1 «Вера», беларускі каталіцкі часопіс. Пачаў выходзіць у 1988, рыхтаваўся ў Менску і выдаваўся ў Беластоку. Рэдактары - Алесь Бяляцкі, Натальля Клініцкая. У часопісе… 2 «Весткі», газзта Ваўкавыскіх сяброў БНФ «Адраджэньне», у лістападзе 1990 выйшаў адзін нумар. Рэдакцыйны склад невядомы. Грамадзка-палітычнае выданьне. 3 «Весткі Адраджэньня», бюлетэнь Канфэдэрацыі Беларускіх Суполак. Выданьне паўстапа зь ініцыятывы В.Вячоркі і ажыцьцяўлялася Бібліяграфічна-інфармацыйнай службай Канфэдэрацыі… 4 «Ветер Балтики», газэта «Координационного совета Демократического парламента»; выдавалася Ў.Якаўлевым у Горадні на працягу 1990-1991. Грамадзка-палітычнае выданьне. 5 «Внесистемная оппозиция», орган Менскай арганізацыі партыі Дэмакратычны Саюз. Адзіны нумар выйшаў у сакавіку 1991, рэдактар А.Рамашэўскі. Грамадзка-палітычнае выданьне. 6 «Вольное слово», орган партыі «Демократический Союз. Белорусский регион». Выходзіла газэта ў Горадні ў 1990. Рэдактар - Г.Скарадумаў (У.Якаўлеў). Выданьне мела грамадзка-палітычны… 7 «Вольны Мазыр», выданьне БНФ Мазыра. У 1990 выйшлі два нумары. Рэдактарам першага нумару быў Ігар Сінякевіч, другога - Ларыса Белая. У газэце друкаваліся матэрыялы пераважна… 8 «Выбар», орган Віцебскага клюбу «За дэмакратычныя выбары»; пачаў выходзіць у кастрычніку 1991. Выдаўцы: Л.Цьвіка і Б.Хамайда. Грамадзка-палітычнае выданьне.