##ShortTitle: Лацінска-беларускі прыказак, прымавак і крылатых слоў ##LongTitle: Лацінска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў ##FrontpageTitle: Лацінска-беларускі прыказак, прымавак і крылатых слоў ##ExpandArticle: false ##Type: slo ##ArticleLang: la ##HTMLDescription_BEGIN Створана на падставе:
Proverbia et dicta: Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў. Менск: Універсітэцкае, 1993. ISBN 5-7855-0639-4

Уключана каля 500 лацінскіх прыказак, прымавак, крылатых слоў. Прыведзены адпаведнікі ў беларускай мове, а таксама ў расейскай, французскай, ангельскай, нямецкай. Для шырокага кола чытачоў.


##HTMLDescription_END @Ab aqua silente cave — Сцеражыся ціхай вады @Abducet praedam, qui accurrit prior — Панясе дабычу той, хто прыбег першым @Ab equis ad asinos — З коней у аслы @Ablue, pecte canem, canis est et permanet idem — Памый, прычашы сабаку, усё ж сабака ёсць і сабакам застанецца @Ab ovo usque ad mala — Ад яйка да яблык @A cane non magno saepe ingens aper tenetur — Маленькі сабачка часта стрымлівае вялізнага дзіка @Actam rem agere — Рабіць зробленую справу @Ad duo festinans neutrum bene peregeris — Робячы дзве справы спехам, ніводнай добра не зробіш @Ad poenitendum properat, cito qui judicat — Хто хутка вырашае, хутка каецца @Ad primos ictus non corruit ardua quercus — Ад першага ўдару не падае высокі дуб @Ad res portandas asini vocitantur ad aulam — Аслоў клічуць на двор для перавозкі цяжару @Aede tua magnus, aliena sis velut agnus — У сваёй хаце будзь гаспадаром, а ў чужой - ягнём @Aedis apud postes canis est magis acer (asper) in hospes — Каля вушака сабака мацней брэша на чужых людзей @Aequo animo qui malis miscetur, est malus — Хто спакойна сыходзіцца з благімі людзьмі, той сам благі @Aes debitorem leve, grave inimicum facit — Невялікі доўг робіць даўжніком, а вялікі - ворагам @Aes partum scelere solet aera decem removere — Грошы, набытыя злачынным шляхам, звычайна прыносяць дзесяцікратныя страты @Aethiopem lavare — Мыць эфіопа @A majore bovi discit arare minor — У старога / старэйшага вала вучыцца араць малады / малодшы @Amantium irae amoris integratio est — Сваркі закаханых - узнаўленне кахання @Amare et sapere vix Deo conceditur — Кахаць і быць мудрым наўрад ці і Богу магчыма @Amicus certus in re incerta cernitur — Верны сябар пазнаецца ў бядзе @Amicus stultorum similis efficietur — Сябар дурняў зробіцца падобным да іх @Amissum, quod nescitur non amittitur — Не ведаць аб страце - значыць не губляць @Amor timere neminem verus potest — Сапраўднае каханне нічога не баіцца @Anima esuriens etiam amarum pro dulci sumit — Галодны нават горкае прымае за салодкае @Anima satur calcat favum — Сытая душа топча мёд @Animum debere — Завінаваціцца душой @Animus in pedes decidit — Душа ў пяткі пайшла @Annosa vulpes haud [facile] capitur laqueo — Старая ліса не [лёгка] трапляе ў пастку @Ante barbam doces senes — Яшчэ барада не вырасла, а ты старых вучыш @Ante tubam trepidas — Дрыжыш яшчэ да гука трубы @Ante volare cave, quam procrescant tibi pennae — Сцеражыся лётаць, перш чым у цябе вырастуць крылы @Aquam in mortario tundere — Ваду ў ступе таўчы @Aquam turbare dedecet, ne pura tibi desit — Не прыстала муціць ваду, каб чыстай табе хапіла @Aquas cineri infundere — Ліць ваду ў попел @Aquila non generat columbam — Арол не нараджае голуба @Arbore fructu cognosdtur — Дрэва пазнаюць па плодзе @Arbor mala, mala mala — Благая яблыня - благія яблыкі @Arcades ambo — Абодва аркадцы / Абодва з Аркадзіі @Ardea culpat aquas, quia nescit nare per illas — Чапля абвінавачвае ваду, таму што не ўмее плаваць @Argenteis hastis pugnare — Змагацца срэбнымі дзідамі @Arrogantia facit stultum — Ганарыстасць робіць дурным @Ars neminem gravat — Рамяство нікому не ў цяжар @Ars optimum viaticum — Рамяство - лепшы памочнік у дарозе @Artificem commendat opus — Твор хваліць майстра @Asinos non curo — На аслоў не звяртаю ўвагі @Asinus ad lyram — Асёл аб ліры [мяркуе, судзіць] @Asinus asinorum in saecula saeculorum — Асёл з аслоў на векі вечныя @Asinus in paleas incidit — І асёл можа натрапіць на мякіну @Audi, cerne, tace, si vis vivere cum pace — Слухай, прыкмячай, маўчы, калі хочаш жыць у згодзе @Audi multa, loquere pauca — Слухай многа, гавары мала @Aurea mediocritas — Залатая сярэдзіна @Auro quaque janua panditur — Любыя дзверы адчыняюцца золатам @Aurora musis amica (est) — Аўрора - сяброўка музам (г.зн. ранішнія гадзіны спрыяльныя для заняткаў навукамі і мастацтвам) @Ausculta et perpende — Слухай [што гаворыць іншы] і ўзважай @Aut Caesar, aut nihil — Альбо Цэзар, альбо нішто @Aut ne tentaris, aut perfice — Альбо не бярыся, альбо даводзь да канца @Aut vincere, aut mori — Альбо перамагчы, альбо памерці @Auxilia humilia firma consensus facit — Згода робіць моцнай слабую дапамогу @Barba tenus sapiens — Мудры толькі барадой / па барадзе @Bella gerunt mures, ubi cattum non habet aedes — Мышы ваююць, калі ў хаце няма ката @Bene merenti bene profuerit, male merenti par erit — Таму, хто сее дабро, адплацяць дабром, хто сее зло - злом @Benevolus animus maxima est cognatio — Добразычлівы чалавек - самы блізкі родзіч @Blanda patrum reprobos (segnes) facit indulgentia natos — Сляпая любоў бацькоў разбэшчвае дзяцей @Bona fama est alterum patrimonium — Добрая слава - другая спадчына @Bona opinio hominum tutior pecunia est — Добрая думка людзей больш трывалая, чым грошы @Bona valetudo melior est quam maximae divitiae — Добрае здароўе лепш за самае вялікае багацце @Bonorum vita vacua est metu — Жыццё сумленных людзей свабоднае ад страху @Bonos rnores corrumpunt congressus mali — Благія сувязі псуюць добрыя норавы @Bonum est etiam bona verba inimicis reddere — Добра нават ворагу сказаць прыемнае слова @Bonum initium est dimidium facti — Добры пачатак - палова справы @Bonus dux bonum reddit comitem — Пры добрым правадніку - добры спадарожнік @Bos ad aquam tractus non vult potare coactus — Гані вала хоць да ракі - сілаю / сілком ваду піць не будзе @Caecus non judicat de colore — Сляпы не судзіць аб колеры @Caecus si caeco ducatum praestet, ambo in foveam cadunt — Калі сляпы сляпому паказвае накірунак, то абодва падаюць у яму @Calamitate doctus sum — Навучаны горам @Calles antiquos serves veteres et amicos — Беражы старыя сцежкі і старых сяброў @Camelus desiderans cornua, etiam aures perdidit — Вярблюд, імкнучыся набыць рогі, страціў нават вушы @Cancrum recta ingredi doces — Вучыць рака ісці наперад @Canit avis quaevis sicut rostrum sibi ctevit — Кожная птушка так спявае, як у яе дзюба расце @Cattus amat piscem, sed non vult tingere plantam — Кот любіць рыбу, але не жадае мачыць лапы @Cautus enim metuit foveam lupus — Асцярожны воўк баіцца ямы @Cave amicum credas, nisi quem probaveris — Не лічы кагосьці сябрам, пакуль яго не выпрабаваў @Cave canem — Сцеражыся сабакі (г.зн. будзь асцярожным, уважлівым) @Cave ne quidquam incipias, quod post poeniteat — Не пачынай таго, у чым пазней будзеш раскайвацца @Cave tibi a cane muto et aqua silente — Сцеражыся ціхага сабакі і спакойнай вады @Cena comesa venire — Прыходзіць пасля абеду @Cicatrix conscientiae pro vulnere est — Раны сумлення не загойваюцца @Citius venit malum quam revertitur — Бяда хутчэй прыходзіць, чым адыходзіць @Cito rumpes arcum, semper si tensum habueris — Хутка лук зломіш, калі яго заўсёды нацягнутым будзеш трымаць @Clara pacta claros faciunt amicos — Ясныя ўмовы ствараюць добрых сяброў @Claude os, aperi oculos — Закрый рот, адкрый вочы @Claudi vicinus daudicat ipse brevi — Сусед кульгавага сам у хуткім часе пачынае кульгаць @Cogitato quam longa sit hiems — Думай наперад, якая працяглая зіма @Colubra restem non parit — Змяя вяроўкі не нараджае @Columba non generat aquilam — Голуб не нараджае арла @Comae steterunt — Валасы ўзняліся @Comes facundus in via pro vehiculo est — Красамоўны спадарожнік у дарозе - той жа экіпаж @Commenti fit opus ad deitatis opus — І да Божай дапамогі патрэбны спрыт чалавека @Concolores aves facillime congregantur — Птушкі аднаго колеру лёгка сыходзяцца @Conscia mens recti scandit bene stramina lecti — Чалавек з чыстым сумленнем спакойна ідзе спаць @Conscientia mille testes — Сумленне варта тысячы сведкаў @Considera quid dicas, non quid cogites — Сачы за тым, што гаворыш, а не за тым, што думаеш @Consonus esto lupis, cum quibus esse cupis — Будзь у згодзе з ваўкамі, з якімі ты хочаш жыць @Consuere alicui os — Зашываць камусьці рот @Consuetudo est altera natura — Звычка - другая натура @Consultatione re peracta nihi opus — Калі справа зроблена, парада не патрэбна @Contra vulpem vulpinandum — Супраць ліс трэба хітраваць па-лісінаму @Copia non est inopia — Запас - не нястача / галеча @Cornix cornici nunquam oculum effodit — Груган гругану ніколі вока не выдзеўбе @Cornu bos capitur, voce ligatur homo — Быка ловяць за рогі, а чалавека звязваюць словам @Crambe bis coacta (recocta) — Двойчы звараная / падагрэтая капуста @Cras, cras et semper cras et sic dilabitur aetas — Заўтра, заўтра і заўсёды заўтра, і так праходзіць жыццё @Crebro victus erit, alium qui sternere quaerit — Той часта будзе прайграваць, хто імкнецца іншаму падставіць нагу @Credula res amor est — Каханне лёгкавернае @Crescere tanquam favus — Расці, як соты @Crescit amor nummi, quantum ipsa pecunia crescit — Расце любоў да грошай, калі яны павялічваюцца @Cribro aquam haurire — Чэрпаць ваду рэшатам @Cucullus non facit monachum — Клабук не робіць манахам @Cucurrit quispiam, ne pluvia madesceret, et in foveam praefocatus est — Спяшаўся, каб не вымакнуць пад дажджом, а трапіў у яму @Cui fatum e furca est pendere, haud mergitur unda — Каму лёс наканаваў быць павешаным, той не патоне @Cuilibet fatuo placet sua clava — Кожнаму дурню свой кій падабаецца @Cui nasci contigit, mori restat — Каму давялося нарадзіцца, таму давядзецца і памерці @Cujus est potentia, ejus est actum — Чыя сіла, таго і дзеянне @Cujus regio, ejus lingua — Чыя краіна, таго і мова @Cujus regio, ejus religio — Чыя вобласць, таго і вера @Cum feriunt unum, non unum fulmina terrent — Маланкі, якія трапляюць у аднаго, палохаюць многіх @Cum lupus addiscit psalmos, desiderat agnos — Нават калі воўк вывучыў псалом, ён усё роўна прагне ягнят @Cum mula pepererit — Калі мул народзіць @Cum recte vivis ne cures verba malorum — Калі жывеш сумленна, не бойся злых языкоў @Dare verba in ventos — Кідаць словы на вецер @Decipit frons prima multos — Знешні выгляд падманвае многіх @De gustibus (et coloribus) non est disputandum — Пра густы (і колер) не варта спрачацца @De lana caprina rixari — Спрачацца з-за кэзлінай шэрсці (г.зн. спрачацца аб дробязях) @Deliberandum est diu, quod statuendum est semel — Абмяркоўваць трэба часта, рашаць адзін раз @Delphinum natare doces — Вучыць дэльфіна плаваць @Demittere aliquem ad imos manes — Адправіць кагосьці ў царства ценяў @Destitutis ventis remos adhibe — Калі сціх вецер, бярыся за вёслы @Desunt inopiae multa, avaritiae omnia — У беднасці многага няма, у скупасці нічога няма @De vento nemo vivit — Ніхто не жыве паветрам @Diem vesper commendat — Вечар вызначае дзень @Dies aegritudinem adimit — Час лечыць хваробу @Dies levat lucrum — Час аблягчае гора @Difficilem oportet aurem habere ad crimina — Варта мець тугое вуха да абвінавачванняў / папрокаў @Diffidentia tempestiva parit securitatem — Своечасовая недаверлівасць нараджае бяспеку @Dilatio maximum irae remedium est — Лепшыя лекі ад гневу - адтэрміноўка @Dilige me vilem, nam bonum omnes diligunt — Палюбі мяне нікчэмнага, а добрага ўсе любяць @Diligentia comparat divitias, neglegentia corrumpit — Стараннасць набывае багацце, бестурботнасць выдаткоўвае яго @Dimidium facti, qui coepit, facit — Хто пачаў, той зрабіў палову справы @Dirigere ad duas metas — Імкнуцца да дзвюх мэтаў @Discentem comitantur opes, comitantur honores — Таго, хто вучыцца, суправаджаюць багацце і пашана @Discipulus est prioris posterior dies — [Кожны] наступны дзень - вучань папярэдняга @Divitiae bonum non est — Багацце - не шчасце @Dixisse, non tacuisse interdum poenitet — Часам шкадуем, што нешта скажам, а не прамаўчым @Doctrina est fructus dulcis radicis amarae — Вучонасць - салодкі плод горкага кораня @Dolorem dies longa consumit — Доўгі дзень паслабляе боль @Domus sua cuique est tutissimum refugium — Свой дом - кожнаму бяспечны прытулак @Dulce est desipere in loco — Прыемна ў свой час падурэць @Dulce etiam fugias, quod fieri amarum potest — Пазбягай салодкага, якое можа стаць горкім @Dum ferrum candet, tundito — Куй жалеза, пакуль яно гарачае @Dum fervet olla, vivit amicitia — Пакуль кіпіць поліўка, дружба цвіце @Dum fortuna favet, parit et taurus vitulum — Пакуль спрыяе лёс, і бык родзіць цялят @Dum Roma deliberat, Saguntum perit — Пакуль Рым абмяркоўвае, Сагунт гіне @Dum vitant stulti vitia, in contraria currunt — Дурні, пазбягаючы адных памылак, упадаюць у іншыя @Duos parietes de eadem fidelia dealbare — Бяліць дзве сцяны з аднаго вядра @Duos qui lepores sequitur, neutrum capit — Хто за двума зайцамі пагоніцца, ніводнага не зловіць @Duro flagello mens docetur rectius — Моцным бізуном хутчэй навучыш розуму @Eandem incudem tundere — Біць па адным і тым жа кавадле @Ebrietas est voluntaria insania — П'янства - добраахвотнае вар'яцтва @Ebrietas et amor cuncta secreta produnt — П'янства і каханне выдаюць усе тайны @Electa una via non datur recursus ad alteram — Абраўшы адну дарогу, не збочвай на другую @Emergit verum, licet exstant schismata rerum — Праўда наверх выходзіць, нішто ёй не можа зашкодзіць @Errat homo vere, qui credat cuique placere — Глыбока памыляецца той чалавек, які хоча падабацца ўсім @Errat interdum quadrupes — Іншым разам спатыкаецца чатырохногі @Esse quam niger es, sic dixit caccabus ollae — Глядзі, які ты чорны, - так сказаў кацялок гаршку @Est arbuscula non truncus curvandus in uncum — Трэба гнуць у дугу дрэўца, а не сагнуты ствол @Est avis in dextra melior quam quattuor extra — Лепш адна птушка ў правай руцэ, чым чатыры ў паветры @Est phrasis in puero bene consentanea vero — Слова дзіцяці адпавядае праўдзе @Est proprius panis semper omnia mella suavis — Уласны хлеб заўсёды саладзейшы за мёд @Est vita misero longa, felici brevis — Для няшчаснага жыццё доўгае, для шчасліўца - кароткае @Esurienti panis cibarius siligineus videtur — Галоднаму чорны хлеб здаецца белым @Etiam parvulae serpentes nocent — Нават маленькія змеі шкодзяць @Et miseriarum portus est patientia — Цярпенне - прытулак ад бед @Ex cinere in prunas — З попелу ў жар @Ex eadem officina — З той жа майстэрні @Ex lingua stulta veniunt incommoda multa — Ад неразумнага языка прыходзіць шмат бедаў @Ex ovis pravis prava creatur avis — З дрэнных яек вылупляецца дрэнная птушка @Exspecta, bos, olim herbam — Карова, чакай у будучым травы @Extra splendor, intra squalor — Звонку бляск, унутры бруд @Ex uno flore trahitur bene melque venenum — З адной кветкі здабываюць і мёд і атруту @Ex verbis fatuus, pulsu cognoscitur olla — Дурня пазнаюць па словах, а гаршчок - па ўдару @Ex vili socio fit vitiosus homo — Распутны сябар псуе і добрага чалавека @Faber compedes, quas fadt, ipse gestat — Каваль сам носіць ланцугі, якія робіць @Fabricando fit faber — Майстрам робяцца ў справе @Fabrum caedere cum ferias fullonem — Трапіць ў каваля, наносячы ўдары валяльшчыку @Facere farinam — Ператвараць у муку @Fac et spera — Дзейнічай і спадзявайся @Facit experientia cautos — Вопыт робіць [людзей] асцярожнымі @Facit insanire sanos copia vini — Празмернае ўжыванне віна адбірае розум і ў разумных @Factu scintillae fit saepe perustio villae — Часта маленькая іскрынка дашчэнту спальвае дом @Faecem bibat, qui vinum bibit — Хто п'е віно, няхай п'е і асадак @Fama bona volat lente et mala fama repente — Добрая пагалоска ляціць паволі, дрэнная - хутка @Fames artium magistra — Голад - настаўнік рамёстваў @Fames est optimus coquus — Голад - лепшы кухар @Fascibus excolitur, ut amictu quis redimitur — Як хто апранаецца, такімі пашанамі і надзяляецца @Felicitas humana numquam in eodem statu permanet — Чалавечае шчасце ніколі не бывае трывалым @Felicitas multos habet amicos — У шчасця шмат сяброў @Felicitatem ingentem animus ingens decet — Вялікаму духам пасуе вялікае шчасце @Felix criminibus nullus erit diu — Ніхто не будзе доўга шчаслівы злачынствам @Felix, qui nihil debet — Шчаслівы той, хто нічога не вінен @Feriunt summos fulgura montes — Маланкі б'юць у высокія горы @Ferrum ferro acuitur — Жалеза вастрыцца жалезам @Ferrum natare doces — Ты вучыш жалеза плаваць @Ferrum quando calet, cudere quisque valet — Кожнаму па сілах каваць жалеза, пакуль яно гарачае @Festina lente — Спяшайся павольна @Festinatio tarda est — Паспешлівасць марудліва @Figulus figulo invidet, faber fabro — Ганчар зайздросціць ганчару, майстар - майстру @Finis ab origine pendet — Канец залежыць ад пачатку @Finis coronat opus — Канец вянчае справу @Flamma fumo est proxima — Полымя - бліжэйшае дыму (дзе дым, там і полымя) @Fontibus ex modicis concrescit maximus amnis — З невялікіх крыніц вырастае вялікая рака @Fortes fortuna adjuvat — Храбрым лёс дапамагае @Fortunae filius — Сын Фартуны @Fortuna favet fatuis — Шчасце дурняў любіць @Fortuna quo se, eodem et inclinat favor — Дзе шчасце, там і поспех @Fortunatus domi maneat — Шчаслівы няхай застаецца дома (г.зн. ад дабра дабра не шукаюць) @Fortuna unde aliquid fregit, cassum penitus est — Калі лёс што-небудзь ламае, то знішчае дашчэнту @Fortuna usu dat multa, mancipio nihil — Лёс шмат што дае ў карыстанне, нічога ва ўласнасць @Fronti nulla fides — Знешнасці аніякага даверу @Fruere vita, dum vivis — Цешся жыццём, пакуль жывеш @Fumum patimur propter ignem — Мы церпім дым з-за агню @Galeatum sero duelli poenitet — Узброенаму / са шлемам на галаве позна шкадаваць аб вайне @Gallinam dat, ut taurum recipiat — Дае курыцу, каб атрымаць быка @Gallus in suo sterquilinio plurimum potest — [І] певень на сваім сметніку ўсемагутны @Garrulus esse cave: qui garrit, ineptus habetur — Сцеражыся быць балбатлівым: хто меле языком, той лічыцца неразумным @Gaudia principium nostri sunt saepe doloris — Радасць часта з'яўляецца пачаткам нашага гора @Gladium facere culcitam — Зрабіць падушку з мяча (г.зн. пакончыць з сабою) @Gladius ferit corpus, animos oratio — Меч раніць цела, а слова - душу @Gratia parit gratiam — Удзячнасць спараджае ўдзячнасць @Grave tormentum fames — Голад - цяжкая мука @Grunnit porcellus, ut sus vetus ante, tenellus — Малое парася рохкае так, як рохкала старая свіння @Grex totus in agris unius scabile cadit — Увесь статак гіне ў полі з-за паршы адной [авечкі] @Gyrat rependo prius infans quam gradiendo — Дзіця павінна поўзаць перш, чым пачне хадзіць @Haec dies aliam vitam, alios mores postulat — Гэты дзень патрабуе іншага ладу жыцця, іншых звычаяў @Heredis fletus sub persona risus est — Плач нашчадка - замаскіраваны смех @His olus, his oleum sapit, ergo vasta fit esca — Адным здаецца смачнай гародніна, другім - масла, таму ежа бывае рознай @Homines amplius oculis, quam auribus credunt — Людзі болей вераць вачам, чым вушам @Homines nihil agendo discunt male agere — Нічога не робячы, людзі вучацца рабіць благое @Homo doctus in se semper divitias habet — Вучоны чалавек у самім сабе мае багацце @Homo quisque fortunae faber — Кожны чалавек кузнец свайго лёсу @Homo hebes — Абмежаваны чалавек @Homo homini lupus est — Чалавек чалавеку воўк @Homo incertae originis — Чалавек невядомага паходжання @Homo longus raro sapiens — Высокі чалавек рэдка бывае мудрым @Homo proponit, sed Deus disponit — Чалавек мяркуе, а Бог вызначае @Homo semper in ore aliud fert, aliud cogitat — Чалавек заўсёды адно гаворыць, а другое думае @Honeste pauperem esse melius est, quam injuste divitem — Лепш быць сумленным бедняком, чым несумленным багацеем @Honor est ingratus, si, unde vivas, non habes — Не патрэбны і гонар, калі не маеш на што жыць @Horret idem claudi situs ante capedine sacci — Баіцца трапіць у мех той, хто ў ім раней быў @Humiles laborant, ubi potentes dissident — Простыя людзі пакутуюць, калі вяльможы паміж сабой б'юцца @Ignem flammesus timet atque canem cane laesus — Як пагарэлец баіцца агню, так укушаны сабакам баіцца сабакі @In altum tendens cadit ab alto — Хто высока ўзлятае, той адтуль і падае @In amore semper mendax iracundia est — У каханні гнеў заўсёды падманлівы @In caelum exspuis — Пляваць у неба (г.зн. ставіць сябе пад небяспеку быць самому ж апляваным) @In camera caritatis — Пад купалам павагі (г.зн. адзін на адзін з кім-небудзь) @Incedunt albati ad exsequias, pullati ad nuptias — На пахаванне яны ідуць у белым адзенні, а на вяселле - у чорным @Incerta pro certis deputas — Ты прымаеш няпэўнае за пэўнае @Incidit in foveam, quam fecit alteri — Трапіў у яму, якую вырыў іншаму @Incus robusta malleum non metuit — Моцная кавадла не баіцца молата @In discendo lupus nimis affirmans ait "agnus" — Калі вучыш ваўка гаварыць, ён заўсёды скажа: ягня @Inest et formicae bilis — І ў мурашкі бывае жаўтуха @Infelicitatis partem interdum habet felicitas — Шчасце змяшчае ў сабе іншы раз часцінку няшчасця @Infelix mus est, cui non uno lare plus est — Няшчасная тая мыш, што мае толькі адну нару @Ingenio pollet, qui vim natura negavit — Розумам бярэ той, каму прырода адмовіла ў сіле @Ingenium mala saepe movent — Часта бяда прыбаўляе розуму @Ingentibus inhians divitiis etiam mediocres amittit — Хто прагне вялікага багацця, губляе нават сярэдняе @In lympha tacita truciora latent aconita — У ціхай вадзе тоіцца больш грозная атрута @In magno magni capiuntur flumine pisces — У вялікай рацэ водзіцца вялікая рыба @In malis sperare bene, nisi innocens, nemo solet — У бядзе ніхто, акрамя сумленнага чалавека, не спадзяецца на лепшае @In nocte consilium — Рашэнне прыходзіць ноччу @In nullum avarus bonus est, in se pessimus — Прагны / скупы для ўсіх благі, для сябе ж горш за ўсё / самы дрэнны @Inopi beneficium bis dat, qui dat celeriter — Беднаму ўдвайне робіць дабрадзейства той, хто робіць гэта хутка @Inopi nullus amicus — У беднага няма сябра @In oriente domo — У доме ўзыходзячага сонца (г.зн. у шчаслівых абставінах) @In pertusum ingerere dicta dolium — Кідаць словы ў бяздонную бочку @In quo nascetur asinus corio, morietur — У якой шкуры асёл народзіцца, у такой і памрэ @In silvam ligna ferre — Насіць дровы ў лес @Inter os atque offam multa intervenire potest — Паміж кавалкам і ротам шмат чаго можа здарыцца @Intet spem metumque suspensus — Хістацца / быць падвешаным паміж надзеяй і страхам @Intra mensuram lodicis tu porrige suram — Працягвай свае ногі па даўжыні коўдры @In tuum ipsius sinum inspice — Паглядзі на самога сябе @Invenit interdum caeca columba pisum — І сляпы голуб іншы раз знаходзіць гарох @Invenit patella operculum — Знайшоў сабе рондаль накрыўку @Ipsi testudines edite, qui cepistis — Вы злавілі чарапах, самі іх і ешце @Ipsum sibi asciam in crus impingere — Самому сабе ўвагнаць сякеру ў нагу @Irretit muscas, transmittit aranea vespas — Павуціна ловіць мух і прапускае восаў @Ita crede amico, ne sit inimico locus — Давярай сябру так, каб ён не зрабіўся падобным да ворага @Labitur a mente cito res bona, sed mala lente — Дабро хутка забываецца, зло доўга помніцца @Labor omnia vincit impobus — Усё перамагае ўпартая праца @Lacrimae nihil profuturae — Слёзы нічым не дапамогуць @Laeditur Urbanus, non daudicat inde Romanus — Пакалечыў сабе нагу Урбан, але не кульгае з-за гэтага Раман @Lapis saepe volutatus non obducitur musco — Жорны, якія часта круцяць, мохам не абрастаюць @Laterem lavare — Мыць цэглу (г.зн. дарма працаваць) @Laus in ore proprio vilescit — Уласная пахвала нічога не варта / не значыць @Leve fit, quod bene fertur, onus — Цяжар, які ўмела носяць, робіцца лёгкім @Linquere promissa procellae — Пакідаць абяцанні навальніцы @Littera semper habet panem vestemque paratam — Пісьменны чалавек заўсёды мае хлеб і гатовае адзенне @Loro mandendo discit canis corium universum mandere — Грызучы рамень, сабака вучыцца грызці ўсю шкуру @Lota licet cornix, tamen enitet albidior vix — Хоць варона пер'е і купала, бялейшая ад гэтага не стала @Lucri bonus est odor ex re qualibet — Пах прыбытку прыемны, ад чаго б ён ні зыходзіў @Lupi fauci manum ne committe — Не кладзі руку ў пашчу ваўку @Lupi me viderunt priores — Ваўкі ўбачылі мяне першымі @Lupus malus ovium custos — Воўк - дрэнны вартаўнік @Lupus pilum mutat, non mentem — Воўк мяняе шкуру, але не нораў @Lupus vetus non cadit in foveam — Стары воўк не трапляе ў яму @Mage cavenda est amicorum invidia, quam insidia hostium — Варта больш асцерагацца зайздрасці сяброў, чым падкопаў ворагаў @Magister artis ingeniique largitor venter — Настаўнік мастацтва і падбухторшчык натхнення - страўнік @Magnam fortunam magnus etiam animus decet — Вялікаму духам пасуе вялікі лёс @Magna promisisti, exigua video — Шмат ты абяцаў, мала бачу @Magno cum conatu magnas nudas — Вялікія намаганні дзеля вялікіх дробязяў [рабіць] @Majoribus reddi — Адпраўляцца да продкаў @Mala gallina malum ovum — Дрэнная курыца - дрэннае яйка @Mala herba cito crescit — Дрэнная трава хутка расце @Mala lucra aequalia damnis — Несумленны прыбытак роўны страце @Male parta male dilabuntur — Што несумленна здабыта / нажыта, тое прахам пойдзе @Malo cum Platone errare, quam cum aliis recte sentire — Я лічу за лепшае памыляцца з Платонам, чым правільна думаць з іншымі людзьмі @Malum consilium consultori pessimum est — Дрэнная парада для дарадчыка горш за ўсё @Malum consilium est, quod mutari potest — Благое тое рашэнне, якое можа быць зменена @Malum nullum est sine aliquo bono — Не бывае ліха без якогасьці дабра @Malum vas non frangitur — Дрэнная пасудзіна не б'ецца @Malus ipse fies, si malis convixeris — Сам зробішся дрэнным, калі з дрэннымі будзеш вадзіцца @Maneat nostros ea cura nepotes — Няхай гэты клопат застанецца нашым унукам @Manus manum lavat — Рука руку мые @Mare verborum, gutta rerum — Мора слоў - кропля спраў @Massa panis esurienti auro carior — Галоднаму кавалак хлеба даражэйшы за золата @Matura, dum libido manet — Спяшайся, пакуль ахвота не прайшла @Mel in ore, verba lactis, fel in corde, fraus in factis — Мёд на языку, малако на словах, жоўць у сэрцы, падман у справе @Melior est canis vivus leone mortuo — Жывы сабака лепш за мёртвага льва @Melior est consulta tarditas, quam temeraria celeritas — Лепш разумная павольнасць, чым безразважлівая хуткасць @Melior tutiorque est certa pax, quam sperata victoria — Лепш і надзейней пэўны мір, чым чакаемая перамога @Melius aliquid quam nihil — Лепш што-небудзь, чым нічога @Melius est abundare quam deficere — Лепш мець у дастатку, чым у нястачы @Melius est nomen bonum quam magnae divitae — Лепш добрае імя, чым вялікае багацце @Mendacem memorem esse oportet — Ілгуну трэба мець добрую памяць @Mendacia non diu fallunt — Хлусня не доўга падманвае @Mendacium est tenue, dilucet undique — Хлусня празрыстая, яна ўсюды выяўляецца @Mendici pera nunquam impletur — Торбу жабрака ніколі не напоўніш @Mendico ne parentes quidem amici sunt — У жабрака няма ні бацькоў, ні сяброў @Messe tenus propria vive — Жыві па свайму жніву (г.зн. па сваіх магчымасцях) @Metiri se quemque suo modulo ac pede verum est — Праўда тая, што кожны мерае сябе сваёю меркаю @Metus omnia auget in majus — Страх усё павялічвае @Mihi istic nec seritur, nec metitur — Ад гэтага мне ні сяўбы, ні жніва @Milvo volanti ungues resecare posse — Быць здатным коршуну на ляту абрэзаць кіпцюры @Minaciarum strepitus, asinorum crepitus — Гучанне пагроз - асліны тупат @Minutula pluvia imbrem parit — З малой хмаркі вялікі дождж @Miser, qui nunquam miser — Нешчаслівы той, хто ніколі не быў няшчасным @Modicus cibi, medicus sibi — Хто памяркоўны ў ежы, той лекар сабе @Molliter vivit — Добра жывецца @Mores bonos mala vitiant — Дрэннае грамадства псуе добрыя норавы @Mors nescit legem, tollit cum paupere regem — Смерць не ведае закону, забірае разам з бедняком і цара @Mortem timere crudelius est quam mori — Баяцца смерці - горш, чым памерці @Mulgere hircum — Даіць казла @Multa docet fames — Голад многаму навучыць @Multae manus onus levant / levius reddunt — Шмат рук аблягчаюць / робяць больш лёгкім цяжар @Multum vinum bibere, non diu vivere — Шмат віна піць - нядоўга жыць @Mulum, pistrinum, flumen fugjto procul — Далёка бяжы ад мула, млына і ракі @Nasci in felici signo — Нарадзіцца пад шчаслівым знакам @Naturam expellas furca, tamen usque recurret — Гані прыроду віламі, яна ўсё роўна вернецца @Nec ad caelum nec ad terram pertinere — Не мець адносін ні да неба, ні да зямлі @Necessitas est durum telum — Неабходнасць - моцная зброя @Nec vola nec vestigium apparet (exstat) — Не відаць ні далоні, ні следу (г.зн. і следу не засталося) @Ne depugnes in alieno negotio — Не ўмешвайся ў чужыя справы @Ne differas in crastinum — Не адкладай на заўтра @Ne Juppiter quidem omnibus placet — Нават сам Юпіцер не дагодзіць усім @Nemo impetrare potest a papa bullam nunquam monendi — Нікога нават папа не можа ўратаваць ад смерці @Nemo potest dura naturae solvere jura — Ніхто не можа змяніць суровыя за-коны прыроды @Nemo sine vitiis est / nascitur — Ніхто не бывае / не нараджаецца без заганаў @Nemo solus satis sapit — Адзін чалавек не можа быць дастаткова разумным @Neque in bona segete nullum est spicum nequam, neque in mala non aliquod bonum — Ні добрай нівы не бывае без дрэннага коласа, ні дрэннай - без добрага @Neque semper arcum tendit Apollo — Не заўсёды нацягвае свой лук Апалон (г.зн. не заўсёды ж займацца сур'ёзнай справай) @Ne quid nimis — Нічога лішняга / празмерна @Nescit plebs jejuna timere — Не ўмее галодны натоўп баяцца @Nescit vox missa reverti — Прамоўленае слова нельга вярнуць @Ne sus Minervam — Не свінні Мінерву [вучыць] @Ne verba pro farina — Не словы патрэбны, а мука (г.зн. справы) @Nihil contemnit esuriens — Галодны нічым не грэбуе @Nihil est annis velocius — Няма нічога больш хуткага, чым бег гадоў @Nihil lucratur, ausus cui nil famulatur — Нічога не выйграе той, хто не рызыкуе @Nil consuetudine majus — Няма нічога больш / мацней за прывычкі @Nil juvat amisso claudere septa grege — Не дапаможа агароджа, калі прапаў статак @Nil magis amat cupiditas, quam quod non licet — Жаданне / страсць нічога не любіць больш, чым тое, што забаронена @Nimia libertas in nimiam servitutem cadit — Празмерная свабода прыводзіць да празмернага рабства @Nimium ne crede colori — Не надта давярай колеру (г.зн. знешняму выгляду) @Nitimur in vetitura, semper cupimusque negata — Мы заўсёды імкнёмся да забароненага і жадаем недазволенага @Non alacres nisus gerit omnis avis quasi nisus — Не ўсякая птушка здолее паляцець / лунае ў радасным палёце @Non clangunt lituo tempore fata suo — Смерць, прыходзячы ў свой час, не гудзіць у сігнальны ражок @Non coquus semper, cui longus culter adhaeret — Не заўсёды кухар той, у каго доўгі нож @Non est ad astra mollis e terra via — Цяжкая дарога ад зямлі да зорак @Non est triticum sine paleis — Не бывае пшаніцы без мякіны @Non est vitam invenire sine tristitia in ullo — Не бывае чалавечага жыцця без смутку @Non jacet in molli veneranda scientia lecto — Глыбокія веды не ляжаць на мяккім ложку @Non male respondit, male enim prior ille rogaverat — Не ён дрэнна адказаў, а ў яго папярэдне дрэнна запыталі @Non nostrum onus: bos clitellas — Не наш груз: няхай вол [нясе] сядло @Non quod candet ebur, nec quod rubet omne aurum — Не ўсё, што белае, - слановая косць, не ўсё, што чырвонае, - чырвонае золата @Non uno luna nitet vultu — Не адным бокам свеціць месяц @Novus rex, nova lex — Новы цар - новы закон @Nullus tantus quaestus, quam, quod habens, parcere — Няма большага дастатку, чым берагчы тое, што маеш @Nummis potior amicus in periculis — У небяспецы сябар даражэй за грошы @Nummus nummum parit — Грошы нараджаюць грошы @Obsequium amicos, veritas odium parit — Падатлівасць стварае сяброў, а праўда спараджае нянавісць @Oculi avidiores sunt, quam venter — Вочы больш прагныя, чым жывот @Oculis magis habenda fides, quam auribus — Вачам варта больш давяраць, чым вушам @Oleo tranquillius — Спакайнейшае за масла @Oleum addere camino — Дадаваць масла ў агонь @Ollula tam fertur ad aquam, quod fracta refertur — Так доўга са збанам па ваду ходзім, пакуль яго не разаб'ем @Omne malum cito accedit, tarde discedit — Усякае зло хутка прыходзіць, марудна адыходзіць @Omnes divitiae virtuti postponendae sunt — Прыстойнасць лепш за ўсякае багацце @Omnes homines aequales sunt — Усе людзі аднолькавыя @Omnes homines ad quaestum suum callent — Усе людзі ўмелыя / ведаюць толк у тым, што тычыцца іх выгады @Omnia fames dulcia facit praeter se ipsam — Голад, апрача самога сябе, усё робіць салодкім @Omnia incipis, nihil absolvis — За ўсё бярэшся - нічога не канчаеш @Omnia tempus habent — Усё мае [свой] час @Omnis musae mancipium — Служка любой музы (г.зн. майстар на ўсе рукі) @Omnis sibi malle melius esse quam alteri — Кожны сябе любіць больш, чым другога @Omnium malorum origo otium — Гультайства - пачатак усіх бедаў @Omnium malorum stultitia est mater — Глупства - маці ўсіх няшчасцяў @Optimum cibi condimentum est fames — Голад - лепшая прыправа да ежы @Opulentissima metalla assidue plenius responsura fodienti — Каштоўныя металы дастаюцца перш за ўсё таму, хто рупліва капае @Ornata forma mente praeclara eminet — У вочы кідаецца чароўны выгляд, а не выдатны розум @Osse caret glossa, quandoque tamen terit ossa — Язык не мае косці, але часам расцірае косці @Ovem lupo committere — Авечку даверыць ваўку @Pallida mors aequo pulsat pede pauperum tabernas regumque turres — Бледная смерць той жа нагой стукае ў хаціны бедных і палацы цароў @Papulas observatis alienas obsiti plurimis ulceribus — Вы [самі], пакрытыя мноствам язваў, выглядаеце чужыя пухіры @Par comes esse pari consuescit sic et avari — Роўны - прыяцель роўнаму, скупы - скупому @Pares cum paribus facillime congregantut — Роўныя з роўнымі вельмі лёгка сыходзяцца @Par pari referre — Роўным за роўнае аддаваць @Parthis mendacior — Ілжывыя больш за парфян @Parturiunt montes, nascetur ridiculus mus — Нараджаюць горы, народзіцца смешнае мышаня @Parva delicta aperiunt viam ad majora — Малыя злачынствы адкрываюць дарогу вялікім @Patiare potius ipse, quam facias scelus — Лепш самому трываць, чым чыніць зло @Patiendo multa veniunt, quae nequeas pati — Хоць ты і шмат можаш трываць, канец цярпенню наступіць @Patiens et fortis se ipsum felicem facit — Цярплівы і мужны сам сябе робіць шчаслівым @Patientia animi divitias occultas habet — Цярпенне мае скрытыя багацці @Patientia omnia vincit — Цярпенне ўсё перамагае @Pauperior mendicissimo homine — Бяднейшы, як толькі мажліва (г.зн. бяднейшы за самага беднага чалавека) @Pauper mutatur, si dives efficiatur — Бедны змяняецца, калі робіцца багатым @Paupertas non est probrum (vitium) — Беднасць не загана @Peculium re, non verbis augetur — Маёмасць павялічваецца справай, а не словамі @Pecuniae omnia oboediunt — Грошам усё скараецца @Pejor avis aetas — Дрэнная птушка - узрост @Pelle sub agnina latitat mens saepe lupina — Пад авечай шкурай хаваецца часта воўчая душа @Pendere tenui filo — Вісець на тонкай нітцы @Per fas ac nefas — Дазволенымі і недазволенымі сродкамі @Per me ista trahantur pedibus — Што да мяне, то няхай кульгаюць @Per risum multum poteris cognoscere stultum — Па частаму смеху ты можаш пазнаць дурня @Pes gradiens crescit, cornix residendo famescit — Нага расце ад хады, варона галадае ад сядзення @Piger ipse sibi obstat — Лянівы сам сабе шкодзіць @Piscari in turbido — Лавіць рыбу ў мутнай вадзе @Piscem natare doces — Ты вучыш рыбу плаваць @Plenus rimarum — Увесь у трэшчынах (г.зн. балбатлівы) @Plus potest negare asinus, quam probare philosophus — Дурань можа больш запярэчыць, чым разумны даказаць @Plus valet exiguus quam nullus ad atria clavus — Лепш дрэнны замок у доме, чым ніякі @Plus valet in dextra passer quam quattuor extra — Лепш адзін верабей у правай руцэ, чым чатыры ў паветры @Plus vident oculi quam oculus — Два вокі бачаць больш, чым адно @Pomum compunctum cito corrumpit sibi junctum — Гнілы яблык хутка псуе той, што ляжыць побач @Post cenam stabis aut mille passus meabis — Пасля абеду ўстанеш альбо тысячу крокаў адмераеш @Post factum nullum consilium — Пасля зробленага не патрэбна ніякая парада @Post gaudia luctus — Пасля радасці - плач @Post mortem medicina — Пасля смерці лячэнне @Post nubila Phoebus (sol) — Пасля хмар - Феб (сонца) @Post tenebras spero lucem — Спадзяюся на святло пасля змроку @Post vinum verba, post imbrem nascitur herba — Пасля віна - слова, пасля дажджу - трава @Primoribus labris attingere aliquid — Дакрануцца да чаго-небудзь кончыкамі губ (г.зн. павярхоўна азнаёміцца з чым-небудзь) @Principia magna saepe parva in exitu — Вялікі пачатак часта канчаецца малым вынікам @Prius quam incipias, consulto, et ubi consulueris, mature factu opus est — Перш чым пачаць, абдумай, калі абдумаеш, варта паспяшыць @Prodest cautela plus quam postrema querela — Больш дапаможа своечасовая перасцярога, чым запозненыя папрокі @Propria laus sordet — Уласная пахвала выклікае агіду @Proverbia populorum sapientia — Прыказкі - народная мудрасць @Prudentia saepe vitantur pericula — Дзякуючы разважлівасці мы часта пазбягаем небяспекі @Pugnis et calceis, unguibus et rostro — Кулакамі і нагамі (літаральна: чаравікамі), кіпцюрамі і дзюбай @Pulchre sedens melius agens — Добра абдумаеш, лепей зробіш @Pulchrum est praestare cuncta, nil exigere — Цудоўна ўсё даваць і нічога не патрабаваць узамен @Quae nocent, docent — Што шкодзіць, тое вучыць @Qualia quisque geret, talia quisque feret — Як хто будзе сябе паводзіць, так да яго будуць і ставіцца @Quam camus cassus, equus est melior mala passus — Лепш конь благі, чым пустая аброць @Quam cara sint bona, homines carendo intelligunt — Людзі разумеюць, якое дарагое здароўе, толькі страціўшы яго @Quam difficile est crimen non prodere vultu — Як цяжка не выдаць злачынства тварам @Quem mos non rexit, vita non inclytus exit — Хто не трымаецца закону, зняслаўленым пойдзе на той свет @Qui bibit immodice vina, venena bibit — Хто не ў меру п'е віно, той п'е атруту @Qui bona sectatur, prima bene surgit in hora — Хто імкнецца да багацця, устае да світання @Qui canem alit exterum, hunc praeter lorum nil fit reliquum — Хто корміць чужога сабаку, у таго нічога, акрамя почапкі, не застанецца @Qui capit uxorem, litem capit atque dolorem — Хто бярэ сабе жонку, той набывае сварку і гора @Qui cito laetatur, leviter dolet et lacrimatur — Хто хутка радуецца, той лёгка смуткуе і плача @Qui comes est stulti, sibi saepe fit ipse labori — Хто з'яўляецца сябрам дурня, той часта сам сабе шкодзіць @Quid ipse sis, non guid habearis, interest — Важна, які ты на самай справе, а не за каго цябе прымаюць @Quidquid est plus quam necesse, possidentes deprimit — Усё, што звыш неабходнага, губіць валадароў @Quidquid in buccam venerit, stultus loquitur — Дурны гаворыць усё, што прыйдзе ў галаву @Quidquid nummis praesentibus opta, et fiet — Маючы грошы, жадай усяго, чаго хочаш, і яно збудзецца @Qui me amat, amat et canem meum — Хто любіць мяне, любіць і майго сабаку @Qui mittit stultum, differt sua commoda multum — Хто пасылае дурня, той церпіць шмат няўдач @Qui pro quo — Адзін замест другога / Гэты замест таго @Qui quaerit alta, is malum videtur quaerere — Хто шукае высока, той шукае сабе бяду @Qui se ipse laudat, cito derisorern invenit — Хто сам сябе хваліць, той хутка зробіцца пасмешышчам @Qui semel furatur, semper fur habetur — Хто хоць раз украў, назаўсёды злодзеем застанецца @Quisquis homo bene scit, ipsum quo calceus urget — Кожны чалавек добра ведае, дзе яму цісне чаравік @Qui tangit picem, contaminabitur — Хто дакранаецца да смалы, пэцкаецца @Qui timet insidias omnes, nullas incidit — Хто баіцца ўсякай пасткі, той не трапляе ні ў адну з іх @Qui totum vult, totum perit — Хто ўсяго жадае, усё губляе @Qui vitat molam, vitat farinam — Хто пазбягае млына, пазбягае і мукі @Qui vitulum tollet, taurum subduxerit idem — Хто зносіць цяля, украдзе і быка @Quod caret alterna requie, durabile non est — Што не чаргуецца з адпачынкам, не бывае трывалым @Quod cibus aliis, aliis est atrum venenum — Што для адных - ежа, для другіх - згубная атрута @Quod cito fit, cito perit — Што хутка робіцца, хутка гіне @Quod clausum in pectore, hoc in lingua promptum habeo — Што ўтоена на сэрцы, тое відавочна маю на языку @Quod fuit, numquam revertetur — Што было, тое ніколі не вернецца @Quod habet, non numerat — Што хто мае, таго не цэніць @Quod hodie non est, cras erit — Чаго няма сёння, будзе заўтра @Quod in corde sobrii, id est in lingua (in ore) ebrii — Што на сэрцы ў цвярозага, тое на языку ў п'янага @Quod non licet, acrius urit — Што не дазволена, мацней узбуджае @Quod non videt oculus, cor non dolet — Чаго не бачыць вока, аб тым сэрца не смуткуе @Quod satis est, cui contingit, nil amplius optet — У кожнага ёсць дастаткова, не трэба шукаць / жадаць большага @Quo plus honoris, eo plus oneris — Чым больш гонару, тым большы цяжар @Quo plus sunt potae, plus sitiuntur aquae — Чым больш п'юць, тым больш хочацца @Quot homines, tot sententiae — Колькі людзей, столькі думак @Radix saepe mala producit pessima mala — Ад дрэннага кораня часта бываюць вельмі дрэнныя яблыкі @Raro lupi lenti praebentur fercula denti — Калі на ваўка лянота нападае, рэдка што яму на зуб трапляе @Rastro dentato prata parata dato — Касі лугі, калі паспелі @Ratio contra vim parum valet — Розум перад / у параўнанні з сілай мала значыць @Recte faciendo neminem time — Калі сумленна дзейнічаеш, нікога не бойся @Re labor est dulcis, quia non pluit usus hiulcis — Праца карысная, таму што дабро не льецца дажджом у рот @Res inquieta est in se ipsam felicitas — Шчасце само па сабе справа неспакойная @Res mala vir malus est, mala femina pessima res est — Дрэнны муж - палова бяды, дрэнная жонка - цэлая бяда @Risu corruere — Падаць ад смеху @Roganti melius quam imperanti pareas — Хутчэй паслухаеш таго, хто просіць, чым таго, хто загадвае @Saepe dissimulare satius, quam vel ulcisci fuit — Часта лепш не звяртаць увагі на нешта, чым помсціць @Saepe est etiam olitor valde opportune locutus — Часта нават агароднік вельмі ўдала скажа @Saepe est etiam sub palliolo sordido sapientia — Часта і пад брудным адзеннем тоіцца мудрасць @Saepe facit pietas hoc, [quod] nequit ipsa potestas — Часта каханне робіць тое, [чаго] не можа зрабіць улада @Sal patriae pluris faciendus, quam hospitis mensa — Родную соль варта цаніць больш, чым чужы абед @Saltare ad tibiam alicujus — Танцаваць пад чыюсьці флейту @Sanior est pisce — Здаравейшы за рыбу @Sano non paret dolor, aegro quantus amaret — Здаровы не адчувае болю, які ўласцівы хвораму @Sapientia in exitu canitur — Розум хваляць, калі справа закончана @Semel in laqueum vulpes — Калі-небудзь ліса [трапляе] у пастку @Semper graculus assidet graculo — Галка заўсёды сядзіць побач з галкай @Semper Saturnalia agere — Заўсёды святкаваць Сатурналіі @Semper vocis et silentii temperamentum tene — Прытрымлівайся заўсёды памяркоўнасці ў размове і маўчанні @Sequitur superbos ultor a tergo Deus — Услед за ганарыстым ідзе помста Божая @Seris venit usus ab annis — Вопыт прыходзіць з гадамі @Sero est in periculis consilium quaerere — Позна шукаць параду ў час небяспекі @Sero paras stabulum tauros jam fure trahente — Позна будаваць хлеў, калі злодзей ужо цягне валоў @Sero sapiunt Phryges, dummodo sapiant — Позна становяцца разумнымі фрыгійцы, толькі б разумнелі @Sero venientibus ossa — Хто позна прыходзіць, таму - косці @Sero, verum aliquando tamen — Позна, але праўда нарэшце [выяўляецца] @Serram cum aliquo ducere — Пілаваць з кім-небудзь (г.зн. сварыцца) @Serva me, servabo me — Выручы мяне, выручу цябе @Sibi bene facit, qui bene facit amico — Сабе робіць дабро той, хто робіць яго сябру @Si cuculum doceas, non ejus cantica mutas — Як бы ты ні вучыў зязюлю, спеваў яе не зменіш @Sidera caelo addere — Дабаўляць зоркі да неба @Simia simia est, etiam si aurea gestet insignia — Малпа застаецца малпай і ў залатых знаках узнагароды @Similis simili gaudet — Падобны падобнаму радуецца @Simul ac quis misertus est, memoria interiit — Як толькі хто робіцца бедным, аб ім ніхто не ўспамінае @Sinistro pede assurgere — Уставаць з левай нагі @Si non possis, quod velis, velis id, quod possis — Калі ты не можаш [зрабіць] таго, што хочаш, жадай таго, што можаш @Si quis amat piscem, debet sua crura madere — Калі хто любіць рыбу, ён вымушаны замачыць свае ногі @Sit tibi consultum: mulierum spernere vultum — Вось табе добрая парада: пагарджай жаночай прыгажосцю @Specie formosa, mente odiosa — З выгляду чароўна, душой непрыемна @Spes melior plebis semel "accipe", quam bis "habebis" — Людзям больш да душы раз «бяры», чым два разы «будзеш мець» @Spes sola hominem in miseriis solatur — Надзея - адзінае суцяшэнне людзей у няшчасці @Stagnum litus edit, torrens properando recedit — Ціхая вада падмывае берагі, бурны паток, хутка пранёсшыся, адступае @Stat sua cuique dies — Кожнаму наканаваны свой дзень @Stipite momenta nulla sunt fune retenta — Час не прывязаны да ствала дрэва канатам @Stultitia est venatum ducere invitas canes — Неразумна весці сабак на паляванне сілком @Stulti qui crescunt, stulti sunt, quando senescunt — Хто дурнем у сталым узросце быў, той будзе ім і ў старасці @Stultitia pacatum et quietum habet nihil — Глупства не ведае ні згоды, ні спакою @Stultus est, qui cupida cupiens cupienter cupit — Неразумны той, хто заўзята прагне ажыццявіць усе жаданні @Stultus nil celat, quod habet sub corde revelat — Дурны нічога не тоіць, што ў сэрцы мае - адкрывае @Sua cuique patria jucundissima est — Кожнаму свая радзіма самая лепшая @Suadelae multae fabricabunt atria stulte — Чым больш парад, тым горшы дом @Suae quisque fortunae faber — Кожны сам каваль свайго лёсу @Suae vitae durius consulere — Жорстка абысціся са сваім жыццём @Sua quisque pericula nescit — Ніхто не ведае сваёй небяспекі @Sub nive quod tegitur, dum nix perit, invenietur — Калі растае снег, тое, што пад снегам, выяўляецца @Summa sedes non capit duos — На высокім крэсле не бывае дваіх @Superflua non nocent — Залішняе не шкодзіць @Surdo canere — Спяваць глухому @Sus magis in caeno gaudet, quam fonte seteno — Свінні больш падабаецца ў гразкай лужы, чым у чыстай крыніцы @Suum cuique mos est — У кожнага свой нораў / звычай @Suus rex reginae placet — Кожнай царыцы падабаецца свой цар @Tabula ex naufragio — Дошка пры караблекрушэнні @Tacere est optimum et pro viribus sapere — Лепш за ўсё маўчаць і быць мудрым па меры сіл @Tam deest avaro, quod habet, quam quod non habet — Скупому ў аднолькавай ступені не хапае і таго, чаго не мае, і таго, што ў яго ёсць @Temperantia est custos vitae — Памяркоўнасць - захавальніца жыцця @Tempus minuit luctus maestaque corda juvat — Час памяншае смутак і супакойвае журботныя сэрцы @Testudo volat — Чарапаха лётае (пра недарэчнае) @Totus de capsula — Увесь са шкатулкі (аб франтах) @Tuam ipse terram calca — Тапчы сам сваю зямлю (г.зн. няхай кожны выконвае сваё жыццёвае прызначэнне) @Turpe est aliud loqui, aliud sentire — Ганебна адно гаварыць, а другое думаць @Tympana eloquentiae — Бубны красамоўства @Ubi dolet, ibi manus adhibemus — Дзе баліць, туды рукі цягнем @Ubi leonis pellis deficit, vulpinam induendam esse — Дзе няма шкуры льва, там варта надзяваць шкуру лісы @Ubi multa capita, ibi nullum consilium — Дзе шмат галоў, там мала карысці @Ubi opes, ibi amici — Дзе багацце, там і сябры @Ultima nos omnes efficit hora pares — Апошні час усіх нас робіць роўнымі @Uncum se praebet quod curvum crescere debet — Робіцца крывым тое, што расце крыва @Unius dementia effitit multos — Шаленства аднаго перадаецца многім @Unum malo datum quam promissum geminatum — Лічу за лепшае, каб адзін раз далі, чым двойчы паабяцалі @Unus dies gradus est vitae — Адзін дзень - прыступка жыцця @Unus flos non facit ver — Адна кветка не робіць вясны @Unus vir nullus vir — Адзін чалавек - ніякі чалавек / нічога не значыць @Utere consilio, licet omnia noveris arte — Карыстайся парадай - і ўсё глыбока зазнаеш @Ut fructus florem, sequitur dulcendo laborem — Як кветка не бывае без плода, так праца не бывае без асалоды @Utilitas aliqua sequitur post tristia damna — Нейкая карысць ідзе за сумнай стратай @Ut legas messem, debes praemittere semen — Каб сабраць ураджай, ты павінен папярэдне кінуць семя @Utraque mundatur, dum palma palma lavatur — Абедзве рукі робяцца чыстымі, калі рука руку мые @Uxor erat qualis, herbarum coctio talis — Якая была жонка, такім быў і абед @Uxori nubere suae — Быць жонкай у сваёй жонкі @Vacua arista super plenas eminet — Пусты колас тырчыць над поўнымі @Vanitas pulchritudo — Прыгажосць - прывіднасць @Venter cibi avidus praecepta non audit — Галодны страўнік не слухае павучанняў @Verba ligant homines, taurorum cornua funes — Словы звязваюць людзей, вяроўкі - рогі быкоў @Vere est miser, culpa est sua quisquis miser — Той сапраўды няшчасны, хто няшчасны па сваёй віне @Veterem reminiscendo injuriam, invitas novam — Успамінаючы старую крыўду, выклікаеш новую @Vineta sua caedere — Сячы свой вінаграднік @Vis veritatis maxima est — Сіла праўды вельмі вялікая @Vita sine amicis tristitia est — Жыццё без сяброў сумнае @Vivas frugalis, ut res est materialis — Жыві памяркоўна, як дазваляе тваё багацце