалавека, якога нечым данялі. Янк., 418; Санько, 69.
падскочыць як ашпараны кот. Мін., Брэсц. Насмешл. Пра чалавека, якога раптам моцна ўразілі. ЛЦ, 73.
пацягнуцца як кот без малака. Ваўк. Пра пакрыўджанага чалавека, жаданні якога не апраўдаліся. ФА.
піць што як кот валяр'янку. Мсцісл. Жарт. Пра чалавека, які паспешліва, прагна нешта п'е. Юрчанка, 187.
плюшчыцца як кот. Петр. Пра чалавека, які седзячы дрэмле, плюшчыць вочы. Мат. Гом., VI, 194.
прыбіцца як кот памыйны. Карэл. Зласл. Пра валачашчага чалавека, які прыстроіўся да некага жыць, харчавацца, можа, зайшоў у прымы. Высл., 369.
прыбрацца як кот у сваты. Шчуч. Жарт. Пра некага прыбранага. СПЗБ 4, 123.
прыгрэцца як кот на сонцы. Светл. Насмешл. Пра чалавека, які дзесь утульна прыстроіўся. Высл., 370.
прыжмурыцца як [той] кот. Сміл. Насмешл. Пра нейчы характэрны выраз твару. Шатэрнік, 228.
прыкрадацца як кот да мышэй. Пра кагосьці, хто асцярожна набліжаецца да ахвяры. Ройзензон, 76.
пяяць як кот курню. Беш. Насмешл. Пра мурлыканне, ціхае напяванне песні сабе пад нос. АВНЛ.
разбурчэцца як стары кот. Мсцісл. Насмешл. Пра нечым незадаволенага чалавека, які мармыча сабе пад нос. Юрчанка 1998, 15.
размармытацца як кот. Трак. Насмешл. СПЗБ 4, 258. Тое ж.
скокнуць як кот на мыш. Пра нейчы рашучы драпежны выпад. Янк., 427.
спаць як кот зімою. Капыл. Насмешл. Пра ахвотніка доўга паспаць. ДА.
спрытны як кот. Ухв. Пра ўвішнага, лоўкага, хуткага чалавека. Высл., 388.
сунуцца як кот з хвастом. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які ўсюды імкнецца паспець, умяшацца. Юрчанка 1977, 214.
сядзець як кот у красках. Мін. Пра прыемнае, утульнае пачуванне сябе дзе-н. Высл., 394.
сядзець як кот у смаляках. Ганц. 1. Насмешл. Пра нейчае падскокванне, пакручванне. 2. Ухв. Пра ўтульнае пачуванне сябе ў цёплым месце. ФА.
так працуе бы кот плача. Насмешл. Іран. Пра невялікую працу кагосьці. Станкевіч, 165.
увыкнуць як кот у сала. Мсцісл. Няўхв. Пра пастаяннае імкненне да нечага. Бялькевіч, 77.
унадзіцца як кот да чужога (у чужое) сала. Маз. Няўхв. Пра чалавека, які здабывае сабе ежу, пасягаючы на чужое. Высл., 405; Ляцкий, 50.
унадзіцца як кот у каўбасы. Лях. Жарт. Пра ахвотніка да нейкае стравы, нейкіх учынкаў. Мат., 130.
ускочыць як кот у рашчыну. Докш. Насмешл. Пра траплянне ў непрыемную сітуацыю. ФА.
утаропіцца як кот у мыш. Івац., Мін. Насмешл. Пра нейчы хцівы, пільны погляд. ЛЦ, 126; ЗЗайкі.
уцячы як нашкодзіўшы кот. Мін. Няўхв. Пра ўцёкі нашкодзіўшага чалавека. Часта пра хлоца, які пакінуў падманутую дзяўчыну. ЛЦ, 126.
хадзіць як кот каля гарачай кашы. Маладз. Насмешл. Пра адсочванне нечага дужа пажаданага, але пакуль недаступнага. Высл., 411.
хто як кот: сколькі весіць, столькі з'есць. Мядз. Пра чалавека, які многа есць. ПП 1, 252.
цікаваць як кот. Пра чалавека, які некага адсочвае. Янк., 437.
чаіцца як кот на мыш. Ваўк. п. Пра чалавека, які некага падпільноўвае, да некага падкрадваецца. Federowski, 61. ≺ Чаіцца - падпільноўваць, падкрадвацца.
чапливый як кот. Смал. п. Няўхв. Пра зладзеяватага чалавека. Добр., Смол., 972.
чатаваць як кот на мыш. Ваўк. п. Няўхв. Federowski, 65. ≺ Чатаваць - вартаваць, пільнаваць (польск. czatować). Тое, што чаіцца як кот на мыш.
шкодны (шкадлівы) як кот. Ваўк. п., Бярэз., Івац. Асудж. Пра шкадлівага, зладзеяватага чалавека. Federowski, 299; Высл., 421; ЗЗайкі.
шчаслівы як той кот, што дабраўся да смятаны. Мін. Жарт. Пра шчаслівага чалавека, які дабраўся да нечага жаданага. ЛЦ, 60.
як збродлівы кот. Віл. Няўхв. Пра мужчыну з нясталымі паводзінамі. СПЗБ 2, 278.
як кот лапаю. Мсцісл. Пра нейчы нязграбны, непрыгожы почырк. Юрчанка, 187.
як кот лядачы. Свісл. Асудж. Пра дрэннага, нахабнага чалавека. Сцяшковіч, 615.
як кот маленька. Стаўб. Жарт. Пра невысокую дзяўчынку. МК, 110.
як кот марцовый. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 188. Тое, што як збродлівы кот.
як кот мурлаты. Хоц. Няўхв. Пра лянівага тоўстага адкормленага чалавека. Бялькевіч, 358.
як кот наплакаў. Ваўк. п., Івац., Капыл., Клецк., Леп., Стаўб., Хоц., Чэрык., Чэрв., Стол., Мін. Пра штосьці ў вельмі малой колькасці. Federowski, 150; МК, 312; ТС 3, 150; Pietkiewicz, 327; Янк., 417, 418; Нар. слов., 56; ЛЦ, 130; ФА; Барысюк, Буян, 13; ЗЗайкі.
як кот у марцы. Шчуч. Няўхв. Пра распуснага, разбэшчанага чалавека. Даніловіч, 230.
Як кот шкадлівы, а як заяц баязлівы. Стаўб. Прык. Пра шкадлівага, баязлівага чалавека. ФА; Янкоўскі, 232.
нота як у кота. Докш. Насмешл. Пра чалавека з непрыемным голасам, які блага спявае. Высл., 356.
потягнуты як кота на смэтану. Стол. Насмешл. Пра нейчае прагнае жаданне чаго-н. АВНЛ. @коўлак
як [той] коўлак. Карэл., Драг. Няўхв. Пра звяглівага, раздражнёнага, непрыемнага чалавека. Высл., 431; Нар. лекс., 164. ≺ Коўлак - звяглівы чалавек. @коўча
седзець бу коўча. Жытк. Няўхв. Пра занадта заматаную, укутаную жанчыну, падобную да кучы. ТС 2, 228. ≺ Коўча - штосьці нязграбнае, бясформеннае. @коўш
падторкнуцца як чорт з каўшом пад брагу. Гл. чорт.
чарпаць што як каўшом. Ваўк. п. Пра чарэпанне нечага памногу, спорна. Federowski, 65.
зарыжэцца як коўш альховы. Віл. Пра чырванатварага альбо пачырванеўшага ад сораму чалавека. Жыв. сл., 98.
чырвоны як коўш альховы. Ельск., Сміл. Высл., 420; Шатэрнік, 18. Тое ж. @кохтачка
падыходзіць каму што як цёлцы кохтачка. Гл. цёлка.
як цёлка ў кохтачцы. Гл. цёлка. @кошка
Удзень як кашке, уночы як пташке. Воран. Прык. Пра сужонкаў, што ўдзень сварацца, а ўночы мірацца. Аксамітаў, 183; Арх. Гр.
баба жывучая бы кошка. Слуцк. Жарт. Пра нібыта вялікую вынослівасць і жывучасць жанчын. Сержпутоўскі 1999, 16; Гілевіч, 165.
глядзець як кошка на мыш (мышку). Мсцісл. Насмешл. Пра нейчы прагны, насцярожаны позірк. Юрчанка, 188.
гуляць (дражніцца) як кошка з мышаю. Ваўк. п., Слон., Хойн. Няўхв. Пра чалавека, які доўга з нечым забаўляецца, цацкаецца. Federowski, 121; Высл., 309; Мат. Гом., VI, 174.
дабрацца як кошка да сала. Ваўк. п. Пра чалавека, што дабраўся да нечага жаданага. Federowski, 71.
насіцца як кошка з жабай: гадка з'есці і шкада кінуць. Капыл. Няўхв. Пра сквапнага чалавека, які трымае пры сабе і тое, што не патрэбна. Рабкевіч, 153.
насіцца як кошка з кацянёнкам (кацянёначкам). Мсцісл. Пра мітуслівыя, турботныя, неспакойныя захады каго-н. Юрчанка, 188.
насіцца як кошка з помазам. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які доўга носіцца з нейкай справай, прадметам. Юрчанка 1977, 230. ≺ Помаз - помазка для змазвання патэльні тлушчам.
пісаць як кошка лапаю. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчы нязграбны непрыгожы почырк. Юрчанка, 187.
раздураная як паніна кошка. Насмешл. Пра спешчаную, пераборлівую дзяўчыну ці жанчыну. Янк., Дыял., 1, 219.
сяжу да гляжу як кошка ў дяжу. Смал. Жарт. Пра чалавека, які нічога не робіць, але чакае спажывы. Добровольский ІІІ, 13.
схапіць як кошка мыш (мышку). Мсцісл. Пра чалавека, які нешта спрытна схапіў, набыў. Юрчанка, 188.
чатаваць як кошка (кот) на мыш. Ваўк. п. Пра ўважлівае, пільнае адсочванне каго-н. Federowski, 65. ≺ Чатаваць - вартаваць, пільнаваць (польск. czatować).
як кошки драпаются. Смал. п. 1. Пра царапанне вострымі пазногцямі. 2. Няўхв. Пра калючага, задзірлівага чалавека. Добр., Смол., 189.
жанкі жывушчыя як кошкі. Federowski, 366. Тое, што баба жывучая бы кошка.
з каго хто як з кошкі швейка. Мсцісл. Іран. Пра некага зусім не годнага для справы. Юрчанка, 184.
сыкаць адна на адну, як дзве кошкі каля аднае міскі з малаком. Мін. Няўхв. Пра спрэчкі дзвюх задзірлівых жанчын. ЛЦ, 64.
як кошкі ў хаце начавалі. Зэльв. Няўхв. Пра цяжкае паветра. Сцяшковіч, 616.
глядзець як сабака на кошку. Гл. сабака.
наляцець як ластаўкі на кошку. Гл. ластаўка.
як на кошку аброць што. Мсцісл. Іран. Пра нешта не да месца. Юрчанка, 192.
трэба як кошцы духі (пудра). Мсцісл. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Юрчанка, 188.
трэба як кошцы расчоска (пяршчаткі). Мсцісл. Іран. Юрчанка, 178. Тое ж. @кошык
тупы як кошык. Астр. Няўхв. Пра не дужа разумнага чалавека. Даніловіч 2010, 91. @край
жраць як з галоднага краю вырваўсё. Івац., Навагр., Слон. Здзекл. Пра чалавека, які моцна прагаладаўся. Сцяшковіч, 19; Высл., 318; ЗЗайкі. @краль
каму таго жалю як па нябожчыку кралю. Гл. нябожчык. @краля
прыбрацца як [тая] краля. Сміл. Іран. Пра надта модна, з прэтэнзіямі апранутую дзяўчыну. Шатэрнік, 131. @кралявецкі
граць як кралявецкі музыкант. Гл. музыкант. @крамушка
дзіця здаровае як крамушка. Івац. Ухв. Пра дагледжанае, здаровае дзіця. ЗЗайкі. ≺ Крамушка - крэмень. @крамянёк
як крамянёк. Памянш. Мсцісл. Ухв. Пра здаровага, моцнага чалавека. Юрчанка, 188. @крапіва
расці як тая крапіва пры плоце. Пра дзіця, што расце без належнага дагляду. Янк., 424.
секануць як крапіваю. Няўхв. 1. Пра ўдар нечым балючым, пякучым. 2. Пра нешта востра, балюча сказанае. Санько, 182.
барахтацца як п'яны ў крапіве. Гл. п'яны.
варушыцца як п'яны ў крапіве. Гл. п'яны.
ганяць як кукушку па крапіве. Гл. кукушка.
гульнуць як голы ў крапіве. Гл. голы.
круціцца як голы ў крапіве. Гл. голы.
пагрэцца як у крапіве. Мін. Насмешл. Пра чалавека, якому не пашанцавала. ЛЦ, 62.
пагуляць як голым у крапіве пасядзець. Гл. голы.
пажывіцца як голы ў крапіве. Гл. голы.
прапасці як кураня ў крапіве. Гл. куранё.
танцаваць як голыя ў крапіве. Гл. голыя.
сказаў, як крапівой секануў па голых лытках. Петр. Пра нешта сказанае, што моцна дапякло суразмоўцу. ЛЦ, 66; Янк., 445.
збірацца як галодны ў крапіву. Гл. галодны.
любіць як голый крапіву. Гл. голы.
уторкнуцца як сраць у крапіву. Гл. сраць.
выскачыць як голы з крапівы. Гл. голы.
выскачыць як заяц з крапівы. Гл. заяц.
падхапіцца быццам каму сунулі за пазуху жмут крапівы. Гл. пазуха.
сядзець як цвет між крапівы. Гл. цвет. @крапіла/крапідла
баяцца як чорт крапідла. Гл. чорт.
паліць як ксёндз крапідлам. Гл. ксёндз.
папырскаць як поп крапідлам. Гл. поп.
пакрапіць як ксёндз крапілам. Гл. ксёндз. @краска
дзеўка як краска. Захапл. Пра вельмі прыгожую дзяўчыну. Янк., 405.
дзіця да маці як краска да сонца. Пра дзіця, што цягнецца да маці. Санько, 127. @краснапёрачка
харошая (прыгожая) як краснапёрачка. Памянш.-ласк. Ухв. Пра прыгожую жанчыну, дзяўчыну. Янк., 338. @красняк
здаровы як красняк. Леп. Ухв. Пра здаровага, чырванатварага, румянага мужчыну. АСЭТ. @крась
падскокваць як крась на скаўрадзе. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які падскоквае нечым праняты. Юрчанка, 174. ≺ Крась - карась.
як крась. Мсцісл. Ухв. Пра здаровага чалавека. Юрчанка, 188. @красці
рукі трасуцца быццам куры краў. Гл. курыца. @кроіць
сэрца як нажом кроіць. Гл. нож. @кропля
дабраліся як дзве кроплі вады. Ваўк. п., Рэч. Пра вельмі падобных адзін да аднаго. Federowski, 324, 71; Pietkiewicz, 397.
дзяцей як каноплі, а хлеба ні кроплі. Гл. каноплі.
падобны як дзве кроплі вады. Мін. ЛЦ, 73. Тое, што дабраліся як дзве кроплі (каплі) вады. @кросны
павуціна ўецца як кросны. Пра вельмі густое павуцінне. НН, 304. @кроў
белы як кроў з малаком. Ваўк. Ухв. Пра чалавека бялявага з румяным тварам. Federowski, 30.
не дзяўчына, а ўся кругом як кроў з малаком. Навагр. Ухв. Пра прыгожую, румяную дзяўчыну. ЖНС, 168.
смактаць як п'яўка кроў. Гл. п'яўка.
чырвоны як кроў. Ваўк. п. Пра чырвоны колер нечага. Federowski, 70.
круціцца што воран над кроўю. Гл. воран.
апіцца як бонк конскай крыві. Гл. бонк.
жалаць як воран крыві. Гл. воран.
напіцца як камар крыві. Гл. камар. @круглы
круціцца як чорт у круглым крэсле. Гл. чорт. @крук
крук1
стоять над кім як крук над падлом. Ваўк. п., Бяроз. Няўхв. Пра чалавека, які надта пільна, пагрозліва пільнуе некага. Federowski, 275; АВНЛ.
чорны як крук. Ваўк. п. Няўхв. Пра чорнага, змрочнага чалавека. Federowski, 66. ≺ Крук - тут: крумкач, воран.

крук2
стаяць крукам над кім. Няўхв. Пра кагосьці, хто за некім пільна сочыць, не выпускае з поля зроку, кантралюе. БПФС, 115.
сядзець крукам над чым. Астр. Пра старанную, працяглую працу над чым-н. БПФС, 115; Скарбы, 8.
руки слова круки ў каго. Смал., Мін. Няўхв. Пра сквапнага, эгаістычнага чалавека. Добр., Смол., 364; ЛЦ, 53.
нярушны як торба на круку. Гл. торба. @крулеўскі
далікатны як з крулеўскай псярні. Гл. псярня. @крумкач
збіраць што як крумкач косці. Няўхв. Пра сквапнае збіранне нечага спажыўнага, патрэбнага. ФСБМ 1, 149.
наляцець як галодны крумкач. Асудж. Пра нейчы агрэсіўны, рэзкі напад на каго-н. БПФС, 115.
злятацца як галоднае крумкаччо. Асудж. Пра людзей, што збіраюцца для нейкай агрэсіўнай, захопніцкай спажывы. БПФС, 115. @крупы
прытаіцца як муш у крупе. Гл. мыш.
глядзець як мыш на крупы. Гл. мыш.
надуцца як мыш на крупы. Гл. мыш.
надуць лупы як кот на крупы. Гл. кот.
паставіцца як мыш на крупы. Гл. мыш. @круцёлка
круціцца як круцёлка. Беш. Няўхв. Пра ветраную дзяўчынку, жанчыну. Каспяровіч, 168. @круціць
есці як валкам круціць. Гл. валок.
з кім гаварыць, усё роўна як з пяску пугу круціць. Гл. пясок. @кручанка
бегаць як тая кручанка. Лоеў. Няўхв. Пра паводзіны безразважнай жанчыны. Янкова, 167. @кручаны
баяцца як кручанага сабакі. Гл. сабака.
бегчы як кручаны. Маст. Няўхв. Пра хуткі, безаглядны, але бязмэтавы бег. Сцяшковіч, 244.
запеніцца бы кручаны сабака. Гл. сабака.
крычаць бу овечкі тые кручоные. Гл. авечка. @кручок
насы паднімаюцца як на кручку. Мсцісл. Няўхв. Жарт. Пра занадта ганарыстых людзей, што празмерна задаюцца. Юрчанка, 174.
заскакаць як рыба на кручку. Гл. рыба.
весела як рыбцы на кручку. Гл. рыбка.
хадзіць як кручок. Віл. Няўхв. Пра сагнутага, згорбленага чалавека. Гілевіч 2007, 119. @крывулі
крываногага ногі як крывулі. Шчуч. Пра крывыя ногі каго-н. СПЗБ 2, 539. @крыж
баяцца як чорт крыжа. Гл. чорт.
белы як з крыжа зняты. Ваўк. Спачув. Пра збялелага чалавека, падобнага да нябожчыка. ФА.
выглядаць як чорт з-за крыжа. Гл. чорт.
глядзець як чорт з-пад крыжа. Гл. чорт.
манах бяжыць ад работы, як чорт ад крыжа. Гл. чорт.
надувся бы Нэсьцюр до крыжа. Гл. Нэсьцюр.
як з крыжа (храста) зняты. Ваўк. п., Мсцісл., Дзятл., Навагр. Спачув. Пра вельмі бледнага, стомленага, схварэлага чалавека. Federowski, 374; Юрчанка 1977, 213; Сержпутоўскі 1999, 31; Сцяшковіч, 615; Гілевіч, 166.
дрыжаць (знябожыцца) як чорт пад крыжам. Гл. чорт.
знішчыцца як чорт пад крыжам, а ліха думаць. Гл. чорт.
міна як у чорта пад крыжам. Гл. чорт.
скурчыцца як чорт пад крыжам. Гл. чорт.
стаяць як чорт пад крыжам. Гл. чорт. @крылы
паляцеў бы крыламі. Ваўк. п. Ухв. Пра хуткае, лёгкае перамяшчэнне каго-н. Federowski, 214. @крынджалы
ногі як крынджалы. Рэч. Насмешл. Пра доўгія вялікія ногі. ЛЦ, 73. ≺ Крынджалы - сані, на якіх возяць доўгія бярвенні. @крыніца
гаварыць як крыніца булькоча. Ухв. Пра прыемную, мілагучную гаворку. Санько, 120.
Лужына не крыніца, дзяўчына не маладзіца. Карэл. Прык. Відаць, пра тое, што дзяўчыне да добрай маладзіцы яшчэ трэба дарасці. АВНЛ.
кланяцца каму як крыніцы пры дарозе. Пра адносіны да некага з глыбокай пашанай. Янк., Пар., 86. @крынічны
чысты як крынічна вада. Гл. вада. @крыса, гл. таксама пацук
як крыса. Мсцісл. Няўхв. Пра пранырлівага хцівага чалавека. Юрчанка, 188. @крыца
як крыцаю сесці. Пра супыненне актыўнасці, супакойванне каго-н. Санько, 69. @крышталь
вадаыстая] як крышталь. Смал. п., Сміл. Ухв. Пра вельмі чыстую ваду. Добр., Слов, 967; Шатэрнік, 140.
чысты як крышталь. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта чыстае, высокага гатунку: посуд, паветра і г. д. Federowski, 71. @крэмень
Баба бы крамень: ні з якога боку яе не ўкусіш. Слуцк. Прык. Жарт. Пра кабету, што аніяк не адгукаецца на чыесьці залёты. Сержпутоўскі 2000, 89.
як крэмэнь. Мсцісл. Ухв. Пра здаровага дужага чалавека. Юрчанка, 188. @крэсіва
як крэсівам выкрасіў [усю праўду]. Ваўк. п. Пра здабыванне, раскрыванне праўды. Federowski, 245. @крэсла
круціцца як чорт у круглым крэсле. Гл. чорт. @крэта
белы як крэта. Гродз. Пра бледнага чалавека. Сцяшковіч, 578. ≺ Крэта - крэйда. @ксёндз
пакрапіць як ксёндз крапілам. Пра дожджык, які ледзь-ледзь пакапаў. Ваўк. п. Federowski, 213.
паліць як ксёндз крапідлам. Воран., Іўеў., Шчуч. Няўхв. Даніловіч, 231. Тое ж.
памагчы як ксёндз Магдалене. Гродз., Маст. Іран. Пра адсутнасць дапамогі. Даніловіч, 231.
правіць як ксёндз з казальніцы. Ваўк. п. Ухв. Пра складную разумную гаворку некага, прамову. Federowski, 247. ≺ Казальніца - балкончык у касцёле, адкуль ксёндз выступае са сваімі прамовамі.
угадзіць як ксёндз Магдулі. Гродз., Карэл. Іран. Пра сітуацыю, калі не толькі не дагадзілі, але і паздзекваліся. Высл., 403; Цыхун, 180; Даніловіч, 231. ≺ Тлумачэнне інфарманта: «Зімой у лапцях хадзіла, а на весну валенкі купіў».
многа як у ксяндза жонак. Мін. Іран. Жарт. Пра поўную адсутнасць нечага. ЛЦ, 21.
у каго праўды як y папа з ксяндзом. Гл. поп.
распуціцца як ксяндзы ля вулляў. Стаўб. Пра прагных да спажывы людзей, якія згубілі асцярожнасць. Высл., 377. @ксёнжка
гаворыць як з ксёнжкі бярэ. Ваўк., Сак. п. Ухв. Пра красамоўнага чалавека. Federowski, 108.
кляне як з ксёнжкі бярэ. Ваўк. п. Насмешл. Пра надта складныя праклёны. Federowski, 145. @кубел
як кату сала: ніяк з кубла не дастаць. Гл. кот. @кубельнік
ехаць як кубельнікі. Мядз. Насмешл. Пра ціхую, асцярожную, няспешную язду. Нар. слов., 10. ≺ «Кубельнік усягды ехаў памалу, каб дабро ні растрасці, вот і сталі казаць на тых, што памалу ехалі: едуць як кубельнікі» (тлумачэнне збіральніка). Кубельнік - вясельны чын, той сват, што вязе кубел маладой у дом маладога. @кубло
дзе такі парадак як у буськавым кубле. Смарг. Іран. Пра непарадак у памяшканні. СПЗБ 4, 146.
купчыцца (кубліцца) як куры на кубле. Гл. курыца.
расце кублом. Лельч. Пра значную колькасць апенек, змешчаных шчыльна побач адзін ля аднаго. Кучук, Малюк, 64. @кудзеля
галава як кудзеля. Мсцісл. Няўхв. Пра непрычасаныя, неўпарадкаваныя валасы. Юрчанка 1998, 102. @кудла
як кудла [якая]. Мсцісл. Няўхв. Пра непрычасанага чалавека. Бялькевіч, 236. @кудлаты
багаты як сабака кудлаты. Гл. сабака.
Знаці, ой, знаці, што ён жанаты: скурчыўся, згорбіўся, як пёс кудлаты. Гл. пёс.
скорчыцца, зморшчыцца як цюцька кудлаты. Гл. цюцька. @кузня
белы як снег на кузьні. Гл. снег.
копаці як у кузні. Слон. Няўхв. Пра закопчанае памяшканне. Высл., 336. @Кузьма
пагуляць як Адэля ў Кузьмах. Гл. Адэля.
зарабіць як Меер на Кузьме. Гл. Меер.
ты такая радня як Саўка Кузьме родны Хведар. Гл. Саўка. @кука
стаяць як кука. Жытк. Няўхв. Пра разгубленага, нерухомага чалавека. ТС 2, 248.
сыты як кукамі збіты. Ушацк., Пол., Мядз. Пра ўкормленага, але дужага і не тлустага чалавека. МК, 312; Нар. лекс., 15; Барадулін, 97; СПЗБ 5, 59; Скарбы, 130.
рукі як кукі. Воран. Няўхв. Пра непрызвычаеныя, неахвочыя да працы рукі. Даніловіч, 231.
Рукі як кукі, а язык як у сукі. Прык. Зласл. Абразл. Пра жанчыну, няважную работніцу, але вельмі брахлівую і языкатую. ФА. @кукалка, гл. таксама лялька
як кукалка. Мсцісл. Памянш. Захапл. Пра прывабнага, прыгожа ўбранага чалавека. Юрчанка, 188.
як кукылку зьдзелыць. Памянш. Мсцісл. Ухв. Пра дасканалае выкананне нечага. Юрчанка 1993, 18. @кукарока
сядзець як кукарока. Мсцісл. Няўхв. Пра жанчыну ў нязграбнай, непрывабнай позе. Юрчанка 189. @кукарэку
застыць як певень пасля кукарэку. Гл. певень. @кукушка
ганяць як кукушку па крапіве. Гом. Няўхв. Пра настойлівае пераследванне каго-н. ЗВалодзінай.
харашо каму як кукушцы ў лесе пасля Пятра. Гом. Іран. Пра цяжкія, пакутлівыя ўмовы жыцця кагосьці. ЗВалодзінай. ≺ У павер'ях, пасля Пятра птушкі пераследуюць зязюлю, б'юць яе, і тая абарочваецца ястрабам. @кулёма
як кулёма. Астр. Насмешл. Пра вельмі цёпла апранутага чалавека. Даніловіч 2010, 91. @кулак
гурдзелка як кулак. Смарг. Няўхв. Пра вялікі кадык у кагосьці. Шаталава, 46. ≺ Гурдзелка - валляк, кадык.
ігрушы велькія што кулак. Глыб. Ухв. Пра вялікія грушы. СПЗБ 2, 338.
вочы як кулаке. Зэльв. Няўхв. Пра надта вялікія выпуклыя вочы ў каго-н. Жыв. сл., 139. @кулацкі
сярдзіты як кулацкі сабака. Гл. сабака. @кулачок
устаць рано, бы чэрці на кулачку. Памянш. Стол. Пра абуджэнне без пары, уночы. ТС 2, 249.
Сам мужычок з кулачок, а зла як у казла. Маладз. Прык. Насмешл. Пра малога задзірлівага мужычка. ПП 2, 257. @кулёк
як кулёк. Мсцісл. Пра туга падпаясанага чалавека. Юрчанка, 188. @кулёчак
як кулёчак. Памянш. Мсцісл. Юрчанка, 188. Тое, што як кулёк. @кулеш
дрыжаць як Аўгіннін кулеш. Кір. Насмешл. Пра чые-н. дрыжыкі ад страху. ДА.
Розум не кулеш, у голаву не ўліеш. Прык. Пра немагчымасць перадаць свой розум, свае веды камусьці іншаму або без намаганняў авалодаць навукай. СЦБ, 205.
[вы ўсе] харашы як дзятлы ў куляшы. Гл. дзяцел.
харашы як клёцкі ў куляшы. Гл. клёцка. @Куліна
гнуцца як Хомка перад Кулінай. Гл. Хомка. @кулля
усесціся як кулля на вяселлі. Барыс. Жарт. Пра жанчыну, якая недзе важна расселася. ФА. @куль
ляцець кулём. Люб. Пра імклівае, стрымгалоў перамяшчэнне. Скарбы, 172.
падаць кулем. Жытк. Пра вельмі стомленага чалавека. ТС 2, 249.
як кулём на дно. Карм. Пра нешта, што рэзка і адразу пайшло на дно. МК, 312; Санько, 68.
тоўсты як куль саломы. Слуцк., Віц. Пра тоўстага невялікага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 65; Нікіфароўскі, 1924, 17.
хадзіць як куль. Касц., Мсцісл. 1. Пра тоўстага чалавека. 2. Пра чалавека, які многа на сябе апрануў. Матэрыялы 1981, 48; З нар. сл., 240.
як куль. Мсцісл., Леп. Пра чалавека, які многа на сябе апрануў. Юрчанка, 256; ЗВалодзінай. @кульба
ніс бы кульба зогнёны. Драг. Насмешл. Пра нейчы курносы нос. Лучыц-Федарэц, 222. @кульбачка
як да свінні кульбачка. Гл. свіння. @куля, гл. таксама пуля
вылецець адкуль як куля. Светл. Пра імклівае, рэзкае аднекуль выскокванне, выбяганне. Высл., 296.
жых як [быстра] куля (пуля). Ваўк. п., Мсцісл. Пра нешта, што вельмі хутка мільгнула. Federowski, 133, 160; Нар. лекс., 176.
трапіць (папасці) як куляй у плот. Ваўк. п., Слуцк. Насмешл. Пра некага, хто трапіў у сітуацыю, якую цяжка абмінуць. Federowski, 219; Сержпутоўскі 1999, 134; Янк., 432.
трапіць як у сцяну куляй. Гл. сцяна.
папасці як у лоб куляю. Гл. лоб. @кум
як кум у ворку сядзіць. Воран. Насмешл. Пра маўклівага, заклапочанага чалавека. СПЗБ 3, 46. @кумак
твар як кумак. Мсцісл. Пра чырвонашчокі твар здаровага, румянага мужчыны. Юрчанка, 189. @кумпячок
хлопчык як кумпячок. Памянш. Лаг. Ухв. Пра моцнае, здаровае дзіця. Высл., 410. @кумушочык
крепінькій як кумушочык. Памянш.-ласк. Мсцісл. Ухв. Пра моцнае здаровае дзіця. Юрчанка 1993, 210. @купа
сядзець як купа. Люб. Няўхв. Пра чалавека, які занадта вольна рассеўся і займае шмат месца. ДА. @купальскі
хадзіць як ведзьма на Купальскага Івана. Гл. ведзьма. @купіна
зарасці як купіна. Жытк. Няўхв. Пра нешта вельмі запушчанае. ТС 3, 220.
у каго совесць як купіна ў балоце - мохам зарасла. Маз. Асудж. Пра чалавека са страчаным сумленнем. ЛЦ, 45.
сядзець як жаба над купінаю. Гл. жаба.
глядзець як жаба на купіне Гл. жаба.
драцца як жаба на купіне. Гл. жаба.
загусці як чмялі ў купіне. Гл. чмель.
надуцца як жаба на купіне. Гл. жаба.
пнуцца як жаба на купіну. Гл. жаба.
скакаць як жаба - з купіны на купіну. Гл. жаба.
скача як заяц на балоце - з купіны на купіну. Гл. заяц.
падхапіцца як заяц з-пад купіны. Гл. заяц.
прыгнуць як жаба з купіны. Гл. жаба. @купінка
як купінка. Памянш. Шчуч. Ухв. Пра прыгожую, поўную, у росквіце дзяўчыну, жанчыну. БВ, 130; Даніловіч, 231. @купіць
даць як купіўшы. Ваўк. п. Няўхв. Пра малую, скупую колькасць дадзенага. Federowski, 73.
у месце як у цесце, не купіўшы - не з'есці. Гл. цеста.
Матка не граматка - за злоты (злотку) не купіш. Гл. граматка. @купляць
так як ад гусі авёс купляць - ён самому патрэбны. Гл. гусь. @кура, гл. таксама курыца
грабсціся як кура [на сметніку]. Ваўк. п., Клецк., Пін. Пра жанчыну, занадта занятую сваёй працай. Federowski, 114; Высл., 307; Нар. скарбы, 142.
кубліцца ек кура ў песку. Стол. Насмешл. ТС 2, 246. Тое ж.
пашлёпаць як кура па вадзе. Воран. Кплів. Пра хаду, не разбіраючы сцежкі, абы як. СПЗБ 3, 474.
пісаць як кура левай лапай. Нясв. Няўхв. Пра нязграбнае непрыгожае пісанне, почырк. ФА.
як кура на седале. Акц., Гор. Насмешл. Пра сакатлівага, гаманлівага чалавека. Руд., 255. @куранё
прысупоніцца да каго як куранё да маткі. Слон. Пра вельмі даверлівае прытуленне да некага. СРЛГ, 95.
пішчаць як кураня ў яйцэ. Ваўк. п. Кплів. Пра нейчы тонкі піск. Federowski, 235.
прапасці як кураня ў крапіве. Івац. Кплів. Пра лёгкую згубу кагосьці безабароннага. ЗЗайкі.
прапасці як кураня ў зеллі. Лід. Даніловіч 2008, 137. Тое ж.
сядзець як кураня. Ваўк. п. Пра прыціхлае дзіця. Federowski, 275.
разбегчыся хто куды як кураняты ад ценю каршуна. Мін. Насмешл. Пра панічнае, хуткае разбяганне людзей у нейкім страху. ЛЦ, 120.
адкруціць галаву як кураняці. Няўхв. Пра хуткую і бязлітасную расправу над некім. ФСБМ 1, 406. @куранятка
далікатны як куранятка. Ухв. Пра некага вельмі мяккага ў абыходжанні. Янк., Пар., 50. @куранятніца
нат сваімі дзецьмі трасецца як куранятніца якая. Карэл. Ухв. Пра клапатлівую маці. ЖН, 58. @курапа
як курапа раздаўленая. Мсцісл. Няўхв. Пра агіднага, непрыемнага, неахайнага чалавека. Бялькевіч, 381. ≺ Курапа - жаба. @курасадня
спаць як той певень на курасадні: адно вока заплюшчана, а другім гляджу. Гл. певень. @куратнік
Жыццё як у куратніку: кажды лезе вышэй, каб гадзіць на ніжняга. Капыл. Пра складанасці жыцця ў калектыве. ЗВалодзінай. @курачы
скура як курача цела. Гл. цела.
з курачую галаву. Гл. галава. @курдупіль/кардупіль
як курдупіль. Віц., Кобр. Насмешл. Пра нізкарослага чалавека. Нікіфароўскі 1928, 154; Скарбы, 49. @курмель
тоўсты як курмель. Даўг. Ухв. Пра тоўстага сытага чалавека. СПЗБ 2, 581. ≺ Курмель - пячкур. @курня
спяваць як кот курню. Гл. кот. @курчыжка
скарожыцца як курчыжка. Мсцісл. Няўхв. Пра некага сагнутага, скукожанага, старога альбо хворага. Юрчанка 1998, 145. @курыны
стаяць як на курынай назе. Гл. нага.
маршчакі на твары як курыны слядок. Гл. слядок.
напрасці ек с курыну голову. Гл. галава.
пасінець як курыны пуп. Гл. пуп.
падобны як два курыныя яйкі. Гл. яйка. @курыца
[ну й панчоху робіш]: вочкі ўсё роўна як куры набэрдзалі. Пух. Няўхв. Пра няякаснае вязанне. Шатэрнік, 183.
Валасы дагуры, а вошы як куры. Прык. Асудж. Кпліва. Пра жанчыну моцную, але неахайную. Federowski, 338.
кубліцца як куры на кубле. Рэч. Пра стараннае дзе-н. уладкоўванне. Янк., Дыял., I, 212; Высл., 339.
рукі трасуцца (дрыжаць) быццам куры краў. Касц., Мін., Паст. Насмешл. Пра чалавека, у якога рукі недыхтоўныя з перапою. ЛЦ, 49; Гілевіч, 166.
сакатаць ек куры на седале. Жытк. Жарт. Пра смех, гамонку гурту дзяўчат, жанчын. ТС 5, 70.
спяшацца дадому, быццам у каго куры нядоеныя. Брэсц. Жарт. Пра нейчую паспешлівасць без бачнай прычыны. ЛЦ, 123.
абадзьмуцца як тая курыца. Сміл. Насмешл. Пра некага капрызнага, надзьмутага, важнага. Шатэрнік, 1.
гняздзіцца (месціцца) як курыца на яйцах. Ваўк. п., Слон., Жабін. Насмешл. Пра чалавека, які неспакойна і доўга ўладкоўваецца дзе-н. Federowski, 186; Высл., 306; Ганчук, Касцючык, 85.
грабацца як курыца [на сметніку]. Ваўк. п., Клецк. Насмешл. Пра нейкія дробныя хатнія заняткі жанчыны. Federowski, 114; Высл., 307.
збіраць як курыца валлё. Шум. Насмешл. Пра стараннага, руплівага, запаслівага чалавека, які нешта збірае, назапашвае. Гілевіч, 165.
капашыцца як курыца на дождж. Карэл., Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які праяўляе нейкую малазначную актыўнасць, працавітасць. Высл., 333; Юрчанка 1977, 164.
квактаць як курыца. Сак. п. Няўхв. Пра жанчыну, якая ўвесь час бядуе, выказвае заклапочанасць, незадавальненне. Federowski, 160; Шпилевский, 117; Киркор, 238; Dybowski, 12.
кволая як курыца. Дзятл. Няўхв. Пра слабую, кволую жанчыну. СПЗБ 2, 455.
корпацца як курыца ў гняздзе. Івац. Насмешл. ЗЗайкі. Тое, што грабацца як курыца (кура) [на сметніку].
кошкацца як курыца на гразі. Іўеў. Насмешл. СПЗБ 2, 511. Тое ж.
кошкацца як курыца ў пяску. Ваўк. п. Насмешл. Federowski, 150. ≺ Кошкацца - тут: грэбсціся. Тое ж.
кубліцца як курыца на гняздзе. Мін., Рэч. Жарт. ЛЦ, 71. Тое, што гняздзіцца (месціцца) як курыца на яйцах.
купацца ў грашах як курыца ў пяску. Мін., Драг. Пра вялікую колькасць грошай у каго-н. Высл., 339; Лекс., 231.
масціцца як курыца на сядале/на яйках. Мін., Рэч. ЛЦ, 71. Тое, што гняздзіцца (месціцца) як курыца на яйцах.
мясціцца як курыца на гняздзе. Раснян. Бялькевіч, 271. Тое ж.
награзмоліць як курыца лапаю. Карэл., Жабін. Жарт. Пра невыразнае, неахайнае пісанне. Жыв. сл., 69; Ганчук, Касцючык, 85.
надзьмуцца як курыца перад дажджом. Рэч., Чэрык. Насмешл. Пра некага надзьмутага, капрызнага. ЛЦ, 72.
намокнуць як курыца. Карм. Насмешл. Пра вымаклага чалавека, з непрывабным знешнім выглядам. Высл., 352.
насіцца як курыца з першым яйцом. Брасл. Насмешл. Пра чалавека, які носіцца захоплены нейкай справай, ідэяй, прыбыткам. Рабкевіч, 153.
насіцца як курыца з яйкам (яйцом). Івац., Сміл., Чашн. Насмешл. Ром., Зап., III, 221; ЗВалодзінай; ЗЗайкі. Тое ж.
пабегчы як курыца з яйцом. В.Дзв. Насмешл. Пра паспешлівы бег каго-н. ФА.
пісаць як курыца лапаю. Івац., Мсцісл. Няўхв. Пра невыразны неахайны почырк. Юрчанка, 187; ЗЗайкі.
расквахтацца як курыца на дождж. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які залішне разбурчаўся. ЛЦ, 66.
рассакатацца як курыца знёсшы яйцо. Мсцісл. Жарт. Пра чалавека, які гучна, публічна выхваляецца. Юрчанка, 174.
рассесціся як курыца. Мядз. Няўхв. Пра чалавека, які займае зашмат месца. ФА.
сакатаць языком што курыца. Ветк., Вілен. Няўхв. Пра балбатлівую жанчыну. Мат. Гом., VIII, 1980, 123; Sielicki, 162.
спяваць як курыца на бяду. Воран. Няўхв. Пра недарэчны, немілагучны спеў каго-н. Арх. Гр.
спяваць як курыца на здых. Смарг. Няўхв. Даніловіч, 231. Тое, што спяваць як курыца на бяду.
спяваць як курыца на сваю галаву. Глыб. Няўхв. Высл., 373. Тое, што спяваць як курыца на бяду.
спяваць як курыца на сметніку. Няўхв. Пра нейкі зусім нікчэмны спеў. ФА.
спяваць як курыца перад смерцю. Глыб. Высл., 373. Тое, што спяваць як курыца на бяду.
сшурпіцца як мокрая курыца. Івац. Насмешл. Пра натапыранага, надзьмутага, заклапочанага чалавека. ЗЗайкі. ≺ Сшурпіцца - натапырыцца.
сядзець як курыца на дажджы. Рэч. Насмешл. Пра прыціхлага, сумнага, заклапочанага чалавека. ЛЦ, 74.
сядзець як курыца. Мсцісл. Няўхв. Пра кагосьці ў нязграбнай позе. Юрчанка, 189.
сядзець як мокрая курыца. Івац. Насмешл. Пра кагосьці нахохленага, непрыгляднага, збедаванага. ЗЗайкі.
так веле мае розуму як курыца. Ваўк. п. Іран. Пра кагосьці не вельмі разумнага. Federowski, 264. ≺ Веле - многа.
тыцкацца як сляпая курыца. Слон. Насмешл. Пра чалавека, які няўдала нешта шукае. Высл., 402.
уцякаць як курыца ад петуха. Мсцісл. Жарт. Пра прытворныя ўцёкі. Юрчанка, 189.
хадзіць як курыца на здыхату. Воран., Шчуч. Няўхв. Жарт. Пра чалавека з кепскім настроем, дрэнным самаадчуваннем. Даніловіч, 231.
хадзіць як курыца падбітая. Валож. Няўхв. Гілевіч 2007, 54. Тое ж.
хадзіць як курыца шурпа. Ваўк. Няўхв. Пра ўскудлачаную неахайную жанчыну. СПЗБ 5, 508. ≺ Шурпа - парода кур, гусей з натапыраным, ускудлачаным пер'ем.
храпсці як асіпша курыца. Слон. Няўхв. Пра нейчы непрыемны голас, храп. Высл., 413.
як курыца сакатаць. Сак. п., Беш., Бар. Няўхв. Пра жанчыну, якая шмат гаворыць. Federowski, 271; Шпилевский, 187; Dybowski, 192; Каспяровіч, 274; Янк., Пар., 144; АВНЛ.
як мокрая курыца [прышла]. Слон. Няўхв. Federowski, 316. Тое, што намокнуць як курыца.
бегчы як пятух за курыцай. Гл. пятух.
сябраваць як ліса з курыцай. Гл. ліса.
хадзіць перад кім як пятух перад курыцай. Гл. пятух.
біць як каршун курыцу. Гл. каршун.
дзяўбці як курыцу наводную. Паст. Пра злосныя нападкі на каго-н. СПЗБ 3, 125. ≺ Наводны - прыведзены з іншага статку.
накінуцца як сава (ястраб) на курыцу. Гл. сава.
разорваты як Настуся курыцу. Гл. Настуся.
агарод як курыцы сесці. Івац. Няўхв. Пра невялічкі агарод. ЗЗайкі.
Адинокыму мужику як курицы: иде ни капануў, дак і ўклюнуў. Смал. Прык. Жарт. Пра зручнасць вольнага жыцця халасцяка. Добр., Смол., 106.
зарабіць як курыцы на соль. Іран. 1. Пра адсутнасць заробку наогул. 2. Відаць, пра лёгкі заробак: прадаць знесенае яйка. Янк., Пар., 68.
мазгоў што ў курыцы. Гродз. Няўхв. Пра не дужа разумнага чалавека. Нар. скарбы, 130.
падыходзіць як да курыцы набэдрыка. Слон. Іран. Пра тое, што зусім не падыходзіць, не пасуе. Даніловіч, 219.
пад'ясі ад сына хлеба, як ад старой курыцы яек. Астр. Іран. Пра выпадкі, калі дзеці не забяспечваюць як належыць бацькоў. Сцяшковіч, 652.
папала як сляпой курыцы зярня (зярнё, зярнятка) 〈на сметніку〉. Воран., Гродз., Зэльв., Івац., Слон. Жарт. Пра шанцаванне каму-н. Даніловіч, 249; Цыхун, 190; ЗЗайкі.
пашанцавала як сляпой курыцы знайсці зерне. Мін., Брэсц. ЛЦ, 62. Тое ж.
попало шчасце, бы слыпуй курыцы зэрне. Пін. ФА. Тое ж.
толку з гэтай дзеўкі як з курыцы: піску многа, пер'я мала. Докш. Жарт. Пра балбатлівую, ды не вельмі разумную дзяўчыну. ФА.
трэба каму што як курыцы стамеска. Мсцісл. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Юрчанка, 194.
хадзіць як кокавінь (певень) сярод курэй (з курамі). Гл. кокавінь. @курэц
нудзіцца як п'яніца без чаркі, а курэц бэз люлькі. Гл. п'яніца. @кусаць
балить усё маё тела, як псюк пад каленками кусаеть. Гл. псюк. @куст
абібок мяняе работу як цыган куст. Гл. цыган.
галава як куст. Краснап. Няўхв. Пра непрычасаныя, кудлатыя валасы. Бялькевіч, 228.
выскачыць як жаба з куста. Гл. жаба.
ляпнуць як з-за куста. Ваўк. п., Кір. Няўхв. Пра недарэчнае, непрыгожае выказванне каго-н. Federowski, 161; АВНЛ.
віляць як сабака хвастом паміж палкай і кустом. Гл. сабака.
спаць чуйна як заяц пад кустом. Гл. заяц.
пайсці як пчала між кустоў. Гл. пчала.
сядзець на куце як сава ў кусце. Гл. сава. @Кутуз
прагнаць як Кутуз пранцуза. Навагр. Пра рашучае, смелае выгнанне каго-н. Даніловіч, 231.
убірацца як ад Кутуза Банапарт. Жарт. Пра адступленне, ганебныя ўцёкі. Энеіда навыварат. @кухня
цесна як двум бабам на кухні. Гл. баба. @куцця
як ад куцці да Каляд. Астр., Смарг. Жарт. Пра нядоўгі, кароткі прамежак часу. Даніловіч, 212.
наесціся як на куццю. Лід. Ухв. Пра вельмі сытны, уволю наедак. Леп., 90; Даніловіч, 236.
сена як куццю падаслаць. Насмешл. Пра зусім невялічкую колькасць сена, якога хапіла б толькі падаслаць на калядны стол. Янк., Пар., 146.
сядзець як куцця. Лаг. Ухв. Пра паважнае, непарушнае, спакойнае прабыванне, сядзенне дзе-н. Варлыга 1966, 81. @куча
трэсціся як жыд над кучай. Гл. жыд.
глядзець няма на што, а мужыкі як жукі на кучу лезуць. Гл. жук. @кучка
сядзець як гною кучка. Гл. гной. @кучма
ходыть як тая кучма. Івац. Няўхв. Пра неахайнага, непрычасанага чалавека. ЖН, 11. @кятурка
як кятурка старога дзеда. Даўг. Насмешл. Пра неакуратнага чалавека. СПЗБ 2, 598. ≺ Кятурка - шырынка. @лава
крыж як лава. Ухв. Пра шырокую крыжавіну добра ўкормленага каня. Янк., Пар., 89.
Сей лён на Станіслава, вырасце як лава. Ваўк. Фальк. Народная прыкмета. Пра лён, што вырасце густы, роўны. СПЗБ 2, 600.
знайсці як тапор за лавай. Гл. тапор.
так веле мужык жонку любіць, як кісель на лаве кіпіць. Гл. кісель. @ладан
баяцца як чорт ладана. Гл. чорт. @ладзіць
збірацца як вяселле ладзіць. Гл. вяселле. @ладышка, гл. гладышка
напіцца як ліса з ладышкі. Гл. ліса. @ладэс
плакаць як ладэс. Лях. Пра плач без слёз. ФА. ≺ Ладэс - тут, магчыма, бабёр. @лаза
згінацца як лаза перад дубам. Мсцісл. Пра чалавека, які перад мацнейшым паводзіць сябе прыніжана, пакорна. Юрчанка, 189.
Мужык як лаза: абсякуць, абрэжуць, а ён зноў абрасце. Прык. Мядз. Пра вынослівасць селяніна, здольнасці яго аднаўляць гаспадарку. ЗСалавей.
цыбуля як лаза. Івац., Слон., Слуцк. Ухв. Пра цыбулю з высока парослым пер'ем. Высл., 416; Сержпутоўскі 2000, 183; ЗЗайкі.
трэсці як чорт лазой. Гл. чорт.
выскачыць як чорт з лазы. Гл. чорт.
як чорт з лазы вылезці. Гл. чорт.
як чорт з лазы. Гл. чорт. @Лазар
выглядаць як чысты Лазар. Ваўк. п. Спачув. Пра чалавека, які выглядае як нямоглы калека, хворы жабрак. Federowski, 170. ≺ Лазар - персанаж духоўнага верша, песні рэлігійна-хрысціянскага зместу. У яго аснове - евангельская прытча пра багацея і жабрака Лазара: пакрыты гнойнымі язвамі, ён паміраў, лежачы на сметніку супраць дома багацея.
ляжаць як Лазар. Ваўк. п. Спачув. Пра ляжачага хворага, інваліда. Federowski, 170.
як Лазор мучыцця. Кам. Спачув. Пра цяжкахворага, звычайна ляжачага калеку. СПЗБ 3, 90. @лазаты
перціся як чорт лазаты. Гл. чорт. @лазня
гарачо як у лазні. Ваўк. п. Ухв. Пра добра нагрэтае памяшканне. Federowski, 103.
голы як у лазні. Пра зусім голага чалавека. Янк., Пар., 42.
прыстаць як ліст у лазні да цела. Гл. ліст.
прыстаць як салома ў лазні. Гл. салома.
цёпла як у лазні. Ваўк. п. Federowski, 58. Тое, што гарачо як у лазні.
як з лазні. Пра моцна пабітага, пакаранага чалавека. НН 1911, 155. @лазовы
прапасці як лазовы лапаць на пагодзя. Гл. лапаць. @Лазор, гл. Лазар @лакатар
вушы як лакатары. Воран. Насмешл. Пра таго, хто мае тонкі слых. Арх. Гр. @ламачына
валяцца як ламачына. Няўхв. Пра нешта непатрэбнае, скарыстанае, зламанае. Янк., 398. @ламбак
аснэ тарчаць як ламбаке. Дзятл. Пра пяровае пянеўе ў забітых свойскіх птушак. СПЗБ 1, 110. ≺ Асны - пянеўе ў птушак, ламбы - бацвінне. @ламок
у яго дамкоў як у зайца ламкоў. Гл. заяц. @лантух
разрабіцца як лантух. Віл. Няўхв. Пра тоўстага і непаваротлівага чалавека. СПЗБ 2, 617. ≺ Лантух - мех. @ланцуг
бегаць як з ланцуга сарваўшыся. Няўхв. Пра чалавека, што бегае, чапляецца да іншых. Янк., Пар., 15.
насіцца як сабака, сарваўшыся з ланцуга / з прывязі. Гл. сабака.
сарвацца як сабака з ланцуга. Гл. сабака.
як з ланцуга сарваўся. Івац. Асудж. Пра злоснага, раздражнёнага, нястрыманага чалавека. Ром., Бел., 316; ЗЗайкі.
кідацца (рвацца) як злы сабака з ланцугаю. Гл. сабака. @лань/ланя
дзяўчына як лань. Ухв. Пра статную прыгожую дзяўчыну. Янк., Пар., 53.
маладзіца як лань. Ухв. Пра прыгожую статную дагледжаную жанчыну. Янк., Пар., 102.
раз'есціся як лань. Дзятл. Ухв. Пра чалавека, які выглядае дагледжаным, выпешчаным. СПЗБ 2, 257.
цялушка як ланя. Шальч. Ухв. Пра добра выгадаваную цялушку. СПЗБ 2, 37. @лапа
высахнуць як мядзведжа лапа. Іран. Насмешка з таго, хто прыкідваецца хворым. Крэмнеў, № 166; Нос., 22.
патрэбен як сабацы (сабаку, сабакі) пятая лапа. Гл. сабака.
пісаць як кура левай лапай. Гл. кура.
як лягушка лапамі. Гл. лягушка.
награзмоліць як курыца лапаю. Гл. курыца.
як кот (кошка, курыца) лапаю. Гл. кот.
як у ката за лапаю пясок. Гл. кот.
рукі як жабіны лапы. Насмешл. Пра нейчыя халодныя нязграбныя рукі. Янк., Пар., 140.
худа дзеду без бабы як мядзведзю без лапы. Гл. мядзведзь.
чырвоныя [рукі] як гусіныя лапы. Слон. Жарт. Пра азяблыя пачырванелыя рукі. Высл., 420. @лапата
барада як лапата. Дубр. Пры шырокую акладзістую бараду. ВА.
Лоб што лапата, ды розуму небагата. Прык. Іран. Пра неадпаведнасць розуму чалавека яго знешняму выгляду. Санько, 151.
нос як лапата. Краснап. Насмешл. Пра нейчы пляскаты нос. Бялькевіч, 254.
язык бы лапата. Нясв., Дзятл. Асудж. Пра балбатлівага чалавека. ФА.
Язык як лапата: што хачу, тоя і пляшчу. Мядз. Асудж. ЗСалавей. Тое ж.
мянціць языком як лапатай. В.Дзв. Асудж. Пра балбатлівага, нястрыманага чалавека. Шаталава, 9.
хоць лапатай заграбай. Пра вялікую колькасць нечага. БПФС, 71.
як чорт лапатай збіў. Гл. чорт.
гаварыць як лапатаю ў голаў класці. Ваўк. п. Ухв. Пра чалавека, які многаму і добра вучыць. Federowski, 108. @лапатка
худы як гарохава лапатка. Слон. Няўхв. Пра зусім худога, плоскага на выгляд чалавека. Высл., 413. @лапаць
Антось ды Тадора - што лапаць ды абора. Прык. Пра дружных, неразлучных, патрэбных адзін аднаму людзей. Санько, 111.
дзяліць як Тодар з Тадораю лапаць з абораю. Гл. Тодар.
дружыць як лапаць з ботам. Мсцісл. Іран. Пра сяброўства без узаемнасці двух зусім розных у сацыяльным становішчы людзей. Юрчанка, 189.
дурны як лыкавы лапаць. Касц., Хоц., Чэрык., Лун. Насмешл. Пра зусім дурнога чалавека. ЛЦ, 42; ЗВалодзінай.
Жанитьба ни лапыть - з наги не скинеш. Смал. Прык. Пра неабходнасць сур'ёзна ставіцца да жаніцьбы, якая мяняе жыццё чалавека. Добровольский ІІІ, 8.
задавацца як лапаць перад ботам. Мсцісл. Іран. Пра ганарыстага чалавека, які задаецца на пустым месцы. Юрчанка, 189.
прапасці як лазовы лапаць на пагодзя. Лаг. Калі нешта гіне раптам і канчаткова. Варлыга 1966, 71. ≺ Пры непагодзе лазовы лапаць больш эластычны, носкі, а пры сушы ён ламаецца, хутка зношваецца.
пяро скрыпіць бы зімою лапаць. Гл. зімою.
сохнуць як мокрый лапаць. Мсцісл. Пра працяглы час такой сушкі. Юрчанка, 190.
так звалі як у лапаць клалі. Чэрв. Няўхв. 1. Пра знявагу каго-н. 2. Магчыма, пра імя чалавека, якім яго звалі ў маленстве. АВНЛ.
трэба як стаптаны лапаць на гарэ. Уздз. Іран. Пра нешта непатрэбнае, недасканалае. ФА.
як мокрый лапаць. Мсцісл. Пагардл. Пра непрывабнага чалавека. Юрчанка, 190.
Хай чоловек ек лапоць, абы за ім не плакаць. Паст., Стол. Прык. Пра тое, што не знешні выгляд важны для сужэнца, а яго адносіны да жонкі. СПЗБ 3, 81; ТС 5, 293.
ляпнуць (сказаць) як лапцем па балоце (па гразі) [пляснуў]. Шчуч. Асудж. Пра сказаную нетактоўнасць, глупства, грубасць. Сцяшковіч, 598; З нар. сл., 40.
ляпнуць як лапцем (атопкам) па цымбалах. Янк., Пар., 98; Янк., 442. Тое ж.
папасці як лапцем у зубы. Слуцк. Няўхв. Іран. Пра чалавека, які дапусціў нейкую нетактоўнасць. ФА.
раз'ехацца як гаўно пад лапцем. Гл. гаўно.
цалуецца як лапцем па вадзе плешча. Докш. Насмешл. Пра няўмелыя, занадта гучныя, з прычмокамі пацалункі. ФА.
як бот з лапцем. Гл. бот.
як бот перад лапцем. Гл. бот.
як у бота з лапцем. Гл. бот.
Гаспадарку весці - не лапці плесці. Прык. Пра складанасць вядзення гаспадаркі. Янкоўскі, 23.
Замуж ісці - не лапці плясці. Астр. Прык. Пра непажаданасць легкадумнага стаўлення да замужжа. ПП 2, 57.
лёгка як лапці плясціапаць сплесці). Ваўк., Віл., Слон. п. Ухв. Пра лёгкае і простае выкананне нейкай справы. Federowski, 169; Tyszkiewicz, 433; Шейн, 475; Янк., 445; Янкоўскі, 24; АВНЛ.
не лапці сплесці. Пра складаную работу, якая патрабуе ўмельства. Гілевіч, 147.
спаць як лапці прадаўшы. Мсцісл. Пра моцны бесклапотны сон пасля таргоў. Юрчанка, 180.
трудна як лапці плесць. Іран. Пра нешта зусім лёгкае і простае. Нос., 164.
трэба як кату лапці. Гл. кот.
як жаба ў лапцях. Гл. жаба.
як лапці пацяраўшы. Мсцісл. Насмешл. Пра разгубленага чалавека. Юрчанка, 174.
як лапці прадаўшы. Мсцісл. Пра вясёлага, задаволенага чалавека. Юрчанка, 180.
трэба як лягушцы лапці. Гл. лягушка.
трэба як лапцю вакса (гуталін). Мсцісл. Пра нешта зусім непатрэбнае. Юрчанка, 189.
жытку ек у лапцях стоптаў. Жытк. Няўхв. Пра марна, бязрадасна пражытае жыццё. ТС 5, 100. @лапух
як лапух. Воран., Леп. Пра няўважлівага чалавека. Арх. Гр.
як півоня ў лапухах. Гл. півоня.
вушы як лапухі. Слон. Насмешл. Пра вялікія непрывабныя вушы. Высл., 295. @лапушша
бегчы як чорт па лапушшу. Гл. чорт. @ласіца (ласка)
лашчыцца як ласіца. Ваўк. п. Ухв. Пра пяшчотную, ласкавую жанчыну. Federowski, 170. @ласіца (ласіха)
здаровая як ласіца. Ушацк. Ухв. Пра здаровую дагледжаную жанчыну. Барадулін, 117. @ласка
машына любіць змазку як дзеўка ласку. Гл. дзеўка. @ластавачка
дачушка як ластавачка. Памянш.-ласк. Захапл. Пра мілую прыгожую дачку. Янк., Пар., 52. @ластаўка
віцца як ластаўка перад дажджом. Пра трывожную, імклівую мітусню, бегатню каго-н. Ляцкий, 48.
вясёлы як ластаўка. Ухв. Пра вясёлага прывабнага чалавека. Янк., Пар., 33.
Дачка як ластаўка: пашчабечыць, пашчабечыць ды й паляціць. Пін. Прык. Пра непазбежнае замужжа дачкі і яе адыход да мужа. АВНЛ.
насіцца як ластаўка на пакорме. Няўхв. Пра занадта мітуслівыя паводзіны каго-н. Янк., Пар., 116.
шчабятаць як ластаўка на вясну. Ваўк. п. Ухв. Пра дзяўчат, што вядуць мілыя размовы. Federowski, 297.
ластаўкай віцца. Гродз. Ухв. Пра жанчыну, якая імкнецца дапамагчы, пашкадаваць, палячыць. Цыхун, 185.
Старому з маладой жыць, як саве з ластаўкай гняздо віць. Гл. сава.
гуляць як ластаўкі над поплавам. Ухв. Пра моладзь, што весяліцца гуртам. Янк., Пар., 46.
любіцца як ластаўкі ў стрэсе. Слон. Фальк. Ухв. Пра шчырае прыгожае каханне. Высл., 342.
наляцець як ластаўкі на кошку. Ваўк., Брэсц. Пра калектыўны напад на каго-н. ЛЦ, 38.
прыліпнуць як ластаўчына гняздо. Гн. гняздо. @латацё
жоўты як латацё. Слон. Пра нешта яскрава жоўтае. Высл., 319. ≺ Латацё - лотаць. @латок
вада ліецца як з латака. Брасл. Пра моцны струмень сцякаючай вады. СПЗБ 2, 628. @латруга
басцяцца як латруга. Краснап. Асудж. Пра чалавека без прыстанку, гультая і валацугу. Бялькевіч, 247. ≺ Латруга - валацуга, гультай. @латыш
у каго як у латыша - хрэн ды душа. Бераст. Іран. Пра каго-н. вельмі беднага. Даніловіч, 258. @лаўка
сеў і прыкіпеў як к смаляной лаўцы. Насмешл. Пра чалавека, які сеў і не хоча ўставаць. Нос., 159. @лахаўка
як лахаўка бегаць. Ушацк. Асудж. Пра легкадумную жанчыну. Барадулін, 119. @лахмытка
як лахмытка хадзіць. Гродз. Няўхв. Пра дрэнна апранутага або ўскудлачанага чалавека. Цыхун, 79. @лебедзь
белы як лебедзь. Ваўк. Ухв. Пра некага ці нешта вельмі белых. Federowski, 30.
збелець як лебедзь. Спачув. Пра чалавека, што раптам збялеў. ТС 2, 136.
падобны як свіння да лебедзя. Гл. свіння.
шыя як у лебедзя. Ухв. Пра гнутую прыгожую шыю. Янк., Пар., 199. @лебяда
як свіння ў лебядзе. Гл. свіння.
гарадзіць як плот з лебяды. Гл. плот. @Левантэго
як у хваробе свянтэго Левантэго. Гл. хвароба. @левы
вот галава як бот з левай нагі. Гл. бот.
дурны як бот, ды яшчэ з левай нагі. Гл. бот.
пісаць як кура левай лапай. Гл. кура.
як Пятроў бот з левай нагі. Гл. бот.
як хоча левая нага каго, чыя. Гл. нага.
чэсны як Бэркавы штаны на леву сторану. Гл. штаны.
дурны як мой левы бот. Гл. бот.
як левы бот 〈з дзюркай на пяце〉. Гл. бот. @легчаны
бегчы як легчаны. Гом. Насмешл. Пра хуткі, панічны бег каго-н. Высл., 290. @леечка
Мужык п'ець, як у леечку льець, а як прыдзецца плаціць, то як дурань маўчыць. Прык. Насмешл. Пра чалавека, які ахвотна п'е, але неахвотна за тое плаціць. Шпилевский, 184; Нос., 142.
цягнуць як у леечку. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, ахвотнага да выпіўкі. Юрчанка 1977, 246. @лежыва
ляжаць як лён на лежыві. Гл. лён. @лезці
Жыццё як у куратніку: кажды лезе вышэй, каб гадзіць на ніжняга. Гл. куратнік.
Праўда як восы: лезе ў вочы. Гл. аса. @Лейзараў
абленавацца як Лейзерава карова. Гл. карова.
абліцца як Лейзарава карова. Гл. карова.
як карова (кабыла) Лейзарава. Гл. карова.
розумны ек Лейзероў собака. Гл. сабака. @лейцы
п'яны як лейцы. Нясв. Насмешл. Пра п'янага, ужо абмяклага чалавека. ФА. @Ленін
глядзець на каго як Ленін на буржуазію. Жарт. Пра погляд звысоку. Юрчанка, 189. @Ленінград
як з блакаднага Ленінграду. Іўеў. Спачув. Пра вельмі згаладалага чалавека. Даніловіч, 225. @лепех
тоўсты ек лепех. Жытк. Пра гладкага, паўнацелага чалавека. ТС 5, 148. @лес
[вялікая папараць] парасла як лес усё роўна. Сміл. Ухв. Пра высокі зараснік папаратніку. Шатэрнік, 201.
Вялікі як лес, а дурны як бес. Астр., Швянч. Прык. Кплів. Пра не вельмі разумнага чалавека. Даніловіч 1997, 131; СПЗБ 1, 183.
Вырас як лес, а дурны як бес. Капыл. Прык. ПП 2, 243. Тое ж.
гэта для каго што цёмны лес. Мін. Пра нешта зусім новае, незразумелае. ЛЦ, 102.
душа як лес. Смал. п. Пра нязведаныя глыбіні чалавечай душы. Добр., Смол., 388.
жыта як лес. Гродз. Захапл. Пра густое, высокае, урадлівае жыта. Цыхун, 175.
зарасці як лес. Шчуч. Няўхв. Пра агарод, зарослы травой. Нар. лекс., 40.
брахаць як сабака ў лесе. Гл. сабака.
выперці як асіну ў лесе. Гл. асіна.
гукаць быццам у лесе. Краснап. Няўхв. Пра чалавека, які моцна, гучна крычыць у памяшканні. Бялькевіч, 207.
дроў як у лесе. Ухв. Пра добры запас дроў. Янк., Пар., 55.
жыд брэша як сабака ў лесе. Гл. сабака.
жыць што ў лесе [ні ка мне ніхто, ні я нікуды]. Мсцісл. Пра самотнае, замкнёнае жыццё чалавека. Юрчанка 1977, 247.
зарасці як у дурным лесе. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 200. Тое, што зарасці як лес.
з жонкаю як з бараною ў лесе. Жарт. Пра некаторыя нязручнасці жанатага чалавека. Federowski, 366; Янкоўскі, 69.
з табою як у лесе з бараною. Уздз. Жарт. Пра нязручнасці мець справу з кімсьці. Высл., 322.
зблудзіўся розум як каза ў лесе. Гл. каза.
лезці як тыя грыбкі ў лесе. Гл. грыбок.
лупіцца як у лесе. Сміл. Няўхв. Шатэрнік, 149. Тое, што гукаць быццам у лесе.
Любіліся як пташкі ў стрэсе, разышліся як сцежкі ў лесе. Гл. пташка.
Любіліся, кахаліся як галубкі ў стрэсе, а ціпер разышліся як ягадкі ў лесе. Гл. галубок.
на чужым месцы што ў лесе. Мінск. Прык. Пра тое, што новае месца для чалавека незнаёмае і часам небяспечнае. ПП 1, 292.
На чужыне чужы да чужога, як у лесе сляпы да сляпога. Прык. Пра тое, што ў чужым асяроддзі чалавек пра чалавека нічога не ведае. Янкоўскі, 4.
неабходны як у лесе тапор. Клім. Пра нешта вельмі неабходнае для справы. Бялькевіч, 283.
нявеста як ягодка ў лесе. Гл. ягодка.
пільнавацца як сцежкі ў лесе. Гл. сцежка.
разыйсціся як сцежкі ў лесе. Гл. сцежка.
расці як брыднік у лесе. Люб. Няўхв. Пра моладзь, якая ўзрастае без належнага выхавання. СПЗБ 1, 225. ≺ Брыднік - зараснік.
харашо каму як кукушцы ў лесе пасля Пятра. Гл. кукушка.
цёмна дзе як у дурным лесе. Мсцісл. Няўхв. Пра непрыемную, густую цемру. Юрчанка, 200.
шумець як у дурным лесе. Мсцісл. Асудж. Пра крык, гучную гамонку, смех, шум у памяшканні альбо ля хаты. Юрчанка, 200.
як дроў у лесе. Пра вялікую колькасць чаго-н. Санько, 208.
як у лесе вырас. Мсцісл. Іран. 1. Пра дрэнна выхаванага чалавека, які паводзіць сябе непрыстойна. 2. Пра нясмелага, нелюдзімага, дзікаватага чалавека. Юрчанка 1977, 131.
як у лесе гадаваны (гадованы, гадаваўся). Ашм., Бераст., Слон., Воран., Гродз. Іран. Даніловіч, 258. Тое, што як у лесе вырас.
раскрычацца як глушак у лесі. Гл. глушак.
вутра даждзешся як на краюшак з цёмнага лесу выберашся. Гл. краюшак.
чхнуць ек у лесу. Стол. Няўхв. Пра моцны да непрыстойнасці чох. ТС 5, 305.
Мы любіліся як птушачкі ў стрэся, а прышлося растаціся як ягадца ў леся. Гл. птушачка. @лесвіца
зыгрукацеў гром як на лесьніцы. Краснап. Пра гучны гром, што прагучаў шматкроць. Бялькевіч, 139. @лета
сядзець як ціхае лета. Івац. Пра спакойнага, разважлівага чалавека. ЗЗайкі.
хлопец як ціхае лета. Люб., Івац. Ухв. Пра хлопца са спакойным характарам. ФА.
цягнуцца як галоднае лета. Шум., Ашм. Няўхв. Пра маруднае перасоўванне часу. СПЗБ 2, 644; Даніловіч, 217.
як снег сярод лета. Гл. снег. @леташні
вялікі страх як леташні снег. Гл. снег.
патрэбны (так страшан) як леташні (лонскі, тагрочны) снег [на градах]. Гл. снег.
так гэта каго абходзіць як леташні снег. Гл. снег.
праўда як лісіца на леташнім ламе скваркі пякла. Гл. лісіца.
баяцца каго як леташняга снегу. Гл. снег.
шкода як леташняга снегу. Гл. снег.
бедаваў як па леташняму снегу. Гл. снег. @летка
хароша як кветка сярод летка. Гл. кветка. @летні
удаўцова і ўдавінае сэрца як зімовае сонца, а малайцова і дзявоцкае як летняе сонца. Гл. сонца. @леў
Ляцеў як леў, а паў як муха. Астр. Прык. Кплів. Пра чалавека, які ўяўляў сябе важным, а на справе аказаўся нікчэмным. Сцяшковіч, 645. @лешч
плоскі як лешч. Пра некага плоскага. Янк., Пар., 129.
Ляжыць язык у роце як лешча, што хоча, тое і плешча. Брасл. Прык. Асудж. Пра безадказную балбатлівасць чалавека. Рабкевіч, 107. @лёд
біцца як рыба аб лёд. Гл. рыба.
здаровы як лёд. Ваўк., Слон. п. Ухв. Пра здаровага, загартаванага, моцнага чалавека. Federowski, 353.
Злосць што лёд: да цяпла жыве. Прык. Пра адступленне злосці ад цеплыні, ласкі, пяшчоты. Янкоўскі 1971, 45.
зьявіцца як лёд на Пятра. Воран. Іран. Пра нешта альбо некага, якія так і не з'явіліся. Даніловіч, 232.
лгаць як у лёд. Ушацк. Няўхв. Пра нахабны бессаромны падман. Барадулін, 106.
Не я б'ю, верба б'е, будзь здороў на весь год, ек осенній лёд. Жытк. Фальк. З пажадання здароўя. ТС 1, 113.
рукі як лёд. Івац. Няўхв. Пра застылыя, халодныя рукі. ЗЗайкі.
халодны як лёд. Ваўк. п., Драг., Івац. 1. Пра нешта вельмі халоднае. 2. Няўхв. Пра халодны, раўнадушны характар чалавека. Federowski, 49; СПЗБ 2, 649; ЗЗайкі.
як калядный лёд. Мсцісл. 1. Тое, што халодны як лёд. 2. Пра нешта празмерна цвёрдае. Юрчанка, 185.
як лёд на (каля) Пятра. Гродз. Пра нешта зусім нетрывалае, ненадзейнае. Даніловіч, 231.
выдурвацца як карова на лёдзе. Гл. карова.
ісці (хадзіць) як карова па лёдзе. Гл. карова.
пагуляць як рыба на лёдзе. Гл. рыба.
пляснуць як дзячыха на лёдзе. Гл. дзячыха.
разгуляцца як свіння на лёдзе. Гл. свіння.
як лёду. Драг. Пра вялікую колькасць чаго- альбо каго-н. СПЗБ 2, 649.
коўзка як на ляду. Лаг. Няўхв. Пра коўзкую дарогу, падлогу ці што іншае. Высл., 336.
танцаваць як карова на ляду (лёдзе). Гл. карова. @лёк
салёнае як лёк. Карэл. Няўхв. Пра нешта надта салёнае. Высл., 380. @лён
брэша як лён чэша. Смарг. Асудж. Пра чалавека, які маніць бесперапынку. Высл., 396; Санько, 115.
валасы як лён. Ухв. Пра чые-н. светлыя мяккія валасы. Янк., Пар., 24.
дзяўчаты растуць так скора як лён. Рэч. Пра хуткае падрастанне моладзі. Pietkiewicz, 368.
ляжаць як лён на лежыві. Слон. Няўхв. Пра чалавека, што лёгма ляжыць, не бярэ ўдзелу ў працы. Нар. слов., 35. ≺ Лежыва - сцелішча.
як лён. Гродз. Ухв. Пра прыгожую дзяўчыну. Цыхун, 175. @лізаць
гаворыць гладка як вол языком ліжа. Гл. вол.
Гора гараваць - не мёд лізаць. Гл. мёд. @лілея
тварык як лілея. Захапл. Пра белы чысты дзявочы твар. Янк., Пар., 166. @лін
літвін як лін. Пра характар колішняга беларуса - дужага, моцнага, выкрутлівага, якога голай рукой не возьмеш. Шпилевский, 183; Hoc., 73; Дуб., 33. ≺ Літвін - так рускія і палякі некалі называлі не толькі літоўцаў як этнас, але таксама і беларусаў, пераважаючае насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. У Рускай дзяржаве літвінамі называлі выхадцаў з Беларусі.
гладкі як лін. Ухв. Пра некага добра ўкормленага, здаровага. Янк., 402.
сыты як лін. Лаг. Ухв. Гілевіч 2007, 39. Тое ж. @лінеечка
як пад лінеечку. Памянш. Мсцісл. Ухв. Пра вельмі роўнае, дакладнае правядзенне лініі, выкананне працы. Юрчанка, 193. @ліпа
жыць як ліпа з бярозай. Мсцісл. Ухв. Пра дружнае, па-братэрску жыццё. Юрчанка, 189. @ліпіна
бела як ліпіна. Стол. Спачув. Пра моцнае збяленне ад страху, хваробы, перажыванняў. ТС 1, 177.
збялець як ліпіна. Смал. п., Сен., Лоеў. Добр., Смол., 375, Каспяровіч, 136; Янкова, 179. Тое ж.
худая бы ліпіна. Ганц. Пра схуднелую, знямоглую жанчыну. ФА. @ліпіначка
бела як липинычка. Памянш.-ласк. Смал. п. Пра нешта абсалютна белае, чыстае. Добр., Смол., 375. ≺ Ліпіначка - народны паэтычны сімвал белізны. @ліпінка
збялець як ліпінка. Памянш. Сен. Каспяровіч, 136. Тое, што збялець як ліпіна. @ліпка
абабраны як ліпка. Мсцісл. Спачув. Пра цалкам абрабаванага чалавека. Бялькевіч, 30.
абадраць як голую ліпку. Чэрык. Пра злодзея, рабаўніка, несумленнага чалавека, які кагосьці поўнасцю абакраў, абабраў. ЛЦ, 49.
аблупіць (абакрасці, абабраць) як ліпку. Івац., Пух., Светл., Лаг., Рэч. Асудж. Мін.-Мал., 1970, 157; Сержпутоўскі 1999, 395; Расторгуев, 101; Высл., 279; Ройзензон, 80; Varłyha, 1; ЗЗайкі. Тое ж. @ліс
рыжы як ліс. Свісл. Пра рыжавалосага чалавека. СПЗБ 4, 323.
слаць як ліс хвастом. Няўхв. Пра манеры ліслівага чалавека. Санько, 183.
хітраваць як ліс. Няўхв. Пра хітрыкі няшчырага чалавека. Санько, 195.
хітры як ліс. Ваўк. п., Шчуч. Няўхв. Пра вялікага хітруна. Federowski, 52, 86; Сцяшковіч, 613.
У вочы лісам, а за вочы воўкам. Прык. Іран. Пра крывадушнага чалавека. Federowski, 166.
У вочы лісам, а за вочы бісам. Тое ж.
нібы лісы рыжыкі ў лесе. Клім. Ухв. Пра вялікія прыгожыя грыбы рыжыкі. КВДУ. @ліса
жары як ліса. Жлоб. Пра моцна рыжага чалавека. Мат., Гом., IV, 139. ≺ Жары - рыжы.
любіць каго як ліса пеўня. Мін. Іран. Пра карыслівую любоў з мэтай спажывы. ЛЦ, 52.
накрыцца як ліса хвастом. Асудж. Пра чалавека, які адмовіўся ад узятых на сябе абавязкаў, ад уласных слоў, пазіцыі. Янкоўскі, 227.
напіцца як ліса з ладышкі. Гродз. Іран. Кплів. Пра марнасць намаганняў нешта атрымаць. Цыхун, 77. ≺ Ладышка - гладыш, выцягнуты збанок без ручкі. Параўн. казачны сюжэт пра гасцяванне лісы ў жорава і наадварот.
схавацца як ліса пад бараной. Віл. Кплів. Пра ненадзейны схоў, калі ўсё відна. ФА.
сябраваць як ліса з курыцай. Гродз. Іран. Пра сяброўства, небяспечнае для аднаго боку і карыслівае для другога. ФА.
хадзіць як ліса каля вінаградніку. Ваўк. Пра вышукванне сабе спажывы. ФА.
хітры як ліса. Ваўк. п., Шчуч. Няўхв. Federowski, 52, 86; Сцяшковіч, 613. Тое, што хітры як ліс.
цягнуцца як хвост [за лісою]. Гл. хвост. @лісапет
як жаба на лісапеце. Гл. жаба. @лісіны
пагаўкаць як [той] сабака на лісіную нару. Гл. сабака. @лісіца
закруціць як лісіца хвастом. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які выкручваецца, падманвае. Federowski, 348.
лашчыцца як лісіца. Паст. Няўхв. Пра няшчырую ласкавасць хітруна. СПЗБ 2, 649.
мучыцца як лісіца ў саладусе. Іран. Пра адсутнасць пакутаў, а толькі прагнае задавальненне. Янк., Дыял., III, 162.
накрыцца як лісіца хвастом. Ваўк., Лід. п. Няўхв. Пра крывадушніка. Аксамітаў, 203; Шпилевский, 184; Киркор, 238; Dybowski, III; Pietkiewicz, 197.
праўда як лісіца на леташнім ламе скваркі пякла. Паст. Іран. Пра поўнае глупства, няпраўду. СПЗБ 2, 660.
пячы як лісіца жука. Ашм. Жарт. Пра хуткае, на скорую руку прыгатаванне стравы. Даніловіч, 232.
схавацца як лісіца пад барану. Смарг. Пра ненадзейны схоў, калі ўсё відна. Сцяшковіч, 616.
трапіць як лісіца ў саладуху. Няўхв. Пра чалавека, які ў пагоні за спажывай трапіў у прыкрае становішча. Янк., Пар., 168.
у вочы як лісіца, а за вочы што ён кажыць. Хоц. Няўхв. Пра крывадушнага чалавека. Бялькевіч, 168.
хітрая як лісіца. Вілен., Астр., Мсцісл. Няўхв. Пра хітрую жанчыну. Sielicki, 158; СПЗБ 5, 305; Юрчанка, 189.
хітрыць як лісіца. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчыя выкручванні, хітрыкі, падман. Юрчанка, 189.
як лісіца. Мсцісл. Няўхв. Пра падыходлівага няшчырага чалавека. Юрчанка, 189.
глядзець як ёжык на лісіцу. Гл. ёжык. @лісічкі
шмат як лісічак. Пра вялікую колькасць нечага. Янк., Пар., 196.
зарабіць як Даніла на лісічках. Гл. Даніла. @ліскатуха
барбацець як ржавая ліскатуха. Чач. Няўхв. Пра непрыемную балбатню, гаворку каго-н. Мат. Гом., V, 113. ≺ Ліскатуха - званок. @ліст
дрыжаць як ліст. Слуцк. Пра вельмі напалоханага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 184.
калаціцца як асінавы ліст. Івац., Мядз. ФА; ЗЗайкі. Тое ж.
прыкарэць як банны ліст да цела. Астр. Няўхв. Пра вельмі прыставучага, прыліпчывага чалавека. СПЗБ 4, 140.
прыстаць як банны ліст да аднаго места. Нясв. Няўхв. ФА. Тое ж.
прыстаць як банны ліст. Мсцісл. Няўхв. Бялькевіч, 67. Тое ж.
прыстаць як ліст у лазні да цела. Рэч. Няўхв. ЛЦ, 119. Тое ж.
прычапіцца як банны ліст. Мядз. Няўхв. ФА. Тое ж.
як ліст восенню. Лоеў. Спачув. Пра хворае на жаўтуху дзіця. Янкова, 115.
гаворыць як лістам (пухам) сцеле (сцелецца). Ваўк., Слон. п., Навагр., Слуцк. Пра ласкавую альбо ліслівую гаворку. Federowski, 282; Высл., 301; Сержпутоўскі 1999, 127; Высл., 301.
лістам слацца. 1. Пра чалавека, які вельмі дагаджае каму-н., мякка і пакорна гаворыць. 2. Пра паводзіны паслухмянага, добрага, памяркоўнага чалавека. Янкоўскі 1968, 437; МК, 140.
лістам сцелецца, а ўкусіць цэліцца. Няўхв. Пра двурушнага чалавека. Янкоўскі, 227.
У галоўцы можа й што, але языком быццам лістам сцеле. Прык. Няўхв. Пра крывадушнага чалавека, які думае адно, а гаворыць іншае. Ляцкий, 47.
Хітры чалавек гаворыць, як лістам сцеле, а ў кішэні гарачы камень трымае. Асудж. Пра ліслівага і падступнага хітруна. Federowski, 52.
як лістам слаць. Івац., Смарг. Няўхв. Пра ліслівую, няшчырую гаворку. Сцяшковіч, 616; ЗЗайкі.
гаварыць як з лісту браць. Ухв. Пра лагічную, правільную, складную гаворку. Dybowski, 9.
усё роўна як лісту. Лельч. Ухв. Пра вялікую колькасць яблыкаў на дрэве. Кучук, Малюк, 78.
багата як лісця. Пра вялікую колькасць чаго-н., асабліва пладоў на дрэве. Янк., Пар., 12.
слёзы льюцца бы з лісця раса. Слуцк. Пра буйныя, частыя слёзы каго-н. Сержпутоўскі 2000, 240. @лісток
зляцець як лісток з дрэва. Памянш. Відаць, пра памерлага чалавека. Маг. Высл., 329.
тонкі як лісток. Памянш. Івац. Пра нешта тоненькае, пляскатае. ЗЗайкі.
хавацца як ягада пад лісток. Гл. ягада. @лісцінка
як лісцінка ласціцца. Памянш. Пра чалавека з ласкавым абыходжаннем. Нікіфароўскі, 1928, 86.
тонкі як лісцінка. Памянш. Пра тонкі скрылёк чаго-н., скібачку. Янк., Пар., 167. @літоўскі
брахаць як цэп літоўскі. Гл. цэп.
язык як цэп літоўскі. Гл. цэп. @літы
як літы. Івац. Пра каранастага, моцнага чалавека, яго постаць. ЗЗайкі. @ліфік
улезці як чорт у ліфік. Гл. чорт. @ліха
як на ліха. Быццам кімсьці падстроена, нібы знарок. ФСБМ 1, 579. @ліхаманка
калаціцца як у ліхаманцы. Пра чалавека, які крэпка дрыжыць, калоціцца (у хваробе, ад страху). ФСБМ 1, 443. @ліхі
знаць як ліхога шэлега. Гл. шэлег.
бурчаць як ліхая цешча (свякроў). Гл. цешча.
бурчаць як скула ліхая. Гл. скула.
валачыцца па дзеўках як ліхая доля. Гл. доля.
відаць як ліхая (падраная) шапка. Гл. шапка.
дудукаць як ліхая свякроўка. Гл. свякроўка.
хата чужая як свякруха ліхая. Гл. свякруха.
гадзіць як [тэй] ліхей скуле. Гл. скула.
быстры як ліхі на шкоду. Слон. Няўхв. Пра празмерную актыўнасць у нядобрых справах. Высл., 289.
апусціцца як ліхія ганавіцы. Гл. нагавіцы.
абходзіць бы ліхога чалавека. Гл. чалавек.
баяцца як ліхога шэлега. Гл. шэлег.
бояцца ек ліхого собакі. Гл. сабака.
не збудзеш як ліхога шэлега. Гл. шэлег.
чорны рот як у ліхога сабакі. Гл. сабака.
так як што ліхое ўгледзеў. Ваўк. п. Пра спалох чалавека без бачнай прычыны. Federowski, 166.
цадзіць праз зубы як ліхоё парася. Гл. парасё.
баяцца як ліхой шапкі. Гл. шапка.
навярнуцца як на ліхую шапку. Гл. шапка.
знаць як ліхую шапку. Гл. шапка.
знаюць як ліхую шапку. Гл. шапка. @ліцца
плача што бяроза ліецца. Гл. бяроза. @ліць
п'ець як у бот ліець. Гл. бот.
З начальствам сварыцца, што супраць ветру ваду ліць, - заўсёды абальешся. Гл. вецер.
піць як у бочку ліць. Гл. бочка.
як вадою ліць. Гл. вада.
як ваду ў торбу ліць. Гл. вада.
як ліць разлілася. Брасл. Пра бясследнае знікненне чаго-н. СПЗБ 2, 664. @лічыць
высахнуць хоць рэбры лічы. Гл. рэбры. @лой
як почка ў лаю. Гл. лой. @лоб
вылазіць як вош на лоб. Гл. вош.
лёд як лоб. Слон. Ухв. Пра моцны, цвёрды, гладкі лёд. Высл., 341.
папасці як у лоб куляю. Ухв. Пра нешта трапна сказанае. Янк., 420.
сказаў як у лоб даў. Пра нечаканае паведамленне. Крэмнеў, № 1001; Янкоўскі, 107.
уперціся як два казлы лоб у лоб. Гл. казёл.
адзін (анно) як вока [у лобе, у ілбе]. Гл. вока.
адно дзіця як вока ў лобе. Гл. вока.
двое дзетак як дзве окі ў лобе. Гл. вока.
трэба як вош на лобе. Гл. вока.
глядыш як ока в лобу. Гл. ока. @логава
абставіць як ваўка ў логаве. Гл. воўк. @ложка
Вуха як ложка, а не чуе ні трошка. Прык. Жарт. Пра слабую функцыю знешне нармальнага органа. Federowski, 342.
Вочы як ложкі, а не бачаць (не відзяць) ані трошкі. Прык. Жарт. Пра слабы зрок, неадпаведны знешняму выгляду. Dybowski, 15; Federowski, 335. @лом
праўда як лісіца на леташнім ламе скваркі пякла. Гл. лісіца.
у каго сватоў як у зайца ламоў. Гл. заяц.
у каго даўгоў як у зайца ламоў. Гл. заяц.
як лом з'еўшы (глынуўшы). Валож. Іран. Пра чалавека, які стаіць роўна, не рухаючыся. Даніловіч, 232. @лонскі
патрэбны (так страшан) як лонскі снег [на градах]. Гл. снег. @лоск
ляжаць як лоск. Лоеў. Пра вялікую колькасць пабітых людзей на полі бою. Янкова, 181. @лось
насіцца як ласі. Глыб. Няўхв. Пра бегатню дзяцей, падлеткаў са стукам і грукатам. Высл., 356.
блішчаць як лось. Мін. Ухв. Пра хатнюю добра адкормленую жывёлу. ФА.
здорову ек лось. Жытк. Ухв. Пра дужага, здаровага чалавека. ТС 3, 44.
лежаць ек лось у болоці. Пра ахвотніка доўга спаць. ТС 3, 44.
пашоў бы натчэ лось. Слуцк. Пра чалавека, які ўпэўнена, хутка пайшоў. Сержпутоўскі 1999, 68.
спрытны як лось. Ухв. Пра лоўкага, хуткага чалавека. Янк., Пар., 155.
статны як лось. Івац. Ухв. Пра віднага, статнага, зграбнага мужчыну. Янк., Пар., 157; ЗЗайкі. @лоўма/лойма
растрэпаны валасы як у лоўмы. Слон. Пра растрапаную жанчыну. Federowski, 172. ≺ Лойма - чарціха ў міфалогіі літоўцаў і народаў суседніх раёнаў. @лошадзь
нарадзіцца як к свадзьбе лошадзь. Гл. свадзьба. @луб
цубкі як луб. Глуск. Янк., Пар., 189. ≺ Цубкі - цвёрды, зацвярдзелы (параўн. цубчэць - станавіцца неэластычным, цвёрдым).
ліць як з луба. Лаг., Мёр., Смал., Смарг., Лаг. Пра моцны працяглы дождж. МК, 311; Нар. слов., 101; СПЗБ 2, 674; ЛЦ, 13; ФА. ≺ Луб - посуд з лубу. @лудаты
вочы павылазілі от бы ў Берка лудатаго. Гл. Берка. @лужа
сказав ек віл у лужу. Гл. вол.
сказаць як упасці ў лужу. Воран. Няўхв. Пра нешта нялоўка сказанае, што выдае намеры каго-н. Арх. Гр.
сказаць як у лужу плюнуць. Гродз. Няўхв. Пра нешта недарэчна сказанае. Даніловіч, 259.
ускочыць як жаба ў лужу. Гл. жаба.
сказаў як кадук у лужу плюнуў. Гл. кадук.
сказаць як у лужу пёрнуць. Смал., Кліч. Няўхв. Вульг. ФА. Тое, што сказаць як у лужу плюнуць.
дужы як жаба ў лужы. Гл. жаба.
дужы як свіння ў лужы. Гл. свіння. @лужына
ціхманы як вада ў лужыне (як стаячая вада). Гл. вада.
як чорт у лужыну плюнуў. Гл. чорт.
піць як з лужыны. Смарг. Няўхв. Пра празмернае, неразборлівае піццё. Высл., 364. @лузканнё
дзеці як лузканнё. Мсцісл. Ухв. Пра здаровых, дужых дзяцей. Юрчанка, 189. @лук
паляцець як з лука страла. Пра імклівае, хуткае перамяшчэнне, бег. Никифоровский, 154.
п'ець як з лука б'ець. Мсцісл. Насмешл. Пра ахвотніка выпіць. Высл., 365. @Лукаш
як у Лукаша на пячы. Шчуч. Ухв. Пра нейкае выгоднае, прыемнае становішча. Арх. Гр. @лукошка
Год пражить - ни лукошка сшить. Прык. Пра складанасці на жыццёвым шляху. Добровольский ІІІ, 36. @луніца
баба біз мужчыны ходзіць як луніца. Віл. Спачув. Пра пасіўную, прыгнечаную жанчыну. СПЗБ 2, 682. @лунь
ссівець як лунь. Івац., Паст. Пра моцна ссівелага чалавека. СПЗБ 4, 558; ЗЗайкі.
стаяць як лунь. Гарад. Няўхв. Пра кагосьці, хто стаіць з разгубленым, няўцямным выглядам. Высл., 389.
сядзець як лунь. Ушацк. Няўхв. Пра нерухомага, панурага, прыгнечанага чалавека. Скарбы, 134.
хадзіць з кутка ў куток як лунь. Глыб., Віл., Брасл. Няўхв. Пра чалавека, які трохі не ў сабе, рухаецца бязмэтна, трымае сябе адчужана. Нар. лекс., 166-167.
хадзіць як лунь па небу. Віл. Пра чалавека, які рухаецца без бачнай мэты. СПЗБ 2, 683.
хадзіць як лунь. Ушацк. Няўхв. Пра неўраўнаважанага, прыгнечанага чалавека. Скарбы, 134. @лупік
облуплены ек лупік. Жытк. Спачув. Пра чалавека абрабаванага ці абабранага да ніткі. ТС 3, 48. ≺ Лупік - лазіна, з якой садрана кара.
худэ ек лупік. Няўхв. Пра худое парася. ТС 3, 48. @лупіць
крычаць як бы з яго шкуру лупілі. Гл. шкура. @лут
выцягнуцца як лут. Глуск., Сміл. Ухв. Пра падрослага высокага танклявага юнака. Шатэрнік, 148; Мат., 180. ≺ Лут - тут: маладая тонкая ліпка.
ляжаць як лут. Касц. Няўхв. Відаць, пра гультая, голага, босага, але лянівага. ЛЦ, 35; Янкоўскі 1971, 110.
хлопец як лут. Янк., Пар., 182. Тое, што выцягнуцца як лут.
як лут. Пра тоўстую, укормленую жывёлу. Янкова, 182; СПЗБ 2, 690. ≺ Лут - галіна, з якой садрана кара. @лучнік
стаяць як лучнік пасярод хаты. Светл. Насмешл. Пра чалавека, які стаіць прама на дарозе, замінае і не рупіцца адсунуцца. Высл., 389. @лучына
жых як лучына. Віл., Дзятл. 1. Пра нешта, што хутка ўспыхвае, разгараецца. 2. Пра запальчывага, эмацыянальнага чалавека. Віл. СПЗБ 2, 169; Арх. Гр.
як лучына. Мсцісл. Юрчанка, 189. Тое ж. @лыжы
як лыжы. Івац., Леп. Насмешл. Пра вялікі абутак не па назе. ЗЗайкі; ЗВалодзінай. @лыка
спаць як лыка прадаўшы. Пра моцны салодкі сон каго-н. ФСБМ 2, 206.
старое ўспамінаць што лыкі жаваць. Няўхв. Пра пустату і непрыемныя ўражанні ад успамінаў мінулага. Янкоўскі, 184.
дарога ек лыко. Жытк. Ухв. Пра роўную, добрую дарогу зімой. ТС 3, 52.
п'яны бы лыко. Кам. Няўхв. Пра п'янага чалавека, што не можа нават роўна стаяць. ЖН, 55. @лыкавы
дурны як лыкавы лапаць. Гл. лапаць. @лысы
ведаць як лысага. Навагр. Пра вельмі добрае, да драбніц веданне каго-н. Даніловіч, 232.
лёгка жаніцца што лысага брыць. Смарг. Жарт. Пра тое, што не мусіць быць простым і хуткім. ПП 2, 25.
на полі каласоў як у лысага валасоў. Няўхв. Пра вельмі рэдкае збожжа, малы ўраджай. Аксамітаў, 253.
патрэбен як лысаму грэбень. Мін. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. ЛЦ, 118.
патрэбен як лысаму дзеду грабянец. Гл. дзед.
трэба як лысаму банцік. Дзятл. Іран. Даніловіч, 232. Тое, што патрэбен як лысаму грэбень.
трэба як лысаму расчоска. Ашм., Бар., Івац. Іран. Даніловіч, 232; ЗЗайкі. Тое ж.
дарвацца як лысы да расчоскі (да грэбня). Воран., Іўеў. Іран. Пра неадольнае жаданне чаго-н., прагнае накідванне на што-н. Даніловіч, 232.
знацца як лысыя коні. Гл. конь. @лытка
сказаць як крапівой секануць па голых лытках. Гл. крапіва. @лыч
задраць нос як свіння лыч. Гл. свіння.
перабіраць як свіння лычам. Гл. свіння.
як парася лычам. Гл. парася.
поркацца як лычом у карыце. Насмешл. Пра пераборлівага ў ежы чалавека. Янк., Пар., 129. @лэя
бы лэя. Драг. Пра тоўстую ладную жанчыну, падобную на мясцовы ўзорны персанаж - яўрэйку Лэю (Лію). ЖН, 86. ≺ Лэя - тоўстая жанчына. @людзі
не як у людзей. Лаг. Няўхв. Пра нешта (парадак, работу, вопратку), зробленае з адступленнем ад звычаю. Высл., 355.
як людзей на кірмашы. Слуцк. Пра мноства некага дзе-н. Сержпутоўскі 1998, 241.
як у людзей. Мін. Ухв. Пра нешта добрае, прыемнае, звычнае. Высл., 432.
чалавек такі як і ўсе другія людзі. Пра чалавека, які не вылучаецца з грамады. НН, 306.
мазуру біцца, так як людям хлеб з маслам з'есць. Асудж. Пра рэальную ці ўяўную схільнасць мазуроў да бойкі, іх задзірлівасць. Federowski, 181. ≺ Мазуры - тут: мазаўшане, этнаграфічнае падраздзяленне палякаў, бліжэйшыя заходнія суседзі беларусаў. @люлька
нос бы люлька ў дзеда. Стол. Насмешл. Пра задзірысты кірпаты кос. ТС 2, 192.
такі харошы як люлька за тры грошы. Ваўк. п., Віл., Шчуч., Лід. Жарт. Іран. Пра нешта не зусім якаснае і таму таннае. Federowski, 50; Высл., 398; Сцяшковіч, 659; Даніловіч, 232.
харошы як люлька ў Адошы. Карэл. Даніловіч, 233. Тое ж.
нудзіцца як п'яніца бэз чаркі, а курэц бэз люлькі. Гл. п'яніца.
Жытку пражыць - не люльку выкурыць. Прык. Пра складанасці на жыццёвым шляху. Сержпутоўскі 1999, 70. @люстра
трэба каму што як сляпому люстра. Гл. сляпы.
адбівацца як у люстры. Ухв. Пра адбітак у блішчастай, добра адпаліраванай паверхні. НН, 566. @люстэрка
блішчаць як люстэрка. Ухв. Пра нешта бліскучае, прыгожае, добра апрацаванае. Янк., Пар., 17.
пабачыць як сваё вуха без люстэрка. Гл. вуха.
трэба каму што як сляпому люстэрка. Гл. сляпы. @люты
бегчы як люты звер. Гл. звер.
як звер люты. Гл. звер. @лягушка
кідацца як лягушка перад буцяном. Мсцісл. Насмешл. Пра панічнае, у жаху кіданне, мітусню. Юрчанка, 190.
як лягушка лапамі. Мсцісл. Насмешл. Пра нязграбнае, няўмелае выкананне нейкай работы. Юрчанка, 190.
кешкацца як буцян з лягушкаю. Мсцісл. Няўхв. Пра маруднае выкананне чаго-н. Юрчанка, 179.
Найміся за палушку, а цягаюць як лягушку. Раг. Прык. Пра незайздросны лёс наёмнага работніка. Hoc., 85; АВНЛ.
трэба каму што як лягушцы лапці. Мсцісл. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Юрчанка, 190. @ляда
у хаце як у лядзе. Маг. Пра непарадак у хаце. Высл., 402. @лядак
рукі як лядакі. Паст. Пра адубелыя ад холаду рукі. СПЗБ 2, 711. @лядачы
як кот лядачы. Гл. кот. @лядзень
як лядзень. Мсцісл. Пра нешта альбо некага вельмі халодных. Юрчанка, 190.
рукі й ногі як лядні. Мсцісл. Пра адубелыя ад холаду рукі. Бялькевіч, 391. @лядоўня
ногі што лядоўні. Івац. Пра састылыя, халодныя ногі. ЗЗайкі. ≺ Лядоўня - склеп, які па баках застаўляўся льдом і засыпаўся апілкамі. Лядоўня выконвала ролю халадзільніка.
як у лядоўні. Мін., Мсцісл., Ушацк. Пра вельмі халоднае памяшканне. Юрчанка, 174; КВДУ; Высл., 407. @лязо
хадзіць як па лязу нажа. Мін. Пра жыццё ў небяспецы і страху, калі патрэбна асцярожнасць. ЛЦ, 126. @ляк
дрыжаць як ляк. Слон. Няўхв. Пра некага баязлівага, напалоханага. Высл., 315. ≺ Ляк - халадзец (тлумачэнне збіральніка). @лякарства
накасіць (назапасіць) сена як на лякарства. Касц. Насмешл. Пра вельмі малы запас сена. ЛЦ, 113.
патрэбен як мёртваму лякарства. Гл. мёртвы. @лялёта
дзвігацца як [тая] лялёта. Бран. Пра маларухавую непрывабную жанчыну. Расторгуев, 149. ≺ Лялёта - маларухавая непрыгожая жанчына. @лялечка
як лялечка. Памянш.-ласк. Глыб. Захапл. Пра некага вельмі мілага і прыгожага. Высл., 397. @лялька, гл. таксама кукалка
выстраіцца як лялька. Ваўк. п. Ухв. Пра дзяўчыну, жанчыну прыгожа, акуратна апранутых. Federowski, 345. ≺ Выстраіцца - убрацца.
гладзенькі як лялька. Лельч. Ухв. Пра нешта прыемна гладзенькае, прывабнае. Жыв. сл., 525.
дзіцёнак як лялька расцець. Івац., Слаўг., Стаўб. Ухв. Пра здаровага, прыгожага дзіцёнка. Нар. слов., 76; МК, 227; ЗЗайкі.
конь (карова) як лялька. Мсцісл., Слон. Ухв. Пра дагледжаных, укормленых хатніх жывёлін. Высл., 336; Янк., Пар., 87; Юрчанка 1969, 79.
такі харошы як лялька за тры грошы. Івац. Іран. Пра нешта не вельмі добрай якасці. ЗЗайкі.
хароша бы лялька. Драг., Зэльв. Захапл. Пра некага вельмі прыгожага, прывабнага. Нар. лекс., 223; Сцяцко 2005, 32.
хата як лялька. Івац., Мсцісл. Ухв. Пра прыгожую, ладна збудаваную хату. Нар. слов., 175; Янк., 439; ЗЗайкі.
хлопец як лялька. Ваўк. п. Ухв. Пра прыгожага, хораша ўбранага хлопца. Federowski, 54.
як лялька стаць. Гродз. Ухв. СРЛГ, 24. Тое, што хароша бы лялька.
насіцца як з лялькай. Івац. Насмешл. Пра чалавека, які ўдзяляе чаму-н. неапраўдана шмат часу. ЗЗайкі.
насіцца як чорт з лялькаю. Гл. чорт.
стагі стыяць як лялькі. Мсцісл. Ухв. Пра акуратна складзеныя стагі. Юрчанка 1993, 118. @ляля
прыгожая як ляля. Ухв. Пра вельмі прыгожую дзяўчыну, жанчыну. Шпилевский, 187. @ляляк
жыць як ляляк на пажарышчы. Маз. Няўхв. Пра бесклапотнае жыццё без надзейнага прыстанішча. Высл., 319. ≺ Ляляк - невялікая птушка, якая сваё гняздо будуе часцей на зямлі.
сядзець як ляляк. Лоеў. Няўхв. Пра гультаяватага чалавека. Янкова, 185. @лямец
вылазіць як лямец з-пад кляшчэй. Мсцісл. Няўхв. Пра настырнае з'яўленне каго альбо чаго-н. Юрчанка, 190.
таке цупке ек у хомуце лямец. Гл. хамут.
хлеб як лямец. Мсцісл. Няўхв. Пра няўдалы ацеслівы хлеб. Юрчанка, 190. @ляндэрскі
як карова ляндэрская (рандэльская). Гл. карова. @лянок
валасы як лянок. Памянш. Слон. Ухв. Пра светленькія мяккія валасы. Высл., 291. @ляпех
тоўсты ек лепех. Жытк. Пра гладкага, паўнацелага чалавека. ТС 5, 148. @ляпа
як ваўку ў ляпу. Гл. воўк.
як у ваўка з ляпы. Гл. воўк. @ляск/ляска
дарога як ляск (ляска). Сак. п., Івац., Маст., Шчуч. Ухв. Пра роўную, гладкую, без выбоін дарогу. Federowski, 76; СПЗБ 2, 722; Даніловіч, 233; ЗЗайкі. ≺ Ляск - ляска, кіёк. @лятарня
лоб як лятарня. Пруж. Пра высокі, круглы, выпуклы лоб. Гілевіч, 166. ≺ Лятарня - круглы ліхтар на слупе. @ляшыць
идеть як лешить. Смал. Пра роўную хаду каго-н. Добровольский ІІІ, 87. ≺ Ляшыць - адзначаць край пасеву, градкі-ляхі. @ляшчотка
язык як ляшчотка. Няўхв. Пра гаворку балбатуна. Янк., Пар., 200. @Магда
дагадзіць як ксёндз Магдзе. Гл. ксёндз. @Магдалена
дагадзіць як ксёндз Магдалене. Гл. ксёндз.
дагадзіць як поп Магдалене. Гл. поп. @Магдуля
угадзіць як ксёндз Магдулі. Гл. ксёндз. @Магдуся
дагадзіць як ксёндз Магдусі. Гл. ксёндз. @Магдэся
як Магдэся тая стаць. Капыл. Асудж. Пра жанчыну, што па неахайнасці прыпадабняецца да мясцовай «знакамітасці» Магдэсі. Нар. слов., 58. ≺ Магдэся - неахайная жанчына. @магіла
маўчаць як магіла. Пра чыё-н. надзейнае, упартае маўчанне. ФСБМ 2, 5.
паможа як гарбатага магіла параўняе. Гл. гарбаты.
ціха дзе як у магіле. Мін., Чэрык., Мсцісл. Пра ненатуральную цішыню (з адценнем страху). ЛЦ, 128; Юрчанка, 201.
цёмна дзе як у магіле. Ваўк. п., Слон. Пра ненатуральна густую цемнату. Federowski, 59; Высл., 415.
як з магілы ўстаў (выйшаў, падняўся). Мсцісл. Спачув. Пра вельмі худога чалавека пасля хваробы, бяды, нягод. Юрчанка, 173. @Магілянскі
абрыняць як Магілянска гара. Гл. гара. @магніт
цягнуць куды як магнітам. Пра моцнае, неадольнае імкненне куды-н. ФСБМ 2, 6. @маёвы
удаўцова сэрца як маёвае сонца. Гл. сонца. @мазаны
пайсці як на мазаных колах. Гл. кола. @мазаць
лжэ як мёдам мажа. Асудж. Пра таго, хто шчодра раздае даверлівым салодкую няпраўду. Янк., Пар., 96.
Што ні скажа, нібы маслам мажа. Б.Каш., Хойн. Прык. Няўхв. Пра чалавека, які ўмее ўсім падгадзіць словам, пра залішне ліслівага. ПП 2, 326; АВНЛ.
гаварыць як мёдам мазаць. Гл. мёд. @мазгі
толку як з кілы мазгоў. Гл. кіла. @мазніца
чыста, гладка як мазніца. Іран. Пра брудную, непрыемную з выгляду жанчыну. Аксамітаў, 218.
у роце як у мазьніцы. Рэч. Няўхв. Пра непрыемнае адчуванне ў роце падчас хваробы, пасля перапою. Пяткевіч, 659. @мазурык
як мазурык. Мсцісл. Няўхв. Пра хітрага, жулікаватага чалавека. Юрчанка, 190. @мазь
вяселле без гарэлкі што колы без мазі. Гл. кола.
Улась як мазь: як падмажаш, так і паедзіш. Ушацк. Прык. Пра прадажных дзяржаўных службоўцаў, якія вырашаюць пытанні за хабар не па праўдзе. Барадулін, 120. @мазэпа
сядзець (хадзіць) як мазэпа (мазэпаю). Няўхв. Пра бруднага, нямытага чалавека. Станкевіч, 665. @май
як май змаяваў (змаяў) каго, што. Астр., Івац., Рэч., Стаўб. Пра чыё-н. бясследнае знікненне. Высл., 428; Даніловіч, 233; ФА; ЗЗайкі. @майскі
лыбіцца як майская роза. Гл. роза.
ссохнуць як майскі венік. Гл. венік. @мак
адзёр выступіць як мак. Пух. Пра густую высыпку дробных болек пры захворванні на адзёр. СПЗБ 1, 59.
войска ідзе як мак цвіце. Ваўк. п. Захапл. Пра яскравае відовішча вайскоўцаў падчас паходу, якія ідуць у каляровым убранні, у шапках з чырвонымі аколышкамі. Federowski, 334.
дробны як мак. Ваўк. п. Пра нешта дужа дробнае. Federowski, 82.
зацвісці як мак. Смал. п., Івац. Ухв. 1. Пра нейкую расліну, што цвіце буйным цветам. 2. Пра добрае жыццё жанчыны. Добр., Смол., 398; Янк., Пар., 69; ЗЗайкі.
маленькі як мак. Ваўк. п. Federowski, 177. Тое, што дробны як мак.
Народ ідзе як мак цвіце. Ветк. Пра людзей у святочным адзенні. ФА.
так ціха сядзіць як мак засеялі (засеяўшы). Ваўк. п., Рэч. Пра чалавека, што вельмі сцішыўся. Federowski, 276, 57; Pietkiewicz, 362. ≺ Пры сяўбе маку чакалі найцішэйшага надвор'я, інакш лёгкія зярняткі былі б знесены ветрам.
таўкуць як камары мак. Гл. камар.
трэсці каго як зялёны мак. Мін. Няўхв. Пра калатнечу, здзекі з некага. Гілевіч, 166.
уміралі як мак сыпаліся. Стаўб. Пра павальнае паміранне (напрыклад, падчас эпідэміі), што нагадвае высыпанне саспелага маку-самасею. СЦБ, 217.
чырвоны (красен) як мак. Мядз., Смал. п. Ухв. Пра яркі чырвоны колер чаго-н. Добр., Смол., 395; Высл., 419; Янк., 440.
шчокі як мак. Стаўб. Ухв. Пра чый-н. румяны твар, шчокі. МК, 235.
як мак у полі зацвіў. Ваўк. п. Ухв. Пра яскравае відовішча - вяселле, натоўп на свяце і інш. Federowski, 347.
як мак цвіце. Пра яркасць, стракатасць дзе-н. ТС 3, 61.
гаварыць як макам сыпаць. Лаг. Няўхв. Пра надта хуткую, неразборлівую гаворку. СЦБ, 217.
як макам насыпана (пасыпана) чаго. Гродз. Маст. Пра вялікую колькасць нечага дробнага дзе-н. Даніловіч, 233.
выскачыць як казак з маку. Гл. казак.
людзей (народу, многа) дзе як маку. Ваўк., Навагр. п., Івац. Пра вялікую колькасць людзей дзе-н. Federowski, 63, 188, 198; Ляцкий, 62; ЗЗайкі.
спаць быццам маку наеўшыся. Хоц., Чэрык. Жарт. Пра моцны, беспрабудны сон. ЛЦ, 74. ≺ Мак скарыстоўваўся ў якасці снатворнага сродку.
што маку. Ашм. СПЗБ 4, 249. Тое, што як макам насыпана.
як пасля маку. Люб. Жарт. Пра моцны, працяглы сон каго-н. ДА; Санько, 212. @макавы/макаў
з макава зернятка. Гл. зернятка.
дробненькі як макавае зерне. Гл. зерне.
як макавае зёрнышка [дробнае]. Гл. зёрнышка.
адна як макаў квет. Гл. цвет.
Белы (гэтат) свет як макаў (макавы) цвет. Гл. цвет.
Гэты свет як макаў цвет: зранку расцвітае, да вечара ападае. Гл. цвет.
Дзявочы век як макаў цвет. Гл. цвет.
пачырванець як макаў цьвет. Гл. цвет.
хароша як макаў цвет. Гл. цвет.
чый век як макаў цвет. Гл. цвет.
шчокі пачырванелі як макаў цвет. Гл. цвет. @макаўка
Галоўка як макаўка, а розуму як насрана. Рэч. Насмешл. Вульг. Пра маладых і прыгожых, але нявопытных і неразумных. Pietkiewicz, 369.
цвісці як макаўка. Ухв. Пра дзяўчыну, жанчыну, што добра жыве, хораша прыбрана. Киркор, 239; Нос., 179; Dybowski, 191.
шчокі як макаўкі. Ухв. Пра румяныя шчокі, твар. Янк., Пар., 198.
галоўка як макоўка. Пра прыгожую галоўку маладога чалавека. Нос., 25; Ляцкий, 8.
Галоўка як макоўка, а розуму як накакана. Прык. Пра чалавека прыгожага, але недалёкага. Нос., 25.
спаць ек послі макоўкі. Стол. Жарт. Пра працяглы, беспрабудны сон. ТС 4, 191. @макляк
намокнуць як макляк. Шчуч. Жарт. Пра чалавека, які моцна вымак пад дажджом. СПЗБ 3, 15. ≺ Макляк - намоклае палена. @макоўка, гл. макаўка @Максім
понаравіцца як каша Максіму. Гл. каша. @маладая
збірацца як маладая да вянца. Дзятл. Няўхв. Пра марудныя, надта старанныя зборы куды-н. Даніловіч, 233. @маладзенькі
гібкі як маладзенькі дубочак. Гл. дубочак. @маладзён
як маладзён трох дзён. Іран. Пра зусім недасведчанага ў нейкай справе чалавека. Васильев, 144. @маладзік
паказацца як маладзік [і згінуць]. Жарт. Пра хуткае знікненне кагосьці з поля зроку. Federowski, 212. @маладзіца
Зіма не маладзіца, да яе не прытуліцца. Паст. Прык. Жарт. Пра зімовыя халады, няўтульнасць зімой. АВНЛ.
Лужына не крыніца, дзяўчына не маладзіца. Гл. крыніца. @маладня
як гром за маладнёю. Гл. гром.
мількануць як маладня. Мсцісл. Пра з'яўленне каго- альбо чаго-н. на вельмі кароткі прамежак часу. Бялькевіч, 264.
лятаць як малання. Паст. Пра таго, хто хутка, імкліва рухаецца, перамяшчаецца. СПЗБ 2, 651. @маладое
зажадацца бы на маладое. Слуцк. Жарт. Пра моцнае жаданне чаго-н. з'есці, што ўласціва звычайна цяжарным жанчынам. Сержпутоўскі 1999, 61. @маладуха
плакаць як маладуха на вяселлі. Брасл. Пра нейчы гучны, але не зусім шчыры плач. Рабкевіч, 43. @малады
майская травіца нібы маладая дзявіца. Гл. дзявіца.
смачна як старому маладая жонка. Гл. стары.
cэрца б'ецца як у маладога пеўня. Гл. певень.
разысціся як маладое піва. Гл. піва.
шумець як маладое піва. Гл. піва.
зажурыцца як малады. Маг. Насмешл. Пра журботу, сум чалавека пры развітанні са свабодай. Высл., 323.
натурысты як малады жарэбчык. Гл. жарэбчык.
Пажаніліся, што малады і стары конь спрэгліся. Гл. конь.
паказацца як малады месяц [і згінуў]. Гл. месяц.
сядзець як малады на вяселлі. Брасл. Насмешл. Пра нейчы заклапочаны, з адценнямі журботы і гордасці выгляд. Рабкевіч, 197.
дзеўкі як жаробкі маладыя, туды-сюды лятаюць. Гл. жаробка. @малако
дастаць як у казла малака. Гл. казёл.
круціцца як кот вакол гарачага малака. Гл. кот.
пацягнуцца як кот без малака. Гл. кот.
як ад казла - ні шэрсці, ні малака. Гл. казёл.
як з быка малака. Гл. бык.
як з казла малакаолку, ні выціснуць]. Гл. казёл.
як з таго казла: ані воўны, ані малака. Гл. казёл.
белы як малако. Ваўк. Ухв. Пра нешта белае, чыстае. Federowski, 30.
белы як кроў з малаком. Гл. кроў.
не дзяўчына, а ўся кругом як кроў з малаком. Гл. кроў.
сад што малаком абліты. Івац., Смал. Пра бялюткі, усыпаны цветам сад. СЦБ, 16; ТС 3, 88; ЗЗайкі.
сыкаць адна на адну, як дзве кошкі каля аднае міскі з малаком. Гл. кошка.
Век за векам як пірог з млекам. Гл. пірог.
туман ек молоко. Жытк. Пра надта густы белы туман. ТС 5, 164. @маланка
жыгаць як маланка тая. Пра праворнае дзіця. Нос., 42; Носович, 288. ≺ Жыгаць - тут: мітусіцца, хутка бегаць.
мігнуць як маланка. Ваўк. п., Слон. Пра таго, хто хутка знік з вачэй. Federowski, 186; Высл., 346.
пабегчы як маланка. Маст. Пра чалавека, які хутка, імкліва пабег. Высл., 358.
шпаркі як маланка. Ваўк. п. Ухв. Пра шпаркага чалавека альбо жывёліну. Federowski, 300.
хутка як маланкаю спаліў. Ваўк. п. Пра хуткае выкананне якой-н. справы. Federowski, 55. @малатарня
гудзець (грымець) як пустая малатарня. Слон. Асудж. Пра нейчыя пустыя размовы. Высл., 309.
малоць (мянташыць) языком як малатарня. Дзятл., Карэл. Няўхв. Сцяшковіч, 598; МК, 148. Тое ж. @малаток
як з-пад малатка. Мсцісл. Пра новую пабудову. Юрчанка, 184.
сэрца стукае як малаток. Пра моцнае, гучнае біццё сэрца. Высл., 393.
што малаток хлопец. Мсцісл. Жарт. Пра добрага, лоўкага хлопца. Юрчанка 1977, 231. @малацілка
гаварыць як малацілка. Мсцісл. Асудж. Пра пустую гаворку каго-н. Юрчанка, 190.
як у дурной малацілцы дзе. Мсцісл. Няўхв. Пра моцны шум дзе-н. Юрчанка, 200.
тарахкаць ек молоцілка. Стол. Асудж. ТС 5, 135. Тое, што гаварыць як малацілка. @малаціць
гаварыць быццам у шэсць цапоў малаціць. Гл. цэп.
чытаць як боб малаціць. Гл. боб.
як чорт гарох малаціў на чым. Гл. чорт. @малёваны
хароша як малёвана. Ваўк. п. Ухв. Пра вельмі прыгожую жанчыну, яе прыроднае хараство. Federowski, 50.
дитёнык як малёваный. Смал. п. Ухв. Пра вельмі прыгожае дзіця. Добр., Смол., 449. @маліна
дзеўка як маліна. Ваўк. п., Жытк. Захапл. Пра маладую, прыгожую, прыемную дзяўчыну. Federowski, 95; ТС 3, 63.
сена как малина. Смал. п. Ухв. Пра пахучае сенца добрай якасці. Добровольский ІІІ, 121.
хлопец як маліна. Ваўк. п. Захапл. Пра маладога, спраўнага, прыгожага хлопца. Federowski, 54.
крычаць як дурны ў малінах. Гл. дурны. @маліначка
Тонкая як быліначка, жаркая як маліначка. Памянш.-ласк. Лаг. Захапл. Пра маладую, зграбную, прыгожую дзяўчыну. Varłyha, 171. @малінка
губкі як малінкі. Памянш. Захапл. Фальк. Пра прыгожыя дзявочыя вусенкі. Янк., Пар. 45.
згладзіць як малінку. Памянш. Ваўк. п. Пра хуткае і прыемнае знішчэнне чаго-н. Federowski, 354. ≺ Згладзіць - тут: зглынуць, знішчыць.
ухапіцца як за малінку. Памянш. Ваўк. п. Пра радасную, з прыемнасцю згоду на нейкую прапанову, справу. Federowski, 316. @малітва
як п'янага малітва. Слон. Іран. Насмешл. Пра блытаную гаворку. Высл., 430.
ненадзейна як з малітваю праз дрыгву. Іран. Пра ненадзейную справу, слаба падмацаванае, негарантаванае пачынанне. Антырэліг. казкі, 83.
мармытаць як рабін малітву. Гл. рабін. @малодзіва
густы што малодзіва. Слон. Ухв. Пра нешта густой кансістэнцыі. Высл., 309. @малпа
вулупіць очы ек налпа. Жытк. Асудж. Пра чалавека з непрыемным, няўцямным паглядам. ТС 3, 141. ≺ Налпа - малпа. @малы
гуляць як дзіця малое. Гл. дзіця.
забаўляцца як малое дзіця. Гл. дзіця.
заснуць як малое дзіця. Гл. дзіця.
здзяцінець што малое дзіця. Гл. дзіця.
плакаць як дзіця малое. Гл. дзіця.
Старое як малое - одын розум. Драг. Прык. Пра старога чалавека, які становіцца па-дзіцячаму капрызным. Скарбы, 94.
старое як малое. Няўхв. Пра старых, якія перастаюць арыентавацца ў рэчаіснасці, патрабуюць апекі і дапамогі. Янкоўскі, 95.
шануй старое як дзіця малое. Гл. дзіця.
зямлі як малому сесці. Мін. Няўхв. Пра вельмі малы лапік зямлі. Высл., 331.
цыркаць [таго малака] бы малому. Пра невялікі надой малака. Нар. лекс., 236.
дзяцініцца як малы. Сміл. Няўхв. Пра паводзіны дарослага, неадпаведныя яго ўзросту. Шатэрнік, 85.
засаромецца як малы ўсё роўна. Сміл. Няўхв. Пра сарамяжлівасць дарослага, неадпаведна ўзросту. Шатэрнік, 108.
Стары як малы: што бачыць, то просіць. Прык. Аксамітаў, 217. Тое, што Старое як малое - одын розум.
дурэць як малыя. Няўхв. Пра дарослых, што забаўляюцца як дзеці. Янк., Пар., 57. @малюнак
як на малюнку. Ухв. Пра нешта вельмі прыгожае. Янк., 446. @мама
добра як у мамы гасцяваць. Ухв. Пра дужа прыемную сітуацыю. Янк., Пар., 54. @Мамай
як Мамай прайшоў дзе. Няўхв. Пра поўны беспарадак, разбурэнне, неразбярыху дзе-н. ФСБМ 2, 17. @Мамон
шукаць як Мамон піпку. Ушацк. Насмешл. Пра нейкае дарэмнае, камічнае шуканне не ў тым месцы, дзе трэба. МК, 306. @мамыра
як мамыра нейкі. Мсцісл. Няўхв. Пра надзьмутую, замкнёную, капрызную асобу. Юрчанка 1977, 71. @манах
сядзець як у манахах. Насмешл. Пра падкрэслена строгага чалавека. Янк., Пар., 163. @мангол
страшан як мангол. Вілен. п. Няўхв. Пра чалавека з благім характарам і непрыемнай знешнасцю. Зеленин, I, 125. @манеж
круціцца як у маняжы. Маст. Спачув. Пра чалавека ў пастаянных занятках, клопаце. Даніловіч, 259. ≺ Манеж - паветка, дзе змяшчалася прывадное кола стацыянарнай малатарні. Кола круцілі два запрэжаныя кані. @манія
сядзець як манія. Лоеў. Няўхв. Пра асобу, што ў гурце адчувае сябе адчужана, засяроджана на нечым сваім. Янкова, 189. ≺ Манія - здань, прывід. @манна
чакаць як манны нябеснай. Пра чаканне з вялікім нецярпеннем. ФСБМ 2, 18. @Манька
як Манька з батонамі. Іўеў. Асудж. Пра жанчыну неахайна апранутую, нагружаную хатулямі з пакупкамі (ацэнка гараджанамі нядаўніх «калхознікаў»). Даніловіч, 233. @Маня
як Маня з гаргазу. Астр. Няўхв. Пра залішне бойкую, гаваркую жанчыну. Даніловіч, 233. @мара
памазала плацце як мара [екая]. Лоеў. Пра жанчыну, якая з-за бруднай вопраткі выглядае страшна і несамавіта. Янкова, 245. ≺ Мара - у розным значэнні: здань, злы дух.
прыстаць ек мара. Жытк. Няўхв. Пра чалавека, што прыстае да іншых, ад якога ніяк не адчапіцца. ТС 4, 255.
прычапіцца як та мара. Жытк., Кам. Няўхв. ЖНС, 67. Тое ж.
прэцца следам як тая мара. Слуцк. Няўхв. Пра настойлівае пераследаванне каго-н. Сержпутоўскі 1999, 177.
убрацца як мара. Беласт. Асудж. Пра неадпаведны, дзіўнаваты ўбор некага. «Ніва», 1978, № 26.
хадзіць як мара. Смал. п., Брэсц., Драг. Няўхв. Пра дзіўнаватага чалавека з несамавітымі паводзінамі. Добр., Смол., 389; Нар. лекс., 196.
ходыть бы мара распатланая. Драг. Няўхв. Пра неахайную непрычасаную жанчыну. Лучыц-Федарэц, 222.
як мара з'явіцца перад кім. Чэрык. Няўхв. Пра нейчае нечаканае з'яўленне. Бялькевіч, 259.
як мара ў вочы лезці. Слон. Няўхв. ЖН, 128. Тое, што прыстаць ек мара. @Марак, гл. таксама Марка
таўчыся як Марак па пекле (у пекле). Воран. Няўхв. Пра чалавека, які пакутуе, мусіць шмат хадзіць, рабіць розную работу, мець многа клопатаў і турбот. Даніловіч, 233. @марац
як кот у марцы. Гл. кот. @мардва
Радні як мардвы, а паабедаць нейдзе. Прык. Асудж. Пра шматлікіх сваякоў, ад якіх не дачакаешся дапамогі. Нос., 144. @Марка
блукаць (сноўдацца) як Марка па пекле. Мін. Пра чалавека, які пакутуе, мусіць шмат хадзіць, рабіць розную работу, мець многа клопатаў і турбот. ЛЦ, 34. ≺ З павер'я пра Марка, які выпадкова трапіў у пекла.
ганяць як Марка (Марку) па пекле. Навагр., Дзятл., Крыч., Ваўк., Івац. Асудж. Пра чалавека, якога ўвесь час, не шкадуючы, куды-н. пасылаюць, прымушаюць рабіць што-н. Даніловіч, 233; Высл., 303; ФА; ЗЗайкі.
загінуць як Марка ў пекле. Мін. Спачув. Пра чалавека, які нясе непамерны груз клопатаў і турбот. ЛЦ, 106.
ісці як Марка з пекла. Мсцісл. Пра чалавека, што ідзе стомлены, спрацаваны, заклапочаны. Юрчанка 1977, 215.
маяцца як Марка ў пекле. Гор. Спачув. Пра чые-н. пакуты, клопаты, турботы. АВНЛ.
таўчыся як Марка ў пекле. Смал. п., Стаўб., Светл., Маз., Гродз., Стол., Няўхв. Ром., Бел., 310; Добр., Смол., 423; Нос., 143; Высл., 399; МК, 258; Цыхун, 193; ТС 5, 147; ФА. Тое, што блукаць (сноўдацца) як Марка па пекле.
хадзіць як святы Марка па пекле. Маладз. ФА. Тое ж.
цягацца як Марка па пекле. Смарг., Маладз. ФА. Тое ж.
цягаць як чорт Марку па пекле. Гл. чорт. @маркова
Мой хвор мужычок, да красён як бурачок; а я здарова, да жоўта як маркова. Прык. Іран. Пра неадпаведнасць знешняга выгляду і фактычнага здароўя ў сужонкаў. Нос., 78; Дуб., 36. @Маркуны
нарабіць [дзялоў] як воўк у Маркунах. Гл. воўк. @мароз
надзьмуцца як вош на мароз. Гл. вош.
па плячах так як мароз сыпле. Слон. п. Пра стан узрушанасці, хваробы ці страху. Federowski, 237.
узяцца як мароз нанач. Ухв. Пра нейкі ўздым у працы, у справах. Янк., Пар., 174.
як вош на мароз. Гл. вош.
кляне як марозам на вяргіню вее. Пра страшныя, моцныя праклёны. Янк., Пар., 86.
дрыжаць бы сабака на марозе. Гл. сабака.
лізнуць як жалеза на марозе. Гл. жалеза.
пагінуць як прусакі на марозе. Гл. прусак.
трашчаць як сцяна на марозе. Гл. сцяна.
як прусак на марозе. Гл. прусак.
чыпурыцца як вош на марозі. Гл. вош.
дачакацца як голы марозу. Гл. голы.
уцякаць (бегчы) як прусак ад марозу. Гл. прусак. @марскі
Людская пахвала што марская хваля. Гл. хваля. @Марцін
набрацца як Марцін за рубля. Слуцк. Насмешл. Пра чалавека, які празмерна напіўся. Санько, 154.
набрацца як Марцін мыла. Крыч., Касц., Мін. Насмешл. Пра чалавека, які празмерна напіўся ці наеўся. Высл., 349; ЛЦ, 97.
нарэзацца ек Марцін мула. Жытк. Насмешл. ТС 3, 158. Тое ж.
падыходзіць да чаго як Марцін да клёцак. Воран., Шчуч. Ухв. Жарт. Пра нейчае ўмелае, удалае стаўленне да чаго-н. Даніловіч, 234; ФА.
цікавы як Марцін да кавы. Лід., Шчуч. Іран. Пра нейчую празмерную цікаўнасць да чаго-н. Сцяшковіч, 614; Высл., 415; Даніловіч, 234. @марцовы
набыцца як марцовы снег. Гл. снег.
як кот марцовый. Гл. кот. @Марцэля
зарабіць як Марцэля на цыбулі. Ашм. Іран. Пры чыесьці страты ў нейкай справе пры спадзяваным заробку. Высл., 324. @маршалок
стаяць як маршалок на покуце. Стол. Насмешл. Пра нейчую важную паставу. ТС 4, 138. @маселца
Картачкі як маселца, а машоначка хоць выкруць. Памянш. Прык. Іран. Пра заўзятага іграка: карты зношаныя, замасленыя, а кішэнь (машонка) пустая. Нос., 60. @маскаль
муціць у вадзе як маскаль у сяле. Асудж. Пра чалавека нахабнага і актыўнага, што не па праўдзе жыве. Шпилевский, 184. ≺ Маскаль (тут) - царскі салдат.
як маскаль. Гродз. Насмешл. Пра здаровую, энергічную, прадпрымальную жанчыну. Цыхун, 175.
сыдять як москалі в рад. Драг. Насмешл. Пра шэраг людзей, што сідзяць шчыльна адзін да аднаго. БА. @Масква
пайсці як у Маскву за песнямі. Нясв. Пра чалавека, якога ніяк не дачакацца з дарогі. ФА.
як да Масквы ракам. Слон., Шчуч., Воран. 1. Пра далёкае і доўгае падарожжа. 2. каму да каго. Здзекл. Пра асоб, якія не раўня адзін аднаму, паміж якімі вялікая розніца. Даніловіч, 219. @масла
глядзець (пазіраць) як кот на масла. Гл. кот.
жоўты як масла. Навагр. Ухв. Пра нейкі якасны прадукт прыемнага жаўтаватага колеру. СПЗБ 5, 98.
зямля як масла. Ухв. Пра ўрадлівую зямлю. ФСБМ 2, 21.
бы маслам памазаў. Карэл. Ухв. Пра чалавека, што нешта падладзіў, камусьці падгадзіў, сказаў прыемнае. Высл., 289.
залгаць як хлеба з маслам з'есці. Гл. хлеб.
любіць як кашу з маслам. Гл. каша.
Мазуру біцца, так як людзям хлеб з маслам з'есць. Гл. людзі.
пайсці як з маслам. Ухв. Пра лёгкае, з ахвотай выкананне нейкай працы. Янк. Пар., 123.
што маслам па душы. Мсцісл. Ухв. Пра нешта прыемнае, сказанае ці зробленае. Юрчанка, 154.
што ні скажа, нібы маслам мажа. Б.Каш., Хойн. Няўхв. Пра чалавека, што надта лісліва гаворыць. ПП 2, 326; АВНЛ.
як маслам па нырках. Шчуч. Ухв. Сцяшковіч, 617. Тое, што маслам па душы.
як хлеба з маслам з'есці. Гл. хлеб.
Аднаму ідзе як па масле, а другому - як па грудзі. Прык. Пра тое, што розным людзям не аднолькава шанцуе. Federowski, 122.
бы сыр у масле качацца. Гл. сыр.
жыць як клёцка ў масле. Гл. клёцка.
ідзе як па масле (маслу). Ваўк. п., Івац., Слуцк., Мін., Сміл., Стаўб. Ухв. Пра работу, любую справу, якая вельмі добра, гладка ідзе. Federowski, 122; Сержпутоўскі 1999, 55; Высл., 332; Шатэрнік, 14; МК, 316; ТС 3, 66; ЗЗайкі.
як галушка па масле плаваць. Гл. галушка.
як сыр у масле купацца. Гл. сыр.
як сыр у масле. Гл. сыр.
гладка чэша як па маслу. Астр. Ухв. Пра чалавека, які нешта складна робіць. Сцяшковіч, 585. @маслак
абмокнуць як маслак. Гродз. п. Насмешл. Пра надта вымаклага чалавека. Federowski, 2. ≺ Маслак - масляк, ядомы грыб. @маслечка
як маслечкам па душы. Памянш.-ласк. Ваўк. п. Federowski, 88. Тое, што маслам па душы. @маслёнка
сябраваць як таўкач з маслёнкаю. Гл. таўкач.
пахадзіць як таўкач па маслёнцы. Гл. таўкач. @маслюк, масляк
як стары маслюк. Жлоб. Насмешл. 1. Пра знешні выгляд старога чалавека. 2. Пра нейкую зношаную, бясформенную рэч. Гор., Руд., 255.
змерзнуць як масляк увосень. Слуцк. Насмешл. Пра моцна змерзлага чалавека, які страціў бадзёры выгляд. Высл., 329.
раскіснуць як масляк. Івац. Няўхв. Пра састарэлага або стомленага, расхліпанага чалавека. ЗЗайкі.
слізкі як масляк. Івац. Няўхв. Пра нешта або некага слізкіх, непрыемных. Янк., Пар., 151; ЗЗайкі. @маслянка
набрацца як кот маслянкі. Гл. кот.
набрацца як мурза маслянкі. Гл. мурза. @матавіла
стаць як матавіла. 1. Няўхв. Пра чалавека, што займае не тое месца ў хаце, перашкаджае руху. 2. Пра схуднелага чалавека. Высл., 390; Санько, 185. @матавіна
вялікі як матавіна. Віл. Пра нешта, некага вялікіх, аб'ёмных. МК, 49. @матацыкл
выпендрывацца як муха на матацыкле. Гл. муха. @матка
аўчынная латка як родная матка. Гродз. Ухв. Пра фізічную цеплыню кажуха. Цыхун, 177.
дарагі як матка родная. Ухв. Пра некага вельмі дарагога і блізкага. Янк., Пар., 50.
дзе кажушная латка, то як родная матка. Federowski, 170. Тое, што аўчынная латка як родная матка.
любіць каго як матка дзіцятка. Пра шчырую, моцную любоў да каго-н. Янк., Пар., 97.
плакаць як матка па дзіцятку. Спачув. Пра моцны несуцешны плач каго-н. Янк., Пар., 128.
Свая хатка як родная матка. Чэрык. Смал. п., Рэч., Светл., Асіп., Мядз. Прык. Пра жыццёвую каштоўнасць і важнасць дома для шчасця чалавека. Tyszkiewicz, 418; МК, 395; Hoc., 147; Dybowski, 189; Добр., Смол., 129; Pietkiewicz, 360; Federowski, 50; СПЗБ 5, 281.
чакаць каго як матка дачушку з дарогі. Пра нецярплівае чаканне каго-н. Янк., Пар., 191.
шчаслівая як матка, унукаў дачакаўшыся. Ухв. Пра шчаслівага чалавека, які адчувае радасць ад пражытых гадоў жыцця. Янк., Пар., 198.
як Матка Божжая. Мсцісл. Ухв. Пра жанчыну з лагодным, літасцівым характарам. Юрчанка, 190.
баяцца як стары конь сваёй маткі. Гл. конь.
замаркоціцца як дзіцятка без маткі. Гл. дзіцятка.
прысупоніцца як куранё да маткі. Гл. куранё.
трэцца як цялятка каля маткі. Гл. цялятка.
плакаць як па матцы. Спачув. Пра моцны жаласны плач каго-н. Янк., Пар., 128.
жыць як аднае мацеры (маткі) дзеці (дзеткі). Ваўк. п., Шчуч. Ухв. Пра блізкіх, клапатлівых, прыязных адзін да аднаго людзей. Federowski, 368; Высл., 320; Янкоўскі, 10. @матор
рабіць як матор. Стаўб. Ухв. Пра руплівую, хуткую работу працавітага чалавека. МК, 90. @матуля
Бацька не матуля: не пацалуе і не прытуле. Карм. Прык. Пра ласку і пяшчоту, якая больш зыходзіць ад маці, чым ад бацькі. ПП 2, 85. @матушка
тоўсты як матушка. Івац. Насмешл. Пра тоўстага, поўнага чалавека. ЗЗайкі.
прывыкнуць як дзіця да матчынай калыханкі. Гл. дзіця. @матчын
прывыкнуць як дзіця да матчынай цыцкі. Гл. дзіця.
як у матчыным жываце [жыць]. Гл. жывот.
ласкава як матчынымі рукамі. Гл. рукі.
трэба каму што як касцу матыка. Гл. касец. @матыка
трэба што для чаго як матыка для сена. Мсцісл. Іран. Пра непатрэбны для пэўнай справы інструмент. Юрчанка, 190. @матылічны
кашляць як аўца матылічная. Гл. аўца. @матыль
Рад лету як матылі квету. Прык. Пра шчырую радасць каго-н. ад наступлення лета. Янк., Пар., 136.
лёгкі бы матыль. Слуцк. Ухв. Пра лёгкае і рухавае дзіця. Сержпутоўскі 1998, 284. @махіна
вырасці як махіна. Крыч. Пра вельмі рослага маладога чалавека. Бялькевіч, 403. @маца
зрабіць як жыдоўскую мацу. Насмешл. Пра нешта, сплюшчанае ўдарам. Романов 1901, 12. @мацер'ял
драцца як благі мацер'ял. Смарг. Асудж. Пра гамонку, крык, сварку моцным непрыемным голасам. Даніловіч, 61. @маці
сядзець як Мацер Божая. Пра кагосьці, хто сядзіць са складзенымі рукамі. БПФС, 27.
едзе як чорт мацеру да доктара вязе. Гл. чорт.
баяцца як стары конь мацеры. Гл. конь.
жыць як у мацеры за плячыма. Мін. Ухв. Пра добрае, бяспечнае, бесклапотнае жыццё кагосьці. Высл., 321.
прывыкнуць як дзіця да мацеры. Гл. дзіця.
як аднае мацеры дзеткі. Ваўк. п. Пра вельмі падобных адзін на аднаго людзей. Federowski, 92.
голы як маці радзіла. Ваўк. п., Слуцк. Пра зусім голага чалавека, без ніякай вопраткі. Federowski, 112; МК, 313.
трэба як старому каню маці. Гл. конь.
У знаці як у роднай маці. Прык. Ухв. Пра добры прыём у блізкіх сяброў. Нар. слов., 272. ≺ Знаць - блізкія сябры, знаёмыя.
як маці радзіла. Лельч. Кучук, Малюк, 49. Тое, што голы як маці радзіла. @мачанка
як мачанка 〈па патэльні〉. Маст. Няўхв. Пра вельмі павольнае, маруднае перамяшчэнне каго-н. Даніловіч, 234. @мачаха
глядзець як мачаха. Няўхв. Пра злосны і востры погляд каго-н. Ройзензон, 69.
зяваць як мачыха на падчырыцу. Лаг. Жарт. Пра кросны, калі вялікі зеў у аснове пры тканні палатна. Varłyha, 83.
часаць каго як мачыха. Ваўк. п. Пра недалікатнае балючае прычэсванне каго-н., прычыняючы боль. Federowski, 65. @мачонка
мокры як мачонка. Ушацк. Насмешл. Пра некага ці нешта вельмі мокрых. Барадулін, 90. @мачышын
зімнё цяпло як мачышыно дабро. Гл. дабро. @машына
рукі ходзяць як машына. Ухв. Пра лоўкую, спрактыкаваную работу рук, якія дзейнічаюць нібы самі сабой. ЛА, 25.
як заведзеная машына. Пра нейчыя хуткія, зладжаныя, манатонныя дзеянні. БПФС, 126. @Маяк
высокі бы маяк. Лун. Пра высокага худога чалавека. ЗВалодзінай. @медзены
адзін як палец медзены. Гл. палец. @медны
як меднаму кацялку. Гл. кацялок.
бледны як пятак медны. Гл. пятак.
блішчэць што медны самавар. Гл. самавар.
начышчаны як медны пятак. Гл. пятак. @Меер
зарабіць як Меер на Кузьме. Светл. Іран. Пра ўсялякую адсутнасць заробку. Высл., 324. ≺ З анекдота пра няўдалы гандаль. @мелін
роўны як мелін у жорнах. Сен. Пра нешта прамое, роўнае. Каспяровіч, 189. ≺ Мелін - млён, палка, якой круцяць жорны. @мельнік
белы як мельнік. Слон. Пра некага белага, нібы прысыпанага мукой. Высл., 286. @мельнікаў
задрыпацца як мельнікава карова. Гл. карова.
здарова як [мельнікава] карова. Гл. карова. @мельніца
гаварыць як паламаная мельніца. Мсцісл. Няўхв. Пра надакучлівую, доўгую нудную гаворку каго-н. Юрчанка, 193.
гаварыць як пустая мельніца. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 195. Тое ж.
шумець як у дурной мельніцы дзе. Мсцісл. Няўхв. Пра моцны шум, сварку ў нейкім памяшканні. Юрчанка, 200. @мельнічны
вярцецца як мельнічны жарноў. Гл. жарноў. @мемка
маўчаць як той мемко. Старадар. Няўхв. Пра маўклівага чалавека. ЖН, 119. ≺ Мемко - нямы. @меншы
грозны як перад меншым начальнікам. Гл. начальнік. @мень
непаваротлівы як [тэй] мень. Бран. Пра тоўстага, непаваротлівага чалавека. Расторгуев, 159. ≺ Мень - мянтуз, які летам маларухома жыве пад каменем, карчагамі.
слізкі як мень, ніяк не ўтрымаць. Мін. Пра нешта аслізлае, нязручанае для трымання. ЛЦ, 74. @мера
як тры меры попелу. Чашн. Насмешл. Пра нешта нікчэмнае, што нават не бачна. КВДУ. @мерэц
плакаць як по мерцу. Стол. Пра вельмі моцны плач кагосьці. ТС 3, 76. @месік
блішчыць гылыва як месік. Мсцісл. Пра галаву лысага чалавека. Юрчанка 1993, 19.
сіяць як месік. Мсцісл. Ухв. Пра вельмі задаволенага чалавека. Юрчанка, 190.
мітусіцца як зоркі перад месікам. Гл. зорка. @места/месца
прыстаць як банны ліст да аднаго места. Гл. ліст.
як бог y Адэсе, на цёплым месце. Гл. Бог. @месці
Пракос весці - не вуліцу месці. Гл. вуліца.
завея як венікам мяце. Гл. венік. @месяц
блішчаць як месяц. Валож. Ухв. Пра нейкія блішчастыя прыгожыя рэчы. Высл., 287.
брахаць як сабака на месяц. Гл. сабака.
гаўкаць як сабака на месяц. Гл. сабака.
грэць як месяц. Іран. Пра адсутнасць цяпла. Янк., Пар., 45.
лысы - як месяц свеціць на галаве. Шчуч. Жарт. Пра лысага чалавека. СПЗБ 2, 697.
паказацца як малады месяц. Навагр. Пра чалавека, якога чакалі, але ён прыйшоў на хвілінку (параўнанне з маладым месяцам, маладзіком, які, з'явіўшыся на гарызонце, хутка заходзіць). Federowski, 212, СЦБ, 230.
чырвоненькі як месяц. Стаўб. Ухв. 1. Пра нешта прыемна чырванаватага блішчастага адцення. 2. Пра некага, нешта прыгожых. Мін.-Мал., 1970, 42; СЦБ, 105.
як з месяца зваліцца. Пра нейчае нечаканае з'яўленне. БПФС, 127. @месячык
адзін як месячык у небе. Памянш. Спачув. Фальк. Пра адзінокага чалавека. Янк., 395; Санько, 70.
Мачаха як месячык: свеціць ды не грэе. Памянш. Б.Каш. Прык. Пра адсутнасць шчырых, глыбокіх пачуццяў у няроднай маці. ПП 2, 84.
харошы як месячык. Памянш. Ваўк. п. Ухв. Пра прыгожага маладога чалавека. Federowski, 50.
ясны (чысты) як месячык. Памянш. Ваўк. п. Захапл. Пра ясны тварык дзіцяці. Federowski, 126, 71. @метла, гл. мятла @метка
як уюн на метцы. Гл. уюн. @мех
асунуцца як мех. Слуцк. Пра чалавека, што мякка, павольна ўпаў, забіты, страціўшы прытомнасць ці адчуўшы моцны боль. Сержпутоўскі 1999, 31.
Век зжыў як мех сшыў. Прык. Пра хуткаплыннасць часу. Янк., Пар., 25.
Век зжыць - не мех сшыць. Віл. Прык. Пра складанасць жыццёвай дарогі. Tyszkiewicz, 415; Анимелле, 262; Нос., 22; Дуб., 7; СПЗБ 1, 294.
дзьмуць як кавальскі мех. Ваўк. п. Пра моцнае дзьмуханне куды-н. Federowski, 83.
жарэ як у мех бяздонны топча. Хойн. Асудж. Пра залішне абжорлівага чалавека. Высл., 318.
жраць як у мех. Рэч. Асудж. ЛЦ, 91. Тое ж.
кашляць як у мех. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчы моцны гучны кашаль. Юрчанка, 200.
нагарнуць як дыму ў мех. Гл. дым.
надуцца як кавальскі мех. Ваўк. п. Насмешл. Пра надутага крыўдлівага чалавека. Нос., 143; Federowski, 195.
напхацца як мех. Карэл. Няўхв. Пра залішняе аб'яданне каго-н. Высл., 352.
пражыць за кім як непраны мех. Лоеў. Спачув. Пра невясёлае, небагатае замужняе жыццё. Янкова, 217.
пхнуць як у мех. Вілен. Няўхв. Sielicki, 146. Тое, што жраць як у мех.
сапець носам як кавальскі мех. Няўхв. Пра моцнае, немілагучнае сапенне каго-н. Бялькевіч, 400.
сапсці як кавальскі мех. Ваўк., Івац. Няўхв. СПЗБ 4, 366; Янкоўскі, 118; ЗЗайкі. Тое, што сапець носам як кавальскі мех.
сапсці як паравэй мех. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 193. Тое, што сапець носам як кавальскі мех.
сапсці як у мех. Мсцісл. Няўхв. Бялькевіч, 400. Тое, што сапець носам як кавальскі мех.
сунуцца як салявы мех. Гродз. Астр. Няўхв. Пра маруднае, няспрытнае, непаваротлівае перамяшчэнне каго-н. Даніловіч, 245.
сядзець як мех набжджаны. Мядз. Насмешл. Вульг. Асудж. Пра кагосьці непрыветнага, надзьмутага, нялоўкага. ЗСалавей.
таптаць як у бяздонны мех. Санько, 187. Тое, што жраць як у мех.
тоўсты як мех. Карэл. Няўхв. Пра тоўстага сытага чалавека. Высл., 400.
хадзіць як няпраны мех. Гом. Няўхв. Пра чалавека, што ходзіць у бруднай вопратцы. Горленка, 251. ≺ Няпраны - нямыты, брудны.
як мех. Мсцісл. Няўхв. Пра непаваротлівага лянівага чалавека. Юрчанка, 190.
як у дзіравы мех: ніколі поўна не насыплеш. Чэрык. Няўхв. Пра чалавека, якому заўсёды нечага мала. ЛЦ, 130.
Пацеха як з [пустога] меха. Ваўк. п. Прык. Іран. Пра адсутнасць любой пацехі. Federowski, 208; Дуб., 45.
сыпацца як з парванага (праклятага, проклятага) меха. Мсцісл. Пра несупынную, моцную завіруху, завею. Юрчанка, 173.
сыпацца як з дзіравага мяха. НН, 565. Тое ж.
біць як па мяху. Мсцісл. Пра ўдары па нечым мяккім. Юрчанка, 193.
вісець як у мяху. Віл., Іўеў., Навагр. Пра хмарнае бязветранае надвор'е. СПЗБ 3, 192; СЦБ, 230.
сябраваць як два каты ў мяху. Гл. кот.
чэсць як кату ў мяху. Гл. кот.
як кату ў мяху. Гл. кот. @меч
Голы як біч, а востры як меч. Гл. біч.
з языком як з мячом. Няўхв. Пра чалавека, які мае надта востры язык. Янк., 407; Санько, 138. @мешэчок, гл. мяшочак @мёд
жыць ек пчола ў меду. Гл. пчала.
Гора гараваць - не мёд лізаць. Прык. Пра цяжкасці і боль пры перажыванні гора. Ром., Бел., 293; Federowski, 113.
Замуж - як у мёд, з замужжа - як са смалы. Гор. Прык. Пра лёгкасць і прыемнасць пачатку замужжа і заганы і праблемы расстання альбо разводу. АВНЛ.
ласы як мядзведзь на мёд. Гл. мядзведзь.
ліпнуць як мухі на мёд. Гл. муха.
ляцець як мухі на мёд. Гл. муха.
пазлятацца як восы на мёд. Гл. восы.
помалюсеньку ісці як пчола ў мёд. Гл. пчала.
смашны як мёд. Мсцісл. Пра нешта вельмі смашнае. Бялькевіч, 60.
Як грыміць на лёд, то будзе хлеб як мёд. Прык. Фальк. Пра дарагі хлеб у неўраджайны год. Сцяшковіч, 668. ≺ У прыкметах гром, калі яшчэ не адтала зямля, нібыта прадвяшчае галодны год.
гаварыць як мёдам мазаць. Бераст. Няўхв. Пра надта ліслівую, дагодлівую гаворку каго-н. Даніловіч, 234.
задавацца як муха на шклянцы з мёдам. Гл. муха.
лжэ як мёдам мажа. Асудж. Пра чалавека, які шчодра раздае даверлівым салодкую няпраўду. Янк., Пар., 96.
салодкая як з мёдам сліва. Захапл. Пра нешта дужа смачнае і салодкае. Энеіда навыварат.
як мёдам намазана каму, дзе. Гродз. Маст. Асудж. Пра вялікае імкненне, цягу да чаго-н., што вельмі прываблівае. Даніловіч, 234; Васюковіч, 19.
завяз у сваім багацці як муха ў мёдзе / у смале. Гл. муха.
старацца як мядзведзь у мёдзе. Гл. мядзведзь.
Жыццё як мёду піццё. Прык. Ухв. Пра добрае, прыемнае жыццё. Янкоўскі, 85.
хочацца як мядзведзю мёду. Гл. мядзведзь.
лезці як мурашкі ў пляшку з-пад мёду. Гл. мурашка.
У раду як у мяду. Гродз. Прык. Пра найлепшае, што чакае чалавека ў сям'і, родзе. Цыхун, 194. @мёртвы
Вучонага вучыць што мёртвага лячыць. Прык. Іран. Пра непатрэбнасць намаганняў у нечым. ПП 2, 179.
гарэць што ў мёртвага на душы. Жлоб. Іран. Пра поўную адсутнасць гарэння. Высл., 303.
Дурнога вучыць як мёртвага лячыць. Прык. Пра марнасць намаганняў вывучыць дурня. Янк., 161.
як мёртвага ногі. Шчуч. Няўхв. Пра нешта вельмі халоднае, настылае. Сцяшковіч, 616.
дапамог як мёртваму прыпаркі. Маладз. Іран. Пра поўную неэфектыўнасць дапамогі, нейкіх захадаў. ФА; Ахрым., 27.
патрэбен як мёртваму лякарства. Чэрык. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. ЛЦ, 118.
трэба як мёртваму клізма. Смарг. Іран. Даніловіч, 234. Тое ж.
узгаласіць як па мёртваму. Пра моцны плач, галашэнне. Носович, 52.
ляжаць як мяртвая. Паст. Няўхв. Пра нерухомае ляжанне стомленай альбо моцна заснуўшай жанчыны. СПЗБ 3, 107.
ляжаць як мёртвы. Краснап., Паст. Няўхв. Пра моцна п'янага чалавека, які ляжыць непрытомны. Бялькевіч, 274; СПЗБ 1, 180.
ляжаць мёртвым грузам. Гл. груз.
паможа як умерламу (змарламу, змарнаму, мёртваму) кадзіла. Ваўк., Слон., Касц., Нясв. Federowski, 215; Сержпутоўскі 1999, 137, 138, 383; Высл., 361; Янкоўскі, 229; Бялькевіч, 216; ФА. Тое, што дапамог як мёртваму прыпаркі. @мігла
як міглы. Воран. Пра вялікую кольскасць мошак. СПЗБ 3, 65. ≺ Мігла - мгла. @мілы
як мілы дзень. Гл. дзень. @мінута
праляцець як адна мінута. Мсцісл. Пра хуткае прамінанне часу, асабліва тады, калі чалавеку было прыемна. Юрчанка 1977, 210. @Мірон
ходзіце як Мірон з Чычырындаю. Івац. Насмешл. Пра маладых, якія швэндаюцца без справы. ЗЗайкі. ≺ «Гэта наша кушняроўская прысказка. Хто былі такія Мірон і Чычырында, ніхто не памятае. Але так скажуць найхутчэй пра валацуг якіх» (тлумачэнне інфарманта). @міска
як таўкач кала місак. Гл. таўкач.
сыкаць адна на адну, як дзве кошкі каля аднае міскі з малаком. Гл. кошка. @місачка
як місачку (місачкі) пабіўшы. Памянш.-ласк. Астр., Воран. Насмешл. Пра прыгнечанага, разгубленага, спалоханага чалавека. Даніловіч, 234. @мітульга
быйстрінькій як мітульга. Мсцісл. Ухв. Пра жвавага дзіцёнка. Бялькевіч, 264; Нар. слов., 174. ≺ Мітульга - матылькі, казяўкі.
насіцца як мітульга якая. Чач. Пра паводзіны жвавага, хуткага дзіцяці. ЖНС, 103. @Міхал
баяцца як свенты Міхал д'ябла. Воран. Іран. Насмешл. Пра адсутнасць страху перад кім-н. Даніловіч, 246.
прычапіцца як д'ябал да святога Міхала. Гл. д'ябал. @Міхаль
сядзець як Міхаль ад Нясвіжа. Стаўб. Іран. Пра чалавека, які займае месца за сталом, што далёка ад міскі. МК, 256. @Міцька
весяліцца як Міцька на Радаўніцу. Карм. Няўхв. Пра чыюсьці недарэчную весялосць. Высл., 293. @млён
як млён. Віл. Пра непаваротлівага чалавека. Жыв. сл., 98. ≺ Млён - палка, якой круцяць жорны. @млін/млын
малоць (языком) як пусты млін. Ваўк. п., Жытк., Кліч. Асудж. Пра балбатлівага чалавека. Federowski, 176; ТС 4, 271; ДА.
грукату дзе як у мліне. Ваўк. п., Мін., Слон. Пра моцны шум, гоман, грукат дзе-н. Federowski, 188; Высл., 308.
пытляваць як млын. Ваўк. п. Асудж. Federowski, 253. Тое, што малоць (языком) як пусты млін.
круціцца як кола ў млыне. Гл. кола.
пылу як у млыне. Пра цэлае воблака пылу. Янк., Пар., 135.
у галаве як у млыне (шуміць). Гродз. Пра моцны шум у галаве. СПЗБ 1, 406.
цягнуць бы конь на млыне. Гл. конь.
язык лятае як камень у млыне. Гл. камень. @млынавы
лад як у млынавым калясі. Гл. калясо. @мовіць
як з кабылаю пацеры мовіць. Гл. кабыла.
хутка як слова мовіць. Гл. слова.
як слова мувіць [лёгка]. Гл. слова. @могілкі
ісці як з могілак. Пра павольную хаду ў журбоце, задуменні. Янк., Пар., 81.
вусцішна як на могілках. Пра цішыню, што палохае, насцярожвае, пра бязлюднасць. Янк., Пар., 28.
нема як на могілках. Янк., Пар., 114. Тое ж. @мокры
напасці як на мокрага блохі. Глыб. Насмешл. Пра напад на кагосьці нейкіх агрэсіўных, непрыязных, варожых людзей. Рабкевіч, 130.
есці як мокрае гарыць. Люб. Няўхв. Пра павольнае з неахвотай спажыванне стравы. ФА.
рабіць як мокрае гарыць. Астр., Гродз., Дзярж., Івац., Хоц., Стаўб., Стол. Няўхв. Пра павольнае, маруднае, як бы нехаця выкананне працы. СПЗБ 4, 232; Цыхун, 197; МК, 313; ЛЦ, 130; ФА; Барысюк, Буян, 13; ЗЗайкі.
кідацца як той кот, што увяз у мокрай гліне. Гл. кот.
як мокраю анучаю па зубах. Гл. ануча.
прыцягнуцца як мокрая мыш. Гл. мыш.
стаяць як разінька мокрая. Гл. разінька.
сшурпіцца як мокрая курыца. Гл. курыца.
як мокрая варона. Гл. варона.
як мокрая курыца [прышла]. Гл. курыца.
накінуцца як на мокрую анучу. Гл. ануча.
узлёгчыся як на мокрую шапку. Гл. шапка.
усунуцца як на мокрую анучку. Гл. анучка.
посунуцца бу мокры воўк. Гл. воўк.
як мокрый лапаць. Гл. лапаць. @моль
завівацца як моль. Слон. п. Няўхв. Пра чалавека, які завіваецца там, дзе яго не просяць. Federowski, 351. @момса
як момса тая. Смал. п. Няўхв. Пра чалавека з празмерным апетытам. Добр., Смол., 417. ≺ Момса - чалавек, які многа есць. @моняк
стаяць як моняк. Лельч. Няўхв. Пра чалавека, які нерухома стаіць. Кучук, Малюк, 75. ≺ Моняк - маяк. @мора
Век пражыць - не мора пераплыць. Прык. Пра складанасці на жыццёвым шляху. Ахрым., 23.
выбірацца як чайка за мора. Гл. чайка.
зайсці як чайка за мора. Гл. чайка.
збірацца як птушка за мора. Гл. птушка.
збірацца як сойка за мора ляцець. Гл. сойка.
збірацца як сора за мора. Гл. сора.
збірацца як соя за мора. Гл. соя.
збірацца як чайка за мора. Гл. чайка.
шырокая як мора. Мсцісл., Жытк. Ухв. Бялькевіч, 265; Юрчанка, 191; ТС 5, 231. Тое, што вялік як мора.
шэльма як бяздэннае мора. Асудж. Пра вельмі ненадзейнага, здрадлівага чалавека. Ляцкий, 11.
як пташка на моры. Гл. пташка.
астацца як на моры без вясла. Мсцісл. Пра бездапаможны стан чалавека. Юрчанка, 44.
У дзеўкі ўма на шэлег няма, а ў малайца веры як на моры пены. Арш. Прык. Пра асаблівасці дзявочага і хлапечага характараў. АВНЛ.
вялик як моря. Смал. п. Ухв. Пра нешта вялікае, шырокае (памяшканне, надзел зямлі). Добр., Смол., 161; Янк., Пар., 129. @морда
адказаць як па мордзе даць. Лід. п. Вульг. Пра востры, непрыемны, без жалю адказ апаненту. Federowski, 4.
зачырванецца як у морду дастаць. Слон. Вульг. Пра пачырваненне чалавека ад нечага пачутага, успрынятага. Высл., 325.
так як каму ў морду даў. Ваўк. п. Вульг. Пра рэакцыю чалавека на нешта сказанае яму непрыемнае. Federowski, 189. @моркаў, морква
сядзець як моркаў у гародзе. Люб. Ухв. Пра добра ўладкаванага чалавека. ФА.
унадзіцца як свіння ў моркву. Гл. свіння. @мост
палажыць мастом. Івац. Пра сітуацыю, калі захварэла ўся сям'я. ЗЗайкі.
як па масту. Мсцісл. Ухв. Пра добрую, цвёрдую дарогу, глебу, па якой зручна ехаць. Юрчанка, 193.
патрэбны як у масце дзюра. Астр., Івац. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае і нават шкоднае. СПЗБ 3, 450; ЗЗайкі.
злажыць як мост. Няўхв. Пра павалены бурай лес, шчыльна пакладзенае дажджом і ветрам збожжа. Ройзензон, 77.
ляжаць кортоплі як мост. Жытк., Сен. Пра выараную бульбу, якая густа ляжыць на зямлі. ТС 1, 168; МК, 138.
Пост не мост: аб'ехаць можна. Астр. Прык. Пра магчымасць саступак і паслабленняў у час посту. ПП 1, 97.
грукацець бы на мосце, як вязуць пустыя бочкі. Слуцк. Няўхв. Пра моцны непрыемны грукат. Сержпутоўскі 1998, 31.
загрукацець як абоз на мосце. Гл. абоз. @Моська
даць як Моська глісніку. Мін. Жарт. Пра малую колькасць нечага. ЗЯшкіна. @мотлох
як мотлоху. Кам. Пра вялікую колькасць чаго- альбо каго-н. ЖНС, 68. ≺ Мотлух - попел, прах (Носович, 291). @мох
сівізна як мох на елцы. Мін. Пра моцна ссівелага чалавека. ЛЦ, 74.
совесць як купіна ў балоце - мохам зарасла. Гл. купіна.
твар як мохам зарослы. Навагр. Спачув. Пра хворага, схуднелага, няголенага чалавека. ФА. @мрюк
як мрюк. Кам. Няўхв. Пра маўклівага, зацятага чалавека. ЖНС, 78. @мувіць, гл. мовіць @мужык
Воўк не еўшы як мужык пагарэўшы: што ўвідзе, тое трэба. Прык. Пра галоднага ваўка, што рады любой здабычы. Ляцкий, 6.
гадка, як бы мужык, наеўшыся гнілак, насраў каму ў рот. Рэч. Вульг. Пра непрыемнае адчуванне ў роце пасля пераядання альбо перапою. Пяткевіч, 571.
спяшацца як [той] мужык з оцтам. Ваўк. п. Насмешл. Пра нейкую неапраўданую спешку. Federowski, 306. ≺ Оцат - воцат.
у печы гарыць так як мужык па жонцы плача. Лях. Іран. Пра слабаваты агонь у печы. ФА.
голас тоўсты як у добрага мужыка. Нараўл. Пра нізкі, падобны да мужчынскага голас (часцей пра падлетка). Матэрыялы 1981, 122. @мужын
чорны як мужын. Шальч. СПЗБ 5, 426. ≺ Мужын - негр.
сядзяць як мужыны. Трак. Няўхв. Пра моцна забруджаных ці запыленых людзей. СПЗБ 3, 81. @мужыцкі
фыркаць як пан у мужыцкай хаце. Гл. пан. @музыка
вэджынджурэцца бы на музыку. Драг. Насмешл. Пра занадта святочна ўбранага чалавека. Нар. слов., 142. ≺ Вэджынджурытыся - прыгожа ўбрацца. @музыкант
граць як кралявецкі музыкант. Ваўк. п. Ухв. Пра добрую, прыгожую музыку. Federowski, 152. ≺ Краляўц - даўнейшая славянская назва г. Кенінсберга (зараз - Калінінград).
з каго работнік як з свінні музыкант. Гл. свіння. @мука
белы як мука. Слон. Ухв. Пра нешта вельмі белае. Высл., 286.
глядзець як пацук з мукі. Гл. пацук.
спаць як муку прадаўшы. Пра моцны бесклапотны сон. ФСБМ 2, 47. @мул
набрацца як жаба мулу. Гл. жаба.
сыно чорнэ як зымля в мулі. Гл. зямля.
всунуцца як жаба в мулю. Гл. жаба. @мумра
сядзець як мумра. Гарад. Няўхв. Пра маўклівага, негаваркога чалавека. СПЗБ 3, 83. @мунштук
дзяржаць як каня на мунштуку. Гл. конь. @мур
здаровы як мур. Гродз. Ухв. Пра здаровага, моцнага, дужага чалавека. ЖН, 32; Янк., 409.
маўчаць як мур. Слон. Няўхв. 1. Пра занадта маўклівага чалавека. 2. Ухв. Пра таго, хто не выдасць таямніцы. Высл., 346.
моцны як мур. Ухв. Янк., Пар., 104. Тое, што здаровы як мур.
сільны як мур. Астр. Ухв. СПЗБ 3, 83. Тое ж.
сядзець як мур. Стаўб. Няўхв. Пра нерухомага панурага чалавека. МК, 208.
як мур. Гродз. Ухв. Даніловіч, 234. Тое, што здаровы як мур.
як за мурам. Ухв. Пра жыццё за добрым, надзейным мужам, начальнікам. Санько, 69. @мурава
зялёны як мурава. Ваўк. п. Ухв. Пра прыемны зялёны колер чаго-н. Federowski, 354; Носович, 294. @мураўё
столькі міру сабралася як мураўя. Лоеў. Пра вялікі збор людзей. Янкова, 194. @мурашачка
жонка як мурашачка. Памянш.-ласк. Ваўк. п. Захапл. Пра руплівую, працавітую жонку. Federowski, 365.
як мурашачка. Памянш.-ласк. Мсцісл. Ухв. Пра стараннага працавітага чалавека. Юрчанка, 191.
сямейка як мурашачкі. Памянш.-ласк. Ухв. Пра дружную працавітую сям'ю. Янк., Пар., 163. @мурашка
людзей як мурашак (як мурашок). Ваўк. п., Зэльв., Слон. Пра сабраную разам вялікую колькасць людзей. Federowski, 63; Высл., 342; Сцяцко 2005, 89; Ройзензон, 81.
Сам як мурашка, галава як ражка (як цэбар). Жарт. Гратэскнае выяўленне непрапарцыянальнай чалавечай фігуры. Санько, 181.
цягнуць як мурашка. Няўхв. і Ухв. Пра чалавека, які цягне дадому, што ні трапіць. Янк., 439.
ядавіты на работу ўсё роўна як мурашка. Сміл. Ухв. Шатэрнік, 131. Тое, што як мурашка.
як мурашка. Івац., Мсцісл. Ухв. Пра стараннага, працавітага чалавека. Юрчанка, 191; ЗЗайкі.
лезці як мурашкі ў пляшку з-пад мёду. Брэсц. Няўхв. Пра людзей, што імкнуцца трапіць у прывабнае для іх месца. ЛЦ, 38.
працаваць як [тыя] мурашкі. Лаг. Ухв. Пра дружную, нястомную працу. Varłyha, 2. @мурашнік
круціцца як голы ў мурашніку. Гл. голы. @Мурза
набрацца чаго як Мурза блох. Слон. Асудж. Пра празмернае назапашванне чаго-н. Даніловіч, 234.
набрацца як Мурза маслянкі (жому, заціркі, кішак, костак). Зэльв. Бераст., Люб. Асудж. Пра моцна п'янага чалавека. Даніловіч, 235.
набрацца як папова Мурза. Ваўк. п. Асудж. Federowski, 194. Тое ж.
папасці як Мурза ў студню. Мін. Здзекл. Пра чалавека, што трапіў у непрыемнае, нявыкрутнае становішча. ЛЦ, 69.
уляпацца як Мурза ў зацірку. Іўеў. Насмешл. Пра чалавека, што моцна, але недарэчна закахаўся ў каго-н. Даніловіч, 235.
умазацца як Мурза ў зацірку. Карэл. Няўхв. Пра выпацканага нейкай стравай чалавека. Высл., 405.
чорная бы папова Мурза. Слуцк. Няўхв. Пра непрыемную, неахайную жанчыну. Сержпутоўскі 1999, 19. @мурмель
убіць галаву як мурмель. Астр. Няўхв. Пра чалавека з панура апушчанай галавой. СПЗБ 3, 85. ≺ Мурмель - маўклівы, негаваркі чалавек. @мурог
пахнуць як мурог. Ухв. Пра добры прыемны пах. Янк., Пар., 126. @мурын
чорны як мурын. Драг., Слуцк. Насмешл. Пра вельмі смуглага ці замурзанага чалавека. Нар. лекс., 222; Сержпутоўскі 1999, 12, 13.
як муты баран. Гл. баран. @муты
баяцца як мух узімку (у лютым). Іран. Пра адсутнасць страху наогул. Янк., 396. @муха
баяцца як сабака мух. Гл. сабака.
сядзець як мух аб'еўшыся. Астр., Смарг. Няўхв. Жарт. Пра чалавека, які сядзіць моўчкі, без жадання гаварыць. Даніловіч, 235.
трэсці галавою як конь ад мух. Гл. конь.
хавацца (уцякаць) [ад работы] як сабака ад мух. Гл. сабака.
бружжаць што худая муха ўвосень. Няўхв. Пра таго, хто дакучае навязлівай гутаркай. Ром., Зап., I, 2/5.
буіць як муха. Ваўк. п. Няўхв. Пра паводзіны дакучлівага, прыставучага чалавека. Federowski, 43.
выдурвацца як муха на варэнні (на веніку, у веніках, на матацыкле, на матоцыку, на сцяне, на шкле). Дзятл., Ваўк., Гродз. Няўхв. Іран.-жарт. Пра залішнюю празмерную сваволю каго-н., яго выстаўленне, назалянне. Даніловіч, 235.
выдурвацца як муха на сцяне. Іўеў. Няўхв. Сцяшковіч, 583. Тое ж.
выкручвацца як муха на шкле. Брасл. Няўхв. Рабкевіч, 39. Тое ж.
выпендрывацца як муха на матацыкле (на шкле). Карэл. Няўхв. Высл., 297. Тое ж.
гудзець як надаедлівая муха. Слон. Няўхв. Высл., 309. Тое, што бружжаць што худая муха ўвосень.
дакучлівы як асенняя муха перад здыханнем. Мін. Кплів. Пра надта дакучлівага, прыставучага чалавека. ЛЦ, 103.
Жывушчы як кот і слабы як муха. Гл. кот.
завіхацца (старацца, трапятацца) як муха ў смале (попеле). Ваўк. п., Слон. Насмешл. Пра відавочна дарэмныя завіханні, памкненні каго-н. Federowski, 290, 351; Высл., 322.
завязнуць у сваім багацці як муха ў мёдзе / у смале. Мін., Рэч. Насмешл. Пра чалавека, які становіцца рабом свайго набытку, багацця. ЛЦ, 51.
загінуць як муха ў смале. Мін., Рэч. Пра непазбежнасць гібелі каго-н. ЛЦ, 51.
задавацца як муха на шклянцы з мёдам. Івац. Насмешл. Пра пустую ганарлівасць каго-н. ЗЗайкі.
заплутацца бы муха ў павуцене. Слуцк. Пра чалавека, які трапіў у небяспечную сітуацыю. Сержпутоўскі 1999, 165.
злая як асенняя муха. Мін. Няўхв. Пра злосных, «кусьлівых», дакучлівых людзей. ЛЦ, 63.
кешкацца як муха ў кісялю. Паст. Насмешл. Пра чалавека, які надта завяз у сваіх справах. СПЗБ 2, 459.
кідацца як муха у павуціне. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які ў жаху шукае паратунку, а яго няма. Юрчанка, 191.
круціцца як муха ў кіпені. Маладз., Брэсц., Рэч., Мін. Пра трапятанне каго-н. у дужа благой, нявыкрутнай сітуацыі. ЛЦ, 30.
кусацца (куслівая) як асенняя муха перад здыханнем. Рэч. Няўхв. ЛЦ, 71. Тое, што злая як асенняя муха.
лезці ў вочы як муха ў Спасаўку. Ваўк. п. Няўхв. Пра надакучлівага зласлівага чалавека. Federowski, 287.
лезці як муха. Маладз. Незадав. Пра дакучлівага чалавека, які назойліва ўмешвацца ў чые-н. справы. МК, 139.
лезці як муха на рану. Асудж. Пра настырнага злоснага чалавека, што ўмешваецца ў нейчыя справы. Ваўк. п. Federowski, 163.
лезці як муха ў вочы. Незадав. Dybowski, 12. Тое, што лезці як муха.
Ляцеў як леў, а паў як муха. Астр. Прык. Пра чалавека, які ўяўляў сябе важным, але ў выніку аказаўся зусім нікчэмным. Сцяшковіч, 645.
ляцець як муха на рану. Вілен. Няўхв. Sielicki, 159. Тое, што лезці як муха на рану.
надаядлівы як муха. Бярэз. Асудж. Пра дакучлівага пустога чалавека. СПЗБ 3, 135.
памалу (павольна) як муха на смале. Насмешл. Пра вельмі павольнае перамяшчэнне, рух. Янк., Дыял., III, 164.
папасціся як муха ў кісель. Насмешл. Пра чалавека, які трапіў у нявыкрутную сітуацыю. Янк., Пар., 125.
папасціся як муха ў саладуху. Пол. Насмешл. АВНЛ. Тое ж.
папасціся як муха ў сыроватку. Барыс. Насмешл. Высл., 361. Тое ж.
патрэбен як муха ў страве. Ваўк. Іран. Пра нешта зусім не патрэбнае. ЛЦ, 118.
паўзці як муха на сыроватцы. Жлоб. Насмешл. Высл., 363. Тое, што памалу (павольна) як муха на смале.
паўзці як муха па смале. Насмешл. Янк., Пар., 126. Тое ж.
паўзці як сонная муха. Віц., Івац. Насмешл. Пра рух вялага, соннага, хворага чалавека. КВДУ; ЗЗайкі.
погынуты як мухы на воді. Пін. Пра нейчую непазбежную марную гібель. ФА.
прапасці як муха ў смале. Рэч. Насмешл. Пра чалавека, які прапаў ні за што. ЛЦ, 119.
прапасці як муха ў сыраватцы. Ушацк. Насмешл. Барадулін, 105. Тое, што прапасці як муха ў смале.
прыліпнуць як муха да салодкага. Светл. Раздраж. Пра надта прыставучага, дакучлівага чалавека. Высл., 371.
рухацца як муха па смале. Трак. Насмешл. СПЗБ 4, 318. Тое, што памалу (павольна) як муха на смале.
злосныя (куслівыя) як тыя мухі ў спасаўку (перад спасам). Карэл. Няўхв. Высл., 329. Тое, што злая як асенняя муха. ≺ Спасаўка - пост у жніўні.
слабы і вялы як перазімаваўшая муха. Маз. Насмешл. Пра слабога, вялага, соннага, хваравітага чалавека. ЛЦ, 89.
сонны як муха. Нясв. Насмешл. Пра стан нявыспанага альбо вялага, неактыўнага па натуры чалавека. ФА.
Стара дзявуха як асенняя муха. Смарг. Прык. Пра зласлівасць старой незамужняй дзеўкі. ФА.
ублытацца як муха ў павуцінне. Насмешл. Санько, 189. Тое, што заплутацца бы муха ў павуцене.
улезці (залезці) як муха ў смалу (патаку). Ваўк. п., Капыл. Няўхв. Пра чалавека, які неабачліва трапіў у благое становішча. Federowski, 319; Высл., 404; Янк., 408.
уліпнуць як муха ў саладуху. Карэл. Насмешл. Высл., 405; Санько, 191. Тое ж.
уліпнуць як муха ў смалу. Капыл. Насмешл. Рабкевіч, 214. Тое ж.
уплютацца як муха ў паўцінне. Ваўк. п. Насмешл. Federowski, 321; Янк., 434. Тое, што заплутацца бы муха ў павуцене.
ускочыць як муха ў кіпяток. Мсцісл. Насмешл. Юрчанка, 7. Тое, што улезці (залезці) як муха ў смалу.
утлы як муха. Ваўк. п. Насмешл. Пра слабога, вялага, неактыўнага чалавека. Federowski, 323. ≺ Утлы - слабы.
Чалавек як муха. Глуск., Івац. Іран. Пра ненадзейнасць чалавечага жыцця, непазбежнасць смерці. Высл., 418; ЗЗайкі.
Чалавек як муха: тут е, а тут няма. Прык. Federowski, 61. Тое, што чалавек як муха.
што каму як сабаку муха. Гл. сабака.
як муха агазлівы. Чашн. Раздраж. Пра назойлівага, надакучлівага, пустога чалавека. Каспяровіч, 9. ≺ Агазлівы - надакучлівы.
як муха. Бераст. Насмешл. Пра кволага, слабога чалавека. Сцяшковіч, 616.
Як муха: чалавек жыў - і рукі згарнуў. Нясв. Прык. СПЗБ 5, 398. Тое, што Чалавек як муха.
як сонная муха. Стаўб. Незадав. МК, 318-319. Тое, што сонны як муха.
як спасаўская муха. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 198. Тое, што злая як асенняя муха.
пажывіцца як сабака мухаю. Гл. сабака.
злятацца як мухі на рану. Мін., Чэрык. Няўхв. Пра людзей, што збіраюцца з нядобрай карыслівай мэтай. ЛЦ, 53.
каласэ як мухі. Гродз. Няўхв. Пра дробныя каласкі. Цыхун, 95.
ліпнуць як мухі на мёд. Хоц. Няўхв. Бялькевіч, 250. Тое, што злятацца як мухі на рану.
ляцець як мухі на мёд. Івац., Карэл., Мін. Высл., 344; ЛЦ, 92; ЗЗайкі. Тое ж.
матыляцца як мухі ля свету. Клецк. Няўхв. Пра пустую мітусню гурту людзей. Жыв. сл., 181.
насесці як мухі на цукар. Мін. Няўхв. ЛЦ, 113. Тое, што злятацца як мухі на рану.
паміраць бы аб осень мухі. Слуцк. Пра частыя выпадкі смерці пры нягодах, эпідэміях. Сержпутоўскі 1999, 160.
сілы як у мухі. Мсцісл. Насмешл. Пра вельмі слабага чалавека. Юрчанка, 174.
сядзець сонныя як мухі. Чэрык. Насмешл. Бялькевіч, 171. Тое, што сонны як муха.
чэзнуць як мухі. Бялын., Івац., Лаг., Лоеў. Varłyha, 31; Яўсееў, 109; ЗЗайкі. Тое, што паміраць бы аб осень мухі.
як мухі прысталі да каго. Паст. Пра настырнае, дакучлівае чаплянне да каго-н. СПЗБ 1, 443.
гламнуць як сабака муху. Гл. сабака.
задушыць як муху. Слон. п. Пра знішчэнне каго-н. без роздуму і адразу. Federowski, 347.
каму пабажыцца як сабаку муху схапіць. Гл. сабака.
ляцець як муху схапіўшы. Рэч. Іран. Пра шпаркі бег каго-н. (часцей курыцы). ЛЦ, 72.
палкнуць як сабака муху. Гл. сабака.
як муху з'еўшы. Шчуч. Насмешл. Пра злоснага, незадаволенага чалавека. Арх. Гр. @мухамор
цвісці як стары мухамор. Іран. Пра знешні выгляд ужо немаладой жанчыны. ФСБМ 1, 278.
хадзіць як мухамора. Мядз. Няўхв. Пра чалавека, які не сочыць за сваім выглядам, абыякавы, вялы. СПЗБ 3, 89. @мучэнне
Вучэнне як мучэнне. Брасл. Прык. Пра цяжкасці навучання. Рабкевіч, 39. @мушкет
Доля як бандоля, а шчасце як мушкет. Гл. бандоля. @мыдла, гл. мыла @мыла
пазнацца як свіння на мыдлі. Гл. свіння.
дапасці як дурны да мыла. Гл. дурны.
набрацца як дурны мыла. Гл. дурны.
набрацца як Марцін мыла. Гл. Марцін.
пайсці як мыла з'еўшы. Віл., Ашм., Івац., Слуцк., Маст., Гродз., Пін. Незадав. Пра чалавека, які адчуў незадавальненне, прыкрасць, расчараванне. МК, 313-314; Станкевіч, 711; ФА; СПЗБ 3, 92; Ззайкі; Нар. скарбы, 142.
як ворану мыла, так умертаму паможа кадзіла. Гл. воран.
як шыла ў мыла. Гл. шыла.
выйграць як Заблоцкі на мыле. Гл. Заблоцкі.
зарабіць як Заблоцкі на мыле. Гл. Заблоцкі.
шанцаваць як Заблоцкаму на мыле. Гл. Заблоцкі.
заробіць бы Броцкі на мылі. Гл. Броцкі.
заробыць як Бруцкі на мылу. Гл. Бруцкі. @мыльны
надуцца як мыльны пузыр. Гл. пузыр. @мыт
дзе як на мыту - кажны відзен. Мсцісл. Пра месца, дзе пра кожнага чалавека ўсё вядома. Юрчанка 1977, 235. @мыхлак
жыць як мыхлак на белым сьвеці. Мсцісл. Няўхв. Пра замкнёнага, асацыяльнага чалавека. Юрчанка, 1993, 252. @мыць
ладзіцца ўсё роўна як сьвёкыр пялёнкі мыць. Гл. свёкар.
не хочацца як свёкру пялёнкі мыць. Гл. свёкар. @мычка
лезці як мычка на грэбень. Мсцісл. Няўхв. Пра нейкую справу, што ідзе з цяжкасцю. Юрчанка, 191. @мыш
прытаіцца як муш у крупе. Жытк. Насмешл. Пра ўладкаванне чалавека ў дужа выгадным месцы. ТС 4, 257.
чуць ек муш зернета. Стол. Ухв. Пра вялікую чуйнасць некага, успрыманне па паху. ТС 5, 304.
вугінуць як рудые мушы. Стол. Зласл. Пра бясследнае знікненне, прападанне ні за што. ТС 1, 135.
аблезлы як рудая мыш. Рэч., Круп. Насмешл. Пра не надта імпазантны выгляд чалавека. Высл., 279; КВДУ.
бегаць як мыш абсмаленая. Няўхв. Пра таго, хто бесталкова мітусіцца з вугла ў вугал пры ўяўнай небяспецы. Крэмнеў, № 103.
бедны як царкоўная мыш. Чэрык., Мін. Насмешл. Пра зусім беднага чалавека. ЛЦ, 23.
глядзець (вылезці) як мыш з дражджэй. Насмешл. Пра напаўсоннага, п'янага альбо здзіўленага чалавека. Дуб., 11; Рапановіч, 244; Нос., 24; Матэрыялы 1981, 116.
глядзець як кошка на мыш. Гл. кошка.
глядзець як мыш на крупы. Чашн., Чэрык., Бяроз., Дзярж. Насмешл. Пра прагны, зацікаўлены позірк на што-н. ЛЦ, 70; ФА; АВНЛ.
глядзець як падклетная мыш. Насмешл. Станкевіч, 803. Тое ж.
згінуць (змарнавацца, прапасці) як рудая мыш [у балоце]. Ваўк., Слон. п., Стаўб., Рэч. Пра марную гібель каго-н. Federowski, 354, 358, 244; Ройзензон, 71; МК, 216; Pietkiewicz, 387.
лезці (шчаміцца) як мыш у мякіну. Мсцісл. Няўхв. Пра настырнае імкненне, пранікненне каго-н. туды, дзе выгадна. Юрчанка, 182.
мокрая/мокры як мыш. Маг., Гродз. Жарт. Пра прамоклага альбо моцна спацелага чалавека. Высл., 347; Даніловіч, 235.
мокры як рудая мыш. Лоеў. Жарт. ЛЦ, 72; Янкова, 312. Тое ж.
надзьмуцца (дзьмуцца, надуцца, натапырыцца, пазіраць) як мыш на крупы. Дзярж., Івац., Пух., Сміл., Карм., Светл., Уздз., Капыл., Стол. Насмешл. Пра чый-н. надзьмуты, пакрыўджаны, незадаволены выгляд. Шатэрнік, 84, 166; Нос., 35; Сержпутоўскі 1999, 31, 88; Высл., 350; Нар. слов., 26, 58; Добр., 41; Ляцкий, 23; Мін.-Мал., 1970, 164; Высл., 350; Сцяшковіч, 616; Даніловіч, 235; Барысюк, Буян, 18; ЗЗайкі.
надуцца як мыш на зярно. Нясв. ФА. Тое ж.
нясмачна (у роце) як (бы) мыш глынуўшы. Здзекл. Пра прыкрае, непрыемнае адчуванне ў роце. Янк., 418.
пазіраць як мыш з патрэп'я. Лаг. Жарт. Пра абыякавы позірк каго-н., хто заняў выгаднае месца. Varłyha, 903.
папасціся як мыш у пастку. Віл. Насмешл. Здзекл. Пра чалавека, які праз цягу да спажывы трапіў у нявыкрутнае становішча. СПЗБ 3, 435.
паставіцца як мыш на крупы. Гродз. Цыхун, 187. Тое, што надзьмуцца як мыш на крупы.
пішчаць як мыш. Пра нейчы тоненькі піск. Янк., Пар., 128.
прапасці як рудая мыш. Астр., Івац., Шчуч. Зласл. Пра бясследнае знікненне, прападанне ні за што. СПЗБ 4, 91; Сцяшковіч, 617; ЗЗайкі.
прыцягнуцца як мокрая мыш. Мсцісл. Здзекл. Пра кагосьці, хто прыйшоў з вінаватым выглядам. Юрчанка 1977, 232.
расцягнуць як мыш якую. Мсцісл. Няўхв. Пра лёгкую жорсткую расправу над кім-н. Бялькевіч, 126.
скокнуць як кот на мыш. Гл. кот.
скрабацца як мыш. Хойн. Насмешл. Пра чалавека, які ўвесь час нешта паціху чыніць. Высл., 428.
спацець/упацець як мыш. Лаг., Мін., Гродз. Насмешл. Пра моцна ўпацелага чалавека. Varłyha, 142; ЛЦ, 74; Даніловіч, 235.
схапіць як кошка мыш (мышку). Гл. кошка.
сядзець ціха як мыш. Івац., Мсцісл., Гродз. Пра чалавека, які недзе прытаіўся, сцішыўся. Юрчанка 1977, 186; Ззайкі; Даніловіч 2008, 137.
сядзець як мыш пад венікам (у веніку). Брасл., Івац., Мядз. Жарт. Пра чалавека, які ціха, баязліва, не праяўляючы сваё «я» працягвае існаванне ў няпэўных варунках. Рабкевіч, 197; ФА; ЗЗайкі.
сядзець як мыш пад мятлой. Астр., Рэч., Стаўб., Пін., Стол. СПЗБ 3, 94; МК, 314; ЛЦ, 74; Барысюк, Буян, 25. Тое ж.
сядзець як мыш у гарудзя. Ашм. Насмешл. Пра чалавека, які засеў у выгадным для яго месцы. СПЗБ 1, 103. ≺ Гаруд - аруд, засек.
трапіць як мыш у пастку. Санько, 188. Тое, што папасціся як мыш у пастку.
улезці як мыш у цеста. Пух. Асудж. Пра чалавека, які праз сваю прагнасць трапіў у нявыкрутную непрыемную сітуацыю. ЛЦ, 125.
утаропіцца як кот у мыш. Гл. кот.
худы як мыш з царквы. Насмешл. Пра беднага ці худога чалавека. Янк., 436.
чаіцца як кот на мыш. Гл. кот.
чатаваць як кошка на мыш. Гл. кошка.
шалпатацца як мыш. Стаўб., Івац. Насмешл. Пра нейкія гукі, скрэбанне, шорах спадцішка. Нар. слов., 155; ЗЗайкі.
шастаць як мыш па пастках. Слон. Іран. Пра чалавека, які чыніць нейкія дробныя, але рызыкоўныя справы. Высл., 355.
шмыгнуць як мыш. Сен. Насмешл. Пра некага, што хутка і непрыкметна знік, схаваўся. Каспяровіч, 353.
як мыш абсмаленая. Насмешл. 1. Пра чалавека, які выглядае непрыглядна. 2. Пра нейчыя мітуслівыя паводзіны. Санько, 71.
як мыш у пастку ўпасці. Ваўк. п. Насмешл. Пра таго, хто трапіў у небяспеку, лёгка папаўся. Federowski, 321.
гуляць (дражніцца) як кошка з мышаю. Гл. кошка.
адна адной вышай - і ўсе як мышы. Брасл. Іран. Пра асоб, што выхваляюцца, не маючы на тое падстаў. Рабкевіч, 18.
жарты як у мышы з катом. Слон. Пра благія жарты, калі аднаму пагражае смяротная небяспека. Высл., 318.
не адцягнеш як ката ад мышы. Гл. кот.
няма каго/чаго як мышы з'елі. Карэл. Насмешл. 1. Пра нематываваную адсутнасць чаго- альбо каго-н. 2. Пра непрыкметнае знікненне кагосьці альбо чагосьці. Высл., 357; Санько, 69.
разбегчыся як мышы ад ката. Хоц. 1. Пра групу людзей ці жывёл, што хутка ці напалохана разбегліся ва ўсе бакі. 2. Насмешл. Пра людзей, што перапалохана адмовіліся ад сваіх пазіцый. ЛЦ, 120.
разбегчыся як рудыя мышы. Старадар. ДА. Тое, што разбегчыся як мышы ад ката.
распаўзлись як мыши, стог зъеўши. Смал. Насмешл. Пра людзей, што разышліся, учыніўшы шкоду. Добр., Смол., 783.
рассыпацца як рудыя мышы па свеце. Ваўк. п. Няўхв. Пра людзей, што разышліся ў розныя бакі. Federowski, 259.
важдацца як кот са здохлай мышшу. Гл. кот.
насіцца як кот з мышшу. Гл. кот.
ганяць як рудых мышэй. Рэч. Асудж. 1. Пра жорсткае пераследаванне каго-н. 2. Пра п'яніцу, які ганяецца за сваімі сямейнікамі. ЛЦ, 96.
душыць як кот мышэй. Гл. кот.
прыкрадацца як кот да мышэй. Гл. кот.
што мышэй сабралася. Мсцісл. Насмешл. Пра вялікі збор людзей. Юрчанка 1977, 241. @мышыны
каса як мышыны хвост. Гл. хвост.
морква як мышыныя хвосьцікі. Гл. хвосцік. @мэршчына
тыхо як мэршчына. Кам. Пра незразумелую, неадпаведную моманту цішыню. ЖН, 45. ≺ Мэршчына - хаўтуры. @мядзведжа
высахнуць як мядзведжа лапа. Гл. лапа.
усяго як у мядзведжым вушку. Гл. вушка.
цёпла як у мядзведжджым вушку. Гл. вушка. @мядзведзь
жыць як вядзмедзь у мярлоге. Бран. Няўхв. Пра непрыбранае жытло, запушчанасць гаспадаркі, адасобленасць ад людзей. Расторгуев, 159.
сяброўства як у рысі з мядзведзем. Гл. рысь.
сядзець як у мядзведзя ў вушку. Мядз. Пра надзейнае, утульнае пачуванне. Гілевіч 2007, 138.
абрасці як мядзведзь. Ваўк. п., Івац. Жарт. Пра нястрыжанага, няголенага чалавека. Federowski, 3; ЗЗайкі.
ашчарэпіць як мядзведзь. Жарт. Пра чалавека, які крэпка абняў, абшчапіў кагосьці іншага. Станкевіч, 69.
валюгацца (варочацца, трашчаць) як мядзведзь. Пух. Насмешл. Пра чалавека, які нязграбна ходзіць ківаючыся. Шатэрнік, 42; Шпилевский, 176; Киркор, 238. ≺ Валюгацца - хадзіць ківаючыся.
варочацца/паварочвацца як мядзведзь. Карэл., Слон. Няўхв. Пра няўклюднага і непаваротлівага чалавека. Крэмнеў, № 126; Высл., 358; АВНЛ.
дужы як мядзведзь. Ваўк. п., Сміл., Докш. Ухв. Пра дужага здаровага чалавека. Federowski, 89; Шатэрнік, 89; Высл., 315.
жыць як вядзмедзь у мярлоге. Бран. Няўхв. 1. Пра жыццё ў непрыбраным памяшканні, непрыбранай хаце. 2. Пра адасобленае, замкнёнае жыццё каго-н. Расторгуев, 159.
здоровы ек медзведзь. Стол. Ухв. ЖНС, 197. Тое, што дужы як мядзведзь.
згорбіцца як мядзведзь скачучы. Насмешл. Пра сагнутую, згорбленую паставу чалавека. Янк., Пар., 72.
кацалапы як мядзведзь. Карэл. Насмешл. Пра чалавека з крываватымі нагамі. Высл., 334.
коле ў плечы усё роўна як мядзведзь сядзіць. Слон. п. Пра адчуванне цяжару, болю ў плячах. Federowski, 237.
кудлаты як мядзведзь. Лаг. 1. Пра непрычасанага аброслага чалавека. 2. Пра кудлатую жывёліну. Varłyha, 58.
ласы як мядзведзь на мёд. Мін. Насмешл. Пра дужа ласага да нечага чалавека. ЛЦ, 92.
мармытаць (ляжаць, мыркаць) як мядзведзь у бярлозе (мярлозе). Ваўк. п., Сміл., Светл. Няўхв. Пра некага, хто не робіць, вольна разлёгся і адпачывае. Federowski, 179; Нос., 80; Шатэрнік, 155; Рапановіч, 254; Высл., 345; Станкевіч, 676.
матацца як мядзведзь. Ляцкий, 23. Тое, што валюгацца як мядзведзь.
Мужык не мядзведзь, а мяса аб'есць. Браг. Прык. Пра жорсткага неспагадлівага мужа. ПП 2, 643.
непаваротлівы як мядзведзь. Хоц. Пра няўклюднага і непаваротлівага чалавека. Бялькевіч, 358; Матэрыялы 1981, 55.
непаспешны як мядзведзь за вераб'ём. Рэч. Пра маруднага, няўклюднага і непаваротлівага чалавека. Мат. Гом., V, 173.
панімаць у чым як мядзведзь у Бібліі. Іран. Пра чалавека, зусім не дасведчанага ў нейкай справе. Фед. Арх.
перціся напралом як мядзведзь на пасеку. Брэсц. Няўхв. Пра рух да прывабнага месца, не разбіраючы дарогі. ЛЦ, 74.
Работа не мядзведзь: можна заўтра паглядзець. Прык. Жарт. Пра магчымасць адкласці нейкую работу. Романов 1901, 68.
старацца як мядзведзь у мёдзе. Капыл. Іран. Насмешл. Пра чалавека, які дзейнічае груба, абы-як, захоплены сквапнасцю. ДА.
ты завядзеш басам як воўк часам, а я за табою як мядзведзь парою. Гл. воўк.
у жываце як мядзведзь варочаецца. Слон. п. Пра стан страўніка, які ўздуўся і баліць. Federowski, 373.
як мядзведзь каштарлапы. Бял. Яўсееў, 57. Тое, што кацалапы як мядзведзь.
як мядзведзь у бярлозе. Свісл. 1. Ухв. Пра бесклапотнае жыццё каго-н. 2. Няўхв. Пра знаходжанне ў недагледжаным памяшканні. Сцяшковіч, 616.
Худа дзеду без бабы як мядзведзю без лапы. Прык. Пра важнасць гаспадыні ў хаце. Аксамітаў, 167; Шимановский, 473.
хочацца чаго як мядзведзю мёду. Насмешл. Пра надта прагнае жаданне чаго-н. Янк., Пар., 184. @мяжа
паспаць як заяц пад мяжой. Гл. заяц.
сядзець як заяц пад мяжою. Гл. заяц.
уросшы як груша ў мяжу. Гл. груша. @мяздра
хлеб як мяздра. Мсцісл. Няўхв. Пра клейкі, ліпкі, непрапечаны хлеб. Юрчанка, 191. @мякіна
Грошы - не мякіна, а чалавек не скаціна. Слуцк. Прык. Пра патрэбу ашчадна ставіцца да грошай. Сержпутоўскі 1999, 42.
лушаі як мякіна. Лаг. Пра густую буйную перхаць. Varłyha, 65.
Душка не птушка: мякінаю не адбудзеш. Гл. птушка.
як жыд на мякіне. Гл. жыд.
розьесціса як свінья на мякіні. Гл. свіння.
браць як за мякіну. Ваўк. п. Пра набыццё нечага амаль задарма. Federowski, 42.
лезці як мыш у мякіну. Гл. мыш.
накінуцца бы свінні на мякіну. Гл. свіння.
грошай (дзенег) як мякіны. Ваўк. п., Рэч., Мсцісл. Пра вялікую колькасць грошай. Federowski, 117; Pietkiewicz, 371; Юрчанка, 191.
клопату як мякіны. Брэсц. Пра шматлікія клопаты. Высл., 335.
Як з мякіны падушка, так з нявесты дачушка. Прык. Пра тое, што нявестка не стане для свекрыві дарагой, як дачка. Аксамітаў, 269. @мякуш
мякки як мякуш. Смал. Пра нешта мяккае. Добр., Смол., 426. @мяла
пазіраць як мяла аблізаў[шы]. Слон. Кплів. Пра чалавека ў няёмкім становішчы. Высл., 359.
папасці як мяла ў кісель. Насмешл. Пра чалавека, які трапіў некуды без патрэбы на тое. Янк., 419.
насіцца як дурань з мялам. Гл. дурань.
як мяло. Гарад. Няўхв. Пра лянівага, непаваротлівага чалавека. СПЗБ 3, 103. @мяліца
есці як мяліца. Навагр. Зласл. Пра надта прагнае спажыванне ежы. Сцяшковіч, 616. @мямля
хадзіць як мямля. Сен. Няўхв. Пра кагосьці нерашучага, несабранага. Каспяровіч, 154. @мянёк
гладкі як мянёк (мянтуз). Івац. Памянш. Ухв. 1. Пра добра адкормленую жывёлу. 2. Пра дагледжанага сытага дзіцёнка. Янк., 402; ЗЗайкі. @мянташка
балбатаць як мянташка. Шчуч. Няўхв. Арх. Гр.
язык ходзіць як мянташка па касе. Ваўк. п., Слон. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. Federowski, 126; Высл., 424.
язык як мянташка. Івац. Няўхв. ЗЗайкі. Тое ж. @мянтуз
сцішыцца як мянтуз пад карчом. Мін. Пра кагосьці, хто затаіўся ў бяспечным месцы. ЛЦ, 58. @мянцюшка
есці як мянцюшка. Шальч. Няўхв. Пра чалавека, які шмат і непрыгожа есць. СПЗБ 3, 106. ≺ Мянцюшка - мянташка, мешалка. @мярлог
жыць як вядзмедзь у мярлоге. Гл. мядзведзь.
спаць як у мярлогу. Віл. Асудж. Пра непрыбраны ложак каго-н. СПЗБ 3, 107.
(мармытаць, ляжаць, мыркаць) як мядзведзь у бярлозе (мярлозе). Гл. мядзведзь. @мярцвец
быць як мярцвец. Навагр. Пра чалавека ў стане спалоху, моцнай хваробы. СПЗБ 3, 108.
пабялець ад страху як мярцвец. Раснян. Спачув. Пра стан страху, збяленне. Бялькевіч, 271.
прибранный як мяртвец. Смал. Пра добра, але строга і танна апранутага чалавека. Добр., Смол., 704. @мярцвяк
збялець як мярцвяк. Пра моцна збялелага чалавека. ФСБМ 1, 137. @мярэц
шыць як на мярца. Ваўк. п. Пра абы-якое, нямоднае, неахайнае шыццё. Federowski, 301.
плакаць як па мярцу. Зэльв. Пра моцны, голасны плач каго-н. Сцяцко 1970, 99. @мяса
Вантроба не мяса, а ўдава не дзеўка. Прык. Іран. Пра немагчымасць замяніць мяса вантробай, а ўдаву дзяўчынай. Federowski, 326.
дакучаць як сытае мяса. Маст. Іран. Пра надаедлівага чалавека. Даніловіч, 254.
збрыднуць як сытае мяса. Ваўк. п. Іран. Federowski, 352. Тое, што дакучаць як сытае мяса.
Мужык не мядзведзь, а мяса аб'есць. Гл. мядзведзь.
Мужык не сабака, а мяса выесць. Гл. сабака.
сораму як у пеўня мяса на шпорах. Гл. певень. @мятла
як метла. Лоеў. Ухв. Пра ўвішную, спрытную маладую жанчыну. Янкова, 66.
парасёнак як метла. Лоеў. Няўхв. Пра дужа хуткае, рухлівае парася. Янкова, 167.
праворны як мятла ў руках. Ухв. Пра энергічнага, працавітага, увішнага чалавека. ЛА, 25.
працаваць як мятла. Рэч. Ухв. Пра добрую, энергічную працу. ЛЦ, 30.
сядзець як мыш пад мятлой. Гл. мыш.
чыста дзе як мятлою вымеў. Ваўк. п. Ухв. Пра чысціню дзе-н. Federowski, 71.
як мятлою вымела (змяло, змецена) каго, што. Ваўк. п., Слуцк., Слон. Пра абсалютнае знікненне чагосьці альбо кагосьці. Federowski, 374; Сержпутоўскі 1999, 36; Высл., 429. @мяцёлачка
девычка як мятелычка. Памянш.-ласк. Смал. п. Пра спраўную, спрытную дзяўчыну. Добр., Смол., 409. @мяцеліца
як у мяцеліцу дарогу знайсці. Пра нешта цяжкое для выканання. Ройзензон, 81. @мяцёлка
баба як мяцёлка. Стаўб. Ухв. Пра спраўную, спрытную, жвавую жанчыну. Высл., 283.
у любом дзеле як мяцёлка. Мсцісл. Пра некага патрэбнага, прыдатнага ў любой справе. Юрчанка 1977, 234. @мячык
адляцець як мячык. Памянш. Пра нешта, некага, што раптоўна адыйшлі. Юрчанка 1998, 300.
насіцца як мячык. Мсцісл. Пра дзіцянят чалавека ці хатняй жывёлы, што дурэюць, забаўляюцца, бегаюць. Юрчанка, 191.
падскакваць як мячык. Карэл. Ухв. Пра энергічнае дзіця, кацяня і г. д. СПЗБ 3, 451.
перакінуць як мячык. Мсцісл. Пра лёгкае выкананне нейкай справы. Юрчанка, 191. @мяшок
варыць ек у мешку. Жытк. Пра гарачае і вільготнае надвор'е. ТС 1, 107.
парно ек у мешку. Стол. ТС 4, 13. Тое ж.
скажа сцішка як з мяшка. Астр. Няўхв. Пра нешта нечакана непрыемнае, сказанае. СПЗБ 5, 43.
Спадцішка як з-пад мяшка. Жытк., Мін. Прык. Пра таго, хто спадцішка можа зрабіць благую справу. ПП 2, 326; АВНЛ; ЛЦ, 122.
як пустым мяшком па галаве стукнуты. Шчуч. Няўхв. Пра прыдуркаватага, з дзівацтвамі чалавека. Даніловіч, 242.
як пыльным мяшком удараны. Няўхв. БПФС, 128. Тое ж.
везці абы сярлівага ката ў мяшку. Гл. кот.
вісець як у мяшку. Гродз., Івац. Пра надвор'е, калі туман, хмарна, бязветрана. Цыхун, 126; ЗЗайкі.
драцца як два каты ў адном мяшку. Гл. кот.
Жызьню пражыць як у мяшку стаўчы. Прык. Віл. Няўхв. Пра цяжкое, беспрасветнае, нецікавае жыццё кагосьці. СЦБ, 149.
згодны як два каты ў вадном мяшку. Гл. кот.
круціцца як сабака ў мяшку. Гл. сабака.
прывезці як ката ў мяшку. Гл. кот.
трымацца як у дзіровым (дзіравым) мяшку. Мсцісл. Асудж. Іран. Пра чалавека, які не ўмее распарадзіцца грашыма, маёмасцю альбо не адказвае за свае словы. Юрчанка, 200.
Умелая прыказка як пры мяшку прывязка. Прык. Пра важную ролю прыказкі ў гаворцы. Янк., 172.
як казліныя рогі ў мяшку. Гл. рог.
як у мяшку. Слаўг., Слон. Пра надвор'е, калі туман, хмарна, бязветрана. ДА; Барысюк, Буян, 14.
Баба што мяшок - што паложыш, то нясець. Прык. Насмешл. Пра пасіўную, падначаленую ролю жанчыны. Ром., Зап., І, 215.
Жыць - не мяшок шыць. Мёр. Прык. Пра складанасці на жыццёвым веку. Нар. скарбы, 139.
паварочвацца як мяшок. Брасл. Няўхв. Пра непаваротлівага лянівага чалавека. СПЗБ 1, 87.
пхаць як у благі мяшок. Астр. Няўхв. Вельмі многа даваць чаго-н., аказваць матэрыяльную дапамогу каму-н., але, як правіла, без узаемнай удзячнасці. Даніловіч, 159.
сунуцца як салявы мяшок. Гродз., Зэльв. Няўхв. Пра хаду маруднага, няспрытнага, непаваротлівага чалавека. Даніловіч, 245.
сядзець як мяшок. Лаг. Няўхв. Пра непаваротлівага, неактыўнага, у дадатак тоўстага чалавека. Varłyha, 29.
тахтоліць (пхаць) як у бяздонны (бяздэнны) мяшок. Ваўк. п. Няўхв. Пра прагнае і празмернае спажыванне ежы. Federowski, 226, 309.
як мяшок з воўнай. Мсцісл. Насмешл. Пра непаваротлівага чалавека. Юрчанка, 191.
як мяшок. Мсцісл. Насмешл. Юрчанка, 191. Тое ж. @мяшочак
хлопчак спокойны ек мешэчок. Памянш. Жытк. Пра спакойнае, неактыўнае дзіця. ТС 5, 243. @мяшулка
як мяшулка. Мсцісл. Няўхв. Пра непаваротлівага нуднага чалавека. Юрчанка, 191. @набздзець
сядзець як мех набжджаны. Гл. мех.
смярдзіць як нача тхор набздзеў. Гл. тхор. @набілкі
пабегчы як чорт з набілак. Гл. чорт. @набіты
пазіраць як набіты сабака. Гл. сабака. @набіць
народу як кіем набіта. Гл. кій.
як калком набіта [цэрква людзей]. Гл. калок.
Галава не жывот, кашай не наб'еш. Гл. жывот. @набраць
бясслоўны як вады ў рот набраў. Гл. вада.
маўчаць як вады ў рот (у губы) набраў (набраўшы). Гл. вада. @набэдрыкі
як да курыцы набэдрыка. Гл. курыца.
ідзе (пасуе, падыходзіць, прыстала, прыходзіцца) як карове набэдрыкі. Гл. карова. @набэрдзаць
[ну й панчоху робіш]: вочкі ўсё роўна як куры набэрдзалі. Гл. курыца. @набягаць
Бяда як дуда: зачнеш дуць, аж слёзы набягуць. Гл. дуда.
жыць як набяжыць. Стаўб., Рас., Івац. Пра жыццё, калі прыходзіцца жыць так, як складваюцца абставіны. МК, 89; ФА; ЗЗайкі. @наваражыць
як чорт наварожыць. Гл. чорт. @наваяваць
так хто накасіў як немец наваяваў. Гл. немец. @наверх
выйдзе як аліва наверх. Гл. аліва.
Праўда як алей: што ні рабі, то яна наверх выйдзе. Гл. алей.
Праўда як аліва, выйдзе наверх. Гл. аліва. @наводны
дзяўбсці як курыцу наводную. Гл. курыца. @навой
як навой. Мсцісл. Пра тоўстага і непаваротлівага чалавека. Юрчанка, 191. @навыварат
чысты як комін навыварат. Гл. комін. @навязаны
як навязаный. Мсцісл. Няўхв. Пра надакучлівага чалавека. Юрчанка, 191. @нага
абрасці як авечая нага. Слуцк. Жарт. Пра няголенага чалавека. ФА.
патрэбен як сабацы (сабаку, сабакі) пятая нагаапа). Гл. сабака.
як хоча левая нага каго, чыя. Іран. Пра недарэчныя, безразважныя ўчынкі, дзеянні таго, хто лічыцца толькі са сваім жаданнем. ФСБМ 2, 64.
ісці як не сваімі нагамі. Ваўк. п., Слуцк., Мсцісл. Няўхв. Пра хваравітае адчуванне, страту валодання сваімі канечнасцямі. Federowski, 48, 122; Нос., 58; Сержпутоўскі 1999, 45; Юрчанка 1969, 114.
трашчаць як арэхі пад нагамі. Гл. арэх.
дурны як бот [парваны, з левай нагі]. Гл. бот.
Жаніцьба не лапаць - з нагі не скінеш. Гл. лапаць.
Прывычка не атопак: з нагі не скінеш. Гл. атопак.
як Пятроў бот з левай нагі. Гл. бот.
падскочыць быццам наступіў босай нагой на бітае шкло. Мін. Пра вострую рэакцыю каго-н. на штосьці для яго балючае. ЛЦ, 73.
ажаніцца як нагу ў бот уставіць. Мядз., Маст. Пра выгодныя ўмовы жаніцьбы для жаніха. Высл., 281; ФА.
усё гатова як нагу ў бот уставіць. Сміл. Пра камфортныя ўмовы, калі ўсё падрыхтавана і гатова. Шатэрнік, 65.
стаяць як на курынай назе. Ваўк. п. Іран. Пра нешта ненадзейнае, хісткае стаянне чаго-н. Federowski, 289.
свечка ек конёва нога. Жытк. Пра вялікую свечку. ТС 5, 20.
бы собакі рвуць за ногі, так заморышса. Гл. сабака.
каго хоць з даху скінь, а ён, як кот, стане на ногі. Гл. кот.
крычаць як ногі паламаўшы. Капыл. Няўхв. Пра чалавека, які моцна раскрычаўся. ФА.
рад як бы бога за ногі злавіў. Гл. Бог.
як мёртвага ногі. Гл. мёртвы.
дбаць як сабака аб пяту ногу. Гл. сабака. @нагавіцы
як дух па ганавіцах. Гл. дух.
як сабаццы ў ганавіцах. Гл. сабачка.
апусціцца як ліхія (рваныя) ганавіцы. Івац. Няўхв. Пра абдзёртую, неахайную жанчыну. ЗЗайкі.
бегаць як з жарам у нагавіцах. Гл. жар. @нагайка
Лайка не нагайка: на плячах не ляжыць. Прык. Пра адрозненне лаянкі ад бойкі, лупцоўкі. Нос., 72. @нагуляцца
нагуляцца як каза на вяроўцы. Гл. каза. @надаедлівая
гудзець як надаедлівая муха. Гл. муха. @надворны
бегаць бу надворна свінья. Гл. свіння. @надзея
распухаць як пры надзеі. Лаг. Іран. Пра распаўнелага чалавека, які падобны да цяжарнай жанчыны. МК, 223. @надоўб
стаяць як надоўб. Жытк. Няўхв. Пра тоўстага, непаваротлівага чалавека, які стаіць і перашкаджае іншым. ТС 3, 124. @надоўбень
крычаць як той надоўбень. Жытк. Няўхв. Пра гучны, бесталковы крык. ТС 3, 124. ≺ Надоўбень - неразумны чалавек. @надраены
блішчаць як надраены. Слон. Насмешл. Пра святочна апранутага, вясёлага чалавека. Высл., 287. @надуцька
як надуцька надуцца. Віц., Леп. Насмешл. Пра чалавека, які мае надзьмуты ці пакрыўджаны выгляд. Нікіфароўскі, 1928, 87. @наесціся
як з смаркатым наясі (-ся). Гл. смаркаты.
пайсці як мыла наеўшыся. Гл. мыла. @наждак
пагладзіць як па трыбуху наждаком. Гл. трыбух. @Назар
дрыжаць як Назар над млінцамі. Стол. Насмешл. Параўнанне з нейкім агульнавядомым персанажам мясцовай показкі. ТС 2, 42. @назаўтра
брацца як назаўтра трэба. Няўхв. Пра неахвотнае, маруднае распачынанне нейкай работы. Янк., Пар., 21.
есці як назаўтра. Івац. Няўхв. Пра марнатраўства часу пры спажыванні ежы. Янк., 406; ЗЗайкі.
ехаць як назаўтра. Ваўк. п. Няўхв. Пра непаспешную, марудную язду. Federowski, 90.
ісці як назаўтра думаючы. Люб., Слон. Няўхв. Высл., 332. Тое, што як назаўтро ісці.
як назаўтро ісці. Стол. Няўхв. Пра вельмі павольную хаду. ТС 3, 128. @назганяць
як чорт пугаю назганяў. Гл. чорт. @назола
прывязацца як назола [якая]. Беласт. Няўхв. Пра надакучлівага чалавека. Высл., 370. @назрываць
назбіраць як на вярбе груш назрываць. Гл. вярба. @найда
бегаць па дварах як найда. Лоеў. Асудж. Пра жынчыну-пляткарку. Янкова, 224. ≺ Найда - магчыма, клічка сучкі. @найміт
рабіць як найміт. Рэч. Пра чалавека, які цяжка і шмат працуе, прычым не для сябе. Пяткевіч, 563. @накакаць
Галоўка як макоўка, а розуму як накакана. Гл. макоўка. @накалоць
як дроў накалоць. Гл. дровы. @накручаны
бегаць як накручаны. Шчуч. Няўхв. Пра нейчую бесперапынную і напружаную мітусню. Даніловіч 2008, 137. @накрыцца
як хвастом накрылася. Гл. хвост. @накрыць
няма як чорт хвастом накрыў. Гл. чорт. @налёпа
раз'ехацца як налёпа. Смал. Няўхв. Пра надта распаўнелага чалавека. СЦБ, 240. ≺ Налёпа - клей, завараны з мукі. @наліваны
як наліваныя [цяляты]. Ухв. Пра сытых, дагледжаных цялят. Янк., 446. @наліток
харошая дзеўка як наліток. Рэч. Ухв. Нар. слов., 161. ≺ Наліток - сакавітая, спелая садавіна. @наліты
як чым-та наліта. Мсцісл. Няўхв. Пра тоўстую бясформенную жанчыну. Юрчанка 1998, 14.
азызлы чалавек як вадой наліты. Ашм. Няўхв. Пра нездаровага, ацёчнага чалавека. СПЗБ 1, 69. ≺ Азызлы - апухлы.
як наліты. Брасл. Ухв. Пра чалавека дагледжанага, напоўненага здароўем. СПЗБ 3, 158.
як сокам наліты. Мсцісл. Ухв. Юрчанка, 198. Тое ж. @наліўка
дзеці як наліўкі. Лаг. Ухв. Пра поўных, дагледжаных дзяцей. Varłyha, 73. @налпа, гл. малпа @намазаць
як мёдам намазана каму дзе. Гл. мёд. @намалёваны
така хороша гэбы намалёвана. Пін. Захапл. Пра прыгожую, прывабную дзяўчыну, жанчыну. ФА.
губкі як намаляваны. Стаўб. Ухв. Пра нейчыя яркія сакаўныя вусенкі. МК, 22.
сядзець як намалёваны светы. Гл. святы. @намётка
белы як намётка. Пра чалавека, збялелага ад чагосьці. Янкоўскі 1971, 111. @намылены
выслізнуць як намылены. Слон. Здзекл. Пра чалавека, які лоўка выкруціўся з пэўных абставін. Высл., 298. @нанава
як нанава на свет нарадзіўся. Гл. свет. @нанач
узяцца як мароз нанач. Гл. мароз. @наняты
брахаць як наняты. Слон., Рэч. Асудж. Пра чалавека, які ўпарта і нястомна лжэ, нібы за плату. Высл., 288; ЛЦ, 46.
крычаць як наняты. Ваўк. п. Няўхв. Пра голасны, рэзкі, старанны крык. Federowski, 154.
лгаць як наняты. Асудж. Янк., Пар., 96. Тое, што брахаць як наняты.
рабіць як наняты. Ваўк. п., Клецк. Пра цяжкую працу пад прымусам. Federowski, 254; Высл., 379. @напіцца
трэба як вады напіцца. Гл. вада.
як вады напіцца. Гл. вада. @наплакаць
даць як кот наплакаў. Гл. кот.
розуму то як кот наплакаў. Гл. кот.
як кот наплакаў. Гл. кот.
так паможа як сабака наплача. Гл. сабака. @напхаць
цяжа як зялеза ўсёдна напхана. Гл. зялеза. @нара
пагаўкаць як [той] сабака на лісіную нару. Гл. сабака.
у начальства як у барсука - у адну нару пяць выхадаў. Гл. барсук.
сядзець як барсук у нары. Гл. барсук. @наравісты
не падступіцца бы к наравістай кабыле. Гл. кабыла.
зацяцца як наравістая кабыла. Гл. кабыла.
паны бы наравістая кабыла. Гл. кабыла.
як певень наравісты. Гл. певень. @нарадзіцца
рад як на свет нарадзіўся. Гл. свет.
як другі раз на свет нарадзіўся. Гл. свет.
як нанава на свет нарадзіўся. Гл. свет.
глядзець як толькі што нарадзіўшыся. Няўхв. Пра чалавека, які робіць выгляд, што сутыкаецца з нечым упершыню. Ройзензон, 69.
як сяння радзіўся. Мсцісл. Пра чалавека, які нічога не разумее. Юрчанка, 174. @нарог
зубы як нарогі. Ваўк. п. Ухв. Пра моцныя, вострыя зубы некага. Federowski, 361. @нарытнік
ідзе як сьвіньні нарытнік. Гл. свіння. @нарыца
надуцца як нарыца. Івац. Няўхв. Пра кагосьці надутага, пакрыўджанага. ЗЗайкі. ≺ Нарыца - свішч, нарыў ў каня. @насеннік
дітэ бы той насіннык. Драг. Ухв. Пра дагледжанае сытае дзіця. Лучыц-Федарэц, 222. @насечка
морда як насечка. Слуцк. Няўхв. Пра пабіты воспай непрыглядны твар. Сержпутоўскі 1999, 94. @насеяць
грыбоў як насеяна. Слон. Ухв. Пра вялікае мноства грыбоў. Высл., 308.
як насеяна. Мсцісл. Пра вялікую колькасць нечага. Юрчанка, 192. @насіць
Бога прасіць, што рэшатам ваду насіць. Гл. рэшата.
быта яго чэрці носяць. Гл. чорт. @насланнё
наваліцца як насланнё. Лаг. Няўхв. Пра цяжкі збег абставін, нядобрае стаўленне да чалавека, нібы пад дзеяннем чараў. Varłyha, 75.
прыскочыць куды як насланнё. Пол. Пра з'яўленне кагосьці нечаканага, небяспечнага, непажаданага. Высл., 371. @насланоё
прыстаць як насланоё. Карэл. Няўхв. ЖН, 59. Тое, што наваліцца як насланнё. @насмалены
блішчаць як насмалены. Жарт. Пра нешта, некага ў добрым стане. Янк., Пар., 18. @насок
каласкі як камаровыя наскі. Памянш. Слон. Жарт. Пра вельмі малыя каласкі, неўрадлівае збожжа. Высл., 333; Янк., 411.
Зімовы дзянёк што камароў насок. Памянш. Прык. Пра кароткі зімовы дзень. БФМ, 238.
малюсенькі як камаровы насок. Памянш. Жарт. Пра нешта вельмі маленькае. Янк., 414. @насраць
Галоўка як макаўка, а розуму як насрана. Гл. макаўка.
гадка, як бы мужык, наеўшыся гнілак, насраў каму ў рот. Гл. мужык.
пагана бы начэ кот насраў на сэрца. Гл. кот.
цешыцца як хто яму ў кішэню насраў. Ваўк. п. Вульг. Насмешл. Пра чалавека, які цешыцца з пустога. Federowski, 58. @наступіць
падскочыць быццам наступіў босай нагой на бітае шкло. Гл. нага.
падскочыць быццам наступіў пятой на цвік. Гл. пята. @Настуся
разорваты як Настуся курыцу. Пін. З апавядання пра Настусю, якая адной сваёй нагой стала на нагу курыцы, пацягнуўшы за другую. ФА. @насыпаць
панёсся як жару пад хвост насыпалі. Гл. жар.
як макам насыпана (пасыпана) чаго. Гл. мак.
як насыпана. Мсцісл. Пра вялікую колькасць чаго-н. Юрчанка 1998, 24.
начай солі мне хто ў вочы насыпаў. Гл. соль. @натанцавацца
так наробіць як п'яны натанцуецца. Гл. п'яны. @націна
змарнець (валіцца) як націна. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які слабее, вяне. Federowski, 358, 326.
нікнуць як націна. Няўхв. Янк., Пар., 114. Тое ж.
утлы як націна. Ваўк. п. Няўхв. Пра слабага, вялага, нямоцнага чалавека. Federowski, 323. ≺ Утлы - слабы.
як націна. Нясв., Мсцісл. Пра нешта вельмі тонкае. СПЗБ 3, 193; Юрчанка, 192. @націнка
як націнка. Памянш. Пра некага вельмі худога, кволага, слабага. Даніловіч, 237. @начаваць
у роце як сарокі начавалі. Гл. сарока.
як кошкі ў хаце начавалі. Гл. кошка. @начальнік
паслухмяны як перад большым начальнікам. Насмешл. Пра некага залішне паслухмянага, рахманага. Янк., Пар., 125.
грозны як перад меншым начальнікам. Насмешл. Пра залішне грознага, строгага чалавека. Янк., 403. @начвач
стаяць як начвач які. Гродз. Няўхв. Пра чалавека з вялікім жыватом. Цыхун, 11. ≺ Начоўкі (перан.) - вялікі жывот. @начоўкі
як у начоўках дзе. Мсцісл. Жарт. Пра нерухомае знаходжанне каго-н. дзе-н. Юрчанка, 174.
жывот як начоўкі. Гродз., Сміл. Насмешл. Пра вялікі жывот. Шатэрнік, 234; Станкевіч, 955; Цыхун, 10. @начынка
хлеб з мякінкай як пірог з начынкай. Гл. пірог. @начышчаны
блішчаць як начышчаны пятак. Гл. пятак. @нашкодзіць
выскачыць як нашкодзіўшы сабака. Гл. сабака.
уцячы як нашкодзіўшы кот. Гл. кот. @неба
брахаць як сабака на неба. Гл. сабака.
вясёлы як у неба ўзяты. Паст. Ухв. Пра шчаслівага, задаволенага чалавека. СПЗБ 5, 553.
далёка як да неба. Чэрв., Пін. Пра вялікую дыстанцыю, што дзеліць рэчы, людзей і даты. Мін.-Мал., 1977, 29; Нар. скарбы, 146.
ждаць як з неба пасланца. Ваўк. п. Пра чаканне добрых вестак. Federowski, 364.
пайсці ўгору як цыган па драбінах на неба. Гл. цыган.
сіні як неба. Ухв. Пра нешта прыемнага сіняга, блакітнага колеру. Янк., Пар., 147.
так падобна як неба да зямлі. Ваўк. п. Іран. Пра нешта зусім непадобнае. Federowski, 209.
трапіць як пальцам у неба. Гл. палец.
трэба як воўк на неба. Гл. воўк.
убачыць як свіння неба. Гл. свіння.
як гром з яснага неба. Гл. гром.
як да неба. Мсцісл. Юрчанка, 182; ТС 3, 177. Тое, што далёка як да неба.
як з неба зваліўся. Бар., Мсцісл. Няўхв. 1. Пра чалавека, які не разумее простых рэчаў. 2. Пра нейчае нечаканае з'яўленне. АВНЛ; Юрчанка, 184.
як з неба спаў. Ваўк. п. Federowski, 287. Тое ж.
як неба з зямлёй. Лід., Стаўб. Пра нешта, некага зусім розных, процілеглых. МК, 311.
як неба і зямля. Мсцісл. Юрчанка 1977, 237. Тое, што як неба з зямлёй.
адзін як месячык у небе. Гл. месячык.
багата як зорак на небе. Гл. зорка.
праўда як Бог на небе. Гл. Бог.
такая доля, як у небе столя. Стол. Іран. Пра адсутнасць у чалавека добрай долі. ТС 2, 30.
такая праўда як жураўлі ў небе. Гл. журавель.
трэба як воўк на небе. Гл. воўк.
як бог на небе, так пан на зямлі. Гл. Бог.
добра як у небі. Ваўк. п. Ухв. Пра стан поўнага задавальнення, шчасця. Federowski, 78.
Доля, доля як у небі столя - нема ў небі столі, нема ў мене долі. Тое, што такая доля як у небе столя.
хадзіць як лунь па небу. Гл. лунь. @небагата
Лоб што лапата, ды розуму небагата. Гл. лапата. @недарэзаны
крычаць як свіння недарэзаная. Гл. свіння.
крычаць як недарэзаны. Лід. Няўхв. Пра вельмі моцны, нястрыманы крык. Даніловіч, 238. @нежывы
есці як нежывы. Івац., Міл. Няўхв. Пра чалавека, які марудна і доўга есць. Бялькевіч, 169; ЗЗайкі.
ляжаць як нежывы. Сміл. Пра нерухомага, апатычнага чалавека. Шатэрнік, 17; Federowski, 161.
хадзіць як нежывы. Ваўк. п., Івац. Няўхв. Пра чалавека, які павольна, марудна перасоўваецца. Federowski, 48; ЗЗайкі. @немец
накасіць як немец наваяваў. Кліч. Іран. Пра чалавека, які мала накасіў. Высл., 397.
скупы як немец. Няўхв. Пра скупаватага, педантычнага чалавека. Dybowski, 17.
калупацца як немец. Гом. Няўхв. Пра надта педантычнага чалавека, які робіць усё празмерна метадычна і дасканала. Высл., 333.
дурны як сем немцаў. Зэльв. Няўхв. Пра не надта разумнага чалавека. Даніловіч, 249.
нарвацца як немцы на засаду. Лід. Пра траплянне ў непрыемную сітуацыю. Высл., 281. @немчык
круціцца як немчык. Ушацк. Пра чалавека, якому даводзіцца праяўляць актыўнасць. ЖНС, 145. ≺ Немчык - ваўчок. @немы
маўчаць як немы. Ваўк. п., Бялын., Мсцісл. Пра чалавека, які не выдае сакрэтаў. Federowski, 180; Санько, 153; Юрчанка 1977, 182; Яўсееў, 18. @непатрэбнік
зажурыцца ек божы непотрэбнік. Жытк. Няўхв. Пра чалавека, які трымаецца асобна, лічыць сябе непатрэбным. ТС 2, 96.
стояць ек божы непотрэбнік. Жытк. ТС 3, 192. Тое ж. @непрыкаянны
хадзіць як непрыкаяны. Слаўг., Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, не занятага справай, кагосьці негаспадарлівага. Нар. слов., 78; Юрчанка 1998, 220.
шлындаць [па дварах] як непрыкаянны. Чав. Няўхв. Нар. слов., 135. Тое ж. @непрытомны
бегаць як непрытомны. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які бязмэтна ходзіць, бегае, валочыцца. Шатэрнік, 180.
валандацца бы непрытомны. Слуцк. Няўхв. Сержпутоўскі 1999, 44. Тое ж.
валачыцца па свету бы непрытомны. Слуцк. Няўхв. Сержп., 26. Тое ж.
мармытаць як непрытомны. Сен. Няўхв. Пра невыразную, няўцямную гаворку каго-н. Каспяровіч, 211.
хадзіць як непрытомны. Слуцк. Сержпутоўскі 1999, 51. Тое, што бегаць як непрытомны.
як непрытомны. НН, 470. Тое ж. @нерат
улезці як шчупак у нерат. Гл. шчупак.
вольны як рыба ў нераце. Гл. рыба.
Пупасці як у нерыт: ні ўзад, ні ўперыд. Касц. Прык. Пра чалавека, які трапіў у безвыходнае становішча. Бялькевіч, 455. @несці
Баба што мяшок - што паложыш, то нясець. Гл. мяшок.
ідзе, роўна вядро на галаве нясе. Гл. вядро.
Навука не горб, за плячамі не нясці. Гл. горб. @нетачоны
Людзіна невучоная як сякіра нетачоная. Гл. сякера.
чалавек невучоны як тапор нетачоны. Гл. тапор. @неўмывацька
нападаць як пчолы на неўмывацьку. Гл. пчала. @нехаця
есці як нехаця. Слон. Няўхв. Пра чалавека, які есць без апетыту, неахвотна. Высл., 318. @Нёман
як у Нёман кануць. Маст. Пра бясследнае знікненне каго-н. Даніловіч, 259. @ніва
Жызнь шчо ніва, усё бувае. Прык. Пра разнастайнасць жыццёвых праяў. БФГ, 171.
На вяку як на доўгай ніве: зелля, якога хочаш. Сен., Ваўк. Прык. Пра разнастайнасць жыццёвых праяў, а таксама пра вельмі розных людзей, якія трапляюцца чалавеку на яго жыццёвым шляху. АВНЛ; ЛЦ, 113. @нігер
чорны бы нігер. Драг., Слуцк. Пра некага цёмнага, смуглага, загарэлага. Нар. лекс., 222; Сержпутоўскі 1999, 12, 13. @ніізьвесна
як ніізьвесна хто. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які трымаецца не так, як усе, моцна вылучаецца. Юрчанка 1998, 58. @нітачка
Бяда па бядзе як па нітаццы ідзе. Памянш. Валож., Рэч., Смарг., Лаг. Прык. Пра беды, што змяняюць адна адну ў жыцці чалавека. Tyszkiewicz, 430; Шпилевский, 176; Dybowski 6; Hoc., 12; Federowski, 251; МК, 150; СЦБ, 236.
як па нітаццы перад кім хадзіць. Памянш. Гродз. Пра чалавека, які трымаецца дысцыплінавана, пакорліва. Цыхун, 31.
як ниточка. Памянш. Смал. п. Спачув. Пра моцна худога чалавека. Добр., Смол., 488. @нітка
тоненькі як нітка. Лаг. Пра тоненькага, схудалага чалавека. Гілевіч, 52.
як нітка з іголкай: куды ён, туды і яна. Рэч. Пра дружных, спагадлівых сужонкаў. ЛЦ, 84.
Ад сьніткі ногі як ніткі. Пра некаларыйнасць веснавой стравы бедных, што не маюць хлеба, а харчуюцца сніткай. Варлыга, 15.
зблытацца як ніткі. Няўхв. Пра заблытанасць нейкай справы. Янк., 408. @ніцы
наравіць каму як ніцай скулкі. Гл. скулка.
хадзіць як ніцы. Няўхв. Пра згорбленага, няўпэўненага чалавека, які нібы прызнае якуюсь віну. Станкевіч, 775. @ніць
як ніці плёнтаць. Бераст. Няўхв. Пра нелагічную, блытаную гаворку. Даніловіч, 238. ≺ Плёнтаць - параўн. польск. plątać ‘блытаць, зблытваць’. @нічога
худы як ніколі нічога не еўшы. Ваўк. п. Няўхв. Пра вельмі худога чалавека. Federowski, 55.
як тры дні нічога не еў. Краснап. Няўхв. Пра вельмі галоднага чалавека. Бялькевіч, 233. @новы
одзецца ек нова копейка. Гл. капейка.
вочы вырачыць як вол на новае шула. Гл. вол.
Гора як зеллё: колькі не рві - кожны год новае. Гл. зелле.
глядзець як бык на новае шула. Гл. бык.
як новая капейка. Гл. капейка.
прапасці як новая сарочка з плоту. Гл. сарочка.
як новы стол. Гл. стол.
як новый грывеннік. Гл. грывеннік.
стаяць як у новых ботах. Гл. бот.
глядзець як баран на новыя вароты. Гл. баран.
прапасці як 〈новыя〉 трусы з плоту. Гл. трусы. @ногаць
малюсенькі як ногаць. Слон. п. Пра нешта вельмі малое. Federowski, 177. @нож
дрыжаць як вяроўка перад нажом (ножыкам). Гл. вяроўка.
рэзаць языком як нажом. Пра вострыя, калючыя, непрыемныя словы. Янк., 425.
сэрца як нажом кроіць. Пра чалавека, які моцна нешта перажывае. Санько, 186.
як нажом па сэрцы каму. Няўхв. Пра што-н. непрыемнае, нясцерпнае, такое, што выклікае душэўны боль. ФСБМ 2, 70.
як нажом па шыі. Ваўк. п. Няўхв. Пра нейкае вельмі вострае патрабаванне. Federowski, 301.
як нажом адрэзала. Мсцісл., Івац. Пра рашучы адказ, спыненне чагосьці ці кагосьці. Юрчанка, 191; ЗЗайкі.
лёгка як нож у булку. Мсцісл. Пра простае, лёгкае выкананне работы. Юрчанка, 174.
рэзучы ек нож. Стол. Няўхв. Пра чалавека з вострым характарам. ТС 4, 346.
як бы на чыё горла нож гастрылі. Гл. горла.
як нож у сэрца ўбіў. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які нечым вельмі моцна ўразіў субяседніка. Federowski, 273.
як шавецкі нож - і боты шыць, і бульбу крышыць. Ушацк. Пра чалавека альбо прадмет, здатных на розныя функцыі. Барадулін, 89. @ножні
глядзець як аўца з-пад ножняў. Гл. аўца. @ножык
язык што ножык. Раг. Пра нейчы надта востры язык. АВНЛ.
дрыжаць як вяроўка перад ножыкам. Гл. вяроўка. @нораст
труцца перадамі як рыба ў нораст. Гл. рыба. @нос
як на нос. Мсцісл. Пра адзенне, абутак, выразна замалыя. Юрчанка, 192.
блізка як пад носам. Пра нешта, што знаходзіцца зусім блізка перад чалавекам. Янк., Пар., 17.
прыкметны як з абдзёртым носам. Пра кагосьці, хто праз нейкую прыкмету вылучаецца з натоўпу. Янк., Пар., 135.
патрэбны там як валассё ў носе. Гл. валассё. @ноч
брыдка як ноч. Беласт. Няўхв. Пра жанчыну непрыгожую, цёмную тварам, змрочную. Высл., 288.
дожч бы в рабінову ноч. Івац. Пра вялікі дождж з бурай. ЖН, 8.
доўгі як піліпаўская ноч. Глуск. Пра нешта вельмі доўгае і працяглае. Янк., Дыял., III, 157.
страшны як ноч. Нясв. Пра некага альбо нешта страшных, змрочных, трывожных. ФА.
так цёмна [зрабілася] як ноч. Чэрык. Пра наступленне цемнаты ўдзень, прыкладам, перад бурай. Высл., 397.
цёмна ек ноч. Жытк. Няўхв. Пра неадукаваную, недалёкую жанчыну. ТС 5, 268.
чорны як асенняя ноч. Няўхв. Пра нешта вельмі цёмнае, да чарнаты. Янк., Пар., 192.
чорны як ноч. Ваўк. п. Няўхв. Federowski, 66. Тое ж.
як дзень і ноч. Гл. дзень.
як цёмная ноч каму што. Астр., Івац. Пра нешта незразумелае каму-н. Даніловіч, 262; ЗЗайкі.
як цёмная ноч. Слон. Няўхв. 1. Пра некага прыгнечанага, расстроенага, засмучанага. 2. Свісл. Пра некага моцна п'янага. Даніловіч, 262.
ясна як цёмная ноч. Паст. Іран. Пра зусім няясную сітуацыю. Высл., 432.
вырачыць вочы як жаба з ночы. Гл. жаба.
так падобна як дзень да ночы. Гл. дзень. @ночвы
распусціцца як баба над ночвамі. Гл. баба.
рассесціся як у ночвах. Мсцісл. Жарт. Пра нерухомае, заціснутае сядзенне. Юрчанка, 175. @нуда
ісці як нуда. Воран. Няўхв. Пра павольную, ціхую хаду. Сцяшковіч, 617. @нырка
абрасці як нырка ў сала. Сак. п., Слон. Ухв. Пра жыццё вельмі добрае, у поўным дастатку. Federowski 3; Высл., 280.
жыць як нырка ў сале. Бераст., Смал. п., Астр., Ашм., Бераст., Іўеў. Ухв. Добр., 5; Сцяшковіч, 617; Даніловіч, 242. Тое ж.
як маслам па нырках. Гл. масла. @Нэсьцюр
надувся бы Нэсьцюр до крыжа. Драг. Насмешл. Пра некага надзьмутага, пакрыўджанага, насупленага. Скарбы, 93. @нябесны
чакаць як манны нябеснай. Гл. манна. @нябожчык
галасіць як нябожчыка хавае. Глуск. Няўхв. Пра моцны голасны плач. Мат., 180.
вычытваць (галасіць) як па нябожчыку. Слон. Няўхв. Высл., 299. Тое ж.
каму таго жалю як па нябожчыку кралю. Кажуць, калі той, каго аплакваюць, таго не варты. Federowski, 288. @нявеста
як з казы (свінні) нявеста (ухажорка). Гл. каза. @нявінны
як нявінная авечка. Гл. авечка. @нявольнік
Госць што нявольнік: сядзе там, дзе скажуць. Хоц. Пра падпарадкаванае становішча госця. ЛЦ, 91.
госць як (што) нявольнік. Слуцк. Матэрыялы 1981, 116; Сержпутоўскі 1999, 35. Тое ж.
Госць як нявольнік: ляжыць, хоць і ў пярыну паложуць. Hoc., 29. Тое ж. @нявывалака
ісці як нявывалака. Ушацк. Няўхв. Пра павольнага, неакуратнага чалавека. Нар. слов., 171. ≺ Нявывалака - той, хто ўсё робіць вельмі марудна. @нядзеля
Яды як на дзяды, а работы як у нядзелю. Гл. дзяды. @нядоеная
бляяць як каза нядоеная. Гл. каза.
раўсці (рыкаць) як нядоеная карова. Гл. карова.
спяшацца дадому, быццам у каго куры нядоеныя. Гл. курыца. @нямазаны
скрыпець (рыпець) як нямазанае кола. Гл. кола.
ну й гыласок - скрогыт, як з калёс німазыных. Гл. калёсы.
разьехацца як калёсы нямазаныя. Гл. калёсы.
скрыпець бы немазаныя калёсы. Гл. калёсы. @нямецкі
сядзець як на нямецкай казані. Гл. казань. @нямко
маўчаць як нямко. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які ўвесь час маўчыць. Юрчанка 1977, 182. @нянька
як гнёт на няньку (каноплі). Гл. гнёт. @няпраны
пражыць за кім як непраны мех. Гл. мех.
хадзіць як няпраны мех. Гл. мех. @нярэзаны
як нярэзаных сабак. Гл. сабака. @Нясвіж
сядзець як Міхаль ад Нясвіжа. Гл. Міхаль. @нячысты
танцаваць бы тые нечыстые. Стол. Асудж. Пра сучасныя танцы, незразумелыя старэйшым сваімі тэмпам і фігурамі. ТС 3, 201. @нячысцік
сказаў як нячысцік плюнуў. Асіп. Няўхв. Пра нешта сказанае благое, злое, блюзнерскае. АВНЛ. @няшчасце
загнуцца як паўтара няшчасця. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, які набыў нейкі варты жалю выгляд. Federowski, 137. @обліты, гл. абліты @обмерзлэ, гл. абмёрзлы @обратант
здоровый як обратант. Кам. Пра чалавека атлетычнага складу. ЖН, 45. @обрус
глізовы хлеб як обрус. Жытк. Няўхв. Пра хлеб благой выпечкі. Нар. слов., 305. ≺ Глізовы хлеб - ацеслівы; обрус - брусок. @обух, гл. абух @Ойча
ведаць што як Ойча наш. Астр. Гродз. Пра дасканалае веданне чагосьці напамяць. Даніловіч, 239. @олава
цяжкі як олава. Ваўк. п. Пра нешта цяжкае, важкае, прадмет ці рэч з вялікай удзельнай вагой. Federowski, 57. @олешына, гл. алешына @олупень
стаць бы олупень. Жытк. Няўхв. Пра чалавека не зусім разумнага, што выклікае не надта добрае ўражанне. ТС 3, 256. @Омелька
семейка ек у Омельке. Жытк. Насмешл. Пра шматлюдную сям'ю. Жытк. ТС 5, 28. ≺ Гл. таксама Семеечка маленечка у нашого Омелечка: вон да вона, стары да стара, дзве Насці на басці і дзве Хрысці на вісці. @онучніца, гл. анучніца @осень, гл. восень @остопок, гл. астопак @оцат, гл. воцат @паабедаць
Радні як мардвы, а паабедаць нейдзе. Гл. мардва. @пабегчы
Работа не заяц - не пабяжыць. Гл. заяц. @пабіранне
плесціся як у свята старцы на пабіранне. Гл. свята. @пабіты
пайсці як пабіты сабака. Гл. сабака.
уцячы як пабіты сабака. Гл. сабака.
спаць як пабітыя. Гродз., Навагр. Пра вельмі моцны, беспрабудны сон. Даніловіч, 239.
як пабітыя. Навагр. Пра кароў, якія пасвяцца на адным месцы. Даніловіч, 239. @пабіцца
напіўся - як галавой аб сцяну пабіўся. Гл. галава.
Срачка не шклянка: не паб'ецца. Гл. шклянка. @пабіць
стаяць як місачку (місачкі) пабіўшы. Гл. місачка. @пабрацца
так хутка адно за другім памёрлі як за рукі пабраліся. Гл. рука. @пабрыць
Язык што брытва: як намылішся, то і пабрые. Гл. брытва. @пава
Адзенецца як пава, але благая слава. Прык. Пра неадпаведнасць знешняга выгляду і рэпутацыі. Ляцкий, 1; Сержпутоўскі 1999, 3; Санько, 108.
змокнуць як пава. Брасл. Насмешл. Пра вымаклага чалавека. СПЗБ 3, 276.
ідзе як пава плыве. Глыб. Захапл. Пра прыгожую, плаўную, велічную хаду жанчыны. Рабкевіч, 87.
ісці як [та] пава. Жытк. Захапл. ТС 5, 362. Тое ж.
Ляціць як пава, кладзецца як пані. Лаг. Прык. Ухв. Пра прыгожую, дагледжаную жанчыну, якой добра жывецца. Varłyha, 93.
хадзіць (пахаджаць) як пава. Віц., Драг., Стаўб., Зэльв., Івац. Ухв. Каспяровіч, 213; Янк., 438; МК, 286; Нар. лекс., 223; Лучыц-Федарэц, 222; Гілевіч, 166; ЗЗайкі. Тое, што ісці як пава. @паваксаваны
блішчаць як паваксаваны бот. Гл. бот. @павала
ляжаць як павала. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які нерухома ляжыць. Шатэрнік, 183. ≺ Павала - дрэва, паваленае бурай. @павалачы
накласці (наладаваць) як павалачы. Слон., Чэрв. Пра моцна накладзены вялікі воз. Высл., 351; Мін.-Мал., 1977, 139. @павезці
бяды - як на кані павезці. Гл. конь. @павесмо
стаяць як павесмо на марозі. Бераст. Няўхв. Пра чалавека, які стаіць прыгнечана, разгублена, ссутуліўшыся, згорбіўшыся. Даніловіч, 239. ≺ Павесмо - жменя ці некалькі жменяў ільновалакна. @павесмянё
хлопчык як павесмянё. Слон. Ухв. Пра крэпенькага ўдалага хлопчыка. Нар. лекс., 55. ≺ Павесмянё - невялікі скрутак ачэсанага льну. @паветра
патрэбны як паветра. Пра нешта жыццёва неабходнае. БПФС, 135. @павешаны
як за язык павешаны. Гл. язык. @павой
віцца як павой. Пра чалавека, які надта чапляецца, прыліпае да каго іншага. Янк., Пар., 173. ≺ Павой - павойная расліна. @павук
набрацца як павук. Мсцісл. Няўхв. Пра моцна п'янага чалавека. Высл., 294; Санько, 155.
нашатырыцца як павук. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка 1977, 39. Тое ж.
нашыкацца як павук. Жытк. Няўхв. ТС 3, 176. Тое ж.
праціўны як павук. Няўхв. Пра знешне непрыемнага, агіднага чалавека. Янк., Пар., 131. @павуціна
кідацца як муха ў павуціне. Гл. муха.
уплютацца (ублытацца) як муха ў паўцінне. Гл. муха. @павуцінка
тоненькая, мякенькая як павуцінка. Памянш. Слуцк. Ухв. Пра нешта тонкае, мяккае, далікатнае. Жыв. сл., 60. @павуцінне
заплутвацца бы муха ў павуцене. Гл. муха.
ублытацца як муха ў павуцінне. Гл. муха. @павярнуць
Закон як дышла: куды павярнуў, туды і вышла. Гл. дышла. @пагаварыць
як з Богам пагаварыць. Гл. Бог. @паганы
надаеў як паганая рэдзька (цыбуліна). Гл. рэдзька.
зажываць як на паганым сабаку. Гл. сабака. @пагарэлец
багацця як у пагарэльца. Іран. Пра поўную адсутнасць багацця, беднату кагосьці. Янк., 396. @пагарэлішча
бедаваць як на пагарэлішчы. Спачув. Пра моцнае бедаванне, перажыванне. Янк., Пар., 20. @пагарэлле
У чужым баку як на пагарэллі. Віл. Прык. Пра беспрытульнасць, беднасць, бяздомнасць чалавека на чужыне. ФА.
У чужом краю як на пагарэллі. Прык. Federowski, 151; БФМ, 240. Тое ж. @пагарэць
Воўк не еўшы, як мужык пагарэўшы: што ўвідзе, тое трэба. Гл. мужык. @пагібель
ірзаць як перад пагібеллю. Мсцісл. Няўхв. Пра нечый нястрымны, беспрычынны, надта вясёлы смех. Юрчанка 1977, 238.
рехтаць як на пагібель. Капыл. Няўхв. Пра жанчын, што голасна гамоняць без бачнай прычыны. ДА. ≺ У павер'ях, на пагібель пачынае спяваць курыца. @пагладжаны
як хвастом пагладжаный. Мсцісл. Іран. Пра задаволенага, у добрым настроі чалавека. Юрчанка, 201. @пагнаць
панесціся як чорт варону пагнаў. Гл. чорт. @пагода
жыць як сад на пагодзе. Гл. сад.
прапасці як лазовы лапаць на пагодзя. Гл. лапаць.
таўчыся як камары на пагоду. Гл. камар.
як у пагоду вады хочацца. Лаг. Пра моцнае, прагнае жаданне чагосьці. Высл., 432. @паграбёны
як паграбёны. Пух. Спачув. Пра чалавека смутнага, прыбітага горам. СЦБ, 256. @падавіцца
мітусіцца быццам падавіўся анучай. Рэч., Чэрык., Мін. Здзекл. Пра некага, хто моцна мітусіцца, бегае. ЛЦ, 72. @падалец
злы (ліхі) як падалец. Сак. п. Няўхв. Пра злога, ліхога чалавека. Federowski, 357, 164, 177. ≺ Падалец - змяя (паланізм). @падарожны
набожна як свіння падарожна. Гл. свіння.
набожны як жыд падарожны. Гл. жыд.
набожны як конь падарожны. Гл. конь. @падарыць
паглядзець як рублём падарыць. Гл. рубель. @падасецце
лезці як Хомка (Саўка) у падасецце. Гл. Хомка. @падаслаць
сена як куццю падаслаць. Гл. куцця. @падаць
блізка як рукою падаць. Гл. рука. @падбіты
хадзіць як курыца падбітая. Гл. курыца. @падворак/надворак
чыста як у Дробата на надворку. Гл. Дробат.
шныраць як сарока на падворку. Гл. сарока. @падвязаны
турлычыць як за язык пыдвязыный. Гл. язык. @падгалы
як харт падгалы. Гл. харт. @падганяць
як бягунка падганяе. Гл. бягунка. @паджаць
як сабака хвост паджаўшы. Гл. сабака. @падзіманы
хлопец як падзіманы. Стаўб. Ухв. Пра прыгожага хлопца. З нар. сл., 79. ≺ Падзіманыя - неяк спецыяльна апрацаваныя, гл. «кубкі падзіманыя, пазлачаныя» (валачобныя песні). @падзюбаны
твар як падзюбаны. Астр. Няўхв. Пра твар чалавека, адзначаны слядкамі-ямкамі ад струпоў. СПЗБ 3, 308. @пад'есці
даць як кату пад'есці. Гл. кот. @падклетны
глядзець як падклетная мыш. Гл. мыш. @падкова
блішчаць як падкова ў рысака (скакуна). Мсцісл. Ухв. Жарт. Пра нешта (некага?), што свеціцца, блішчыць, ззяе, мае добры выгляд. Юрчанка, 193.
патрэбен як свінні падкова. Гл. свіння.
глядзець як конь на падкову. Гл. конь. @падкошаны
паваліцца як падкошаны. Пра імгненнае падзенне некага. ФСБМ 2, 120. @падла
смярдзець як падла. Івац., Слон. Няўхв. Пра непрыемны рэзкі пах, смурод. Высл., 386; ЗЗайкі.
сцюдзёная як падла. Віл. Няўхв. Пра курыцу, што страціла тэмпературу квактухі, не можа грэць яйкі. СПЗБ 5, 44.
завыць бы ваўкі над падлам. Гл. воўк.
лежаць бы падло. Слуцк. Няўхв. Абразл. Пра бяссільнага, нерухомага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 158.
стоять як крук над падлом. Гл. крук.
мухі паселі на каго як на падлу. Няўхв. Ці пра свой стан здароўя, ці пра што іншае. Фед. Арх.
пазлятацца як груганы на падлу. Гл. груган.
прывыкнуць як сабака да падлы. Гл. сабака. @падмазаць
Уласць як мазь: як падмажаш, так і паедзіш. Гл. мазь. @падмазка
чорны як подмазка. Насмешл. Пра чалавека вельмі замурзанага, закапцелага ці смуглявага, загарэлага. Янк., Пар., 192. @падмецены/падмяцёны
хадзіць як падмецены. Слуцк., Маст., Івац. Ухв. Пра чалавека жвавага, увішнага, спрытнага ў руху. Сержпутоўскі 1999, 52; Янк., Дыял., I, 223; Даніловіч, 239; Гілевіч, 166; ЗЗайкі.
пабегчы (панесціся) як падмяцёны. Слон., Маст. Пра вельмі хуткае, увішнае, спрытнае перамяшчэнне, бег. Высл., 358; Даніловіч, 239. @падмець
як на падмеці пайсці. Навагр. Ухв. Пра хуткае, жвавае перамяшчэнне. Даніловіч, 236. @падмяніць
як падмянілі каго. Пра чалавека, які раптам перамяніўся. ФСБМ 2, 121. @падносак
каса як падносак (падосак). Сміл. Няўхв. Пра зусім тупую, нібы ніколі не востраную прыладу. Шатэрнік, 189; Янк., Пар., 84. @падняцца
як з магілы падняўся. Гл. магіла. @падняць
назбіраецца як падняць. Івац., Мядз. Мера колькасці нечага, што можа падняць чалавек. Нар. Слов., 58; ЗЗайкі. @падоска
як падоска. Мсцісл. Няўхв. Пра зусім тупую, нібы ніколі не востраную прыладу. Юрчанка, 193. @падпаліць
бегаць як бровар падпаліўшы. Гл. бровар. @падперазацца
лёгка як падперазацца. Мсцісл. Ухв. Пра нешта, што лёгка і проста зрабіць. Юрчанка, 193.
язык, хоць падперажыся. Івац. Няўхв. Пра нейкага балбатуна, пляткара. ЗЗайкі. @падпечаны
пасунуцца як сабака падпечаны. Гл. сабака. @падраны
відаць як падраная шапка. Гл. шапка.
як у парванай (у падранай) кнізе. Гл. кніга.
шкадаваць як вецер падраную стрэху. Гл вецер.
драцца як падраныя порткі. Гл. порткі. @падруба
тоўстая як падруба. Слон. Няўхв. Пра грубую тканіну. Высл., 400. ≺ Падруба - тут: абшыты падол спадніцы. @падскочыць
язык прыкусіў быццам падскочыў. Насмешл. Пра чалавека, які раптоўна змоўк. Ляцкий, 62. @падсмалены
бегаць/бегчы як падсмалены. Ваўк. п. Пра чалавека, які рашуча, шпарка пабег. Federowski, 30, 31; Юрчанка, 193.
мечацца як падсмалены заяц. Гл. заяц.
мечацца як падсмалены пацук. Гл. пацук.
як падсмалены. Насмешл. Санько, 70. Тое, што бегаць як падсмалены.
як чорт падсмалены. Гл. чорт. @падстрыгчы
роўна, як пострыжэна росце. Жытк. Ухв. Пра роўнае жыта. ТС 4, 330. @падстрэлены
біцца як галубка падстрэленая. Гл. галубка.
пабегчы як падстрэлены. Бераст. Насмешл. Пра імклівы, хуткі бег. Даніловіч, 239.
як падстрэлены. Ашм., Маст., Стол., Леп. Насмешл. Пра чалавека ў кароткім адзенні. Даніловіч, 239; Барысюк, Буян, 13. @падстрэліць
На парабкаванні як на паляванні: што падстрэліў - тое і тваё. Гл. паляванне. @падсядзёлак
ісці (пасаваць, падыходзіць, прыстаць, прыходзіцца) як карове (свінні) падсядзёлак. Гл. карова.
пасаваць як да каровы (карове) падсядзёлак. Гл. карова. @падушка
дзеўка як падушка. Івац. Кплів. Пра пухлую дагледжаную дзяўчыну. ЗЗайкі.
мяккі як падушка. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта вельмі мяккае. Federowski, 182. ≺ Падушка - эталон мяккасці.
Як з мякіны падушка, так з нявесты дачушка. Гл. мякіна.
гладка бы подушка. Драг. Ухв. Пра сытую дагледжаную жанчыну. Лучыц-Федарэц, 222. @падхартаны
як сабака падхартаны. Гл. сабака. @падцяжкі
пасаваць як сабаку падцяжкі. Гл. сабака. @падэрва
хадзіць як падэрва [якая]. Сен. Няўхв. Пра жанчыну, што мае неадпаведны выгляд. Каспяровіч, 217. ≺ Падэрва - худая, з падарваным здароўем жанчына. @падэшва
дурны як падэшва. Няўхв. Пра кагосьці дурнаватага, неразумнага. БПФС, 34.
цвёрды (цвярды) як падэшва. Ваўк. п., Слон. Няўхв. Насмешл. Пра нешта занадта цвёрдае; не той, што трэба, якасці. Federowski, 59; Высл., 414.
прыстаць як смала да падэшвы. Гл. смала. @паехаць
Ласка не каляска, сядзеш - не паедзеш. Гл. каляска.
Улась як мазь: як падмажаш, так і паедзіш. Гл. мазь. @пажаваць
змята (пакамечана) як карова пажавала. Гл. карова. @пажар
ляцець як на пажар. Віл., Івац. Няўхв. Пра некага, хто хутка, імпэтна кудысьці рухаецца. СЦБ, 271; ЗЗайкі.
у бедную хату госьць як пажар. Ушацк. Пра непажаданасць гасцей для беднякоў, бо іх трэба частаваць, а гэта лішні выдатак. Барадулін, 19.
одна як чэрэціна на пожарэ. Гл. чэрэціна. @пажарышча
бедаваць як на пажарышчы. Пра чалавека, які моцна бядуе. Янк., Пар., 20.
жыць як ляляк на пажарышчы. Гл. ляляк. @пажраць
як гадзіна, што свае дзеці пажрэ. Гл. гадзіна. @пажыць
душа накрасавалася як у раю пажыла. Гл. рай. @пазатакрошні
трэба як пазатакрошні снег. Гл. снег. @пазёмка
як каню пазёмка. Гл. конь. @пазлізаць
як кот пазлізаў. Гл. кот. @пазуха
жыць як за пазухай. Івац. Ухв. Пра добрае, забяспечанае, спакойнае жыццё. ЗЗайкі.
жыць як у Бога за пазухай. Гл. Бог.
жыць як у Хрыста за пазухай. Гл. Хрыстос.
сядзець як у Бога за пазухай. Гл. Бог.
падхапіцца, быццам сунулі за пазуху жмут крапівы. Брэсц., Мін. Насмешл. Пра нейкую раптоўную рэакцыю чалавека, уражанага чымсьці. ЛЦ, 73. @пазычыць
прынёс як пазычыў. Івац. Раздраж. Пра малую колькасць прынесенага. ЗЗайкі.
прыйсці бы ў собакі вочэй позычыўшы. Гл. сабака.
як агню пазычыць (ухапіць). Гл. агонь. @пакаціцца
збожжа (жыта) хоць пакаціся па версе. Ваўк. п. Ухв. Пра вельмі густое, моцнае збожжа. Federowski, 352, 372. @пакачацца
ек кобылі покачацца. Гл. кабыла. @пакінуты
як пакінуты сабака [лётаў па базару]. Гл. сабака. @паклон
Галодны як шалёны: то кладзе паклоны, то праклёны. Гл. шалёны. @пакойнік, гл. таксама нябожчык
галасіць што па пакойніку. Віл. Пра вельмі вялікі плач, галашэнне кагосьці. СПЗБ 1, 408.
вычытваць як па пакойніку. Слон. Пра моцны плач і галашэнне кагосьці. Высл., 299. @пакопаны
хадзіць як пакопаны. Ваўк., Слон. п. Спачув. Пра чалавека, які выглядае вялым, хваравітым, сумным. Federowski, 48. @пакорм
пазлятацца як груганы на пакорм. Гл. груган.
насіцца як ластаўка на пакорме. Гл. ластаўка. @Пакровы
гола як у полі пасля Пакрову. Гл. поле.
жыць як баран да Пакроў. Гл. баран. @пакусаць
як пчолы пакусалі каго. Гл. пчала. @палажыць
сядзець рукі злажыўшы, як апошняе ў гаршчок палажыўшы. Гл. апошняе.
Баба што мяшок - што паложыш, то нясець. Гл. мяшок. @палазы
ногі як палазы. Ашм. Насмешл. Пра крываногага чалавека. СПЗБ 2, 539. @паламаны
як паламаная мельніца. Гл. мельніца. @паламаць
крычаць як ногі паламаўшы. Гл. нага. @паласкаць
зьбіраецца як сьвёкар пялёнкі паласкаць. Гл. свёкар. @палатно
бачыць як праз палатно. Стаўб. Няўхв. Пра чалавека, што дрэнна бачыць, мае слабы зрок. МК, 26.
белы як палатно. Ваўк. п., Краснап., Гродз., Івац. Пра вельмі збялелага чалавека (са страху, у хваробе і інш.). Federowski, 30; Бялькевіч, 256; СПЗБ 2, 335; ЗЗайкі.
збялець як палатно. Ваўк. п., Івац. Спачув. Пра вельмі збялелага чалавека (са страху, у хваробе і інш.). Federowski, 373; ЗЗайкі.
помніць як праз палатно. Дзятл. Няўхв. Пра недакладнае запамінанне чаго-н. ФА.
як праз палатно хто з кім. Калінк. Няўхв. Пра людзей у сварцы, якія не хочуць кантактаваць. ДА.
не бачу, усё роўна як палатном завешаны. Слон. п. Няўхв. Пра слабы зрок, наступленне слепаты ў кагосьці. Federowski, 15.
бледны ек полотно. Жытк. ТС 1, 61. Тое, што белы як палатно. @палац
як цаца ў палацы. Гл. цаца. @палаш
гостры як палаш. 1. Ухв. Пра нешта вельмі вострае. 2. Няўхв. Пра запальчывы характар чалавека, яго паводзіны. Federowski, 113. @палена
глухі як палена. Слуцк. Няўхв. Пра глухога чалавека. Сержпутоўскі 1999, 186.
ісці на дно як палена. Пра нешта, некага, што тут жа патанаюць, ідуць на дно. ФСБМ 1, 468.
качацца як палена. Мсцісл. Няўхв. Пра лянівага чалавека. Юрчанка, 193.
лысы як палена. Віл. Насмешл. Пра зусім лысага чалавека. СПЗБ 2, 697.
ляжаць як палена. Лаг. Няўхв. Пра лянівага чалавека. Varłyha, 170.
як палена. Мсцісл. Няўхв. Пра дурнаватага чалавека. Юрчанка, 193.
ек поленом кінуць. Жытк. Пра досыць невялікую адлегласць, блізкую мэту. ТС 4, 140. @палескі
кішэнь як у палескага злодзея. Гл. злодзей.
рукі як у палескага злодзея. Гл. злодзей. @Палестына
як Фэлька з Палестыны. Гл. Фэлька. @палец
адзін як палец (перст). Івац., Слуцк., Стаўб., Мёр., Слон., Мсцісл., Віл. Пра самотнага чалавека, аднаго сына ў бацькоў. Сержпутоўскі 1999, 6; МК, 19-20; Нар. слов., 103; Высл., 281; Добр., 106; Юрчанка 1972, 27; Янк., Пар., 42; СПЗБ 3, 357; ТС 4, 6; ЗЗайкі.
адзін як палец медзены. Слон. Пра самотнага чалавека, аднаго сына ў бацькоў. ДА.
голы як палец. Астр. Няўхв. Пра вельмі беднага чалавека. Даніловіч, 240.
Век звекаваць - не пальцам паківаць. Прык. Пра цяжкасці на жыццёвым шляху. Federowski, 331.
Век перажыць - не поле перайціць, не пальцам пераківаць. Гл. поле.
наесціся як пальцам дастаць. Рэч. Насмешл. Пра чалавека, які напоўніўся ежай аж па горла (моцна наеўся). Pietkiewicz, 372.
папасці як пальцам у капусту. Карэл. Насмешл. Пра чалавека, што выказаў нешта агульнавядомае, банальнае. Высл., 361.
трапіць (папасці) як пальцам у неба. Уздз., Слуцк., Івац. Насмешл. Пра чалавека, што выказаў нешта агульнавядомае, відавочнае, банальнае. Высл., 400; Янк., 432; ФА; ЗЗайкі.
вырабіць зямлю як пальцамі перамацаць. Ухв. Пра вялікі догляд глебы. Янк., Пар., 30.
знаць як свае пяць пальцаў. Івац. Ухв. Пра дакладнае, добрае веданне чаго-н. Янкоўскі, 97; ЗЗайкі.
зрабіць што як два пальцы аб асвальт. Карэл. Жарт. Пра лёгкае, без намаганняў выкананне працы. Даніловіч 2008, 139.
як на пальцы спекчы. Барыс. Няўхв. Пра вельмі малую колькасць нечага. ФА. @паліць
вецер зімні проста як агнём паліць. Гл. агонь. @палка
піла тупа як палка. Мсцісл. Няўхв. Пра тупую пілу. Высл., 365.
трэба як сабаццы палка. Гл. сабачка.
худы як палка. Люб. Няўхв. Пра худога, непрывабнага чалавека. БД, 146.
як палка дроў [дурны]. Мсцісл. Насмешл. Пра дурнога, просталінейнага чалавека. Юрчанка 1977, 51.
віляць як сабака хвастом паміж палкай і кустом (паміж палкай і кавалкам). Гл. сабака.
як палкай па галаве стукнуць. Мін. Пра чалавека, якога нечым моцна ўразілі, здзівілі. ЛЦ, 62.
ляжаць як палкі. Віц. Пра моцна стомленых людзей, што ляжаць без руху. Высл., 429.
прыліп як до палкі Пыліп. Бяроз., Люб. Насмешл. Пра прыставучага, надакучлівага чалавека. АВНЛ; ФА.
ударить як с палки звалить. Смал. п. Пра моцны ўдар па кім-н. Добр., Смол., 652.
хто без каго як сляпы без палкі. Гл. сляпы.
як з-пад палкі. Стаўб. Няўхв. Пра чалавека (людзей), што робіць павольна, нехаця, пад прымусам. МК, 311.
глядзець як сабака на палку. Гл. сабака.
жалець як сабака палку. Гл. сабака.
любіць як сабака палку. Гл. сабака.
рад як сабака палцы. Гл. сабака.
тырчаць (сядзець, круціцца) як сарока (варона) на палцы (калу). Гл. сарока. @палова
мовы як половы ў каго. Жабін. Няўхв. Пра чалавека, які шмат гаворыць. Ганчук, Касцючык, 85. ≺ Палова - мякіна. @паломак
хадзіць як паломак. Карм. Няўхв. Пра чалавека, які выглядае як зламаная рэч, непрыдатная, непатрэбная. МК, 296. @палонка
круціцца як трэска ў палонцы. Гл. трэска. @Палтава
замёрзнуць як швед пад Палтавай. Гл. швед.
прапасці як швед пад Палтаваю. Гл. швед. @палын
горкі (горка) як палын. Ваўк. п., Сен., Івац. Няўхв. 1. Пра нешта вельмі горкае. 2. Пра няпростае бядотнае жыццё чалавека. Federowski, 112; Каспяровіч, 226; Сцяшковіч, 406; Янк., 403; ЗЗайкі.
жывучы як палын. Ухв. Пра чалавека, што выжывае ў цяжкіх умовах. Янкоўскі, 112.
застацца як палын пры дарозе. Гом. Спачув. Пра самотнага адзінокага чалавека. Горленка, 251. @пальчык
малы як пальчык. Памянш. Мсцісл. Пра нізкарослага хлопчыка. Юрчанка, 193. @паляванне
На парабкаванні як на паляванні: што падстрэліў - тое і тваё. Глуск. Прык. Насмешл. Пра жыццё парабка «на падножным корме». Янк., Дыял., III, 162.
паўзці як самы з палявання. Гл. сом.
хлусіць бы прышоў з палявання. Слуцк. Насмешл. Пра хлуслівага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 128. @паляцець
Варажба як стральба: куда паляціць, туды і загрыміць. Гл. стральба.
Дачка як ластаўка: пашчабечыць, пашчабечыць ды й паляціць. Гл. ластаўка. @паляшук
бояцца чаго як полешук воды. Жытк. Іран. Пра адсутнасць страху перад чым-н. ТС 4, 142. @памазаць
як мёдам памазана дзе. Ушацк. Няўхв. Пра месца, дзе чалавеку добра, утульна, куды ён імкнецца. Васюковіч, 19.
бы маслам памазаў. Гл. масла.
як салам каго памазаў. Гл. сала. @памак, гл. помак
намокнуць як памак. Чэрв. Пра чалавека, які моцна вымак пад дажджом. Нар. лекс., 65; СПЗБ 3, 374.
цяжкі як памак. Кір. Пра нешта вельмі важкае. Нар. слов., 71. ≺ Памак - намоклае бервяно, палена. @памаўза
маўчаць як памаўза. Ашм. Няўхв. Пра чалавека, што трымаецца не так, як трэба. СПЗБ 3, 376. @памерлы, гл. таксама умерлы
памагло як памерламу банкі. Хойн. Іран. Пра адсутнасць дапамогі наогул. Высл., 360.
Паможа вароне мыла як памерламу кадзіла. Прык. Пра немажлівасць змяніць прыродныя дадзеныя. Санько, 172. @памерці
трэба як сённі памерці. Лоеў. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Высл., 401. @памершы
ляжаць як памершы. Сміл. Пра людзей, што ляжаць нерухома, стомлена. Шатэрнік, 17; Federowski, 161. @памецены
пайсці як памецена. Ваўк. п. Пра хуткі сыход. Federowski, 211. @памешаны
хадзіць як памешаны. Мядз. Няўхв. Пра чалавека, які паводзіць сябе неадпаведна, дзіўна. СЦБ, 282. @памідор
чырвоны як памідор. Глыб. Ухв. 1. Пра нешта вельмі яркае. 2. Пра румянага чалавека. Высл., 420.
разбірацца як свіння ў памідорах. Гл. свіння. @памінкі
напіцца як дурны на памінках. Гл. дурны.
нажрацца як дурак на помінках. Гл. дурак. @паміраць
не хочацца як паміраць. Пра нешта, чаго вельмі не хочацца. Янк., Пар., 113.
трэба як заўтра паміраць. Гл. заўтра. @пампушка
дзеўка як пампушка. Ельск., Слаўг. Ухв. Пра поўненькую прывабную дзяўчыну. ФСГ, 221; Нар. слов., 75.
як пампушка. Мсцісл. 1. Няўхв. Пра распухлага чалавека. 2. Івац. Ухв. Пра сытага, поўнага, асабліва дзіцёнка. Юрчанка, 193; ЗЗайкі.
ладкі як пампушкі. Касц. Ухв. 1. Пра пышныя апетытныя аладкі. 2. Пра ручкі немаўляці. Бялькевіч, 245. @памчаць
як бы каго вецер памчаў. Гл. вецер. @памыі
як памыямі абліты. Свісл., Івац. Няўхв. Пра стан чалавека, зняважанага, зняслаўленага кімсьці. Даніловіч, 240; ЗЗайкі.
віжаваць як сука на памыях. Гл. сука. @памыйны
прыбіцца як кот памыйны. Гл. кот. @памыты
сядзець як памыты. Рэч. Няўхв. Пра чалавека, які вельмі рана ўстаў, нічога не робіць - сядзіць і чакае снядання. ЛЦ, 123. @памыцца
проста як голаму памыцца. Гл. голы. @памяло
галовы як памёлы. Смал. п. Няўхв. 1. Пра людзей непрычасаных, калматых. 2. Здзекл. Пра пустых, неразумных людзей. Добр., Смол., 659.
барада як памяло. Івац. Няўхв. Пра калматую растрапаную бараду каго-н. ЗЗайкі.
дурны як памяло. Мсцісл. Зневаж. Пра дурнаватага чалавека. Юрчанка, 193.
хвост як памяло. Астр. Пра нейкую жывёліну з густым хвастом. СПЗБ 4, 310.
язык круціцца як памяло. Ваўк. п. Асудж. Пра балбатлівага чалавека. Federowski, 126.
язык як памяло. Івац., Драг. Асудж. Ройзензон, 80; Юрчанка, 193; Ззайкі; БД, 146. Тое ж.
як памяло лапатаць. Мсцісл. Асудж. Пра балбатлівага чалавека. Юрчанка 1977, 206.
насіцца з языком як з памялом. Мсцісл. Асудж. Пра чалавека, што бесперапынна гаворыць. Юрчанка, 185.
менціць езыком ек корова помелом. Гл. карова. @памятнік
адин як памятник. Смал. Пра самотнага чалавека. Добр., Смол. 106. @пан
Адзеўся як пан, а дурны як баран. Прык. Няўхв. 1. Пра неразумнага фарсуна. 2. Пра неадпаведнасць розуму і знешняга вобліку. Санько, 108.
вылежвацца як пан. Стаўб. Няўхв. Пра чалавека, што адпачывае, нічога не робіць. МК, 284.
ганарысты як пан. Слон. Няўхв. Пра чалавека, што празмерна ганарыцца. Высл., 303.
Да людзей як пан, а ў хаце як хам. Лід. Прык. Асудж. Пра чалавека, што ветлівы на людзях і грубіян дома. Сцяшковіч, 630.
Жанаты як пан багаты, а халосты як сабака бясхвосты. Шкл. Прык. Насмешл. Пра перавагу жанатага над бабылём. АВНЛ.
жыць як пан пшэнны. Ашм. Ухв. Пра чалавека, што жыве ў дастатку, раскошы. Даніловіч, 240.
жыць як пан. Слон. Ухв. Пра чалавека, што багата, лёгка жыве. Высл., 319.
ісці як пан на праходке [чуць ногі совае]. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які ідзе павольна, акуратна, важна. Бялькевіч, 341. ≺ Праходка - прагулка.
ісці як пан. Івац. Пра чалавека, які ідзе паважна, самавіта. ЗЗайкі.
крычаць як ашалелы пан. Пра моцны, голасны крык. Тарас на Парнасе.
ласы як пан на каўбасы. Маз., Маст., Нясв. Прык. Жарт. Пра чалавека, які да нечага вельмі ласы. Высл., 340.
ляжаць бы пан на перыне. Слуцк. Няўхв. Пра кагосьці, хто разлежваецца і не хоча працаваць. Сержпутоўскі 2000, 237.
ляжаць як пан. Ваўк. п. Ухв. і няўхв. Пра чалавека, які разлёгся вольна, нічога не робіць. Federowski, 161.
разваліцца як пан. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, што занадта вольна разлёгся. Высл., 375.
рассесціся як пан. Мсцісл., Івац. Насмешл. Пра чалавека, які сядзіць ды нічога не робіць. Юрчанка 1977, 140; ЗЗайкі.
Свіння ў балоці як пан у злоці. Прык. Насмешл. 1. Пра жывёлу, якая ў брудзе пачуваецца не найгорай. 2. Пра чалавека, якому прыносяць задавальненне благія ўчынкі. Ляцкий, 40; Сержпутоўскі 1999, 79.
Скула што пан - не зачапі. Прык. Жарт. Пра неабходнасць вельмі далікатна абыходзіцца са скулой. Янкоўскі 1971, 45.
спаць як пан на хамуце. Лід. Няўхв. Жарт. Пра чалавека, якому мулка спалася. МК, 316.
сядзець як пан на імянінах. Люб. Насмешл. Пра чалавека, што важнічае, нічога не робіць. ФА.
сядзець як пан. Слон. Ухв. Пра выгоднае становішча чалавека. СРЛГ, 55.
уссесці як пан на каня. 1. Пра ўдалага чалавека, які лоўка ўскочыў на каня. 2. Няўхв. Пра чалавека, які занадта на некага насеў. Ляцкий, 51.
фыркаць як пан у мужыцкай хаце. Няўхв. Пра чалавека, які капрызнічае, выказвае незадавальненне. Янк., 436.
хадзіць як пан у бокі ўзяўшыся. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, што трымаецца ганарыста, нічога не робіць. Federowski, 48.
хадзіць як пан у вакулярах. Сміл. Насмешл. Пра чалавека ў акулярах, што важна трымаецца. Шатэрнік, 17.
хоць я п'ян, але іду як пан. Жарт. Пра чалавека, якому ап'яненне надае ўпэўненасці. ПП 2, 356.
Шчапан - сядзіць парабак як пан. Прык. Пра тэрмін у календары, калі спыняюцца дамовы на службу. Аксамітаў, 186.
ашукаць як жыд Пана Бога. Гл. жыд.
барада не раўнуючы як у Пана Езуса на абразе. Лаг. Пра бараду вялікую ці па форме падобную да барады Бога на абразах. Varłyha, 80.
добра [табе сядзець] як у Пана Бога за печчу. Ваўк. п. Ухв. Пра чалавека, якому ўтульна, бяспечна жывецца. Federowski, 274.
менчыць як жыды Пана Бога. Гл. жыд.
скасавурыцца як чорт на пана. Гл. чорт.
у каго «зарэ» як у пана «почэкай». Бяроз. Няўхв. Пра чалавека, у якога словы разыходзяцца са справай. АВНЛ.
У печы гарыць як у пана, а варыцца як у цыгана. Прык. Жарт. Пра паказны дастатак і фактычную беднату кагосьці. Добр., Смол., 78; Янкоўскі 1971, 28.
узяло каго як пана разачка. Жарт. Пра чалавека, якога нешта дужа праняло. Янк., Пар., 173.
жыць як за панам. Мсцісл. Ухв. Пра жанчыну, якой добра жывецца ў замужжы. Юрчанка, 183.
За Іванам як за панам, за Ваняю як за паняю. Фальк. Жарт у адрас маладзіц, якія расхвальваюць сваіх мужоў. Юрчанка, 29.
шапкаваць як перад панам. Слуцк. Няўхв. Пра неабходнасць прынізліва вітацца з кімсьці. Сержпутоўскі 1999, 77. @панажы
хадзіць як па панажах. Глыб. Пра чалавека, якому неабходна дзейнічаць строга па правілах. Рабкевіч, 221. @панамар
заладзіць як панамар. Няўхв. Пра нейчае манатоннае нуднае невыразнае чытанне, выгаворванне. ФСБМ 1, 145. @панаў
збірацца як панаў парабак. Гл. парабак. @паненачка
дзеўкі роўна паненачкі. Лаг. Ухв. Пра вельмі прыгожых, выхаваных дзяўчат. Гілевіч 2007, 22. @паненка
далікатны як паненка. Слон. Пра вельмі далікатнага юнака. Высл., 310.
зграбная як [якая] гарадская паненка. Мсцісл. Ухв. Пра пекную, станістую дзяўчыну. Бялькевіч, 189.
красівая як паненка. Б.Каш. Ухв. Пра вельмі пекную дзяўчыну. Мат. Гом., VI, 155.
фанабэрыстая як [тая] паненка. Няўхв. Пра дзяўчыну, што дужа задаецца. Янк., 436.
бяла лічка як у паненкі. Ваўк. п. Ухв. Пра некага прыгожага, выпешчанага, з белым тварам. Federowski, 166.
угадзіць каму трудней як кату старой паненкі. Гл. кот. @паненя
дзіця як паненя. Маз. Ухв. Пра дагледжанае, прыбранае дзіця. Гавораць, 64. @панесці
як бы каго вецер панёс (памчаў). Гл. вецер.
як вада панесла каго. Гл. вада.
як вароне на хвасце панесці. Гл. варона.
як панесці (як панясці). Дзярж., Навагр., Гродз. Пра меру вагі чагосьці, пад'ёмную для чалавека. Нар. слов., 48; Даніловіч, 240.
нарабіць як варона на хвасце панясе. Гл. варона. @пані
вылягоўвацца сабе як якая пані. Гродз. З зайздрасцю. Пра жанчыну, якая можа сабе дазволіць адпачыць. Цыхун, 30.
двор як пані сесці. Жарт. Пра зусім невялікі двор. Янк., 404.
зрабіцца як пані. Стаўб. Няўхв. Пра жанчыну, якая набралася звычак у паноў. МК, 169.
ісці як пані. Гродз. Ухв. Пра жанчыну, якая добра выглядае. Цыхун, 34.
Ляціць як пава, кладзецца як пані. Гл. пава.
мадыгавацца як пані. Дзятл. Няўхв. Пра жанчыну, якая манернічае. СПЗБ 3, 9. ≺ Мадыгавацца - убірацца, моднічаць.
Мужык як сані, абы я сама была як пані. Гл. сані.
убрацца як пані. Ваўк. п. Ухв. Пра добра прыбраную жанчыну. Federowski, 316.
раздураная як паніна кошка. Гл. кошка.
ісці дык што паня. Міл. Ухв. Пра добра прыбраную жанчыну. Бялькевіч, 122.
Ні каровы, ні каня, жыву сабе як паня. Ушацк. Жарт. Пра жыццё без маёмасці і без клопатаў аб ёй. Барадулін, 96.
Ні каня, ні вала - сядзі як паня. Іран. Пра нібыта лёгкае жыццё бедняка. Ляцкий, 26. @паніха
рассесціся як паніхі. Мсцісл. Няўхв. Пра жанчын, што занадта расселіся, занялі шмат месца. Юрчанка 1998, 159. @паніч
Сядзіць як сыч і думае, што паніч. Гл. сыч. @панос
шустры як панос. Івац. Насмешл. Пра мітуслівага чалавека, якому не сядзіцца на адным месцы. ЗЗайкі. @панскі
у хаце як у панскай святліцы. Гл. святліца.
мужыцкое здороўе як панская хвароба. Гл. хвароба.
далікатны як панскі цюцька. Гл. цюцька.
сярдзіты як панскі сабака. Гл. цюцька.
як панскі цюцька. Гл. цюцька. @пантопля
пахожы як пантоплі з адной кожы. Стаўб. Жарт. Пра двух вельмі падобных людзей. Мін.-Мал., 1974, 186.
цягацца як пантопля. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які ўсюды цягаецца. Шатэрнік, 201. @панчоха
распусціцца як жыдоўская панчоха. Слон. Насмешл. Пра чалавека, які дужа распусціўся, перастаў слухацца. Federowski, 370. @панчошка
пісаць вершы як панчошкі вязаць. Памянш. Мядз. Ухв. Пра чалавека, якому лёгка даецца вершаванне. ЗСалавей. @паншчына
ісці як на паншчыну. Іўеў. Няўхв. Пра чалавека, які неахвотна, марудзячы, некуды ідзе. Высл., 333; ПП 1, 314. @панюшка
даць як табакі на панюшку. Гл. табака. @паня, гл. пані @пападдзя
зайздросны як пападдзя. Няўхв. Пра некага вельмі зайздроснага. Янк., Пар., 67.
хітры як наша пападдзя. Навагр. п. Няўхв. Насмешл. Пра некага занадта хітрага. Federowski, 52. @папера
белы як папера. Ваўк. п., Зэльв. Пра нешта вельмі белае. Federowski, 30; Сцяцко 1970, 117.
збялець як [тая] папера. Сміл. Спачув. Пра чалавека, які збялеў з перапуду, нездароўя і інш. Шатэрнік, 201. @паперка
сценкі як паперкі. Ухв. Пра белыя, чыстыя сцены. Высл., 392. @папіроса
хутка што папяросу скурыць. Мсцісл. Пра невялікую работу, малы час яе выканання. Юрчанка 1977, 238. @папонка
йдзе як свінне под попонкою. Гл. свіння. @папоў
набрацца як папова Мурза. Гл. Мурза.
разумны як папова свіння. Гл. свіння.
чорная бы папова Мурза. Гл. Мурза.
завісны (зайздросны) як паповыя вочы (папова вока). Гл. вока. @папоўна
збірацца як папоўна замуж. Лаг. Калі нехта некуды доўга збіраецца, але справа застаецца нявыкананай. Варлыга 1966, 38.
убірацца ек попоўна замуж. Стол. Насмешл. Пра маруднае, стараннае прыбіранне. ТС 5, 172. @папоўскі
судзейскі карман што папоўскае бруха. Гл. бруха.
завіхацца як на папоўскай талацы. Гл. талака.
цягнуцца як папоўская пуга. Гл. пуга. @папоўства
Кароста ні папоўства: сем год адбудзіць, тады ні будзіць. Прык. Жарт. Пра часовасць нечага ў адрозненне ад духоўнага сану, што навек. Романов 1901, 69. @папруга
явіцца як папруга ад плуга. Мёр. Асудж. Пра чалавека, што з'явіўся дамоў у неналежным стане. ДА. @пара
жыць [удваіх] як галубкі ў пары. Гл. галубок. @парабак
рабіць як панаў парабак. Маст., Лаг. Няўхв. Пра чалавека, што робіць нехаця, павольна. Мін.-Мал., 1970, 171; МК, 315.
цікавы як жыдоўскі парабак. Ваўк. Насмешл. Пра залішне цікаўнага чалавека. Federowski, 369. @паравоз
нос як [той] паравоз. Люб. Насмешл. Пра чалавека з вялікім носам. ФА. @паравы
рассопціся як паравы мех. Гл. мех. @парадзіха
хадзіць як парадзіха. Касц. Няўхв. Пра чалавека распаўнелага, непаваротлівага. Бялькевіч, 315. @паражылля
лэжать бы порожільля. Драг. Няўхв. Пра чалавека, што большай часткай ляжыць нямоглы. Лучыц-Федарэц, 222. @параны
як параная рэпа [смачна]. Гл. рэпа.
наесціся як доктар параных каўбас. Гл. доктар. @парасё, гл. парася @парасёнак
як парасёнак. Мсцісл. Насмешл. Пра дзіцёнка перамурзанага, раздуранага. Юрчанка, 193. @парасон
патрэбен як рыбе парасон. Гл. рыба.
падыходзіць што-н., каму-н. як свінні парасон. Гл. свіння. @парася
аглядвацца як парася ўкраўшы. Карэл. Няўхв. Пра чалавека, што падазрона сябе паводзіць. Высл., 280.
верашчаць (вішчаць, пішчаць) як парасё ў праслі/плоце. Ваўк. п., Слуцк., Мсцісл., Жлоб., Івац., Пруж., Мін., Рэч., Гродз. Асудж. Няўхв. Пра чалавека, які моцна крычыць, сварыцца ці, можа, спявае. Federowski, 235; Сержпутоўскі 1999, 137; Бялькевіч, 109; Высл., 293; Цыхун, 179; ЛЦ, 101; ФА; ЗЗайкі.
дундзіць як парася. Маладз., Слуцк. Няўхв. Пра дзіцёнка, які ахвотна п'е малако. Жыв. сл., 62; Мат., 98.
качацца па зямлі як парасё. Маладз. Пра дзіця, пакінутае без нагляду. Гілевіч 2007, 65.
кніжыць як парасё благоя. Смарг. Няўхв. Відаць, пра дзіцё, што капрызнічае, плача. СПЗБ 2, 491. ≺ Кніжыць - капрызіць.
скрэбсціся як [тое] парася. Пух. Насмешл. Пра нейчыя віскаты, стогны, варушэнні. Мін.-Мал., 1970, 124.
смяяцца як свянцонае парася. Пра нейчы няшчыры, нацягнуты, запознены смех. Янк., Пар., 152.
ушчаміцца як парася ў плот. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які не туды ўлез. Высл., 407.
цадзіць праз зубы як ліхоё парася. Слон. Няўхв. Пра чалавека, які неахвотна есць. Высл., 416.
як парася лычам. Браг. Насмешл. Пра нейкую неадпаведна выкананую работу. АВНЛ.
як парасятам. Драг. Насмешл. Пра ежу, якую жанчына нестаранна нагатавала днём. Нар. лекс., 196.
зачвякаць як парасяты. Краснап. Няўхв. Пра гучнае, з прыцмокванне прыманне ежы. Бялькевіч, 207.
пагаварыць/гаварыць як гусь з парэсем. Гл. гусь.
добрацца ек порося до сыроводкі. Жытк. Насмешл. Пра чалавека, які дабраўся да нейкага пітва - гарэлкі, піва і інш. ТС 5, 128. @параўняць
так паможа, як гарбатага магіла параўняе. Гл. гарбаты. @парахня
крохкі як парахня. Пра нешта вельмі крохкае, ломкае. Янк., Пар., 87.
тлець як парахня. Пра нешта, што патроху дыміць, не разгараецца. Янк., Пар., 166.
седзець ек комар у порохне. Гл. камар. @парваны
разбірацца як у парванай (у падранай) кнізе. Гл. кніга.
сыпаць як з парванага меха. Гл. мех.
трэба як парваная кніга. Гл. кніга.
дурны як бот парваны. Гл. бот.
толк як у парваным боце. Гл. бот.
як на парваным рынку дзе. Гл. рынак. @парвацца
Доўг не вяроўка, не парвецца. Гл. вяроўка. @парнуць
схапіцца як бы хто каго шылам парнуў. Гл. шыла. @парог
скуголіць як сабака пры парозе. Гл. сабака. @парожні
барабаніць як парожняя бочка. Гл. бочка. @паросная
чэрэво ек у поросное свінье. Гл. свіння. @пароць
Як тая Тадора - то шые то пора. Гл. Тадора. @парсюк
гаспадарыць як парсюк у агародзе. Маст. Іран. Пра чалавека, які не гаспадарыць, а разбурае гаспадарку. ФА.
гладкі як парсюк. Пра тлустага, укормленага чалавека. Янк., Пар., 40.
тлусты як парсюк. Сміл. Насмешл. Шатэрнік, 277; Янк., 432. Тое ж.
як парсюк адкормлены. Слуцк. Сержпутоўскі 1999, 79. Тое ж. @пархі
хваліцца як жыд пархамі. Гл. жыд. @паршук
качацца як паршук у берлагу. Слон. Няўхв. Пра чалавека, які неахайна жыве. Высл., 334.
разгадавацца як паршук. Івац. Пра надта распаўнелага, раскормленага чалавека. ЗЗайкі.
сыты як паршук. Ваўк. п. Пра тоўстага, укормленага чалавека, жывёлу. Federowski, 286.
падбародавішча як у паршука. Гродз. Насмешл. Пра сытага чалавека з падвойным падбародкам. Цыхун, 99. @пасад
дзяцей як снапоў у пасадзе. Гл. сноп. @пасатка
пупаўся як у пасатку. Смал. п. Пра чалавека, які трапіў у безвыходнае становішча. Добр., Смол., 675. @пасварыцца
сядзець як пасварыўшыся. Івац. Няўхв. Пра надзьмутых, варожа настроеных адзін да аднаго людзей. ЗЗайкі. @пасвенчаны
як пасвенчаны. Ашм. Ухв. Пра чалавека, які паводзіць сябе вельмі мірна, рахмана. Даніловіч, 240. @пасеі
вышчарацца як кабыла на пасеі. Гл. кабыла.
зморшчыцца як сабака на пасеі. Гл. сабака. @пасека
перціся напралом як мядзведзь на пасеку. Гл. мядзведзь.
адзін як корч на пасецы. Гл. корч. @паскудны
цяпер усякага граху на свеце як на сметніку паскуднага смецця. Гл. сметнік. @пасланец
ждаць як з неба пасланца. Гл. неба. @паслаць
як сукенку хто паслаў. Гл. сукенка. @паследні
здохнуць як [паследні] сабака. Гл. сабака.
як паследняе ў жорны засыпаўшы. Воран. Няўхв. 1. Пра чалавека, які нешта робіць зусім павольна, нібы апошнюю работу. 2. Пра чалавека ў стане маркоты, упадку сіл, пасіўнасці. Даніловіч, 241.
як паследняе ў печ усыпаўшы. Вілен., Воран. Няўхв. Пра чалавека ў стане маркоты, упадку сіл, пасіўнасці. Sielicki, 162; Даніловіч, 241.
хадзіць як паследняя апушчэнка. Гл. апушчэнка.
як паследняя аторва. Гл. аторва. @паспяваць
трэба як жаваранку паспяваць. Гл. жаваранак. @пастка
шастаць як мыш па пастках. Гл. мыш.
папасціся/трапіць як мыш у пастку. Гл. мыш.
папасціся як тхор у пастку. Гл. тхор.
як мыш у пастку ўпаў. Гл. мыш.
выскаліцца як сабака ў пастцы. Гл. сабака. @пастол
вываліць як з пастала. Ваўк. п. Груб. 1. Пра нешта выкінутае бруднае, непрыемнае. 2. Пра грубыя, брыдкія словы. Federowski, 345.
ляпнуць як з пастала. Сак. п., Ваўк. п., Гродз. Асудж. Пра чалавека, які сказаў не да месца, недарэчна, Federowski, 161; Янкоўскі 1968, 220; Даніловіч, 227. ≺ Пасталы - лапці (поўдзень Беларусі); у некаторых гаворках пасталы - лапці са скуры.
прыстаць як смала да пастала. Гл. смала.
на стале як на пастале. Карэл. Асудж. Пра неахайнасць у хаце. Даніловіч, 237.
ляпнуць як пасталом па вадзе. Гродз., Івац. Асудж. Пра чалавека, які сказаў нешта недарэчна, непрыстойна, брыдка. Цыхун, 186; ЗЗайкі.
снег падае як пасталы. Івац. Пра снег камякамі. ЗЗайкі.
мужык як пастол. Драг. Абразл. Пра непрывабнага, нехлямяжага мужа. Скарбы, 90.
Хай будзе мужык як пастол - сядаві яго за стол. Пін. Прык. Пра неабходнасць ветлівага абыходжання і з простым чалавекам. БВ, 123; БД, 308.
потрібный як чортовы постолы. Гл. чорт. @пастух
умелы як дзяшовы пастух. Іран. Пра некага зусім няўмелага. Янк., Пар., 174.
блукацца як гаўца без пастуха. Гл. гаўца.
працы як з дзяшовага пастуха. Іран. Пра невялікі аб'ём і ненайлепшую якасць выкананай кім-н. працы. Янк., Пар., 131. @пастырскі
распусціцца як пастырская пуга. Гл. пуга. @пасцелька
вялізная [газэціна] як пасцелька. Сміл. Жарт. Відаць, хацелі сказаць, што газета нагадвае прасціну, дзяругу. Шатэрнік, 62.
Родная зямелька як зморанаму пасцелька. Ганц. Прык. Пра неацэннае значэнне радзімы для чалавека. ПП 1, 287. @пасыпаць
як макам пасыпана чаго. Гл. мак.
круціцца як уюн, соллю пасыпаны. Гл. уюн. @пасьвісьцёл
як пасьвісьцёл. Гродз. Жарт. Пра некага хударлявага, высокага, нібы дудка. Цыхун, 175. @патака
салодка як патака. Гродз. Ухв. Пра нешта прыемна салодкае. Сцяшковіч, 463.
схапіць як шылам патакі. Гл. шыла.
улезці (залезці, уліпнуць) як муха ў патаку. Гл. муха. @патануць
як патануў. Мсцісл. Пра бясследнае, незразумелае знікненне кагосьці. Юрчанка, 194. @патапіць
як валоў патапіўшы. Гл. вол. @патароча
высалапіцца як патароча. Няўхв. Пра жанчыну, якая выставілася напаказ. Шпилевский, 172; Киркор, 238; Шейн, 22; Станкевіч, 848. ≺ Высалапіцца - тут: убрацца, выставіцца напаказ.
выцалапіцца як патароча. Пра вытарашчаныя вочы. Аксамітаў, 199.
але ж вочы як у патарочы. Сак. п. Насмешл. Пра чыйсьці непрыемны пагляд, непрыемныя вочы. Federowski, 224. ≺ Патароча - тут: пудзіла. @патарчака
тарчаць як патарчака. Ушацк. Насмешл. Пра некага худога, высокага, нібы жэрдка. Барадулін, 115. @патрэп'е
пазіраць як мыш з патрэп'я. Гл. мыш. @падшыты
лётаць як чортам падшыты. Гл. чорт.
як чортам падшыты. Гл. чорт. @папасці
як у волове ухо попаў. Гл. вуха. @патыкаць
так рэдка пасходзіла як чорт калом патыкаў. Гл. чорт. @патыліца
убачыць (угледзіць) як сваю патыліцу. Докш., Слон., Івац. Іран. Пра нешта, што нельга ўбачыць, нельга атрымаць, дачакацца абяцанага. Высл., 403; Санько, 191; ЗЗайкі. @патэльня
гладка як на патэльні. Ухв. Пра роўны, гладкі ўчастак зямлі. Янк., Пар., 39.
круціцца (віцца, вярцецца) як уюн на [гарачай] патэльні (скаўрадзе, скаварадзе). Гл. уюн.
лёгкі на ўспамін як з патэльні блін. Сен., Докш. Насмешл. Пра хуткае з'яўленне кагосьці, пра каго гаварылі. Высл., 341.
падскокваць як кот на гарачай патэльні. Гл. кот.
паўзці як мачанка 〈па патэльні〉. Гл. мачанка.
пішчаць як піскун на патэльні. Гл. піскун.
скверціся як сала на патэльні. Гл. сала.
як вуж на патэльні. Гл. вуж. @паўлін
прыбрацца як паўлін. Насмешл. Пра надта страката, залішне модна апранутага чалавека. Янк., Пар., 132. @паўцінне, гл. павуціна @паўшоры
ісці (пасаваць, падыходзіць, прыстаць, прыходзіцца) як карове (свінні) паўшоры. Гл. карова. @пахаванне
ісці як на пахаванне. Мін. Няўхв. Пра ціхую марудную хаду. ЛЦ, 71. @пахаваць
засмучаны баццэ каго пахаваў. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека вельмі засмучанага. Сержпутоўскі 1998, 283.
на сэрцу як бы пахаваў каго. Ваўк. п. Пра свой стан журботы, маркоты (чалавек). Federowski, 274.
цяжка на сэрцы, баццэ сам сябе пахаваў. Гл. сам. @пахаць
так хочацца рабіць як сабацы пахаць. Гл. сабака. @пахлапень
як пахлапень. Мсцісл. Зняважл. Пра чалавека дужа простага, недалёкага, неадукаванага, як лапаць з вяровачным падплётам. Юрчанка, 194. @пац
мокры як пац. Гродз., Навагр. Жарт. Пра вельмі спацелага чалавека. Даніловіч, 241. ≺ Пац - пацук. @пацалавацца
як са смерцю пацалаваўся. Гл. смерць. @пацалаваць
як чорт пацалаваў. Гл. чорт. @пацарапаць
на сэрцы як кот пацарапаў. Гл. кот. @пацерачка
вочкі як пацерачкі. Памянш.-ласк. Слон. Ухв. Пра нечыя малыя, круглыя, бліскучыя вочкі. Высл., 294. @пацеркі
бульба як пацеркі. Маладз. Няўхв. Пра малую, дробную бульбу. Гілевіч, 104.
маленькія як пацеркі. Валож. Пра нейкія дробныя прадметы. Высл., 345.
падыходзіць як свінні пацеркі. Гл. свіння.
слёзы як пацеркі. Ваўк. п. Пра буйныя слёзы каго-н. Federowski, 303. @пацеры
разбірацца як свіння ў пацерах. Гл. свіння.
так (пэўна) як аман у пацерах. Гл. аман.
знаць як амынь у пацеровы. Гл. аман.
балбатаць як пацеры гаварыць. Няўхв. Пра надта складную балбатню кагосьці. Янк., Пар., 14.
ведаць як пацеры што. Стаўб. Ухв. Пра добрае, дасканалае веданне, разуменне ў якой-н. справе. МК, 36-37.
патрэбна як чорту пацеры. Гл. чорт.
работа йдзе як у Рамана пацеры. Воран. Ухв. Пра чыюсьці спорную, складную работу. Даніловіч, 260.
умець як пацеры. Ваўк. п. Пра чалавека, які напамяць ведае сваю справу. Federowski, 319.
як з кабылаю пацеры мовіць. Гл. кабыла. @пацерына
свяціць як пацерына. Леп. Ухв. Відаць, пра штосьці бліскучае, дробнае. АВНЛ. @пацеха
здаўся на прыказкі як арэхі дзеля пацехі. Гл. арэх. @пацук
глядзець як пацук з мукі. Няўхв. Жарт. Пра чалавека з нейкім характэрным поглядам. Ляцкий, 7.
мітусіцца як падсмалены пацук. Рэч., Чэрык., Мін. Насмешл. Пра чалавека вельмі мітуслівага, панікуючага, перапалоханага. ЛЦ, 72.
мокры бы пацук. Гродз., Стол., Навагр. Жарт. Пра вельмі спацелага чалавека. Даніловіч, 241; ТС 4, 19.
прытаіцца як пацук у пустым засеку. Мін. Насмешл. Пра кагосьці, што імкнецца схавацца, адседзецца, прычакаць свой час. ЛЦ, 58.
спацець як пацук. Гродз. Жарт. Даніловіч, 241. Тое, што мокры як пацук.
шкодны як пацук. Ваўк. п., Докш. Няўхв. Пра шкадлівага чалавека. Federowski, 299; АВНЛ. @пацучок
жырны як пацучок. Памянш. Мсцісл. Насмешл. Пра некага даволі сыценькага, ускормленага. Юрчанка 1998, 39. @пацягнуты
як за душу пацягнутый. Гл. душа. @пацягнуць
накласці (наладаваць) як пацягнуць. Слон., Чэрв. Пра вялікую колькасць нечага (мяшкоў, дроў і інш.), што цяжка зрушыць, павезці, скрануць з месца. Высл., 351; Мін.-Мал., 1977, 139. @пацяраць
хадзіць як дзень пацяраўшы. Гл. дзень.
як лапці пацяраўшы. Гл. лапці.
як пуць пацяраўшы. Гл. пуць.
як свет пацяраўшы. Гл. свет. @пачакай
доўгі як жыдоўскі пачакай. Лаг. Пра нешта доўгае, працяглае. Варлыга 1966, 32. ≺ Ад жыда-гандляра часам доўга трэба чакаць аплаты (жыды-гандляры часта адцягвалі аплату).
твой пагадзі як яго пачакай. Сміл. Жарт. Пра марудлівасць партнёраў. Шатэрнік, 184.
як жыдоўскі пачакай. Астр. Насмешл. Пра тое, што трэба доўга чакаць. Даніловіч, 223.
у тэбэ «зарэ» як у пана «почэкай». Бяроз. Насмешл. Пра чыёсьці няхуткае выкананне, пра што гаварылася «зараз». АВНЛ. @пачасацца
як адным грэбенем пачасаліся. Гл. грэбень. @пачаставацца
пагаварыць як шротам пачаставацца. Гл. шрот. @пачаць
Абман як чума: як пачнець, не спыніцца. Гл. чума.
Дуда як бяда: пачнеш дзьмуць, дак аж слёзы набягуць. Гл. бяда. @пачуць
навастрыць вушы як конь, пачуўшы ваўка. Гл. конь.
як сядзёлку пачуўшы. Гл. сядзёлка. @пачынак
хлопчык як пачынак. Івац., Слон. Ухв. Пра дагледжанае тоўсценькае дзіця. Нар. лекс., 55; ЗЗайкі. ≺ Пачынак - большае верацяно, на якое навіваюць пражу з некалькі верацён.
парасяты як пачынкі. Ухв. Пра тоўсценькіх сытых парасят. Янк., Дыял., I, 218. @пачэплены
крычаць як за язык пачэплена. Гл. язык.
як за душу пачэплены. Гл. душа. @паша
разбрыняць як карова на добрай пашы. Гл. карова. @пашавэлак
хадзіць як пашавэлак. Астр. Няўхв. Пра неахайнага чалавека. СПЗБ 3, 473. @пашанішны
як пашанішный. Мсцісл. Жарт. Пра нешта, некага белых, чыстых. Юрчанка, 194. @пашаптаць
як сем баб пошэптало. Гл. баба. @пашчабятаць
Дачка як ластаўка: пашчабечыць, пашчабечыць ды й паляціць. Гл. ластаўка. @пашыць
як хамут пашыўшы. Гл. хамут. @пашэта
як пашэта. Навагр. Асудж. Пра кагосьці вельмі неахайнага. Даніловіч, 241. @певень, гл. таксама пятух
выскачыць як певень з канапель. Светл., Мін., Петр. Няўхв. Пра чалавека, што нечакана выступіў, выказаўся, заявіў аб сабе. Высл., 298; Ройзензон, 68; Юрчанка 1977, 239.
гарачы як певень. Брэсц. Насмешл. Пра чалавека з характарам забіякі. ЛЦ, 63.
задзірлівы (задзірысты) як певень. Насмешл. Пра нястрыманага, задзірыстага чалавека. Янк., 408; Янк., Дыял., I, 209.
застыць як певень пасля кукарэку. Насмешл. Пра чалавека, які нечакана змоўк. Янк., 408; Санько, 133.
кінуцца як певень на пеўня з чужога двара. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які заўзята накінуўся на іншага. ЛЦ, 71.
кудлы стояць ек певень на плоце. Жытк. Насмешл. Пра непрычасанага, у каго валасы пнуцца ўверх. ТС 2, 247.
лезці як певень на плот. Няўхв. Пра чалавека, які нахабна некуды лезе. Рапановіч, 253.
пагрозны як певень. Насмешл. Пра агрэсіўна настроенага, але нястрашнага чалавека. Янк., Пар., 120.
повесціса ў бокі бу певень. Стол. Няўхв. Пра ўпартага, задзірлівага чалавека. ТС 1, 68.
пяяць як певень на сметніку. Рэч. Пра задзірысты, гучны спеў. Высл., 373.
спаць як той певень на курасадні: адно вока заплюшчана, а другім гляджу. Жарт. Пра нейчы чуткі сон. Янкоўскі, 44.
фарсісты як певень вясною. Насмешл. Пра занадта фарсістага чалавека. Янк., Пар., 177.
хадзіць як певень сярод курэй (з курамі). Краснап. Насмешл. Пра кавалера, які горда трымаецца сярод дзяўчат. Бялькевіч, 229; Ройзензон, 79.
як певень наравісты. Карэл. Няўхв. Пра ўпартага, капрызлівага чалавека. Сцяшковіч, 617.
шчапіцца ек пеўне. Стол. Няўхв. Пра двух людзей, што схапіліся біцца. ТС 5, 127.
біцца як пеўні. Ваўк. п., Стол. Насмешл. Пра людзей, што заядла біліся. Federowski, 29; ТС 5, 127.
парабіцца ў кроў як пеўні вясной б'ючыся. Пра людзей, што пабіліся да крыві. НН 1911, 494.
спрачацца як пеўні. Пруж. Насмешл. Пра ўпартых людзей, што не ўступаюць адзін аднаму. МК, 242.
чубіцца як пеўні. Ваўк. п. Няўхв. Пра людзей, што зацята б'юцца. Federowski, 69.
cэрца б'ецца як у маладога пеўня. Віл. Кплів. Пра нейчы стан хвалявання, узбуджэння, калі часта-часта б'ецца сэрца. ЗВалодзінай.
любіць як ліса пеўня. Гл. ліса.
помачы як ад пеўня яек. Шарк. Іран. Пра чалавека, ад якога няма ніколькі помачы. ДА.
скрывіцца як у пеўня грэбень. Карэл. Кплів. Пра нейчую згорбленую паставу. Высл., 384.
сораму як у пеўня мяса на шпорах. Ашм. Іран. Пра чалавека, у якога зусім няма сораму. Даніловіч, 259; Санько, 184. @пекла
ісці як Марка з пекла. Гл. Марка.
ляцець (перці) так як [чэрці] з пекла. Сак. п., Слон. Няўхв. Пра людзей, што некуды надта хутка беглі. Federowski, 160; Высл., 344.
папасціся як у пекла. Мсцісл. Пра чалавека, што трапіў у вялікае гора, цяжкія абставіны. Юрчанка, 72.
прапала як у пекла ўкінуў. Ваўк. п. Пра безнадзейнае знікненне чаго-н. Federowski, 244.
блукаць (сноўдацца) як Марка па пекле. Гл. Марка.
ганяць як Марку па пекле. Гл. Марка.
загінуць як Марка ў пекле. Гл. Марка.
замужам як у пекле. Спачув. Пра благое замужжа жанчыны. Бялькевіч, 449.
круціцца як у пекле. Няўхв. Пра панічную мітусню. Станкевіч, 651.
маяцца як Марка ў пекле. Гл. Марка.
нажылася як у пекле спяклася. Слуцк., Валож. Няўхв. Пра чыёсьці вельмі цяжкое жыццё. ФА.
хадзіць як грэх без душы [па пекле]. Гл. грэх.
хадзіць як святы Марка па пекле. Гл. Марка.
цягацца як Марка па пекле. Гл. Марка.
цягаць як чорт Марку па пекле. Гл. чорт.
як чорт у пекле. Гл. чорт.
гарачо (жарота; робіцца) як у пеклі. Ваўк. п., Краснап. Няўхв. Пра вельмі гарачае надвор'е. Federowski, 103, 254; Бялькевіч, 413.
так каму добра як у пеклі. Іран. Пра вельмі благое становішча кагосьці. Ляцкий, 44.
хадзіць як грэх па пеклі. Гл. грэх.
шатацца як чорт па пеклі. Гл. чорт.
таўчыся як Марка па пеклу (у пеклі). Гл. Марка. @Пельха
заробіць ек Пельха на саганах. Стол. Іран. Пра нейкае стратнае мерапрыемства. ТС 5, 8. ≺ Саган - вялікі чыгун з вушкамі. @пелюсці
як у пелюсці (як у пелюсцях) дзе. Маст. Пра вялікі холад пераважна ў памяшканні. Даніловіч, 259. ≺ Пелюсць (пелюсці) - чалеснікі. @пена
У дзеўкі ўма на шэлег няма, а ў малайца веры як на моры пены. Арш. Няўхв. Прык. Пра даверлівасць дзяўчат і нявернасць хлопцаў. АВНЛ. @пень
И ў старца душа ня пень: хочить хлеба и канапель. Смал., Шарк. Прык. Пра патрэбу кожнага ў харчаванні. Добр., Смол., 117; Рапановіч, 46.
адзін як пень. Слон. п., Івац., Мін., Лід., Жытк., Дзярж. Спачув. Пра старога самотнага чалавека. Federowski, 6; Высл., 281; АВНЛ; ТС 4, 22; СЦБ, 95; ЗЗайкі.
адзін як пень у чыстым полі. Докш. АВНЛ. Тое ж.
Ваша маладая як сучка рабая, а ваш малады як пень смаляны. Гл. сучка.
гаварыць каму як у пень. Мсцісл. Няўхв. Пра людзей, што не рэагуюць на сказанае. Юрчанка 1977, 247.
глухі як (што) пень (калода). Ваўк. п., Івац., Слуцк., Рэч., Стаўб., Светл., Старадар., Рэч., Бых. Пагардл. Пра глухога чалавека. Federowski, 110; Сержпутоўскі 1999, 36; Pietkiewicz, 370; Янк., 402; МК, 53; Высл., 305; ЛЦ, 74; Матэрыялы 1981, 25; ЗЗайкі.
голы як пень. Ваўк. п. Няўхв. Пра зусім беднага чалавека. Federowski, 112.
дурны як пень. Слуцк. Пагардл. Пра дурнога чалавека. Сержпутоўскі 1999, 61, 97; Ляцкий, 42.
зачапіцца як п'яны за пень. Гл. п'яны.
лысы як пень абсеклы. Дзятл. Няўхв. Пра знешнасць аблыселага чалавека. Арх. Гр.
маўчаць як пень. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека, які занадта маўчыць. Сержпутоўскі 1999, 122.
не скрануць як пень дубовы. Няўхв. Пра чалавека, які вельмі стойкі, упарты. Янк., Пар., 113.
рабіць як пень цераз калоду. Няўхв. Пра работу, якая бесталкова робіцца. Расторгуев, 260.
стаў у парозе як пень на дарозе. Насмешл. Пра чалавека, што стаіць на дарозе і перашкаджае іншым. Ляцкий, 43.
стаяць як пень 〈маляваны〉. Воран., Гродз. Зняважл. Пра чалавека, які не разумее, што адбываецца. Даніловіч, 241.
стаяць як пень у белы дзень. Лід. Няўхв. Пра чалавека, што трымаецца збянтэжана, няўцямна. Сцяшковіч, 617.
стаяць як пень. Стаўб. Зняважл. Пра чалавека, які бяздзейнічае, не разумее, не памагае. МК, 247.
усадзіў бог душу як у пень. Смарг. Няўхв. Пра тупога, дурнаватага, нягеглага чалавека. ФА.
чырвоны як пень альховы. Ельск., Сміл. Ухв. Пра здаровага румянага чалавека. Высл., 420; Шатэрнік, 18.
што пень, нічогенькі не панімаіць. Б.Каш. Асудж. Пра чалавека тупога, няўцямнага. Матэрыялы 1981, 109.
як на пень уз'ехаў. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, што спыняецца раптам у здзіўленні. Юрчанка, 192.
як пень у белы дзень. Лід. Асудж. Пра збянтэжанага, зніякавелага, разгубленага чалавека. Даніловіч, 241.
жыць як за пнём. Лоеў. Ухв. Пра чалавека, што жыве без турбот, бяспечна. Янкова, 261.
сядзець як чорт на пні. Гл. чорт.
казаць каму як пню: яму ўсё роўна. Няўхв. Пра чалавека, які не рэагуе на словы, не слухае. Романов 1901, 68.
〈да хатняй работы〉 як да пня. Маладз. Няўхв. Пра няспрытную ў рабоце жанчыну. Гілевіч, 131.
гаварыць як да пня. Мсцісл. Няўхв. Пра зварот да ўпартага чалавека, якому цяжка штосьці сказаць, загадаць. Юрчанка, 182.
да бойкі як да пня. Мядз. Насмешл. Пра гарачы, задзірысты характар чалавека, які лёгка кідаецца ў бойку. ЗСалавей.
даходзіць як да пня каму да каго. Іўеў., Слон. Асудж. Пра вельмі павольнае разуменне некім нечага. Даніловіч, 219.
зваліцца як з пня. Рэч. Пра чалавека, які раптоўна памёр, захварэў - зваліўся з ног. ЛЦ, 106.
як да пня. Навагр. Асудж. Пра чалавека, які вельмі ахвочы да нечага - пагуляць, выпіць. Даніловіч, 219. @перавіты
як перавітый. Мсцісл. Ухв. Пра поўнага, сытага чалавека. Юрчанка, 194. @перавоз
мудравацца як сучка перад перавозам. Гл. сучка.
вышчарацца як сучка на перавозе. Гл. сучка.
круціцца як сучка на перавозе. Гл. сучка. @перавязаны
ручкі як перавязаныя. Івац. Ухв. Пра дзіцячыя тоўсценькія пульхныя ручкі. ЗЗайкі. @перагарэць
хутка як воласу перагарэць. Гл. волас. @пераезны
як сваха пераезная. Гл. сваха. @пераехаць
як на 〈рабой〉 свінні праехаў (пераехаў). Гл. свіння.
пражыць жызь як на свіні пераехаць. Гл. свіння. @перазімаваўшы
слабы і вялы як перазімаваўшая муха. Гл. муха. @перайці
Век перажыць - не поле перайціць, не пальцам пераківаць. Гл. поле. @перакаціцца
як каню перакаціцца. Гл. конь. @перакінуць
як за сябе перакінуў. Гл. сябе.
укараць як злодзея за плот перакінуўшы. Гл. злодзей. @перакрыць
папярок горла стаў, як камень ручэй перакрыў. Гл. камень. @перакуліцца
як каню перакуліцца. Гл. конь. @перамалываць
Язык што жорны: перамалывае і косці. Гл. жорны. @перамацаць
вырабіць зямлю як пальцамі перамацаць. Гл. палец. @перамыты
як перамыты. Навагр., Пол. Ухв. Пра здаровага, у росквіце сіл чалавека. Даніловіч, 241; Нар. лекс., 15. @пераначаваць
у вушах як козы пераначавалі. Гл. каза. @перапаліць
хутка як волас перапаліць. Гл. волас. @перапалох
свіснуць бы воўк з перапалоху. Гл. воўк. @перапечка
маладзіца як перапечка. Глуск. Ухв. Пра дагледжаную, поўную жанчыну. Янк., Дыял., III, 171.
паварочвацца як перапечка. Чашн. Няўхв. Пра поўную, непаваротлівую жанчыну. КВДУ.
як перапечка. Мсцісл. Ухв. Пра дагледжанага, тоўстага чалавека. Янк., Пар., 207; Юрчанка 1993, 125. @перапёлка
гнядзенькі як перапёлка. Слон. Ухв. Відаць, пра масць каня. Высл., 306. @пераплыць
Век пражыць - не мора пераплыць. Гл. мора.
мокры як Сож пераплыўшы. Гл. Сож. @перапоначка
ручачкі як перапоначкі. Памянш. Мсцісл. Няўхв. Пра вельмі тонкія рукі. Юрчанка, 194. @перапуд
ляцець як з перапуду. Мін. Няўхв. Пра вельмі хуткую хаду кагосьці. ЛЦ, 72. @перасаджваць
Дзеўкі як вярба - іх усюды перасаджваюць. Гл. вярба. @пераскочыць
ноч як дзікай казе пераскочыць. Гл. каза.
Смерць не ручаіна - не пераскочыш. Гл. ручай. @перасольваць
Жарт як соль: салі ды не перасольвай. Гл. соль. @ператрухнуць
Дзяўчына як салома: ператрухне - нікому не патрэбна. Гл. салома. @пераходны
Шчасце як трасца, пераходная свацця. Гл. трасца. @перац
высахнуць як перац. Няўхв. Пра чалавека схуднелага, ссохлага, старога. Янк., 400.
горкі як перац. Няўхв. Пра нешта вельмі горкае. Янк., Пар., 43.
надакучыць як горкі перац. Навагр., Дзятл., Маст. Няўхв. Пра чалавека, які моцна надакучыў, абрыдзеў. Даніловіч, 218.
патрэбен як перац у каве. Касц. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. ЛЦ, 118.
кінуць словам як перцам. Няўхв. Пра чалавека, які сказаў штосьці вельмі балючае, горкае. Матэрыялы 1981, 119.
даць як жыд перцу. Гл. жыд.
знацца як свіння на перцу. Гл. свіння.
Рынуць слаўцом як пярцом. Прык. Пра чалавека, які ўжыў вострае, пякучае (як перац) слова. Dybowski, 188. @перашпілены
як перашпіленый. Мсцісл. Пра чалавека з тонкай таліяй. Юрчанка, 194. @перднуць, гл. пёрнуць @пер'е
такое сала як у зайца пер'е. Гл. заяц.
толку з гэтай дзеўкі як з курыцы: піску многа, пер'я мала. Гл. курыца. @перлы
зубы як перлы. Ваўк. п. Ухв. Пра прыгожыя белыя зубы кагосьці. Federowski, 361. @пернік
румяны як пернік. Ухв. Пра румянага прыгожага чалавека. Санько, 180.
смачна як каню пернік. Гл. конь.
Хвароба не пернік: не пракаўнеш і не адкажашся. Глуск. Прык. Пра нялёгкасць пазбыцца хваробы. Янк., Дыял., І, 223. @пернічак
як пернічак румяненькі. Памянш. Ваўк. п. Ухв. Federowski, 267. Тое, што румяны як пернік. @перст
адзін як перст. Смал. п., Слуцк., Стаўб., Мёр., Слон., Рэч., Брэсц. Спачув. Пра самотнага адзінокага чалавека. Добр., 106; Сержпутоўскі 1999, 6; МК, 19-20; Нар. слов., 103; Высл., 281; Юрчанка 1972, 27; Никифоровский, 202; ЛЦ, 99. @першы
насіцца як курыца з першым яйцом. Гл. курыца. @перына
лёгкі як перына. Ваўк. п. Пра нешта (некага) вельмі лёгкага. Federowski, 167.
схлусіць як перыну спаліць. Глуск. Пра лёгкасць, з якім хтосьці падманвае. АВНЛ.
як перыну асмаліць. Пра вельмі кароткі адрэзак часу, імгненне. Санько, 212. @перынка/перынка, гл. пярынка @песенька
Жыццё пражыць - не песеньку спець. Прык. Пра складанасці на жыццёвым шляху. Янк., 218. @песня
жывем як песні пяем. Ухв. Пра шчаслівае жыццё. Янк., Пар., 61; Санько, 131.
нудная як у коміне песня. Гл. комін.
цягнуцца як сабачая песня. Віл. Няўхв. Пра нешта доўгае, працяглае і не зусім прыемнае. ФА.
пайсці як у Маскву за песнямі. Гл. Масква. @петнастоўка
выбрацца (убрацца) як [сераўно] петнастоўка (шаснаццатка). Маст., Клецк. Зэльв. Насмешл. Асудж. Пра дарослую жанчыну, што прыбралася, як падлетак. Сцяшковіч, 371; Нар. лекс., 211; Гілевіч, 167. ≺ Петнастоўка - дзяўчына 15 гадоў. @петушкі
зарабіць як Аўгуст на петушках. Гл. Аўгуст. @печ
Без дачкі сям'я што печ без агня. Свісл. Прык. Пра святло і цеплыню, што прыносіць у сям'ю дачка. Сцяшковіч, 581.
белы як печ. Ухв. Пра нешта вельмі белае. Ройзензон, 67.
крута што на печ [чуць узлезеш]. Мсцісл. Пра круты, стромкі пад'ём куды-н. Юрчанка 1977, 236.
рухавая як печ. Чэрык. Іран. Пра некага зусім нерухавага. ЛЦ, 74.
сядзець як паследняе ў печ усыпаўшы. Гл. паследняе.
тоўстая (разрабілася) як печ. Слуцк., Уздз., Івац. Няўхв. Пра жанчыну, што моцна распаўнела. Сержпутоўскі 1999, 79; Мін.-Мал., 1970, 116; МК, 112; ЗЗайкі.
тоўсты як печ. Слуцк. Ухв. Пра тоўстыя дрэвы. Сержпутоўскі 1999, 40.
Чалавек без сяброў што печ без дроў. Прык. Няўхв. Пра неабходнасць мець сяброў. Сцяшковіч, 665.
шырачэзная як печ. Лаг. Ухв. Пра нешта вялікае, шырокае. Высл., 423.
як апошняе ў печ усыпаўшы. Гл. апошняе.
як паследняе ў печ усыпаўшы. Гл. паследняе.
сядзець як за печай. Астр. Ухв. Пра чалавека, што мае падмогу ад кагосьці, жыве ў дастатку. СПЗБ 5, 66.
добра [табе сядзець] як у Пана Бога за печчу. Гл. пан.
ажаніўся як з печы зваліўся. Івац. Насмешл. Пра неспадзяваную, без доўгіх заляцанняў жаніцьбу. ЗЗайкі.
горача як у печы. Няўхв. Пра гарачае надвор'е, спёку. Янк., Пар., 43.
Жаніўся як дурань з печы зваліўся. Гл. дурань.
лёгка як ката з печы скінуць. Гл. кот.
ляжаць як кот на печы. Гл. кот.
Начуе ў будцы, а кашляе як на печы. Мсцісл. Жарт. Пра таго, хто жыве ў дрэнных умовах, але імкнецца паказаць сябе ў выгадным святле. Юрчанка, 45.
паўзці як Хоўра з печы. Гл. Хоўра.
спяваць як кажухом па печы. Гл. кажух.
сядзець як клоп на печы. Гл. клоп.
цёпла як на печы. Ухв. 1. Пра цёплае, утульнае месца. 2. Пра надвор'е. Янк., Пар., 188.
швардыкнуць ек бу дурэнь с печы. Гл. дурань.
ляжаць як ворапень на пячы. Гл. ворапень.
як у Лукаша на пячы. Гл. Лукаш. @печаны
маршчыністы як печана яблыка. Гл. яблык.
наедку што (як) з [печанага] рака. Гл. рак.
патрэбен як сабаку печаная цыбуля. Гл. сабака.
чырвоны (счырванеў) як рак [вароны, печаны]. Гл. рак.
смак у як у печаным раку. Гл. рак. @печка
за мужам як за печкай. Мін. Ухв. Пра выгаднае жыццё жанчыны замужам. ЛЦ, 83.
сядзець што камар за печкаю. Гл. камар. @печкар
покомандоваць як печкар печкарыхою. Стол. Насмешл. Пра чалавека, што дае недарэчныя загады, каманды. ТС 4, 49. ≺ Печкар - пячнік. @пёрнуць
сказаць як у гляк перднуць. Гл. гляк.
сказаць як у ваду пёрнуць. Гл. вада.
сказаць як у лужу пёрнуць. Гл. лужа. @пёс
Знаці, ой, знаці, што ён жанаты: скурчыўся, згорбіўся, як пёс кудлаты. Фальк. Жарт. Пра заганы жанатага перад маладым зухаватым хлопцам. Federowski, 363.
Рыжага да крывога бойся як пса злога. Прык. Пра прымхлівую боязнь рыжых ды крывых. Матэрыялы 1981, 123. @піва
Навука не піва - у рот не ўльеш. Слуцк. Прык. Пра немагчымасць з ходу перадаць усе веды і навыкі, бо гэта патрабуе доўгай працы. Сахараў.
разбушавацца як маладое піва. Мсцісл. Жарт. Пра людзей, што гучна гамоняць, гуляюць. Юрчанка, 190.
разысціся як маладое піва. Лід. Іран. Жарт. Пра чалавека, што нястрымана, шумна сябе паводзіць. Даніловіч, 233. @півоня
дзеўка як півоня. Ухв. Пра вельмі яркую, прыгожую дзяўчыну ў росквіце. Янк., Пар., 52.
сядзець як півоня ў лапухах. Воран., Маст. Насмешл. Пра некага, хто вылучаецца ў акружэнні. Даніловіч, 242. ≺ «Як ружа ў крапіве» - кажуць пра хлопца ў натоўпе дзяўчат. @піка
востры як піка. Няўхв. Пра чалавека з рэзкім характарам. Фед. Арх. @пікет
як чорт на пікеце. Гл. чорт. @піла
піліць як піла. Лоеў. Няўхв. Асудж. Пра жонку, што вечна дакарае мужа, ці пра каго іншага - маці, цётку, любога чалавека. Янкова, 31.
як па белай бірозі пілой. Гл. бяроза.
баліць як пілою хто рэжа. Астр. Пра моцны востры боль. ДА.
роўненька як пілою. Пра нешта роўна адрэзанае. Высл., 379. @пілавіны
Галава не булава, мозгі не пілавіны. Прык. Пра тое, што трэба думаць і знаходзіць рашэнне. Dybowski, 8. @Піліп
выскачыць (вырвацца) як Піліп (Раман, шляхціц, певень) з канапель. Гродз., Светл., Мін., Мсцісл., Петр., Пух., Слуцк. Няўхв. Пра чалавека, які недарэчна не да месца выступіў з прамовай, прапановай, паказаў сябе. Высл., 298; Нос., 22; Сержпутоўскі 1999, 60; Pietkiewicz, 234; Мін.-Мал., 1970, 159; Сцяшковіч, 584; Ройзензон, 68; Юрчанка 1977, 239; Цыхун, 179.
прыліп як да палкі Піліп. Гл. палка. @Піліпаўка
выць як воўк у Піліпаўку. Гл. воўк.
разгуляцца як ваўкі ў Піліпаўку. Гл. воўк.
танцаваць як стары воўк у Піліпаўку. Гл. воўк. @піліпаўскі
доўгі як піліпаўская ноч. Гл. ноч.
выць што воўк піліпаўскі. Гл. воўк.
глядзець скоса як воўк піліпаўскі. Гл. воўк. @піпка
шукаць як Мамон піпку. Гл. Мамон. @пір
У міру як на бальшым піру: хто скачыць, а хто плачыць. Гродз. Прык. Пра палярнасць вынікаў намаганняў людзей - аднаму шанцуе, іншаму - не. Крэмнеў, № 152; Цыхун, 193. @піражок
Дару табе ражок, каб срачка была як піражок. Памянш. З вясельнага ці хрэсьбіннага віншавання: каб добра жылося. БВ, 42. @пірог
з языком як з пірагом. Пра добры прыём, што чакае красамоўнага госця. Federowski, 127.
Век за векам як пірог з млекам. Прык. Ухв. Пра добрае, заможнае жыццё. Дуб., Нар., 1.
дзяўчына як пірог. Смарг. Ухв. Пра надта прывабную дзяўчыну. СПЗБ 3, 86.
хлеб з мякінкай як пірог з начынкай. Для беднага хлеб з мякінай здаецца смачным. Ляцкий, 59. @пісанае
расказваць як з пісанага браць. Ухв. Пра чалавека, што ўмее складна апавядаць. Янк., 424. @пісанка
хорошэ полотно ек пісанка. Жытк. Ухв. Пра ўзорыстую тканіну, нібы размаляваную. ТС 4, 52. ≺ Пісанка - кіёк з узорамі, арнаментам, размаляванае велікоднае яйка. @пісаны
насіцца як з пісанай торбай. Гл. торба.
як дурань з пісанай торбай. Гл. дурань.
ісці як па-пісанаму. Старадар. Ухв. Пра слушнае, складнае, паслядоўнае выкананне якой-н. справы. МК, 221.
жонка як пісаная. Мсцісл. Ухв. Пра вельмі прыгожую, як з малюнка, жанчыну. Юрчанка 1977, 73.
насіцца як пісаная торба. Гл. торба.
як пісаный. Мсцісл. Ухв. Пра некага вельмі прыгожага. Юрчанка, 194.
гаварыць як па пісаным. Ухв. Пра нейчую складную прыгожую гаворку. БПФС, 142. @пісаць
гладка рабіць як пісаць. Іўеў., Мін. Ухв. Пра чалавека, які дакладна і прыгожа робіць. Federowski, 254; Высл., 304; Сцяшковіч, 585.
арэ як піша. Рэч. Ухв. Пра чалавека, што роўна, прыгожа арэ. Pietkiewicz, 355.
ідзе як піша. Смал. п., Івац., Слон., Мсцісл. Ухв. Пра чалавека з роўнай, прыгожай хадой. Добр., 87; Высл., 332; Юрчанка, 194; ЗЗайкі.
косіць як піша. Івац. Ухв. Пра дасканалую і спрытную касьбу. ЗЗайкі.
тчэ проста як піша. Ваўк. п. Ухв. Пра ткачыху, што добра валодае сваім рамяством. Federowski, 312. @піск
толку з гэтай дзеўкі як з курыцы: піску многа, пер'я мала. Гл. курыца. @піскун
пішчаць як піскун на патэльні. Глыб. Насмешл. Пра некага, хто тонка пішчыць. АВНЛ. @пісталет
ляцець як пуля з пісталета. Гл. пуля. @пісьмо
насіцца як чорт з пісьмом. Гл. чорт. @пітушачка
нос як пітушачка. Жарт. Пра чалавека з круглым тоўстым носам. Высл., 355. ≺ Пітушачка - маленькі (на 0,5-1 л) гаршчочак, у якім звычайна кіпяцяць малако (тлумачэнне збіральніка). @піўны
галава як піўны кацёл. Гл. кацёл. @піццё
жыццё як мёду піццё. Гл. мёд. @піць
сказаў як піць даў. Валож. Пра нешта сказанае ў час, прыемнае і неабходнае. Гілевіч, 166.
трудна як водку піць. Гл. водка.
трэба як піць (вады напіцца). Пра нешта вельмі патрэбнае. Янк., 433.
хотыв як у жару пыты. Гл. жара.
Крамар як камар: дзе сядзе, там і п'е. Гл. камар.
Карчмар як камар: дзе сядзе, там і п'е. Гл. камар.
Гарэлка не дзеўка, не саромеючыся п'ецца. Гл. дзеўка. @пішчаць
Бяда не дуда: пішчыць, а не грае. Гл. дуда. @плакаць
есці хочацца як плакаць. Слон. Пра адсутнасць апетыту ў каго-н. Высл., 317.
так працуе бы кот плача. Гл. кот.
такі дождж як сірата плача. Гл. сірата.
У міру як на бальшым піру: хто скачыць, а хто плачыць. Гл. пір. @пласт
ляжаць як пласт (пластом). Астр., Слон. п., Слуцк., В.Дзв. Пра таго, хто ляжыць нерухома, выцягнуўшыся. Federowski, 161; Янк., 414; Высл., 343; Сержпутоўскі 1999, 30; СПЗБ 5, 364; Скарбы, 9. @пласток
ляжаць як пласток. Памянш. Слон. п., Лаг. Federowski, 161; Янк., 414; Высл., 343; Varłyha, 93. Тое, што ляжаць як пласт. @пласціна
ляжаць як пласціна. Мсцісл. Пра чалавека, што ляжыць роўна распластаўшыся, без руху, без сіл. Юрчанка, 194. @плаў
як плаў плыць. Ашм. Пра некага, нешта, што рухаюцца павольна, роўна. СПЗБ 3, 532. ≺ Плаў - зыбкі дзірван на возеры. @Плаўскі
як Плаўскі на Багача. Шчуч. Няўхв. Насмешл. Пра безгустоўна апранутага чалавека - алюзія да вядомага ўсім мясцовага персанажа. Сцяшковіч, 617. @плаха
як плаха. Смал. п., Пух. Пра нешта вельмі вялікае. Добр., Смол., 218; СПЗБ 3, 533. @плашчаніца
худая як плашчаніца. Мін. Няўхв. Пра худую непрывабную жанчыну. Гілевіч, 166. @плевуцінка
лёд [тонкі] як плевуцінка. Карэл. Пра вельмі тонкі лёд. Нар. лекс., 161. ≺ Плевуцінка - плеўка. @плен
ісці як з плену. Лід. Няўхв. Пра павольную хаду знясіленага чалавека. Сцяшковіч, 615. @плесці
Гаспадарку весці - не лапці плесці. Гл. лапаць.
гэта яму як лапці плесці. Гл. лапаць.
жыць як вянкі плесці. Гл. вянок.
Замуж ісці - не лапці плясці. Гл. лапаць.
лёгка як лапці плясціапаць сплесці). Гл. лапаць.
жывуць як вянкі плятуць. Гл. вянок.
як лапці плесць. Гл. лапаць. @плечы
як гара з плеч спала (звалілася). Гл. гара.
як што з плеч ссунулася. Ваўк. п. Ухв. Пра чалавека, які адчуў вялікую палёгку. Federowski, 237; Санько, 69.
як за плечы кінуць. Дзятл., Жабін. Ухв. Пра чалавека, які хутка з'еў абед. Сцяшковіч, 615; Ганчук, Касцючык, 85.
Навука не горб, за плячамі не нясці. Гл. горб.
Лайка не нагайка: на плячах не ляжыць. Гл. нагайка.
бяспечны як у Бога за плячыма. Гл. Бог.
жыць як у Бога за плячыма. Гл. Бог.
матляцца як торба за плячыма. Гл. торба.
сядзець як у Бога за плячыма. Гл. Бог.
як за плячыма жыць. Стаўб. Ухв. Пра бяспечнае, бестурботнае жыццё кагосьці. МК, 310.
жыць як у мацеры за плячымі. Гл. маці. @плеш
як плеш. Краснап. Пра незасеяны лапік зямлі на ніве. Бялькевіч, 34. @плёнтаць
гаварыць як ніці плёнтаць. Гл. ніць. @плот
плот1
вішчаць як сучка ў плот ушчаміўшыся. Гл. сучка.
гаварыць як воўну на плот вешаць. Гл. воўна.
гаварыць як плот (пляцень) гарадзіць. Ваўк. п., Сен., Клецк., Дзятл. Няўхв. Пра чалавека, што гаворыць абы-што. Federowski, 108; Каспяровіч, 76; Дуб., Нар., 1; Высл., 301.
гарадзіць як плот з лебяды. Пух. Няўхв. Пра чалавека, што гаворыць непатрэбнае, абы-што. Шатэрнік, 65; Санько, 121.
гародзіць як плот з лебяды. Няўхв. Тое ж.
грошы як за плот выкінуць. Стаўб. Асудж. Пра чалавека, што марна страціў грошы. МК, 310.
дзяржацца як п'яны за плот. Гл. п'яны.
есці як на плот вешаць. Валож. Няўхв. Пра чалавека, што есць без ахвоты, апетыту, прымушае сябе. Гілевіч, 165.
есці як на плот чапляць. Стаўб., Карэл. Няўхв. МК, 315; Мін.-Мал., 1970, 170; Высл., 317. Тое ж.
крычаць як свіння, увязшы ў плот. Гл. свіння.
лезці як певень на плот. Гл. певень.
Сваё дзіця не шчаня: за плот не выкінеш. Гл. шчаня.
трапіць (папасці) як куляй у плот (сцяну). Гл. куля.
трымацца (дзяржацца; прыстаць, прычапіцца, прывязацца) як п'яны (сляпы, стары, старац) за плот (плоту, каля плоту, да плоту). Гл. п'яны.
укараць як злодзея за плот перакінуўшы. Гл. злодзей.
ушчаміцца як парася ў плот. Гл. парася.
Я брашу як клін чашу, а ты праўду гаворыш, як плот строіш. Гл. клін.
прывязацца (прыбіцца) як сляпы да плота. Гл. сляпы.
прыліпнуць/ліпнуць як смала да плота. Гл. смала.
ляжаць як сабака пад плотам. Гл. сабака.
чухацца як свіння пад плотам. Гл. свіння.
як за плотам. Пра надзейнае, абароненае пачуванне сябе дзе-н. Санько, 69.
За добрым чоловеком ек за плотом, а за нехорошым - ек за частоколом. Жытк. Жарт. Пра жыццё за рознымі мужамі. ТС 3, 200.
за поганым мужом ек пуд плотом. Жытк. Няўхв. Пра благое замужжа. ТС 4, 51.
знікнуць як ануча з плоту. Гл. ануча.
прапасці як 〈новыя〉 трусы з плоту. Гл. трусы.
прапасці як новая сарочка з плоту. Гл. сарочка.
прапасці як порткі з плоту. Гл. порткі.
прапасці як слоік з плоту. Гл. слоік.
прапасці як штаны з плоту. Гл. штаны.
прыстаць як сляпы да плоту. Гл. сляпы.
шукаць як сляпы плоту. Гл. сляпы.
адзін (сам адзін, адзінокі) як калок [у плоце]. Гл. калок.
вісець як цадзілак на плоце над кім. Гл. цадзілак.
вішчаць (заякатаць) як парася ў плоце. Гл. парася.
пішчаць як свіння ў плоце. Гл. свіння.
расці як тая крапіва пры плоце. Гл. крапіва.
сядзець як сыч на плоце. Гл. сыч.
трэба як у плоце дзірка. Слон. Іран. Пра нешта абсалютна непатрэбнае. Даніловіч, 260.
як кол у плоце. Гл. кол.
як свіння ў плоце ўшчамілася. Гл. свіння.
адно дзіця як кол у плоці. Шчуч. Пра пажаданасць мець больш дзяцей у сям'і, бо аднаму ў жыцці не будзе на каго абаперціся. СПЗБ 2, 57.

плот2
перці як плот на бераг. Слуцк. Пра наезд чалавека на кагосьці супраціўнага. Сержпутоўскі 1998, 250. @плотка
глядзець як сыты шчупак на вялікую плотку. Гл. шчупак. @плуг
здаровы, хоць у плуг запрагай. Слон. Ухв. Пра здаровага, моцнага чалавека. Высл., 327.
як цыгану плуг. Гл. цыган.
як папруга ад плуга. Гл. папруга. @плыт
божая міласць як вада на плыт. Гл. вада.
як з плытоў. Астр. Пра вельмі стомленага чалавека. Даніловіч, 227. @плыціна
порося як плыціна. Жытк. Ухв. Пра вялікае, дагледжанае парася. ТС 4, 63. ≺ Плыціна - вялікая дзярніна. @плыць
войска ідзе як вада плыве. Гл. вада.
ісці як (быццам) качка (вутка) плыве. Гл. качка.
ісці як пава плыве. Гл. пава.
людзі ідуць бы вада плыве. Гл. вада.
ляты (гады) ідуць як вада плыве. Гл. вада.
идеть як плыветь. Смал. п. Ухв. Пра чалавека з роўнай, плаўнай хадой. Добровольский ІІІ, 87.
цякець з яго і плывець як ад чорта з балота. Гл. чорт.
як вадой плывуць да яго. Гл. вада.
гадзінкі ідуць як вада плыюць. Гл. вада. @плюнуць
сказаць як кадук у лужу плюнуў. Гл. кадук.
сказаць як нячысцік плюнуў. Гл. нячысцік.
як чорт у ваду плюнуў. Гл. чорт.
як чорт у лужыну плюнуў. Гл. чорт.
зрабіць як плюнуць. Ухв. Пра некага, каму штосьці вельмі лёгка зрабіць Янк., 410.
лёгка як сліну плюнуць. Гл. сліна.
сказаць як у ваду плюнуць. Гл. вада.
сказаць як у лужу плюнуць. Гл. лужа.
як у душу плюнуць. Гл. душа. @плюш
мяккі як з плюшу. Шчуч. Ухв. Пра нейкі прадмет з такой мяккасцю. Нар. лекс., 43. @пляваць
усё роўна што пляваць проці ветру. Слуцк. Пра безвыніковасць нейкіх дзеянняў, якія толькі шкодзяць. Высл., 406. @пляснуць
ляпнуць (сказаць) як лапцем (атопкам) па балоце (па гразі) [пляснуў]. Гл. лапаць.
як у гразь пляснуць. Гл. гразь. @пляцень
гаворыць як [п'яны] пляцень гародзіць. Ваўк. п., Сен., Клецк., Дзятл. Няўхв. Пра чалавека, які гаворыць абы-што і абы-як. Federowski, 108; Каспяровіч, 76; Дуб., Нар., 1; Высл., 301.
лезці як гарбуз на пляцень. Гл. гарбуз.
чапляцца як трудадзень за пляцень. Гл. трудадзень. @пляшка
лезці як мурашкі ў пляшку з-пад мёду. Гл. мурашка. @повар
разабрацца як повар з бульбай. Астр. Жарт. Пра лёгкае выкананне якой-н. справы. СПЗБ 4, 245. @поварзы
жыць як торба без поварзаў. Гл. торба. @подмаз
так стараўся як бы подмаз украў. Смал. п. Насмешл. Пра чалавека, які стараўся дагадзіць, падладзіць, нібы вінаваты. Добр., Смол. 396; Мат. Гом., VI, 199. @подмазка
чорны як подмазка. Жарт. Пра кагосьці смуглявага, загарэлага ці перамурзанага. Янк., Пар., 192.
смяяцца як подмазку з'еўшы. Кругл. Насмешл. Пра недарэчны смех без бачнай прычыны. ФА.
схапіць як цюцька подмазку. Гл. цюцька. @подранікі
насіцца як жыд з подранікамі. Гл. жыд. @поезд
застацца як Дунька ад поезда. Гл. Дунька. @пойла
піць як цялёнак пойла. Гл. цялёнак.
рэдкае як пойла. Няўхв. Пра нейкую рэдкую, ненаварыстую страву. Янк., Пар., 141.
ускочыць як прусак у пойла. Гл. прусак.
бегчы / пабегчы ўслед як цяля за вядром з пойлам. Гл. цяля. @покнуць
напіцца як не покнуць. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, што задужа напіўся. З нар. сл., 127. ≺ Покнуць - лопнуць. @покуць
стаць як маршалок на покуце. Гл. маршалак.
напіцца і ляжаць як той Антоська на покуці. Гл. Антоська. @полаз
ногі як палазы. Ашм. Няўхв. Пра чалавека з доўгімі нагамі. СПЗБ 2, 539. @поле
Век перажыць - не поле перайціць, не пальцам пераківаць. Прык. Пра складанасці на жыццёвым шляху. Ром., Зап., 216.
Жисть пиряжить - ня поля пиряйти. Прык. Смал. п. Добровольский ІІІ, 35; Сержпутоўскі 1999, 70; Ахрым., 31. Тое ж.
адзін (сам адзін, адзінокі) як калок у полі, у плоце. Гл. калок.
адзін што вароты ў полі. Гл. вароты.
адзін што вярста ў полі. Гл. вярста.
адзін як былінка ў полі. Гл. былінка.
адзін як дубок у полі. Гл. дубок.
адзін як пень у чыстым полі. Гл. пень.
адзін як у полі вецер. Лід. Пра адзінокага чалавека. АВНЛ.
адзінокі як дубец у полі. Гл. дубец.
адна як былінка (быліна) у полі. Гл. былінка.
адна як бярозка ў полі. Гл. бярозка.
адна як травінка ў полі. Гл. травінка.
высахнуць як былінка ў полі. Гл. былінка.
вянуць (ад думак) як былінка ў полі. Гл. былінка.
гола як у полі пасля Пакрову. Кір. Пра нейкую пустэчу, адсутнасць усяго. ДА.
жыве адна сірацінка як у полі былінка. Рэч. Спачув. Пра самотнае жыццё сіраты. ЛЦ, 87.
застацца [адна] як у полі вецер. Навагр., Мін., Маз. Высл., 325. Тое, што адзін як у полі вецер.
злавіць як вецер у полі. Гл. вецер.
круціць як віхар у полі. Гл. віхар.
На чужым месцы што ў полі. Капатк. Няўхв. Пра няўтульнае жыццё на чужыне. ПП 1, 292.
Песні як вецер у полі: вецер падуў - і песні прайшлі. Гл. вецер.
расці як у полі вецер. Пра дзіця, што расце без належнага нагляду. ФА.
справядлівы як вецер у полі. Гл. вецер.
стаяць як бузіна ў полі. Гл. бузіна.
цесна як цыгану на полі. Гл. цыган.
што вецер у полі. Гл. вецер.
шукаць як дзвярэй у полі. Гл. дзверы.
як ветру ў полі шукаць. Гл. вецер.
як вецер у полі. Гл. вецер.
як мак у полі зацвіў. Гл. мак.
Як у полі асіна - так і сіраціна: яе вецер гне і мачаха б'е. Светл. Прык. Спачув. Пра цяжкае жыццё сірацінкі. ПП 2, 102.
як таполя сярод поля. Гл. таполя. @полескі
вуросці як полескі злодзей. Гл. злодзей.
чоловерно як полескі бандур. Гл. бандур. @поліваны
як поліваны. Стол. Пра некага вельмі падобнага да кагосьці. ТС 4, 143. @полом'е, гл. полымя @полудзень
узяцца як за полудзень. Жарт. Так дружна ўзяцца за работу, нібы за абед. Янк., 435. @полымя
ек полом'е печы. Стол. Пра запаленне на целе, адчуванне пякучага болю. ТС 4, 149.
выскачыць як з полымя. Пра чалавека, які выскачыў аднекуль, нічога не маючы пры сабе. Янк., Пар., 31. @полынь
у грудцах як полынь шугаець. 1. Пра адчуванне чалавекам запаленчага болю ў грудзях. 2. Пра чалавека, ахопленага злобай. Высл., 402. @Полькіна
як Полькіна каза. Гл. каза. @польскі
зморшчыцца як польскі зэт. Гл. зэт.
скрывіцца як польскі эс. Гл. эс. @помаз
насіцца як кошка з помазам. Гл. кошка. @помак, гл. таксама памак
як помак. Дзятл. Насмешл. Пра тоўстага непаваротлівага чалавека. СПЗБ 4, 46. ≺ Помак - куль ільну, замочанага ў вадзе. @поп
баяцца як чорт папа. Гл. чорт.
карысці з каго як з папа. Мін. Іран. Пра чалавека, ад якога ніякай карысці ў рабоце. Высл., 334.
косы як у папа. Зэльв. Няўхв. Пра чалавека з адрослымі валасамі. СРЛГ, 53.
паглядаць (пазіраць) як чорт на папа. Гл. чорт.
рукавы як у папа. Міл. Пра расклёшаныя да нізу рукавы. Бялькевіч, 97.
у каго праўды як y папа з ксяндзом. Ваўк. Іран. Пра чалавека, у якога няма праўды. ПП 1, 332.
цягнуць як чорт за папом. Гл. чорт.
расказаць як папу на споведзі. Воран., Івац., Маст. Пра шчырую, адкрытую гаворку, расказ. Даніловіч, 240; ЗЗайкі.
трэба як папу гармонік. Дзятл. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Даніловіч, 240.
Паны як папы, a паняты як шчаняты, яшчэ горшыя. Прык. Няўхв. Пра людзей вышэйшых слаёў непрыязна. Ляцкий, 33.
баяць як поп, а слухаць нечава. Няўхв. Пра людзей, што складна гавораць, але пустое. Анимелле, 262.
дагадзіць як поп Магдалене. Бар. Іран. Зусім не дагадзіць, а пакпіць з кагосьці. АВНЛ.
завіхацца як поп у талацэ. Лід. Іран. Пра чалавека, што робіць выгляд працавітага, але фактычна бяздзейнічае. Сцяшковіч, 617; Станкевіч, 1148.
зарасці/абрасці як поп. Докш., Бярэз., Івац. Няўхв. Пра доўга не стрыжанага чалавека. Высл., 280; Янк., Пар., 68; ТС 3, 234; ФА; ЗЗайкі.
кудлаты як поп. Няўхв. Янк., Пар., 90. Тое ж.
ласы як поп на каўбасы. Гродз., Ваўк. п. Зэльв., Маз., Маст., Нясв. Жарт. Пра чалавека, ласага да нечага. Federowski, 140; Pietkiewicz, 377; Сцяшковіч, 597; Антырэліг. казкі, 200; Ахрым., 15; Высл., 340.
маліцца як поп на ікону. Люб. Пра шчырасць маленняў, захапленне кім-н. ЗСысова.
носытыся як поп з кадылом. Пін. Няўхв. Пра паводзіны апантанага, заўзятага чалавека. Нар. скарбы, 146.
папырскаць як поп крапідлам. Слон. Няўхв. Відаць, пра кароткачасовы рэдкі дожджык. Высл., 361.
перагуквацца от не раўнуючы рыхтык поп з дзяком у цэркві. Слуцк. Пра нейчыя зладжаныя распеўныя перамовы. Сержпутоўскі 2000, 91.
правіць як поп у цэркві. Слон. Ухв. Пра нейчую складную, разумную гаворку. Высл., 367.
пристать да каго как поп на духу. Смал. Няўхв. Пра настойлівыя роспыты каго-н. Добр., Смол., 721.
Сноп ад снапа як поп ад папа. Маст. Прык. Жарт. Пра рэдкасць снапоў на ніве, благі ўраджай. Даніловіч 1997, 138.
Старасьць ня радасьць, а поп ня сябра. Гл. радасць.
трэба як папу гармоня (гармонік). Гродз., Дзятл., Слон. Іран. Пра нешта непатрэбнае. Высл., 401; Даніловіч, 240.
учытацца як поп у Біблію. Брасл. Жарт. Пра чалавека, што заглыбіўся ў чытанне. Рабкевіч, 217.
хадзіць як поп з балалайкаю. Мсцісл. Іран. Пра чалавека, які недарэчна сябе паводзіць. Юрчанка, 194.
хлусіць як поп. Жарт. Пра чалавека, які складна хлусіць. Гут., 79.
до тёшчы як до попа йсці. Стол. Жарт. Пра неабходнасць несці падарунак ідучы да цешчы. ФА. @попел
зямля як попел. Івац. Няўхв. Пра моцна перасохлую глебу. Янк., Пар., 79; ЗЗайкі.
сядзець як у попеле. Пра расліны ў моцна перасохлай глебе. НН 1911, 413.
мурзаты як з попелу выбраўся. Лаг. Няўхв. Пра нямытага, забруджанага чалавека, хутчэй за ўсё, дзіця. Высл., 347.
як тры меры попелу. Чашн. Насмешл. Пра нешта шэрае, невыразнае. КВДУ.
марудна капацца як у попялі. Шчуч. Няўхв. Пра нейкае запаволенае, безвыніковае дзеянне. СПЗБ 3, 37. @поплаў
гуляць як ластаўкі над поплавам. Гл. ластаўка. @попляска
як попляска. Пра худога высокага чалавека. СПЗБ 4, 49. ≺ Попліска - дошчачка, палка. @порасль
седзець як грыбу ў порослі. Гл. грыб. @порах
жыгацець як порах. Зэльв. Пра хуткае разгаранне дроў, лучынак. Нар. слов., 16.
пыхнуць як порах. Івац. 1. Слон. Пра хуткае разгаранне дроў, лучынак. 2. Пра запальчывага чалавека. Высл., 373; ЗЗайкі.
высыхнуць як порых. Лаг., Мсцісл., Івац. Ухв. Пра нешта вельмі добра высушанае. Высл., 391; Юрчанка 1993, 6; ЗЗайкі. @порткі
драцца як падраныя порткі. Гродз., Шчуч. Асудж. Пра чалавека, які непрыгожа, непрыемна, няправільна спявае, хутчэй крычыць. Даніловіч, 61.
прапасці як порткі з плоту. Гродз., Шчуч. Жарт. Пра нейчае бясследнае знікненне. Даніловіч, 242.
раз'ехацца як благія порткі: то там, то там баліць. Астр. Жарт. Пра чалавека з папсаваным здароўем, болямі. СПЗБ 4, 256.
разумны як Саламонавы порткі. Лід. Іран. Пра не вельмі разумнага чалавека. Сцяшковіч, 658.
хітры як Саламонавыя порткі. Ваўк. п. Насмешл. Пра некага, хто лічыць сябе вельмі хітрым, мудрым. Federowski, 271. @порхаўка
душыць як порхавак. Няўхв. Пра бязлітасную расправу над кім-н. ЗВалодзінай.
рассыпацца бы порхаўка. Слуцк. Няўхв. Пра нешта (некага), што не мае трываласці, моцы. Сержпутоўскі 1999, 171.
стала бы порхаўка. Драг. Няўхв. Пра састарэлую нямоглую жанчыну. Лучыц-Федарэц, 222.
стары бы порхаўка. Слон. Няўхв. Пра нямоглага старога. Высл., 390.
картоплі ек порхоўкі. Жытк. Асудж. Пра замярзанне (псаванне) бульбы, марнатраўна пакінутай на полі пад мароз. ТС 1, 168.
карысці як з порхаўкі. Іран. Пра нешта, з чаго няма ніякай карысці. Янк., Пар., 84. ≺ Порхаўка - шарападобны неядомы грыб, які пры высыханні рассыпаецца ў пыл, «на порах». @пост
пост1
як галоднаму пост. Гл. галодны.

пост2
глядзець як на пасту. Мсцісл. Пра неабходнасць пільнага, уважлівага назірання за нечым. Юрчанка, 192. @посцілка
усміхацца як свірэпа з посцілкі. Гл. свірэпа. @поўны
маўчыць быццам поўны рот кашы. Гл. рот. @поўпрыца
маленькая як поўпрыца. Пух. Пра нешта зусім невялічкае. Шатэрнік, 222. ≺ Поўпрыца - металічная планачка, пад верхнім каменем у жорнах. @поўху
ціха як поўху ўдарыўшы. Мядз. Пра цішыню ў наваколлі. Высл., 415. @почка
жыць як почка ў сале. Бераст., Стол., Івац., Ашм., Астр., Малар. Ухв. Пра добрае, забяспечанае жыццё кагосьці. Добровольский ІІІ, 5; Сцяшковіч, 617; ТС 3, 60; ФА; Даніловіч, 242; Ззайкі; БД, 93.
як почка ў лаю. Івац. Ухв. ЗЗайкі. Тое ж. @пошта
лятаць як пошта. Шчуч. Ухв. Пра чалавека, які энергічна, хутка, ахвотна робіць работу. Сцяшковіч, 618; Даніловіч, 242.
як пошта. Бераст., Шчуч. Няўхв. Пра чалавека, што спраўна разносіць плёткі. Даніловіч, 242. @прабіць
як токам прабіла (каго). Гл. ток.
як цвіком прабіць. Гл. цвік. @праваліцца
ажаніўся - як пад зямлю праваліўся. Гл. зямля.
згінуць як праз зямлю праваліцца. Гл. зямля. @правесці
як пугай па вадзе правёў. Гл. пуга. @праворань
корань як шворань - ля дзевак праворань. Гл. шворань. @праглынуць, праглаціць
асеўся як язык праглаціў. Гл. язык.
Горла як прорва, праглынець, што ў рот пападзець. Гл. прорва.
век пражыў як салёны грыб праглынуў. Гл. грыб.
маўчаць быццам язык праглынуў. Гл. язык.
надуцца як яжа праглынуў. Гл. ёж.
змоўкнуць як язык праглынуць. Гл. язык.
маўчаць як жабу праглынуўшы. Гл. жаба.
сядзець як жабу праглынуўшы. Гл. жаба. @прагрымець
як прагрымеў. Мсцісл. Пра чыё-н. незразумелае знікненне. Юрчанка, 194. @прадацца
Наняўся - як прадаўся. Крыч., Паст., Мін., Рэч., Лоеў. Прык. Няўхв. Пра паднявольную працу найміта. Бялькевіч, 294; Hoc., 86; Federowski, 197; Pietkiewicz, 380; ЛЦ, 27; Цыхун, 187; СПЗБ 3, 163; БД, 96. @прадаць
спаць як авёс прадаўшы. Гл. авёс.
спаць як валоў (вала) прадаўшы. Гл. вол.
спаць як венікі прадаўшы. Гл. венік.
спаць як гарох прадаўшы. Гл. гарох.
спаць як козы прадаўшы. Гл. каза.
спаць як лапці прадаўшы. Гл. лапаць.
спаць як лыка прадаўшы. Гл. лыка.
спаць як муку прадаўшы. Гл. мука.
спаць як пяньку прадаўшы. Гл. пянька.
хадзіць як зямлю прадаўшы. Гл. зямля.
спаць як пшэніцу продаўшы. Гл. пшаніца.
спаць як волы продаўшы. Гл. вол. @праехаць
жыў як на свінні праехаў. Гл. свіння.
пражыў як на сабаку праехаў. Гл. сабака.
пражыць як на баране праехаць. Гл. барана.
пражыць як на кані праехаць. Гл. конь. @пражонка
жонка як пряжонка. Смал. п. Жарт. Ухв. Пра прыгожую, прыемную жонку. Добр., Смол., 745. ≺ Пражонка - яешня. @прайсці
як праз хату 〈прайсці〉. Гл. хата.
песні як вецер у полі: вецер падуў - і песні прайшлі. Гл. вецер.
як Мамай прайшоў дзе. Гл. Мамай. @пракіпець
прайшоў век як у гаршку пракіпеў. Гл. гаршчок. @праклён
Галодны як шалёны: то кладзе паклоны, то праклёны. Гл. шалёны. @пракляты
сыпацца як з праклятага меха. Гл. мех.
рабіць як пракляты. Няўхв. Пра чалавека, што знясілена, шмат, надсадна працуе. ФСБМ 1, 550. @пралеска
вочы сіні як пралескі. Ваўк. п. Ухв. Пра прыгожыя сінія вочы кагосьці. Federowski, 336. @праломка
як у [якую] праломку. Пра непрыкметнае бясследнае знікненне кагосьці ці чагосьці. Мін.-Мал., 1977, 89.
віцца як уюн у праломцы. Гл. уюн. @прамыты
вочы як прамытыя. Рэч. Пра стан бяссоння кагосьці. Pietkiewicz, 382. @пранік
рука ці нога ек пранік. Жытк. Пра чалавека, у якога напухаюць канечнасці, робяцца нягнуткія. ТС 5, 119.
пляснуць як пранікам па вадзе. Бераст., Навагр. Асудж. Пра чалавека, што сказаў пустое, нікчэмнае. Сцяшковіч, 618. @пранцуз, гл. француз @прарэзаны
вочы як асакою прарэзаны. Гл. асака.
вочы як сачынкаю прарэзаны. Гл. сачынка. @прасіць
Жыццё як дарога: прасі бога. Гл. дарога.
Жыццё як дарога: прасі ў бога. Гл. дарога.
падлезці як каго сюда прасілі. Мсцісл. Няўхв. Пра кагосьці няпрошанага, хто ўлез у кампанію. Юрчанка 1977, 117.
як той воўк, што прасіў: «анно хвост падвязі». Гл. воўк.
погледаць ек рубля просіць. Гл. рубль.
стары як малы: што бачыць, то просіць. Гл. малы. @прасла
ляжаць як прасла. Слон. Няўхв. Пра чалавека, які ляжыць нерухома ды абыякава. Высл., 343. ≺ Прасла - тут: паваленая агароджа.
вішчаць як свіння ў прасле. Гл. свіння.
верашчаць як парасё ў праслі. Гл. парасё. @праснак
распляскацца як праснак. Няўхв. Пра нешта, што прыняло нежаданую форму. Санько, 179. @прастачок
павылажылі козыры як прастачкі якея. Мсцісл. Насмешл. Пра нявопытных, няўдачлівых карцёжнікаў. Юрчанка 1977, 17. @пратаптаць
Іншэ прожыве ек у карты пройграе, а іншы - ек у остопку протопчэ. Гл. карты. @пратаўчы
век пражыць як у ступе пратаўчы. Гл. ступа.
дзень пратаўчыся як таўкач у ступе. Гл. таўкач. @праўда
вялікі як праўда. Пра нешта (некага) вельмі важнае, істотнае. Янк., Пар., 33. @праўзак
тонкі што праўзак. Слон. Жарт. Пра чалавека, можа, падлетка, вельмі худога і тонкага. Высл., 399. ≺ Праўзак - тонкі раменьчык. @прах
Прышло махам і пойдзець прахам. Міл. Прык. Пра марнасць і бязладнасць атрыманага без прыкладання нейкіх намаганняў. Бялькевіч, 275. @праходка
ісці як пан на праходке [чуць ногі совае]. Гл. пан. @праца
аскыляцца як сабака на чужую працу. Гл. сабака. @працэсія
дым як на татарскай працэсіі. Сак. п. Няўхв. Пра густы дым. Federowski, 311. @працягнуць
адна на свеця век пражыла, як свіня па гнаю хвост працягнула. Гл. свіння. @пробка
Галава як каробка, а дурны як пробка. Гл. каробка. @пролабка
збірацца як у пролабку. Мсцісл. Насмешл. Пра маруднае, лянівае збіранне кагосьці ў дарогу, на працу (як паміраць). Юрчанка, 201.
як рак у пролубцы. Гл. рак.
круціцца як шчэпка ў пролупца. Гл. шчэпка. @пропасць
напінацца як кабыла перад пропасцю. Гл. кабыла. @прорва
глытаць як прорва. Няўхв. 1. Пра чалавека, што многа есць. 2. Пра марнасць нейкіх намаганняў, высілкаў. Янкоўскі, 189.
жраць як прорва. Асудж. Станкевіч, 906. Пра чалавека, што многа есць.
Горла як прорва, праглынець, што ў рот пападзець. Прык. Пра непераборлівасць чалавека ў ежы. ПП 1, 398.
Панскае горла як прорва, праглынець, што ў рот пападзець. Прык. Пра прагнасць паноў. Рапановіч, 21.
гаціць як у прорву. Няўхв. Санько, 122. Тое, што глытаць як прорва.
есці як у прорву, да больш жадаць. Слуцк., Дзятл., Уздз. Няўхв. Пра ненасытнага чалавека, што есць і больш хоча. Сержпутоўскі 1999, 73; Сцяшковіч, 620; Никифоровский, 144; ФА.
тахці як у прорву. Краснап. Няўхв. Сержпутоўскі 1999, 50. ≺ Тахтоль, тахці - відаць, словы гукапераймальныя, ад тахаць - ляскаць, стукаць (Бялькевіч, 441), тут: гучна запіхваць. Тое, што гаціць як у прорву. @проса
накінуцца (наляцець) як вераб'і на спелае проса. Гл. верабей.
унадзіцца як вераб'і ў проса. Гл. верабей. @процьма
валіць (гаціць) як у процьму. Няўхв. Пра чалавека, які шмат есць. Янк., 398.
пайшоў як у процьму ўваліўся. Пра чалавека, які бясследна знік. Станкевіч, 907.
прапаў як у процьму ўпаў. Санько, 71. Тое ж. @пруд
З суда як з пруда - сухі не выйдзеш. Брасл. Прык. Няўхв. Пра судовыя парадкі, калі абвінавачванне заўсёды знойдзецца. Янкоўскі 1971, 45; Ахрым., 14. @прус
змёрзнуць як прус. Касц. Жарт. Пра чалавека, што моцна прамёрз. Высл., 329; Янк., 400; ЛЦ, 13. ≺ Раней змаганне з прусакамі вялося шляхам вымарожвання хаты і гаспадарчых пабудоў. @прусак
баяцца [холаду] як прусак. Насмешл. Пра чалавека, уражлівага да холаду. Янк., 396.
змёрзнуць як прусак. Касц. Высл., 329; Янк., 400; ЛЦ, 13. Тое, што змёрзнуць як прус.
круціцца як прусак у зацірцы. Слон. Насмешл. Пра чалавека, які дзейнічае ў цяжкіх абставінах. Высл., 337.
прапасці як прусак на марозе. Ашм. Жарт. Даніловіч, 242. Тое ж.
ратавацца як прусак з заціркі. Насмешл. Пра чалавека, які недарэчна імкнецца выкруціцца з дужа цяжкой сітуацыі. Янк., Пар., 139.
трапіць як прусак у саладуху. Мін., Слон. Насмешл. Пра чалавека, што папаўся, трапіў у нявыкрутку. Янк., Пар., 168; Янк., 420; Высл., 400.
ускочыць як прусак у пойла. Мсцісл. Зласл. Пра чалавека, які трапіў у небяспеку па сваёй волі. Юрчанка, 160.
уцякаць (бегчы) як прусак ад марозу. Хоц., Мін. Насмешл. Пра чалавека, які борзда ўцякае ад небяспекі аднекуль. ЛЦ, 58.
як прусак у шчылінцы. Жарт. Пра некага, хто паціху ўладкоўваецца ў бяспечным месце, ціха жыве. Янк., 1968, 423.
пагінуць як прусакі на марозе. Жарт. Пра кагосьці, хто канчаткова загінуў, знік. Янк., 418.
сыпацца як прусакі. Стаўб. Пра частае паміранне людзей. Высл., 344.
ціснуцца як прусакі ў шчыліну. Ваўк. п. Няўхв. Пра людзей, якія хочуць дзесьці выгодна ўладкавацца. Federowski, 59. @прут
сказаць як у восы прут уваткнуць. Гл. аса.
ногі прутам. Лях. Спачув. Пра нейчыя зацёкшыя, нерухомыя ногі. ЗВалодзінай. @пруток
выпруціцца як пруток. Паст. Няўхв. Пра дзіця (хворае), якое не можа звычна сядзець на руках, выпростваецца, як вырываецца з рук. СПЗБ 1, 364. ≺ Выпруціцца - выпраміцца.
сухі як пруток. Пол. Пра некага вельмі схуднелага, тоненькага. Нар. лекс., 14. @пруціна
трымацца як гарох за пруціну. Гл. гарох. @прыбіты
сядзець як прыбіты. Жлоб. Няўхв. Пра чалавека, што сядзіць нерухома. Гор., Руд., 255.
як прыбіты. Рэч. Пра чалавека, які выглядае паніклым, сумным, нездаровым. Гор., Руд., 255. @прыбіць
сказаць як гваздом прыбіць. Гл. гвозд. @прывязаны
цягацца ўслед як прывязаны. Мсцісл. Няўхв. Пра дзіцё, што неадступна ходзіць за маці, або пра свойскую жывёлу, пару - маці і дзіця. Юрчанка 1998, 309.
як за язык прывязаны. Гл. язык. @прывязаць
жыць як цяля на вяровачцы: дзе прывяжуць, там і стой. Гл. цяля. @прывязка
Прыказка як прывязка: і так добра, і так спатрэбіцца. Прык. Жарт. Пра дарэчнасць прыказкі ў любых выпадках. Янкоўскі 1971, 71.
Умелая прыказка як пры мяшку прывязка. Гл. мяшок.
здатны на прыказкі як чорт на прывязкі. Гл. чорт.
на прыказкі як на прывязкі. Гом. Ухв. Пра чалавека, які багаты на прыказкі. ПП 2, 190.
спрытны на прыказкі як скура на прывязкі. Гл. скура.
удаўся на прыказкі як сабачая скура на прывязкі. Гл. скура. @прывязь
кідацца як воўк на прывязі (цапу). Гл. воўк.
насіцца як сабака, сарваўшыся з прывязі. Гл. сабака.
як з прывязі сарваўся. Асудж. Пра чалавека, які злосна накінуўся на кагосьці. Ром., Бел., 316; Сержпутоўскі 1999, 134. @прыгаршчы
шчасця як з жабіны прыгаршчы. Жарт. Пра рэдкія хвіліны шчасця, хутчэй яго адсутнасць. Янкоўскі 1971, 43. @прыдарожны
набожная як свіння прыдарожная. Гл. свіння. @прыдуха
хаўкаць як рыба ў прыдуху. Гл. рыба. @прыйсці
складна хлусіць бы прышоў з палявання. Слуцк. Насмешл. Пра хлуслівага чалавека, падобнага да паляўнічага. Сержпутоўскі 1999, 128. @прыкіпець
як прыкіпець. Івац., Леп., Шчуч. 1. Пра чалавека, які моцна з некім зрадніўся, здружыўся. 2. Пра чалавека, які прыседзеўся да месца, не хоча рухацца. Сцяшковіч, 618; ЗЗайкі. @прыклеіць
сказаць як к сцяне прыклеіць. Гл. сцяна. @прыкуты
як прыкуты. Пра чалавека, якога абавязак, справа, неабходнасць трымаюць на месцы, нельга зрушыць з месца. Санько, 69. @прылажыць
як да болькі прылажыць. Гл. болька. @прынада
ляжаць як прынада. Астр. Няўхв. Пра п'янага чалавека, які ляжыць, нібы туша забітай жывёлы. СПЗБ 4, 150. ≺ Прынада - прыманка. @прыняты
сядзець як у Бога не прыняты. Гл. Бог. @прыпарка
паможа як умерламу (змарламу, змарнаму, мёртваму) прыпарка. Гл. умерлы. @прыпечак
зямлі як на прыпечку. Іран. Пра поўную адсутнасць зямлі (зямельных угоддзяў). Янк., 410. @прырасці
маўчаць быццам у каго губы прыраслі да зубоў. Гл. губы. @прысак
гарачы як прысак. Няўхв. Пра чалавека ўзрыўнога характару. Янк., 401.
словы як прысак. Пра нейчыя вострыя словы, што балюча, рэзка ўспрымаюцца. ФСБМ 1, 416.
сухі як прысак. Слуцк. Пра нешта вельмі сухое. Сержпутоўскі 1999, 44.
як прыскам на каго сыпнуць. Ваўк., Слон. п. Пра нешта сказанае, што балюча ўспрынята. Federowski, 296; Санько, 212.
пячыся бы бульба ў прыску. Гл. бульба.
скакаць як у прыску. Воран. Насмешл. Пра нейчыя неспакойныя паводзіны. Сцяшковіч, 620. @прыстаўленне
выгіндырвацца як на прыстаўленні. Стаўб. Асудж. Пра чалавека, што паводзіць сябе як на сцэне, акцёрствуе. Нар. лекс., 85. ≺ Выгіндырвацца - крыўляцца. @прытуліцца
Зіма не маладзіца, да яе не прытуліцца. Гл. маладзіца. @прытулле
хлынкаць [з вугла ў вугал] як прытулля няма. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, што не можа знайсці сабе адпаведнага месца. Юрчанка 1972, 257. ≺ Хлынкаць - блукаць. @прыца
ліпнуць як прыца. Мсцісл. Пра прыліпанне нечага глейкага. Юрчанка, 194. @прычасце
пхацца як да прычасця. Ваўк. п. Насмешл. Пра натоўп людзей, якія некуды ціснуцца, спяшаюцца. Federowski, 311. @прышыты
як прышытый. Мсцісл. Пра чалавека, які трымаецца аднаго месца. Юрчанка, 194. @псіны
язык што псіны хвост віляець. Гл. хвост. @пстрычка
вылецець адкуль як пстрычка. Віл. Насмешл. Пра чалавека, які жвава выскачыў аднекуль. СПЗБ 4, 178. @псюк
балить усё маё тела, як псюк пад каленками кусаеть. Смал. п. Нараканне чалавека, якога данімае грызлівы боль. Добр., Смол., 747. @псярня
далікатны як з крулеўскай псярні. Ваўк. п. Іран. Здзекл. Пра непаважанага чалавека, які падае сябе далікатным. Federowski, 75. @птах
вольны як птах. Ухв. Пра зусім вольнага чалавека. Янк., 399. @пташка
жыць як пташка на моры. Маст. Ухв. Пра чалавека, што добра жыве. Сцяшковіч, 618.
жыць як пташкі. Слон. п. Ухв. Пра вольнае жыццё каго-н. Federowski, 367.
Любіліся як пташкі ў стрэсе, разышліся як сцежкі ў лесе. Воран. Фальк. Пра шчырае каханне і поўнае расстанне. Арх. Гр.
Удзень як кашке, а ўночы як пташке. Гл. кошка. @птушачка
трапятацца як птушачка. Памянш.-ласк. Спачув. Пра чалавека ў нейкім трапяткім, узрушаным стане. Янк., Пар., 168.
Любіліся як птушачкі ў стрэся, а прышлося растаціся як ягадца ў леся. Віл. Фальк. Пра шчырае каханне і поўнае расстанне. СПЗБ 2, 702.
ляцяць гадочкі як птушачкі. Памянш.-ласк. Пра хуткабежнасць жыцця чалавека. Янк., Пар. 98. @птушка
маўчаць як птушак знайшоўшы. Насмешл. Пра маўчанне некага. Дуб., Нар., 1.
бачыць як птушка. Ухв. Пра вельмі зоркага чалавека. Янк., 397.
вольны як птушка. Ухв. Пра зусім вольнага чалавека. Янк., 399.
Душа не птушка: праз акно не вылеціць. Прык. Пра адыход душы разам са смерцю чалавека. Federowski, 88.
Душка не птушка: мякінаю не адбудзеш. Жарт. Прык. Пра неабходнасць чалавека добра сілкавацца. Крэмнеў, № 303. ≺ Жартам кажуць пры частаванні.
затрепетала серца як птушка. Смал. п. Пра стан усхваляванага чалавека. Добр., Смол., 256.
збірацца як птушка за мора. Асіп. Пра чалавека, што думае пра апошні вырай. АВНЛ.
Какушка - ня птушка, нявестка - ни дачушка. Смал. п. Прык. Пра рознае стаўленне ў сям'і да дачкі і нявесткі. Добровольский ІІІ, 121.
лёгкі як птушка. Пра малое дзіця. Янк., 413.
паляцела б як птушка. Ваўк. п. Пра моцнае жаданне жанчыны апынуцца ў месцы яе мары, жаданне на сустрэчу з некім. Federowski, 214.
скакаць як тая птушка па галінках. Слон. п. Ухв. Пра кагосьці, што лоўка, весела падскоквае, часцей пра дзіця. Federowski, 279.
Слова як птушка: вылеціць, то не зловіш. Прык. Пра няўлоўнасць, незваротнасць выказанай думкі. Federowski, 282.
Слова як птушка: выпусціў - не вернеш. Прык. Ляцкий, 42. Тое ж.
шчабятаць як птушка вясною. Ваўк. п. Ухв. Пра радасную гамонку дарагіх людзей, дзяцей, блізкіх. Federowski, 297.
як птушка на клевер паляцела б. Брэсц., Пол. Высл., 430. Тое, што паляцела б як птушка.
Бяда да хвароба як дзве птушкі-зязюлькі: накукуешся ўдоваль, пакуль яны вытаўкуцца. Прык. Пра цяжкасці, выкліканыя бядой ды хваробай. Ляцкий, 4.
людзі як птушкі. Дзярж. Пра людзей, што хочуць быць вольнымі. Нар. слов., 37.
у галаве як птушкі ціўкаюць. Слон. п. Спачув. Пра шумы ў галаве, якія чуе хворы. Federowski, 101.
яда як у [той] птушкі. Жарт. Пра чалавека, што мала есць. Ляцкий, 14; Янк., 406. @пуга
распусціцца як дзядоўская (дзедава) пуга. Лід., Карэл. Няўхв. Пра чалавека, які выбіўся з дысцыпліны, распусціўся. Станкевіч, 960; Даніловіч, 220.
распусціцца як жыдоўская пуга. Лід., Гродз. Няўхв. Даніловіч, 223. Тое ж.
распусціцца як пастырская пуга. Смарг. Няўхв. Даніловіч, 241. Тое ж.
распусціцца як пуга. Чэрв. Няўхв. Гілевіч, 166. Тое ж.
распусціцца як старэцкая пуга. Лаг., Мёр. Няўхв. Varłyha, 111; Нар. скарбы, 141. Тое ж.
цягацца як пуга цыганска. Воран., Навагр., Маст. Няўхв. Пра валацужнага чалавека. Сцяшковіч, 618; Даніловіч, 262.
цягнуцца бы старэчая пуга. Слуцк. Няўхв. Пра павольнае, без паспешлівасці перамяшчэнне каго-н. Сержп. 20.
цягнуцца як папоўская пуга. Мін. Няўхв. ЛЦ, 22. Тое ж.
язык як дзедава пуга. Паст. Няўхв. Пра распушчаную мову кагосьці. Высл., 424.
як пугай па вадзе правесці (ляснуць). Івац., Раг., Мін. Няўхв. 1. Пра марнасць намаганняў. 2. Пра чалавека, які сказаў нешта, добра не падумаўшы. АВНЛ; БФМ, 243; ЗЗайкі.
боўтаць языком як старац пугаю. Гл. старац.
Жытка - не конь, пугаю не адсцябнеш. Гл. конь.
свіснуць як пугаю. Пра рэзка, нечакана, балюча сказаныя словы. Янк., Пар., 146.
як (што) пугаю па вадзе [што ні скажаш]. Жлоб., Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, якому колькі ні кажы - не слухае, не разумее, упарціцца. Высл., 430; Янк., 446; Юрчанка 1977, 240.
як чорт пугаю назганяў. Гл. чорт.
баяцца як дзедавай пугі. Гродз. Іран. Пра нешта, чаго ніхто не баіцца. Арх. Гр.
з кім гаварыць, усё роўна як з пяску пугу круціць. Гл. пясок.
распусціць язык як цыганску пугу. Слон. Няўхв. Пра залішне балбатлівага чалавека. Высл., 377. @пугаўё
тонкі як пугаўё. Жлоб. Няўхв. Пра тонкага худога чалавека. Гор., Руд., 255.
як пугаўё станчэць. Лаг., Чэрв. Няўхв. Мін.-Мал., 1977, 52; СЦБ, 158. Тое ж. @пугач
напугацца бы пугач. Жытк. Няўхв. Пра чалавека, што шмат апрануў на сябе, стаў таўсматы, круглы. ТС 3, 154. ≺ Напугацца - надзець празмерна на сябе, начапляць лішняга. @пуд
дурны як сто пудоў дыму. Смарг. Здзекл. Пра вельмі дурнога чалавека. Даніловіч, 253.
як сто пудоў звалілася з каго. Ашм. Ухв. Пра чалавека, што адчуў вялікую палёгку, пазбавіўся ад клопатаў, перажыванняў. Даніловіч, 253. @пудала
наадзявацца як пудала. Пін., Карэл. Няўхв. Пра неакуратна, абы-як апранутага чалавека. Нар. лекс., 112, 161. @пудзіла
стаяць як пудзіла. Паст. Няўхв. Пра чалавека, які не працуе, не рухаецца. СПЗБ 4, 181.
як пудзіла гарохавае. Краснап. Насмешл. Пра кагосьці не вельмі сімпатычнага. Бялькевіч, 358.
як пудзіла хадзіць. Мін. Асудж. Пра неахайнага чалавека. Высл., 430.
вісець на кім як на пудзіле. Няўхв. Пра недапасаванне вопраткі да чалавека. Янк., Пар., 26. @пудра
трэба каму што як кошцы пудра. Гл. кошка. @пудэлак
круціцца як чорт на пудэлку. Гл. чорт. @пужайла
надзецца як пужайла. Брасл. Няўхв. Пра непрыгожа, неахайна апранутага. СПЗБ 4, 182. @пуза
выпаўзці як блыха на пуза. Гл. блыха. @пузыр
надуцца як мыльны пузыр. Мядз. Няўхв. Пра чалавека, што празмерна задаецца, ганарысты. Мін.-Мал., 1974, 187.
як пузыр. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека тоўстага, сытага, круглага. Юрчанка, 194. @пук
Наеўся як пук, а ногі як дудкі. Насмешл. Пра чалавека з нязграбнай фігурай. ПП 1, 398.
як пук. Віц. Няўхв. Пра некага тоўстага, непаваротлівага. Нікіфароўскі, 1924, 17.
сыты як пукі. Мін., Мсцісл. Ухв. Пра сытых, дагледжаных кароў. Юрчанка, 195. @пука
як пука сцекае. Ганц. Пра меру як абхапіць пальцамі рукі. СПЗБ 5, 36. @пуля
ляцець (каціцца, выскачыць; жых) як [быстра] пуля. Ваўк. п., Мсцісл. Пра чалавека, што хутка імчыцца. Federowski, 133, 160; Нар. лекс., 176.
ляцець як пуля з пісталета. Мсцісл. Юрчанка, 129. Тое ж. @пуня
паразяваць зяпы як пуні. Мсцісл. Насмешл. Пра людзей, што паразявалі раты ад здзіўлення. Юрчанка 1977, 14.
стаяць як пуня. Вілен. Ухв. Пра здаровую, мажную кабету. Sielicki, 162. @пуп
пасінець як курыны пуп. Вілен. Насмешл. Пра замярзанне каго-н., пасіненне яго твару і рук. Sielicki, 160.
пасінець/ссінець як гусіны пуп. Маст., Лаг., Шум., Лоеў. Насмешл. Янкова, 32; СПЗБ 4, 558; ФА. Тое ж.
сіні як пуп гусіны. Насмешл. Пра чалавека, ссінелага ад холаду. Санько, 182.
сіні як пуп. Слуцк. Сержпутоўскі 1998, 289. Тое ж. @пупінак
хлопяц як пупінак. Слон. Пра вельмі малога хлопца. Нар. слов., 37. @пурхаўка
як пурхаўка. Ваўк. п. Насмешл. Пра састарэлага, нямоцнага чалавека. Federowski, 182. ≺ Пурхаўка - порхаўка. @пустадомкі
бегаць як пустадомкі. Лаг. Няўхв. Пра людзей, што бязмэтава, упустую бегаюць, мітусяцца. Гілевіч 2007, 9. @пусты
барабаніць як пустая бочка. Гл. бочка.
гудзець (грымець) як пустая малатарня. Гл. малатарня.
плявузгаць як пустая мельніца. Гл. мельніца.
гаварыць як з пустога ветру. Гл. вецер.
пацеха як з [пустога] меха. Гл. мех.
хазяін як ад пустога дому закрутка. Гл. дом.
унурыцца як конь над пустой кармушкай. Гл. конь.
хазяйка як ад пустой бочкі затычка. Гл. бочка.
гаварыць як у пустую бочку. Гл. бочка.
малоць языком як пусты млін. Гл. млін.
стукаць як у пусты збан. Гл. збан.
прытаіцца як пацук у пустым засеку. Гл. пацук.
уздыхаць як стары конь перад пустым цэбрам. Гл. конь.
як пустым мяшком па галаве стукнуты. Гл. мяшок.
грукацець бы на мосце, як вязуць пустыя бочкі. Гл. мост.
як на пустэй (пустый) канец. Гл. канец. @пустыня
усё дно як у пустыні век пражыў. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які нічога не ведае, нічога не ўмее. Юрчанка 1993, 63. @пустэльнік
жыць як [той] пустэльнік. Сміл., Чэрык. Няўхв. Пра чалавека беднага, немаёмаснага, адзінокага. Шатэрнік, 235; Бялькевіч, 146. @пусціць
як чорт на чалавека чмут пусціў. Гл. чорт. @пух
вырабіць зямлю як пух. Івац. Ухв. Пра дасканалую апрацоўку глебы. Янк., Пар., 30; ЗЗайкі.
лёгкі як пух. Слуцк., Мсцісл. Пра нешта зусім лёгкае. Сержпутоўскі 1999, 80; Юрчанка, 195.
мяккі (мякенькі) як пух. Ваўк. п., Слон., Мсцісл. Ухв. Пра нешта вельмі мяккае. Federowski, 182; Янк., Пар., 105; Высл., 348; Юрчанка, 195.
снег як пух - як стаў, так і заваліўся. Іўеў. Пра цяжкасці хаджэння па мяккаму снегу. СПЗБ 2, 186. ≺ Заваліцца - праваліцца.
хмары як пух. Слон. Пра белыя лёгкія хмаркі. Высл., 410.
гаварыць як пухам слаць. Ваўк., Слон. п., Навагр. Ухв. Пра надта ж ласкавую, шматабяцальную гаворку. Federowski, 282; Высл., 301.
дабра з каго як ад свінні пуху. Гл. свіння. @пухляк
дзіця як пухляк. Леп. Няўхв. Пра занадта раскормленае дзіця. АВНЛ. @пуховы
мяккі як пуховы. Касц. Ухв. Пра нейкую вельмі мяккую рэч. Бялькевіч, 270. @пуць
хадзіць як пуць пацяраўшы. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, што ходзіць бязмэтна. Юрчанка, 174. @пушка
ныс бы пушка. Драг. Няўхв. Пра тупы з шырокай пераносіцай нос. Лучыц-Федарэц, 222.
дунуць як з пушкі. Слуцк. Ухв. Пра гучны ўдар, стук. ДА. @пушынка
лёгкэ ек пушынка. Стол. Ухв. Пра нешта вельмі лёгкае. ТС 4, 275. @пчала
пайсці як пчала між кустоў. Ваўк. п. Пра нейчую надта лоўкую, умелую, каб нідзе не зачапіцца, хаду. Federowski, 211.
прыстаць як пчала да смалы. Іўеў. Няўхв. Пра некага недарэчна дакучнага, прыставучага. Сцяшковіч, 618.
руплівы як пчала. Ухв. Пра працавітага чалавека. Санько, 180.
люду як пчол у караніку (вуллі). Маладз. Пра шматлікі збор людзей. Мін.-Мал., 1977, 61.
шумець як рой пчол у рэшаце. Гл. рой.
жыць ек пчола ў меду. Стол. Ухв. Пра нечае багатае жыццё. ТС 4, 275.
зызкаць бы пчола. Стол. Пра нейчае характэрнае бурканне. ТС 2, 169. ≺ Зызкаць - бзыкаць.
помалюсеньку ісці як пчола ў мёд. Стол. Ухв. Пра чалавека, які вельмі далікатна, асцярожна ідзе. ТС 4, 150.
Дай, божа, каб пладзіліся як пчолы ў вулеі. Фальк. Дабразычэнне на прыбаўленне сям'і. Federowski, 377.
загудзець як пчолы ў вуллі. Ухв. Пра ажыўленне збору, сходу, вяселля. НН 1911, 635.
махаць рукамі так, быццам на яго напалі пчолы (восы). Хоц. Насмешл. Пра кагосьці, хто адмахваўся, жэстыкуляваў. ЛЦ, 72.
напасці як пчолы на неўмывацьку. Насмешл. Пра калектыўны дружны напад на некага. Янк., Пар., 111.
рабіць як Шыманелевы пчолы. Смарг. Ухв. Пра дружную, энергічную працу. Сцяшковіч, 622.
узяцца за работу як пчолы ў цёплы дзень. Хоц. Ухв. Пра дружную працу людзей. ЛЦ, 38.
як пчолы пакусалі каго. Маст. Іран. Пра каго-н. неспакойнага, злога, раздражнёнага. Даніловіч, 243. @пчолачка
жоначка (гаспадыня) як пчолачка. Памянш.-ласк. Слон., Смал. п. Захапл. Пра клапатлівую, працавітую жанчыну. Высл., 319; Добр., Смол., 756. @пчолка
выгнаць як сонца пчолак. Гл. сонца.
руплівы як пчолка. Памянш. Маг. Ухв. Пра руплівага, працавітага, стараннага, чалавека. Высл., 380.
гудуць як пчолкі. Памянш. Ваўк. п., Уздз. Ухв. Пра вясёлае спяванне, гамонку сабраных людзей. Federowski, 120; Мін.-Мал., 1970, 146.
як пшчолка паляцець. Памянш. Ваўк. п. Ухв. Пра чалавека (жанчыну), які весела адпраўляецца ў белы свет. Federowski, 160. @пшаніца
набраць грошай як за пшаніцу. Ваўк. п. Жарт. Пра вялікую колькасць нечага. Federowski, 117.
спаць як пшэніцу продаў. Жытк., Леп., Люб., Стол., Жабін., Лун. Жарт. Пра моцны, спакойны, бесклапотны сон кагосьці. ТС 4, 276; ДА; Барысюк, Буян, 13; Ганчук, Касцючык, 85; ЗВалодзінай. @пшанічны
падобны як два пшанічныя зерні. Гл. зерне. @пшонны
пенкна як пшоннае цеста. Гл. цеста.
падобны як два пшонныя зерні. Гл. зерне. @пшэнны
жыць як пан пшэнны. Гл. пан. @пыжык
сядзець пыжыкам. Няўхв. Пра нешта, што замарудзілася ў росце. Бялькевіч, 368. @пыжычак
як пыжичек. Памянш.-ласк. Смал. п. Ухв. Пра поўненькае дзіця. Добр., Смол., 757. @пыл
дробны як пыл. Мсцісл. Пра нешта вельмі дробнае, маленькае. Бялькевіч, 390. @пыльны
як пыльным мяшком удараны. Гл. мяшок. @пырнік
жывучы як пырнік. Ухв. Пра жывучасць, учэпістасць кагосьці. Янк., 407.
учэпісты як пырнік. Янк., 436. Тое ж. @пыхцелка
пыхцець як пыхцелка. Мсцісл. Насмешл. Пра нейчае пыхценне, сапенне. Юрчанка 1977, 150. @пыцел
язык як пыцел. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека балбатлівага, які ўсё перамолвае. Federowski, 126. ≺ Пыцел - прыстасаванне ў млыне для пытлявання асабліва тонкага памолу жытняй мукі. @пявун
пяяць бы пявун, распусціўшы хвост. Слуцк. Насмешл. Пра некага, што любіць пакрасавацца. Сержпутоўскі 1998, 237. @пякельнік
працаваць як пякельнік. Сен. Пра чалавека, які надрыўна і шмат працуе. Каспяровіч, 259. @пякота
дрыгаць нагамі як конь у пякоту. Гл. конь. @пялёнка
зьбірацца як сьвёкар пялёнкі паласкаць. Гл. свёкар.
ладзіцца ўсё роўна як сьвёкыр пялёнкі мыць. Гл. свёкар.
не хочацца як свёкру пялёнкі мыць. Гл. свёкар. @пянёк
што пянёк глухі. Памянш. Лаг. Няўхв. Пра глухога чалавека. Гілевіч 2007, 32. @пянёчак
хлопчык як пянёчак. Памянш.-ласк. Ваўк. п. Ухв. Відаць, пра моцнага хлопца. Federowski, 54. @п'яніца
націскаць як п'яніца на закуску. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які шмат і без патрэбы есць. Высл., 354.
нудзіцца як п'яніца бэз чаркі, а курэц бэз люлькі. Рэч. Пра чалавека, якому надта нечага не хапае, да нечага цягне. Пяткевіч, 554.
прычапіцца як п'яніца да бутэлькі. Асудж. Пра настойлівае чаплянне да нечага. Янкоўскі 1971, 42.
рад як п'яніца чарцы. Няўхв. Пра нейчую шчырую радасць. Янк., Пар., 136.
цягнуць як п'яніцу да гарэлкі. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, якога моцна цягне да нечага, некага. Federowski, 57. @п'яны
вадзіць як п'янага. Слон. Пра чалавека, які адчувае слабасць, хіляецца ад кружэння ў галаве. Высл., 294.
вадзіць як чорт п'янага па балоту. Гл. чорт.
як п'янага малітва. Слон. Насмешл. Пра блытаную, незразумелую гутарку. Высл., 430.
балбатаць як п'яны. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які гаворыць абы-што. Шатэрнік, 28.
барахтацца як п'яны ў крапіве. Мін. Насмешл. Пра няўпэўненыя, недарэчныя рухі каго-н. ЛЦ, 96.
варушыцца як п'яны ў крапіве. Мін. Насмешл. ЛЦ, 36. Тое ж.
гаварыць як [п'яны] плот (пляцень) гародзіць. Ваўк. п., Сен., Клецк., Дзятл. Няўхв. Пра чалавека, які гаворыць абы-як, няскладна, блытана. Federowski, 108; Каспяровіч, 76; Дуб., Нар., 1; Высл., 301; Янкоўскі, 224.
зачапіцца як п'яны за пень. Мін. Пра чалавека, які спатыкнуўся, замоўк, заблытаўся. ЗВалодзінай.
ісці ек п'яны - то туды соўк, то сюды соўк. Жытк. Няўхв. Пра няўпэўненую, хісткую хаду некага. ТС 5, 77.
ківацца як п'яны. Міл. Бялькевіч, 226. Тое ж.
ківітацца як п'яны. Воран. СПЗБ 2, 459. Тое ж. ≺ Ківітацца - хістацца.
лаяцца як п'яны рамізнік. Гл. рамізнік.
плутацца бы п'яны по коноплях. Стол. Насмешл. ТС 4, 62. Тое, што барахтацца як п'яны ў крапіве.
прычапіцца як п'яны к зеркалу. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які настойліва да чагосьці чапляецца. Юрчанка 1977, 240.
робіць як п'яны з жонкай сьпіць. Рэч. Здзекл. Пра нявартую, абы-якую работу каго-н. Пяткевіч, 562.
так нарабіць як п'яны натанцуецца. Мін. Няўхв. Пра марнасць нейчых намаганняў, безвыніковасць працы. Высл., 396.
трымацца (дзяржацца; прыстаць, прычапіцца, прывязацца) як п'яны за плот (плоту, каля плоту, да плоту). Ваўк. п., Слуцк., Стаўб., Сміл., Пух., Лід., Маз., Петр., Рэч., Іўеў., Мядз. Няўхв. Насмешл. 1. Пра чалавека, які каля чаго-н. упарта стаіць. 2. Пра чалавека, які неадступна трымаецца нейкай ідэі, пераканання, справы, методыкі і інш. Нос., 164; Ром., Бел., 294; Ляцкий, 10; Federowski, 95, 314; Сержпутоўскі 1999, 134; Янкоўскі 1971, 42; Мін.-Мал., 1970, 171; Шатэрнік, 232, 233; Сцяшковіч, 618; Высл., 401; ФА; ЛЦ, 75.
убраць голову ў плэчэ бы п'ены. Драг. Пра няўпэўненую паставу каго-н. Нар. слов., 148.
хадзіць як п'яны. Ваўк. п. Пра аслабелага, хворага чалавека. Federowski, 48.
як п'яны заяц. Маст. Насмешл. Пра чалавека-хвалька. Сцяшковіч, 618.
як бараны п'яныя. Гл. баран. @пянька
спаць як пяньку прадаўшы. Смал., Гродз. Жарт. Пра чалавека, што моцна, бяспечна, доўга спіць. Добровольский III, 52; Цыхун, 192. @пярко
Слаўком як пярком. Прык. Пра далікатна сказанае. Янкоўскі, 104. @пяро
валосікі як пяро. Мсцісл. Ухв. Пра мяккія дзіцячыя валосікі. Юрчанка, 195.
згарэць як пяро. Слуцк. Пра нешта, што адбылося імгненна. Сержпутоўскі 1999, 97.
лёгкі як пяро. Мсцісл. Пра дзіцё ці штосьці вельмі лёгкае. Юрчанка, 195.
так лёгка (хутка) як пяро спаліць. Ваўк. п. Пра нейкую лёгкую справу. Federowski, 280; Нос., 161.
уцякаць як бы каму хто ўваткнуў пяро ў сраку. Рэч. Груб. Насмешл. Пра чалавека, які хутка, як на крыллях, збег, уцёк. Pietkiewicz, 396. @пярун
злая як пярун. Астр. Асудж. Пра вельмі злосную жанчыну. СПЗБ 4, 218.
ляпнуць як пярун у зацерку. Лід., Воран. Насмешл. Пра чалавека, які неўпапад сказаў. Сцяшковіч, 618; Даніловіч, 177.
ляснуць як пярун у зацерку. Санько, 151. Тое ж.
знікнуць як перуном спаліла каго. Шчуч., Зэльв., Пух. Пра чалавека, што імгненна знік. Даніловіч, 241; Сцяшковіч, 617; Мін.-Мал., 1970, 170.
нічога няма ў хаце - як перуном высмалена. Ушацк. Пра поўную адсутнасць маёмасці ў бядняцкай хаце. Барадулін, 117.
як перуном спаліць. 1. Смарг. Ухв. Пра чалавека, які вельмі хутка выконвае работу. 2. Шчуч., Пух. Пра імгненнае знікненне кагосьці альбо чагосьці. Даніловіч, 241; Сцяшковіч, 617; Санько, 71; ДА; Мін.-Мал., 1970, 170.
як пяруном пайшло. Капыл. Ухв. Пра работу, якая стала хутка выконвацца. ДА. @пяршчаткі
трэба як аўцэ пяршчаткі. Гл. аўца. @пярына
ляжаць бы пан на перыне. Гл. пан.
разбірацца як свіння ў пярынах. Гл. свіння.
мякка як на пярыне. Слон. Ухв. Пра мяккую пасцель. Высл., 348. ≺ Пярына - рэч недасягальная ў старым сялянскім быце. Пярына была вядома як эталон мяккасці, але лічылася непатрэбнай для сну, нездаровай. @пярынка
зрабіць як перынку спаліць. Памянш. Слон. Пра вельмі кароткі час, неабходны для чагосьці. Высл., 330.
каму схлусіць як пярынку спаліць. Асудж. Пра некага, хто любіць і не саромеецца хлусіць. Янкоўскі, 222. @пярэплат
высокі як пярэплат. Астр. Няўхв. Насмешл. Пра вельмі высокага чалавека. Даніловіч, 243.
пішчаць як сьвіньня ў пярэплаце. Гл. свіння. @пярэчынка
есць як пярэчынка перачыняе. Івац. Ухв. Пра павольнае, са смакам спажыванне ежы. ЗЗайкі. ≺ Пярэчынак - пласт сена, саломы, які збіваецца граблямі. @пясок
повзты як рак по пэску. Гл. рак.
блох як пяску. Сак. п. Пра вялікую колькасць паразітаў. Federowski, 32.
грошай як пяску. Карэл. Ухв. Пра вялікую колькасць грошай. Высл., 308.
добра як рыбе на пяску. Гл. рыба.
з кім гаварыць, усё роўна як з пяску пугу круціць. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, з якім нельга дамовіцца, паразумецца. Federowski, 109.
кошкацца як курыца ў пяску. Гл. курыца.
купацца ў грашах як курыца ў пяску. Гл. курыца.
праехацца гладка як жыватом па пяску. Гл. жывот.
снег сыпун як пясок. Чэрв. Пра дробны сухі калючы снег. Высл., 386.
як у ката за лапаю пясок. Гл. кот. @пята
зрабіць як пятамі адбіць. Лоеў. Ухв. Пра хуткае, лоўкае выкананне працы. Янкова, 298.
падскочыць быццам наступіў пятой на цвік. Мін. Пра рэзкае, імклівае падскокванне каго-н. ЛЦ, 73. @пятак
бледны як пятак медны. Насмешл. Іран. Пра чырванашчокага чалавека. Крэмнеў, № 61; Нос., 6.
блішчаць як начышчаны пятак. Мін. Насмешл. Пра радасны, шчаслівы выгляд чалавека. ЛЦ, 69.
паглядзець (глянуць) так, быццам даў пятак. Касц., Мін. Насмешл. Пра чалавека, які надта выразна злосна глянуў. ЛЦ, 63. @пятка
каму рады як цвіку ў боце пад пяткай. Гл. цвік. @пятля
круціцца як заяц у пятлі. Гл. заяц. @пятніца
зморшчыцца як сухая пятніца. Жарт. Няўхв. Насмешл. Пра чалавека, што вельмі зморшчыўся незадаволена. Нос., 49. ≺ Пятніца - посны дзень.
выскаліць зубы як сабака на пятніцу. Гл. сабака.
гарэць як у пятніцу. Шарк. Пра гарэнне сырых дроў. Высл., 304. ≺ Параўноўваецца з пятніцай, відаць, таму, што гэта быў посны дзень і печ палілі не на поўную сілу.
глядзець бы серэда на п'ятніцу. Гл. серада.
зморшчыцца як серада на пятніцу. Гл. серада.
знаць як сабака пятніцу. Гл. сабака.
надзьмуцца як серада на пятніцу. Гл. серада.
скрывіцца як з серады на пятніцу. Гл. серада.
скрывіцца як серада на пятніцу. Гл. серада. @Пятро
з'явіцца як лёд на (каля) Пятра. Гл. лёд.
такі трывалы як лёд на Пятра. Гл. лёд. @Пятроў
схудалы, замэрлы як гусяня Пятровае. Гл. гусяня.
выпетраць як Пятроў венік. Гл. венік.
як Пятроў бот з левай нагі. Гл. бот. @пятроўскі
доўгі як пятроўскі дзень. Гл. дзень. @Пятруля
капацца як Пятруля ў торбе. Іўеў. Няўхв. Здзекл. Пра чалавека, які павольна кудысьці збіраецца. Сцяшковіч, 618. @Пятруся
калупацца як Пятруся ў торбе. Іўеў. Няўхв. Даніловіч, 243. Тое ж. @пятун
быць над бабамі бы петун над курамі. Слуцк. Насмешл. Пра задзірыстага, ганарлівага мужчыну, што хоча быць першым і паважаным у жаноцкім гурце. Сержпутоўскі 2000, 88. @пятух
грудзі як у петуха калені. Ушацк. Насмешл. Пра неразвітыя худаватыя грудзі падлетка. Барадулін, 118.
уцякаць як курыца ад петуха. Гл. курыца.
худорлявые як петухі. Жытк. Насмешл. Пра цыбатых падлеткаў. ТС 5, 259.
штурхацца як петухі. Мсцісл. Няўхв. Пра задзірлівых падлеткаў ці дарослых. Юрчанка 1977, 119.
як буцян перад петухом. Гл. буцян.
як квакуха перад петухом. Гл. квакуха.
патрэбна як петуху стамеска (тэлефон). Мсцісл. Іран. Здзекл. Пра нешта, зусім непатрэбнае. Юрчанка, 194.
бегчы як пятух за курыцай. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, што спрытна, імпэтна бегае. Юрчанка, 195.
дзівіцца як пятух на гусіху. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, што недаўменна глядзіць, дзівіцца. Юрчанка, 195.
завішчаць як аблуплены пятух. Няўхв. Пра чалавека, які ад нечага моцна закрычаў. Ляцкий, 12.
зайздросціць каму як пятух гусаку. Мсцісл. Жарт. Пра моцную зайздрасць каму-н. Юрчанка, 195.
падцыгаць (падскокваць) як пятух. Слон. Насмешл. Пра чалавека, які смешна ходзіць. Высл., 359.
разысціся як пятух на сметніку. Маст. Няўхв. Пра чалавека, што задужа раскрычаўся, раскамандаваўся. Даніловіч, 243.
скакаць як пятух. Зэльв., Івац. Насмешл. Пра забіяку, задзірыстага хлопца. Сцяцко 2005, 50; ЗЗайкі.
сердзіцца як пятух [тэй]. Смал. п. Няўхв. Пра сярдзітага задзірыстага чалавека. Добр., Смол., 762.
трапятацца як пятух у гаросе. Зэльв. Іран. Пра мітусню, трапятанне каго-н. Даніловіч, 243.
успыхваць як пятух. Мсцісл. Юрчанка, 195. Тое, што сярдзіцца як пятух.
хадзіць як пятух перад курыцай. Мсцісл. Насмешл. Пра паводзіны ганарлівага, зухаватага чалавека. Юрчанка, 195. @пяты
патрэбен як пятае кола ў возе. Гл. кола.
патрэбен як сабаку пятая нага. Гл. сабака. @п'яўка
гідкі як п'яўка. Няўхв. Пра брыдкага, гідкага чалавека. Янк., Пар., 39.
напіцца (упіцца) як п'яўка. Ваўк. п. Няўхв. Пра моцна п'янага чалавека. Federowski, 230; Янк., Пар., 175.
смактаць як п'яўка кроў. 1. Пра чалавека, які нешта прагна п'е. 2. Асудж. Пра чалавека, які здзекуецца з іншага, выціскае з яго жыццёвыя сілы. Янк., 428.
шчыры як п'яўка. Іран. Пра некага небяспечнага эгаістычнага чалавека. Янк., 442.
як п'яўка ўпіліцца. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які прыстаў неадчэпна. Federowski, 321. @пяхцер
сапсці як пяхцер. Мсцісл. Пра чалавека, якому цяжка дыхаць. Юрчанка, 195. ≺ Пяхцер - вяровачная сетка, у якую кладуць сена.
як пяхцер. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека тоўстага, тлустага. Юрчанка, 195. @пяць
знаць як свае пяць пальцаў. Ухв. Пра дасканалае веданне кагосьці ці чагосьці кімсьці. Янкоўскі, 97.
плаваць як тапор за пяць грошай. Гл. тапор.
трымацца як за пяць тузоў. Мсцісл. Пра ганарыстага чалавека, які імкнецца добра выглядаць. Юрчанка, 184.
У начальства як у барсука - у адну нару пяць выхадаў. Гл. барсук. @пячоны
чалавек вучоны як хлеб пячоны. Гл. хлеб. @пячы
Праўда як лісіца на леташнім ламе скваркі пякла. Гл. лісіца.
кусачыя мухі як агнём пякуць. Гл. агонь.
як бліны пячы. Гл. бліны.
У марцы як у гарцы: уноч пячэ, а ўдзень цячэ. Гл. гарац.
як агнём пячэ. Гл. агонь.
ілжэ як бліны пячэ: толькі шыпіць. Гл. блін. @пяяць
Жывем як песні пяем. Гл. песня.
Гаворыць як пяець, а слухаць нечага. Няўхв. Пра чалавека, што прыгожа гаворыць, але пустое. ПП 2, 384. @рабёнак
Дураку навука, што рабёнку агонь. Слуцк. Прык. Пра непатрэбнасць і нават небяспеку вучэння для неразумнага чалавека. Сахараў. @рабін
ківацца як рабін над талмудам. Мін. Насмешл. Пра марудную, нудную работу над нечым. ЛЦ, 21.
мармытаць як рабін малітву. Няўхв. Пра невыразнае манатоннае мармытанне. Янк., Пар., 102.
мудраваць як рабін. Насмешл. Пра чалавека, які нешта камбінуе, мудруе. Янк., Пар., 105.
наўчоны як рабін. Ваўк. п. Жарт. Пра чалавека, які занадта мудруе. Federowski, 255, 260.
разумны як рабін. Рэч. 1. Ухв. Пра дасведчанага чалавека. 2. Іран. Пра кагосьці не зусім дасведчанага. Pietkiewicz, 390.
разумны як рабін жыдоўскі. Dybowski, 17. Тое, што разумны як рабін.
хітры як рабін. Пра кагосьці хітрамудрага, вынаходлівага. Янк., Пар., 182.
як любавицкій рабин [як рехниць слова - па изби пах пайдзець]. Смал. п. Насмешл. Пра дзіўнаватага недалёкага чалавека. Добр., Смол., 764. ≺ З алюзіяй да мясцовага персанажа.
разумны як рабінавы штаны. Гл. штаны. @рабіна
жыта як рабіна. Ухв. Пра буйное ўрадлівае жыта. Янк., 407.
жукоў як на рабіне ягод. Жытк. Няўхв. Пра вялікую колькасць каларадскіх жукоў. ТС 4, 278. @рабінавы
як [тая] доўбня рабінавая. Гл. доўбня.
дожч бы в рабінову ноч. Гл. ноч. @рабіць
есці як рабіць. Слон. Пра прыманне ежы як адбыванне павіннасці. Высл., 318. @рабы
дачакацца як ад рабой сучкі яек. Гл. сучка.
як на 〈рабой〉 свінні праехаць (пераехаць). Гл. свіння.
глядзець як цяля на рабыя вароты. Гл. цяля. @рагаты
багаты як чорт рагаты. Гл. чорт. @рагожа
як рогожа лежаць. Стол. Пра палеглае збожжа. ТС 4, 292. @рад
сыдять як москалі в рад. Гл. маскаль.
Гады як рады. Чэрв. Прык. Пра значную колькасць пражытых гадоў. Гілевіч, 165. @радасць
Старасць не радасць, а смерць - не вяселле. Астр. Прык. Пра клопаты і цяжар старэчых гадоў. Гілевіч, 161.
Старасьць ня радасьць, а поп ня сябра. Прык. Станкевіч, 1029. Тое ж. @Радаўніца
весяліцца як Міцька на Радаўніцу. Гл. Міцька. @радзімец
з кім як з радзімцым: ні найціць, ні пыціряць. Мсцісл. Няўхв. Пра бесталковага, дурнаватага чалавека. Юрчанка 1993, 136. ≺ Радзімец - 1. Нячысцік. 2. Падучая хвароба. @радзіна
лёгка як з радзінаю. Ухв. Пра добрую, спрыяльную, лёгкую сітуацыю, дачыненні з кім-н. Янк., Пар., 95. @радзіць
голы як маці радзіла. Гл. маці.
кашаль як бабе радзіць. Гл. баба.
розуму што ў Ганны - радзіць пастаянна. Гл. Ганна.
як бабе цяжка радзіць, так скупому даўгі плаціць. Гл. баба.
як жонцы цяжка радзіць, так скупому доўг плаціць. Гл. жонка. @ражка
галава як ражка. Слон., Драг., Жытк. Пра вялікую галаву кагосьці. Высл., 302; Нар. лекс., 222; ТС 1, 212.
гразны як свіная ражка. Івац. Няўхв. Пра бруднага, неахайнага чалавека. ЗЗайкі. ≺ Ражка - драўляная пасудзіна ў выглядзе цэбрыка з ручкай.
сам як мурашка, галава як ражка. Гл. мурашка. @ражон
сядзець як на ражнах. Ашм., Гродз. Пра чалавека ў стане крайняй фізічнай актыўнасці, немагчымасці спакойна ўседзець на адным месцы. Даніловіч, 237.
пакручвацца як на ражне. ФСБМ 1, 77. Тое ж.
На чужыне што на ражне. Прык. Маз. Пра няўтульнае, неспакойнае жыццё на чужыне. ПП 1, 291.
лезці як чорт на ражон. Гл. чорт.
пацеха як ражон. Ваўк. п. Пра таго, хто цешыцца без прычыны, а пацеха можа выйсці бокам. Federowski, 208; Нос., 135; Dybowski, 188; Аксамітаў, 205; Васильев, 23.
худы як ражон. Жытк., Стаўб. Няўхв. Пра кагосьці вельмі худога. ТС 5, 259; МК, 112.
закруціцца як уюн на рожне. Гл. уюн. @раз
даць як на раз укусіць. Пра нешта ў вельмі малой колькасці. Янк., Пар., 51.
заскакаць як конь, якога першы раз узялі ў аброць. Гл. конь.
трэба як раз хлеба ўкусіць. Пра нешта вельмі неабходнае. Янк., Пар., 170.
як другі раз на свет нарадзіўся. Івац., Рэч. Пра чалавека, які ачуняў, выздаравеў, адчуў вялікую палёгку. Pietkiewicz, 389; ЗЗайкі.
як раз ды два. Мсцісл. Пра хуткае і простае выкананне справы. Юрчанка, 195. @разануць
сказаць як сярпом па яйцах разануць. Гл. серп. @разачка
узяло як пана разачка. Гл. пан. @разбіты
трэба як разбітае калясо ў возе. Гл. калясо.
гаварыць як у скрыпку іграць, а рабіць як у разбіты збан бразгаць. Гл. скрыпка.
стары чоловек ек горшчок разбіты. Гл. гаршчок.
хадзіць як разбітый. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які адчувае сябе несабраным, хваравітым. Юрчанка, 195. @разбойнік
міна як у разбойніка. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека са злым, нялюдскім выразам твару. Federowski, 187. @развесці
як рукамі развесці. Гл. рука. @развеяць
як вецер развеяў. Гл. вецер. @раздаўлены
як курапа раздаўленая. Гл. курапа. @разівон
ісці як разівон. Мсцісл. Няўхв. Пра няўважлівага, разяватага чалавека. Юрчанка 1977, 108. @разінавы
дурны што бот разінавы. Гл. бот. @разінуць
Гаспадарку вадзіць - не разінуўшы рот хадзіць. Прык. Пра складанасць упраўнага вядзення гаспадаркі. Янкоўскі, 22. @разінька
стаяць як разінька мокрая. Докш. Насмешл. Пра мокрага і таму смешнага чалавека. ФА. ≺ Разінька - пушысты звярок, які жыве ў вадзе. @разлезлы
згніць бы разлезлы грыб. Гл. грыб. @разлепуха
ісці як разлепуха. Мядз. Няўхв. Пра павольную няўклюдную хаду. ФА. @разліцца
як ліць разлілася. Гл. ліць.
як вадою разліцца. Гл. вада. @разляцецца
дзеўкі як гусяняты: як пер'ямі абрастуць, так і разляцяцца. Гл. гусяняты. @размазаць
разважыць як размазаць. Пра чалавека, які нейкую справу не столькі разважыць, колькі растушуе, расцягне. Матэрыялы 1981, 123. @разнік
вытрашчыць (вырачыць) вочы як вол на разніка. Гл. вол. @разніца
унадзіцца як сабака ў разніцу. Гл. сабака.
вісець як сабака на разніцы. Гл. сабака.
гыркацца як на разніцы. Пра людзей, якія сварацца, грызуцца, не памірацца. Янк., Пар. 47.
накормлены як сабака на разніцы. Гл. сабака.
пацягнуцца як сабака да разніцы. Гл. сабака.
прывыкнуць як сабака да разніцы. Гл. сабака.
прывучыць ек собаку к рэзніцы. Гл. сабака.
стаяць як сабака ля разніцы. Гл. сабака.
шыхалявацца як сабакі каля разніцы. Гл. сабака. @разорва
есці як у разорву. Бран., Мсцісл. Груб. Пра празмернае непераборлівае спажыванне ежы. Расторгуев, 227; Юрчанка, 174. @разуцца
ісці як разуўшыся. Мсцісл. Пра асцярожную хаду некага. Юрчанка, 178. @раз'юшаны
выскачыць як раз'юшаны звер. Гл. звер. @раз'яроны
сапець як бык раз'яроны. Гл. бык. @рай
жыць як у раі. Слуцк., Чэрв. Ухв. Пра вельмі добрае, заможнае, прыемнае жыццё. Сержпутоўскі 2000, 241; СПЗБ 4, 264.
У маі як у раі. Брасл. Прык. Пра майскае хараство прыроды. Рабкевіч, 207.
У сваім краі як у раі. Паст. Прык. Пра найлепшае жыццё на радзіме. БФМ, 238; Hoc., 20; Federowski, 151.
Дома край як рай. Прык. Санько, 128. Тое ж.
добра як у раю. Ваўк. п. Ухв. Пра найвышэйшую ацэнку ўмоў жыцця. Federowski, 78.
душа накрасавалася як у раю пажыла. Мсцісл. Пра добрыя моманты жыцця, якія чалавек успамінае з прыемнасцю. Юрчанка 1972, 210.
жыць як Адам у раю. Гл. Адам. @райства
жыць як у райстве. Віл. Ухв. Пра найвышэйшую ацэнку ўмоў жыцця. СПЗБ 4, 264. @рак
вешчавацца як рак у гаршку. Лаг. Насмешл. Пра дарэмныя выказванні, намаганні некага. ФА.
вышыкацца (вышаптацца) як рак (у торбе). Ваўк. п. Насмешл. Пра людзей, што ўволю нашапталіся, нагаварыліся. Federowski, 345. ≺ Вышыкацца - шаптацца, шушукаць.
злітавацца як рак над жабаю [узяў ды й очы выдраў]. Слон. п. Іран. Пра злосную расправу над некім. Federowski, 373.
іці як рак пад зонцікам. Мсцісл. Насмешл. Пра некага абсалютна недарэчнага. Юрчанка, 195.
краснець як рак. Мсцісл. Пра пачырванелы твар каго-н. Высл., 336.
лазіць як рак. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які лезе туды, куды яму не трэба. Federowski, 170.
облезлы ек рак. Стол. Здзекл. Пра знешні выгляд недагледжанага, запушчанага чалавека. ТС 4, 282.
паўзці як рак у градзе. Кругл. Насмешл. Пра павольнае нязграбнае перамяшчэнне. ДА.
повзты як рак по пэску. Кобр. Насмешл. ФА. Тое ж.
сядзець як рак на мелі. Няўхв. Пра чалавека, які трапіў у цяжкую сітуацыю. БПФС, 152.
такая праўда як рак свішча. Ваўк. п., Слуцк. Іран. Пра адсутнасць праўды наогул. Federowski, 247; Рабкевіч, 199.
таўчыся як рак у пролубцы. Астр. Няўхв. Пра бесталкова праведзены час. Даніловіч, 243. ≺ Пролубка - палонка.
учапіцца як рак за корань. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які за нешта моцна трымаецца, не здаецца. Высл., 407.
хадзіць як рак за жабаю. Мсцісл. Жарт. Пагардл. Пра чалавека, які некага адсочвае, цікуе, пераследуе. Юрчанка, 195.
худы як рак. Сміл., Кам. Пра некага вельмі худога. Шатэрнік, 297; Янк., 436; СПЗБ 5, 329.
чырвоны (красны, счырванець) як рак (вароны, печаны). Смал. п., Ваўк. п., Івац., Слон., Лаг. Насмешл. Пра чалавека з пачырванелым (ад сораму, гарачыні) тварам. Добр., Смол., 772; Federowski, 70, 299; Высл., 420; Ройзензон, 79; ТС 4, 282; ЗЗайкі.
вусы як у рака. Пра вострыя, доўгія вусы. Янк., Пар., 28.
пакараць як рака ў воду ўкінуўшы. Ваўк. п. Іран. Пра адсутнасць пакарання, а толькі спрыянне ў нечым некаму. Federowski, 212.
як ракі ўчхнулі. Карэл. Пра некага, хто заціх, затаіўся. ЖН, 64.
прыпячы як раку на вуголлях. Мін. Спачув. Пра адчуванні кагосьці ў вялікай небяспецы. Высл., 371.
смаку як у печаным раку. Астр., Дзярж. Іран. Пра адсутнасць смаку ў нечым. Даніловіч, 259; Varłyha, 122; ФА.
смаку як з раку. Івац., Шарк. Іран. Пра нешта сумнеўна смачнае і ў малой колькасці. КВДУ; ЗЗайкі.
трэба каму што як раку зонцік. Мсцісл. Іран. Пра нешта абсалютна непатрэбнае. Юрчанка, 195. @рака
жывуць людзі бы вада цечэ ў рацэ. Гл. вада.
жыццё мяняецца як у рацэ вада. Пра зменлівасць жыцця. Высл., 321.
як вада ў рэку жызьня пайшла. Гл. вада. @ракавы
рукі як клышні ракавыя. Гл. клышня. @ракам
як да Масквы ракам. Гл. Масква.
як ракам устаў. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека не ў гуморы. Юрчанка, 174. @ракіта
баба як ракіта прыжывушчая. Ушацк. Пра ўстойлівасць і здольнасць адаптавання ў жанчын. Барадулін, 98. @ралля
зморшчыцца бы ралля. Слуцк. Пра маршчыністы твар старога чалавека. Сержпутоўскі 1999, 101. @Раман
выскачыць як Раман з канапель. Пух. Няўхв. Насмешл. Пра чалавека, які недарэчна выказаўся, не па справе ўмяшаўся. Мін.-Мал., 1970, 159.
пойдзе работа ў каго як у Рамана пацяры. Воран. Насмешл. Пра слабую надзею на добры ход справы ў кагосьці. Даніловіч, 260. @рамізнік
лаяцца як п'яны рамізнік. Мін. Асудж. Пра чалавека, які моцна і брыдка лаецца. ЛЦ, 97.
п'яны як рамізнік. Асудж. Пра надта п'янага чалавека. Санько, 178. @рамонак
жоўты як рамонак. Пра нешта жоўтае. Янк., Пар., 60. @рана
добры як соль на ране. Гл. соль.
злятацца як мухі на рану. Гл. муха.
лезці як муха на рану. Гл. муха.
ляцець як муха на рану. Гл. муха. @рандэлек
як рандэлькам па зубах каму. Смарг. Пра перажыванне сораму, абразы, знявагі. Даніловіч, 243. ≺ Рандэлек - каструля з доўгай ручкай. @рандэльскі
як карова рандэльская. Гл. карова. @раненька
рум'яны ек сонейко раненько. Гл. сонейка. @рапей
брацца як рапей за адзежу. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які да некага чапляецца. Federowski, 42.
прычапіцца як рэпей к авечаму хвасту. Раг. Няўхв. Пагардл. Пра чалавека, які да некага прыстаў, прычапіўся. АВНЛ. @рапуха
зневажаць ды сварыцца як рапуха. Слуцк. Асудж. Пра сварлівую кабету. Сержпутоўскі 1999, 95.
цягнуцца як рапуха. Пагардл. Пра павольную, нязграбную хаду кагосьці. Санько, 71. @рапях
сядзець у даўгах як у рапяхах. Рэч. Няўхв. Пра чалавека, што дужа запазычаўся. ЛЦ, 123. @раса
слёзы льюцца бы з лісця раса. Гл. ліст.
чысты як раса. Ухв. Пра чысціню, празрыстасць нечага. Янк., Пар., 194.
ягад як раса вісіць. Лоеў. Ухв. Пра ўраджай ягад, вялікую колькасць пладоў на галінках. Янкова, 305.
багата як расы. Пра вялікую колькасць чаго-н. Янк., 396.
Красы як расы, а жызьня залатая. Дзятл. Прык. Пра прывольнае жыццё ў прыгажосці. Арх. Гр.
як расы. Стол. ТС 5, 207; Янк., Пар., 208. Тое, што багата як расы. @расада
дзяўчына як расада, абізацільна пірасадзіць нада, а то астарыцца. Віл. Пра неабходнасць аддаць дзяўчыну замуж. СЦБ, 29.
сядзець у радзе як чорт у расадзе. Гл. чорт. @расамаха
хадзіць як расамаха. Нараўл., Слуцк. Няўхв. Пра неахайную, непрычасаную жанчыну. Мат. Гом., IV, 263; Сержпутоўскі 1999, 13.
роспейсацца як росомаха. Жытк. Асудж. Пра жанчыну з неахайнай прычоскай. ТС 4, 316. @раскусіць
Галаву згубіць як арэх раскусіць. Гл. арэх.
залгаць як гарэх раскусіць. Гл. арэх.
Чалавек не арэх - не раскусіш. Гл. арэх. @расол
як расолам умыты. Астр. Пра панурага, засмучанага, прыгнечанага чалавека. Даніловіч, 244. @распароць
Блін не клін - бруха не распора. Гл. клін. @расплюшчаны
хадзіць як расплюшчаная жаба. Гл. жаба. @распусціўшы
пяяць бы пявун, распусціўшы хвост. Гл. пявун. @распяты
як Ісус Хрыстос распяты. Гл. Ісус. @рассоха
ходить як на разсохах. Смал. п. Кплів. Пра няўклюдную хаду каго-н. Добровольский ІІІ, 87. ≺ Рассоха - дрэва, жардзіна з развілістым канцом. @растапырка
хадзіць як растапырка. Слаўг. Няўхв. Пра непрывабную хаду чалавека. Нар. слов., 78. @растаяць
як растаў. Глуск. Пра бясследнае непрыкметнае знікненне каго-н. Высл., 430. @расхрыста
хадзіць як расхрыста. Пух. Няўхв. Пра чалавека, які ходзіць у незашпіленым адзенні. СЦБ, 155. @расцвітаць
гэты свет як макаў цвет: зранку расцвітае, да вечара ападае. Гл. цвет.
як мак расцвітае. Гл. мак. @расцягваць
расцэнкі як гармонік, як хочаш, так і расцягвай. Гл. гармонік. @расчоска
трэба як лысаму расчоска. Гл. лысы.
трэба як сабаку расчоска. Гл. сабака.
дарвацца як лысы да расчоскі. Гл. лысы. @расянка
высмактаць каго як расянка камара. Докш. Пра вымучванне каго-н. цяжкой працай, пастаяннымі прыдзіркамі, з'едлівымі дакорамі. МК, 317; Санько, 120. @раўгеня
хлеб салодак як раўгеня. Пра смачны хлеб прыемнай закваскі. Носович, 544. ≺ Раўгеня - рэдкая страва з запаранай і заквашанай жытняй мукі, кулага. @рачанец
ждаць як убогі рачанца. Гл. убогі. @рашпіль
твар як рашпіль. Паст. Няўхв. Пра шурпаты калючы твар кагосьці. СПЗБ 5, 97. @рашчына
трапіць (улезці) як таракан у рашчыну. Гл. таракан.
убіцца як сучка ў рашчыну. Гл. сучка.
ускочыць як кот у рашчыну. Гл. кот.
круціцца як сучка ў рашчыня. Гл сучка.
узняцца як цеста на рошчыне. Гл. цеста. @раяль
іграць як кот на раялі. Гл. кот. @рваць
Гора як зеллё: колькі не рві - кожны год новае. Гл. зелле.
бы собакі рвуць за ногі. Гл. сабака. @ржа
есці як ржа жалеза. Асудж. Пра чалавека, які вечна дакарае, данімае кагосьці, не дае спакойна жыць. Янкоўскі, 112. @ржавы
барбацець як ржавая ліскатуха. Гл. ліскатуха. @ржышча
адзін як колас на ржышчы. Гл. колас. @рог
дзеўкіны ўборы каму так як свінне рогі. Гл. свіння.
патрэбен як цецяруку рогі. Гл. цецярук.
як казліныя рогі ў мяшку. Мёр. Пра тое, што выдаецца, вытыркаецца адкуль-н. Нар. скарбы, 141. @родзіўшы
рабіць як родзіўшы хлеб. Пра добрую, старанную працу кагосьці. СПЗБ 4, 233. @родны
крычаць як на роднага бацьку. Гл. бацька.
нож як для (да) роднага бацькі. Гл. бацька.
шанаваць як роднага бацька. Гл. бацька.
у знаці як у роднай маці. Гл. маці.
аўчынная латка як родная матка. Гл. матка.
дарагі як матка родная. Гл. матка.
дзе кажушная латка, то як родная матка. Гл. матка.
свая хатка як родная матка. Гл. матка.
даглядаць як родны бацька. Гл. бацька.
такая радня як Саўка Кузьме родны Хведар. Гл. Саўка.
як родные браты. Гл. брат.
лядцы як родныя атцы. Гл. айцец. @рожа, гл. таксама ружа, роза
свая жонка як рожа садавая. Лоеў. Захапл. Пра прыгажосць і прывабнасць менавіта сваёй жонкі. Янкова, 311. @рожкі
раськінь ножкі як баран рожкі. Гл. баран. @роза, гл. таксама ружа, рожа
лыбіцца як майская роза. Мін. Няўхв. Пра кагосьці, хто ўсміхаецца, калі яго хваляць. СПЗБ 2, 694. @розум
галава што качан капусты: хоць і вялікая, але без розуму. Гл. качан.
галоўка як макаўка, а розуму як насрана. Гл. макаўка.
здаровы як бык, а розуму ні на глык. Гл. бык.
лоб што лапата, ды розуму небагата. Гл. лапата. @рой
роем хадзіць. Чэрык., Лід., Лаг. Пра людзей, якія ходзяць цесным гуртам. Бялькевіч, 389; МК, 225.
многа як рой. Мсцісл. Пра вялікую колькасць чаго-н. Юрчанка, 195.
оводоў як із вулья рой. Гл. вулей.
шумець як рой пчол у рэшаце. Слон. Пра нейкі характэрны дружны гоман, шум. Высл., 422. @ростанькі
спыніцца як старац на ростаньках. Гл. старац. @рот
бясслоўны як вады ў рот набраў. Гл. вада.
Гаспадарку вадзіць - не разінуўшы рот хадзіць. Прык. Пра складанасці вядзення гаспадаркі. Янкоўскі, 22.
Горла як прорва, праглынець, што ў рот пападзець. Гл. прорва.
жраць як не ў свой рот. Дзятл. Асудж. Груб. Пра чалавека, які зашмат есць. ФА.
маўчаць як гаўном рот замазаўшы. Гл. гаўно.
маўчаць быццам поўны рот кашы. Мін., Хоц. Няўхв. Пра маўчанне кагосьці, ад каго чакаюць слова. ЛЦ, 65.
маўчаць нібы ў каго рот зашыты. Мін., Хоц. Няўхв. Пра ўпартае маўчанне каго-н. ЛЦ, 65.
маўчаць як вады ў рот (у губы) набраў (набраўшы). Гл. вада.
Навука не піва - у рот не ўльеш. Гл. піва.
есці (жалубаць) як не сваім (як чужым) ротам. Брасл., Гом., Дзярж., Зэльв., Івац., Карэл., Жабін. Пра маруднае і неахвотнае, без апетыту спажыванне ежы. Юрчанка 1969, 114; Мат. Гом., IV, 138; Высл., 317; Нар. слов., 35; Мат., 174; Даніловіч, 238; ЗЗайкі.
гаварыць як з воўнаю ў роце. Гл. воўна.
замінаць як скула ў роце. Гл. скула.
лішні як гнілы корань у роце. Гл. корань. @роха
хадзіць як роха. Навагр. Няўхв. Пра неакуратную, абыякавую да сваёй знешнасці жанчыну. Сцяшковіч, 618. @рохля
корпацца ек рохля. Жытк. Няўхв. Пра тоўстую, непаваротлівую жанчыну. ТС 4, 331. @рубанак
трэба як свінне рубанак. Гл. свіння. @рубаць
кашляць як дрова рубаць. Гл. дровы. @рубель
як новы рубель. Слон. Ухв. Пра некага вельмі прыгожага, прыстойна апранутага. Даніловіч, 239.
паглядзець на каго як рублём падарыць (адарыць). Гродз., Воран., Смарг. Пра добразычлівы, прыветны погляд на каго-н. Даніловіч, 244; ФА.
паглядзець як тры рублі даць. Касц. Матэрыялы 1981, 14. Тое ж.
хітры як тры рублі. Чэрв. Насмешл. Пра некага хітрага, пранырлівага. ФА.
набрацца як Марцін за рубля. Гл. Марцін.
погледаты ек рубля просіты. Жытк. Пагардл. Пра ліслівы, прасіцельны погляд каго-н. ТС 4, 80. @рубнуць
як сякераю рубнуць. Гл. сякера. @руда
рыжае як руда. Ашм. Пра нешта колеру бруду, гразі. СПЗБ 5, 164. @руды
аблезлы як рудая мыш. Гл. мыш.
згінуць (змарнавацца, прапасці) як рудая мыш [у балоце]. Гл. мыш.
мокры як рудая мыш. Гл. мыш.
упацець як рудая мыш. Гл. мыш.
як рудая мыш. Гл. мыш.
вугінуць як рудые мушы. Гл. мыш.
ганяць як рудых мышэй. Гл. мыш.
разбегчыся як рудыя мышы. Гл. мыш.
рассыпацца як рудыя мышы па свеце. Гл. мыш.
косы ек у собакі рудого. Гл. сабака. @ружа, гл. таксама рожа, роза
цвісці як ружа. Ваўк. п. Ухв. Пра добрае, прывольнае жыццё дзяўчыны, жанчыны. Federowski, 59.
чырвоны як ружа. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта прыемна чырвонае. Federowski, 71.
як ружа-квята. Воран. Захапл. Пра вельмі прыгожую дзяўчыну, жанчыну. Даніловіч, 244. @ружжо
п'ець як з ружжа б'ець. Мсцісл. Насмешл. Пра ахвотніка выпіць. Высл., 365. @рука
Без навук як без рук. Прык. Пра немагчымасць абысціся без навучання. Санько, 114.
як без рук. Бабр., Пін., Слон., Стаўб., Івац. Пра бездапаможнае, цяжкае абыходжанне без каго-, чаго-н. МК, 308; ПП 1, 150; Высл., 425; ЗЗайкі.
прычапіцца як смала к рукам. Гл. смала.
ласкава як матчынымі рукамі. Ухв. Пра вельмі ласкавае абыходжанне. Янк., Пар., 94.
рабіць як не сваімі рукамі. Бераст., Мсцісл. Пра неакуратнае, нязграбнае выкананне нейкай працы. Сцяшковіч, 617; Даніловіч, 238; Юрчанка 1969, 114.
як рукамі развесці. Мёр. Пра малы зямельны надзел. Нар. скарбы, 141.
праворны як мятла ў руках. Гл. мятла.
паўміралі як за рукі пабраліся. Ваўк. п., Івац. Пра вельмі кароткія прамежкі паміж смерцю каго-н. Federowski, 216; ЗЗайкі.
Шчасце не цукерка - у рукі не возьмеш. Гл. цукерка.
як рукой дастаць. Лельч. Пра блізкую мэту, малую адлегласць, якую лёгка пераадолець. Кучук, Малюк, 119.
як рукой зняло. Ваўк. п., Стаўб., Клецк., Шчуч., Жытк., Лельч., Івац. Пра эфектыўны сродак, спосаб лячэння, калі хвароба, перажыванні, пачуцці хутка і надзейна мінуліся. Federowski, 265; Сержпутоўскі 1999, 81, 137; МК, 317; Высл., 430; ТС 5, 127; Кучук, Малюк, 119; ЗЗайкі.
як рукой падаць. Свісл. Сцяшковіч, 618. Тое, што як рукой дастаць.
блізка як рукою падаць. Капыл., Слуцк. Высл., 287; Янк., Пар., 17; Никифоровский, 202; Сержпутоўскі 1999, 18. Тое ж.
сон як у руку даў. Ваўк. п., Іўеў., Маст., Воран., Івац. Пра прарочы сон, які спраўдзіўся. Ляцкий, 42; Federowski, 265; Сцяшковіч, 620; Высл., 386; ЗЗайкі. @рукавіцы
хлопцаў як рукавіц у каго. Івац. Жарт. Пра некалькіх кавалераў у дзяўчыны. ЗЗайкі.
трэба як бязрукаму рукавіцы. Гл. бязрукі. @рукаў
даць як з рукава. Ваўк. п. Пра малую колькасць нечага пададзенага, падараванага. Federowski, 296; Янк., Пар., 51.
пісаць як з рукава сыпаць. Паст. Ухв. Пра бойкае, хуткае пісанне. СПЗБ 5, 53.
Жонка не рукаў - не адпораш. Прык. Пра неабходнасць паважлівага стаўлення да жонкі і непажаданасці неабдуманага разыходжання. Federowski, 366. @руно
прапасці як сабачае руно. Глуск. Насмешл. Пра нейчую бясслаўную пагібель. АВНЛ. @рунь
зелянець як рунь увосень. Ухв. Пра нейчую роўную прыгожую зеляніну. Бялькевіч, 372. @русалка
гойдацца бы русалка на вярбе. Слуцк. Пра кагосьці, хто не пасядзіць роўна, калышацца, гойдаецца. Сержпутоўскі 1999, 96.
хадзіць як русалка. Ваўк. п. Няўхв. Пра непрычасаную жанчыну. Federowski, 48.
шлакатацца бы русалка. Пра кагосьці, хто забаўляецца казытаннем, дурэе. Шпилевский, 187; Dybowski, 192. ≺ Шлакатаць - казытаць. Традыцыйна русалкам прыпісваецца казытанне сваіх ахвяр, што магло прыводзіць і да смерці.
валасы як у русалкі. Няўхв. Пра незаплеценыя, распушчаныя па плячах валасы. Янк., Пар., 24.
уросіцца по поес бы русаўка. Стол. Пра жанчыну, што намокла ад расы падчас працы ўранку ў полі, агародзе, лесе. ТС 4, 69. @рускі
дурны як рускі бот. Гл. бот. @рута
зялёны як рута. Ваўк. п., Рэч. Пра яскрава-зялёны колер чаго-н. Federowski, 354; ЛЦ, 107. ≺ Рута - эталон зялёнага колеру.
сена бы рута. Слуцк., Ухв. Пра пахучае сенца добрай якасці. Сержпутоўскі, 34. @ручай
Смерць не ручаіна - не пераскочыш. Прык. Пра немагчымасць мінуць смерць. Янкоўскі 1971, 41.
папярок горла стаў як камень ручэй перакрыў. Гл. камень. @ручнік
язык доўгі як ручнік. Чэрык. Няўхв. Пра плеткара, балбатуна, выкрывальніка сакрэтаў. ЛЦ, 67. @рыба
абрыднуць як гнілая рыба. Сак. п., Клецк. Пра некага вельмі абрыдлага, апрацівелага. Federowski, 3; ФА.
біцца як рыба аб лёд. Смал. п., Ваўк. п., Рэч., Касц., Уздз., Мсцісл., Чэрык., Касц., Хоц., Мін., Брэсц., Асіп., Віл., Нясв., Івац., Люб. Пра чалавека, які выжывае, змагаецца ў цяжкіх абставінах. Добр., Смол., 28; Нос., 11; Federowski, 29; Pietkiewicz, 357; Высл., 286; Юрчанка 1972, 62; ЛЦ, 23; АВНЛ; СЦБ, 39; ДА; ЗЗайкі.
бяда за бядою як рыба за вадою. Валож., Навагр. Пра цэлы ланцуг бедаў. Federowski, 26; Санько, 117.
вольны як рыба ў нераце. Іран. Пра зусім не вольнага чалавека, безнадзейна злоўленага. Янк., 399.
Госьць як і рыба: на трэці дзень сьмярдзіць. Прык. Лаг. Жарт. Пра найбольшую пажаданасць кароткіх візітаў. Варлыга 1966, 25. ≺ На аснове звычаёвага правіла: Госць першы дзень - золата, другі - серабро, трэці - медзь, дамоў едзь.
жывуць між сабою як рыба з вадою. Івац. Ухв. Пра людзей, што жывуць дружна, у згодзе. БФГ, 168; ЗЗайкі.
жыць як рыба з вадой. Ашм. Ухв. Пра вельмі дружнае, у згодзе жыццё. Даніловіч, 244.
заскакаць як рыба на кручку. Зласл. Пра некага, хто моцна, перапалохана зрэагаваў на нейкае непрыемнае для яго паведамленне, сітуацыю. Янк., 391.
звыкнуць з бядою як рыба з вадою. Пра чалавека, што ўжо прымірыўся са сваёй цяжкой сітуацыяй. Янк., 409.
здароў як рыба. Ваўк., Сак. п., Ашм., Гродз. Ухв. Пра здаровага, спрытнага чалавека. Federowski, 353; Dybowski, 20; Высл., 328.
кідацца як рыба ў вадзе. Ваўк. п. Пра чалавека, які актыўна змагаецца з абставінамі. Federowski, 143; Санько, 146.
маўчаць як рыба [у вадзе]. Сак. п. Пра чалавека, які маўчыць, не выдае сакрэтаў. Federowski, 181; Ройзензон, 73.
мучыцца як рыба без вады. Слон. Спачув. Пра пакуты, выпрабаванні каго-н. Высл., 348.
мы з табою як рыба з вадою: рыба на дно, а ты гаўно. Рэч. Груб. Вульг. Пра нейчую дружбу. Pietkiewicz, 369.
мы з табою як рыба з вадою: рыба на дно, а мы ў гаўно. Ваўк. Груб. Вульг. Federowski, 107. Тое ж.
нямы як рыба. БПФС, 160. Тое, што маўчаць як рыба.
пагуляць як рыба на лёдзе. Іран. Пра адсутнасць пагулянак, а толькі пакуты, клопаты. Рапановіч, 261.
плаваць як рыба. Стаўб. Ухв. Пра добрага плаўца. Высл., 366.
сэрца тоўхая як рыба плешча. Пух. Пра неспакой, хваляванне, калі моцна б'ецца сэрца чалавека. СПЗБ 2, 181.
таўчыся як рыба ў вядрэ. Мсцісл. Насмешл. Пра нейчую мітусню, клопаты ў нявыкрутнай сітуацыі. Юрчанка 1969, 91.
труцца перадамі як рыба ў нораст. Ушацк. Жарт. Пра сучасныя танцы. Барадулін, 24.
ходить як рыба абтраўлиная. Смал. п. Зласл. Пра аглушанага, хмурнага чалавека. Добр., Смол., 556.
хадзіць як рыба па дну. Ваўк. п. Пра чалавека, які дзейнічае стрымана, абачліва. Federowski, 48.
халодная як рыба. Слуцк. Няўхв. Пра некага астылага ці халоднага па характары. Сержпутоўскі 1999, 134.
хаўкаць як рыба ў прыдуху. Пра чалавека, які цяжка дыхае, хапае ротам паветра. Янк., Дыял., III, 169. ≺ Хаўкаць - хапаць паветра ротам.
ціхая як рыба. Пра нейкую маўклівую, ціхую жанчыну. НН, 620.
языком як рыба хвастом. Маст. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека, што менціць языком. ФА.
як рыба без вады хто без чаго. Ваўк. п. Пра чалавека, які не можа жыць без нечага, некага. Federowski, 267.
дзіцяці патрэбна ласка як рыбе вада. Мін. Пра важнасць цеплыні і ласкі для дзіцяці. ЛЦ, 82.
добра каму як рыбе на пяску. Ваўк. Іран. Пра вельмі цяжкое, пакутлівае становішча каго-н. ЛЦ, 61.
нада як рыбе зонцік. Нясв. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае, недарэчнае ў дадзенай сітуацыі. ФА.
патрэбен як рыбе парасон. Карм. Іран. Высл., 362. Тое ж.
папасціся як рыба ў сетку. Мін. Пра чалавека, які трапіў у пастку, папаў у бяду. ЛЦ, 62.
вочы як у рыбы. Ваўк. п. Няўхв. Пра вялікія непрыгожыя вочы без выразу. Federowski, 335.
дарвацца як кот да рыбы. Гл. кот. @рыбіна
біцца як рыбіна аб лёд. В.Дзв. Спачув. Пра чалавека, які змагаецца з цяжкімі абставінамі. СПЗБ 4, 322. @рыбічы
чысты як рыбічае вока. Гл. вока. @рыбка
мы з табою як рыбка з вадою. Памянш. Нясв. ФА. Тое, што Мы з табою як рыба з вадою.
Мы з табою як рыбка з вадою; ты ў ваду, а я над табою. Памянш. Прык. Шпилевский, 184; Dybowski, 184. Тое ж.
папасціся як рыбка у сетку. Памянш. Мін. Пра чалавека, які трапіў у цяжкія абставіны. ЛЦ, 62.
як рыбка ў вадзе. Памянш. Касц., Слуцк. Пра чалавека, які добра адчувае сябе ў сваім асяроддзі. Высл., 430; Сержпутоўскі 1999, 55.
весела як рыбцы на кручку. Памянш. Іран. Пра зусім невясёлую сітуацыю, хутчэй трагічную. Янк., 398. @рыб'я
малы як рыб'я вочка. Гл. вочка. @Рыга
збірацца як цар пад Рыгу. Гл. цар.
з'ездзіць як цар пад Рыгу. Гл. цар. @Рыгор
такая праўда як Рыгор знахар. Ваўк. п. Насмешл. Пра поўны недавер, непрызнанне праўдзівымі пэўных звестак. Federowski, 247. @рыдван
хлопец як рыдван. Дзярж. Ухв. Пра высокага і дужага чалавека. Нар. слов., 43. ≺ Рыдван - даўні вялікі экіпаж. @рыдлёўка
кіпці як рыдлёўкі. Крыч. Асудж. Пра нейчыя доўгія неахайныя ногці. Бялькевіч, 372. @рыжок/рыжык
расці як рыжок. Слуцк. Ухв. Пра добры рост некага. Сержпутоўскі 1999, 40. ≺ Рыжок - відаць, грыб рыжык.
чырвоны як рыжок. Ваўк. п. Ухв. Пра здаровага, вясёлага чалавека. Federowski, 71.
здаровы як рыжык баровы. Карм., Слон. Ухв. Пра здаровага, дужага чалавека. Высл., 327; Сержпутоўскі 1999, 79. @рыла
прынесці ек свінья на рылі. Гл. свіння. @рынак
як на парваным рынку дзе. Гродз. Няўхв. Пра вялікі непарадак, разруху дзе-н. Даніловіч, 237. @рында
хадзіць як рында. Ушацк. Няўхв. Пра неахайна апранутую жанчыну. Барадулін, 120. @рысак
борзды як рысак. Ухв. Пра вельмі энергічнага, хуткага чалавека. Янк., 398.
як падкова у рысака. Гл. падкова. @рысь
такая дружба як у рыси с мядведим. Смал. п. Іран. Пра варожыя адносіны ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі. Добр., Смол., 805. @рыхтык
зрабіць як рыхтык. Свісл. Пра вельмі дакладнае выкананне нечага, належным чынам. Даніловіч, 244. @рыцына
бегаць як рыцыны глынуўшы. Няўхв. Пра прымусовы хуткі бег кудысьці. Янк., Пар., 15. ≺ Рыцына дае расслабленне страўніка. @рыштант
абкарнациць валаса каму як риштанту. Смал. Пра вельмі кароткую стрыжку кагосьці. Добр., Смол., 500. @рэбры
высах хоць рэбры лічы. Пра схуднелага, ссохлага чалавека. Янкоўскі 1971, 111. @рэдзгіні, гл. рэзгіны @рэдзька
горкі як рэдзька. Віцеб. Няўхв. Пра нешта вельмі горкае. КВДУ.
сядзець як рэдзька на градцы. Брэсц. Жарт. 1. Пра чалавека, які недзе важна рассеўся. 2. Пра чалавека, які зацята маўчыць. ЛЦ, 123.
надаесці як горкая (паганая) рэдзька. Ваўк. п., Іўеў., Ушацк., Кобр., Люб., Івац., Пін. Няўхв. Пра нешта, што вельмі моцна надакучыла. Federowski, 194; Высл., 350; МК, 309; ФА; Ззайкі; БД, 308. @рэзаны
крычаць як рэзанае. Лаг., Слон. Няўхв. Пра чалавека, які надта моцна, прарэзліва крычыць. МК, 133; Высл., 338; Юрчанка 1977, 6.
раўсці як рэзаны. Івац., Карэл. Няўхв. Высл., 374; ЗЗайкі. Тое ж. @рэзаць
баліць як пілою хто рэжа. Гл. піла.
зараўсці баццэ каго рэжуць. Слуцк., Івац. Няўхв. Пра надта моцны крык каго-н. Сержпутоўскі 1998, 269; ЗЗайкі.
нож як вуда, да рэзаць ім худа. Гл. вуда.
як брытваю рэзаць. Гл. брытва. @рэзгіны
як рэдзгіні. Маст. Жарт. 1. Пра тканіну з рэдка сатканых нітак. 2. Пра парванае, з дзіркамі адзенне. Даніловіч, 244.
набраць як туману ў рэзгіны. Гл. туман.
як старыя рэзгіны. Ашм. Насмешл. Пра непрыгожага, нязграбнага, няўклюднага чалавека. Даніловіч, 253. @рэзь
жыць як баран да рэзі. Гл. баран. @рэмень
як рэмень. Мсцісл. Ухв. Пра моцную тканіну, пояс, шнурок. Юрчанка, 196. @рэпа
цубуля як репа. Мсцісл. Ухв. Пра вельмі вялікую ўраджайную цыбулю. Юрчанка 1993, 171.
здаровы бы рэпа. Слуцк. Ухв. Пра моцнага крамянога чалавека. Сержпутоўскі 1998, 289.
зубы як рэпа. Навагр. Ухв. Пра нейчыя белыя зубы. ФА.
як параная рэпа [смачна]. Пра нешта смачнае. Никифоровский, 146.
лаяць як рэпу грызці. Ваўк. п. Пра нейчую зграбную лаянку. Federowski, 169; Санько, 149.
мурзаты хоць рэпу сей. Ваўк. п. Насмешл. Пра некага крэпка мурзатага. Federowski, 190; Pietkiewicz, 371.
улезці як свіння ў рэпу. Гл. свіння.
чытаць як рэпу грызці (сячы). Ваўк., Слон. п., Шальч., Мін., Стаўб., Валож., Івац. Ухв. Пра добрае, беглае чытанне. Federowski, 71; Dybowski, 7; Мін.-Мал., 170, 171; МК, 317, 318; СПЗБ 5, 75; Высл., 430; ЗЗайкі.
як рэпу грызць. Лоеў., Мсцісл. Ухв. Пра добрае выкананне якой-н. справы. НН, 474; Dybowski, 6; Янкова, 315; Юрчанка 1977, 210, 218.
наесціся як свіння рэпы. Гл. свіння. @рэха
дружны як рэха. Пра неадлучнасць, неадчэпнасць кагосьці. Янк., Пар., 55. @рэшата
галава [стала] як рэшата. Стаўб., Слон. Няўхв. Пра чыю-н. дрэнную памяць. МК, 214; Высл., 302.
дзіравы як рэшата. Слон. Пра нейкі посуд, абутак, што прапускаюць вільгаць. Высл., 312.
дождж лье як з рэшата. Мін. Пра вялікі праліўны дождж. ЛЦ, 13.
жывот як гарбуз, а морда як рэшата. Гл. гарбуз.
крам як рэшата. Няўхв. Пра рэдкую недыхтоўную крамную тканіну. Янк., 411. ≺ Крам - купленая ў краме тканіна.
луста як рэшата. Дзярж. Пра вялікі кавалак хлеба, сала. Нар. слов., 25.
цячы як праз рэшата. Мядз. Няўхв. Пра дзіравую, ненадзейную страху, праз якую працякае дождж. ЗСалавей.
цячы як рэшата. Свісл., Мсцісл., Івац. Няўхв. Пра дзіравы посуд, дах, абутак і інш. Сцяшковіч, 245; Юрчанка 1977, 248; ЗЗайкі.
цячэ як у рэшата. Мсцісл. Пра дзіравую страху. Юрчанка 1998, 164.
Бога прасіць што рэшатам ваду насіць. Прык. Пра бяссэнсавасць пасіўнага спадзявання на Бога, удачу. ПП 2, 143.
многа як дзірак у рэшаце. Гл. дзірка.
праўда ў каго як у рэшаце вада. Воран., Круп., Мядз., Стол. Іран. Пра адсутнасць праўды ў каго-н. СПЗБ 4, 334; Даніловіч, 260; ТС 4, 214.
таўчыся як уюн у рэшаце. Гл. уюн.
шумець як рой пчол у рэшаце. Гл. рой.
шчасця ў каго як у рэшаце вады. Капатк. Іран. Пра адсутнасць шчасця ў каго-н. Высл., 391. @сабака
гіркаць як на сабак. Нараўл. Няўхв. Пра чалавека, які злосна, няветліва абыходзіцца з іншымі. Гавораць, 21.
многа як нярэзаных сабак. Мсцісл. Насмешл. Пра нейкі непаважаны збор людзей. Юрчанка 1998, 227.
многа як сабак. Ваўк. п. Насмешл. Federowski, 188. Тое ж.
хоць вадою разлівай бы сабак. Слуцк. Няўхв. Пра людзей, якія моцна сварацца, б'юцца. Сержпутоўскі 1999, 138. ≺ Сабак, якія ярасна грызуцца, лёгка разагнаць, лінуўшы на іх вады.
аблезлы як сабака. Гродз. п., Бяр., Івац. Пагардл. Пра чалавека з нясвежай знешнасцю. Federowski, 2; ФА; ЗЗайкі.
аблізвацца як сабака на сала. Насмешл. Пра чалавека, які выяўляе прагу займець нешта яму прывабнае. Шатэрнік, 4.
абмокнуць як сабака. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, які моцна вымак, выпацкаўся. Federowski, 2.
агінацца бы сабака. Слуцк. Няўхв. Раздраж. Пра чалавека, які не займаецца патрэбнай справай, толькі мітусіцца побач з іншымі. Сержпутоўскі 1998, 251.
аглядацца як сабака ў чужым двары. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які паводзіць сябе падазрона, з апаскай. ЛЦ, 47.
Адзін брэша як сабака, а другі маўчыць як срака. Люб. Прык. Няўхв. Вульг. Пра балбатлівага лгуна і пра неактыўнага маўчуна. ФА.
азірацца як сабака на кірмашу, згубіўшы гаспадара. Гродз. п. Няўхв. Пра баязлівае, няўпэўненае становішча чалавека ў складанай сітуацыі. Federowski, 11.
аскыляцца як сабака на чужую працу. Слон. п. Няўхв. Пра чалавека, які ганіць намаганні іншага. Federowski, 10.
багаты як сабака кудлаты. Брасл. Іран. Насмешл. Пра зусім беднага чалавека. СПЗБ 1, 147.
баяцца як [шалёны] сабака вады. Ваўк. п. Пра чалавека, які нечага панічна баіцца. Federowski, 20; Янк., Пар., 14.
баяцца як сабака мух. Навагр. п. Іран. Пра чалавека, людзей, якія зусім не баяцца чаго-н. Federowski, 20.
бегчы (валачыся) як сабака за возам. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які ідзе за некім, яго мэтамі, пра несамастойнага. Federowski, 31, 206; Янк., Пар., 24.
бегчы бы [куцы] сабака. Слон., Слуцк. Насмешл. Пра чалавека, які вельмі хутка бяжыць, спяшаецца. Высл., 290; Сержпутоўскі 1999, 20.
блішчаць у вочы людзям як сабака. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які паводзіць сябе лісліва, дагодліва перад іншымі. Шатэрнік, 22.
блытацца як сабака ў збане. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, які не бачыць ісціны, рухаецца бязладна. Federowski, 32.
босы як сабака. Брэсц. Насмешл. Пра беднага чалавека. ЛЦ, 69.
брахаць (ілгаць) як сабака. Сак. п., Слон., Рэч. Асудж. Пра непраўдзівага чалавека, ілгуна. Дуб., 6; Каспяровіч, 145; Pietkiewicz, 359; Federowski, 42; Высл., 288.
брахаць як сабака на азярод. Светл. Асудж. Пра чалавека, які моцна лжэ, дапякае іншым злоснымі нарокамі, сваркай. Высл., 289.
брахаць як сабака на вецер. Івац. Асудж. Янк., Пар., 19; ЗЗайкі. Тое ж.
брахаць як сабака на месяц. Асудж. Янк., Пар., 19. Тое ж.
брахаць як сабака на неба. Слаўг. Асудж. Высл., 289. Тое ж.
брахаць як сабака ў лесе. Асудж. Шпилевский, 180. Тое ж.
бурчаць як сабака. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які злосна выражае свае думкі. Шатэрнік, 38.
бы сабака на дварэ жыць. Слуцк. Няўхв. Пра бядотнае, бязладнае жыццё кагосьці. Сержпутоўскі 1999, 148.
верыць як сабака ў дзесянцёры. Іўеў. Іран. Пра чалавека, які ў нешта зусім не верыць. Даніловіч, 244. ≺ Дзесянцёры - ‘дзесяць рэлігійных запаведзяў у Бібліі, дэкалог’.
віляцца (выкручвацца, туляцца, хавацца, уцякаць) [ад работы] як сабака ад мух. Ваўк. п., Рэч., Мін. Асудж. Пра чалавека, які ўсяляк выкручваецца ад работы, абавязкаў, заданняў. Анимелле, 264; Нос., 172; Dybowski, 190; Federowski, 343; Pietkiewicz, 360; Высл., 293.
віляць як сабака хвастом. Астр. Асудж. Пра чалавека, які паводзіць сябе лісліва, дагодліва, прыніжана. СПЗБ 5, 300; Янкоўскі, 124.
віляць як сабака хвастом паміж палкай і кустом (паміж палкай і кавалкам). Мін. Здзекл. Пагардл. Пра чалавека, які арыентуецца ў жыцці толькі на пагрозу і на выгаду (карысць). ЛЦ, 50.
вісець як сабака пры (на) рэзніцы. Ваўк. п. Асудж. Пра чалавека, які назаляе ўсім у чаканні спажывы, карысці. Federowski, 333; Янк., 399. ≺ Вісіць - тут: тарчыць пастаянна.
вурсь на каго як сабака. Брасл. Няўхв. Пра чалавека, які можа кінуць камусьці злоснае слова. СПЗБ 1, 337. ≺ Вурсь - фырк.
выбегацца як сабака. Мін. Насмешл. Пра чалавека, што моцна выгаладняўся, стаміўся. Высл., 295.
выглядаць (паглядаць, пазіраць) як сабака з буды. Няўхв. Пра чалавека, які паводзіць сябе не так, як трэба. Federowski, 210, 343.
вылезці (выскакваць) з языком як сабака з хвастом. Мсцісл. Асудж. Пра чалавека, які нядобрым словам умешваецца ў чужыя справы. Юрчанка 1969, 190.
выскаліцца як сабака ў пастцы. Асудж. Пра чалавека, які паводзіць сябе злосна, агрэсіўна. Санько, 120.
выскаліць зубы як сабака на высеўкі (на пятніцу, на мяса). Насмешл. Пра чалавека, які злосна рэагуе на штосьці яму непрыемнае, непрывабнае. Federowski, 361.
выскачыць як нашкодзіўшы сабака. Мін. Няўхв. Насмешл. Пра чалавека, які панічна збягае ад нечага. Высл., 298.
выць як сабака. Ваўк. п. Пагардл. Пра плач, енкі, крыкі непрыяцеля. Federowski, 343.
вышчарыць клэ як сабака. Шчуч. Няўхв. Пра непрыемнага чалавека, які насміхаецца. СПЗБ 2, 456.
вякаць як сабака. Міл., Касц. Няўхв. Пра чалавека, які нешта брыдкае гаворыць. Бялькевіч, 398.
вярцець як сабака хвастом. Мсцісл. Асудж. Пра дробнага махляра, ілгуна. Юрчанка, 175.
гаварыць як сабака брэша. Слон. Няўхв. Пагардл. Пра злоснага, безадказнага балбатуна. ФА.
галодны як сабака [валачашчы]. Івац. Насмешл. Пра моцна галоднага чалавека. Дуб., 8; Federowski, 102; ЗЗайкі.
гаркаць як собака. Жытк. Няўхв. Пра чалавека, які моцна агрызаецца. ТС 5, 67.
гаўкаць як сабака на месяц. Мін. Няўхв. Пра чалавека, што нешта несправядлівае гаворыць, сварыцца. ЛЦ, 32.
гламнуць як сабака муху. Ваўк. п., Слаўг. Няўхв. Пра чалавека, які некага пакрыўдзіў, знішчыў. Federowski, 110; АВНЛ. ≺ Гламнуць - глынуць.
глядзець (узірацца) як сабака на высеўкі. Ваўк. п., Слон. Насмешл. Пра чалавека, які непрыязна, злосна ў некага, нешта ўзіраецца. Federowski, 109; Высл., 305.
глядзець як галодный сабака. Мсцісл. Асудж. Пра чалавека, які з прагнасцю на некага ці нешта глядзіць. Юрчанка, 181.
глядзець як сабака на костку. Мін., Хоц., Петр. Насмешл. Пра чалавека са злосным, агрэсіўным позіркам. ЛЦ, 50.
глядзець як сабака на кошку. Брэсц. Насмешл. Пра чалавека, які выказвае агрэсію, злосць. ЛЦ, 63.
глядзець як сабака на палку. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які з апасеннем, недаверліва на некага ці нешта глядзіць. Юрчанка, 196.
голы як сабака. Капыл. Няўхв. Пра беднага чалавека. ФА.
голыш як біч, гуляка як сабака. Гл. біч.
грызціся як сабака з катом. Ваўк. Асудж. Пра несуладнае жыццё ў сям'і, калектыве. Высл., 308.
гуляка як сабака. Пруж. Асудж. Пра чалавека, аматара пагуляць. Шейн, 475.
гэтак хто да морды як сабака да торбы. Докш. Пра звычку кагосьці да мардабою. Высл., 310.
дбаць як сабака аб пяту ногу. Ваўк. п. Іран. Пра раўнадушнае стаўленне да нечага. Federowski, 77.
дваровая служака што вясковая сабака. Асудж. Пра нізкі маральны ўзровень дваровых слуг. Ляцкий, 9.
дзяўкаць як сабака. Бар. Асудж. Пра чалавека, які недарэчна абы-што вярзе. СПЗБ 2, 71. ≺ Дзяўкаць - гаварыць недарэчнае, балбатаць.
драцца як сабака з катом. Гродз. п. Асудж. Пра несуладнае жыццё сужонкаў і інш. Federowski, 95.
дрыжаць бы сабака на марозе. Слуцк. Насмешл. Пра нечае баязлівае захаванне. Сержпутоўскі 1998, 34.
дурны як (што) сабака (шчаня) да году. Зэльв., Івац., Капыл. Асудж. Груб. Пагардл. Пра вельмі дурнога чалавека. Даніловіч, 245; ФА.
дыхаць як сабака ў горач. Ваўк. п. Насм. Пра цяжкое дыханне пасля бегу, работы. Federowski, 90.
жалець як сабака палку. Брасл. Іран. Пра адсутнасць шкадавання наогул. СПЗБ 2, 135.
жанаты як пан багаты, а халосты як сабака бясхвосты. Гл. пан.
жыд брэша як сабака ў лесе. Асудж. Пра падманлівасць гандляроў-яўрэяў. Нос., 43.
задумацца як сабака ў чаўнеоўне). Слуцк. п., Сак. п. Кплів. Пра нешанаваную чыюсьці задуменнасць. Шейн, 484; Federowski, 347.
запеніцца бы кручаны сабака. Слуцк. Асудж. Пра злоснага, крыклівага, несправядлівага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 137.
заседзецца дома як сабака ля будкі. Карэл. Няўхв. Пра дамаседа. Высл., 325.
заядлы як сабака. Слон. Няўхв. Пра вельмі заўзятага, упартага чалавека. Federowski, 348; Высл., 325.
збіраць як сабака косці. Ваўк. п., Докш., Івац. Няўхв. 1. Пра згаладалага або сквапнага чалавека, які збірае дзе што трапіцца. 2. Пра чалавека, які для працы, паездкі з цяжкасцю камплектуе бязладна раскіданыя рэчы. Federowski, 373; Высл., 325; ЗЗайкі.
звяглівы (звягуе) як сабака [усіх аббрэша]. Сак. п., Стаўб. Асудж. Пра чалавека, які ўсіх злосна абмаўляе. Federowski, 374; Нар. слов., 150.
здохнуць як [паследні] сабака. Ваўк. п., Слон. Асудж. Зласл. Пра смерць благога чалавека. Dybowski, 21; Federowski, 353; Высл., 328.
з'ехаць як сабака з сена. Уздз. Асудж. Насмешл. Пра нечаканае паніжэнне кагосьці (службовае, маёмаснае). ФА.
з'ехаць як сабака са страхі. Мін. Асудж. Насмешл. ЛЦ, 106. Тое, што з'ехаць як сабака з сена.
злавіць (схапіць) як сабака муху. Слон. Насмешл. Пра нечыю лёгкую расправу над кімсьці дакучлівым. Высл., 328; Янк., Пар., 159.
злосны (ліхі, сярдзіты, куслівы) як сабака. Ваўк. п., Карэл., Зэльв., Гродз., Івац. Асудж. Пра вельмі злоснага чалавека. Federowski, 164, 277; Высл., 329; Жыв. сл., 140; Янк., Пар., 91; СПЗБ 5, 21; ЗЗайкі.
змёрзнуць як сабака. Ваўк. п., Слон., Івац. Жарт. Пра чалавека, які моцна замёрз. Federowski, 374; Высл., 329; ЗЗайкі.
зморшчыцца як сабака на пасеі. Вілен. Насмешл. Пра чалавека, які сутыкнуўся з чымсьці яму непатрэбным, непрыемным. Sielicki, 163.
знаць як сабака пятніцу. Ваўк. п. Іран. Зусім не ведаць пра нешта. Federowski, 359. ≺ Пятніца - посны дзень.
кідацца (рвацца) як злы сабака з ланцугаю. Бялын., Слон. Няўхв. Пра чалавека, які паводзіць сябе агрэсіўна, злосна, пагрозліва. Высл., 335; Яўсееў, 102.
клацаць зубамэ бы собака. Драг. Асудж. Пра чалавека, што паводзіць сябе пагрозліва. Нар. слов., 147.
круціцца як сабака ля разніцы. Люб. Няўхв. Пра чалавека, які марнуе час у чаканні спажывы. ФА.
круціцца як сабака за хвастом. Мсцісл. Асудж. Пра чалавека, які мітусіцца бязмэтна, бесталкова. Юрчанка, 196.
круціцца як сабака ля ганку. Няўхв. Пра чалавека, які знаходзіцца ў чаканні спажывы. Янк., Пар., 88.
круціцца як сабака ў мяшку. Няўхв. Пра распуснага, легкадумнага мужчыну. Козенка, 160.
круціцца як шалёны сабака. Слон., Ваўк. п. Асудж. Пра чалавека з няправільнымі паводзінамі. Federowski, 153.
круціць як сабака. Лоеў. Асудж. Пра распуснага мужчыну. Янкова, 167.
круціць [носам] як сабака хвастом. Ваўк. п., Іўеў., Мін. Няўхв. Пра чалавека незадаволенага, неспагаднага. Federowski, 153; Высл., 338.
курчыцца як сабака ад холаду. Сміл. Няўхв. Пра нечые непрыгожыя паводзіны. Шатэрнік, 143.
лашчыцца (ласіцца) як сабака. Слон. Няўхв. Пра чалавека, які хоча ўвайсці ў давер, падлізваецца. Federowski, 169; Янк., Пар., 94; Высл., 340.
лёгак як сабака. Жарт. Пра чалавека, лёгкага на хаду. Высл., 340.
лёгкі з языком як сабака з хвастом. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. Янкоўскі, 211.
лыгаць як сабака. Краснап. Асудж. Пра чалавека, які прагна хапае ежу. Бялькевіч, 253. ≺ Лыгаць - хутка, спяшаючыся, есці.
лысы як сабака. Гродз. п. Насмешл. Пра лысага чалавека. Federowski, 173.
любіць што як сабака біч. Іран. Пра адсутнасць любові, а варожае стаўленне да нечага. Аксамітаў, 134.
любіць што як сабака вілашнік. Мсцісл. Іран. Юрчанка, 196. Тое ж.
любіць каго як сабака ката. Ваўк. п., Паст. Іран. Пра непрыязнае, агрэсіўнае да каго-н. стаўленне. Federowski, 168; Высл., 342.
любіць што як сабака палку. Уздз., Іўеў., Стол., Смарг., Івац. Іран. Ляцкий, 44; Янк., 413; Высл., 342; ТС 3, 54; ФА; ЗЗайкі. Тое, што любіць што як сабака біч.
любіць што як сабака цыбулю. Сак. п. Іран. Пра раўнадушнае стаўленне да чагосьці. Federowski, 168.
ляжаць як сабака пад плотам. Ваўк. п. Няўхв. Пра гультая, п'яніцу, валацугу. Federowski, 161.
малоць (менціць, вярцець, віляць) языком як сабака хвастом. Лід., Ваўк., Гродз. п., Слон., В.Дзв., Дзятл., Клецк. Асудж. Пра хлуслівага, балбатлівага чалавека. Шпилевский, 184; Киркор, 238; Нос., 14, 129; Ляцкий, 6; Pietkiewicz, 397; Dybowski, 184; Federowski, 127, 333; Сцяшковіч, 598; Шаталава, 96; Высл., 346.
маўчаць як сабака. Карэл. Няўхв. Пра чалавека, якому няма чым апраўдвацца. Высл., 346.
мужык не сабака, а мяса выесць. Вілен. Жарт. Пра пераборлівае стаўленне мужчыны да кабет. Sielicki, 145. ≺ Замужняя кабета менш прывабная за паненку (тлумачэнне збіральніка).
на чужое мяса як сабака ласы. Воран. Асудж. Пра залётніка, аматара чужых жонак. Янкоўскі, 193; Даніловіч, 131.
набрацца як сабака блох (вошай). Шчуч., Карэл. Асудж. Пра моцна п'янага чалавека. Даніловіч, 244.
набрацца як сабака заціркі. Капыл., Карэл. Няўхв. Пра п'янага чалавека. Высл., 349.
наежыцца ек собака. Стол. Няўхв. Пра чалавека, які прыняў злосную, агрэсіўную позу. ТС 3, 126. ≺ Наежыцца - наставіць хіб, ашчацініцца, зазлаваць.
наеўся як бык, перагнуўся як смык, а галодны як сабака. Гл. бык.
накінуцца як сабака на костку (мяса). Смал. п. Насмешл. Пра чалавека, які вёў сябе нястрымана, прагна, сквапна. Янк., Пар., 110; Добр., Смол., 443.
накормлены як сабака на разніцы. Жарт. Пра чалавека, які накормлены дасыта. Янк., Пар., 110.
напіцца як сабака. Слон. п. Зласл. Пра вельмі п'янага чалавека. Federowski, 230.
нарабіць як сабака на трэскі. Вілен. Пра малую колькасць зробленага. Sielicki, 160.
насіцца як пакінуты сабака. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, няўрымслівасць, неспакойныя паводзіны якога раздражняюць. Бялькевіч, 309.
насіцца як сабака, сарваўшыся з ланцуга /з прывязі. Мін. Няўхв. ЛЦ, 75. Тое, што насіцца як пакінуты сабака.
пабегчы як зацкаваны сабака. Бял. Асудж. Пра чалавека, які злосна кінуўся прэч. Яўсееў, 47.
пагаўкаць як [той] сабака на лісіную нару. Няўхв. Пра чалавека, які шмат благога нагаварыў на кагосьці. Янк., 418.
падвільнуць як сабака хвастом. Няўхв. Пра чалавека, які не выконвае свае абяцанні. Нос., 129.
пажывіцца як сабака мухаю (каларом). Ваўк., Сак. п. Насмешл. Пра чалавека, якому не ўдалося пажывіцца. Federowski, 226; Дуб., 69.
пазіраць як набіты сабака. Кплів. Пра чалавека, які зрабіў праступак, адчувае сябе вінаватым. Янк., 419.
пайсці як пабіты сабака. Мін. Кплів. Высл., 360; Станкевіч, 1014. Тое, што пазіраць як набіты сабака.
палкнуць як сабака муху. Ваўк. п. Жарт. Пра чалавека, які некага лёгка «з'еў». Federowski, 215.
паляцець як сабака з цэпу спушчаны. Петр. Асудж. Пра чалавека, які раптоўна кінуўся ў разгул, нейкую не вельмі разумную справу. Высл., 430.
Пан шалёны як сабака, а ты яму служы, небарака. Слуцк. Прык. Пра цяжкае становішча падначаленага пры злым кіраўніку. Сержпутоўскі 1999, 131.
папасці як сабака ў саладуху. Мін. Насмешл. Пра незайздросную сітуацыю кагосьці. ЛЦ, 69.
пацягнуцца як сабака да разніцы. Насмешл. Асудж. Пра чалавека, які імкнецца да нечага. Янк., 420.
пачцівы як сабака сівы. Навагр. п. Здзекл. Пра непачцівага чалавека. Federowski, 208; Dybowski, 15.
праўда як сабака сякеру з'еў. Маст. Іран. Пра адсутнасць праўды, чыстую лухту. Даніловіч, 244.
прывыкнуць як сабака да падлы. Докш. Зласл. Пра чалавека, якому давялося прывыкнуць да аб'едкаў, беднасці, зняваг. Высл., 370.
прывыкнуць як сабака да разніцы. Няўхв. Пра чалавека, які адвучыўся працаваць і толькі цікуе дармавой спажывы. Янк., 422.
рад як сабака палцы. Іран. Пра адсутнасць радасці наогул. Высл., 375.
разгуляцца як сабака ў торбе. Ушацк. Іран. Пра адсутнасць гуляння, пра несвабоду, скаванасць каго-н. Барадулін, 91.
розумны ек Лейзероў собака. Жытк. Іран. Пра чалавека, які лічыць сабе разумным. ТС 4, 307.
сарвацца як сабака з ланцуга. Івац. Асудж. Пра чалавека, які ў злосці кідаецца на іншых. ЗЗайкі.
сказаў як сабака гаў. Слон. Няўхв. Пра нешта сказанае пустое, не падумаўшы, толькі каб сказаць. Высл., 383.
скуголіць як сабака пры парозе. Няўхв. Пра нараканні, жаласныя словы, скаргі кагосьці. Янк., Пар., 150.
служыць каму як сабака. Ухв. Пра вернага, надзейнага слугу, спадарожніка. Янк., Пар., 151.
служыць каму як верны сабака. Ухв. ЗЗайкі. Тое ж.
смярдзець як сабака псінаю. Карэл. Абразл. Пра непрыемны пах ад некага, смурод. Высл., 386.
стары як сабака. Пра некага даволі старога. Ляцкий, 42; Сержпутоўскі 1999, 97.
стаяць як сабака пад дзвярыма. Ваўк. п. Няўхв. Пра папрашайку, бадзягу. Federowski, 289.
стаяць як сабака ля разніцы. Карэл. Няўхв. Пра чалавека, які бяздзейнічае і толькі чакае дармавой спажывы. Высл., 389.
сядзець у даўгах як сабака ў блыхах. Воран. Няўхв. Пра чалавека, які трапіў у вялікія даўгі. Даніловіч, 244.
Сядзець як сабака на сене: i сам не гам, i другому не дам. Рэч. Прык. Пра чалавека, які нечым не карыстаецца, але не аддае іншым. ПП 2, 333.
сярдзіты як панскі (кулацкі) сабака. Мін. Насмешл. Пра злоснага чалавека. ЛЦ, 20.
так паможа як сабака наплача. Ваўк. п. Іран. Пра марнасць чакання чыёй-н. дапамогі. Federowski, 215.
такая праўда як сабака сякеру з'еў і дзёгцем запіў. Капыл. Іран. Ніякая не праўда, поўная лухта, небыль. Рабкевіч, 199.
таке няўклюднэ, таке клендатэ як собака горбаты. Жытк. Насмешл. Пра нейчы зусім непрывабны знешні выгляд. ТС 3, 197.
такі да смеху як сабака да брэху. Валож. Няўхв. Пра смяшлівага чалавека. ФА.
трапіць як сабака ў саладуху. Мін., Слон. Насмешл. Пра чыюсьці незайздросную сітуацыю. Янк., Пар., 168; Янк., 420; Высл., 400.
туляцца ек [той] собака. Стол. Асудж. Пра чалавека, што ўхіляецца ад працы. ТС 5, 163.
уз'есціся бы сабака. Слуцк. Асудж. Пра зацятага, злоснага на кагосьці чалавека. Сержпутоўскі 1999, 88.
улезці як сабака ў збан. Ваўк. Асудж. Пра чалавека, які няпрошана некуды ўлез. Даніловіч, 244.
унадзіцца як сабака ў разніцу. Леп. Няўхв. Пра чалавека, які набыў звычку некуды хадзіць, дзесьці надакучліва бываць. Высл., 405.
уцячы як пабіты сабака. Чэрык. Насмешл. Пра чалавека, які знік прысаромлены. ЛЦ, 58.
хавацца як сабака ад мух. Карэл., Рэч. Насмешл. Пра чалавека, які хаваецца ад нечага, некага надакучлівых. АВНЛ; ЛЦ, 75.
хадзіць па пятах як сабака. Стаўб. Няўхв. Пра чалавека, які прыстае, чапаецца да кагосьці. МК, 207.
хадзіць як сабака босы. Ваўк. п. Няўхв. Неспагадліва пра нейкага басяка. Federowski, 48.
хадзіць як сабака з абарванай вяроўкай. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які не трымае сябе ў пэўных рамках. ЛЦ, 75.
хапаць як сабака. Сміл. Няўхв. Пра чалавека сквапнага, ухватлівага. Шатэрнік, 293.
хаўкаць як сабака [той]. Дзярж. Жарт. Пра чалавека задыханага, які ловіць паветра ротам. Нар. слов., 47.
Стол без хлеба што сабака без хваста. Віл. Прык. Пра пажаданасць хлеба пры кожнай страве. Гілевіч 2007, 101.
хлебястаць языком як сабака хвастом. Дзярж. Асудж. Пра балбатлівага чалавека. СПЗБ 5, 312.
цягацца як сабака. Ваўк. п. Асудж. Пра чалавека, які недзе цягаецца, не пільнуецца сям'і. Federowski, 57.
цяўкаць як сабака. Віл. Асудж. Пра чалавека, што блага пра кагосьці гаварыць. СПЗБ 5, 394.
шнарыць як сабака. Бялын. Асудж. Пра чалавека, што ўсё вышуквае сабе спажывы. Яўсееў, 110. ≺ Шнарыць - шукаць.
шчуць носам бы сабака. Слуцк. Пра чалавека, які ўсё пільна адсочвае, прадчувае. Сержпутоўскі 1999, 42.
як забасуе сваім басам як сабака часам. Бераст. Няўхв. Кплів. Пра непрыемны чыйсці спеў ці гаворку. ФА.
як падцягне басам як сабака часам. Уздз. Няўхв. Кплів. Пра непрыемны спеў ці гаворку. Мін.-Мал., 1974, 190.
як сабака без хваста ў чым. Гродз. Іран. Пра чалавека, які непрыгожа выглядае ў якім-н. адзенні. Даніловіч, 254.
як сабака вільнуў (мільнуў, мялькнуў) хвастом. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які не выконвае сваіх абяцанняў, абавязкаў, не плоціць даўгоў. Шпилевский, 187; Киркор, 239; Dybowski, 192; Federowski, 56.
як сабака каля разніцы. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які дзесьці пільнуе свае спажывы. Federowski, 333.
як сабака падхартаны. Ушацк. Пра схуднелага чалавека. Барадулін, 106.
як сабака пераскочыць. Пух. Пра нешырокую перашкоду - канаву, рэчку. Шатэрнік, 105.
як сабака хвост паджаўшы. Карэл. Няўхв. Пра паводзіны, паставу спалоханага, прыгнечанага чалавека. Даніловіч 2008, 137.
якоя тваё гаранё - як сабака на камень. Няўхв. Пра няякаснае ворыва кагосьці. СПЗБ 1, 422. ≺ Гаранё - ворыва.
жыць (дружыць, любіцца) як кот з сабакам. Гл. кот.
цягацца як хвост за сабакам. Гл. хвост.
абсмактаць (абабраць) як сабакі костку. Івац. Няўхв. Пра поўнае рабаванне каго-н. ЗЗайкі.
баляць як сабакі. Навагр. Пра грызучы боль у нагах, руках. Даніловіч, 245.
бегаць як сабакі па завуглічу. Зэльв. Няўхв. Пра чалавека, людзей, што бегаюць без работы, марнуюць час у гультайстве. Сцяцко 1970, 113.
баяцца як воўк сабакі. Гл. воўк.
баяцца як кот сабакі. Гл. кот.
баяцца як сабакі дзеда. Ваўк., Сак. п., Рэч. Іран. Пра адсутнасць страху. Federowski, 20, 168; Pietkiewicz, 376.
баяцца каго як шалёнага (кручанага) сабакі. Пра злоснага чалавека, якога ўсе моцна баяцца. Янк., Пар., 14.
без старога каля хаты як без сабакі. Карэл. Пра неабходнасць старога чалавека, які дапільнуе парадку і бяспекі дому. ФА.
бояцца каго ек ліхого собакі. Жытк. Пра злоснага чалавека, якога ўсе баяцца. ТС 5, 67.
бы собакі рвуць за ногі. Стол. Пра грызучы боль у руках, нагах. ТС 5, 67.
бэнтацца як у сабакі хвост. Гродз. Пра нешта, што матляецца, ківаецца недзе. Цыхун, 24. ≺ Бэнтацца - матляцца.
гонару як у сабакі блох. Дзятл. Здзекл. Асудж. Пра вельмі ганарлівага чалавека. СПЗБ 4, 336.
грызціся (гаркацца) як сабакі. Мін., Лід. Няўхв. Пра людзей (мужа і жонку ці інш.), якія несуладна жывуць, сварацца. Янк., 403; Высл., 308; АВНЛ.
грызціся як сабакі на бойні. Няўхв. Янк., Пар. 47. Тое, што грызціся (гаркацца) як сабакі.
даўгоў як у сабакі кляшчоў. Ваўк. п., Асіп., Слон. Насмешл. Пра чалавека, які мае шмат даўгоў. Federowski, 81; Высл., 311.
жыць як сабакі ў карытцы. Смал. п. Няўхв. Пра благое, беднае жыццё. Доб., Смол., 115.
жыць як сабакі. Няўхв. Пра благое, беднае жыццё. Янк., Пар., 63.
збыткавацца як з сабакі. Ваўк. п. Пра чалавека, з якога нехта здзекваецца. Federowski, 352. ≺ Збыткавацца - здзеквацца.
змята як у сабакі ў горле было. Ваўк. п. Няўхв. Пра пакамечаную вопратку, тканіну. Federowski, 374; Янкоўскі, 178.
знюхацца як сабакі. Светл. Няўхв. Пра нейкую неўхвальную дружбу, хаўрус. Высл., 330.
кинутца ў пакуту як сабаки ў канопли. Смал. п. Няўхв. Пра чалавека, які раптам задумаў стаць пакутнікам. Добровольский ІІІ, 3.
косы ек у собакі рудого. Стол. Няўхв. Пра кудлатыя валасы кагосьці. ТС 4, 334.
любіць каго як сабакі дзеда ў цеснай вуліцы. Раг. Насмешл. АВНЛ. Тое, што любіць што як сабака біч.
любіць каго як сабакі дзеда. Насмешл. Dybowski, 12; Аксамітаў, 134. Тое, што любіць што як сабака біч.
меле езык як у собакі хвост. Жытк., Гродз. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. ТС 3, 89; Цыхун, 186.
напасці як сабакі на дзеда. Ваўк. п. Насмешл. Пра сумесны напад на кагосьці. Federowski, 197.
ногі [баляць] як сабакі жуюць. Смал., Навагр. Пра грызучы боль у нагах ці руках, у касцях наогул. Добр., 216; Даніловіч, 245; Янк., Пар., 114.
ногі як сабакі рвуць (дзяруць). Свісл., Навагр., Сен., Арш., Маладз. Даніловіч, 245; МК, 318; Гілевіч, 167. Тое ж.
пагаркацца як сабакі. Ваўк. п. Няўхв. Пра людзей, што пасварыліся, нагаварылі адзін аднаму непрыемнага. Federowski, 210.
паднябенне ў роце чорнае як у сабакі. Івац. Асудж. Пра злога чалавека. ЗЗайкі. ≺ «Кажуць, у злога чалавека паднябенне чорнае» (тлумачэнне інфарманта).
прыйсці бы ў собакі вочэй позычыўшы. Стол. Асудж. Пра чалавека, які зрабіў іншаму прыкрасць, а потым ідзе да яго, як бы нічога не было. ТС 4, 126.
разарваць каго як сабакі зайца. Пра бязлітасную расправу над кім-н. Высл., 375.
расцягнуць як сабакі здохлага каня. Бераст. Няўхв. Пра сквапнае расцягванне чагосьці зайздроснымі людзьмі. ФА.
розум як у сабакі да году. Навагр. Няўхв. Пра чалавека слабога розуму. Даніловіч, 260.
сябраваць як галодныя сабакі, што дзеляць костку. Мін. Іран. Пра людзей, што не сябруюць, а грызуцца, кусаюцца. ЛЦ, 64.
Такая карысць з мужыка багатага як з сабакі касматага. Прык. Насмешл. Пра бескарыснасць чужога багацця. Federowski, 193.
уцякаць як заяц ад сабакі. Гл. заяц.
уцякаць як скочкі з дохлай сабакі. Гл. скочкі.
хлеб у прымакі як у сабакі. Слон. Пра няпэўнасць, несамастойнасць прымацкага жыцця. Арх. Гр.
чорны рот як у ліхога сабакі. Насмешл. Пра злоснага чалавека. Янк., Пар., 193.
шыхалявацца як сабакі каля разніцы. Лаг. Няўхв. Пра людзей, якія групуюцца ў чаканні спажывы, карысці. Varłyha, 114.
язык буўтаіцца што ў сабакі хвост. Мсцісл. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. Юрчанка 1993, 96.
язык круціцца як хвост у сабакі. Ваўк. п. Няўхв. Добровольский ІІІ, 135; Federowski, 126. Тое, што язык буўтаіцца што ў сабакі хвост.
як у сабакі блох чаго. Маст. Няўхв. Пра мноства чагосьці непатрэбнага (ганарлівасці, зазнайства, злосці). Даніловіч, 260.
як у сабакі з горла выцягнуў. Ваўк. п. Няўхв. Пра доўг, вернуты з цяжкасцю, вырваны ў кагосьці. Federowski, 269; Янкоўскі, 128.
як у сабакі кілбаса на шыі. Лід., Іўеў. Няўхв. Кплів. Пра грошы, якія доўга не затрымаюцца ў кагосьці. Даніловіч, 260.
біць як сабаку. Карэл. Няўхв. Пра моцную лупцоўку каго-н. Сцяшковіч, 309.
верыць каму як збродліваму сабаку. Слон. п. Іран. Зусім не верыць. Federowski, 113.
выгнаць як сабаку. Слон. Абразл. Пра выгнанне кагосьці з абразай, аблаяўшы. Высл., 296.
вылаяць як сабаку. Ваўк. п. Моцна кагосьці вылаяць не стрымліваючыся. Federowski, 60.
ганяць як сабаку. Ваўк. п. Пра непаважнае стаўленне да кагосьці. Federowski, 103.
гнаць як [таго] сабаку з хаты. Пра чалавека, які заслужана трапіў пад абразы, выгнанне. Янк., Пар., 42.
зажываць як на паганым сабаку. Калінк. Жарт. Пра лёгкае зажыўленне ран, балячак. Рабкевіч, 79.
збештаць як сабаку. Ваўк. п. Пра чалавека, якога заслужана аблаялі, прысарамоцілі. Federowski, 352.
злаяць (збэсціць) як сабаку. Ваўк. п., Слон. Federowski, 356; Высл., 328. Тое ж.
знаць бы сабаку. Слуцк. Пра кагосьці добра знаёмага, хаця і не з лепшага боку. Сержпутоўскі 1999, 27.
падабацца каму што як сабаку костка. Мсцісл. Насмешл. Пра нешта для каго-н. прывабнае. Юрчанка, 196.
патрэбен як сабаку печаная цыбуля. Ваўк. Іран. Пра нешта зусім не патрэбнае. ЛЦ, 118.
патрэбен як сабаку пятая нага. Ваўк., Мін., Чэрык., Ганц., В.Дзв., Дзятл., Круп., Стаўб., Стол., Івац. Няўхв. Іран. ЛЦ, 118; ФА; МК, 210; Барысюк, Буян, 26; ЗЗайкі. Тое ж.
каму паабяцаць што сабаку хвастом махнуць. Мін. Пагардл. Пра чалавека, які не даражыць сваім словам. ЛЦ, 47.
каму пабажыцца як сабаку муху схапіць. Ваўк. п. Пагардл. Пра чалавека, які не баіцца граху і можа пабажыцца, там, дзе не варта. Federowski, 206.
пасунуцца як сабака падпечаны. Насмешл. Пра прысаромленага, зганьбаванага чалавека. Козенка, 160.
на кім як на сабаку зажывае (прысыхае). Мін. Ухв. Пра чалавека, раны якога лёгка зажываюць. ЛЦ, 88.
пражыць як на сабаку праехаць. Навагр., Маст. Здзекл. Пра нецікавае, цяжкое жыццё. ФА; Даніловіч 2008, 137.
травіць як сабаку. Няўхв. Пра чалавека, якога ўсе праследуюць. Ройзензон, 78.
трэба каму што як сабаку (для сабакі) груздзіла. Мсцісл. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Юрчанка, 196.
трэба каму што як сабаку галстук (расчоска, падцяжкі, штаны, чулкі). Мсцісл. Іран. Юрчанка, 196. Тое ж.
трэба каму што як сабаку другі хвост. Іўеў., Маладз. Іран. Dybowski, 16; Высл., 362; Даніловіч, 245. Тое ж.
турнуць як сыбаку. Мсцісл. Пагардл. Пра чалавека, якога груба, бесцырымонна выгналі, прагналі. Юрчанка 1993, 97.
угадзіць каму як сабацы кіпятком. Карэл. Іран. Пра чалавека, якога моцна нечым апяклі (можа, у пераносным сэнсе). Высл., 403.
узвальваць як на сабаку. Мсцісл. Няўхв. Пра ўзвальванне на кагосьці мноства спраў, клопатаў. Юрчанка, 192.
што як сабаку муха. Мсцісл. Няўхв. Пра малую, зусім недастатковую колькасць нечага. Юрчанка 1969, 229.
язык чэшацца як сабаку. Воран. Асудж. Пра чалавека, якога цягне маніць, балбатаць, плявузгаць. Арх. Гр.
як на сабаку штаны. Мсцісл. Жарт. Пра адзенне не па фігуры, не па ўзросту. Юрчанка, 192.
патрэбен як сабацы (сабаку, сабакі) пятая нагаапа). Сак. п., Мсцісл., Маз. Іран. Нос., 38; Federowski, 224, 294; Pietkiewicz, 385; Дуб., 45; Ляцкий, 44; Юрчанка 1969, 140; Высл., 362. Тое, што патрэбен як сабацы другі хвост.
так хочацца каму рабіць як сабацы пахаць. Іран. Пра поўную адсутнасць жадання працаваць. Дуб., Нар., 1.
патрэбна як сена сабаццы. Гл. сена.
стыдна каму як сыбаку. Мсцісл. Іран. Пра чалавека, якому зусім не сорамна. Юрчанка 1993, 86. @сабачка
зажываць як на сабаццы. Памянш. Маст., Гродз. Пра кагосьці, на кім досыць хутка, без ускладненняў зажываюць раны. Даніловіч, 237.
патрэбны як сабаццы палка. Памянш. Бераст. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Даніловіч, 245.
чы прыстало? - як сабаццы ў ганавіцах. Памянш. Насмешл. Пра ўбранне не да фігуры. Калі хто, прымяраючы ўбранне, пытае, ці пасуе. Федароўскі, 424.
як сабаццы легчы. Памянш. Слон. Іран. Пра вельмі малую плошчу. Даніловіч, 245.
прыгаворны як сабачка дворны. Памянш. Зэльв. Іран. Пра каго-н. вельмі гаваркога, балбатлівага. Даніловіч, 245.
кінуць скорку хлеба каму як собачцы. Памянш. Лельч. Пра неадпаведны пачастунак кагосьці. Кучук, Малюк, 124. @сабачук
бегаць як сабачукі. Шальч. Жарт. Пра вясёлую бегатню, відаць, дзяцей. СПЗБ 4, 337. ≺ Сабачук - сабачаня. @сабачы
прапасці як сабачае руно. Гл. руно.
прасторна як у сабачым горле. Гл. горла.
срано, марано як у сабачым горле. Гл. горла.
трапіць як на сабачую гандлю. Гл. гандля.
цягнуцца як сабачая песня. Гл. песня.
прыстаць як дзядоўнік да сабачага хваста. Гл. дзядоўнік.
цягнуцца як сабачы хвост за кім-н. Гл. хвост.
язык як сабачы хвост. Гл. хвост. @сава
вылупіць вочы (вылупіцца, пазіраць) як сава. Івац., Мядз., Клецк. Няўхв. Пра непрыемны погляд, непрыемны выраз вачэй кагосьці. Янк., Дыял., I, 205; Мін.-Мал., 1974, 186; ФА; ЗЗайкі.
лупаты очыма бы голодна сова. Кам. Няўхв. Пра адмысловы непрыемны погляд кагосьці. ЖН, 44.
лупаты як сава. Івац. Няўхв. Пра чалавека з непрыгожымі вачыма навыкаце. ЗЗайкі.
надуцца як сава. Гродз. п. Насмешл. Пра некага крыўдлівага, капрызнага. Federowski, 195.
накінуцца як сава на курыцу. Мсцісл. Асудж. Пра драпежны выпад кагосьці. Юрчанка, 196.
паглядзець як сава ў глёк. Лоеў. Пра ўважлівы, пільны позірк некага. Янкова, 85.
спяваць як сава зайца выклікае. Брасл. Насмешл. Пра не вельмі прыемны спеў кагосьці. Рабкевіч, 174.
Сядзець на куце як сава ў кусце. Смарг. Прык. Насмешл. Пра залішне важнае захаванне госці, свацці ці інш. ФА.
упусціць кіпці што сава. В.Дзв. Няўхв. Пра драпежны выпад, нападзенне на каго-н. СПЗБ 2, 463.
ходить як сава. Смал. п. Няўхв. Пра надзьмутага чалавека. Добр., Смол., 350.
жывецца каму як той саве. Пра жыццё адзінокае, у аддаленасці ад іншых. Янк., 407.
жыць як саве. Воран. Сцяшковіч, 618. Тое ж.
Старому з маладой жыць як саве з ластаўкай гняздо віць. Леп. Прык. Пра неадпаведныя пары. АВНЛ.
вочы як у савы. Жытк. Няўхв. Пра нейчыя вялікія круглыя вочы. ТС 1, 173; Янк., Пар., 28.
У ўдавы вочы як у савы. Прык. Вілен. Жарт. Пра асаблівасці жыцця ўдавы. Sielicki, 147. ≺ Намёк, што ўдава - «птушка» начная, што яе жыццё, найбольш цікавыя яго праявы хаваюцца пад покрывам ночы.
Як пазычаць, то вочы як у сакола, а як аддаваць, то як у савы. Гл. сакол. @Савка, гл. Саўка @саган
чорны як саган. Івац. Пра нешта чорнае. ЗЗайкі. ≺ Саган - жалезны чугун.
заробіць ек Пельха на саганах. Гл. Пельха. @сад
жыць як сад на пагодзе (у пагоду). Докш., Астр. Ухв. Пра ўдалае, вясёлае жыццё ў дастатку. Высл., 320; Янук., 30; Даніловіч 2010, 91. @садла, гл. сала @садовы
свая жонка як рожа садавая. Гл. рожа. @садочак
выгадаваць як кветку ў садочку. Гл. кветка.
прыгожа як у садочку дзе. Памянш. Захапл. Пра прыгажосць, дагледжанасць, утульнасць дзе-н. Янк., Пар., 133. @сажа
Паклёп (плёткі) як сажа: калі не абпаліць, то запэцкае. Мін. Прык. Пра шкоднасць плётак, паклёпаў для чыёй-н. рэпутацыі. ЛЦ, 46.
Слова не сажа - ні замараець. Чач. Прык. Пра розны ўплыў слова на чалавека. ПП 2, 390.
чорны як сажа (сопуха). Ваўк. п., Саліг., Слон., Жытк., Зэльв., Слуцк., Івац. Пра нешта (некага) вельмі чорнае, закапчонае. Federowski, 66; Высл., 419; Жыв. сл., 159; ТС 5, 9; Сержпутоўскі 1999, 95; Сцяцко 2005, 114; ЗЗайкі. @сажалка
як чорт з [маславага] з Кірзевай сажалкі. Гл. чорт. @сакавіцкі
набыцца як сакавіцкі (марцовы) снег. Гл. снег. @сакатуха
рассакатацца як сакатухі. Капыл. Пра жанчын, што надта разгаварыліся. ДА. @сакол
бачыць як сакол. Ухв. Пра чалавека з зоркім поглядам. Янк., 397.
гол як сакол. Брасл., Івац., Слон., Слуцк., Мсцісл. Пра некага вельмі беднага, безмаёмаснага. Нос., 26; Сержпутоўскі 1999, 23; Юрчанка 1969, 180; Высл., 306; ЗЗайкі. ≺ Сакол - тут, відаць, сценапрабіўная прылада ў выглядзе важкага жалезнага лома, якая ўжывалася ў старадаўнія часы пры штурме крэпасці. Даль, Слов., 4, 262.
Як пазычаць, то вочы як у сакала, а як аддаваць, то як у савы. Прык. Жарт. Пра людзей, што ахвотна пазычаюць і ведаюць, у каго што ёсць, а як аддаць - забываюць, не заўважаюць. Dybowski, 10; Federowski, 226; Добровольский ІІІ, 30. @сала
жыць як почка (нырка) ў садле. Гл. почка.
аблізвацца што кот на сала. Гл. кот.
аблізвацца як кот (сабака) на сала. Гл. кот.
абрасці як нырка ў сала. Гл. нырка.
дабрацца як кошка да сала. Гл. кошка.
дарвацца як кот да сала. Гл. кот.
дурны як сала. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, якому шмат не хапае, каб быць разумным. Federowski, 86.
дурны як сала без солі. Свісл., Івац. Жарт. Даніловіч, 245; ЗЗайкі. Тое ж.
дурны як сала без хлеба. Дзятл. Жарт. Высл., 316; ЛЦ, 42; ФА. Тое ж.
жыць як сала ў бочцы. Гродз. Ухв. Пра забяспечанае, бестурботнае жыццё кагосьці. Даніловіч, 245.
надаесці як горкае сала. Смарг. Раздраж. Пра чалавека ці прадмет, што вельмі надакучылі. ФА.
павадзіцца хадзіць як кот у сала. Гл. кот.
паглядаць як кот на сала. Гл. кот.
скверціся як сала на патэльні. Глуск., Леп. Ушацк. Жарт. Пра нейчыя капрызы, нараканне, бурчанне. Янк., Дыял., ІІІ, 166; ЗВалодзінай.
увыкнуць як кот у сала. Гл. кот.
унадзіцца як кот да чужога (у чужое) сала. Гл. кот.
як з жабы сала. Гл. жаба.
як кату сала: ніяк з кубла не дастаць. Гл. кот.
брыдзіцца як кот салам. Гл. кот.
насіцца як кот з салам. Гл. кот.
смачна як цукар з салам. Гл. цукар.
як салам што памазаў. Слон. Ухв. Пра нейкую справу, што лёгка пайшла, зрушылася з месца. Высл., 430.
жыць як нырка (почка) у сале. Гл. нырка.
ласаваць ек кот на сало. Гл. кот. @салавей
гаварыць як салавей з зязюляй. Ваўк. п. Ухв. Пра любоўную, ласкавую гаворку двух людзей. Federowski, 108.
заглядваць у вочы як салавей. Івац. Пра нейчы ліслівы позірк. ЗЗайкі.
засвістаць як салавей. Мсцісл. Ухв. Пра чалавека, што складна загаварыў. Бялькевіч, 206.
спяваць бы салавей. Івац., Слуцк. Захапл. Пра прыгожыя, дасканалыя спевы каго-н. Сержпутоўскі 2000, 240; ЗЗайкі.
шчабятаць як салавей з зязюляю. Ваўк. п. Ухв. Federowski, 297. Тое, што гаварыць як салавей з зязюляй.
патрэбен як салаўю свісток. Мін. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае, лішняе. ЛЦ, 118.
галасок як у таго салаўя, што за гарою (на зарэ) кабылу душыць (коней круціць). Ваўк. п., Браг. Іран. Пра чалавека, голас якога нагадвае воўчае выццё. Federowski, 111; Высл., 302. @саладзіны
знацца як свіння на саладзінах. Гл. свіння. @саладуха
мучыцца як лісіца ў саладусе. Гл. лісіца.
папасці як муха ў саладуху. Гл. муха.
папасці як сабака ў саладуху. Гл. сабака.
трапіць (улезці) як прусак у саладуху. Гл. прусак.
уліпнуць як муха ў саладуху. Гл. муха.
утрэскацца як дурны ў саладуху. Гл. дурны. @Саламон
Хоць гол як біч, да вумён як Саламон. Гл. біч. @саламонавы
разумны як саламонавы порткі. Гл. порткі.
такі мудрэц як саламонавы гаці. Гл. гаці.
хітры як саламонавыя порткі. Гл. порткі. @салдат
Армія без мата што салдат без аўтамата. Мінск. Прык. Жарт. Пра панаванне ў войску ненарматыўнай лексікі. АВНЛ.
надуцца як салдат на вош. Дзярж. Насмешл. Пра чалавека крыўдлівага, капрызнага. ФА. @салёны
Век пражыць як салёны грыб праглынуць. Гл. грыб.
хадзіць як солоны. Лоеў. Няўхв. Пра чалавека маркотнага, заклапочанага, забедаванага. Янкова, 118. @салідэра
як конь на салядэру (на салідэру). Гл. конь. @салодкае
прыліпнуць як муха да салодкага. Гл. муха. @салома
Дзяўчына як салома: ператрухне - нікому не патрэбна. Мін. Прык. Пра хуткае знікненне жаноцкай прывабнасці. АВНЛ.
прыстаць як салома ў лазні. Сен. Няўхв. Пра настойлівае прыліпанне, прыставанне да некага. Каспяровіч, 254.
размокнуць як гнілая салома. Карэл. Здзекл. Пра нешта, некага непрывабных, мокрых, брыдкіх. ФА.
як той, што ў саломе спіць, а зубамі блохі б'е. Ваўк. п. Жарт. Пра кагосьці, іншасказальна параўнанага з сабакам. Federowski, 286.
загарэцца (заняцца) як стог саломы. Гл. стог.
тоўсты як куль саломы. Гл. куль. @саломка
Без жонкі як сяннік без саломкі. Гл. сяннік. @Салоха
удалося як тэй Салосе (Шалосе). Ваўк. п., Ушацк. Іран. Насмешл. Пра няўдала зробленую справу, чыюсьці няўдачу. Нос., 166; Дуб., 65; Federowski, 317; Матэрыялы 1981, 124; Барадулін, 110.
хадзіць як Салоха. Чашн. Няўхв. Пра неахайную непрывабную жанчыну. Каспяровіч, 275. @салявы
сунуцца як салявы мяшок (мех). Гл. мяшок. @сам
рабіць як сабе. Івац. Ухв. Пра надзейна, акуратна зробленую справу. ЗЗайкі.
хадзіць як сам не свой. Ваўк. п., Рэч., Мсцісл., Івац. Пра разгубленага ці хваравітага чалавека. Federowski, 48; Pietkiewicz, 394; Юрчанка 1974, 228; ЗЗайкі.
есці бы не ў себе. Стол., Жабін. Няўхв. Пра прагнае паглынанне ежы кім-н. Барысюк, Буян, 13; Ганчук, Касцючык, 85.
цяжка на сэрцы, баццэ сам сябе пахаваў. Слуцк. Спачув. Пра невыносную тугу, сумоту, цяжар на сэрцы, душы. Сержпутоўскі 2000, 240. @самавар
блішчаць што медны самавар. Мсцісл. Жарт. Пра нейчы добры выгляд, жартаўлівы настрой. Юрчанка, 206.
разыйціся як халодны самавар. Чач. Іран. Пра чалавека раззлаванага, раздражнёнага. Янкоўскі, 81; Матэрыялы 1981, 143.
пара як з самавара. Смарг., Лаг. Іран. Пра абсалютна аднолькавых, калі адзін не лепшы за другога. Звычайна пра мужа і жонку. Даніловіч, 227; АВНЛ. @санапрадка
круціцца як санапрадка. Мсцісл. Пра чалавека, які надакучыў сваёй мітуснёй. Юрчанка, 196. @сані
Мужык як сані, абы я сама была як пані. Астр., Вілен. Прык. Пра пажаданасць, каб жонка была прыгожай, а мужыку гэта не абавязкова. СПЗБ 3, 80; Аксамітаў, 252; Sielicki, 150.
трэба як сані па цаліне. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Ройзензон, 81.
як з санямі за стол. Смарг. Пра нешта зробленае не да месца, недарэчна. Санько, 209; Сцяшковіч, 615. @сапрынаўскі
жыць як старцы сапрынаўскія. Гл. старац. @саракоўка
хацець як старац саракоўкі. Гл. старац. @саранча
есці бы саранча. Слуцк. Няўхв. Пра чыйсьці празмерны апетыт, непераборлівасць у ежы. Сержпутоўскі 2000, 243.
наляцець як саранчы. Пра мноства дзяцей, гасцей, птушак і г. д. Янк., 416. @сарвацца
баццэ з прывязі сарваўся. Гл. прывязь.
вецер як з чапы сарваўся. Гл. чапа.
як з цэпа (ланцуга, прывязі) сарваўся. Гл. цэп.
як з шыбеніцы сарваўся. Гл. шыбеніца.
бегаць як з ланцуга сарваўшыся. Гл. ланцуг.
насіцца як сабака, сарваўшыся з ланцуга/з прывязі. Гл. сабака. @сарна
бегчы (скакаць) як сарна. Ухв. Пра лёгкі, прыгожы бег кагосьці. Янк., 413. @сарока
белабокі як сарока. Пра рабога каня ці іншую жывёліну. Янк., Пар., 16.
выскачыць як сарока на вербе. Гродз. п. Жарт. Пра нечаканае з'яўленне кагосьці. Federowski, 345.
жыць як сарока на калу. Мін. Няўхв. Пра неўладкаванае жыццё часовы прытулак дзе-н. Высл., 320.
застракатаць як сарока на дождж. Мін. Няўхв. Пра гучную, гарачую жаночую гаворку, балбатню. ЛЦ, 65.
затрашчаць/трашчаць як сарока. Стаўб., Мядз. Няўхв. СЦБ, 155; ФА. Тое, што застракатаць як сарока на дождж.
лахандзець як сарока. Ваўк. СРЛГ, 66. ≺ Лахандзець - шмат гаварыць. Тое, што застракатаць як сарока на дождж.
скергетаць ек сорока. Жытк. Няўхв. Пра нейчы адрывісты рэзкі смех. ТС 5, 41.
стаяць як сарока на калу. Рэч. Няўхв. Пра нейчае няпэўнае становішча. ЛЦ, 123.
сядзець як сарока на калу. В.Дзв. Няўхв. СПЗБ 4, 369. Тое ж.
тырчаць (сядзець, круціцца) як сарока (варона) на палцы (калу). Уздз., Слон., Смарг., Гом. Няўхв. Высл., 402; ФА. Тое ж.
угледзецца як сарока на костку. Валож. Пра нейчы пільны цікаўны погляд. Высл., 403.
хата як сарока бяз хваста: бяз хлявоў, бязь сяней. Ушацк. Жарт. Пра незакончаны будынак, сялібу. Барадулін, 120.
хітрая як сарока. Віл. Пра хітрую жанчыну, якая ўсё ўгледзіць. СПЗБ 5, 305.
шныраць як сарока на падворку. Карэл. Няўхв. Пра цікаўнага, дападлівага чалавека. Сцяшковіч, 619.
шчабятаць як сарока. Івац. Шпилевский, 187; Киркор, 239; Federowski, 192; 297; ЗЗайкі. Тое, што застракатаць як сарока на дождж.
як сарока на хвасце. Ваўк., Воран. Пра вельмі хуткае распаўсюджванне плётак, чутак, навінаў. Даніловіч, 246.
жанкі як сарокі. Слон. Жарт. Пра шчабятлівых жанчын. Высл., 318.
зляцецца як сарокі. Жарт. Пра жанчын, што сабраліся гуртам. Янк., Пар., 75.
у роце як сарокі начавалі. Слон. Пра благое адчуванне ў роце пры хваробе, пахмеллі. Высл., 402. @саромецца
гарэлка не дзеўка, не саромеючыся п'ецца. Гл. дзеўка. @сарочка
што як у беднага сарочка. Гл. бедны.
прапасці як новая сарочка з плоту. Ваўк. Жарт. Пра бясследнае знікненне чаго-н. Даніловіч, 237.
дакучыць як вош у сарочцы. Гл. вош.
одна дытына шчо одна сорочка. Кобр. Пра пажаданасць мець у сям'і дваіх і больш дзетак. ЗБоганевай. @сароччы
галава як сарочча гняздо. Гл. гняздо.
дявочча як сарочча. Смал. п. Жарт. Пра ненадзейнасць чагосьці дзявочага. Добровольский III, 64.
дом як сарочча гняздо. Гл. гняздо.
як сарочча гняздо. Гл. гняздо. @сарэна
раўсці як сарэна гарадская. Астр. Няўхв. Пра нейчы моцны крык. ФА. @сасватаны
стаяць як сасватаны. Брэсц. Насмешл. Пра чалавека нерухомага, у задуменні, заклапочанага. ЛЦ, 35. @сасна
вырасці як сосна. Ваўк. п. Ухв. Пра высокага стройнага чалавека. Federowski, 344.
грымнуць як сосна аб землю. Ваўк. п. Пра чыёсьці моцнае рэзкае падзенне. Federowski, 119; Янк., 403.
паляцець як сосна. Трак. СПЗБ 3, 373. Тое, што грымнуць як сосна аб землю.
вялікі як сосна. Ваўк. п. Ухв. Federowski, 329. Тое, што вырасці як сосна.
лазіць як белка па соснах. Гл. белка. @сасонка
жыць на чужой старонцы, як на скале адзінокай сасонцы. Гл. скала. @сатана
прыйсці ек сатана. Жытк. Няўхв. Пра прыход злоснага, агрэсіўнага чалавека. ТС 3, 176.
чапляцца як сатана. Мсцісл. Асудж. Пра кагосьці, хто нахабна прыстае, чапляецца да іншых. Юрчанка, 196. @сатаннё
чапляцца як сатаннё. Мсцісл. Асудж. Юрчанка, 196. Тое, што чапляцца як сатана. @Саўка
крутытыся бы Савка на яйцых. Бяроз. Жарт. Пра непаседлівага чалавека. АВНЛ. ≺ Алюзія да паводзін літаратурнага героя.
бегаць як збянтэжаны Саўка. Гом. Пра бегатню ўстрывожанага, прыгнечанага чалавека. АВНЛ.
драцца як Саўка ў асець (падасецце). Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які некуды недарэчна лезе. Юрчанка, 201.
зарабіць як Саўка на барсуку. Мін. Іран. Пра адсутнасць заробку наогул. ЛЦ, 37.
сябраваць як Саўка з Хоўрай (Маланкай). Мсцісл. Жарт. Пра нейчае моцнае сяброўства. Юрчанка, 196.
як збянтэжаны Саўка. Воран., Шчуч., Слон., Жытк. Пра разгубленага, прыгнечанага, устрывожанага чалавека. Даніловіч, 225; ТС 3, 247. @саха
давесці што Флёрка саху. Гл. Флёрка. @сахары
кіпці як сахары. Пра доўгія вострыя кіпці каго-н. Янк., 411. ≺ Сахор - вілы для гною. @сачынка
вочы як сачынкаю прарэзаны. Мсцісл. Пра вузкія вочы. Юрчанка, 196. @свадзьба
скрэбсці галаву як перад свадзьбаю. Мсцісл. Кплів. Пра нейчы роздум перад сур'ёзнай справай. Юрчанка 1977, 217.
нарадзіцца як к свадзьбе лошадзь. Нясв. Кплів. Пра чалавека, прыбранага як на свята. ФА. @сват
гонару як у багатага свата. Насмешл. Пра вельмі ганарлівага чалавека. Янк., Пар. 43. @сваты
прыбрацца як кот у сваты. Гл. кот. @сваха
як сваха пераезная. Рэч. Насмешл. Пра чалавека, які пастаянна мяняе месца прыстанішча. ЛЦ, 32. @свацця
Шчасце як трасца, пераходная свацця. Гл. трасца. @сваяк
Сыр не закуска, кум не сваяк. Гл. закуска.
сядзець як бедны сваяк. Брэсц. Насмешл. Пра чалавека, які ціха і сціпла сябе трымае. ЛЦ, 45. @свекруха, гл. свякруха @свёкар
загрымець як свёкар [якей]. Мсцісл. Пра чалавека, што накінуўся на каго-н. з лаянкай, крыкам. Юрчанка 1977, 158.
зьбірацца як сьвёкар пялёнкі паласкаць. Ушацк. Здзекл. Пра неахвотнае, павольнае збіранне нешта рабіць. Барадулін, 98.
ладзіцца ўсё роўна як сьвёкыр пялёнкі мыць. Насмешл. Романов 1901, 68. Тое ж.
як свёкар бурклівы пурхаць. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які незадаволена бурчыць. Юрчанка 1969, 52. ≺ Пурхаць - вельмі злосна, адрывіста бурчаць.
хочацца як свёкру пялёнкі мыць. Іран. Насмешл. Пра адсутнасць жадання што-н. рабіць. Янк., 417. @свенты
баяцца як свенты Міхал д'ябла. Гл. Міхал. @свердзел
лезці як свердзел. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які настырна некуды імкнецца. Юрчанка, 197.
круціць [па касцях] як свердлам. Ваўк. п. Спачув. Пра рэжучы боль у касцях. Federowski, 150. @свет
вялікі як свет. Пра нешта вялікае, бясконцае. Янк., Пар., 32.
пайсці як свет велькі. Маст. Пра адпраўленне далёка і невядома куды. Даніловіч, 246.
праваліцца як на той свет. Карэл. Пра бясследнае знікненне некага. Высл., 367.
рад як на свет нарадзіўся. Пра шчырую радасць каго-н. Янк., Пар., 136.
старая як свет. Ваўк. п., Пруж. Пра вядомую казку, ісціну, сітуацыю. Federowski, 291; ФА.
як другі раз на свет нарадзіўся. Рэч. Ухв. Пра чалавека, які паздаравеў, адпачыў, паправіўся. Pietkiewicz, 389.
як нанава на свет нарадзіўся. Мсцісл., Лях. Ухв. Юрчанка 1977, 216. Тое ж.
як свет велькі. 1. Шчуч. Пра нешта ў найвышэйшай ступені праяўлення. 2. Навагр. Пра нешта вельмі моцнае ў сваім праяўленні, незвычайнае. Даніловіч, 246.
бледны як з таго свету ўстаў. Няўхв. Спачув. Пра чалавека, які мае вельмі хваравіты выгляд. Ройзензон, 68.
матыляцца як мухі ля свету. Гл. муха.
на сэрцы як са свету сходзячы. Спачув. Пра чалавека, у якога туга, маркота на душы. Янк., 416.
радзенькі як з таго свету вярнуўся. Пра шчырую радасць некага. Янк., Пар., 137.
як здань з таго свету. Гл. здань.
як з таго свету. Калінк. Спачув. СПЗБ 5, 103. Тое, што бледны як з таго свету ўстаў.
як з таго свету вярнуўся. Івац. ЗЗайкі. Тое ж.
як з таго свету ўстаў. Ваўк. п. Спачув. Federowski, 322. Тое ж.
як не з гэтага свету. Спачув. Санько, 211. Тое ж.
хадзіць як белый сьвет пыціряўшы. Мсцісл. Няўхв. Пра разгубленага, забедаванага, паніклага чалавека. Юрчанка 1993, 177.
рассыпацца як рудыя мышы па свеце. Гл. мыш.
(ісці, ехаць) як з-за світу. Жабін. Пра надта доўгае чаканне кагосьці, хто марудна ідзе або едзе. Ганчук, Касцючык, 85. @светач
вымазацца як светач. Валож. Няўхв. Пра чалавека бруднага, закопчанага, мурзатага. СПЗБ 4, 389. ≺ Светач - лучнік. @свечачка
гарэць як свечачкі. Памянш.-ласк. Краснап. Ухв. Пра нейчы яскравы прыемны бляск. Бялькевіч, 213. @свечка
дагараць (згасаць) як свечка. Ваўк. п., Слон. Спачув. Пра ціхае згасанне хворага. Federowski, 353, 307; Высл., 310; Янк., 409; НН 1911, 42.
жоўты як свечка перад Вялікаднем. Няўхв. Пра чалавека, скура якога пры хваробе набыла жоўтае адценне. Янкоўскі 1971, 110.
пажыць як свечка. Пра нечае кароткае жыццё. Янк., Пар., 122.
полом'е пошло роўненько як свечка. Жытк. Пра спакойнае гарэнне, ціхае полымя. ТС 4, 149.
просты як свечка. Ваўк. п. Пра нешта простае, без хітрасцей, усім добра вядомае. Federowski, 247.
стаяць як свечка. Мсцісл. Пра некага, нешта, што нерухома стаяць. Юрчанка, 197, МК, 37; Бялькевіч, 116.
у воўкоў очы ек свечкі. Жытк. Пра вочы ваўка, што ўначы здалёк бачныя як аганькі свечак. ТС 5, 19. @свінарнік
як у свінарніку дзе. Мсцісл. Асудж. 1. Пра бруд і непарадак у хаце. 2. Пра моцны шум і крык у хаце. Юрчанка, 201. @свінечнік
брудна як у свінечніку. Шчуч., Гродз., Маст., Смарг. Асудж. Пра памяшканне, якое вельмі забруджана. Сцяшковіч, 620.
смурод як у свінечніку. Няўхв. Пра непрыемны пах дзе-н., смурод. Высл., 386. @свінка
вішчаць ек свінка ў плоце. Жытк. Няўхв. Пра нечый візглівы крык. ТС 1, 129.
Учыў Мацюсь Марцінка, а сам глупэй як свінка. Маладз. Прык. Жарт. Пра тое, што невучоны вучыў іншага невука. ФА. @свінны
як з свіннога гнязда. Гл. гняздо.
як свінное гняздо. Гл. гняздо.
як у свінным гняздзе. Гл. гняздо.
згорбіца (сагнуцца) як свінны татко. Гл. татко.
зморшчыцца як свінны тата. Гл. тата.
гразны як свіная ражка. Гл. ражка.
згарнуцца як свіны тато. Гл. тата.
белае як свіное цела. Гл. цела.
посынів як свынячый тато. Гл. тата. @свіння
патрэбны як сьвіне кульбачка. Шчуч., Навагр. Іран. Даніловіч, 247. Тое, што нада як свінне рубанак. ≺ Кульбачка - падсядзёлак.
у пасцелі так як сем свіней апарасілася. Ваўк. п. Няўхв. Пра непрыбранасць, скамечанасць пасцелі. Federowski, 224.
цягацца як барана за свіннею. Гл. барана.
гаварыць як гусь з свіннёю (з парэсем). Гл. гусь.
вочы як у свінні. Няўхв. Пра нечыя непрыгожыя вочы. Янк., Пар., 28.
вялікія вушы як у свінні. Сміл. Няўхв. Пра нечыя вялікія вушы. Шатэрнік, 50.
гонару што ў свінні блох. Мядз. Насмешл. Пра чалавека, які беспадстаўна ганарыцца, задаецца. Высл., 307.
грошы плодныя бы свінні. Слуцк. Пра здатнасць грошай быць заробленымі ізноў. Сержпутоўскі 1999, 42.
дабра з каго як ад свінні пуху. Лельч. Іран. Пра тое, што ад кагосьці нельга чакаць дабра, не можа быць там дабра. Высл., 310.
жыць як на свінні праехаць. Гом., Івац. Леп. З горыччу, расчаравальна. Пра нецікавае, невясёлае, цяжкае жыццё. АВНЛ; Гілевіч, 166; ЗЗайкі.
з каго работнік як з свінні музыкант. Брасл. Іран. Пра неадпаведнасць кагосьці пэўнай пасадзе, рабоце. Рабкевіч, 74.
ісці (пасаваць, падыходзіць, прыстаць) як свінні набэдрыкі (сядло, паўшоры, падсядзёлак). Ваўк. п., Слон., Гом., Валож., Мсцісл. Іран. Пра нешта, што зусім не падыходзіць, не пасуе, не адпавядае. Federowski, 251; Сержпутоўскі 1999, 56; Янк., 411; Высл., 332; Юрчанка 1977, 288; Скарбы, 179. ≺ Набэдрыкі - частка збруі: шляі, якія ідуць ад хамута па баках каня і злучаюцца папярэчнымі шляямі.
ісці як свінні пацеркі. Слон. Іран. Высл., 332. Тое ж.
йсці як свінне под попонкою. Стол. Няўхв. Насмешл. Пра нешта непрыгожае. ТС 4, 173.
карак як у свінні. Краснап., Сен. Ухв. Пра сытага чалавека. Бялькевіч, 400; Каспяровіч, 154.
клыкі як у свінні. Карэл. Няўхв. Пра нечые непрыгожыя зубы. Высл., 335.
нада каму што як свінне рубанак. Мсцісл. Іран. Пра нешта непатрэбнае каму-н. Юрчанка, 197.
накінуцца бы свінні на мякіну. Слуцк. Няўхв. Пра нейчае прагнае, непрывабнае накідванне на нешта. Сержпутоўскі 2000, 165.
насадились як свиньни кормныя. Смал. п. Няўхв. Пра людзей, што залішне наеліся. Добр., Смол., 460. ≺ Насадзіцца - залішне наесціся.
павага каму як свінні ў карыце. Мін. Іран. Пра поўную адсутнасць павагі. ЛЦ, 63.
падыходзіць каму што як свінні парасон. Астр. Іран. Пра тое, што зусім не падыходзіць каму-н. Даніловіч, 247.
пасаваць каму як свінне рогі. Мсцісл. Іран. Пра нешта, што зусім не падыходзіць. Юрчанка 1977, 242.
патрэбен як свінні падкова. Ваўк. Іран. ЛЦ, 118. Тое, што нада як свінне рубанак.
патрэбен як свінні хамут. Касц. Іран. ЛЦ, 118. Тое ж.
плодны бы свінні. Слуцк. Няўхв. Пра чыюсьці шматдзетнасць. Сержпутоўскі 1999, 143.
пражыць як на 〈рабой〉 свінні праехаць (пераехаў). Воран., Гродз., Маст. З горыччу. Пра сваё няўдалае, нялёгкае жыццё. Даніловіч, 237.
прыстало як да свінні кульбачка. Дзятл. Насмешл. Пра нешта зусім неадпаведнае, непадыходзячае. Сцяшковіч, 614.
разгуляцца як свінні на дожджык. Мін. Няўхв. Пра тых, што разышліся, раздурэліся, засваволілі. ЛЦ, 120.
трэба (патрэбны) як свінні завушніцы. Іран. Пра поўную непатрэбнасць нечага. Янк., 434.
Удалося як свінні ў гаросе. Прык. Докш. Пра нейкую няўдачу. Высл., 403.
як з свінні гарманіст. Мсцісл. Іран. Пра дрэннага, ніякага спецыяліста. Юрчанка, 185.
як з свінні нявеста (ухажорка). Мсцісл. Іран. Пра чалавека, не адпаведнага нейкай ролі. Юрчанка, 173.
як на свінні сядло. Чэрык., Касц., Хоц., Брэсц. Насмешл. Пра неадпаведнасць нейкага ўбору, адзення. ЛЦ, 76.
як хамут на свінні. Гл. хамут.
брудны як свінню ссаўшы. Астр. Насмешл. Пра кагосьці вельмі бруднага, запэцканага з твару. Даніловіч, 247; ЛЦ, 72.
мурзаты быццам свінню ссаў. Насмешл. ЛЦ, 72. Тое ж.
аб'есціся (наесціся) як свіння. Ваўк. п., Карэл. Асудж. Пра чалавека, які многа еў, задужа наеўся. Federowski, 2; Высл., 279.
абкешкацца (выкачацца) як свіння [у гразі]. Езяр. Няўхв. Пра чалавека, які неакуратна працаваў, забрудзіўся. Каспяровіч, 3; Янк., Пар., 29. ≺ Абкешкацца - вельмі запэцкацца.
адна на свеця век пражыла, як свіня па гнаю хвост працягнула. Астр. Няўхв. Пра сумна, нецікава пражытае жыццё (у самотнасці). СПЗБ 4, 78.
асмалены бы перад Калядамі свіння. Гл. Каляды.
Баба п'яная як свіння худая. Ашм. Прык. Асудж. Пра п'яную кабету. Сцяшковіч, 624.
басам - як свіння часам. Капыл. Жарт. Пра нейчы спеў непаважна, непрыгожа. Рабкевіч, 23.
бегаць бу надворна свінья. Жытк. Асудж. Пра чалавека, які мітусіцца ў пошуках спажывы, выгоды. ТС 3, 122. ≺ Надворны - які гадуецца не ў хляве (пра свіней).
біць як свіння гарбуз. Старадар. Пра моцнае ўпартае біццё кагосьці. ФА.
брудны як сьвіньня. Чэрык., Дзятл. Асудж. Пра бруднага чалавека. Бялькевіч, 135; СРЛГ, 6; Янк., Пар., 19.
варочацца як свіння. Івац. Няўхв. Пра павольнага, няўклюднага чалавека. ЗЗайкі.
варочаць як свіння ў карыце. Лаг. Няўхв. Пра чалавека, які капаецца ў місцы з ежай, неахвотна есць, вышуквае смачныя кавалкі. АВНЛ.
вішчаць як свіння ў плоце. Люб., Воран. Няўхв. Пра чалавека, які моцна прарэзліва крычыць. ФА; СПЗБ 5, 210.
вішчаць як свіння ў прасле. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 197. Тое ж.
вукаліцца як свіння. Лельч. Няўхв. Пра чалавека, які неакуратна трымае сябе, забрудзіўся. Кучук, Малюк, 22. ≺ Вукаліцца - запэцкацца.
выквацацца як свіння. Івац. Няўхв. ЗЗайкі. Тое ж.
гаспадарыць як свіння ў гародзе. Навагр. п., Докш. Асудж. Пра чалавека, які дрэнна гаспадарыць. Federowski, 106; Дуб., 8; АВНЛ.
гладкі як свіння. Лельч. Пра сытага чалавека. Кучук, Малюк, 25.
гуляць як свіння на вяроўцы (прывязі). Капыл. Іран. Пра кепскае гулянне або яго адсутнасць. Высл., 309; Янк., Пар., 46.
дабрацца (дапасці, дарвацца) як свіння да брагі. Ваўк. п., Слон. Асудж. Пра чалавека, які прагна да нечага дабраўся. Federowski, 76; Высл., 310.
дапамагчы як свіння (кабан, вапер) на вяселлі. Мсцісл. Іран. Пра адсутнасць дапамогі наогул. Юрчанка, 174.
дарвацца бы свіння да цеста. Слуцк. Асудж. Пра чалавека, які да нечага прагна дапаў. Сержпутоўскі 1999, 133.
Дужы як свіння ў лужы. Слон. Прык. Іран. Здзекл. Пра сумніўную дужасць кагосьці. Высл., 316; Арх. Гр.
дурны як свіння. Ваўк. п. Няўхв. Пра не вельмі разумнага чалавека. Federowski, 86. ≺ Несправядлівае параўнанне, свіння зусім не дурная жывёла.
дурны як сто свінней. Смаляв. Няўхв. ФА. Тое ж.
Ек прышоў Ілья, то чоловек ек свінься. Стол. Прык. На Іллю чалавек ужо можа паесці на агародзе. ТС 5, 21.
жраць як свіння. Івац. Абразл. Пра чалавека, які шмат і неахайна есць. Dybowski, 21; ЗЗайкі.
жыць як свіння. Ваўк. п. Абразл. Пра чалавека, які блага жыў, рабіў брыдкія ўчынкі. Federowski, 368.
задавацца як свіння на вяроўцы. Пруж. Насмешл. Пра чалавека, якому няма чым ганарыцца. ФА.
задавацца як свіння ў карыце. Маз. Насмешл. Высл., 322. Тое, што задавацца як свіння на вяроўцы.
задраць нос як свіння лыч. Люб. Зласл. Пра чалавека, які неапраўдана заганарыўся. АВНЛ.
заквэцаць як свіння. Слон. Няўхв. Пра чалавека, які забрудзіў нешта. Высл., 323. ≺ Заквэцаць - забрудзіць.
занадзіцца куды як свіння. Ваўк. п. Няўхв. Пра частае нетактоўнае наведванне кагосьці. Federowski, 349.
запэцкаць што як свіння гарбуз. Бераст. Няўхв. Пра вельмі моцна, да непазнавальнасці нешта запэцканае, часцей пра адзенне. Даніловіч, 247.
заробытыся як свыння в Спасовку. Кобр. Насмешл. Пра моцна стомленага чалавека. ЖНС, 119.
зграбны як [худая] свіння ў дождж. Іран. Насмешл. Пра некага зусім нязграбнага, непрывабнага. Янк., 405.
зграбны як свіння да алтара. Ваўк. п. Іран. Пра некага зусім неадпаведнага. Federowski, 353.
здарова як карова, багата як зямля, пладавіта як свіння. Гл. карова.
знацца як свіння на пастах. Іран. Пра адсутнасць ведаў у каго-н. Янк., 410.
знацца як свіння на перцу. Іран. Аксамітаў, 212; Матэрыялы 1981, 115. Тое ж.
знацца як свіння на саладзінах. Іран. Санько, 136. Тое ж.
качаць як свіння гарбуз. Саліг., Хойн. Няўхв. Пра нейкія настойлівыя безвыніковыя дзеянні. ФА.
красіва як свіння сіва. Рэч., Чэрык. Іран. Пра некага зусім не прыгожага. ЛЦ, 71.
красівая як свіння ў дождж. Хойн. ФА. Тое ж.
крычаць (пішчыць) як свіння ў дождж. Ваўк. п., Асіп. Няўхв. Пра нечыю гаворку, пранізлівы непрыемны спеў. Federowski, 154; Высл., 338.
крычаць як свіння недарэзаная. Асіп. Няўхв. Пра нейчы рэзкі пранізлівы крык. АВНЛ.
крычаць як свіння, увязшы ў плот. Ваўк. п. Няўхв. Federowski, 154. Тое ж.
курносая як заводная свіння. Сен. Жарт. Пра курносую, не вельмі прыгожую жанчыну. Каспяровіч, 173. ≺ Заводная - пародзістая, пакінутая для заводу.
любіць што як свіння гарбуз. Рэч. Насмешл. Пра нечыю палкую любоў. Pietkiewicz, 376.
любіць што як свіння сена. Слуцк. Іран. Пра абыякавае стаўленне да пэўнай ежы. Высл., 342.
ляжаць (валяцца) як свіння. Ваўк. п. Асудж. Пра гультая, што марнуе час без працы. Federowski, 1961; Янк., Пар., 25.
набожна як свіння падарожна. Гродз. Іран. Пра зусім ненабожную, нецнатлівую жанчыну. Цыхун, 187; Высл., 348.
набрацца бы свінья. Сміл., Стол. Асудж. Пра моцна п'янага. Шатэрнік, 163; ТС 3, 36.
набрацца як свіння мыла. Слон., Крыч. Асудж. Federowski, 194; Высл., 349; Даніловіч 2010, 91. Тое ж.
набрацца горэлкі як свінья мула. Жытк. Асудж. ТС 3, 110. Тое ж.
набрацца як свіння брагі. Нясв., Жытк. Асудж. ФА; Янк., Пар., 108; ТС 3, 110. Тое ж.
набрацца як свіння гразі. Мядз., Капыл., Маладз., Касц., Мін. Асудж. ФА; Санько, 155; ЛЦ, 97; Гілевіч, 57. Тое ж.
наесціся як свіння рэпы. Рэч., Мін., Чэрык. Няўхв. Пра чалавека, які занадта наеўся. ЛЦ, 93.
наесціся як свіння гразі. Чэрв. Няўхв. Пра чалавека, што перабраў з ежай, піццём. ФА.
напіцца як сьвіня. Астр. Асудж. Пра моцна п'янага чалавека. СРЛГ, 13.
нарабіць як свіння ў гародзе. Няўхв. Пра чалавека, які нарабіў пустак. Ройзензон, 74.
нассацца як свіння. Слон. п. Асудж. Federowski, 288. Тое, што напіцца як свіння.
нос задраць як свіння лыч. Клецк. Зласл. Насмешл. Пра чалавека, які неапраўдана заганарыўся. Высл., 355.
пабратацца як свіння з сядлом. Гродз. п. Іран. Зусім не пабратацца, не здружыцца. Federowski, 207.
пагаворна як свіння дворна. Ваўк. Асудж. Пра залішне гаваркую жанчыну. Даніловіч, 247.
пагуляць як свіння на вяроўцы. 1. Гродз., Смарг. Іран. Пра кагосьці, хто кепска або зусім не пагуляў, не павесяліўся. 2. Іўеў. Асудж. Пра чалавека, што не ў меру, залішне разгуляўся, раздурэўся. Даніловіч, 248.
падобны як свіння да лебедзя. Насмешл. Іран. Пра зусім непадобных. Янк., 418.
пазнацца як свіння на мыдлі. Насмешл. Пра чалавека, які зусім не мае досведу. Ляцкий, 32.
пазнацца як свіння на перцы. Ваўк. п. Насмешл. Federowski, 358; Dybowski, 16. Тое, што пазнацца як свіння на мы'длі.
перабіраць як свіння лычам. Докш. Няўхв. Пра пераборлівага ў ежы чалавека. Высл., 365.
перціся як свіння пад чалавека. Рэч. Няўхв. Пра чалавека, які ўпарта некуды імкнецца. Pietkiewicz, 386.
пішчаць як свіння ў плоце. Гродз., Свісл., Бераст., Воран., Слон., Навагр., Ашм., Дзятл. Няўхв. Пра пісклявы голас, рэзкі непрыемны спеў і інш. Даніловіч, 248; ФА.
пішчаць як сьвіньня ў пярэплаце. Ушацк. Няўхв. Барадулін, 96. Тое ж.
плямкаць бу свінья. Стол. Асудж. Пра чалавека, які есць чвякаючы. ТС 4, 65. ≺ Плямкаць - чвякаць.
Пражыць жызь як на свіні пераехаць. Гом. Прык. Няўхв. Пра нецікавую, цяжкую жыццёвую дарогу. АВНЛ.; Арх. Гр.
прывыкнуць як свіння да гразі. Кругл. Няўхв. Пра прывыканне чалавека да чагосьці непрыемнага, бруднага. Высл., 370.
прыгожы як свіння ў дождж. Мін., Хойн. Насмешл. Пра кагосьці непрыгожага. ЛЦ, 74; ФА.
прынесці ек свінья на рылі. Жытк. Пра нешта атрыманае без намаганняў. ТС 4, 340.
прыраўнавалася як свіння да каня, да шэрсць не такая. Здзекл. Пра кагосьці, хто неапраўдана раўнуе сябе да лепшага. Federowski, 251.
пхаць як свіння. Ваўк. п. Няўхв. Пра празмернае, непрыгожае, хуткае спажыванне ежы. Federowski, 226.
разбірацца што свіння ў апельсінах. Дзятл., Касц., Нясв. Іран. Пра чалавека, які ў нечым зусім не разбіраецца. ФА; ЛЦ, 40.
разбірацца як свіння на бязмене. Брасл. Іран. Рабкевіч, 177. Тое ж.
разбірацца як свіння ў асеўках. Астр. Іран. ФА. Тое ж.
разбірацца як свіння ў калбасных абрэзках. Шчуч. Іран. ФА. Тое ж.
разбірацца як свіння ў капусце. Маст. Іран. Даніловіч 2008, 137. Тое ж.
разбірацца як свіння ў памідорах. Смарг. Іран. Даніловіч, 248. Тое ж.
разбірацца як свіння ў пацерах. Пруж. Іран. ФА. Тое ж.
разбірацца як свіння ў пярынах. Мсцісл. Іран. Юрчанка 1977, 242. Тое ж.
разгуляцца як свіння на лёдзе. Докш. Іран. Пра няўдалыя, нязграбныя гулі каго-н. Высл., 375.
раздурэцца як свіння на дождж. Шчуч. Няўхв. Звычайна пра свавольствы дзяцей. Сцяшковіч, 619.
розьесціса як свінья на мякіні. Стол. Няўхв. Пра чалавека, які разбагацеў за кошт іншых. Барысюк, Буян, 24.
разумны як папова свіння. Брэсц. Насмешл. Пра нейчы невялікі розум. ЛЦ, 43.
разыйсціся як свіння на дождж. Хойн. Насмешл. Пра нейчые ўзбуджэнне, весялосць. АВНЛ.
распрараджацца як свіння ў лебядзе. Мсцісл. Няўхв. Насмешл. Пра чалавека, які бесцырымонна сябе недзе паводзіць. Юрчанка, 197.
раўня як свіння да каня. Іран. Пра двух няроўных людзей. Санько, 179.
спяваць як свіння анучу дзярэ. Зэльв. Іран. Пра непрыемныя, немілагучныя спевы. Даніловіч, 247.
убачыць што як свіння неба. Карэл. Іран. Пра цяжкасць нешта ўбачыць, зведаць. Высл., 403; Санько, 189.
убрацца як свіння ў рэпу. Лаг. Насмешл. Пра чалавека, які дапаў да нечага прыемнага, нашкодзіў. Varłyha, 139.
уляпаць сваё як свіння ў агарод. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека, які звык нязваны хадзіць у госці, да суседзяў. Сержпутоўскі 1999, 122.
унадзіцца як свіння ў агарод. Івац., Капыл. Няўхв. Пра чалавека, які прывык нязваны хадзіць у госці, да суседзяў. Высл., 405; Pietkiewicz, 397; Янк., Пар., 174; ЗЗайкі.
унадзіцца як свіння ў бульбу. Воран. Няўхв. СПЗБ 5, 210; Янк., Пар., 175. Тое ж.
унадзіцца як свіння ў моркву. Ваўк., Гродз. п. Няўхв. Federowski, 320. Тое ж.
усхадзіцца як свіння на дождж. Насмешл. Пра нечыю ўзбуджанасць, раздражнёнасць, актыўнасць. Санько, 193.
ушчаміцца як свіння ў плот. Смарг. Няўхв. Пра кагосьці, хто ўмяшаўся ў чужыя размовы. ФА.
хадзіць як свіння вушы апусціўшы. Навагр. Няўхв. Пра чалавека маркотнага, прыгнечанага, бяссільнага. Даніловіч, 247.
харош як свіньня ў дождж. Ушацк., Слуцк. Насмешл. Пра не вельмі прыемны выгляд кагосьці. Барадулін, 104; Гілевіч, 166.
хламаць бі свіня. Стол. Няўхв. Пра чалавека, які есць чвякаючы, прагна хапае ежу. ТС 5, 240.
Хоць жонка як свіння, абы золата сяўня. Прык. Жарт. Пра сквапнага чалавека, што выбірае не сужонку, а пасаг. БВ, 120.
цмокаць бы свіння ў карыце. Насмешл. Здзекл. Пра нейчы пацалунак. Сержпутоўскі 1998, 274.
чухацца як свіння аб вугал (плот, пад плотам). Слуцк. Насмешл. 1. Пра чалавека, які аб нешта цярэбіцца. 2. Пра чалавека, які нечым азадачаны, збянтэжаны. Сержпутоўскі 1999, 45; Ляцкий, 58.
шкодны як свіння. Ваўк. п. Асудж. Пра кепскага чалавека. Federowski, 299.
як благая свіння. Вілен. Асудж. Пра непрыемнага чалавека. Sielicki, 159.
як свіння на вяселлі. Мсцісл. Іран. Пра чалавека, які бесцырымонна недзе распараджаецца. Юрчанка, 174.
як свіння з граблямі. Мсцісл. Іран. Пра кагосьці, хто выглядае непрыглядна. Юрчанка, 197.
як свіння на бязмене. Слон. Іран. Пра чалавека, які нічога не цяміць у справе. Сцяшковіч, 619.
як свінны у дождж. Мсцісл. Няўхв. Пра бруднага, непрывабнага чалавека. Юрчанка, 197.
як свіння: дзе есь, там і сера. Саліг. Асудж. Вульг. Пра вельмі нястрыманага чалавека, які паводзіць сябе неадпаведна сітуацыі. ФА.
савгать ек свыны. Драг. Няўхв. Пра прагнае, хуткае спажыванне ежы. Скарбы, 91. ≺ Савгаты - хутка есці. @свінтух
набрацца ек свінтух. Стол. Няўхв. Пра чалавека, які залішне напіўся, страціў прыстойны выгляд. ТС 5, 20. @свінчо
абмарацца як свінчо. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які моцна забрудзіўся, упэцкаўся. Шатэрнік, 4. @свірэпа
усміхацца як свірэпа з посцілкі. Навагр. Насмешл. Пра прыветную ўсмешку кагосьці ў невыгоднай сітуацыі. Сцяшковіч, 619. @свіснуць
Год пражыць - не свіснуць. Прык. Пра розныя цяжкасці, што здараюцца за год. Рапановіч, 162. @свістаць
такая праўда як рак свішча. Гл. рак. @свісток
патрэбен як салаўю свісток. Гл. салавей. @свісточак
турлыкаць як свісточак. Памянш.-ласк. Ухв. Захапл. Пра гамонку дзіцяці. Юрчанка, 197. @свой
глядзець як [свае] вока. Гл. вока.
знаць як свае пяць пальцаў. Гл. пальцы.
пабачыць як свае вушы. Гл. вушы.
шанаваць як свае галавы. Гл. галава.
як гадзіна, што свае дзеці пажрэ. Гл. гадзіна.
〈як〉 не ў свае духі (не ў свой дух). Гл. дух.
убачыць як сваё вуха (сваіх вушэй) без люстэрка. Гл. вуха.
баяцца як стары конь сваёй маткі. Гл. конь.
думаць як аб сваёй душы. Гл. душа.
есці як не сваёю губою. Гл. губа.
глядзець (пільнаваць) як сваіх. Слон. Пра мачаху і яе няродных дзяцей. Высл., 306.
любіць як сваю душу. Гл. душа.
угледзець як сваю патыліцу. Гл. патыліца.
гаварыць як не сваім голасам. Гл. голас.
як не сваім ротам. Гл. рот.
дзелаюць [усё] як не сваімі рукамі. Гл. рука.
есці як не сваімі зубамі. Гл. зуб.
ісці як не сваімі нагамі. Гл. нага.
рабіць як не сваімі рукамі. Гл. рука. @свякроў
бурчаць як ліхая свякроў. Слон., Івац. Насмешл. Пра жанчыну, якая залішне бурчыць, выказвае раздражненне. Высл., 289; ЗЗайкі.
Хата чужая як свякроў ліхая. Івац. Прык. У чужой хаце нельга адчуваць сябе свабодна, яна няўтульная, неласкавая. ЗЗайкі. @свякроўка
дудукаць як ліхая свякроўка. Янк., Пар., 56. ≺ Дудукаць - тут: бурчаць. Тое, што бурчаць як ліхая свякроў. @свякруха
бурчаць як свекруха. Лоеў. Насмешл. Пра жанчыну, якая залішне бурчыць, выказвае раздражненне. Янкова, 59.
Чужая хата такая як свякруха ліхая. Жытк., Мін. Прык. ТС 5, 301. Тое, што Хата чужая як свякроў ліхая. @свянты
як у хваробе свянтэго Левантэго. Гл. хвароба. @свянцоны
смяяцца як свянцонае парася. Гл. парася.
баяцца як чорт (д'ябал) свянцонай вады. Гл. чорт.
уцякаць як чорт ад свянцонай вады. Гл. чорт.
насіцца як са свянцоным яйкам. Гл. яйка. @свярдзёлак
лезці як свярдзёлак у дуб. Мсцісл. Іран. Пра нейкую справу, што цяжка вырашаецца. Юрчанка, 197. @свярдло
круціць [па касцях] як свердлам. Ваўк. п. Пра праявы хваробы (раматуз, застуда, боль у касцях). Federowski, 150. @свярчок
лезці як свяршчок на агонь. Ваўк. п. Няўхв. Пра небяспечнае і нястрыманае імкненне да нечага. Federowski, 163. @свята
плесціся як у свята старцы на пабіранне. Касц. Няўхв. Насмешл. Пра павольную хаду, падобную на хаду ўбогіх старцаў. ЛЦ, 26.
прыбрацца як у свята. Мсцісл. Ухв. Пра нейчае добрае ўбранне. Бялькевіч, 84.
Пурым не свята, трасца не хвароба. Прык. Жарт. Пра павярхоўнае, несур'ёзнае стаўленне сялян да чужых святаў і ліхаманкі. Янкоўскі, 117. @святліца
у хаце як у панскай святліцы. Маладз. Захапл. Пра багата аздобленую прыбраную хату. Гілевіч, 108. @святы
багаты як зямля святая. Гл. зямля.
усё прымаць як зямля святая. Гл. зямля.
чорны як святая зямля. Гл. зямля.
адвярнуцца як Юда ад святой вячэры. Гл. Юда.
седеть як светая. Лоеў. Пра жанчыну, якая нерухома сядзіць, нічога не робіць. Янкова, 195.
сядзець як намалёвы светы. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека, які нерухома сядзіць, як выява на абразе. Сержпутоўскі 1999, 30.
С голыга як са святога, ничога ни возьмиш. Смал. Прык. Пра немагчымасць атрымаць штосьці з беднага. Добровольский ІІІ, 70.
набожны як святога Юр'я конь. Гл. Юр'я.
набожны як святога Юр'я конь: ён да касцёла, а ён да кабылы. Гл. Юр'я.
прычапіцца як д'ябал да святога Міхала. Гл. д'ябал.
такая пацеха як на святога Вайцеха. Гл. Вайцех.
голы як святы турэцкі. Гл. турэцкі.
скласці рукі як святы. Івац. Раздраж. Пра чалавека, які проста сядзіць, бяздзейнічае, калі ад яго чакаюць працы. Янк., Пар., 149; ЗЗайкі.
хадзіць як святы Марка па пекле. Гл. Марка.
сядзець рукі палажа як святэй Божа. Гл. Божа.
сядзець як святэй (святым) пад храстом. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, што ціха і бесклапотна сядзіць, нічога не робіць. Юрчанка, 174.
хавацца за чужэй хрыбет як святэй якей. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які стараецца ўхіліцца ад работы. Юрчанка 1977, 152.
явіцца да каго як святэй. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які прыйшоў у госці, а нічога не прынёс. Юрчанка, 197.
сядзець як сьвента турэцка. Гл. турэцкі. @свяціць
лысы - як месяц свеціць на галаве. Гл. месяц.
мачаха як месячык: свеціць ды не грэе. Гл. месячык. @свяча
даўжэзны як калядная свяча. Пруж. Пра нейкі доўгі прадмет. ФА.
краса без ума - што фанар без свячы. Гл. фанар. @седакі
зарабіць як на валах седакоў возячы. Гл. вол. @секануць
сказаць як крапівой секануў па голых лытках. Гл. крапіва.
сказаць як сякераю секануць. Гл. сякера. @селядзец, гл. таксама следзь
валачы як кот селядца. Гл. кот.
трэба як солі да селядца. Гл. соль.
кешкацца як кот з селядцом. Гл. кот.
насіцца як кот з селядцом. Гл. кот.
вымачаны як селядзец. Ваўк. п., Слон. Пра вымаклага пад кажухом, у балоце або моцна ўпацелага чалавека. Federowski, 344; Высл., 297. @селянін
Воўк не еўшы як селянін пагарэўшы: што ўбачыць, тое і трэба. Прык. І воўк, і пагарэлец крадуць па неабходнасці. Янк., 209. @сем
Кароста ні папоўства: сем год адбудзіць, тады ні будзіць. Гл. папоўства.
у пасцелі так як сем свіней апарасілася. Ваўк. п. Няўхв. Пра неахайную, пакамечаную пасцель. Federowski, 224.
уплятаць як за сямёх дурных. Дзярж. Няўхв. Пра нейчы празмерны апетыт. Гілевіч, 166.
як сем баб адхадзіла каго. Навагр. Ухв. Пра раптоўнае і поўнае ўзнаўленне здароўя. Даніловіч, 253.
як сем баб пошэптало. Жытк. Ухв. ТС 4, 211. Тое ж.
як сем немцаў. Зэльв. Няўхв. Пра вельмі тупога, неразумнага, няўцямнага. Даніловіч, 249. @семера
нос як на семярых рос, а аднаму застаўся. Карэл. Кплів. Пра чыйсці доўгі нос. Высл., 355. @сена
валасы шорсткія як сена. Ваўк. п. Няўхв. Пра жорсткія валасы кагосьці. Federowski, 338.
зваліцца як дождж сярод яснага дня на сухое сена. Гл. дождж.
з'ехаць як сабака з сена. Гл. сабака.
Любіць - не сена касіць. Насмешл. Пра складанасці ў каханні. БВ, 104.
любіць як свіння сена. Гл. свіння.
наляцець як дождж на сухое сена. Гл. дождж.
Нявестка порсткая як сена жорсткае. Прык. Пра жвавую, рухавую маладзіцу. Янкоўскі 1971, 150.
павязаць каго як сухое сена. Капыл. Пра людзей, якіх пазбавілі свабоды. ДА.
патрэбна як сена сабаццы. Бераст. Іран. Пра нешта, мала патрэбнае каму-н. Даніловіч 2008, 137.
прыбраць што як сухое сена. Гор. Ухв. Пра хуткае, тэрміновае выкананне справы. АВНЛ.
сядзець як капа сена. Гл. капа.
трэба як матыка для сена. Гл. матыка.
прапасці (знікнуць, згубіцца) як іголка ў сене. Гл. іголка.
сядзець як сабака на сене: i сам не гам, i другому не дам. Гл. сабака. @сенажаць
як туман па (на) сенажаці. Гл. туман. @сенакос
зваліцца як снег на галаву ў самы сенакос. Гл. снег. @серабро
блішчаць як серабра. Чашн. Ухв. Пра нешта, што хораша блішчыць (рыба, вада, нейкія рэчы). Каспяровіч, 279.
як жывое серабро. Шарк. Ухв. Пра непаседлівага, рухомага чалавека. КВДУ. @серада
глядзець бы серэда на п'ятніцу. Стол. Пра нейчы нядобразычлівы, незадаволены позірк. Барысюк, Буян, 13.
надзьмуцца як серада на пятніцу. Нясв. Няўхв. Пра чалавека, які выяўляе свой дрэнны настрой, незадаволенасць, раздражнёнасць. ФА.
скрывіцца (зморшчыцца) як з серады на пятніцу. Ваўк. п., Воран., Валож., Івац., Маз., Уздз., Хоц., Пруж., Дзярж., Стаўб., Івац. Няўхв. Federowski, 155; Dybowski, 189; Нос., 150; Дуб., 58; Pietkiewicz, 395; Высл., 329; Даніловіч, 227; Аксамітаў, 206; ФА; МК, 318; ЗЗайкі. Тое ж. ≺ Серада і пятніца - посныя дні. @серп
сказаць як сярпом адрэзаць. Пра канчатковую рашучую адмову. Даніловіч, 254.
сказаць як сярпом па яйцах разануць. Клецк. Няўхв. Вульг. Пра нешта сказанае балюча, крыўдліва. ФА.
як сярпом па целе. Насмешл. Пра нешта сказанае, што моцна дапякло, уразіла, вывела з раўнавагі, дастала да жывога. Янк., 447. @серы, гл. шэры @сесці
двор як пані сесці. Гл. пані.
зямлі (дзялка, ласкуцінка) як [добрай] бабе сесці. Гл. баба.
зямлі як малому сесці. Гл. малы.
поле як старой бабе сесці сраць. Гл. баба.
у Лагойску як у войску: лаўкі шырокі, ёсьць дзе сесьці, ды нечага есьці. Гл. войска.
анёлам ляцеў, а чортам сеў. Гл. анёл.
як на сто коней сеў. Гл. сто.
як на яжа сеў. Гл. вожык. @сетка
папасціся як рыбка ў сетку. Гл. рыбка. @сечка
уваліць як каню сечкі. Гл. конь. @сеяць
мурзаты, хоць рэпу сей. Гл. рэпа. @сёмы
да яго як да вуткі на сёмыя суткі. Гл. вутка. @сёння
трэба як сённі памерці. Лоеў. Іран. Пра нешта, што зусім непатрэбна. Горленка, 251.
як сёння з яйка вылупіўся. Насмешл. Пра недасведчанага, някемнага чалавека. Санько, 71.
як сяння радзіўся. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 174. Тое ж. @сібірскі
дурны як сібірскі валенак. Гл. валенак. @сівы
красіва як карова сіва. Гл. карова.
красіва як свіння сіва. Гл. свіння.
запрагці як сівага жарабца. Гл. жарабец.
будзе каму як сіваму каню. Гл. конь.
брат да сястры - гасцёк мілы, сястра брату - як воўк сівы. Гл. воўк.
пачцівы як сабака сівы. Гл. сабака.
хітры як сівы воўк. Гл. воўк. @Сідар
піць гарэлку як Сідар сыроватку. Гом. Насмешл. Пра вялікага ахвотніка выпіць. Высл., 364.
расхіхітацца як Сідар на базары. Сміл. Насмешл. Пра чалавека, які не да месца і без прычыны развесяліўся. Шатэрнік, 245.
сварыцца (апастыляцца) як Сідарава сучка. Гл. сучка.
як Сідарава карова. Гл. карова.
абабраць як Сідараву казу. Гл. каза.
біць як Сідараву казу. Гл. каза.
лупасіць як Сідараву козу. Гл. каза.
таўчы як Сідараву казу. Гл. каза. @сік
араць бычыным сікам. Вілен. Насмешл. Пра аратага, што не зладзіць правесці роўную баразну. Sielicki, 157. @сілега
расці як сілега. Стол. Пра нечыю жывучасць, што расце без догляду, як лаза. ТС 5, 258. ≺ Сілега - лаза. @сіло
У каждам сяле як у сіле. Барыс. Прык. Пра норавы ў кожнай вёсцы, якіх мусіш трымацца. ЗВалодзінай. @сінагога
смелы як жыд, калі ў сінагозе са страху бздзіць. Гл. жыд. @сіндзік
есці каму як сіндзіку. Няўхв. Пра вельмі малую колькасць ежы. Янк., 406. ≺ Сіндзік - сініца. @сініца
як сініца на сучку. Мсцісл. Ухв. Пра зграбную дзяўчыну. Юрчанка, 180.
Дзеці гадаваць як сініцы камень кляваць. Стаўб. Прык. Пра цяжкасці гадавання дзяцей. ФА @сірата
жыць як сірата. Івац., Міл. Спачув. Пра чалавека, што жыве ў нястачы, беднасці. Бялькевіч, 226; ЗЗайкі.
нагаравацца як сірата. Пух. Спачув. Пра кагосьці, хто моцна нагараваўся. Мін.-Мал., 1970, 162.
такі дождж як сірата плача. Рэч. Пра спорны цёплы дождж. Высл., 397. @сіраціна
стаяць як сіраціна. Сміл. Спачув. Пра чалавека, які стаіць адзін, з прыгнечаным, забедаваным выглядам. Шатэрнік, 232.
Па чужыні - ек сіроціні. Жытк. Прык. Пра тое, што на чужыне ніхто не стане клапаціцца пра цябе, шкадаваць. ТС 5, 37. @сіта
бачыць як скрозь сіта. Лоеў. Пра чалавека з аслабленым зрокам. Янкова, 36.
дожджык трусіць (цярушыць) як праз (з) сіта. Краснап., Мін. Пра дробненькі, роўны дождж. Бялькевіч, 445; ЛЦ, 13. ≺ Трусіць - імжыць.
дзіравая галава як сіта. Няўхв. Пра нейчую не надта добрую памяць. ФСБМ 1, 250. @сітаўка
танканогі як сітаўка. Няўхв. Пра танканогага чалавека. Янк., 432. ≺ Сітка, сітаўка - пліска. Але, магчыма, тут параўнанне з ножкай грыба-махавіка (параўн. сітнік і сітавік на Пскоўшчыне - грыб махавік). Даль, Слов., 4, 189. @сітка
танканогі як сітка. Няўхв. Янк., 432. Тое ж. @скаба
худая як скаба. Астр. Няўхв. Пра худую жанчыну ці карову, іншую жывёлу. СПЗБ 4, 433. ≺ Скаба - рабро. @скабка
як скабка. Жлоб. Няўхв. Пра жанчыну, якая хоча пра ўсё ведаць, імкнецца ўсюды патрапіць. Мат. Гом., VIII, 147. ≺ Скабка - стрэмка. @скаварада
як скаварада. Гом. Пра нешта вялікае, круглае, часцей пра кветку. Матэрыялы 1981, 114.
горача дзе як на скаварадзе. Пра гарачыню. Янк., Пар., 43.
падскокваць быццам на гарачай скаварадзе. Брэсц. Насмешл. Пра чалавека, які падскоквае, перапоўнены эмоцыямі. ЛЦ, 73.
скакаць баццэ гарох на гарачай скаварадзе. Гл. гарох.
падскокваць як крась на скаўрадзе. Гл. крась.
круціцца (віцца, вярцецца) як уюн на [гарачай] патэльні (скаўрадзе, скаварадзе). Гл. уюн.
бы гад на сковороді. Гл. гад. @скажэнны
бегаць як скажэнны. Бран. Няўхв. Пра чалавека, які мітусіцца, носіцца як хворы. Бялькевіч, 338; Расторгуев, 240.
крычаць як скажэнны. Касц. Няўхв. Пра чалавека, які моцна крычыць. Бялькевіч, 406.
ляцець як скажэнны. Касц. Няўхв. Пра чалавека, які мітусіцца, імкліва бяжыць. Бялькевіч, 256.
насіцца як скажэнны. Лоеў. Няўхв. Янкова, 325. Тое ж. @сказаць
хутка як слова сказаць. Гл. слова.
як аман сказаць. Гл. аман. @скакаць
жыццё як у таго вераб'я: скача па сцежцы ды гаўно клюе. Гл. верабей.
У міру як на вялікім піру: хто скача, а хто і плача. Гл. пір.
згорбіцца як мядзведзь скачучы. Гл. мядзведзь. @скакун
блішчаць як падкова ў скакуна. Гл. падкова. @скала
бабка цвёрдая як скала. Смарг. Ухв. Пра моцна загартаванае малое кавадлачка для кляпання касы. СПЗБ 5, 341.
Жыць на чужой старонцы, як на скале адзінокай сасонцы. Добр. Прык. Фальк. Спачув. Пра цяжкае жыццё на чужыне. ПП 1, 291. @скалка
грошай як у чорта скалак. Гл. чорт. @скамарох
Усяк пляша, ды не як скамарох. Прык. Пра тое, што кожны нешта робіць, але не так добра, як спецыяліст. Ром., Зап., I, 215. @скамянелы
як скамянелы. Пра чалавека, які, уражаны, знерухомеў. Санько, 213. @скарбовы
здаровы (здараўляка, крэпкі, моцны) як дуб [скарбовы]. Гл. дуб. @скаўт
худы як скаут. Асіп. Няўхв. Пра худога касцістага чалавека. Высл., 414. ≺ Скаўт - магчыма, склют. @скаціна
Грошы - не мякіна, а чалавек не скаціна. Гл. мякіна.
з болю як скаціна б'юся. Слон. п. Чалавек пра сябе: ад болю ён траціць кантроль, развагу. Federowski, 41.
Хата бэз дытыны як хлів бэз скотыны. Гл. хлеў. @скварка/шкварка
высмажыцца як скварка. Спачув. Пра чалавека, які схуднеў, спрацаваўся моцна. Янк., Пар., 32.
скіпець як скварка. Ваўк. п. Спачув. Federowski, 279. ≺ Скіпець - стаяць. Тое, што высмажыцца як скварка.
Дождж на Марка, дык зямля як скварка. Народная прыкмета. Пра дождж у пару. ФА.
Цэла - не скварка, капусту не заправіш. Прык. Жарт. Пра невялікую матэрыяльную карысць цнатлівасці маладой на вяселлі. Козенка, 148.
настрашыць як ката скваркаю. Гл. кот.
праўда як лісіца на леташнім ламе скваркі пякла. Гл. лісіца.
насіць як на відэльцы скварку. Гл. відэлец.
Праўда не шкварка - з блінамі не з'ясі. Астр. Прык. Пра немагчымасць прыхаваць праўду. ПП 2, 433.
напужаць як ката шкваркаю. Гл. кот. @скіба
пырысяты як скіб'ё. Мсцісл. Ухв. Пра сытых дагледжаных парасят. Юрчанка 1998, 147. @скіданы
дзеўка як віламі скіданая. Гл. вілы. @скінуць
Жаніцьба не лапаць - з нагі не скінеш. Гл. лапаць.
Жонка не бот - не скінеш. Гл. бот.
Прывычка не атопак: з нагі не скінеш. Гл. атопак.
як вокам скінуць Гл. вока.
як ката з печы скінуць. Гл. кот.
як торбу з плеч скінуць. Гл. торба. @скітнік
седеть як скітнік. Лоеў. Няўхв. Пра чалавека, які пасіўна сябе паводзіць, не цікавіцца актуальнымі праблемамі. Янкова, 327. ≺ Скітнік - бадзяга-бядняк. @склезень
худы як склезень. Ушацк. Няўхв. Пра некага худога. Барадулін, 90. @склют
дохлы як склют. Лаг. Няўхв. Пра худога чалавека. Высл., 315.
насаты як склют. Івац. Насмешл. Пра чалавека з вялікім загнутым носам. ЗЗайкі.
сагнуцца як склют. Паст. Няўхв. Пра чалавека, што нагадвае спецыяльны тапор на доўгай ручцы - склют. СПЗБ 4, 453. ≺ Ёсць сякера лёгкая - для абчосвання дрэва, тапор цяжкі і востры - для ссякання і склют - цяжкі, для абчосвання бярвення, калун для шчапання дроў. @скобля
худы як [тая] скобля. Шчуч. Няўхв. Пра худога чалавека (выпадковае параўнанне). СПЗБ 4, 454. ≺ Скобля - скрабёлка. @скотына, гл. скаціна @скочка
у даўгах як сучка ў скочках. Гл. сучка.
уцякаць як скочкі з дохлай сабакі. Саліг. Здзекл. Пра людзей, якім давялося хутка разбягацца з месца, стаўшага непрыдатным. Высл., 407. ≺ Скочкі - блохі. @скроня
джгануць як шэршань у скроню. Гл. шэршань. @скрыль
як скрыль. Мсцісл. 1. Пра нешта моцна перамерзлае. 2. Няўхв. Пра п'янага чалавека. Юрчанка, 174. @скрыпка
Абед без мяса - як скрыпка без баса. Мінск. Прык. Пра непаўнавартасны абед без мяса.
дзед ек скрыпка стаў. Жытк. Спачув. Пра старога, што схуднеў, стаў кволы, «скрыпучы». ТС 5, 50.
ісці як скрыпка, скрып-скрып. Шчуч. Няўхв. Пра нездаровага чалавека, што ледзь скрыпіць (жыве). СПЗБ 4, 465. ≺ Скрыпка - перан. хто часта хварэе.
сухая як скрыпка. Лаг., Чэрв. Няўхв. Пра сухую, худую жанчыну. Высл., 391.
трэба як зайцу скрыпка. Мсцісл. Іран. Пра некага, нешта зусім непатрэбных. Юрчанка, 183.
гаварыць як у скрыпку граць. Ухв. Відаць, пра чалавека, які прыгожа гаворыць. Санько, 120.
Гаворыць як у скрыпку іграе, а робіць як у разбіты збан бразгае. Рэч. Прык. Насмешл. Пра чалавека, у якога складна ўсё на словах, а не на справе. Pietkiewicz, 369.
ткаць бу ў скрыпку граць. Стол. Ухв. Пра майстрыху-ткачыху, дасканалую работніцу. ТС 2, 236. @скула
бурчаць як скула ліхая. Івац. Няўхв. Пра нейчыя пастаянныя папрокі, нараканні. ЗЗайкі.
ліхі як скула. Асудж. Пра вельмі благога чалавека. Янк., Пар., 96.
муляць як скула на баку. Мін. Няўхв. Пра нешта, некага, ад якіх адны непрыемнасці. ЛЦ, 61.
трэба як скула на срацы. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Фед. Арх.
ускочыць як скула на баку. Мін. Няўхв. Пра кагосьці, хто з'явіўся недарэчы. ЛЦ, 75.
чапацца як благая скула. Брасл. Няўхв. Пра чалавека, які чапляецца да кожнага. СПЗБ 4, 468.
Чужы чалавек у хатцы, дык як скула на срачцы. Прык. Вілен. Жарт. Пра чужога чалавека, які вельмі перашкаджае гаспадарам. Sielicki, 136.
як скула ў роце. Маст. Няўхв. Пра чалавека, які моцна замінае, шкодзіць, не дае спакою. Даніловіч, 249.
вадзіцца [цэлы дзень] як з бальною скулаю. Няўхв. Пра капрызнага, злога чалавека, якому хтосьці вымушаны дагаджаць. Юрчанка 1969, 71, 104.
сядзець скулаю. Клецк. Няўхв. Пра чалавека, ад якога толькі непрыемнасці, нязручнасці. ДА.
гадзіць як благой скуле. Ушацк., Лаг. Раздраж. Пра капрызнага, злоснага чалавека, якому даводзіцца дагаджаць. Барадулін, 101; Varłyha, 41.
гадзіць (дагаджаць, ладзіць, наравіць, глядзець, сцерагчы, стрэнчыць яму) як ліхой скуле (як ліхое скулы). Ваўк. п., Бялын., Мсцісл., Слон., Стаўб., Дзярж., Сміл., Лоеў., Івац. Няўхв. Дуб., 11; Нос., 72; Ром., Бел., 292; Сержпутоўскі 1999, 30, 47; Federowski, 74, 98; Ляцкий, 7; Юрчанка 1969, 67; Янк., 417; Высл., 301; Нар. слов., 45; Ройзензон, 69; Шатэрнік, 267; Яўсееў, 62; ЛЦ, 71; Янкова, 329; ЗЗайкі. Тое ж.
берагчы як скулу. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 197. Тое ж.
хадзіць як кала скулы. Пін. Няўхв. Пра чалавека, якога баяцца зачапіць, стараюцца абысці. Нар. лекс., 112. @скулка
наравіць каму як ніцай скулкі. Памянш. Крыч. Няўхв. Пра неабходнасць дагаджаць злому, капрызнаму чалавеку, каб пазбегнуць большай бяды. Бялькевіч, 289. ≺ Ніцая скула - глыбокі нарыў, што цяжка прарывае. @скулянка
насіцца як са скулянкаю. Няўхв. Пра чалавека, які празмерна нешта апякае, беражэ, усім дакучае. Санько, 169. @скура
Спрытны на прыказкі як скура на прывязкі. Гродз. Прык. Пра чалавека, якому вельмі патрэбны прыказкі. Цыхун, 192.
круціць як шавец скурай. Гл. шавец.
крычаць нібы з каго скуру лупілі. Няўхв. Пра чалавека, які вельмі страшна крычаў. Санько, 148. @скурат
выпінацца (напінацца, выкручвацца, круціцца) як скурат (шкурат) на агні. Мін., Карэл., Віл., Пух., Астр., Ашм., Карэл., Віл. Стаўб. Няўхв. Пра чалавека, які маніць, выкручваецца, калі яго прыціскаюць доказамі. Нос., 821; Дуб., 52; Янк., 400; Высл., 297; МК, 318; Мін.-Мал., 1970, 162; Сцяшковіч, 619; ФА; МК, 318; СПЗБ 4, 473.
правіцца як скурат на агне. Вілен. п., Лаг. Dybowski, 16; Federowski, 220; Аксамітаў, 180; Varłyha, 102; Янкоўскі, 214. Тое ж. @скурыць
хутка што папяросу скурыць. Гл. папяроса. @слава
адзеўся (адзенецца) як пава, але дурная слава. Гл. пава. @сланечнік, гл. таксама сонечнік
дзіця цягнецца да маці як сланечнік да сонца. Мін. Пра матчына цяпло, неабходнае дзіцяці. ЛЦ, 82.
спакойна як у сланечніку пры дарозе. Іран. Пра адсутнасць якога б ні было спакою, бо ў сланечнік пастаянна хтосьці заходзіць паласавацца. Янк., 428. @слата
лезці ў вочы як (абы, нека) слата. Івац. Раздраж. Пра дакучлівага чалавека, які навязваецца іншаму, іншым. Federowski, 163; Янк., 413; Нар. слов., 77. ≺ Слата - дрэннае надвор'е з дажджом і снегам; перан. - надакучлівы чалавек.
ляжаць як слата. Брасл. Ухв. Пра вялікую колькасць патраўленых мух. СПЗБ 4, 479.
напасці як слата. Ваўк. п. Няўхв. Federowski, 197; Янк., Пар., 134. Тое, што лезці ў вочы як слата.
прычэпіцца (чапляцца) ек слота. Жытк., Круп. Раздраж. ТС 4, 263; СПЗБ 4, 479. Тое ж. @слаць
гаварыць як пухам слаць. Гл. пух.
языком меле як хвастом сцеле. Гл. хвост.
гаварыць як лістам слаць. Гл. ліст. @след
наплутаць як заяц слядоў. Гл. заяц. @следзь
худы як следзь. Івац. Няўхв. Пра кагосьці непрыемна худога. ЗЗайкі. @слепіца, гл. сляпіца @сліва
нос як сліва. Ваўк. п., Бярэз. Няўхв. Пра апухлы нос. Federowski, 404; ФА; Янк., 417.
салодкая як з мёдам сліва. Гл. мёд.
вочы як слівы. 1. Пра нечыя вялікія лупатыя вочы. 2. Пра вочы характэрнага колеру слівы. Янк., Пар., 27.
завалкі як сьлівы. Слуцк. Пра павялічаныя гланды пры захворванні. ДА.
дарвацца (набрацца) як Гапон [да] сліў. Гл. Гапон. @слівень
тоўсты як слівень. Касц. Няўхв. Пра азызлага, тоўстага чалавека. ЛЦ, 75. @слівіна
апухнуць як слівіна. Лаг. Пра пухліну асобных частак цела. Varłyha, 14. @сліж
круглы як сліж. Смарг. Пра тоўстага, круглага чалавека. СПЗБ 4, 482. ≺ Сліж - брус, якім замацоўваюць насціл моста.
слізкі як сліж. Слон. Пагардл. Пра нешта або некага слізкіх, непрыемных. Нар. лекс., 57. ≺ Сліж - малюск. @сліжань
халодны як сліжань. Бялын. Пра нешта халоднае. Яўсееў, 94. @слімак
прыстаць як слімак да грыба. Мін. Няўхв. Пра нейчае непрыемнае, дакучлівае прыставанне. ЛЦ, 119.
як слімак (сліманнё). Віц., Мсцісл. Пра тоўстага чалавека. Никифоровский, 154; Юрчанка 1977, 22. @слімень
ходіть як слімень. Лоеў. Няўхв. Пра тоўстага, запаволенага чалавека. Янкова, 331.
як слімень. Мсцісл. Пра кагосьці тоўстага, сытага. Высл., 375. @сліна
грошы як сліна [пойдуць]. Слон. п. Няўхв. Пра хуткае знікненне, разыходжанне грошай. Pietkiewicz, 117.
добро пошло так як сліна. Стол. Няўхв. ТС 2, 23. Тое, што грошы як сліна.
прапасці як сліна. Ваўк. п., Івац. Няўхв. Пра хуткае і лёгкае знікненне, разыходжанне чаго-н. Federowski, 244; ЗЗайкі.
слабкія ніткі як сліна. Сміл. Няўхв. Пра тонкія някрэпкія ніткі. Шатэрнік, 258.
як сліну плюнуць. Слуцк. Пра хуткае, лёгкае выкананне пэўнай працы. ДА. @слова
як слова мувіць [лёгка]. Ваўк. п. Пра лёгкае, хуткае выкананне якой-н. справы. Federowski, 282; Янк., Пар., 185.
як слова сказаць. Стаўб. МК, 318. Тое ж. @слоік
буракі як слоікі. Смарг. Ухв. Пра вялікія буракі, добры ўраджай. СПЗБ 4, 486.
прапасці як слоік з плоту. Слон. Жарт. Пра бясследнае, невядома дзе знікненне чаго-н. Даніловіч, 249. @слон
хадзіць як слон па бутэльках. Воран. Асудж. Пра чалавека, які няўклюдна, нязграбна, няспрытна ходзіць. Даніловіч, 249.
як слану шраціна каму што. Слон. Жарт. Пра зусім слабы неадчувальны ўдар камусьці. Высл., 431. @слонка, гл. таксама слонца, сонца @слуп
маўчаць як слуп. Ваўк. п. Няўхв. Пра маўклівага няўцямнага чалавека. Federowski, 181.
падымацца ад зямлі да аблокаў як слуп. Пра густы туман. НН, 291.
стаяць як слуп. Стаўб. Няўхв. Пра чалавека, які нерухома і доўга стаіць. МК, 247.
вочы слупам сталі. Стаўб. Пра позірк, які выражае здзіўленне альбо жах. МК, 41. @слупак
стаяць як слупак пры дарозе. Шчуч. Няўхв. Пра чалавека, які стаіць нерухома на адным месцы. Даніловіч, 253. @слупок
нага як слупок. Шальч. Няўхв. Відаць, пра апухлую нагу. СПЗБ 4, 491. @слухаць
баіш як поп, а слухаць нечава. Гл. поп.
гаворыць як пяець, а слухаць нечага. Гл. спяваць.
як у вуха слухаць. Гл. вуха. @Случчына
добра як у гасцях на Случчыне. Гл. госці. @слявяда
прычапіцца як слявяда. Карэл. Няўхв. Пра назойлівага, надакучлівага чалавека. Высл., 372. ≺ Слявяда - прыставучы чалавек. @слядок
маршчакі на твары як курыны слядок. Памянш. Іўеў. Пра маршчыны каля вачэй. СПЗБ 3, 38. @сляза
Бяда як дуда: зачнеш дуць, аж слёзы набягуць. Гл. дуда.
раса бы слёзы з вачэй. Пра расу, якая выступае на травах. Сержпутоўскі 1998, 36.
чыстая як сляза. Ваўк., Слон. п., Івац. Ухв. Пра нешта, напрыклад, добрую самагонку, высокай якасці. Federowski, 71; ЗЗайкі. @сляпак
нахлябтацца як сляпак. Слон. Няўхв. Пра п'янага чалавека, што напіўся гарэлкі як сляпень крыві - да адвалу. Высл., 353. @сляпень
куслівы як сляпень. Няўхв. Пра зласлівага, вострага на язык чалавека. Янк., Пар., 91. @сляпец
лезці як сляпец куды. Стаўб., Маладз. Незадав. Пра кагосьці, хто дакучае каму, назойліва ўмешваецца ў чые-н. справы. МК, 139. @сляпіца
сляпіцаю лезці (у вочы). Слуцк., Лоеў. Асудж. Пра чалавека, які неадчэпна лезе да іншага, не дае спакою. Янкова, 64; МК, 242. @сляпы
няграматнаму быць нача слепу. Карм. Пра цяжкасці жыцця непісьменнага чалавека. Мат. Гом., V, 168.
тыцкацца як сляпая курыца. Гл. курыца.
шыць як сляпая баба. Гл. баба.
пусціць каго як сляпога без кія. Лаг. Пра выпраўленне каго-н. зусім бездапаможнага. Высл., 373.
як у сляпога ў торбе дзе. Ваўк., Маст., Зэльв. Няўхв. Пра вялікі беспарадак дзе-н. Даніловіч, 261.
папасці як сляпой курыцы зерне. Гл. курыца.
пашанцаваць як сляпой курыцы знайсці зерне. Гл. курыца.
патрэбны (прыдаўся) як сляпому акуляры. Ваўк. п., Слон. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Federowski, 224, 248; Высл., 363.
трэба як сляпому люстра (люстэрка). Іран. Санько, 70. Тое ж.
любіць як цыган сляпую кабылу. Гл. цыган.
біцца як сляпы казёл аб яслі. Гл. казёл.
гарыць як сляпы глядзіць. Ваўк. п., Маст. Іран. Пра вельмі кепскае, цьмянае, няяркае гарэнне чаго-н. Federowski, 104; Даніловіч, 249.
глядзець як сляпы ў торбу. Зэльв., Іўеў., Свісл. Насмешл. Пра доўгае, бесперапыннае глядзенне на каго-, што-н. ад здзіўлення, неразумення ці збянтэжанасці. Даніловіч, 250.
дзяўбсціся як сляпы. Паст. Няўхв. Пра чалавека, які ідзе няўпэўненай маруднай хадой. СПЗБ 2, 71. ≺ Дзяўбсціся - торкацца, лезці.
капацца (грэбацца, пароцца, поркацца, колупацца) як сляпы ў торбе. Сен. Жытк., Астр., Лід., Маладз., Навагр., Ашм., Слон. Няўхв. Пра чалавека, які марудна, няспорна, нязграбна робіць нейкую работу. ТС 5, 55; Высл., 333; Даніловіч, 250; ФА; Гілевіч, 165.
лэпаць як сляпы. Сміл. Няўхв. Раздраж. Пра чалавека, які нешта непрыемна абмацвае. Шатэрнік, 150. ≺ Лэпаць - абмацваць рукамі.
На чужыне чужы да чужога, як у лесе сляпы да сляпога. Гл. лес.
Невучоны што сляпы. Браг. Прык. Пра неабходнасць навучання для чалавека. ПП 2, 178.
праўда як сляпы голага абакраў. Слуцк. Іран. Пра адсутнасць праўды наогул. Гілевіч, 160.
прыперціся як сляпы да ступы. Мядз. Пра кагосьці, хто знайшоў надзейнае, трывалае прыстанішча. Высл., 371.
прысляніцца да міскі як сляпы да цеста. Езяр. Няўхв. Пра чалавека, што прагна, з ахвотай узяўся за ежу. Каспяровіч, 255.
прыстаць як сляпы да плоту (прычапіцца, прыстаць). Ушацк., Стаўб., Астр., Брасл., Рэч. Асудж. Пра чалавека, які нахабна прыстае, чапляецца да іншых. МК, 318; СПЗБ 4, 123; ФА; ЛЦ, 74.
пытацца як сляпы дарогі. Пра кагосьці, хто без патрэбы, недарэчы нешта пытаецца. Даніловіч, 249.
такая праўда як сляпы іскаўся. Ваўк. п. Іран. Пра нешта, не падобнае на праўду. Federowski, 247.
углядацца (дзівіцца) як сляпы ў торбу. Івац., Слон. Няўхв. Пра настырнае доўгае разглядванне кагосьці. Высл., 403; ЗЗайкі.
уліпнуць як сляпы ў цеста. Пух. Жарт. 1. Пра чалавека, які трапіў у смешную сітуацыю. 2. Пра закаханага чалавека. ЛЦ, 125.
хто без мяне як сляпы без палкі. Мін. Жарт. Пра чалавека, без якога не абыйсціся. ЛЦ, 38.
шукаць як сляпы плоту. Ваўк. Няўхв. Пра чалавека, які нечага вельмі шукае. ФА.
шукаць як сьляпы ў торбе. Смарг., Навагр., Ваўк., Шчуч., Воран., Уздз., Івац. Віл. Пра чалавека, які не бачыць, не арыентуецца ў цемры. Сцяшковіч, 619; ФА; АВНЛ; Даніловіч, 250; ТС 5, 55; ЗЗайкі. @смаголь
чорны як смаголь. Сміл. Пра вельмі чорнага чалавека ці нешта чорнае. Шатэрнік, 259. ≺ Смаголь - галавешка ад смольнага карча. @смагуль
чорны як смагуль. Карэл. ЖН, 62. Тое ж. @смала
Быль як смала, а небыліца як вадзіца. Прык. Пра тое, што сапраўды добрыя падзеі застануцца ў памяці, а благія забудуцца. Рапановіч, 243.
Быль як смала, а нябыль як вада. Прык. Ром., Зап., I, 215. Тое ж.
зямля [стала ліпкая] як смала. Слон. Пра зямлю пасля дажджу. Высл., 331.
ліпкі як смала. Маладз., Стаўб. Няўхв. Пра нешта, некага прычэплівых. Носович, 595; МК, 139.
навяліцца як смала. Мсцісл. Няўхв. Пра прычэплівага чалавека. Высл., 349, 137. ≺ Навяліцца - прыліпнуць, прычапіцца.
прыліпнуць як смала да плота. Мін. Няўхв. ЛЦ, 119. Тое, што прыляпіцца як смала.
прыляпіцца як смала. Ганц., Івац. Няўхв. Пра таго, хто неадчэпна, дакучліва прыстае да каго-н. Аксамітаў, 136; ФА; ЗЗайкі.
прыставаць як смала да падэшвы. Лід. Няўхв. Даніловіч, 250. Тое ж.
прыставаць як смала да пастала. Свісл. Няўхв. Даніловіч, 250. Тое ж.
прыстаць бы шаўцоўская смала. Слуцк. Няўхв. Сержпутоўскі 1999, 132. Тое ж.
прыстаць як смала да кала. Ашм., Пруж. Няўхв. Станкевіч, 1055; ФА. Тое ж.
прыстаць як смала да плоту. Стаўб. Няўхв. МК, 217. Тое ж.
прычапіцца да каго як смала да цела. Астр. Няўхв. СПЗБ 4, 170. Тое ж.
прычапіцца як смала да дрэва. Брасл., Стол. Няўхв. Рабкевіч, 172; Барысюк, Буян, 13. Тое ж.
прычапіцца як смала к рукам. Пух. Няўхв. СПЗБ 4, 170. Тое ж.
учапіцца як смала да кала. Гродз. Няўхв. Цыхун, 194. Тое ж.
чапляцца да каго як смала да кала. Ашм., Свісл. Няўхв. Даніловіч, 250. Тое ж.
чорны як смала. Ваўк. п. Няўхв. Пра нешта вельмі чорнае, бруднае. Federowski, 66.
завіхацца як муха ў смале. Гл. муха.
завязнуць у сваім багацці як муха ў смале. Гл. муха.
згінуць як муха ў смале. Гл. муха.
ісці як па смале. Мін. Няўхв. Пра цяжкую дарогу, павольны рух. ЛЦ, 32.
памалу (павольна) як муха на смале. Гл. муха.
паўзці як муха па смале. Гл. муха.
рухацца як муха па смале. Гл. муха.
хадзіць як чорт па смале. Гл. чорт.
уліпнуць як муха ў смалу. Гл. муха.
улезці/залезці як муха ў смалу. Гл. муха.
Замуж - як у мёд, з замужжа - як са смалы. Гл. мёд.
прыліпнуць як пчала да смалы. Гл. пчала.
прыстаць як да смалы. Зэльв. Незадав. Пра дакучэнне частымі просьбамі, назойлівымі роспытамі. МК, 218. @смаліца
смаліцаю лезці ў вочы. Зэльв. Няўхв. Пра чалавека, што неадчэпна лезе, назаляе іншаму. Сцяцко, 1970, 148. @смаловы
дзед як смаловы корч. Гл. корч. @смаляк
чорны як смаляк. Ашм. Няўхв. Пра некага, нешта вельмі чорных. СПЗБ 4, 499.
сядзець як кот у смаляках. Гл. кот. @смаляны
сеў і прыкіпеў як к смаляной лаўцы. Гл. лаўка.
ваша маладая як сучка рабая, а ваш малады як пень смаляны. Гл. сучка.
замурзаны як смаляны чорт. Гл. чорт.
чупрына скаўтунілася бы начэ ў смалянога чорта. Гл. чорт. @смаляр
прапахнуць як смаляр дзёгцем. Карэл. Няўхв. Пра нейкі характэрны пах ад каго-н. Высл., 368. @смаржок
маршчыністы як смаржок. Слон. Пра нейчы моцна маршчыністы твар. Высл., 345. @смаркаты
як з смаркатым наясі (-ся). Слон. Няўхв. Іран. Пра цяжкасці дайсці з кім-н. да згоды. Даніловіч, 227. @смарода
чорна як смарода. Раг. Пра нешта выразна, бліскуча чорнае. ФСГ, 229. @смаршчок
зморшчыцца як смаршчок. Ваўк. п. Няўхв. Пра міміку, знешні выгляд чалавека. Federowski, 358. @смерць
белы як смерць. Ваўк. п., Івац., Чэрв. Пра вельмі бледнага чалавека. Federowski, 30; ФА; ЗЗайкі.
забыцца як на смерць. Лаг. Пра поўнае забыццё нечага, некага. Высл., 322.
збялець як смерць. Ваўк. п., Слон. Пра чалавека, што моцна збялеў з перапуду, з-за млосці ці чаго іншага. Federowski, 373; Высл., 326.
пайсці як багатаму па смерць. Гл. багаты.
пайсці як па смерць (што за смерцю). Ваўк. п., Жлоб., Нясв., Мядз., Нясв., Ашм. Пра доўгую адсутнасць каго-н. Federowski, 211; Янк., 419; Высл., 360; ФА; Даніловіч, 241.
спалатнелы як смерць. Спачув. Пра моцна збялелага (як палатно) чалавека. Санько, 185.
страшны як смерць. Навагр. п. Абразл. Пра кагосьці вельмі непрыгожага, з непрыемным і агідным выразам твару. Federowski, 292.
хадзіць як коньска смерць па выгане. Зэльв. Няўхв. Пра кагосьці, хто без справы, без сур'ёзнага занятку ходзіць, лазіць і пад. Даніловіч, 230.
ходить як на смерть осужденный. Смал. п. Спачув. Пра панурага, паніклага чалавека. Добр., Смол., 543.
ходить як смерть живая. Смал. п. Няўхв. Пра чалавека вельмі страшнага незвычайнага выгляду. Добр., Смол., 848.
хадзіць як стары воўк смерці шукаючы. Гл. воўк.
худы як смерць. Слон. Няўхв. Пра кагосьці вельмі худога (адны косці). Высл., 414.
цягнуцца як казіная смерць. Вілен. п., Івац. Няўхв. Пра чалавека, які вельмі марудна ідзе. Federowski, 57; ЗЗайкі.
〈як〉 смерць казіная. Навагр. Насмешл. Пра вельмі худога, змарнелага чалавека. Даніловіч, 250.
баяцца як смерці. Навагр. п. Пра вельмі моцны, панічны страх. Federowski, 20.
шукаць як воўк смерці. Гл. воўк.
есці як перад смерцю. Пра вялікі апетыт, як апошні раз есці. Янк., Пар., 59.
як са смерцю пацалаваўся. Мёр. Насмешл. Пра вельмі бледнага чалавека. ДА. @сметнік
грэбсціся як курыца (кура) [на сметніку]. Гл. курыца.
пяяць як певень на сметніку. Гл. певень.
разысціся як пятух на сметніку. Гл. пятух.
спяваць як курыца на сметніку. Гл. курыца.
цяпер усякага граху на свеце як на сметніку паскуднага смецця. Нар. сентэнцыя. Нараканне на маральны стан грамадства. Jelski, 9.
як смяцюх на сметніку. Гл. смяцюх. @смех
як на смех [зрабіць]. Івац., Мсцісл., Карэл. Няўхв. Пра чалавека, які нешта зрабіў нястала, неадпаведна, нібы здзекуючыся з каго. Юрчанка 1977, 216; Высл., 429; ЗЗайкі. @смецце
На свеце як на смецці: што хочаш, тое і знойдзеш. Светл. Прык. Пра шматлікасць праяў жыцця. Гілевіч, 171.
грошай як смецця. Ваўк. п., Стаўб., Слон., Дубр. Пра вялікую колькасць грошай у каго-н. Federowski, 117; МК, 310; Янкоўскі 1971, 43; Высл., 308; Гілевіч, 166.
цяпер усякага граху на свеце як на сметніку паскуднага смецця. Гл. сметнік.
як смяцця. Мсцісл. Няўхв. Пра вялікую колькасць нечага. Юрчанка, 198. @смоль
хмара бы смоль. Слуцк. Пра цёмную дажджавую хмару. Сержпутоўскі 1998, 65.
чорны як смоль. Пра некага вельмі чорнага. Янк., 440. @смоўж
паўзці як смоўж. Міл. Няўхв. Пра чалавека павольнага ці пра чалавека непрыемнага. Бялькевіч, 412; Санько, 71.
прычапіцца як смоўж. Карэл. Няўхв. Пра назойлівага, надакучлівага чалавека. Высл., 372.
слізкі як смоўж. Слон. Няўхв. Пра нешта або некага слізкіх, непрыемных. Высл., 385.
сядзець як смоўж. Смал. Пра некага непрыветнага, непрыемнага, сцішанага. Добр., Смол., 843.
цягнуцца як смоўж. Міл. Бялькевіч, 486. Тое ж. @смуга
ісці як смуга. Шальч. Пра вялікую колькасць людзей у паходзе. СПЗБ 4, 507. ≺ Смуга - пена, ціна, туман; перан. хто схуднелы, знясілены. @смугаль
чорны як смугаль. Маладз. Пра мужчыну са смуглявым тварам. Гілевіч, 112. @смучок
тонкі як смучок. Жытк. Пра танклявага, худога чалавека. ТС 5, 64. @смык
наеўса як бык, а кішка як смык. Гл. бык.
наеўся як бык, перагнуўся як смык. Гл. бык.
наеўся як бык, перагнуўся як смык, а галодны як сабака. Гл. бык.
худы як смык. Мсцісл., Гродз. Пра вельмі худога чалавека. Юрчанка, 198; Сцяшковіч, 619. @смярдзець
Госьць як і рыба: на трэці дзень сьмярдзіць. Гл. рыба. @смяротны
страшны як смяротны грэх. Гл. грэх. @смятана
потягнуты як кота на смэтану. Гл. кот.
белы як смятана. Слон., Івац. Пра чалавека з сівой барадой ці проста вельмі бялявага. Высл., 286; ЗЗайкі.
цела бела бы смятана. Драг. Пра незагарэлага чалавека. Нар. лекс., 222.
адточаны як кот на смятане. Гл. кот.
качацца бы (як) сыр у смятане. Гл. сыр.
наесціся як добры кот, дабраўшыся да смятаны. Гл. кот.
шчаслівы як той кот, што дабраўся да смятаны. Гл. кот. @смятанка
адточаны як кот на смятанцы. Гл. кот. @смяцюх
капацца як смяцюх на сметніку. Шчуч. Насмешл. Пра нечыю старанную занятасць сваёй справай. Сцяшковіч, 619. @снег
белы як снег [за градамі]. Слон. п. Пра нешта вельмі белае. Federowski, 30; Янкоўскі 1971, 12; МК, 34.
белы як снег на кузьні. Лаг. Іран. Пра нешта чорнае, бруднае. Варлыга 1966, 18.
бялюхтынькій як сьнег. Мсцісл. Ухв. Пра нешта вельмі белае, чыстае. Нар. слов., 175.
вялікі страх як леташні снег. Іран. Пра ніякі не страх. Ляцкий, 124.
зваліцца як снег на галаву ў самы сенакос. Брэсц. Пра чыёсьці нечаканае з'яўленне. ЛЦ, 106.
зваліцца як халодны снег на галаву ўлетку. Рэч. ЛЦ, 106. Тое ж.
з'явіцца як снег сярод лета. Навагр. Даніловіч, 250. Тое ж.
набыцца як сакавіцкі (марцовы) снег. Слон. Жарт. Пра нядоўгі побыт, пастой, гасціны. Янк., 416; Высл., 349.
патрэбны (так страшан) як леташні (лонскі, тагрочны) снег [на градах]. Івац., Клім., Шчуч., Мсцісл. Іран. Пра некага, нешта зусім без патрэбы. Бялькевіч, 436; З нар. сл., 45; Юрчанка 1977, 214; ЗЗайкі. ≺ Лонскі - леташні.
растаяць як снег. Івац. Пра нейчае знікненне. Янк., Пар., 138; ЗЗайкі.
так гэта мяне абходзіць (так дбаю) як леташні снег. Іран. Пра поўную абыякавасць да падзей. Высл., 396. ≺ Абходзіць - цікавіць, непакоіць.
баяцца каго/чаго як леташняга (прошлага) снега. Капатк., Светл., Пух., Мсцісл., Івац. Іран. Пра адсутнасць страху наогул. Добр., Смол., 388; Высл., 285; Нос., 196; Янк., 396; Юрчанка, 174; ЗЗайкі.
бедаваць як па леташняму снегу. Іўеў. Іран. Пра непатрэбнасць бедаваць па чым-н. ФА.
радасць як з такрочнага снегу. Ваўк. п. Іран. Пра пустую радасць без бачнай прычыны. Federowski, 256.
шкода як леташняга снегу. Ваўк. п., Івац. Іран. Пра адсутнасць шкадавання. Federowski, 299; ЗЗайкі.
пятляць як заяц на снезе. Гл. заяц. @снітка
як снітка. Ваўк. п. Пра страту сіл, пругкасці, моцнасці. Federowski, 208. @сноп
дзяцей як снапоў у пасадзе. Жарт. Пра шматлікасць дзяцей. Янк., 406. ≺ Пасад - тут: снапы, пасцеленыя на таку для абмалота.
людзей што снапоў на восеці. Лаг. Пра вялікі збор людзей у цесным памяшканні. ФА.
біць як па снопе бічам. Карэл. Пра чалавека, які моцна кагосьці біў ці яго моцна білі. Высл., 286.
бразнуцца як сноп на ток. Пра чалавека, які зваліўся без сіл і без руху. Янк., Пар., 18.
выкаціцца як сноп. Ваўк. п. Federowski, 343. Тое ж.
кулём легчы абы снэп. Івац. Нар. слов., 77. Тое ж.
кульнуцца як сноп. Янк., 412. Тое ж.
лупіць каго як сноп. Мсцісл. Пра моцна пабітага чалавека. Юрчанка, 174.
пакаціцца (паваліцца) як сноп. Ваўк. п., Глуск., Івац., Слуцк. Pietkiewicz, 361; Янк., Дыял., III, 164; Сержпутоўскі 1999, 82; ЗЗайкі. Тое, што бразнуцца як сноп на ток.
спаць як сноп гнілы. Капыл. Няўхв. Пра чалавека, што моцна спіць не варушачыся. ДА.
упасці як сноп. Слон. Высл., 406. Тое, што бразнуцца як сноп на ток.
як сноп. Мсцісл. Няўхв. Пра тоўстага непаваротлівага чалавека. Юрчанка, 174. @Сож
мокры як Сож пераплыўшы. Мсцісл. Пра вельмі вымаклага чалавека. Юрчанка, 198. @сойка
збірацца як сойка за мора. Ваўк., Гродз., Іўеў. Няўхв. Пра чалавека, які марудна збіраецца і ніяк не збярэцца. Сцяшковіч, 617; Даніловіч, 250.
збірацца як сойка ў вырай. Лід., Шчуч. Няўхв. Сцяшковіч, 617; Даніловіч, 251. Тое ж.
хадзіць (пайсці) як сойка за мора. Воран., Лід. Няўхв. Пра чалавека, які невядома дзе валочыцца. Даніловіч, 250. @сок
пачырванець як вішнёвы сок. Насмешл. Пра чалавека, які моцна засаромеўся і пачырванеў. НН, 305.
як сокам наліты. Мсцісл. Ухв. Пра некага здаровага, маладога. Юрчанка, 198. @сокал
Жонка як сокал, мужык як дзьявал, тады добрая пара. Пол. Прык. Пра розныя ролі сужонкаў у іх саюзе. АВНЛ.
Чужы празнік як сокал ляціць, а свой як гара валіць. Прык. Пра неадназначнае стаўленне, успрыняцце аднолькавых з'яў. Аксамітаў, 142.
Як пазычаць, то вочы як у сокала, а як аддаваць, то як у савы. Прык. Жарт. Пра тое, што лёгка пазычаць, а неахвотна аддаваць. Янкоўскі, 232; Dybowski, 10; Federowski, 226; Добровольский ІІІ, 30. @солад
папасці як сучка ў солад. Гл. сучка. @Солтан
зарабіць як Солтан на гусях. Іран. Пра адсутнасць заробку, няўдалае прадпрыемства. БПФС, 75. @соль
дурны як сала без солі. Гл. сала.
начай солі мне хто ў вочы насыпаў. Лоеў. Няўхв. 1. Пра калючыя, балючыя словы, якія раняць, моцна ўражваюць. 2. Пра хваравіты стан вачэй. Янкова, 213.
нада як солі ў вочы. Іран. Пра тое, што непатрэбна, шкодна. Ройзензон, 78; Санько, 70.
трэба як солі да селядца. Іран. Пра нешта зусім лішняе, непатрэбнае. Янк., 434; Санько, 70.
чалавек без друга што яда без солі. Гл. яда.
чалавек без работы як яда без солі. Гл. яда.
круціцца як уюн, соллю пасыпаны. Гл. уюн.
рвануць быццам каму хто соллю пад хвост сыпануў. Мін. Насмешл. Пра раптоўныя хуткія ўцёкі некага. ЛЦ, 74.
добры як соль на ране. Дзятл. Іран. Пра нешта зусім неадпаведнае, нядобрае. Арх. Гр.
Жарт як соль: салі ды не перасольвай. Ушацк. Прык. Пра неабходнасць асцярожна карыстацца вострым, дасціпным жартам, словам. ЛЦ, 105.
зарабіць як курыцы на соль. Гл. курыца.
неразлучныя як хлеб і соль. Гл. хлеб.
так любіць як вочы соль. Гл. вочы.
прапасти як соль на ваде. Смал. Няўхв. Пра бясследнае знікненне чаго-н. Добровольский ІІІ, 117.
праўда як соль у вочы. Пра едкасць, калючасць праўды для каго-н. Нос., 136.
слова як соль. Пра вострае, балючае слова. Янк., Пар., 151. @сом
паўзці як самы з палявання. Рэч. Жарт. Пра павольную, стомленую хаду кагосьці. ЛЦ, 97. @сон
бачыць як у сне. Слон. Пра нейкі невыразны вобраз, успамін. Высл., 284.
жыць як у сне. Пра чалавека, захопленага калейдаскопам спраў, уражанняў, падзей, калі няма мажлівасці задумацца, асэнсаваць усё. МК, 315; Санько, 71.
нейкі вялы як со сну. Зэльв. Пра чалавека, які знаходзіцца ў неактыўным стане. Сцяцко 1970, 149.
мілы як сон. Ухв. 1. Пра нешта вельмі прыемнае. 2. Пра чалавека, які ўяўляецца вельмі мілым. Янк., Пар., 104.
салодкі як сон. Карэл. Ухв. Пра нешта прыемнае, салодкае, неабходнае. Высл., 380.
чуць як скрозь сон. Мсцісл. Ледзь-ледзь чуць, амаль не ўсведамляць. Юрчанка 1977, 218.
як праз сон. Стаўб. Пра няясна ўяўленае, успомненае. МК, 317; Санько, 71. @сонейка
дарагі як сонейка яснае. Памянш. Ухв. Пра вельмі дарагога чалавека. Янк., 404.
непастаянны як асенняе сонейка (надвор'е). Памянш. Мін. Жарт. Пра нясталага чалавека, які то з'явіцца, то знікне. ЛЦ, 47.
рум'яны ек сонейко раненько. Памянш. Жытк. Ухв. Пра румянае дзіцятка. ТС 4, 336.
Шчасце як сонейка: усміхнецца і схаваецца. Памянш. Гом. Прык. Пра нясталасць шчасця. АВНЛ.
як зімовае сонейка. Памянш. Маст., Свісл. Жарт. Пра чалавека, які рэдка дае сябе ўбачыць. Даніловіч, 226.
ясны як [яснае] сонейка. Памянш. Ваўк. п. Ухв. Пра некага светлага, прыветнага, мілага. Federowski, 125; Янк., 447. @сонечнік, гл. таксама сланечнік
зогнуцца ек соношнік на городзі. Жытк. Няўхв. Пра сагнутага, згорбленага чалавека. ТС 5, 73. @сонечны
як на сонешных ваннах. Гл. ванна. @сонны
работа як у соннага. Міл. Няўхв. Пра чалавека, які за работу бярэцца вяла, неахвотна. Бялькевіч, 169.
ісці нібы сонны. Лаг., Слон. Няўхв. Пра чалавека, які ідзе марудна, нібы не бачачы дарогі. Высл., 331.
паўзці як сонная муха. Гл. муха.
совацца як сонная муха. Гл. муха. @сонца/слонца/слонка
ясны як [яснае] слонка. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта, некага вельмі светлых, ясных. Federowski, 125; Янк., 447.
белая як слонца. Стаўб. Ухв. Відаць, пра прывабную дзяўчыну. МК, 66.
без гаспадынькі хата што дзень без сонца. Гл. дзень.
выгнаць як сонца пчолак. Ухв. Пра нейкія абставіны, якія прымусілі людзей выйсці на вуліцу. Янк., Пар., 29.
дзіця да маці як краска да сонца. Гл. краска.
дзіця цягнецца да маці як сланечнік да сонца. Гл. сланечнік.
Жаданая праца як узыход сонца. Гродз. Прык. Пра стымулюючае ўздзеянне любімай працы на чалавека. Цыхун, 182.
ззяць як сонца. Мсцісл. Ухв. Пра нешта вельмі прывабнае, бліскучае. Бялькевіч, 213.
злосны як сонца ў завіруху. Няўхв. Пра чалавека са зменлівым, халодным характарам. Янк., Пар., 75.
зерно (пшеница) як сонце. Смал. п., Ухв. Пра буйное, даспелае, высокай якасці зерне. Добр., Смол., 283, 757.
Праўда - як сонца: далонню не закрыеш. Мін. Прык. Пра ўсемагутнасць праўды. ЛЦ, 45.
Праўда ясная як сонца. Чэрык. Прык. Ухв. Пра чыстую, незамутнёную праўду. ЛЦ, 45.
Удаўцова і ўдавінае сэрца як зімовае сонца, а малайцова і дзявоцкае як летняе сонца. Прык. Пра перавагу першых пачуццяў над пазнейшымі. Federowski, 318.
Удаўцова сэрца як маёвае сонца. Прык. Чалавек, многа перажыўшы, больш стрыманы ў пачуццях. Аксамітаў, 263.
чакаць як сонца з-за хмары. Пруж. Пра моцнае чаканне некага жаданага. ФА.
як сонца дзяўчына. Капыл. Ухв. Пра прыгожую дзяўчыну. ДА.
рад як дзень (свет) сонцу. Гл. дзень.
зморшчыцца як грыб на сонцы. Гл. грыб.
жмурыцца як кот на сонцы. Гл. кот.
прыгрэцца як кот на сонцы. Гл. кот. @сопуха
чорна як сопуха. Смал. п., Ваўк. п., Слуцк., Саліг., Зэльв., Слон., Жытк. Няўхв. Пра нешта (тканіну, вопратку), моцна забруджанае - да чарнаты. Добр., Смол., 69; Federowski, 66; Сержпутоўскі 1999, 13; Высл., 419; Жыв. сл., 159; СПЗБ 4, 522; Сцяцко 1970, 149; ТС 5, 75. ≺ Сопуха - сажа. @Сора
збірацца як Сора за мора. Астр. Няўхв. Пра марудныя бесталковыя зборы кагосьці. Даніловіч, 251.
цягнуцца як Сора за мора. Ашм. Няўхв. Пра павольную, нага за нагу хаду. Даніловіч, 251. @сосна, гл. сасна @соя
збірацца як соя за мора. Лельч. Няўхв. Пра павольнае, маруднае збіранне куды-н. Гор., Руд., 255. @спавіты
спаць як спавіты. Астр., Навагр. Ухв. Пра спакойны моцны сон - бы немаўля. Даніловіч, 251. @спаймаць
хадзіць як ваўка спаймаўшы. Гл. воўк. @спаліць
жару хоць ведзьму спалі. Гл. ведзьма.
як перуном спаліла. Гл. пярун.
хутка як маланкаю спаліў. Гл. маланка.
зрабіць як перынку спаліць. Гл. пярынка.
схлусіць як пярынку спаліць. Гл. пярынка.
так лёгка (хутка) як пяро спаліць. Гл. пяро. @Спас
злосныя (куслівыя) як тыя мухі перад Спасам. Гл. муха.
сядзець як Спас. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, які бяздзейна сядзіць у поўным дастатку. Federowski, 287. ≺ Спас - выява Збавіцеля на абразе. @Спасаўка
злосныя (куслівыя) як тыя мухі ў Спасаўку. Гл. муха.
лезці ў вочы як муха ў Спасаўку. Гл. муха.
заробытыся як свыння в Спасовку. Гл. свіння. @спасаўскі
злосны як спасаўская муха. Гл. муха. @спасці
як гара з плеч спала (звалілася). Гл. гара.
як з хмары (тучы) [на нас] спала. Гл. хмара.
быццам камень з сэрца спаў. Гл. камень.
як з неба спаў. Гл. неба. @спаць
гаварыць як спаць. Ушацк. Няўхв. Пра чалавека, які павольна, вяла мармыча. Барадулін, 106.
прывыкнуць як уночы спаць. Гл. уночы.
робіць як п'яны з жонкай сьпіць. Гл. п'яны. @спекчы
як на пальцы спекчы. Гл. палец.
уздыхаць як астатнё спёкшы. Гл. астатнё. @спелы
накінуцца як вераб'і на спелыя каноплі. Гл. верабей. @спераду
хочацца як спераду танцаваць. Слон. Іран. Пра тое, чаго не хацелася б рабіць. Высл., 431. @спечаны
тоўсты ек іспечаны. Жытк. Жарт. Пра некага тоўстага, рыхлага. ТС 5, 148. @спісаны
есці як спісаны конь. Гл. конь. @спічка
зразу ўзяцца як спічка. Мсцісл. 1. Пра тое, што хутка і адразу разгараецца. 2. Мсцісл. Пра чалавека, які хутка загараецца справай, уключаецца ў работу. Юрчанка 1969, 219. @сплесці
каму як лапці плясціапаць сплесці). Гл. лапаць.
не лапці сплесці. Гл. лапаць. @сплючы
ажаніцца як сплючы. Слуцк. Няўхв. Пра хуткую безразважную жаніцьбу. ДА. @споведзь
расказаць як папу на споведзі. Гл. поп.
говорыті правду як на сповэді. Слон. Пра шчырае, дакладнае расказванне праўды. СПЗБ 4, 541; Высл., 300. @сподні
скрытны як сподні жорнаў камень. Гл. камень. @спружына
як на спружынах. Пра вельмі рухомага, няўрымслівага чалавека. БПФС, 179. @спрэгчыся
пажаніліся што малады і стары конь спрэгліся. Гл. конь. @спрэжаны
як спрэжаныя. Гродз., Слон. Пра вельмі дружных, неразлучных таварышаў. Даніловіч, 251. @спутаны
стояты бы спутаны. Бяроз. Няўхв. Пра чалавека, які стаіць на месцы, не праяўляючы актыўнасці. АВНЛ; Санько, 69.
шпарка як на спутаным кані. Гл. конь.
ходыты як спутаныя. Бяроз. Насмешл. Пра неразлучных асобаў. ДА. @спушчаны
як сабака з цэпу спушчаны паляцець. Гл. сабака. @спяваць
Гаворыць як спявае, а за пазухай камень трымае. Мін. Прык. Пра неадпаведнасць слоў і намераў кагосьці. ЛЦ, 50. @спячыся
нажылася як у пекле спяклася. Гл. пекла. @срака
адзін брэша як сабака, а другі маўчыць як срака. Гл. сабака.
маўчаць як срака. Ушацк. Здзекл. Вульг. Пра маўклівага, пра таго, каму няма чаго сказаць. Барадулін, 121.
падружыцца як срака з вехцем. Вілен. Вульг. Здзекл. Пра нейкую непаважаную дружбу. Sielicki, 160.
прывыкнуць як срака к бізуну. Рэч. Вульг. Насмешл. Пра кагосьці, хто прывык да прымусу. Pietkiewicz, 388.
Красен-чырван як са сракі вырван. Ушацк. Прык. Вульг. Насмешл. Пра знешні выгляд кагосьці. Барадулін, 118.
чырваны! - як із сракі вырваны (жартаўлівы адказ). Няўхв. Вульг. Пагардл. Пра чалавека з непрыемна чырвоным тварам. Federowski, 421.
адгладзіць як добрай бабы сраку. Гл. баба.
ні сьледу, ні знаку - пабег як у сраку. Ушацк. Вульг. Насмешл. Пра знікненне без следу некага нешанаванага. Барадулін, 115.
ня слухай смаку - пхай як у сраку. Ушацк. Вульг. Жарт. Заахвочванне есці, не прыслухоўваючыся да смаку. Барадулін, 120.
уцякаць як бы хто ўваткнуў пяро ў сраку. Гл. пяро.
улезці як шыла ў сраку. Гл. шыла.
патрэбен як у срацы валасы. Ушацк. Вульг. Іран. Здзекл. Пра зусім непатрэбнае. Барадулін, 121.
патрэбны як у срацы дзверцы. Гом. Вульг. Здзекл. Іран. Пра нешта, некага, зусім непатрэбных. АВНЛ.
трэба як скула на срацы. Гл. скула. @сраць
рабіць як галодны сера. Гл. галодны.
вытарашчыцца як жаба сручы. Гл. жаба.
збірацца як галодны сраць. Гл. галодны.
поле як старой бабе сесці сраць. Гл. баба.
прыбірацца як галодны сраць. Гл. галодны.
уторкнуцца як сраць у крапіву. Ушацк. Вульг. Здзекл. Пра чалавека, які няпрошана ўмешваецца, за што атрымлівае непрыемнасці. Барадулін, 119. @срачка
чужы чалавек у хатцы, дык як скула на срачцы. Гл. скула. @ссаць
мурзаты, быццам свінню ссаў. Гл. свіння.
як свінню ссаўшы. Гл. свіння. @ссунуцца
як што з плеч ссунулася. Гл. плечы.
як камень з грудзей ссунуўся. Гл. камень. @стагодні
чыкільдаць як стагодні дзед. Гл. дзед. @стада
адбіць як авечку ад стада. Гл. авечка. @стадола
хата як стадола (стадоля). Сміл., Івац. Няўхв. Пра вялікую і пуставатую хату. Шатэрнік, 264; Станкевіч, 1072; ЗЗайкі. @стаенны
як конь стаенны. Гл. конь. @стайня
парадак як на стайні. 1. Ухв. Пра дагледжанасць нейкай будыніны. 2. Насмешл. Пра вялікі непарадак у хаце, пакоі. Янк., Пар., 125. @сталь
цвёрды як сталь. Ухв. 1. Пра нейкі вельмі цвёрды матэрыял. 2. Пра чалавека з цвёрдым характарам. Янк., 437. @стамеска
трэба як петухуурыцы) стамеска. Гл. пятух. @стаптаны
дурны як стаптаны бот. Гл. бот.
трэба як стаптаны лапаць на гарэ. Гл. лапаць. @стаптаць
жытку ек у лапцях стоптаў. Гл. лапаць. @старавер
зарасці як старавер. Няўхв. Пра нястрыжанага, няголенага чалавека. Янк., Пар., 68. ≺ Стараверы па звычаі не галілі бараду. @старадрэвіна
жыць як старадрэвіна. Ухв. Пра чалавека, які моцна трымаецца за жыццё. Янк., 407. @старана
чэсны як Бэркавы штаны на леву сторану. Гл. штаны. @старац
абарваны (абнасіцца) як [той] старац. Сміл., Мсцісл. Няўхв. Пра бедна апранутага, неахайнага чалавека. Шатэрнік, 3; Юрчанка 1969, 31.
боўтаць языком як старац пугаю. Ганц. Няўхв. Пра чалавека, што без толку шмат гаворыць. ДА.
брадзіць па хатах як старац на Вялікдзень. Карэл. Няўхв. Пра чалавека, што любіць хадзіць на бяседы, пасядзелкі. Высл., 288.
з торбаю як старац. Няўхв. Пра некага бедна апранутага, непрыгляднага. Янк., Пар., 66.
не хоча як старац саракоўкі. Іран. Пра чалавека, які нечага вельмі хоча, хоць і не паказвае гэтага. Янк., 417. ≺ Саракоўка - дзве грыўні дваццаць капеек; таксама даўняя мерка гарэлкі: адна саракавая частка вядра.
пароцца як старац у торбе. Лаг. Няўхв. Пра чалавека, што доўга, марудна, безвынікова поркаецца з нейкай работай. Varłyha, 90.
спыніцца як старац на ростаньках. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які раздумвае, праяўляе нерашучасць. ЛЦ, 122.
трымацца (дзяржацца; прыстаць) як старац за плот (плоту, каля плоту, да плоту). Ваўк. п., Маз., Петр., Рэч., Іўеў., Стаўб., Сміл., Пух., Лід., Ганц. Няўхв. Пра чалавека, які сутаргава трымаецца звычнага, стандартнага, не шукаючы новых шляхоў, метадаў, новых поглядаў. Нос., 164; Ром., Бел., 294; Ляцкий, 10; Federowski, 95, 314; Сержпутоўскі 1999, 134; Янкоўскі 1971, 42; Высл., 401; Мін.-Мал., 1970, 171; Шатэрнік, 232, 233; Сцяшковіч, 618; ФА.
хадзіць як старац. Смал. п., Крыч., Жытк. Няўхв. Пра чалавека, што не клапоціцца пра знешні выгляд. Добр., Смол., 569; Бялькевіч, 490; ТС 5, 96.
очэпіць торбу ек старэц. Стол. Няўхв. Пра непрэзентабельны знешні выгляд кагосьці. ТС 5, 144.
пэрыбэрэгла бы старца торба до сэла. Кобр. Пра нешта, што дазволіла пратрымацца ў цяжкай сітуацыі. ФА.
[рабіць] што как старца за бараду тягнить. Смал. Іран. Пра маруднае выкананне нейкай справы. Добровольский ІІІ, 57.
такі хорошы ек у старца калошы. Жытк. Насмешл. Іран. Пра не вельмі прыгожага чалавека. ТС 5, 254.
як у старца кіёў чаго. Мсцісл. Іран. Пра мноства нейкіх малаважных прадметаў у чалавека. Юрчанка, 174.
праціўна як старцу грыўна. Іран. Кпіны з таго, хто прыкідваецца, быццам нешта вартаснае яму не даспадобы. Крэмнеў, № 939.
жыць як старцы сапрынаўскія. Няўхв. Пра бедных людзей. Юрчанка 1969, 74. ≺ Сапрынаўскія - ад назвы вёскі Сапрынаўка Мсціслаўскага р-на, жыхары якой раней жылі бедна, жабравалі.
збірацца як старцы на абед. Касц. Няўхв. Насмешл. Пра людзей, якія марудна збіраюцца, павольна ідуць. ЛЦ, 38.
плесціся як старцы на фэст. Мін. Няўхв. Пра нейчую павольную хаду. ЛЦ, 118.
плесціся як у свята старцы на пабіранне. Гл. свята.
пяяць як баркулабаўскія старцы. Касц. Няўхв. Пра непрыемны, нязладжаны спеў нейкіх людзей. ЛЦ, 26. @старчанка
одетса ек старчанка. Жытк. Няўхв. Пра неахайнае беднае адзенне, нібы ў жабрачкі. ТС 5, 95. @старчоўка
абшмындацца як старчоўка. Смал. п. Няўхв. Пра жанчыну, што абнасілася, ходзіць у парванай вопратцы, як жабрачка. Добр., Смол., 516. ≺ Старчоўка - жабрачка. @старчыха
валачыцца як тая старчыха. Сміл., Леп. Няўхв. Пра марудны бязладны рух. Шатэрнік, 265; ЗВалодзінай.
хадзіць як галееўская старчыха. Мсцісл. Няўхв. Пра жанчыну, што ходзіць ціха, павольна, непрыкметна. Юрчанка, 181.
цягацца як старчыха якая. Капыл. Няўхв. Пра жанчыну, што ходзіць па суседзях, дома нічога не робіць. ДА.
раздрыпаць як галеіўскую старчыху. Мсцісл. Пра неахайную непрывабную жанчыну. Юрчанка 1998, 37. ≺ Раздрыпаць - давесці да неахайнасці. @стары
ныць бы стара баба. Гл. баба.
як у старага вераб'я калена. Гл. верабей.
губы развесіць як старая кабыла. Гл. кабыла.
кашляць як старая баба. Гл. баба.
раскірачыцца як старая баба. Гл. баба.
сварлівы як старая баба. Гл. баба.
як гарэлка старая, так і дзеўка маладая. Гл. гарэлка.
валасы сівыя як у старой бабы. Гл. баба.
жыць як старой авечцы. Гл. авечка.
пад'ясі ад сына хлеба як ад старой курыцы яек. Гл. курыца.
поле як старой бабе сесці сраць. Гл. баба.
прывязацца як чорт да старой ігрушы. Гл. чорт.
сядзець наверсе як зуб у старой бабы. Гл. зуб.
угадзіць [каму] трудней як кату старой паненкі. Гл. кот.
як старой бабе сесці. Гл. баба.
ліпець як тое гнілое да старое дзераво. Гл. дзераво.
крычаць як на старога. Мін. Няўхв. Пра чалавека, што моцна крычыць на кагосьці. ЛЦ, 83. ≺ У архаічным грамадстве нямоглага старога крыўдзілі, яго не шанавалі.
смачна як старому маладая жонка. Насмешл. Пра чалавека, якому нешта вельмі да густу. Фед. Арх.
трэба як старому каню маці. Гл. конь.
барабаніць як стары барабан. Гл. барабан.
бурчаць як стары. Ушацк. Няўхв. Пра маладога чалавека, які мае благі настрой, незадаволена некага папракае, ушчувае. МК, 172.
гаворыць як стары. Івац. Пра дзіця, падлетка, які разважае па-даросламу. ЗЗайкі.
закопчаны як стары гаршчок. Гл. гаршчок.
зморшчыцца як стары. Сміл. Няўхв. Пра выраз твару маладога чалавека, які залішне моршчыцца. Шатэрнік, 118.
крэктаць як стары дзядулька. Гл. дзядулька.
маўчаць як стары казёл. Гл. казёл.
памагаць як стары конь мацеры. Гл. конь.
патрэбны як стары конь воўку. Гл. конь.
плесці як стары дзед кашалі. Гл. дзед.
разбалбатацца як стары цецярук. Гл. цецярук.
разлезлы як стары грыб. Гл. грыб.
разбурчэцца як стары кот. Гл. кот.
раскіснуць як стары грыб. Гл. грыб.
спыніцца як стары конь перад канавай. Гл. конь.
танцаваць як стары воўк у піліпаўку. Гл. воўк.
уздыхаць як стары конь перад пустым цэбрам. Гл. конь.
чоўкаць як стары. Гродз. Няўхв. Пра чалавека, што гучна жуе, чмякае, чоўкае. Цыхун, 163.
як стары. Ваўк. п., Слон. Івац. Пра дзіця, якое разважае не па-дзіцячаму, цікавіцца клопатамі дарослых. Federowski, 359; Высл., 431; ЗЗайкі.
як стары воўк смерці шукаючы. Гл. воўк.
як стары маслюк. Гл. маслюк.
цвісці як стары мухамор. Гл. мухамор.
драцца як старыя гаці. Гл. гаці.
як старыя рэзгіны. Гл. рэзгіны.
хітрыя як старыя. Слон. п. Ухв. Пра хітрых разважлівых дзяцей, падлеткаў. Federowski, 52. @старэнькі
шанаваць як старэнькага. Памянш. Пра чалавека, якога трэба моцна шанаваць. Янк., Пар., 195. @старэцкі
распусціцца як старэцкая пуга. Гл. пуга. @старэчы
цягнуцца бы старэчая пуга. Гл. пуга. @статуй
стаяць як статуй. Паст. Няўхв. Зласл. Пра чалавека, які лянуецца рабіць, нерухома стаіць, глядзіць, як іншыя працуюць. СПЗБ 4, 578. @стаўбень
як стаўбень. Няўхв. Пра чалавека, што не працуе, стаіць нерухома як стоўб ці стаўбун (збан). Санько, 69. @стаўбун
стаяць як стаўбун. Дзятл. СПЗБ 4, 579. Тое ж. @стаяць
астацца як стой. Івац., Круп., Астр., Зэльв. Пра чалавека, які застаўся толькі з тым, што было на ім апранута. Высл., 282; Ззайкі; Даніловіч 2010, 91.
голы як стой. 1. Маст., Астр. Пра чалавека, залішне лёгка, не цёпла апранутага. 2. Зэльв., Воран., Навагр. Няўхв. Пра кагосьці вельмі беднага. Сцяшковіч, 584; Даніловіч, 253. @стаячы
ціхманы як стаячая вада. Гл. вада.
ціхі як [стаячая] вада. Гл. вада. @сто
дурны як сто свінней. Смаляв. Здзекл. Пра зусім неразумнага чалавека. ФА.
спадзявацца на каго як на сто тузоў. Мсцісл. Пра цвёрдыя спадзяванні на каго-н. Юрчанка, 192.
трымацца за каго як за сто тузоў. Мсцісл. Ухв. Пра чалавека, які трымаецца моцна, цвёрда спадзяецца на кагосьці. Юрчанка, 184.
як на сто коней сеў. Ухв. Пра чалавека, якому моцна пашанцавала. Санько, 211.
як сто баб адхадзіла каго. Навагр., Слуцк. 1. Пра стан здароўя, самаадчуванне, калі значна палегчала. 2. Пра адступанне злосці, непрыязнасці. Даніловіч, 253.
як сто дурных. Свісл., Ваўк. Іран.-абразл. Пра зусім неразумнага чалавека. Даніловіч, 253.
як сто пудоў дыму. Смарг. Здзекл. Даніловіч, 253. Тое ж.
як сто пудоў звалілася з каго. Ашм. Ухв. Чалавек пра сябе, адчуўшы вялікую палёгку, вызваліўшыся ад цяжкіх думак, клопатаў. Даніловіч, 253. @стог
як каза паміж двух стагоў: не ведае, да каторага (куды) і кінуцца. Гл. каза.
галава як стог. Смал. п. Няўхв. Пра непрычасанага чалавека. Добр., 63.
загарэцца (заняцца) як стог саломы. Навагр. Пра чалавека, які вельмі хутка, раптоўна нечым загарэўся (ідэяй, работай). ЛЦ, 63.
распаўзліся як мышы, стог з'еўшы. Гл. мыш. @стойла
драмаць як каровы на стойле. Гл. карова. @стол
дарога як па стале. Ваўк. п. Ухв. Пра надта роўную добрую дарогу. Federowski, 76.
суха як на стале. Пра сухую дарогу, перасохлую зямлю. Янк., Пар., 158.
роўны як стол. Ухв. Пра вельмі роўны ўчастак дарогі, поля, луга і да т. п. НН, 441.
як з санямі за стол. Гл. сані. @столя
така доля як у небе столя. Гл. неба.
Доля, доля як у небі столя. Нема ў небі столі. Нема ў мене долі. Гл. неба. @стоп-сігнал
патрэбен як зайцу стоп-сігнал. Гл. заяц. @стоўб
гудзець як целеграфный стоўб. Мсцісл. Няўхв. Пра бурклівага чалавека. Юрчанка, 202.
як да стаўба каму. Бераст. Асудж. Пра чалавека, да якога не даходзіць што-н. Даніловіч, 219.
высокі як стоўб. Брасл. Няўхв. Пра высокага чалавека. СПЗБ 4, 591.
стаяць як стоўб пры дарозе. Міл., Гродз., Шчуч. Няўхв. Пра чалавека, што нерухома стаіць, нічога не робіць. Бялькевіч, 150; Даніловіч, 253.
дурны як стоўб. Ваўк. п. Няўхв. Пра тупога, няўцямнага чалавека. Federowski, 86. @страва
патрэбен як муха ў страве. Гл. муха. @страказа
скакаць як страказа. Іўеў., Чэрык. Кплів. Пра кагосьці, што лоўка, весела падскоквае, часцей пра дзіця. Бялькевіч, 421; Сцяшковіч, 474. @страла
дарога як страла. Ухв. Пра роўную, простую, без паваротаў дарогу. Янк., Пар., 51.
ляцець як страла. Ваўк. п., Сміл., Мсцісл., Пух. Ухв. Пра нейчы імклівы бег. Federowski, 160; Шатэрнік, 266; Янк., 421; Юрчанка, 198; Станкевіч, 1080.
паляцець як з лука страла. Гл. лук. @стральба
Варажба як стрильба: куды палятить, туды и загримить. Прык. Пра варажбу і яе непрадказанасць. Добровольский ІІІ, 17. @страляць
Мяняць як страляць. Прык. Пра розныя наступствы абмену. Dybowski, 13.
прамовіць як стрэліць. 1. Пра дакладна сказанае слова, што выклікала пэўную рэакцыю. 2. Пра балючыя вострыя словы. Янк., Пар., 130. @страпёны
бегчы як страпёны. Шчуч. Няўхв. Пра чалавека, які хутка, панічна, як непрытомны, бяжыць. Даніловіч, 254. ≺ Страпёны - утрапёны. @страха
з'ехаць як сабака са страхі. Гл. сабака.
шкадаваць як вецер падраную стрэху. Гл. вецер.
Любіліся, кахаліся як галубкі ў стрэсе, а ціпер разышліся як ягадкі ў лесе. Гл. галубок.
любіцца як ластаўкі ў стрэсе. Гл. ластаўка.
Любіліся як пташкі ў стрэсе, разышліся як сцежкі ў лесе. Гл. пташка.
Мы любіліся як птушачкі ў стрэся, а прышлося растаціся як ягадца ў леся. Гл. птушачка.
цягнуць як вала на стрэху. Гл. вол. @стронга
асцярожна як стронга. Ухв. Пра вельмі асцярожную, хітрую жанчыну. Янк., 396. ≺ Стронга - фарэль.
хуткі (шпаркі) як стронга. Ухв. Пра хуткага, шпаркага чалавека. Янк., 437. @стропаны
як стропаны. Пра чалавека, што выглядае пабітым, стомленым. Санько, 69. @струк
хлопец як струк. Касц. Жарт. Пра дужага танклявага хлопца. ЛЦ, 75.
худэй як струк. Мсцісл. Няўхв. Пра вельмі худога чалавека (пэўна, мелася на ўвазе лапатка, а не поўны струк). Юрчанка 1977, 244. @струмень
вада чыста як у струмені. Жытк. Ухв. Пра чыстую ваду. ТС 1, 52. @струна
прамы як струна. Івац. Пра нешта роўнае і прамое. ЗЗайкі.
роўны як струна. Мсцісл. Ухв. Пра роўна, акуратна разагнаныя барозны. Юрчанка, 198.
як струна. Ухв. Пра нешта роўнае, простае, пругкае. Янк., Пар., 51.
нацягнуць як струну. Пра моцную нацягненасць лейцаў, асновы палатна на кроснах. Янк., Пар., 112. @струнка
адрэзаць як пад струнку. Памянш. Мсцісл. Ухв. Пра нешта вельмі дакладна адрэзанае. Юрчанка, 193.
як струнка. Памянш. Мсцісл. Ухв. Пра нешта роўнае. Юрчанка, 198. @струп
лезці як вош пад струп. Гл. вош.
сядзець як вош пад струпам. Гл. вош.
спаўзацца як вошы на струп'е. Гл. вош. @стрыжаны
дрыжаць як стрыжаная аўца. Гл. аўца.
глядзець як баран на стрыжаную аўцу. Гл. баран.
глядзець як стрыжаный на голенага. Мсцісл. Жарт. Пра нейчы здзіўлены позірк. Юрчанка, 198.
задавацца як голеный перад стрыжаным. Гл. голены. @стрынгель
як стрынгель. Слон. Пра высокага худога чалавека, каня і інш. Нар. слов., 39. ≺ Стрынгель - высокі чалавек. @стрэпаны
лецець ек стрэпаны. Жытк. Няўхв. Пра хуткі, панічны бег чалавека ва ўзбуджаным стане. ТС 5, 110. ≺ Стрэпаны - апантаны. @студзень
вялы як студзень. Смал. п. Няўхв. Пра нямоцнага, кволага чалавека. Добр., Смол., 886. @студня
крычаць як бык у студні. Гл. бык.
холадна як у студні. Няўхв. Пра няўтульнае, мала нагрэтае памяшканне. Янк., Пар., 184.
як бык у студні. Гл. бык.
папасці як Мурза ў студню. Гл. Мурза.
разгуляцца як сучка ў студні. Гл. сучка. @стукан
стаяць як стукан. Астр. Пра кагосьці, што стаіць нерухома. ФА. @стукнуты
як пустым мяшком па галаве стукнуты. Гл. мяшок. @стукнуць
як палкай па галаве стукнуў. Гл. палка. @стул
На пасули як на стули. Прык. Смал. п. Пра ненадзейнае пачуванне кагосьці пры абяцанках, хабарах. Добровольский III, 59. @ступа
баба як ступа. Чыж., Астр. Няўхв. Пра тоўстую жанчыну. СПЗБ 4, 614; Даніловіч 2008, 137.
рухавая як ступа. Чэрык. Іран. Пра зусім нерухавую жанчыну. ЛЦ, 74.
тоўстая як ступа. Кругл., Мсцісл. Няўхв. ФА; Юрчанка, 198. Тое, што баба як ступа.
Век пражыць як у ступе пратаўчы. Уздз., Лоеў., Лельч., Люб., Бярэз., Слуцк., Віл. Прык. Няўхв. Пра цяжкое нецікавае жыццё. Мін.-Мал., 1970, 159; БФМ, 242; БФГ, 171; Янкова, 65; СПЗБ 4, 614; АВНЛ; ФА; БД, 146; Гілевіч 2007, 120.
дзень пратоўкся як таўкач у ступе. Рэч. Няўхв. Пра змарнаваны дзень. ЛЦ, 29.
кідацца як таракан у ступе. Гл. таракан.
таўчыся як табак у ступе. Гл. табак.
насіцца ек дурэнь со ступою. Гл. дурань.
ідэ да гопае, бы ступу тоўчэ. Драг. Няўхв. Пра непрыгожую хаду кагосьці. Нар. слов., 142.
прыперціся як сляпы да ступы. Гл. сляпы. @ступіць
як у бот ступіць. Гл. бот. @сугак
стаць як сугак. Касц. Няўхв. Пра чалавека, які стаў калючым, вострым, непрыемным. Бялькевіч, 425. ≺ Сугак, сугака - касцяное або драўлянае шыла для пляцення лапцей. @сугнет
пасунуцца як сугнет, не сказаўшы ні слова. Карэл. Няўхв. Пра чалавека, які няветліва, нічога не кажучы, адыйшоў. Нар. лекс., 163. @суд
ехаць як на суд. Жарт. Ехаць, адвярнуўшыся адзін ад аднаго. Янк., Пар., 58.
гаварыць як зашчыт у судзе. Гл. зашчыт.
праўды дзе як y судзе. Іран. Пра адсутнасць дзе-н. праўды. Янк., 70. @судзіна
таўсты як судзіна. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які нагадвае нейкі посуд (бочку?). Federowski, 312. @судзіцца
ісці як судзіцца. Жарт. Пра людзей, якія ідуць паасобку, нядружна. Янк., Пар., 81. @сук
сказаць як у сук уляпіць. Карэл., Мін. 1. Ухв. Пра нешта дакладна, трапна сказанае. 2. Няўхв. Пра нейчыя крыўдныя, балючыя словы. ФА; ЛЦ, 66.
трапіць як у сук тапаром. Мядз. Ухв. АВНЛ. Тое ж.
як у сук улеплена. Санько, 214. Тое ж. @сука
брахаць як сука. Вілен., Мёр. Асудж. Зняважл. Пра жанчыну, якая сварыцца, брыдка гаворыць. Sielicki, 158; СПЗБ 5, 12.
віжаваць як сука на памыях. Свісл. Няўхв. Зневаж. Пра чалавека, які нешта выведвае, вышуквае, інтрыгуе. СПЗБ 1, 309. ≺ Віжаваць - шныраць, гойсаць.
круціцца як сука ў каробцы. Бераст. Асудж. Зневаж. Пра чалавека, што трымаецца нястрымна, непаседліва, залішне актыўна. Даніловіч, 254.
малоць языком як сука хвастом. Шчуч. Асудж. Пра жанчыну, якая балбоча, лаецца. СПЗБ 3, 26.
праворна як сука дворна. Ваўк. п. Зласл. Зневаж. Пра хітрую, вынаходлівую жанчыну. Federowski, 247.
трапаць языком як сука хвастом. Шчуч. Асудж. Пра жанчыну, якая сварыцца, брыдка гаворыць, маніць. СПЗБ 5, 116.
рукі як кукі, а язык як у сукі. Гл. кука.
Ні стуку, ні груку, повезлі ек суку. Стол., Лід. Прык. Асудж. Пра маладую, якая пайшла замуж без традыцыйнага вяселля. ТС 5, 111; СПЗБ 5, 197. @сукенка
як сукенку хто паслаў. Ухв. Пра прыгожую мясціну, усыпаную кветкамі, прыстроеную зелянінай. Тарас на Парнасе. @сукно
чорны як сукно. Ваўк. п. Пра цёмную ноч. Federowski, 66. @суконны
горла як суконнае бёрда. Гл. бёрда. @суніца
дзяўчына як суніца. Захапл. Пра маладую, румяную, прыгожую дзяўчыну. ФСБМ 1, 456. @сурма
надзьмуцца як сурма. Сміл. Няўхв. Пра некага капрызнага, надзьмутага («як дуда»). Шатэрнік, 268. ≺ Сурма - відаць, сурна або зурна, усходні духавы музычны інструмент тыпу флейты. @сусед
Голад не сусед - ад яго не схаваешся. Гом. Прык. Пра тое, што голад усюды дастане чалавека. АВНЛ. @сусла
нявестка некая як сусла. Уздз. Няўхв. Пра нязграбную дзяўчыну. Мін.-Мал., 1970, 131. @сусол
заспаны як сусол. Чыж. Жарт. Пра заспанага, соннага чалавека. СПЗБ 5, 22. ≺ Сусол - суслік. @суткі
да каго як да вуткі на сёмыя суткі. Гл. вутка. @сухар
выпетраць як сухар. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека схуднелага, недагледжанага - высахшага. Юрчанка, 198.
высахнуць як сухар. Вілен., Віл. Няўхв. Sielicki, 162; СПЗБ 5, 25. Тое ж. @сухарок
як сухарок. Памянш. Мсцісл. Няўхв. Пра вельмі худога чалавека. Юрчанка, 198. @сухі
зморшчыцца як сухая пятніца. Гл. пятніца.
з суда што з пруда - сухі не выйдзеш. Гл. пруд.
зваліцца як дождж сярод яснага дня на сухое сена. Гл. дождж.
наляцець як дождж на сухое сена. Гл. дождж.
павязаць як сухое сена Гл. сена.
прыбраць як сухое сена. Гл. сена.
ліпець як арэх на сухой галіне. Гл. арэх.
тлець як гарэх на сухой галіне. Гл. арэх.
закахацца як чорт у сухую асіну. Гл. чорт.
як чорт сухую грушу: засуша, засуша, а тады і любіць. Гл. чорт. @сухотнік
як сухотнік. Чыж. Спачув. Пра чалавека, які дрэнна выглядае. СПЗБ 5, 27. @сучка
брахлівая баба як сучка. Асудж. Пра злосную, языкатую кабету. Dybowski, 5.
Ваша маладая як сучка рабая, а ваш малады, як пень смаляны. Старадар. Фальк. Лаянка сватоў, ганьбаванне супраціўнага боку. ФА.
вышчарацца як сучка на перавозе. Асудж. Пра жанчыну, якая агрызаецца, паказвае зубы. Dybowski, 20.
дзяўгаць як сучка. Іўеў. Асудж. Пра жанчыну, якая лаецца, крычыць, выдумляе прычыны. СПЗБ 2, 71.
круціцца як сучка бясхвостая. Гродз. Асудж. Пра дзяўчыну, жанчыну, якая непрыстойна, амаральна паводзіць сябе. Даніловіч, 254.
круціцца як сучка на перавозе. Івац. Няўхв. ЗЗайкі. Тое ж.
крычаць як сучка ў плот ушчаміўшыся. Астр. Няўхв. Пра кагосьці, хто вельмі гучна, пранізліва, непрыемным для слыху голасам крычаць. Даніловіч, 254.
мудравацца як сучка перад перавозам. Іран. Пра таго, хто чваніцца перад кімсьці. Нос., 80.
набрацца як сучка блох. Івац., Нясв. Асудж. Здзекл. Пра таго, хто моцна напіўся. ФА.
нік! як сучка ў збан - зірнуць, каб падгледзець. Лаг. Няўхв. Пра залішне цікаўную асобу, якая ўсюды суе свой нос. Varłyha, 79.
пазяхаць як сучка ў каноплях. Гом. Няўхв. Пра чалавека, які нявыхавана сябе паводзіць. АВНЛ.
папасці як сучка ў солад. Насмешл. Пра чалавека, які самахоць убіўся ў непрыемнасці. Дуб., Нар., 81.
разгуляцца як сучка ў студні. Докш. Іран. Пра немагчымасць гуляў, траплянне ў прыкрую сітуацыю. Высл., 375.
сварыцца як Сідарава сучка. Мсцісл. Асудж. Пра кагосьці, хто пастаянна, бесперапынна сварыцца. Юрчанка, 197.
Свая ручка не сучка. Прык. Пра тое, што сам сябе не пакрыўдзіш. ПП 2, 474.
такая праўда была як сучка дзёгаць піла. Дзятл., Свісл. Іран. Пра нешта хлуслівае. Даніловіч, 254.
трапіць як сучка ў саладуху. Насмешл. Янк., Пар., 168. Тое, што папасці як сучка ў солад.
у даўгах як сучка ў скочках. Капыл. Здзекл. Пра чалавека, што набраў шмат пазыкаў. ФА.
убіцца як сучка ў рашчыну. Лаг. Насмешл. Varłyha, 111. Тое, што папасці як сучка ў солад.
уткнуцца як сучка ў збан. Капыл., Лаг. Асудж. Пра чалавека, які няпрошана ўмешваецца ў чужыя справы. Ляцкий, 49; Высл., 404; Varłyha, 145; Рабкевіч, 214.
як сучка (сабака) без хваста ў чым. Ашм., Гродз. Іран. Пра чалавека, які непрыгожа, нястройна выглядае ў якім-н. адзенні. Даніловіч, 254.
як сучка ў рашчыня круціцца. Астр. Пра чалавека, што робіць многа розных работ, мітусіцца, кідаецца. СПЗБ 5, 28.
дачакацца як ад рабой сучкі яек. Берасл. Няўхв. Іран. Ніколі не дачакацца чагосьці ад кагосьці. Даніловіч, 212.
даўгоў як у сучкі блох. Капыл. Здзекл. Пра чалавека, што вельмі запазычыўся. ФА.
язык як у сучкі хвост. Ваўк. п., Мсцісл. Асудж. Пра кагосьці балбатлівага. Federowski, 126; Юрчанка 1977, 13.
даняць як Каспар сучку. Гл. Каспар.
дагадзіць каму як зброднай сучцы варам. Іран. Зусім не дагадзіць, а моцна нашкодзіць. Янук., 30. ≺ Збродная - валачашчая.
прыслужыцца як дзядзька сучцы: тая хвост незнарок прытуліла да калодкі, а ён сякерай - гак! І адрубіў. Гл. дзядзька. @схавацца
Шчасце як сонейка: усміхнецца і схаваецца. Гл. сонейка.
Голад не сусед - ад яго не схаваешся. Гл. сусед.
крычаць як той дурань касу схаваўшы. Гл. дурань. @схапіць
ляцець як муху схапіўшы. Гл. муха.
каму пабажыцца як сабаку муху схапіць. Гл. сабака. @схваціць
як шмяля схваціўшы. Гл. шмель. @сходзячы
тэнскнасць на сэрцы як са свету сходзячы. Гл. свет. @сцаць
гаварыць як бык сцыць. Гл. бык.
як бык сцыць. Гл. бык. @сцежка
Любіліся як пташкі ў стрэсе, разышліся як сцежкі ў лесе. Гл. пташкі.
пільнавацца як сцежкі ў лесе. Пра неабходнасць нечага пільна трымацца, не саступаць убок. Янк., Пар., 127.
разыйсціся як сцежкі ў лесе. Івац. Пра поўнае расстанне каго-н. ЗЗайкі.
Жыццё як у таго вераб'я: скача па сцежцы ды гаўно клюе. Гл. верабей.
сядзець як корч на сцежцы. Гл. корч. @сцекаць
як рука сцекае. Гл. рука. @сценка
ляпнуць як у сценку абухам. Клецк. Асудж. Пра чалавека, які нешта груба і недарэчна сказаў. МК, 307.
як гарохам аб сценку. Гл. гарох.
як за сценку заскочыць. Ухв. Пра чалавека, які трапіў у бяспечнае месца. Янк., Пар., 204. @сцень
хадзіць як сцень. Ваўк. п., Слуцк., Ушацк. Спачув. Пра чалавека вельмі схуднелага, схварэлага, ледзь жывога. Federowski, 48; Сержпутоўскі 1999, 81; Добр., Смол., 876; Скарбы, 134. @сцерва
выкінуць за плот як сцерву. Слуцк. Няўхв. Пра неабходнасць пазбавіцца ад некага як ад трупа жывёлы. Сержпутоўскі 1999, 78. @сціляга
кудлаты як сціляга. Слон. Пра хлопца з доўгімі валасамі. Высл., 339. @сцякельца
хата выскрабана, вымыта што сцякельца. Мсцісл. Ухв. Пра вельмі чыстую адмытую хату. Юрчанка 1977, 245. @сцякло, гл. таксама шкло
прыдурвацца як муха на сцякле. Гл. муха.
гладкі як сцякло. Мсцісл., Лях. Ухв. Пра нешта вельмі гладкае, роўнае, часцей пра лёд. Юрчанка 1969, 109; ЗВалодзінай. @сцяміць
як вокам сцяміць. Гл. вока. @сцяна
доложытыся як горбаты до стэны. Гл. гарбаты.
ісці як у сцену. Навагр. Пра хаду вельмі цяжкую, натыкаючыся на перашкоды. Даніловіч, 261.
як за сьцену. Ушацк. Пра чалавека, які спыніў адносіны, знік, схаваўся. Барадулін, 114.
белы як сцяна. Ваўк. п., Лоеў., Івац. Пра чалавека схварэлага, збялелага, бледнага. Federowski, 30; Янкова, 349; ЗЗайкі.
бляды як сцяна. Ваўк. п. Federowski, 31. Тое ж.
глухі як сцяна. Зэльв. Няўхв. Пра зусім глухога чалавека. Гілевіч, 165.
жыта (збожжа, пшаніца, гаўёс) як сцяна. Івац. Ухв. Пра вельмі ўраджайнае збожжа. Federowski, 373, 352, 109; ЗЗайкі.
маўчаць як каменная сцяна. Мсцісл. Пра чалавека, які не выдае таямніцы, не адкрывае праўды. Юрчанка, 185.
маўчаць бы сцяна. Ваўк. п., Слуцк. Federowski, 181; Сержпутоўскі 1999, 137. Тое ж.
стаяць як глухая сцяна. Лельч. Кучук, Малюк, 26. Тое ж.
трашчаць як сцяна на марозе. Пра нейкі шум, падобны на трэск драўніны. Янк., Пар., 169.
выдурвацца як муха на сцяне. Гл. муха.
сказаць як к сцяне прыклеіць. Петр. Пра да месца, выразна, дакладна сказаныя словы. Мат., Гом., ІІІ, 199.
жыць як за каменнай сцяной (гарою). Арш., Мсцісл. Ухв. Пра жанчыну, якая вельмі бяспечна жыве замужам. МК, 310; Юрчанка 1977, 226.
За мужыковай спіной як за сцяной. Мінск. Прык. ПП 2, 59. Тое ж.
сядзець як за каменнаю сцяною. Мсцісл., Арш. Юрчанка, 266; МК, 310. Тое ж.
напіўся - як галавой аб сцяну пабіўся. Гл. галава.
трапіць як куляй у сцяну. Гл. куля.
як за сцяну заваліцца. Дзятл., Астр. Пра адасабленне ад агульных спраў. Даніловіч, 224.
як за сцяну заступіла. Ваўк. п. Пра жанчыну, што адасобілася, адгарадзілася, страціла сувязь са знешнім светам. Federowski, 350.
гаварыць да каго як да сцяны. Вілен. Няўхв. Пра чалавека, які не хоча слухаць, што яму кажуць, як навучаюць. Sielicki, 158.
да каго як да сцяны. Ваўк. п., Рэч., Слон. Federowski, 101; Pietkiewicz, 394; Высл., 310. Тое ж.
прыляпіць як гарбатага да сцяны. Гл. гарбаты. @сцяць
як вокам сцяць. Гл. вока.
як галаве сцяць. Гл. галава. @сшыць
Век зжыў як мех сшыў. Гл. мех.
Век зжыць - не мех сшыць. Гл. мех.
Год пражыць - не лукошка сшыць. Гл. лукошка.
Век пражыць - не каробку сшыць. Гл. каробка.
Век пражыць - не хамут ісшыць. Гл. хамут.
З жонкай пражыць - не штаны сшыць. Гл. штаны. @сызма
злая як сызма. Смарг. Няўхв. Пра злога, благога чалавека. СПЗБ 5, 50. ≺ Сызма - пустая, неўрадлівая зямля. @Сымонаў
прапасці як Сымонаў башлык. Гл. башлык. @сыпануць
рвануць быццам каму хто соллю пад хвост сыпануў. Гл. соль. @сыпацца
уміралі, як мак сыпаліся. Гл. мак. @сыпаць
гаварыць як бобам сыпаць. Гл. боб.
гаварыць як макам сыпаць. Гл. мак.
наўстыдзіць як жарам на каго сыпаць. Гл. жар.
пісаць як з рукава сыпаць. Гл. рукаў.
языком малоць як гарохам сыпаць. Гл. гарох.
чытаць як бобам сыпаць. Гл. боб.
як жару на яго сыпнулі. Гл. жар.
як прыскам сыпнулі. Гл. прысак. @сыр
белы як сыр. Слон. Ухв. Пра здаровага прыгожага (бялявага) хлопца. Янкоўскі 1971, 12; Высл., 286.
бы сыр у масле качацца. Воран., Івац. Ухв. Пра чалавека, які добра жыве, багата, заможна, у дастатку. Янк., 398; Сцяшковіч, 582; ЗЗайкі.
жыць як сыр у масле катацца. Віл., Смарг., Слуцк., Мсцісл., Стаўб., Маз., Слон. Ухв. СЦБ, 139; СПЗБ 5, 54; Сержпутоўскі 1999, 17, 55, 78; Юрчанка 1977, 199; Янк., 407, 423; МК, 319. Тое ж.
жыць як сыр у масле. Дзятл., Стаўб., Слуцк., Саліг. Ухв. Сцяшковіч, 620; ФА; МК, 319. Тое ж.
здаровая дзеўка як сыр. Брасл., Докш. Ухв. Пра здаровую, моцную бялявую дзяўчыну. СПЗБ 2, 297; Высл., 328.
як сыр у масле купацца. Гродз. Ухв. Цыхун, 197. Тое, што бы сыр у масле качацца.
як сыр у смятане плаваць. Ухв. Санько, 71. Тое ж.
смэяціся бы дурны з сыру. Гл. дурны. @сыраватка
смяцца як цыган сыраваткай. Гл. цыган.
прапасці як муха ў сыраватцы. Гл. муха.
заліцца бы цыган сыроваткою. Гл. цыган.
піць гарэлку як Сідар сыроватку. Гл. Сідар.
паўзці як муха на сыроватцы. Гл. муха.
добрацца ек порося до сыроводкі. Гл. парася. @сыравежачка
як сыравежачка. Памянш.-ласк. Мсцісл. Ухв. Пра здаровага свежага чалавека. Юрчанка, 198. @сыраежка
як сыравежка. Мсцісл. Ухв. Пра здаровага свежага хлопца. Юрчанка, 198. @сырчык
белы як сырчык. Памянш. Слон. Ухв. Пра здаровага бялявага прыгожага хлопца. Янкоўскі 1971, 12; Высл., 286. @сытны
добры сусед як сытны абед. Гл. абед. @сыты
дакучыць як сытае мяса. Гл. мяса.
збрыднуць як сытае мяса. Гл. мяса.
глядзець як сыты шчупак на вялікую плотку. Гл. шчупак. @сыч
глядзець як сыч. Мін. Няўхв. Пра насуплены, надзьмуты выгляд кагосьці. Высл., 306.
маўчаць як сыч. Мін. Няўхв. Пра чалавека надзьмутага, крыўдлівага, капрызнага. Высл., 346.
морду завернуць як сыч. Слон. Няўхв. Пра чалавека, што не хоча гаварыць, адварочваецца. Высл., 347.
надзьмуцца як сыч. Івац., Мсцісл. Няўхв. Пра крыўдлівага, капрызнага чалавека. Юрчанка, 198; Санько, 155; ЗЗайкі.
пануры як сыч. Івац. Няўхв. ЗЗайкі. Тое, што глядзець як сыч.
сядзець як сыч на плоце. Дзятл. Няўхв. Даніловіч 2008, 137. Тое ж.
Сядзіць як сыч і думае, што паніч. Прык. Пра капрызнага і ганарлівага, які зашмат пра сябе думае. Санько, 186.
сядзіць як сыч, і з носу капціць. Насмешл. Пра чалавека, які сядзіць надзьмуўшыся ды зашмат пра сябе думае. Матэрыялы 1981, 124.
сярдзіты як сыч. Рэч. Няўхв. Пра сярдзітага, злоснага, непрыветнага чалавека. ЛЦ, 63. @сэрца
быццам камень з сэрца спаў. Гл. камень.
бярэ як шчырага за сэрца, а багатага за жывот. Гл. шчыры.
гарачо як удовіна сэрца. Ваўк. п. Іран. Пра некага або нешта халоднае, застылае. Federowski, 103.
пагана бы начэ кот насраў на сэрца. Гл. кот.
працаваць як сэрца. Пра роўную, бесперабойную працу. Янк., 425.
сказаць як цвік у сэрца ўбіць. Гл. цвік.
Сонцэ зімою як удовінэ сэрцэ, усё свеціць да ні грэе. Люб. Пра зімовае сонца. Скарбы, 165.
узяло як багатага за жывот, а шчырага за сэрца. Гл. багаты.
узяло (бярэ, ухапіла) як багатага за сэрца. Гл. багаты.
як нож у сэрца ўбіў. Гл. нож. @сявенька
галава як сявенька робіцца ад работы. Ашм. Жарт. Пра чалавека, якому за цяжкай працай няма калі думаць. СПЗБ 5, 63. @сявец
шпакі як сяўцы. Пра шпакоў, што ходзяць па свежай раллі. Янк., Пар., 196. @сядала
масціцца як курыца на сядале. Гл. курыца. @сядзець
Ласка не каляска, сядзеш - не паедзеш. Гл. каляска.
коле ў плечы усё роўна як мядзведзь сядзіць. Гл. мядзведзь.
крахаць што індзючкі на яечках седзя. Гл. індзючка. @сядзёлка
закруціцца як сядзёлку пачуўшы. Мсцісл. Насмешл. Пра кагосьці, хто неспакойна закруціўся. Юрчанка, 174. @сядло
пасаваць як карове сядло. Гл. карова.
трэба як карове сядло. Гл. карова.
як да каровы (карове) сядло. Гл. карова.
як свінні (да свінні) сядло. Гл. свіння.
пабратацца як свіння з сядлом. Гл. свіння. @сякера
голы як біч, а востры як сякера. Гл. біч.
з каго такі работнік як сякера з гаўна. Рэч. Вульг. Здзекл. Пра благога работніка. Pietkiewicz, 389.
плаваць як сякера. Светл., Слон. Іран. Няўхв. Пра няўменне плаваць наогул. Высл., 366.
сказаць як сякераю рубнуць (секануць). Ваўк. п. Пра нешта рэзка, катэгарычна, рашуча сказанае. Federowski, 280; Янк., 427.
як сякераю ўцяць (рубнуць). Ваўк. п. Ухв. Пра нешта, што можна хутка зрабіць. Federowski, 271; Ройзензон, 81.
такая праўда як сабака сякеру з'еў і дзёгцем запіў. Гл. сабака.
Людзіна невучоная як сякіра нетачоная. Прык. Пра нязручнасці ў жыцці неадукаванага чалавека. Станкевіч, 654. @сялёдка
найшло ў хату як сялёдак у бочкі. Івац., Мсцісл. Пра цесна запоўненую хату людзьмі. Юрчанка 1969, 121; ЗЗайкі. @сяло
муціць у вадзе як маскаль у сяле. Гл. маскаль.
пакацілася (разышлася) гарэлка па жывату як брахня па сялу. Гл. брахня.
пэрыбэгчы бы старца торба до сэла. Гл. старац. @сяльнік
трыбух як сяльнік. Слон. Няўхв. Пра чыйсьці вялікі жывот. Высл., 401. ≺ Сяльнік - сяннік. @сяльчанін
у каго як у таго сяльчаніна: айдзе ні павернецца, што-небудзь абернецца. Мсцісл. Жарт. Пра селяніна, які паводзіць сябе нязграбна, у яго ўсё падае. Юрчанка, 11-12. @сяннік
Без жонкі як сяннік без саломкі. Івац. Прык. Пра нязручнасці жыцця без жонкі. ЗЗайкі. @сяння, гл. сёння @сярбун
нахватацца як сярбун бліноў. Маг. Няўхв. Пра чалавека, які шмат нечага нахватаўся. Высл., 353. @сярлівы
везці абы сярлівага ката ў мяшку. Гл. кот. @сярпок
малады месяц як сярпок. Памянш. Гарад. Пра месяц у маладзіку. СПЗБ 3, 21. @сярпочак
стары месяц як сярпочак. Памянш.-ласк. Чэрв. Пра месяц у ветаху. СПЗБ 1, 302.
броўкі як сярпочкі. Памянш.-ласк. Пра нейчыя прыгожыя броўкі. Янк., Пар., 18; БВ, 109. @сяўня
хоць жонка як свіння, абы золата сяўня. Гл. свіння. @сячкарня
есці як у сячкарню закідваць. Карэл. Насмешл. Пра чалавека-абжору. Высл., 318. @сячонка
зрубіць як сячонка. Смал. п. Няўхв. Пра жанчыну, якая вельмі многа лапоча. Добр., Смол., 500. ≺ Сячонка - нажом пасечанае цеста. @сячы
чытаць як рэпу сячы. Гл. рэпа. @табак
таўчыся як табак у ступе. Мін. Няўхв. Пра чалавека, занятага дробнымі штодзённымі клопатамі. Высл., 399.
даць як табакі на панюшку. Касц. Пра вельмі малую колькасць нечага. Бялькевіч, 314. @табун
табуном хадзіць. Крыч. Пра людзей, моладзь, што трымаюцца гуртам. Бялькевіч, 447. @тавар
спаць як тавар збыўшы. Гродз. Пра вельмі моцны, беспрабудны сон. Даніловіч, 254. @Тадора
Як тая Тадора - то шые то пора. Прык. Свісл. Насмешл. Пра чалавека, які няўважліва робіць, а затым перарабляе сваю работу. Даніловіч 2008, 138.
дзяліць як Тодар з Тадораю лапаць з абораю. Гл. Тодар. @такрочны
радасць як з такрочнага снегу. Гл. снег.
патрэбны (так страшан) як тагрочны снег [на градах]. Гл. снег.
баяцца як такрочнай зімы. Гл. зіма. @талака
завіхацца як на папоўскай талацы. Слуцк., Лід. Насмешл. Пра паказное завіханне падчас нейкай працы. Сержпутоўскі 1999, 44; Сцяшковіч, 617. @талан
парасюк сыты як талан. Сміл. Ухв. Пра сытага ўкормленага парсюка. Шатэрнік, 276. @талерка
круглы як талерка. Краснап. Пра нешта роўна круглае. Бялькевіч, 139.
кветкі як тарэлка. Б.Каш. Пра вялікае суквецце ў кветак. Мат., Гом., VI, 164.
у гапцы бы ў тарэлцы. Жытк. Пра ненадзейнасць чаўна, яго неналежную бяспечнасць. Нар. слов., 303. ≺ Гапка - рыбацкі човен. @талмуд
ківацца як рабін над талмудам. Гл. рабін. @танец
гаранцаваць як Вінцэсь у танцы. Гл. Вінцэсь.
завесціся як жыд у танцы. Гл. жыд.
збірацца як у Віганцы на танцы. Гл. Віганцы. @танк
цішыня, глухата як у танку. Карэл. Жарт. Пра поўную ізаляванасць. Высл., 416. @танцаваць
хочацца як спераду танцаваць. Гл. спераду. @Танявіцкі
як цар Танявіцкі. Гл. цар. @тапак
патрэбна як каню тапкі. Гл. конь. @тапарышча
нос што тапарышчо. Слон. Насмешл. Пра нейчы вялікі адметны нос. ЖНС, 183. @тапелец
павязло каму як тапельцу. Івац., Пруж. Іран. Пра адсутнасць шанцавання наогул. ФА; ЗЗайкі. @тапіла
ускочыць як у тапіла. Насмешл. Пра чалавека, які неабачліва трапіў у благія абставіны. Янк., Пар., 175. ≺ Тапіла - багна. @таполя
адзінокая як таполя сярод поля. Спачув. Пра адзінокую самотную жанчыну. Янк., 396.
дзеўка (дзяўчына) як таполя. Ваўк. п. Ухв. Пра станістую танклявую дзяўчыну. Federowski, 95; Янк., Пар., 53. @тапор
твар як з-пад тапара. Слуцк., Стаўб., Мсцісл. Няўхв. Пра грубы непрывабны твар. МК, 311; Юрчанка, 185.
рубіць як тапаром. Пра рашучы, цвёрды адказ. Нос., 145.
сказаць як тапаром адсячы. Мсцісл., Ветк. Юрчанка, 174: ЗЛапаціна. Тое ж.
як у сук тапаром. Гл. сук.
знайсці як тапор за лавай. Іран. Пра таго, хто ўсім вядомае выдае за навіну. Ляцкий, 13.
неабходны як у лесе тапор. Гл. лес.
пайсці як тапор на дно. Мсцісл. Пра некага, хто марна згінуў, утапіўся. Нар. лекс., 169.
плаваць што тапор. Брасл. Іран. Пра таго, хто не ўмее плаваць зусім. СПЗБ 5, 500.
плаваць як тапор за пяць грошай. Докш. Іран. Высл., 366. Тое ж.
Чалавек невучоны як тапор нетачоны. Ваўк. п., Кір. Прык. Пра чалавека без адукацыі, неспецыяліста. ПП 2, 177; АВНЛ. @таптаць
жраць як у мех бяздонны таптаць. Гл. мех.
як багну таптаць. Гл. багна.
бы жабы топчэ. Гл. жаба. @тара
як тара. Мсцісл. Няўхв. Пра надта распаўнелага чалавека. Юрчанка, 181. @тарадэйка
трапаць як тарадэйка. Сен. Няўхв. Пра балбатлівую шумную жанчыну. Каспяровіч, 308. ≺ Тарадэйка - тут: вазок, драбінкі. @таракан
высахнуць як таракан. Івац. Насмешл. Пра схуднелага, высахлага чалавека. ЗЗайкі.
кідацца як таракан у ступе. Мсцісл. Насмешл. Пра некага, хто кідаецца ў жаху, шукаючы паратунку. Юрчанка, 199.
лезці як таракан у шчыліну. Карэл. Няўхв. Пра чалавека, які нахабна імкнецца ў нейкае прывабнае для яго месца. Высл., 340.
улезці як таракан у рошчыну. Мінск. Капыл. Пра кагосьці, хто па сваёй памаўзлівасці трапіў у цяжкое становішча. ЗСалавей.
очы як у таракана. Насмешл. Пра выпуклыя невыразныя вочы кагосьці. ЛА, 24.
скрывіцца быццам праглынуў таракана. Брэсц., Мін., Чэрык. Насмешл. Пра нейчую незадаволеную міну. ЛЦ, 74.
сноўдацца што тручаныя тараканы. Чэрык. Пра кагосьці, што ледзь-ледзь перасоўваюцца, цягнуцца, плятуцца. ЛЦ, 122.
разбегчыся ва ўсе бакі як тараканы, калі на іх лінулі варам. Брасл. Няўхв. Пра людзей, якія панічна ад нечага разбегліся. ЛЦ, 120.
сабрацца як тараканы каля хлеба. Пра хуткі збор каля стала. Тарас на Парнасе. @тараканні
блішчаць як тараканні вусы. Гл. вус. @таран
высахнуць як таран. Івац. Пра некага вельмі схуднелага. Янк., Пар., 31; ФА.
сухі як таран. Крыч., Капыл., Мсцісл. Бялькевіч, 372; Юрчанка, 199. Тое, што высахнуць як таран.
як таран. Мсцісл. Пра кагосьці высокага, танклявага. Юрчанка, 199. @таранок
як таранок. Памянш. Мсцісл. Пра кагосьці вельмі худога. Юрчанка, 199. @тараночак
як тараночак. Памянш.-ласк. Мсцісл. Пра кагосьці вельмі худога. Юрчанка, 199. @тарашча
глядзець як тарашча. Пра чалавека з шырока адкрытымі вачамі. Ляцкий, 7. @тарка
як таркаю па жываце. Слон. Няўхв. Пра нешта зробленае, сказанае, што балюча ўразіла. Высл., 431. @тарэлачка
Верачка як тарэлачка, тарэлачка як скрыпка, а Вера як карцінка. Памянш. Люб. Жарт. Пра дзявочую прыгажосць. ФА. @тарэлка, гл. талерка @тата
зморшчыцца як свінны тата. Дзятл., Смарг., Мядз. Няўхв. Пра кагосьці, хто вельмі, залішне зморшчыўся, скрывіўся. Даніловіч, 249; ФА.
сагнуцца як свіны тата. Івац., Навагр., Шчуч., Слон., Мядз. Няўхв. Іран. Пра некага, хто залішне сагнуўся, згорбіўся, скурчыўся. Даніловіч, 249; ФА; ЗЗайкі.
сагнуцца як цыганскі тата. Гом. Насмешл. Высл., 380. Тое ж.
посынів як свынячый тато. Пін. Насмешл. БД, 308. Тое ж. @татарскі
дым як на татарскай працэсіі. Гл. працэсія.
пішчаць, крычаць бы татарская арда. Гл. арда. @татарын
мардаты як татарын. Сміл. Няўхв. Пра нетутэйшы, таўсматы выгляд некага. Шатэрнік, 155.
морда тоўстая бы ў татарына. Ганц. Няўхв. ДА. Тое ж. @таўкач
Доля, мая доля, шчасце як таўкач. Капатк. Пра пераменлівасць, няўстойлівасць лёсу. ПП 2, 420.
паварочвацца як таўкач кала місак (гаршкоў). Мсцісл. Насмешл. Пра няўклюднае абыходжанне з нечым. Юрчанка, 199.
пахадзіць як таўкач па маслёнцы. Мсцісл. Жарт. Пра чалавека, які заўзята нечым займаецца. Юрчанка, 199.
разысціся як таўкач у ступе. Мсцісл. Пра чалавека, які дзе-н. бесцырымонна гаспадарнічае. Юрчанка, 199.
сябраваць як таўкач з каноплямі (маслёнкаю). Мсцісл. Іран. Пра нейчае моцнае сяброўства. Юрчанка, 199.
таўчыся як таўкач. Слаўг., Рэч., Бабр., Навагр. Няўхв. Пра чалавека, які заняты паўсядзённай работай, клопатамі. Нар. слов., 80; ЛЦ, 29; АВНЛ; Гілевіч, 119.
як таўкач. 1. Мсцісл., Лаг. Няўхв. Пра некага павольнага, непаваротлівага. 2. Насмешл. Пра галаву лысага чалавека. Бялькевіч, 441; Юрчанка, 199; Гілевіч 2007, 41.
як ведзьма з таўкачамі. Гл. ведзьма.
хадзіць (насіцца) як ведзьма на таўкачах. Гл. ведзьма.
несціся як на таўкачох. Карэл. Жарт. Пра бегатню без парадку, туды-сюды. Высл., 357. @таўкачык
плывункі ў рыбіны як таўкачыкі. Памянш. Шчуч. Пра плавальныя пузыры падоўжанай формы. СПЗБ 3, 528. ≺ Плывунок - плавальны пузыр. @тачыдла
круціцца як чорт на тачыдле. Гл. чорт. @тачыла
лоб як тачыла. Гродз. Няўхв. Пра лоб чалавека, які тугавата кумекае. Цыхун, 77.
усесціся як цыган на тачыла. Гл. цыган. @Ташкент
трэсці як у Ташкенце. Слон. Пра нейкую моцную трасуху. Высл., 400. @твань
знікнуць як жаба ў твані. Гл. жаба.
набрацца як жаба твані. Гл. жаба. @телеш
дітя бы телеш. Пін. Ухв. Пра моцнае, крамяное дзіця. СПЗБ 5, 98. ≺ Телеш - вялікае палена. @тлець
не жывець, а як цень тлеець. Гл. цень. @Тодар
дзяліць як Тодар з Тадораю лапаць з абораю. Смарг. Насмешл. Пра нейкую непатрэбную смешную дзяльбу. Арх. Гр.; Янк., Пар., 53. @ток
ток1
гола як на таку. Пра пустату, чысціню на нейкай пляцоўцы. Янк., Пар., 42.
бразнуцца як сноп на ток. Гл. сноп.
зямля цвёрда як ток. Шчуч. Пра перасохлую глебу. СПЗБ 5, 341.

ток2
як токам прабіла (каго). Астр. Пра раптоўную вестку, думку. Даніловіч 2010, 91. @тон
як у тон утануць. Стол. Пра чалавека, які бясследна загінуў. ТС 5, 141; Санько, 214. ≺ Тон - вір, загон. @тоненькі
галасок як тоненькі валасок. Гл. валасок. @топленік
шанцаваць як топельніку. Мядз., Мсцісл. Іран. Пра адсутнасць шанцавання наогул. Высл. 299; Юрчанка, 174.
вукласці вочы ек топленік. Жытк. Няўхв. Пра чалавека, які моцна вылупіў вочы. ТС 5, 143.
седзець ек топленік. Жытк. Няўхв. Пра непрыглядны знешні выгляд чалавека. ТС 5, 143. @торба
матляцца як торба за плячыма. Івац. Няўхв. Пра чалавека, які з-за сваёй лёгкадумнасці ніяк не знойдзе сябе ў жыцці. ЗЗайкі.
жывот як торба. Няўхв. Пра нейчы занадта тоўсты сыты жывот. Янк., Пар., 62.
жыць як торба без поварзаў. Шчуч. Пра беднае неўладкаванае жыццё. Даніловіч, 254. ≺ Поварзы (устар.) - завязка.
морда як торба. Смал. п. Груб. Пра сыты непрывабны твар чалавека. Добр., Смол., 900.
напхацца як торба. Смал. п. Няўхв. Пра чалавека, які занадта наеўся. Добр., Смол., 453.
насіцца як пісаная торба. Іран. Пра жанчыну рухавую, увішную. Нос., 116.
нярушны як торба на круку. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека, які сядзіць нерухома і нічога не робіць. Высл., 357.
прапасці як торба жыта. Свісл. Насмешл. Пра нешта зусім, бясследна зніклае. Даніловіч 2010, 91.
пэрыбэгла бы старца торба до сэла. Гл. старац.
як торба. Мсцісл. Насмешл. Пра кагосьці поўнага, сытага. Юрчанка, 195.
насіцца як дурны з торбай. Гл. дурны.
бегчы (пабегчы) услед за кім як конь за торбай з аўсом. Гл. конь.
насіцца як з пісанай торбай. Бял., Івац., Светл. Няўхв. Нос., 116; Мат., 63; АВНЛ; ЗЗайкі. Тое, што насіцца як дурны з з торбай.
вышыкацца (вышаптацца) як рак (у торбе). Гл. рак.
капацца (грэбацца, поркацца) як сляпы ў торбе. Гл. сляпы.
капацца як сляпы ў торбе. Гл. сляпы.
марнавацца як грэцкі блін у торбе. Гл. блін.
парадак як у дурнога ў торбе. Гл. дурны.
пароцца як сляпы ў торбе. Гл. сляпы.
пароцца як старац у торбе. Гл. старац.
разгуляцца як сабака ў торбе. Гл. сабака.
шукаць як сляпэй у торбе. Гл. сляпы.
як Пятруля ў торбе. Гл. Пятруля.
як Пятруся ў торбе. Гл. Пятруся.
як у дзеда ў торбе дзе. Гл. дзед.
як у жабрака ў торбе дзе. Гл. жабрак.
як у жыда ў торбе дзе. Гл. жыд.
як у Яся ў торбе дзе. Гл. Ясь.
гаварыць як у торбу класці. Няўхв. Відаць, пра чалавека, які зашмат гаворыць. Ляцкий, 63.
углядацца (дзівіцца) як сляпы ў торбу. Гл. сляпы.
як торбу з плеч скінуць. Свісл. Ухв. Пра чалавека, што пазбавіўся клопатаў, цяжкасцей, непрыемнасцей. Даніловіч, 255.
як ваду ў торбу ліць. Гл. вада.
гэгак ты да морды як сабака да торбы. Гл. сабака.
сыпацца як з дурной торбы. Мсцісл. Няўхв. 1. Пра несупынны снег. 2. Пра пустую гаворку некага. Юрчанка, 184. @торг
памалу як з гаршкамі на торг. Гл. гаршок.
спяшацца як з козамі на торг. Гл. каза.
упірацца як каза на торг ідучы. Гл. каза. @тоўба
гладзезна бы тоўба. Стол. Пра тоўстага нязграбнага чалавека. ТС 5, 146. @точаны
зубкі як точаныя. Ухв. Пра чыесці роўныя, добрай формы зубкі. Янк., Пар., 77. @трава
без солі як трава. Ваўк. п., Івац. Няўхв. Пра невыразны смак нясоленай стравы. Federowski, 285; ЗЗайкі.
капуста як трава. Слон. Няўхв. Пра невыразны смак непасоленай капусты. Высл., 334; Янк., 430.
класціся як трава пад касою. Слуцк. Пра гібель людзей на поле бітвы. Сержпутоўскі 1999, 93.
курыць як жаба траву есць. Гл. жаба.
багата як травы. Пра вялікую колькасць нечага. Янк., Пар., 12. @травінка
адна як травінка ў полі. Памянш. Мсцісл. Спачув. Пра адзінокую самотную жанчыну. Юрчанка, 199. @трактар
гаварыць «р» што трактар ляхоча. Люб. Пра хібы ў вымаўленні літары Р. ЖН, 108. @трала
брахаць як трала. Гродз. Няўхв. Пра балбатуху, лапатуху. СПЗБ 5, 112. @трапач
як цыганскі трапач. Маст. Асудж. Пра кагосць няшчырага, хлуслівага. Даніловіч, 262. @трапачка
езык у каго трэпле ек трэпашка. Жытк., Драг. Няўхв. Пра языкатага, гаварлівага чалавека. ТС 5, 361; Скарбы, 92.
рострэпацца як та трэпашка. Жытк. Няўхв. Пра чалавека, які занадта разгаварыўся, разышоўся. ТС 4, 324. @трапка
капуста як трапка. Мсцісл. Няўхв. Пра мяккую перамёрзлую капусту. Юрчанка, 199.
зацухмоліць каго як пасьледнію тряпку. Мсцісл. Няўхв. Пра залішнія нападкі на кагосьці, зневажанне і знеслаўленне некага. Юрчанка 1993, 180. ≺ Зацухмоліць - затузаць. @трапышка
балбатаць як трапышка. Мсцісл. Няўхв. Пра балбатуна, надта гаварлівага чалавека. Юрчанка, 199. @трасца
худы ек трасца. Жытк. Няўхв. Пра некага вельмі, хваравіта худога. ТС 5, 152.
Шчасце як трасца, пераходная свацця. Прык. Пра непастаянства, зменлівасць удачы, шчасця. Нос., 190.
дрыжаць як трасца трасе. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека, які дрыжыць ад страху, холаду, іншых перажыванняў. Сержпутоўскі 1999, 38.
дрыжаць як у трасцы. Ваўк. п. Federowski, 83; Санько, 128. Тое ж.
трэсціся як у трасцы. Янк., 433. Тое ж.
як у трасцы кідае каго. Здзекл. Пра вельмі раззлаванага чалавека. Янк., 447. @траўка
вольна як на траўцы. Ухв. Пра нейкую прастору, волю для чалавека. Янк., Пар., 26. @трахала
крычаць як [гэта] трахала. Брасл. Пра надта крыклівага чалавека з зычным голасам. СПЗБ 5, 122. @трашчаць
язык ляшчыць што калаўрот трашчыць. Гл. калаўрот. @траяк
Калі на дзераве як траяк, то альбо сей, альбо няхай будзе так. Прык. Фальк. Калі ліст на дрэве з трохкапеечную манету, то гэта апошні час для сяўбы, іншы раз і запозна сеяць. Federowski, 166. @Тройца
прыбрацца як хата перад Тройцаю. Гл. хата. @трольскі
хадзіць як трольскі бугай. Гл. бугай. @Троцкі
трындзець як Троцкі. Свісл., Гродз. Іран. Жарт. Пра чалавека, які лёгка, па-штукарску лжэ, гаворыць няпраўду. Даніловіч, 255. ≺ У аснове фразеалагізма - прозвішча ідэолага антыленінскага руху Л. Д. Троцкага. @труба
нос як труба. Гродз. Насмешл. Пра доўгі нос чалавека. СПЗБ 5, 128.
расмаргацца як у трубу. Мсцісл. Жарт. Пра чалавека, які гучна смаркаецца. Бялькевіч, 126.
губы як трубы. Няўхв. Пра нейчыя тоўстыя губы. Янк., Пар., 45. @трубачыст
чыст як трубачыст. Жлоб., Мсцісл. Іран. Пра забруджанага, мурзатага чалавека. Высл., 420; Юрчанка, 199. @трудадзень
чапляцца як трудадзень за пляцень. Мсцісл. Жарт. Пра чалавека, які ўсюды чапляецца. Юрчанка, 199. @труены
хадзіць як труены. Лоеў. Няўхв. Пра чалавека, які выглядае прыгнечана, незадаволена. Янкова, 361. ≺ Труены - тручаны. @труна
цесна дзе як у труне. Пра вельмі цеснае памяшканне. Янк., Пар., 187.
як з труны. Спачув. Пра бледнага чалавека, які вельмі кепска выглядае. Янк., Пар., 36.
цёмна дзе як у труне. Ваўк. п., Слон., Мсцісл. Пра густую цемру дзе-н. Federowski, 59; Высл., 415; Янк., 439; Юрчанка 1977, 246.
ціха дзе як у труне. Ваўк. п., Слон., Мсцісл. Пра поўную цішыню дзе-н. Federowski, 59; Высл., 415; Янк., 439. @трупэрня
холадна дзе як у трупэрні. Зэльв. Няўхв. Пра холад у памяшканні. Сцяцко 1970, 162. @трус
глядзець як кот на труса. Гл. кот. @трусы
прапасці як 〈новыя〉 трусы з плоту. Шчуч., Слон., Свісл. Жарт. Пра бясследнае знікненне нечага. Даніловіч, 239. @труха
сыпацца як труха. Івац. Пра нешта сыпучае, спарахнелае ад старасці ці сапсаванасці. ЗЗайкі. @трухлявы
як дзерава трухлявае шапацець. Гл. дрэва. @труцень
выцягнуць каго як трутня з караніка. Астр. Насмешл. Здзекл. Пра чалавека, якога выцягнулі аднекуль, не далі застацца ў ленасці. СПЗБ 5, 134.
адзін як труцень. Івац., Стаўб. Няўхв. Пра адзінокага чалавека. МК, 23; ЗЗайкі.
валандацца бы труцень. Слуцк. Асудж. Пра лянівага чалавека, які нічога не робіць. Сержпутоўскі 1999, 73.
жыць як труцень. Асудж. Пра чалавека, які жыве з чужой працы. Янк., Пар., 61.
як труцень у калодзе. Навагр. Асудж. Даніловіч 2008, 138. @труцізна
жоўць горкая як труцізна. Шальч. Пра высокую ступень горычы ў жоўці. СПЗБ 5, 134. @тручаны
сноўдацца што тручаныя тараканы. Гл. таракан. @тры
гаварыць як тры дні не еўшы (не еў). Гл. дзень.
глянуў як тры грошы даў. Гл. грош.
жраць як тры дні не еў. Гл. дзень.
просты як тры капейкі. Гл. капейка.
рабіць як тры дні ня еўшы. Гл. дзень.
такі харошы як люлька за тры грошы. Гл. люлька.
харошы як драпянка за тры грошы. Гл. драпянка.
хітры як тры рублі. Гл. стол.
чыста як тры бабы ўбіралі. Гл. баба.
як тры меры попелу. Гл. попел. @трыбух
рабіць як баран на трыбух. Гл. баран.
пагладзіць як па трыбуху наждаком. Слон. Іран. Пра нейкае жорсткае абыходжанне з кім-н. Высл. 357.
шурпаты як вывернуты трыбух. Пра нешта нягладкае, няроўнае, шурпатае. ФСБМ 1, 252. @трыснік
жыта як трыснік. Мсцісл. Ухв. Пра высокае ўрадлівае жыта з тоўстымі сцябламі. Юрчанка 1998, 241. @трэска
грошай як трэсак. Ваўк. п. Пра вялікую, незлічоную колькасць грошай. Federowski, 117; Санько, 123.
высахнуць як трэска (у трэску). Ваўк. п., Слуцк. Няўхв. Пра некага схудалага, высахлага. Federowski, 345; Сержпутоўскі 1999, 31.
сухі як трэска. Івац. Янк., 430; ЗЗайкі. Тое ж.
круціцца як трэска ў палонцы. Слон. Зласл. Пра чалавека, які трапіў у палон абставін. Высл., 337.
нарабіць як сабака на трэскі. Гл. сабака.
Зяць на дачцэ што золата ў руцэ, а сын на нявестцы што брыда на трэсцы. Гл. золата. @трэці
госьць як і рыба: на трэці дзень сьмярдзіць. Гл. рыба.
насіцца як па трэцьцяму. Ушацк. Пра кагосьці, хто носіцца, сваволіць як жарэбчык. Барадулін, 116. ≺ Жарабя на трэццім годзе добрае ўжо, моцнае. @туз
жыць як туз (туза). Свісл., Маст. Пра вельмі добрае, у дастатку, раскошы жыццё. Сцяшковіч, 620; Даніловіч, 255.
ляжаць як туз. Лід., Няўхв. Пра чалавека, які ляжыць нерухома. Даніловіч 2010, 91.
наесціся як туз. Ашм., Гродз., Кругл. Насмешл. Пра чалавека, які вельмі добра, многа, сытна пад'еў. Даніловіч, 255; ФА.
нарабіцца як туз званковы. Стаўб. Пра чалавека, які вельмі многа напрацаваўся. Даніловіч, 255.
п'яны як туз. Мін., Мсцісл. Няўхв. Пра моцна п'янага чалавека. ЛЦ, 98; Юрчанка, 199.
спадзявацца як на пяць (сто) тузоў. Мсцісл. Пра чалавека, які моцна спадзяецца на нешта. Юрчанка, 192.
трымацца як за пяць (сто) тузоў. Мсцісл. Пра чалавека, хто надта трымаецца за нешта. Юрчанка, 184. @тузік
як тузік. Мсцісл. Насмешл. Пра моцна п'янага чалавека. Юрчанка, 199. @тук
адставаць як вада ад туку. Гл. вада. @тумак
маўчаць як тумак. Мсцісл. Няўхв. Пра маўклівага, няўцямнага чалавека. Юрчанка 1977, 192. @туман
згінуць як туман. Пра поўнае, бясследнае знікненне нечага. Янк., Пар., 72.
Любіліся, кахаліся як малыя дзеці, разышліся як туман па свеце. Гл. дзіця.
хадзіць як туман па бульбе. Іўеў. Няўхв. Пра чалавека, які ходзіць, бадзяецца без толку, без справы. Даніловіч, 255.
цягнуцца як туман па (на) сенажаці. Воран. Іран. Пра кагосьці, хто павольна, не спяшаючыся ідзе, цягнецца і пад. Даніловіч, 255.
як праз туман, як у тумане. Паст. Спачув. Пра невыразнае, няяснае, цьмянае бачанне чагосьці. СПЗБ 5, 146.
як туман уваччу. Лоеў., Слуцк. Спачув. Пра благі стан зроку ў кагосьці. Янкова, 139; ДА.
бачыць як у тумане. Слон. Спачув. Высл., 284. Тое ж.
як у тумане быць. Смарг. Пра стан вялікай разгубленасці, глыбокай безразважнасці. Даніловіч 2010, 91.
туманом худыты. Брасл. Няўхв. Пра чалавека, які ходзіць без сэнсу, без мэты. Скарбы, 105.
набраць як туману ў рэзгіны. Іран. Пра тое, чаго нельга набраць і панесці. Янк., Пар., 108. @тумба
як тумба. Мсцісл. Пра тоўстага, непаваротлівага чалавека. Юрчанка, 200. @тур
дужы як тур. Ухв. Пра моцнага дужага чалавека. Янк., 405.
здаровы як тур. Навагр. Ухв. СПЗБ 5, 147. Тое, што дужы як тур.
сядзець як тур у гарах. Ваўк., Слон. Ухв. Пра нейчае прывольнае жыццё. Federowski, 275.
натура як у таго тура. Ваўк. п. Пра вельмі моцнага, але дзікаватага чалавека. Federowski, 199. @турак
картавіць як турак. Крыч. Няўхв. Пра нейчую невыразную, картавую гаворку. Бялькевіч, 222.
як турак стаць. Мсцісл. Пра моцна загарэлага чалавека. Юрчанка 1977, 157.
натурка як у турка. Арш. Пра благую натуру чалавека. АВНЛ. ≺ У дадзеным выпадку спрацоўвае ўніверсальная мадэль: усё чужое абавязкова дрэннае.
нос як у турка. Краснап. Кплів. Пра нейчы пляскаты непрывабны нос. Бялькевіч, 228. @турлушка
глухая як турлушка. Краснап. Насмешл. Пра глухаватую жанчыну. Бялькевіч, 136, 448. ≺ Турлушка - глушэц. @турман
як турман. Мсцісл. Няўхв. Пра безразважлівага чалавека. Юрчанка, 200. @турэцкі
сядзець як сьвента турэцка. Гродз. Няўхв. Пра адбыванне часу без справы, без клопату. Даніловіч 2008, 137.
голы як святы турэцкі. Пра распранутага беднага чалавека. НН, 456. @туча
людзей што чорная туча [ішло]. Мсцісл. Пра вялікую колькасць людзей. Юрчанка 1977, 249.
тоўсты як туча. В.Дзв. Пра некага вельмі тоўстага. СПЗБ 5, 151.
хадзіць як [чорная] туча. Мсцісл. Пра змрочнага, злоснага, панурага чалавека. Янк., 438; Юрчанка 1969, 189.
як з тучы [на нас] спала. Ваўк. п. Пра нечаканае з'яўленне каго-н., вестку і г. д. Federowski, 287. @тхарок
як тхарок падласы. Памянш. Мсцісл. Пра падобную на тхара жывёлінку. Бялькевіч, 305. @тхор
вонючы ек тхор. Жытк. Няўхв. Пра некага вельмі пахучага, смярдзючага. ТС 1, 139.
жыловаты ек тхор. Жытк. Пра гнуткага, жылістага, лоўкага чалавека. ТС 2, 71. ≺ Жыловаты - жылісты.
ляжаць моўчкі бы тхор. Слуцк. Пра кагосьці, хто сцішыўся, не падае ніякіх гукаў. Сержпутоўскі 2000, 219.
папасціся як тхор у пастку. Хоц. Зласл. Пра кагосьці, хто трапіў у цяжкую сітуацыю. ЛЦ, 62.
смярдзець як нача тхор набздзеў. Рэч. Няўхв. Вульг. Пра нешта страшэнна смярдзючае. Pietkiewicz, 396.
шкодны як тхор. Няўхв. Пра некага шкоднага. Янк., Пар., 196. @тыгр
ругацца як цігра. Карэл. Асудж. Пра чалавека, што любіць лаяцца, сварыцца. СПЗБ 1, 294. @тынок
цыбуля як тынок. Ушацк. Ухв. Пра рослую высокую цыбулю. Барадулін, 106. @тысяча
грымаціць бы тысяча гармат смаліць. Гл. гармата. @тычка
высокі як тычка. Івац., Слон. Пра высокага танклявага чалавека. Высл., 298; ЗЗайкі.
доўгі як тычка. Ваўк. п. Federowski, 81. Тое ж.
тонкі як тычка. Ваўк. п. Federowski, 313. Тое ж. @тычына
выгнаць як тычыну. Пра кагосьці, хто раптам вырас высокім. Янк., 400. @тэлефон
трэба як петуху тэлефон. Гл. пятух. @убіраць
чыста як тры бабы убіралі. Гл. баба. @убіць
сказаць як цвік у сэрца ўбіць. Гл. цвік.
як нож у сэрца ўбіў. Гл. нож. @убоісты
апусціць галаву як той конь убоісты. Гл. конь. @убрыкнуць
моцна як кот убрыкнуў. Гл. кот. @уваліцца
ажаніцца як у гаўно ўваліцца. Гл. гаўно. @увараваць
дрыжаць як увараваўшы. Валож. Асудж. Пра чалавека, які штосьці ўкраў і калоціцца ад страху быць выкрытым. Высл., 315. @уваткнуць
сказаць як у восы прут уваткнуць. Гл. аса.
уцякаць як бы хто каму ўваткнуў пяро ў сраку. Гл. пяро. @увесь
як не ўвесь. Астр. Няўхв. Пра кагосьці з дзівацтвамі, крыху ненармальнага. Даніловіч, 238. @увосень
дождж царабаніць як увосень. Стаўб. Пра дробны зацяжны дождж. Нар. слов., 155.
зелянець як рунь увосень. Гл. рунь.
змерзнуць як масляк увосень. Гл. масляк.
зольна на двары як увосень. Ветк. Няўхв. Пра халоднае і золкае надвор'е. Мат. Гом., IV, 183.
бружжаць што худая муха ўвосень. Гл. муха.
многа як гразі ўвосень. Гл. гразь. @увязаны
крычаць як увязаны. Слон. п. Няўхв. Пра кагосьці, хто крычыць моцна, голасна, нечага пратэстуе. Federowski, 154. @увязнуць
кідацца як той кот, што ўвяз у мокрай гліне. Гл. кот.
крычаць як свіння, увязшы ў плот. Гл. свіння. @угарны
насіцца як кот угарны. Гл. кот. @угарэлы
кідацца ва ўсе бакі як угарэлы. Брэсц. Няўхв. Пра чалавека, які бязмэтна мітусіцца, бегае. ЛЦ, 71.
ляцець як угарэлы. Смал. п., Уздз. Няўхв. Пра кагосьці, хто шпарка бяжыць. Добр., Смол., 499; ФА.
насіцца як угарэлыя. Добр., Жлоб., Івац., Карм., Рэч., Слон. Няўхв. Мат. Гом., IV, 135; Барысюк, Буян, 13; ЗЗайкі. Тое, што кідацца на ўсе бакі як угарэлы. @угледзець
так як што ліхое ўгледзеў. Гл. ліхое. @удава
накукавацца як удава. Пух. Спачув. Пра перажытыя, аплаканыя ўдавой непрыемнасці, гора. Мін.-Мал., 1970, 163.
у язя ў галаве што ў князя, а ў шчукі што ў удавы. Гл. князь. @ударыць
як пыльным мяшком удараны. Гл. мяшок.
ціха як поўху ўдарыўшы. Гл. поўху. @удаўцоў
асенняе сонца як удаўцова сэрца. Гл. сэрца. @удовін
гарачо як удовіна сэрца. Гл. сэрца.
Сонцэ зімою як удовінэ сэрцэ, усё свеціць да ні грэе. Гл. сэрца. @удод
балбатаць як удод. Ваўк. п. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. Federowski 21.
седзець ек удод. Жытк. Няўхв. Пра насупленага, надзьмутага чалавека. ТС 5, 320.
як удод. Гродз. Няўхв. Пра насупленага, пакрыўджанага, надзьмутага чалавека. Даніловіч, 257. @удушлівы
дыхаць як конь удушлівы. Гл. конь. @уесці
стаяць як дронк уеўшы. Гл. дронк. @ужалены
адскочыць бы ўжалены. Слуцк. Пра кагосьці, хто рэзка, імкліва, нечакана адскочыў. Сержпутоўскі 1999, 16. @уз'ехаць
як на пень уз'ехаць. Гл. пень. @узімку
баяцца як мух узімку. Гл. муха.
як узімку. Бял. Пра чалавека, які празмерна цёпла апранаецца. Бялькевіч, 18. @узыход
жаданая праца як узыход сонца. Гродз. Ухв. Пра любімую працу. Цыхун, 182. @узяты
вясёлы як у неба ўзяты. Гл. неба. @узяцца
хадзіць як пан у бокі узяўшыся. Гл. пан. @узяць, забраць
〈як〉 чорт на форму ўзяў (забраў) каго, што. Гл. чорт. @укінуць
пакараць як рака ў воду ўкінуўшы. Гл. рак.
прапала як у пекла ўкінуў. Гл. пекла.
як у агонь укінуць. Гл. агонь. @уклюнуць
адзінокаму мужыку як курыцы: ідзе ні капануў, дак і ўклюнуў. Гл. курыца.
кусочак як вераб'ю ўклюнуць. Гл. верабей. @укопаны
спіць як укопаны. Зэльв. Пра моцны сон каго-н. Сцяцко 2005, 22.
стаяць як укопаны. Івац. Пра кагосьці нерухомага. Сцяшковіч, 620; ЗЗайкі.
як укопаны. Лях., Стаўб. Пра чалавека ці жывёліну, што спыніліся - і ні з месца, нерухома стаяць. СПЗБ 5, 198; ФА. @украсці
пропав як бы хапун ёго ўкрав. Гл. хапун.
глядзець з-пада лба, бы нешта ўкраў. Рэч. Пра насуплены, устрывожаны погляд каго-н. Pietkiewicz, 375.
так стараўся як бы подмаз украў. Гл. подмаз.
аглядвацца як парася ўкраўшы. Гл. парася.
даць як украўшы. Ваўк. п., Бераст., Смарг. Няўхв. Пра малую колькасць дадзенага, выдзеленага. Federowski, 73; Нос., 31; Даніловіч, 258; Sielicki, 158; ФА.
стаяць як у бога цялё ўкраўшы. Гл. Бог. @укусіць
скрывіцца быццам укусіў кіслы яблык. Гл. яблык.
даць як на раз укусіць. Няўхв. Пра малую, недастатковую колькасць дадзенага. Янк., Пар., 51.
Дурань не вужака, не ўкусіць. Гл. вужака.
трэба як раз хлеба ўкусіць. Гл. хлеб.
укол як камар укусіў. Гл. камар. @улеплены
як у сук улеплена. Гл. сук. @улетку
захацець як улетку вады. Капыл. Пра вялікае жаданне нечага. Рабкевіч, 81.
зваліцца як халодны снег на галаву ўлетку. Гл. снег. @уліты
касцюм як уліты. Мсцісл. Ухв. Пра касцюм, дакладна адпаведны фігуры. Юрчанка 1977, 219.
сядзець як уліты. Івац. Ухв. ЗЗайкі. Тое ж. @уліць
Навука не піва - у рот не ўльеш. Гл. піва.
Розум не кулеш, у голаву не ўліеш. Гл. кулеш. @уляпіць
сказаць як у сук уляпіць. Гл. сук. @умерлы
паможа як умерламу (змарламу, змарнаму, мёртваму) кадзіла (прыпарка). Ваўк. п., Слуцк., Нясв., Касц., Слон. Іран. Пра нешта, што абсалютна не дапаможа. Федароўскі, 215; Сержпутоўскі 1999, 137, 138, 383; Бялькевіч, 216; Высл., 361; ФА.
трэба як умерламу балалайка. Іран. Пра нешта абсалютна непатрэбнае. Янк., 434. @уміраць
хочацца як багатаму ўміраць. Гл. багаты. @умірушчы
плакаць як па ўмірушчаму. Ушацк. Пра голасны жаласны плач. Барадулін, 106. @умураваны
нібы ўмураваны. Ухв. Пра нешта моцна замацаванае на месцы. Санько, 69. @умыты
як расолам умыты. Гл. расол. @умярці
Замуж пайсці як умярці. Шум. Прык. Пра беззваротную змену сацыяльнага статусу жанчыны. АВНЛ. @унесці
як вада ўнясла. Гл. вада. @уніз
ляцець дадому як з гары ўніз. Гл. гара. @уночы
прывыкнуць як уночы спаць. Пра звычку да чаго-н. натуральнага, прынятага. Янк., Пар., 133.
У марцы як у гарцы: уноч пячэ, а ўдзень цячэ. Гл. гарац. @унук
шчаслівая як матка, унукаў дачакаўшыся. Гл. матка. @упасці
Ажаніцца - не ўпасці: не устанеш, не атрасешся. Воран. Прык. Пра жаніцьбу як сур'ёзны крок у жыцці, калі адступленне дужа цяжкае і непажаданае. Ляцкий, 2; Сцяшковіч, 580.
прапасці як у ваду ўпасці. Гл. вада.
прапаў як у процьму упаў. Гл. процьма.
сказаў як упаў у лужу. Воран. Няўхв. Пра нешта недарэчы, абы-як сказанае. Арх. Гр.
як мыш у пастку ўпаў. Гл. мыш.
як у воду ўпаў. Гл. вада. @упіцца
Ажаніцца - не ўпіцца. Уздз. Прык. Пра сур'ёзнасць жаніцьбы, ад якой няма як «праспацца». Federowski, 11; Мін.-Мал., 1970, 158. @упусціўшы
укараць рыхтык як рака ў ваду ўпусціўшы. Гл. рак. @урод
разінуў рот як урод. Абразл. Пра разяваку, тупаватага чалавека. Ляцкий, 37. @урыты
стояць ек урыты. Стол. Пра нейчае нерухомае становішча, стаянне. ТС 5, 209. @усміхнуцца
Шчасце як сонейка: усміхнецца і схаваецца. Гл. сонейка. @усрацца
маўчаць як усраўшыся. Вілен. Здзекл. Вульг. Пра чалавека, які не мае нічога сказаць у сваё апраўданне. Sielicki, 160. @уссесці
як чорт уссеў на каго. Гл. чорт.
дурэе як на яго чэрці ўсселі. Гл. чорт. @уставіць
ажаніцца як нагу ў бот уставіць. Гл. нага.
усё гатова як нагу ў бот уставіць. Гл. нага. @устаць
Ажаніцца - не ўпасці: не устанеш, не атрасешся. Гл. упасці.
бледны як з таго свету ўстаў. Гл. свет.
як з магілы ўстаў (выйшаў, падняўся). Гл. магіла.
як з таго свету ўстаў. Гл. свет.
як ракам устаў. Гл. ракам. @усыпана
як усыпана. Арш., Стаўб. Ухв. Пра вялікую колькасць грыбоў, ягад, яблыкаў. МК, 320. @усыпаць
як апошняе ў печ усыпаўшы. Гл. апошняе.
як паследняе ў печ усыпаўшы. Гл. паследняе. @утануць
як у тон утануў. Гл. тон. @утапіцца
ажаніўся як утапіўся. Івац. Няўхв. Пра нейчую паспешлівую няўдалую жаніцьбу. ЗЗайкі.
як утапіўся. Шкл. Пра раптоўнае бясследнае зніканне каго-н. Нар. слов., 82.
Ажаніцца - не ўтапіцца. Навагр. Прык. Пра непажаданасць поўнага выключэння жанатага чалавека з нейкай кампаніі ці спраў. Гілевіч, 152. @утароп
як утароп. Нясв. Зняважл. Пра кагосці, хто здзяцінеў, страціў разуменне рэальнасці. СПЗБ 5, 241. ≺ Утароп - вар'ят. @утопленнік
везці каму як утопленніку. Іран. Пра чалавека, якому не шанцуе. ЛА, 29. @утрапёны
насіцца як утрапёны. Докш., Шчуч. Няўхв. Пра панічную мітусню каго-н. Мат., 147; З нар. сл., 50; Нікіфароўскі, 1924, 21.
хадзіць як утраплёны. Сур. Пра няўцямную хаду каго-н. Каспяровіч, 324. ≺ Утраплёны - звар'яцелы. @ухажорка
як з казы (свінні) ухажорка. Гл. каза. @ухапіцца
як за ветачку ўхапіўся. Гл. ветачка.
бегчы як жару ўхапіўшы. Гл. жар.
ляцець як жару ўхапіўшы. Гл. жар.
пабыць як агню ўхапіўшы. Гл. агонь. @ухапіць
убег (забег) як агню ўхапіць. Гл. агонь.
як агню ўхапіць. Гл. агонь.
забегчыся як жару ўхваціць. Гл. жар.
у каго сталоўка як у воўка: дзе ўрве, дзе ўхопіць. Гл. воўк.
выскачыць як шмяля схваціўшы (ухваціўшы). Гл. чмель. @ухо, гл. вуха @уцяць
сказаць як уцяць. Пра рашуча, моцна сказанае. Санько, 183.
як сякераю ўцяць. Гл. сякера. @уцячы
пацеры не заяц, не ўцякуць. Гл. заяц. @учадзець
улюбіцца як учадзець. Слон. Насмешл. Пра незвычайныя адчуванні закаханага. Высл., 405. @учхнуць
як ракі ўчхнулі. Гл. рак. @ушвалак
тоўсты як ушвалак. Маст. Пра кагосьці тоўстага, ускормленага. СПЗБ 5, 257. @ушчаміцца
як свіння ў плоце ўшчамілася. Гл. свіння.
крычаць як сучка ў плот ушчаміўшыся. Гл. сучка. @ушчымлены
круціцца (уецца, звіваецца) як вуж [ушчымлены]. Гл. вуж. @уюн
Прыйдзе іюнь, то круціса ек в'юн. Стол. Прык. Пра вялікую колькасць работ у чэрвені. ТС 5, 225.
вёрткі як уюн. Івац., Пух., Слон. Ухв. Пра вёрткага, зграбнага чалавека. Шатэрнік, 46; Высл., 293; ЗЗайкі.
віцца як уюн у праломцы. Ваўк. п. Няўхв. Пра выкручванні чалавека пры папроках, ушчуваннях. Federowski, 33.
выкручвацца як уюн. Няўхв. Янк., Пар., 29. Тое ж.
гібкі як уюн. Сміл. Шатэрнік, 67. Тое, што вёрткі як уюн.
закруціцца як уюн на рожне. Жытк. Зласл. ТС 2, 102. Тое, што віцца як уюн у праломцы.
круціцца (уецца, верціцца) як уюн на [гарачай] патэльні (скаўрадзе, скаварадзе). Стаўб., Ельск., Івац., Карм., Жабін. Няўхв. 1. Тое, што віцца як уюн у праломцы. 2. Пра чалавека, які імкнецца выжыць у складаных абставінах. Янк., 412; Юрчанка 1972, 269; МК, 158; Высл., 337; Мат. Гом., IV, 168; Расторгуев, 274; Ззайкі; Ганчук, Касцючык, 85.
круціцца як вьюн у гаршку. Слуцк. Няўхв. Сержпутоўскі 1999, 74. Тое, што віцца як уюн у праломцы.
круціцца як уюн, соллю пасыпаны. Няўхв. НН 1911, 230. Тое ж.
слізкі як уюн. Няўхв. Пра нешта або некага слізкіх, непрыемных, што не ўтрымаць у руках. Янк., Дыял., І, 221.
сыты як уюн. Круп. Ухв. Пра некага добра накормленага. СПЗБ 1, 319.
таўчыся як уюн у рэшаце. Слуцк. Пра хмары, што ніяк не зыходзяць з небасхілу. Сержпутоўскі 1999, 44.
як уюн на метцы. Лельч. Няўхв. Пра неспакойнага, мітуслівага чалавека. Гор., Руд., 26.
круціцца як уюны ў каробаццы. Пух. Няўхв. Пра дзяцей, што надта раздурэліся, забаўляюцца. СПЗБ 5, 258. @фабрыка
што як на фабрыцы ідзець. Паст. Ухв. Пра наладжанасць, маштабнасць працы. СПЗБ 5, 258. @фанар
Краса без ума - што фанар без свячы. Паст. Прык. Пра важнасць розуму і для прыгожага чалавека. СПЗБ 2, 517. @Фанасёў
выць як Фанасёва Аза. Гл. Аза. @фанцік
як у дурнога фанцікаў. Гл. дурны. @фарына
ліць як у фарыну. Стаўб., Маладз. Асудж. Пра добрага п'яніцу. Мін.-Мал., 1970, 144; МК, 140. ≺ Фарына - бочка. @фашыст
дзікі як фашыст. Асудж. Пра чалавека дзікага нораву. Янк., Пар., 52.
нялюдскі як фашыст. Асудж. Пра злоснага, благога, жорсткага чалавека. Янк., Пар., 116. @фей
як фей. Ашм. Пра чалавека, які стаіць, ходзіць, паглыбіўшыся ў свае думкі. Даніловіч 2008, 138. @філюта
сядзець як філюта. Брасл. Асудж. Пра гультаяватага, жулікаватага чалавека. СПЗБ 5, 266. ≺ Філюта - гультай, параўн. польск. filut ‘дасціпнік, прайдзісвет’. @фінскі
як у фінскім банку. Гл. банк. @Флёрка
давесці што Флёрка саху. Вілен. Іран. Няўхв. Пра чалавека, што сапсаваў нейкую справу. Sielicki, 158. ≺ З анекдота, які не захаваўся. @флюндра
падбрындацца як флюндра. Слон. Няўхв. Пра неахайную жанчыну. Высл., 358. ≺ Пабрындацца - запэцкацца. @форма
〈як〉 чорт на форму ўзяў (забраў) каго, што. Гл. чорт. @Франак
як Франак у аўтобусе. Маст. Іран. Пра кагосьці, хто важна, фанабэрыста паводзіць сябе. Даніловіч, 262; Сцяшковіч, 620. @француз
баяцца холаду як пранцуз. Жарт. Алюзія да лёсу французскіх салдат, што памерзлі, адступаючы з Расіі. Federowski, 243.
прагнаць як Кутуз пранцуза. Гл. Кутуз. @Фэлька
як Фэлька з Палестыны. Гродз. Няўхв. Пра неахайна апранутага чалавека. Даніловіч 2008, 138. @фэст
плесціся як старцы на фэст. Гл. старац.
сабрацца як шляхта (шляхціцы) на фэст. Гл. шляхта.
людзей як на фэсце. Пра вялікую колькасць людзей дзе-н. Янк., Пар., 98. @хавацца
ехаць ціхінька як хувацца. Мсцісл. Няўхв. Пра вельмі сцішаную, баязлівую язду. Нар. лекс., 181. @хаваць
галасіць як нябожчыка хаваеш. Гл. нябожчык. @хадак
скура злезла што хадак. Віл. Пра нейкую прыгоду з пашкоджаннем скуры. СПЗБ 5, 277. ≺ Хадак - лапаць, пашыты са скуры. @хадзіць
гаспадарку вадзіць - не разінуўшы рот хадзіць. Гл. рот. @Хайка
маліцца як Хайка на Бэрку. Мсцісл. Жарт. Пра стаўленне да кагосьці з захапленнем. Юрчанка, 201. @халадзёнка
як халадзёнкай аблілі. Няўхв. Пра чалавека, якога моцна ўразілі. Санько, 214. @халера
вычагнуць як халера. Смал. п. Няўхв. Пра моцна схуднелага, змагнелага чалавека. Добр., Смол., 107. ≺ Вычагнуць - высахнуць.
стара баба як халера, і то трэбуе кавалера. Слон. Жарт. Пра старую кабету, што нібыта хоча мець каханка. Арх. Гр.
баяцца як халеры. Пра моцны панічны страх. Янк., Пар., 14.
каровы лятаюць як халеры. Лях. Няўхв. Пра кароў, што неспакойна пасуцца. СПЗБ 5, 283.
уцякаць як ад халеры. Пра хуткія, энергічныя ўцёкі ад каго-н. Янк., Пар., 176; Санько, 193.
бы холера волочыся по світэ. Драг. Няўхв. Пра бязмэтавае надакучлівае для іншых бадзянне каго-н. Лучыц-Федарэц, 222. @Халімон
дзяржацца як Халімон за Бога. Насмешл. Пра чалавека, які даверліва і безразважліва за штось або за каго-н. трымаецца. Ройзензон, 69; Янк., 398. @халодны
уладкавацца як клоп, што з халоднай столі скочыў у цёплую паніну пасцель. Гл. клоп.
выйсці як халоднаю вадою абліты. Гл. вада.
зваліцца як халодны снег на галаву ўлетку. Гл. снег.
разыйсціся як халодны самавар. Гл. самавар. @халява
горла як халява. Ваўк. п., Слон. Асудж. Пра вялікага аматара выпіць. Federowski, 120; Высл., 307.
дурны як бот без халявы. Гл. бот.
дурны як халява. Сміл. Няўхв. Пра кагосьці неразумнага. Шатэрнік, 283.
Не вялікая слава, што рот - як халява. Капыл. Прык. Асудж. Пра тое, што крыкам славы не заслужыш. Рабкевіч, 133.
рот бу халява, без зубоў. Стол. Насмешл. Пра стары, бяззубы рот. ТС 5, 227.
чорная шыя як халява. Докш. Няўхв. Пра чыюсьці нямытую шыю. Высл., 418.
разявіць рот як халяву. Маст., Стол. Асудж. Абразл. Пра чалавека, што моцна раскрычаўся. СПЗБ 4, 263; ТС 4, 308. @хам
да людзей як пан, а ў хаце як хам. Гл. пан. @Хама
зарабіць што (як) Хама на воўне. Жлоб., Рэч. Іран. Пра чалавека, што не зарабіў, а страціў. Высл., 324. @хамут
Век пражыць - не хамут ісшыць. Ветк. Прык. Пра складанасці ў жыцці. ЗЛапаціна.
дурны як хамут. Навагр., Сак. п. Няўхв. Абразл. Пра неразумнага чалавека. Federowski 86; Dybowski, 8.
лезці як конь у хамут. Гл. конь.
патрэбен як свінні хамут. Гл. свіння.
як хамут на свінні/на карове. Чэрык., Касц., Хоц., Брэсц. Іран. Пра штосьці, што зусім не пасуе, не падыходзіць да чаго-н., каму-н. ЛЦ, 76.
як хамут пашыўшы. Мсцісл. Іран. Пра паводзіны ганарыстага чалавека. Юрчанка, 201.
спаць як пан на хамуце. Гл. пан.
таке цубке ек у хомуце лямец. Стол. Пра нейкі матэрыял (рэч), па цвёрдасці падобны на вайлак. ТС 5, 277. ≺ Цубкі - цвёрды, каляны. @хамяк
тоўсты як хамяк. Карэл. Ухв. Пра чалавека сытага, укормленага. Высл., 400. @хапун
пропасты як бы хапун украв. Чыж. Пра бясследнае знікненне каго-н. СПЗБ 5, 287. @харт, гл. хорт @хата
аграмністы (велькі) як хата. Слон., Ваўк. п. Пра вялікага тоўстага чалавека. Federowski, 7, 332; Высл., 280.
прыбрацца як хата перад Тройцаю. Кплів. Пра залішне багата, акуратна прыбранага чалавека. Янк., 422. ≺ Да Тройцы хаты старанна прыбіраліся, упрыгожваліся зелянінай.
што на кім як на чорту хата. Гл. чорт.
як праз хату 〈прайсці〉. Гродз., Астр. Пра невялікую адлегласць паміж нечым. Даніловіч, 242.
гнаць як [таго] сабаку з хаты. Гл. сабака.
стаяць як лучнік пасярод хаты. Гл. лучнік.
трэба як пяты вугал у хаце. Гл. вугал.
у лесе як у хаце. Пра зацішша ў лесе. Янк., Пар., 172.
фыркаць як пан у мужыцкай хаце. Гл. пан. @хваля
Людская пахвала што марская хваля. Б.Каш. Прык. Пра нетрываласць і непрацягласць людской прыхільнасці і славы. ПП 1, 370. @хварасціна
трымацца як гарох за хварасціну. Гл. гарох. @хвароба
горкі як хвароба. Смарг. Няўхв. Пра нешта вельмі горкае, непрыемнае. СПЗБ 2, 91.
Мужыцкае здороўе як панская хвароба. Прык. Пра лёгкае недамаганне, на якое мужык не звяртае ўвагі. Аксамітаў, 214.
Пурым не свята, трасца не хвароба. Гл. свята.
спроба не хвароба. Пра пажаданасць спрабаваць нешта зрабіць.
трымацца як хвароба цела. Пра нешта ці некага прыліпчывае, непажаданае. Ляцкий, 46.
дапаможа як кашаль хваробе. Гл. кашаль.
дрыжаць як у хваробе свянтэго Левантэго. Ашм. Пра моцныя дрыжыкі ад страху, хвалявання ці холаду. Даніловіч, 261. ≺ Хвароба святога Валентага - падучая хвароба, эпілепсія.
трэба як хваробе кашаль. Воран., Дзятл. Іран. Няўхв. Пра нешта зусім непатрэбнае. ФСБМ 1, 501; Даніловіч, 262; ФА.
падлезці як кашаль пад хваробу. Гл. кашаль. @хвасток
язычок лятае як баранні хвасток. Памянш. Вілен. Няўхв. Пра пляткарак. Sielicki, 159. @хвасточак
коскі як мышыныя хвасточкі. Памянш.-ласк. Пра тоненькія коскі ў кагосьці. Янк., Пар., 87. @хваціць
бегчы як агняару) хваціўшы. Гл. агонь. @Хведар
ты такая радня як Саўка Кузьме родны Хведар. Гл. Саўка. @хвойка
Чоловек ек дуб, а жонка - ек та хвойка. Гл. дуб. @хвойна
як хвойна. Воран. Ухв. Пра высокую прыгожую дзяўчыну. СПЗБ 5, 294. @хворы
прыбрацца як чорт да хворага. Гл. чорт.
даць есці як хвораму. Вілен. Няўхв. Пра зусім малую колькасць ежы. Sielicki, 158.
ныць як хворы зуб. Гл. зуб. @хвост
басня (байка) без канца як кабыла без хваста. Гл. кабыла.
песня без канца як кабыла без хваста. Гл. кабыла.
прыстаць як дзядоўнік да авечага (сабачага) хваста. Гл. дзядоўнік.
хата стаіць як сарока бяз хваста: бяз хлявоў, бязь сяней. Гл. сарока.
Стол без хлеба што сабака без хваста. Гл. сабака.
як сучка (сабака) без хваста ў чым. Гл. сучка.
віляць як сабака хвастом паміж палкай і кустом (паміж палкай і кавалкам). Гл. сабака.
віляць як сабака хвастом. Гл. сабака.
вылезці з языком як сабака з хвастом. Гл. сабака.
выскакаць з языком як сабака з хвастом. Гл. сабака.
вярцецца як сабака за хвастом. Гл. сабака.
вярцець як чорт (сабака) хвастом. Гл. чорт.
закруціць як лісіца хвастом. Гл. лісіца.
круціць [носам] як сабака хвастом. Гл. сабака.
лёгкі з языком як сабака з хвастом. Гл. сабака.
малоць языком як цяля хвастом. Гл. цяля.
накрыцца як ліса хвастом. Гл. ліса.
няма як чорт хвастом накрыў. Гл. чорт.
падвільнуць як сабака хвастом. Гл. сабака.
слаць як ліс хвастом. Гл. ліс.
трапаць языком як карова хвастом. Гл. карова.
трапаць языком як сука хвастом. Гл. сука.
хлебястаць языком як сабака хвастом. Гл. сабака.
што як хвастом накрылася. Віл. Кажуць у тым выпадку, калі чалавек пазычыў рэч, а пасля так і не вярнуў. ФА.
языкам хлястаць як рыба хвастом. Гл. рыба.
языком меле як хвастом сцеле. Асудж. Пра пустую балбатню. БФМ, 242.
языком меле як хвастом целе. Нос., 192; Сержп, 5. Тое ж. ≺ Целе - цяля.
язычком як цялё хвастом. Гл. цялё.
як воўк (сабака) вільнуў (мільнуў, мялькнуў) хвастом. Гл. воўк.
як кот з хвастом [усюдых сунецца]. Гл. кот.
як хвастом па губах. Мсцісл. Іран. Пра нешта непрыемнае, брыдкае. Юрчанка, 174.
як хвастом пагладжаный. Мсцісл. Іран. Пра задаволенага чалавека. Юрчанка, 201.
каму паабяцаць што сабаку хвастом махнуць. Гл. сабака.
прычапіцца як рэпей к авечаму хвасту. Гл. рэпей.
як вароне на хвасце панесці. Гл. варона.
нарабіць як варона на хвасце панясе. Гл. варона.
як сарока на хвасце. Гл. сарока.
адна на свеця век пражыла як свіня па гнаю хвост працягнула. Гл. свіння.
бэнтацца як у сабакі хвост. Гл. сабака.
дай табе такое шчасце, як у казы хвост. Гл. каза.
дрыжаць (трэсціся, матацца, біцца) як авечы (баранні, баранчыкаў) хвост (хвосцік). Ваўк. п., Докш. Насмешл. Пра перажыванне, моцныя дрыжыкі чалавека ад страху, хвалявання. Federowski, 82, 273; Нос., 79, 46; Янк., 405; Юрчанка 1977, 57; Ройзензон, 77; Высл., 315.
зацёпкацца як авеччый хвост. Мсцісл. Няўхв. Пра нешта забруджанае, неахайнае. Юрчанка 1993, 178.
калаціцца як барані хвост. Слуцк. Пра біццё сэрца. Сержпутоўскі 1998, 64.
каса даўгая (густая) як кабылячы хвост. Ваўк. п. Ухв. Пра доўгую прыгожую касу. Federowski, 139.
каса як мышыны хвост. Хоц. Пра нейчую тоненькую кароткую коску. Бялькевіч, 270.
пайсці ў рост як зайцаў хвост. Іран. Пра маленькі рост. Янук., 31.
памяць як у зайца хвост. Гл. заяц.
панесціся як жару пад хвост насыпалі. Гл. жар.
патрэбен як кабыле воўчы хвост. Гл. кабыла.
патрэбен як сабацы (сабаку) другі хвост. Гл. сабака.
пяяць бы пявун, распусціўшы хвост. Гл. пявун.
рвануць быццам каму хто соллю пад хвост сыпануў. Гл. соль.
слівок - ек овечы хвост. Стол. Пра вялікае мноства сліў. ТС 5, 56.
схавацца як цецярук галавой у корч: нічога не відаць, а хвост тырчыць. Гл. цецярук.
улетку ноч (каротка) як у зайца хвост. Гл. заяц.
цягацца за кім як хвост за сабакам. Мсцісл. Пра пастаянную прысутнасць кагосьці за некім. Юрчанка, 175.
цягаць як ката за хвост. Гл. кот.
цягнуцца як сабачы хвост за кім. Бялькевіч, 398. Тое, што цягацца за кім як хвост за сабакам.
цягнуцца як хвост [за лісою]. Ваўк. п., Слон. Пра малое дзіця за маці. Federowski, 57; Высл., 417; Янк., 439.
шыя як бычыны (што ў вала) хвост. Гом., Вілен. Насмешл. Пра чалавека з тонкай шыяй. Янк., Пар., 198, Высл., 423; Sielicki, 162.
язык буўтаіцца што ў сабакі хвост. Гл. сабака.
язык круціцца як хвост у сабакі. Ваўк. п., Смал. п. Асудж. Federowski, 126; Добр., 135. Тое, што язык што сабачы хвост.
язык што псіны хвост віляець. Касц. Асудж. Бялькевіч, 357. Тое ж.
язык як сабачы (як у сучкі) хвост. Ваўк. п., Рэч. Асудж. Пагардл. Пра балбатлівага пляткара. Federowski, 126; Юрчанка 1977, 13; ЛЦ, 66.
як сабака хвост паджаўшы. Гл. сабака.
як той воўк, што прасіў: «анно хвост падвязі». Гл. воўк.
як хвост авечы. Рас. Няўхв. Пра непрыемна навязчывага чалавека. КВДУ. @хвосцік
сэрца дрыжыць як авечы хвосцік. Памянш. Уздз. Пра стан сэрца пры хваляванні, перажыванні, страху. ФА.
сэрца трапечыць як барані хвосцік. Памянш. Саліг. ДА. Тое ж.
моркаў як мышыныя хвосцікі. Чэрык., Слон. Няўхв. Пра малую тонкую моркву. Бялькевіч, 480; Высл., 347. @хвошч
Калі на Пятра пойдзець дождж, будзець жыта як хвошч. Фальк. Прыкмета на малаўрадлівае жыта. Tyszkiewicz, 437; Нос., 64. @хвоя
доўга бы хвоіна выносна. Драг. Няўхв. Пра надта высокую хударлявую жанчыну. Лучыц-Федарэц, 222.
выгоністы як хвоя. Пра дужа высокага чалавека. Янк., Пар., 29. @хлеб
брацца як галодны за хлеб. Гл. галодны.
мазуру біцца, так як людям хлеб з маслам з'есць. Гл. людзі.
накінуцца як галодны на хлеб. Гл. галодны.
неразлучныя як хлеб і соль. Мін. Ухв. Пра чыюсьці моцную дружбу, сяброўства. ЛЦ, 38.
рабіць як родзіўшы хлеб. Ухв. Пра добрую, ад душы працу. СПЗБ 4, 233.
хапіцца як за цёплы хлеб. Пра чалавека, які жвава, ахвотна за нешта ўхапіўся. Янк., 436.
Чалавек вучоны як хлеб пячоны. Докш. Прык. Пра неабходнасць вучэння для чалавека. ПП 2, 178.
I ў старца душа не пень: хоча хлеба і канапель. Гл. пень.
дурны як сала без хлеба. Гл. сала.
залгаць як хлеба з маслам з'есці. Ваўк. п. Асудж. Пра чалавека, якому прыемна і лёгка ілгаць. Federowski, 348.
лёгка як хлеба з маслам з'есці. Мін. Пра нейкую лёгкую і простую справу. Высл., 432.
трэба як раз хлеба ўкусіць. Пра нешта вельмі патрэбнае чалавеку. Янк., Пар., 170.
худы як ніколі хлеба ў вочы не бачыў. Ваўк. п. Пра вельмі худога чалавека. Federowski, 55.
шукаць як хлеба. Слуцк. Пра пільныя, настойлівыя пошукі нечага. Сержпутоўскі 1999, 46.
як тараканы каля хлеба. Гл. таракан. @хлеў
Хата бэз дытыны як хлів бэз скотыны. Кобр. Прык. Пра пустату, нежыццёвасць хаты, у якой не гадуюцца дзеці. ФА.
разявіць горла як хлеў. Слон. Няўхв. Пра крыклівую асобу. Высл., 375.
хата што хлеў. Слон. Пра вялікую і пуставатую хату. Высл., 408.
Чужы рот не хлеў - не зачыніш. Прык. Пра немагчымасць забараніць іншым гаварыць, пляткарыць. Нос., 185.
як воўка да гавец у хлеў упусціць. Гл. воўк.
Дай, Божа, каб пладзіліся як авечкі ў хляве. Гл. авечка. @хлеўчык
хатка як хлеўчык. Памянш. Дзярж. Няўхв. Пра бедную малую хатку. Нар. слов., 32. @хлоп
як хлоп (хлапок, хлопік, хлапінка). Мсцісл. Пра некага зусім слабога. Юрчанка, 201. @хлюшч
вымакнуць як хлюшч. Лоеў. Пра моцна вымаклага чалавека. Янкова, 12. ≺ Хлюшч - жорсткая балотная трава.
мокры як хлюшч. Карэл., Зэльв. ЛЦ, 72; Сцяшковіч, 620; Сцяцко 1970, 169. Тое ж. @хлястаць
крычаць як кнутом хлястаць. Гл. кнут. @хлясцік
трэба як зайцу хлясцік. Гл. заяц. @хмара
жыта як хмара. Гродз. Ухв. Пра густое, высокае, урадлівае жыта. Цыхун, 175.
абадне бы хмара. Дзятл. Пра напад аваднёў у вялікай колькасці. СПЗБ 5, 314. ≺ Абадне - авадні.
войска як хмара. Пра вельмі вялікае войска. Янк., Пар., 26.
заваліць што як цёмная хмара. Ваўк. п. Няўхв. Пра надыход нечага цёмнага, трывожнага, цяжкага. Federowski, 351.
людзей як цёмная хмара. Івац. Пра вялікую колькасць людзей. ФА.
наваліцца як чорна хмара. Ваўк. п. 1. Пра нападзенне кагосьці вялікага і непрыемнага. 2. Пра моцны цяжкі сон. Federowski, 199.
падступаць як хмара. Пра нешта агромністае і цёмнае, што набліжаецца да каго-н. НН, 546.
сунуцца бу хмара чорна. Жытк. Няўхв. Пра панурага чалавека. ТС 5, 337.
хадзіць як [чорная] хмара. Мсцісл. Пра чалавека ў благім гуморы, расстроенага, прыгнечанага. Янк., 438; Юрчанка 1969, 189.
круціцца як чорт перад хмарай. Гл. чорт.
камандаваць як Ілля хмарамі. Гл. Ілля.
перці як чорт хмару. Гл. чорт.
людзей як хмары. Ваўк. п. Federowski, 63. Тое, што людзей як цёмная хмара.
мітусіцца як хмары ў буру. Мсцісл. Насмешл. Пра сучасныя танцы з іх беспарадкам і мітуснёй. Юрчанка, 201.
як з хмары спаў. Пра нейчае нечаканае з'яўленне. Санько, 69.
прыйсці як хмара. Стаўб. Пра прыход хмурага, панурага, у змрочным настроі чалавека. МК, 244.
разыйсціся як цёмныя хмары. Воран. Пра канчатковае, назаўсёды, расстанне. Даніловіч 2010, 91.
разыйшоўся як чорная хмара. Няўхв. Пра раз'юшанага, раззлаванага чалавека. Янк., Пар., 137.
хадзіць як чорная хмара. Івац. Пра насупленага, прыгнечанага чалавека. ЗЗайкі.
цёмны як хмара. Лях. Пра нешта або некага цёмных, хмурых. ЗВалодзінай.
чорны як хмара. Івац. ЗЗайкі. Тое ж.
Ажаніўся і як за хмару закаціўся. Докш. Прык. Пра мужчыну, які пасля жаніцьбы адышоў ад нейкай кампаніі. ПП 2, 56.
таўчыся як хмары ў буру. Мсцісл. Насмешл. Пра сучасныя мітуслівыя танцы. Юрчанка, 201.
чакаць як сонца з-за хмары. Гл. сонца. @хмель
ягад як хмелю. Івац. Ухв. Пра буйныя, ядраныя ягады ў вялікай колькасці. ЗЗайкі.
віцца як хмель. 1. Пра расліны, якія ўюцца. 2. Пра валасы, што ўюцца кудзеркамі. Янк., Пар., 173. @холад
курчыцца як сабака ад холаду. Гл. сабака. @Хомка
гнуцца як Хомка перад Хоўрай (Кулінай). Насмешл. Пра чалавека, які паводзіць сябе лісліва, прыніжана. Юрчанка, 201.
лезці як Хомка ў асець (падасецце). Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які нязграбна некуды пнецца. Юрчанка, 201.
хадзіць як Хомка з балалайкаю. Мсцісл. Іран. Пра нейчыя недарэчныя, няўхвальныя паводзіны. Юрчанка, 194. @хорт
як харт падгалы. Зэльв. Пра тонкую, высокую, з падцятым жыватом жывёлу. Сцяцко 1970, 110.
накінуцца як панскія харты. Пра прагнае накідванне на ежу. Энеіда навыварат.
выхартацца як хорт. Смал. п. Жарт. Пра згаладалага, схудалага чалавека. Добр., Смол., 965.
зрабіцца як хорт. Ляцкий, 13; Санько, 137. Тое ж.
лёгкі як хорт. Гродз. Няўхв. Пра недарослага падсвінка. Цыхун, 80.
махнуць як [тэй] хорт. Смал. п. Пра кагосьці, хто хутка сігануў, скочыў. Добр., Смол., 404.
падгіндзіцца як хорт. Слуцк. Сержпутоўскі 1999, 80. Тое, што выхартацца як хорт.
Спераду як хорт, а ззаду як чорт. Прык. Жарт. Пра непрывабны выгляд чалавека. Federowski, 232.
сунуць як хорт. Слуцк. Сержпутоўскі 1998, 269. Тое, што махнуць як хорт.
тонкі як хорт. Ваўк. п. Пра танклявага чалавека. Federowski, 313.
худы як хорт. Навагр. СПЗБ 5, 318. Тое ж. @Хоўра
зарабіць як Хоўра на воўне. Ушацк. Іран. Пра адсутнасць заробку наогул. Барадулін, 114. ≺ Хоўра - народная форма імя Фяўронія.
паўзці як Хоўра з печы. Мсцісл. Насмешл. Пра нязграбнае перамяшчэнне каго-н. Юрчанка, 202.
хадзіць як Хоўра. Сур. Няўхв. Пра неахайную жанчыну. Каспяровіч, 331.
сябраваць як Саўка з Хоўрай. Гл. Саўка.
як Хомка перад Хоўрай. Гл. Хомка. @хохлік
глядзець як хохлік. Беш. Няўхв. Пра непрыязны, насцярожаны пагляд каго-н. Носович, 683; Каспяровіч, 331. ≺ Хохлік - чорт, чарцяня.
скакаць як хохлік у балоце. Слуцк. Насмешл. Пра нейчыя дураслівыя, непрызваітыя паводзіны. Сержпутоўскі, 96. @храпка
пасівець як храпка ў капусты. Краснап. Пра пасівелага да белізны чалавека. Бялькевіч, 475. ≺ Храпка - ножка, цвёрды стрыжань у капусты. @хрусцель
худ[ы] як хрусцель. Пра кагосьці худога, лёгкага. Киркор, 239; Нос., 178. ≺ Хрусцель - птушка драч, дзяркач. @Хрыстос
як Ісус Хрыстос распяты. Маладз. Насмешл. Пра нястрыжанага хлопца. ФА.
жыць як у Хрыста за пазухай. Мсцісл. Ухв. Пра прывольнае, забяспечанае жыццё каго-н. Юрчанка 1977, 248. @хрышчаны
як у адной кашулі хрышчаныя. Гл. кашуля. @хрэзьбіны
рассесціся як у цешчы на хрэзьбінах. Гл. цешча. @хрэн
як у латыша хрэн ды душа ў каго. Гл. латыш. @хрэст
як з храста зняты. Ваўк. п., Мсцісл. Спачув. Пра выгляд чалавека пасля хваробы, перажыванняў, гора. Federowski, 374; Юрчанка 1977, 213.
дрыжаць (трэсціся, калаціцца) як чорт пад (перад) храстом. Гл. чорт.
сядзець як святэй (святым) пад храстом. Гл. святы.
баяцца як чорт хрыста (храста). Гл. чорт.
як жыд да хрыста. Гл. жыд.
Мужык хазяін над бабай як хрэст над царквой. Гарад. Прык. Пра ўладу мужчыны ў сям'і. АВНЛ. @хукнуць
лёгка як хукнуць. Пра лёгкасць і хуткасць пры выкананні нейкай працы. Санько, 214. @хурманскі
распусціць язык як хурманскі біч. Гл. біч. @хуста
збялець як хуста. Ваўк. п. Спачув. Пра збялелага ад страху, хваробы чалавека. Federowski, 373; Ляцкий, 19. @хутаранец
нядружны як хутаранец. Няўхв. Пра чалавека, які не любіць быць у гурце. Янк., Пар., 116.
падпільноўваць як хутаранец у садзе. Няўхв. Пра жаднага чалавека, які кагосьці адсочвае, падпільноўвае. Янк., Пар., 121. @цаблук
вымакнуць як цаблук. Ганц. Пра крэпка вымаклага пад дажджом або ўпацелага ад цяжкай працы чалавека. СПЗБ 5, 333. ≺ Цаблук - вобад у рыбалоўнай снасці. @цабэрак
галава як цабэрак. Івац., Мядз. Пра вялікую галаву. ЗСалавей; ЗЗайкі. @цавіна
гнуцца як цавіна (цявіна). Няўхв. 1. Пра нешта нямоцнае, гнуткае, нястойкае. 2. Пра чалавека, які ад нечага крэпка пакутуе. Янк., Пар., 42. ≺ Цавіна, цявіна - былінка. @цадзілак
вісець як цадзілак на плоце над кім. Шчуч. Жарт. Няўхв. Пра кагосьці, хто надакучае, назаляе каму-н. Даніловіч, 37. @цаліна
як сані па цаліне. Гл. сані. @цапіла
сядзець як цапіла. Капыл. Зласл. Пра чалавека, які сядзіць з няўцямным, тупым выглядам. ДА. @цапільня
круціцца як біч на цапільні. Гл. біч. @цар
апрануцца як цар Танявіцкі. Шчуч. Іран. Пра чалавека, які сваім безгустоўным апрананнем нагадвае мясцовага камічнага персанажа. Даніловіч, 262. ≺ Танявіцкі - ад Танявічы (назва вёскі ў Шчучынскім раёне).
збірацца як цар пад Рыгу. Пра чалавека, які старанна выбіраецца на безвыніковае мерапрыемства. Арх. Гр.
з'ездзіць як цар пад Рыгу. Брасл. Пра нейкую безвыніковую паездку куды-н. КВДУ. @царква
Мужык хазяін над бабай як хрэст над царквой. Гл. хрэст.
худы як мыш з царквы. Гл. мыш.
гарэць як у цэркві. Слуцк. Ухв. Пра роўнае яркае гарэнне свечак. Сержпутоўскі 1999, 79.
перагуквацца от не раўнуючы рыхтык поп з дзяком у цэркві. Гл. поп.
правіць як поп у цэркві. Гл. поп. @царкоўны
бедны як царкоўная мыш. Гл. мыш. @царыца
жыць як царыца. Мсцісл. Ухв. Пра добрае, прывольнае жыццё. Юрчанка, 202.
маладзіца як царыца. Захапл. Пра важную, прыгожую, статную жанчыну. Янк., Пар., 102. @царэва
прыгожа ек царэва. Жытк. Захапл. Пра вельмі прыгожую дзяўчыну. ТС 5, 262. ≺ Царэва - царэўна. @цаца
як цаца ў палацы. Рас. Насмешл. Пра маменькіну дачкупястушку. КВДУ. @цацачка
адзеты як цацачка. Памянш.-ласк. Маладз. Ухв. Пра прыгожа, з густам убранае, апранутае дзіця. Гілевіч, 115. @цацка
прыгожая як цацка. Ухв. Пра вельмі прыгожую дзяўчыну, жанчыну. Янк., Пар., 133.
як цацка. Паст. Ухв. Пра добра зроблены прадмет, дагледжаную жывёліну. СПЗБ 2, 224. @цвет
Белый (гэтат) сьвет як макыў (макавы) цьвет. Смал. п. Прык. Ухв. Пра хараство гэтага свету. Добровольский ІІІ, 4.
Гэты свет як макоў цвет, а там будушчы век. Жытк. Прык. ТС 1, 89. Тое ж.
Гэты свет як макаў цвет: зранку расцвітае, да вечара ападае. Прык. Пра падабенства хуткаплыннасці жыцця чалавека і хуткага адцвітання маку. Federowski, 307.
Дзявочы век як макаў цвет. Зэльв. Прык. Пра нядоўгі час дзявоцтва. ПП 2, 13; БВ, 107.
загарэцца бы макаў цвет. Слуцк. Пра крэпка, густа пачырванелыя шчокі. Сержпутоўскі 2000, 241.
мой (наш) век як макаў цвет. Ваўк. п. Пра хуткаплыннасць часу. Federowski, 331; Янк., Пар., 104.
прайшоў мой век як макаў цвет. Пра хутка прамінулыя гады жыцця. Янкоўскі, 80.
сядзець як цвет між крапівы. Брасл. Насмешл. Пра жанчыну, што апынулася ў гурце мужчын. Рабкевіч, 198.
хароша як макаў цвет. Ваўк. п. Ухв. Пра прыгожую румяную жанчыну. Federowski, 50.
цвісці як адзін цвет. Мсцісл. Ухв. Пра роўнае цвіценне пасадак. Юрчанка, 172.
шчокі пачырванелі як макаў цвет. Мсцісл. Бялькевіч, 323, 475. Тое, што загарэцца бы макаў цвет. @цвік, гл. таксама гвозд
цвёрды як дзвік [сераўно]. Шчуч. Ухв. 1. Пра нейкі цвёрды, крэпкі прадмет. 2. Пра прамы, рашучы, цвёрды характар чалавека. Нар. лекс., 46.
востры як цвік. Пра нешта калючае, вострае. Янк., Пар., 27.
здаровы як цвік. Ваўк. п., Лях. Ухв. Пра моцнага, здаровага чалавека. Federowski, 353; ЗВалодзінай.
муляць як цвік у боце. Мін. Няўхв. Пра нешта альбо некага, што моцна перашкаджаюць. ЛЦ, 61.
падскочыць быццам наступіў пятой на цвік. Гл. пята.
сказаць як цвік у сэрца ўбіць. Няўхв. Пра вельмі балючыя, непрыемныя словы. Янк., Пар., 148.
сядзець як цвік. Карэл. Пра чалавека, які моцна трымаецца свайго месца, пасады. СПЗБ 5, 339; Санько, 186.
сядзець як на цвіках. Няўхв. Пра чалавека, які не можа ўседзець на месцы, выкручваецца, непакоіцца. Санько, 70.
сказаць як цвіком прыбіць. Пра нешта рашуча, катэгарычна сказанае, сцверджанае. Янкоўскі, 107.
сядзець цвіком у галаве. Пра моцна запалыя ў галаву думкі, праблемы, клопаты. БПФС, 60.
рады каму як цвіку ў боце пад пяткай. Мін. Іран. Пра адсутнасць радасці, пачуццё непрыязні, раздражнення да каго-н. ЛЦ, 62. @цвісці
народ ідзе як мак цвіце. Гл. мак. @цвічок
хадзіць як цвічок. Памянш. Пра крамянога моцнага чалавека. Янк., 338. @цвях
здоровый як цвях. Кам. Ухв. Пра крэпкага, моцнага чалавека. ЖН, 51. ≺ Цвях - цвік. @цела
бела як свіное цела. Ваўк. п., Карэл., Ушацк. Іран. Пра нешта не зусім белае. Federowski, 30; Высл., 286; Барадулін, 103.
бяромся за дзела як вошы за цела. Гл. вош.
прыкарэць да каго як банны ліст да цела. Гл. ліст.
прыстаць як ліст у лазні да цела. Гл. ліст.
скура зрабілася як курача цела. Шчуч. Пра скуру ў пупырышках ад холаду ці яшчэ чаго. СПЗБ 4, 471.
трымацца як хвароба цела. Гл. хвароба.
уеліся злыдні як вошы ў цела. Гл. вош.
хадзіць як душа без цела. Гл. душа.
хадзіць як цела без душы. Ваўк. Спачув. Пра чалавека, нечым моцна расстроенага, напалоханага, абыякавага да жыцця. Federowski, 48; Санько, 68.
цягацца як цела без душы. Ваўк. п. Federowski, 48, 57. Тое ж.
як сярпом па целе. Гл. серп.
напіцца як шавец на Божа цяла. Гл. шавец. @целеграфны
бурчаць як целеграфный стоўб. Гл. стоўб. @целеш
як целеш. Мсцісл. Ухв. Пра крэпенькае дзіця. Юрчанка, 202. @цельпушок
як цельпушок. Памянш. Мсцісл. Пра поўнае, сытае дзіця. Юрчанка, 202. @цельпушочак
як цельпушочак. Памянш.-ласк. Пра моцнае, дагледжанае, сытае дзіця. Юрчанка, 202. @целяшок
як целяшок. Памянш. Мсцісл. Пра сыценькае дзіця. Юрчанка, 202. @цень
блукаць як цень. Пра вельмі аслабленага, хворага чалавека. Янк., Пар., 18.
не жывець, а як цень тлеець. Спачув. Пра цяжка хворага, аслабленага чалавека. Ляцкий, 30.
плесціся як цень загробная. Слон. Спачув. Высл., 367. Тое, што блукаць як цень.
слабы як цень на вадзе. Старадар. Спачув. СПЗБ 4, 476. Тое ж.
стаць як цень. Пруж. Спачув. Санько, 185; Босак, 32. Тое ж.
хадзіць следам як цень. Слуцк. Няўхв. Пра вельмі назойлівага, неадчэпнага чалавека. Сержпутоўскі 1998, 72.
хадзіць як цень (сцень). Ваўк. п., Добр., Навагр., Саліг., Івац. Спач. Federowski, 48; Сержпутоўскі 1999, 81; ЖНС, 164; ДА; ЗЗайкі. Тое ж.
як цень цяняцца. Слон. Даніловіч, 262. Тое ж.
не адчапіцца ад каго як ад ценю. Янк., Пар., 112. Тое, што хадзіць следам як цень.
разбегчыся хто куды, як кураняты ад ценю каршуна. Гл. куранё. @церніца
як у церніцу церці. Ваўк. п. Бераст., Маст. Асудж. Пра празмернае спажыванне ежы абжорлівым чалавекам. Federowski, 129; Сцяшковіч, 620; Даніловіч, 112; Янк., Пар., 59. @цесны
любіць як сабакі дзеда ў цеснай вуліцы. Гл. сабака. @цеста
дарвацца бы свіння да цеста. Гл. свіння.
пенкна як пшоннае цеста. Слон. п. Ухв. Пра дагледжаную, ладную, прывабную жанчыну. Federowski, 232.
прысляніцца да міскі як сляпы да цеста. Гл. сляпы.
разыйсціся як цеста ў дзяжы. Івац. Насмешл. Пра разгневанага, разнерваванага чалавека. ЗЗайкі.
узняцца як цеста на рошчыне. Валож. Пра чый-н. хуткі, інтэнсіўны рост. АВНЛ.
улезці як мыш у цеста. Гл. мыш.
уліпнуць як сляпы ў цеста. Гл. сляпы.
што цеста: як замясіў, так і вырасла. Арш. Пра выхаванне чалавека: якім выхавалі, такім і будзе. ВА.
як з цеста злепленый. Мсцісл. Ухв. Пра поўнага, сытага чалавека. Юрчанка, 185.
таўчыся як карова ў цесце. Гл. карова.
У месце як у цесце, не купіўшы - не з'есці. Прык. Пра неабходнасць купляць ежу ў горадзе ў адрозненне ад вёскі, дзе ежу вырошчваюць. Federowski, 185. @цесць
умесце жыць як у цесця. Воран. Няўхв. Пра нязручнасць, невыгоднасць жыць дзвюма сем'ямі ў адной хаце. СПЗБ 5, 208. @цецера, гл. цяцера @цецярук
балбатаць як цецярук. Слон., Лід. п., В.Дзв. Няўхв. Пра чалавека, які надта захапляецца сваёй прамовай. Federowski, 21; СПЗБ 5, 355.
выскачыць як цецярук. Пра нейчы нечаканы, рэзкі рух. Federowski, 345.
глухі як цецярук. Чэрв., Слуцк. Пагардл. Пра глухога чалавека. Янк., 402; Сержпутоўскі 1999, 36; ФА.
залапатаць як цецярук. Янк., 408. Тое, што балбатаць як цецярук.
затакавацца як цецярук. Насмешл. Пра таго, хто многа гаворыць, не зважаючы на іншых. Шпилевский, 180; Анимелле, 263; Нос., 47; Federowski, 350.
надуцца (сядзець) як цецярук. Няўхв. Пра чалавека, які трымаецца паасобку. Нос., 84; Расторгуев, 261.
разбалбатацца як стары цецярук. Ушацк. Няўхв. ЛЦ, 65. Тое, што балбатаць як цецярук.
схавацца як цецярук галавой у корч: нічога не відаць, а хвост тырчыць. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які смешна і недарэчна хаваецца ад людзей. ЛЦ, 123.
патрэбен як цецеруку рогі. Касц. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае, недарэчнае. ЛЦ, 118. @цешча
бурчаць як ліхая цешча. Слон. Няўхв. Пра чалавека, што вечна бурчыць, вучыць іншых. Высл., 289.
перці як чорт цёшчу. Гл. чорт.
расьсесціся як у цешчы на хрэзьбінах. Чэрык. Няўхв. Пра чалавека, які надта важна і прывольна недзе рассеўся. Бялькевіч, 480. @цёлка
раўсці як цёлка. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчы гучны, голасны крык. З нар. сл., 130.
як цёлка ў кохтачцы. Мсцісл. Насмешл. Пра жанчыну, убраную неадпаведна ўзросту, фігуры. Юрчанка, 202.
нада як цёлцы кохтачка. Мсцісл. Іран. Пра нешта непатрэбнае. Юрчанка, 202.
падыходзіць як цёлцы кохтачка. Мсцісл. Іран. Пра адзенне, што некаму зусім не падыходзіць. Юрчанка, 202. @цёмны
завалілі двор (места) як цёмная хмара. Гл. хмара.
людзей як цёмная хмара. Гл. хмара.
п'яны як цёмная ноч. Гл. ноч.
хадзіць як цёмная ноч. Гл. ноч.
як цёмная ноч каму што. Гл. ноч.
ясна як цёмная ноч. Гл. ноч.
гэта для каго што цёмны лес. Гл. лес. @цёплы
узяцца за работу як пчолы ў цёплы дзень. Гл. пчала.
уладкавацца як клоп, што з халоднай столі скочыў у цёплую паніну пасцель. Гл. клоп.
хапіцца як за цёплы хлеб. Гл. хлеб. @цётка
Голад не цётка, піражка не падсуне. Прык. Пра бязлітаснасць голаду. БПФС, 69. @цібах/цыбах
выцягнуцца як [той] цібах. Пін. Пра надта падрослага падлетка. Нар. лекс., 103. ≺ Цібах - кветканоснае сцябло цыбулі.
бы цыбахе. Драг. Няўхв. Пра худых бяскроўных дзяцей. ЛучыцФедарэц, 222. @цігра
ругацца як цігра. Карэл. Асудж. Пра сварлівага злога чалавека. СПЗБ 5, 359.
як цігра. Мсцісл. Няўхв. Пра злоснага, звераватага чалавека. Юрчанка, 202. @ціўка
рука бы ціўка. Драг. Спачув. Пра тонкую, худзенькую руку. Лучыц-Федарэц, 222. @ціхі
хлопец як ціхае лета. Гл. лета. @ціць
глядзіць як ціць, а насілу відзіць. Іран. Пра таго, хто пільна кудысьці ўглядаецца, але не заўважае самага істотнага. Нос., 24. @цмык
худы як цмык. Сміл. Пра вельмі худога чалавека. Шатэрнік, 297; Янк., 432. ≺ Цмык - смык скрыпічны. @цукар
завіднаму чужая бяда як цукар. Бераст. Асудж. Пра зайздросных людзей, якія радуюцца чужым непрыемнасцям. Сцяшковіч, 592; Янкоўскі, 190.
насесці як мухі на цукар. Гл. муха.
смачна як цукар з салам. Іран. Пра нешта несумяшчальнае ў страве, адсутнасць смаку ад такога наедку. Ляцкий, 42.
салодкі як цукар. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта вельмі салодкае, смачнае. Federowski, 271. @цукерка
харошы як цукерка за два грошы. Іран. Пра нешта не вельмі якаснае, харошае. Янк., 438.
Шчасце не цукерка - у рукі не возьмеш. Прык. Пра немагчымасць проста так атрымаць і ўтрымаць шчасце. Янк., М., 41. @цыбала
як цыбала. Мсцісл. Няўхв. Пра няўклюднага чалавека. Юрчанка, 202. @цыбачка
ногі бы цыбачкі. Ганц. Пра нейчыя тонкія ногі. ДА. @цыбук
выцягнуцца як цыбук. Віл. Пра падлетка, юнака, што непрыкметна вырас. СПЗБ 5, 383. @цыбуля/цыбуліна
надаесці як горкая (паганая) цыбуліна. Ваўк. п., Касц. Іўеў., Ушацк., Мсцісл. Раздраж. Пра тое, што вельмі моцна надакучыла. Federowski, 194; Бялькевіч, 215; Высл., 350; Юрчанка 1977, 33.
зарабіць як Марцэля на цыбулі. Гл. Марцэля.
навешаць вопраткі на каго як на цыбулі. Слуцк. Пра чалавека, што апрануўся шматслойна. Высл., 349.
апрыкрыць як горкая цыбуліна. Санько, 112; Янк., 396. Тое, што надаесці як горкая (паганая) цыбуліна.
любіць як сабака цыбулю. Гл. сабака.
Грошы не цыбуля, што на шастку вісіць. Гом. Прык. Пра неабходнасць грошы зарабляць, яны не чакаюць дзесь у даступным месцы. ПП 1, 480.
патрэбен як сабаку печаная цыбуля. Гл. сабака. @цыган
выкручвацца як цыган на кірмашы. Няўхв. Пра чалавекакруцяля. Санько, 120.
драць (запрасіць) што цыган за бацьку. Жлоб., Касц., Карм. Жарт. Пра таго, хто вельмі даражыцца, выстаўляе вялікія цэны. Высл., 313; ПП 1, 466.
заліцца бы цыган сыроваткою. Стол. Насмешл. Пра чалавека, які моцна, залівіста, але без прычыны засмяяўся. Барысюк, Буян, 17.
круціцца як цыган на долаце. Дзятл. Насмешл. Пра непаседлівага чалавека, якому не сядзіцца на адным месцы. Гілевіч, 165.
круціцца як цыган на кермашы (ярмалку, ярмарку). Слон. п. Няўхв. Пра паводзіны чалавека, які камбінуе нейкія хітрыя справы. Federowski, 60; Dybowski, 7.
любіць як цыган сляпую кабылу. Іўеў., Ашм., Мін., Івац. Іран. Пра нейкую ўяўную любоў, яе адсутнасць. Даніловіч, 262; Высл., 342; ЗЗайкі.
мяняць работу як цыган куст. Здзекл. Пра гультаяватага летуна, што не знойдзе шчаслівага месца. Янкоўскі, 19.
мяняць што як цыган коні. Ваўк. п, Івац. Няўхв. Пра ўчынкі чалавека, схільнага да гандлю. Federowski, 60; ЗЗайкі.
пайсці ўгору як цыган па драбінах на неба. Слон. Насмешл. Пра кагосьці, хто хутка робіць кар'еру. Высл., 363.
смяяцца як цыган сыраваткай. Лід. Кплів. Пра чалавека, што моцна без прычыны смяецца. Сцяшковіч, 621.
так дорага хоча прадаць як цыган бацьку. Слон. Federowski, 60. Тое, што драць (запрасіць) што цыган за бацьку.
таргавацца як цыган. Ваўк. п., Івац. Няўхв. Пра чалавека, які надта таргуецца, расхвальвае свой тавар. Federowski, 60; ЗЗайкі.
усесціся як цыган на тачыла. Мін. Няўхв. Пра чалавека, што застыў у бяздзейнасці. ЛЦ, 36.
хваліцца як цыган канём. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, які выхваляецца без падстаў. Federowski, 59.
хваліцца як цыган карослівай кабылай. Здзекл. Пра таго, хто непамерна хваліцца чым-, кім-н., хто не заслугоўвае такой пахвалы. Аксамітаў, 137.
хто як цыган: як надзеніць надзетку якую, пакуль ня зваліцца носіць. Ушацк. Здзекл. Барадулін, 123.
цьмяны, акурат як цыган. Мсцісл. Пра смуглага, загарэлага чалавека. Бялькевіч, 485.
чорны як цыган. Ваўк. п., Драг. Пра смуглага чорнавалосага чалавека. Federowski, 66, 60; Нар. лекс., 222.
душа мінчуецца бы коні ў цыгана. Гл. конь.
У печы гарыць як у пана, а варыцца як у цыгана. Гл. пан.
гардыкаць бы [тые] цыгане. Няўхв. Стол. Пра людзей, што голасна, шумна сябе паводзяць, крычаць. ТС 1, 195.
трэба каму што як цыгану плуг. Мсцісл. Іран. Пра нешта недарэчнае ў пэўнай сітуацыі. Юрчанка, 202.
цесна як цыгану на полі. Сак. п. Іран. Насмешл. Пра нежаданне цыгана працаваць на полі. Federowski, 59. @цыганка
вымарачыць як цыганка. Кругл. Няўхв. Пра жанчыну, якая ўмее выпрошваць тое, што ёй трэба. Матэрыялы 1981, 22.
докучлівы бу цыганка. Стол. Асудж. Пра надта дакучлівага чалавека. ТС 2, 29.
начапаць занізак як цыганка. Маг. Няўхв. Пра жанчыну, што прыпадобілася да цыганкі шматлікасцю пацерак. Матэрыялы 1981, 35. ≺ Занізкі - пацеркі.
у золаце як цыганка. Ушацк. Няўхв. Пра жанчыну, што надзяе адначасова зашмат ювелірных вырабаў. ЖНС, 141.
хадзіць як цыганка якая. Міл. Няўхв. Пра жанчыну, што ходзіць па хатах з нейкімі прапановамі, замест таго, каб працаваць. Бялькевіч, 297.
як цыганка. Люб. Пра крэпка загарэлую жанчыну. ДА. @цыганскі
цягацца як пуга цыганска. Гл. пуга.
гартоўны як цыганскае дзіця. Гл. дзіця.
распусціцца як цыганская пуга. Гл. пуга.
цягацца як цыганская каза на вазах. Гл. каза.
сагнуцца як цыганскі тата. Гл. тата.
скакаць як цыганскі конь. Гл. конь.
як цыганскі трапач. Гл. трапач.
распусціць язык як цыганску пугу. Гл. пуга. @цымант
цягнуць як цымант (цэмант) воду. Ваўк., Свісл. Няўхв. Пра схільнага да выпіўкі чалавека. Даніловіч, 262. ≺ Цымант - цэмент. @цымбалы
іграць як кот на цымбалах. Гл. кот.
ляпнуць як лапцем (атопкам) па цымбалах. Гл. лапаць.
папасці каму як у цымбалы. Ушацк. Пра лупцоўку кагосьці. Васюковіч, 19. @цытра
сядзець як цытра. Маладз., Івац. Няўхв. Пра жанчыну непрыстойных паводзін. Мат., 108; ЗЗайкі.
хітра як цытра. Вілен. Асудж. Пра хітрую амаральную жанчыну. Sielicki, 158. ≺ У аколіцах Свіслачы цытрай называюць суку. @цыцка
прывыкнуць як дзіця да матчынай цыцкі. Гл. дзіця.
як дзіцёнак без цыцкі. Гл. дзіцёнак. @цэбар
галава [вялізная] як цэбар. Ваўк. п., Сміл., Зэльв., Гродз., Стол. Пра чыюсьці вялікую гававу. Pietkiewicz, 99; Шатэрнік, 62; Жыв. сл., 140; Цыхун, 33; ТС 3, 68; ЖН, 22.
галава цяжолая як цэбар. Крыч. Пра чалавека, які адчувае галаўны боль, галавакружэнне, нязмогу. Бялькевіч, 74.
нашлюхацца як цэбар. Астр. Асудж. Пра крэпка п'янага чалавека. СПЗБ 3, 143. ≺ Нашлюхацца - напіцца гарэлкі.
дождж як з цэбра. Ваўк. п., Клецк. Пра моцны праліўны дождж, лівень. Federowski, 81; Даніловіч, 227.
ліць як з цэбра. Шчуч. Даніловіч, 227. Тое ж.
уздыхаць як стары конь перад пустым цэбрам. Гл. конь. @цэгла
хлеб як цэгла. Пух. Няўхв. Пра хлеб благой выпечкі, цвёрды. Мін.-Мал., 1970, 166. @цэп
перыць каблукамі як цапамі па таку. Лаг. Насмешл. Пра надта заўзятае выплясванне полькі. СЦБ, 255.
гаварыць быццам у шэсць цапоў малаціць. Паст. Насмешл. Пра хуткую гаворку кагосьці. КВДУ.
брахаць як цэп літоўскі. Пра чалавека, які многа лапоча і маніць. Ром., Бел., 291. ≺ Цэп літоўскі - цэп, які, відаць, вызначаецца асобым спосабам прывязвання біла да цапільна (параўн. каса-літоўка).
нажлэхацца як цэп. Астр. Асудж. Пра моцна п'янага чалавека. СПЗБ 3, 143. ≺ Нажлэхацца - напіцца гарэлкі.
п'яны як цэп. Гродз., Мін. Асудж. Даніловіч, 263; ЛЦ, 98. Тое ж.
язык як цэп літоўській. Смал. п. Пра некага балбатлівага, хлуслівага. Добровольский ІІІ, 135.
як з цэпа сарваўся. Асудж. Пра нястрыманыя, непрымальныя паводзіны каго-н. Ром., Бел., 316.
езыком як цэпам. Лоеў. Асудж. Пра чалавека, які гаворыць неабдумана. Янкова, 55.
езыкі ў каго шо цэпу. Жытк. Няўхв. Пра балбатлівых людзей. ТС 5, 283.
паляцець як сабака з цэпу спушчаны. Гл. сабака. @цэр
капуста што цэр белая. Стаўб. Ухв. Пра вельмі добрую белую капусту. Мін.-Мал., 1970, 148. ≺ Цэр - тут: ніжні пласт бярозавай кары. @цэўка
дошч як с цэўкі. Гродз. Пра моцны, суцэльным патокам дождж. Даніловіч, 227.
ліць як з цэўкі. Іўеў., Івац. Даніловіч, 227; ЗЗайкі. Тое ж. @Цюрла
набрацца гарэлкі як Цюрла гарбуза. Чэрв. Насмешл. Няўхв. Пра крэпка ап'янелага чалавека. Гілевіч, 166. @цюцька
босы як цюцька. Няўхв. Пра босага чалавека. Янк., Пар., 18.
вылаяны як цюцька. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, якога моцна за нешта вылаялі, паругалі. Шатэрнік, 53.
гнуцца як ангельскі цюцька. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека з прыгнутым станам. Federowski, 8; Санько, 122.
далікатны як панскі (ангельскі) цюцька. Ваўк. п. Кплів. Пра чалавека, што нязвычна далікатны ў манерах. Federowski, 8, 75; Янк., 404.
лыпаць вачамі як цюцька. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які не мае годнасці слухаць папрокі. Шатэрнік, 150.
скорчыцца, зморшчыцца як цюцька кудлаты. Ваўк. Насмешл. Пра чыюсьці манеру трымацца. ФА.
схапіць як цюцька подмазку. Насмешл. Пра чалавека, які цішком нешта ўхапіў, узрадаваўся дармавой спажыве. Янк., Пар., 159.
ускочыць як цюцька ў гразь. Насмешл. Пра нейкі недарэчны ўчынак кагосьці. Сцяшковіч, 621.
хавацца (уцякаць) [ад работы] як цюцька (сабака) ад мух. Ваўк. п., Сак. п., Рэч., Іўеў. Няўхв. Насмешл. Пра чалавека, які ўсяляк пазбягае працы. Анимелле, 264; Нос., 172; Dybowski, 190; Federowski, 255, 51, 317; Pietkiewicz, 360.
як панскі цюцька. Свісл. Пагардл. Пра ліслівага, няшчырага чалавека. Сцяшковіч, 617.
аблаяць як цюцьку. Сміл. Пра ўшчуванне, сварку на некага. Шатэрнік, 4.
прабраць каго як таго цюцьку. Сміл. Шатэрнік, 220. Тое ж.
сорам каму як таму цюцьку. Няўхв. Пра чалавека, які правініўся, зрабіў нешта не так. Санько, 185. @цюцюк
абмокнуць як цюцюк. Карэл. Насмешл. Пра чалавека, які моцна вымак. СПЗБ 5, 381. @цявіначка
як цявіначка. Памянш.-ласк. Мсцісл. Пра тоненькую дзяўчынку. Юрчанка, 202. @цявінка
тонкая як цявінка. Памянш. Капыл. Пра тоненькую дзяўчынку. Юрчанка, 202. @цяжка
як бабе цяжка радзіць, так скупому даўгі плаціць. Гл. баба.
як жонцы цяжка радзіць, так скупому доўг плаціць. Гл. жонка. @цялепкала
валачыцца як цялепкала. Касц. Няўхв. Пра марудлівага, непаваротлівага чалавека. Нар., лекс., 164. @цялё, гл. цяля @цялёнак
валачыцца як цялёнак. Лях. Няўхв. Пра кагосьці, хто неахвотна ідзе, упіраецца, хапае што па баках. ЗВалодзінай.
піць як цялёнак пойла. Мсцісл. Жарт. Пра чалавека, які прагна п'е. Юрчанка, 202. @цялушка
брыкаць як цялушка. Леп. Ухв. Кплів. Пра весялосць, жвавасць дзяўчыны. АСЭТ.
хадзіць услед як бычок за цялушкай. Гл. бычок. @цяльпук
таўсты як цяльпук. Лаг. Пра моцнага, цяжкага, рослага дзіцёнка. Высл., 398.
цяжкі як цяльпук. Сен. Каспяровіч, 340. Тое ж. @цяльпух
як цяльпух. Мсцісл. Пра поўнага, тоўстага чалавека. Юрчанка, 202. @цялюк
спакойны як цялюк. Швянч. СПЗБ 5, 389. ≺ Цялюк - цяля. @цяля
бы тэля. Пруж. Пра нясмелага, сарамлівага чалавека. Босак, 29.
вадзіцца як карова з целям. Гл. карова.
цягацца як карова за целям. Гл. карова.
лазіць як цялё без душы. Ваўк. п. Няўхв. Пра нейкага вялага чалавека. Federowski, 170.
мігкаць як цялё. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які наракае, жаліцца, непакоіцца. Шатэрнік, 158.
стаяць як у Бога цялё ўкраўшы. Гл. Бог.
язычком як цялё хвастом. Стаўб. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. Мін.-Мал., 1974, 190.
хадзіць удваіх як карова з цялём. Гл. карова.
бегчы (пабегчы) услед за кім як цяля за вядром з пойлам. Ушацк. Касц. Насмешл. Пра чалавека, які за кім-н. зацікаўлена бяжыць. ЛЦ, 90.
вылізаць як карова цяля. Гл. карова.
глядзець як цяля на рабыя вароты. Кплів. Пра чалавека, які не разбіраецца ў якой-н. справе, не разумее простых рэчаў. Аксамітаў, 242.
гуляць (пагуляць) як цяля на вяровачцы. Гродз., Рэч., Стаўб., Івац. Іран. Пра некага ў няволі, у прымусе, а не ў свабодным гулянні. ЛЦ, 102; Леп., 97; Даніловіч, 263; ФА; ЗЗайкі.
дурная (дурное) як цяля (як цялё). Мін. Няўхв. Пра даверлівую, недасведчаную дзяўчыну, жанчыну. Высл., 316; Янк., Пар., 56.
жыць як цяля на вяровачцы: дзе прывяжуць, там і стой. Мін. ЛЦ, 105. Тое, што гуляць (пагуляць) як цяля на вяровачцы.
ласкавы як цяля. Мядз. Ухв. Пра ласкавае, даверлівае дзіця. ЗСалавей.
ляжаць як [здохлае] цяля. Карэл., Жытк. Насмешл. Пра вельмі стомленага, бяссільнага чалавека. Высл., 343; Мат. Гом., V, 112.
малоць (менціць, вярцець, віляець, лапатаць) языком як цяля (сабака) хвастом. Лід., Ваўк., Гродз. п., Слон., Дзятл., Клецк., Бяроз., Смарг. Асудж. Пра балбатлівага чалавека, плеткара, што гаворыць абы-што. Шпилевский, 184; Киркор, 238; Нос., 14, 129; Ляцкий, 6; Pietkiewicz, 397; Dybowski, 184; Federowski, 127, 333; Сцяшковіч, 598; Шаталава, 96; Высл., 346; АВНЛ.
маўчанішча як цяля божае. Пух. Асудж. Пра нелюдзімага, негаваркога чалавека. СЦБ, 227.
пашкадаваць як воўк цяля. Гл. воўк.
прыгожы як цяля. Мін. 1. Пра сапраўды кагосьці сімпатычнага. 2. Іран. Пра нягеглага чалавека, някідкай знешнасці. ЛЦ, 74.
як цяля. Леп. Пра негаваркога, ціхага чалавека. ЗВалодзінай.
спрэгчыся як Валеркавы цяляты. Смарг. Жарт. Пра моцную дружбу неразлучных сяброў, як у пераблытаных ланцугамі цялят. Сцяшковіч, 614.
як цяляты язык аджавалі каму. Дзятл. Няўхв. Пра маўклівага, затарможанага чалавека. Сцяшковіч, 621.
бацька да дзіцяці як бык да цяляці. Гл. бык. @цялятка
церціся як цялятка каля маткі. Памянш. Брасл. Пра некага, хто надта лашчыцца, дамагаецца апекі. Рабкевіч, 204. @цяняк
як цяняк хадзіць за кім. Шальч. Пра некага, вельмі залежнага ад другога, які пастаянна суправаджае яго. СПЗБ 5, 390. ≺ Цяняк - цень. @цяпло
Жончына дабро, што ўзімку цяпло. Прык. Слуцк. Пра важнасць жончынай ласкі, цеплыні. Сержпутоўскі, 62.
Злосць што лёд: да цяпла жыве. Гл. лёд. @цяцера
глухі як цяцера. Слуцк., Жытк., Чэрв., Нясв. Насмешл. Пра чалавека, хто моцна недачувае. Янк., 402; Сержпутоўскі 1999, 36; ТС 5, 272; ФА; БД, 146.
рабы як цяцера. Пра некага рабога, пярэстага. Янк., Пар., 136. @цяць
стаяць як цяць. Лід. Пра чыюсьці поўную гатоўнасць да справы. Даніловіч, 263. @цячы
жывуць людзі бы вада цечэ ў рацэ. Гл. вада. @чай
сена як чай. Івац. Ухв. Пра духмянае, добрай якасці сена. ЗЗайкі.
смашна бы чей. Драг. Ухв. Пра нешта прыемнае на смак, далікатнае, святочнае. Лучыц-Федарэц, 222. @чайка
выбірацца (збірацца) як чайка за мора. Ваўк., Сак. п., Рэч., Воран. Пра марудны збор, няспешную падрыхтоўку куды-н. Federowski, 342; Pietkiewicz, 399; Дуб., Нар., 1; Даніловіч, 263.
зайсці як чайка за мора. Стаўб. 1. Асудж. Пра чалавека, які, ходзячы, трапіў некуды далёка, страціў шмат часу на хадзьбу, на зборы і тым самым выклікаў незадавальненне блізкіх. 2. Пра дзяўчыну, што далёка выйшла замуж. МК, 320; Мін.-Мал., 1970, 171. @чакуха
галава дурная як чакуха. Гом. Пагардл. Пра дурнога някемлівага чалавека. Высл., 302. ≺ Чакуха - доўбня. @чалавек
жыць як чалавек. Івац. Пра чалавека, які жыве прыстойна, па-людску, праведна. ЗЗайкі.
абходзіць каго бы ліхога чалавека. Слуцк. Пра непажаданасць сустрэчы з кім-н., чым-н. Сержпутоўскі 2000, 239.
пастрыгчыся як чалавеку. Зэльв. Пра прызваітую стрыжку, такую, як прынята ў дадзенай грамадзе, асяроддзі. СРЛГ, 57.
расказаць каму як чалавеку. Гор. Пра расказ з надзеяй на разуменне. Матэрыялы 1981, 36. @чамер
горкі як чамер. Астр. 1. Пра нешта вельмі горкае. 2. Асудж. Пра абрыдлага, ненавіснага чалавека. Сцяшковіч, 585. @чамярыца
салёная як чамярыца. Мін. Няўхв. Пра нейкую салёную, нясмачную страву. Высл., 380. @Чанстахова
адмыслова як з Чанстахова. Воран. Ухв. Пра нешта (рэчы, работу) выдатнае, добрае, нібы імпартаванае. Даніловіч, 228.
прыслужыцца як д'ябал у Чанстахове. Гл. д'ябал. @чапа
вецер як з чапы сарваўся. Смал. Няўхв. Пра моцны, рэзкі вецер. Добр., Смол., 976. ≺ Чапа - прывязь.
седець як чапа. Лоеў. Пра чалавека, што нерухома сядзіць на адным месцы, бяздзейнічае. Янкова, 407. ≺ Чапа - затычка, корак. @чапля
худы як цапля. Брасл. Насмешл. Пра худога, паддыглястага чалавека. СПЗБ 5, 337.
стаяць як чапля. Смарг. Няўхв. Пра непрыгожую паставу жанчыны. ФА.
стаяць як чапля абмокла. Ваўк. п. Пра забедаваную, прыгнечаную жанчыну, якая адпаведна і выглядае не самым лепшым чынам. Federowski, 289.
худая як чапля. Смал. п. Насмешл. Пра худую няскладную жанчыну. Добр., Смол., 970. @чапляць
есці як на плот чапляць. Гл. плот. @чапяла
вымахаць як чапяла. Мсцісл. Насмешл. Пра надта высокага падлетка. Юрчанка, 203.
худзейшы за чапялу. Чэрв. Няўхв. Пра вельмі худога, танклявага чалавека. Гілевіч, 167. @чапяльнік
як чапяльнік. Мсцісл. Насмешл. Пра хударлявага, тонкага чалавека. Юрчанка, 180. @чаранок
худы як чаранок. Пра хударлявага, тонкага чалавека. Высл., 414. @чарапаха
паўзці як чарапаха. Івац., Рэч., Слон. Няўхв. Пра павольную язду, марудную хаду кагосьці. Pietkiewicz, 385; Высл., 363; ЗЗайкі. @чараціна
одна як чэрэціна на пожарэ. Стол. Спачув. Пра самотную, адзінокую, бездапаможную жанчыну. ТС 5, 315. @чарвяк
адзін чалавек бы чарвяк. Слуцк. Спачув. Пра цяжкасць жыцця адзінокага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 136.
Паляк з печкі брак, расцягнуўся як чарвяк. Кір. Фальк. Жарт. З дражнілкі. АВНЛ.
прывіцца як чарвяк у калодзе. Насмешл. Пра чыё-н. ціхае, непрыкметнае існаванне. Янк., 422.
сядзець як чарвяк за гарэю. Дзятл. Насмешл. Пра чалавека, які дзесьці сцішыўся, прытаіўся. Арх. Гр.
выкінуць каго як чарвяка з мяса. Капыл. Насмешл. Пра рашучае выгнанне каго-н. з прыемнага для таго месца, становішча. ЗВалодзінай.
жыць як [тому] чарвяку па вяку. Капыл. Пра жыццё, поўнае нягод і клопатаў. БД, 146. @чарга
жыцця праходзяць баццэ чэргу атбываюць. Слуцк. Няўхв. Пра хуткае і нецікавае, няплённае мінанне жыцця. Сержпутоўскі 2000, 197. @чарка
нудзіцца як п'яніца бэз чаркі, а курэц бэз люлькі. Гл. п'яніца.
рад як п'яніца чарцы. Гл. п'яніца. @чарот
жыта як чарот. Івац. Ухв. Пра жыта з буйным коласам, умалотнае. ЗЗайкі. @чарцёнак
чалавек як чарцёнак. Ігн. Няўхв. Пра нястрыжанага неахайнага падлетка. СПЗБ 1, 307. @чарцянё
выкручвацца як тое чарцянё. Сміл. Насмешл. Пра лоўкага, вясёлага дзіцёнка. Шатэрнік, 53. @часавы
як з вераб'я часавы. Гл. верабей. @часаць
Я брашу як клін чашу, а ты праўду гаворыш, як плот строіш. Гл. клін. @часнак
крэпкі як часнак. Глыб. Ухв. Пра нешта моцнае, крэпкае. Высл., 339.
грыбок як часнок. Дзярж. Ухв. Пра моцны здаровы грыб. Высл., 308.
як часнок белыя [баравікі]. Лаг. Ухв. Пра моцныя прыгожыя баравікі. Мін.-Мал., 1977, 20.
зубы як часнык (часнок). Ваўк. п., Віл., Карэл., Мін., Чэрык., Хоц., Касц. Ухв. Пра здаровыя белыя зубы. Federowski, 361; Юрчанка 1969, 93; Высл., 331; Янкова, 103; ЛЦ, 70; СПЗБ 2, 328.
узбрызнуць як чэснок. Лоеў. Ухв. Пра дружны, спорны ўзыход бульбы. Янкова, 369. @частакол
за добрым чоловеком ек за плотом, а за нехорошым - ек за частоколом. Гл. плот. @чаўнок
язык трэплецца як чаўнок. Мсцісл. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека, які то хваліць, то ганіць. Юрчанка, 203. ≺ Чаўнок у кроснах ходзіць то туды, то сюды. @чачотка
зубы як чачотка. Мсцісл. Ухв. Пра нейчыя здаровыя прыгожыя зубы. Юрчанка, 203.
узыйшло роўненька як чачотка. Мсцісл. Ухв. Пра дружныя, роўныя ўсходы жыта. Юрчанка, 203.
шчабятаць як [тая] чачотка. Смал. п. Ухв. Пра прыветную гаваркую жанчыну. Добр., Смол., 788.
закудахтаць як чачоткі. Смал. п. Насмешл. Пра гаману жанчын. Добр., Смол., 648. @чмара
дзяцей як чмары. Леп. Насмешл. Пра шматлікасць дзяцей. ЖНС, 29. @чмель
буіць як чмель. Іўеў. Пра дзіця, што, выплакаўшыся, усхліпвае. СПЗБ 1, 249.
гудзець як чмель. Слон. Жарт. Пра чалавека з нізкім голасам. Высл., 309.
загусці як чмялі ў купіне. Слон. Пра людзей, што ўстрывожана загаманілі. Высл., 322.
шавардаць бу шмель гудзе. Жытк. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. ТС 5, 318. ≺ Шавардаць - балбатаць.
выскачыць як шмяля схваціўшы (ухваціўшы). Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які імгненна аднекуль выскачыў. Юрчанка, 204.
сядзець як шчамель на каманіцы. Смал. п. Пра кагосьці, хто вельмі добра дзе-н. уладкаваўся. Добр., Смол., 309. ≺ Шчамель - чмель; каманіца - травяністая расліна з блакітнымі кветкамі. @чмут
як чорт на чалавека чмут пусціў. Гл. чорт. @чобат
піць як у чобаты ліць. Стол. Няўхв. Пра чалавека, які можа шмат піць. АВНЛ. @човен
задумацца як сабака ў чаўнеоўне). Гл. сабака. @чоп
карова як чоп. Мядз. Пра карову з вялікім брухам. Высл., 334. ≺ Чоп - бочка на брагу ў бровары.
набрацца як чоп. Стаўб. Асудж. Пра празмерна п'янага чалавека. МК, 150; Мін.-Мал., 1970, 150.
наесціся як чоп. Воран., Стол. Няўхв. Пра чалавека, што крэпка, празмерна пад'еў. Даніловіч, 263; ТС 5, 294. @чорны
наваліцца як чорна хмара. Гл. хмара.
сунуцца бу хмара чорна. Гл. хмара.
людзей што чорная туча [ішло]. Гл. туча.
разыйшоўся як чорная хмара. Гл. хмара.
як тая каланіца чорная. Гл. каланіца.
гараваць як чорны вол. Гл. вол.
працаваць як чорны вол. Гл. вол. @чорт
што чарцей у балоце [жаніхоў]. Мсцісл. Насмешл. Пра мноства жаніхоў у кагосьці. Юрчанка 1977, 250.
абманіць каго як чорт добрую душу. Капыл. Няўхв. Пра чалавека, які падступна падмануў даверлівага. Матэрыялы 1981, 114.
араць як чорт балотам. Няўхв. Пра бязладнае гаспадаранне некага, кіраўніцтва. Ройзензон, 67.
Баба як чорт: не атаксцішся, не адмовішся. Сен. Прык. Пра навязлівасць і настойлівасць некаторых кабет. ПП 2, 76.
багаты як чорт рагаты. Мядз. Іран. Магчыма, пра нейчае ўяўнае багацце. Ром., Зап., III, 223; АВНЛ.
баяцца чаго як чорт крыжа. Лід. п., Іўеў., Дзятл., Гродз., Клецк. Пра моцны, панічны страх нечага. Federowski, 20; Шырма, 205; Высл., 284; СПЗБ 5, 496; ФА.
баяцца чаго як чорт (д'ябал) свянцонай вады. Гродз. п., Свісл. Federowski, 20; Ляцкий, 3; Даніловіч 2008, 138. Тое ж.
баяцца чаго як чорт грому. Брасл. Рабкевіч, 23. Тое ж.
баяцца чаго як чорт крапідла. Мін. ЛЦ, 58. Тое ж.
баяцца чаго як чорт ладана. Івац., Мядз., Пін. ФА; Ззайкі; Нар. скарбы, 146. Тое ж.
баяцца чаго як чорт папа. Ром., Зап., I, 215. Тое, што баяцца як чорт крыжа.
баяцца чаго як чорт хрыста. Мсцісл. Юрчанка, 175. Тое ж.
бегаць як чорт. Астр. Асудж. Пра кагосьці, хто паводзіць сябе не па-людску. СПЗБ 5, 368.
бегчы як чорт па лапушшу. Гом. Няўхв. Пра чалавека, актыўнасць якога выглядае непрыгожа. Высл., 290. ≺ Лапушша - месца, зарослае лапухом.
бегчы як чорт ад крыжа. Івац. Няўхв. Пра нейчыя панічныя ўцёкі аднекуль. ЗЗайкі.
Без усоў, без барады, так як чорт малады. Прык. Ваўк. п., Мёр. Жарт. Пра паголенага старога. Federowski, 342; Нар. скарбы, 140.
брудны як чорт з коміна вылезшы. Воран. Няўхв. Пра кагосьці вельмі бруднага, запэцканага. Даніловіч, 264.
вадзіць каго як чорт п'янага па балоту. Рэч. Пра чалавека, які сябе дрэнна адчувае. Pietkiewicz, 398.
выглядаць як чорт з-за крыжа. Бяроз. Насмешл. Пра чалавека, што злосна, спалохана аднекуль выглядае. АВНЛ.
выплыць як чорт з амута. Шум. Насмешл. Пра нейчае нечаканае з'яўленне. СПЗБ 1, 79.
выскачыць як чорт з балота. Мсцісл. Насмешл. Юрчанка, 175. Тое ж.
выскачыць як чорт з бурага балота. Хоц., Брэсц. Насмешл. ЛЦ, 101. Тое ж.
выскачыць як чорт з канапель. Івац. Насмешл. ЗЗайкі. Тое ж.
выскачыць як чорт з лазы. Насмешл. Янк., Пар., 32. Тое ж.
выцапкацца як чорт балотны. Няўхв. Пра кагосьці вельмі перапэцканага, бруднага. Носович, 101.
вярцецца як чорт у пекле. Мсцісл. Асудж. Пра нейчую залішнюю мітусню, актыўнасць. Юрчанка, 204.
галодны як чорт. Слон. Пра некага вельмі галоднага. Высл., 303.
глядзець як чорт з-пад крыжа. Іўеў. Няўхв. Пра нейчы насуплены, варожы, агрэсіўны позірк. Даніловіч, 264.
глядзець (скасавурыцца) як чорт на папа. Шчуч. Няўхв. Пра нейчы пільны, уважлівы падазроны позірк. Станкевіч, 549; Арх. Гр.
Дару торт, каб малады не быў як чорт. Жарт. Фальк. З вясельнага пажадання мець прыстойнага мужа. БВ, 52.
дрыжаць як чорт пад (перад) храстом. Мсцісл. Зласл. Пра нейчыя дрыжыкі ад моцнага страху. Юрчанка, 203.
дрыжаць (знябожыцца, збяднецца) як чорт пад крыжам. Ваўк., Сак. п., Слон., Іван. Зласл. Federowski, 373; Высл., 315; ЗВалодзінай. Тое, што дрыжаць як чорт пад (перад) храстом.
дужы як чорт. Ваўк. п. Ухв. Пра некага моцнага, дужага. Federowski, 89.
Дурань як варона, а хіцёр як чорт. Прык. Жарт. Пра чалавека, у якім спалучаюцца прастата і хітрасць. Federowski, 85.
ехаць як чорт мацеру да доктара вязе. Ваўк. п. Жарт. Пра вельмі хуткую, не разбіраючы дарогу, язду. Federowski, 90.
жвавы як чорт. Шчуч. Ухв. Пра некага вёрткага, жвавага. СПЗБ 2, 146.
замурзаны як смаляны чорт. Рэч. Няўхв. Пра некага выпацканага, бруднага, неахайнага. Пяткевіч, 476.
з'явіцца як чорт з Кірзевай сажалкі. Мсцісл. Жарт. Пра нейчае нечаканае з'яўленне. Юрчанка, 203.
звесці (ашукаць, звесці) як чорт добрую душу. Ваўк. п., Рэч. Няўхв. Tyszkiewicz, 413; Нос., 44, 129; Дуб., 22; Dybowski, 3; Pietkiewicz, 209, 358, 361. Тое, што абманіць каго як чорт добрую душу.
запрасіць што чорт за бацьку. Жлоб., Касц., Мін. Няўхв. Жарт. Пра чалавека, які дорага за нешта запрасіў. ЛЦ, 52.
заядлы як чорт. Слон. Няўхв. Пра надта ўпартага, настойлівага, заядлага чалавека. Federowski, 348; Высл., 325.
звязацца як чорт з д'яблам. Няўхв. Пра нейкую падазроную дружбу дваіх. Янкоўскі, 225.
згаварывацца як чорт з ведзьмаю. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчую размову без паразумення. Юрчанка, 203.
згрыбчыць што як чорт грэшную душу. Слон. Насмешл. Пра чалавека, які нешта сквапна схапіў, прысвоіў. ЖН, 126.
здатны на прыказкі як чорт на прывязкі. Пра чалавека, які багаты на прыказкі. Станкевіч, 935.
злосны (злэй, ліхі, сярдзіты) як чорт. Навагр., Ваўк., Слон. п., Мсцісл. Асудж. Пра вельмі злоснага ліхога сярдзітага чалавека. Federowski, 357, 164, 277; Юрчанка 1969, 206.
знішчыцца як чорт пад крыжам, а ліха думаць. Пра двудушнага чалавека, які, затаіўшыся, плануе нешта ліхое. Federowski, 374.
калаціць як чорт балотам. Брасл. Няўхв. Пра чалавека, які бунтуе, бударажыць, нервуе іншых. Рабкевіч, 91.
камандаваць як чорт у пекле. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчае самаўладнае, аўтарытарнае кіраванне нечым, некім. Юрчанка, 204.
кіраваць як чорт вірам (балотам). Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 203. Тое, што камандаваць як чорт у пекле.
круціцца як [той] чорт. Сміл. Няўхв. Пра некага, хто вельмі актыўнічае, мітусіцца. Шатэрнік, 139.
круціцца як чорт на пудэлку. Свісл. Даніловіч, 264. ≺ Пудэлак - параўн. польск. pudełko ‘каробачка’. Тое ж.
круціцца як чорт на тачыдле. Гродз. Няўхв. Даніловіч, 264. Тое, што круціцца як чорт.
круціцца як чорт перад хмарай. Насмешл. Пра нейчую мітусню ў страху, у роспачы. Шырма, 205.
круціцца як чорт у круглым крэсле. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчыя неспакойныя паводзіны. Юрчанка, 204.
круціць мірам як чорт вірам. Віл. Няўхв. Гілевіч, 166. Тое, што камандаваць як чорт у пекле.
круціць як чорт хвастом. Мсцісл. Няўхв. Пра пастаяннае выкручванне, вылузванне каго-н. Юрчанка, 175.
крычаць як чорт у пекле. Ашм. Няўхв. Пра чалавека, які моцна крычыць. Даніловіч, 265.
лезці як чорт на ражон. Дзярж. Насмешл. Пра чалавека, які настойліва імкнецца ў небяспечнае для яго месца. Гілевіч, 165.
лупаты як чорт асмалоўскі. Круп. Няўхв. Пра чалавека з непрыгожымі лупатымі вачыма. СПЗБ 2, 685.
лупаты бы чорт [які]. Няўхв. ЛА, 24. Тое ж.
Ляцела як ангел, ударылася як чорт. Гл. ангел.
Ляцеў як анёл, а ўпаў як чорт. Гл. анёл.
ляцець (перці) так як [чэрці] з пекла. Сак. п., Слон. Няўхв. Пра нейкую хуткую язду, панічны рух. Federowski, 160; Высл., 344.
ляцець як чорт на калясніцы. Слон. Няўхв. Пра надта шпаркае перамяшчэнне кагосьці. Даніловіч, 264.
ляцець як чорт падсмалены. Іўеў. Няўхв. Сцяшковіч, 621. Тое ж.
Мужык глядзіць як варона, a хіцёр як чорт. Гл. варона.
мурзаты як чорт. Слон. Няўхв. Пра некага надта замурзанага, бруднага. Высл., 347.
насіцца як чорт. Мсцісл. Няўхв. Пра нейкае мітуслівае нашэнне, перамяшчэнне, бегатню. З нар. сл., 129.
насіцца як чорт з лялькаю. Лід. Няўхв. Пра чалавека, які надта носіцца з нейкім клопатам, дакучае іншым. Даніловіч, 264.
насіцца як чорт з бубнам. Ветк. Няўхв. Пра чалавека, які нечым надта выхваляецца, выстаўляе тое напаказ. Горленка, 249; Санько, 169.
насіцца як чорт з грэшнай душой. Ушацк. Няўхв. Пра чалавека, які дакучае ўсім сваёй справай, ідэяй, размовай. Барадулін, 108.
няма як чорт хвастом накрыў. Насмешл. Пра бясследнае знікненне нечага. Янк., Пар., 117.
перці каго/што як чорт цёшчу. Іўеў., Воран. Жарт. Пра вельмі хуткае перамяшчэнне некага. Даніловіч, 265.
пабегчы як чорт з набілак. Лоеў. Насмешл. Пра чалавека, які хутка аднекуль уцякае. Янкова, 198. ≺ Набілкі - набіліцы.
паглядаць (пазіраць) як чорт на папа. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які пільна, варожа глядзіць. Federowski, 210, 225.
падторкнуцца як чорт з каўшом пад брагу. Ушацк. Няўхв. Пра чалавека, які сваім умяшаннем нечаму перашкодзіў. Барадулін, 106.
панесці як чорт грэшную душу. Няўхв. Пра чалавека, які нешта сквапна схапіў. Высл., 361.
пасходзіла што як чорт калом патыкаў. Ваўк. п. Няўхв. 1. Пра рэдкія ўсходы збажыны, гародніны. 2. Пра хуткі рост пустазелля. Federowski, 222.
перці што як чорт хмару. Шчуч. Насмешл. Пра чалавека, які нешта хутка нясе. Сцяшковіч, 622.
перціся як чорт лазаты. Пра чый-н. імклівы бег. Янк., Пар., 135.
прапаў як чорт у ваду буркнуў. Докш. Зласл. Пра знікненне каго-н. Высл., 368.
прыбрацца як чорт да хворага. Шчуч. Іран. Пра чалавека, які непрыгожа, неакуратна, нястройна апрануўся. Даніловіч, 263.
прывыкнуць як чорт к балоту. Рэч. Пра прывычку да нейкага месца, прыстанішча. Pietkiewicz, 388.
прывязацца як чорт да старой ігрушы. Ушацк. Няўхв. Пра чалавека, які да нечага моцна прывязаўся, прывык. Васюковіч, 19.
пяяць як чорт анучы дзярэ. Докш. Няўхв. Насмешл. Пра нейчыя немілагучныя спевы. Высл., 373.
садраць як чорт за бацьку. Мін., Ушацк. Няўхв. Жарт. Пра чалавека, які за нешта дорага ўзяў. ЛЦ, 52; Барадулін, 90.
скасавурыцца як чорт на пана. Насмешл. Пра чалавека, які непрыхільна на каго-н. пазірае. Матэрыялы 1981, 123.
скурчыцца як чорт пад крыжам. Глыб., Мядз. Насмешл. Пра чалавека, які нечага баіцца. Рабкевіч, 189, Гілевіч, 166.
Спераду як хорт, а ззаду як чорт. Гл. хорт.
спрытны як чорт. Насмешл. Пра лоўкага, хуткага, кемлівага чалавека. Янк., 429.
стаяць як чорт над добраю душой. Ваўк. п. Пра пастаяннае адчуванне небяспекі, перашкоды. Federowski, 289.
стаяць як чорт пад крыжам. Астр. Насмешл. Пра чалавека, які баязліва, разгублена стаіць. ФА.
страшны як чорт. Навагр. п. Няўхв. Пра кагосьці вельмі непрыгожага, з непрыемным і агідным выразам твару. Federowski, 292.
сядзець у радзе як чорт у расадзе. Смарг. Насмешл. Пра кагосьці, хто прыкметна вылучаецца сярод іншых. Сцяшковіч, 658.
сядзець як чорт на выскідзі. Кліч. Няўхв. Пра чалавека, які сядзіць у сваім запушчаным двары. Жыв. сл., 126. ≺ Выскідзь - выварацень.
сядзець як чорт на пні. Рэч. Асудж. Пра чалавека, які жыве недагледжаны, неадбудаваны. ЛЦ, 122.
сядзець як чорт на шаламяці. Вілен. Няўхв. Пра чыесьці незразумелыя паводзіны, пра чалавека, які жыве не так, як усе. Sielicki, 127. ≺ Шаламяць - грэбень страхі.
сядзець як чорт у балоце. Ваўк. п., Рэч. Пра кагосьці, хто месціцца ў сваёй сядзібе. Federowski, 275; Pietkiewicz, 363.
таўчыся як чорт у пекле. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які робіць бясконцую работу. Federowski, 311.
трэсці як чорт лазой. Брасл. Няўхв. Пра чалавека, які самаўладна і бесталкова камандуе, распараджаецца. Рабкевіч, 203.
увязнуць як (бы) чорт у балоце. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека, які ў нешта моцна ўліп. Ляцкий, 47; Сержпутоўскі 1999, 21.
углядацца як чорт у засланку. Зэльв. Іран. Пра пільнае, уважлівае ўгляданне ў што-н. Даніловіч, 265.
узяць як чорт жыда. Ваўк. Насмешл. Пра чалавека, які нешта/некага моцна схапіў. Federowski, 371.
улезці як чорт у гнілыя (у кіслыя) грыбы (бліны). Воран. Няўхв. 1. Пра некага, хто моцна ўлез, ублытаўся, убіўся ў якую-н. справу. 2. Пра нейчую недарэчную закаханасць. Даніловіч, 264.
улезці куды як чорт у шнуроўку (ліфік). Брасл. Пра чалавека, які ўлез не туды, куды яму можна ці трэба. Рабкевіч, 214.
улюбіцца (утрэскацца) як чорт у сухую (коляву) грушу (сухую вярбу). Ваўк. п., Докш., Іўеў., Івац., Мядз., Слон., Шарк., Маладз., Пін. Насмешл. Пра чалавека, які моцна закахаўся. Federowski, 319; Высл., 405; ФА; Гілевіч, 166; Ззайкі; Нар. скарбы, 145.
умурзацца (упэцкацца, урабіцца) як чорт. Гродз. п., Ваўк. п., Сміл. Няўхв. Пра моцна ўпэцканага, замурзанага, бруднага чалавека. Federowski, 320, 321; Шатэрнік, 288.
уперціся як чорт у грэблю. Капыл., Воран., Маст., Стол., Лід., Карэл. Няўхв. Пра кагосьці настырнага, хто вельмі моцна заўпарціўся. Высл., 406; Янк., 435; Даніловіч, 265; ТС 5, 202; Сцяшковіч, 621; ФА.
утрэскацца як чорт у сухую асіну. Шчуч. Насмешл. Сцяшковіч, 622. Тое, што улюбіцца як чорт у сухую грушу.
утрэскацца як чорт у сухую грушу. Ваўк., Дзятл., Бераст. Даніловіч, 265. Тое ж.
уцякаць як чорт ад ладану. Леп. Насмешл. Пра чыесьці хуткія панічныя ўцёкі. ЗВалодзінай.
уцякаць як чорт ад свянцонай вады. Ваўк. п. Насмешл. Federowski, 317. Тое ж.
уцякаць як чорт з бабінцу. Воран. Насмешл. Даніловіч, 263. Тое ж.
уцякаць як чорт з канопляў. Воран. Насмешл. Даніловіч, 264. Тое ж.
хадзіць як чорт па смале. Вілен. Кплів. Пра чалавека, які пачуваецца слабым, нямоглым. Sielicki, 126.
Хітры наш брат як чорт, але і дурны як варона. Прык. Капыл. Пра хітрага, але недалёкага чалавека. ФА.
хіцер (хітры) як чорт. Сак., Ваўк., Гродз. п., Віл., Івац. Пра хітрага, спрытнага, лоўкага чалавека. Шпилевский, 178; Tyszkiewicz, 427; Dybowski, 192; Federowski, 52, 86, 109, 173; СПЗБ 3, 40; ЗЗайкі.
цягаць як чорт Марку па пекле. Шарк. Няўхв. Пра кагосьці, хто робіць клопаты і пакуты іншаму. Высл., 416.
цягнуць як чорт за папом. Ваўк. п. Жарт. Пра кагосьці, хто неадступна пераследуе іншага. Federowski, 57.
чорны як чорт. Ваўк. п., Асіп., Жытк. Няўхв. Пра моцна чорнага, магчыма, бруднага чалавека. Ляцкий, 58; Federowski, 66; АВНЛ; ТС 5, 362.
чысты як чорт. Ваўк. п. Іран. Пра бруднага, запэцканага чалавека. Federowski, 67.
чыхаць як чорт на добру душу. Ваўк. п. Няўхв. Пра незадаволенае, пакрыўджанае стаўленне да каго-н. Federowski, 70.
шатацца як чорт па пеклі. Ваўк. п. Няўхв. Пра кагосьці, хто ходзіць з благімі намерамі. Federowski, 297.
Язык у роти як чорт у балоти. Смал. п. Прык. Пра балбатлівага, нястрыманага чалавека. Добровольский ІІІ, 135; Санько, 206.
як чорт аблізаў (пацалаваў). Ушацк. Пра таго, хто нечакана і цяжка захварэў. Васюковіч, 200.
як чорт гарох малаціў на чым. Няўхв. Пра нейчы васпаваты, рабы твар. ФСБМ 2, 565.
як чорт жыда з'еўшы. Здзекл. Пра чалавека, які пачувае сябе не вельмі добра. Dybowski, 17.
як чорт з балота. Бераст., Мсцісл. Няўхв. Пра вельмі бруднага, запэцканага чалавека. Даніловіч, 263; Юрчанка, 203.
як чорт з лазы вылез. Драг. Няўхв. Пра чалавека, які раптоўна і недарэчы з'явіўся. АВНЛ.
як чорт з лазы. Няўхв. Пра бруднага, непрыемнага каго-н. Санько, 69.
як чорт лапатай збіў. Астр. Пра некага вельмі падобнага да кагосьці. ФА.
як чорт на пікеце. Акц. Жарт. Пра чалавека, гатовага да ўсяго, да любой нечаканасці. Гор., Руд., 255.
як чорт на чалавека чмут пусціў. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які нешта зрабіў няправільна, нібы пад уздзеяннем нячыстага. Янкоўскі, 78.
як чорт на форму ўзяў (забраў) каго, што. Навагр., Свісл. Пра бясследнае знікненне некага альбо нечага. Даніловіч, 264.
як чорт наварожыць. Воран. Пра штосьці, што наканавана лёсам. Даніловіч, 264.
як чорт перад хмарай. Маст. Няўхв. Пра чалавека, які паводзіць сябе мітусліва, неспакойна. Сцяшковіч, 621.
як чорт пугаю назганяў. Ваўк. п. Жарт. Пра зборышча кагосьці, сабраных нібы выпадкова, без бачнай прычыны. Federowski, 199.
як чорт сухую грушу: засуша, засуша, а тады і любіць. Нясв. Іран. Пра жорсткае каханне некага. ФА.
як чорт у бабінец. Шчуч. Пра чалавека, які з'явіўся не да месца, не да часу. Сцяшковіч, 621; ФА.
сказаць як чорт у ваду (у лужыну) плюнуў. Слон., Шчуч., Гарад. Няўхв. Пра штосьці недарэчна сказанае. Даніловіч, 264; Сцяшковіч, 622; КВДУ.
як чорт уссеў на каго. Стаўб. Пра нечаканы агрэсіўны напад на кагосьці. МК, 93.
як чорт ухапіў. Пра раптоўнае знікненне некага альбо нечага. Бялькевіч, 490.
як чорт хвастом накрыў. Санько, 69. Тое ж.
баяцца каго як чорта [якога]. Ваўк. п., Бран., Слон. Пра моцны страх перад кім-н. Federowski, 20; Расторгуев, 188; Высл., 285.
величать каго як чорта на вилах. Смал. Іран. Пра чалавека, якога не велічаюць, а толькі ганьбуюць. Добровольский ІІІ, 132.
грошай як у чорта. Гродз. Пра вялікую колькасць грошай у каго-н. Federowski, 117; Цыхун, 180.
грошай як у чорта скалак. Воран. Жарт. Даніловіч, 261. Тое ж. ≺ Скалка - каменьчык, сколак крэменю для крэсіва.
лятаць як чорта з'еўшы. Шчуч. Жарт. Пра некага, хто хутка, імкліва, энергічна бегае, лятае. Даніловіч, 263.
міна як у чорта пад крыжам. Ваўк. п. Здзекл. Пра чалавека з перакрыўленым тварам. Federowski, 187.
падняць як чорта на вілах. Сен. Няўхв. Пра чалавека, якога расхвалілі. Высл., 358.
Пользы як ад казла, а грахоў як у чорта. Гл. казёл.
цяжка што чорта ажаніць. Шчуч. Няўхв. Пра чалавека, якога вельмі цяжка прымусіць зрабіць што-н. Даніловіч, 208.
цякець з каго як ад чорта з балота. Мсцісл. Пра каго-н. вельмі моцнага ці нават выпацканага граззю. Юрчанка 1977, 48.
чупрына скаўтунілася бы начэ ў смалянога чорта. Рэч. Няўхв. Пра чые-н. неўпарадкаваныя, непрычасаныя валасы. Пяткевіч, 476.
як чорта на вілах насіць каго. Ушацк. Барадулін, 119. Тое, што велічаць як чорта на вілах.
з кім што з чортам. Мсцісл. Няўхв. Пра цяжкасць зносін з кім-н. Юрчанка 1977, 202.
лётаць як чортам падшыты. Паст. Ухв. Пра чалавека, які лёгка, энергічна рухаецца, перамяшчаецца. СПЗБ 2, 651.
як чортам падшыты. Мядз., Маладз. Няўхв. Пра кагосьці вельмі благога. СПЗБ 5, 427; Гілевіч, 151.
потрібный як чортовы постолы. Кам. Іран. Пра нешта некаму не патрэбнае. ЖН, 55.
патрэбна як чорту пацеры. Іран. Пра нешта не толькі непатрэбнае, але і небяспечнае для каго-н. БПФС, 212.
ляцець як на чорту. Зэльв. Няўхв. Пра хуткае зношванне адзення. Сцяцко 1970, 93.
што на кім як на чорту хата. Лоеў., Жытк. Няўхв. Пра вопратку не па фігуры. Горленка, 251.
вісець як на забітым чорце. Мёр. Няўхв. Нар. скарбы, 139. Тое ж.
быта яго чэрці носяць. Рас. Пра рухавага чалавека, хто ўсюды паспее, даскочыць. МК, 302.
дурэць як на каго чэрці ўсселі. Слуцк. Няўхв. Пра дзяцей, моладзь, што надта раздурэліся, няма ўпыну. Сержпутоўскі 1999, 61.
рано бы чэрці на кулачку. Стол. Пра абуджэнне без пары, уночы. ТС 2, 249.
як чэрці пад каўняром калдычуць. Свісл. Асудж. Насмешл. Пра несупынную прагу да выпіўкі. Сцяшковіч, 622. @чувера
як чувера. Пол. Няўхв. Пра неахайную жанчыну. ЖН, 17. @чугун
галовішча як чугун, сам як бачонык. Мсцісл. Пра знешні непрывабны выгляд кагосьці. Юрчанка 1993, 88.
ражышча якраз як чугун ваду грэць. Мсцісл. Насмешл. Пра нейчы шырокі тоўсты твар. Юрчанка 1998, 6. @чугунішча
тоўсты як чугунішчэ. Жытк. Пагардл. Пра вельмі тоўстага чалавека. ТС 5, 300. @чуецца
ідзе як ня чуецца. Астр. Пра нейчую лёгкую хаду. СПЗБ 5, 434. @чужы
унадзіцца як кот да чужога (у чужое) сала. Гл. кот.
кінуцца як певень на пеўня з чужога двара. Гл. певень.
гаспадарыць як злодзей (жабрак) у чужой клеці. Гл. злодзей.
аскыляцца як сабака на чужую працу. Гл. сабака.
аглядацца як злодзей (сабака) ў чужым двары. Гл. злодзей.
есці як чужым ротам. Гл. рот. @чужына
цесна дзе як на чужыне. Пра цеснату, адсутнасць зручнага месца для чалавека. Янк., Пар., 187.
згінуць як на чужыне. Пра чалавека, які непрыкметна для іншых прапаў. Янк., Пар., 71.
горка каму як на чужыне. Пра адчуванне адзіноты, тугі. Янк., Пар., 43. @чулкі
трэба як сабаку чулкі. Гл. сабака. @чума
Абман як чума: як пачнець, не спыніцца. Маст. Прык. Пра тое, што адзін падман цягне за сабой шэраг іншых. ФА. @чумак
набрацца што чумак. Стол. Асудж. Пра моцна п'янага чалавека. ТС 5, 302. @чумічок
як чумічок. Памянш. Мсцісл. Пра кагосьці маленькага, нізкага. Юрчанка, 204. @чупіла
хадзіць як чупіла. Мсцісл. Няўхв. Пра непаваротлівага чалавека. Бялькевіч, 491. @чупірадла
убрацца як чупірадла [якое]. Беласт. Няўхв. Пра безгустоўна ўбраную жанчыну. Высл., 403. @чурбан
тоўсты як чурбан. Пра тоўстую цяжкую асобу. Тарас на Парнасе. @чучайло
стояць ек чучайло. Жытк. Няўхв. Пра непрывабнага чалавека. ТС 5, 304. ≺ Чучайло - чучала, пудзіла. @чучала
надзецца як чучала гарохавая. Мсцісл. Няўхв. Пра блага апранутага чалавека. Юрчанка 1969, 130.
хадзіць як чучала. Кобр., Мсцісл. Няўхв. ЖНС, 119; Юрчанка 1969, 67. Тое ж. @чыгунны
галава як чыгунная. Слон. Пра адчуванне чалавека пасля хваробы, пахмелля. Высл., 302. @чыкірда
дзяцей як чыкірды. Краснап. Пра шматлікасць дзяцей. Бялькевіч, 492. ≺ Чыкірда - гурт парасят. @чырвоны
глядзець як бык на чырвонае. Гл. бык.
глядзець як індык на чырвоно. Гл. індык. @чысты
адзін як пень у чыстым полі. Гл. пень. @чысціць
языком мянціць як касу чысціць. Гл. каса. @чытаны
сядзець як чытаны. Шум. Насмешл. Пра кагосьці, хто вельмі ціха сядзіць. КВДУ. @чытаць
клясці як па кніжцы чытаць. Гл. кніжка. @Чычырында
ходзіце як Мірон з Чычырындаю. Гл. Мірон. @чэмер
горкі як чэмер. Чыж., Сен., Кам., Івац. Пра нешта вельмі горкае. СПЗБ 5, 446; Янк., Пар., 43; Жыв. сл., 205; ЖНС, 77; ЗЗайкі.
надакучыць як горкі чэмер. Дзятл. Пра нешта, некага, што вельмі моцна надакучылі, абрыдзелі. Даніловіч, 218. @чэрэн
ляпнуць ек кот на чэрэн. Гл. кот. @чэчынь
вэсох бы чэчынь. Драг. Пра вельмі худога чалавека. Скарбы, 121. ≺ Чэчынь - этымалогія няясная, сустракаецца толькі ў гэтым выразе. @шабас
спяшацца як жыд на шабас. Гл. жыд. @шавец
бегчы куды як шавец да карчмы. Насмешл. Пра чыюсьці паспешлівую хаду куды-н. Янкоўскі, 242.
выкручвацца як шавец на кірмашу. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які хітруе, падманвае. Federowski, 60, 343.
круціць як шавец скурай. Брасл. Няўхв. Пра некага, які кіруе іншымі, уплывае на іх. Рабкевіч, 98.
напіцца як шавец. Ваўк. п., Расн. Няўхв. Пра чалавека, які залішне, празмерна напіўся спіртнога. Federowski, 321; Бялькевіч, 277, НН 1911, 190.
напіцца як шавец на Божа цяла. Воран. Даніловіч, 265. Тое ж.
піць гарэлку як шавец. Гродз. Няўхв. Пра схільнага да выпіўкі чалавека. Цыхун, 190.
спяшацца як шавец на кірмаш за ботамі. Ваўк. п. Здзекл. Пра неапраўданую спешку куды-н. Federowski, 388. @шавецкі
усюды гож як шавецкі нож. Гл. нож. @шакаль
як шакаль тонкі. Брасл. Няўхв. Пра некага вельмі тонкага, худога. СПЗБ 5, 452. ≺ Шакаль - трэска, аскепак. @шаламяць
сядзець як чорт на шаламяці. Гл. чорт. @шалёны
баяцца як шалёнага сабакі. Гл. сабака.
баяцца як [шалёны] сабака вады. Гл. сабака.
бегаць (лятаць) як шалёны. Ваўк. п., Сміл., Мсцісл., Астр., Лаг., Івац. Няўхв. Пра чалавека, які бегае, не зважаючы на дарогу. Federowski, 160; Шатэрнік, 19; Бялькевіч, 56; СПЗБ 3, 143; Varłyha, 48; ЗЗайкі.
гайсаць як шалёны. Сміл. Няўхв. Шатэрнік, 62. Тое ж.
Галодны як шалёны: то кладзе паклоны, то праклёны. Слуцк. Прык. Пра галоднага чалавека, які то моліцца, то праклінае. Сержпутоўскі 1999, 37.
круціцца як шалёны сабака. Гл. сабака.
драць горла як шалёны. Асудж. Пра чалавека, які надта гучна, голасна крычыць. ФСБМ 1, 94.
палянтаваць як шалёны. Сміл. Асудж. Пра чалавека, які злосна крычыць, лаецца ды чапляецца да іншых. Шатэрнік, 198. ≺ Палянтаваць - гарлапаніць і моцна лаяцца. @шалькі
хістацца як на шальках. Паст. Няўхв. Пра кагосьці, хто не мае цвёрдай пазіцыі. СПЗБ 5, 456. @шамак
як шамак нейкі. Мсцісл. Няўхв. Пра неразумнага чалавека. Юрчанка 1977, 167. @шапка
відаць як ліхая (падраная) шапка. Пра нешта зусім відавочнае. Янк., Пар., 25.
шапкаю лятаць. Лельч. Пра вераб'ёў, што лятаюць густой грамадкай. Кучук, Малюк, 149.
баяцца каго як ліхой шапкі. Пра страх перад кім-н. Янк., Пар., 13.
Жыццё пражыць - не шапку знасіць. Прык. Арш. Пра складанасць жыццёвай дарогі. ФА.
знаць каго як ліхую шапку. Рэч. Асудж. Пра знаёмства з ліхім чалавекам. Pietkiewicz, 401.
навярнуцца (напусціцца, наваліцца) так як на ліхую шапку. Мін. Пра рэзкі, катэгарычны напад на каго-н. Tyszkiewicz, 427; Dybowski, 184; Шпилевский, 184; АВНЛ.
папасціся як верабей у шапку. Гл. верабей.
ускінуцца як на мокрую шапку. Дуб., 62; Нос., 18. ≺ Кажуць, каб выклікаць смех з чыіх-н. вымоў (заўвага збіральніка). Тое, што навярнуцца (напусціцца, наваліцца) так як на ліхую шапку.
нанасіць як жару ў шапцы. Гл. жар. @шапран
сена бы шапран. Ухв. Пра пахучае сенца добрай якасці. Сержпутоўскі 34. @шарварка
як шарварку адрабляць. Няўхв. Пра чалавека, што нестаранна, неахвотна працуе, нібы адбывае правіннасць. Санько, 214. @шарсцень
злы як шарсцень. Швянч. Няўхв. Пра злога, агрэсіўнага чалавека. СПЗБ 5, 446. ≺ Шарсцень - шэршань. @шаршон
як шаршон. Лід. Няўхв. Даніловіч 2008, 138. Тое ж. @шаршун
калоцца як шаршун. Шальч. Пра калючую траву. СПЗБ 5, 467. ≺ Шаршун - шэршань. @шаснаццатка
выбрацца (убрацца) як [сераўно] шаснаццатка. Клецк., Маст. Асудж. Пра жанчыну, што апранулася не па ўзросту. Сцяшковіч, 371; Нар. лекс., 211. @шатан
бегаць як шатан. Карм. Няўхв. Пра чалавека, які злосна дзейнічае, бегае. ФА.
як шатан. Воран. Гродз. Шчуч. Няўхв. Пра кагосьці вельмі рухавага, хуткага, актыўнага. Даніловіч, 265. @шаўковы
як шаўковая. Стаўб., Стол. Ухв. Пра лагодную, пакорлівую жонку. МК, 157; Барысюк, Буян, 28. @шаўцоўскі
прыстаць бы шаўцоўская смала. Гл. смала. @шацёр
як шацёр. Ваўк. п., Слон. п. Пра мажнага чалавека. Federowski, 11, 93. @шашаль
тачыць як шашаль (шашол). Няўхв. Пра чалавека, які некага пастаянна данімае, грызе. Ройзензон, 78. @шашок
смярдзець як шашок. Вілен. Пагардл. 1. Пра кагосьці з непрыемным пахам. 2. Пра чалавека, што робіць нешта брыдкае. Sielicki, 162.
ціхенька як шашок. Няўхв. Пра чалавека, які шкодзіць цішком. Янк., Пар., 189.
шкодны як шашок. Няўхв. Пра шкоднага, драпежнага чалавека. Янк., Пар., 196. @шашолка
шашоліць і шашоліць як шашолкі. Глуск. Жарт. Пра дзяцей, якія добра ядуць. Янк., Дыял., III, 147. ≺ Шашолка - шашаль, шашоліць, тут: добра есці. @шая
круціцца ек [тая] шая. Жытк. Пра непаседлівую дзяўчынку. ТС 5, 323. ≺ Шая - непаседа. @швед
прапасці як швед пад Палтаваю. Карм., Слон. Насмешл. Пра чыйсьці поўны пройгрыш, рашучую паразу. Hoc., 196. @швейка
хто з каго як з кошкі швейка. Гл. кошка. @швораб
рука бы ў швораба калена. Драг. Кплів. Пра нейчую тоненькую руку. Высл., 379. ≺ Швораб - верабей. @шворань
Корань як шворань - ля дзевак праворань. Жарт. Пра заляцанні да дзяўчат. Фед. Арх.
круціцца як шворан. Воран. 1. Пра паводзіны надта мітуслівага, заклапочанага чалавека. 2. Няўхв. Пра нясталага ў паводзінах мужчыну. Гілевіч 2007, 207. @шкаба
здзелацца як шкаба. Езяр. Няўхв. Пра вельмі худога чалавека. Каспяровіч, 350. ≺ Шкаба - скаба.
худая як шкаба. Ігн. СПЗБ 5, 477. ≺ Шкаба - рабро. Тое ж. @шкадаваць
даць усё раўно як шкадуючы. Слон. Няўхв. Пра малую колькасць дадзенага. Высл., 358. @шкадлівы
карцець як шкадлівыму кату. Гл. кот. @шкарпэтка
Няхай сабе мужык як шкарпэтка, абы я была як кветка. Прык. Пра неабходнасць жанчыне ўпрыгожваць сужонскую пару. Янкоўскі, 78. @шкарупка
твар як шкарупка. Навагр. Няўхв. Пра нейчы зморшчаны твар. Нар. слов., 48. @шкварка, гл. скварка @шкельца
бліснуць як шкельца. Пра нешта, што бліснула, зіхатнула. Янк., Пар., 17. @шкілет
высахнуць як шкілет. Няўхв. Пра вельмі схуднелага чалавека. Янк., 400; Ройзензон, 68.
як шкілет. Краснап., Стол., Мсцісл. Няўхв. Бялькевіч, 256; ТС 5, 325; ТС 2, 231; Юрчанка, 204. Тое ж. @шкілецік
як шкілецік. Памянш. Мсцісл. Пра худзенькае дзіця. Юрчанка, 204. @шкілеціна
як шкілеціна. Мсцісл. Няўхв. Пра моцна схудалага чалавека. Юрчанка, 204. @шкілеціначка
як шкілеціначка. Памянш.-ласк. Мсцісл. Спачув. Пра некага вельмі худога. Юрчанка, 204. @шкло, гл. таксама сцякло
гладкыя як сьцякло. Мсцісл. Пра нешта гладкае празрыстае. Юрчанка 1993, 118.
выдурвацца як муха на шкле. Гл. муха.
блішчаць як шкло. Слуцк. Пра нешта блішчастае. Сержпутоўскі 1999, 177.
дарога як шкло. Івац. Пра роўную, гладкую, але коўзкую зімовую дарогу. ЗЗайкі.
лёд як шкло. Івац. Пра гладкі празрысты лёд. Янк., Пар., 96; ЗЗайкі.
падскочыць быццам наступіў босай нагой на бітае шкло. Гл. нага.
чысты як шкло. Івац., Карэл. Ухв. Пра нешта вельмі чыстае. Высл., 420; Янк., Пар., 194; ЗЗайкі.
асцярожна як са шклом. Слон. Пра неабходнасць асцярожнага абыходжання. Высл., 282. @шклундзюк
Да работы ані цюк, а да танцаў як шклундзюк. Паст. Прык. Насмешл. Пра чалавека, які не гадзіцца ні да работы, ні да танцаў, забаў. СПЗБ 5, 480. ≺ Шклундзюк - свіны трыбушок, начынены мясам; перан. непаваротлівы чалавек. @шклют
хадзіць як шклют. Паст. Няўхв. Пра чалавека, які ходзіць згорбіўшыся, нагадвае склют. СПЗБ 5, 480. @шклянка
гаспадарка як шклянка. Гродз. Ухв. Пра добра адладжаную гаспадарку. Цыхун, 175.
Срачка не шклянка: не паб'ецца. Прык. Жарт. Чалавека, калі і адлупцаваць, будзе цэлы. Federowski, 288.
у каго печ што шклянка. Астр. Ухв. Пра вельмі добрую чыстую печ. СПЗБ 5, 480.
хата як шклянка. Ваўк. п., Докш., Івац., Маладз. Ухв. Пра нечыю чыстую хату. Federowski, 50; Высл., 409; Гілевіч, 27; ЗЗайкі.
глядзець як дурак на шклянкі. Гл. дурак.
ідзе як нясе шклянку вады на галаве. Ваўк. п., Слон. Ухв. Пра роўную, асцярожную чыюсьці хаду. Federowski, 48, 122; Высл., 332; Янк., 410.
задавацца як муха на шклянцы з мёдам. Гл. муха. @шкляны
вочы як шкляныя. Івац. Няўхв. Пра нейчы пусты, адсутны погляд, часцей пра п'янага. ЗЗайкі. @шкода
быстры як ліхі на шкоду. Гл. ліхі. @шкодны
біць як шкоднага ката. Гл. кот. @школа
галасаваць як у жыдоўскай школе. Ваўк. Няўхв. Пра шумную гамонку-спрэчку людзей. Federowski, 369.
крычаць як жыды ў школе. Гл. жыд.
падняць гоман як жыды ў школе. Гл. жыд.
смелы як жыд, калі ў школе са страху бздзіць. Гл. жыд.
як у жыдоўскай школе дзе. Вілен. Насмешл. Пра памяшканне, дзе сабраныя людзі моцна шумяць, крычаць, бязмерна гамоняць. Sielicki, 186. @шкура
крычаць як бы з каго шкуру лупяць. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які голасна, прарэзліва, адчайна крычыць. Federowski, 154. @шкурат
выпетраць як шкурат. Слуцк. Пра вельмі схуднелага, ссохлага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 83.
выпінацца (напінацца, выкручвацца, круціцца) як шкурат на агні. Мін., Карэл., Пух. Няўхв. Пра чалавека, які несалідна трымаецца, выстаўляецца, мітусіцца. Высл., 297; Нос., 821; Дуб., 52; Янк., 400; Мін.-Мал., 1970, 162. @шкурлапа
сухая як шкурлапа. Воран. Няўхв. Пра жанчыну худую, сухую, касцістую. СПЗБ 5, 482. ≺ Шкурлапа - скураны акравак. @Шлёма
выйграць як Шлёма на арэндзе. Насмешл. Пра таго, хто прайграў справу ў працэсе альбо памыліўся пры арэндзе. Нос., 21. @шлюб
прыбрацца як да шлюбу. Мін. Ухв. Пра вельмі святочны выгляд кагосьці. ЛЦ, 74. @шляга
морда як шляга. Воран. Няўхв. Пра шырокі, непрывабны твар. Гілевіч 2007, 207. ≺ Шляга - трамбоўка.
тупы як шляга. Шчуч. Асудж. Зневаж. Пра кагосьці вельмі тупога, неразумнага. Даніловіч, 265. @шляпа
Грыб - ні ежа, а шляпа - ні адзежа. Гл. ежа. @шляхта
сабрацца як шляхта (шляхціцы) на фэст. Мін. Жарт. Пра вялікі збор людзей. ЛЦ, 20. @шляхціц
надзецца як той шляхціц. Сміл. Ухв. Пра фарсістага чалавека. Шатэрнік, 311.
хадзіць як ашмянскі шляхціц: адну калошу выпусціўшы, другую абуўшы. Насмешл. Пра чалавека, які не сочыць за сваім знешнім выглядам. Дуб., 69. @шляхцюк
ганарысты як шляхцюк. Слон. Няўхв. Пра ганарлівага не да месца чалавека. Высл., 303. ≺ У сваім асяроддзі ганарлівасць лічылася заганай. @шляхцянка
гонару як у засцянковай шляхцянкі. Няўхв. Пра ганарлівую жанчыну-сялянку. Янк., Пар. 43. ≺ Беларусы-сяляне пустую ганарлівасць не прымалі, лічылі заганай. @шляя
патрэбен як карове шляя. Гл. карова. @шмаравідла
улезці як качка ў шмаравідла. Гл. качка. @шмель, гл. таксама чмель
шавардаць бу шмель гудзе. Жытк. Жарт. Пра нечыю гамонку на нізкіх тонах. ТС 5, 318. ≺ Шавардаць - балбатаць.
выскачыць як шмяля схваціўшы (ухваціўшы). Мсцісл. Пра чалавека, які хутка выбег з памяшкання, некуды пабег. Юрчанка, 204. @Шмуйла
хадзіць абквэцаны як Шмуйла. Сміл. Асудж. Пра чалавека, які з-за свайго бруднага, неахайнага выгляду падобны на мясцовага персанажа Шмуйлу. Шатэрнік, 3. ≺ Абквэцаны - брудны, замазаны. @шнурок
загончык як шнурок. Няўхв. Пра вельмі вузкі загон. Янк., Пар., 67. @шнуроўка
улезці як чорт у шнуроўку. Гл. чорт. @шнурочак
як пад шнурочак. Памянш. Мсцісл. Ухв. Пра нешта, што вельмі роўна адрэзана. Юрчанка, 193.
броўкі як шнурочкі. Памянш.-ласк. Ухв. Пра вузкія роўныя броўкі. Янк., Пар., 18. @шоўк
у даўгу як у шаўку. Івац. Насмешл. Пра чалавека, які дужа запазычаўся. Нос., 19; ЗЗайкі.
валасы як шоўк. Мсцісл. Ухв. Пра чыесці мяккія прыгожыя валасы. Янк., Пар., 27; Юрчанка, 204.
мякке ек шоўк. Жытк. Ухв. Пра нешта (тканіну, валасы, скуру) вельмі мяккае, прыемнае. ТС 3, 126.
мутыть бы шоўком шые. Драг. Няўхв. Пра складную заўзятую хлусню. БА. @шпак
астацца як шпак. Круп., Шкл. Так пра сябе сказаў прымак, які застаўся жыць у хаце сваёй жонкі (у гатовай «шпакоўні»). Высл., 282.
выбицца як шпак. Смал. Пра чалавека, які вырваўся з няволі, нейкага акружэння ці непажаданай кампаніі. Добровольский ІІІ, 124.
разявіць рот як шпак. Глуск. Насмешл. Пра чалавека, часцей дзіця, што, заслухаўшыся, адкрыў рот. Высл., 376.
чарада як шпакоў на сяўбе. Пра сабраных людзей, якія ішлі чарадой, адзін за адным. Янк., Пар., 191. @шпацыр
ісці як на шпацыр. Пра хаду павольную, няспешную, дзеля прыемнасці. Янк., 411. @шпектар
разумны як жыдоўскі шпектар. Рэч. Насмешл. Пра некага, што выстаўляецца дужа разумным. Pietkiewicz, 390. ≺ Шпектар - інспектар.
разумны як шпэктар. Ваўк. п. Насмешл. Federowski, 260. Тое ж. @шпік
угледзецца як варона ў шпік. Гл. варона. @шпілечка
тонкі як шпілечка. Памянш.-ласк. Пра некага худога, тонкага. Юрчанка, 204. @шпілька
тонкі як шпілька. Юрчанка, 204. Тое ж.
сядзець як на шпільках. Мсцісл. Пра неспакойнае, у хваляванні чаканне, сядзенне. Юрчанка 1974, 234.
відна ноч, хоць шпількі збірай. Ваўк. п. Ухв. Пра вельмі светлую месячную ноч. Federowski, 204; Янк., 399.
сядзець як на шпільцы. Пра некага, хто спакойна, нерухома сядзіць. Даніловіч, 238. @шпонка
глазы бальшыі што шпонкі. Няўхв. Пра чыесьці вялікія вочы. ЛА, 24. @шпора
сораму як у пеўня мяса на шпорах. Гл. певень. @шпунт
〈як〉 шпунт ад бочкі. Смарг., Астр. Насмешл. Пра чалавека малога росту. Даніловіч, 265. @шпэрка
худая бы шпэрка. Драг. Няўхв. Пра надта худую, сухарлявую жанчыну. Лучыц-Федарэц, 222. ≺ Шпэрка - тонкае сала, шкварка. @шраціна
як слану шраціна. Гл. слон. @шрот
пагаварыць як шротам пачаставацца. Іран. Пра непрыемную, калючую, вострую гаворку. Янк., Пар., 120. @шруб
як на шрубах. Відаць, пра вельмі гнуткага, свабоднага ў рухах, непаседлівага чалавека. Санько, 70. @штаніна
прыстаць як дзед да штаніны. Гл. дзед. @штаны
дзёргацца нібы ў іх блохі ў штанах. Гл. блыха.
скакаць як блыха ў штанах. Гл. блыха.
З жонкай пражыць - не штаны сшыць. Светл. Прык. Пра цяжкасці, што сустракаюцца ў сямейным жыцці. ПП 2, 67.
прапасці як штаны з плоту. Капыл. Насмешл. Пра непрыкметнае знікненне кагосьці. ФА.
разумны як Бэркавы штаны. Рэч. Здзекл. Пра некага неразумнага. Pietkiewicz, 390.
разумны як рабінавы штаны. Капыл. Здзекл. Высл., 376. Тое ж.
трэба як сабаку штаны. Гл. сабака.
чэсны як Бэркавы штаны на леву сторану. Карэл. Іран. Здзекл. Пра вельмі сумніўную сумленнасць, чэснасць некага. Высл., 421.
як на сабаку штаны. Гл. сабака. @штык
стаяць як штык. Мядз. Ухв. Пра нейчую гатоўнасць да справы, з'яўленне ў час. ФА. @шуба
Бей жану як шубу, а любі як душу. Прык. Правіла архаічнай патрыярхальнай сям'і. Ром., Зап., І, 215. @шугаць
у грудцах як полынь шугаець. Гл. полынь. @шукаць
як бобу у гаросе шукаць. Гл. боб.
як ветру ў полі шукаць. Гл. вецер.
як стары воўк смерці шукаючы. Гл. воўк. @шула
вылупіць (вырачыць) вочы як вол (бык) на новае шула. Гл. вол.
глядзець як бык на новае шула. Гл. бык.
тоўсты як шула. Ухв. Пра кагосьці тлустага, моцнага, шырокага. Янк., 432.
шырокі як шула. Слон. Ухв. Пра моцнага шыракаплечага мужчыну. Высл., 423. @шуляк
налытів як шуляк. Пін. Няўхв. Пра нейчы агрэсіўны, рэзкі напад на каго-н. БД, 308. @шумець
працуе як гай шуміць. Гл. гай.
у галаве як у млыне (шуміць). Гл. млын. @шумочак
стаіць у глазах як шумочак. Воран. Няўхв. Пра няясны зрок каго-н. СПЗБ 5, 507. ≺ Шумочак - туман. @шупалонік
напетавацца ек шуполонік. Жытк. Насмешл. Пра дзіця, што добра, сытна пад'ела. ТС 3, 149. ≺ Напетавацца - нахлябацца; шупалоніць - есці. @шурпа
хадзіць як курыца шурпа. Ваўк. Няўхв. Пра жанчыну, якая мае непрыгладжаны, «шурпаты» выгляд, неахайную. СПЗБ 5, 508. ≺ Шурпа - парода кур, гусей з натапыраным, ускудлачаным пер'ем.
як шурпа. Гродз. Няўхв. Сцяшковіч, 622. Тое, што хадзіць як курыца шурпа.
як шурпа лахмата. Шчуч. Няўхв. СПЗБ 5, 508. Тое ж. @шуфаль
валіць як з шуфля. Дзятл. Пра густы снег. СПЗБ 5, 510. @шуя
тоўсты як шуя. Мсцісл. Пра тоўстага, сытага чалавека. Юрчанка, 204. @шчава
кіслы як шчава. Лоеў. Няўхв. Пра нешта досыць кіслае. Янкова, 424. ≺ Шчава - шчаўе. @шчанё, гл. шчаня @шчанюк
вішчаць як шчанюк. Свісл. Няўхв. Пра нейкі непрыемны візглівы крык кагосьці. СПЗБ 1, 318.
курчыцца як шчанюк пад дажджом. Навагр. Няўхв. Пра паставу чалавека, яго знешні выгляд. ЛЦ, 71. @шчаня
цюхаць услед як шчанё. Крыч. Насмешл. Пра чалавека, які стараецца не адстаць ад кагосьці. Бялькевіч, 485. ≺ Цюхаць - бегчы.
дзяўкуць як шчаня. Слон. Няўхв. Пра нейчае скуголенне, рэдкія ціхія гукі, словы. Высл., 313.
дурны як шчаня да году. Навагр., Зэльв., Івац. Асудж. Груб. Пра вельмі недасведчанага неразумнага чалавека. Даніловіч, 245; ФА.
Сваё дзіця не шчаня: за плот не выкінеш. Брасл. Прык. Пра неабходнасць прымаць сваё дзіця такім, якое яно ёсць. ПП 1, 114.
Паны як папы, a паняты як шчаняты, яшчэ горшыя. Прык. Няўхв. Пра панскіх спешчаных дзяцей. Ляцкий, 33.
набрацца як шчэня сыроваткі. Стол. Няўхв. Пра моцна п'янага чалавека. ТС 3, 110. @шчаціна
валасы як шчаціна. Ваўк. п. Няўхв. Пра надта цвёрдыя, жорсткія валасы. Federowski, 338. @шчопаць
як у шчопці ўзяць. Пра нешта ў вельмі малой колькасці. Янк., Пар., 210. @шчотачка
як шчотачка. Памянш. Мсцісл. Ухв. Пра дружныя ўсходы. Юрчанка, 204. @шчотка
конюшына як шчотка. Стол. Ухв. Пра дружны рост густой канюшыны. ТС 2, 215.
трава [густая] як шчотка. Івац., Мсцісл. Ухв. Пра густую добрую траву. Янк., 432; Юрчанка, 204; ЗЗайкі. @шчоўкаць
як арэхі шчоўкаць. Гл. арэх. @шчука
высахнуць як шчука. Гом. Няўхв. Пра схуднелую жанчыну. Высл., 298.
корова падхлябістая як шчука. Лоеў. Няўхв. Пра худую, паджарую карову. Янкова, 237.
зубы як у шчукі. Лельч. Няўхв. Пра чалавека з вострымі зубамі. Кучук, Малюк, 109. @шчупак
вочы вытарашчыць што шчупак. Капыл. Няўхв. Пра выраз вачэй кагосьці. ФА.
глядзець як сыты шчупак на вялікую плотку. Ушацк. Насмешл. Пра сквапны, але сыты, лянівы погляд кагосьці. ЛЦ, 70.
улезці як шчупак у нерат. Вілен. п., Касц., Уздз. Насмешл. Пра чалавека, які папаўся самахоць у непрыемную сітуацыю. Czeczot, 115; Federowski, 319; Бялькевіч, 455; Высл., 404.
зубы як у шчупака. Пра чыесьці вострыя зубы. Янк., Пар., 78.
раскоша каму дзе як шчупаку ў возеры. Ухв. Пра спрыяльныя, добрыя ўмовы жыцця дзе-н. Янк., 424. @шчур
вымакнуць як шчур. Пін. Насмешл. Пра чалавека, які недзе моцна вымак або спацеў. Нар. лекс., 119.
мокры шо шчур. Жытк. Насмешл. Пра чалавека, які недзе моцна вымак або спацеў. ТС 5, 344.
сухі ек шчур. Стол. Пра нейкую худую жывёліну. ТС 5, 344. ≺ Шчур - пацук.
сядзець як шчур. Смал. п. Няўхв. Пра чалавека, які трымаецца скрытна адасоблена. Добр., Смол., 1012.
шкодны як шчур. Ваўк. п. Асудж. Пра чалавека, які жыць не можа, каб не шкодзіць. Federowski, 299. @шчыліна
сядзець як блашчыца ў шчыліне. Гл. блашчыца.
лезці як таракан у шчыліну. Гл. таракан.
схавацца як клоп у шчыліну. Гл. клоп.
ціснуцца як прусакі ў шчыліну. Гл. прусак. @шчылінка
як прусак у шчылінцы. Гл. прусак. @шчыпаць
идеть як шчиплить. Насмешл. Відаць, пра вельмі дробненькую хаду кагосьці. Добровольский ІІІ, 87. @шчыпці
трэба як дзятлу шчыпці. Гл. дзяцел. @шчыры
Бярэ як шчырага за сэрца, а багатага за жывот. Рэч. Пра шчыльна падагнаныя дошкі. Pietkiewicz, 359. ≺ Заўвага збіральніка: «Так кажа цесля, калі яму ўдасца штось капітальна замацаваць».
узяло як багатага за жывот, а шчырага за сэрца. Гл. багаты. @шчэпачка
худы як шчэпачка. Памянш. Ваўк. п. Няўхв. Пра моцна схуднелага чалавека. Federowski, 55.
Бяда па бядзе як на шчэпачцы едзе. Памянш. Прык. Пра тое, што беды ідуць чарадой адна за адной. Ляцкий, 4. @шчэпка
круціцца як шчэпка ў пролупца. Астр. Зласл. Пра чалавека, які дзейнічае, мітусіцца ў вельмі неспрыяльных умовах. СПЗБ 4, 111.
стаць як шчэпка. Мсцісл. Няўхв. Пра моцна схуднелага чалавека. Юрчанка, 98.
сухі як шчэпка. Хойн. Няўхв. Мат. Гом., VIII, 179. Тое ж.
як (што) шчэпка высахнуць. Стаўб., Сен. Няўхв. МК, 320. Тое ж.
шанаваць як бруд на шчэпках. Гл. бруд.
глядзець як дурак на шчэпкі. Гл. дурак. @шыба
як шыбы ня выпхне. Пра кагосьці, хто пільна, уважліва, зацікаўлена глядзіць. НН, 268. @шыбенік
насіцца як шыбенік. Няўхв. Пра падлетка, дзіцёнка, які моцна дурэе, носіцца. Янк., Пар., 116. @шыбеніца
высака як на шыбеніцы. Мядз. Няўхв. Пра высокае да страху месца. Высл., 297.
як з шыбеніцы сарваўся. Няўхв. Пра чалавека, які нервуецца, злуецца, знаходзіцца ва ўзбуджаным стане. Санько, 209. @шыла
адказ як шыла. Ваўк. п. Пра нейчы востры, калючы адказ. Federowski, 4; Нос., 121; Матэрыялы 1981, 114; Крэмнеў, № 830.
круціцца як шыла [якоя]. Краснап. Пра мітуслівага, няўрымслівага чалавека. Бялькевіч, 463.
таўчыся як шыла. Шчуч. СПЗБ 5, 96. Тое ж.
улезці як шыла ў сраку. Рэч. Асудж. Вульг. Пра чалавека, які некуды ўлез няпрошаны. Pietkiewicz, 394.
як шыла ў мыла. Свісл. Ухв. Пра справу, якая рухаецца вельмі лёгка, спраўна, без перашкод. Даніловіч 2010, 91.
кальнуць як шылам. Пра чалавека, які сказаў нешта вострае, калючае, дастаў да балючага. Янк., Пар., 84.
схапіцца як бы хто каго шылам парнуў. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, які рэзка падскочыў. Federowski, 273.
схапіць як шылам патакі. Іран. Пра надта мізэрную колькасць нечага атрыманага, пра безвыніковасць намаганняў. Янк., Пар., 159.
круціцца як на шыле. Мін. Зласл. Пра чалавека, які трымае сябе нервова, неспакойна. ЛЦ, 71.
як на шыле (на шылах). Пра чалавека, які адчувае сябе неспакойна, няўтульна, у чаканні. Санько, 70.
верх тонкі бы шыло. Стол. Пра нейкае вострае высахлае дрэва. ТС 5, 349. @Шыманелеў
як Шыманелевы пчолы. Смарг. Ухв. Відаць, пра дружную шпаркую работу нейкага гурта. Сцяшковіч, 622. @шыпуль
худыя як шыпулі. Ваўк. Пра вельмі худых людзей, жывёл. СПЗБ 5, 533. ≺ Шыпуль - трэска, аскепак. @шыць
маніць як шые. Пух., Докш., Івац. Асудж. Пра чалавека, што лёгка і складна маніць. Шатэрнік, 154; Высл., 345; ЗЗайкі.
мутыть бы шоўком шые. Гл. шоўк.
Як тая Тадора - то шые то пора. Гл. Тадора.
Жыць - не мяшок шыць. Гл. мяшок. @шыхля
трэсціся як ад шыхлі. Пін. Няўхв. Пра моцныя дрыжыкі каго-н. Высл., 365 ≺ Шыхля - ліхаманка. @шыя
вісець як камень на шыі. Гл. камень.
як нажом па шыі. Гл. нож.
як у сабакі кілбаса на шыі. Гл. сабака. @шэлег
баяцца каго як ліхога шэлега. Пра чалавека, якога асцерагаюцца як няякасных грошай. Янк., Пар., 13; Нос., 50. ≺ Ліхі шэлег - сцёртая альбо скрадзеная манета.
знаць каго як ліхога шэлега. Пра чалавека, якога добра ведаюць і не з лепшага боку. Аксамітаў, 201; Шпилевский, 181; Киркор, 235.
не збудзеш каго/чаго як ліхога шэлега. Ваўк. п., Слон. Пра чалавека або рэч, ад якіх так цяжка пазбавіцца, як ад фальшывай манеты. Federowski, 352; Высл., 354; Янк., Пар., 113. @шэры
выязджаць усё роўна як на серым кані. Гл. конь. @шэранькі
бегаць як той зайчык шэранькі. Гл. зайчык. @шэрсць
гаворыць быццам гладзіць па шэрсці. Мін. Ухв. Пра чыюсьці ласкавую альбо ліслівую гаворку. ЛЦ, 50.
Як ад казла - ні шэрсці, ні малака. Гл. казёл.
валасы як шэрсць. Ваўк. п. Няўхв. Пра жорсткія, непаслухмяныя валасы. Federowski, 338.
Прыраўнавалася як свіння да каня, да шэрсць не такая. Гл. свіння. @шэршань
джгануць як шэршань у скроню. Пра востры ўдар ці нутраны боль у скроні. Янк., Пар., 53.
злы як шэршань. Трак. Няўхв. Пра злоснага, агрэсіўнага чалавека. СПЗБ 5, 538.
ліхі як шэршань. Ваўк. п. Няўхв. Federowski, 164. Тое ж. @шэсць
гаворыць быццам у шэсць цапоў малоціць. Паст. Няўхв. Пра нечыю хуткую гаворку. КВДУ.
есць як валоў шэсць. Гл. вол. @электравенік
як электравенік. Астр. Насмешл. Пра вельмі жвавага, шустрага чалавека. Даніловіч, 215. @Юда
адвярнуцца як Юда ад святой вячэры. Маладз. Няўхв. Пра чалавека, які ад нечага адмовіўся ці нечаму здрадзіў. ФА.
прадажны як Юда. Асудж. Пра прадажнага, нявернага чалавека. Янк., Пар., 129. @Юр'я
набожны як святога Юр'я конь. Слуцк. п. Іран. Жарт. Пра чалавека, які далёкі ад набожнасці. Шейн, 478; Аксамітаў, 196.
набожны як святога Юр'я конь: ён да касцёла, а ён да кабылы. Іран. Жарт. Federowski, 131. Тое ж. @юхта
мокры як юхта. Кобр. Пра некага моцна мокрага. ЖНС, 126. @юхціна
мокры як юхціна. Пол. Пра чалавека, які вымак да ніткі. Нар. лекс., 15. ≺ Юхціна - скура ў час вырабу. @юшка
чырвона як юшка. Навагр. Пра нешта вельмі чырвонае (зара, матэрыял і інш.). СПЗБ 5, 543. ≺ Юшка - кроў. @яблык
абрыдзець як горкі яблык. Івац., Воран. Няўхв. Пра нешта, некага, што вельмі моцна надакучылі, абрыдзелі. Даніловіч, 218; ЗЗайкі.
кіслы як лясны яблык. Касц. Пра нешта вельмі кіслае. Бялькевіч, 250.
кіслы як яблык з дзічкі. Пра вельмі нешта кіслае. Янк., Пар., 86.
скрывіцца быццам укусіў кіслы яблык. Брэсц., Мін., Чэрык. Насмешл. Пра чалавека, які ад нечага моцна зморшчыўся. ЛЦ, 74.
маршчыністы як печана яблыка. Слон. Пра твар старога чалавека. Высл., 435.
надаесці як горкае яблыка. Рэч., Слон. Раздраж. Пра нешта вельмі недакучлівае. Pietkiewicz, 380; Высл., 350.
вочы як яблыкі. Слон. Пра вельмі вялікія выразныя вочы. Высл., 295. @яблына
галава белая што яблына. Мсцісл. Пра галаву старога чалавека. Юрчанка 1977, 251. @яблычка
гладзенькі як яблычка. Памянш.-ласк. Ваўк. п. Ухв. Пра тварык дзіцяці. Federowski, 110.
кругленькі як яблычка. Памянш.-ласк. Івац. Ухв. Пра сыценькага, поўненькага дзіцёнка. ЗЗайкі. @ягада
многа як ягад. Мсцісл. Пра шматдзетную сям'ю. Юрчанка, 204.
Гудзім папа, а поп як ягада. Прык. Пра тое, што абмаўленне не ўплывае на таго, пра каго кажуць. Federowski, 240.
напіцца чырвоніцы як ягада. Сак. п. Насмешл. Пра ап'янелага чалавека, што пачырванеў ад гарэлкі. Federowski, 230.
хавацца як ягада пад лісток. Мсцісл. Ухв. Пра некага, хто трымаецца скрытна. Юрчанка, 204.
чырвона як ягада. Ваўк. п. Ухв. Відаць, пра маладзіцу, дзяўчыну. Federowski, 70.
жукоў як на рабіне ягод. Гл. рабіна. @ягадка
дзеўка як ягадка [сакаўмая]. Памянш. Ваўк. п., Слон. Захапл. Пра маладую прыгожую дзяўчыну. Federowski, 95; Высл., 312.
нявеста як ягодка ў лесе. Рас. Ухв. Пра чыюсьці прыгожую нявесту. СПЗБ 5, 547.
хароша як ягадка. Ваўк. п. Захапл. Пра маладую прыгожую дзяўчыну. Federowski, 50.
Любіліся, кахаліся як галубкі ў стрэсе, а ціпер разышліся як ягадкі ў лесе. Гл. галубок. @ягіня
расчырванецца як ягіня. Сміл. Няўхв. Пра раз'юшаную, раззлаваную жанчыну. Шатэрнік, 152. ≺ Ягіня - Яга, ведзьма. @ягня
бояцца ек воўк егняці. Гл. воўк.
дзівіцца (глядзіць) як воўк на казу (ягня). Гл. воўк.
любіць як воўк ягня. Гл. воўк.
цягаць як воўк ягня. Гл. воўк.
дзіцята бы ягнята. Слуцк. Пра безабароннасць малых дзяцей. Сержпутоўскі 1999, 52.
страшыцца як воўк ягняці. Гл. воўк.
як з ягняці воўны. Маст. Насмешл. Пра вельмі малую карысць з чаго-н. Даніловіч 2008, 136. @ягнятка
брыкаць як ягнятка. Памянш. Ваўк. п. Ухв. Пра бегатню і весялосць дзяцей. Federowski, 43. @яда
Чалавек без друга што яда без солі. Маз., Докш. Прык. Пра нецікавага чалавека, што не мае сябра. ПП 1, 381; ФА. @яечка
гатова як яечка аблупленае. Памянш. Ухв. Пра высокую ступень гатоўнасці нечага. Янк., Пар., 39.
давесці што як яечка. Мсцісл. Пра вышэйшую ступень даведзенасці чаго-н. да ладу. Юрчанка 1969, 70.
Да пяці год пястуй дзіця як яечка, з сямі - пасі як авечку, тады выйдзе на чалавечка. Памянш. Брасл. Прык. Пра неабходнасць адпаведнай увагі да дзіцяці на ўсіх этапах сталення. ПП 2, 133.
сын як яечка. Ухв. Пра дарагога і запеставанага сына. Добр., Смол., 896.
трымаць як яечка. Памянш. Слон. Пра вельмі беражлівае стаўленне да нечага. Высл., 401.
крахаць што індзючкі на яечках седзя. Гл. індзючка.
берэгчы як яечко. Памянш. Бяроз. ДА. Тое, што трымаць як яечка. @яешня
прыставаць як баба з яешняю. Гл. баба. @яжгур
надуцца як яжгур. Брасл. Няўхв. Пра чалавека, які пакрыўдзіўся, надзьмуўся, выставіў свае калючкі. СПЗБ 5, 550. @язык
гаварыць усё дно як язык за што чыпляіцца. Мсцісл. Пра няроўную невыразную гаворку. Юрчанка 1993, 177.
крычаць як за язык пачэплена. Асудж. Пра жанчыну, што моцна раскрычалася. Дуб., 29; Носович, 489.
маўчаць баццэ каму каровы язык аджавалі. Гл. карова.
маўчаць быццам язык праглынуў. Мін., Хоц. Пра чалавека, які не хоча, не можа нешта сказаць. ЛЦ, 65; Янк., Пар., 76.
спрытны як язык. Насмешл. Пра лоўкага, хуткага, кемлівага чалавека. Янк., 429.
турлыкаць як за язык пыдвязыный. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які вядзе невыразную гаворку. Юрчанка 1993, 177.
як за язык павешаны (прывязаны). Мсцісл. Пра балбатлівага, гаваркога чалавека. Нос., 195; Юрчанка 1977, 212.
як цяляты язык аджавалі. Гл. цяля.
як язык завязаў. Рэч. Пра чалавека, які рашуча змоўк. Гор., Руд., 255.
гаварыць гладка як вол языком ліжа. Гл. вол.
няма як вол языком злізаў. Гл. вол.
як карова языком злізала. Гл. карова.
як языком злізала. Пра нешта, што цалкам знікла, не пакінула следу. Санько, 69. @яйка
ад каго помачы як ад пеўня яек. Гл. певень.
пад'ясі ад сына хлеба як ад старой курыцы яек. Гл. курыца.
зруб як яйка. Ухв. Пра вельмі прыгожы, чыста зроблены зруб. Янк., Пар., 77.
круглы як яйка. Ваўк. п. Пра нейкі круглы прадмет. Federowski, 153; Янк., 412.
укінуць як зязюлька яйка. Гл. зязюлька.
як сёння з яйка вылупіўся. Няўхв. Пра чалавека, які не ведае звычайных рэчаў. Санько, 71.
як яйка. Маладз. Ухв. Пра нешта дасканалае, добрае. Гілевіч 2007, 71.
насіцца як са свянцоным яйкам. Воран. Няўхв. Пра чалавека, які носіцца з нечым, празмерна аберагае, апякуецца, дагаджае. Даніловіч, 246.
насіцца як курыца з яйкам (яйцом). Гл. курыца.
цацкацца як з веліконным яйкам. Ваўк. п., Лід. Няўхв. Federowski, 47; Высл., 414. Тое, што насіцца як са свянцоным яйкам.
хадзіць як з яйкамі на галаве. Ваўк. Жарт. Пра роўненькую, павольную, акуратную хаду. Federowski, 48.
масціцца як курыца на яйках. Гл. курыца.
сядзець як качка на яйках. Гл. качка.
глядзець як вужака на яйкі. Гл. вужака.
падобны як два курыныя яйкі. Мін. Пра двух вельмі падобных паміж сабой людзей. ЛЦ, 73. @яйцо
вывалыты очы ек баран ейця. Гл. баран.
глядзець як з яйца вылупіўся. Стаўб., Слон. Няўхв. Пра чалавека, які недаўменна, здзіўлена штосьці разглядае, дзівіцца. Даніловіч, 228.
глядзець як яшчарыца на яйца. Гл. яшчарыца.
целепатца бы барановы яйца. Слуцк. Здзекл. Пра чалавека, які не мае цвёрдай паставы. Сержпутоўскі 1999, 148.
як з яйца выліты. Воран. Пра чалавека вельмі падобнага да кагосьці. Арх. Гр.
як з яйца сяння вылупіўся. Няўхв. Пра чалавека, які не ведае простых рэчаў. Юрчанка 1977, 213.
хадзіць як з яйцамі на галаве. Ваўк. Пра чалавека, які надта плаўна, роўненька ходзіць. Federowski, 48.
гняздзіцца (мясціцца) як курыца на яйцах. Гл. курыца.
сказаць як сярпом па яйцах разануць. Гл. серп.
белы як яйцо. Краснап. Ухв. Пра нешта вельмі белае. Бялькевіч, 439.
гладкая [дарога] хоць яйцо каці. Ухв. Пра вельмі добрую дарогу. Янк., Пар. 39.
гладкі як яйцо. Жытк. Ухв. Пра нейкі гладкі прадмет. Матэрыялы 1981, 120.
гузак як яйцо. Капыл. Пра вялікі гузак у кагосьці. Нар. слов., 60.
кволы як яйцо-вылівак. Лаг. Спачув. Пра хваравітае, слабенькае дзіця. Гілевіч, 28.
круглы як яйцо. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта круглае, гладкае. Federowski, 153; Янк., 412.
Ліцо як яйцо, а ў галаве баўтун. Раг. Прык. Здзекл. Пра прыгожага ды дурнаватага чалавека. АВНЛ.
падабраць, падагнаць як яйцо. Мсцісл. Ухв. Пра нейкую добра зробленую справу, работу. Юрчанка 1969, 171.
рабы як галубінае яйцо. Івац. Пра некага або нешта рабых, у кропачку. ЗЗайкі.
рабы як кніжынае яйцо. Івац. ЗЗайкі. ≺ Кніжынае яйцо - яйцо кнігаўкі. Тое ж.
рассакатацца як курыца, знёсшы яйцо. Гл. курыца.
абходзіцца як з веліконным яйцом. Слон. п., Івац. Пра вельмі далікатнае, паважнае абыходжанне. Federowski, 1; ЗЗайкі.
асцярожна як з яйцом. Слон. п. Federowski, 10; Янк., 396. Тое ж.
ісці як з яйцом. Ваўк. п., Слон. Пра вельмі асцярожную хаду каго-н. Federowski, 48, 122; Высл., 332; Янк., 410.
насіцца як курыца з першым яйцом. Гл. курыца.
насіцца як курыца з яйцом. Гл. курыца.
пабегчы як курыца з яйцом. Гл. курыца.
блішчаць як у ката яйцы. Гл. кот.
крутытыся бы Савка на яйцых. Гл. Саўка.
пішчаць як кураня ў яйцэ. Гл. куранё. @ялавец
жыгацець як сухі ялавец. Зэльв. Пра чалавека, які гарачыцца, палае, злуецца. Нар. слов., 16. @яма
зрахманіцца як воўк у яме. Гл. воўк.
заснуў як у яму праваліўся. Леп. Пра моцны, глыбокі сон. ЗВалодзінай.
як у яму. Карэл. Няўхв. Пра нешта, што робіцца без выніку, карысці, якога-н. следу. Сцяшковіч, 620. @янгуль
голас як у янгуля. Бран. Ухв. Відаць, пра чалавека з анёльскім, прыгожым галаском. Расторгуев, 294. @Янкель
убіцца як Янкель у касцёл. Насмешл. Пра чалавека, які не туды, куды трэба, улез. Янк., Пар., 172. @ярблюд, гл. вярблюд @ярмарка
круціцца як цыган на ярмарку. Гл. цыган.
чыста дзе як на ярмарку Адэльскім. Сак. п. Іран. Пра адсутнасць парадку дзе-н. Federowski, 4. @ярмо
жывецца як валу ў ярме. Гл. вол.
працаваць як вол у ярме. Гл. вол.
уперціса ек вол у ермо. Гл. вол.
цягнуць як вол [ярмо]. Гл. вол.
сагнуць карак як пад ярмом. Пра прыгнутага ссутуленага чалавека. Янкоўскі, 81. @яслі
біцца як сляпы казёл аб яслі. Гл. казёл. @ясны
зваліцца як дождж сярод яснага дня на сухое сена. Гл. дождж.
як гром з яснага неба. Гл. гром.
дарагі як сонейка яснае. Гл. сонейка. @ястраб
драпежны як ястраб. Чыж. Няўхв. Пра вельмі агрэсіўнага чалавека. СПЗБ 2, 87.
накінуцца як ястраб на курыцу. Мсцісл. Няўхв. Пра некага, хто драпежна накінуўся на субяседнікаў. Юрчанка, 196. @Ясь
як у Яся ў торбе дзе. Маст., Дзятл. Няўхв. Пра непрыбранасць, неахайнасць у хаце, на стале і г. д. Даніловіч, 261. @ятроўка
сварыцца як ятроўкі. Ваўк. п. Няўхв. Пра сварлівых кабет, што ніяк не могуць дамовіцца. Federowski, 294. @ячмень
галава як на ёй ячмень змалацілі. Няўхв. Пра распухлую галаву кагосьці. Янк., Пар., 37. @ячны
усяды каго хапае як ячнай мякіны. Гл. мякіна. @ячук
дзеці як ячукі. Краснап. Ухв. Пра дагледжаных дзяцей. Бялькевіч, 509. ≺ Ячук - ускормленае парася. @яшчарка
глядзець як яшчарка [тая]. Няўхв. Пра жанчыну, што мае пільны, асцярожны погляд. Носович, 728.
як яшчарка. Мсцісл. Ухв. Пра спрытнага, лоўкага, хуткага чалавека. Юрчанка, 204.
грызецца ек яшчэрка. Жытк. Няўхв. Пра дзёрзкага, злога на язык падлетка. ТС 1, 58.
сыкацца ек яшчэрка. Жытк. Няўхв. Пра адказы, паводзіны капрызнай непрыветнай жанчыны. ТС 5, 127. @яшчарыца
вытрашчыць вочы як яшчарыца на дзеці. Няўхв. Пра нейчы непрыязны прагны погляд. Federowski, 336.
глядзець як яшчарыца на яйца. Ваўк. п. Federowski, 109. Тое ж. @яшчык
улажыць як у яшчык. Мядз. Пра нешта вельмі трапна сказанае. ЗСалавей.