##ShortTitle: Ідыш-беларускі прыказак і прымавак ##LongTitle: Малы ідыш-беларускі слоўнік прыказак і прымавак ##FrontpageTitle: Ідыш-беларускі прыказак і прымавак ##ExpandArticle: false ##Type: slo ##ArticleLang: yi ##HTMLDescription_BEGIN Створана на падставе:
Жыдоўскія прыказкі і прымаўкі / גלײכװערטלעך ײרישע שפריכװערטער און / Jidiše šprixverter un glajxvertlex. Arche № 3(8)-2000 (Габрэйскі нумар).
Укладальнік: Аляксандар Астравух





##HTMLDescription_END @

a behejme un a vajb fun ejn štetl zol men nit nemen — карову і жонку з аднаго мястэчка не бяруць (хоць сава, абы з другога сяла) @

a bisl un a bisl vert a fule šisl — патрошку, патрошку і поўная міска (па капельцы - мора, па травінцы - стог; сноп да снапа і будзе капа; крыха да крыхі - зьбярэцца горба) @

a blind hindl gefint ojx amol a kerndl — трапіцца і сьляпой курыцы зярнятка знайсьці @

a bokser iz švarc, ober zis vi cuker — рожкавы струк чорны, але салодкі, як цукар (чорны мак, ды смачны, белая рэдзька, ды горкая) @

a cebroxene kejle kon men nit cunojfklepn (nit maxn ganc) — раздзоганага (разьбітага) гаршка ня склеіш @

a duler (a narišer) kop vert kejnmol nit groj — дурная галава ніколі не сівее @

a fremder bisn šmekt zis — чужы кавалак пахне смачна (чужыя грашы і гультаю харашы) @

a ganev fun a ganev iz poter — злодзей ад злодзея вольны (груган гругану вока не клюе; грач грачу не дзярэ аччу) @

a gast af a vajl zet af a majl — госьць на кароткі час бачыць на вярсту (госьць рэдка бываець, ды шмат відаець) @

a gešlogenem hunt vajzt men ništ kejn štekn — пабітаму сабаку кія не паказваюць (біты сабака здалёк бачыць кіёк) @

a gojiš pecl iz vi a špicik micl, a jidiš pecl iz vi a kapeljuš — гояў піцюн, як востры каптурок, жыдаў піцюн, як капялюш @

a grojser volkn un a klejner regn — вялікая хмара, але малы дождж (вялікі вор, ды малы збор; вярба таўстая, ды ў сярэдзіне пустая; вялікая луста, а ў сярэдзіне пуста) @

a guter balmeloxe štarbt nit fun hunger — добры рамесьнік не памірае ад голаду (з рамяством дружыць - у жыцьці не тужыць; рамяство піць-есьці ня просіць, а само корміць) @

a gutn helft a vort, a šlextn helft kejn šmic nit — добраму дапамагае слова, ліхому не дапамагае й лупцоўка (добраму кіў, а лядачаму кій; нічым ня ймеш: ні грозьбаю, ні просьбаю) @

a hunt šikt men nit in jatke arajn — сабаку ў ятку не пасылаюць (воўк не пастух, а сьвіньня не агароднік; паслалі сабаку па табаку: ані табакі, ані сабакі) @

a hunt, velxer (vos) bilt, bajst nit — сабака, які брэша, не кусаецца (ня бойся зьвяглівага, а кусьлівага) @

a jid iz vi a vanc: čepet men im, bajst er, cekvečt men im, štinkt er — жыд, як клоп: зачэпіш яго, ён кусаецца, раздушыш яго, ён сьмярдзіць @

a jidene tut af ejn mol finf meloxes: zi kakt un pišt, arbet a zok, klajbt špener un zogt broxes — жыдоўка робіць адначасова пяць работ: яна сера і сцыць, вяжа панчоху, зьбірае трэскі і прамаўляе блаславеньні (жыдовачка Хая і сцыць, і срае, і пацеры чытае) @

a jidiš lebn mištejns-gezogt: časam z kvasam, a poroju s vodoju — жыдоўскае жыцьцё, уласна кажучы: часам з квасам, а парою з вадою @

a kind on a mame iz azoj, vi a tir on a kljamke — дзіцё бяз маці, як дзьверы бяз клямкі (у каго ёсьць матка, у таго галоўка гладка) @

a klejn vajbele kon ojx hobn a grojs mojl — малая кабетка таксама можа мець вялікі рот (малы жук, ды вялікі гук) @

a kojtik mojl helfn afile nit di goldene cejn — бруднаму роту не дапамогуць нават і залатыя зубы (адзеўся як пава, але дурная слава) @

a kopike hit op dem rubl — капейка рубель беражэ (рубель із гроша паходзіць) @

a litvak tut čuve nox far der avejre — літвак каіцца, яшчэ не зграшыўшы @

a mešumed iz nit kejn jid un nit kejn goj — выхрыст - не жыд, але і ня гой (ад берага адплыў, а да другога не прыстаў) @

a nar hot a šejn vajb — дурань мае прыгожую жонку (дурню і скула ня сядзіць, за дурнем шчасьце бяжыць) @

a nar xoč in kojmen špar — дурань, хоць у комін запіхні (дурак дураком ва векі вяком) @

a piš on a forc iz vi a regn on a duner (vi a xasene on klezmer) — сцулі без бздулёў, як дождж бяз грому (сцыкі без пярдыкі, як вясельле без музыкі) @

a poc štejt, ober di cajt štejt nit! — чэляс стаіць, але час не стаіць! @

a porojxes on gleklex un mešojrerim on šmeklex iz kejn jidiše šul nit — алтарная завеса без званочкаў, служкі бяз посікаў - гэта не сынагога @

a sax zmires un vincik lokšn — шмат песьняў, але мала локшынаў (што па тэй чэсьці, калі няма чаго есьці) @

a šprixvort, a xoxme iz gut, ven es iz cum ort (ven me zogt im cu der cajt) — добрае прыслоўе да месца (умелая прыказка, як пры мяшку прывязка) @

a tropn libe brengt amol a jam trern — кропля каханьня нясе часам мора сьлёз (тады дзеўка схамянулася, як у пузе страпянулася) @

a vajb bagrobn iz azoj, vi cibele esn: di ojgn vejnen, ober dos harc laxt — жонку хаваць, як цыбулю есьці: вочы плачуць, але сэрца сьмяецца (жонку ў яму, а сам на другую гляну; бог за жонку, а я за дзеўку) @

a xoxem balajle (banaxt), a tipeš batog — мудрэц уначы, дурань удзень @

abi a štekn, a hunt vet zix šojn gefinen — абы быў кій, сабака ўжо знойдзецца @

abi gezunt - cores veln ništ feln (abi jorn, kejn cores iz men nit žedne) — абы было здароўе, у няшчасьцях нястачы ня будзе @

adank vestu in kešene nit arajnlejgn — дзякуй у кішэню не пакладзеш (за дзенькуе ніц не купуе; дзякуем не адбудзеш, дзень жаць будзеш; дзякуем не адбыць, трэба заплаціць) @

af a micve gefinen zix a sax balonim — на мілы богу ўчынак знаходзіцца шмат жадаючых (дзе дабро, памагачых шмат; дзе прыбытак чуюць, памагачы начуюць) @

af an ejgn kind zajnen di eltern blind — за ўласным дзіцём бацькі нічога не заўважаюць (дзіцятка хоць і крыва, ды бацьку з маткай міла) @

af got darf men hofn, ober alejn ojx nit šlofn — на бога спадзявайся, але й сам ня сьпі (божа, памажы, а сам не ляжы, а ты, дурню, падбяжы; памажы, божа, але й ты не лянуйся, нябожа) @

af jenems kešene iz jener (jeder) a bal-cdoke — чужым дабром латва шахраваць @

afn ganev brent dos hitl — на злодзеі гарыць шапка (хто парася ўкраў, таму ўвушшу пішчыць) @

alc elter der buhaj, alc štarker zajnen ba im di herner — чым старэйшы бугай, тым мацнейшыя ў яго рогі @

alc iz ba jidn cu vejnik, ober xoxme (nor sejxl) hot jeder genug — усяго ў жыдоў мала, толькі розуму кожны мае дастаткова @

alc, vos iz iberik, iz šediex — усё, што залішне, шкодна (што занадта, то ня дужа) @

alc zol men kenen - kejn zax zol men nit badarfn — усё трэба ведаць (умець), але ня ўсё карыстаць (дай, божа, усё ўмець, але ня ўсё рабіць) @

ale kojmens šmekn mit rojx — усе коміны пахнуць дымам (дзе дым, там і агонь; дзе вярба, там вада) @

ale šusters gejen borves — усе шаўцы ходзяць босыя (ганчар у чаропках есьці варыць, а шавец у атопках ходзіць) @

alejn ken men esn, ober nit arbetn — аднаму можна есьці, але не працаваць (адзін зьеж і вала - адна хвала) @

an alter šarbn lebt iber a najem top — стары чарапок перажыве новы гаршчок @

an ojlem iz a gojlem — натоўп - балван @

an oks far a grošn - az der grošn iz nito... — бык за грош - а калі няма й гроша... (купіў бы каня, ды можнасьці няма, даба грошы няма; купіў бы сяло, ды грошы гало) @

arbet brengt brojt, fojlkajt - nojt — праца прыносіць хлеб, гультайства - нястачу (ад ляноты чакай бядоты; праца корме, а гультайства глуме) @

az a kind falt, štelt im a malex unter di hent — калі дзіцёнак падае, анёл падстаўляе яму рукі (як малы падае, то анёл зь пярынкаю, як старое, то чорт з бараною) @

az a nar varft arajn a štejn in brunem, velt im kejn cen kluge nit arojsšlepn (arojsnemen) — калі дурань укіне камень у студню, дзесяць разумных ня здолеюць яго выцягнуць (што дурань папсуе, тое разумны не паправіць; дурань вузел завяжа, разумны не разьвяжа) @

az a šlimazl gejt tancn, cerajsn zix ba di klezmer di strunes — калі няўклюда ідзе танчыць, ірвуцца ў музыкаў струны (як нашаму братку жаніцца, дык ночка кароткая) @

az cvej ganovim krign zix, kumt arojs der emes — калі двое злодзеяў сварацца, выходзіць праўда (і коні ўкрадзеныя знойдуцца, як злодзеі паб'юцца) @

az cvej šlogn zix, kumt dem dritn arojs a tojve — калі двое б'юцца, трэці мае выгаду (дзе двох зваду вядзе, там трэці крадзе) @

az der hunt hot zix ojsgebuln, hert er alejn uf — калі сабака набрэшацца, ён сам спыняецца (сабака лаець, ды ніхто не зважаець; сабака брэшыць, а сонца сьвеціць; на сабачы брэх не глядзі, ды сваёй дарогаю ідзі) @

az der kacev gejt avek funem kloc, špringt aruf der hunt — калі мясьнік адыходзіць ад калоды, на яе ўскоквае сабака (кошка з дому - мышка на стол) @

az di bord brent, iz hejs in mojl — калі барада гарыць, горача ў роце @

az di kec rajsn zix, frejen zix di majz — калі кошкі дзяруцца, мышы весяляцца (дзе двох б'юцца, там трэці карыстае) @

az di mame iz a ku, iz di toxter a kalb — калі маці - карова, дачка - цялушка (якая матка, такое й дзіцятка; калі бацька рыбак, то і сын у ваду паглядае) @

az dos mazl gejt, kelbt zix der oks — калі шанцуе, дык і бык целіцца (каму месяц сьвеціць, таму й зоры ўсьміхаюцца) @

az dos vajb iz a hur, vert der man a gvir — калі жонка блядзь, мужык становіцца багацеем @

az es iz do (iz ništo) in top, iz do (iz ništo) in teler — калі ёсьць дастаткова (няма нічога) ў гаршку, дастаткова (няма нічога) й на талерцы (што мужык прыносіць мяшком, тое гаспадыня выносіць гаршком) @

az me bakumt šojn dos brojt, kumt der tojt — покуль дачакаеш хлеба, прыйдзе сьмерць (ногі задзярэш, покуль прыжджэш; тады нажыў хлеба, як зубоў няма; чакай баран, покуль трава будзе; пакуль тыя барышы, у бацькоў ня будзе й душы; покуль сонца ўзыйдзе, раса вочы выесьць) @

az me borgt (antlajt) ejnem (emecn) gelt, kojft men zix a sojne afn gancn lebn — хто пазычае грошы, купляе сабе ворага на ўсё жыцьцё @

az me brit zix op mit hejsn, blozt men af kaltn — хто апёкся на гарачым, дзьмухае й на халоднае (апёкся на малацэ і на ваду студзіць) @

az me est nit kejn knobl, štinkt nit fun mojl — хто ня есьць часнаку, у таго не сьмярдзіць з роту (чыя душа часнаку ня ела, тая пахнуць ня будзе) @

az me ganvet arojs di ferd, farmaxt (faršlist) men di štal — калі крадуць коней, замыкаюць стайню @

az me git nit Jankevn, git men Ejsevn — што ня дадзена Якубу, дадзена Ісаву (знай каток свой куток; каму за штуку прыймуць, а другому за тое ж скуру здымуць; выцягвай ножкі падлуг адзёжкі) @

az me glet a kac, farajst zi dem ek — пагладзь кошку, яна й хвост задзярэ @

az me hot nit kejn brojt, iz erger vi der tojt — калі ня маеш хлеба, гэта горш за сьмерць (няма горшай балесьці, як хочацца есьці) @

az me iz fojl, hot men nit in mojl — хто гультайнічае, ня мае нічога ў роце (пачнеш ляніцца - будзеш з торбай валачыцца; станеш ленавацца, будзеш з хатулямі цягацца; гультаю хлеб на кію) @

az me ken nit bajsn, zol men nit ščiren mit di cejn (zol men di cejn nit vajzn) — хто ня можа кусацца, не павінен шчэрыць зубы (калі ня поп, то і ў рызу не ўбірайся) @

az me ken nit tancn, zogt men az di klezmer tojgn nit — хто ня здатны танчыць, кажа, што музыкі нічога ня вартыя (дурной танцоўцы і хвартух завада) @

az me lejgt zix šlofn nit gegesn (on večere), štejt men uf nit gešlofn (iz niderik cukopns) — хто кладзецца спаць ня еўшы (не павячэраўшы), устае ня выспаўшыся (таму нізка ў галавах) (хто галодны спаць лажыцца, таму будуць старцы сьніцца; галоднаму пасьцеля мулка) @

az me šikt a nar di lodn farmaxn, farmaxt er zej in der gancer štot — калі пасылаюць дурня зачыніць ваканіцы, ён зачыняе іх ва ўсім горадзе (пашлі дурнога, а за ім другога; пашлі дурня маліцца, скажы дурному паклоны біць - ён сабе лоб разаб'е) @

az me šloft mitn vajb, štelt men der velt der toxes arojs — хто сьпіць з жонкай, выстаўляе сьвету дупу @

az me vilt nit alt vern, zol men zix jungerhejt ufhengen — хто ня хоча састарыцца, мусіць павесіцца маладым @

az me zict in der hejm, cerajst men nit di štivl — седзячы ў хаце, боты не парвеш @

az s'iz do a futer, vet šojn zajn a cvok im ufcuhengen — быў бы кажух, цьвік ужо знойдзецца, каб яго павесіць (калі б меў ніву, знайшоў бы й сіву) @

az s'iz nito kejn fiš, iz hering ojx fiš (iz men jojce mit hering) — калі няма рыбы, можна абыйсьціся і селядцом (калі няма рыб, добры і грыб) @

azoj vi di cajtn, azoj di lajtn — якія часы, такія й людзі @

ba a fojln vakst der veg unter di fis — у гультая расьце дарога пад нагамі (у лені баляць калені) @

ba a nar un a kind iz kejn sojdes ništo — у дурня і ў дзіцяці няма сакрэтаў (п'яное і малое найлепшу праўду скажа) @

ba a sax njankes vert dos kind derštikt — калі шмат нянек, дзіцё задушыцца (у сямі нянек дзіця бяз носу; дзе нянек многа, там дзіця бязнога) @

ba fiš un ba a mejdl iz dos beste dos mitlštik — у дзяўчыны і ў рыбы лепшы кавалак пасярэдзіне @

ba jenem iz alc beser, vi ba zix — у кагосьці ўсё лепей, чым у сябе (на Падольлю пірагі на кольлю, а мы прыйшлі і там іх не знайшлі) @

ba vemen di perl iz šiter, un ba vemen der krupnik iz biter — у кагосьці пэрлы дробныя, а ў кагосьці крупнік горкі (аднаму аж з горла прэ, а другі з голаду мрэ) @

ba šolem-bais iz men cufridn fun a kezais — калі ў хаце мір, дык радуюцца й акрайцу хлеба (калі ў хаце ціха, не бярэ ліха) @

banaxt iz dos a lajxt-žukl, batog - pošet a vereml — уначы гэта сьветлячок, удзень - проста чарвяк (анёлам ляцеў, а чортам сеў) @

beser a hon in der hant, ejder an odler in himl — лепш певень у руцэ, чымся арол у небе (лепей верабей у руцэ, чым голуб на страсе) @

beser a noenter grošn, ejder a vajt kerbl — лепей блізкі грош, чымся далёкі рубель (лепш сваё лычка, чым чужы рамушок) @

beser cen mol fregn, ejder ejn mol blondžen (ver es fregt, jener blondžet nit) — лепей дзесяць разоў перапытаць, чымся адзін раз заблукаць (хто пытае, той не блукае) @

beser gut zen, ejder šlext hern (hern un zen iz nox nit dos zelbe) — лепш добра бачыць, чымся блага чуць (вер ня сказу, а паказу) @

beser in rusiše hent, ejder in jidiše majler — лепш у расейскіх руках, чымся ў жыдоўскіх ратах @

bet (ruf) a parx (a nar) cum minjen (cum omed), vert er ba zix grojs — папрасі пархатага (дурня) да міньяну (да малітвы), ён набярэцца пыхі (далі дурню чэсьць, дык ня ведае, дзе сесьць; пагладзь ката, дык ён і хвост задзярэ; прыбяры пянька - стане за панка) @

bet ba got, nor dem zastup zolstu fun di hent nit arojslozn — прасі ў бога, толькі ня трэба заступа з рук выпускаць (бог дасьць, але ў хлеў не загоніць) @

bist a man - to gib parnose — калі ты мужык - то давай заробак (калі адзеў хамут, дык цягні; калі ўлез у дугу, не кажы: не магу) @

bistu (kumstu) in bod, darfstu švicn — прыйшоў у лазьню - пацей @

bodaj di toxter zol štarbn, abi a make dem ejdem — бадай дачка памерла, абы скула зяцю @

bodaj zix (arojsnemen) ejn ojg, abi jenem cvej — бадай сабе выбіць вока, абы толькі камусьці два @

brojt untervegs iz nit kejn švere mase — хлеб на дарожку - ня цяжкая ношка @

cebrext zix a ring, cefalt (cerajst) zix di gance kejt — ломіцца кольца, рвецца ўвесь ланцуг (кіпцюрок ушчаміўся - усёй птушцы прапасьць) @

ci nit on štark di strune, zi kon placn — не нацягвай моцна струны, яны могуць покнуць @

cvej tojtn zajnen ništo, un ejnem vestu nit ojsmajdn — дзьвюх сьмярцей ня будзе, але аднае не пазьбегнеш (адна казе сьмерць) @

cvišn ale šuster iz der bester šnajder Josl der stoljer — сярод усіх шаўцоў лепшы кравец Ёсель-сталяр @

cvišn cvej, vos šlofn af ejn kišn, tor (zol) zix der driter nit mišn — паміж двума, што сьпяць на аднае падушцы, трэцяму ня трэба мяшацца @

dem gancn kez lejgt men nit arajn in ejn krepl — увесь сыр не кладуць у адзін калдун @

dem klugn helft a vort, dem nar helft afile kejn bajč nit — разумнаму дапамагае слова, дурню не дапамагае нават бізун (ня слухаеш ківа, паслухаеш кія; дай яму кія й мяла й таго яшчэ мала) @

dem porec derkent men lojt di xoljeves — знаць пана па халявах (шляхціц па бабцы, пан па тытуле, дабрадзей па шкатуле) @

der boxer iz gevorn af a jor elter, nor nit af kejn rege kliger — хлопец стаў на год старэйшы, але ні на хвіліну разумнейшы (і падрос, і вырас Янучок, а Янкам ня стаў; байбусам вырас, а розуму ня вынес) @

der eršter kojleč kumt arojs ništ gerotn — першы куліч выходзіць няўдалы (першы плод за плот; першы блін камяком; першы блін сабаку) @

der grester ganev iz der klejner, durx dem klejnstn lexl krixt er arajn — найвялікшы злодзей - посік, ён пралазіць праз самую малую дзірачку @

der krug trogt azoj lang vaser, biz er blajbt on ojern — да пары збан воду носіць: вушка адарвецца, і збан паб'ецца @

der menč fort, un got halt di lejces — чалавек едзе, але бог трымае лейцы (чалавек мяркуе, а бог выракуе) @

der menč hot grojse ojgn un zet nit zajne ejgene felern — чалавек мае вялікія вочы, але ня бачыць свае ўласныя недахопы @

der menč iz zindik, un der hon iz di kapore — чалавек грашыць, а пеўня прыносяць у ахвяру (вераб'і крупы зьелі, а сініца ў клетку трапіла) @

der menč traxt un der malex-hamoves (der got) laxt — чалавек мяркуе, а анёл сьмерці (бог) сьмяецца (чалавек страляе, а чорт кулю носіць) @

der odler iz dem hindl nit kejn xaver — арол курыцы не таварыш (сітнік бердніку не таварыш) @

der tojt iz a rajeler sojxer - er klajbt nit iber — сьмерць, як упэўнены купец - яна не перабірае (сьмерць не перабірае і не мінае) @

der volf hot nit mojre farn hunt, ober es gefelt im nit zajn biln — воўк сабакі не баіцца, але зьвягі ня любіць @

der, vos vil gajve trajbn, muz hunger lajdn — хто хоча за панам угнацца, мусіць пакутаваць ад голаду (на назе галёша рыпіць, а ў гаршку трасца пішчыць; на назе сафіяк рыпіць, а ў баршчу чорт кіпіць) @

der, vos trinkt zix, xapt zix on far (bodaj in, afile in) a štrojele (on šarf fun šverd) — як топішся, то і за саломіну схопішся (за лязо мяча) (хто топіцца, за брытву хопіцца) @

der zelber majxl, nox in an ander šisl — тая самая страва, толькі ў іншай місцы (тыя ж дзеўкі, толькі ў іншых сукенках; тая зязюля, але ня так кукуе) @

di axile iz di beste tfile — ежа - лепшыя модлы (калі не пад'ясі, і сьвятых прадасі) @

di kac vejst, vos zi našt — кошка ведае, чым яна ласуецца (ведае кошка, чыё сала зьела) @

di nojt šarft dem sejxl — нястача точыць розум (галота вострая на выдумкі; хоць гол, як біч, ды вумён, як Саламон) @

di pod-panes zajnen erger fun di panes alejn — падпанкі хужэй за саміх паноў (ня так дакучна ад паноў, як ад падпанкаў; ня так паны, як падпанкі; паня, як пан, але паняты, хоць уцякай з хаты) @

di velt iz grojs, un s'iz ništo vuhin zix ahinton — сьвет вялікі, але няма дзе дзецца @

di štub brent un der zejger gejt — хата гарыць, а гадзіньнік ідзе (кухар сьпіць, а суп кіпіць) @

di šviger zidlt di toxter un me mejnt di šnur — сьвякроў сварыцца на дачку, але мае на ўвазе нявестку (кошку б'юць, а нявестцы наветкі даюць) @

dort iz gut, vu mir zajnen nito — там добра, дзе нас нямашака (за морам цялушка палушка, ды руб перавозу; славен бубен за гарамі, а ў нас дык роўны з намі) @

dos ejgene pekl iz nit šver — свая ношка не цяжкая (свая сярмяжка нікому ня цяжка) @

dos gute gedenkt zix lang, dos šlexte nox lenger — добрае памятаецца доўга, благое - яшчэ даўжэй (добрае далёка чуваць, а благое яшчэ далей) @

dos hitl iz gut, nor der kop iz cu klejn — капялюш добры, толькі галава замалая (калі розуму ў галаве няма, дык і шапка ня дасьць) @

dos vort in mojl iz a har, funem mojl - a nar — слова ў роце - уладар, з роту - дурань (маўчок - пятачок, а два - грывенік) @

draj zaxn ken men nit bahaltn: libe, hustn un dales — тры рэчы не схаваеш: каханьне, кашаль і нястачу (сэрца ня конь - не закілзаеш) @

draj zaxn zajnen šener noxn tojt vi bam lebn: a burek, a rak un a litvak — тры рэчы больш прыгожыя пасьля сьмерці: бурак, рак і літвак @

ejder es kumt di nexome, gejt ojs di nešome — покуль прыйдзе суцяшэньне, выйдзе душа (як прышлося да быту, тады вязуць пад пліту) @

ejner hakt holc un der anderer šrajt: ah! — адзін сячэ дровы, а другі крычыць: гах! @

emes iz blojz (nor) ba undzer got un ba mir a bisl — праўда ёсьць толькі ў нашага бога і ў мяне трошкі (на гэтым сьвеце ні ў ком праўды няма ні грошкі, толькі ў аднаго мяне, ды ў маёй жонкі трошкі) @

er hot šojn gepokt un gemozlt — ён хварэў ужо на вятранку і на адзёр (цёрты калач, ведае шытае і поратае) @

er iz mejvn, vi a kac (a xazer) af hejvn — ён такі знаўца, як кот (як сьвіньня) у дражджох (ведае курыную сісю, і тую ня ўсю; знаешся як сьвіньня па перцы, на саладзінах; знаеш ты курыныя цыцкі) @

er šemt zix, vi di kac, ven zi kert iber dos tepl mit smetene — ён саромеецца, як кошка, калі яна абарочвае гаршчок са сьмятанай (глядзіць, як мыш з дражджоў, як пацук з мукі; стыдаецца, як казёл у капусьце) @

es iz a raje fun der alter bobe Xaje — гэта доказ старой бабы Хаі (гэта плёткі старой цёткі; А.Б.С. - адна баба сказала) @

far a ganev iz ništo kejn šlos — ад вора няма запора @

far a klugn iz genug a vunk, far a nar - a kulek — разумнаму дастаткова знака, дурню - кулака (ня слухаеш ківа, паслухаеш кія) @

far a vajb iz kejn sod ništo — для жанчыны няма сакрэтаў (скажы адной курыцы, а тая ўсёй вуліцы; жаба на языццэ не сьпячэцца) @

ferd-fus-kopite-podkeve-cvok (ferds fus' podkeves an ejnikl) — каня-нагі-капыта-падковы-цьвік (сёмая вада на кісялі; нашага парабка кумаў сват; стрэчнай бабкі родны Хведар; пан гарэў, а чорт ногі пагрэў, іскра пала і радня стала) @

fregn kost kejn gelt nit — запытацца грошай не каштуе (за спрос ня б'юць у нос; запрос ня б'е ў нос) @

fun a nar kon men kejn raje ništ brengen — дурню немагчыма прывесьці доказаў (дурань законаў не чытае, а свае мае; дурному хоць кол на галаве чашы, то ён усё сваё) @

fun a vort vert a kvort — рынуў слаўцом, як пярцом (нагаварыў мех і торбу; словам можна выратаваць чалавека, словам можна і забіць) @

fun ale zajtn - ejne cores — з усіх бакоў - адны беды (кепска пан Грыгоры: што далей, то горай; бяда бяду вядзе, а трэцяе паганяе; ліха адно не бывае - бяду за руку трымае) @

fun cukumeniš tut der kop ništ vej — ад прыбытку галава не баліць @

fun ejn oks vestu kejn cvej feln nit šindn — з аднаго вала дзьве шкуры не зьдзярэш @

fun ejn umglik arojs - in cvejtn arajn — з агню ды ў полымя (з агню ды ў прысак) @

fun grojs ajleniš kumt kejn guts nit arojs — ад сьпешкі нічога добрага не выходзіць (сьпехам нарабіў сьмеху; чалавек сьпяшаецца, а чорт цешыцца) @

fun kejn xazerišn ek kon men kejn štrajml nit maxn — са сьвінячага хваста шапкі ня сшыеш @

fun kine kumt sine — ад зайздрасьці прыходзіць варожасьць (чужое дабро бярэ за рабро) @

fun lejdike (fun puste) feser iz der tuml (der ljarem) greser — ад пустых бочак вялікі грукат (парожняя бочка зьвініць, а поўная маўчыць) @

fun majses dercejln koxt men nit kejn večere — з казак вячэры ня зварыш (зь языковага мліва мука негадзіва) @

fun naxes lebt men nit, fun cores štarbt men nit — ад шчасьця не жывуць, ад гора не паміраюць (ад напасьці не прапасьці) @

funem dales un funem tojt kon men zix nit ojskojfn — ад нястачы і ад сьмерці нельга адкупіцца (як ні круці, а прыйдзецца памярці; ад сьмерці не адперці) @

gebenčt iz der grošh, vos iz mit švejs bagosn — блаславёныя грошы, што потам палітыя (чым цяжэй, тым даражэй) @

gej pavolje, vestu gixer kumen — ідзі паволі, хутка прыйдзеш (ідзі ціха, абмінеш ліха) @

gelt cu fardinen iz gringer, vi cu haltn — грошы зарабіць лягчэй, чымся ўтрымаць (былі рублі, ды перавяліся ў вераб'і) @

gelt farentfert ale kašes — грошы вырашаюць усе пытаньні (за свой грош усюды харош; за грошы мы і ў судзе харошы; грошы камень б'юць, муры ламаюць) @

gezunt vi gezunt, vu nemt men ober bulbe? — здароўя як здароўя, але дзе ўзяць бульбы? (маліна то маліна, але каб хлеба скарына) @

got šikt (trogt) nit arop fun ojbn, az me ligt afn ojvn — бог не пасылае зьверху таму, хто ляжыць на печы (ляжы, ляжаку, зьясі сабаку) @

gute sxojre lojbt zix alejn — добры тавар хваліць сябе сам (за добрым таварам і дурань будзе панам) @

in a fremdn templ krix nit mit dajne gezecn — у чужы манастыр ня лезуць са сваімі законамі (не твая палоса - ня сунь носа; папаў у вараньнё - крычы, як яно) @

in bod zajnen ale (alc) glajx — у лазьні ўсе аднолькавыя (у шынку і ў бані - усе дваране) @

in der jugent - a behejme, in (af) der elter - a ferd — у маладосьці - карова, на старасьці - кабыла @

in di ojgn hejst geredt, hinter di ojgn - baredt (hejst gebilt) — у вочы выхваляе, за вочы абгаворвае (аблайвае) (на языку мёд, а пад языком лёд; у вочы зь мілым тварам, а за вочы з крутым варам; лістам сьцеліцца, а ўкусіць цэліцца) @

in frejdn iz a jor geglixt cu a tog, in lajdn - a tog cu a jor — у радасьці - год як дзень, у пакутах - дзень як год (зь ліхім чалавекам то й гадзіна векам) @

in gest iz gut, nor in der hejm iz nox beser — у гасьцях добра, але дома лепш (дома і салома ядома, а на чужыне гарачы тук стыне; у родным краю, як у раю) @

itlexer jid hot zajn šulxn-orex un zajn šigojen — кожны жыд мае свой статут і сваё вар'яцтва (што галава, то розум; як хто хоча, так па сваім бацьку плача) @

itlexs tepl gefint zix zajn štercl, itlexs pecl gefint zix zajn lexl — кожны глячок знаходзіць сваё вечка, кожны поц знаходзіць сваю дзірачку @

jak bi nit rejdele, abi dobre mejnele — як бы ні гаварыць, абы мець добры намер (якая б ні была гаворка, абы добрая думка) @

jeder šenker lojbt zajn bir — кожны шынкар хваліць уласнае піва (жаба сваё балота хваліць; кожны цыган сваю кабылу хваліць) @

jederer zet nor jenems hojker, ober ništ zajn ejgenem — кожны бачыць толькі чыйсьці горб, але ня свой уласны (чужое бачыць пад лесам, а свайго ня бачыць пад носам) @

jidiše ašires iz vi šnej in merc — жыдоўскае багацьце, як сьнег у сакавіку @

kas maxt a klugn cum nar — злосьць робіць разумнага дурнем (ад злосьці баляць косьці) @

kinder un naronim zogn dem emes — дзеці і дурні гавораць праўду (дурань языка на прывязі не трымае) @

klejne kinder lozn nit šlofn, grojse kinder lozn nit lebn — малыя дзеці не даюць спаць, вялікія дзеці не даюць жыць @

klor vi bobjojx, vi hering-rosl — ясна як бабовая юшка, як селядцовы расол (каламуць) @

kohol krigt zix, un dem šames šmajst men — кагал сварыцца, а служку сякуць (вераб'і зьелі крупы, а сініца трапіла ў сіло) @

kojfstu a hojz, freg, ver zajnen dajne šxejnim — калі ты купляеш хату, пытайся, хто твае суседзі (не купі двара, а купі суседа) @

krix nit cu hojx, vestu nit darfn niderik faln — ня лезь высока, мусіш нізка пасьці (хто высока нос задзірае, той на лобе гуз набівае) @

lejg arajn in toxes dem finger, vet dem kop vern gringer — сунь у сраку палец, на душы стане лягчэй @

Lejzer iz bagangen a farbrexn, un Arn darf farantvortlex zajn derfar — Лэйзар зрабіў шкоду, а Арон мусіць адказваць за гэта (б'юць Фаму за Яроміну віну; кравец саграшыў, а шаўца пакаралі) @

lozn zix jidn mern, vet zajn volvl pasternak — хай жыды плодзяцца, дык будзе танны пастарнак @

me darf alc kenen un gorništ nit ton — трэба ўсё ўмець, але нічога не рабіць (дай, божа, усё ўмець, але ня ўсё рабіць) @

me derkent dem porec nox di štivl — пазнаюць пана па ботах (знаць пана па халявах; шляхціц па бабцы, пан па тытуле, дабрадзей па шкатуле) @

me kon mit a špendl di Vilje ništ faršparn — нельга трэскай Вяльлю запрудзіць @

me muz zix štrekn nox di ekn — мусіш выцягвацца паводле хваста (калі худ, ня лезь на кут; з сабачым хвастом у воўчы табар) @

meloxe iz meluxe — рамяство - царства (з рамяством дружыць - у жыцьці не тужыць) @

mit a fremder fur fort men nit vajt (af a fremdn vogn vestu vajt nit avekforn) — на чужым возе далёка не ад'едзеш (з чужога каня злазь у гразь; чужая яечня ня вечна) @

mit fremdn sejxl kon men lang nit lebn (kon men zix nit ojslebn) — чужым розумам доўга не пражывеш (чужога розуму лыкам ня мерай) @

mitn lign kumt men vajt, ober ništ curik — няпраўдаю сьвет пройдзеш, але назад ня вернешся (круцьцю - непаварацьцю) @

negidim (gvirim) blozn zix, der oreman vert gešvoln — багацеі дуюцца, бядняк пухне (паны дзяруцца, мужыком чупрыны трасуцца) @

nem a jidn unterfirn, varft er dir arop (arojs) funem vogn — падвязі жыда, дык ён скіне цябе з воза (пусьці сьвіньню пагрэцца, то і самому няма дзе дзецца; прасіў воўк адно лапу падвезьці) @

nit azoj gix tut zix, vi es redt zix — ня так хутка робіцца, як гаворыцца (слоў на мех, а спраў на сьмех) @

nit jederer, ver es hot bazuxt Jerušolaim, iz a xoxem — ня кожны, хто наведаў Ерусалім, мудрэц @

nit štendik iz Purim, nit tomid iz jomtev — не заўжды Пурым, не заўжды сьвята (не заўсяды, як на Дзяды) @

ništo dos ferd un vogn, vos zol di junge jor derjogn — няма такога каня й калёсаў, каб маладыя гады дагнаць (мінуліся тыя лята, што пасьвілі цялята) @

nox dem bis fun a šlang iz der štrik šreklex — пасьля ўкусу зьмяі і вяроўка жахлівая (настрашыў мех, дык і торба страшна; напужаная варона і вераб'я баіцца) @

noxn šodn vert men klug — пасьля страты разумнеюць (мужыку розум прыходзіць па шкодзе) @

Odem a menč, cipoer a fojgl, škarpetke - a beged, kačke ruk zix — Адам - чалавек, цыпа - птушка, шкарпэткі - адзежа, качка пасунься (галабокі пайшлі ў скокі, галадранцы пайшлі ў танцы; бычкі іграюць у лучкі, а цёлкі ў сьвісьцёлкі, а бараны ў арганы, а коні ў гармоні) @

oder di gemejnde, oder der tojt — альбо абшчына, альбо сьмерць (моцны статак чарадою, а людзі грамадою) @

ojsbajtn a hust af kadoxes — прамяняць кашаль на хваробу (памяняў плеш на лысіну) @

ojsgebitn a šojxet af a šinder — выменяць рэзьніка на скуралупа (памяняць быка на індыка, шыла на мыла; перабіваць быкі на бараны) @

orem un rajx zajnen in kejver glajx — галеча і багацьце ў магіле аднолькавыя (прыйдзе час - і поп дуба дасьць; зямля сьвятая ўсіх нас зраўняе; магіла ўсіх памірыла; хто арэ, хто барануе, усіх бог параўнуе) @

oremkajt un fojlkajt zajnen vi cvej brider — галота і гультайства - два браты (гулі не аднаго ў лапці абулі) @

Pejsex iz itlexer jid a mejlex iber a vajberšn toxes — на Пэйсах кожны жыд - цар над жончынай сракай @

perl afn haldz - štejner afn harc — пэрлы на шыю - камень на сэрца (што багацее, то выдрэе; тады чалавек гардзее, калі багацее) @

Purim iz nit kejn jomtev, kadoxes (fiber) iz nit kejn krenk — Пурым ня сьвята, трасца не хвароба @

rajxe krojvim zajnen noente krojvim — багатыя сваякі - блізкія сваякі (калі багат, то мой брат, калі худы, адыйдзі туды) @

rixtik, vi in kojmen (in hintn) iz lixtik — сапраўды так, як у коміне (у сраццы) сьвятло @

s'iz gor nit azoj šreklex, vi me molt zix ojs — не такі страшны (чорт), як яго малююць (грозен, ды ня боязен; грозен рак, ды ззаду вочы) @

saj di cig iz ganc, saj der volf iz zat — і каза цэлая, і воўк сыты (і козы сыты, і сена цэла) @

saj fun vajse, saj fun švarce cign iz di milx vajs — як ад белай, так і ад чорнай казы малако белае (на чорным полі белая пшаніца родзіць) @

sejxl un xarote kumen štendik cu špet — розум і раскаяньне прыходзяць заўжды запозна (каяньне позна ходзе) @

s'iz afn himl a jarid — на нябёсах кірмаш (на вярбе груша; усялякае бывае: жук рыкае, а карова лятае) @

sof ganev litlie (afn ganev vart di tlie) — канец злодзея - шыбеніца (быць бычку на лычку, а кароўцы на вяроўцы) @

šand iz nit kejn rojx - zi est nit di ojgn — сорам ня дым, вочы ня есьць (у вочы ня лезе) (гразь - не кароста, сорам - ня дым) @

šmajst dos ferd mit hober, ništ mit der bajč (trajb nit dos ferd mit gešraj, nor mit hober un hej) — не гані каня дубцом, а гані аўсом (аўсом дай аброку, ды ня бі каня па боку) @

špaj nit in brunem, vest nox fun im darfn trinken — ня плюй у студню, згадзіцца вады напіцца (ня плюй у вадзіцу, згадзіцца напіцца) @

špaj nit in krenece, vest nox darfn trinken fun ir vaser — ня плюй у крыніцу, прыйдзеш па вадзіцу @

štil vaser grobt tif — ціхая вада хавае глыбіню (ціхая сьвіньня глыбока рые; у ціхім віры чэрці водзяцца) @

taxrixim maxt men on kešenes — саван робіцца без кішэняў @

trajbstu im durx der tir, un er krixt in fencter — гоніш яго празь дзьверы, а ён лезе праз вакно (ты ад варот, а ён цераз плот) @

trefn mit a fmger in der stelje (in himl arajn) — трапіць пальцам у столю (у неба) @

umetum iz gut, inderhejm iz nox beser — усюды добра, але дома лепш (родная зямелька, як зморанаму пасьцелька) @

vajt fun di ojgn, vajt fun harcn (ojs di ojgn - ojs dem harcn) — далоў з вачэй - з сэрца вон (абы з воч, дык і з памяці проч) @

vajz a jidn a finger, vil er di gance hant — пакажы жыду палец, ён захоча ўсю руку @

vej iz cu der štub, vu der fajer brent inevejnik — гора тае хаце, дзе гарыць агонь у сярэдзіне (велька шкода, што ў двары нязгода; няма тае хаткі, каб не было звадкі) @

vejx gebet, ober hart cu šlofn — мяккі ложак, але цьвёрда спаць (мякка сьцеле, ды мулка спаць) @

vemen dos glik špilt, der treft afile umgecilt — з кім шчасьце гуляе, таму шанцуе нават выпадкова (каму шанцуе, таму напару і воўк коні пасе; шчасьліваму і ў сьне шчасьце сьніцца; калі рыбна, дык і юшна) @

ven a ferd volt gehat, vos cu zogn, volt er gered — калі б конь меў, што сказаць, ён бы сказаў (гэта так, сказаў бы і цяляк, ды язык каратак; і рыба б запела, калі б голас мела) @

ven a kac hot fligelex, volt zi ale fejgelex in der luftn dervargn (ojsgevorgn) — калі б кошка мела крылцы, яна б усіх птушак у паветры перадушыла (каб воўку крыльлі падчапіў, ён бы і птушак падушыў) @

ven der nar volt nit geven majner, volt ix ojx gelaxt — калі б дурань ня быў маім, я б таксама сьмяяўся (нам весела - у нас у хаце свой дурань) @

ven di bobe volt gehat a bord, volt zi geven a zejde — калі б баба мела бараду, яна б стала дзедам (каб тое каб, ды каб тое есьлі, то самі бы грыбы ў рот лезьлі) @

ven es poret zix mit smole, šmirt zix ojs di hent — хто порацца са смалою, запэцквае рукі (каля вады намочышся, каля агню апячэшся, каля мукі абелішся, запылішся) @

ven s'zajnen nito kejn mejdlex, tancn mit vajblex — калі няма дзевак, танчаць з бабамі @

ver es grobt a grub af (far) jenem, falt alejn arajn — хто яму капае, той сам туды трапляе (ня зыч ліха другому, каб не давялося самому) @

ver es hot di meje, der hot di deje — хто мае сотню, той мае й павагу (хто дуж, той і пруж; за грошы мы і ў судзе харошы) @

ver es lernt nit zajn zun a meloxe, der grejt im cu rojberaj — хто ня вучыць свайго сына рамяству, той рыхтуе яго да крадзяжу (хто дзяцей балуе, вяроўку ім на шыю гатуе) @

ver es ligt afn ojvn, krigt nit kejn bejgl — хто ляжыць на печы, не атрымлівае абаранка (хочаш есьці калачы, не ляжы на пячы) @

ver es vagt nit, der hot nit — хто не адважваецца, той ня мае (адвага або мёд п'е, або кайданы трэ; адвага не зьнявага) @

ver es šmejxlt, iz a fajnt, ver es štroft, iz a frajnt — хто сьмяецца, той вораг, хто карае, той сябра (ня той друг, што мёдам мажа, а той, які ў вочы праўду кажа) @

vi a fidl on a smiček, vi a balegole on a bajč — як скрыпка без смычка, гэтак фурман бяз пугі @

vi azoj me šmirt, azoj fort men — як падмажаш, гэтак паедзеш (па змазе конь вязе) @

vi di gandz, azoj di grivn — які гусь, такі й шмалец @

vi di srores, azoj iz der mešores — які пан, такі й парабак (які пан, такі й будан; які пан, такі й жупан) @

vi me iz cu zibn, iz men cu zibecik — як у сем, гэтак і ў семдзесят (як у люльку, гэтак і ў трунку) @

viazoj me bet zix ojs, azoj šloft men — як пасьцелеш, гэтак і спаць будзеш (як дбаеш, так і маеш; як скарнаў, так і насіць будзеш) @

vibald nejn, iz vos ken men maxn — як няма, дык няма (дык што ж зробіш) @

vilstu štrofn a cvejtn - vaš frier ojs di ejgene hent — хочаш пакараць другога, вымый спачатку ўласныя рукі @

vos cu got iz cu got, vos cu lajt iz cu lajt — богу богава, людзям людзкае (богу багаваць, а нам працаваць) @

vos es vet zajn mit kol Jisroel, vet zajn mit der Jisroel — што будзе з усімі жыдамі, тое будзе і з кожным паасобку (што ўсяму міру, тое й бабінаму сыну) @

vos far a kehile, aza parnes — які кагал, такі й стараста (варт Пац палаца, а палац Паца; якая Агатка, такая й хатка) @

vos far a klezmer, aza xasene — які музыка, такое й вясельле (яковы мы самі, таковы й нашы сані; які поп, такое й добраславенства) @

vos iz bašert, dos iz bavert — што мусіць быць, таго не пазьбегнуць (калі бог судзіць, ніякі чорт не разгудзіць) @

vos me šport op, iz dernox vi gefunen — што назапасіш, тое пасьля як знойдзеш (добра ў каго запас на ліхі час; што ўлетку ножкаю коп, то ўзімку губкаю хоп) @

vu a sude, dort iz a ganejvim — дзе бяседа вялікая, там і злодзеі (дзе шмат прысмак, там і зграя сабак; дзе мёд, там і мухі; абы падла, вароны назьлятаюцца) @

vu der švarcer fefer vakst — дзе чорны перац расьце (за блізкім сьветам; у чорта ў зубах) @

vu es falt a štejn, treft er dem jidn — калі падае камень, ён трапляе на жыда @

vu es zajnen do a sax kixnes, es dort iz dos esn roj — дзе шмат кухарак, там ежа сырая (дзе кухараў шэсьць, там нечага есьць) @

vu me darf hobn mojex, helft nit kejn kojex — дзе трэба мець мозгі, не дапаможа моц (дзе сілаю ня возьмеш, там трэба розумам падтачыць; дзе ня можна сілай, бяры здогадам) @

vuhin di nodl, ahin der fodem — дзе іголка, там і нітка (прыходзіцца шыльца к більцу) @

vuhin dos harc (dos ojg), ahin di fis — дзе сэрца (вока), там і ногі (дзе баліць, там ручка, а дзе міла, там вочка; у каханкі смаляныя лаўкі) @

xapt dem volf far dem, vi er varft zix af di šof — ваўкоў пужаюць, дзеля таго яны авец цягаюць (не за тое воўка б'юць, што шэр, а за тое, што авечку зьеў) @

xapt zix arojs a nariškajt, vestu es curik nit xapn — выкажаш глупства, назад ня вернеш (выказанага слова да губы ня вернеш) @

xesrojnes zet men blojz (nor) ba jenem — недахопы бачныя толькі ў кагосьці (ня бачыць сава, якая сама; паглядзі сьвінішча на сваё відзішча) @

zaj nit cu zis, me zol dix nit ufesn, zaj nit cu biter, me zol dix nit ojsšpajen — ня будзь ні горкі, ні салодкі, бо горкага праплююць, а салодкага праглынуць @

zeks (zibn) mol mestn, ejn mol šnajdn — шэсьць (сем) разоў адмераць, адзін раз адрэзаць (дзесяць раз мер і то ня вер) @

zibn zin brengen a štul in ganejdn, zibn texter - a štul in gehenem — сем сыноў прыносяць крэсла ў рай, сем дачок - крэсла ў пекла (хто мае дочкі, той ходзіць без сарочкі, а хто мае сынкі, той пячэ блінкі; сын у дом грабе, а дачка з дому бярэ) @

zog der vajb a sod un šnajd ir op di cung — скажы жанчыне сакрэт, але адрэж ёй язык (скажы бабе па сакрэце, а баба ўсім на сьвеце) @

zol nor zajn der tiš gedekt, gest veln zix gefunen — хай толькі стол накрыюць, госьці знойдуцца (абы харчы, а едакі знойдуцца; на ласы кусок знойдзецца раток; дзе мёд, там і мухі)