На запыт знайшлося 4 артыкулы

  1. 1
    ё. Ёсць.
    У верхнім камяні ё крыставіна, крыставіна надзяецца на стойку. Барыскі Лаг.
  2. 2
    ёгер (ёгэр) м. Жарабец.
    Кобыла паліцца, трэбо вэсті до ёгэра. Азарычы Пін.
  3. 3
    ёмка ж. Чапяла.
    Поломаласа ёмка, нема чым сковороду достаць. У камешніку стояць: ківіня, ёмка і вілкі. Бобрыкі Петр. Вазьмі ёмку і вуцягні аладкі с печы. Тульгавічы Хойн. Ёмка стаіць у камешніку. Карабаўшчына Бабр.
  4. 4
    ёсь. Ёсць.
    У свірня ёсь аруты, куды сыпяць збожа. Ністанішкі Смарг. У плузі ёсь рашотка, якая рагуліруя, як трэба араць, глубока ці мелка. Якубова Рас.

Паведаміць пра недакладнасьць