##ShortTitle: Расейска-беларускі (Ластоўскі) ##LongTitle: Расейска-беларускі слоўнік (Ластоўскі) ##FrontpageTitle: Расейска-беларускі (Ластоўскі) ##ExpandArticle: false ##Type: slo ##TitleNote: тар., частка - Щ-Я ##ArticleLang: ru ##HTMLDescription_BEGIN Створана на падставе:
Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. Коўна: Міністэрства Беларускіх Спраў у Літве, 1924.
Укладальнік: Вацлаў Ластоўскі






##HTMLDescription_END @юбилей м. лац. Калі сьвята спраўляецца з прычыны прамінуўшага аднаго году ад якой падзеі - гадавіны; калі ўрочыстасьць спраўляецца па пройсьцю некалькіх ці многіх гадоў - угодкі. @юбка ж. татар. часьць жаночай вопраткі ад паяса да долу; спадніца, спаднічка, спаднічонка; андарак - слова нямецкае Unterrock, зайшло да нас праз жыдоўскі жаргон @ювелир м. ням. залатар, злотнік. Пашла яна да злотнічкаў; // Вы злотнічкі работнічкі, // Да зрабіця тры ўподзейкі. (Ром. 8 с. 172). @юг м. старана сьвету праціўная поўначы-сіверу; поўдзень, ірай. Птушкі лятуць у ірай на зіму - у палуднёвыя цёплыя краіны. @юдоль ж., юдолие ср. црк. нізіна, даліна; падол; удол. У пераносным значэньні, зямля, паднебны сьвет. @южика, южик стар. родны, родзіч @юлить не сядзець на мейсцы, вярцецца; жэўжыць, дзыгаць, юрыць @юла ж. дзіцячая цацка, кружок на восі, які пушчаюць і ён круціцца; жэўжык, дзыга, порплік, юрок @юмор м. англ. гумар, гумарыстычны, гумарысты @юнкер м. нямецк. падафіцэр з дваранаў @юный малады, маладзіць, маладзець @юноша м. маладзён, маладзік, маладзец. Трох дзён маладзён. Маладзік з маладзіцаю пайшлі. Маладзікі цяпер старых пачалі вучыць ужо. @юнец м. маладзік; дзяцюк, дзяцюкоўскі @юношество моладзь, маладня, маладняцтва, маладняцкі, малодаваць @юнчий црк. малодны @юрист м. лац. прававед @юридический праўны @юрисдикция падсуднасьць @юркнуть нырнуць, морснуць @юркий мірскі, пранырлівы @юродивый зроду прыдуркаваты; бажавольны, бажаволка, бажаволіць. Народ лічыць гэткіх няспаўна розуму Божымі людзьмі, дабачаючы ў іхніх безсьвядомных сказах і паступках глыбокі сэнс. @ютить каго туліць, туліцца, туленьне @юфть скура ўзрослага быка, вырабленая на чырвона; юхта, юхтовы; юхнік - гарбар, які вырабляе скуру на юхту @щебень біты камень да паправы дарог; грант @щебет м. пошчак, шчакатаць; шчэбет; пяюкаць, пяюканьне @щеголять франтаваць, франт @щедрый м. шчодры, шчодрасьць, шчадротлівы; шчадрэц - конадзень Новага Году. Ходзячы вітаць з Новым Годам кажуць: Шчодрага году! @щека шчака, шчочка, шчакаты @щеколда ж. запірка пры дзьвярох; клямка; зашчаўка @щекотать каго шчакатаць, шчакотна, шчакотка; казытаць, козытна, казытка. Казытка, у Горадзеншчыне, адначасна шчакотка і найменьне міт постаці, званай у другіх мяйсцох «русалка». Ласкатаць, ласкотка, лоскатна; куціняць, куціняцца (Лідзкі павет.). @щелкать (арэхі) лузгаць @щелчек м. пстрычка, пстрычок @щелок м. навар попелу; жлукта, жлуціць, жлукціць; луг, лугаваць @щелочь жлуто, жлутнік, жлутны, жлутнасьць, жлуціць @щель шчэль, шчэлка, шчалуга, шчалінка, шчалявы, шчалупіна, шчаліць, шчалаваты @щенок м. шчанё @щепетильный пераборчывы; драбязьлівы @щепотка трусачка, трусок, шчопці @щетина ж. шэрсць, шорстка, шарсьціньне, шэрсьціць @щетка шчотка; шорска, шарса, шорсаць. Шорсаць лён - часаць шчоткай. @щетиниться шэршыцца @щи ж. мн. капуста, капусьняк @щиколотка касьцявы гарбок пад ступой; глізна @щипцы мн. клешчы @щипец м. фігурнае закончаньне страхі: прыкл. каньком, рагамі і інш.; вільчык @щит м. шчыт, шчыціць, шчытна @щука (рыба) шчупак @щурить (вочы) плюшчыць; шчумірыцца @эволюция ж. франц. рух, перамены @эгоизм м. лац. сабетніцтва, сабетнік, сабетлівасьць @эдакий, этакий, экий гэткі; які @эдем м. рай @экватор м. лац. роўнадзеннік; ірэй @экзамен м. лац. выспыт @экземпляр м. лац. аднец @экипаж м. франц. павозка @эконом м., экономка ж. аканом, аканомка; ключнік, ключніца @экран м. франц. заслона @экскурсия ж. лац. выправа @экспедиция ж. лац. высылка, пасылка @эксперимент м. лац. спроба @эксперт м. віж; знавец @экспонент м. лац. учасьнік выстаўкі @эксплоатация ж. франц. вызыск @экспромт м. лац. зьнечавень @экспроприация м. лац. забор @экстерн м. лац. вольнавук @экстракт м. лац. выцяг @экстренный лац. неўчародны @экстраординарный надзвычайны @экцентрический лац. зьнесяродлівы, зьнесяроднік @экс лац. быўшы @эластический пругкі @элегия ж. жаласьпеў, прычытаньне @электоральный лац. выбарны @электричество электрыка @элемент фіз. хім. жывень, жывел. Народу нашаму ведамы тры жывелы: агонь, вада, паветра. @эликсир м. апт. эліксір @элипс м. даўгакруг @эмаль м. паліва @эмансипация лацін. вызваленьне @эмблема грэцк. помень, помяна @эмигрант франц. высяленец @энергия ж. сіла @энтузиазм м. франц. захват @энциклопедия ж. грэцк. энцыклопэдзія @эпиграмма ж. грэцк. кароткі верш з пахвальным або ўшчыплівым сказам @эпидемия ж. грэцк. пошасьць @эпизодия паморак, пошасьць @эпилепсия ж. грэцк. падавіца, падучка, сустарга @эпистола лац. пісьмо @эпитафия ж. грэцк. нагробная надпісь @эполет м. франц. нарамнік @эпос м. грэцк. быліна @эпоха ж. грэцк. дзеячас @эра ж. дзеястань @эрмитаж м. франц. клець @эсенция лац. выцяг @эскиз м. нарыс @эскорт франц. провад @эскулап м. грэцк. лекар @эстафет італ. ганец @эстетика грэцк. эстэтыка @эстрада італьян. эстрада @этаж м. франц. паверх @этап м. франц. прыстанак @этикет м. франц. парадак @этимология грэцк. словатворства @этнография ж. грэцк. народаведаньне @этот гэты, гэта, гэтае, гэткі, гэты, гэтак @этой гэтай, сяей. Сяей ночы, а паўночы. @этюды франц. нарысы @эфект м. франц. уражаньне, уражаючы @эхо ср. грэцк. эха, рэха; голс, галсчэць @эшафот м. франц. шыбеніца @эшелон м. франц. кампанія @эфир м. грэцк. этэр, этэрычны @ябедничать каверзаваць @ябеда кавярза, кавярзьнік, кавярзьніца @яблоко ср. яблыка, яблычка, яблыня @являть што яўляць, яўляцца, ява, яўны, яўнасьць @явнобрачные (расьціны) яўнасемныя @явственно яўна @яга або яга-баба; юга-баба, скарочана: югася. Баба-юга, касьцяная нага, на ступе едзе, таўкачом паганяе, памялом сьлед замятае. @ягненок м. ягнё, ягнятка, ягніцца @ягода ягада, ягадка, ягаднік @ягодица ж. задніца; седаўка, седніца @ядро ср. нутро, самая сярэдзінка ў сярэдзіне зярна, арэха; ядро, ядрысты, ядрэць; ядрэны - поўны, здаровы, крумяны; ядравець - сьпець, налівацца @яд м. атрута; труць. Труцьцю сэрца заліў. @ядовитый трутны, трутнасьць, трутнець @язвить кусаць, раніць, калоць, шкіліць @язва ж. рана, раскеліна; мор @язвительно кусьліва, калюча, балюча; дашкліва; ушчыпліва @язвитель кусьлівец, дашкульнік, дашкульніца, дашкіляць @язык м. аг. слав. язык, язычок, язычышча, язур. У значэньні - народ мова - ўжывалася ў царк. славянскай мове і з яе перайшло ў нашу старую літэратурную мову. Иже мя милостивы Бог з того языка на свет пустил (Скарына). @языковедение мовазнаўства @язычество паганства. Для нашых пра-прадзедаў кожды чужынец быў паганінам. @язычник м. паганін, паганка @язычок (у чаравіках) штрыплік @яйцо ср. яйко, яйкі, яечка, яечны, яечнік, яечня @яйцевидный яйкаваты @яичник м. мацінец @якорь м. катвіга @ямщик м. пачтар; вазіла @январь першы месяц у годзе; студзень, а больш згодна было-бы з духам нашай мовы сьцюдзень @янтарь выкопная цьвёрдая смолка; бруштын @ярлык м. татар. грамата, ліст @ярмарка ж. нямецк. торг; кірмаш @ярус м. повысь, повышкі, цябло. Кулі зложаны ў тры повысі. Насадзіў асець у дзьве повысі, повышкі. @яры палкі, сярдзіты, злы; у нашай мове слова ярасьць разпалася на дзьве формы: ярасьць і юрнасьць. Першае - ярасьць, утрымала паняцьце буйнасьці, палкасьці, жарчыстасьці, гарачнасьці, гранічачай з пахотлівасьцю; другое - юрнасьць, затрымала пры сабе выключна значэньне пахотлівасьці, «Хоць стары, але яры» аб чалавеку старым, але яшчэ сільным і палкім. Ярыцца, знача - жарыцца, гарэць, кіпець. Пераяраны, перагарэўшы, перапылаўшы, перакіпеўшы. Ярун, яруха, ярны, у тымжа значэньні што і яры, але з адценкам, намякаючым на пахотлівасьць. Юрны, знача пахотлівы. Юрыцца, дурэць, бушаваць: «Бычкі юраць», «Юр бабу бярэ», «На цябе юр напаў» (прыклады з Насовіча 725 стр.). Выходзячы з вышэйсказанага, нашае слова Ярасьць будзе азначаць тое-ж самае, што лац. «Pasia», ням. «Leidenschaftlichkeit», рас. «страсть», польск. «namiętność». Юрасьць жа тоя, што рас. «похотливость». @ясыр кіргізск. палон @яхонт дарагі камень; карунд @ячея рэзгародка, клетачка воску; вузніца, вуза, вузаваты @ячейка вуземка @ячмень ячмень, ячны; ячнік - крупнік з ячменных, ячных круп @яшма яспіс @ящерица яшчарка, яшчар @ящик м. скрыня, скрынка, скрыначка