##ShortTitle: Раслінны свет ##LongTitle: Раслінны свет ##FrontpageTitle: Раслінны свет (дыялект.) ##ExpandArticle: true ##Type: slo ##TitleNote: частка ##HTMLDescription_BEGIN Створана на падставе:
Раслінны свет: Тэматычны слоўнік. Менск: Беларуская навука, 2001. ISBN 985-08-0457-2

Разьдзелы:
Расліны
 Лясныя, садовыя і паркавыя дрэвы  

 Дзікія і культурныя кустарнікі  

...

Слоўнік уключае выбраныя з розных крыніц рэгіянальныя беларускія народныя назвы розных раслін і лексіку, звязаную з іх характарыстыкай і жыццядзейнасцю.
##HTMLDescription_END ##Chapter: 11. Лясныя, садовыя і паркавыя дрэвы @асіна (таполя дрыжачая), лісцёвае дрэва з зеленавата-шэрай гладкай карой і акруглым лісцем, якое дрыжыць нават пры нязначным ветры.

асіна ж. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Сл. Гарадз., Сцяшковіч, Кісялеўскі, ТС, Янкова, Верас, Бялькевіч, ДСБ, Шатэрнік, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.),
асіна ж. — Гарадз., Астр., Навагр. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
сіна ж. — усх.-маг. р. (ЛАБНГ),
асініна ж. — усх. з., паўн. р., пал. р. (ЛАБНГ, АЛА, Бялькевіч, Каспяровіч, Насовіч, Мат. апыт.),
асінка ж. памянш. — агульн. (Мат. апыт.),
аса ж. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. апыт.),
асіка ж. — Лельч. (ЛАБНГ, АЛА, НЛ),
асова дрэва — Ваўк. (Сцяшковіч, ЭСБМ),
ясеннічак м. — Смал. (Кісялеўскі),
явар м. — Старадарож., Люб., Лун. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ). @белая акацыя, дрэва або куст з белымі духмянымі кветкамі ў доўгіх гронках.

акацыя ж. — агульн. (ГЧ, Ластоўскі, Мат. апыт.),
акаца ж. — Навагр. (Мат. апыт.),
акатнік м. — Рас. (СПЗБ),
каця ж. — Гарадз. (Сцяшковіч),
гарошкавае дрэва — мясц. (Ластоўскі),
гарошнік м. — мясц. (Ластоўскі),
кацярынкі мн. 'жоўтая акацыя' — Віц. р. (Каспяровіч),
акацыя жоўтая — Гарадз. р. (Верас, Кісялеўскі). @бераст (вяз грабалісты), дрэва або куст з цёмна-шэрай глыбока патрэсканай карой, багатай дубільнымі рэчывамі.

бераст м. — паўдн.-зах. д., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, ТС, СПЗБ, Кісялеўскі, Ластоўскі, Мат. апыт.),
берасціна ж. — Слон., Стол., Маз. (ТС, ГЧ, Мат. апыт.),
берасцінка ж. памянш. — Слон. (Мат. апыт.),
бярэсціна ж. — Паням. р. (ЛАБНГ, Сцяцко),
ільм м. — Навагр., Клім. (ЛАБНГ),
ільма ж., ільма ж. — паўн.-зах. з., спарадычна Віц. р., Маг. р. (ЛАБНГ, Ластоўскі),
ільміна ж. — Віц. р., Маг. р., Глыб., Докш., Барыс. (ЛАБНГ, СПЗБ),
ільмак м. — усх.-маг. р., Пух., Ганц. (ЛАБНГ, Бялькевіч, СПЗБ, Кісялеўскі),
ільмінь м. — Чашн., Барыс. (ЛАБНГ),
ільмён м. — Барыс. (СПЗБ),
ілім м. — Пол., Мсцісл., Акц. (ЛАБНГ),
лём м. — усх. з., пераважна Гом. р., Брасл. (ЛАБНГ, СПЗБ, НС, Кісялеўскі),
лімак м. — Ельск. (ЛАБНГ),
лімень м. — Маз. (ЛАБНГ),
ляміна ж. — Шум., Віц., Бярэз., Стаўб., Раг., Бабр., Лях. (ЛАБНГ, СПЗБ),
яльменіна ж. — Докш. (СПЗБ),
ільмачына ж. — Ганц. (СПЗБ),
вяз м. — Гарадз. р., Лаг. (Верас, Варлыга),
габ м. — Гарадз. р. (Цыхун). @брэднік (вярба казіная), дрэва з роду вярбовых з гладкай зеленавата-шэрай карой на парастках.

брэднік м. — Маг. р., Смален. р., Лаг. (Кісялеўскі, ЭПБ),
брэд м. — Лаг. (Кісялеўскі, Каспяровіч, Станкевіч),
броднік м. — Віц. р. (Каспяровіч),
брод м. — Смален. р. (Дабравольскі),
брадзініна ж. — Каспяровіч),
вярба казіная — мясц. (ЭПБ). @бяроза, лісцёвае дрэва з белай карой.

бяроза ж. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, Верас, Кісялеўскі, Бялькевіч, Дабравольскі, Сцяшковіч, Шаталава, Каспяровіч, ГЧ, Ластоўскі, Мат. апыт.),
бярозка ж. памянш. — агульн. (Янкова, Каспяровіч, Мат. апыт.),
бярозухна ж. памянш. — Смален. р. (Дабравольскі),
бярозіна ж. — Брасл., Мёр., Маг., Бяроз., Пін., Стол. (ЛАБНГ, АЛА, Шаталава),
беразіна ж. — Гарадз. (СПЗБ),
бярэза ж. — усх.-пал. р., Бяроз., Смарг. (ЛАБНГ, АЛА, ЖС, Станкевіч),
бярэзіна ж. — зах. з., Беш., Круп., Чав., Клім., Чэрв., Навагр., Жытк. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, Шатэрнік, Сцяшковіч, Каспяровіч, Мат. апыт.),
бярэзінька ж. памянш. — Слон. (Мат. апыт.),
бярэзініна ж. — Драг. (ЛАБНГ),
бярза ж. — мясц. (Ластоўскі),
берка ж. — мясц. (Ластоўскі);

віды бярозы:
бяроза белая — Слон. (Мат. апыт.),
бяроза чорная 'кара, як у альхі, лісце, як у бярозы' — Слон. (Мат. апыт.),
чорная бярэзіна — Слон. (Мат. апыт.),
глухая бяроза 'бяроза пухнатая' — Краснап. (Бялькевіч),
вясёлка ж. 'дробналістая бяроза' — Гарад., Лёзн. (ЛАБНГ, АЛА, НЛ),
чачотка ж., бяроза-чачотка ж. 'карэльская бяроза' — Віц. р., Мен. р., Маг. р., Брасл., Ашм., Пух., Слон., Вілен. р. (Насовіч, СПЗБ, Бялькевіч, Кісялеўскі, Каспяровіч, Шатэрнік, Станкевіч, Мат. апыт.),
бярозавая чачотка — Слон. (Мат. апыт.),
чачуга ж. 'бяроза-чачотка' — Гарад., Беш. (НЛ, НС),
бяроза ніцая, ніцая бяроза 'плакучая бяроза; кусты ніжэй за метр' — Маг. р., Лаг., зах.-бран. р. (Кісялеўскі, Варлыга, Станкевіч),
дрыёўка ж. 'бяроза з роўнай слаістай драўнінай' — Беш. (НС),
каркаль м. 'каржакаватая бяроза' — Шчуч., Пух. (СПЗБ),
ракітавая бяроза, ракіціна ж. 'від бярозы з вельмі цвёрдай драўнінай' — Верхнядзв. (СПЗБ),
бярэза-самец 'бяроза, у якой голле расце ўверх' — Стол. (ТС). @вішня, садова-ягаднае дрэва з цёмна-чырвонымі костачкавымі пладамі.

вішня ж. — агульн. (СПЗБ, ТС, Бялькевіч, Верас, Кісялеўскі, Сцяшковіч, Янкова, Станкевіч, Дабравольскі, Растаргуеў, Каспяровіч, Мат. апыт.),
вішні мн. — агульн. (Янкова, Мат. апыт.),
вішні мн. — зах.-пал. г. (Мат. апыт.),
вішніна ж. — Віц. р. (Каспяровіч),
вішанне ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
вішанька ж. памянш. — агульн. (Станкевіч, Мат. апыт.),
вішанька-зеляпуха ж. 'недаспелая вішня' — Гом. р. (НЛГ),
вішанка ж. памянш. — Смален. р. (Дабравольскі, Кісялеўскі);
вішаннік м. 'вішнёвы сад' — Смален. р. (Дабравольскі). @вольха, лісцёвае дрэва з цёмна-бурай з неглыбокімі трэшчынамі карой, драўніна якой мае чырванаваты колер.

алешына ж. — асн. мас. г., найбольш паслядоўна — Мен. р., Чэрв. р., Слуц. р., Паням. р. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, СПЗБ, СБ, Сцяшковіч, Кісялеўскі, Станкевіч, Мат. апыт.),
аляшына ж. — Слон., Пін. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. апыт.),
галешына ж. — Маст., Бар. (Сцяшковіч, ДСБ),
алешыніна ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
алешчына ж. — Глуск., Маз. (ГЧ, Янкоўскі, Станкевіч),
алеха ж. — Чач., Лун., Лельч. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гом., Шаталава, ЖС),
алешка ж. — усх.-маг. р., Лун. (ЛАБНГ, АЛА, Шаталава, ЖС),
алешша н. — усх.-маг. р. (Бялькевіч, Станкевіч),
алёшка ж. — Краснап. (Бялькевіч),
альха ж. — спарадычна агульн. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, ЭСБМ, Каспяровіч, Кісялеўскі, Цыхун),
вальха ж. — Віц. р. (Каспяровіч),
вольха ж. — паўн.-зах. з., Маг. р., усх.-пал. р., Вілен. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Сцяшковіч, Кісялеўскі, Станкевіч, Ластоўскі),
вольшніца ж. — Мёр. (ЛАБНГ),
альшына ж. — зах.-пал. г., спарадычна паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, АЛА, ДСБ, Шаталава, Верас, Кісялеўскі, Ластоўскі, Мат. апыт.),
альшыніна ж. — Віц. р. (Станкевіч),
альшынка ж. памянш. — Слон. (Мат. апыт.),
альшына ж. — Маст., Слон. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
вольшына ж. — Мёр. (ЛАБНГ),
альховіна ж. — Мен. р., Чэрв. р. (Шатэрнік, Кісялеўскі, Станкевіч),
альшэвіна ж. — Ашм., Віл., Лаг. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Шаталава),
альшавіна ж. — Паст. (СПЗБ),
алксня — Вілен. р. (СПЗБ);

віды вольхі:
альшына белая 'вольха шэрая' — Маг. р. (Кісялеўскі),
вольха белая 'вольха шэрая' — Мядз. (СЦБ),
альшына чорная 'вольха клейкая' — Віц. р. (Кісялеўскі),
чарнаольха ж. — Вілен. р. (СПЗБ),
глухая алешына 'чорная вольха' — Беш. (Каспяровіч),
вольха грудавая 'вольха клейкая' — Мядз. (СЦБ),
межавуха ж. 'вольха балотная' — Іўеў. (Сцяшковіч),
ляпешнік м. 'алешнік' — Віц. р. (Каспяровіч). @вяз, лісцёвае дрэва з буравата-карычневай карой, якая адстае вузкімі доўгімі палосамі.

вяз м. — агульн., акрамя паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Бялькевіч, Верас, Варлыга, Шатэрнік, Станкевіч, Янкова, Дабравольскі, Сцяшковіч, Кісялеўскі, Ластоўскі, Мат. апыт.),
вязіна ж. — Віц. р., Дзятл. (Каспяровіч, СПЗБ),
кавяза ж. — Кліч. (ЖС),
бераст м. — Брэст. (ТС, Кісялеўскі, Ластоўскі),
лём м. — Маг. р., Гом. р. (Кісялеўскі),
ільмак м. — Маг. р. (Кісялеўскі),
габіна ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
дрохі мн. — Малад. (СЦБ). @вярба, дрэвавая і кустовая расліна з разложыстымі гнуткімі галінамі і вузкім лісцем.

дрэвавыя віды:
вярба ж. — агульн. (ДАБМ, СПЗБ, ТС, ГЧ, Бялькевіч, Кісялеўскі, Каспяровіч, Шатэрнік, Верас, Сл. Гарадз., Сцяшковіч, Растаргуеў, Станкевіч, Мат. апыт.),
вярбіна ж. — Віц. р., Чэрв. р., Драг., Стол. (ТС, Каспяровіч, Шатэрнік, Мат. апыт.),
верба ж. — паўн.-усх. д., Смален. р. (ДАБМ, СПЗБ, СЦБ, ТС, ГЧ, Бялькевіч, Дабравольскі, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.),
вербіна ж. — Гом. р. (Мат. Гом., НЛГ),
вербачка ж. памянш. — Дзятл. (Сцяшковіч),
бярба ж. — Шчуч. (СПЗБ),
ярба ж. — Навагр. (З нар. сл., Мат. апыт.);

хмызняковыя, кустовыя, паўкустовыя віды:
іва ж. — усх.-маг. р., Слон., Жытк. (Юрчанка, ТС, ЭСБМ, Мат. апыт.),
івіна ж. — Маг. р., Гарадз. р., Навагр., Стол., Жытк. (СПЗБ, ТС, Бялькевіч, Насовіч, Кісялеўскі),
івінка ж. памянш. — усх.-маг. р. (Юрчанка),
івенька ж. памянш. — Маг. р. (Насовіч),
лаза ж. 'разнастайныя кустовыя віды вярбы' — агульн. (СПЗБ, ТС, Кісялеўскі, Каспяровіч, Шаталава, ГЧ, Ластоўскі, Мат. апыт.),
лоза ж. — Стол., Жытк. (ТС),
лозанька ж. памянш. — Маг. р. (Насовіч),
лозенька ж. памянш. — Смален. р. (Дабравольскі),
лузка ж. памянш. — Нараўл. (Мат. Гом.),
лазіна ж. 'куст ці галіна лазы' — агульн. (СПЗБ, Каспяровіч, Янкоўскі, Мат. апыт.),
лазіна ж. — Брасл., Паст., Іўеў. (СПЗБ),
лазініна ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
лазіца ж. 'дробная і тонкая лаза' — Маг. р. (Насовіч, ЭСБМ),
лазачок м. — Гарадз. р. (Федароўскі, ЭСБМ),
белая лаза, лаза белая — Віц. р., Стол. (ТС, Каспяровіч),
глухая лаза — Стол. (ТС),
ніцая лаза — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
ніцалаза ж. — Мен. р., Чэрв. р. (Шатэрнік, Кісялеўскі, Станкевіч),
ніцлаза ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч, ЭСБМ),
лаза ніцая — Віц. р., Маг. р., Чэрв. р. (Кісялеўскі, Каспяровіч, Варлыга, Станкевіч),
ніцалоззе н. зборн. — Чэрв. р. (Станкевіч),
луціца ж. 'добрая лаза' — Лоеў. (Янкова),
блінда ж. — Вілен. р. (СПЗБ),
мышалоз м. — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
ветла ж. 'белая вярба' — Стол., Жытк., Маз. (ТС, Мат. Гом., ЭСБМ),
вецёлка ж. памянш. — Жытк. (ТС),
белая ветла 'белая вярба' — Стол. (ТС),
пескавая ветла 'белая вярба, якая расце на пяску' — Жытк. (ТС),
вётла ж. — Маз. (Мат. Гом., ЭСБМ),
вятліна ж. — Пін. (ДСБ, ЭСБМ),
віхла ж. — Малад., Іўеў., Карэл., Свісл. (СПЗБ, СЦБ),
вісла ж. 'ніцая вярба' — Паст., Мядз., Вілен. р. (СПЗБ, СЦБ),
загранічная вярба 'вярба з чырванавата-жоўтай карой на маладых галінках' — Драг. (Мат. апыт.),
ракіта ж. (на большай частцы тэрыторыі Беларусі так называюць расліну, якая мае кустова-дрэвавы характар; на поўдні — гэта нізкі куст з тонкімі гнуткімі галінкамі і вузкім лісцем) — агульн. (СПЗБ, ТС, Бялькевіч, Кісялеўскі, Ластоўскі, Мат. апыт.),
ракіціна ж. — Іўеў., Старадарож., Свісл., Ветк. (СПЗБ, Шаталава, Мат. Гом.),
ракітнік м. 'ніцая лаза' — Паням. р. (Верас),
жылвіца ж. — Брасл., Латгал. р. (СПЗБ),
жулвіца ж. — Брасл. (СПЗБ),
жульіца ж. — Латгал. р. (СПЗБ),
жылвіць ж. — Вілен. р. (СПЗБ),
жылвічына ж. — Брасл. (СПЗБ),
жылвічнік м. — Латгал. р. (СПЗБ),
зяновец м. — Мен. р. (Кісялеўскі),
заноўнік м. — Мен. р. (Кісялеўскі),
малакіта ж. — зах.-пал. г. (ЭСБМ, НЛ),
молаж ж. — Нараўл. (ГЧ),
мурава ж. — зах. з. (Яшкін),
ракаўнік м. — Стол. (ТС),
шаўлюга ж. — мясц. (Ластоўскі),
шалюга ж. — мясц. (Ластоўскі),
шылег м. — Лоеў. (Янкова),
шылега ж. — Маз. (З нар. сл.),
шыльга ж. — Браг. (Мат. Гом.),
шылега ж. — Петр., Ельск., Лоеў. (Мат. Гом.),
шыляга ж. — Петр., Ельск., Лоеў. (Мат. Гом.),
шыгалле н. зборн. — Карм., Гом. (Мат. Гом.),
сілега ж. — Пін., Стол., Жытк. (СПЗБ, ТС, ДСБ),
сіляжына ж. 'адзін куст' — Стол. (ТС). @граб, лісцёвае дрэва або куст з гладкай шэрай карой і буйным зверху цёмна-зялёным, знізу больш светлым лісцем.

граб м. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, Каспяровіч, Шатэрнік, Станкевіч, Янкова, Ластоўскі, Мат. апыт.),
грабік м. памянш. — Слон. (Мат. апыт.),
граб м. — Ашм., Воран. (ЛАБНГ),
грабіна ж. — Паням. р., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, СПЗБ),
габ м. — Свісл., Пруж. (ЛАБНГ),
габа ж. — Астр., Валож., Іўеў. (ЛАБНГ),
габіна ж. — Пруж. (ЛАБНГ),
каб м. — Кам., Бяроз. (ЛАБНГ),
бераст м. — мясц. (Ластоўскі),
белы бук м. — мясц. (Ластоўскі). @груша (ігруша), фруктовае дрэва з сакавітымі салодкімі пладамі ў форме акруглага конуса.

груша ж. — паўдн.-зах. д., зах.-пал. г., паўдн.-усх. з., спарадычна астатняя тэрыторыя (АЛА, СПЗБ, ТС, Верас, Кісялеўскі, Сцяцко, Сцяшковіч, Ластоўскі),
грушачка ж. памянш. — Слон. (Мат. апыт.),
грушыца ж. памянш. — Смален. р. (Дабравольскі),
грушка ж. — Воран., Слон., Берасц., Драг., Жытк. (АЛА, ТС, Мат. апыт.),
грушына ж. — Рас., Брасл., Гарад., Беш. (АЛА),
ігруша ж. — асн. мас. г., Смален. р. (АЛА, СПЗБ, Верас, Кісялеўскі, Насовіч, Шатэрнік, Бялькевіч, Каспяровіч, Дабравольскі, Янкоўскі, Станкевіч),
ігрушка ж. — Маг. р. (АЛА, Насовіч, Бялькевіч, Станкевіч),
ігрушына ж. — паўн. р., Мен. р., Бабр. (АЛА, СЦБ, Каспяровіч),
дуля м. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
дулька ж. памянш. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
дулька ж. памянш., дулёчка ж. памянш. 'невялікая прадаўгаватая груша' — Маг. р. (Насовіч),
дуліна ж. — Віц. р. (Каспяровіч);

гатункі грушы:
баба ж. 'груша-бэра' — Мядз., Бых., Зэльв., Жытк. (СЦБ, ЖНС, ТС, НЛ, ЭСБМ, Сцяцко),
бэра ж. — Слуц., Люб., Драг. (Мат. апыт.),
дуля ж. — асн. мас. г. (СПЗБ, ТС, АЛА, Насовіч, Шатэрнік, Бялькевіч, Кісялеўскі, Сцяшковіч, Мат. мен.-мал., Янкоўскі, Янкова, Станкевіч, Юрчанка, Мат. апыт.),
дуля ж. 'вялікая прадаўгаватая груша' — Маг. р. (Насовіч),
дулька ж. — Мсцісл., Крыч. (АЛА, Юрчанка),
дулька ж. памянш., дулёчка ж. памянш. 'невялікая прадаўгаватая груша' — Маг. р., Чэрв. р. (Насовіч, Шатэрнік),
дуліна ж. — спарадычна паўн.-усх. д. (АЛА, Каспяровіч, Юрчанка, Мяц., Станкевіч),
дулёўка ж. 'невялікая даўгаватая груша' — Мсцісл., Жытк. (ТС, Юрчанка),
дуляваха ж. — Жытк., Лоеў. (ТС, Янкова),
паўдулька ж. 'груша з буйнымі пладамі' — Ушацк. (НЛ),
гліва ж. — Маг. р., зах.-бран. р. (Насовіч, Растаргуеў),
баба ж. 'груша бэра' — Зэльв., Жытк. (ТС, Сцяцко),
вінёўка ж. 'познія кісла-салодкія грушы' — Браг. (Мат. Гом.),
віноўка ж. — Навагр. (Мат. апыт.),
віслуха ж. — зах.-пал. г. (ЭСБМ),
вашыўка ж. — Лельч. (ЖС),
гнілка ж. 'гатунак грушы-дзічкі' — Гарадз. р. (Сцяшковіч),
гнілка ж. 'падгнілая груша' — сярэд.-бел. г., паўдн.-зах. д., зах.-пал. г. (СПЗБ, НЛГ, СЦБ, З нар. сл., Мат. Гом., Янкова, Цыхун, Мат. апыт.),
гнілушка ж. — Чэрв. (СПЗБ),
гніліца ж. 'плод дзікай грушкі' — Жытк. (ТС),
грушыца ж. 'гатунак ранніх груш' — Гом. р. (НЛГ),
давуха ж. 'даўкая груша' — Жытк. (ТС),
дзевіца ж. 'гатунак летніх вялікіх чырвонабокіх груш' — Бых. (ЖНС),
дзікая груша 'дзічка' — Навагр. (Мат. апыт.),
дзічка ж. 'груша-дзічка' — агульн. (ГЧ, Мат. апыт.),
жаўтушка ж. 'жоўтая спелая груша' — Стол. (ТС),
жаўтырка ж. 'жоўтая салодкая прадаўгаватая груша' — Люб. (Мат. апыт.),
зімавуха ж. 'гатунак позніх груш' — Жытк. (ТС),
зімуха ж. 'гатунак позніх груш' — Стол. (ТС),
іллінка ж. 'гатунак груш, якія паспяваюць к Ілліну дню' — Маг. р. (Насовіч, Юрчанка),
камяніца ж. 'гатунак груш з цвёрдай сярэдзінай' — Жытк. (ТС),
камянка ж. 'гатунак груш з цвёрдай сярэдзінай' — Стол. (ТС),
касцянка ж. 'гатунак груш, у якіх многа дробненькіх костачак' — Гом. р., Дзярж., Гл. (СПЗБ, Янкоўскі, Кісялеўскі),
крымка ж. — Лоеў. (Мат. Гом.),
лежанка ж. 'груша, якая пэўны час ляжала' — Гом. р. (НЛ., ЖНС),
лесавушка ж. 'лясная дзікая груша' — мясц. (Станкевіч),
лясоўка ж. 'лясная дзікая груша' — Карэл. (Сл. Гарадз.),
лімонка ж. — Браг. (Мат. Гом.),
малгажатка ж. — Нараўл. (Мат. Гом.),
мучанка ж. — Мядз. (СЦБ),
памаранчоўка ж. — Гарадз. р., Брасл. (Сцяшковіч, СПЗБ, ЭСБМ),
паненка ж. — Стол. (ТС),
панна ж. — Жытк., Калінк., Нараўл. (ТС, Мат. Гом., ЭСБМ),
рабеніца ж. — Жытк. (ТС),
рэпанка ж. 'гатунак груш сярэдняй велічыні' — Жытк. (ТС),
сапяжанка ж. — Віц. р., зах.-бран. р., Сен., Дзятл., Гл. (Сл. Гарадз., Каспяровіч, Янкоўскі, Растаргуеў, Станкевіч),
сапяжынка ж. — Маг. р. (Насовіч),
смалянка ж. 'гатунак асенніх груш' — Жытк., Лоеў. (ТС, Мат. Гом.),
спасаўка ж. 'гатунак груш, якія паспяваюць у спасаўку' — Мёр., Жытк. (ТС, ЖНС),
спасоўка ж. — Карэл. (З нар. сл.),
хунтоўка ж. 'гатунак вялікіх салодкіх груш' — Стол., Лельч., Нараўл., Добр. (ТС, Мат. Гом.),
цукроўка ж. 'невялікая салодкая круглаватай формы груша' — Люб. (Мат. апыт.),
цытрынаўка ж. 'невялікая салодкая круглаватай формы груша' — Драг. (Мат. апыт.),
цэнтрыкоўка ж. — Навагр. (Мат. апыт.). @дуб, буйное лісцёвае дрэва з моцнай драўнінай і пладамі жалудамі.

дуб м. — агульн. (АЛА, ТС, ЭСБМ, Кісялеўскі, Верас, Шатэрнік, Сцяшковіч, Сл. Гарадз., Янкова, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.),
дубок м. памянш. — агульн. (Насовіч, ТС, Станкевіч, Мат. апыт.),
дубец м. памянш. — Смален. р. (Дабравольскі, Станкевіч),
дубянятка н. памянш. — Гом. р. (НЛГ),
дубіна ж. — Маст. (СПЗБ),
дубініна ж. — Смален. р. (Станкевіч);

віды дуба:
лень-дуб 'дуб, які позна распускаецца' — Жытк. (ТС),
лянівы дуб — Стол. (ТС),
нелень м. 'дуб, які не скідае лісце на зіму' — Жытк., Хойн., Рэч., Лоеў. (ТС, Мат. Гом., ЭСБМ),
нялень м. — усх.-пал. р. (ЭСБМ),
нелін м. — Жытк. (ТС),
нялін м. — Лельч. (ЖС, ЭСБМ),
глухі дуб 'дуб, які не скідае лісце на зіму' — Стол. (ТС),
лядны дуб 'дуб з цвёрдай драўнінай' — Маг. р. (Кісялеўскі, ЭСБМ),
летнік м. 'дуб з цвёрдай драўнінай' — Гарадз. р. (Кісялеўскі, ЭСБМ),
лёгкі дуб 'дуб, які скідае лісце ўвосень' — Слон. (Мат. апыт),
мікольнік м. — Гарадз. р., Маг. р., Лельч. (ЖС, Сцяшковіч, Мат. Маг.),
какора ж. 'нізкі разгалісты дуб на балоце' — Стол. (ЭСБМ),
крэпкі дуб 'позна распускаецца, не скідае на зіму лісце' — Слон. (Мат. апыт.). @елка, вечназялёнае хваёвае дрэва з конусападобнай кронай і доўгімі лускаватымі шышкамі.

елка ж. — цэнтр. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, АЛА, Каспяровіч, Кісялеўскі, Шатэрнік, Верас, Сцяшковіч, Растаргуеў, Ластоўскі, Мат. апыт.),
елачка ж. памянш. — цэнтр. з. (Каспяровіч, Шатэрнік, Сцяшковіч, Растаргуеў, Станкевіч, Мат. апыт.),
ель м. — спарадычна паўн.-усх. д. (ЛАБНГ, АЛА, Бялькевіч, Ластоўскі),
еля ж. — Акц., Петр. (ЛАБНГ, АЛА),
ёлка ж. — спарадычна агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, Кісялеўскі, Сцяшковіч, Дабравольскі, Мат. апыт.),
ёла ж. — Ганц. (ЛАБНГ),
яліна ж. — паўдн.-зах. д., зах.-пал. г., спарадычна усх. з. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Насовіч, Каспяровіч, Шатэрнік, Станкевіч, Мат. апыт.),
ялена ж. — Ганц. (СПЗБ),
яліна ж. — Гарадз., Шчуч., Карэл., Слон., Зэльв., Беластоц. р. (СПЗБ, ЛАБНГ, Мат. апыт.),
ялушка ж. — паўн. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, НС, Станкевіч),
ялуга ж. — Смален. р. (Кісялеўскі),
яльніна ж. — мясц. (Ластоўскі),
ялка ж. — Малар. (НЛ),
яла ж. — Кам., Лун., Малар. (ЛАБНГ),
ял м. — Берасц. (ЛАБНГ, АЛА, ДСБ, ЖС),
ёдла ж. — Воран., Вілен. р. (СПЗБ, ЛАБНГ, АЛА);

віды елкі:
ёлка белая 'елка, якая расце на высокім сухім месцы' — Астр. (Сцяшковіч),
белая ель 'белакорая елка' — Рас. (СПЗБ),
ёлка чырвоная 'елка з драўнінай чырванаватага колеру, расце на сырых мясцінах' — Астр. (Сцяшковіч),
ялосціч м. 'яловае дрэва, драбнастой з густым суччам' — Лаг. (Варлыга),
астрова ж., астроўка ж. 'нятоўстая елка з сучкамі па 10-15 см' — Гл. (Янкоўскі),
карняваха ж. 'вялізная старая елка' — Смален. р. (Дабравольскі),
цяліца ж. 'елка-сухастоіна' — Жытк. (Мат. Гом.). @клён, дрэва з буйным перыстым лісцем і крылатымі плодзікамі.

клён м. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, Бялькевіч, Каспяровіч, Верас, ЭСБМ, Янкова, Сл. Гарадз., Сцяшковіч, Дабравольскі, Кісялеўскі, ГЧ, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.),
клен м., клін м., клюн м. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА),
клянок м. памянш. — Слон. (Мат. апыт.),
клёнік м. памянш. — Слон. (Мат. апыт.),
клянец м. — мясц. (Ластоўскі),
кляніна ж. 'адно дрэва клёну' — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Мат. апыт.),
кленіна ж. — Навагр. (Сцяшковіч);

віды клёна:
палявы клён — Віц. р. (Кісялеўскі),
паклён м. — Жытк. (ТС),
чарнаклён м. 'клён татарскі' — Віц. р. (Кісялеўскі),
явар м. 'ілжэплатанавы клён' — Гарадз. р. (Кісялеўскі). @ліпа, лісцёвае дрэва з сэрцападобнымі пілаватымі лістамі і жаўтаватымі духмянымі меданоснымі кветкамі.

ліпа ж. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, Бялькевіч, Каспяровіч, Сцяшковіч, Мат. Гом., Верас, Кісялеўскі, Дабравольскі, Янкова, ГЧ, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.),
ліпка ж. памянш. — агульн. (Мат. апыт),
ліпа ж. — Паням. р., Вілен. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ЭСБМ, Мат. апыт.),
ліпіна ж. — усх. з., пал. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, Каспяровіч, Мат. апыт.),
ліпіна ж. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
ліпавіна ж. — Гарадз. р. (Сцяшковіч),
ліпнік м. — Маг. р. (Кісялеўскі),
ліп'е н. зборн. — Смален. р. (Дабравольскі),
лут м. 'маладая ліпа' — асн. мас. г. (ЭСБМ, Сл. Гарадз.),
луток м. памянш. — асн. мас. г. (ЭСБМ). @лістоўніца, хвойнае дрэва з мяккай, ападаючай на зіму ігліцай і цвёрдай, моцнай драўнінай.

загранічная елка — Віл. (СЦБ),
заморская ёлка — Верхнядзв. (СПЗБ),
мудрадрэва н. — Віц. р. (Каспяровіч, ЭСБМ),
мудрае дзерава — Кобр. (Мат. апыт.),
мадрына ж., мандрына ж. — Маг. р. (Кісялеўскі, ЭСБМ),
мандра ж. — Жытк. (ТС),
хвоя ж. — мясц. (Ластоўскі),
хвойка ж. — мясц. (Ластоўскі),
явар м. — Драг. (Мат. апыт.). @піхта, вечназялёнае хваёвае дрэва.

ельніца ж. — Маг. р. (Кісялеўскі, Станкевіч, ЭСБМ),
піхт м. — Лаг. (СЦБ),
хвоя ж. — мясц. (Ластоўскі),
хвойка ж. — мясц. (Ластоўскі). @рабіна, дрэва з гронкамі аранжава-чырвоных ягад.

рабіна ж. — асн. мас. г., спарадычна зах.-пал. г. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Каспяровіч, Бялькевіч, Шатэрнік, Верас, Кісялеўскі, ГЧ, Ластоўскі, Мат. апыт.),
рабіна ж. — Воран., Іўеў. (ЛАБНГ),
рабініца ж. — Віц. р., Гом. р. (НЛГ, Каспяровіч),
грабіна ж. — Бераст., Ваўк., Слон., Драг. (ЛАБНГ, Сцяшковіч, Мат. апыт.),
грабінка ж. памянш. — Слон. (Мат. апыт.),
грыбіна ж. — Гом. р. (НЛГ),
арабіна ж. — Чэрв. р., Слуц. р., зах.-пал. г., спарадычна Мен. р., Гарадз. р., усх.-пал. р., Гл., Краснап., Старадарож. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, ДСБ, ЖС, Шатэрнік, Кісялеўскі, Сцяшковіч, Бялькевіч, Янкоўскі),
аграбіна ж. — Слон. (ЛАБНГ),
гарабіна ж. — Паням. р., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, ДСБ, СПЗБ, Кісялеўскі, Цыхун, Сл. Гарадз., Сцяцко, Верас, Сцяшковіч, Ластоўскі, Мат. апыт.),
гарамбіна ж. — Берасц. (Кісялеўскі),
верабіна ж. — Гарадз., Карэл., Клецк., Гл., Ельск. (ЛАБНГ, СПЗБ, Сцяшковіч, Янкоўскі),
ярабіна ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
ярамбіна ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
ерамбіна ж. — Вілен. р. (СПЗБ),
ярбіна ж. — Светлагор. (Мат. Гом.),
ораб м. — Кам., Берасц. (ЛАБНГ, ДСБ, ЖС, ЭСБМ). @сліва, фруктовае дрэва з пладамі ліловага або жоўтага колеру з костачкай у сярэдзіне.

сліва ж. — асн. мас. г. (АЛА, ТС, Кісялеўскі, Шатэрнік, Бялькевіч, Сцяшковіч, Мат. Гом., Янкова, ГЧ, Ластоўскі, Мат. апыт.),
сліўка ж. — паўн.-усх. д., зах.-пал. г., Слон. (АЛА, ДСБ, Мат. апыт.),
слівіна ж. — усх. з. (АЛА, Каспяровіч, Мат. Гом.),
слівачка ж. памянш. — агульн. (Насовіч, Мат. апыт.);

віды сліў:
бялосліўка ж. 'сліва з белымі пладамі' — Мсцісл. (Юрчанка),
вадзянка ж. 'вялікая сакавітая сліва' — Дзятл., Слон. (Сл. Гарадз., Сцяшковіч, Мат. апыт.),
вянгера ж. — Стол., Жытк. (ТС),
вянгерка ж. — Лід., Драг., Жытк. (ТС, Сл. Гарадз., Мат. Гом., Мат. апыт.),
вангерка ж. — Гарадз. р. (ТС, Сцяшковіч, Цыхун, Мат. апыт.),
вангэркі мн. — Навагр. (Мат. апыт.),
ангерка ж. 'сліва з буйнымі пладамі' — Стол. (ТС),
гліва ж. 'сліва з буйнымі пладамі' — Стол. (ТС),
жасцёр м. 'калючая дзікая сліва' — Віц. р. (Кісялеўскі),
жасцяліна ж. 'калючая дзікая сліва' — Стол. (ЛП),
картафлянка ж. 'сліва з чырвонымі пладамі' — Навагр. (Мат. апыт.),
касцянка ж. 'сліва з дробнымі пладамі' — Дзятл., Слон. (Сцяшковіч, Мат. апыт.),
краснасліва ж. — Жлоб., Буда-Каш. (Мат. Гом.),
морва ж. 'чарнасліў' — Свісл. (Сл. Гарадз.),
налівайка ж. 'жоўтая сакавітая сліва' — Лід. (Сл. Гарадз.),
ранклёд м. — Свісл. (Сл. Гарадз.),
сліва чорная 'калючая сліва' — Лельч. (ЛП),
чарнасліў м. — Жытк. (ТС),
чарнасліўка ж. — Маст. (Сл. Гарадз.),
шыпшына ж. 'калючая сліва' — Віц. р. (Кісялеўскі). @таполя, буйное лісцёвае дрэва з дробным насеннем з пухам, якое разносіцца ветрам.

таполя ж. — паўдн.-зах. г., сярэд.-бел. г. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, Кісялеўскі, Янкова, Янкоўскі, Станкевіч, Мат. апыт.),
тапаліна ж. — Берасц., Беласт. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
топля ж. — Ганц. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ),
топаль м. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, Кісялеўскі, Сцяшковіч, Мат. апыт.),
топалік м. памянш. — Слон. (Мат. апыт.),
тапалёк м. памянш. — Слон. (Мат. апыт.),
топіліна ж. — Віц. (ЛАБНГ, АЛА),
таполь м. — Навагр., Стаўб., Пух., Маг., Свісл., Лях., Пруж., Берасц., Кобр., Лоеў. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Кісялеўскі, Янкова),
топель м., топіль м. — паўн.-усх. д., Гом. р. (ЛАБНГ, АЛА, Каспяровіч, Шатэрнік, Мат. Гом., Станкевіч),
томпель м. — Свісл. (ЛАБНГ, АЛА),
тофель м. — Мёр., Шарк., Віл., Уздз. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, СЦБ),
тофаль м. — Брасл., Вілен. р. (СПЗБ),
ясакар м. — Віц. р., Гарадз. р., Мен. р., Маг. р., Берасц., Жытк. (ТС, Кісялеўскі, Насовіч, Верас, Станкевіч, Ластоўскі),
ясакар м. 'чорная таполя' — Віц. р. (Каспяровіч),
восакар м. — Карэл., Браг. (ЛАБНГ, Шаталава),
восакарань м. — Карэл. (ЛАБНГ, З нар. сл.),
осакар м. — Стол., Жытк. (ТС),
асакор м. — Гарадз., Іван. (ДСБ, Цыхун),
сокар м. — Гарадз., Драг., Стол., Жытк. (ДСБ, ТС, Цыхун),
сакарына ж. — Бяроз., Кобр. (ДСБ),
ясока ж. — Петр. (Мат. Гом.),
явар м. — Мсцісл., Карэл., Стол. (ЛАБНГ, ТС, Бялькевіч),
явер м. — Мсцісл. (Бялькевіч),
яварок м. — Браг. (Мат. Гом.),
бальзан м. — Паст. (ЛАБНГ, АЛА),
бальзамін м. — Карэл. (ЛАБНГ),
таполя белая, белая таполя — Гарадз. р. (Верас, Кісялеўскі, Ластоўскі),
белы топаль — мясц. (Ластоўскі). @хвоя (сасна), вечназялёнае дрэва з доўгай ігліцай.

хвоя ж. — сярэд.-бел. г., паўдн.-зах. д., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, Кісялеўскі, ГЧ, Сцяшковіч, Янкоўскі, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.),
хвойка ж. памянш. — Чэрв. р., Стол., Жытк., Хойн. (ТС, Шатэрнік, Мат. Гом.),
хваінка ж. памянш. — Гом. р. (НЛГ),
хвая ж. — Мёр. (ЛАБНГ),
хвойка ж. — Паням. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Мат. апыт.),
хвойка-грушовіна ж. 'нізкарослая хвоя' — Воран. (СПЗБ),
хвойна ж. 'назва сасны і елкі' — Чав. (ЛАБНГ),
хваіна ж. — зах.-пал. г., Навагр., Карэл., Слуц., Светлагор., Стол. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ДСБ, ТС, Мат. апыт.),
хваіна ж. — Ушацк., Смарг., Валож., Бярэз., Мсцісл., Слон. (ЛАБНГ),
хвой м. — Брасл. (СПЗБ),
хваяк м. — Брасл. (СПЗБ),
квайня ж. — Брасл. (СПЗБ),
сасна ж. — паўн.-усх. д. (ЛАБНГ, АЛА, ТС Кісялеўскі, Бялькевіч, Верас, Сцяшковіч, Юрчанка, ГЧ, Мат. апыт.),
сасёнка ж. памянш. — Слон. (Мат. апыт.),
сосна ж. — паўн.-зах. з. (спарадычна), Смален. р., зах.-бран. р., Гл., Драг., Стол. (ЛАБНГ, АЛА, Станкевіч, Растаргуеў, Ластоўскі),
сасніна ж. — Віц. р., Гарадз., Малар. (СПЗБ, ДСБ, Станкевіч),
сасніна ж. — Гарадз. (СПЗБ),
сасонка ж. — паўн.-зах. з., Бял., Слаўг., Пін. (ЛАБНГ, АЛА),
падсасёнак м. — Лоеў. (Янкова),
смаліна ж. — Стол., Жытк. (ЛАБНГ, ТС),
абазок м. 'галінастая хвоя' — Лельч. (ЖС),
абердзіна ж. 'смалістая хвоя' — мясц. (ЭСБМ),
асохарніца ж. — Мен. р. (Кісялеўскі, ЭСБМ),
барына ж. — Мен. р., Маг. р. (Кісялеўскі, Насовіч),
бар'як м. — Берасц., Малар. (ДСБ, НЛ),
барак м. — Берасц. (НЛ),
баяк м. — Кам. (СПЗБ),
борціна ж. 'хвоя, у якой можна выдзеўбаць вулей-калоду для пчол' — Маг. р. (Насовіч),
галавач м. 'вялікая сасна на полі' — Ваўк. (ЭСБМ, Сцяшковіч),
дзіда ж. 'крывая хвоя' — Мядз. (СЦБ),
жарына ж. 'дробнаслойная хвоя' — Маг. р. (Насовіч),
кром м. 'хвоя са спіленай ці зламанай верхавінай' — Стол. (ТС),
укром м. 'хвоя са спіленай ці зламанай верхавінай' — Жытк. (ТС),
крэж м. 'хвоя з крохкай і цвёрдай драўнінай' — Жытк. (ТС, ЭСБМ),
ліпавая хвоя 'смалістая хвоя' — Стол. (ТС),
луціца ж. 'хвоя з тонкай абалонкай' — Лоеў. (Мат. Гом., ЭСБМ),
мяжуха ж. 'хвоя, якая расце на адкрытым месцы' — Берасц. (ДСБ, ЭСБМ),
прыстоя ж. 'вельмі смалістая хвоя' — Стол. (ТС),
стойла ж. 'хвоя, на якой стаіць вулей', сурвіна ж. 'хвоя, у якой адзін бок больш смалісты' — Гарад. (Каспяровіч, Станкевіч),
хвалка ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
хлапіна ж. 'хвоя, у якой буйныя і мягкія слаі драўніны' — Маг. р. (Кісялеўскі). @чаромха, дрэва ці высокі куст з сабранымі ў гронкі белымі духмянымі кветкамі і чорнымі даўкімі на смак ягадамі.

чаромха ж. — асн. мас. г., Смален. р., Вілен. р. (Кісялеўскі, СПЗБ, Верас, Сцяшковіч, Мат. Гом., Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.),
чаромка ж. — Смарг., Воран. (СПЗБ),
чаромфа ж. — Смарг. (СПЗБ),
чарэмха ж. — Верхнядзв., Ашм., Пін., Беласт. р. (СПЗБ, Станкевіч),
чаромуха ж. — асн. мас. г., акрамя пал. р.; Смален. р. (Кісялеўскі, Каспяровіч, СПЗБ, Цыхун, Ластоўскі, Мат. апыт.),
чарэмуха ж. — Пух., Чэрв., Уздз. (СПЗБ, СЦБ),
чаромшына ж. — Навагр., Маст., Віц. р., Латгал. р. (Каспяровіч, Сцяшковіч, СПЗБ, Мат. апыт.),
чарэмшыца ж. — Берасц. (Кісялеўскі),
чарамшына ж. — Слон., Кам., Драг. (ЖНС, ДСБ, Мат. апыт.),
цяромха ж. — Шчуч. (СПЗБ),
цярэмха ж. — Маг. р., Гл. (Насовіч, Кісялеўскі, Янкоўскі),
цярэмшына ж. — Лёзн., Ганц., Жытк. (СПЗБ, ТС, Каспяровіч, Станкевіч),
калакалуша ж. — Віц. р., Гарадз. р., Мен. р., Маг. р., Смален. р. (Кісялеўскі, Каспяровіч, Бялькевіч, Верас, Станкевіч, ЖНС, ЭСБМ, Ластоўскі),
калакалушына ж. (адна ягада чаромхі) — Віц. р. (Каспяровіч, Станкевіч),
калакалуха ж. — Смарг., Хоц. (СПЗБ, Бялькевіч),
калакалуга ж. — Смален. р. (Кісялеўскі),
калакуша ж. — усх.-маг. р., зах.-бран. р. (Бялькевіч, ЭСБМ, Станкевіч),
калакушка ж. — Касц. (Бялькевіч),
калакуга ж. — Смален. р. (Кісялеўскі),
какалуша ж. — усх. з. (ЭСБМ),
какалуга ж. — усх. з. (Каспяровіч, ЭСБМ),
какалуха ж. — Малад. (СПЗБ),
калуша ж. — Дзятл. (Сл. Гарадз., ЭСБМ),
калокавіна ж. — Гарадз. р. (Сцяшковіч). @чарэшня (вішня птушыная), садова-ягаднае дрэва з чырвонымі, жоўтымі ці амаль чорнымі костачкавымі ягадамі.

чарэшня ж. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, Кісялеўскі, Каспяровіч, Верас, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.),
чарэшанька ж. памянш. — агульн. (Мат. апыт.),
чарэшля ж. — Навагр. (ЛАБНГ, АЛА),
чарэшнік м. — Жлоб. (ЛАБНГ, АЛА),
цярэшня ж. — паўдн.-зах. д., Рас., Лаг., Чэрык. (ЛАБНГ, АЛА, СЦБ, Цыхун, Сцяцко, Шаталава, Мат. апыт.),
цярэшанька ж. памянш. — Слон., Лоеў. (Янкова, Мат. апыт),
цярэсня ж. — Шчуч. (ЛАБНГ),
цырэшня ж. — Кам. (ЛАБНГ, АЛА). @шаўкоўніца (шаўкавіца), дрэва або куст з касцянкападобнымі салодкімі пладамі ад белаватага да цёмна-фіялетавага колеру.

шаўковіца ж. — паўдн.-усх. з. (ТС, Мат. Гом.),
шаўкавіца ж. — паўдн.-усх. з. (ТС, Мат. Гом., Янкова, ГЧ, Мат. апыт.),
шоўкавіца ж. — Жытк. (ТС),
морва ж. — Віл. (СПЗБ, Кісялеўскі, ЭСБМ),
тут м. — мясц. (Кісялеўскі). @яблыня, пладовае дрэва з ядомымі сакавітымі акруглымі пладамі (яблыкамі).

яблыня ж. — агульн. (АЛА, Кісялеўскі, Каспяровіч, Бялькевіч, Верас, Сцяшковіч, ГЧ, Ластоўскі, Мат. апыт.),
ябланя ж. — Маг. р., Драг., Стол., Жытк. (ТС, Насовіч, Мат. апыт.),
яблына ж. — агульн. (АЛА, СПЗБ, Кісялеўскі, Шатэрнік, Варлыга, Шаталава, Сцяшковіч, Янкоўскі, Юрчанка, Станкевіч, Мат. апыт.),
яблынь ж. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
яблань ж. — Капат., Пін., Стол., Жытк. (АЛА, ТС),
яблёнь ж. — Драг. (Мат. апыт.),
яблынка ж. — Краснап., Хоц., Слон., Драг., Вілен. р. (СПЗБ, Бялькевіч, Мат. апыт.),
ябланка ж. — Маг. р. (Насовіч),
яблонка ж. — Слон. (Мат. апыт.),
ябланька ж. — Гарадз., Драг., Стол. (СПЗБ, ТС, Мат. апыт.),
яблонушка ж. памянш. — Смален. р. (Дабравольскі),
яблонне н. зборн. — Жытк. (ТС);

гатункі яблыкаў і яблынь:
алехаўка ж. — Жытк. (ТС),
ананас м. — Леп., Зэльв. (Сцяшковіч, Мат. апыт.),
анорт м. — Іўеў. (Сцяшковіч),
антонаўка ж. — Леп., Іўеў., Зэльв., Слон., Драг. (Сцяшковіч, Мат. апыт.),
антоны мн. — Уздз. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
аныжоўка ж. — мясц. (Ластоўскі),
асінаўка ж. 'яблыня з яблыкамі позняга гатунку' — Лід. (Сл. Гарадз.),
бабы мн. — Стол. (ТС),
бальсамка ж. 'яблыня з яблыкамі, якія маюць бальзамавы смак' — Маг. р. (Насовіч, Станкевіч),
баравінка ж. — Зэльв., Буда-Каш. (Сцяшковіч, Мат. Гом.),
баравухі мн. 'чырванаватыя яблыкі' — Мёр. (ЖНС),
бараннія наскі — Зэльв. (Сцяшковіч),
белы наліў — Верхнядзв., Іўеў., Дзятл., Леп., Слон. (СПЗБ, Сцяшковіч, Мат. апыт.),
бель ж. 'белы наліў' — Верхнядзв., Леп. (СПЗБ, Мат. апыт.),
бялянкі мн. 'белы наліў' — Мёр. (ЖНС),
валошка ж. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
вашонка ж. 'дзікая яблыня' — Стол. (ТС),
вінаўка ж. 'яблыня з чырвонымі кісла-салодкімі яблыкамі' — Мядз. (СЦБ),
віноўка ж. — Гарадз. р. (Сцяшковіч, ЭСБМ),
віняк м. 'яблыня з кісла-салодкімі яблыкамі' — Вілен. р. (СПЗБ),
гарчакі мн. 'яблыня з яблыкамі, якія добра захоўваюцца' — Ашм. (Сл. Гарадз.),
горкаўка ж. 'яблыня з гаркаватымі яблыкамі' — Маг. р. (Насовіч),
грабштэйн м. 'штрыфель' — Зэльв., Брасл., Вілен. р. (СПЗБ, Сцяшковіч),
грабштэйна ж. — Леп. (Мат. апыт),
грынштэйн м. — Верхнядзв. (СПЗБ),
дзікая яблыня 'непрышчэпленая яблыня' — Слон. (Мат. апыт.),
дзічка ж. 'непрышчэпленая яблыня' — агульн. (СПЗБ, Кісялеўскі, Каспяровіч, Мат. апыт.),
добры крэсцьянін 'яблыня з буйнымі познімі пладамі' — Жлоб. (Мат. апыт.),
дубовыя прым. — Зэльв. (Сцяшковіч),
жытнік м., жытнікі мн. 'яблыкі, якія спеюць, калі жнуць жыта' — Старадарож., Гл. (ЖНС, Янкоўскі),
зімовыя прым. 'познія гатункі яблык' — Драг. (Мат. апыт.),
зімоўка ж. 'яблыня з познімі яблыкамі' — Жытк. (ТС),
канвіль м. 'ружавата-жоўты яблык' — Верхнядзв. (Шаталава),
карапкоўкі мн. 'ранет' — Сен. (Каспяровіч),
караўка ж. 'салодкі яблык, мае шмат плямаў' — Маг. р. (Насовіч),
каштэля ж. — Слон., Драг. (Мат. апыт.),
кіслічка ж. 'яблыня-дзічка' — Нараўл. (Мат. Гом.),
кісляўка ж. 'з кіслымі яблыкамі' — Маг. р., Смален. р. (Насовіч, Дабравольскі),
круглянка ж. — Стол. (ТС),
леснічыха ж. 'яблыня-дзічка' — Верхнядзв. (Шаталава, ЭСБМ),
ляскоўка ж. 'лясная яблыня з кіслымі яблыкамі' — Гом. р., зах.-бран. р. (НС, ЖНС, ЭСБМ, Растаргуеў),
ляснушка ж. 'яблыня-дзічка' — паўн. р. (ЖС, НС, Каспяровіч, ЭСБМ),
лясоўка ж. 'яблыня-дзічка' — Віц. р., Барыс., Слаўг. (СПЗБ, Каспяровіч, ЭСБМ, Станкевіч),
малінаўка ж. 'яблыня з буйнымі ружовымі кісла-салодкімі яблыкамі' — Леп., Слон., Жлоб., Буда-Каш. (Мат. Гом., Мат. апыт.),
мандэра ж. 'яблыня з чырвонымі яблыкамі з прыемным пахам' — Мядз. (СЦБ),
мундэры мн. 'яблыня з віннымі ружова-чырвонымі яблыкамі' — Мядз. (НС, ЭСБМ),
медуніца ж. 'яблыня з салодкімі спецыфічнымі на смак яблыкамі' — Маг. р. (Насовіч, Станкевіч),
мядунічка ж. памянш. 'яблыня з салодкімі яблыкамі, якія пахнуць мёдам' — Маг. р., Пух. (СЦБ, Насовіч, Станкевіч),
мядоўка ж. 'яблыня з салодкімі яблыкамі' — Пух. (СЦБ),
налівашка ж. 'белы наліў, папяроўка' — Жытк. (ТС),
наліў м. — Слон. (Мат. апыт.),
падпінкі мн. 'яблыні з познімі яблыкамі' — Ашм. (Сл. Гарадз., ЭСБМ),
палёўка ж. 'яблыня, якая расце на полі, у лесе, яблыня-дзічка' — Смален. р. (Дабравольскі, Кісялеўскі),
паліванка ж. 'від белага наліву' — Карэл. (ЖНС),
пальнюх м. 'дзікая яблыня, якая расце на полі, у лесе' — Мёр. (ЖНС),
палявушка ж. 'дзікая палявая яблыня' — Віц. р. (Станкевіч),
паляўка ж. 'яблыня, якая расце ў полі, у лесе' — Віц. р., усх.-маг. р. (Бялькевіч, Юрчанка, Станкевіч),
паляўнікі мн. 'яблыні, якія выраслі на полі самі' — Мёр. (ЖНС),
паненка ж. — Жытк. (ТС),
папінка ж. — Слон. (Мат. апыт.),
папінкі мн. — Зэльв. (Сцяшковіч),
папінька ж. — Шчуч. (СПЗБ),
пепанка ж. — Люб. (Мат. апыт.),
пепенка ж. — Люб., Жлоб., Жытк. (ТС, Мат. апыт.),
пепелька ж. — Жытк. (ТС),
піпінька ж. — Драг. (Мат. апыт.),
пэпінка ж. — Буда-Каш. (Мат. Гом.),
пепін шафранны — Гарадз. р. (Сцяшковіч),
піпен-шафран м. — Буда-Каш. (Мат. Гом.),
папяроўка ж. 'яблыня з белымі або жоўтымі кісла-салодкімі яблыкамі' — Іўеў., Шчуч., Дзятл., Берасц., Драг., Стол., Нараўл. (ДСБ, ТС, Сцяшковіч, Сл. Гарадз., Мат. Гом., Мат. апыт.),
папяруўка ж. — Воран. (СПЗБ, Мат. апыт.),
пяскоўка ж. — Жытк. (ТС),
пятроўка ж. 'белы наліў' — Стол., Жытк. (ТС),
рабчакі мн. — Зэльв. (Сцяшковіч),
рамэткі мн. — Леп. (Мат. апыт.),
рэпкі мн. — Зэльв. (Сцяшковіч),
садоўка ж. 'садовая яблыня' — Краснап. (Бялькевіч),
сарокі мн. 'летнія чырвонабокія яблыкі' — Бых. (ЖНС),
сеянка ж. 'яблыня з чарнаватымі яблыкамі' — Мёр. (ЖНС),
смалянка ж. — Стол. (ТС),
ушчэпы мн. 'прывітыя яблыні' — Драг. (Мат. апыт.),
хунтоўка ж. 'яблыня з вялікімі яблыкамі' — Жытк. (ТС),
цукроўка ж. 'гатунак салодкіх яблык' — Чэрв. р., Маг. р., пал. р., Гл. (ТС, ДСБ, Насовіч, Шатэрнік, Янкоўскі, Мат. апыт.),
цыганка ж. 'яблыня з чырвонымі бліскучымі яблыкамі' — усх.-пал. р. (ТС, Мат. Гом.),
чарнагузы мн. 'познія яблыкі цёмна-чырвонага колеру' — Гарадз., Зэльв. (Сл. Гарадз., Сцяшковіч),
шлапак м. — Чач., Лоеў. (Мат. Гом., Мат. апыт),
шлапоўка ж. — Жытк. (ТС),
шляпы мн. — Жытк. (ТС),
штрыфель м., штрэфель м., штрэхель м. — Буда-Каш., Добр., Лоеў. (Мат. Гом.),
янтарка ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі). @явар (белы клён), дрэва з вялікімі пяцілопасцевымі лістамі і крылатымі плодзікамі.

явар м. — Слон., Стол., Жытк., Лоеў. (ТС, Янкова, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.),
яварына ж. — Лоеў. (Янкова),
явор м. — Лельч. (Мат. Гом.). @ясень, дрэва з перыстым лісцем і цвёрдай драўнінай.

ясень м. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, ГЧ, Каспяровіч, Бялькевіч, Кісялеўскі, Сцяшковіч, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.),
есянец м. — Стол. (ТС),
есянчук м. 'невялікі ясень' — Слон. (Мат. апыт.),
ясянёк м. памянш. — Слон. (Мат. апыт.),
ясань м. — Ганц. (СПЗБ),
ясюнь м. — Докш., Маг. (ЛАБНГ, АЛА),
есінь м. — Лёзн. (ЛАБНГ, АЛА),
ясен м. — спарадычна паўдн.-усх. з., Слон. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
ясён м. — Зэльв., Кам., Вілен. р. (ЛАБНГ, АЛА, Кісялеўскі),
сён м. — Смален. р. (Кісялеўскі),
ясюн м. — Маз. (ЛАБНГ),
ясіна ж. — Маг. (ЛАБНГ),
ясеніна ж. — Паст., Смарг., Навагр., Клім., Пін. (ЛАБНГ, АЛА),
сініна ж. — Смален. р. (Кісялеўскі),
ясеніца ж. — Навагр. (Сцяшковіч),
ясельна ж. — Навагр. (Мат. апыт.),
язьвіна ж. — Лаг., Лях. (СПЗБ, ЛАБНГ). ##Chapter: 12. Дзікія і культурныя кустарнікі @агрэст, кустовая садовая расліна з гладкімі або апушанымі ягадамі ад белага да чорнага колеру і з калючкамі на галінках.

агрэст м. — паўн.-зах. з., Мен. р., Чэрв. р., Навагр. (СПЗБ, ЖС, Сцяшковіч, Шатэрнік, ЭСБМ, Кісялеўскі, Ластоўскі, Мат. апыт.),
аграст м. — Гарадз. р., Мен. р., Маг. р., Жытк. (ТС, Верас, Бялькевіч, Кісялеўскі, Станкевіч),
агруст м. — Рэч., Лоеў. (Мат. Гом., Станкевіч),
огруст м. — Уздз. (СЦБ, Станкевіч),
ягрэст м. — Лаг., Петр. (Мат. мен.-мал., Шаталава),
яграст м. — Ашм., Смарг., Гарадз. р., Навагр., Мсцісл., Чэрык., Клім., Бар., Асіп., Гл. (Сцяшковіч, Цыхун, Бялькевіч, Янкоўскі, Юрчанка, СПЗБ, Станкевіч, Мат. апыт.),
яграст м. — Капыл. (ЖС),
ягрыст м. — Гарадз. р., Асіп. (Верас, СПЗБ),
ягрыста ж. — Пух. (З нар. сл.),
ягруст м. — Валож., Маг., Мсцісл., Чач., Буда-Каш., Гом., Добр., Браг. (Бялькевіч, Мат. мен.-мал., Мат. Гом., Кісялеўскі),
ягруст м. — Валож. (Мат. мен.-мал.),
ягрус м. — Стаўб., Маг., Чач., Буда-Каш., Гом., Добр., Браг., зах.-бран. р. (Мат. мен.-мал., Мат. Гом., Янкова, ГЧ, Растаргуеў, Кісялеўскі),
якрус м. — Краснап. (Бялькевіч),
агрыстнік м., агрыснік м. — Віц. р., усх.-маг. р. (Бялькевіч, Каспяровіч, Станкевіч),
агрэснік м. — мясц. (Ластоўскі),
крыжоўнік м. — Паст., Маг., Чач. (СПЗБ, Кісялеўскі, Мат. апыт.),
цюкун м. 'агрэст, у якога ягады пакрыты валаскамі' — Чэрык. (Бялькевіч). @ажына, паўкустовая ягадная расліна з калючымі сцябламі і чорнымі спажыўнымі ягадамі-шматкасцянкамі з шызым налётам.

ажыны мн., ажына ж. — паўдн.-зах. д., зах.-пал. г., усх.-маг. р., спарадычна іншыя рэгіёны (ЛАБНГ, СПЗБ, АЛА, ЛП, ТС, ГЧ, Насовіч, Верас, Бялькевіч, Кісялеўскі, Ластоўскі, Мат. апыт.),
жыны мн. — Калінк. (ЛАБНГ),
важыны мн. — Драг., Стол., Лельч., Ельск. (ЛАБНГ),
гажыны мн. — Драг., Лельч., Маз. (ЛП, ЛАБНГ),
ажыннік м. — Гарадз. (Кісялеўскі),
яжыны мн. — зах.-пал. г., Гарадз. р., Чэрв. (ЛАБНГ, АЛА, ЛП, СПЗБ, Мат. апыт.),
яжына ж. — Маст., Берасц. (Сл. Гарадз., Кісялеўскі),
ажавіна ж., ажавіны мн. — паўн.-зах. з., Мен. р., Чэрв. р., Кругл. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, НС, Мат. апыт.),
ажэвіны мн. — Мен. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Шатэрнік, Кісялеўскі),
аржавіны мн. — спарадычна паўн. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ),
яжавіна ж. — Віц., Дзярж., Маз. (ЛАБНГ),
яжавіннік м. — Пух. (СЦБ),
жавіны мн. — усх. з., Гарадз. р., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, АЛА, Бялькевіч, Сл. Гарадз., Юрчанка, ЖС, ЭСБМ, Верас, Кісялеўскі, Растаргуеў, Мат. апыт.),
жавіна ж. — усх. з., зах.-бран. р., Мен., Лельч. (ЛАБНГ, АЛА, ЖС, Мат. Гом., ЭСБМ, Каспяровіч, Кісялеўскі, Юрчанка, Растаргуеў),
жавіна ж. — зах.-бран. р. (Растаргуеў),
жавіннік м. — Бярэз. р., Маг. р. (СЦБ, Кісялеўскі),
ажавіка ж. — Леп. (Мат. апыт.),
жавікі мн. — Гом. (Кісялеўскі, ЭСБМ),
ажэўні мн. — Гарадз. (Кісялеўскі),
сербаліны мн. — Віц. р. (ЛАБНГ, АЛА, Станкевіч),
сербалін м. — Віц. р. (Каспяровіч),
чурбаліна ж. — Віц. р. (Каспяровіч),
шчарбаліна ж. — Віц. р. (Каспяровіч.),
скарбарыха ж. — Гарадз. (Кісялеўскі),
сурмаліны мн. — Пол., Шум. (ЛАБНГ, Станкевіч),
сурмаліна ж. — Гарад. (ЛАБНГ, НЛ),
чорныя маліны — Гарадз., Зэльв., Берасц. (ЛАБНГ, Верас, Кісялеўскі),
чорная маліна — Паст., Астр. (ЛАБНГ),
мядзведзіны мн. — Берасц., Жаб., Кобр., Малар. (ЛАБНГ, АЛА, НЛ, ДСБ, ЭСБМ),
мядзведзіна ж. — Берасц., Малар. (ЛАБНГ),
вядзьмедзіны мн., вядзмедзіна ж. — Берасц. (АЛА, ДСБ),
медзвядзі мн. — Петр. (ЛП),
камы мн. — паўн.-зах. з. (СПЗБ, Сцяшковіч, Шаталава),
камоўнік м. — Смарг. (Шаталава),
камочнік м. — Смарг. (Шаталава),
каманіца ж. — Смал. (ЭСБМ),
маржэвіны мн. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
квасліны мн. — усх.-пал. р. (ЛП, ТС),
кісліцы мн., кісліца ж. — Жытк. (ТС),
варонні вочкі — Леп. (Мат. апыт.),
дуброўка ж. — Віц. (Кісялеўскі),
жучкі мн. — Стол. (ЛП),
стругвіна ж. — Жытк. (ТС),
ягады мн. — Жытк. (ТС);

віды ажын:
мядзведзікі мн. 'ажыны сіняватага колеру' — Маз. (ГЧ),
сінюхі мн. 'ажыны сіняватага колеру' — Стол. (ТС),
чорная ажына 'ажыны з цемнаватым колерам ягад' — Жытк. (ТС). @амела, кустовая вечназялёная расліна з белымі ядавітымі ягадамі; паразітуе на дрэвах.

амяла ж. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, Кісялеўскі, ЭСБМ, Мат. апыт.),
амела ж. — Гарадз. р. (ЭСБМ, ЛАБНГ, АЛА, Сцяшковіч),
імяла ж. і н. — Паням. р., Кам. (ЛАБНГ, АЛА, НЛ),
імяла ж. — Шум. (СПЗБ),
імала ж. — Лун. (ЛАБНГ, АЛА),
вяха ж. — усх.-пал. р. (ТС),
веха ж. — Лельч. (НЛ),
кукла ж. — Кліч. (ЛАБНГ, АЛА, ЖС),
лапкі мн. — усх.-пал. р. (ЭСБМ),
барвенак м., бярвенак м., бервянок м. — Жытк. (ТС),
вянок м. — Карэл. (ЛАБНГ, АЛА),
зюмазялён м. — Рэч. (ЛАБНГ),
калёсы мн. — Рэч. (ЛАБНГ, АЛА),
каўтун м. — Драг. (ЛАБНГ, АЛА),
калтун м. — Вілен. р. (СПЗБ),
памяло н. — Бяроз. (ЛАБНГ, АЛА),
раса ж. — Стол. (ЛАБНГ),
ябраць ж. — Акц. (ЛАБНГ, АЛА),
ямёла ж. — Смарг. (СПЗБ). @барбарыс, калючая кустовая расліна з чырвонымі кіслымі ягадамі.

барбарыс м. — Гарадз. р. (Верас, Кісялеўскі, ЭСБМ),
кіслец м. — Віц. р., Гарадз. р. (Верас, Кісялеўскі, ЭСБМ, Ластоўскі),
кісляк м. — Віц. р. (Кісялеўскі),
кіслянка ж. — усх.-маг. р. (Кісялеўскі, Ластоўскі). @бружмель, кустовая расліна з папарна размешчаным лісцем і рознакаляровымі духмянымі кветкамі.

бружмель м. — Гарадз. р., Віц. р., усх.-маг. р. (Насовіч, Бялькевіч, Верас, Кісялеўскі, Каспяровіч, Станкевіч, Ластоўскі),
бружмеліна ж. — мясц. (Ластоўскі),
бружмень м. — Гарадз. р. (Верас, Станкевіч),
бружэліна ж. — Віц. р. (Кісялеўскі, Ластоўскі),
бружнеўнік м. — Мен. р. (Кісялеўскі),
бражджэль м. — Верхнядзв., Смарг., Вілен. р. (СПЗБ, НС),
брузгель м. — Слон. (Мат. апыт.),
брызгель м. — Слон. (Мат. апыт.),
бруслён м. — Гарадз. р. (Верас, Станкевіч),
браската ж. — Свісл. (СПЗБ),
жымаласць ж. — Мсцісл. (Бялькевіч, Кісялеўскі, ЭСБМ),
жыламаць ж. — Маг. р. (Насовіч, Юрчанка),
жылямасць ж. — Смален. р. (Кісялеўскі),
жыламатнік м. — усх.-маг. р. (Насовіч),
жаламусцік м. — Віц. р. (Каспяровіч, ЭСБМ),
жыламусцін м. — Віц. р. (Каспяровіч),
жаламудзіна ж. — Віц. р. (Каспяровіч),
сухадрэўца н. — Ушацк. (ЖС),
сухадрэўка н. — Віц. р. (Кісялеўскі),
дрэва сухое — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
свідзіна ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
шмоўдзіна ж. — Стол. (ТС). @брызгліна, кустовая расліна з голымі або ў густых бародаўках галінкамі і зеленавата-жоўтымі дробнымі кветкамі.

брызгліна ж. — мясц. (ЭСБМ),
бразгуліна ж. — Гарадз. (Кісялеўскі, ЭПБ, ЭСБМ),
брызгуліна ж. — Вілен. р. (Кісялеўскі, ЭСБМ),
брызгеліна ж. — Берасц. (Кісялеўскі, ЭСБМ),
брузлявіна ж. — Берасц. (ЭБ),
брузлевіна ж. — мясц. (ЭБ),
бружлявіна ж. — Маг. р. (Кісялеўскі),
бруслявіна ж. — Лельч. (ЖС),
брузглявіна ж. — мясц. (ЭПБ),
бразкаліна ж. — Жытк. (ТС),
брусляніна ж. — Жытк. (ТС),
брушляніна ж. — Жытк. (ТС),
бярліна ж. — Навагр. (Сцяшковіч),
брызіна ж. — Пух. (СЦБ),
браздзельнік м. — мясц. (ЭПБ),
бружнеўнік м. — Мен. р. (Кісялеўскі, ЭБ),
бружэль м. — Віц. р. (Кісялеўскі, ЭСБМ),
бружмель м. — Гарадз. р., Маг. (Кісялеўскі, ЭСБМ),
бружамель м. — Маг. р. (Кісялеўскі),
бружмень м. — Гарадз. р., Маг. (Верас, Кісялеўскі, ЭСБМ),
бружмен м. — Маг. р. (Кісялеўскі),
бружнеўнік м. — мясц. (ЭПБ),
бруслён м. — Гарадз. р. (Верас, Кісялеўскі, ЭПБ, ЭСБМ, Ластоўскі),
берасклет м. — Слон. (Мат. апыт.),
гіржамаліна ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі, ЭПБ),
трамяліна ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі, ЭПБ, ЭБ),
трамяніна ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
тржамяліна ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
страмяніна ж. — мясц. (ЭПБ),
сухалеснік м. — Гарадз. р. (Кісялеўскі, ЭПБ),
вашоўнік м. — Жытк. (ТС),
воўча лыка — Маг. р. (Кісялеўскі). @бузіна, кустовая расліна з чырвонымі або чорнымі дробнымі ягадамі ў буйных гронках.

бузіна ж., бузіна ж. — асн. мас. г. (Кісялеўскі, Сцяшковіч, Шатэрнік, ЭСБМ, Мат. апыт.),
бэз м. — Віц. р., Маг. р., Драг. (Кісялеўскі, ЭСБМ, Ластоўскі, Мат. апыт.),
бэза ж. — Гарадз. р., Маг. р. (Верас, Кісялеўскі, Насовіч, Станкевіч),
боз м. — Лельч. (ЖС),
буз м. — мясц. (ЭСБМ),
бузок м. — мясц. (ЭСБМ),
бзоўнік м. — Маг. р. (Насовіч, Станкевіч, Ластоўскі),
бадзяк м. — Браг. (Мат. Гом.),
мушкет м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч, ЭСБМ),
чымгала ж. — Светлагор. (Мат. Гом.),
самбук м. — мясц. (Ластоўскі),
шура ж. — Слон. (Мат. апыт.). @бэз, дэкаратыўная кустовая расліна з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі, якія ўтвараюць вялікія суквецці.

бэз м. — агульн. (СПЗБ, Бялькевіч, Насовіч, Каспяровіч, Верас, Шатэрнік, Янкоўскі, Сцяшковіч, ЖС, Кісялеўскі, Гарэцкі, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.),
без м. — Мен. р., Стол. (Мат. мен.-мал., ТС),
бёз м. — Навагр. (ЖС),
бэзг м. — мясц. (ЭСБМ),
бэзд м. — мясц. (ЭСБМ),
бэст м. — мясц. (ЭСБМ),
буз м. — Віц. р., Маг. р. (Кісялеўскі),
бузок м. — Гом. р., зах.-бран. р. (Кісялеўскі, Растаргуеў),
сірэнь ж. — Слон., Гом., Хойн. (Кісялеўскі, ГЧ, Мат. апыт.),
сірэнь м. — Драг. (Мат. апыт.),
сірэня ж. — Леп. (Мат. апыт.),
срэнь ж. — Латгал. р. (СПЗБ). @воўчая ягада, ядавітая кустовая расліна з ружовымі кветкамі і чырвонымі ягадамі.

воўчыя ягады — Віц. р., Маг. р., Гом. р. (Кісялеўскі, Каспяровіч, Бялькевіч, ЭСБМ),
ваўчынец м. — Віц. р. (Кісялеўскі, Ластоўскі),
воўчае лыка — Віц. р., Мен. р., Маг. р. (Кісялеўскі, Каспяровіч, Бялькевіч, Ластоўскі, ЭСБМ),
лыка воўчае — Віц. р., Мен. р., Барыс. (Кісялеўскі, ЭСБМ),
воўчы лык — Слон. (Мат. апыт.),
воўчалык м., воўчалык м. — Дзятл. (Сцяшковіч),
воўчае вока — усх.-маг. р. (Бялькевіч, ЭСБМ),
жыламяць ж. — Маг. р. (Кісялеўскі),
брузгель м. — Слон. (Мат. апыт.). @вербалоз, куст ці дрэва з роду вярбовых з цёмна-шэрай патрэсканай бліскучай карой.

вербалоз м. — Паням. р., Віц. р., Маг. р., Гом. р., зах.-бран. р. (Верас, Бялькевіч, Каспяровіч, Кісялеўскі, Растаргуеў, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.),
вербалознік м. — Лун. (Шаталава),
вербалоза ж. — Слон., Смален. р. (Дабравольскі, Мат. апыт.),
вербалозіна ж. — Гл. (Янкоўскі),
вербалозы мн. — Леп. (Мат. апыт.),
бералоз м. — Стол., Жытк., Маз. (ТС, ГЧ., ЭСБМ),
бералозіна ж. — Жытк. (ТС),
белароз м. — Стол., Жытк. (ТС),
бярлоз м. — Стол., Жытк. (ТС),
вербнік м. — Маз. (ГЧ.),
вербалота ж. — Слон. (Мат. апыт.),
вярба ж. — Слон. (Мат. апыт),
вецельнік м. — Жытк. (Мат. апыт.),
ракіта ж. — Краснап. (Бялькевіч),
віксліна ж. — Латгал. р. (СПЗБ). @вінаград, пладовая павойная расліна са спажыўнымі ягадамі, сабранымі ў вялікія гронкі.

вінаград м. — агульн. (АЛА, ТС, Кісялеўскі, Верас, Бялькевіч, ЭСБМ, Сцяшковіч, Мат. апыт.),
бінаград м. — Лаг. (АЛА),
віно н. — мясц. (Станкевіч),
вінаградзік м. — Навагр. (ЭСБМ),
вінагроддзе н. — мясц. (Ластоўскі),
вінная лаза — мясц. (Ластоўскі),
кішміш м. 'гатунак дробнага вінаграду, у якім няма костачак' — мясц. (Ластоўскі),
мушкат м. 'мускат - сорт вінаграду з духмянымі ягадамі' — мясц. (Ластоўскі),
віпціннік м. 'вінаграднік, гароднінны сад' — мясц. (Насовіч, ЭСБМ). @глог, кустовая або невялікая дрэўная расліна з ядомымі ярка-чырвонымі, аранжавымі і жоўтымі пладамі.

глог м. — мясц. (Станкевіч, ЭСБМ),
глод м. — Мен. р., Жытк. (СЦБ, ТС),
вуглод м. — Жытк. (ТС),
глотка ж. — Гарадз. р. (Цыхун),
баярышнік м. — Мёр. (ЖС),
свіднік м. — мясц. (Ластоўскі),
свідніца ж. — мясц. (Ластоўскі). @жарновец, куст з ярка-зялёнымі рабрыста-граністымі галінкамі і буйнымі залаціста-жоўтымі кветкамі.

мятліца ж. — Гарадз. (Кісялеўскі, ЭСБМ),
мятлюг м. — мясц. (ЭСБМ),
метлюжок м. — мясц. (ЭСБМ),
мятлюга ж. — мясц. (ЭСБМ). @жасцёр, куст або дрэва з жаўтавата-зялёнымі кветкамі і плодам у выглядзе шарападобнай бліскучай касцянкі.

жасцёр м. — мясц. (ЭСБМ),
жастыр м. — Маг. р. (Насовіч),
жыстор м. — Берасц. (Кісялеўскі, ЭСБМ),
жысцёрына ж. — Берасц. (Кісялеўскі, ЭСБМ),
жыстар м. — Гарадз. р. (Верас, ЭСБМ),
жысцяр м. — Гарадз. р. (Верас, ЭСБМ),
жысцярына ж. — Гарадз. р. (Верас, Кісялеўскі, ЭСБМ),
засцір м. — Гарадз. р. (Кісялеўскі, ЭСБМ),
жарсціна ж. — Драг. (НЛ),
жасцяліна ж. — Стол. (НЛ),
жалясціна ж. — Стол. (ТС),
крушына ж. — Віц. р., Маг. р. (Кісялеўскі),
крушына слабячая — Гарадз. р. (Кісялеўскі). @жаўтазель, кустовая расліна з жоўтымі, радзей белаватымі кветкамі і пладамі ў выглядзе струкоў.

жаўтазель ж. — Гарадз. р., Берасц. (Кісялеўскі, Верас),
жаўтазёл м. — мясц. (Ластоўскі),
жоўтае зелле — Гарадз. р. (Кісялеўскі, Верас),
жаўцічнік м. — Гарадз. р., Берасц. (Кісялеўскі, Верас, Ластоўскі),
жаўсцень м. — Віц. р. (Кісялеўскі, Ластоўскі),
жаўцюха ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі, Верас),
жаўціха ж. — Берасц. (Кісялеўскі),
жаўціла н. — Гарадз. р. (Кісялеўскі, Верас),
жаўцідла н. — Берасц. (Кісялеўскі),
дрок м. — Гом. р. (Кісялеўскі),
ніцлаза ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі, Верас, ЭСБМ),
лянок м. — Мен. р. (Кісялеўскі),
зелянуха ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
чысцік м. — Віц. р., Маг. р. (Каспяровіч, Кісялеўскі),
сачавіца лясная — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
прытуліца ж. — Віц. р., Гарадз. р. (Кісялеўскі, Верас, Ластоўскі),
прымачок м. — Жытк. (ТС),
заяччы гарох — Вілен. р. (Кісялеўскі),
хварбідла н. — Гарадз. р., Берасц. (Кісялеўскі, Верас),
колкая трава — Маг. р. (Кісялеўскі). @каліна, кустовая расліна з белымі кветкамі і чырвонымі горкімі ягадамі-касцянкамі, сабранымі ў гронку.

каліна ж. — агульн. (Кісялеўскі, Бялькевіч, Каспяровіч, СПЗБ, Верас, ТС, Янкова, Сцяшковіч, Насовіч, Дабравольскі, ГЧ, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.),
каліна ж. — Слон. (Мат. апыт.),
калін-дзерава н. — Смален. р. (Кісялеўскі),
калінка ж. памянш. — агульн. (Бялькевіч, Мат. апыт.),
калініца ж. — Маг. р. (Насовіч, Бялькевіч),
пуціна ж. — Навагр., Шчуч. (СПЗБ, Сл. Гарадз.),
горд м. 'чорная каліна' — паўн.-зах. з. (ЭСБМ),
гардавіна ж. — Жытк. (Мат. Гом.). @кізільнік, кустовая расліна з белымі або ружовымі кветкамі і дробнымі мучністымі ядомымі пладамі чырвонага або чорнага колеру.

свідзільнік м. — Жлоб. (Мат. Гом.),
свідзіна ж. — Жытк. (Мат. Гом.),
свізіна ж. — Петр. (Мат. Гом.),
дрон м. — мясц. (Ластоўскі),
драноўнік м. — мясц. (Ластоўскі),
цяжкое дзерава — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
загранічныя ягады — Віл. (СЦБ). @крушына, невялікае лісцёвае дрэва або куст з чорнымі ягадамі.

крушына ж. — агульн. (СПЗБ, Бялькевіч, Каспяровіч, Кісялеўскі, Верас, Шатэрнік, Сцяшковіч, ЭСБМ, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.),
крушына крохкая — Маг. р. (Кісялеўскі),
крушынка ж. памянш. — Слон. (Мат. апыт.),
крушына ж. — Слон. (Мат. апыт.),
крушана ж. — Слон. (Мат. апыт.),
крышына ж. — Дзятл., Дзярж. (Сцяшковіч, СЦБ),
крышына ж. — Навагр. (Мат. апыт.),
крушыніна ж. — Гарад. (СПЗБ),
карушына ж. — Драг. (Мат. апыт.),
круха ж. — Стол., Жытк., Лельч. (ТС, ЖС, ЭСБМ),
ваўчаніца ж. — Мсцісл. (Бялькевіч),
ваўчыныя ягады — Маг. р. (Бялькевіч, Кісялеўскі),
ваўковыя ягады — усх.-маг. р. (Бялькевіч, Станкевіч),
воўчая ягада — Гом. р. (Кісялеўскі),
воўчыя смародзіны — Стол. (ТС),
калакуша ж. — мясц. (Ластоўскі),
чаромха ж. — Вілен. р. (Кісялеўскі),
шаклак м. — Гарадз. р. (Кісялеўскі). @куманіка (маліна неская), паўкуст падобны да ажыны з плодам у выглядзе малінава-чорнай бліскучай шматкасцянкі.

кумаліны мн. — Віц. р. (Каспяровіч, ЭСБМ),
дуброўка ж. — Віц. р. (Кісялеўскі, ЭПБ),
ажына — Віц. р., Гарадз. р., Мен. р., Маг. р., Гом. р., Жлоб. (Кісялеўскі, Мат. апыт.),
ажына неская — Віц. р. (Кісялеўскі),
ажэўні мн. — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
жавіна ж. — Маг. р. (Кісялеўскі),
жавіны мн. — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
жавіннік м. — Маг. р. (Кісялеўскі),
ажавіна ж. — Мен. р. (Кісялеўскі),
ажэвіны мн. — Мен. р. (Кісялеўскі),
чорныя маліны — Гарадз. р. (Кісялеўскі). @ліяна, павойная кустовая або дрэвавая расліна.

дзікі вінаград — Драг. (Мат. апыт.),
нуднікі мн. — Мен. р., Стаўб. (СЦБ, ЭСБМ),
апавойнік м. — мясц. (Ластоўскі). @ляшчына (арэшнік), лісцёвае дрэва або куст з дравяністымі пладамі-арэхамі ў зялёнай абгортцы.

арэшына ж. — асн. мас. г. (ЛАБНГ, СПЗБ, Каспяровіч, Шатэрнік),
гарэшына ж. — Паням. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
рэшына ж. — Краснап. (Бялькевіч),
арэшчына ж. — паўдн.-усх. з., пераважна Гом. р. (ЛАБНГ),
арэшніна ж. — Мёр. (ЛАБНГ),
арэшня ж. — Беластоц. р. (СПЗБ),
арэшнік м. — спарадчына агульн. (ЛАБНГ, Шаталава, Каспяровіч, Кісялеўскі, Станкевіч, Мат. апыт.),
гарэшнік м. — спарадычна зах.-пал. Г., Паням. р. (ЛАБНГ, Сцяшковіч, Мат. апыт.),
рэшнік м. — Калінк. (СПЗБ),
гарашняк м. — Бяроз. (Шаталава),
арэх м. — спарадычна асн. мас. г. (СПЗБ, Бялькевіч, Кісялеўскі, Шатэрнік, Мат. апыт.),
гарэх м. — Слон. (Мат. апыт.),
рэх м. — Маг. р. (Кісялеўскі),
куст арэшніку — Саліг., Лоеў. (ЛАБНГ),
арэшкавы куст — Раг. (ЛАБНГ),
ляшчына ж. — зах.-пал. г., Паням. р., Докш., Лаг., Арш., Гор., Краснап., Жытк., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Бялькевіч, Верас, Шаталава),
ляшчына ж. — Слон. (Мат. апыт.),
ляшчыніна ж. — Мёр., Паст., Глыб., Тал., Бяроз. (ЛАБНГ),
лашчына ж. — Жаб. (ДСБ),
ляшчэвіна ж. — Віл., Мядз., Чэрв. р., Маг. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Насовіч, Каспяровіч, ЭСБМ),
ляшчэўніна ж. — мясц. (ЭСБМ),
лешчавіна ж. — усх.-маг. р. (Насовіч),
ляшчыннік м. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, ЭСБМ, Мат. апыт.),
ляшчэўнік м. — Беш., Смарг., Віл. (СПЗБ, Каспяровіч),
ляшчэйнік м. — Смарг., Віл. (СПЗБ),
лешчаваннік м. — мясц. (ЭСБМ),
корч ляшчынавы — Кобр. (ЛАБНГ),
купка ляшчыны — Малар. (ЛАБНГ),
ляхчына ж. — мясц. (ЭСБМ),
ляхчыніна ж. — Шарк. (ЛАБНГ),
лясок м. — зах.-пал. г. (спарадычна) (ЛАБГ, Мат. апыт.),
ляскоўнік м. — Зэльв. (Шаталава),
лясінка ж. — Лельч. (НЛ),
трасцяніца ж. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
цюкун м. — Чэрык. (Бялькевіч). @маліны, кустовая расліна з чырвонымі спажыўнымі ягадамі-шматкасцянкамі.

маліны мн. — пал. р., Мёр., Паст., Лёзн., Леп., Астр., Гарадз., Навагр., Слон., Драг., Латгал. р. (АЛА, СПЗБ, ЛП, ТС, ЖС, Каспяровіч, Сцяшковіч, Кісялеўскі, Мат. апыт.),
маліна ж. — агульн. (АЛА, ЛП, Сцяшковіч, Бялькевіч, Кісялеўскі, Верас, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.),
малена ж. — Ашм. (Станкевіч),
малініца ж. — Гом. р., Ашм., Навагр. (НЛГ, ЭСБМ, Станкевіч),
маленіца ж. — Ашм. (Станкевіч),
малінка ж. памянш. — агульн. (Мат. апыт., Станкевіч),
малінушка ж. — Гом. р., Навагр. (ЭСБМ),
маліннік м. — (АЛА),
хвошчка ж. — Свісл. (Сл. Гарадз.). @мірт, вечназялёнае дрэўца або куст з цёмна-зялёным, яйцападобна-ланцэтным, скурыстым лісцем.

мірт м. — Дзятл., Драг. (Сцяшковіч, Мат. апыт.),
буздзерава н. — Жытк. (ТС). @парэчкі, кустовая расліна з чырвонымі або чорнымі спажыўнымі ягадамі.

парэчкі чырвоныя:
парэчкі мн. — агульн. (СПЗБ, ЛП, ТС, Кісялеўскі, Каспяровіч, Шатэрнік, Сцяшковіч, ЭСБМ, ГЧ, Станкевіч, Мат. апыт.),
пурэчкі мн. — Гарадз. р. (СПЗБ, Цыхун),
апарэчкі мн. — Гарадз. р. (СПЗБ),
парэчка ж. — асн. мас. г. (Насовіч, Бялькевіч, Кісялеўскі, Станкевіч, ЖС, Мат. апыт.),
лісічкі мн., лісіцкі мн., лісічанкі мн., лісічанка ж. — Стол. (ТС),
вяпрыны мн. — Пін. (ДСБ),
ягаднік м. — Слон. (Мат. апыт.);

парэчкі чорныя:
смародзіна ж. — усх. з., пал. р., Навагр., Слон. (ЛАБНГ, ЛП, ДСБ, Каспяровіч, Бялькевіч, Мат. апыт.),
чорная смародзіна ж. — Стол., Жытк., Лельч. (ЛП),
смародыня ж. — Маг. р., Гом. р., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, Кісялеўскі, Растаргуеў, Мат. апыт.),
смарожына ж. — Круп. (ЛАБНГ),
самародзіна ж. — Малар. (ЛАБНГ),
смародзіны мн. — Пін. (ЛАБНГ, ЛП),
смуродзіна ж. — агульн., акрамя Віц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Кісялеўскі, Шатэрнік, ЖС, Шаталава, Станкевіч, Мат. апыт.),
смуродзіны мн. — Паст., Ашм., Воран., Гарадз., Бераст., Ваўк., Старадарож., Жлоб., Гл. (ЛАБНГ, СПЗБ, Янкоўскі),
смыродзіна ж. — Стаўб., Слон., Навагр. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
смыродзіны мн. — Навагр. (ЛАБНГ),
смарода ж. — усх. з., Латг. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Бялькевіч, Мат. Гом., Кісялеўскі, Станкевіч, Мат. апыт.),
смарода чорная — Смален. р. (Кісялеўскі),
смародзя ж. — Гарад. (ЛАБНГ),
смарод м. — Стол. (ТС),
смароды мн. — Віц. р. (Каспяровіч),
смурода ж. — усх. з., пераважна Маг. р., Пруж. (ЛАБНГ, Бялькевіч, Мат. апыт.),
смурод м. — Лун., Стол. (ЛАБНГ, ТС),
смуроды мн. — Віц. р., Жлоб., Калінк. (ЛАБНГ, Станкевіч),
смыродзіна ж. — Навагр. (Мат. апыт.),
смырода ж. — Буда-Каш. (ЛАБНГ),
смароднік м. — Пол. р. (ЛАБНГ, ЖС),
смарда ж. — Мсцісл. (Бялькевіч),
смуроднік м. — Брасл., Глыб., Віл., Гарадз., Лун. (ЛАБНГ, Сл. Гарадз., Шаталава, ЖС),
смыроднік м. — Стаўб. (ЛАБНГ, З нар. сл.),
парэчкі мн., парэчкі чорныя — спарадычна паўдн.-зах. д. і зах.-пал. г. (ЛАБНГ),
парэчка ж., парэчка чорная — Гарадз. р., Мен. р. (Верас, Кісялеўскі),
быкі мн. — Навагр., Стаўб. (ЛАБНГ, НС, Мат. апыт),
бычкі мн. — Навагр. (ЖС),
курыны мн. — Гарадз. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Сцяшковіч, Сл. Гарадз., ЭСБМ),
пурыны мн. — Пін. (СПЗБ),
воўчыя ягады — Лун. (ЛАБНГ). @плюшч, вечназялёная дэкаратыўная ліяна.

блюшч м. — Гарадз. р. (Верас, Кісялеўскі, Ластоўскі). @ружа, дэкаратыўная расліна з шырокапялёсткавымі пахучымі кветкамі рознай афарбоўкі і са сцяблом, пакрытым калючкамі.

ружа ж. — Паням. р., Мен. р., Слуц. р., Шарк., Астр. (Кісялеўскі, ЛАБНГ, Мат. апыт.),
рожа ж. — Мен. р., Маг. р., Смален. р., зах.-пал. г., Іўеў. (Кісялеўскі, ЛАБНГ, Мат. апыт.),
роза ж. — спарадычна асн. мас. г. (Кісялеўскі, Мат. апыт.),
шчыповая роза — Кам. (ЛАБНГ),
русальніца ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
радоста ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
талачанка ж. — Маг. р., Смален. р. (Кісялеўскі). @свідзіна, куст або невялікае дрэва з белымі, жоўтымі або ружовымі кветкамі.

свідзіна ж. — Віц. р., Гарадз. р., усх.-пал. р. (Кісялеўскі, ТС),
свідзіна ж. — Віц. р. (Каспяровіч, Станкевіч),
дрэва свідавае — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
свідніца ж. — мясц. (Ластоўскі),
швідзіна ж. — Жытк. (ТС),
швід м. — Стол. (ТС),
шмолднік м. — Стол. (ТС). @снежнаягаднік (снежная ягада), дэкаратыўны куст з прыгожымі дробнымі беласнежнымі пладамі.

снягулькі мн. — Гарадз. р. (Верас, Кісялеўскі),
снежнік м. — мясц. (ЭПБ),
снежнаягаднік м. — мясц. (ЭПБ),
снежная ягада — мясц. (ЭПБ),
гронкавая ягада — Гарадз. (Кісялеўскі),
панскія слёзы — Драг., Іван. (Мат. апыт.). @спірэя, хмызняковая расліна з белымі, ружовымі або чырвонымі кветкамі, сабранымі ў парасоны; вятроўнік.

спірэя ж. — Маг. р. (Кісялеўскі),
спырнік м. — Віц. р. (Кісялеўскі, Ластоўскі),
шпырнік балотны — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
медуніца ж. — Віц. р. (Кісялеўскі),
бружэліна ж. — мясц. (Ластоўскі),
бружэльнік м. — мясц. (Ластоўскі),
вятроўнік м. — мясц. (ЭСБМ),
вятроўніца ж. — мясц. (ЭСБМ). @цёрн (сліва калючая), калючы куст або дрэва з дробнымі чорна-сінімі, з шызым налётам пладамі даўкага смаку.

церн м. — Мёр., Кам., Драг. (АЛА),
церан м. — Кам., (СПЗБ),
церань м. — Калінк. (АЛА),
цернь м. — мясц. (Ластоўскі),
цёран м. — Шкл., Крыч. (АЛА),
церна ж. — Гарад. (АЛА),
церне н. — мясц. (Станкевіч),
дзеран м. — Бяроз., Драг. (Мат. апыт.),
дзёран м. — Жытк. (АЛА),
дзёрань м. — Браг. (АЛА),
цярміна ж. — Лоеў. (Янкова),
застырына ж. — Лаг. (Варлыга),
жасцер м. — мясц. (Ластоўскі),
шыпшыннік м. — мясц. (Ластоўскі),
купіна ж. — Пін. (ЭСБМ). @шыпшына (дзікая ружа), кустовая расліна з буйнымі простымі (немахровымі) ярка-чырвонымі кветкамі і са сцяблом, пакрытым калючкамі.

шыпшына ж. — паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г., зах.-пал. г., Маг. р., Чашн. (ЛАБНГ, АЛА, ЛП, СПЗБ, Кісялеўскі, Сцяшковіч, Каспяровіч, Насовіч, Бялькевіч, ГЧ, Станкевіч, Мат. апыт.),
шыпшына ж. — Слон. (Мат. апыт.),
шыпшыны мн. — Пін. (ЛП),
пшыпшына ж. — Слон. (Мат. апыт.),
шупшына ж. — сярэд.-бел. г., Калінк., зах.-бран. р. (ЛАБНГ, Кісялеўскі, Бялькевіч, Верас, Растаргуеў, Янкова, Станкевіч, Мат. апыт.),
супшына ж. — спарадычна паўдн.-зах. д. і сярэдн.-бел. г. (ЛАБНГ, Янкоўскі),
шупчынка ж. — Бял. (ЛАБНГ, НС),
чыпчына ж. — Астр., Ашм. (ЛАБНГ, Сцяшковіч),
шыпшыннік м. — паўн.-зах. з., Мен. р., Чэрв. р., Маг. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Насовіч, Кісялеўскі, Ластоўскі),
шыпшыннічак м. памянш. — паўн.-зах. з., Маг. р. (Насовіч, Мат. апыт.),
шыпчыннік м. — Смарг. (СПЗБ),
шыпціннік м. — Смален. р. (Дабравольскі, Кісялеўскі),
шчыпчыннік м. — Брасл., Тал., Клім. (ЛАБНГ),
чыпчыннік м. — Верхнядзв., Мёр., Пол., Ушацк., Паст., Глыб., Мядз., Смарг., Ашм. (ЛАБНГ., СПЗБ, ЖС),
шупшыннік м. — Маг. р. (Кісялеўскі),
чупчыннік м. — Ашм. (Станкевіч),
супчыннік м. — Карм. (ЛАБНГ),
шыпоўнік м. — паўн.-усх. д., Бяроз., Гом. (ЛАБНГ, СПЗБ, Кісялеўскі),
ружа ж. — Гарадз. р., Мен. р., Слуц. р. (Кісялеўскі, Мат. апыт.),
рожа ж. — Мен. р., Маг. р., Смален. р. (Кісялеўскі),
роза ж. — Рас., Астр., Докш., Навагр., Гом. р. (ЛАБНГ, Кісялеўскі),
палявая роза — Гарад. (ЛАБНГ),
дзікая роза — спарадычна асн. мас. г. (ЛАБНГ),
аглот м. — Ваўк. (Сл. Гарадз.),
глух м. — Стаўб. (СЦБ),
талачанка ж. — Маг. р., Смален. р. (Кісялеўскі),
дзіка церня — Брасл. (СПЗБ),
русальніца ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
радоста ж. — Гарадз. р. (Кісялеўскі),
лешка ж. — Драг. (ЛАБНГ),
вепрычкі мн. — Малар. (ЛАБНГ). @ядловец, вечназялёны куст, радзей дрэва з ягадападобнымі чорна-сінімі пладамі.

ядловец м. — паўн. р., Мен. р., паўдн. р., Вілен. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Кісялеўскі),
ядлавец м. — паўн.-зах. з., Берасц., Добр. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Сцяшковіч, Шаталава, Кісялеўскі, Сцяцко, Мат. апыт.),
ядлоўчык м. памянш. — Воран., Дзятл., Ваўк. (Сцяшковіч, СПЗБ),
пад'ядловец м. — Лаг. (СЦБ),
ядлоўнік м. — Калінк. (ЛАБНГ, АЛА),
ядлоўчына ж. 'адно дрэва ці куст' — Пух. (СПЗБ),
ядленец м. — паўн. р. без усходняй часткі, Раг., Латгал. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Каспяровіч, ЖС, НС, ЭСБМ),
едлянец м. — Паст. (СПЗБ),
ядлінец м. — Докш. (ЛАБНГ, АЛА),
ядлец м. — Калінк. (ЛАБНГ, АЛА),
яловец м. — Гарадз. р., Маг. р., Слуц. р., зах.-пал. г., Гл., Стол., Жытк. (ЛАБНГ, АЛА, ТС, Кісялеўскі, Янкоўскі),
ялавец м. — зах. з., акрамя паўночнай часткі, Віц. р., Мен. р., Чэрв. р., Слуц. р. Вілен. р. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, ТС, ЖНС, ДСБ, Кісялеўскі, Сцяшковіч, Верас, Шатэрнік, Цыхун, Сцяцко, Ластоўскі, Мат. апыт),
елавец м. — Навагр. (Сцяшковіч, Мат. апыт.),
ялоўчык м. памянш. — Слон. (Мат. апыт.),
пад'яловец м. — Смарг., Віл., Лаг. (ЛАБНГ, АЛА, СЦБ, Сл. Гарадз.),
велавец м. — Гарадз. р. (СПЗБ, Сцяшковіч, ЭСБМ),
яленец м. — паўн.-усх. д., Гарадз., Чач., Смален. р. (ЛАБНГ, АЛА, Каспяровіч, Насовіч, Бялькевіч, Кісялеўскі, Дабравольскі, Юрчанка, Мат. Гом., Ластоўскі, ЭСБМ),
елянец м. — Віц. р., Маг. р., Светлагор. (Кісялеўскі, Мат. Гом.),
яленіца ж. — Гарад. (ЛАБНГ),
пад'яленец м. — Віл. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ),
ялінец м. — віц.-маг. г. (ЛАБНГ, АЛА),
ялінец м. — Пін. (ЛАБНГ, АЛА),
ялынец м. — Латгал. р. (СПЗБ),
пад'ялінец м. — Віл. (СЦБ),
яленік м. — Бых. (ЛАБНГ, АЛА),
яленяк м. — Пол. (ЛАБНГ, АЛА),
ялец м. — Ганц., Лун., Петр., Стол., Лельч., Ельск. (ЛАБНГ, АЛА, ДСБ),
елец м. — Лельч. (ЖС),
пад'ялушнік м. — Віл. (СЦБ),
ялавечнік м. — Віц. р. (Кісялеўскі),
яляжнік м. — Смарг. (Мат. апыт.),
верас м. — Гарад. (НЛ),
жаламудзіна ж. — Гарад. (Каспяровіч),
жаралясціна ж. — Стол. (ТС),
жымаласць ж. — Мсцісл. (Насовіч, Юрчанка, ЭСБМ),
зановец м. — Гарадз. (Кісялеўскі),
мажуха ж., мажжуха ж. — Віц. р., Смален. р. (Кісялеўскі, ЭСБМ),
марог м. — Кам. (ЛАБНГ, АЛА),
савіна ж. 'ядловец казачы' — Гарадз. р., Берасц. (Кісялеўскі, Верас). @язмін, дэкаратыўны куст з белымі пахучымі кветкамі сабранымі ў невялікія гронкі.

язмін м., язьмін м. — Паням. р. (СПЗБ, Верас, Ластоўскі),
язьмен м. — Слон. (Мат. апыт),
язьмен м. — мясц. (Станкевіч),
язмень м. — Ваўк., Беластоц. р. (Сцяшковіч, СПЗБ),
язьма ж. — Мядз., Віл. (СЦБ),
язмянь м. — Іўеў. (Сл. Гарадз.),
язвін м., язьвін м. — Шчуч., Навагр., Слон. (СПЗБ, Мат. апыт.),
язьвен м. — Слон. (Мат. апыт.),
язьвень м. — Уздз., Слон. (СЦБ, Мат. апыт.),
язьвень м. — Уздз. (СЦБ),
язьва ж. — Слон. (Мат. апыт.),
язбін м., язьбін м. — Іўеў., Навагр. (Сцяшковіч, ЖС),
вязьмін м. — Гарадз. р. (Верас, Кісялеўскі, Станкевіч, ЭСБМ),
вязьменічак м. памянш. — Слон. (Мат. апыт.),
жасмін м. — спарадычна усх. з., Латгал. р. (Кісялеўскі, Бялькевіч, СПЗБ, Станкевіч),
жасмен м. — Беластоц. р. (СПЗБ),
ажмін м. — Слон. (Мат. апыт.),
бэж м. — Клім. (Бялькевіч),
ізаф м. — Бераст. (Сл. Гарадз.),
мадункі мн. — Пруж. (ЖС, ЭСБМ).